Байцоўскі клуб  Чак Паланюк

Байцоўскі клуб

Чак Паланюк
Выдавец: Зміцер Колас, Логвінаў
Памер: 444с.
Мінск 2013
27.86 МБ

атерыканка
Chuck Palahniuk
Fight club
New York
W. W. Norton & Company 1996
Чак Паланюк
Байцоўскі клуб
Пераклад з англійскай
Сяржа Мядзведзева
Вільня
Логвінаў
Серыя «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе Рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч
Пераклад зроблены паводле выдання:
Chuck Palahniuk. Fight Club. New York London: W. W, Nrton Company, 2005.
Байцоўскі клуб / Чак Паланюк; пер. з англ. Сяржа Мядзведзева.Вільня: Логвінаў, 2013. 444 с.
Першае правіла БК не казаць пра БК.
I калі ты трымаеш у руках гэтую кнігу значыцца нехта яго парушыў. Думаеш, мы тут проста б'ем адно аднаму морды? Памыляешся. Сэнс не ў бойцы. А ў тым, хто ты, калі выходзіш на бой.
У тым, з чым ты насамрэч б'ешся. 3 кім ты насамрэч б'ешся. Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жывым, як на БК.
Тут усе мы не тыя, хто ў рэальным жыцці.
Мы сапраўдныя. Свабодныя. Шчаслівыя.
Ведаеш, чаму? He? Прачытаеш дазнаешся. Толькі нікому пасля не кажы, згода?
© 1996 by Chuck Palahniuk
© Сярж Мядзведзеў, пераклад на беларускую мову, 2013
© Logvino literatures namai, 2013
ISBN 978-609-95632-4-4
Ад аўтара
Для Кэрал Мідэр, якая трывае ўсе мае нехарошыя паводзіны.
дзякую
таксама наступным людзям за іх любоў і падтрымку, нягледзячы, ну, на ўсе тыя жахлівыя рэчы, якія здараюцца:
Айна Джыбэрт, Джэф Пліт, Майк Кіфі, Майкл Вэрн Сміт, Сюзі Вітэла, Том Спэнбаўэр, Джэралд Говард, Эдвард Гібэрт, Гордан Граўдэн, Дэніс Стовэл, Ліні Стовэл, Кен Фостар, Моніка Дрэйк, Фрэд Паланюк.
Ад перакладчыка
дзякую
спадарыні Вользе Калацкай, Беларускаму Калегіюму
і Перакладніцкай Майстэрні, сябрам Уладзю Лянкевічу і Алене Пятровіч і ўсім тым, без каго гэты пераклад ніколі б не выйшаўу свет
П.С.
і, вядома, дзякую аўтару дзякуй, Чак!
I
Спачатку Тайлер уладкоўвае мяне на працу афіцыянтам, а пасля ўтыкае мне ў рот пісталет і кажа, што першы крок да вечнага жыцця смерць. Хаця доўгі час мы з Тайлерам былі найлепшымі сябрамі. У мяне ўвесь час пытаюцца, ці ведаў я Тайлера Дэрдэна.
Ствол уразаецца мне ў горла. Тайлер кажа: Насамрэч мы не памрэм.
Я намацваю языком дзіркі, якія мы замест глушылыніка прасвідравалі ў рулі пістале-
та. Гук стрэлу гэта пераважна выбух газаў, а яшчэ лёгкі пляскат, калі куля пераадольвае гукавы бар'ер. Каб зрабіць глушыльнік, трэба насвідраваць дзірак у рулі, шмат дзірак. Праз іх газы выйдуць, і хуткасць кулі не дасягне хуткасці гуку.
А калі дзіркі прасвідраваць нялравільна, адарве руку.
Насамрэч гэта не смерць, кажа Тайлер. Мы станем легендай. Мы застанемся маладымі.
Я прыціскаю ствол языком да шчакі і кажу: Тайлер, ты пра вампіраў?
Будынка, на даху якога мы стаім, праз дзесяць хвілінаў ужо не будзе. Бярэш адну частку 98-адсоткавага рошчыну азотнай кіслаты і тры чвэрці сернай. Змешваеш усё ў ванне з лёдам. Затым піпеткай па кропельцы дадаеш гліцэрыну. Маеш нітрагліцэрын.
Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
Змешваеш нітрык з пілавіннем маеш файны пластыт. Шмат хто змешвае нітрык з ватай, а ў якасці сульфату дадае ангельскую соль. Таксама неблагі варыянт. А некаторыя з парафінам. Але ў мяне з парафінам ніколі нічога не выходзіла.
Дык вось, мы з Тайлерам на даху будынка «Паркер-Морыс». У мяне ў роце пісталет, і раптам мы чуем, як б'ецца шкло. Мы нахіляемся і глядзім уніз. Хмарны дзянёк, нават на такім гмаху. Найвышэйшы будынак у свеце. Тут, на гэткай вышыні, заўжды халодны вецер. Тут, на гэткай вышыні, так ціха, што адчуваеш сябе малпай, запушчанай у космас. Робіш толькі тое, на што цябе намуштравалі.
Пацягні рычаг.
Націсні кнопку.
Hi халеры не разумееш, а потым проста паміраеш.
Сто дзевяноста першы паверх. Ты глядзіш праз край даху: вуліца ўнізе стракаціць кашлатым дываном людзей. Яны ўсе стаяць, задраўшы галовы. Гук разбітага шкла гэта вакно акурат пад намі. Б'ецца шыба, і з вакна ляціць шафа для папераў. Вялізная, як чорная лядоўня. Акурат пад намі. ГІроста з фасаду будынка вывальваецца вялізная шафа на шэсць шуфлядаў. Падае, павольна перакульваючыся. Падае, аддаляючыся з кожным імгненнем. Падае, знікаючы ў густым людскім натоўпе.
Дзесьці сто дзевяноста адным паверхам ніжэй малпы-касманаўты з бунтарскага камітэту праекту «Вэрхал» у шале нішчаць гісторыю да апошняй паперкі.
Як там, у старой прыказцы? Хто каго любіць, той таго і губіць? Чыстая праўда. Але і наадварот таксама праўда.
Калі ў роце пісталет, а між зубоў руля, размаўляеш толькі галоснымі.
Нам засталося жыць дзесяць хвілінаў.
Б'ецца другая шыба, і зіхоткія аскепкі разлятаюцца ва ўсе бакі, нібы чародка спалоханых галубоў. 3 вакна, сантыметр за сантыметрам, высоўваецца цёмны драўляны стол [не без дапамогі «бунтароў»), нарэшце саслізгвае, куляецца ў чароўным палёце,пакуль не губляецца ў натоўпе.
Будынка «Паркер-Морыс» праз дзевяць хвілінаў не будзе.
Бярэш паболей пластыту і абкладаеш бетонныя палі будынка ў падземным гаражы. Гэтак можна ўзняць у паветра які заўгодна гмах. Трэба толькі шчыльней абкласці
выбухоўку мяхамі з пяском, каб скіраваць усю моц выбуху на палю, а не ў прастору гаража.
Пра такое не пішуць у падручніках гісторыі.
Ёсць тры спосабы зрабіць напалм. Першы змяшаць пароўну бензін і замарожаны канцэнтрат апельсінавага соку. Другі змяшаць пароўну бензін і дыетычную колу. Трэці развесці раскрышаны напаўняльнік для кашэчага туалету ў бензіне, пакуль сумесь не загусцее.
Расказаць, як рабіць нервова-паралітычны газ?
Або гэтыя шалёныя аўтамабільныя бомбы? Дзевяць хвілінаў.
Будынак «Паркер-Морыс» абрынецца ўніз, паверх за паверхам, усе сто дзевяноста адзін. Павольна, як падае ссечанае дрэва ў лесе. Як бервяно. Паваліць можна ўсё што
заўгодна. I так дзіўна думаць, што месца, на якім мы цяпер стаім, праз некалькі хвілінаў будзе ўсяго толькі кропкай у небе.
Мы з Тайлерам стаім на краі даху. У мяне ў роце пісталет, а я думаю, колькі на ім мікробаў.
Усе гэтыя Тайлеравы разважанні пра забойствы і самагубствы адыходзяць на другі план, калі мы назіраем за тым, як наступная шафа саслізгвае долу, як з яе выязджаюць шуфляды і як стосы паперы, падхопленыя ветрам, разлятаюцца навокал.
Восем хвілінаў.
А потым з разбітых вокнаў пачынае валіць дым. Каманда выбохоўцаў падарве першы зарад недзе праз восем хвілінаў. Той справакуе выбух галоўнага зараду, палі абрынуцца, і фотаздымкі будынка «Паркер-Морыс» трапяць ва ўсе падручнікі гісторыі.
Пяць здымкаў. Першы будынак яшчэ стаіць. На другім нахіляецца на восемдзесят градусаў. Потым на семдзесят. На чацвёртым ужо сорак пяць, каркас не вытрымлівае, і хмарачос выгінаецца дугой. На апошнім здымку хмарачос, усе сто дзевяноста адзін паверх, з грукатам абрынаюцца на Нацыянальны музей які і ёсць сапраўднаю мэтаю Тайлера.
Цяпер гэта наш свет, кажа Тайлер, цяпер усе гэтыя старажытныя людзі канчаткова мёртвыя.
Каб я ведаў, чым усё скончыцца, я б лепш памёр і цяпер бы весела бавіў час у раі.
Сем хвілінаў.
Я на даху будынка «Паркер-Морыс» з пісталетам у роце. Пакуль сталы, шафы і кампутары лавінай абрынаюцца на натоўп каля будынка і з разбітых вокнаў валіць дым, а за
тры кварталы адсюль каманда выбохоўцаў адлічвае апошнія хвіліны, я разумею, што ўсё гэта: пісталет, анархія, выбух усё гэта звязана з Марлай Сінгер.
Шэсцьхвілінаў.
У нас тут нешта накшталт трохкутніка. Мне патрэбны Тайлер. Тайлеру Марла. А Марле я.
Мне не патрэбная Марла. А Тайлеру ўжо не патрэбны я. Тут гаворка не пра каханне, калі хочацца пра некага клапаціцца. А пра маёмасць, якой хочацца валодаць.
Без Марлы Тайлер не меў бы нічога.
Пяць хвілінаў.
Можа, мы станем легендай, а можа і не. Думаю, не. Але чакай.
Кім быў бы Ісус, калі б ніхто не напісаў Евангелляў?
Чатыры хвіліны.
Я прыціскаю пісталет языком да шчакі і кажу:
Дык ты хочаш стаць легендай, Тайлер? Чувак, я зраблю цябе легендай. Я быў тут ад самага пачатку.
Я памятаю ўсё.
Тры хвіліны.
Боб абхапіў мяне сваімі вялізнымі рукамі, і цяпер я заціснуты ў цемры між ягоных вісячых потных цыцак, такіх аграмадных, якія маглі быць у Бога. Кожны вечар, калі мы збіраемся тут, у сутарэнні царквы поўна народу: гэта Арт, гэта Пол, гэта Боб... Шырачэзныя плечы Боба наводзілі мяне на думку пра гарызонт. Ягоныя густыя бялявыя валасы выглядалі так, быццам ён выліў на іх цэлы цюбік мусу для ўкладкі, такія яны былі густыя і бялявыя, з роўным праборам.
Абняўшы, ён гладзіць мяне па галаве і прыціскае да сваіх новых цыцак, што з нядаўняга часу ўпрыгожваюць яго шырачэзныя грудзі.
- Усё будзе добра, кажа Боб. Ты паплач.
Усім сваім целам з ног да галавы я адчуваю хімічныя рэакцыі ў Бобавым арганізме, расшчапленне ежы і кіслароду.
