№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Памёр дзіцячы пісьменнік Отфрыд Пройслер

22 лютага 2013

Памёр дзіцячы пісьменнік Отфрыд Пройслер
Пройслер, лужыцкі серб па нацыянальнасці, нарадзіўся ў 1923 годзе ў Райхенбергу (цяпер гэта чэшскі горад Ліберэц). Будучы пісьменнік ваяваў на Усходнім фронце, у 1944-м трапіў у савецкі палон, з якога вярнуўся праз пяць гадоў. Пра гэты досвед ён напісаў успаміны, якія завяшчаў апублікаваць пасмяротна.

Да 1970 году Пройслер працаваў школьным настаўнікам, у той жа перыяд ён пачаў пісаць свае знакамітыя казкі, у якіх адмоўныя героі рабіліся станоўчымі. Сваю галоўную кнігу, “Крабат”, ён напісаў на аснове легенд лужыцкіх сербаў — заходніх славян, якія жывуць на берагах ракі Шпрэе.

Усяго за жыццё нямецкі празаік напісаў 32 кнігі, якія пераклалі на 55 моваў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
229