№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У інтэрнэт – з папяровай кнігі

11 чэрвеня 2010

У інтэрнэт – з папяровай кнігі
Як паведамляе часопіс The Chronicle, амерыканскі навуковец Сорын Мацей (Sorin Matei) распрацаваў праект пад назвай Ubimark, дзякуючы якому чытачы папяровых выданняў пры жаданні змогуць атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў па тэме кнігі. Сутнасць гэтага праекту складаецца ў наступным: у тэксце кнігі размешчаныя двухмерныя коды, кожны з якіх утрымлівае гіперспасылку, якая вядзе на сайт з дадатковай інфармацыяй. На думку вучонага, гэта можа быць як даведачная інфармацыя - у тэкставым, відэа- ці аўдыёфармаце, так і камунікатыўныя інструменты, напрыклад, форум, дзе меркаваннем аб кнізе дзеляцца іншыя чытачы. Сама тэхналогія - не навіна, але гэты праект стаў адной з першых спробаў “вывесці” яе да шырокай аўдыторыі. Кніга была выдадзеная пры дапамозе CreateSpace – падраздзялення Amazon, якое спецыялізуецца на “самвыдаце” і друку па запатрабаванню.

Каб працаваць з гіперспасылкамі, чытачу спатрэбіцца мабільны тэлефон з фотакамерай і доступам у Інтэрнэт і праграма для распазнавання двухмерных кодаў. Код неабходна сфатаграфаваць на камеру, пасля чаго праграма “расшыфруе” гіперспасылку і запусціць браўзэр, забяспечыўшы чытачу доступ да патрэбных яму матэрыялаў.

На сённяшні дзень Мацей ў якасці “першай ластаўкі” прадставіў адну кнігу з гіперспасылкамі - друкаванае выданне рамана Жуля Верна “Вакол свету за 80 дзён”. Наступная кніга, якую вучоны збіраецца забяспечыць двухмернымі кодамі - зборнік навуковых прац на яго роднай румынскай мове.

Па яго ўласным прызнанні, Мацей выдатна ўсведамляе, наколькі лагічней выкарыстоўваць сістэму гіперспасылак ў электроннай кнізе, чым у друкаванай. Тым не менш, ён перакананы, людзі пакуль не гатовыя адмовіцца ад папяровых кніг, таму яго праект можа апынуцца запатрабаваным.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
180