№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Прэмія часопіса «Иностранная литература»

26 чэрвеня 2009

Прэмія часопіса «Иностранная литература»
15 студзеня 2009 года расійскі часопіс «Замежная літаратура» абвясціў імёны лаўрэатаў сваёй штогадовай прэміі.

Сярод уганараваных часопісам – Алена Калашнікава (Елена Калашникова), аўтар зборніка інтэрв’ю «Па-руску з любоўю: гутаркі з перакладнікамі» («По-русски с любовью: беседы с переводчиками»), вядомы перакладнік з ангельскай мовы Віктар Голышаў (Виктор Голышев). За пераклад рамана Петэра Эстэрхазі «Выпраўленае выданне» (Петер Эстерхази «Исправленное издание») Вячаслаў Серада (Вячеслав Середа) атрымаў прэмію «Иллюминатор». Анатоль Ягоршаў (Анатолий Егоршев ) быў адзначаны прэміяй "Инолит" за найлепшы пераклад мастацкай літаратуры (раман Георга Кляйна «Лібідзісі»).

Прэміі «Иностранной литературы» уручаюцца штогод з 1994 года.

Паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Наталля Ламека

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Аўстрыйская экспрэсіянісцкая культура пачатку ХХ стагоддзя вылучаецца асаблівай атмасферай патаемнага і містычнага. Так званы “чорны” экспрэсіянізм шырока эксплуатуе матывы падарожжа ў іншасвет, хваравітай…

Час одуму

Пётра Садоўскі

Час одуму

Прайшоў больш чым год з таго часу, як выйшла другая частка апошняга, 5-га тома Тлумачальнага слоўніка нашай роднай мовы, першага слоўніка такога памеру, складзенага не заўзятым адзінцом, а калектывам прафесійных…

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх…

Стыян Холе:

Стыян Холе: "Як шмат агульнага ў тэатра і кніжкі з карцінкамі!"

У невялікай кнігарні я заўважыла дзіўную кнігу з насупленым бялявым хлопчыкам на вокладцы. А раскрыўшы выданне, я яшчэ больш здзівілася бабулям па плечы ў траве ці на скейтбордзе, рэнтгенаўскім здымкам…

368