№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Джон Мэйсан Ніл

Добры князь Венцлаў (Good King Venceslas)

Пераклад з ангельскай Антон Францішак Брыль
Глянуў добры князь Венцлáў
У вячор Стафáнаў —
Белы снег зямлю заслаў,
Чысты, без заганаў.
Ззяе месяц ясна так,
Светла ў цэлым свеце,
Ды ідзе якісь бядак
І збірае вецце.

“Гэй, слуга, слуга, ты дзе,
Раскажы-тка мне ты:
Хто, глядзі, паўз нас ідзе,
Скуль бядуля гэты?”
“Дом ягоны ў бок вунь той —
Мо гадзіна пешкі, —
Ля калодзежа святой
Дзевіцы Агнешкі”.

“То нясі хутчэй кумпяк,
І віна, і вецця,
Будзе сёння той бядак
Свята ў хаце меці”.
Князь і хлопец выйшлі ўдвох,
Шлях ім быў няблізкі —
Цераз цемру па снягох,
Пад выццё вятрыскі.

“Княжа, ўкруг усё цямней,
Ды мароз лютуе.
Ох жа, праўда, страшна мне,
Далей не прайду я”.
“Добры хлопча, ты ступай
След у след за мною:
А вятры гудуць няхай —
Не зважай на тое”.

То й была слугу тады
Лёгкая дарога,
Сагравалі йго сляды
Добрага святога.
Хто ж паслухаў, хай цішком
Знойдзе ўрок у цудзе:
Хто ласкавы з бедаком,
Сам у ласцы будзе.



Пераклад з ангельскай – Антон Францішак Брыль © 2012

Чытайце таксама

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Давід Шульман

Давід Шульман

Празаік, піша па-беларуску і па-руску.

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Юзаф Ігнацы Крашэўскі

Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст

Іда Хегазі Хёер

Іда Хегазі Хёер

Нарвежская пісьменніца.

498