Акрэсьцінскія будні

Акрэсьцінскія будні

Выдавец:
Памер: 149с.
Мінск 2009
33.29 МБ

АКРЭСЬЦІНСКІЯ БУДНІ Дзёньнікі палітвязьняў
Менск, 2009
АКРЭСЬЦІНСКІЯ БУДНІ
Дзёньнікі палітвязьняў
Менск, 2009
Укладальнік:
Каліноўскі Антон
Рэдактары
Няхай Тацяна
Рэвяка Тацяна
Дызайн вокладкі:
Вера Перагудава
Вёрстка:
Аляксандра Клімовіч
У гэтай кніжцы пад адной вокладкай сабраныя дзёньнікі палітвязьняў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў знакавым для найноўшай гісторыі Беларусі месцы сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку (з верасьня 2007 году Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў) на вул. Акрэсьціна, 36 у Менску. 
ISBN 5-98098-003-X
Зьмест
Алесь Бяляцкі ст. 4
Уступ
Андрэй Баранаў ст. 8
Тры дні, тры з паловай ночы і дзесяць сутак...
Вольга Кузьміч ст. 16
Ідэалагічная прафілактыка на Акрэсьціна.
Уладзімір Мікалаеў ст. 24
Акрэсьцінскія ўніверсітэты
Алесь Каліта ст. 34
15 сутак ці "хата №22"
Франак Вячорка ст. 47
Сем «Катлетаў»
Анатоль Лябедзька ст. 69
Акрэсьцінскі дзёньнік
Антон Каліноўскі ст. 88
Акрэсьцінскія будні
Алесь Мара ст. 98
Акрэсьціна. Паэма
Кацярына Галіцкая ст. 115
Турэмны дзёньнік
Сямён Печанко ст. 124
Пегас за кратамі
Ільля Богдан
Я сам тут сядзеў, а за што? Каб спыталі, Дык я б не сказаў, і яны бы ня зналі.
Ф. Багушэвіч. У астрозе
Традыцыі беларускай мастацкай творчасьці, разьвітай у турмах, маюць даўнія карані. "Дзе глянеш, людзі брашчаць ланцугамі" пісаў Францішак Савіч паўтары стагодзі таму, уцякаючы з царскай каўказскай ссылкі. Складаў свае вершы, седзячы ў менскім астрозе пасьля паўстаньня 1863га году Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. "Бывай здаровы, мужыцкі народзеі" з віленскай турмы ў 1864 годзе разьвітваўся з беларусамі Кастусь Каліноўскі. У 1906 годзе ў менскай турме складаліся вершы Каруся Каганца. У 1907 годзе ў менскай вязьніцы апынуўся бліскучы беларускі паэта Алесь Гарун, а ў 1908 годзе Якуб Колас, які напісаў у астрозе першыя разьдзелы "Новай зямлі". Вось адкуль такая пранізьлівая шчырасьць радкоў: "Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе ня маю сілыі". У карцэры, куды ён быў патрапіў за тое, што адмовіўся ўставаць падчас вячэрняй праверкі, Якуб Колас, з ягоных успамінаў, "седзячы як той крот у падзямельні, злажыў два вершы, вядома без паперы і алоўка яны там лішнія...". У 30-я гады з-за лукішкаўскіх кратаў Максім Танк пісаў: "Сядзіць нас шмат, Прывыклі трохі і да крат...". Свае лагерныя ўспаміны пакінулі дзесяткі вязьняў сталінскіх лагераў: Францішак Аляхновіч і Аўген Калубовіч, прозу Станіслаў Шушкевіч і Сяргей Грахоўскі, вершы Ларыса Геніюш і Лявон Случанін.
Прыйшла новая эпоха, і на стале ў мяне ляжыць кніга ўспамінаў "Турэмны дзёньнік" паэта Славаміра Адамовіча, які ў 2005 годзе, ўжо за Лукашэнкам, напісаў верш-пародыю "Убей презмдента!". Да ягоных паэтычных прапановаў "Убмть эту мразь авторучкою, Мль зонтмком плн «пером» беларускія ўлады паставіліся па-ідыёцку падазрона, і ў 1996 годзе ён сеў у турму. У 2007 годзе выйшла кніга моладзевага палітычнага актывіста Паўла Севярынца "Лісты зь лесу", якую склолі эсэ, напісаныя падчас адбываньня "хіміі". I вось пад вокладкай новай кнігі сабраныя ўспаміны палітычных лідэраў, грамадзкіх і моладзевых актывістаў, журналіста, аб'яднаныя адной зьяваю сучаснага грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі -
масавымі рэпрэсіямі беларускіх уладаў супраць палітычных апанентаў. Кніга атрымалася ўнікальная дзе ж яшчэ, у якой еўрапейскай краіне вопытам нядаўняй адсідкі за гэтак званыя "адміністрацыйныя парушэньні" можа падзяліцца і лідэр адной з найбуйнейшых партыяў, і вядомейшы мастак, і студэнт, і журналіст. Перасьледуюцца цэлыя слаі насельніцтва студэнты і прадпрымальнікі, партыйныя і моладзевыя актывісты, абаронцы дэмакратыі і беларускай мовы, вернікі і жанчыны. Гэты перасьлед вынік няздольнасьці сёньняшніх беларускіх уладаў дамаўляцца з сваімі палітычнымі ды ідэалагічнымі апанентамі. Тысячы вязьняў сумленьня, якія прайшлі праз беларускія турмы за апошнія гады гэта паказальнік таго грамадзкага супраціву, які сёньня зьяўляецца фактарам нашага жыцьця.
Аб'ядноўвае аўтараў ня толькі ЦІП на Акрэсьціна месца адсідкі сваіх сутак, атрыманых ў выніку розных падзеяў апошніх двух гадоў (а гэта і выбары 2006 году, і перасьлед актывістаў моладзевых арганізацыяў у 2007 годзе, і пратэстныя акцыі прадпрымальнікаў зімы 2008 году, і юбілейнае 25 сакавіка 2008 году), але і аптымістычны настрой успамінаў, незласьлівасьць і незацятасьць аўтараў, нягледзячы на відавочна несправядлівыя судовыя выракі. Эсэ-успаміны насычаныя гумарам, трапна прыкмечанымі дэталямі, параўнаньнямі і рэмінісцэнцыямі. Вось гэты аўтарскі пазітыў у сутыкненьні з дзяржаўнай машынаю рэпрэсіяў і раўнадушшам і стварае непераказальную сітуацыю абсурду, які адчуваюць і самі аўтары, і ўладныя выканаўцы амапаўцы, ахоўнікі, суддзі, усё беларускае грамадзтва. У гэтых успамінах уся нашая эпоха. Эпоха герояў і нікчэмнасьцяў, дзе ахвяры на самой справе зьяўляюцца героямі, а каты патэнцыйнымі ахвярамі часу.
Такога ня можа быць! вось натуральная рэакцыя здаровага на псіхіку чалавека на апісанае ў гэтых успамінах. Але так ёсьць! здаецца, зьдзіўляюцца і самі аўтары. Ёсьць тупая баязьлівасьць і злосная агрэсіўнасьць уладнай вяршаліны, ёсьць карумпаванасьць і марыянетачнасьць беларускіх судоў, ёсьць жорсткасьць і садызм беларускай міліцыі, ёсьць жывёльнае ўтрыманьне ў беларускіх турмах. За старанна размаляваным фасадам беларускага рэжыму хаваецца гніль і плесьня.
Так ёсьць! аўтары эсэ пераконваюць мяне, і я пагаджаюся з імі. I мы з усім гэтым хлудам жывем, маючы і сваю долю віны за тое, што ў нас робіцца ў краіне. У гэтым жыцьцёвым сьпектаклі, не трагедыі і не драме, а хутчэй фарсе, жыва і непасрэдна намаляваным нам аўтарамі, галоўнымі асобамі выступаюць ахвяры і каты. Але ёсьць яшчэ адзін амаль ня бачны, але адчувальны галоўны герой: сьпітае і затурканае, прымхлівае і неталерантнае, дэзарыентаванае і абязьверанае, не пасьпелае яшчэ адыйсьці ды ўстаць на ногі за дзясяткі, калі ня сотні гадоў вечных рэпрэсіяў і пагрозаў для жыцьця беларускае паспольства. Тое, што мы так любім, адкуль мы самі выйшлі і без якога нам ня жыць. А яно пакуль што ~ маўчыць...
Чытаючы гэтыя непрыдуманыя гісторыі, не адчуваеш песімізму і боязі, расчараванасьці і ўпадніцтва ў настроях аўтараў. Яны церпяць, яны перакананыя ў сваёй праваце, яны як тыя анёлы-прадвесьнікі ў белых адзеньнях, беззаветна трубяць пра хуткія добрыя зьмены. I ім верыш, што неўзабаве прыйдуць лепшыя часы.
Асобна хочацца сказаць пра паэму знакамітага беларускага мастака Аляксея Марачкіна, напісаную ў жывым народным стылі накшталт "Паэмы пра Лысую гару". Бясспрэчна, паэма "Акрэсьціна" яму ўдалася. Там ёсьць і жывы народны гумар, узяты ў спадчыну з "Тараса на Парнасе", ёсьць асацыяцыі з вядомай "антысавецкай" песьняю "Товарміц Сталмн, вы большой ученый». I калі вязень у песьні "па совесьці" ня ведае, за што сядзіць, дык шаноўны Марачкін сьцьвярджае адваротнае: "Назаўтра наш "гуманны суд" Судзіў мяне. За што?.. Я знаю!"
Там ёсьць і перагуканьні з паэмай А. Пушкіна "Медный всаднпк". I калі ў Пушкіна ажывае помнік Пятру Першаму, які ганяецца за бедным звар'яцелым Яўгенам, то ў А. Марачкіна ажывае Якуб Колас з вядомай скульптурнай кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа. I, абураны тым свавольлем, якое адбываецца каля ягоных ног, ён аддае загады героям сваіх твораў: Браточкі мілыя! Сымонка! Хопіць граць. Няўжо вусатага ніяк вам He суняць, Каб гэтак каля ног маіх Вас гналі і тапталі? Няўжо "ТАКОГА" вы асьлепла Выбіралі? I
гэта вы? Шаноўны мой народзе! Адкуль чужынцы тут На вашым агародзе? Сьляды варожыя! Прыблуды топчуць гоні! Зьдзек з нашых сімвалаў I нашае "Пагоні". Міколка! Дзе твая за пазухай Граната... Талаш! Цягні з патронамі Сваю цяжкую скрынюі... Мне, дзеткі, бачна ўсё тут зьверху, 3 п'едэсталу»
Літаратурныя эсэ пра адбыцьцё суткаў арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску за апошнія пару гадоў маглі б, напэўна, напісаць сотні грамадзкіх актывістаў, але і тое, што мы маем у гэтай кнізе, дакладна перадае подых нашага такога няпростага часу.
Прачытаўшы гэтыя эсэ, нехта можа сказаць, што, калі аўтары такія аптымістычныя і вясёлыя падчас адбываньня зьняволеньня, значыць, беларускі рэжым не такі агідны і крыважэрны, як рэжымы Паўночнай Карэі ці Кубы. Сапраўды так, адкрыты сьмех магчымы там, дзе дыктатура слабая і няўстойлівая, у Паўночнай Карэі за такі сьмех забіваюць, а на Кубе садзяць у зьняволеньне на доўгія гады. Усё ж часы ў Беларусі за апошнія пару дзясяткаў гадоў вельмі істотна зьмяніліся. I гэтыя зьмены, пераконваюся я, асэнсоўваючы прачытанае ў гэтай кніжцы, яшчэ ідуць. Усё самае цікавае яшчэ наперадзе!
Алесь Бяляцкі, праваабаронца, пісьменьнік, літаратурны крытык
/ 9 сакавіка 2006 году ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта.
Улады Беларусі зьдзейсьнілі шэраг мераў, накіраваных на прадухіленьне і недапушчэньне магчымых акцыяў пратэсту. Яшчэ / сакавіка старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што апазіцыя ў дзень выбараў рыхтуецца ўзарваць школы, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі, а затым закліча людзей на плошчу і зьдзейсьніць там крывавыя правакацыі. 16 сакавіка старшыня КДБ паведаміў, што ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 290 Крымінальнага кодэксу "пагроза зьдзяйсьненьня тэрарыстычнага акту". "Праваахоўныя органы валодаюць інфармацыяй, сіламі і сродкамі, каб прадухіліць тое, што рыхтуюць актывісты апазіцыі: выбухі, падпалы і іншыя дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю становішча. Дзеяньні людзей, якія прыйдуць на плошчу 19 сакавіка, будуць расцэненыя як тэрарызм, што прадугледжвае пакараньне па розных артыкулах ад 8 гадоў да сьмяротнага пакараньня".
Нягледзячы на запалохваньні, некалькі дзясяткаў тысячаў грамадзянаў Беларусі выйшлі вечарам 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Масавыя затрыманьні пачаліся на наступны дзень, калі на плошчы ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту былі ўстаноўленыя намёты. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі таксама тых, хто нёс на плошчу цёплыя рэчы, ежу ці проста ішоў выказаць падтрымку. Ліквідаваны намётавы гарадок быў у ноч з 23 на 24 сакавіка.
За гэты перыяд, па дадзеных Праваабарончага цэнтру "Вясна", да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту было асуджана 686 чалавек. Сярод вынесеных пакаранычяў толькі пяць
штрафаў, астатнія адміністрацыйныя арышты тэрмінам ад 4 да 15 сутак, толькі адзін з затрыманых быў апраўданы. Прысуды выносіліся па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу: 167.1 "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 156 "дробнае хуліганства".
Масавых затрыманьняў падобнага маштабу ў Беларусі яшчэ не было.
ТРЫ ДНІ, ТРЫ 3 ПАЛОВАЙ НОЧЫ I ДЗЕСЯЦЬ СУТАК...
Андрэй Баранаў
Найбольш / жыцьці мне шанцавала з 20 па 24 сакавіка 2006 года. На працы былі выходныя, і я мог спакойна дняваць і начаваць на Плошчы.
ЗАЧЫСТКА
...Разгон мы пасьля называлі "маскі-шоў". Нават песьню "Вольныя танцы" перарабілі ў "Чорныя маскі".
...Калі ўсім сказалі станавіцца ў кола аховы, я спачатку не адрэагаваў. Вельмі хацеў спаць. Але па голасе зразумеў, што адбываецца нешта надзвычайнае. Быў чуваць грукат цяжкіх машын. Калі вылез з палаткі, наўкола ўжо стаялі "аўтазакі" і ланцуг "пакемонаў" ("Это что за покемон? Это ммнскнй наш ОМОНІ").
Ды-джэй папрасіла ўсіх сесьці на брук. Гэта, відаць, было правільна. Калі чалавек сядзіць, большая частка высілкаў "пакемона" ідзе на яго выцягваньне, а не на зьбіцьцё.
Мяне выхапілі з ланцугу і шпурнулі ў "аўтазак". Там ужо стаялі, часам ляжалі людзі. Мы хутка зарыентаваліся, што трэба ўсім стаць на ногі, бо інакш падушымся. Побач са мной былі людзі з драпінамі на тварах. Мы супакойвалі адзін аднаго. Людзі тэлефанавалі
бацькам і знаёмым. Праз шчыліну люка спрабавалі высьветліць, куды едзем.
Ціхенька сьпявалі, здаецца, "Паветраны шар". Трымаліся, як маглі. Нехта нагадаў, што палонныя ў нямецкіх ляагерах цярпелі ў шмат разоў большыя паку ты і вытрымлівалі. Здаецца, Чего смеешься? Может, падзейнічала. Людзі раптам через два года самй будем задумаліся пра працу і вучостоять лйцом к стенке’ бу. -
Байка ад сукамерніка A. Р.: "Пачала Плошчу ачапляць міліцыя. Мой знаёмы: "Зараз будуць мянтошыць". Пад'ехалі "аўтазакі". "Рыхтуйся", — кажа. Цягнуць у "аўтазакі". Ен зноў: "У аўтобусах паб'юць". Едзем у аўтобусе: "Выйдзем, прагоняць праз строй". Стаім ля акрэсьцінскай сьценкі. "Відаць, — кажа, _ па нырках адфігачаць". Карацей, так яго ніхто і не крануў".
Вядома, што выпрабаваньні альбо ламаюць чалавека, альбо робяць яго мацнейшым. Стоячы тварам да акрэсьцінскай сьценкі, думаў: "Першае дацярпець да прыбіральні. Другое трымаць галаву прама. Выйдзе і першае, і другое малайчына, арышт вытрымаў".
Невядомы афіцэр менскага ПМСП, праходзячы паўз шэраг, сказаў: "Ну что, будете знать, что мннскмй ОМОН это не шайка пндорасов". 3 таго часу мы іх так і называлі.
Сваімі вушамі чуў, як адзін пээмэсэ.павец казаў другому: "Чего смеешься? Может, через два года самп будем стоять лнцом к стенке". А яшчэ адзін прадэкламаваў па-беларуску: "Ва ўсе часы на любой вайне справа жаўнера — страляць".
Як везьлі на суд, пабачылі велізарны натоўп ля Акрэсьціна. Казулін1 падышоў да аўтобуса, прыклаў руку да шыбы.
Дзякуй вам, людзі, бо ваша падтрымка ў тыя моманты дапамагла нам годна праседзець нашы суткі.
СУД
У судзе стала зразумела: змаганьне часова скончана, трэба атрымаць як мага меншы тэрмін.
Адзін са знаёмых прыдумаў класную "адмазку": маўляў, прыйшоў на Плошчу, каб на добрай апаратуры паслухаць беларускую музыку. Да таго ж маю хворае сэрца. Сем сутак. Другі знаёмы, юрыст, пачаў спрачацца з судзьдзём і даводзіць, што артыкул 1672 да ягонай сітуацыі не падыходзіць. Трынаццаць сутак. Усім астатнім далі па дзесяць.
У іншых судах давалі "ўсім па пятнаццаць". Беларускі палітычны суд у гэтым сэнсе падобны на латарэю. Штраф давалі ў выключных выпадках толькі жанчынам з дзецьмі.
Знаёмы сукамерніка прыйшоў на Плошчу п'яным за дваццаць хвілінаў да "маскі-шоў". Шукаў сябра ў гарадку. Яго палічылі за правакатара і не пускалі. Калі ў мікрафон сказалі сесьці, ён таксама сеў. Крыкнуў пару разоў: "Міліцыя з народам". Трапіў на суткі.
Міліцыянеры расказвалі байку. Мужыка затрымалі а трэцяй гадзіне ночы ў цэнтры Менску з намётам і вудай. "Куды ідзеш?" "На рыбалку". "А чаму сьцяг на вудзе?" "Бярэ лепш".
Ехалі з суда паўз Кастрычніцкую плошчу. Пабачылі пустое месца, людзей, якіх адцясьняў сьпецназ, кветкі. I раптам падумалася: "Hi фіга ж сабе кашу мы заварылі!"
ЗА КРАТАМІ
Яшчэ перад тым, як трапіць за краты, мы з хлопцамі дамовіліся, што адседзім максімальна цікава і весела. Так яно і выйшла.
У камеры (ці "хаце", як мы яе называлі) мы арганізавалі сапраўдную міні-дзяржаву. Раз на двое сутак выбіралі "пахана". Як старшыня ЦВК3, я сачыў за чысьцінёй працэдуры. Спачатку вылучалі кандыдатаў, пасьля дэбаты, потым галасаваньне. Новы "пахан" прымаў прысягу "хаты": "Заступаючы на пасаду пахана 39-й хаты, абяцаю клапаціцца пра дабрабыт хаты, абараняць правы жыхароў хаты і прынцыпы дэмакратыі. Жыве хата!"
Падчас "выбараў" палітычнае жыцьцё ў камеры віравала. Асаб-
ліва актыўнай была "курэцкая" апазіцыя, якая ў розныя часы складала ад 40 да 25 % насельнікаў. Курцы змагаліся за права курыць дзе і калі ім захочацца. Большасьць, якая складалася з некурцоў, ім перашкаджала.
У "хаты" быў гімн "Сёньня ў нашай хаце сьвята". Сьпявалі яго падчас "інаўгурацыі" і кожны раз, калі прыносілі перадачу.
У першы дзень адсідкі двое нашых сукамернікаў вырашылі распачаць галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што не даюць перадачы. Пачаставаліся ранішнім сьняданкам, пераглянуліся і пачалі галадаць. Напісалі заяву. Прагаладалі аж дваццаць хвілінаў, калі адчыніліся дзьверы прынесьлі перадачу. Усе на яе накінуліся, апроч "галадаморцаў". Праз паўгадзіны новая перадача. Тыя глядзяць на яе, як ваўкі, але трымаюцца. На трэцяй перадачы было прынята рашэньне схаваць заяву і адкласьці галадоўку на няпэўны тэрмін.
Маці перадала мне кніжку паэмаў Янкі Купалы, вечарамі чытаў іх уголас замест калыханкі. Заснуць пад такія творы было цяжка. Па-першае, "трылерныя" сюжэты (пра застрэленую Бандароўну, зарэзанага Машэку і г. д.). Па-другое, надзвычай сакавітыя эратычныя апісаньні.
Моцна сумавалі без дзяўчат. Неяк раніцай чуем нехта па батарэі выбівае: "Жыве Беларусьі". Мы ў адказ тое ж самае. I тут думка працінае: "А раптам гэта дзяўчаты?" Робім "мазгавы штурм"як давесці ім, што тут мужыкі? Урэшце адстукалі 14 удараў па месцы літары "М" у алфавіце. А ў адказ цішыня.
Нават за кратамі было чуваць, як позна, часам а трэцяй гадзіне ночы, сустракалі вызваленых. Мы разумелі, што, выйшаўшы з турмы, трапім у зусім іншую краіну.
Як высьветлілася, фізкультура самы танны і карысны спосаб падтрымліваць добры настрой. Трыццаць адцісканьняў ад падлогі і трыццаць прысяданьняў робяць жыцьцё за кратамі нашмат багацейшым на адчуваньні.
Выразалі з "Саўбелкі"4 партрэты "дзяржаўных дзеячоў", абклеілі імі прыбіральню. Назвалі гэта "Парашаўскім трыбуналам".
Арганізавалі турэмнае радыё па вентыляцыі. Вось некаторыя аб'явы":
"Гаворыць радыёстанцыя "Вольны Шклоў". Слухайце нас кожны вечар на частаце 82,6 лУКаВэ".
"А цяпер прагноз надвор'я. На наступныя суткі ў камеры Ns 39 чакаецца мінус адзін чалавек. У камеры № 40 мінус сем чалавек".
"Першы беларускі касманаўт АГЛ5сёньня адправіўся да продкаў падчас інаўгурацыі".
"Паважаныя пасажыры, адыдзіце, калі ласка, ад краю платфор-
мы. На пуцях метрапалітэну высокае напружаньне. Жыве Беларусь".
Падчас радыёвыступу АГЛ з нейкай ка-
на наступныя суткі ў камеры № 39 чакаецца мінус адзін чалавек. У камеры № 40 — мінус сем чалавек
меры закрычалі: "У карцэр!"
Карацей, вы ўжо зразумелі, што адміністратыўны арышт надзвычай неэфектыўноя мера для "палітычных".
СВАБОДА!
Як выходзілі з камераў на вуліцу, успомнілася показка: "Чым так сьмярдзіць? Гэта сьвежае паветра, сэр!"
Сьнегу на зямлі амаль не засталося, людзі бралі ў рукі яго рэшткі.
Сустракалі нас цудоўна, з шампанскім, цукеркамі, агнямі і воклічамі "Жыве Беларусьі".
Першы дзень пасьля вызваленьня я лётаў як на крылах. Уключыў тэлефон: за гадзіну тры званкі падтрымкі. Дамаўляемся сустрэць нашага сябра, які трапіў на трынаццаць сутак. Абяцаньне выконваем.
Пасьля выхаду размаўляем са знаёмымі, якія таксама сядзелі. Аказалася, што перастукваліся мы з імі і яны таксама думалі, што гэта дзяўчаты. Рэвалюцыянеры, вучыце марзянку!
ЭПІЛОГ
Калі б нехта спытаў, што далі мне трое з паловай сутак на Плошчы і дзесяць на Акрэсьціна, я б адказаў адным словам: аптымізм. He гарбата і кава, а аптымізм і вера ў свае сілы былі "палівам" Плошчы. Людзі, што стаялі там, сапраўды верылі ў магчымасьць зьменаў і таму здолелі гэтыя зьмены наблізіць. Шмат яшчэ трэба зрабіць, але свой Рубікон мы ўжо перайшлі.
Плошча зьмяніла мае погляды на кіраваньне людзьмі. На свае вочы я ўбачыў моц самаарганізацыі. Калі людзей яднае энтузіязм і высокая мэта, патрэба ў кіравальнасці зьнікае. Кожны знаходзіць справу па здольнасьцях і робіць яе так добра, як можа.
Плошча запатрабавала ад беларусаў рашучасьці, трываласьці і бескампраміснай веры ў перамогу. А таксама адчуваньня свабоды на ўзроўні інстынкту. Натуральна, супраціў перастаў быць справай купкі інтэлектуалаў. Лідэрамі Плошчы былі звычайныя людзі з надзвычайнай рашучасьцю, якія ў патрэбны момант казалі: 'Тэта я бяру на сябе".
...У ноч вызваленьня, напяваючы "Океан Ельзм", напісаў у "турэмным" дзёньніку:
"Захаваць, захаваць стрыжань свабоды ўнутры сябе. Захаваць пачуцьцё таго, што можаш перамагчы любыя цяжкасьці. Захаваць вольнае паветра, якім дыхаў ноччу ля Акрэсьціна. Я ня здамся бяз бою".
Каментары:
1. Аляксандр Казулін кандыдат у прэзідэнты падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 году.
2. Артыкул 167.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях: "парушэньне парадку арганізацыі і-правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня".
3. Цэнтральная выбарчая камісія.
4. Газета "Советская Белоруссмя".
5. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Каардынатар праекту „studenty.by" Вольга Кузьміч была затрыманая ў першую ноч існаваньня намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
21 сакаквіка 2006 году судом Партызанскага раёну сталіцы асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 167. 1 КаАП РБ "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
ІДЭАЛАГІЧНАЯ ПРАФІЛАКТЫКА
НА АКРЭСЬЦІНА
Вольга Кузьміч
Дзяжурныя міліцыянты на паверсе любілі зазіраць да нас у камеру тут маладыя прыгожыя дзяўчаты, разумныя, вясёлыя, упэўненыя. He зьдзівіліся мы і на гэты раз, калі замест акенца для ежы адразу ж адчыніліся цяжкія жалезныя дзьверы. Замест звыклых для нас дзяжурных у камеру заляцеў малады мужчына ў цывільным, трымаючы нейкія сьпісы.
Студэнты ёсьць? Давайце трох з камеры! кажа ён нам і пачынае перапытваць, блытаючыся, хто з нас студэнткі. А такіх у нашай камеры абсалютная болыласьць. Я па ўласнай ініцыятыве далучаюся ў "шчасьлівую" тройку студэнтак, што кіруюцца на незразумелую сустрэчу.
Апранаемся зараз жа і за мной! загадаў мужчына.
Думкі пра тое, куды ж нас павядуць, мрояца розныя. Самая першая версія на размову да КДБ. Зрэшты, таму я і пайшла каб дзяўчатам было спакайней ды ў сілу звычайнага жаданьня паглядзець, хто каго. возьме пытаньнямі яны нас ці мы іх. Таксама была думка, што нас хочуць перавесьці на апошні дзень у іншую камеру, як перавялі дзьвух нашых дзяўчат перад прыездам на Акрэсьціна прадстаўнікоў АБСЕ каб паказаць, што камеры "амаль" не перанаселеныя.
Першы раз за дзесяць сутак апранула куртку, абулася і выйшла на калідор. Там ужо стаялі хлопцы каля дзесяці чалавек аброслыя, шчаціністыя і пакамечаныя, але нашыя. Нас калонаю вывелі на вуліцу. Дзённае сьвятло сьляпіла вочы, ногі цяжка цягнулі за сабой
цёплы абутак без матузкоў на вуліцы ўжо была вясна. Нас завялі ў іншы будынак на Акрэсьціна той, дзе мы былі перад "расфасоўкай" па камерах, дзе праводзілі вобыск, здымалі на відэа і інш. Там мы зноўку, нічога ня ведаючы, сталі ў шэраг, уткнуўшыся тварамі ў сьценку. Нехта з міліцыянтаў пусьціў чутку, што нас зараз павядуць да прэсы. Потым нас вывелі на вуліцу. Было такое адчуваньне, што самі міліцыянты ня ведаюць, што з намі рабіць. Дзяўчат супрацоўнікі органаў пачаставалі цыгарэтамі тыя, у сваю чаргу, падзяліліся з хлопцамі. Мы гэты час скарысталі для абмену навінамі хто што чуў з вакна, якія газеты чытаў, ці стаіць яшчэ намётавы гарадок, што было на Дзень Волі і іншае. Мы ведалі, што людзі змагаюцца!
Праз некалькі хвілінаў нас зноўку перавялі ў наш корпус (стары корпус Акрэсьціна) на чацьвёрты паверх. Там завялі ў залу з партамі, шырокім сталом насупраць іх, кветкамі на падваконьнях. На сьцянездаровы герб з каласкамі і чырвона-зялёны сьцяг.
- Гэта псіхалагічны ціск! не стрымалася я, калі міліцыянты выйшлі з пакою, пакінуўшы нас адных перад гэтаю сьценкаю. Я села за першую парту.
У пакой забег той самы мужчына, што паклікаў нас з камеры. Ен перапытаў, ці ўсе прысутныя студэнты. Натуральна, аказалася, што ня ўсе, бо з дакументацыяй у іх там сапраўды нейкая праблема. Незразумела, як яны разьбіраюцца з рэальнымі злачынцамі, калі з-за гэтай бюракратыі ў іх безьліч памылак. У аднаго мужчыны, што сядзеў за партай, ён запытаўся, за што яго затрымалі і ці быў ён сапраўды на плошчы. Мужчына адказаў, што ня быў — была жонка, а ён уначы ёй нёс гарбату, нават не дайшоў, як яго забралі. Задаўшы яшчэ некалькі пытаньняў, чалавек у цывільным (назваць сваё прозьвішча ён катэгарычна адмовіўся) папярэдзіў з сарказмам:
- Глядзі-глядзі, не нагавары тут сабе яшчэ на адзін артыкул, і сышоў.
Мы пачалі актыўна перамаўляцца хто з якой ВНУ, хто ў якой камеры, шукаць знаёмых. Узьнялася тэма выключэньня студэнтаў пасьля такіх арыштаў.
Яшчэ праз колькі часу ў пакой зайшла цэлая дэлегацыя: мужчы-
на ў гальштуку, яшчэ адзін міліцыянт з сур'ёзнымі пагонамі, два нейкіх мужчыны ў цывільным, адзін супрацоўнік адміністрацыі прыёмніка-разьмеркавальніка. Яны ўсе прайшлі за стол.
Мужчына ў гальштуку пачаў размову. Ён прадставіўся кіраўніком аддзелу прафілактыкі Міністэрства ўнутраных справаў спадар Дрозд. Таксама ён прадставіў мужчыну з сур'ёзнымі пагонамісвайго намесьніка сп. Маліноўскага. Двух іншых "таварышаў" ён прадставіў выкладчыкамі, прафесарамі. Адзін з іх падкрэсьліў: кандыдаты.
Сп. Дрозд патлумачыў мэту сустрэчы: выслухаць прэтэнзіі, даведацца, якія ў нас думкі адносна будучыні, ці лічым мы сябе вінаватымі і наколькі зьмяніліся нашы меркаваньні пасьля дзесяці сутак у камерах.
