№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Раман Тэры Пратчэта прызналі самым смешным

31 траўня 2012

Раман Тэры Пратчэта прызналі самым смешным
Як піша The Guardian, журы ўручыла прэмію Пратчэту за яго раман Snuff. Ён стаў 39-м у серыі, прысвечанай Пляскатаму свету (дзеянне разгортваецца на планеце, якая мае форму дыска). Галоўны герой, паліцэйскі Сэм Ваймс, з'язджае за горад, каб адпачыць, але там адбываецца забойства.

Менавіта цыкл пра Пляскаты свет прынёс Пратчэту найбольшую вядомасць. Кнігі з гэтай серыі разышліся накладам больш за 50 мільёнаў асобнікаў. Тэры Пратчэт — рыцар Ордэна Брытанскай імперыі.

Прэмію імя Вудхаўза ўручаюць з 2000 году. Пераможцу дораць бутэльку шампанскага і збор твораў Вудхаўза ў 52 тамах. Акрамя таго, паводле традыцыі прэміі свінню пароды старая плямістая глостэршырская назавуць у гонар кнігі-пераможцы.

У 2011 годзе прэмію ўпершыню атрымаў амерыканскі пісьменнік рускага паходжання Гары Штэйнгарт за кнігу “Супертужлівая праўдзівая гісторыя кахання” (Super Sad True Love Story).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
157