№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

30 верасня 2017

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана. У яго ўвайшлі:

 

1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. Пераклад з ангельскай.

2. Ігар Кулікоў. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. Пераклад з санскрыту.

3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. Пераклад з нямецкай.

4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з украінскай.

5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з польскай.

6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. Пераклад з французскай.

7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. Пераклад з іўрыту і ангельскай.

8. Ганна Янкута і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. Пераклад з ангельскай.


У склад журы Прэміі Шэрмана 2017 ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык

Ганна Бутырчык, выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ

Галіна Дубянецкая, паэтка, перакладчыца

Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ

Сяргей Сматрычэнка, славіст, перакладчык, рэдактар


Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх прымалі ўдзел сябры журы.

Пераможца атрымае чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

паводле Паводле арганізатараў

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
999