Я першая падняла руку і запыталася, як клічуць "кандыдатаў". Сп. Дрозд назваў прозьвішчы і адзначыў, што яны працуюць у Акадэміі МУС, адзін з іх псіхолаг. I адразу ж асекся гэта ня КДБ, вы ня думайце! Усьмешкі з нашага боку: "А мы і ня думалі вы самі гэтую тэму паднялі".
Сп. Дрозд пачаў тлумачыць па-іншаму:
Мы хочам шчыра паразмаўляць. Мы таксама бацькі, і ў нас ёсьць дзеці са сваімі думкамі — давайце пагаворым...
Сапраўды, вы бацькі, у вас дзеці нашага ўзросту, і таму пытаньне, якое я задам, натуральна ж, турбуе і вас. Патлумачце мне: чаму я, маладая дзяўчына, не магу спакойна гуляць са сваім каханым у парку? Вы не баіцеся, што вашы дзеці выйдуць на вуліцу, а іх зацягнуць невядомыя ў аўтобус, у якім сядзяць зьбітыя людзі ў крыві. He баіцеся, што вашых дзяцей будуць судзіць паводле пратаколу, які складзены з’памылкамі, а сьведкамі будуць людзі, якіх вашы дзеці нават ня ведаюць. А потым судзьдзя спакойна дасьць вашаму дзіцяці дзесяць сутак, і яму нават не дазволяць вам патэлефанаваць. Гэта нармальна? Вы не баіцеся за сваіх дзяцей?..
Выкладчык-псіхолаг на мае пытаньні заявіў, што я "нейкі арганізатар" "гэта па вас адразу бачна!"
Размова была насычанай за вакном хутка сьцямнела. Вось урыўкі з "прафілактыкі".
Міліцыянт:
-Скажыце шчыра, як на сэрцы: як вы ставіцеся да гэтых акцыяў? У душы вы супраць сучаснага дзяр жаўнага ладу? мы таксама бацькі, і
Я, можа быць, Васю люблю нас ёсьць дзеці са
ў душы гэта мая прыватная спра„ . . „
ва сваімі оумкамі
давайце пагаворым...
Як адаб'ецца нашае затры-
маньне на навучаньні? Нас павыключаюць з ВНУ?
Сп. Дрозд:
Мы вось якраз ладзілі сустрэчу з Міністэрствам адукацыі. Нікога выключаць ня будуць! Ну, там толькі двоешнікаў і прагульшчыкаў... А за палітыку нікога!
♦ * *
Нехта з МУСаўцаў:
Як вас клічуць: Алеся?.. Таня?...
Воля!
Ну, цяпер мы вас дакладна ніколі не забудзем...
* ♦ *
Міліцыянт:
— Ды вы паглядзіце, як прыбалты жывуць! Ды яны ж нам зайздросьцяць! У параўнаньні з савецкім часам — мы жывем выдатна! Што вунь у Латвіі творыцца...
-А Літва?
Ды вы хоць былі там?
Вядома ж!
Паварочваюся да іншых затрыманых:
~ Сябры, прапаную пасьля "адсідкі" разам на тыдзень зьезьдзіць у Вільню адпачнем і паглядзім як жа ж "складана і цяжка" там жыць.
у нармальных людзей ёсьць нармальнае пачуцьцё страху
свае памылкі?
Хлопец з затрыманых:
* * *
Кожны з прысутных тут быў затрыманы не на акцыі, а непадалёку ад плошчы. Які закон я парушыла, гуляючы з каханым хлопцам у парку?
Выкладчык з Акадэміі МУС:
У нармальных людзей ёсьць
нармальнае пачуцьцё страху. Некаторыя тэлефанавалі дзевятнаццатага ў міліцыю і запытваліся, ці можна сёньня выходзіць на вуліцу... А вы чаго там хадзілі? Дома трэба сядзець.
* * *
Выкладчык-псіхолаг, нервова пералічваючы і загінаючы пальцы: ~Вы, значыць, невінаватыя. Вы любіце Беларусь, хочаце зрабіць яе лепей, ня хочаце зьяжджаць, вы не падтрымліваеце гэты рэжым...
Так.
* * *
Міліцыянт:
У вас быў час падумаць над сваімі поглядамі. Ці зразумелі вы
Раней я сабе ціха вучыўся, кніжачкі ціха чытаў і ў палітыку мсцна ня лез. Але пасьля таго, як я адсядзеў дзесяць сутак, мае погляды дакладна вызначыліся.
* * *
Міліцыянт:
Ня слухайце казачкі, якія вам распавядаюць у камерах пра затрыманьні і зьбіцьцё. Усё гэта казачкі! У іх устаноўка такая распавядаць вам казкі.
— У нас у кожнага такая "казачка"...
♦ * *
Хлопец з затрыманых:
— 3 дваццаці чалавек у нашай камеры васямнаццаць людзі з вышэйшай адукацыяй. Вам гэта пра што-небудзь кажа?
Арганізатары сустрэчы яўна не чакалі такога разьвіцьця падзеяў падчас размовы. Складалася ўражаньне, што сустрэчу праводзім мы, а не яны. У канцы я нават сказала заключнае слова ў стылі "давайце сябраваць, бо ўсе разумныя людзі рана ці позна будуць разам ісьці адной калонай", падзякавала ім, што зайшлі да нас. Сп. Дрозд вымушаны быў проста працягнуць мае словы.
Так, расьпіраў гонар, што мы аргументавана спрачаліся, една, разумна, не паддаючыся на правакацыі. Засталося крыху расчараваньне ад таго, што часта гэтыя дарослыя мужчыны з вышэйшай адукацыяй, седзячы перад намі збольшага студэнтамі, казалі проста нелагічныя рэчы, неадпаведныя гісторыі, не адказвалі на пытаньні, мітусьліва выкручваліся. Мы падсьвядома чакалі, што яны будуць больш моцныя, а яны непрыемна слабыя. Яны баяцца, яны апраўдваюцца.
Калі мы ўжо ўсталі, каб сыходзіць, адзін "кандыдат" запытаўся ў нас:
Скажыце шчыра, у душы вы сябе адчуваеце "няўдачнікамі" зза таго, што вас сюды пасадзілі?
Нехта з хлопцаў з апошняга шэрагу кіўнуў:
Так.
У гэты ж час я адказала:
Я пасьпяховая дзяўчына, і я ў жыцьці дамагуся ўсяго!
Выкладчык, яўна не чакаючы такога майго адказу, ціха адказаў
я пасьпяховая дзяўчына, і я ў жыцьці дамагуся ўсягоі
хлопцу, які вызначыўся "няўдачнікам":
У гэтым і ёсьць ваша праблема.
Я ганаруся людзьмі, што прысутнічалі там, сядзелі за партамі і адстойвалі свае думкі. Іх перакананьні ўжо ня зьменіць нішто. Нават выпадковыя людзі (а такіх значны адсотак), якія сапраўды проста праходзілі міма Кастрычніцкай, цяпер дакладна маюць сваё стаўленьне да сітуацыі ў краіне, маюць гатоўнасьць бараніць сябе і свой выбар. Як могуць нашыя бацькі, што стаялі пад Акрэсьціна, верыць у "стабільную і працвятаючую" краіну, калі іх дзеці-студэнты кінутыя за краты, а па тэлебачаньні іх называюць наркаманамі і паказваюць сфабрыкаваныя рэпартажы?
Тых людзей, хто прайшоў праз Акрэсьціна, Жодзіна' — ужо нішто не стрымае. Адтуль выйшлі ўпэўненыя людзі, перакананыя, свабодныя. I на волі іх сустрэлі такія ж свабодныя і ўпэўненыя людзі, якія прайшлі праз Дзень Волі, праз ночы ў намётавым гарадку на Кастрычніцкай, праз чалавечую салідарнасьць, калі людзі аддавалі тым, хто стаіць на плошчы, свае курткі, прывозілі ежу. Калі побач стаялі студэнты і выкладчыкі, школьнікі і старэнькія бабулькі, якія ў ноч перад Акрэсьціна сьпявалі нам "Магутны Божа..."
Я ганаруся тым, што мы робім гісторыю. Ганаруся тым, што мы сьвядомыя, упэўненыя і моцныя. Мы пераможам я гэта ведаю.
Каментары:
1. Удзельнікі акцыі пратэсту адбывалі адміністрацыйныя арышты ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Менгарвыканкаму на вул. Акрэсьціна, ізалятары УУС Менскага райвыканкаму на Старабарысаўскім тракце і ізалятары часовага ўтрыманьня г. Жодзіна.
На 8 красавіка 2006 году была прызначаная цырымонія ўступленьня на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Напярэдадні гэтай падзеі, 7 красавіка, на Кастрычніцкай плошчы Менску a / 9-й гадзіне адбылася арганізаваная КХП-БНФ акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і запланаванай інаўгурацыі. Удзельнікі акцыі разгарнулі расьцяжкі: "За новыя выбары", "Фальсіфікатар не прэзідэнт", "За вольную Беларусь", "He фашызму!" і ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі. Сьпецназаўцы ў форменным адзеньні і ў цывільным выціснулі людзей з плошчы ў бок вуліцы Янкі Купалы, вырывалі сьцягі і кідалі іх у сьметніцы. Былі затрыманыя і асуджаныя на 10 і 15 сутак адміністрацыйнага аырышту пяцёра ўдзельнікаў.
Студэнт, прыхільнік Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Уладзімір Мікалаеў быў затрыманы на вул. Купалаўскай. 10 красавіка судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Бычко прызнаў яго вінаватым у парушэньні ч. 1 арт. 167-1 Кодэксу аб адміністрацыйных лравапарушэньнях "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і пастанавіў пакараць арыштам тэрмінам на 15 сутак.
АКРЭСЬЦІНСКІЯ УНІВЕРСІТЭТЫ
Уладзімір Мікалаеў
7 КРАСАВІКА
Доўга сядзелі ў Цэнтральным РУУС' рабілі адбіткі пальцаў, здымалі на відэа, фатаграфавалі (зараз у іх электронная база і сетка на ўсе РУУСы Менску, як мне казалі). Адабралі шнуркі, рамяні і астатнія асабістыя (і ня вельмі) рэчы ўзамен на пратакол выманьня, адну копію якога далі на рукі. Пратакол запаўнялі даволі акуратна: запісалі нават імэю — унікальны нумар мабілкі, серыйнікі....
Пакуль хадзілі па будынку (дзякуй КХП БНФ2), елі бананы і сасіскі. Рукі пасьля дактыласкапіі вымыць і выцерці не далі, таму елі бруднымі.
Павезьлі на Акрэсьціна. Мянты былі грубыя, у газіку цесна, патыхала бензінам... Паставілі ўздоўж сьцяны, абшукалі, пасадзілі ў малую, цёмную камеру старога корпусу, дзе нары займалі амаль усё памяшканьне, і толькі перад парашай і дзьвярыма быў квадратны метр падлогі, нават "на піва не сходзіш" ("хадзіць на піва" гуляць уздоўж па камеры)... Леглі спаць.
8 КРАСАВІКА
Недзе ля 4 гадзінаў раніцы падалося, што чуў, як гукаюць "Жыве Беларусь!". Падумаў, што падаецца скрозь сон. Раніцай аказалася, што чуў ня толькі я ~ у гэты час выпускалі тых, хто застаўся яшчэ з намётавага лагеру3.
Раніцай глядзелі ў вакно (трэба станавіцца на батарэю) бачылі са свайго "пентхаусу" на трэцім паверсе частку ўнутраных войскаў, флагшток... Жартавалі, што чырвона-зялёны сьцяг зараз здымуць і падымуць бел-чырвона-белы, а афіцэры Акрэсьціна прыйдуць прасіць прабачэньня... Сьцяг сапраўды прыспусьцілі — відаць, у знак траўру
з-за інаўгурацыі. Нагадаю, што пасьля выбараў Аляксандр Рыгорыч4 зьнік на 2 тыдні, і мы ўсё чакалі, ці зьявіцца ён на інаўгурацыі. 3 гэтае нагоды цікавіліся здароўем прэзідэнта ў ахоўнікаў і дзяжурныхпалохалі сур'ёзнасьцю інтанацыяў:)
Увечары да нас падсадзілі Васю (да гэтага сядзелі ўпяцёх усе з Кастрычніцкай з акцыі 7 красавіка), які быў амаль голы і моцна пабіты супраціўляўся міліцыі, якая з кватэры забірала за пабітую жонку дачка "здала"...
9 КРАСАВІКА
Амаль ня спаў як і папярэднія дні, бо нары надта жорсткія і ў камеры даволі халодна, а накрыцца няма чым. Курткай можна накрыць толькі верхнюю ці ніжнюю палову тулава.
Перадалі Эдуарду5 "амерыканскі дэтэктыў" чытаў па-беларуску Міс Марпл, хаця нават днём у камеры даволі цёмна, а з адкрытым вакном халодна. Лямпачка ват на 40 гарыць круглымі суткамі па-над дзьвярыма.
Падымаюць недзе ля 7-8 раніцы, даюць венік, швабру, анучу і вядро прыбіраць. Праз паўгадзіны сьняданак каша і цёплая вада іржавага колеру з асадкам (гарбата?). У 17 недзе абед+вячэра: баланда з пахам супу, каша з гумавым катлетазамяняльнікам, гарбата бяз цукру і заваркі. Кормяць штодзённа. Раней, кажуць, кармілі праз дзень: адзін дзень быў "лётны", наступны "нялётны", а трохразовае харчав.аньне гэта панядзелак, серада, пятніца... Лыжкі нармальныя, алюміневыя збольшага, а раней былі з абрэзанымі ручкамі, каб заточкі не рабілі. У камеры 1 алюміневая чарка з надрапаным "Жыве Беларусь".
Увечары падсадзілі Валеру. Ён валяўся на нарах, амаль ня еў, акрамя кашкі раніцай і ветчыны з перадачаў, піў гарбату.
10 КРАСАВІКА
Першы раз добра паспаў і прачнуўся адным з самых апошніх пад грукат за дзьвярыма разносілі ежу.
Папрасілі на выхад адразу з рэчамі — сёньня будзе суд. Хоць ён і прызначаны на 14.00, але везьці нас зьбіраюцца ў "аўтазаку" з
асуджанымі, якіх развозяць на працу. Мне дастаўся "малпоўніклюкс" на 1 чалавека. Настроіўся на 15 сутак.
У "родным" Цэнтральным РУУС сядзелі ў камеры без вентыляцыі і з кепскім сьвятлом (вельмі нагадвала фінскую "саўну"), але з відэакамерай. Слухалі гісторыю, як Саша Лукашэнка частаваў шклоўскай самагонкай дэпутатаў пасьля футбольных матчаў на пачатку 90-х...
На суд павезьлі ў "газэлі". На выезьдзе з РУУС быў вельмі ўражаны вялікай колькасьцю маіх сяброў, шмат жж-карыстальнікаў6 таксама махалі мне ручкай.
У судзе Цэнтральнага раёну я вырашыў заявіць адваката. Ім аказалася маладзенькая дзяўчынка з Менскай калегіі, якая ўсім сваім выглядам імкнулася паказаць, што яе на працэсе няма. Дарэчы, чакалі яе болей за гадзіну, якую я ціхенька стаяў і ўсьміхаўся, а хлапцы-амапаўцы нерваваліся і псіхавалі з-за згубленага часу.
Сьведкі, два байцы 1 -га палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня Менгарвыканкаму, давалі паказаньні, якія супярэчылі ня толькі адзін аднаму, але і пратаколам затрыманьня і выманьня. На супярэчнасьцях акцэнтаваў увагу і судзьдзя Бычко Аляксей Віктаравіч: пытаўся па некалькі разоў, ці чуў Субач, як ягоныя калегі абвяшчалі мітынг несанкцыянаваным, але той упарта адказваў: "He, ня чуў. Я ж стаяў усяго ў 20 см ад падсуднага!".
Ад заключнага слова я адмовіўся, шчыра думаючы, што з такімі супярэчнасьцямі вялікі тэрмін "упаяць" нельга. Адвакатцы казаў, каб дамаўлялася на 3 сутак, якія я ўжо адседзеў, калі перад пачаткам суда ў калідоры сам акрэсьліў-ёй сітуацыю — яна нават нічога не пыталася... Але ў пастанове суда я прачытаў усю тую лухт/, асабліва пра неаднаразовыя папярэджаньні, якую адмовіўся падпісваць яшчэ ў пратаколе затрыманьня. 15 сутак...
Выходжу з "залы суда" пакойчыка 2 на 2 метры, дзе беззаконьне зіхціць непрыкрыта, кажу: "Пятнаццаць". Праходжу скрозь апладзіруючую залу. Толькі маіх сяброў 11 чалавек! Накідалі ў рукі перадачаў.
На лесьвіцы перасталі сьляпіць успышкамі і глушыць плясканьнем
далоняў. Тады мент-канваір, якога такая рэакцыя залы крыху зьбянтэжыла, з усьмешкай спытаўся: "А что, чем больше дадут, тем лучше?" Я адказаў, што Буш7 болей грошай дасьць.
Пакуль сядзеў у "газэлі" размаўляў праз шкло. Ксеня8 прасілася ў камеру:) Быў расчараваны, што ніхто не крычаў "Мало далм!" (акрамя Гандуразіана9, якога не было, але мне ўсё даклалі:). Папрасіў Мобіуша'0 перастаць усьміхацца. бо мяне акружылі ўсьмешкамі, а трэба мяне акружылі ўсьмешкамі,
плакаць, бо сядзець мне яшчэ 2 тыдні! Але вельмі
а трэба. плакаць, бо сядзець мне яшчэ 2 тыдні!
прыемна было пагутарыць - і ўбачыць сяброў вельмі вялікі зарад добрай энергіі. Дзякуй!
Ганаровы картэж са мной і падпалкоўніком Прузанам” праводзілі апладысьментамі! Прывезьлі ў Цэнральны райаддзел. Пасядзелі крыху, і нас хацелі запіхнуць у "газік", каб адправіць "дадому", але з перадачамі, цыганачкай і яшчэ адной жынчынай і мянтамі мы ня ўлазілі, таму цыганачка (якая спачатку адмаўлялася садзіцца на калені нам) і іншая дзяўчынка паехалі на другой машыне...
Позна ўвечары да нас пасадзілі "казулінца"12.
11 КРАСАВІКА
Прачнуўся ад холаду. ЮАІ3ў куртцы, але ляжыць пад самай форткай, з якой вельмі моцна дзьме, хоць яна і закрытая.
Сьнедаем: рысавая кашка з Galina-Blanca буль-буль (Ксеня, дзякуй!) вельмі смачная, як і гарбата, асабліва калі туды ўкінуць пакецік з гэтай самай гарбатай.
Прыйшоў яшчэ адзін казулінец. Зараз нас 7. Новы сукамернік у свой час меў шчыльныя кантакты з РНЕ14, і ў палітыцы арыентуецца, на мой погляд, даволі кепска, чаго не скажаш пра першага нашага госьця-казулінца Хатаба (жж-імя hattab_by), які быў раней у "Маладым Фронце" і добра арыентуецца ў палітыцы, ведае мову і гісторыю.
Атрымаў адзеньне, падручнік па супрамаце (супраціўленьні матэрыялаў), памыўся. На вуліцы дождж.
Ядзім добра, злуемся за тое, што наперадавалі столькі прадуктаўтакіх, якіх у звычайным жыцьці не заўсёды і купіш.
Настрой увесь дзень быў выдатны (новая цікавая кампанія, сьветлыя ўспаміны пра ўчорашнюю сустрэчу з сябрамі). Выйду 22га (у дзень народзінаў) і буду чакаць ад 19.20 сваю дзяўчыну з бутэлькай піва.
12 КРАСАВІКА
Пасьля сьняданку пачаў чытаць супрамат, а ЮА чытаў нам Біблію. Уладзімір'5 адкрыў і патрапіў: "Чужынцы ныюць і дрыжаць у замках сваіх"! Прадказаньні працягнуліся, але былі болей т/маннымі. "Але калі вы пацярпелі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху ня бойцеся і не хвалюйцеся".
А вось хлебныя шашкі не пайшлі.
14 КРАСАВІКА
Забілася параша.
Мы ўсе сонныя і апатычыя можа сыплюць у ежу бром? Але хутчэй за ўсё, проста надвор'е і ўмовы. Пачаў чытаць «Невядомая Вайна» Сагановіча. На вуліцы дождж... Пазаўчора перадалі газеты, якія дагэтуль разглядаем. Асабліва спадабалася газета беларускіх сканвордаў "Крыжаванка". Гулялі ў палітычнага "кракадзіла".
А яшчэ з самай раніцы казулінцу-РНЕшніку ўсё здавалася, што выходзіць яму сёньня. Мы пачалі з яго сьцябацца (ўсе) і казалі, што ён нешта пераблытаў, а ён ужо месца сабе не знаходзіў. Увечары аказалася сапраўды пераблытаў...
15 КРАСАВІКА
Хатаба правялі.
Пачаў чытаць «Вялікае Княства» Зянона'6.
16 КРАСАВІКА
Прачнуўся рана, бо ўсё ня спаў. Накрылі сьвяточны стол, елі пасху, чыталі малітвы (хто ўмее), Біблію, "Вялікае Княства". Перамог у біткі ўсіх.
Перадалі перадачу: пасха, яблыкі, шпроты, курыца, пятрушка, гуркі, печыва, цынамон з цукрам. Дачытаў Зянона.
Памянулі добрым словам былога маладафронтаўца Артура Паўленку, які праз любоў да любых крыніц фінансаваньня "для обіцего дела" зараз нібыта старшынствуе ў нейкай тэрытарыяльнай арганізацыі БРСМ17.
17 КРАСАВІКА
Пачалі сьніцца дзяўчаты.
Пад'елі трохі (сьвяточны стол, рэшткі так бы мовіць), буду працягваць чытаць "Невядомую Вайну". Думаю, як выкручвацца з універам адпрацоўваць лабы (лабараторныя), закрываць пропускі.
Правялі ў варожы сьвет таварышаў Эдуарда і Валодзю. Стала сумнавата і цемнавата. Нас трое.
18 КРАСАВІКА
Спаў як забіты, бо ўсю ноч вёў з Ільлём18 тэалагічныя спрэчкі (от жа гэтыя пратэстанты).
Пасьнедалі, сьпявалі "Драбніцу"19, гулялі ў валейбол туалетнай паперай, пакуль не вывелі з сябе дзяжурнага, бо грукалі ёй па дзьвярах час ад часу. Прыходзіла экскурсія (студэнты мабыць, з юрыдычнага). Да нас іх не павялі, а дарма, бо мы ўсе нары экзатычнай ежай завалілі — ня менскія студэнты б адназначна засталіся.
Еў пасху з сырам, лімон з цукрам чмурэў. Нягледзячы на тое, што ёсьць падручнік па супрамату, нічога не раблю. Лайдачу. ЮА
прымусіў вучыць ангельскую мову сказаў, што пойдзем пікетаваць
амбасаду. Чаму да нас нікога не падсяляюць?
Хацеў напісаць вершык, але зразумеў,
будзем спадзявацца, што рэпрэсіі супраць мяне не пачнуцца хаця б з боку бацькоў
што натхненьня няма
зусім. Няволю перажываю нармальна, але сумую па каханай. У камеры крыху цемнавта (увечары чытаць амаль немагчыма). Сьпяваем песьні рэгулярна, я ўзгадваю шмат з Мельнікава20, Воюша2’, але цалкам аднавіць тэксты зазвычай не атрымліваецца...
Трэба б ужо памыцца...
Гумовыя катлеты ўжо даўно ня ем (дзяк за перадачы). Бабулька мне казала, што ў войску мяне навучаць есьці кашы. Навучылі ў турме. Будзем спадзявацца, што дома ўсё ОК + рэпрэсіі супраць мяне не пачнуцца хаця б з боку бацькоў. Буду класьціся спаць.
19 КРАСАВІКА
Рабілі "шмон". Забралі лыжкі. Чытаў супрамат 15 хвілінаў. Многа думаў. Перадалі яшчэ перадачаў. Хацелася паліць.
20 КРАСАВІКА
Халодна, ацяпленьне не працуе недзе з 15-га. Сьнедаць ня буду. "Байкот гэта маральная перамога". Некалькі хвілінаў моцна хацелася піва.
21 КРАСАВІКА
Спаць. Баліць галава. Узяў у рукі супрамат...
22 КРАСАВІКА
Спаў кепска, пісаў і было халодна.
Падзялілі майно. Калі мая каханая прыйдзе — аддам ёй, бо яна жыве ў інтэрнаце. Але здаецца, што з кожнай гадзінай мяне чакае ўсё меней дзяўчат. А вось у Ільлі наадварот: аб'явілася шляхам перадачы дзяўчына, якую ён ня бачыў 2 гады. Чакаю я.к мінімум 10 чалаек "групы падтрымкі" без уліку сваякоў, іх вітальных воклічаў "Мало далп!" і "Даёшь второй кругі".
Застаецца 9 гадзінаў. Трэба падагульніць: утрыманьне ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку ня вельмі вясёлае баўленьне часу. Раз на раз не прыходзіцца, і камфортныя санаторныя ўмовы, у якіх я быў сёлета, могуць у наступны раз пераўтварыцца ў невыносную клааку казематаў.
Відэакамеры мы так і не знайшлі (за плёнку з запісам, як мы сядзелі, я б шмат чаго аддаў:))), а аўдыёжукі былі добра схаваныя:) якіх толькі забаваў не прыдумаеш, каб кампенсаваць лішак часу пры яўным абмежаваньні прасторы.
Псіхалагічнага ціску на мяне ўтрыманьне ў няволі не аказала (за "кампом"22 у пакойчыку сядзець прызвычаіўся ж). Нары (голыя дошкі, фанера) і нават ежа таксама з цягам часу могуць стаць звыклай справай. Сёньняшняя сістэма адміністрацыйных арыштаў не накіраваная на тое, каб «зламаць» чалавека, але вымушае кожнага, хто прайшоў праз яе, задумацца і зрабіць свае асабістыя высновы. Лёс ламаецца па-за камерай праз выкладчыкаў і рэктарат, праз месца працы і нават праз блізкіх людзей.
Каментары:
1. РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
2. Кансерватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ.
3. Быў створаны на Кастрычніцкай плошчы Менску 20 сакавіка 2006 году ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Намётавы лагер быў ліквідаваны ў ноч з 23 на 24 сакавіка, удзельнікі арыштаваныя.
4. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
5. Эдуард Бокі, актывіст КХП БНФ, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў'. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
6. LiveJournal (Жывы Журнал): liveiournal.com
7. Джордж Буш, прэзідэнт ЗША.
8. Ксенія, прыхільніца Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.
9. Гандуразіян, жж-карыстальнік hondurazian, прыхільнік КХП БНФ.
10. Мобіуш, жж-карыстальнік mobiusz, прыхільнік КХП БНФ.
11. Анатоль Прузан, намесьнік начальніка РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
12. Прыхільнік кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліно.
13. Юры Адамавіч Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні КансерватыўнаХрысьціянскай Партыі БНФ на Беларусі. За арганізацыю акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў'. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
14. РНЕ расійская ўльтраправая нацыяналістычная арганізацыя; у Беларусі дзейнічае яе рэгіянальнае аддзяленьне.
15. Уладзімір Богач, прыхільнік КХП БНФ, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 10 сутак згодна з ч.І арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў*. Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
16. Зянон. Вялікае Княства. Паэма, вершы і фатаграфіі. "Беларускія Ведамасьці',
Нью-Ёрк Варшава, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2005 г. 132 стар. : іл.
17. Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, праўрадавая моладзевая арганізацыя.
18. Ільля Шыманскі, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі, за ўдзел у акцыі 7 красавіка пакараны адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак згодна з ч. 2 арт. 167-1 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Пастанову вынес судзьдзя Аляксей Бычко.
19. "Дробна-драбніца" застольная песьня.
20. Андрэй Мельнікаў, беларускі літаратар і бард.
21. Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, літаратар.
22. Кампутар, слэнг.
5 ліпеня 2007 году суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам тэрмінам на 15 сутак аднаго з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Алеся Каліту і на 10 сутак ягонага паплечніка Паўла Серадзенку. Моладзевыя актывісты былі затрыманыя 3 ліпеня і абвінавачаныя ў "дробным хуліганстве" /артыкул 17.1 КаАП РБ). Адміністратцыйныя справы разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук.
Алесь Каліта і Павел Серадзенка 3 ліпеня знаходзіліся на сядзібе Партыі БНФ, калі пачулі з вуліцы крыкі сваёй сяброўкі Насты Александровіч аб дапамозе. Праз вакно яны ўбачылі, як невядомыя мужчыны цягнуць Насту ў машыну. Алесь і Павел пабеглі дапамагчы дзяўчыне, але ў выніку былі самі затрыманыя.
Сьведка з боку міліцыі Гвардзейцаў у судзе паведаміў, што з камітэту, якому яны падпарадкоўваліся, далі каманду затрымліваць маладых людзей, якія выходзяць з управы Партыі БНФ, паколькі яны могуць мець пры сабе дыскі і агітацыйную літаратуру.
3 ліпеня дзяржаўнае сьвята, Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у Менску адбыўся вайсковы парад і тэатралізаванае спартыўнамоладзевае шэсьце, увечары неба сталіцы асьвятліў
салют...
15 СУТАК, ЦІ
"ХАТА № 22"
Алесь Каліта
Я пачаў весьці свой кароткі дзёньнік толькі на восьмыя суткі, але жаданьне пісаць прыйшло раней: з-за недахопу фізічнай актыўнасьці мноства думак проста запатрабавалі быць перанесенымі на паперу. Тут, на Акрэсьціна, звычайныя рэчы бялюткая папера для друкаркі, асадка з лагатыпам фірмы, дзе працуе любая дзяўчына набываюць асаблівую каштоўнасьць, даюць адчуваньне, што на волі цябе чакаюць каханая і паплечнікі.
Але добра, бадай, пачну.
СУТКІ ПЕРШЫЯ
Затрыманьне нейкае бесталковае. Пры большай абачлівасьці мог бы ня сесьці. Калі нас з Пашам Серадзенкам прывезьлі ў Цэнтральны РУУС, мы яшчэ больш за дзьве гадзіны нічога ня ведалі пра свой далейшы лёс, хаця і не выключалі арышту. Добра, што сябры гтрадбачліва прывезьлі вады і тое-сёе з ежы. Так што галоднымі з Пашам не засталіся, а дзякуючы Андрусю Ігнатовічу, які прыцягнуў спальнік, мы ня зьмерзьлі ў першую ноч.
На Акрэсьціна нас прывезьлі ўвечары, недзе а дзясятай. Як звычайна, пералічылі ўсе рэчы і закінулі ў сырую камеру на першым паверсе. Пасьля некалькіх просьбаў Пашу далі прыпаліць, і ён адну за другой выпаліў чатыры цыгарэты, жартуючы пры гэтым, што сьмяротная доза для чалавека два пачкі. Бліжэй да ночы аддалі спальнік. Трэба было класьціся спаць. Стомленыя дзённымі прыгодамі, мы захуталі ногі ў спальнік і заснулі. Сычіўся мне суд справядлівы.
Сон быў вельмі падобны на судовы працэс над Лямкіным з фільма "Хачу ў турму". Судзьдзя пачціва тлумачыла мае правы на роднай мове і хвалявалася за мой кашаль, які і сапраўды зьявіўся недзе пад раніцу.
Уначы было чуваць, як на вуліцы грымеў салют.
СУТКІ ДРУГІЯ
Пабудзілі нас недзе а шостай раніцы. Мы прыбралі камеру, потым пасьнедалі аўсянкай і крыху сагрэліся гарбатай бяз цукру. Бліжэй да дзесяці нас з рэчамі выклікалі на калідор. 3 дзяжурнага пакоя выйшаў адзін з канваіраў і, убачыўшы нас, гучна крыкнуў:
— Жыве Беларусь?!
Жыве Вечна!!! пачуў ён у адказ, усьміхнуўся, кіўнуў галавой і пачаў рабіць пераклічку ў адпаведнасьці са сваімі запісамі.
