№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Кнігі для падлеткаў у ЗША найбольш актыўна чытаюць дарослыя

24 студзеня 2013

Кнігі для падлеткаў у ЗША найбольш актыўна чытаюць дарослыя
Часопіс Publishers Weekly каротка асвятліў вынікі канферэнцыі, прысвечанай тэндэнцыям кнігавыдання для дзяцей у лічбавую эпоху, якая адбылася на мінулым тыдні ў Нью-Ёрку. У прыватнасці, прыведзеныя вынікі чарговага даследавання чытацкіх звычак дзіцячай аўдыторыі, арганізаванага сэрвісам Bowker на замову шэрагу лідараў выдавецкага рынку ЗША. Высветлілася характэрная асаблівасць што да сегмента кніг для “юных дарослых”: больш чым палову (55%) чытачоў літаратуры, адрасаванай падлеткам 12-17 гадоў, складаюць старэйшыя за 18 гадоў. 28% ад продажаў кніг у гэтым сегменце прыпалі на пакупнікоў ад 30 да 44 гадоў, пры гэтым 78% ад агульнай колькасці дарослых сказалі, што куплялі кнігі для сябе.

Такім чынам, пацвердзілася даўняя здагадка пра тое, што бум літаратуры для “юных дарослых” распаўсюдзіўся далёка за межы свайго роднага сегмента. Шматлікія клубы дарослых прыхільнікаў сагі “Прыцемкі” Стэфані Маер паспяхова функцыянуюць і цяпер, калі продажы бэстсэлераў пайшлі на спад. Высветлілася, што 30% дарослых рэспандэнтаў чыталі кнігі трылогіі “Галодныя гульні”, а разнастайнасці густаў астатніх 70% можна толькі падзівіцца: агулам было названа больш за 220 найменняў кніг з сегмента. Паводле словаў віцэ-прэзідэнта Bowker Келі Галахер, той факт, што тэндэнцыя атрымала такое шырокае распаўсюджанне, стаў галоўным сюрпрызам для аналітыкаў.

Што да ўласна дзіцячай літаратуры, то спецыялісты адзначылі яшчэ адзін важны момант: у якасці асноўнага канала распаўсюду ўсё большую папулярнасць заваёўваюць анлайн-рэтэйлеры, аднак пакупнікі па-ранейшаму прыходзяць туды па пэўную кнігу. Асноўным каналам атрымання свежай інфармацыі пра дзіцячую літаратуру застаецца вусная рэкамендацыя: калі верыць дадзеным даследавання Codex Group, праведзенага ў снежні 2012 году, 81% пакупнікоў дзіцячай літаратуры даведаўся пра кнігі менавіта такім чынам, 28% — ад педагогаў і бібліятэкараў, 23% — ад уласных дзяцей, 20% — у традыцыйнай краме.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
232