№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

На вокладцы новай кнігі Стывена Кінга з’явяцца твары чытачоў

19 студзеня 2012

На вокладцы новай кнігі Стывена Кінга з’явяцца твары чытачоў
“З нагоды выхаду кнігі “Вецер скрозь замочную шчыліну”, доўгачаканага працягу серыі “Цёмная вежа”, брытанскі выдавец Стывена Кінга запрашае вас дапамагчы ствараць гісторыю літаратуры: тыя, каму пашанцуе, убачаць свае твары на вокладцы”, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы кнігі ў Facebook, куды ўсе ахвочыя могуць загрузіць свае фота да 23 студзеня 2012.

Акрамя таго, выпадковым чынам будзе абраны адзін з удзельнікаў акцыі, які атрымае суперпрыз — поўны збор твораў Стывена Кінга, апублікаваных выдавецтвам Hodder.

“Вецер скрозь замочную шчыліну” выйдзе ў красавіку і стане восьмай часткай цыклу “Цёмная вежа” (The Dark Tower, 1982—2004).

Дзеянне эпапеі адбываецца на ўмоўным Дзікім Захадзе, які надзелены магічнымі ўласцівасцямі, у часы не менш умоўнага Сярэднявечча. Галоўны герой твора, стралок Роланд Дыскейн, вандруе ў пошуках міфічнай Цёмнай вежы, якая мусіць знаходзіцца ў цэнтры Сусвету: толькі яна зможа прымусіць сонца зноў уставаць на ўсходзе, а не на поўначы.

Кнігу збіраецца экранізаваць рэжысёр “Кода ды Вінчы” Рон Ховард. Ролю Стралка ў фільме выканае Хаўер Бардэм.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
223