Пасьля гэтага першых восем чалавек, у тым ліку мяне і Пашу, павялі ў самую вялікую "хату" аўтазака аддзел памерам прыкладна метр ад3ін 3 канваіраў, убачыўшы нас, гучна крыкнуў-
лавамі для Жывв Бвлсірусь. !
сядзеньня. Ад — Жыве Вечна!!! — пачуў ён у адказ, недахопу паусьміхнуўся, кіўнуў галабой ветра выра-
тоўвалі толькі адкрыты люк у.кузаве ды дзьверы-краты.
3 Акрэсьціна нас павезьлі ў Цэнтральны РУУС, адкуль, атрымаўшы тэлефоны, мы змаглі паслаць "папрашайку" *131* #
сябрам.
Нас аддзялілі ад агульнага натоўпу "адміністрацыйнікаў" і пасадзілі ў РУУСаўскі ізалятар, паведаміўшы, што на суд павязуць толькі пасьля дзьвюх гадзінаў дня. Гэтая навіна, шчыра кажучы, крыху засмуціла, бо ў судзе чакалі сябры, паплечнікі, адвакат, журналісты...
Пасьля другой гадзіны нас вывелі з камеры і размясьцілі ў "сабачым" адсеку "рафіка", а ўсьлед рушылі два сьпецсуправаджальнікі на срэбнай "дзясятцы". Па дарозе мы з Пашам разглядалі, як
рабочыя дэмантуюць сцэну каля Стэлы’, а побач дворнікі зьбіраюць пляшкі ад дзевятнаццаціградуснага "элексіру весялосьці".
Ля будынку суда Цэнтральнага раёну, дзе раней месьціўся ліквідаваны ўладамі Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа2, нас чакалі сябры. Тафік" стаў пад пякучае сонца і хутка нагадаў, што зроблены з жалеза і пафарбаваны ў цёмна-зялёны колер. Адчуваньне, што цябе, як шпроту, зажыва смажаць у бляшанцы, асаблівага аптымізму не дадавала. Калі тэмпература паднялася да сарака, стала не хапаць паветра, і мы пачалі прасіць пераехаць у цень. Але канваір (які сядзеў наперадзе з адчыненымі дзьвярыма) адмаўляўся: "Ну я ж таксама сяджу у машыне". Прыйшлося маляваць у вакенцы паплечнікам лічбы 03. "Хуткая" прыехала недзе праз дваццаць хвілінаў, і ў гэты момант мяне вывелі з "канваірскай лазьні".
Што ж, гэта стане нагодай для асобнага "разьбіральніцтва" ў нашай зусім не незалежнай пракуратуры, куды я адразу пасьля выхаду падам адпаведныя скаргі.
Судзілішча. Судзілішча (судом гэтую працэдуру назваць проста немагчыма) прынцыпова не адрозьнівалася ад падобных працэсаў, якія, на жаль, добра вядомыя беларускаму дэмакратычнаму грамадзтву.
Даведаўся, што Пашу далі 10 сутак.
Пасьля некалькіх "няўдалых спробаў" зразумець пытаньні судзьдзі: "Нмя? Фаммлня? Отчество? Место р.ождення?" заявіў хадайніцтва пра ўдзел у судовым працэсе перакладчыка. Быў абвешчаны перапынак, падчас якога я меў "душэўную" размову з адным з суправаджальнікаў. Спачатку "няшчасны" паскардзіўся, што з-за нас ужо трэці дзень ня можа патрапіць дадому, а потым пахваліўся, што ў ягоным падпарадкаваньні знаходзяцца сорак пяць участковых міліцыянтаў з Цэнтральнага раёну, з чым я яго і павіншаваў.
Перакладчык задыханая жанчына з'явілася недзе хвілінаў праз сорак. Праўда, валодала яна добра толькі "трасянкай", і нам з адвакатам ды Любоўю Лунёвай3 перыядычна прыходзілася падказваць ёй пераклад тых ці іншых словаў. Судовы вырак — 15 сутак. Да такога "пакараньня" я, у прынцыпе, і рыхтаваўся.
Калі вялі да "рафіка", пасьпеў папрасіць перадаць мне цёплую вопратку і кнігі Карсткевіча. У гэты момант на мабілцы сьпецназаўца, які сьведчыў супраць мяне і Паўла, загучала песьня: "Хоть нету нн кола н нн двора, чужпе сапогн натерлн ногн, работннкам ножа н топора, романтнкам с большой дорогн". Напэўна, ён сам "вялікі рамантык".
На Акрэсьціна нас прывезьлі ўначы. Спальнік мне не аддалі, але гэта асабліва на сон не паўплывала.
СУТКІ ТРЭЦІЯ
Недзе а дзясятай раніцы нас з Пашам вывелі ў калідор і разьвялі па розных камерах на другім паверсе. Болей на тэрыторыі Акрэсьціна мы ня бачыліся.
Мяне перавялі ў адзінаццатую "хату".
"Хата" № 1 1. Камера №11, здаецца, самая вялікая на Акрэсьціна. Дзьве "сцэны" (драўляныя насьцілы, на якіх сьпяць арыштаваныя) на шэсьць і дзесяць чалавек, даволі шырокі (1 м) праход паміж імі, што дазваляе нармальна перамяшчацца. У сем вечара нас у камеры было дзевяцёра, а бліжэй да поўначы "закінулі" яшчэ трох чалавек: Антона, які штосьці сьцягнуў на працы і атрымаў пяць сутак; Кірыла ён п'яным зьбіў сьметніцу; Андрэя здала ўчастковаму маці ён зладзіў дома пьянку, панавёў дзяўчат, за што і сеў на пяць сутак.
Уваходжу ў звычайны акрэсьцінскі рытм:
6:00. Пад’ём, прыборка камеры. Дзяжурны міліцыянер выдае вядро, швабру, анучу, шуфлік ды расьцярушаны венік.
8:00. Сьняданак: каша 90 % аўсяная сечка, жалезны кубак (алюміневыя прыбралі пасьля падарунка Анатоля Лябедзькі Дзіку Чэйні4 несалодкай гарбаты, хлеб чорны паўбуханкі і хлеб белы 140г.
9:00. Ранішняя праверка. Дзяжурны міліцыянер абыходзіць камеры і прымае пытаньні і пажаданьні. Збольшага гэта фармальнасьць, і мае пытаньні наконт дзесяцігадзіннага перапынку паміж сьняданкамі і абедамі, а таксама адносна салодкай гарбаты так і засталіся без адказу.
18:00. Абед: суп звычайна расольнік альбо боршч на выгляд і смак падобныя на баланду, каша звычайна аўсяная сечка альбо пярлоўка, катлета хлебна-мясная альбо рыбная, хлеб паўбуханкі чорнага і 140 г. белага.
20.00. Вячэра: каша звычайна грэчневая, гарбата несалодкая.
21:00. Вячэрні абход дзяжурнага. Трэба распісацца за заўтрашняе харчаваньне.
22:00. Фармальны адбой. Але мы з сукамернікамі яшчэ доўга размаўляем "пра жыцьцё".
Сёньня мне прынесьлі першую перадачу цёплыя рэчы і кнігу Уладзіміра Арлова "Сланы Ганібала".
СУТКІ ЧАЦЬВЕРТЫЯ
Удзень з адзінаццатай камеры Антона, Кірыла, Андрэя і мяне "перакінулі" ў дваццаць другую, што на трэцім паверсе. Тут я і правёў астатнія адзінаццаць сутак. На той час у камеры ўжо быў
адзін арыштаваны Саша, мужчына гадоў пад сорак, асуджаны на пяць сутак за банальную бытавую п'янку.
"Хата" № 22 разы ў чатыры меншая за № 11 (прыблізна 12 м. кв.). Каля 80% камеры займае "сцэна" на шэсьць чалавек (хаця па закону на аднаго арыштаванага павінна быць ня меней за 4 м. кв.), астатнія 20% прыбіральня і вузенькі (30 см) праход паміж "сцэнай" і сьцяной.
Недзе а восьмай вечара да нас "закінулі" васемнаццацігадовага хлопца Арцёма, якому на выгляд яму было ня больш
за шаснаццаць. Свае пяць сутак ён атрымаў за тое, што скраў у бацькі бензін, каб пакатацца з сябрамі на матацыкле.
Вылепілі фішкі і кубікі, каб гуляць у так званую "мандавошку". Ноч прайшла хутка, праўда, Андрэй некалькі разоў падыходзіў да "кармушкі" (квадратнае вакенца ў дзьвярах, прадугледжанае для падачы ежы) і праз шчыліну спрабаваў кагосьці выгледзець. За дзьвярыма нікога не было.
СУТКІ пятыя
Першая палова дня прайшла спакойна. Елі, спалі, чыталі, гулялі.
Бліжэй да вечара пачалі гаварыць пра палітыку. Андрэй хадзіў па камеры, шукаючы "жучкі" і відэакамеры. Ен заявіў, што знайшоў ў сьцяне адтуліну, дзе раней стаяў "жучок", і сьцьвярджаў, што нават адчувае нейкія вібрацыі, бачыць інфрачырвонае выпраменьваньне.
Лежачы на "сцэне", мы спрабавалі разгледзець малюнкі на жоўтай тынкоўцы. Я знайшоў выяву мужчыны на асьле, а Антон жанчыну, якая пасьлізнулася на бананавай лупіне.
Аб адзінаццатай мы леглі спаць, але праз некаторы час нечакана прачнуліся ад пачалі гаварыць пр^ дзікага ляманту і сутар. • п п
_ . палітыку. Андрэй хадзіу па
гау Андрэя у яго зда- J r „
рыўся прыступ эпілепсіі. ^меры, шукаючы жучкг г Мы сталі грукаць ў дзьвевідэакамеры
ры, каб паведаміць пра гэта дзяжурнаму. Хвілін праз дзесяць прыступ у Андрэя скончыўся. "Хуткая" прыехала толькі праз паўгадзіны. Андрэю зрабілі ўкол і прапанавалі паехаць у бальніцу, але ён адмовіўся. Нас папярэдзілі, што яшчэ некаторы час хлопец будзе не ў сабе. I праўда, ён пачаў знаёміцца з намі, зьбіраўся некуды ісьці, але, зразумеўшы, што дзьверы зачыненыя, стаў дапытвацца: "А чаму ў гэтым пакоі шпалеры жоўтыя, а ня сінія? Чаму ўрач казала, што гэта сьпецпрыёмнік? Я ж насамрэч у гасьцях у сябра". Сярод начы Андрэй пачаў размаўляць услых з нейкім "Владмммром Владмммровмчем" і, гледзячы праз краты, крычаў, што ад чырвона-
га сьвятла ў яго баляць вочы. Затым нечакана з крыкам: "Ну ўсё, я аддам яго вам!" ён кінуўся на сьпячага Арцёма з кулакамі. Дзякуй Богу, мы хутка зрэагавалі і скруцілі яго. Паклікалі калідорнага, але той пабаяўся вывесьці звар'яцелага хлопца.
Бліжэйшую гадзіну мы сачылі за Андрэем самі. Перыядычна, у адказ на нейкія загады з вочка камеры ад толькі яму бачных сілаў, ён пранізьліва крычаў "Што?!". Ня спала ўсё Акрэсьціна. Недзе а пятай раніцы па Андрэя прыехала "хуткая", а мы яшчэ доўга не маглі заснуць, асэнсоўваючы, што літаральна на нашых вачах у чалавека "зьехаў дах".
СУТКІ шостыя
Дзень прайшоў незаўважана, бо трывожная ноч падарыла нам выдатны дзённы сон.
СУТКІ СЁМЫЯ
Паціху вызваляюць сукамернікаў.
Удзень атрымаў замоўленыя кодэксы Адміністрацыйны і Працэсуальны.5 А яшчэ белую паперу, асадку, апошнія нумары "Нашай Нівы" і "Новага Часу". Пачаў наталяць смагу чытаньня.
СУТКІ восьмыя
Да нас "закінулі" Сяргея, зьнешне акуратнага мужчыну, які падэбашырыў дома і атрымаў сем сутак. Палову дня ён спрабаваў дапрасіцца калідорнага патэлефанаваць дадому. Безвынікова. Селі з ім пісаць заяву на імя начальніка АСПР6. Так, паводле Працэсуальна-выканаўчага кодэксу, па рашэньні начальніка сьпецпрыёмніка адміністрацыйна арыштаванаму могуць быць дазволеныя тэлефонныя размовы з аплатай з ягоных асабістых сродкаў.
Напісаную заяву перадалі на імя начальніка. Пасьля гэтага Сяргея некалькі разоў вадзілі да нейкага чалавека ў цывільным, які распытваў, пра што гэта ён хоча паразмаўляць па тэлефоне і чаму напісаў такую афіцыйную заяву. Майму сукамерніку так і не дазволілі патэлефанаваць, але і пісьмовую рэзалюцыю начальніка не прадставілі.
СУТКІ дзясятыя
3 раніцы адбыўся "шмон".
"Шмон" гэта працэдура, якая праводзіцца звычайна два разы на тыдзень. Усіх выводзяць з камеры, пасьля чаго два супрацоўнікі мацаюць вопратку арыштаваных і аглядаюць яе з дапамогай металашукальніка. У гэты час яшчэ тры супрацоўнікі корпаюцца ў рэчах, што ляжаць у камеры, і з ліхтарыкам праглядаюць усе шчыліны.
Падчас "шмону" адзін з супрацоўнікаў запытаўся, навошта мне столькі паперы. "Скаргі пісаць", адказаў я. Зьдзіўлены, ён пажадаў мне посьпехаў.
Недзе пасьля дванаццатай, стаўшы на батарэю, я пачаў назіраць за мітусьнёй салдатаў вайсковай часткі ўнутраных войскаў, што разьмешчаная за Акрэсьціным. Нечакана ўнізе пабачыў знаёмага чалавека ў сьветлай вятроўцы.
Галіеў! гучна паклікаў я.
Чалавек спыніўся. Так, сапраўды, гэта быў адвакат Аляксандр Галіеў, які абараняў мяне на судзе. Аказалася, што ён прыходзіў да Пашы, якога сёньня павінны вызваліць.
Галіеў пасьпеў сказаць мне, што супраць Дашкевіча і Фінькевіча заведзеныя новыя справы7, і зараз ён як раз сьпяшаецца да іх.
"Рэжым лютуе. Засталося стварыць лагеры і ссылаць нязгодных туды пачкамі", падумаў я.
Пасьля дзьвюх гадзінаў Сяргея перавялі ў іншую камеру, а ў нашу "закінулі" трох чалавек з адзінаццатай:
Іван былы марак, атрымаў сем сутак. Здала жонка за п'янку.
Юра па пьяні скраў тры жуйкі ў краме, за што атрымаў пяць сутак.
Андрэя здаў участковаму бацька. Усё за тое ж п'янку.
Андрэй паўгады таму датэрмінова вызваліўся зь "Віцьбы"8, дзе бачыў Казуліна9 і гуляў у футбол са Скрабцом10. Ен распавёў, як аднойчы ў камеру да асуджаных, якія пасьля адбою глядзелі тэлевізар, зайшлі дзяжурныя і пачалі гнеўна распытвацца, хто ім дазволіў парушаць рэжым. Пачуўшы ў адказ: "Нам Казулін дазволіў!", яны разьвярнуліся і моўчкі выйшлі.
Ад Андрэя мы даведаліся пра жыцьцё Валадаркі": прыкладна
раз на два месяцы ім наладжвалі "маскі шоў" у камеру забягалі бамбізы ў камуфляжы і масках і на арыштаваных адпрацоўвалі ўдары дубінкамі. А яшчэ пра сістэму "коннай" перапіскі, калі паміж карпусамі нацягваюцца ніткі з распушчанага швэдра, па якіх перацягваюцца лісты. Такім чынам паміж карпусамі і камерамі вядзецца пастаянная перапіска. За яе адказваюць адмысловыя "паштальёны-рассыльшчыкі". Іх працоўны час цягнецца ад адбою да пад'ёму, днём жа яны спяць.
СУТКІ АДЗІНАЦЦАТЫЯ
Пасля сьняданка мяне разбудзіла вуркатаньне голуба, што прыляцеў на падваконьне нашай камеры. Я стаў на батарэю, шэрая птушка з цікавасьцю пазірала на мяне. На пляцы часткі ўнутраных войскаў жаўнер на "Урале" рабіў разварот. Праз пару хвілінаў да яго падышоў старэйшы па званьні міліцыянт. Адбылася
размова наступнага зьместу:
Міліцыянер: Ну скажм мне, солдат, что ты, ё... твою мать, творншь?
Жаўнер: Машмну разворачмваю.
Міліцыянер: Какого х...я? Она ж, б...дь, стояла, нмкого на х...й не
трогала.
Жаўнер: Так мне ж прапортмк прнказал.
Міліцыянер: А с тобой кто, б...дь, разговармвает? Капмтан! Посгавь, ё... твою мать, машпну на место!
Ж а ў н е р : Естьі...
СУТКІ ДВАНАЦЦАТЫЯ
Цэлы дзень прыкалваліся з адміністрацыі. Андрэй намаляваў нашу камеру і дзяжурную, якая стаіць у дзьвярах.
Мне засталіся дзьве "катлеты". Так на Акрэсьціна часам называюць суткі, бо тут стабільна адзін раз на дзень выдаюць катлету.
СУТКІ ТРЫНАЦЦАТЫЯ
Цэлы дзень пісаў лісты палітвязьням.
СУТКІ ЧАТЫРНАЦЦАТЫЯ
Раніцай Івана павезьлі на абсьледаваньне на алкагалізм. У кабінеце ўрача яму задалі чатыры анкетныя пытаньні, пасля чаго ён разам з жанчынай-сьледчым паехаў назад. Па дарозе следчы паказала Івану акт толькі што лраведзенага абсьледаваньня, з якога вынікала, што той дзесяць гадоў ужывае алкаголь запоямі, і што ён "лжмвый н нзворотлнвый". Іван быў у роспачы. Мы вырашылі разам скласьці скаргу ў пракуратуру па факце паклёпу. Гэта крыху ўзьняло яму настрой.
Нарэшце маё дванаццацідзённае патрабаваньне адвесьці нас у душ дало свой плён, і мы гадзіну мыліся.
А шаснаццатай да нас "закінулі" Фёдара мужчыну гадоў трыццаці пяці бамжаватага выгляду. Яму далі дзесяць сутак за парушэньне артыкулу 17.1 ("дробнае хуліганства")’2. У суботу чатырнаццатага ў падвале гастраному, што каля клубу «Садко» (раён Камароўскага рынку) ён знайшоў двух забітых, пра што і паведаміў прыбіральшчыцы. На наступны дзень Фёдар даведаўся: яго шукае міліцыя. Тады ён сам патэлефанаваў у Савецкі РУУС'3, прыехалі міліцыянты, адвезьлі яго ў аддзяленьне. Пасьля трохгадзіннага допыту ў фармаце: "Кажы, хто забіваў?" на небараку склалі пратакол і рапарты, быццам бы ён п'яны (на эксьпертызу не вазілі) лаяўся матам і правакаваў міліцыянтаў на бойку. Распавёўшы нам гэтую гісторыю, Фёдар заявіў: "Цяпер калі нават буду бачыць, як кагонебудзь забіваюць, чорта з два ў міліцыю паведамлю!"
СУТКІ ПЯТНАЦЦАТЫЯ
Лічу хвіліны да таго моманту, як апынуся на свабодзе.
А дзясятай мяне перавялі ў камеру на першым паверсе. Гэта наводзіла на тры думкі: альбо вывезуць і "ўкатаюць" яшчэ сутак пятнаццаць, альбо адвязуць у іншы раён гораду, і таму адпусьцяць, альбо проста выпусьцяць на пару гадзінаў раней. Адпусьцілі крыху раней.
На вуліцы стаяла невыносная сьпякота.
Сустрэць мяне прыйшло шмат сяброў. Дзякуй усім!
Каментары:
1. Комплекс "Менск горад-герой" на прасьпекце Пераможцаў.
2. Нацыянальны гуманітарны ліцэй быў заснаваны 28 лістапада 1990 году (уваходзіў у склад Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру БГАКЦ). Першапачаткова працаваў як нядзельны пры Таварыстве беларускай мовы імя Ф. Скарыны Савецкага раёну г. Менску. Загадам Міністэрства народнай адукацыі БССР № 214 ад 23 верасьня 1991 г. на базе нядзельнага ліцэю быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй, які пачаў працу з 1 кастрычніка 1991 года. 15студзеня 1992 году распараджэньнем Савету Міністраў БГАКЦ быў выдзелены будынак № 21 па вул. Кірава. 10 ліпеня 1998 г. Пастановай Савета Міністраў БГАКЦ быў рэарганізаваны ў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У чэрвені 2003 г. загадам Міністэрства адукацыі ліцэй быў ліквідаваны з матывіроўкай неабходнасьці «аптымізацыі навучальнага працэсу». 3 2006 году ў будынку размьешчаны суд Цэнтральнага раёну Менску.
3. Любоў Лунёва карэспандэнт Беларускай службы Радыё "Свабода".
4. У траўні 2006 году падчас сустрэчы ў Вільні старшыня АГП Анатоль Лябедзька падараваў віцэ-прэзідэнту ЗША Дзіку Чэйні алюміневы кубак з Акрэсьціна, сказаўшы, што з такіх кубкаў п'юць гарбату беларускія палітзьняволеныя.
5. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь.
6. АСПР Аб'яднаны сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Менгарвыканкаму.
7. Дзьмітрый Дашкевіч старшыня моладзевай арганізацыі "Малады Фронт". 2 лістапада 2006 году асуджаны на 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя дзейнасьці аб'яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй" ("Малады Фронт" у Беларусі ня мае дзяржаўнай рэгістрацыі, зарэгістраваны ў
Чэхіі). Падчас адбыцьця пакараньня супраць Д. Дашкевіча была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 402 КК "адмова або ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў" за адмову сьведчыць супраць сяброў *МФ*. 9 лістапада 2007 году быў прызнаны вінаватым і пакараны штрафам у памеры 60 базовых велічыняў. 23 студзеня 2008 году вызвалены з калоніі згодна з рашэньнем Вярхоўнага суда, які зьменшыў тэрмін пакараньня да 1 году (у месцах пазбаўленьня волі правёў 4 "лішнія" месяцы).
Артур Фінькевіч на той час адзін з лідэраў "Маладого Фронту". 12 траўня 2006 году асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі (так званая 'хімія') па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу "злоснае хуліганства" за нанясеньне палітычных графіці. Адбываў пакараньне ў папраўчай устонове адкрытага тыпу г. Магілёву. Новая крымінальная справа была ўзбуджаная па арт. 415 КК ("ухіленьне ад адбыцьця пакараньня") за парушэньне рэжыму. 26 кастрычніка 2007 году быў зьмешчаны ў СІЗА. 20 сьнежня 2008 году асуджаны на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі. 5 лютага 2008 году касацыйная судовая інстанцыя зьменшыла тэрмін пакараньня да 6 месяцаў абмежаваньня волі, і А. Фінькевіч быў вызвалены (дні, праведзеныя ў месцах пазбаўленьня волі, залічваюцца суадносіна "хіміі" як 2 да 1).
8. Калонія агульнага рэжыму № 3, якая знаходзіцца ў пасёлку Віцьба Віцебскай вобласьці.
9. Аляксандр Казулін кандыдат у прэзідэнты падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 году, на той час старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Затрыманы 25 сакавіка 2006 году падчас правядзеньня масавай акцыі ў Менску. 13 ліпеня 2006 году асуджаны на 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Абвінавачаньне было прад'яўлена па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("злоснае хуліганства") па эпізодах 17 лютага і 2 сакавіка, а таксама па ч. 1 арт. 342 КК ("арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак") па падзеях 25 сакавіка. 16 жніўня 2008 году вызвалены згодна з указам А. Лукашэнкі аб памілаваньні.
10. Сяргей Скрабец дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другого скліканьня. Быў затрыманы 15 траўня 2005 году. 14 лютага 2006 асуджаны на 2 гады 6 месяцаў пазбаўленьня волі по абвінавачаньні ў выманьваньні крэдыту ў дзяржавы. Абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці суд палічыў страціўшым сілу з-за тэрміну даўніны, а падрыхтоўку да дачы хабару недаказанай. Выйшаў на волю 15 лістапода 2006 году.
11. Сьледчы ізалятар №1 УДВП МУС РБ па Менску і Менскай вобласьці, разьмешчаны ў Менску па вуліцы Валадарскага, 2.
12. Артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
13. РУУС Савецкага раёну г. Менску.
27 ліпеня 2007 году беларускай дэмакратычнай супольнасьцю традыцыйна адзначаўся День Незалежнасьці у гэты дзень ў / 990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Да 1996 году гэты дзень з'яўляўся дзяржаўным сьвятам.
3 23 ліпеня пачаліся затрыманьні распаўсюднікаў інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю, прымеркаваную да сьвяточнай даты. Па дадзеных праваабаронцаў, за гэты час 10 чалавек былі асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў, 4 атрымалі буйныя штрафы.
У Дзень Незалежнасьці былі затрыманыя 9 чалавек, двое з іх пакараныя арыштамі.
Франак Вячорка, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ", быў затрыманы 27 ліпеня каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. За знойдзеныя сярод ягоных рэчаў 10 паштовак-віншаваньняў з Днём Незалежнасьці на яго быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня згодна з арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». 30 ліпеня судзьдзя суда Заводзкага раёну Менску Кацярына Раманава прызнала моладзевага актывіста вінаватым і вынесла пастанову пра арышт тэрмінам на 7 сутак.
СЕМ "КАТЛЕТАЎ"
Франак Вячорка
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Я ішоў у цэнтр Менску на пляц Незалежнасьці, калі заўважыў, што за мной сочаць. Пры ўваходзе на пляц стаялі супрацоўнікі міліцыі, якія загадалі паказаць дакументы, кішэні і торбу. Потым забралі ў машыну, каб нібыта высьветліць асобу.
У РУУС зьмесьціва маёй торбы высыпалі на стол і знайшлі дзесяць паштовак з нагоды Дня Незалежнасьці 27 ліпеня. На чырвоным фоне сілуэты маладых людзей, якія танчаць, усё вельмі графічнае, бяз лозунгаў, толькі запрашэньне на сустрэчу і канцэрт. За тыя паштоўкі я і атрымаў сем сутак.
НЯ ВЕР, НЯ БОЙСЯ, HE ПРАСІ
Спачатку я сядзеў у РУУСе, адзін, у халоднай і малой, як карцэр, камеры. Баяўся, бо ня ведаў, што мяне чакае. Адчуваў, што яшчэ два-тры дні, і я падохну альбо звар'яцею.
Але найбольш страшна ў "аўтазаку" гэта такая вялікая міліцэйская машына, у якой канвой развозіць крымінальнікаў і палітычных па менскіх вязьніцах. Ен прыехаў недзе а першай гадзіне ночы, унутры малыя металёвыя боксы, палова на палову метра, без акенцо і сьвятла. Сядзіш там, нічога ня бачыш, толькі слухаеш. Трашчаць брамы: адна, другая, трэцяя, і здагадваешся: а можа, гэта Валадарка, найбольш слынная вязьніца ў цэнтры Менску? Выцягваюць крымінальнікаў, крыкі, біцьцё. Мы едзем да наступнай вязьніцы.
Я чую, як адзін "калега" просіцца ў прыбіральню. Міліцыянты сьмяюцца, выводзяць яго з боксу і б'юць. Ведаюць, што ім нічога за гэта не пагражае. Хлопец крычыць. У аўтазаку ты для іх звычайны злачынца. Яны могуць біць беспакарана.
Мяне ня білі. Няварта нічога прасіць альбо казаць. Яны крычаць лепей прамаўчаць. Гэта адзіны спосаб. У міліцыі таксама трэба было прасіць, каб пайсьці ў прыбіральню. He прасіў: чакаў, чакаў, можна вытрымаць. Стараўся быць вельмі спакойным.
МОВА
Калі прыехаў "аўтазак", я сказаў нешта па-беларуску, а міліцыянт пачаў шалець: "Ты бл...ь, с...а на...й; будеш мне па-беларускм
говорпть..."расейская лаянка, мне стала кепска.
Лукашэнка таксама не размаўляе па-беларуску, вуліца размаўляе па-расейску. Але ж мова нацыянальная каштоўнасьць. Сёньня бела-
заўсёды я бачьгў Акрэсьціна. звонку, прыходзіў сюды з мамай
руская мова мова элітаў, інтэлігенцыі і, напэўна, таму гэты міліцыянт зьбянтэжыўся. Падумаў, што я дражню яго.
ЗНАЁМСТВА 3 АКРЭСЬЦІНА
Мой тата’ сядзеў тут разоў дваццаць. Заўсёды я бачыў Акрэсьціна звонку, прыходзіў сюды з мамай. Тры паверхі, вокны, як у нармальным будынку. Але калі сядзіш там, то тых вокнаў няма, бо на тры чвэрці замураваныя. Бачыш толькі малы кавалак неба, дый то з боку падворку. А таму ня чуеш сяброў, якія прыходзяць да цябе пад вязьніцу. Чутно толькі, як практыкуюцца сьпецназ і міліцыя.
Тры першыя ночы я.сядзеў з "кухоннымі байцамі" так там называюць тых, хто б'е сваіх жонак. Быў яшчэ адзін зэк, Сяргей, год пад трыццаць. Ён чатыры гады сядзеў у турме. Хваліўся, што толькі за апошні год меў дванаццаць адсідак. Ен мяне неяк палюбіў, бо аказалася, што на пачатку 90-х хадзіў у той самы ліцэй, дзе навучаўся я. На другім курсе яго адлічылі. Зараз ён знакаміты крымінальнік. На Валадарцы Сяргей быў "смотряіцмм" галоўным сярод вязьняў па корпусе. Ну і мышы разам з намі сядзелі. Калі на ноч засталася адна газетка, то зранку яна была зьедзеная. Мы разам чакалі суда.
СУД
Гэта была камедыя. Судзьдзя, пэўна, першы раз судзіла палітычнага, ня ведала, пра што пытаць. Такая прафесар Амбрыдж з 'Тары Потэра", цётка з характарам. Замест "встать, суд мдёт", яна сказала: "Здравствуйте". Зала сьмяялася.
Судзьдзя канстатавала, што я распаўсюджваў друкаваную прадукцыю з запрашэньнем на нелегальную акцыю 27 ліпеня. Я нагадаў, што гэта Дзень Незалежнасьці Беларусі, гадавіна Дэкларацыі аб суверэнітэце 1990 году, да 1996 гэты дзень быў афіцыйным
дзяржаўным сьвятам, які Лукашэнка зьліквідаваў.
Судзьдзя спытала, якое гэта для мяне сьвята, калі мне ў 1990 г. было толькі два гады. Я адказаў, што Дзень Перамогі ладзіцца ў нас зь вялікай шыкоўнасьцю, нягледзячы на тое, што большасьць беларусаў нарадзілася пасьля вайны.
Потым яна спыталася, ці ведаю я, як дзевятнаццацігадовы хлопец, што не павінен займацца палітыкай, бо гэта нездарова адаб'ецца на маёй псіхіцы.
судзьдзя спытала, якое гэта для мяне сьвята, калг мне ў 1990 г. было толькі два гады
Адзіным сьведкам быў міліцыянт.
"Я, кіроўца міліцэйскай машыны, бачыў, як гэты малады чалавек..."
"А як клічуць маладога чалавека?" дапытвалася судзьдзя.
"Ня ведаю, як яго..."
"Як ён быў апрануты?"
"Ня памятаю, але я бачыў, як ён перадаваў камусь паперы".
"Якія паперы?"
"Я ня памятаю якія..."
"Добра, дзякуй, дзякуй, усё ясна," _ скончыла судзьдзя. А мне сказала: "Ты кажаш, што не распаўсюджваў, а міліцыянт бачыў". Уся зала сьмяялася, у тым ліку, журналісты, а яна вельмі злавалася.
