№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Даніэль Клугер

Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць

27 сакавіка 2012

Пакуль нас цікавіць герой, які думае, дэтэктыў будзе існаваць
— Дэтэктыў даўно выйшаў за межы жанру і ўвабраў у сябе рысы іншых жанраў літаратуры. Якая мадыфікацыя дэтэктыву Вас найбольш прыцягвае?
 

— Я люблю тое, што называецца “класічным дэтэктывам”: калі разгадка стаецца вынікам інтэлектуальнай дзейнасці галоўнага героя (усё адно, прафесійнага дэтэктыва або выпадковага). Пры гэтым “абгортка”, вонкавыя прыкметы могуць быць якімі заўгодна: фантастычнымі, гістарычнымі, постмадэрнісцкім і гэтак далей.

 

— Якія перспектывы развіцця дэтэктыву?

 

— Думаю, як і любога жанру, які апелюе да інтэлекту: пакуль нас цікавіць герой, які думае, і “тэмпература” грамадства, дэтэктыў будзе існаваць. А якім ён будзе, цяпер меркаваць цяжка. Не ўпэўнены, што ўсеагульнае захапленне “рэтра” працягнецца бясконца.

 

— Якія творы, што зрабіліся асноватворнымі для развіцця жанру, Вашыя любімыя?

— “Мадэмуазэль Скюдэры” Гофмана, “Забойствы на вуліцы Морг” По, “Месяцовы камень” Колінза, “Сабака Баскервіляў” Дойла, апавяданні пра айца Браўна Чэстэртана.

 

— Які з усіх дэтэктываў, Вамі прачытаных, зрабіў на Вас найбольшае ўражанне?

 

— Адзін назваць цяжка. У розны час розныя кнігі. Напрыклад, калісьці мяне вельмі ўразіла “Дзікае паляванне караля Стаха” Караткевіча, але я вельмі даўно яго не перачытваў, таму не ведаю, спадабаецца мне цяпер ці не. Так што вось такі невялікі спіс: “Чыста ангельскае забойства” Сірыла Хэйра, “Смерць — самотная рэч” Рэя Брэдберы, “Імя ружы” Умбэрта Эка, “Працэс Элізабэт Кры” Пітэра Акрайда, “Зашмат чараўнікоў” Рэндала Гарэта, “Дзесяць негрыцянят” Агаты Крысці.

 

— У сваім даследаванні класічнага дэтэктыву “Баскервільская містэрыя” Вы пішаце, што дэтэктыў — жанр, найбольш блізкі да паэзіі. У Вас ніколі не ўзнікала жадання адкінуць яго “маскіроўку пад прозу” і напісаць дэтэктыў у вершах, паэму, напрыклад?

 

— Не толькі жаданне. Я гэта спрабаваў рабіць некалькі разоў — напрыклад, дэтэктыўнымі па сутнасці ёсць некалькі маіх баладаў: “Помста Прыўкраснай панны”, “Шахматная балада”, “Гулец”. І я збіраюся гэта працягваць.


Даніэль Клугер. “Начная серэнада” (з цыклу “Помста Прыўкраснай панны”)

 

— Вы таксама пісалі, што разам з неабходнай для дэтэктыўнага сюжэту загадкай у дэтэктыве абавязкова прысутнічае містычная Таямніца, якая, у адрозненне ад загадкі, ніколі не раскрываецца. Вашыя габрэйскія балады таксама прасякнутыя таямніцай. Ці даводзілася Вам сустракацца з містыкай у жыцці? Калі так, ці была яна неяк звязаная з Вашымі творамі?

 

— Здаралася. І звязана гэта было заўсёды з творамі. У асноўным з баладамі. Напрыклад, я прыдумляў персанажу імя — а потым выяўлялася, што рэальнага прататыпа гэтага героя менавіта так і звалі. Было яшчэ некалькі вельмі дзіўных (можна сказаць, містычных) супадзенняў што да сувязі твораў і рэальнасці.

 

— У Вашым рамане “Апошні выхад Шэйлака” ўсе дзейныя асобы, у тым ліку сам дэтэктыў, — вязні габрэйскага гета. Пра матыў забойства не здагадаецца той, хто не “ўключаны” ў гэтую рэальнасць, правілы якой робяцца “законамі жанру”. Раскажыце, калі ласка, пра задуму рамана і, можа быць, пра яго літаратурныя вытокі.

 

— Як ні дзіўна, задуму нарадзіла праца над кнігай пра дэтэктывы “Баскервільская містэрыя”. Там я разважаў пра тое, што дэтэктыў звычайна адбываецца дзесьці на парозе пекла. А потым задумаўся: а што ў рэальным жыцці бліжэйшае за ўсё да такога вызначэння? Вось і атрымалася гета як месца дзеяння дэтэктыўнай гісторыі. Ну, і ў дадатак, я ў свой час напісаў вельмі шмат артыкулаў (а матэрыялу сабраў яшчэ больш) пра Халакост. Усё гэта мусіла ўвасобіцца ў мастацкую форму, рана ці позна. Вось тут супала.

 

— Вы перакладалі балады Франсуа Віёна, напісаныя на жаргоне какіяраў. Што прывабіла Вас у іх як перакладчыка?

 

— Гэта адбылося таму, што мне не спадабаліся тыя пераклады гэтых баладаў, якія ўжо існавалі. Я вырашыў прапанаваць свае варыянты, імкнучыся пазбегнуць архаікі і мярцвянасці, характэрных для многіх перакладаў старой паэзіі.

Спампаваць тэкст у фарматах .pdf, .mobi і .fb2

Daniel   Daniel   Daniel

Чытайце таксама

У Афрыку гадзіннік не бяру

Марэк Вадас

У Афрыку гадзіннік не бяру

Ён піша кнігі не дзеля выдання, а дзеля таго, каб сказаць штосьці важнае. Робіць гэта ўжо шэсць разоў. Атрымаў нават прэстыжную славацкую літаратурную прэмію Anasoft litera. Па сюжэты сваіх твораў ён…

Клаўс Элсбергс

Васіль Сёмуха

Клаўс Элсбергс

Паэт, якога любіла моладзь, паэт, які ўзляцеў імкліва, знянацку заспеўшы равеснікаў і старэйшых сталым разуменнем нашага часу, яркасцю, як Курзэмэ ў сонечны дзень, простай, нявыдуманай праўдай свайго жыцця…

У дзіцячых кнігах павінныя быць таямніцы

Ульф Старк

У дзіцячых кнігах павінныя быць таямніцы

— Мая першая дзіцячая кніга выйшла ў пачатку 1970-х. Да гэтага я напісаў два зборнікі вершаў і раман. Агульны культурны клімат быў такі, што я вырашыў пачаць пісаць для дзяцей.

Пра паэтычныя пераклады

Мікалай Гумілёў

Пра паэтычныя пераклады

Існуе тры спосабы перакладаць вершы: пры першым перакладчык карыстаецца выпадковым памерам і спалучэннем рыфмаў, што прыйдуць яму да галавы, часцяком чужымі для аўтара, на сваё меркаванне падаўжае або…

552