№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

У архівах Віславы Шымборскай знайшлі недрукаваны раман

12 красавіка 2012

У архівах Віславы Шымборскай знайшлі недрукаваны раман
Мяркуюць, што раман пад назвай “Бляск рэвальвера” (Blysk Rewolweru) Шымборска напісала яшчэ ў школе. Паводле словаў Русінэка, дэтэктыў напісаны ў стылі ранняй Агаты Крысці. Сакратар таксама расказаў, што твор не плануецца публікаваць, аднак ён будзе ўключаны ў архівы Шымборскай.

Архіў паэткі будзе захоўвацца ў літаратурным музеі ў Кракаве, які плануецца адкрыць у будучыні. Улады горада ўжо ўхвалілі адпаведны праект.

Віслава Шымборска нарадзілася ў 1923 годзе недалёка ад Познані. У пачатку 1930-х яна пераехала ў Кракаў, дзе і жыла да канца сваіх дзён. Яна аўтарка больш чым 30 вершаваных зборнікаў, а таксама перакладчыца французскай паэзіі. Апошні зборнік вершаў Шымборскай выйдзе ў Польшчы 20 красавіка.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры паэтка атрымала ў 1996 годзе з фармулёўкай “за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае ў фрагментах чалавечай рэальнасці гістарычны і біялагічны кантэкст”. Шымборска таксама была ўзнагароджаная прэміяй Гётэ і прэміяй Гердэра. Памерла 1 лютага 2012 у сябе дома.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
188