Пасьля пятнаццаці хвілінаў перапынку судзьдзя зачытала прысуд. "Зважаючы на асобу арыштаванага і з мэтай "прафілактычнаадукацыйнай працы" суд пацьвердзіў маю віну і асудзіў на сем
сутак арышту.
Мой сукамернік зэк таксама атрымаў адседку, а "байцы" толькі грашовыя штрафы і маглі далей прыкладаць рукі да жонак. Зрэшты, міліцыянты яшчэ перад судом казалі, што я, палітычны, буду сядзець.
Калі мяне забіралі на суд, зэк сказаў грубым голасам па-расейску: "Слухай, калі атрымаеш адседку, то прасі, каб пасадзілі ў маю камеру, будзе весела, ха, ха, ха". Мілае запрашэньне, але я не скарыстаўся ім, вырашыў: кепска скончыцца.
"НАС HE ПЕРАМОГУЦЫ"
За дзевятнаццаць гадоў у мяне гэта была першая адседка. Калі кінулі ў камеру, узгадалася ўсё, што чытаў пра сталінскія часы. Вельмі падобна. Нават тая самая турэмная газета "Трудовой путь". На працягу васьмідзесяці гадоў яе чытаюць зьняволеныя і адміністрацыя ў беларускіх вязьніцах. Крымінальнікі там пішуць нешта кшталту: "Я забіў пяць чалавек, але ж зараз паверыў у Бога" і г. д. Пішуць, бо думаюць, што гэта ім дапаможа выйсьці. Слабенькая лямпа пад стольлю гэтаксама як зь нейкай турэмнай літаратуры і гэтаксама заслоненая чорнай тканінай, то бок, калі заходзіш, нічога ня бачна.
Калі вочы ўжо звыкліся, я чытаў надпісы на сьцяне, усе сьцены былі расьпісаныя. Імёны, прозьвішчы і пасланьні помсты. Хтосьці пісаў і звароты да Бога, хтосьці, што "пераможам"! Такія стандартныя рэчы для падтрымкі духу.
Я напісаў "Нас не перамогуць! Франак Вячорка. Няхай жыве Беларусь!" і час маёй адседкі "27.07 3.08.2007". Складана пішацца, бо сьцены пакрытыя тлустым пластам пылу, на дадатак, сьцяна шурпатая, як у пячоры. У камеры смурод. Вакно дзесяць на дваццаць сантыметраў. Няма чым дыхаць. Звычайнай асадкай пісаць было вельмі складана, а маркеры забароненыя. Усе мае сябры штось напісалі.
СУСЕДЗІ
Пасьля суда я папрасіў маёра, які дзяжурыў на Акрэсьціна, каб ён мяне пасадзіў у добрую камеру "хату". Добры чалавек той
маёр, сказаў: "Дванаццатая гэта неблагая "хата", там няма мышэй дый вашыя сядзяць" то бок палітычныя. Да палітычных ставяцца лепш чым да крымінальнікаў, бо з імі менш клопатаў, не вар'яцеюць, ня б'юцца.
У маёй камеры было недзе шэсьць вязьняў, хтось выходзіў, а потым кагось новага закідвалі. Трое палітычных: я, Аляксей Бондар 2, хлопец з дэмакратычнага руху, і Аляксей Шыдлоўскі3, які ў 1997 г. атрымаў паўтары гады турмы, бо напісаў на сьцяне "Стоп Лука". Гэта была гучная справа. Зараз ён атрымоў пятнаццаць сутак за "нецэнзурную лаянку". Такія паказаньні далі міліцыянты. Згодна з пратаколам, за паўгадзіны перад затрыманьнем у іншым месцы ён крычаў на міліцыянтаў. У нашай камеры было таксама некалькі алкаголікаў.
Праз вентыляцыйную дзірку можна паразмаўляць з суседзямі. Побач сядзеў Павел СевярынейД ён два гады адпрацоўваў "хімію" ў вёсцы на поўначы Беларусі за ўдзел у апазіцыйнай акцыі.
Калі закідвалі кагось новага, то ўсе адразу пыталіся: "А ты за што?" "Я выпіў і пабіў міліцыянта". "А ты?" "Я палітычны". "А-а-а-а, палітычны!" I размова на гэтым заканчвалася. Галасавалі за Лукашэнку, а цяпер казалі, што ён кепскі, і кідалі ў ягоны бок найгоршыя праклёны. Суцяшае тое, што ўсе, хто праходзіць празь вязьніцу і маюць справу з міліцыяй ужо не за Лукашэнку.
СМУРОД АКРЭСЬЦІНА
У камеры дзірка-"ачко", дзе кожны спраўляў патрэбу на вачах іншых, кран, умывальнік усё старое і паламанае. Вада там моцна хлараваная. На палову камеры насьціл з дошак для таго, каб спаць. Усе сьпяць разам. Бацькі перадалі мне спальнік, бо там халодна і нічога не даюць, каб накрыцца. Тыя, каму сваякі нічога не перадалі, дубеюць, ходзяць з чырвонымі вачыма і паляць "Астру". Смурод гэтых папяросаў мяшаецца са смуродам прыбіральні, з потам вязьняў. Смурод Акрэсьціна. Памятаю яго яшчэ з дзяцінства, калі тату забіралі з вязьніцы. Цяпер я так сьмярдзеў.
Падчас суда тата мне раіў, каб ня спаў ля прыбіральні і мыў часта рукі, бо магу мець праблемы са скурай. На тых дошках сьпяць розныя валацугі, і кожны можа нешта "прынесьці". Ен сказаў, што я мушу прасіць пра душ. Людзі ня ведаюць, што маюць
такое права. Міліцыянты гэтым карыстаюцца, і вязьні могуць падоўгу ня мыцца. Створаная сістэма, у якой людзі самі сябе кантралююць і абмяжоўваюць.
Смурод Акрэсьціна. Памятаю яго яшчэ з дзяцінства
"СТАКГОЛЬМ" I "КАТЛЕТЫ"
Няма аніякага гадзіньніка, таму час я вызначаў па розных гуках. Як ляціць самалёт са Стакгольму да Менску вядома, што ўжо чатыры гадзіны, і хутка дадуць паесьці. Вопытныя вязьні перадаюць гэтыя спосабы новым. Усе галодныя і чакаюць, калі "стакгольм" праляціць над Акрэсьціна. Такі гул, што немажліва размаўляць
Зранку і ўвечары даюць гарбату і кашу гэта нібы корм для жывёлаў, а некаторым вязьням ад іх становіцца ўвогуле блага. Калі мяне прывезьлі ў вязьніцу, Сяргея Клюева5, таксама палітычнага, вывозілі ў бальніцу, бо ён атруціўся ежай. I ты мусіш есьці, бо бяз ежы падохнеш, напэўна.
Штодзень такі самы суп: вада, трохі тлушчу і капусты. Штодзень такія самыя катлеты: якая-небудзь меленая трава, морква, трохі мяса. У вязьніцы на суткі кажуць "катлета". Там не пытаюць, колькі дзён адседкі, толькі колькі катлетаў атрымаў.
"ЧЫТАЛЬНЯ"
Шмат чытаў: Аляхновіч, Кундэра сябры мне перадалі падчас суда. Міліцыянты пыталіся, ці не палітычныя яны. Я казаў, што не. Яны пераправерылі, ці няма там чагосьці супраць Лукашэнкі. Вязьні і міліцыянты казалі на нашую камеру — "чытальня".
У вязьніцу прапускалі газеты "Советская Белорусспя", "Комсомольская правда" часам мы спрабавалі іх пачытаць. 3 кароткае
інфармацыі пра тое, што "беларуская апазіцыя зноў спрабавала арганізаваць нелегальны мітынг з удзелам п'яных прадажных маладзёнаў", бла, бла, бла, вынікала, што затрымалі шмат чалавек і, напэўна, яшчэ кагосьці прывязуць. Калі ўвечары дзяжурны рабіў абход па камерах з лістом, на якім мы павінны былі расьпісацца, што атрымалі катлету, шукалі знаёмыя прозьвішчы. Калі я выходзіў, то там сядзела сямнаццаць чалавек.
Разам са мной зь вязьніцы выходзіў Яраслаў Грышчэня6, якога таксама затрымалі Т1 ліпеня. Ён атрымаў 15 сутак, але ж адвакаты напісалі скаргу, і першы раз за часы рэжыму суд прызнаў, што вырак быў неаб'ектыўны яго выпусьцілі пасьля сямі дзён. I ўсе таксама напісалі скаргі. Нешта дзіўнае адбываецца. Ці гэта нейкая бойка паміж кланамі за ўплыў, ці, можа, тыя нашыя арышты проста канвульсіі рэжыму, які памірае?
У афіцыйных навінах можна было вычытаць, што наш народ становіцца больш нацыяльна-арыентаваным. Мы дыскутавалі ў камеры, зрабілі высновы, што гэта ёсьць добрая зьмена. Зноў адраджаецца пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Заўсёды 80% беларусаў падтрымлівалі саюз з Расіяй, а сёлета першы раз большасьць выказалася супраць. На жаль, беларусы таксама супраць і Еўрапейскага Саюзу і НАТА, але перадусім мы павінныя мець сапраўдную незалежнасьць.
***
Гульні на Акрэсьціна забароненыя, але на дошках, дзе сьпяць, было выдрапана поле для "шахаў", "варцабаў" і "мандавошкі", альбо "хіньчыку". Фігуркі і косьці мы рабілі з хлеба. Яго заставалася вельмі шмат, бо на кожнага вязьня даваўся цэлы бохан чорнага хлеба ў дзень. Кропкі на касьцях з зубной пасты.
У "хінчыку", калі табе зьбіваюць фігурку, вяртаешся дадому, а ў "мандавошцы" ідзеш да "кічы", ці да турэмнага ізалятару. А калі не заўважыш, што мог зьбіць фішку суперніка, то, як вынік, ідзеш на БУР, гэта страшнае месца, "барак узмоцненага рэжыму". Каб адтуль выйсьці, трэба выкінуць дзьве шасьцёркі.
У "шахі" не гулялі, бо кожныя два дні выганялі ўсіх вязьняў на калідор і выкідвалі ўсё з камеры. Правяралі нават санітарную дзірку: ці не схавалі мы там чагосьці. Усё, што нелегальнае, а гэта нашыя косьці і фішкі з хлеба, таксама забіралі. Такім чынам, нікому не хацелася кожныя два дні ляпіць новыя шахавыя фігуры.
ШКОЛА ЖЫЦЬЦЯ
Усе гэтыя канвоі, Акрэсьціна, міліцыянты проста выпрабаваньні.
Два стагодзьдзі таму людзей насамрэч катавалі, адсякалі рукі, але яны крычалі: "Вольная Беларусь!". Кастусь Каліноўскі, напрыклад. Потым у часы НКУС штодзённа кагось страч- 2ЭШЫЯ канвоі,
валі. Акрэсьціна, міліцыянты —
Чаму мы зараз ня проста выпрабаваньні можам перацярпець вязь ніцаў, канвою ў малым боксе? Трэба гэта перажыць, гэта добрая школа жыцьця. Акрэсьціна дае вельмі моцную матывацыю змагацца супраць рэжыму, нават выдатную матывацыю.
Каментары:
1. Вінцук Вячорка, беларускі навукоўца, палітык, старшыня Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.
2. Аляксей Бондар, актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва». Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюД інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю ў Дзень Незалежнасьці, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Пастанову пра арышт вынесла судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлючук.
3. Аляксей Шыдлоўскі, актывіст руху "Джынс за свабоду". Затрыманы 24 ліпеня за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра акцыю ў Дзень Незалежнасьці, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Рашэньне пра арышт вынесла судзьдзя Алена Ціцянкова, суд Партызанскага
раёну Менску. Падчас адбыцьця пакараньня зноў быў дастаўлены ў суд Партызанскаго раёну і па абвінавачаньні ў "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП РБ) арыштаваны яшчэ на 5 сутак.
25 жніўня 1997 году Аляксей Шыдлоўскі быў арыштаваны за нанясеньне палітычных графіці і вывешваньне нацыянальных сьцягоў у Стоўбцах. У лютым 1998 году Менскі абласны суд пакараў яго на 1 год і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: "злоснае хуліганствсГ, "зьнявага дзяржаўных сімвалаў" і "пашкоджаньне маёмасьці".
4, Павел Севярынец, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", сябра організоцыйнага камітэту партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя', пісьменьнік. Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у акцыі да Дня Незалежнасьці. Судом Фрунзенскага раёну Менску асуджаны на 15 суток адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У траўні 2005 году Павел Севярынец быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяньнях, якія грубо парушаюць грамадзкі парадак) за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму ў кастрычніку 2004 году. У выніку прымяненьня амністыі тэрмін пакараньня быў зьменшаны да 2 гадоў. Пакараньне адбываў на лесанарыхтоўках у в. Малое Сітна Полацкага раёну. У траўні 2007 году, за два месяцы да сканчэньня тэрміну пакараньня, быў датэрмінова вызвалены з фармулёўкай "за прыкладныя паводзіны".
5. Сяргей Клюеў, актывіст моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". Затрыманы 23 ліпеня за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у акцыі да Дня Незолежнасьці. Судом Савецкага раёну Менску асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Падчас адбыцьця пакараньня з-за атручаньня ежай быў дастаўлены "хуткай дапамогай" пад канвоем у інфекцыйную бальніцу, дзе яго на час начнога сну прыкавалі кайданкамі да ложку. Скарга ў пракуратуру С. Клюева на бесчалавечнае абыходжаньне засталася незадаволенай.
6. Яраслаў Грышчэня, актывіст арганізацыі "Малады Фронт". Затрыманы перад акцыяй 27 ліпеня. Асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП «дробнае хуліганства». Рашэньне выносіў судзьдзя суда Ленінскага раёну Менску Ігар Германовіч.
Уладзімір Мікалаеў і Юры Беленькі пасьля адбыцьця 15-сутачнага арьгшту.
Сябры бйпаюць Уладзіміра Мікалаева на волі
А.суджаных за пратэст супраць інаўгурацыі Лукашэнкі сустракаюць паплечнікі
Алесь Каліша з Настай Александровіч, якая стала ягонай жонкай
Пасьля “адсідкі”. Алесь Каліта з праваабаронцам Алесем Бяляцкім
Клесь Каліта. Першыя хвілгны на волі
Франак Вячорка Адно з затрыманьняў Франака Вячоркі
Муры Акрэсьціна. Франак Вячорка пасьля чарговага арышту і вызваленьня
Анатоль Аябедзька на мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня
Адно з затрыманьняў Анатоля Аябедзькі
2008 г.
“Судны час” Анатоля Аябедзькі
Анатоль Лябедзька. Першыя імгненьні на волі ў прывабнай кампаніі
Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў пасьля вызваленьня з Акрэсьціна
“Дробны хуліган” Антон Каліноўскі заходзіць у залу судовых паседжаньняў
Антон Каліноўскі ў чаканьні рашэньня суда
Радлсьць быць на волі. Антон Каліноўскі пасьля адбыцьця арыгату
Аляксей Марачкін каля будынку суда
5 сутак арышту вядомаму мастаку — такое рашэньне судзьдзі
Аляксей Марачкін каля Акрэсьціна ў першыя хвіліны пасьля вызваленьня
Касю Галіцкую “суправаджаюць” у залу суда
Кася Галіцкая. Першы крок на волю
Радасьць сустрэчы з сябрамі. Кася Галіцкая
Журналіст Сямён Печанко пакідае Акрэсьціна
Пасьля вызваленьня. Сямён Печанко з жонкай Тацянай
Сямён Печанко паказвае сваё журналісцкае пасьведчаньне
Затрыманьне Ільлі Богдана
Сустрэча. Мсіці Ільлі Богдана цяжка сіпрымаць сьлёзы
15 сутак Ільля Богдан не мог абняць сваіх блізкіх
10 стуцзеня 2008 году ў Менску адбыўся мітынг пратэсту прадпрымальнікаў, у якім узялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек. Мітынгоўцы выступалі супраць падпункта 1.1 Указа прэзідэнта № 760 ад 29 сьнежня 2006 году, які дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Патрабаваньні індывідуальных прадпрымальнікаў былі падтрыманыя апазіцыяй.
Акцыя пачалася ў 12 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы. Па прапанове ўладаў некалькі прадпрымальнікаў накіраваліся ў Адміністрацыю прэзідэнта на перамовы, астатнія чакалі вынікаў на плошчы. Перамовы зацягваліся, і частка мітынгоўцаў таксама пайшла ў бок Адміністрацыі праз праезную частку прасьпекту, на нейкі час паралізаваўшы рух транспарту. Дэманстрантаў сустрэлі шэрагі АМАПу, якія перагарадзілі дарогу, і калона накіравалася ў бок плошчы Незалежнасьці. Частка людзей, не зважаючы на папярэджаньні супрацоўнікаў ДПС, рушыла праезнай часткай, зноў часткова перакрыўшы рух.
На плошчы Незалежнасьці стала вядома, што перамовы ў Адміністрацыі прэзідэнта нічым ня скончыліся. Прадпрымальнікам далі зразумець, што ніхто ўказ адмяняць не зьбіраецца. У гэты час акцыя і дасягнула найбольшай колькасьці ўдзельнікаў прыклад'на шасьці тысячаў чалавек. АМАП перакрыў падыходы да Дому ўраду, але людзі не былі настроеныя разыходзіцца. Прагучала прапанова перакрываць прасьпект да той пары, пакуль на перамовы ня выйдзе хто-небудзь з ураду. У выніку ўтварыўся досыць вялікі затор з машын / аўтобусаў. Прыкладна a 17-й гадзіне амапаўцы выціснулі мітынгоўцаў з прасьпекту. Пасьля гэтага частка людзей рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы. Там і адбыліся затрыманьні.
Да моманту разгону мітынгу лідэры прадпрымальніцкага руху пасьпелі вырашыць, што наступная акцыя пройдзе 21 студзеня.
Па зьвестках праваабаронцаў, 10 студзеня было затрымана 27 удзельнікаў мітынгу. На наступны дзень 23 з іх былі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў"; адна з удзельніц акцыі яшчэ і па артыкуле 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" (агульнае пакараньне яе склала 20 сутак арышту). На працягу наступнага тыдня яшчэ 7 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя і арыштаваныя.
За ўдзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў 21 студзеня былі арыштаваныя 7 чалавек, 18 атрымалі вялікія штрафы. Некалькі асобаў былі арыштаваныя перад акцыяй прэвентыўна.
Па падзеях 10 стуцзеня была ўзбуджаная крымінальная справа згодна з ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак". Па абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні дадзенага "злачынства" Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў, Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў і Алесь Чарнышоў былі асуджаныя на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы, Аляксандр Баразенка на 1 год і непаўнагадовы Максім Дашук на 1 год і 6 месяцаў, Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш атрымалі пакараньне ў выглядзе штрафаў памерам 100 базавых велічыняў. Андрэй Кім быў асуджаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі" да пазбаўленьня волі на год і шэсьць месяцаў з адбы-
ваньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму (яму інкрымінавалі, што ён нібыта падчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ). Сяргей Парсюкевіч быў абвінавачаны ў зьбіцьці супрацоўніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі і асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму згодна з арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт, альбо пагроза гвалгу ў адносінах да работніка міліцыі".
АКРЭСЬЦІНСКІ ДЗЁНЬНІК
Анатоль Лябедзька
Такога кшталту дзёньнік вымушаная неабходнасьць, сьледзтва наяўнасьці лішку вольнага часу. Усе запісы зробленыя падчас майго 15-дзённага знаходжаньня ў турме. Гэта не падрабязнае апісаньне акрэсьцінскіх будняў, а так замалёўкі з практычнымі парадамі, якія могуць быць карыснымі для тых, хто згодны: ад астрогу няма перасьцярогу.
10 СТУДЗЕНЯ, ЧАЦЬВЕР
Вось я зноўку тут, у ЦІПе (Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў) на Акрэсьціна. Напаўзабытыя пахі, напаўсьцертыя з памяці абрысы брудна-бэжавых сьценаў... Другі паверх чатырохпавярховага будынку. Камера № 12.
Гэта памяшканьне памерам 4,6 на 2,7. Падлога са скрыпучымі масьніцамі, што плыве пад нагамі. Падсьлепаватая лямпачка як арыштант у закратаванай нішы над дзьвярыма. Сьцены, пакрытыя няроўным шчаціньнем тынкоўкі. Мышынага колеру дзьверы, якія адчыняюцца напалову. Але часьцей за ўсё адчыняюцца ня дзьверы, а сьпецыяльнае акенца. Гэта квадратная адтуліна 20 на 20 на вышыні каля метру ад падлогі. Яно і перамоўнае прыстасаваньне, якое дазваляе весьці дыялог з наглядчыкамі, і дарога жыцьця, па якой у камеру тры разы на дзень паступае правіянт у алюміневых місах.
Акрамя гэтага, "акрэсьцінскі квадрат" выконвае і выхаваўчую функцыю. Кожнае адкрываньне акенца павінна суправаджацца паклонам прасіцеля да кропкі, дзе тулава наглядчыка раздвойваецца і пераходзіць у канечнасьці. Такая канструкцыя дазваляе не
забывацца, хто ёсьць хто ў гэтым закратаваным сьвеце.
А яшчэ ў драўляным целе дзьвярэй высечана шкляное вочка для таго, каб падглядваць за тым, што адбываецца на падмостках камернай "сцэны". "Сцэна", на якой і праходзіць 80% дзеяў, гэта вялізны насьціл, які займае дзьве траціна прасторы камеры № 12. Драўляная канструкцыя, пакрытая ДСП і заключаная ў каркас з жалезнага ражка, якая ўзвышаецца над падлогай сантыметраў на 40.
На працягу сутак "сцэна" выконвае розныя функцыі. У першую чаргу, гэта цуда-ложак, надзелены лекавымі якасьцямі. Тут ніякіх празьмернасьцяў і ўсё па справядлівасьці. У кожнага арыштанта голая палоска шырынёй 50-60 см.
Тры разы на дзень драўляны насьціл ператвараецца ў кухонны стол. Для гэтага неабходна ўсяго толькі адсунуць "пасьцельныя рэчы" (то бок курткі, швэдры, пальчаткі, шапкі) і разаслаць газету пажадана "СовБелпю" ці "Рэспубліку"1.
11 СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА
Дзень прайшоў у абдымках правасудзьдзя. Браталіся ў судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў сталіцы. Статус адміністрацыйна затрыманых не дазваляе прэтэндаваць на акрэсьцінскі сьняданак: да суда ня ставяць на казённае забесьпячэньне. Таму пагрузіліся 3 пачуцьцём з раніцы абмежаваліся паласхуткага вяртаньня ў каньнем рота вадаправоднай ЦШ. і яно не падманула вадой. Ноч была халоднай і бяссоннай. Затрыманых транспартуюць партыямі. Змарнелых, у сіняках і драпінах, Мішу Пашкевіча2, Мішу Крывава3, Тацяну Цішкевіч"’, прадпрымальніка з Камароўкі і яшчэ траіх вязуць першымі ў суд Цэнтральнага раёну. У нашым аўтобусе было шаснаццаць затрыманых і столькі ж канваіраў. Пагрузіліся з пачуцьцём хуткага вяртаньня ў ЦІП. I яно не падманула. Зваротны шлях пераадолелі тым жа складам і з кансалідаваным рашэньнем людзей у судовай мантыі пятнаццаць сутак арышту ўсім удзельнікам "Маршу прадпрымальнікаў".
Сілавікі і адміністрацыя суда пастараліся, каб частка працэсаў прайшлі сам насам "судзьдзяў" з дастаўленымі з Акрэсьціна. Без адвакатаў і прадстаўнікоў СМІ, бяз родных і блізкіх затрыманых. Двое міліцыянтаў завялі мяне ў даволі прасторнае памяшканьне. 3 бакавых дзьвярэй выплыла жанчына ў чорным судзьдзя Вольга Гусакова. У калідоры чутны шум і крыкі. Дзьверы расхінаюцца, і, безуважныя да разгубленага міліцыянта, у пакой рынулі людзі. Знаёмыя і незнаёмыя. Гусакова нешта ляпеча, але яе ніхто ня слухае.
Да гэтага часу ў залу, праз іншыя дзьверы, прайшлі шэсьць сьпецназаўцаў у цывільным. Далей усё як звычайна. Я нават для эканоміі часу прапанаваў Гусаковай зачытаць загадзя падрыхтаваную пастанову і агучыць вердыкт пятнаццаць сутак арышту. Гэта было нескладана прадказаць. Усе шаснаццаць чалавек знаходзіліся ў адным памяшканьні, і ўжо першыя працэсы сьведчылі, што ніжэй за планку ў пятнаццаць сутак ніхто не апусьціцца.
Аднадушнасьць "судзьдзяў" гэта ўсяго толькі дэманстрацыя заржавелай змычкі судовай улады і Чырвонага дома5. А для ўзьняцьця значнасьці і велічы людзей у судовай мантыі проста напрошваецца ў Менску алея Славы для крынічна сумленных, з незаплямленай рэпутацыяй беларускіх судзьдзяў. I калі ня бюст, то хаця б дошку гонару з каляровымі фота судзьдзяў В. Гусакова, М. Самасейка, А. Бычко, А. Рудніцкава, А. Шылько, В. Казак, Ю. Шастакова, У. Аўдзеенкі, Н. Кузьняцова, А. Фралова, Т. Паўлючук,6 безумоўна, заслужылі.
На Акрэсьціна нас даставілі ўжо ўвечары.
Рэкамендацыя. Абавязкова прасачыце, каб у рэгістрацыйны журнал была ўнесеная ўся інфармацыя, датычная стану вашага здароўя. Усе сінякі, драпіны, атрыманыя пры затрыманьні, усе вашыя старыя балячкі. Вы можаце ўзяць у камеру прадукты, якія знаходзяцца пры вас.
Я і яшчэ сем палітзьняволеных спачатку апынуліся ў камеры № 4. He пасьпелі ўладкаваць ляжанкі, як мяне і Анатоля Шумчанку7 паднялі на паверх вышэй, у суседнія камеры. У мяне № 12. На драўляным насьціле варушацца дзьве купкі. Хлопец гадоў дваццаці
і мужчына, якому на першы погляд далёка за пяцьдзясят. Паша і Сярожа. Яшчэ хвілінаў праз дваццаць ляскае засаўка, і нас ужо чацьвёра. Да нас падсяляюць Арцёма Дубскага8, са "сьпісу 23-х"9. Гэта ўжо весялей.
12 СТУДЗЕНЯ, ДЗЕНЬ СУБОТНІ
Краіна аднаўляе форму, крыху страчаную за час зацяжных сьвятаў. За акном чутны гул горад прачынаецца. Працуе ўрад, працуюць і праваахоўныя органы краіны. Пацьверджаньнем гэтаму стала цэлая брыгада сьледчых, якая прыбыла на Акрэсьціна, 36 на чале з начальнікам сьледчага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўнікам Міхальчыкам.
Толькі ўчора ў судовых кабінетах друкаркі выплюнулі пастановы аб адміністрацыйным арышце ўдзельнікаў "Маршу прадпрымальнікаў", а сёньня ўжо закасалі рукавы сьледчыя. Пракуратура адрэагавала з хуткасьцю кобры і рашуча стала на абарону нервовай сістэмы правіцеля ад замахаў з боку індывідуальных прадпрымальнікаў. Вось такую б аператыўнасьць пры разглядзе справаў, датычных "ценявога бюджэту". Вось такую б рэакцыю на заяву Лукашэнкі аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкай кампаніі...
Час падпаўзае да поўдня. Рыпяць дзьверы, і мяне запрашаюць на чацьвёрты, адміністрацыйны, паверх. У пакоі падцягнуты чалавек сярэдніх гадоў:
Падпалкоўнік Міхальчык, кіраўнік сьледчага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму, прадстаўляецца незнаёмец.
Размова трансфармуецца ў допыт з выкананьнем усіх працэдурных фармальнасьцяў. Мой статус: сьведка, які праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай пракуратурай. Допыт займае крыху больш за гадзіну. Аднаўляем карціну заўчорашніх падзеяў. Усё спакойна і нясьпешна. Чаго ня скажаш пра допыты іншых палітзьняволеных. На маладых людзей аказвалася псіхалагічнае ўзьдзеяньне ў спалучэньні са слаба прыхаваным запалохваньнем.
Выходзім на сувязь з суседзямі з трынаццатай і адзінаццатай камераў. Міша Пашкевіч, Сяргей Клюеў'0, Анатоль Шумчанка дзеляцца сваімі ўражаньнямі ад зносінаў са сьледчымі. Падаецца, што
нярвуецца толькі Анатоль. Інфармацыя, узятая з прэсы і атрыманая ад адваката, прывяла яго да ўпэўненасьці, што нам з ім давядзецца затрымацца ў турме і пасьля 25 студзеня. Праўда, пазьней ён ужо ўдзельнічае ў вечаровых песнапеньнях, якія сталі візітнай карткай трынаццатай камеры.
13 СТУДЗЕНЯ, НЯДЗЕЛЯ
Частка выходнага патрачаная на складаньне зваротаў да Сяргея Карповіча, начальніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Нічога асабістага, толькі пытаньні па сутнасьці. Бо дваццаць чатыры гадзіны ў суткі мы, як кансерваваная гародніна, у закрытай прасторы. Гэта і непрыемна, і шкодна. Канструктараў савецкіх турмаў складана западозрыць у спачуваньні да зьняволеных. Але нават яны вымушаныя былі прадугледзець магчымасьць прагулкі для асуджаных. Самае цікавае, што такое права ёсьць і ў арыштантаў Акрэсьціна. Яно гарантуецца пунктам 96 Правілаў, якія рэгламентуюць знаходжаньне адміністрацыйна затрыманых у сьпецустановах. Але далей прысутнасьці на паперы яно ў сьценах ЦІПу не прасунулася ні на сантыметр.
Рэкамендацыя. Вы можаце папрасіць у наглядчыка чысты аркуш паперы і ў пісьмовай форме запатрабаваць ад начальніка Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў рэалізацыі вашага права на штодзённую прагулку працягласьцю ня менш за адну гадзіну.
Адным зваротам мы вырашылі не абмяжоўвацца, таму склалі яшчэ тэкст з патрабаваньнем дазволіць доступ да такога дасягненьня прагрэсу, як тэлефон. Гэта не прыхамаць. Правілы, а дакладней, пункт 44, прадугледжваюць наяўнасьць у будынку таксафону і права затрыманых на тэлефонныя размовы. Гэта лагічна, калі прыняць да ўвагі, што ЦІП усё ж не турма для закаранелых крымінальнікаў. Нярэдкія сітуацыі, калі людзі суткамі ня ведаюць пра лёс і месцазнаходжаньне затрыманых. Часам узьнікае патрэба тэрмінова перадаць інфармацыю, зьвязаную з працай, з асабістымі справамі.
Рэкамендацыя. У вас ёсьць права на тэлефонную размову, і вы можаце дабіваццая яго рэалізацыі.
14 СТУДЗЕНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК
Надышоўшая раніца ксеракопія дня ўчорашняга. Прыборка. Сьняданак. Перадача зваротаў дзяжурнаму па ЦІПе. Навёрстваньне сну, скрадзенага начнымі халадамі. Але вось у калідоры раздаецца калектыўны цокат міліцэйскіх чаравікаў. Гэта абяцае новы мазок да шэра-будзённага панядзелка з рэпутацыяй цяжкага дня. Камандны голас прапануе покінуць камеру. У калідоры чалавек шэсьць наглядчыкаў. Некаторыя ўбраныя ў беласьнежныя гумовыя пальчаткі.
Упяцёх выстройваемся ўздоўж сьцяны. Пачынаецца асабісты дагляд. Працэдура абмацваньня доўжыцца хвілінаў 10-15. Сваю справу людзі ў пагонах робяць без энтузіязму, але старанна. Пры гэтым па некаторых целах праводзяць металашукальнікам. Гэта, відаць, павінна падвысіць значнасьць самой працэдуры дагляду. Ад зьнятага абутку аднаго з пастаяльцаў павеяла так, што нос прапаршчыка задрыжаў і скурчыўся. Аднак наглядчык не завагаўся і мужна перанёс газавую атаку.
