№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Новую кнігу Віялеты Пачкоўскай прэзентуюць 28 траўня

22 траўня 2013

Новую кнігу Віялеты Пачкоўскай прэзентуюць 28 траўня
“Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію... Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.



У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч,
Павел Анціпаў,
Уладзь Лянкевіч,
Андрэй Пакроўскі,
Віялета Пачкоўская,
Юлія Цімафеева,
Юля Арцёмава.


Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
168