- Магчыма, гэта толькі ранняя стадыя, кажа Боб. Магчыма, гэта ўсяго толькі семінома. А ад семіномы ніхто яшчэ не паміраў.
Боб глыбока ўздыхае, і ягоныя плечы ўздымаюцца, а затым апускаюцца, здрыгаючыся дрыг, дрыг, дрыг з кожным усхліпам. Уздымаюцца. Апускаюцца дрыг, дрыг, дрыг.
Я хаджу сюды ўжо два гады, кожны тыдзень. I кожны раз Боб сціскае мяне ў абдымках, а я плачу.
Ты паплач, паплач, кажа Боб, уздыхаючы і ўсхліпваючы хліп, хліп, хліп. Давай, паплач як след.
Ён пры ціскаецца сваім мокрым тварам да макаўкі маёй галавы, і я губляюся ў сабе. Вось тады я і пачынаю плакаць. Паплакаць у задушлівай цемры чыіхсьці абдымкаў, калі бачыш, што ўсе твае дасягненні не вартыя і гарэлага шэлегу сама то!
Чым бы ты ні ганарыўся усё згніе на сметніку.
Я губляюся ў сабе.
Я ўжо амаль тыдзень не магу заснуць.
Вось так я і пазнаёміўся з Марлай Сінгер.
Боб плача, бо паўгода таму яму адрэзалі яйцы. Затым гармонатэрапія для падтрымкі арганізма. I праз падвышаную дозу тэстастэрону ў Боба выраслі цыцкі. Падвысь узровен ь тэстастэрону ў крыві, і аўта-
матычна падвысіцца ўзровень эстрагену каб узнавіць баланс.
Я пачынаю плакаць, бо ў гэты момант жыццё нішто. Нават больш забыццё.
Зашмат эстрагену і сучыныя цыцкі табе гарантаваныя.
Лёгка плакаць, калі разумееш, што ўсе, каго ты любіш, або кінуць цябе, або памруць. На вялікім часавым адрэзку шанцы кожнага з нас на выжыванне роўныя нулю.
Боб любіць мяне, бо думае, што мне таксама адрэзалі яйцы.
У сутарэнні епіскапальнай царквы Святой Тройцы з мэблі толькі дзве клятчастыя патрыманыя канапы. I на дваццаць мужчынаў толькі адна жанчына. Усе разабраліся па парах, большасць з іх плачуць. Некаторыя стаяць, счапіўшыся, як барцы, прыхінуўшы-
ся адно да аднаго, галава да галавы, шчака да шчакі. Мужчына, што ў пары з жанчынай, абаперся на ейныя плечы, абхапіў яе галаву рукамі і рыдае, як дзіця, прыхінуўшыся галавой да ейнай шыі. Яна выкручвае галаву і падносіць да вуснаў цыгарэту.
Я вынырваю з падпахаў Бамбізы Боба.
Маё жыццё скончана, плача Боб. Навошта я яшчэ жыву, я не ведаю.
Адзіная жанчына ў ГПП (групе псіхалагічнай падтрымкі) хворых на рак яйцаў «Будзьма мужыкамі!» курыць пад цяжарам незнаёмца сваю цыгарэту, і раптам нашы вочы сустракаюцца.
Махлярка.
Махлярка.
Махлярка.
Кароткія зблытаныя чорныя валасы, вялікія, як у японскіх анімэшках, вочы, худая,
як шчэпка, з зямлістым тварам, у сукенцы з цёмнымі ружачкамі, як на шпалерах. Я бачыў яе ў маёй ГГІП хворых на сухоты ў пятніцу ўвечары. I ў маёй ГПП хворых на меланому ў сераду. У панядзелак увечары я бачыў яе ў «Шчырых верніках» дыскусійным гуртку хворых на лейкімію. Прабор разбіваў ейныя валасы роўна пасярэдзіне крывой маланкай белага чэрапа.
Знайсці гэтыя групы падтрымкі вельмі проста у іх ва ўсіх такія аптымістычныя і расплывістыя назвы. Мая група ў чацвер увечары для хворых на паразітаў крыві называецца «Волыныя і чыстыя».
Група для паразітаў мозгу называецца «Вышэй да нябёсаў».
I вось апоўдні ў нядзелю ў ГПП «Будзьма мужыкамі!» у сутарэнні епіскапальнай царквы Святой Тройцы гэтая жанчына зноўтут.
Бяда ў тым, што я не магу плакаць, калі яна на мяне глядзіць.
Мая ўлюбёная частка сустрэчы калі мы з Бобам абдымаемся і плачам, страціўшы апошнюю надзею. Мы ўсе заўжды выкладаемся напоўніцу. Гэта адзінае месца, дзе я па-сапраўднаму магу разняволіцца і забыцца.
Гэта мой адпачынак.
У сваю першую групу я прыйшоў два гады таму, пасля чарговага візіту да доктара з прычыны бессані.
Я не спаў тады ўжо тры тыдні. Тры тыдні без сну і я нібыта выйшаў з уласнага цела. Доктар сказаў мне:
Бессань гэта ўсяго толькі сімптом нечага больш сур'ёзнага. Высветліце, у чым сапраўдная прычына немачы, прыслухайцеся да свайго цела.
А мне проста хацелася паспаць. Хацелася некалькі сініх таблетачак аміталу, па дзвесце міліграмаў кожная, сіне-чырвоных пігулак туіналу, чырвоных, як памада, сэканалу.
Доктар параіў мне жаваць карані валяр'яны і рабіць фізічныя практыкаванні. I тады я нарэшце засну.
Калі б хто ўбачыў мой пакамечаны, як падгнілая груша, твар, ён бы падумаў, што я ўжо мёртвы.
Доктар сказаў, што калі я хачу пабачыць сапраўдны боль, мне варта наведаць «Першае прычасце» вечарам у аўторак. Паглядзець на паразітаў мозгу. На дэгенератыўны артрыт. На арганічную мазгавую дысфункцыю. Паглядзець, як бавяць час хворыя на рак.
I я пайшоў.
У першай жа групе я трапіў акурат на самы пачатак сходу. Усе знаёмяцца адно
з адным: гэта Аліса, гэта Брэнда, гэта Довэр. Усе ўсміхаюцца, але кожнаму да галавы ўжо прыстаўлены нябачны пісталет.
Я ніколі не называю свайго сапраўднага імя ў ГПП.
Вось гэты маленькі шкілецік Хлоя. Яна такая худая, што джынсы сумна і спустошана абвісаюць у яе на задніцы. Найгоршае ў ейнай хваробе, кажа Хлоя, што ніхто не хоча займацца з ёй сэксам. Яна выглядала такой хворай, што ёй выплацілі семдзесят пяць тысячаў даляраў па страхоўцы, і адзінае, чаго Хлоя хацела цяпер гэта перапіхнуцца апошні раз. Ніякіх пачуццяў, толькі сэкс.
Што на гэта адказаць мужчыну? Вось ты б што сказаў?
Хлоя ўжо пачала стамляцца паміраць увесь час. Ёй да смерці абрыдла гэтае ля-
чэнне. А яшчэ ў яе дома былі парнаграфічныя фільмы.
Падчас Французскай рэвалюцыі, казала мне Хлоя, жанчыны ў турмах хай то княгіні, баранэсы, маркізы, усе яны шманаліся з першым-лепшым мужыком, які на іх узлезе. Хлоя дыхала мне ў шыю. 3 першым-лепшым. Разумееш? Шманацца, каб бавіць час.
La petite mort, як кажуць французы.
Каб зацікавіць мяне, Хлоя сказала, што дома ў яе ёсць парнушка. Ёсць поперсы. Лубрыканты.
У нармалёвай сітуацыі ў мяне б ужо даўно стаяў. Але гэтая Хлоя сапраўдны шкілет, абцягнуты, замест скуры, плёнкай жоўтага воску.
Пры ейнай знешнасці я пас. Нават горш. Але калі мы сядаем у кола на кашла-
тым дыване, яна ўсё роўна тыкаецца ў мяне плячом. Мы заплюшчваем вочы. Цяпер Хлоіна чарга кіраваць медытацыяй. Яна кажа, што мы ў садзе спакою. Вядзе нас на пагорак, да палаца сямі дзвярэй. У тым палацы сем розных дзвярэй. Зялёныя, жоўтыя, аранжавыя... Хлоя кажа, каб мы адчынялі кожныя... сінія, чырвоныя, белыя... і глядзелі, што там.
Заплюшчыўшы вочы, мы ўяўляем свой боль шарам белага гаючага святла, які лунае ля нашых ног, падымаецца да каленяў, да поясу, да грудзей. Нашы чакры раскрываюцца. Сардэчная чакра. Галаўная чакра. Хлоя вядзе нас у пячоры, дзе кожны мусіць сустрэць жывёліну, якая сімвалізуе ягоную сілу. Я бачу пінгвіна.
Дол пячоры пакрыты лёдам. I пінгвін кажа: Слізгай.
I мы спрытна слізгаем скрозь тунэлі ды галерэі.
Час абдымацца.
Расплюшчыце вочы.
Гэта называецца псіхатэрапеўгычным кантактам, кажа Хлоя. Мы разбіраемся па парах. Хлоя кідаецца мне на шыю і плача. У яе ёсць бялізна без брэтэлек, кажа яна і плача. У яе ёсць усялякія мазі, кайданкі, кажа яна і ўсё плача. А я гляджу, як секундная стрэлка на маім гадзінніку робіць кола адзінаццаць разоў.
Тады, два гады таму, першы раз трапіўшы ў ГПП, я не плакаў. I на другой, і на трэцяй групе я таксама не плакаў. He плакаў я ані на паразітах крыві, ані на раку страўніка, ані на арганічных паразах мозгу.
Калі ў цябе бессань, усё робіцца такім далёкім. Усё копія копіі копіі. Усё так далё-
ка, што ты не можаш ні да чаго дакрануцца і нішто не кранае цябе.
А затым я сустрэў Боба. Калі я прыйшоў у «Будзьма мужыкамі!» ГПГІ хворых на рак яйцаў Боб, гэты лось, гэты шмат сала, наваліўся на мяне і пачаў румзаць. Ён вырас акурат пасярод пакоя, калі прыйшоў час абдымацца. Рукі ўздоўж тулава. Акруглыя плечы колам. Вялізнае ласінае падбароддзе звісае на грудзі, вочы ўжо налітыя слязьмі. Шоргаючы нагамі, ссунуўшы калені, Боб неўпрыкмет праслізнуў праз пакой і наваліўся на мяне.
Распластаўся на мне.
Боб абхапіў мяне сваімі вялізнымі рукамі.
Бамбіза Боб сказаў, што падсеў яшчэ ў маладосці. Калоўся дыянаболам, потым вістролам, стэроідам для скакуноў. Уласная гімнастычная зала, у Боба была свая
гімнастычная зала. Ён быў жанаты тройчы. Ён займаўся калісьці рэкламай свайго прадукту. Мабыць, я нават бачыў яго па тэлеку? Праграма па нарошчванні грудной клеткі была, па сутнасці, ягоным вынаходніцтвам.
Ад такой шчырасці незнаёмцаў я заўжды раблюся, бы гумовы, калі ведаеш, пра што я.
Боб не ведаў. Мабыць, толькі адно з ягоных huevos насамрэч было плоднае, і ён разумеў, чым рызыкуе. Ён расказаў мне пра пасляаперацыйную гармонатэрапію.
Шмат у каго з бодыбілдараў ад перакачкі тэстастэронам вырастаюць так званыя сучыныя цыцкі.
Я спытаў Боба, што значыць huevos.
Huevos, сказаў Боб. Ну, шары, ядры, шуляты. Huevos так у Мексіцы, дзе мы купляем стэроіды, называюцьяйцы.