Нас адводзяць у камеру насупраць. Наглядчыкі адасобіліся ў нашым бунгала. Пакуль сьледапыты ў міліцэйскай форме корпаюцца ў 12-й, нашы сукамернікі на карачках поўзаюць па новай камеры. Ідзе ліхаманкавы пошук заляжалай запалкі. Яны ўжо больш за суткі бяз курыва, бо дзяжурныя катэгарычна адмаўляюцца перадаць пачак запалак ад суседзяў.
Нас вяртаюць назад. Так, праца наглядчыкаў відавочная: усё на падлозе. Паўсюль раскіданыя вопратка, газеты, пакункі. Знойдзены ў сьметніцы камплект шашак з хлеба перайшоў у разрад канфіскату. Але ўсё гэта дробныя непрыемнасьці. Паша і Сярожа ўсё ж знайшлі запалку і атрымлівалі асалоду ад глыбокай зацяжкі. Вось яно, сапраўднае чалавечае шчасьце.
15 СТУДЗЕНЯ, ЧЫСТЫ АЎТОРАК
Дзень прыемных чаканьняў. Мае быць працэдура абмываньня ў абноўленым душы Акрэсьціна. Пасьля пяці дзён знаходжаньня ў турме здаецца, што на тваім целе хтосьці праводзіць спаборніцтва па скачках. Ты ўсё часьцей падыходзіш да ўмывальніка і, як хірург,
старанна адмываеш рукі.
Бадзёра ідзем уніз. Праходзячы міма пакою дзяжурнага па ЦІПу, заўважаю Ніну Даўгучыц" у абрамленьні пакункаў з перадачай. Пасьпяваем пагаварыць вачыма. На тле суровых акрэсьцінскіх
мужыкоў у форме твар Ніны няга складу Палітбюро.
Толькі пад каўпаком душа адчуваеш усё хараство воднай працэдуры. Галава ўразаецца ў пругкі вадаспад, і сотні ручаінак расьцякаюцца па целе.
як картка фотамадэлі сярод апош-
на Акрэсьціна ты па-сапраўднаму Госпадзі, як шмат мы не заўважаем у нашым імклівым жыцьці
Пальцы з асалодай уціраюць шампунь у зарасьнікі засаленых валасоў і ператвараюць іх у шаўкавісты ангельскі газон. Ты фізічна адчуваеш, як разбураецца і спаўзае нябачная, але адчувальная скарынка пахаў і выдзяленьняў. А як цудоўна пахне ў сьценах Акрэсьціна хатні ручнік. Госпадзі, як шмат мы не заўважаем у
нашым імклівым жыцьці.
Рэкамендацыя. Добра мець гумовыя гапкі. Яны і ў камеры зручныя, і ў душы незаменныя. Пакуль вам іх не перадалі, прыхапіце ў душ пару дзяржаўных газет для подсьцілу. Яны дазволяць зрабіць працэс пераапрананьня больш камфортным.
16 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА
Сёньня дзяжурны па ЦІПе маёр 3. выконваў нязвыклую для сябе місію бібліятэкара. Адвакат Вера Страмкоўская перадала некалькі зьвязкаў кніг для сваіх "падапечных".
Пасьля ранішняй праверкі сьняданак. Сістэма харчаваньня, як і сама акрэсьцінская ежа тэма асобная. Па сутнасьці, гэта працэс паглынаньня масы, якая ўтрымоўвае нейкую колькасьць бял-
коў і вугляводаў. Запаўняюць страўнік у ЦІПе тры разы на працягу дня. I гэта прагрэс. Бо ў сярэдзіне 90-х кармілі праз дзень. Праўда,
якасьць харчаваньня такая ж дрэнная, як і дванаццаць гадоў таму.
Першы раз вас "запрашаюць да стала" ў восем гадзінаў раніцы. Функцыі стала выконвае дзяржаўная прэса, газеты хуткага чытаньня кшталту "Народная газета"12, "Рэспубліка". Спальня ў лічаныя імгненьні ператвараецца ў кухню. Рацыён спартанскі чарпак кашы, кубак, трэба разумець, гарбаты, кавалак белага хлеба і чвэрць бохана чорнага. Калі гарбата ў алюміневым кубку, то лепш за ўсё атрымліваць асалоду ад чаяваньня ў пальчатках. Голымі рукамі алюменавы посуд з кіпнем не ўтрымаць.
Абед надыходзіць гадзіны ў чатыры па поўдні. Першая страва
прынцыпова адрозьніваецца толькі колерам і інгрэдыентамі, якія
плаваюць у вадзе. На другое нязьменная каша з абавязковай катлетай невядомага паходжаньня. Усё! Гарбата на абед не прынятая.
рэцэпт акрэсьцінскай дыеты. Два па дзесяць. Гэта значыць два арышты працягласьцю па дзесяць сутак
Вячэра праз тры гадзіны пасьля абеду. Увечары, вядома ж, нязьменная каша. Пры гэтым яе чарпаком загружаюць у той жа посуд, што застаецца ў камеры пасьля абеду.
Рэкамендацыя. Пасьля абеду выстаўце ў акенца брудныя міскі і запатрабуйце, каб на вячэру вам выдалі чысты посуд.
Прэса стракаціць рэцэптамі і методыкамі пахуданьня. Вядомыя людзі, артысты, палітыкі раскідаюцца грашыма, толькі б быць у форме. Дамы мрояць пра мадэльныя параметры 90-60-90. Прапаную свой рэцэпт акрэсьцінскай дыеты. Два па дзесяць. Гэта зна-
чыць, два арышты працягласьцю па дзесяць сутак. Эфект гарантаваны. Тлушчавыя наслаеньні разыходзяцца імгненна.
Гэтае задавальненьне каштуе 42 тысячы беларускіх рублёў за сеанс. Бясплатная дастаўка ў сьпецустанову ўваходзіць у суму. A патрапіць на Акрэсьціна ня так ужо і складана. Трэба выйсьці на плошчу Кастрычніцкую і гучна крыкнуць: "Жыве Беларусь!" Прычым, патрабуецца вымаўляць менавіта гэтае словазлучэньне. Калі пач-
неце проста лаяцца кепскімі словамі, пільныя людзі ў пагонах, хутчэй за ўсё, ня зьвернуць на вас увагі.
Пасьля абеду прадстаўнікі адной з сілавых структураў арганізавалі фотасесію для некаторых удзельнікаў "Маршу прадпрымальнікаў". Іх напаўсонных выцягвалі ў пакой для сустрэчаў і фатаграфавалі. Напэўна, для ідэнтыфікацыі. I чым толькі займаюцца штатныя тэлеаператары падчас публічных акцыяў?
Рэкамендацыя. Падобныя дзеяньні могуць ажыцьцяўляцца толькі з вашай згоды і ў прысутнасьці вашага адваката. Патрабуйце адваката для ўдзелу ва ўсіх сустрэчах як з невядомымі асобамі, так і тымі, хто называе сябе сьледчым КДБ, пракуратуры, МУС.
17 СТУДЗЕНЯ, ЧАЦЬВЕР
Уначы перанесьлі чарговае катаваньне холадам. Пасьля адзінаццаці гадзінаў наглядчыкі ў напаўпрымусовай форме накіроўваюць да доктара. I так кожны дзень. У чым сэнс гэтай працэдуры, невядома. Хутчэй за ўсё, усіх палітзьняволеных прыводзяць да жанчыны ў белым халаце выключна для таго, каб узяць аўтограф пад запісам "Здаровы". Здаецца, ці ня ўвесь арсенал турэмнай аптэчкі гэта актываваны вугаль ды цытрамон. Імі лечаць сімптомы ўсіх захворваньняў.
Паходы да доктара, якая вядзе прыём проста на калідоры другога паверху, гэта скарбніца сюжэтаў для тэлеперадачы "Наша Белараша"13. "Панос, лёгкія ваніты", скардзіцца наш сукамернік Паша жанчыне ў белым. За гэтым робіцца сур'ёзная выснова: "Ты, відаць, вельмі хворы". I тут жа пацыенту ўрачыста ўручаюцца чатыры таблеткі актываванага вугля. "Я сёньня ўвечары вызваляюся", з надзеяй на перамены заяўляе Паша. "Тады дзьве таблеткі аддавай назад", парыруе медработнік.
Акрэсьцінскі доктар асоба каларытная, са сьпецкантынгентам яна асабліва не цырымоніцца. А вось палітычныя назвалі яе "бэзавы голас Акрэсьціна". Ледзь ня кожны дзень па калідоры разьліваецца песьня "Смреневый туман" у выкананьні галоўнага наглядчыка за здароўем адміністрацыйна арыштаваных. Сьпявае яна цудоўна. Гэта ў яе атрымліваецца значна лепш, чым лячыць.
Сёньня Сяргея Клюева з канвоем павезла "хуткая дапамога". Рэцыдыў старых балячак. Што пры такім харчаваньні зусім ня дзіўна. Зрэшты, як блага вам ні было б, вас абавязкова прывязуць назад.
Па каналах мясцовай сувязі прыйшла інфармацыя аб папаўненьні калоніі палітычных на дзесяць чалавек. Пачалася зачыстка перад акцыяй прадпрымальнікаў 21 студзеня'4.
18 СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА
Як змагацца з акрэсьцінскімі начнымі халадамі гэта адна з самых абмяркоўваемых тэмаў. Форма адзеньня "а ля капуста". Максімальна закручваешся ва ўсю наяўную вопратку, як качан капусты ўлісьце. Нядрэнна сябе адчуваеш пры рэалізацыі формулы "тры на адным": гэта калі на табе трое штаноў плюс тры швэдры. Пры ўсіх іншых варыянтах сну няма, ёсьць нейкія абрывачныя фрагменты і карцінкі.
Рэкамендацыя. Найбольш эфектыўным сродкам барацьбы з начным холадам зьяўляецца бялізна, прызначаная для гарналыжнікаў.
Падрыхтоўка да ночы датычыць ня толькі формы адзеньня, але і абавязковага ўцяпленьня камеры, а дакладней прамавугольнага акна пад стольлю. За ім заўсёды кавалак закратаванага неба. Мяняецца толькі колер карцінкі ў залежнасьці ад таго, якое на вуліцы надвор'е. Менавіта праз шчыліны аконнай амбразуры па начах у акрэсьцінскі будынак запаўзае агідны холад. Для змаганьня з ім усё сродкі добрыя, але найбольш цеплаахоўнай зьяўляецца хлебная замазка. Якасьць хлеба дазваляе яго выкарыстоўваць менавіта па такім прызначэньні. Раніцай, праўда, узьнікае іншая праблема. Зацьвярдзелая маса набывае якасьці клею. Без фізічных намаганьняў акно не адчыніць. А рабіць гэта неабходна па прычыне лішку тытунёвага дыму. Адміністрацыя ЦІПу клапатліва расьсяляе разам і курцоў, і тых, хто з цяжкасьцю пераносіць цыгарэтныя выкіды. Так што без праветрываньня памяшканьня не абысьціся.
19 СТУДЗЕНЯ, СУБОТА
На ранішняй паверцы разышліся са старэйшым лейтэнантам у трактоўцы функцыяў дзяжурнага. На патрабаваньне зафіксаваць у журнале скаргу на холад афіцэр адрэагаваў арыгінальна: "Мне ж ня холадна. Значыць, і вам павінна быць добра". Прыйшлося нагадаць, што яго абавязак фіксаваць заўвагі, а ня носам замяраць тэмпературу ў камеры.
У дадатак да дыскусіі мы з Арцёмам Дубскім адмовіліся прымаць вячэру ў брудным посудзе. Гэта ўсё ж сьвінства. А з ім ніяк не жадае суседнічаць наша самапавага.
Пасьля пятнаццаці гадзінаў нас паднялі па трывозе. Сабралі рэчы і этапам у новыя "апартаменты". Камера № 9 меншая разы ў паўтары. Мясцовых трое. 3 іх двое нашых -Юра сюды, на дно, ніколі не Баркун15 і Андрэй Радзівоапускаюцца камеры наў16. Нас шасьцёра. Цесбеларускага тэлебачаньня навата, але весела. Уладкаваньне заняло хвілінаў дзесяць.
Уваходзіны адзначылі за сьвяточным сталом. Елі каўбасу з запасаў аднаго з пастаяльцаў новай камеры. Звычайную, вараную, недарагую. Але да чаго ж апетытная! Пасьля абеду дэманстратыўна выстаўляем у акенца брудныя міскі і адмаўляемся прымаць ежу. Вячэру падаюць ужо ў сьвежапамытым посудзе. Сапраўды, шлях да вялікага выніку ляжыць праз маленькія дасягненьні.
20 СТУДЗЕНЯ, НЯДЗЕЛЯ
Прачнуўся задоўга да сьвітаньня. Зьлева, варушачы ноздрамі, выводзіць мелодыі Лёша. Яго стараецца перасапці, перасьвістаць Сяргей. Хто яны, людзі з сацыяльнага дна? Назіраньні дазваляюць падзяліць іх на дзьве групы: "несуны" і "скандалісты". Сярожа адбывае два арышты запар — пяць і сем сутак. Першы раз спрабаваў вынесьці з крамы бутэльку гарэлкі, у другі раз папаўся з віном. Юны Паша забыўся прад'явіць на касе два кавалкі сыру. Аляксей учыніў дэбош дома. Па гэтай жа прычыне на Акрэсьціна і Яўген.
Працяглыя стасункі з "несунамі" пераконваюць, што цяпераш-
няй уладзе выгадна мець сацыяльнае дно, на якое апусьціліся сотні тысячаў людзей. Імі лёгка маніпуляваць. "Чарка і шкварка" такая формула жыцьця цалкам іх задавальняе. Сюды, на дно, ніколі не апускаюцца камеры беларускага тэлебачаньня. I гэтыя людзі не спавядаюцца карэспандэнтам "чэснай" дзяржаўнай прэсы.
21 СТУДЗЕНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК
Раніца панура глядзіць з-пад калматых аблокаў, якія праплываюць па той бок акенца неба ў клетачку. На звыклае пытаньне, ці ёсьць скаргі, гучыць стандартны набор заявак: душ, пісчая папера. "А яшчэ просім аформіць адпускную запіску з дванаццаці да чатырнаццаці для ўдзелу ў акцыі прадпрымальнікаў". Маёр не адразу разумее падтэкст сказанага. Пачынае тлумачыць, што адпускныя не дазволеныя, і раптам усьмешка ад вуха да вуха.
Толькі наладзілі сувязь па вентыляцыйнай трубе з новымі суседзямі, як тут жа гучыць каманда на выхад. Чарговы дагляд. На калідоры наглядчык у вялікіх ружовых рукавіцах. Ен больш падобны на практыкуючага практолага, чым на ахоўніка парадку. У камеру гужам пацягнуліся супрацоўнікі ЦІПу. За дзьвярыма шамацяць пакункі, хтосьці корпаецца ў сьметніцы. Пасьля нашэсьця наглядчыкаў камера падобная на Кулікова поле.
Сёньня амаль гадзіну гутарыў з начальнікам ЦІПу. Сяргей Карповіч папераджальна заявіў, што размова закране толькі пытаньні, выкладзеныя ў нашых пісьмовых зваротах. Але гутарка ўвесь час выходзіла з берагоў і разьлівалася па іншых тэмах. Я агучыў, у чым сутнасьць і мэты кампаніі "па ачалавечваньні Акрэсьціна", распачатай палітзьняволенымі.
3 раніцы знаходзімся ў рэжыме чаканьня паведамленьяў з плошчы Кастрычніцкай. Пад вечар у двары ўзмацняецца гул транспарту. Мікрааўтобусы, легкавушкі, "Газэлі". Пасьля вячэры спрабуем выйсьці на сувязь з іншымі камерамі. Нечакана падалі голас з суседняй восьмай. У камеры "несуноў" і "скандалістаў", здаецца, зьявіліся палітычныя. 3 трубы даносіцца голас Алега Корбана’7. Ад яго даведваемся першыя навіны пра разгон "Маршу прадпрымальнікаў".
22 СТУДЗЕНЯ, АЎТОРАК
Ня сьпіцца. На калідоры не грукацяць посудам, а значыць гадзінаў пяць раніцы. Старанна заканапачанае хлебнай масай акно бясьсільнае перад бясколерным, бязважкім холадам. Гэта заўважна па сьпецыфічных позах сукамернікаў. Каленкі цягнуцца да падбародзьдзя. Рукі альбо ў пальчатках, альбо складзеныя
лодачкам і заціснутыя каленкамі. Усё, што з ночы было пад целамі, зараз зьверху.
У сьне размаўляюць Лёша і Арцём.
Пасьля хуткай вячэры камера ператвараецца ў хатучытальню. Падасьпела пера-
сёньня вымыты посуд, заўтра — тэлефон, пасьлязаўтра — прагулка.
Напераді
Ачалавечым Акрэсьцінаі
дача з прэсай, і газеты
пайшлі па руках. Прагна глынаем апісаньне падзеяў 21-га. Тут жа гучаць каментары прачытанага. Генерал Навумаў’8 яўны фаварыту рэйтынгу "антыгерой студзеня". Усе аднадушныя, што ня варта міністру апускацца да ўзроўню жандарскага ўнтэр-афіцэра.
23 СТУДЗЕНЯ, СЕРАДА
Сёння добраахвотна ўзваліў на сябе абавязкі дзяжурнага па камеры. Абавязкаў няшмат — раніцай падмесьці і папрацаваць швабрай. У сем раніцы дзяжурны па калідоры выдае інвентар.
У дзяжурнага прапаршчыка паганая звычка а шостай раніцы стукаць у дзьверы і крычаць "Пад'ём!". Праўда, на гэта не рэагуюць нават акрэсьцінскія пацукі. Раней за сем гадзінаў жыхары ЦІПа не падымаюцца.
Выбар заняткаў абмежаваны. Пасьля інтэнсіўнай ранішняй зарадкі налягаю на чытаньне. Кніжнае меню без вялікага выбару. Гэта не рэстаранны асартымент, а хутчэй комплексны абед. На першае ў мяне пайшла трылогія Аляксея Талстога "Хожденпе по мукам". На другое ніякі на смак "Завтрак с Полонмем", сугучнае з нашым становішчам "Воскресенме" Льва Талстога. I на дэсерт "Золотой телёнок". Гэтай стравай немагчыма перанасыціцца.
Сёньня з-за дзьвярэй пакорліва папрасілі брудныя міскі і праз пятнаццаць хвілінаў вярнулі назад. Цёплыя і чыстыя. Кропля ўсё ж камень точыць. Сёньня вымыты посуд, заўтра тэлефон, пасьлязаўтра прагулка. Наперад! Ачалавечым Акрэсьціна!
24 СТУДЗЕНЯ, ЧАЦЬВЕР
Сіняя нябесная шчыліна хутка павялічылася, і праз яе ў камеру паліліся сонечныя прамяні. Хада часу замарудзілася. "Бэзавы голас", які запоўніў прастору доўгага калідору, сігналізаваў: менскі час дванаццаць гадзінаў дня.
Было бы няправільным не сказаць некалькі словаў пра супрацоўнікаў Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Сярэднестатыстычны службоўца Акрэсьціна чалавек даволі прыстойны. I, безумоўна, адрозьніваецца ад сьпецназу ў лепшы бок. Чалавек у пагонах на Акрэсьціна робіць сваю працу. Магчыма, далёка не ва ўсім яна яму сімпатычная, але яна корміць.
I яшчэ некалькі назіраньняў. Чым меншага званьня людзі і чым яны маладзейшыя, тым больш дэманструюць стараннасьці і глупства.
25 СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА
Вось і ўсё. За акном канае апошняя халодная ноч нашага знаходжаньня на Акрэсьціна. 3 вызваленьнем, свабодныя людзі несвабоднай краіны! Раніца прапаўзае ў падрыхтоўчых клопатах. Засталіся некаторыя назапашваньні ад перадачаў паўгадавы запас туалетнай паперы і тыднёвы вады й соку. А яшчэ прачытаныя і перачытаныя кнігі. Усё складуем у пакункі, каб перадаць тым, хто застаецца.
Сёння камеры Акрэсьціна пакідаюць дваццаць два палітзьняволеныя. Больш за трыццаць будуць праводзіць нас, прыхіліўшыся да жалезных кратаў. Такіх масавых затрыманьняў не было з часу прэзідэнцкай кампаніі. Але спакойна сысьці нам не даюць. Яшчэ адзін дадгляд. Ужо трэці за пятнаццаць дзён. Што адсюль можна зьнесьці? Хіба што алюміневы кубак як сувенір, як сімвал турмы.
Ітак?! Што мы маем у асадку эмоцыяў, пачуцьцяў пятнадццац-
ісуткавай вытрымкі? Акрэсьціна дазваляе шматкраць узмацніць вастрыню адчуваньняў, якія сьціраюцца плыньню падзеяў у нашым паўсядзённым імклівым жыцьці. Акрэсьціна гэта праверка. Усяго. Планкі свайго ўзросту. Узроўню глыбіні аптымізму. Сілы волі. Акрэсьціна дазваляе паглядзець збоку на структуру, на кааліцыю, на людзей, якія навокал цябе.
Палітыку трэба перыядычна
палітыку трэба
перыядычна здаваць ЗДОВацЬ акрэсьцінскі тэст для са
акрэсьцінскг тэст для саліаідэнтыфікацыі
маідэнтыфікацыі, для вызначэньня, у якой сістэме каардынат ён знаходзіцца. Так, за гэтыя дні можна
было зрабіць шмат. Добрага і карыснага. Для людзей, для сям'і, для партыі, для кааліцыі, у рэшце рэшт, для сябе самога.
Але вось што праўда: я не шкадую. У мяне няма расчараваньня. Усё, што не забівае нас, робіць нас мацней.
12.30. Я выходжу з турэмных дзьвярэй з годна ўзьнятай галавой. Лёгкія запаўняюцца ачышчаным паветрам. Лёгкае галавакружэньне. Я грамадзянін, я чалавек. I гэта здорава!
Каментары:
1. "Советская Белоруссмя' друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, "Рэспубліка" друкаваны орган Савету Міністраў Беларусі.
2. Міхаіл Пашкевіч, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты". За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту. У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак" на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
3. Міхаіл Крываў, актывіст моладзевай арганізацыі АГП 'Маладыя дэмакраты". За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
4. Тацяна Цішкевіч, актывістка руху "Джынс за свабоду", асуджаная на 20 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу індывідуольных прадпрымальнікаў згодна з двума артыкуламі Адміністрацыйнага кодэксу: 17.1 "дробнае хуліганства" і 23.34 — "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня
масавых мерапрыемстваў". У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаная па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
5. Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі.
6. Вольга Гусакова, Алена Рудніцкая, Алена Шылько, Віктар Казак, Юрый Шастакоў, Уладзімір Аўдзеенка, Наталя Кузьняцова, Алена Фралова судзьдзі суда Маскоўскага раёну Менску; Мікалай Самасейка, Аляксей Бычко, Тацяна Паўлючук судзьдзі суда Цэнтральнага раёну Менску.
7. Анатоль Шумчанка, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Персьпектыва'. За ўдзел у мітынгу асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
8. Арцём Дубскі, актывіст незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт*. За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
9. За ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў падчас судовых працэсаў, якія адбыліся 11 студзеня 2008 году, да адміністрацыйных арыштаў былі асуджаныя 23 чалавекі.
10. Сяргей Клюеў, актывіст моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышгу.
11. Ніна Даўгучыц, сябра АГП.
12. "Народная газета" парламенцкае грамадска-палітычнае выданьне.
13. Праект беларускага Грамадзкага нацыянальнага тэлебачаньня (ОНТ), аналаг папулярнага ў Расіі праекту 'Наша Russia".
14. На 21 студзеня 2008 году запланаваная наступная акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў.
15. Юрый Баркун, за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
16. Андрэй Радзівонаў, за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
17. Алег Корбан, актывіст моладзевай арганізацыі АГП 'Маладыя дэмакраты". Быў затрыманы 19 студзеня каля ЦІП но вул. Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. Па абвінавачаньні ў парушэньні арт. 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" арыштаваны на 10 сутак.
18. Уладзімір Навумаў міністр унутраных справаў Беларусі.
На працягу 10 дзён паміж мітынгамі прадпрымальнікаў, якія адбыліся 10 і 21 студзеня 2008 году, улады арганізавалі сапраўднае паляваньне на лідэраў прадпрымальніцкага руху і актывістаў апазіцыі.
Увесь гэты час праваахоўныя органы затрымлівалі, а суды працягвалі выносіць пакараньні ўдзельнікам акцыі 10 студзеня; прэвентыўна арыштоўваліся напярэдадні наступнага мітынгу пратэсту лідэры прадпрымальнікаў; былі пакараныя арыштамі ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем'ямі зьніклых; людзей затрымлівалі проста ў судах за выказваньне падтрымкі сваім паплечнікам ці падчас перадачы цёплых рэчаў для асуджаных. Усяго за кратамі ў гэтыя дні апынулася больш за 40 чалавек.
Актывіст "Моладзі БНФ", студэнт 1 курсу Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту Антон Каліноўскі быў затрыманы 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёну Менску, куды прыйшоў падтрымаць сваю паплечніцу Юлію Сіўцову, абвінавачаную ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў. На яго быў складзены пратакол з абсурдным, але традыцыйным для беларускіх апазіцыйных актывістаў абвінавачаньнем у брыдкаслоўі. Судзьдзя Тацяна Паўлючук вынесла пастанову аб арышце Антона Каліноўскага на 10 сутак згодна з артыкулам 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях "дробнае хуліганства".
АКРЭСЬЦІНСКІЯ БУДНІ
Антось Каліноўскі
16 СТУДЗЕНЯ. ПЕРАДПСТОРЫЯ I ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
Усё пачалося ў восем гадзінаў раніцы, калі мне патэлефанавала Каця Рамашкевіч' і расказала пра затрыманьне сваёй сяброўкі Юлі Сіўцовай2, якая ўдзельнічала ў акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў. Я адразу напісаў пра гэта на наш сайт3 і пачаў рыхтавацца да іспыту, які павінен быць праз тры дні. Чакаў далейшых навінаў, якія былі несуцяшальнымі: на Юлю склалі пратакол і вязуць у суд Цэнтральнага раёну.
Я патэлефанаваў сябрам і расказаў пра затрыманьне дзяўчыны, а сам паехаў у суд, куды дабраўся недзе а першай. У судзе сустрэў Кацю Рамашкевіч і Яўгена Грыневіча4. Мы чакалі, калі прыедзе адвакат, прывязуць Юлю і пачнецца суд, хваляваліся з-за прысуду, хаця разумелі, што будуць "суткі". Праз гадзіну прыехалі Франак Вячорка5 і Юрась Станкевіч6 разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым, хутка пачаўся працэс. Ен быў закрыты, нікога, акрамя адваката, туды не пусьцілі.
Мы стаялі і чакалі прысуду, калі да нас падышлі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС7 і запатрабавалі пашпарты. Дакументы былі амаль ва ўсіх: у мяне, Франака Вячоркі, Аляксандры Клімовіч8 і Насты Птушкі9, не было толькі ў Юрася Станкевіча. Яго першым вывелі з будынку суда. Мае дакументы былі ў міліцыянтаў, адзін з якіх сышоў разам з імі. Пасьля да мяне падышоў міліцыянер у цывільным і вывеў на вуліцу, дзе я ўбачыў Франака і Юрася. Нас завялі ў машыну, сказалі сесьці на месцы для затрыманых і некуды павезьлі.
Што нас прывезьлі ў Цэнтральны РУУС, мы зразумелі хутка. Усіх завялі ў адзін з пакояў, трымалі там тры гадзіны нібыта для высьвят-
леньня асобы У гэты час міліцыянт у цывільным пераглядаў аператыўныя відэаздымкі з акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, нас там не знайшлі.
Як скончыліся адведзеныя законам тры гадзіны, нас разьвялі па
розных пакоях. Той, дзе быў я, знаходзіўся на першым паверсе. Пакуль мяне вялі, я пасьпеў пабачыць маці і сяброў. Калі маці
перадавала мне швэдар, яе груба адпіхнулі.
У пакоі я запатрабаваў адваката, мне адразу адмовілі, а праз гадзіну я ўбачыў пратакол, згодна з якім я лаяўся матам у прысут-
насьці міліцыянтаў, калі мяне вялі з машыны ў будынак РУУСу.
Падпісваць пратакол я адмовіўся, і тады мяне пачалі пераконваць зрабіць гэта, абяцаючы ў гэтым выпадку толькі штраф. He пад-
супрацоўнікі міліцыі казалі мне, што ня трэба было ісьці на суд, што я трапіў пад так званую “раздачу”
пісаў. Можна падмануць каго заўгодна, акрамя самога сябе.
Затым мяне завялі ў пакой, дзе па тэлевізары ішоў фільм пра міліцыю, якая дапамагае жыхарам Палесься змагацца з паводкай. Там я знаходзіўся болыд за гадзіну, і ў гэты час супрацоўнікі міліцыі казалі мне, што ня трэба было ісьці на суд, што я трапіў пад так званую "раздачу".
Завялі ў машыну. Там былі ўжо Франак і Юрась, а таксама Макс Вінярскі10, Уладзь Сяргееў” і тры маладафронтаўкі: Маўлюда Атакулава12, Каця Краснова13 і Кася Галіцкая14 іх затрымалі на катку на Кастрычніцкай плошчы.
Hoc павезьлі на Акрэсьціна, праверылі і да раніцы пасадзілі ў камеру № 2.
Раніцай павінен быць суд.
17 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДРУГІ
Да нас ноччу падсадзілі яшчэ Пашу Кур'яновіча'5, на якога былі складзеныя два пратаколы: за акцыю і за лаянку матам.
Ад першай ночы на Акрэсьціна ўражаньне даволі брутальнае: прыбіральня, драўляная "сцэна" і ўсё. Больш у камеры няма нічога.
Пабудзілі рана, не далі ні кавы, ні гарбаты адразу адправілі ў суд. Везьлі ўсіх разам, у адной вялікай машыне. Калі мы прыехалі, ля суда ўжо былі людзі. Я пазнаў Кацю Маркоўскую'6, Аляксандру Клімовіч, Зьмітра Хведарука'7, Лявона Баршчэўскага18, Любоў Лунёву'9, Рамана Латушку20. Дзякуй усім, хто прыйшоў на суд нас падтрымаць, нягледзячы на тое, што маглі апынуцца ў нашай сітуацыі.
Усіх затрыманых прывялі ў пакой на трэцім паверсе, пасадзілі ў адной зале. Доўга чакалі, пакуль прыдуць судзьдзі: Бычко2’ і Паўлючук22.
Нас пачалі выводзіць па адным на працэсы, кожны з якіх цягнуўся больш за гадзіну. Прысуды ўсім выносіліся ня менш за дзесяць сутак, у асноўным пятнаццаць.
Каля трох гадзінаў дня павялі мяне. Мяне судзіла Паўлючук. Усё было вельмі стандартна: ілжэсьведкі, незадаволеныя хадайніцтвы, грубасьць міліцыянтаў. Мне пашчасьціла: прысуд толькі дзесяць сутак. Папрасіў, каб далі магчымасьць паесьці, бо я ня еў і ня піў з вечара пазамінулага дня. Спачатку адмовілі, але пасьля працэсу дазволілі перадаць мне некалькі бутэрбродаў і мінералку. Зьелі і выпілі ўсе разам.
Каля васьмі гадзінаў вечара ўсіх павезьлі ў РУУС, а затым на Акрэсьціна, дзе разьмеркавалі па розных камерах. Я аказаўся ў камеры № 20. Там было нас дванаццаць чалавек, пералічу ўсіх: Арсень Пахомаў23, Андрэй Зорка24, Юрый Куксюк25, Анатоль Шумчанка26, Уладзімір Шыла27, Франак Вячорка, Юрась Станкевіч, Макс Вінярскі, Паша Кур'яновіч, Уладзь Сяргееў, Алесь Чарнышоў28.
