№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

20 красавіка 2011

Абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

Пераможцам у самай прэстыжнай намінацыі “За служэнне грамадству”, лаўрэат якой атрымлівае залаты медаль, зрабілася газета The Los Angeles Times. Выданне заслужыла ўзнагароду за матэрыял пра карупцыю ў невялікім каліфарнійскім горадзе Бэл, улады якога прызначылі сабе надзвычай высокія заробкі. Публікацыя прывяла да серыі рэформаў ў заканадаўчай сістэме горада і арышту шэрагу чыноўнікаў.

У самай прэстыжнай намінацыі былі таксама прадстаўленыя матэрыялы журналістаў агенцтва Bloomberg і газеты The New York Times.

Акрамя таго, The Los Angeles Times дасталася ўзнагарода ў катэгорыі “Мастацкі фотаздымак”. Фатограф Барбара Дэвідсан атрымала прэмію за серыю фотаздымкаў ахвяраў гангстэрскіх войнаў на вуліцах Лос-Анжэлеса.

The New York Times атрымала ўзнагароды ў намінацыях “Міжнародны рэпартаж” (за матэрыялы пра судовую сістэму ў Расіі) і “Каментар” (за аналіз праблемаў эканомікі ЗША, улучаючы бюджэтны дэфіцыт і рэформу сістэмы аховы здароўя).

У прэстыжнай намінацыі “За выдатную падачу сенсацыйнага матэрыялу”, якой адзначаюцца працы ў сферы інфармацыйнай журналісткі, упершыню за ўсю гісторыю прэміі ўзнагароды не атрымала ні адно з выданняў. Фіналістамі былі журналісты Chicago Tribune, The Miami Herald сумесна з El Nuevo Herald, а таксама нэшвілская газета The Tennessean. Як растлумачылі ў журы конкурсу, ні адзін з намінантаў не змог атрымаць большасць галасоў.

Узнагароду за выбітнае расследаванне атрымала журналістка The Sarasota Herald-Tribune Пэйдж Джон за расследаванне ў галіне страхавання маёмасці ў Фларыдзе.

У галіне мастацкай літаратуры Пулітцэраўскую прэмію ў намінацыі “Раман” атрымала Джэніфер Іган за раман “Візіт з эскадрону прыдуркаў” (A Visit From the Goon Squad) за “яркія вынаходніцтвы ў даследаванні сталення і старэння ў лічбавую эпоху, што выяўляюць цікаўнасць да культурных зменаў”.

Пераможцам у намінацыі “Драматычны твор” зрабіўся Брус Норыс, які атрымаў прэмію за п’есу “Клэйбарн-парк” (Clybourne Park). Журы адзначыла “сілу п’есы, запамінальныя героі якой дасціпна і пранізліва разважаюць пра часам атрутную барацьбу амерыканцаў з расавай і класавай свядомасцю”.

У намінацыі “Гісторыя” перамагла праца Эрыка Фонэра “Вогненнае выпрабаванне: Аўраам Лінкальн і амерыканскае рабства” (The Fiery Trial: Abraham Lincoln and American Slavery); у намінацыі “Біяграфія і аўтабіяграфія” — праца Рона Чарноў “Жыццё Вашынгтона” (Washington: A Life); у намінацыі “Паэзія” — зборнік Кая Раяна “Найлепшае з гэтага: Новыя і выбраныя вершы” (The Best of It: New and Selected Poems); у намінацыі “Дакументалістыка” — кніга доктара і пісьменніка Сідхартхі Мукер’е “Кароль усіх хваробаў: Біяграфія раку” (The Emperor of All Maladies: A Biography of Cancer).

У музычнай катэгорыі прэміі быў уганараваны Жу Лонг за оперу “Мадам Белая Змяя” (Madame White Snake), заснаваную на кітайскай народнай казцы.

Пулітцэраўская прэмія лічыцца адной з самых прэстыжных прэміяў у галіне журналістыкі і літаратуры ў ЗША. Лаўрэаты прэміі вызначаюцца апекунамі Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку. У розныя гады Пулітцэраўскую прэмію атрымлівалі Ўільям Фолкнэр, Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Апдайк, Харпер Лі, Роберт Фрост, Тэнэсі Ўільямс, Артур Мілер, Боб Дылан і інш.

паводле pulitzer.org

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
163