№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Музей Канстанцінаса Кавафіса з’явіцца ў Грэцыі

1 кастрычніка 2009

Музей Канстанцінаса Кавафіса з’явіцца ў Грэцыі
Музейная калекцыя будзе прадстаўленая рукапісамі паэта, кнігамі, фотаздымкамі, мэбляю, якая некалі належала Кавафісу, і прадметамі хатняга ўжытку. Архіў паэта, што памёр тры чвэрці стагоддзя таму ў Егіпце, перадасць у фонд музея прыватная арганізацыя “Лабараторыя па вывучэнні навагрэцкай культуры”.

Канстанцінас Кавафіс (1863–1933) лічыцца адным з найярчэйшых прадстаўнікоў сучаснай грэцкай паэзіі. Падрабязней пра асобу і жыццёвы шлях паэта можна пачытаць на старонцы аўтара.

Упершыню на беларускай мове паэзія Канстанцінаса Кавафіса загучала ў другім нумары часопіса “ПрайдзіСвет” і прадстаўленая вершам "Аднастайнасць" (Μονοτονια) у перакладзе К. Коракса.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
167