№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У гонар Курта Вонэгута адкрыюць бібліятэку

19 жніўня 2010

У гонар Курта Вонэгута адкрыюць бібліятэку
У прыватнасці, у бібліятэцы можна будзе азнаёміцца з першымі выданнямі кніг Вонэгута, дакладнай копіяй яго працоўнага кабінета, а таксама прачытаць шматлікія лісты з выдавецтваў і часопісаў, у якіх пісьменніку адмаўлялі ў публікацыі задоўга да таго, як ён стаў вядомым. Галоўным чынам экспазіцыя складаецца з прадметаў, якія перадалі ва ўласнасць бібліятэкі дзеці і блізкія сябры Вонэгута.

Курт Вонэгут нарадзіўся ў Індыянапалісе і часта звяртаўся ў сваіх творах да роднага горада і да штата Індыяна. Сваю пісьменніцкую кар'еру ён пачаў з шэрагу раманаў, якія можна аднесці да жанру навуковай фантастыкі, аднак сусветную вядомасць Вонэгуту прынесла кніга "Бойня нумар пяць, ці Крыжовы паход дзетак" пра Другую сусветную вайну і бамбаванне Дрэздэна, якое ён перажыў, калі быў палонным салдатам.

Вонэгут памёр 11 красавіка 2007 у Нью-Ёрку ва ўзросце 84 гадоў. Гэты год у Індыянапалісе быў абвешчаны годам Вонэгута.

На беларускую мову выйшаў пераклад кнігі Курта Вонэгута “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак”. Інтэрв'ю з перакладчыкам Паўлам Касцюкевічам можна пачытаць тут.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
149