№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ізраільскія школьнікі пішуць кнігу для англамоўнага гіганта

2 сакавіка 2012

Ізраільскія школьнікі пішуць кнігу для англамоўнага гіганта
Школьнікі горада Маале-Адумім паклапоцяцца пра тое, каб гіганты, якія маюць недахоп адпаведных па памеры кніг, таксама змаглі чытаць.

Кніга з прадказальнай назвай “Гіганцкая кніга” расказвае пра волата, які праз свае вялізныя памеры ніяк не можа падабраць сабе для чытання кнігу адпаведных памераў. Яе вышыня — 2 метры, шырыня — больш за метр.

Больш за 13 школ бяруць удзел у праекце Цэнтра ангельскай пісьменнасці ў Ерусаліме, дапамагаючы ствараць дызайн і напаўненне кнігі. Вокладку для кнігі зрабіў аўтар дзіцячых кніг і ілюстратар Нэтанэль Эпштэйн. Пасля таго як праца над кнігай будзе завершаная, тая паедзе ў турнэ па школах Ізраіля.

Гэтую незвычайную акцыю ініцыявалі супрацоўнікі “AHAVA”, што клапоцяцца пра павышэнне ўзроўню ведаў ангельскай мовы ў ізраільцян. Стварэнне гіганцкай кнігі прымеркаванае да пачатку штогадовага марафону англамоўнага чытання.

Робячы найбуйнейшую ў гісторыі Ізраіля кнігу, супрацоўнікі “AHAVA” спадзяюцца захапіць мясцовых школьнікаў і выклікаць у іх большую цікавасць і задавальненне ад чытання на ангельскай мове.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
178