Адразу леглі спаць. Пачаліся акрэсьцінскія будні.
18 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ТРЭЦІ
Першы дзень на Акрэсьціна. Пад'ём, праверка, сьняданак, ад якога я адмовіўся, бо есьці гэта немагчыма: каша, якая плавае ў вадзе, гарбата, якая нагадвае звычайны кіпень з сольлю і цукрам. У гэты дзень вырашыў паабедаць: з'еў катлету, якая на самой справе зьяўляецца хлебнай, крыху супу, усё прыйшлося заядаць
акрэсьцінскім хлебам. Пілі вельмі шмат соку, мінералкі, кока-колы.
3 раніцы гулялі ў "мафію", "кракадзіла", пасьля ўзяўся чытаць кнігу. Днём лёг спаць і ўсё думаў: за што нас пасадзілі, няўжо нас
у мяне сёньня іспыт па французскай мове, але я туды, натуральна, не трапляю
Плошчу дваццаць першага студзеня29.
хочуць так запалохаць? Магчыма, але хучэй нават ня нас, а тых людзей, якія зьбіраюцца ісьці на
19 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ЧАЦЬВЁРТЫ
На заўтра пабудзілі каля васьмі гадзінаў, якраз да ранішняй праверкі. Ноччу сьнілася Таня Цішкевіч30, якой на судзе далі дваццаць сутак, і з якой воляй лёсу зараз мы знаходзіліся ў адным і тым жа месцы. У сьне мы з ёй гулялі па Вільні ў гадзіну ночы, не маглі знайсьці беларускі "Дом правоў чалавека", размаўлялі. Сон быў вельмі доўгім і прыемным, я прачнуўся з цудоўным настроем. I зразумеў, што ўсё гэта толькі сон, падман.
Раніцай сьпявалі "Магутны БожсГ, было ўзьнёсла і прыемна.
У мяне сёньня іспыт па французскай мове, але я туды, натуральна, не трапляю. Разам з Юрасём Станкевічам вучылі польскую, чыталі, ён мне даваў граматычныя заданьні трэба ж неяк большменш з карысьцю выкарыстоўваць час на Акрэсьціна.
Пасьля абеду нас павялі ў душ. Гэта быў адзін з самых прыемных момантаў падчас адсідкі: і ногі можна разьмяць, і змыць з сябе ўвесь бруд, які назьбіраўся за апошнія дні. Пасьля лёг спаць.
20 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ПЯТЫ
3 раніцы прачнуўся ад болю ў горле, адчуваў, што вельмі высокая тэмпература. У камеры былі лекі: асьпірын, анальгін, антыбіётыкі. Выпіў некалькі таблетак, запіў гарачай гарбатай яна здалася вельмі смачнай, гэта радавала. Разумееш, што трэба піць шмат цёплага, але гэта, на жаль, магчыма толькі тры разы на дзень. Прасіў, каб прынесьлі яшчэ гарбаты, аднак міліцыянты не дазволілі і выклікалі медыка. Была тэмпература 38,6. У той момант стала
сапраўды страшна. Мяне накрылі чым толькі можна, я нават пачаў думаць, ці не папрасіць выклікаць "хуткую". Удалося заснуць, увесь дзень зябіла, ня мог нават устаць, каб узяць вады. Дзякуй сукамернікам, яны мне вельмі дапамагалі.
21 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ШОСТЫ
Вечарам піў лекі, але зранку лягчэй ня стала. Прачнуўся рана, па маіх падліках было каля трох гадзінаў ночы. Доўга ня мог заснуць ад болю ў горле. У шэсьць гадзінаў раніцы пачалася прыборка камеры, затым сьняданак, потым праверка. Лекі, дзьве порцыі так званай гарбаты, зноў сон. Калі прачнуўся, даведаўся, што пайшлі чуткі: частка палітычных пачала абвяшчаць галадоўку ў знак салідарнасьці з тымі, хто сёньня пойдзе на Кастрычніцкую плошчу.
22 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ СЁМЫ
Нягледзячы ні на што, вельмі добра сябе адчуваю. Баліць толькі сьпіна крыху, але гэта ў параўнаньні з мінулай хваробай проста дробязь. Ня сьнедаў, нават гарбату ня піў. Зноў лёг спаць і праспаў да абеду.
Прачнуўся ад таго, што ў камеры сьпявалі беларускія песьні Віктара Шалкевіча, Касі Камоцкай, "Крамбамбулі". Прыйшлі міліцыянты і загадалі супакоіцца, дазволіўшы сьляваць толькі афіцыйны гімн, і толькі стоячы.
Абмяркоўвалі акцыю прапрымальнікаў, пра падрабязнасьці якой даведаліся дзякуючы "Камсамолцы"31, якую нам перадалі. Вечарам чытаў падручнік па французскай мове.
23 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ВОСЬМЫ
Нічога цікавага не адбылося, няма нават пра што напісаць. Звычайныя акрэсьцінскі будні.
24 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДЗЯВЯТЫ
Перадалі газеты "Беларусы і рынак", "Камсамолку", "Наша слова". Чамусьці не атрымліваем ні "Народную волю", ні "Нашу Ніву".
Хучэй за ўсё, на гэта існуе загад.
Другі раз за ўвесь час звадзілі ў душ, прыемна. Пасьля так званы абед, затым чытаў, гулялі. Вечарам прыйшоў адвакат Павел Сапелка, падрабязна распавёў пра акцыю прадпрымальнікаў, пра вызваленьне Зьмітра Дашкевіча32, пра зьняволеньне Зьдзьвіжкова33. Адных садзяць, іншых выпускаюць. Проста гульня.
25 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ ДЗЯСЯТЫ
Перадапошні дзень, вельмі хвалююся.
Сёньня пачалі вызваляць сукамернікаў-суседзяў. Іх павінны былі адпусьціць днём, але пачалі з раніцы. Выйшлі Шумчанка, Шыла,
Зорка, Чарнышоў, Пахомаў, Куксюк. Усе яны — цудоўныя людзі, якія мне сапраўды дапамагалі, калі было цяжка. Я асабліва дзякую Уладзіміру Шылу за вершы,
адных садзяць, іншых выпускаюць. Проста гульня
якія ён прыдумляў і пісаў літаральна кожную гадзіну.
Месцы вызваліліся, і да нас "падсялілі" Алега Корбана, якога, як мы даведаліся, затрымалі каля Акрэсьціна, калі ён прыносіў пера-
дачу.
Да чаго дайшла сістэма: адных затрымалі за акцыю, нас на судзе, яшчэ чалавека за перадачу. I ўсім "падыходзіць" артыкул 17.134!
26 СТУДЗЕНЯ. ДЗЕНЬ АДЗІНАЦЦАТЫ I АПОШНІ
Упершыню за ўвесь час прызначылі дзяржурным па камеры. Прыйшлося прачынацца першым, прыбірацца. Пасьля сьняданку, калі гэта можна так назваць, чытаў кнігу.
Апошнія гадзіны самыя цяжкія. Як быццам не гадзіны, а дні.
Выпусьцілі Макса Вінярскага. Хваляваньне ўзрасло, бо яго павінны былі выпускаць на дзьве гадзіны раней за мяне. Макс вельмі класны чалавек. Мы разьвіталіся, дамовіліся сустрэцца на волі.
Прайшло яшчэ некалькі гадзінаў. Дзьверы адчыніліся, зайшоў міліцыянт і сказаў: "Каліноўскі, з рэчамі на выхад".
Дзесяць хвілінаў занялі фармальныя працэдуры. I я на свабодзе!
Каментары:
1. Кацярына Рамашкевіч, актывістка моладзевай арганізацыі Портыі БНФ "Моладзь БНФ".
2. Юлія Сіўцова, актывістка "Моладзі БНФ". Была затрыманая 16 студзеня каля свайго дому і достоўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, дзе на яе быў складзены пратакол за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
3. Сайт арганізацыі 'Моладзь БНФ": moladz.pbnf.org
4. Яўген Грыневіч, актывіст "Моладзі БНФ".
5. Франак Вячорка, адзін з лідэраў "Моладзі БНФ'. Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы ў судзе асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
6. Юрась Станкевіч, актывіст "Моладзі БНФ". Абвінавачаны ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня. Асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
7. РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
8. Аляксандра Клімовіч, актывістка "Моладзі БНФ'.
9. Наста Птушка, актывістка "Моладзі БНФ".
10. Максім Вінярскі, актывіст кампаніі "Джынс за свабоду". Затрыманы 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
11. Уладзімір Сяргееў, на той час актывіст 'Маладога Фронту*. Затрыманы 16 студзеня каля трактарнага заводу, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў. За ўдзел у гэтай жа акцыі ў красавіку асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу 'арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", і атрымаў пакараньне ў выглядзе штрафу памерам 100 базавых велічыняў.
12. Маўлюда Атакулава, актывістка "Маладога Фронту". Затрыманая 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная но 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАГІ "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
13. Кацярына Краснова, актывістка "Маладога Фронту". Затрыманая 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствоў".
14. Кацярына Галіцкая, актывістка "Маладога Фронту". Затрыманая
16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
15. Павел Кур'яновіч, актывіст кампаніі "Джынс за свабоду". Затрыманы 16 студзеня падчас акцыі салідарнасьці са зьніклымі і зьняволенымі. Асуджаны на 20 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з двума артыкуламі: 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
16. Кацярына Маркоўская, прэс-сакратар Партыі БНФ.
17. Дзьмітрый Хведарук, актывіст "Маладога Фронту". Затрыманы 17 студзеня каля будынку суда Цэнтральнага раёну пасьля судовых працэсаў над ягонымі паплечнікамі. Пры затрыманьні зьбіты. Па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту згодна з артыкулам 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
18. Лявон Баршчэўскі, філолаг, перакладчык, грамадзкі дзеяч, старшыня Партыі БНФ.
19. Любоў Лунёва, карэспандэнт Беларускай службы Радыё "Свабода".
20. Раман Латушка, актывіст "Моладзі БНФ".
21. Аляксей Бычко, судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску.
22. Тацяна Паўлючук, судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску.
23. Арсеній Пахомаў, пазаштатны карэспандэнт газеты "Наша Ніва". Нягледзячы на тое, што 10 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў выконваў заданьне рэдакцыі, асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту згодна з артыкулам 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых меропрыемстваў"
24. Андрэй Зорка за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
25. Юрый Куксюк, прадпрымальнік, за ўдзел у акцыі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Зьбіты амапаўцамі ў аўтазаку падчас дастаўкі ў РУУС Цэнтральнага раёну.
26. Анатоль Шумчанка, адзін з лідэраў продпрымальніцкага руху, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Персьпектыва*. За ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па орт 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў’.
27. Уладзімір Шыла, прадпрымальнік і грамадзкі актывіст з Салігорску. За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і аштрафаваны на 50 базавых велічыняў па артыкуле 17.1 КаАП "дробнае хуліганства".
28. Аляксандр Чарнышоў, актывіст кампаніі "Джынс за свабоду". За ўдзел у
акцыі прадпрымальнікаў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышгу. У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак", на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
29. Падчас мітынгу 10 студзеня было вырашана наступную акцыю пратэсту прадпрымальнікаў правесьці 21 студзеня 2008 году.
30. Тацяна Цішкевіч, актывістка руху "Джынс за свабоду', асуджаная на 20 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з двума артыкуламі: 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" і 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". У красавіку за ўдзел у гэтым жа мітынгу асуджаная па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
31. "Комсомольская правда в Белоруссмм".
32. Дзьмітрый Дашкевіч, старшыня моладзевай арганізацыі "Малады Фронт". 2 лістапада 2006 году асуджаны на 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя дзейнасьці аб'яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй" ("Малады Фронт' у Беларусі ня мае дзяржаўнай рэгістрацыі, зарэгістраваны ў Чэхіі). 23 студзеня 2008 году вызвалены з калоніі згодна з рашэньнем Вярхоўнага суда, які зьменшыў тэрмін пакараньня да 1 году.
33. Аляксандр Зьдзьвіжкоў, журналіст, былы намесьнік галоўнага рэдактара газеты "Згода". 18 студзеня 2008 году рашэньнем Менскага гарадзкога суда пакараны трыма гадамі пазбаўленьня волі згодна з ч.І артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу "распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці" за перадрук карыкатураў на прарока Мухамеда ў 2006 годзе. 22 лютага 2008 году журналіст выйшаў на волю: калегія судзьдзяў Вярхоўнага суда зьменшыла тэрмін пакараньня да трох месяцаў арышту (гэты тэрмін А. Зьдзьвіжкоў адседзеў у СІЗА, пакуль ішло сьледзтва).
34. Алег Корбан, актывіст моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". Затрыманы 19 студзеня каля ЦІП на вул. Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. Па абвінавачаньні ў парушэньні арт. 17.1 КаАП "дробнае хуліганства" арыштаваны на 10 сутак.
35. Артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях "дробнае
хуліганства".
Аляксей Марачкін, вядомы мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня міжнароднага грамадсзкага аб'яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчыно», быў затрыманы 24 сакавіка 2008 году ва ўласнай майстэрні.
А дзясятай вечара да яго ў майстэрню ўварваліся сем супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, правялі вобыск і канфіскавалі каля 40 расьцяжак і транспарантаў, падрыхтаваных для афармленьня калоны ўдзельнікаў шэсьця ў Дзень Волі, 25 сакавіка. Былі таксама канфіскаваныя харугвы грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і карціна «Лялькі». Падчас вобыску былі разьбітыя некаторыя прадметы керамікі, якія стаялі на паліцах.
3 майстэрні Аляксея Марачкіна адразу адвезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
25 сакавіка судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Тацяна Паўлючук прызнала мастака вінаватым у парушэньні арт. /7. / Адміністратыўнага кодэксу ~ "дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле судзьдзі, Аляксей Марачкін пакараны за нецэнзурную лаянку ў адрас супрацоўнікаў міліцыі: мастак нібыта брудна лаяўся ў дзесяць вечара 24 сакавіка каля Цэнтральнага райаддзелу міліцыі (куды яго нават не прывозілі). Судовы разгляд адбываўся ў адсутнасьць адваката.
АкрэсьыінскіяЛэудні
л дрь^ ь н яў
АКРЭСЬЦІНА
Паэма
Алесь Мара
і
Жыцьцё ня дужа мяне песьціла,
Прымаў бяз правілаў гульню Дыктатара, мянта, амапу. Я бачу д'ябла... Сатану.
Дзьве дзюркі ў носе. Pori, ляпа. Прымаў бяз правілаў гульню. Незамутнёнымі вачыма Гляджу на іх. I не ганю... Нібы скарыўся гэткім чынам. Зачыстка. Арышты. Разгон... Маё тут топчуць далакопы. Замоўк. Зьнямеў "Свабоды звон". Мы заляглі ў свае акопы.
Такое нам не навіна.

Я ў эпіцэнтры калатэчы.
Ідзе сапраўдная Вайна.
He адсядзісься, дзед, на печы.
II
Майстэрня — мой агітплакат, А за сьпіной ня брат, а хват У маім опірышчы сьвятым. А я стаю між гэтым тым.
Дзень Волі Угодкі БНР. Спадзеў на заўтра... А цяпер Мяне сьвідруюць злыя вочы, Ня дужа з імі я ахвочы Размовы весьці. Дыялог... Мне не цікава. Бачыць Бог, Я не герой. I я ня трус. У маёй майстэрні ператрус. Учэпісты гэбіста штазі Па лесьвіцы кудысь залазіць. Хапае кніжку Пазьняка, I далей цягнецца рука.
He даспадобы яму "Плошча", Дождж за вакном, што ўвосень, хвошча. Хапун брутальны... Бруд. Мана.
I гэта, браце, не гульня...
Ня рады я нязваным госьцям. А мент паганы піша штосьці У казённы ліст словы ня тыя, Аднекуль побач панятыя.
Ill
Абрабавалі, як маглі — Бярэмя лозунгаў, плакатаў, У пастарунак павязьлі I кінулі мяне за краты.
Назаўтра наш "гуманны суд" Судзіў мяне.
За што?.. Я знаю!
Наверсе моцны перапуд Для шэсьця нешта я трымаю.
Пра мову пэндзлем напісаў, Што БНР для нас як сьвята. Людзей на плошчу заклікаў. Намаляваў дужа багата. Партрэты нашых дзеячоў: Купала, Колас, Гартны, Цётка... Луцкевіч, Тамаш Грыб, Ткачоў. Былі ад некага наводкі.
Яны ў майстэрню прывялі. Дубы сьпецназу. Тры ствалы. Хоць падай, хоць калом ты стой — I ззаду, сьпераду канвой.
За мною варанок з мігалкай, Тры "мусары" з дубінкай палкай.
IV
Мы МУС... Закон.
Мы харашы.
Працуем тут не за грашы. Чытай, мазіла...
Падпішы
I далей болей не грашы!
...А ў пратаколе тым праклятым Напісана, што крыў іх матам. Пяхцерыў падлу, гламазду. Сарваў пагон... з яго зьвязду. У галаве якой тут коні? Навошта вашы мне пагоны. Мой сімвал — Вольная "Пагоня" I бел чырвона белы сьцяг. Чытайма далей... Так.
Працяг.
V
Снапамі сьцеляць на Нямізе. Метро праносіцца ўнізе На плошчы класіка Якуба. Малоцяць нашых Жорстка... груба.
Сядзіць задумліва наш Колас I чуцен нам ягоны голас: Браточкі мілыя!
Сымонка! Хопіць граць. Няўжо вусатага ніяк вам He суняць, Каб гэтак каля ног маіх Вас гналі і тапталі?
Няўжо "ТАКОГА" вы асьлепла Выбіралі?
I гэта вы?
Шаноўны мой народзе!
Адкуль чужынцы тут На вашым агародзе?
Сьляды варожыя!
Прыблуды топчуць гоні! Зьдзек з нашых сімвалаў I нашае "Пагоні".
Міколка! Дзе твая за пазухай Граната?
Што, хлопча, кажаш ты? Няшмат нас. Малавата... Нічога... Справімся.
Абыдземся бяз НАТА.
Талаш! Цягні з патронамі Сваю цяжкую скрыню! Хутчэй гукай ты Цётку!
Каліноўскага! Скарыну!
До! Хопіць гнуць перад дурнотай Сьпіну!
Ня бойцеся! Ня страшцеся дарма. Схаваўся ў Дразды.
Ты глянь! Яго няма!
Мне, дзеткі, бачна ўсё тут зьверху, 3 п'едэсталу.
Хоць нема закрычы.
Жыцьцё і вас дастала!
Страх ён ня птах.
Ня вольная жар-птушка. Нехта залез на дах.
У руках граната, "пушка".
VI
Запозна... Ночанька закрэсьлена, Мяне прывезьлі на Акрэсьціна. Прытулак нашай апазіцыі.
Твар да сьцяны — мая пазіцыя. Гатовы я тут жыць і спаць.
Ня гэтак страшна — сутак пяць Тут есьці кашу, баланду...
Ганяць па камеры балду.
Жыцьцё ня дужа мяне песьціла. О! гэта "мілае Акрэсьціна!" У іх вачах я брыдкі, гадкі.
Спазнаў Акрэсьціна парадкі. Навокал краты і мянты.
Нарэшце апынуўся ты
У тым "шматзорачным гатэлі". Як нас кармілі!
Што мы елі!
Як тыя парсюкі ў загоне.
Вусач галоўны, хто на троне, Баюн РБ, наш дырыжор -У жыцьці такога ён ня жор. От, каб да нас яго сюды! Хоць бы на тры якіх гады.
VII
Я сёньня ў гэтай рэзервацыі.
Ня трэба, "жэншчыны", авацыяў. Ня Шчукін я. Тут першы раз. Сьцяна... Параша ўнітаз. Катлетадзень, што працадзень. Хаджу туды-сюды Як цень.
Ня дні лічу, лічу гадзіны...
Задумы для маёй карціны...
Была "Сьцяна". Малюю "Дзьверы" Перада мною ліст паперы.
Накрэсьлю ўсё як мае быць.
I каб, канечне, не забыць Графіці, надпісы, імёны. Хто ў гэтай камеры.
Праклёны.
VIII
He заракайцеся дарма: Сустрэне кожнага турма!
На волі, хто рассуне краты, I калі ты змагар заўзяты, Свабода ў сэрцы Наша слоўка.
Не абміне цябе Мянтоўка.
* * *
Пад галаву кулак, далонь. Ты не пытайся пра мой сон. Які там сон? Параша — трон. Навошта нам адэкалон.
Маіх трызьненьняў калажы У абдымках побач усе бамжы. На лёс ня дужа наракай, Ня пекла гэта і ня рай, Ня Уганда, не Заір, Аўган. Мне сьніцца "Сьцінгер".
Ен... наган.
Над намі лямпа Ільіча.
Я вылічаю стукача.
Ён тут, ён побач. Недзе збоку. За мною сочыць яго вока, Я без яго ані ні кроку.
Ен недзе тут, ён недалёка. Знаёмы сьмех... Прыколы, жарты. He адкрывае свае карты Мой летапісец інфарматар.
Відаць, што профі, не аматар. Нічога супраць я ня маю, Амаль за сябра ўжо прымаю. Мая адсідка — ён за працай. Такі ўжо лёс.
А як іначай?
А каб было да месца, ладу, Кляне ЯГО, мянтоў, уладу... Мой "мілы друг", ты мне прабач.
Цябе я вылічыў — стукач.
Мая пазіцыя. Маўчы.
Прысьніцца падла ўначы.
IX
Я бачыў шмат чаго I раскажу вам шмат. Мяне судзілі за расейскі мат, За мой "язык", за "брань", За "сквернословмя".
Расейскай мовы
He ўжываў ні слова я.
У мове нашай іншы ёсьць праклён:
Каб цябе пранцы!
Згінь ты, д'ябла! Вон!
Каб цябе качка, хлопча, убрыкнула! Ах, ты нягоднік! Йітык... Валацуга! А каб цябе, зараза, валянтоўка! Калі ў шкоду Маньчына кароўка Паперлася наўпрост, як блуданула, Ня чуў, каб што небудзь расейскае загнула. А каб табе ні імені, ні званьня, На некага крычала бабця зраньня.
Біць тваю медзь! Каса не пакляпана. Ты што, Ляксейка, захварэў на пана? Яшчэ пачуў — пазычылі ў ляха.
Куды майго зьвяла!
Падсьцілка, курва, бляха!
Йідрыттвой корань! Дрэнь тут качаны. Клялі, ня гледзячы на званьні і чыны. — Маць пройбу з зайбаю!
(У гневе быў Антон), -
У нашай лаянкі
Такі адметны тон.
Свой каларыт. Свой шарм. Свая адмеціна.
...Расейскі мат у расейцаў Запазычыў я, Калі вусаты ўзаконіў "двуязычыя".
I я, бязмоўны, стаў языкаватым
I на чым сьвет стаіць Сьпецназ, мянтоў, — Крыў матам.
* * *
На сэрцы шнар, Зарубіна.
Нячутае ўпісалі.
Праўда наскрозь Загублена.
За гэта ім медалі...
Чацьвёрты дзень... Тэрмін малы.
Нарэшце я
Вам апішу, хто побач
У Акрэсьціна.
Сусед падзельнік.
Мілы твар.
Да часу гэтага нязнаны.
Хлапец з Баранавіч.
Кашкар.
Мянтамі хутка апазнаны.
На сутак пяць ягона "хата". Ён для мяне нібы за брата. Так ёсьць. Было...
Так павялося.
Мой хвост. Мой цень...
Мне так здалося.
Халодна, зябка, вузка "хата". За дэмакратыю мне плата. А недзе ж блізка Вільня. НАТА.
* * *
Цыгаркаю Кашкар дыміў, Смактаў, цягнуў, як тую соску. Быў далікатны, не хаміў. Жыцьця ня сьветлая палоска. Два алкашы, Сінюгі два
Сюды патрапілі за п'янку. Як родны дом для іх турма. Чыфір глытаюць гэтак зранку. Яшчэ адзін завуць Талян. Канфуцый, Бэндэр, Казанова... Ен тут як свой. Дружбан пацан. I болей пра яго ні слова.
X
Мы ў камеры другой. Нас лічаць зноў і зноў.
Тут восем братаноў, Шаснаццаць рук і ног У інвентарнай кнізе. Наверсе подпіс мой, Начальнікаў — унізе. Адных адсюль вязуць у ЛТП,
Хто вёдрамі гарэлку хлешча, п'е.
Хто там на волі гэтакі бязвольны.
Ня можа жыць бяз пойла, гары горкай. Другіх сюды за бойку пасадзілі, Былі ня буйныя. Ня хныкалі, ня нылі. Курылі "Прыму", жорстка гумарылі.
XI
Каб не забыць,
Сказаць мне дужа варта:
Тут у палоне я
Турэмнага фолк, арту.
Здарэньні, факты, анекдоты.
Наперад знаюць, скуль ты, Хто ты.
3 газеты зробяць "аўтамат".
Соль з перцам там
Турэмны мат.
Як без запалак запаліць
Цыгарку. Расьпілоўваць краты.
Як суткамі ня есьці
I ня піць,
Быць да канца не вінаватым,
Па блату трапіць у шпіталь, На волю выслаць тэлеграму.
Зрабіць з цыгаркі нож,
Што сталь,
I, не выходзячы, у краме
Купіць вадзяру...
Сок. Пітва.
О, то сябры,
О, то братва!
Во, Акадэмія навук!
Якая мудрасьць! Воля, хватка!
О, колькі прападае рук I за нішто!
Вось так, мой братка.
XII
Акрэсьціна.
Ахрысьцілі цябе.
Маршрут знаёмы -Проста на Прылукі. Каго яшчэ ў гэтай Барацьбе Павяжуць...
I на выкрут рукі.
Тут на сьцяне мемарыяльны Бляск
Забранзавелых шыльдаў Нашых вязьняў.
I чуецца нязвыклы, Тупы ляск.
I нехта нечым аб падлогу Бразнуў.
За кратамі там Сэрцы змагароў. Юначы дух нязломных Маладзёнаў.
Хай цмок балотны Пляжыць зноў і зноў. Рунь зелянее...
I на квецень гоні.
Мы ўсіх успомнім — He забудзем тых
Юначых, мудрых, сталых Маладых,
Хто тут за Беларусь ГІрымаў пакуты.
Ірваў накінутыя хватам Путы.
Вас не забыць...
Пра вас ідзе гаворка...
Вінцук, Бяляцкі, зух Франак Вячорка.
Нязломны духам Віктар Івашкевіч
I малады зусім...
Юнак Зьмітрук Дашкевіч. Той сьцежкаю прайшоў I наш "адзіны"
А. Мілінкевіч, неразлучнік Іны. Я без метафараў, Кручастых загагулін Скажу як ёсьць — Пакутнік А. Казулін.
Ішоў на шчытаносцаў, На сьцяну,
Ня мог прыняць падман, Хлусьню, ману.
Яшчэ ня ўсе:
Яшчэ наш вернік Паша. Надзея сьветлая
I персьпектыва наша. Халодны сівер Севярынца He зьлютуе.
Малітву Паўла Беларусь пачуе. Хто там ня быў,
Ну, ведама, Шчасьліўчык.
Галадаваў Хадыка Юра, Сіўчык.
Адчайна разам йшлі Бязь ляманту і крыку.
Давайце прывітаем мы I Славу, і Хадыку.
XIII
Як "любяць" Шчукіна мянты!
3 ГБ, сьпецназам ён на ты. Яны таксама не ў даўгу.
На Камсамольскай, на рагу Залегла "Паўліка" засада. Ей на падмогу тры атрады. Алё... Алё. Я "астра 7" — -Аб'ект на месьце?
-He саўсем!
Ён не адзін. Народ. Паслы... Во ўжо калёнаю пайшлі!
Бярыце жостка Бараду! Хватайце з "шэсьця" на хаду. Как слышно? Так...
Пасьля ўваліце.
Пры сьведках дужа вы ня біце. Ірвуць кашулю на анучкі.
Узялі Шчукіна пад ручкі.
О, колькі нашага народу
У "гатэлі" гэтым
кантавалі.
На дошкі голыя кідалі.
Мазынскі ставіў там "На дне".
Ах, не пашчасьціла так мне!
Куды пазьней спазнаў няволю.
А мог бы й Мара сыграць ролю. Дарогу перабег Кішкурна.
Ен за мяне куды "гламурны".
Як пераскочыш, скажаш ~ гоп!
У "Тутэйшых" быў сапраўдны non. Хоць зьлеплены не
з маскаля. Фэйс не такі, відаць здаля.
XIV
Сумленьне... Ісьціна — Сьвятое.
Пісаў і седзячы, і стоймя.
Па памяці. Было й з натуры, Хапала рознай кліентуры. Якія вусы і насы!
На лысіне тры валасы!
I ты пабачыць гэта хочаш?..
Як глянеш, братка Зарагочаш.
Сьмяемся — значыць, ёсьць надзея. I сэрца ўжо не халадзее.
* * *
Вясна...
Акрэсьціна, як сон, Дзяжурны да мяне: Свабодны, Мара.
I я, не захапіўшы парасон, Іду праз град паклёпаў. Вецер, хмара...
Яшчэ я тут.
Ды ўжо мяне няма.
Я разьдзяліў на хвілю 3 тымі долю, Каго "прылашчылсГ Суворая турма. Наеўся кашы тут. На волю, брат, На волю!
24 29 сакавіка 2008 г., Менск. Акрэсьціна
Юбілейны Дзень Волі 25 сакавіка 2008 году планавалася адзначыць у Менску шэсьцем ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатру з ускладаньнем кветак да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Максіму Багдановічу. Аднак Менгарвыканкам дазволіў толькі збор удзельнікаў сьвяткаваньня ля Акадэміі навук, а таксама шэсьце да плошчы Бангалор. За некалькі гадзінаў да пачатку акцыі ў раёне плошчы Якуба Коласа была засяроджаная вялікая колькасьць міліцыі, меркаванае месца збору дэманстрантаў абставілі турнікетамі.
Перакрыцьцё плошчы прывяло да падзелу ўдзельнікаў акцыі на дзьве калоны. Большая частка людзей сабралася ля рэстарану "Лідо" і, пабачыўшы, што на плошчу Якуба Коласа прайсьці немагчыма, скіравалася ў бок Акадэміі навук. Тым часам з іншага боку плошчы сабраліся сотні людзей — тых, хто быў настроены ісьці ў цэнтр, да помнікаў нацыянальным героям. Міліцыя атрымала загад не прапускаць іх. 3 двароў пачалі выбягаць сьпецназаўцы, расьсякаючы калону дэманстрантаў на меншыя групоўкі. Удзельнікаў акцыі адцясьнялі ў двары, зьбівалі, кідалі на зямлю, вырывалі з рук сьцягі, ламалі дрэўкі штандараў, затрымлівалі. У гэты час паўтары сотні чалавек дайшлі да мосту праз Сьвіслач, дзе іх таксама чакалі кардоны сьпецназу.
Па дадзеных праваабаронцаў, усяго было затрымана і дастаўлена ў аддзяленьні міліцыі Менску / 02 чалавекі. Увечары адпусьцілі непаўнагадовых, а таксама замежных грамадзянаў і журналістаў. На большасьць затрыманых былі складзеныя пратаколы паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". 26 сакавіка адбыліся суды. Усе ўдзельнікі акцыі былі прызнаныя вінаватымі ў адміністрацыйным правапарушэньні, 27 чалавек былі асуджаныя да арыштаў ад 3 да 15 сутак, 50 атрымалі штрафы.
Актывістка незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Кацярына Галіцкая была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынесла судзьдзья суда Партызанскага раёну Менску Вераніка Абрамовіч.