Тройчы жанаты тройчы разведзены Боб дастае з грашоўніка фотаздымак і паказвае мне на ім ён агромністы і аголены, у бодыбілдарскіх сподніках, падчас нейкага спаборніцтва. Боб кажа, гэта дурацкі лад жыцця, але калі цябе штурхаюць на подыум, а ўзровень тлушчу ў тваім целе зведзены да двух адсоткаў і ад дыўрэцікаў тваё цела робіцца халодным і цвёрдым на дотык, як бетон, святло б'е ў вочы, а гукавая аддача з калонак па вушах, і суддзі кажуцы
- Выцягніце правую чатырохгаловую цягліцу, напружце і трымайце.
- Выцягніце левую руку, напружце біцэпс і трымайце.
Гэта лепш за сапраўднае жыццё.
Але за ўсё трэба плаціць. Такі лад жыцця найкарацейшы шлях займець рак, кажа Боб. Ён страціў усё. У яго было двое
дарослых дзяцей, і хоць бы раз хто з іх яму патэлефанаваў.
Дактары казалі, што была магчымасць пазбавіцца сучыных цыцак. Прарэзаць іх знутры грудзей і выпампаваць вадкасць.
Гэта ўсё, што я памятаю, бо затым Боб абхопліваў мяне сваімі рукамі ды схіляў да мяне галаву. Я губляўся ў забыцці, цёмным і ціхім. Абсалютным. А калі я ўрэшце вызваляўся з абдымкаў, на Бобавай майцы заставаўся мокры адбітак майго твару. Вось як я плакаў.
Усё гэта было два гады таму, у мой першы раз на «Будзьма мужыкамі!».
I пасля амаль на кожнай сутрэчы Бамбіза Боб прымушаў мяне плакаць.
Я больш ніколі не хадзіў да доктара. I я ніколі не жаваў валяр'янавага карэння.
Я адчуваў сябе свабодным. Страта ўсялякай надзеі вось што такое свабода. Я ўвесь час маўчаў, таму ўсе думалі найгоршае. I плакалі больш шчыра. Я плакаў больш шчыра. Паглядзець на зоркі і памерці.
Ніколі яшчэ я не адчуваў сябе настолькі жывым, як вяртаючыся дадому з ГПП. У мяне не было ані раку, ані паразітаў крыві. Я проста быў маленькім цёплым цэнтрам сусвету, вакол якога віравала жыццё.
I я заснуў. Я спаў так, як нават дзеці не спяць.
Штовечар я паміраў. I штовечар нараджаўся зноў.
Я ўваскрасаў.
Два гады перамогаў, да сённяшняга вечара. Бо я не магу плакаць, калі гэтая жанчына на мяне глядзіць. Я не магу сягнуць на самае дно, не магу выратаваць сябе. Язык
слізгае па сухім паднябенні, я моцна кусаю сябе за шчаку. Я не спаў ужо чатыры дні.
Калі яна на мяне глядзіць, я адчуваю сябе манюкам. А яна махлярка. Насамрэч, гэта яна манюка. Напачатку сённяшняй сустрэчы мы знаёмімся: я Боб, я Пол, я Тэры, я Дэвід.
Я ніколі не называю свайго сапраўднага імя.
Гэта тут рак? пытаецца яна.
Затым яна кажа:
Усім прывет. Я Марла Сінгер.
Ніхто ніколі і не сказаў ёй, што гэта за рак. А потым мы ўсе пачалі закалыхваць дзяцей у сабе.
Той мужык усё яшчэ плача ў яе на плячы. Марла зноў зацягваецца цыгарэтай.
Я назіраю за ёй спаміж дрыжачых Бобавых цыцак.
Марла ведае, што я махляр. Пасля таго, як і на другі вечар я ўбачыў яе, я не магу заснуць. Дагэтуль я быў адзіным махляром. Хаця хто ведае, можа, усе гэтыя людзі прыкідваюцца хворымі і ўсе іхныя кашлі і пухліны падман. Нават Бамбіза Боб, гэты лось. Гэты шмат сала.
Вы толькі паглядзіце на ягоную прычоску! Марла курыць і закочвае вочы.
I ў гэты самы момант мана Марлы зліваецца з маёй. I ўсё, што я бачу, гэта адна вялікая мана. Акурат пасярэдзіне ўсёй іхняй праўды. Кожны знаходзіць у сабе мужнасць падзяліцца сваім найжахлівейшым страхам: што смерць няўмольна набліжаецца і ў кожнага ўжо ў роце па пісталеце. Марла ўсё курыць і закочвае вочы, а я, я нікну долу пад хліпаючай шафай-Бобам; і ў гэты момант нават смерць і шанцы на выжы-
ванне робяцца такімі ж несапраўднымі, як штучныя кветкі на тэлеэкране.
- Боб, кажу я, ты мяне расціснеш. Я намагаюся казаць шэптам, але потым не вытрымліваю.
- Боб, я намагаюся прыглушыць голас, але ўрэшце крычу. Боб! Мне трэба ў сарцір!
У туалеце я гляджуся ў люстра над ракавінай. Калі расклад не зменіцца, я пабачу Марлу ў «Вышэй да нябёсаў», групе паразітаў мозгу. Марла там будзе. Вядома ж, Марла там будзе. I вось што я зраблю. Я сяду побач з ёй. I пасля знаёмства, пасля медытацыі, палацу сямі дзвярэй, белага гаючага шару святла, пасля таго, як мы адкрыем нашыя чакры, калі прыйдзе час абдымацца, я схаплю гэтую сучку.
Яна будзе стаяць, бязвольна звесіўшы рукі, і я прашапчу ёй на самае вуха: Марла,
ты бессаромная махлярка. Шыбуй адсюль. Гэта адзіная сапраўдная рэч у маім жыцці, а ты яе ў мяне адымаеш. Ты тут проста турыстка.
Наступнага разу, як мы сустрэнемся, я скажу: Марла, я не магу спаць, калі ты тут. А мне гэта трэба. Валі адсюль.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Мінеапаліса.
Пры кожным узлёце, кожнай пасадцы, калі самалёт нахіляўся ўбок, я маліўся, каб мы разбіліся. У гэты момант, калі мы на валаску ад смерці, бездапаможныя чалавечкі, як селядцы, напханыя ў бляшанку, бессань змяняецца дрымотай.
Вось так я і пазнаёміўся з Тайлерам Дэрдэнам.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Чыкага.
Нью-Ёрка.
Бостана.
Тайлер падпрацоўваў кінамеханікам. Па складзе характару Тайлер мог працаваць толькі ўначы. Калі захварэе хто з асноўных кінамеханікаў, яму тэлефанавалі з п рафсаюза.
Адны людзі «совы», іншыя «жаўрукі». Я «жаўрук», і магу працаваць толькі ўдзень.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Вашынгтона.
Калі раптам памрэш у камандзіроўцы, сума страхоўкі павялічваецца ўтрая. Я маліўся на ўраган. Я маліўся, каб у турбіны зацягнула пеліканаў, каб адкруціліся шрубы або заледзянелі крылы. ГІры ўзлёце, калі
самалёт прыціскаўся да ўзлётна-пасадачнай паласы і закрылкі адкідаліся ўверх, спінкі нашых крэслаў у вертыкальным становішчы, адкідныя столікі складзеныя, уся ручная паклажа на багажных паліцах над галавой, і ўсе цыгарэты пагашаныя, калі самалёт набліжаўся да канца ўзлётнай паласы; я маліўся, каб мы разбіліся.
Прачынаешся ў Вашынгтоне.
Тайлер сядзеў у апаратнай і пераключаў праектары, у самых старых кінатэатрах. Рабіў пераход з паста на пост. У апаратнай заўсёды два праектары, і адзін з іх працуе.
Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
У другім праектары ўжо зараджаная шпуля з наступнай часткай фільма. Бальшыня стужак складаецца з шасці-сямі такіх частак, што круцяць па парадку. У новых кінатэатрах іх усе склейваюць у адну вялікую
паўтараметровую бабіну. Таму другі праектар непатрэбны, і не трэба пераключацца сюды-туды: пстрык, першая стужка, пстрык, другая стужка на другім праектары, пстрык, трэцяя стужка на першым і г. д.
Пстрык.
Прачынаешся ў Сіэтле.
У самалёце я вымаю ламінаваную інструкцыю з кішэні крэсла і разглядаю на ёй людзей. Вось жанчына з цёмнымі распушчанымі валасамі плыве пасярод акіяну, прыціскаючы да грудзей падушку. Вочы шырока расплюшчаныя, але на твары нуль эмоцыяў. На другім малюнку людзі, спакойныя, як індыйскія каровы, цягнуцца да кіслародных масак, што звісаюць са столі.
Гэта, мабыць, аварыя.
Авой!
У салоне падае ціск.
Авохці мне!
Прачынаешся. У Дэтройце.
Стары кінатэатр, новы. Каб перавезці фільм у іншы кінатэатр, Тайлер мусіць зноў падзяліць стужку на шэсць-сем частак, упакаваць іх у рулоны і скласці ў два шасцікутныя сталёвыя кантэйнеры з ручкамі. Падымі адзін такі і звіх пляча табе гарантаваны. Такія яны важкія.
Акрамя таго, што Тайлер працуе кінамеханікам на прафсаюз, ён яшчэ й падпрацоўвае афіцыянтам у крутым гатэлі ў цэнтры горада, абслугоўвае банкеты. He ведаю, колькі ўжо часу Тайлер працаваў начамі, калі я не мог заснуць.
У старых кінатэатрах, дзе фільм круцяць два праектары, кінамеханік павінен пільнаваць, калі пераключаць праектары з дакладнасцю да долі секунды, каб гледачы не
заўважылі, дзе заканчваецца адна частка і пачынаецца другая. Трэба сачыць, калі ў правым верхнім куце экрана з'явяцца белыя кропкі. Гэта сігнал. Глядзі ўважліва і калі ўбачыш іх, значыцца, стужка восьвось скончыцца.
Кінамеханікі называюць іх «прапалінамі».
Першая белая кропка двуххвілінная гатоўнасць. Трэба запусціць другі праектар, каб ён набраў абароты.
Другая белая кропка пяцісекундная гатоўнасць. Ты стаіш, хвалюешся паміж праектарамі. У апаратнай нясцерпна горача ад ксенонавых лямпачак. Глянеш на іх наўпрост можаш саслепнуць. На экране мільгае першая кропка. Гук у кіно ідзе праз вялікі дынамік за экранам. Але апаратная кінамеханіка гукаізаляваная, каб у зале не было чуваць ляскату «зорачак», што кру-
ця ць стужку праз аб'ектыў з хуткасцю амаль два метры за секунду, трыццаць кадраў на метр, шэсцьдзясят кадраў за секунду, што ляскочуць, нібы шматствольны кулямёт Гетлінга. Ты стаіш між двума запушчанымі праектарамі і трымаешся за ручкі засланак на іх. У зусім старых экземплярах у гэты момант сігнальны званок папярэджвае пра пераключэнне праектара.
Нават у фільмах па тэлебачанні белыя кропкі ўсё адно застаюцца. Нават на відэа ў самалётах.
Чым больш стужкі намотваецца на прымальную бабіну, тым павольней яна круціцца, а падавальная наадварот, хутчэй. Калі стужка сканчаецца, падавальная бабіна круціцца так хутка, што звініць сігнальны званок рыхтуйся пераключаць праектары.
У цемры апаратнай горача ад ксенонавых лямпачак усярэдзіне праектараў і звініць сігнальны званок. А ты стаіш сабе між праектарамі рукі на ручках засланак і сочыш. Мільгае другая кропка. Лічыш да пяці. Апускаеш адну засланку. I адначасова падымаеш другую.
Пстрык.
фільм працягваецца.
