№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвешчаныя намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет” за 2010 год

29 красавіка 2011

Абвешчаныя намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет” за 2010 год

Як і летась, абранне найлепшых перакладчыкаў будзе адбывацца ў трох намінацыях: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; і 3) "Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет". Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся пераклады, што выйшлі цягам 2010 году. Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса "ПрайдзіСвет", пераможцы вызначыць журы, у склад якога ў гэтым годзе ўвайшлі:


1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;

2) Зміцер Колас, перакладчык, выдавец;

3) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў";

4) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ;

5) Людміла Рублеўская, паэтка, празаік, літаратурны крытык;

6) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;

7) Ганна Янкута, перакладчыца, лаўрэат Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" 2010 году.


У шорт-лісты ўвайшлі наступныя пераклады:



Проза:

1) Антон Францішак Брыль: "Каваль з Вялікага Вутану" Дж. Р.Р. Толкіна, казка (пераклад з ангельскай).

2) Вольга Калацкая: "Мужчына і хлопчык" Тоні Парсанза, раман (пераклад з ангельскай), "Дзеяслоў", № 44-46.

3) Павал Касцюкевіч: "Бойня № 5" Курта Вонэгута, раман (пераклад з ангельскай).

4) Вольга Цвірка: "Папулярная музыка з Вітулы" Мікаэля Ніэмі, раман (пераклад са шведскай).

5) Марына Шода: "Правек ды іншыя часы" Вольгі Такарчук, раман (пераклад з польскай).


Паэзія:

1) Вольга Гапеева: вершы Сільвіі Плат (пераклад з ангельскай), "Дзеяслоў", № 49.

2) Марыя Мартысевіч: вершы Марыяны Кіяноўскай, Астапа Слівінскага, Алега Коцарава (пераклад з украінскай), "Дзеяслоў", № 46.

3) Віталь Рыжкоў: пераклады са зборніка "Дзверы, замкнёныя на ключы" (пераклады з ангельскай, польскай, грузінскай, украінскай моваў).

4) Андрэй Хадановіч: вершы Арцюра Рэмбо (пераклад з французскай), часопіс "ПрайдзіСвет", вершы Марьяны Саўкі, Андрыя Бондара, Дзмітра Лазуткіна (пераклад з украінскай), "Дзеяслоў" № 46

5). Макс Шчур: "Май" Карэла Гінэка Махі, паэма (пераклад з чэшскай), "Дзеяслоў" № 48.


Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет":

1) Наста Гвоздзева: "Марак" Фэрнанду Пэсоа, п’еса (пераклад з партугальскай).

2) Вераніка Мазуркевіч: "Дачка Ліліт" Анатоля Франса (пераклад з французскай).

3) Алена Пятровіч: "Каб падняць ружу" Анджэя Тшэбіньскага (пераклад з польскай), "Элегія пра персцень песні" Багдана-Ігара Антоныча (пераклад з украінскай).

4) Сяргей Сматрычэнка: "Блюз для блазнаватай дзяўчыны" Вацлава Граб’е (пераклад з чэшскай).

5) Юля Цімафеева: "Я быў адзіным паэтам прыроды" Албэрту Каэйру, вершы (пераклад з партугальскай).

Абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі і ўганараванне пераможцаў адбудзецца ў першай палове чэрвеня і будзе прымеркаванае да другой гадавіны часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет".

Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
434