№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Літаратурная прэмія Паўночнай рады

14 траўня 2009

Літаратурная прэмія Паўночнай рады


(Nordic Council's Literature Prize)

45-гадовая дацкая пісьменніца Ная Марые Айт (Naja Marie Aidt) атрымала прэстыжную літаратурную прэмію Паўночнай рады за зборнік апавяданняў «Павіян» (Bavian).

Пра аўтара

Ная Марые Айт нарадзілася ў 1963 годзе ў Грэнландыі. Яе літаратурны дэбют –паэтычны зборнік «Пакуль я маладая» (Så længe jeg er ung). Аўтарка 8 зборнікаў вершаў, драматург. Адна з найбольш яскравых прадстаўніц свайго пакалення пісьменнікаў Даніі.

Пра кнігу

Падзеі пятнаццаці кароткіх апавяданняў кнігі адбываюцца ў свеце, які на першы погляд немагчыма адрозніць ад штодзённасці. Пісьменніца выяўляе адценні рэчаіснасці, так што чытач пачынае разумець: пад штодзённым жыццём «прарастае» грыбніца магчымых катастрофаў.

Апавяданні кнігі аб’ядноўвае агульны погляд на жыццё і вонкавы свет, адчуванне паўсюднага жыцця ў цемры.

Праз кароткія апавяданні свецяцца смутак і шчасце, боль, страх, давер, што робіць творы класічнымі, але адначасова інавацыйнымі і шматбаковымі.

Пра прэмію

Літаратурная прэмія Паўночнай рады (Nordic Council's Literature Prize) заснаваная ў 1962 годзе і ўручаецца штогод аўтару мастацкага твору, напісанага на адной з моваў Паўночна-Заходняй Еўропы (Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя).

Паводле афіцыйнага сайту Паўночнай рады http://www.norden.org/

Чытайце таксама

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Наталля Ламека

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Аўстрыйская экспрэсіянісцкая культура пачатку ХХ стагоддзя вылучаецца асаблівай атмасферай патаемнага і містычнага. Так званы “чорны” экспрэсіянізм шырока эксплуатуе матывы падарожжа ў іншасвет, хваравітай…

Час одуму

Пётра Садоўскі

Час одуму

Прайшоў больш чым год з таго часу, як выйшла другая частка апошняга, 5-га тома Тлумачальнага слоўніка нашай роднай мовы, першага слоўніка такога памеру, складзенага не заўзятым адзінцом, а калектывам прафесійных…

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх…

Стыян Холе:

Стыян Холе: "Як шмат агульнага ў тэатра і кніжкі з карцінкамі!"

У невялікай кнігарні я заўважыла дзіўную кнігу з насупленым бялявым хлопчыкам на вокладцы. А раскрыўшы выданне, я яшчэ больш здзівілася бабулям па плечы ў траве ці на скейтбордзе, рэнтгенаўскім здымкам…

381