Ніхто ў зале нічога не заўважыў.
Калі на падавальнай бабіне ёсць званок, можна крыху падрамаць. Кінамеханікі заўжды займаюцца тым, чым, па ідэі, займацца не павінны. Але званок ёсць далёка не ў кожным праектары. Дома часам прачынаешся ўначы ад жаху, што заснуў у апаратнай і прапусціў пераход. Гледачы будуць лаяцца ты сапсаваў кіно іхнай мары. I разам з дырэкта-
рам кінатэатра будуць абрываць тэлефон у прафсаюзе.
Прачынаешся ў Сан-Дыега.
У кожнай вандроўцы з табой цуд маленькага жыцця. У гатэлі маленечкія кавалкі мыла, маленечкія пакецікі шампуню, маленечкія порцыі крэму, маленечкія флаконы паласкальніка для рота, аднаразовыя зубныя шчоткі. Паспрабуй уціснуцца ў звычайнае самалётнае крэсла, і адразу адчуеш сябе волатам, бо плечы ў цябе робяцца занадта шырокімі. А ногі раптам вырастаюць, нібы ў Алісы з Краіны цудаў, на некалькі кіламетраў і ўжо кранаюць ногі пасажыра наперадзе. А вось і абед маленькі набор «Збяры кураня», такая сабе забаўка, каб хоць нечым заняць пасажыраў у палёце.
Загараецца надпіс: «Зашпіліце рамяні бяспекі», і з дынамікаў чуецца:
Калі ласка, заставайцеся на сваіх месцах.
Прачынаешся ў Чыкага.
Часам Тайлер падхопліваецца ўначы ад жаху, што не пераключыў праектара, што стужка парвалася або саслізнула і «зорачкі» дзіравяць гукавую дарожку.
I пасля, калі святло ад ксенонавай лямпачкі праходзіць праз гэтыя дзіркі ў гукавой дарожцы, замест словаў чуваць толькі «фыр-фыр-фыр», як ад прапелера.
Што яшчэ нельга рабіць кінамеханіку? Тайлер выразае з фільмаў найлепшыя кадры і робіць з іх слайды. Кожны памятае першы фільм з поўнай агалёнкай у выкананні Энджы Дыкінсан.
Пакуль гэты фільм дайшоў з кінатэатраў Заходняга ўзбярэжжа да Усходняга, сцэна з аголенай Энджы знікла. Спачатку адзін
кінамеханік узяў сабе кадр. Потым другі. Усе хацелі слайд з аголенай Энджы Дыкінсан. А калі парнаграфія трапіла ў кінатэатры, гэтыя кінамеханікі назбіралі сабе такія калекцыі слайдаў легенды хадзілі!
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Сіэтла.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса.
Самалёт сёння амаль пусты, таму можна спакойна падняць падлокатні і расцягнуцца. Можна выпрастацца, легчы зігзагам, разагнуць калені, спіну, раскінуць рукі, разлегчыся на тры ці чатыры сядзенні. Я пераводжу гадзіннік на дзве гадзіны назад ці на тры наперад. Ціхаакіянскі, Горны, Цэнтральны або Усходні пояс. Гадзіна туды, гадзіна сюды.
Гэта наша жыццё. I яго ўсё менш з кожнай хвілінай.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Кліўленда.
Прачынаешся ў Сіэтле. Зноў.
Ты кінамеханік, ты стомлены і злосны. Але што горш табе нудна. Так нудна, што ты бярэш які-небудзь кадр з чужых порнакалекцыяў, прыхаваных у кабінцы, і даклейваеш чырвоны ўсторкнуты чэлес або разяўленую вільготную похву буйным планам у стужку.
Вось, напрыклад, кіно пра прыгоды жывёлак: недзе ў дарозе сям'я забываецца на ката і сабаку, і тыя самі шукаюць дарогу дадому. На трэцяй шпулі, акурат пасля таго, як котз сабакам пад'елі са сметніцы і гавораць па-чалавечы, праблісквае вялізарны струк.
Тайлеравы штукі.
Кожны кадр знаходзіцца на экране адну шасцідзясятую секунды. Падзялі секунду
на шэсцьдзясят столькі доўжыцца эрэкцыя. Гледачы жуюць свой поп-корн а над імі тырчыцьжудасны слізкі чырвоны струк, у чатыры паверхі велічынёй. I ніхто яго не бачыць.
Зноў прачынаешся ў Бостане.
Гэтыя падарожжы сапраўдны жах. Калі мой бос не хоча ехаць на нейкую сустрэчу, ён пасылае мяне. Я ўсё занатоўваю. Мы з вамі яшчэ звяжамся.
Ёсць у мяне адна формулка, на ўсе выпадкі жыцця. Сакрэтная.
Нічога складанага звычайная арыфметыка.
Тэкставая задачка.
Напрыклад: новая машына, выпушчаная маёй кампаніяй, едзе з Чыкага на захад з хуткасцю пад сто кіламетраў за гадзіну, тут закліньвае задні дыферэнцыял машы-
на трапляе ў аварыю і згарае разам з усімі пасажырамі. Пытанне: ці павінна мая кампанія праз гэта адклікаць усю серыю?
Бярэш колькасць прададзеных аўтамабіляў (А), памнажаеш на імавернасць аварыі (В) і памнажаеш на сярэднюю суму кампенсацыі без судовай працэдуры (С).
А памножыць на В памножыць на С роўна X. Такія будуць выдаткі, калі не адклікаць прадукцыю.
Калі X большы за выдаткі на адкліканне, мы адклікаем усю серыю аўтамабіляў, і ўсе застаюцца жывыя-здаровыя.
Калі X меншы за выдаткі на адкліканне, тады не адклікаем.
Куды б я ні паехаў, паўсюль мяне чакаюць абгарэлыя і пакарабачаныя каркасы аўтамабіляў. Я ведаю ўсе гэтыя хітрыкі. Хай толькі паспрабуюць мяне звольніць.
Гатэль, рэстаран. Паўсюль я спрабую завязаць маленькае сяброўства з суседзямі. Ад Бостана да Сан-Дыега, ад Сан-Дыега да Дэтройта.
Я каардынатар па адкліканнях, кажу я сваім аднаразовым сябрам насупраць, але я збіраюся зрабіць кар'еру пасудамыйніка.
Зноў прачынаешся ў Чыкага.
I Тайлер пачаў даклейваць парнуху куды толькі можна. Струкі буйным планам, набрынялыя крывёю похвы на ўвесь экран, велічынёй у чатыры паверхі, у самы разгар танца Папялушкі і яе чароўнага прынца. I людзі глядзелі, і ніхто не скардзіўся. Людзі далей елі і пілі, але нешта было не так. Ім робіцца млосна, яны пачынаюць плакаць, самі не ведаючы з чаго. Толькі калібры магла б заспець Тайлера за гэтым.
Прачынаешся ў аэрапорце імя Джона Кенэдзі.
Падчас пасадкі я ператвараюся ў маленькі клубок нерваў, калі адно шасі з глухім стукам датыкаецца да зямлі, і самалёт нахіляецца так, быццам вагаецца: ці то яму сесці, ці то перакуліцца. У гэты момант мне пляваць на ўсё. Паглядзець на зоркі і памерці. Пляваць на багаж. На ўсё пляваць. На непрыемны пах з роту. За вокнамі цемень, недзе адзаду равуць турбіны. Самалёт хіліцца на бок. Турбіны равуць. Больш не давядзецца афармляць справаздачаў па камандзіроўцы для аплаты выдаткаў звыш дваццаці пяці даляраў неабходныя чэкі. Болыв не давядзецца стрыгчыся.
Глухі стук і другое шасі апускаецца на зямлю. Сотні рамянёў бяспекі рас-
шпільваюцца на стаката. I твой аднаразовы сябар, побач з якім ты ледзь не памёр, кажа:
Спадзяюся, вы паспееце на свой самалёт. Ага, я таксама.
Вось і мінула тваё імгненне. А жыццё працягваецца.
Неяк так, зусім выпадкова, я і сустрэў Тайлера.
Я тады быў у адпачынку.
Прачынаешся ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса.
Зноў.
Я сустрэў Тайлера на нудысцкім пляжы. Стаяў канец жніўня, а я заснуў. Тайлер быў голы і потны, увесь у пяску, мокрыя тонкія валасы спадалі яму на вочы.
Тайлер даволі доўга сноўдаўся побач, перш чым мы пазнаёміліся.
Ён выцягваў з вады бярвёны, прынесеныя прыбоем, далей на пляж. Ён ужо ўкапаў у мокры пясок чатыры бярвёны, вышынёю амаль з яго самога, паўколам, за пяць сантыметраў адно ад аднаго. Калі я прачнуўся, Тайлер цягнуў пятае. Ён выкапаў яміну ля аднаго канца бервяна і пачаў падымаць другі, пакуль яно не ўвайшло ў яміну і не стала амаль вертыкальна.
Прачынаешся на пляжы.
Акрамя нас там нікога больш не было.
Затым Тайлер правёў палкай на пяску рысу за пару метраў ад канструкцыі і зноў стаў трамбаваць пясок, каб выраўняць бервяно.
Акрамя мяне ніхто больш гэтага не бачыў.
Тайлер гукнуў:
He ведаеш, якая гадзіна?
Я заўсёды нашу гадзіннік.
He ведаеш, якая гадзіна?
Дзе? запытаўся я.
Тут і цяпер, адказаў Тайлер.
Было 16:06.
Праз нейкі час Тайлер сеў па-турэцку ў ценю ўкапаных бярвёнаў. Ён пасядзеў так пару хвілінаў, затым узняўся, паплаваў, нацягнуў тэніску, спартовыя нагавіцы і ўжо сабраўся сыходзіць. Мне карцела спытаць.
Мне хацелася ведаць, чым займаўся Тайлер, пакуль я спаў.
Калі б я прачнуўся ў іншым месцы ў іншы час ці мог бы я прачнуцца іншым чалавекам?
Я запытаўся ў Тайлера, ці не мастак ён.
Тайлер паціснуў плячыма і растлумачыў мне, што ўкапаныя бярвёны знізу шырэйшыя. Затым паказаў рысу на пяску і патлу-
мачыў, як ён замерыў па ёй цень ад кожнага бервяна.
Часам прачынаешся і не ведаеш, дзе ты.
У Тайлера атрымаўся цень вялізарнай рукі. Толькі цяпер вялікі палец быў у дзесяць разоў карацейшы за астатнія, даўгія, як у Насферату. Але дакладна а палове пятай, казаў Тайлер, рука была сама дасканаласць. Усяго на адну хвіліну. I адну хвіліну Тайлер сядзеў на далоні створанай ім дасканал асці.
Прачынаешся ў... нідзе.
Хопіць і хвіліны, казаў Тайлер. Хай чалавек аддасць дзеля яе ўсе сілы, але адзіная хвіліна дасканаласці таго вартая. Імгненне гэта найбольшае, чаго можна чакаць ад дасканаласці.
Прачынаешся і... досыць!
Яго звалі Тайлер Дэрдэн. Ён быў кінамеханікам, сябрам прафсаюза. А таксама п pa-
цаваў афіцыянта м у гатэлі, у цэнтры горада.
Ён пакінуў мне свой тэлефон.
Вось так мы і пазнаёміліся.
Усе пастаянныя паразіты сёння ў зборы. На «Вышэй да нябёсаў» заўжды шмат народу. Гэта Пітэр, гэта Альда, а гэта Марсі.
Прывітанне.
Спачатку усе знаёмяцца. Сябры, гэта Марла Сінгер. Яна тут упершыню.
Прывітанне, Марла.
