№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Эдынбург, Пекін, Масква: кніжныя сталіцы свету

3 верасня 2009

Эдынбург, Пекін, Масква: кніжныя сталіцы свету
Нягледзячы на сусветны фінансавы спад цікавасць да літаратуры і мастацтва ў свеце не змяншаецца і нават узрастае, упэўненыя арганізатары фестывалю, якія ганарацца сёлетняй рэкорднай колькасцю прададзеных квіткоў. У рамках фестываля ў Эдынбургу праводзяцца кніжны, кіна- і джаз-фестывалі. Сёлета ў кніжным фестывалі ўзялі удзел больш за 800 аўтараў з 45 краінаў свету, сярод якіх – Ніл Гейман, Гарысан Кейлар, Себасцьян Бары, паэт-лаўрэат Кэрал Эн Дафі і інш.

У першы восеньскі тыдзень адбываюцца яшчэ дзве буйныя міжнародныя кніжныя падзеі – Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш (Beijing International Book Fair) і ХХII Маскоўскі міжнародны кніжны выстава-кірмаш.

3 верасня ў сталіцы Кітая распачынае працу Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш, які лічыцца чацвертым з найбуйнейшых такіх кірмашоў у свеце пасля Франкфурцкага, Букэкспа Амерыка і Лонданскага. Сёлета ў кірмашы возьмуць удзел 800 замежных выдаўцоў з 56 краін свету і 700 кітайскіх.

Ганаровай краінай-удзельніцай стане Гішпанія, якой будуць прысвечаныя тэатральная пастаноўка “Дон Кіхот” і аднайменны кінафестываль, шматлікія аўтарскія чытанні, у тым ліку з удзелам вядомых сучасных пісьменнікаў Хуана Мадрыда (Juan Madrid) і Хэсуса Фэрэра (Jesus Ferrero).

Кітай, дзе тысячы дзяржаўных і прыватных кнігавыдаўцоў выпускаюць каля 300 тыс. найменняў кніг штогод, – гіганцкі кніжны рынак, які набліжаецца да амерыканскага. Для параўнання – у Расіі ў 2008 г. гэты паказальнік склаў 87 тыс. найменняў. Выдавецтвы адыходзяць ад традыцыйнага паняцця кнігі і прапануюць шматмільённай чытацкай аўдыторыі Паднябеснай так званыя “онлайн-раманы” і гібрыды кнігі і часопіса – часакнігі (mook). У апошнія гады часакнігі такіх пісьменнікаў як Го Дзынмін і Хань Хань узначальваюць спіс бэстсэлераў і разлятаюцца шматмільённымі тыражамі.

Сучасныя кнігавыдавецкія тэхналогіі таксама прадстаўленыя на самым маштабным кніжным форуме Расіі – ХХII Маскоўскім міжнародным кніжным выставе-кірмашы, які распачаў сваю працу 2 верасня ў новым павільёне Усерасійскага выставачнага цэнтру. Праграмай выставы перадугледжаная праца больш за 800 экспазіцый 55 краін-удзельніц, у тым ліку ганаровага госця – Індыі і цэнтральнага экспанента – Балгарыі, а таксама Беларусі, Венгрыі, Грэцыі, Італіі, Нарвегіі, Францыі, аўтарскія сустрэчы, семінары, перакладчыцкія майстар-класы.
паводле publishit.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
180