№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Найгоршай расійскай кнігай прызналі лаўрэата “Рускага Букера”

22 сакавіка 2011

Найгоршай расійскай кнігай прызналі лаўрэата “Рускага Букера”
Гэты раман, напісаны мовай, стылізаванай пад старажытнарускую, у 2010 годзе стаў лаўрэатам прэміі “Рускі Букер”. Рашэнне журы выбраць яго з шорт-ліста, у якім таксама былі Алег Заянчкоўскі, Марыям Петрасян і Герман Садулаеў, выклікала здзіўленне публікі — як блогераў, так і прафесійных крытыкаў, якія палічылі раман бяздарным.

Таксама прэмія “Поўны абзац” была ўручаная за найгоршы пераклад (Людміла Валадарская за пераклад кнігі Сесіліі Ахерн “Волшебный дневник”, “Иностранка”), найгоршую рэдактуру (Эрыка Джонг “Как спасти свою жизнь”, “Эксмо”) і найгоршую карэктуру (Дэвід Фрыдман “Пенис. История взлетов и падений”, “РИПОЛ классик”).

Спецыяльнай прэміяй “Ганаровая непісьменнасць” быў адзначаны расійскі міністр адукацыі і навукі Андрэй Фурсенка за рэформу адукацыі.

Прэмія “Поўны абзац” уручаецца штогод за самыя сумнеўныя дасягненні ў кнігавыдавецтве. Цырымонія па традыцыі праходзіць на выставе-кірмашы “Кнігі Расіі”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
144