№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вульф Сосенскі ( )

1883—1969

Вульф Сосенскі

Збіральнік габрэйскага беларускага фальклору.

Нарадзіўся ў лютым 1883 году ў мястэчку Даўгінава Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер аграгарадок у Вілейскім раёне). Вучыўся ў хедары, аднак навучанне кінуў, каб дапамагаць бацьку. У канцы 1880-х успрыняў ідэі беларускага адраджэння, займаўся асветніцтвам. У 1903 годзе стаў сябрам габрэйскай сацыялістычнай партыі Бунд.

У 1906 годзе прыехаў у Вільню і ўзяў удзел у распаўсюдзе першай беларускай легальнай газеты “Наша Доля”, супрацоўнічаў з “Нашай Нівай”, не толькі як распаўсюднік, але і як карэспандэнт.

Асноўнай працай Вульфа Сосенскага заставалася кравецтва, але ў 1910 годзе згарэў ягоны дом, а ўвосень таго ж году яго забралі ў Вільню на службу ў Расійскай арміі.

У 1914 годзе ён быў мабілізаваны на фронт і трапіў у нямецкі палон, адкуль быў вызвалены толькі ў 1920 годзе. Вярнуўшыся ў Даўгінава, Сосенскі аднавіў грамадскую дзейнасць, удзельнічаў у стварэнні школы, банка і арганізацыі па аказанні дапамогі бедным хворым мястэчка. Спрабаваў стварыць у Даўгінаве беларускую культурніцкую суполку, працягваў скіроўваць габрэяў працаваць на карысць беларускай культуры.

У 1922 годзе быў арыштаваны польскай паліцыяй за супрацоўніцтва з беларускім рэвалюцыйным друкам і ўдзел у святкаванні Першага мая. Ягоны брат паспрабаваў падкупіць начальніка паліцыі, але гэта прывяло да разборак у паліцэйскіх колах. Сосенскага доўга катавалі, спрабуючы даведацца, за што начальнік атрымаў такія грошы. Фалькларыст ледзь выжыў і мусіў доўга лячыцца. Аднак начальнік паліцыі паспрыяў ягонаму выхаду на волю.

З пачатку 1920-х гг. Вульф Сосенскі зноў часта наведваў Вільню, кантактаваў з беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе браў удзел у І з’ездзе Таварыства беларускай школы ў Вільні.

Увесь гэты час Вульф Сосенскі збіраў фальклор, надаючы асаблівую ўвагу  габрэйскаму фальклору на беларускай мове. А ў першай 1930-х ён уклаў рукапісны зборнік “Беларуска-жыдоўскі фальклор з мястэчка Даўгінава”

У 1939 годзе Сосенскі вітаў далучэнне Заходняй Беларусі да СССР, нацярпеўшыся ад польскіх уладаў. У 1941 годзе, калі Даўгінава трапіла ў зону акупацыі, яму ўдалося ўратавацца, перайшоўшы з партызанскім атрадам на савецкі бок лініі фронту, аднак шасцёра ягоных дзяцей, якіх ён выхоўваў адзін, а таксама чатырох братоў і сястру, нацысты знішчылі з большасцю габрэйскага насельніцтва мястэчка. Рэшту вайны ён правёў у эвакуацыі ў Тагучынскім раёне Новасібірскай вобласці Расіі, дзе сустрэў сваю другую жонку. Ад гэтага шлюбу ў 1945 годзе ў іх нарадзілася дачка. З сям’ёй яны пасяліліся ў Латвіі, дзе Сосенскі працягваў працаваць краўцом, пакуль не пагоршыўся зрок. У 1966 годзе, сутыкаючыся з праявамі антысемітызму, праз Польшчу ён эміграваў у Ізраіль. Апошнія гады правёў у Ерусаліме, працягваючы запісваць і апрацоўваць фальклор, нягледзячы на кепскі зрок.

Памёр Вульф Сосенскі 3 траўня 1969.

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

406