ТУРЭМНЫ ДЗЁНЬНІК
Кася Галіцкая
25 CAKAB1KA, ПОЗЬНІ ВЕЧАР
Яскравы ўспамін. Баюся, доўга яшчэ будзе гэта прыгадвацца: Турэмны калідор, ля сьцяны стаіць Дашкевіч' рукі на сьцяне, ногі на шырыні плячэй, галава апушчаная... Міма яго вядуць мяне джынсы мокрыя да калена, у ботах хлюпае вада... Ен абарочваеццабледны, што сьмерць, вока адно падбітае і ціха-ціхенька шэпча: "Шчасьліва Вам, Касечка..." I вам таго ж, Зьміцер.
А іх з Артурам2, здаецца, у першую камеру на ноч закінулі. Калі мы там былі зімой, там была тэмпература плюс адзін. Ой-ёй.
26 САКАВІКА
10 СУТАК, A HE 15!!ШШ
I яшчэ ~ як прыемна, што ня села Атакулава3! I Краснова4! Так лягчэй усё ж.
Будзе дэнс.
Зараз прыгадаю якую-небудзь гісторыю з суда.
Імбрык
Удзельнікі: Я, Амапавец № 1, Амапавец № 2.
Месца дзеяньня: нейкі кабінет у судзе, дзе ўсе чакалі прысудаў.
Амапавец No 1: Ой, Нмколаевна, ента ты ж, наверное, хорошо беларускую мову знаешь?
Я (думаю, ладна, адкажу ўжо): Ну, так.
Амапавец № 2: Ой, а скажм нам какое-нмбудь слово, штоб мы не понялн...
Я (думаю, ужо цікава): Імбрык.
Амапавец № 1: Ой, а што ета?
Я: Чайнік.
Пасьля гэтага яны пачалі тыкаць адзін у аднаго пальцамі і крычаць: "Ты імбрык! А ты дэбіл! Падумаеш, дэбіл, а вось ты імбрык!!!!"
Вось так пашыраецца слоўнікавы запас ахоўнікаў правапарадку.
А зараз абяцаны дэнс.
27 САКАВІКА
Раніцай да нас на вакно прыляталі галубы і верашчалі (буркавалі, то бок). Я нават прачнулася ад гэтага. I чамусьці падумала: а як я так доўга пражыву бяз скайпу?
Агледзелася, зацаніла ўмовы: прастора для таго, каб хадзіць па камеры, прыкладна метр на два, два з паловай крокі і назад... Затое Лёшык перадаў кніжкі на судзе!!!! Малайчына проста!!! I мы пранесьлі печыва і тры шакаладкі, яшчэ адну сунуў “Ты Імбрыкі А ШЫ дэбіл! мне ў кішэню Артур Падумаеш, дэбіл, а вось (Артурык, дзякуй!) пакуль ты _ імбрЫКЦЦ” стаялі ў калідоры і чакалі разьмеркаваньня. Значыцца, прыпасы такія: дафіга печыва і чатыры "Алёнкі" на дваіх. Жыць можна. Толькі вось чаму я не такая прасунутая, як Дашкевіч, які з сабою на акцыю сала ўзяў! У мяне розуму хапіла толькі на гігіенічныя прыналежнасьці..
Час рабіць скокавую гімнастыку (інструктару палымянае прывітаньне!).
Пра бомжыка
На нашым паверсе мые падлогу ў калідоры такі зацюканы бомжык у расьцягнутым швэдры. Дык вось, выходжу неяк з камеры аддаць яму сьметніцу, а ён выпускае анучу з рук і кажа: "Ой, какіе тут дівчата красівые бывают..."
Ндааа, бомжык, тут і не такія бываюць...
Прынесьлі мне перадачу. Атакулава, я цябе люблю!
Кніжак становіцца больш. Буду начытаная жэншчына.
28 САКАВІКА
Сёньня была такая жахліва халодная ноч, што мы амаль ня спалі. Затое я паспала ад пад'ёму да сьняданку (то бок, ад шостай да восьмай), і мне прысьнілася лета і кветкі. А яшчэ сёньня пойдзем у душ, ура-ура-ура!!!
Падсялілі да нас нерэальна прыгожую жанчынку-алкагалічку — Іру з Аўтазу. Распавядае во зараз, як яна ў адной камеры з аўганкамі сядзела, а яны круглыя суткі маліліся, і бедная Іра ня вытрымала такога вышкалу...
Хадзілі ў душ, а я Алёну бачыла!!! Праз шкло ў дзяжурнай частцы, яна, мабыць, Дашкевічу ці Фінькевічу перадачу прыносіла!!! Ндааа, яна мяне ледзь пазнала канешне, я ў лыжных нагавіцах і чужой ружовай кофтачцы...
Трэба зрабіць скокавую гімнастыку, а то нешта пачынае ўжо ўсё балець...
Прынесьлі мне перадачу. Краснова, я цябе люблю! У мяне ёсьць рушнік! Чыстая бялізна! Тапачкі! Сшытак з зёбрамі! I.... КНІЖКІШ!
Пра мянта
Адчыняе мент з грукатам дзьверы і гаўкае: "Галіцкая, перадачу ідзі атрымлівай!"
Вядзе мяне па калідоры і дубінкай сваёй размахвае: тыпу, герой, злачынцу вядзе, канваір такі круты неймаверна... I тут дубінка ў яго падае на падлогу... Эфект аглушальны проста на ўвесь калідор рэха... А я так "празрыцельна" на яго глянула і кажу: "Што Вы робіце, гэта ж ня цацка, а сур'ёзная рэч!" Менцік зачырванеўся, бедненькі, пакрыўдзіўся, напэўна.
29 CAKAB1KA
Рана-раненька прачнулася. Зараз мент забярэ швабру і астатні "інвентар", паспрабую яшчэ паспаць. Ну чаму я не магу спаць так, як Атакулава?
Ізноў сьнілася лета, кветкі, кусты з чорнымі парэчкамі... Гэта, напэўна, таму, што халодна.
Хадзіла да доктаркі, яна мяне пабачыла, схапілася за сэрца:
"Ой, не, дзетачка, чаму ты ізноў да нас???" Асечка таму што выйшла, цёця доктар, не сказала б, што мне дужа да вас хацелася...
Бачыла запіс у медыцынскім журнале знаёмым почыркам: "Здаровы, скаргаў ня маю. Дашкевіч Д. В".
Прынесьлі перадачу, аддала палову сокаў нашай бамжысе, сказала: піце за здароўе Атакулавай Маўлюды.
30 САКАВІКА
Пацяплела!!! Відаць, на вуліцы вясна. А мы тут...
Сёньня мне хочацца плакаць, але ня буду ня ўмею.
А Кася5 сёньня выходзіць, ужо пачала нервавацца і хадзіць па камеры. Апошні дзень заўсёды самы цяжкі, нават калі гэта ўсяго
толькі пяць сутак.
Іра распавядае, што ў яе было тры сужыцелі два Вовы і адзін Колька. Дык Вовы памерлі, таму што Вовы, а Колька яшчэ жыве, таму што Колька. Таі імені. Увогуле класная жанчына!
апошні дзень ।
заўсёды самы
। цяжкі
кая вось вера ў магутнасьць
Прынесьлі перадачу Таненкіна мама. "Унесённые ветром" клас! Буду чытаць пра Скарлет і ўзгадваць сваё шчасьлівае нетурэмнае дзяцінства.
... Кася выйшла... Скарлет ужо на 250-й старонцы, вось такая я аператыўная... А Іра сказала: "Нічо, сонца, удваіх перакукуем!"
31 САКАВІКА
Я адчыніла фортку, паставіўшы бутэльку з мінералкай падпоркаю, праз яе сонейка, у нас у камеры вясёлка.
Іра зьняла шкарпэткі (адна шэрага колеру, другая карычневага, прычым маю падозраньне, што раней яны абедзьве былі белымі, і дзіркі ў іх... ну так, усяго толькі паўсюль... і кажа : "Вой, якія ў мяне кіпцюры вырасьлі, можна па дрэвах лазіць!" Ноў комментс. Аддала ёй пару сваіх шкарпэтак.
Пра Іру і маю бібліятэку
Іра: А можна, я што-небудзь пачытаю?
Я: Ну, натуральна ж, можна, выбірайце.
Калупалася, калупалася, уздыхала, мармытала штосьці, гляджувыбрала!
Дзіцячую кніжку "Катя в мгрушечном городе".
Заўтра ў Кіма6 суд, я хвалююся.
1 КРАСАВІКА
Хей-хо, Іра хадзіла мыць падлогу ў калідоры і бачыла Фінькевіча. Яго да доктаркі вадзілі. Я ёй тут ужо натрындзела пра "Малады Фронт" і пра некаторых герояў, дык яна прозьвішча запомніла і, пачуўшы, зьвярнула на яго ўвагу. Стопудова вочкі строіла, а там такая жэншчына агонь.
Отжыг Атакулавай
Калі чалавек бярэ сьнікерс... Абмотвае яго скотчам... Бярэ двухлітровы пачак соку... Пералівае сок у слоік... Распорвае дно пачку... Кладзе туды сьнікерс... Заклейвае дно... I перадае ўсё гэта ў турму жудасна рэпрэсаванай сястры. To гэты чалавек ня проста геній! Гэты чалавек АТАКУЛАВА!!!
Нашыя прыходзілі сустракаць Круткіна7. Маўлюда пазвала пад акном мяне, я крыху высунулася ў фортку, трымалася за краты, паразмаўлялі. I Насту Лойку8 бачыла.
А пасьля прыйшла "мянтоўская ~
падсьцілка" Іра і сказала: “Еіце ^нты, напэуна, раз услышу напмшу рапорт, афігеваюць, КОЛЬКІ ў будешь еіце пятнадцать суток ГалІЦКСШ СЯСЬЦёр спдеть, поняла меня?"
Ніякіх навінаў пра суд Кіма ня маю.
Кожны дзень прыносяць перадачы, прычым кожная піша ў заяве, што яна мне сястра мянты, напэўна, афігеваюць, колькі ў Галіцкай сясьцёр.
2 КРАСАВІКА
Шостая раніцы. Прыбраліся ў камеры, зрабіла скокавую гімнастыку (інструктару прывітаньне!), памыла галаву і напісала на "сцэне": "Пацаны ня плачуцьі". На гэтым свае абавязкі на сёньняшні
дзень лічу выкананымі.
3 КРАСАВІКА
Я зачотна выспалася, бо завязала вочы рушніком, і лямпачка мне ў вочы не сьвяціла! Геній!
Сяджу, чакаю, пакуль мяне ў душ адвядуць, тут адчыняюцца дзьверы... і мент заштурхоўвае ў камеру Паліну9. Я так і села. Толькі і змагла вымавіць: "А Божа ж мой, Паліначка..."
Дзесяць сутак за акцыю, прысьвечаную "Дню Яднаньня", ^ОЛЬКв рсіССКЛЖу, ШШО 3 каля расейскай амбасады... палІЦІЧЭСКІМІ сядзела, ён.
Чаму сядзяць заўсёды адныя абзабідуеццаУ’ і тыя ж?
Да нас падсялілі чатырох амаральных алкагалічак, ну проста страшныя бабы. На кожную іх рэпліку Паліна адказвае пакутлівым позіркам мне ў вочы... Беднае сонца, як яна адна будзе?
Пра крыжаванкі
Цётка: Что у Гагармна на шлёме было напнсано, на букву "С"?
Я: "Сьмерць маскалям".
Цётка: He, не падходмт, многа букав.
4 КРАСАВІКА, ДЗЕНЬ ВЫХАДУ НА ВОЛЮ
Іра выйшла на волю, на разьвітаньне сказала мне: "Прашчай, сонца! Я Кольке расскажу, што з паліцічэскімі сядзела, ён абзавідуецца!"-
... Чым бы заняцца, не магу болын...
Пайду на вакне павішу...
Размова
Кася вісіць на вакне, Паліна сядзіць на "сцэне".
Паліна: Ну і што там на волі адбываецца?
Я: Машынка паехала... А над намі хтосьці таксама на вакне вісіць...
Паліна: А ты адкуль ведаеш?
Я: Ды нам на шкло хтосьці плюнуў толькі што...
***
Шчасьліва, Паліначка, сонца! Я прынясу табе яшчэ кніг і прыйду цябе сустракаць, загасі тут іх усіхШ
Ну, тыпа, хэппу энд.
Каментары:
1. Дзьмітрый Дашкевіч, одзін з лідэраў незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт’, асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры зотрыманьні быў моцна зьбіты.
2. Артур Фінькевіч, но той час адзін з лідэраў 'Маладога Фронту’, асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры затрыманьні быў моцна зьбіты.
3. Маўлюда Атакулава, актывістка ‘Маладога Фронту'.
4. Кацярына Краснова, актывістка "Моладога Фронту'.
5. Кацярына Салаўёва, актывістка 'Маладога Фронту', асуджаная за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 5 сутак адміністроцыйнага арышту.
6. Андрэй Кім актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Ініцыятыва". Быў затрыманы пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня 2008 году, асуджаны паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу (23.34 "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" і 17.1 "дробнае хуліганства") на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і аштрафаваны на 1 млн. 50 тыс. рублёў. У дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа паводле ч.І орт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак' і арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да роботніка міліцыі" зо тое, што ён нібыта падчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Актывіст віны сваёй не прызнаў. 22 красавіка 2008 году судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Менску Алена Ільіна прыгаварыла Андрэя Кімо да пазбаўленьня волі на год і шэсьць месяцаў з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму. 20 жніўня 2008 году Андрэй Кім быў вызвалены згодна са сьпецыяльным указам А. Лукашэнкі аб памілаваньні.
7. Аляксандр Круткін, на той чос адзін з актывістаў "Маладога Фронту", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
8. Наста Лойка, актывістка "Маладога Фронту".
9. Паліна Кур яновіч, актывістка руху "Джынс за свабоду", было затрыманая 2 красавіка за ўдзел у пікеце ля расейскай амбасады ў Менску. Трымала расьцяжку, на якой было напісана: "Расеі не, Еўропе так", такім чынам выказваючы сваё стаўленьне да Дня яднаньня беларускага і расейскага народаў. Асуджаная згодна з арт. 23.34 КаАП "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў" на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Сямён Печанко, карэспандэнт газеты "Наша Ніва", быў затрыманы 25 сакавіка 2008 году на прасьпекце Незалежнасьці падчас правядзеньня онлайн-рэпартажу з Дня Волі. Пры сабе меў журналісцкае пасьведчаньне.
26 сакавіка С. Печанко быў асуджаны на 15 сутак арышту згодна з арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях -"парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Пастанову аб арышце вынесла судзьдзя суда Маскоўскага раёну сталіцы Тамара Унукевіч.
Сьведкамі на судовым працэсе выступалі супрацоўнікі міліцыі Зароўскі і Запечанко, якія сьцьвярджалі, што журналіст трымаў сьцяг і падчас затрыманьня крычаў 'Таньба" і "Жыве Беларусь". Судзьдзя не прыняла да ўвагі даведку з рэдакцыі "Нашай Нівы" адносна таго, што карэспандэнт выконваў свае прафесійныя абавязкі, а таксама сьведчаньні іншых журналістаў, якія былі побач з С. Печанко.
Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" і "Міжнародны камітэт па абароне журналістаў" выказалі пратэст у сувязі з затрыманьнем, зьбіцьцём і арыштам журналістаў падчас дэманстрацыі ў Менску.
ПЕГАС ЗА КРАТАМІ
Сямён Печанко
Парада не заракацца ад жабрацтва і турмы як ніколі і, здаецца, як нідзе, актуальная ў сучаснай Беларусі. За кратамі ў любы момант можа апынуцца і вядомы мастак, і журналіст.
ПРЫЕДУ, КАЛІ HE ПАСАДЗЯЦЬ
Часам, на шчасьце, рэдка, мяне апаноўвае раптоўнае пачуцьцё дурной наканаванасьці: хутка здарыцца штосьці малапрыемнае, прынясе клопат. Пры гэтым адчуваецца неадольная перадвызначонасьць такая, што застаецца толькі чакаць і рыхтавацца.
На выходныя перад Днём Волі я нечакана для сябе выкраіў час, каб зьезьдзіць да бацькі абрэзаць сад яблыні летась адпачывалі і сёлета абяцаюць багаты ўраджай. Нешта мяне гняло, што пазьней я не пасьпею з абрэзкай.
Той тыдзень у мяне быў распланаваны. 25-га пасьля працы меўся сустрэцца з сябрамі, а ў сераду з адным з іх зьбіраліся на футбол. У суботу мае аднагрупнікі меркавалі адзначыць у Горадні пяцігодзьдзе выпуску. Па тэлефоне арганізатару сустрэчы я цьвёрда паабяцаў: "Прыеду, калі на суткі не пасадзяць".
НЕСВАБОДНЫ ТЭАТР
А ўвечары 25-га, калі на прасьпекце да мяне падбег "касманаўт" і пацягнуў у аўтобус, стала не да жартаў. На маё "прэса!" ён мармытнуў "там разьбярэмся". Аўтобус паступова запаўняўся. "Мы ішлі ў тэатр!" крычалі дзьве жанчыны, як высьветлілася пазьней, гарадзенкі. "А чым вам тут не тэатр?" усьміхнуўся ў пастарунку адзін з затрыманых.
У Маскоўскім РУУСе' ўсіх аформілі пад шаблон. Сабралі дакументы (маё пасьведчаньне ізноў праігнаравалі) і пачалі высьвятляць,
хто дзе працуе. У маёра, што падышоў да мяне з такім пытаньнем, я ўбачыў сьпіс, у якім супраць нашых прозьвішчаў быў пазначаны артыкул 23.342. На той момант у нас яшчэ не ўзялі пісьмовых тлумачэньняў і ня склалі пратаколаў затрыманьня. Пытаньні задаваць бессэнсоўна канвеер працуе бездакорна: затрымлівае адзін, у пастарунак вязе другі, дакументы перапісвае трэці, тлумачэньні бярэ чацьвёрты, пратакол складае пяты, рэчы апісвае шосты, на судзе сьведчыць сёмы. У выніку спытаць няма з каго, канцоў не адшукаеш.
"Мянушка ёсьць?" -з крывой усьмешкай пытае міліцыянт затрыманага. "Я чалавек, а не сабака, і маю імя і прозьвішча", гучыць
у адказ. Крывая ўсьмешка зьнікае. Сярод затрыма-
“Мянушка ёсьць?” з крывой усьмешкай пытае міліцыянт
ных адзінкі ня мелі злтпрылілнлкі. “Я члллвск, л не вышэйшай адукасабака, і маю імя і прозьвішча” цыі. Тут былі дзьве сямейныя пары, два родныя браты, сьвятар, польскія студэнты з Кракава. А недзе працягвалі весяліцца не абцяжараныя падпіскай аб нявыезьдзе Менцюкі3.
Старлей, што складаў на мяне пратакол, на мае тлумачэньні заўважыў: "Я б таксама не пагадзіўся з такім пратаколам". Пазьней ён са злосьцю кінуў, што час яму звальняцца з дурной працы ды ісьці на трактарны.
Пачалі апісваць асабістыя рэчы, і стала ясна, што "разьбірацца" ніхто ня будзе.
НІЯКАЙ КАМЕРЦЫІ ДЫ ПАЛІТЫКІ
Пераначаваўшы ў халоднай камеры, мы патрапілі ў суд. Па дарозе жартавалі пра нараду судзьдзяў з удзелам Лукашэнкі: "Вось зараз і праверым, ці ёсьць палітыка з камерцыяй у нашым судзе"4.
Разьмясьціліся ў вольнай зале. За сьпінамі паселі "сьведкі". Падпалкоўнік патлумачыў судовую працэдуру і колькі словаў распавёў пра новы будынак Маскоўскага суда. На рэшту дадаў, што асуджаных на суткі будуць карміць прывезенымі з рэстарану стра-
вамі. Пачалі выклікаць да судзьдзяў. Першыя вынікі зьдзівілі і пасялілі сярод людзей кволую надзею давалі штрафы. Але вось ад судзьдзі вярнуўся прадпрымальнік і старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Віктар Калей5: 15 сутак.
Выклікаюць мяне. У зале прысутнічаюць мая жонка Тацяна, калега Зьміцер Панкавец6, адвакатка, праваабаронцы. Судзьдзя выслухоўвае мае тлумачэньні, затым Панкаўца. Яе цікавіць, з якой адлегласьці я выконваў свой прафесійны абавязак, тое ж пытае і ў Зьміцера. Адказваю, што закон дазваляе знаходзіцца сярод удзельнікаў мерапрыемстваў, і на несанкцыянаваных акцыях у тым ліку.
У залу запрашаюць сьведак з боку міліцыі. 3 першых секундаў у мяне зьяўляецца ўражаньне, што міліцыянта, які бадзёра завучана распавядае пра ўчорашняе затрыманьне, я бачу ўпершыню.
Задаю яму пытаньні, і гэтае пачуцьцё толькі
“возможно, держал в руках
I > I I I I 1-1, і-» 1-1, I # I US IX I
мацнее: ён не памятае, Флаг’ КОторым, также ці быў у мяне журвозможно, рлзлісіхйвлл
налісцкі бэйдж (мо з флікерам паблытаў?), ня можа ўзгадаць, у які аўтобус мяне цягнуў ("в той суматохе трудно было запомнпть, кажется, в первый нлм в третмй"). Насамрэч у другі. Ад яго я даведваюся, што, выкрыкваючы антыдзяржаўныя "Ганьба!" і "Жыве Беларусь!", я, "возможно, держал в руках флаг, которым, также возможно, размахмвал".
Пазьней міліцыянт у цывільным, які адводзіў нас да судзьдзі, разьвее мой сумнеў: 'Талоўнае, што ён цябе пазнаў".
Другі сьведка прынамсі не выказвае задавальненьня ад дзеі. Ён не вінаваціць мяне наўпрост "там все крмчалн, я не слышал, что мменно он крнчал".
Адвакатка просіць апраўдаць мяне альбо, калі такое немагчыма, аштрафаваць. Мне робіцца сьмешна. Але стрымліваюся, каб выпадкова не абразіць Высокі суд.
Праз паўтары гадзіны ў адсутнасьці сьведак зачыталі рашэньне: 15 сутак. Судзьдзя прадказальна не знайшла нагоды не паверыць міліцыянтам.
A 19-й да нас далучаецца Павел Севярын7. Таксама "пятнашка". I таксама судзьдзя Унукевіч8. Вынік працоўнага дня Маскоўскага суда 260 базавых велічыняў штрафаў і тройка арыштаваных на 15 сутак за ўдзел у палітычнай акцыі.
СУСЕДЗІ, СУСЕДЗІ
Акрэсьціна для мяне было як убачаны пасьля прачытаньня кнігі фільм: тут усё знаёмае з аповедаў людзей, што адседзелі на сутках раней. Да нашай тройкі ў 1-ю камеру хутка далучаюць Зьмітра Дашкевіча9 і Артура Фінькевіча'0. У хлопцаў разьбітыя твары, абодва нервова мераюць крокамі камеру. Пазьней яны ратуюць нас ад голаду — ім пашчасьціла перахапіць у судзе перадачу. Мы ня елі больш за суткі — спосаб прытупіць волю да абароны ў судзе.
Потым нас перавялі на трэці паверх у 20-ю камеру. Група маладафронтаўцаў ды Ільля Богдан”, што далучыліся да нас неўзабаве, пасьля кароткіх дэбатаў з новым начальнікам былі разьведзеныя па розных "хатах".
У нашай камеры засталіся Дашкевіч, Уладзя Сяргееў12, Віктар Калей, Павел Севярын і я. Хутка да нас падсялілі "бытавых".
Яша Нодзія, грузін, атрымаў 15 сутак за тое, што ўчыніў на борце рэйсу "Менск—Тбілісі" скандал, "Боінг" вярнуўся ў аэрапорт. У турме мы ратавалі Яшу ад хваробы пячонкі. Выклікалі "хуткую", выпрошвалі ў доктара лекі. Нодзія, як аказалася, меў досыць авантурны характар, паўжыцьця правёў у турмах. Да турмы прафесійна займаўся гімнастыкай, выступаў за савецкую юнацкую зборную, колькі гадоў трэніраваўся разам з нашым Віталем Шчэрбам. "Жылі разам, езьдзілі адзін да аднаго ў госьці", з усьмешкай узгадвае Яша. Ен без асаблівай напругі чытае "НН"'3, бо прасядзеў ва Украіне 8 гадоў, мова для яго ня цяжкая. Ад Аляксея Марачкіна'4, з якім ён сядзеў пэўны час, ведае пра БНР15.
ГОД ЗДАРОЎЯ
Генадзь трапіў "на суткі" ледзь не ад станка на ім роба з сімволікай МТЗ16. Гену здаў участковы. "Цяпер год здароўя, то нас і ловяць як ніколі", — сур'ёзна кажа дзядзька. Твар яго апухлы,
забралі акурат у часе чарговага запою. Пазьней яго адвязуць у суд, дзе абвесьцяць пра прымусовае накіраваньне ў ЛТП'7на год. Участковы будзе выбачацца і казаць, што на яго цісьне начальства. Год здароўя, што паробіш.
Аляксандра здае жонка. Гэта трэцяя яго ходка ад пачатку году. Ён электрык, рукасты і начытаны дзядзька. Вылепіў з хлеба шахматы і фішкі для судоку'8японцы, мабыць, былі б уражаныя ад такога ноў хаў. Саша расказвае гісторыю, як муж жонку адвучыў здаваць яго на суткі. Стаміўшыся ад "гастроляў", дзядзька выгадаў момант, калі сам быў цьвярозы, а жонка акурат добра пагуляла з сяброўкай. Зьеў талерку жончынага баршчу, рэшту выліў сабе на галаву і выклікаў міліцыю. Паспытаўшы прыгодаў на Акрэсьціна, жанчына больш не здавала сужэнца.
Ці не над кожным трэцім побытавым "пасажырам", што праходзяць праз нашу камеру, навісае пагроза адпраўкі ў "лётна тэхнічны полк". Усё праз беспрасьветнае п'янства.
ТРЫ ВЯДРЫ СОКУ I ПЯЦЬ "БЕЛГАЗЕТАЎ"
Неўзабаве лрыносяць першыя перадачы. Цяпер "сутачнікам" дазволена перадаваць толькі штосьці з вопраткі, гігіенічныя сродкі, сокі, ваду і вітаміны. Хутка ля супрацьлеглай ад уваходу сьцяны выстройваецца батарэя з корабаў з сокам і пляшак з вадой. Штодня ў нас назапашваецца каля 30 літраў самых розных сокаў і нектараў.
Прыносяць і прэсу: газеты і часопісы. Ня ведаючы, хто з кім сядзіць, людзі нясуць усё сьвежае. Пад вечар набіраецца 3-5 нумароў "Белгазетаў" ды "Камсамолак". Рэгулярна трапляюць "Народная воля" і "НН". Вялікая рэч ведаць, што цябе падтрымліваюць!
Хоць і не пакідае запозьненае ўжо адчуваньне, што лепш бы застацца па-за кадрам. На зьмену гэтаму пачуцьцю прыходзіць іншае пачынаеш сябе супакойваць, што такі досьвед для цябе, як для журналіста, па-свойму нават карысны і цікавы.
Сваякі і знаёмыя выяўляюць вынаходлівасьць, каб перадаць нам якой цыбулі з часнаком, а то і ліст. Ахоўнікі таксама ня сьпяць.
Адзін асабліва раўніва ставіцца да сваіх абавязкаў адчыняе ўсе сокі, што пасьля заліваюць у пакеце газеты, выкрэсьлівае зашыфраваныя сярод кніжнага тэксту пасланьні.
Маёй Тацяне на яе спробы перадаць тое, што дазволена законам, але нібыта немагчыма, зыходзячы з рэальных умоваў, заяўляюць, што "мы вашага мужа —~ оялікая рэч бедаць, што сюды не запрашалі . г .
Паводле атрыманага Цябс плдшрымлівлюцьі
Віктарам Калеем пасьля першага арышту з МУС адказу, на Акрэсьціна прадугледжаныя і спальнікі, і прагулкі, але "пакуль што яны немагчымыя з тэхнічных прычынаў". Вось і сьпяць у старым корпусе арыштанты на голых дошках, ды сьвяжэйшым паветрам дыхаюць хіба толькі ў лазьні.
САПРАЎДНЫЯ ГЕРОІ
Кожную новую перадачу, як і зьедзены абед ці памыўку ў лазьні, Зьміцер Дашкевіч суправаджае нязьменным выразам на трасянцы: "Жызьнь наладжваецца". Мяне ўражвае гэты чалавек. Сваёй воляй, непахіснай верай і моцным характарам. Побач з ім сорамна стагнаць і жаліцца.
Уладзя Сяргееў чакае хуткага суда паводле зімовых прадпрымальніцкіх выступаў'9. I ўсё адно на чарговай акцыі ідзе ў першых шэрагах.
Віктар Калей, які ў сьнежні зьведаў акрэсьцінскую дэкаду20, а ў студзені паламаў не без дапамогі істотаў у цывільным рэбры, зараджае ўсіх нас аптымізмам.
Праграміст Павел Севярын мае запрашэньні з-за мяжы на працу, але сьвядома застаецца тут.
Калі Віктар паказвае мне чарговы нумар "Нівы" і кажа, што я стаў вядомым у сьвеце і дома, я не згаджаюся. Я толькі рабіў сваю працу, да пэўнага моманту абараняючыся статусам журналіста, пакуль ня здарыўся банальны пракол (праз колькі дзён я даведаюся ад адваката, што міліцыянты мелі загад затрымліваць усіх).
Яны, мае часовыя суседзі, вось хто сапраўдныя героі, якія тут і цяпер робяць гісторыю гэтага краю.
мае часовыя суседзі вось хто сапраўдныя героі, якія тут і цяпер робяць гісторыю гэтага краю.
ПЕГАС
Разглядаючы надпісы ў камеры, сярод "Жыве Беларусь!", "Джынс за Свабоду" і "Малады Фронт" я пабачыў надпіс "Пегас". У галаве мільганула думка, што забыў тут, за кратамі, гэты каняка натхняльнік, што і каго ён тут слакушае напісаць, што ўвогуле робіць у краіне, дзе судзьдзі ня ведаюць газеты, у якой дэбютавалі гуру нацыянальнай літаратуры, дзе міліцыя кулакамі і нагамі "абараняе" помнікі паэтам ад ускладаньня кветак? Успаміны Быкава, навэлы Павіча ды "Жарт" Кундэры, прачытаныя за колькі начэй, упэўнілі, што Пегас здольны натхняць паўсюль, а кратамі можна пры жаданьні атачыць ня толькі жменьку людзей, але і цэлую краі-
ну, а то і палову кантыненту. Толькі, як сьведчыць спадарыня гісторыя, няўдзячная гэта справа.
ЖЫЗЬНЬ НАЛАДЖВАЕЦЦА
За колькі гадзінаў да вызваленьня пачала адчувацца нервовасьць аховы. На вуліцы зьбіраліся людзі, што прыйшлі нас сустракаць. У камеру "засялілі" каля дзясятка дзецюкоў. Яны выказвалі рэспект апазіцыі за мадэрнізацыю камераў і знаёма наракалі на Год здароўя. Разьвітваліся з намі да 26-га2'.
На вольным паветры мяне колькі хвілінаў ня слухаліся ногі і язык. "Трымай кветкі, арыштант", сустрэлі калегі. Пасьля кароткай тэлефоннай размовы з бацькам і сустрэчы з Тацянкай, я канчаткова пачаў вяртацца да жыцьця.
За два тыдні, што прабавіў на Акрэсьціна, у сьвеце шмат чаго зьмянілася: Мугабэ22 прайграў выбары, каштаны выкінулі сьвечкі, у Менску пачолі прадаваць дэкадныя праязныя на чатыры віды транспарту, а піва "Сябар" сталі разьліваць у пластык. Нішто не стаіць на месцы. Зрэшты, так і трэба. Жызьнь наладжваецца.