У «Вышэй да нябёсаў» мы пачынаем з «хвілінкі-навінкі». Насамрэч наша група не называецца «Паразітычныя паразіты
мозгу». Ніхто ніколі не скажа «паразіт». Вечна ўсе вось-вось акрыяюць. Ах, гэты новы прэпарат! Вечна ва ўсіх найгоршае ўжо прамінула. Хаця ва ўсіх вочы на лоб лезуць бо пяць дзён ужо, як не перастае балець галава. Вось жанчына выцірае мімавольныя слёзы. У кожнага на грудзях бэджык з і мем. Ужо год, як вы сустракаецеся кожны аўторак, але яны ўсё адно падыходзяць да цябе знаёміцца, працягваючы руку і гледзячы на твой бэджык.
Здаецца, мы не знаёмыя.
Ніхто ніколі не скажа «паразіты». Усе кажуць «узбуджальнік хваробы».
Ніхто не кажа «ацаленне». Усе кажуць «лекаванне».
Падчас «хвілінкі-навінкі» хто-небудзь абавязкова апавядае, як «узбуджальнік» пранік у ягоны хрыбет і раптам левая рука пе-
растала слухацца. Хтосьці абавязкова кажа, што «ўзбуджальнік» высушыў кару ягонага мозгу, і той цяпер адыходзіць ад чэрапа, выклікаючы прыпадкі.
Апошняга разу адна жанчына яна назвалася Хлояй падзялілася з намі адзінай сваёй добрай навіной. Яна цяжка паднялася на ногі, абапіраючыся на падлокатні драўлянага крэсла, і сказала, што больш не баіцца смерці.
Сёння, пасля знаёмства і «хвілінкі-навінкі» незнаёмая дзяўчына з іменем Глэнда на бэджы кажа, што яна сястра Хлоі і што а другой гадзіне ночы ў мінулы аўторак Хлоя ўрэшце памерла.
Ах, гэта, мабыць, так міла! Два гады Хлоя штоаўторак плакала ў мяне на плячы, а цяпер яна мёртвая, закапаная, спаленая, у гаршчку, у маўзалеі, у калумбарыі. Вось
доказ таго, што сёння ты мысліш, сноўдаешся туды-сюды, а заўтра станеш халодным перагноем, сняданкам для чарвякоў. Вось ён, дзівосны цуд смерці якім жа мілым ён мог бы быць, калі б не гэтая...
Марла.
Яна зноў глядзіць на мяне, нібы я тут адзіны паразіт мозгу.
Манюка.
Махлярка.
Так, Марла махлярка. I ты махляр. I ўсе навокал, калі здрыгаюцца ў сутаргах, падаюць, скуголячы, на падлогу, і джынсы ў іх між ног робяцца цёмна-сінімі. Так, усё гэта тэатр.
Чамусьці з медытацыяй у мяне сёння нічога не выходзіць. За кожнымі з сямі дзвярэй лалаца, за зялёнымі, аранжавымі дзвярыма Марла. За сінімі таксама Марла.
У пячоры я бачу жывёліну, што сімвалізуе маю сілу, і гэтая жывёліна Марла. Яна курыць цыгарэту, закочвае вочы. Махлярка. У яе чорныя валасы і пульхныя французскія вусны, мяккія, як скураная італьянская KaHana. Махлярка. Ад яе не ўцячэш.
А Хлоя не прыкідвалася.
Хлоя выглядала, як шкілет Джоні Мітчэл, калі прымусіць яго ўсміхацца, праходзіцца па зале на вечарыне і з усімі быць суперветлівым. Уяўляеш, Хлоя шкілет знакамітасці, памерам з кузурку, бегае па сутарэннях і галерэях сваіх вантробаў а другой гадзіне ночы. Удары сэрца нібы сірэна над галавой: «Увага! Да смерці засталося дзесяць, дзевяць, восем секунд. Смерць наступіць праз праз сем, шэсць...»
Ноч. Хлоя бяжыць лабірынтамі сваіх пульсуючых венаў і пратокаў з гарачай лімфай.
Нервы як нябачная павута ў тканках. Гнайнікі ў гэтай павуце нібы гарачыя белыя перліны.
Голас над галавой: «Ачысціць кішэчнік праз дзесяць, дзевяць, восем, сем...»
«Ачысціць душу праз дзесяць, дзевяць, восем...»
Адмаўляюць ныркі, і Хлоя хлюпае нагамі па лужынах вадкасці, што выцякае з іх.
«...Да смерці пяць...»
«...Пяць, чатыры...»
«...Чатыры...»
Вось яна бачыць, як паразіты размалёўваюць ейнае сэрца.
«...Чатыры, тры...»
«...Тры, дзве...»
Хлоя караскаецца ўгору, чапляючыся рукамі за здзервянелыя тканкі свайго горла.
«...Смерць наступіць праз тры, дзве...» Месяцовае святло ліецца ў яе адкрыты рот.
«Апошні ўдых!»
Ачысціць цела!
«Хутчэй!»
Душа пакідае цела.
«Хутчэй!»
Надыходзіць смерць.
«Хутчэй!»
Ах, гэта, мабыць, так міла! Я ўсё яшчэ адчуваю цеплыню Хлоінага цела, а недзе там Хлоя ўжо мёртвая.
Але гэтая Марла, яна ўсё глядзіць на мяне.
Падчас медытацыі я разводжу рукі, каб абняць сваё ўнутранае дзіця. А гэтае дзіця Марла, з цыгарэтай у роце. I ніякага табе белага гаючага шара святла. Манюка. Ніякіх табе чакраў. Уявіце, вашы чакры павольна раскрываюцца, як кветкі, і ўсярэдзіне кожнай з іх выбух пяшчотнага святла.
Манюка.
Mae чакры не раскрываюцца.
Калі медытацыя заканчваецца, усе пацягваюцца, круцяць галовамі, шукаючы сабе пару, і дапамагаюць адно адному ўзняцца на ногі. Тэрапеўтычны фізічны кантакт. Абдымкі. Я раблю тры крокі і апынаюся перад Марлай. Яна глядзіць на мяне, а я сачу за іншымі, чакаю сігналу.
А вось і сігнал давайце ўсе абдымемся.
Я сціскаю ў абдымках Марлу.
Знайдзіце сёння чалавека, які вас зразумее.
Марла стаіць, утыкнуўшы свае пракураныя рукі ў бокі.
Падзяліцеся сваімі пачуццямі.
Марла не хворая на рак ядраў. He хворая яна і на сухоты. Яна не памірае. Ну, канечне, калі абстрагавацца і паглядзець па-філа-
софску, мы ўсе паміраем. Але Марла не памірае так, як памірала Хлоя.
Адкрыйцеся.
Ну, Марла, як табе ядры, га?
Адкрыйцеся напоўніцу.
Шыбуй адсюль, Марла. Шыбуй адсюль.
Чуеш?
Паплачце, не стрымлівайце сябе.
Марла ўтаропілася ў мяне. Вочы ў яе брунатныя. Вушы праколатыя і без завушніцаў. Вусны абветраныя.
He стрымлівайцеся, паплачце!
Ты таксама не паміраеш, кажа Марла.
Вакол нас усе рыдаюць адзін у аднога на плячы.
Закладзеш мяне, кажа Марла, я цябе таксама закладу.
Мы можам ладзяліць групы, кажу я. Бяры косці, паразітаў мозгу і сухоты. А мне заста-
нуцца рак ядраў, паразіты крыві і арганічная дысфункцыя мозгу.
А рак кішэчніка?
Якая разумная дзяўчынка.
Добра, падзелім рак кішэчніка. Табе першы, трэці тыдзень, мне другі, чацверты.
He, кажа Марла. Яна хоча ўсё: ракі, паразітаў. Марла прымружвае вочы. Яна і падумаць ніколі не магла, што можа так цудоўна сябе адчуваць. Ніколі яшчэ яна не адчувала сябе настолькі жывой. Нават прышчыкі пачалі праходзіць. Марла ніколі ў жыцці не бачыла мерцвякоў. Жыццё не мела сэнсу, бо не было з чым яго параўнаць. А цяпер былі і паміранне, і смерць, і страта, і смутак. Слёзы і ўсхліпы, жах і згрызоты. Цяпер калі яна ведае, куды мы ўсе коцімся, Марла смакуе кожнае імгненне.
He, яна не аддасць ніводнай групы.
Я ні за што не вярнуся да ранейшага жыцця, кажа Марла. Раней я працавала ў пахавальным бюро, каб лавіць кайф толькі з таго, што дыхаю. Ну а што, калі я не магла знайсці працу па спецыяльнасці?
Вось і шыбуй назад у сваё лахавальнае бюро, кажу я.
Пахаванне нішто ў параўнанні з гэтым. Пахаванне усяго толькі цырымонія. А тут ты па-сапраўднаму адчуваеш смерць.
Пары вакол нас з Марлай абціраюць слёзы, шморгаюць насамі, паляпваюць адзін аднаго па спінах і разыходзяцца.
Нам нельга хадзіць разам, кажу я Марле.
- Дык не хадзі.
А мне гэта трэба.
- Пахадзі на хаўтуры.
Пары распаліся, і ўсе ўжо бяруцца за рукі для завяршальнай малітвы. Я адпускаю Марлу.
Колькі ты ўжо сюды ходзіш?
Завяршальная малітва.
Два гады.
Нехта бярэ маю руку. Нехта руку Марлы. Усе становяцца ў кола, узяўшыся за рукі.
Звычайна падчас гэтых малітваў мне робіцца цяжка дыхаць. Божа, блаславі нас. Блаславі нас у нашым гневе і страху.
Два гады? нахіляючы да мяне галаву, шэпча Марла.
Блаславі і абарані нас. Усе, хто мог мяне тут убачыць цягам двух гадоў, або ачунялі, або памерлі. У кожным разе, сюды яны больш не вярталіся.
Дапамажы нам, Божа! Дапамажы.
- Добра, кажа Марла, добра, забірай рак ядраў.
Бамбіза Боб, гэты тоўсты боўдзіла, аблівае мяне слязьмі.
Дзякуй Табе, Божа.
Дапамажы нам на жыццёвых шляхах нашых. Дай нам мір і згоду.
- Ды няма за што.
Вось так я і пазнаёміўся з Марлай.
Хлапец са службы бяспекі ўсё мне растлумачыў.
Калі валізка цікае у багажным аддзеле ўсім пляваць. Гэты хлапец, ён называў багажны аддзел «кідаламі». Сучасныя бомбы не цікаюць. Але калі валізка вібруе, гэтыя «кідалы» клічуць паліцыю.
Вось так я і стаў жыць у Тайлера праз чуйнасць авіякампаніяў да вібрацыяў багажу.
Я вяртаўся дадому з Даласа, і ў мяне ўсё было ў адной валізе. Калі шмат лётаеш, бярэш з сабой адно і тое ж. Шэсць белых кашуляў. Дзве пары чорных нагавіцаў. Неабходны для выжывання мінімум.
Дарожны будзільнік.
Электрагаляк на батарэйках.
Зубную шчотку.
Шэсць споднікаў.
Шэсць параў чорных шкарпэтак.
Ад хлапца са службы бяспекі я даведаўся, што ў Вашынгтоне на пагрузцы мая валіза вібравала. Таму паліцыя яе зняла. А ў мяне ўсё было ў гэтай валізе. Кантэйнер пад кантактныя лінзы. Чырвоны гальштук у сінюю палоску. Сіні у чырвоную палоску. Тое былі не якія там клубныя, а сапраўдныя бізнес-гальштукі. I адзін чыста чырвоны.
Гэты спіс вісеў у мяне на дзвярах спальні.
