№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Міндаўгас Валюкас

Апошняе жаданне пчалы

Вершы

Пераклад з літоўскай Уладзь Лянкевіч
Будзільнік дзяцінства
(Vaikystės žadintuvas)
 
пяць раніц
на тыдзень
сіні
беларус
 
 
 
***
(nepakėlei)
 
ты не ўзняў
галавы калі
журавы
праляталі
 
гэта ўсё
 
 
 
***
(baugu liepai)
 
боязна ліпе
асеннім ранкам — развіднее
а яна голая!
 
 
 
Натурмортазаж
(Peizažnatiurmortis)
 
            у гор
між зубоў
            аблок
ягняціна
 
 
 
Два яблыкі
(Du obuoliai)
 
побач
на галіне
а быццам
не
 
браты
 
 
 
***
(pavasaris gi!)
 
дык ужо ж вясна!
здзіўляецца шпак голай
вішнёвай галінцы
 
 
 
Не каменьчыкі
(Ne akmenukai)
 
плёскат вады
гэта парачка цалуецца
ў цемры
 
 
 
***
(tuoj žiema)
 
ужо зіма
а ветру так і не ўдалося
заваліць лугавыя травы
 
 
 
які я прыгожы
(koks aš gražus)
 
як толькі падумае
яшчэ больш чырванее
клён
 
 
 
***
(paskutinis bites noras)
 
апошняе жаданне пчалы:
перад смерцю адведаць
хрызантэму
 
 
 
Ці то
(Arba)
 
буду жыць
вечна
 
ці то гэта
 
зязюля
 
механічная
 
 
 
Ніякіх сантыментаў!
(Be sentiment!)
 
на труп
восені
 
зімачка
наступае
 
 
 
Адкінутая прапанова
або Першы снег
(Atmestas pasiūlymas
arba pirmasis sniegas)
 
— не прыйду
 
баюся
 
                        панатаптаць
 
 
 
***
(nukrito paskutinis)
 
упаў апошні
кляновы ліст
на гэтым годзе
ўсё
 
 
 
Здаецца
(Rodos)
 
яшчэ ўчора
цвілі сады —
мальцы кідаюцца
агрызкамі
 
 
 
***
(klevo lapų krūva)
 
гурба кляновага лісця
учора яшчэ тлела
сёння зранку — снежная
 
 
 
***
(ogi išalkau)
 
я, відаць, згаладаўся:
сярод сала аблокаў
чырвоная прожылка
сонца
 
 
 
***
(alus ir kefyras)
 
піва ды кефір —
тата і сын
за сталом
 
абое з вусамі
 
 
 
Хутарскія навіны
(Vienkiemio žinios)
 
сёння ў 7 гадз. раніцы дзед
касіў траву трымерам
прыдарожнаму Хрысту
адцяў
нос
 
 
 
Вятровая служба дастаўкі
Vėjo siuntų tarnyba
 
Мне жменю
     Залатога лісця!
            Адрас — Пад
                 Засохлую ліпу
 
 
 
***
(pražydo)
 
зацвіла.
пры гэтай
ліпцы
 
неяк
цяпер і не
курыцца
 
 
 
***
(vasaros karščiai)
 
летняя спёка ля
сметніка
лядоўня з адчыненымі
дзверцамі
 
 
 
***
(vakaras)
 
вечар
бяздомны
сабака
дзядоўнік
клешч
у поўсці
 
 
 
***
(tolokai būsiu nuėjęs)
 
напэўна я далёка зайшоў:
незнаёмыя птушкі
у незнаёмых дрэвах
 
 
 
Закінутая магілка
(Apleistas kapas)
 
асака
ажно
казыча
ноздру
алюмініеваму
хрысту
 
 
 
Камень
(Akmuo)
 
не дыхае
але яшчэ
 
цёплы
Пераклад з літоўскай – Уладзь Лянкевіч © 2017

Чытайце таксама

Арнэ Лігрэ

Арнэ Лігрэ

Нарвежскі драматург і празаік.

Ўолт Ўітмэн

Ўолт Ўітмэн

Амерыканскі паэт, эсэіст і журналіст.

Жорж Экгаўт

Жорж Экгаўт

Франкамоўны бельгійскі пісьменнік, сацыяліст, анархіст, ураніст, як у ХІХ ст. называлі геяў, упадніцкі эстэт, акадэмік, класік бельгійскай літаратуры.

Люба Якімчук

Люба Якімчук

Украінская паэтка, сцэнарыстка і журналістка.

687