Каментары:
1. РУУС Маскоўскага раёну Менску.
2. Артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — "парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".
3. Раман і Вольга Менцюкі, галоўныя героі скандальнай гісторыі з "жывым шчытом". 2 сакавіка 2008 году, кіруючы аўтамабілем на хуткасьці прыкладна 160 км/г у стане алкагольнага ап'яненьня Р. Мянцюк стаў вінаватым у ДТЗ на 8-м кіламетры трасы Менск-Мікашэвічы. Некалькі машынаў, якія супрацоўнікі ДАІ выставілі ў якасыді "жывога шчыта", каб спыніць парушальніка, былі пашкоджаныя, а кіроўцы і пасажыры некаторых з іх траўміраваныя. 25 чэрвеня два супрацоўнікі ДАІ былі асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на тры гады. 29 кастрычніка Р. Мянцюк асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі; 31 кастрычніка В. Мянцюк на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна за перадачу мужу кіраваньня сваім аўтамабілем. Нягледзячы на ўзбуджэньне крымінальнай справы, 17 сакавіка Р. Мянцюк бесьперашкодна выехаў у Маскву на здымкі телеперадачы.
4. 25 сакавіка 2008 году, выступаючы на народзе судзьдзяў, Аляксандр Лука-
шэнка заявіў, што "беларускія суды змаглі пазьбегнуць палітызацыі і камерцыялізацыі ў своёй рабоце і пры разглядзе спраў грунтуюцца выключна на прынцыпах законнасьці і справядлівасьці".
5. Віктар Калей, старшыня Менскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай портыі.
6. Дзьмітрый Панкавец, журналіст, карэспандэнт газеты "Наша Ніва".
7. Павел Севярын, актывіст моладзевай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
8. Тамара Унукевіч намесьнік старшыні суда Маскоўскага раёну Менску.
9. Дзьмітрый Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
10. Артур Фінькевіч, на той час адзін з лідэраў "Маладога Фронту", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
11. Ільля Богдан, праваабаронца, актывіст моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ', асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністратыўнага арышту.
12. Уладзімір Сяргееў, на той час адзін з актывістаў "Маладога Фронту", асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі на 15 сутак адміністрацыйнага арыішу.
13. "НН" газета "Нашо Ніва".
14. Аляксей Марачкін, вядомы мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня «Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», затрыманы 24 сакавіка ва ўласнай майстэрні. 25 сакавіка асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў "дробным хуліганстве".
15. Беларуская Народная Рэспубліка. Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 году ў Менску гістарычная падзея, якой у пэўнай ступені абавязаная сваім існаваньнем сёньняшняя Рэспубліка Беларусь.
16. Менскі трактарны завод.
17. Лячэбна-працоўны прафілакторый. ЛТП знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства ўнутраных справаў і прызначаныя для асобаў, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм і наркаманію, сваімі паводзінамі сістэматычна парушаюць грамадскі парадак. Рашэньне аб накіраваньні ў ЛТП прымаецца судом. Акрамя Беларусі, Украіны і Туркменістану, сістэма прымусовага лячэньня адмененая ва ўсіх краінах былога СССР.
18. Галаваломка-пазл з лічбамі, якую часта называюць 'магічным квадратам". Нягледзячы на японскую назву, гісторыя стварэньня гульні зьвязаная з іменем швейцарскага матэматыка, механіка і фізіка Леанарда Эйлера.
19. Уладзімір Сяргееў, на той час актывіст "Маладога Фронту", быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 году. За ўдзел у гэтай жа акцыі 22 красавіка асуджаны па ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу 'арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак" і атрымаў пакараньне ў выглядзе штрафу памерам 100 базавых велічыняў.
20. За ўдзел у акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 сьнежня 2007 году на Кастрычніцкай плошчы Менску, Віктар Калей быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
21. 26 красавіка традыцыйна праводзіцца акцыя "Чарнобыльскі шлях".
22. Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ.
Намесьнік старшыні "Моладзі БНФ" Ільля Богдан быў затрыманы 25 сакавіка 2008 году ў Менску на скрыжаваньні вуліцы Казлова і прасьпекту Незалежнасьці за ўдзел у дэманстрацыі, прысьвечанай Дню Волі. Як і многія іншыя ўдзельнікі акцыі, пры затрыманьні быў зьбіты супрацоўнікамі АМАПу.
26 сакавіка рашэньнем суда Савецкага раёну Менску I. Богдан быў прызнаны вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП РБ) і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пастанову аб арышце вынесла судзьдзя М. А. Фёдарава.
АКРЭСЬЦІНСКІЯ ВЫПРАБАВАНЬНІ
Ільля Богдан
СЯБРОЎСКІ НАКАЗ
Пасьля чарговага затрыманьня і адбыцьця арышту на Акрэсьціна мой добры сябра і паплечнік Алесь Каліта' сказаў мне: "Будзеш сядзець абавязкова пішы". У руках ён трымаў нумар "Нашай Нівы", дзе быў надрукаваны ягоны турэмны дзёньнік. Алесевы словы пастаянна гучалі ў галаве, калі я першы раз трапіў за краты, яны ж не давалі спакою і ў другой, куды больш складанай сітуацыі майго знаходжаньня на Акрэсьціна2. На жаль, тады пісаць у мяне не атрымалася. На пытаньне "чаму?" я і зараз не знаходжу адказу.
Час ідзе, мяняецца сьвет, людзі, мяняемся мы. У памяці застаюцца
толькі пэўныя ўспаміны, адфільтраваныя гэтым самым часам. Яны як
дзе павінен быць сапраўдньг
беларус 25 сакавіка?
яркія кавалкі фотастужкі. Акрэсьціна
Яны адлюстраваньне ўнутранага сьвету. Часам мне здаецца,
што некаторыя ўспаміны застануцца са мной назаўсёды.
***
Напярэдадні 90-годдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі праваабаронца і пісьменьнік Алесь Бяляцкі3 пажартаваў у мой адрас: "Ведаеш, дзе павінен быць сапраўдны беларус 25 сакавіка?" He дачакаўшыся адказу, ён працягнуў з усьмешкай: "На Акрэсьціна". Праз некалькі дзён падчас дэманстрацыі ў цэнтры Менску было затрымана больш за сотню актывістаў. Сярод іх быў
і я.
СУД
Да пачатку разгляду справаў мы (чалавек дзесяць-пятнаццаць) сядзелі разам у вялікай зале зусім побач, зусім знаёмыя. Сядзелі і чакалі. Больш за ўсё чакаеш першага рашэньня, бо тады, ведаючы вынік, можна крыху супакоіцца і рыхтаваць сябе ўнутрана. Пры гэтым, калі чалавека прыводзяць назад, і ён ужо трымае копію судовай пастановы ў руках, ніхто адразу не пытае ў яго "што далі?", усе проста глядзяць яму ў вочы ...
Праз шчыліну ў дзьвярах я мог бачыць шмат людзей, якія знаходзіліся ў калідоры: журналісты, палітыкі, родныя і блізкія, сябры. На секунду я пабачыў сваю дзяўчыну.
Калі цябе выводзяць з вялікай залы і вядуць па калідорах, то адразу ў тваіх руках апынаецца пакунак з ежай. Пасьля ўжо будуць спрабаваць праціснуць спальнікі і цёплую вопратку. Першае, за што ўхапіўся я -чатыры бутэрброды ў празрастым цэлафане. Пакуль мы падымаліся па лесьвіцы на другі паверх і ішлі да кабінету судзьдзі, я пасьпеў з іх зьесьці тры.
Перад самымі дзьвярыма пакоя, дзе мяне мусілі судзіць, чую голас Уладзя4. Ён некалькі разоў паўтарыў: "Заяўляй Сапелку!"5. Ад адваката я адмовіўся.
Пасьля 5-хвіліннага працэсу судзьдзя па прозьвішчы Фёдарава6 зачытала сваю пастанову: "Прызнаць вінаватым ... і вынесьці пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак". Словы "прызнаць вінаватым" гучалі для мяне даволі прадказальна: тады ўжо былі вядомыя прысуды іншым хлопцам — давалі альбо вялікія штрафы, альбо "суткі". А вось лічба 15 на некалькі імгненьняў стала для мяне накдаўнам.
ЧАЛАВЕЧАЕ I МЯНТОЎСКАЕ
3 суда мяне разам з астатнімі "сутачнікамі" павезлі ў РУУС Савецкага раёну. Там намі займаўся адзін міліцыянт рыхтаваў усе неабходныя дакументы для перадачы нас ужо ў іншую ўстанову.
Родныя і сябры ведалі, што мы яшчэ не ў ЦІПе (Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў), таму да апошняга спрабавалі перадаць нам неабходныя рэчы, бо ў судзе нам нічога не дазволілі ўзяць з сабой.
Дзякуючы вышэйзгаданаму міліцыянту ў іх гэта атрымалася. "Хочаце перадачы атрымаць, тады сядзіце ціха і не задавайце пытаньняў," сказаў ён, як толькі нас прывезлі ў РУУС. Вокны пакою, дзе мы чакалі, выходзілі якраз на вуліцу, і мы маглі бачыць, як да будынку падцягваліся людзі, большасьць з якіх трымалі ў руках торбы. I сапраўды, гадзіны праз дзьве-тры мы ўжо шукалі вачыма свае прозьвішчы, напісаныя на цэлафанавых пакунках. Іх усё заносіў і заносіў у пакой тоўсты дзяжурны, пры гэтым бубнячы сабе пад нос нешта кшталту "Ды колькі іх тут? Ды куды ж вы зьбіраецеся?"
♦**
Непрыемным было тое, што большую частку часу, пакуль нас афармлялі ў РУУСе, мы вымушаныя былі знаходзіцца ў так званых "стаканах" -па 5-6 чалавек у памяшканьні плошчай два на тры метры. Самым невыносным у гэтых "стаканах" (іх было тры) быў пах, які быццам захоўвае памяць аб усіх "пастаяльцах", якія там пабывалі.
Хутчэй за ўсё, пах гэты ўсталёўваецца там з-за адсутнасьці вентыляцыі, сьвятла і з-за іншых чыньнікаў. У нас такім "чыньнікам" быў мужык (хаця, які том мужык -хлопец гадоў 25, прапіты наскрозь), які ляжаў абаранкам у куце і нешта мыкаў час ад часу. А потым яго пачало ванітаваць на падлогу — дзе ляжаў ён і дзе мы пераміналіся з нагі на нагу, спрабуючы адшукаць і ўдыхнуць глыток сьвежага паветра. Мы крыкнулі дзяжурнаму, пагрукалі нагамі ў абітыя цынкаваным лістом дзьверы: маўляў, чалавеку зусім дрэнна, памірае, ды і мы ў такіх умовах хутка на сьцены палезем. Пасьля пачутага адказу пабурчэлі яшчэ хвілінаў 10 і прымоўклі бессэнсоўна. У хуткім часе пахаў ужо амаль не адрозьнівалі.
Аказалася, што бессэнсоўна апеляваць нормамі права, законамі, казаць пра свае чалавечыя правы. У беларускай вертыкальнай сістэме кіраваньня, скапіраванай з савецкай, усё вырашае чалавек, які займае тую ці іншую пасаду. Усе твае апеляцыі ўпіраюцца ў простыя словы: "Я начальнік, як вырашу так і будзе". На жаль, гэты выраз яшчэ шмат разоў прыйшлося пачуць за два тыдні, праведзеныя ва ўстанове сістэмы, якая асноўнай мэтай ставіць выпраўленьне чалавечай асобы...
ПА ДАРОЗЕ НА АКРЭСЬЦІНА, АЛЬБО ШЧАСЬЛІВЫЯ ХВІЛІНЫ
Пачалі грузіць нас у аўтобус ужо апоўначы. Гэта потым я даведаўся пра існаваньне “аўтазакаў", якія кожны вечар аб'язжаюць раённыя аддзелы міліцыі, забіраюць і вязуць усіх арыштантаў адбываць пакараньне ў ЦІП. Зараз пастаянна зьвяртаеш увагу на іх, калі бачыш праз вакно аўтобуса, стаіш на прыпынку альбо проста шпацыруеш па горадзе. Раней не зьвяртаў.
Нас везьлі па начным горадзе, стомленых, разьбітых і крышачку шчасьлівых. Шчасьлівым адчуваеш сябе, калі за вакном бачыш людзей, якія кудысьці сьпяшаюцца, бягуць. Мы праязджалі па Нямізе, і такая знаёмая вуліца, яе агні здаваліся яшчэ больш прывабнымі.
Адчуваеш шчасьлівым і таму, што можаш разгарнуць пакунак з ежай і пачаць малаціць добры кавалак каўбасы. Можаш запіць яе сокам, самым смачным сокам на сьвеце. А яшчэ ты можаш ціхенька
дастаць свой мабільны, набраць нумар і пачуць голас маці. I пакуль
аўтобус едзе, ты пасвойму шчасьлівы, кожны па-свойму шчасьлівы. Вось ён спыніўся на
ты можаш ціхенька дастаць свой мабільны, набраць нумар і пачуць голас маці
сьветлафоры, і ты выйграў хвілінку...
А тады хлопцы ўсе вясёлыя былі. Нас у турму вязуць, а мы вясёлыя. Жартавалі ўсю дарогу, частавалі адзін аднаго, канваіраў іх было чалавек 5 у аўтобусе. Круткін7дык нават пасябраваў з адным. Падараваў яму налепку 'Торад Наш", а той кажа: "Дык нам у РУУС такіх прывезьлі пару каробак вялікіх". А я падумаў: "Зьміцер Касьпяровіч8 сеў за гэтыя налепкі на "суткі" з фармулёўкай "дробнае хуліганства"...
Аўтобус спыніўся, кіроўца кудысьці пабег. Гучна зарыпелі акрэсьцінскія брамы. Гук гэты я добра памятаў, бо неаднарозова сам сустракаў сваіх сяброў пасьля адбыцьця імі арышту. Аўтобус праехаў яшчэ метраў двацаць і спыніўся. Прыехалі.
КАМЕРА N° 20
Перад тым як апынуцца ў камеры, ты праходзіш шэраг розных працэдураў: асабісты дагляд, апісаньне маёмасьці, якая вымаецца на час твайго знаходжаньня ў турме, медыцынскі агляд, які носіць хутчэй фармальны характар. Наогул, на Акрэсьціна шмат якія рэчы носяць фармальны характар. Гэта я зразумеў ужо пазьней, і калі ў камеры хапала цыгарэтаў яшчэ дні на тры-чатыры, а вось запалак не было зусім, я злаваўся на сябе з-за таго, што не дадумаўся добра схаваць маленькую запальнічку падчас дагляду.
Нас паставілі да сьцяны, пералічылі яшчэ раз (пералічваць нас будуць часта, ажно два разы на дзень), пачалі зачытваць прозьвішчы. "Раскідваюць па камерах," растлумачыў хтосьці з хлопцаў.
Дваццатая "хата" (а ў турме камера — гэта "хата") бадай што самая вялікая: даволі шырокі, па якім могуць хадзіць адразу 2 чалавекі, праход пасярэдзіне, два драўляны насьцілы "сцэны" па баках, пара батарэяў ды санвузел справа ад уваходу. Тут я апынуўся ўжо другі раз за апошнія двое сутак: менавіта ў гэтай камеры нас трымалі да суда. У тую, першую ноч, мы адразу прыклеіліся да ледзь цёплых батарэяў — ногі ў большасьці з нас былі мокрыя наскрозь.
У "хаце" было чалавек дзесяць, большасьць з якіх атрымалі па пятнаццаць сутак. Я сеў на "сцэну" па правым баку ад уваходу. У куце туліўся Уладзь Сяргееў9, і я вырашыў прымасьціцца побач. Задумаўся і пачаў паліць.
А потым была першая талерка гарачай кашы і цёплая гарбата.
"САНАТОРЫЙ АКРЭСЬЦІНА" АЛЬБО ТРОХРАЗОВАЕ ХАРЧАВАНЬНЕ
Як і шмат хто з маіх знаёмых, я часам жартую, што Акрэсьціна гэта санаторый. Сядзі, кніжкі чытай, жыцьцёвыя планы будуй, пішы, у душ можна нават схадзіць, праўда не болей, чым раз на тыдзень эканомія. А яшчэ — трохразовае харчаваньне.
I сапраўды, кормяць у ЦІПе тры разы на дзень. Чуў, што раней кармілі два, але затое ежу можна было перадаваць амаль без абмежаваньняў. Зараз не.
Сьняданак я пастаянна прасыпаў, бо клаўся звычайна позна: ці то з-за зьбітага рэжыму дня, а можа, з-за таго, што ноччу можна было пабыць сам-насам з сабой, сваімі думкамі. Складаўся той сьняданак з хлеба (цаглінка) і талеркі кашы. Да кашы я нават прызвычаіўся і пасьля выхаду на волю прасіў маці, каб яна лрыгатавала аўсянку альбо грэчку, хаця апошнюю давалі не так ужо і часта. Ну і куды ж раніцай без гарбаты.
Пра яе, акрэсьцінскую, я шмат разоў чуў яшчэ да свайго першага арышту. Скажу шчыра: соль у нашую гарбату не кідалі, як здаралася з некаторымі знаёмымі тут. Соль не кідалі, але і чагосьці іншага, хаця б аддалена падобнага да сапраўднай гарбаты, у кубку ніколі не назіралася. Так, вылавіш пару гранулак з цёпленькай падфарбаванай вадзічкі і радуйся. Менавіта цёпленькай. Прыносяць яе зранку ці ўвечары, і за кубак не ўхапіцца гарачэнны, а глынеш цёплая. Усё з-за таго, што кубкі алюміневыя.
3 гарбатай у нас было сваё "ноў-хаў". Акрамя сокаў і вады часам перадавалі "Ледяной чай" напой такі. Дык мы дадумаліся дадаваць яго ў гарбату, і тады яна набывала водар і прысмак лімона альбо персіка. Нават настрой ад гэтай прыдумкі падымаўся.
Абед адрозьніваўся ад сьняданку адсутнасьцю гарбаты. Затое давалі "другое" звычайна капусны, а зрэдку рыбны суп.
Вячэра ~ зноўку каша і гарбата.
Улічваючы сядзяча-ляжачы лад жыцьця, такі рацыён для мяне быў дастатковым. Адзінае, чаго не хапала салодкага. Запасы цукерак, шакаладу і іншых салодкіх прысмакаў, з якімі мы "засяліліся", хутка скончыліся. Заменай шакаладу стаў гематаген, які я знаходзіў амаль у кожнай перадачы. А дзякуючы клопату родных і маёй дзяўчыны, такія перадачы былі рэгулярнымі.
Хлеб тут быў ня самы смачны, таму, відаць, ён пастаянна заставаўся ў вялікай колькасьці. Спачатку мы проста складалі яго ў пакунак, а потым у кагосьці зьявілася ідэя рабіць з яго сухарыкі. Паназасоўваем у батарэю вялікія недаедзеныя кавалкі так, што ніводнай дзірачкі не застанецца, а на наступны дзень хрумкаем усёй "хатай". Жартавалі яшчэ, што бліжэй да выхаду аптымізуем
працэс і наладзім вытворчасьць мясцовых "кірыешак". Пра бруд і бактэрыі, якія цягам дзён, а можа нават і месяцаў зьбіраліся ў той батарэі, мы тады ня думалі...
"ХАТНЯЕ" ЖЫЦЬЦЁ
У дваццатай камеры я прабыў ня больш за суткі. Затым мяне, Дзяніса Карнова’0' Віталя Акімава" і Артура Фінькевіча’2 перавялі ў "хату" насупраць, дзе мы і адбывалі амаль увесь адведзены нам тэрмін, за выключэньнем Артура.
Вакно ў камеры № 17 выходзіла не ва ўнутраны дворык, а на вуліцу. 3 яго можна было пабачыць, як выходзяць на волю тыя, каму далі менш; пабачыць сваіх блізкіх, якія прыносілі перадачы альбо проста спрабавалі пачуць хоць нейкую інфармацыю. Вакно гэта на доўгі час стала адзіным сродкам камунікацыі са сьветам, што зараз знаходзіўся з іншага боку вялікага турэмнага плоту. A яшчэ праз яго, адчыненае, да нас залятаў веснавы вецер, прыносячы
пах вясны.
Аднойчы праз вакно Артур пабачыў Насту Палажанку13 і тут усю дваццацігадовую паспРабаваў да яе - дакрычацца. Гэты
гісторыю Фронту можна
* с . крык пачуў на
адсачыць лепш, чым па архівах ,nninnnu
падышоў да камеры i праз "вочка" пабачыў, што адбываеца. Артура адразу вывелі, а нам прыгразілі, што заб'юць вакно, калі хтосьці надумае зрабіць тое самае. Ужо пазьней, на волі, я даведаўся, што Фінькевіч памяняў за пятнаццаць сутак ажно пяць камераў, а прыклад з яго мы, канешне ж, бралі, кожны дзень час ад часу прыхінаючыся да закратаванага выхаду ў сьвет з надзеяй пабачыць
знаёмыя твары.
Сямнаццатая "хата" разы ў тры меньшая за дваццатую: заходзіш у яе і адразу ж упіраешся ў "сцэну". На гэтым паўметровым па вышыні драўляным насьціле ты сьпіш, тут жа прымаеш ежу, старанна выклаўшы яе на засланую "Нашу Ніву" альбо "Народную Волю", гуляеш у "мандавошку". А яшчэ "сцэну" можна чытаць, як газету, і зьмест яе вельмі падобны да вышэйзгаданых. "Ды тут усю
дваццацігадовую гісторыю Фронту14 можна адсачыць лепш, чым па архівах," — сьмяяліся мы з хлопцамі.
Месца, дзе можна было б пахадзіць, каб крыху разьмяць ногі, амаль не было. Пяць крокаў у адзін бок, пяць у другі вось і ўся твая прастора. Вядома, на Акрэсьціна прадугледжаныя прагулкі ажно гадзіна ў дзень, але нас, як і астатніх арыштаваных, не выводзілі, аргументуючы гэта тым, што дворык для прагулак будуецца, але яшчэ не гатовы. Тут шмат што мае ўмоўны характар...
Сьцены пакрытыя так званай "шубай" адмысловым слоем, каб не пісалі. На выгляд гэта простая пафарбаваная тынкоўка, якую быццам накідалі на сьцяну, а яна пры гэтым крыху пацякла.
Над дзьвярыма вісіць "луна" — цьмяная лямпачка, якая сьвеціць і днём, і ноччу. Таму і назва такая. Праўда, па начах мы яе завешвалі аркушам якога-небудзь часопіса, але не цалкам, бо за гэта можна было "атрымаць" ад дзяжурнага.
Столь цалкам усеяная маленькімі чорнымі кропкамі фруктовымі мушкамі альбо сьлядамі ад іх. Такія мушкі паўсюль: у ракавіне, у пакунках з асабістымі рэчамі; змагацца з імі бессэнсоўна усё роўна налезуць праз вентыляцыю. Адным словам антысанітарыя.
Дарэчы, праз вентыляцыю можна было камунікаваць з суседнімі камерамі, але мы такой сувязьзю амаль не карысталіся, бо не было асаблівай патрэбы. Ну і дзякуй Богу.
СУКАМЕРНІКІ
У сямнаццатай нас сустрэлі двое: Карась і Дзед.
БНФ?
Ага.
Як доўга мы вас чакалі!
Арыштаваныя могуць ня ведаць таго, што адбываецца за сьценамі турмы, але тое, што адбываецца ўнутры ніколі не застанецца без іх увагі. Так і мужыкі ўжо некалькі дзён ведалі, што ў турму прывезьлі палітычных.
Віцю Карасю дваццаць пяць гадоў, восем з якіх ён правёў у турме. Такім маладым ён ужо меў цэлую кучу захворваньняў і ня меў лёгкага. Дзеду Андрэю каля пяцідзесяці. Дзедам мы называлі
яго хутчэй з-за доўгай барады, а яшчэ з-за таго, што ён зусім не выглядаў на свой узрост. Абодва яны трапілі сюды з-за парушэньня рэжыму, а колі быць больш дакладным -адміністрацыйнага нагляду. Выйшаў чалавек умоўна-датэрмінова, а яму яшчэ год-два трэба жыць пад пільным наглядам участковага: з васьмі вечара да васьмі раніцы быць дома, алкаголь не ўжываць (можна трапіць у ЛТП), не хуліганіць. Для большасьці гэта складана, для некаторых проста немагчыма. Парушыў гэтыя правілы першы раз — папярэджаньне, а на трэці, калі не дадуць штраф патрапіш на "суткі".
Мы з мужыкамі пасябравалі адразу. Так і жылі, пакуль ня скончыліся спачатку іх, а потым і нашыя тэрміны арышту. Яны нам пра "зону", "малалетку" і "паняцьці", а мы ім пра "апазіцыю", "БНФ" і "Еўразьвяз".
Карась навучыў нас, як з газетнай паперы можна зрабіць трубу і валан. Засоўваеш валан з начынкай у выглядзе "малявы" ў трубу і страляеш праз вакно на волю. Дзякуючы такому няхітраму прыстасаваньню, мы двойчы перакідвалі свае паведамленьні на іншы бок высокага акрэсьцінскага плоту. У першым прасілі запалак перадаць, а ў другім заклікалі прыходзіць на суд над Андрэем Кімам’5. Карась нават прапанаваў свае паслугі ў якасьці вядучага трэнінгу пад назвай "Як выжыць у турме". Мы сьмяяліся, але некаторыя ідэі і веды, перададзеныя ім, сапраўды было б добра ведаць нашым актывістам. На жаль, ніхто ні ад чаго не застрахаваны. У гэтым я яшчэ больш упэўніўся,. калі быў арыштаваны па падазрэньні ва ўчыненьні выбухаў у Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
Час ад часу да нас "закідвалі" іншых "бытавых", і тады спаць на "сцэне" станавілася цеснавата. Людзей тых я помню толькі эпізадычна, магчыма, таму, што іх хутка перакідвалі ў іншыя камеры.
3 нашымі ж хлопцамі першыя 2-3 дні ўсё нагаварыцца не маглі: узгадвалі, як рыхтаваліся да мітынгу (кожны са сваёй арганізацыяй),
як ад АМАПу адбіваліся, як каго затрымлівалі. Расхоплівалі, ледзь
не разрываючы газеты, якія траплялі ў камеру. Знаходзілі сябе на фотаздымках і з нейкім гонарам паказвалі мужыкам. Чыталі ўслых.
Так атрымалася, што мы трое былі з розных арганізацыяў: я з "Моладзі БНФ", Віталя "Джынс", Дзіса (Дзяніс) "Малады Фронт". Таму акрамя чалавечага у нас было шмат аб чым паразмаўляць і на ўнутрыарганізацыйныя тэмы.
Час ішоў. На волі нас чакалі дзяўчат, а Дзяніса жонка і маленькая дачка. Мы спалі, прытуліўшыся адзін да аднаго, дзялілі апошнія цыгарэты, і, думаю, нават бачылі аднолькавыя сны. Лічылі суткі. Спачатку "лезеш на гару" -гэта самае складанае. 'Тарой" для нас была лічба 7, бо гэта палова тэрміну. Потым ужо прасьцей.
Пасьля першых бурных дзён перажываньняў і адкрыцьцяў настала разьмеранае ціхае жыцьцё арыштантаў, у якім кожны спрабуе забіць час па-свойму. Але ў думках усе марылі хутчэй апынуцца па той бок акрэсьцінскіх муроў, дзе ты свабодны чалавек і можаш сам адчыняць дзьверы, якія зьяўляюцца перад табой. Тут дзьверы толькі адны, і адчыняюць іх не па тваім жаданьні...
Так мы перажылі амаль два тыдні ў адных сьценах.
А потым былі сьлёзы родных, вочы маці, якія не маглі наглядзецца на цябе, цёплыя вусны дзяўчыны, шмат рук, якія працягваліся, каб паціснуць адну тваю. Дзень выхаду на волю расплыўся ў памяці рознымі колерамі — эмоцыяў было так шмат, што немагчыма на нечым сфакусавацца. Да таго ж ты дыхаў сьвежым паветрам, ад чаго яшчэ болей кружылася галава...
Y гэтых нататках я паспрабаваў перадаць тыя моманты, якія ў мяне асабіста выклікаюць толькі пазітыўныя эмоцыі. Хачу падзякваць усім людзям, якія былі побач са мной у складаныя хвіліны майго жыцьця.
Каментары:
1. Алесь Каліта, адзін з лідэраў моладзевай арганізацыі Партыі БНФ 'Моладзь БНФ".
2. 10 ліпеня 2008 году Ільля Богдан быў затрыманы ў цэнтры Менску па
падазрэньні ва ўчыненьні выбухаў у сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня (арт. 339 ч.З КК РБ). У гэты ж дзень з санкцыі Генеральнага пракурора па месцах жыхарства і прапіскі І.Богдана былі праведзеныя вобыскі, у выніку якіх былі сканфіскаваныя ягоныя асабістыя рэчы і аргтэхніка. На працягу 10 дзён моладзевы актывіст
утрымліваўся ў Ізалятары часовага ўтрыманьня па вуліцы Акрэсьціна, з іх суткі правёў у "стакане’ у Маскоўскім РУУС без вады і ежы. 21 лістапада крымінальная справа ў дачыненьні да Ільлі Богдана была спыненая за адсутнасьцю складу злачынства.
3. Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру 'Вясна', віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), сябра "Саюзу беларускіх пісьменьнікаў".
4. Уладзімір Лабковіч, праваабаронца.
5. Павел Салелка, адвакат.
6. Марына Фёдарава, судзьдзя суда Савецкага раёну Менску.
7. Аляксандр Круткін, на той час актывіст "Маладога Фронту*. За ўдзел у сьвяткавоньні Дня Волі асуджаны судом Заводзкага раёну Менску на 7 сутак адміністрацыйнага арышгу.
8. Дзьмітрый Касьпяровіч быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ 15 сакавіка. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі некалькі пачкаў налепак з інфармацыяй пра незалежныя моладзевыя ініцыятывы. Судом Савецкага раёну Менску асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачаньні ў "дробным хуліганстве" па арт. 17.1 КаАП РБ.
9. Уладзімір Сяргееў, на той час актывіст "Маладога Фронту". За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйўнага арышту.
10. Дзяніс Карноў, актывіст "Маладога Фронту’ з Салігорску. За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
11. Віталь Акімаў, актывіст моладзевага руху "Джынс за свабоду". За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 15 сутак адміністратыўнага арышту.
12. Артур Фінькевіч, на той час адзін з лідэраў "Маладога Фронту". За ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
13. Наста Палажанка, актывістка "Маладога Фронту'.
14. Беларускі Народны Фронт (БНФ), першы шырокі дэмакратычны рух у Беларусі, створаны ў кастрычніку 1988 году.
15. Андрэй Кім, актывіст незарэгістраванай арганізацыі ''Ініцыятыва". Пасьля ўдзелу ў мітынгах прадпрымальнікаў 10121 студзеня 2008 году супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.І арт. 342 Крымінальнага кодэксу "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак" і арт. 364 Крымінальнага кодэксу "гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі" нібыта зьбіцьцё супрацоўніка ДАІ. Асуджаны да пазбаўлення волі на год і шэсьць месяцаў з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму. 20 жніўня 2008 году вызвалены згодна са сьпецыяльным указам А. Лукашэнкі аб памілаваньні.
Падпісана да друку 17.01.2009.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Наклад 500 асобнікаў.
Такога кшталту дзёньнік вымушаная неабходнасьць, сьледзтва наяўнадьці лішку вольнага часу. Усе запісы зробленыя падчас майго 15-дзённага знаходжаньня ў турМе. Гэта не падрабязнае апісаньне акрэсьцінскіх будняў, a замалёўкі з практычнымі арадамі, якія могуць быць;^ Уэіснымі для тых, хто згодныГ астрогу няма перасьцярогу.
Анатоль Лябедзька

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.