Я жыву ў кватэры на пятнаццатым паверсе кааператыўнага дома. Гэткай сабе шафе з шуфлядамі для ўдоваў і маладых спецыялістаў. У рэкламнай брашурцы абяцалі падлогу, столь і сцены ў паўметра бетону паміж мною і любым музычным цэнтрам ці тэлевізарам у суседзяў. Паўметра бетону і кандыцыянер. Адно толькі вокны не адчыняюцца. Таму нават нягледзячы на кляновы паркет і вылючальнікі з рэгуляваннем яркасці, усе сто шэсцьдзясят кв. м гэтага паветранепранікальнага збана пахнуць тваім нядаўнім абедам або шлакамі, толькі што змытымі ў прыбіральні.
Вось, плюс яшчэ сталешніцы з натуральнага дрэва на кухні і нізкаволыная сістэма асвятлення са зменнымі кірункамі.
Але ўсё ж паўметра бетону важкі аргумент, калі ў тваёй суседкі села батарэйка
ў слыхавым апараце, і яна глядзіць тэлешоў, урубіўшы гук на ўсю моц. Або калі ад вулканічнага выбуху газу вылятаюць вокны на ўсю сцяну, і ахопленыя полымем рэшткі тваёй мэблі і тваіх рэчаў, так што твая кватэра толькі яна адна ператвараецца ў абвугленую бетонную дзірку ў будынку.
Такое здараецца.
Посуд ручное працы з зялёнага шкла, з маленькімі бурбалкамі, шурпатасцямі і пясчынкамі без сумневу, праца шчырых, простых, працалюбных тубыльцаў якая розніца, адкуль ну дык вось, гэты посуд ад выбуху таксама ляціць праз вакно. Зрываюцца і лятуць, дагараючы шматкамі ў паветры, даўжэзныя фіранкі.
Усё гэтае спакмяннё ляціць у языках полымя з вышыні пятнаццатага паверха і градам аскепкаў абрынаецца на машыны долу.
А я сплю сабе ў самалёце, што ляціць на захад з хуткасцю 0.83 Маха (або 455 міляў за гадзіну сапраўдная хуткасць самалёта), між тым, як ФБР правярае ў аэрапорце Вашынгтона маю валізу шукае бомбу. У дзевяці з дзесяцёх выпадкаў, кажа хлапец са службы бяспекі, гэта электрагаляк. I гэта быў мой электрагаляк. У астатніх выпадках гэта вібратар.
Гэтак казаўхлапец са службы бяспекі. Калі я ўжо прыляцеў без багажу і збіраўся ўзяць таксі дадому, дзе мяне чакалі раскіданыя па зямлі ашмёткі паркалёвых прасцінаў.
Уяві, кажа ён, ты паведамляеш пасажырцы, што ейны багаж застаўся на ўсходнім узбярэжжы праз вібратар. А часам такое здараецца і з мужыкамі. Палітыка авіякампаніяў ані знака, каму належыць вібратар. Трэба казаць «нечы» вібратар.
Нельга «ваш вібратар».
Ніколі, ні пры якіх абставінах нельга казаць «выпадкова ўключыўся ваш вібратар».
Уключыўся нечы вібратар, узнікла надзвычайная сітуацыя, спатрэбілася эвакуяваць ваш багаж.
Ішоўдождж, калі я прачнуўся, каб зрабіць перасадку ў Дэнверы.
Ішоў дождж, калі я прачнуўся перад самай пасадкай. Вось я і дома.
«Паважаныя пасажыры, калі ласка, не забывайцеся на свае рэчы...» I раптам я чую сваё імя. Маўляў, падыдзіце, калі ласка, да выхаду, вас чакае прадстаўнік авіякампаніі.
Я пераводжу гадзіннік на тры гадзіны назад. I ўсё адно ужо за поўнач.
Ля выхаду мяне чакаў прадстаўнік авіякампаніі і той хлапец са службы бяспекі.
Ха-ха, электрагаляк затрымаў ваш багаж у Вашынгтоне! Ён назваў багажны аддзел «кідаламі». Потым «рабаўнікамі». Мне яшчэ пашанцавала, сказаў хлапец, што гэта хоць не вібратар. А потым, мабыць, таму, што я мужык, і ён мужык і што часу першая гадзіна ночы, і мабыць, каб рассмяшыць мяне, ён сказаў, што сцюардэса на прафесійным жаргоне «паветрахеса». Ён казаў так, нібы на ім была ўніформа пілота, белая кашуля з маленькімі пагонамі ды сіні гальштук. Ён сказаў, што мой багаж праверылі і ён прыбудзе наступнага дня.
Ахоўнік папрасіў мяне назваць свае імя, адрас і тэлефон. А потым спытаў, якая розніца між прэзерватывам і кабінай экіпажа.
У прэзерватыў уторкнецца толькі адзін член, сказаў ён.
Я аддаў таксісту апошнія дзесяць баксаў.
Паліцэйскія з участку таксама ўсё выпытвалі.
Мой электрагаляк праверана: не бомба па-ранейшаму заставаўся за тры часавыя паясы ад мяне.
А нешта сапраўдная вялікая бомба разнесла мае па-майстэрску зробленыя столікі «Ньюрунда» ў форме зялёна-лімонавага «інь» і аранжавага «ян», злучаных у кола. Цяпер ад іх засталіся толькі трэскі.
Мой камплект мяккай мэблі «Хапаранда», абшытай аранжавай тканінай, дызайну Эрыкі Пекары. Цяпер ён куча друзу.
I я быў не адзіным нявольнікам свайго гнязда. Я ведаю людзей, якія раней гарталі ў прыбіральні «Плэйбой», а цяпер мэблевыя каталогі «Ікея».
У нас ва ўсіх аднолькавыя крэслы «Ёханэсгоў» у зялёную палоску дызайну Стрынэ. Mae, абгарэлыя, ляснуліся з пятнаццатага паверха акурату фантан.
У нас ва ўсіх аднолькавыя папяровыя лямпы «Рыслямпа/Хар», зробленыя з дроту і экалагічна чыстай нябеленай паперы. Ад маіх засталіся толькі канфеці.
Усё гэта дзякуючы чытанню ў прыбіральні.
Сталовыя прыборы «Але». Няржаўная сталь. Можна мыцьу пасудамыйнай машыне.
Насценны гадзіннік «Вільд» з ацынкаванай сталі. Як я мог выстаяць?!
Камплект палічак «Кліпск». He, ну як тут выстаіш!
Скрынкі для капелюшоў «Хемліг». Бяру!
Раскіданыя рэшткі ўсяго гэтага блішчэлі на вуліцы каля майго дома.
Набор падкоўдранікаў «Момала» дызайну Томаса Хэрыла. Розных колераў у асартыменце:
Архідэя.
Фуксія.
Кобальтавая сінь.
Чорнае дрэва.
Чорны бурштын.
Яечная шкарлупа або верас.
Ды я цэлае жыццё паклаў, каб усё гэта набыць!
Mae журнальныя столікі «Калікс», пакрытыя цёмным лакам.
Mae столікі-матрункі «Стэг».
Купляеш мэблю, кажаш сабе: з гэтай канапай мне ўжо да канца жыцця ніякай іншай не трэба. Купляеш, год-другі ты ўпэўнены: што б ні здарылася, прынамсі, з канапай у цябе поўны ажур. Затым ідэальны на-
бор посуду. Ложак, пра які можна толькі марыць. Фіранкі. Дыван.
А затым тваё гняздзечка ператвараецца ў пастку. Раней ты валодаў рэчамі, цяпер яны табой.
Пакуль не вяртаешся аднойчы дахаты з аэрапорту...
Раптам з ніадкуль паўстае швейцар і паведамляе: у вашай кватэры адбыўся выбух, прыязджалі паліцэйскія, усё выпытвалі.
Паліцэйскія думаюць, гэта мог быць газ. Мабыць, пагасла кантрольная гарэлка або я не перакрыў канфорку, і газ выходзіў, падымаўся да столі, запаўняў усю кватэру пакой за пакоем. За дзень-другі газ запоўніў усе сто шэсцьдзясят кв. м жылой плошчы ад падлогі да самай столі. I тады ў лядоўні ўключыўся кампрэсар.
Дэтанацыя.
Павыляталі вокны з алюміневымі рамамі на ўсю сцяну, канапы, лямпы, посуд, прасціны ў языках полымя, школьныя дзённікі, дыпломы, тэлефон з тэлевізарам. Усё маё майно паляцела каметай з пятнаццатага паверху.
0 не, толькі не лядоўня! У мяне там было столькі розных гатункаў гарчыцы ручнога памолу, «ангельскі паб», чатырнаццаць нізкакаларыйных соўсаў да салаты, сем гатункаў каперсаў.
Згодны, згодны поўная хата прыправаў, а сапраўднай ежы ні грама.
Швейцар смаркануўся, і ў ягоную насоўку нешта шмякнулася, быццам бейсбольны мяч у пальчатку лаўца.
Ён сказаў, што я магу падняцца на пятнаццаты паверх, але ў кватэру заходзіць нельга загад паліцыі.
Паліцэйскія пыталіся, ці не вырашыла мне адпомсціць кінутая дзяўчына і ці не нажыў я сабе ворага, які мог здабыць дынаміт.
Там няма на што больш глядзець, казаў швейцар. Акрамя хіба што абгарэлай бетоннай скрынкі.
Паліцыя не выключала падпал, бо не было паху газу. Швейцар уздымае брыво. Гэты дзед ведаў адно заляцацца да пакаёвак і нянек, якія працавалі ў вялікіх кватэрах на верхнім паверсе і чакалі, седзячы пасля працы ў вестыбюлі, пакуль па іх заедуць. Усе тры гады, што я тут жыў, швейцар штовечар сядзеў і чытаў часопіс «Элеры Кўін», пакуль я перакладаў пакункі і торбы ў адну руку, каб самому адчыніць сабе дзверы.
Швейцар уздымае брыво і кажа, маўляў, часам людзі надоўга з'язджаюць і пакідаюць
свечку даўгую-даўгую свечку у вялікай лужыне бензіну. Калі ў іх праблемы з грашыма. Калі яны хочуць зажыць па-людску.
Я запытаўся, ці можна паталефанаваць з вестыбюля.
Моладзь хоча, каб усе ад іх ахалі, і накупляе ўсяго і паболей, казаў швейцар.
Я патэлефанаваў Тайлеру.
У арандаваным доме Тайлера на Пэйпэрстрыт раздаўся званок.
Тайлер, калі ласка, збаў мяне ад гэтага!
Гудок.
Швейцар зазірае мне праз плячо:
Моладзь не ведае, чаго хоча.
Тайлер, калі ласка, выбаві мяне ад гэтага!
Гудок.
От ужо гэтая моладзь, ёй увесь свет падавай!
Пазбаў мяне шведскай мэблі.
Збаў мяне ад гэтых мастацкіх прыбамбасаў. Гудок і Тайлер здымае слухаўку.
- Калі не ведаеш, чаго хочаш, навучаў швейцар, урэшце застаешся з возам усялякага хлуду.
Каб мне ніколі не дасягнуць усяго!
Каб мне ніколі не быць дасканалым!
Каб мне ніколі не быць задаволеным!
Тайлер, вызвалі мяне ад завершанасці і дасканаласці!
Мы дамовіліся сустрэцца ў бары.
Швейцар запытаўся, па якім нумары мяне шукаць паліцэйскім. Дождж і не думаў спыняцца. Мая аўдзі была як заўжды на стаянцы, хіба што лабавое шкло прабіў таршэр «Дакапа» з галагеннымі лямпачкамі.
Мы сустрэліся з Тайлерам і набраліся піва. Тайлер сказаў, што, ясная рэч, я магу ў яго пажыць, толькі з мяне адна паслуга.
Мой багаж з самым неабходным шэсць кашуляў, шэсць споднікаў і інш. павінен быў прыбыць наступнага дня.
