№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У Маскве адкрываецца "Курылка Гутэнберга"

26 жніўня 2011

У Маскве адкрываецца
“Курылка” — гэта абмен пераказамі навукова-папулярных кніг ад тых, хто паспеў іх вывучыць. Астатнія — слухаюць, запамінаюць, задаюць пытанні, падлоўліваюць апавядальніка. “За паўгадзіны вы ўкладаеце ў галаве цэлы том непад’ёмнага нон-фікшну, прачытаць які ў вас пакуль не дайшлі рукі. Гэта займальней за Оксфард, Сарбону і Ельскі ўніверсітэт, — сцвярджаюць арганізатары. — Гаворка ідзе пра самы розны нон-фікшн, навукова-папулярную літаратуру і біяграфіі, мінус “каляпалітыка” і эзатэрыка”.

29 жніўня, у панядзелак, у праграме першага перакуру:

— “Пластычнасць мозгу” Нормана Дойджа (даказальная нейрапсіхалогія) — пераказвае Міша Яновіч;

— “Жахі на Захадзе” Жана Дэлюмо (гістарычная антрапалогія) — пераказвае Іра Тупічакова;

— “Наглядаць і караць. Нараджэнне турмы” Мішэля Фуко (гістарычная антрапалогія) — пераказвае Міша Майзульс.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
137