№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства

6 верасня 2010

У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства
Галоўнымі месцамі правядзення свята сталі цэнтральная гарадская плошча і гарадскі парк. На сцэне Летняга амфітэатра ў гарадскім парку ўручылі ўзнагароды пераможцам нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2010" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры.

На цырымоніі закрыцця свята выступіў заслужаны беларускі ансамбль "Сябры". Акрамя таго, найлепшыя беларускія артысты выканалі оперу "Курган" па аднайменнай паэме Янкі Купалы, якой у 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў.

Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята станавіліся таксама Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь. Эстафету фестывалю - сімвалічны вымпел - Хойнікі перадалі гораду Ганцавічы Берасцейскай вобласці.
паводле telegraf.by

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
201