Мы сядзел і ў бары, ужо добра п'яныя, усім было на нас пляваць, і я спытаў Тайлера, што мне для яго зрабіць.
- Стукні мяне. 3 усяе моцы, адказаў Та й лер.
На экране другі кадр маёй прэзентацыі для «Майкрасофт», а ў мяне ў роце смак крыві. Трэба зглынуць. Бос не ведае зместу, але не мог жа ён дазволіць мне самому весці паказ з фінгалам пад вокам і распухлай на паўтвара шчакой ад швоў унутры. Я намацваю іх языком яны разышліся. Уяві сабе заблытаную лёску, кінутую на пляжы. Мне яны падаюцца чорнымі ніткамі
на скуры толькі што вылегчанага сабакі. Я глынаю і глынаю кроў. Бос праводзіць паказ паводле майго тэксту, а я гартаю на праектары слайды, седзячы за ноўтбукам у цемры ў закутку.
Чым старанней я злізваю кроў, тым больш ліпкія ад яе вусны. Калі запаліцца святло, я павярнуся да Элен, Уолтэра, Норберта і Лінды кансул ьтантаў з «Майкрасофт» і скажу, ззяючы крывавай усмешкай, з крывёю між зубоў: дзякуй, што прыйшлі.
Чалавек можа зглынуць каля пінты крыві далей пачынае ванітаваць.
Заўтра Байцоўскі клуб, і я не збіраюся яго прапускаць.
Перад пачаткам прэзентацыі Уолтэр усміхаецца ўсёй сваёй экскаватарнай сківіцай, быццам з рэкламы. Загарэлы, як залацістая смажаная чыпсіна, ён сваёй гладкай,
дагледжанай рукой з залатой пячаткай на пальцы сціскае маю і кажа:
Страшна падумаць, што вы зрабілі з тым, ДРУГІм.
Першае правіла БК не казацць пра БК. Я ўпаў, тлумачу я Уолтэру.
Я, маўляў, сам.
Перад прэзентацыяй я сядзеў насупраць боса, тлумачыў, што і калі да якога слайда казаць. Я збіраўся ўключыць відэа, як ён раптам запытаўся:
Куды гэта ты кожную суботу ўкляпваешся?
Проста я не хачу паміраць зусім без шнараў, адказаў я.
Сёння стандартна-прыгожае цела больш не ў цане. Глядзіш на гэтыя новенькія машыны усе, як адна, вішнёвага колеру, толькі-толькі з выставы «Аўто-1955» ну каму яны зараз патрэбныя?
Другое правіла БК не казаць пра БК.
Як-небудзь за абедам да цябе падыходзіць афіцыянт з чорнымі фінгаламі пад кожным вокам, не раўнуючы ў гіганцкай панды. Ён зарабіў іх у суботу на БК ты бачыў, як ягоную галаву прыціснуў каленам да бетоннай падлогі грузчык вагой у дзевяноста кілаграмаў і біў, біў яго кулаком у пераноссе роўны гук цяжкіх удараў перакрываў крыкі, ажно пакуль афіцыянт не здолеў схапіць даволі паветра, каб, схаркнуўшы кроў, выгукнуць: «Стоп!»
Але ты не можаш нічога яму сказаць, бо БК існуе толькі ад гадзіны пачатку і да гадзіны канца БК.
Вось гэтага хлапчука, што працуе на ксераксе і забываецца праколваць дзіркаколам заяўкі і ўтыркаць каляровыя закладкі паміж пакета мі, ты бачыў у БК з месяц таму:
дзесяць хвілінаў гэты хлапчук быў богам ён збіў з ног аднаго бухгалтара, удвая за яго большага, насеў на таго і пачаў мянтузіць, пакуль той не адрубіўся, і хлапчуку давялося спыніцца. Трэцяе правіла БК калі хто кажа «стоп!» або адрубаецца, хаця б і неўзапраўду, бойка спыняецца. I шторазу, калі ты бачыш таго хлопца, нельга яму сказаць, як класна ён біўся.
Б'емся адзін на адзін. Бойкі ідуць па чарзе. Без кашуляў і без абутку. Б'емся, пакуль ёсць сілы. Гэта астатнія правілы БК.
У БК усе мы не тыя, хто ў рэальным жыцці. Нават калі б я і сказаў таму хлапчуку за ксераксам, што ён добра біўся, гэта ўжо быў іншы чалавек.
У БК я зусім не той, каго ведае мой бос.
Ноч у БК і рэальны свет нібы адступае. Табе ўсё пафігу. Тваё слова закон, і хай
іншыя парушаюць яго або ставяць пад сумнеў-табе пофіг.
У рэальным свеце я каардынатар па адкліканнях, нашу кашулю і гальштук, сяджу ў цемры з поўным ротам крыві і гартаю слайды, а бос распавядае майкрасофтчыкам, чаму ён выбраў для іконкі менавіта гэтае адценне светла-валошкавага.
У першую ноч Байцоўскага клуба біліся толькі мы зТайлерам.
Раней я вяртаўся дахаты раззлаваны, ведаючы, што жыццё ідзе зусім не паводле майго пяцігадовага плана. Я прыбіраўся ў кватэры або маляваў у дэталях сваю новую машыну і мне хапала, каб супакоіцца. Аднойчы я б так і памёр без аніводнага шнара, пакінуўшы па сабе толькі шыкоўную кватэру і машыну. Так-так, сапраўдны шык асуджаны пакрыцца пылам або перайсці да наступна-
га аспадара. Нішто не вечнае нават «Мона Ліза» рассыпаецца паціху. А ў мяне дзякуючы БК цяпер палова зубоў хістаецца.
Можа, выйсце не ў самаўдасканаленні? Тайлер ніколі не ведаў свайго бацькі.
Можа, выйсце у самаразбурэнні?
Мы з Тайлерам і цяпер ходзім на БК разам. Збіраемся ў сутарэнні аднаго бара, у суботу, калі той зачыняецца. 3 кожным тыднем народу прыходзіць усё больш і больш.
Тайлер становіцца пад адзінай лямпачкай пасярод цёмнага бетоннага сутарэння і бачыць, як яе святло адбіваецца ў сотні параў вачэй. Ён пачынае голасна выгукаць:
Першае правіла БК не казаць пра БК.
Другое правіла БК, крычыць Тайлер далей, не казаць пра БК.
Мой бацька сышоў, калі мне было шэсць. Я зусім яго не памятаю. Мой бацька, ён раз
гадоў гэтак на шэсць стварае новую сям'ю, у новым горадзе. Хаця гэта хутчэй не сям'я, а філіял.
У БК сыходзіцца пакаленне мужыкоў, узгадаваных жанчынамі.
Тайлер стаіць пад адзінай лямпачкай у начной цямрэчы поўнага мужыкоў склепа і пералічвае астатнія правілы: б'емся адзін на адзін, бойкі ідуць па чарзе, без кашуляў і без абутку, б'емся, пакуль ёсць сілы.
I сёмае правіла, крычыць Тайлер, новенькія б'юцца абавязкова.
БК гэта табе не рэгбі па тэлеку. Гэта не тое, што глядзецьужывую [а насамрэч са спазненнем у дзве хвіліны) па «талерцы», як валтузяць адзін аднаго на тым канцы свету нейкія мужыкі, а праз кожныя дзесяць хвілінаў рэклама піва або застаўка канала. Для таго, хто быў на БК, глядзець
рэгбі усё адно што глядзець парнуху, калі можна самому ўсмак натрахацца.
БК нагода хадзіць у качалку, падстрыгаць валасы і пазногці. Качалкі набітыя ахвочымі выглядаць на сапраўдных мужыкоў, нібыта быць мужыком значыць адпавядаць меркам скульптараў або мастацкіх рэдактараў.
Як кажа Тайлер, стаць качком кожны дурань можа.
Мой бацька не сканчаў універсітэтаў, таму ён вельмі хацеў, каб я атрымаў вышэйшую адукацыю. Пасля ўручэння дыпломаў я патэлефанаваў яму па міжгорадзе і спытаў:
Што далей?
Бацька не ведаў.
У дваццаць пяць, калі я ўжо ўладкаваўся на працу, я зноў патэлефанаваў па міжгорадзе і спытаў:
Што далей?
Бацька не ведаў. Таму сказаў:
Ажаніся.
Цяпер мне трыццаць, але я той жа хлопчык. Няўжо яшчэ адна жанчына гэта тое, што мне трэба?
На БК словы лішнія. Некаторым штотыдзень патрэбная бойка. Тайлер кажа, што ў гэтую суботу пусціць толькі першых пяцьдзясят. I ўсё.
Мінулага разу я дамовіўся на бойку з адным хлапцом, у якога, відаць, выдаўся не найлепшы тыдзень. Ён заламіў мне рукі ў захопе Нэльсана, і дзяўбёжыў мяне тварам аб бетон, пакуль зубы не прарвалі шчаку і не заплыло крывёй вока. Пасля таго, як я вымавіў «стоп!», на падлозе застаўся крывавы адбітак паловы майго твару.
Тайлер стаяў побач, і мы абодва глядзелі на крывавую літару 0 на бетоне мой
рот і на маленькую шчыліну маё вока, што таропілася на нас. Тайлер сказаў:
Крута!
Я паціскаю таму хлапцу руку і кажу: добрая бойка.
А ён:
Можа, паўторым праз тыдзень?
Я намагаюся выціснуць усмешку з распухлага твару і кажу: ды ты паглядзі на мяне! Можа, праз месяц?
Нідзе не адчуваеш сябе настолькі жывым, як на БК. Адзін на адзін, пад адзінай лямпачкай па цэнтры, і ўсе вакол глядзяць на вас. На БК няма ні перамогаў, ні паразаў. На БК словы лішнія. Вось, хлапец упершыню на БК, і ягоная дупа як дзве пшанічныя булкі. А праз паўгода ён ужо нібы з дрэва высечаны. Ён верыць, што можа вытрымаць што заўгодна. Тут, як у качалцы, шум
і крыкі, але на БК ты не дзеля таго, каб добра выглядаць. Тут, як у секце якой, гістэрычныя крыкі на незразумелай мове, а калі прачынаешся ў нядзелю, пачуваешся збаўленым.
А пасля гэты хлапец, што так мяне апрацаваў, мыў падлогу, пакуль я тэлефанаваў у страхавую кампанію, каб паведаміць пра візіт да траўматолага. У лякарні Тайлер кажа, што я ўпаў.
Часам Тайлер гаворыць за мяне.
Я, маўляў, сам.
За вакном узыходзіла сонца.
Няма сэнсу казаць пра БК, бо ён існуе толькі ад другой ночы да сёмай раніцы ў нядзелю.
Да таго, як мы прыдумалі БК, ні я, ні Тайлер ніколі ў жыцці не біліся. А калі ты ніколі не біўся, табе цікава: што такое боль, як ты
можаш сябе паказаць у бойцы з іншым? Я быў першым, каму Тайлер мог даверыцца. Мы сядзелі п'яныя ў бары, ніхто не звяртаў на нас увагі. I Тайлер сказаў:
- Зрабі мне паслугу. Стукні мяне з усяе моцы.
Я не згадзіўся, і тады Тайлер усё растлумачыў. Што не хоча паміраць зусім без шнараў, што яму надакучыла глядзець толькі прафесійныя бойкі і што ён хоча спазнаць сябе.
Спазнаць самаразбурэнне.
Тады мне здавалася, што я дасягнуў усяго, і мабыць, трэба было ўсё разбурыць, каб дасягнуць нечага большага.
Я агледзеўся і сказаў: добра. Добра, толькі не ў бары, на паркоўцы.
Мы выйшлі на вуліцу, і я спытаў, куды біць у твар ці ў жывот.
