№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Знайшлі сапраўднага аўтара “Канька-Гарбунка”?

19 жніўня 2009

Знайшлі сапраўднага аўтара “Канька-Гарбунка”?
Яршоў надрукаваў “Канька-Гарбунка” ва ўзросце 18 гадоў і пасля не стварыў нічога, што магло б параўнацца з гэтым творам. Яго аўтарства ўжо даўно ставілася пад сумнеў. Існуе нават тэорыя, што насамрэч казку напісаў Аляксандр Пушкін, хаця сам майстар рускай паэзіі трымаў “Канька” на паліцы ананімных твораў.

Паводле версіі Уколавых, “Канька-Гарбунка” напісаў Мікалай Дэвітэ (1811–1844) – кампазітар, музыка, паэт, філосаф і мастак, схільны да літаратурных містыфікацыяў. Яшчэ ў 1820 годзе ён ананімна надрукаваў зборнік “Казкі майго дзядулі”, дзе ў некалькіх казках з’яўляўся чароўны конь, які дапамагаў герою.

Мяркуецца, Дэвітэ падараваў сваю гатовую казку Яршову, які ў 1833 годзе страціў бацьку і брата і застаўся без аніякіх сродкаў да існавання. Пазней Дэвітэ, мабыць, таксама аддаў Яршову для публікацыі некалькі сваіх вершаў.

Як адзначаюць Уколавы, у казцы ёсць цэлы шэраг матываў, характэрных для Дэвітэ, але не характэрных для Яршова. Другое і трэцяе выданне “Канька-Гарбунка” ажыццявілі без ведама Яршова, а версію 1943 года Дэвітэ аздобіў сваімі малюнкамі.

Пры гэтым Уколавы мяркуюць, што пасля смерці Дэвітэ, што загінуў на гастролях у Еўропе, Яршоў перапрацаваў “Канька-Гарбунка” для перавыдання, “наблізіўшы мову казкі да мясцовай сібірскай гаворкі”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
238