№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

2 чэрвеня 2010


Сафія Андруховіч

"Без адзнак мастацкага жыцця" – гэта праект фатографа Расціслава Шпука і паэта Грыцка Семенчука для вулічнага сацыяльна-культурніцкага часопіса "Проста неба", які распаўсюджваюць бяздомныя людзі. Мэтай часопіса і фотапраекту ў прыватнасці з'яўляецца сацыяльная інтэграцыя маргіналізаванай часткі насельніцва.


Уладзімір Ешкілёў

На вуліцах горада часта можна сустрэць бамжоў, якія да мінакоў звяртаюцца з уласнымі вершамі. Ад паэта да бамжа – адзін крок. Нібыта ў гэтым і прачытваецца канцэпцыя праекту.


Тарас Прахаська

"Юрка Андруховіч быў самым пільным: ён адзіны захацеў пабачыць свае фота ў вобразе перад тым, як іх пабачаць у часопісе іншыя. Пісьменнікам і іншым мастакам наогул уласцівае жаданне падабацца, але ў гэтай фотасесіі яны адкінулі гэтае жаданне і згралі цудоўна", – кажа аўтар праекту Расціслаў Шпук.


Юры Андруховіч

Рызыкнулі не спадабацца чытачам чэшскія, а пасля і беларускія літаратары, з'явіўшыся на глянцавых старонках календароў цалкам аголенымі. Гэтая з'ява займела такі розгалас, што распранацца з асветніцкімі мэтамі сталі нават бібліятэкары.





У Аўстраліі для папулярызацыі кніг ужываюць традыцыйныя рэкламныя метады – запрашаюць зняцца для рэкламы айчынных зорак кіно і шоў-бізнэсу.




Самы ж просты спосаб актывізаваць увагу да кнігі як арт-аб'екту – гэта шматлікія фотаконкурсы кшталту "Мы і кнігі".
Вось, напрыклад, фотаздымак-пераможца Міжнароднага фотаконкурсу "Мужчына сярод кніг" у намінацыі "Аматарская фатаграфія".


Гэта, безумоўна, далёка не ўсе прыклады папулярызацыі літаратуры з дапамогай фотамастацтва, аднак што-нішто мы ўжо маем і ў дыскурсе беларускай культуры. Ёсць куды развівацца.

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
451