- Куды хочаш, адказаў Тайлер.
Я сказаў, што ніколі нікога не біў.
- Тады давай, мужык, зрабі нешта вар'яцкае, сказаў Тайлер.
Я сказаў: заплюшчы вочы.
- Не-а.
I як усе новенькія на БК, я набраў паветра і замахнуўся, каб ударыць Тайлера ў твар, як паказваюць у баевіках, але мой кулак прыйшоўся Тайлеру ў шыю.
Халера, сказаў я, гэта не лічыцца, давай яшчэ раз.
- Усё лічыцца, сказаў Тайлер і ўдарыў мяне ў адказ. 3 разлікам, тыц так, нібы баксёрская пальчатка на спружыне ў ранішніх суботніх мульціках, акурат у грудзі, так што я ўпаў на машыну адзаду. Мы стаялі там удвух, Тайлер расціраў шыю, а я трымаўся рукой за грудзі, і мы абодва разумелі.
што такога з намі яшчэ не было. Як Тому і Джэры, нам усё было ні па чым, але карцела ведаць, як далёка мы можам зайсці і пры тым застацца жывымі.
- Крута, сказаў Тайлер.
Я сказаў: давай, яшчэ.
- He, твая чарга.
I я ўдарыў яго. 3 размаху, як дзяўчо, акурат пад вуха. А Тайлер адштурхнуў мяне і заехаў абцасам у жывот. Словы былі лішнія. Калі бар зачыніўся, людзі выйшлі, абступілі нас і нешта крычалі.
I ўрэшце я адчуў, што замест таго, каб біць Тайлера, я мог бы разабрацца з усімі сваімі праблемамі. 3 хімчысткай, што вяртае мне кашулі са зламанымі запанкамі. 3 банкам, які паведамляе, што ў мяне запазычанасць у некалькі сотняў даляраў. 3 працай і босам, які ўсеўся за мой працоўны стол і шу-
кае нешта пад ДОСам у маім кампутары. 3 Марлай Сінгер, нарэшце, якая скрала ў мяне ГПП.
Калі мы спыніліся, усе гэтыя праблемы засталіся. Але якая цяпер розніца?
Была ноч з суботы на нядзелю. Тайлер ужо некалькі дзён як не галіўся, таму я сабе ўсю скуру на касцяшках пальцаў абдзёр аб ягоную шчэць. Мы ляжалі на халодным асфальце паркоўкі, глядзелі на адзіную зорку, святло якой прабівалася праз святло ліхтароў, і я запытаўся, з чым ён біўся.
Тайлер адказаў: з бацькам.
Я думаю, мы б і без бацькавых парадаў дасягнулі ўсяго. На БК не важна, хто ты. Адзінае, што мае значэнне гэта бойка. Нельга казаць пра БК, але мы казалі, і наступныя колькі тыдняўхлапцы збіраліся на той самай паркоўцы пасля закрыцця бара.
А калі стала халодна, іншы бар прапанаваў нам свае сутарэнні, дзе мы збіраемся і цяпер.
На пачатку Тайлер зачытвае правілы, якія мы з ім прыдумалі.
- Вы ўсе тут, крычыць Тайлер, стоячы ў конусе святла пасярод склепа, лоўнага народу, бо нехта парушыў правілы. Нехта сказаў вам пра БК.
- Таму або вы не кажаце больш пра БК, або рабіце свой. Бо з наступнага разу на дзвярах будзе вісець аркуш, і кожны, як прыйдзе, напіша сваё імя, і я пушчу толькі першых пяцьдзясят. Увайшоўшы, крычыць Тайлер, адразу ж разбіваецеся па парах, калі хочаце біцца. А не дык сядзіце дома, бо і без вас ахвотных даволі.
- Новенькія, крычыць Тайлер, б'юцца абавязкова.
Бальшыня прыходзіць сюды, бо ў іхным жыцці ёсць нешта, чаму яны баяцца супрацьстаяць. Але пасля некалькіх боек гэты страх амальзнікае.
Шмат хто знаходзіць сабе тут найлепшых сяброў. На пасяджэннях і нарадах я бачу твары бухгалтараў, малодшых менеджараў або адвакатаў са зламанымі насамі, распухлымі, як баклажаны, пад слоем пластыру, з накладзенымі пад вачыма швамі або скобамі ў сківіцах. Гэтыя маўклівыя хлапцы сядзяць і слухаюць, пакуль не надыдзе час рабіць выбар.
Мы ківаем адзін аднаму.
А пасля бос пытае, адкуль я ўсіх іх ведаю.
Ён лічыць, што з кожным днём джэнтльменаў у бізнесе ўсё менш і менш, а нягоднікаў усё больш.
Прэзентацыя працягваецца.
Уолтэр з «Майкрасофт» глядзіць на мяне. Ён малады, у яго здаровыя зубы, прыгожая скура і праца, пра якую кожны выпускнік універсітэта можа толькі марыць. Яму яшчэ рана было ісці на вайну, і нават калі бацькі ягоныя не развяліся, іду ў заклад бацька амаль не паказваўся дома. Ён глядзіць на мяне, а я сяджу ў цемры. Палова твару паголеная, а палова распухлая і перакошаная. На вуснах блішчыць кроў. А Уолтэр, мабыць, узгадвае пікнік, на якім ён быў на выходных, або думае пра азонавыя дзіры ці пра тое, як важна спыніць бесчалавечныя выпрабаванні новых прэпаратаў на жывёле. Хаця не, наўрад ці ён пра гэта думае.
Аднойчы зранку ў пры бірал ьні плавае здохлая медуза выкарыстаны прэзерватыў.
Вось так Тайлер і пазнаёміўся з Марлай.
Я падымаюся, каб адліць, а там, у размаляванай брудам пячоры ўнітаза, плавае гэта. Цікава, аб чым думаюць сперматазоіды?
Дзе гэта я?
Што гэта: матка?
Што адбываецца?
Усю ноч мне снілася, што я трахаю Марлу Сінгер. Марла курыць. Марла закочвае вочы. А калі я прачынаюся, я адзін, і дзверы ў Тайлераў пакой зачыненыя. Я ніколі не бачыў, каб Тайлер зачыняў дзверы. Усю ноч ішоў дождж. Гонты на даху набракаюць, выгінаюцца, курчацца, і вада працякае праз дах, збіраецца на тынкаванай столі і капае долу скрозь электраправодку.
Калі ідзе дождж, даводзіцца вымыкаць пробкі. Уключыць святло наважыцца толькі вар'ят. У доме, што здымае Тайлер, тры паверхі і склеп. Мы запальваем свечкі. Тут ёсць некалькі клецяў, зашклёныя лоджыі і вокны з вітражамі на лесвічных пляцоўках. У гасцёўні эркеры з пуфікамі ля вокнаў. Разбяныя і пакрытыя лакам плінтусы сорак пяць сантыметраў у вышыню.
He застаецца ні закутка, куды б не прабраўся дождж. Усё драўлянае ў доме набракае і зморшчваеццца, і адусюль: з падлогі, плінтусаў, ваконных рамаў тырчаць іржавыя цвікі.
На кожным кроку на іх можна наступіць або зачапіцца локцем, і на сем спальняў адзін сарцір. I цяпер там выкарыстаны прэзерватыў.
Дом нечага чакае. Каб пачалося перапланаванне раёна або ўвайшоў у сілу чыйсьці тастамент. Каб яго знеслі. Я запытаўся ў Тайлера, колькі ён ужо тут, Тайлер адказаў: тыдняў шэсць. А калісь, у пракаветныя часы, у дома быў гаспадар, які ўсё жыццё збіраў падшыўкі «Нэшнл Джэагрэфік» і «Рыдэрс Дайджэст». Высачэзныя кіпы часопісаў, што з кожным дажджом робяцца ўсё вышэйшымі. Тайлер кажа, апошні тутэйшы квата-
рант запакоўваў у старонкі глянцавых часопісаў какаін. Ва ўваходных дзвярах няма замка, відаць, з таго часу, як іх вышыбла паліцыя ці хто яшчэ. У кухні дзевяць слаёў набраклых шпалераў: кветкі пад палоскамі пад кветкамі пад птушкамі пад лісточкамі.
Адзіныя нашы суседзі зачынены механічны цэх ды праз дарогу склад, даўжынёю ў цэлы квартал. Яшчэ ў нас у доме ёсць каморка з двухметровымі валамі для скручвання адамашкавых абрусаў, каб не камечыліся. Ёсць абшытая кедрам камора для ахалоджвання футра. У прыбіральні кафля з кветачкамі, прыгажэйшымі, чым на святочным парцалянавым посудзе. I ва ўнітазе выкарыстаны прэзерватыў.
Я жыву ў Тайлера ўжо недзе з месяц.
Калі зранку Тайлер спускаецца на сняданак шыя і грудзі ў яго ўсе ў засмоках.
А я гартаю сабе стары нумар «Рыдэрс Дайджэст». Гэты дом ідэальная нара для гандлю наркотыкамі. Суседзяў няма. На ўсёй Пэйпэр-стрыт толькі склады і папяровая фабрыка. У паветры смярдзючы дым з комінаў і пах ад рудых гораў драўлянай стружкі вакол фабрыкі, як ад клеткі з хамяком. Ідэальнае месца для гандлю наркотыкамі бо штодзень па Пэйпэр-стрыт праходзяць трыльярды фураў, а ўначы акрамя нас з Тайлерам у радыусе кіламетра ні душы.
У склепе я знайшоў кучу «Рыдэрс Дайджэст», і цяпер у кожным пакоі па стосе часопісаў.
«Жыццё ў Злучаных Штатах».
«Смех найлепшыя лекі».
Акрамя гэтых часопісаў, у нас і мэблі амаль ніякай.
У самых старых нумарах цэлая серыя артыкулаў ад імя чалавечых органаў:
«Я матка Джэйн».
«Я прастата Джэка».
He, сур'ёзна, так і напісана. Тайлер спускаецца на кухню без кашулі, увесь у засмоках, і кажа, тралі-валі, так і сяк, учора ўвечары ён сустрэўся з Марлай Сінгер, і ў іх быў сэкс.
Я слухаю гэта і ператвараюся ў жоўцевы пухір Джэка. Гэта ўсё я вінаваты. Усе часам лажаюцца. Нават калі ты нічога і не зрабіў, бывае, усё адно аблажаешся.
Гэта я ўчора ўвечары патэлефанаваў Марле. У нас з ёй дамоўленасць: калі я хачу пайсці ў ГПГІ, я тэлефаную Марле і пытаю, ці не збіраецца яна. Учора была меланома, і я адчуваў сябе хранавата.
Марла жыве ў гатэлі «Рыджэнт» такой сабе скрыні з чырвонай цэглы, злепленай
саплямі, дзе ўсе матрацы загорнутыя ў цэлафан надта часта туды прыходзяць, каб памерці. Сядаеш неасцярожна на ложак і коўзаешся на падлогу разам з усёй пасцельнай бялізнай.
Я патэлефанаваў Марле ў гатэль «Рыджэнт», каб спытаць, ці збіраецца яна на меланому.
Марла адказвала дужа запаволена. Гэта не сапраўднае самагубства, сказала яна, гэта хутчэй плач аб дапамозе. Яна проста прыняла ўвесь ксанакс, які ў яе быў.
У галаве адразу ўзнікае карцінка, як Марла ў гатэлі «Рыджэнт» кідаецца з кута ў кут па сваім непрыбраным пакоі і паўтарае: я паміраю. Паміраю. Я паміраю. Паміраю. Памі-ра-ю. Паміраю.
I так будзе колькі гадзінаў запар.
Я так разумею, ты сёння нікуды не ідзеш?
Марла сказала, што яна без жартаў восьвось памрэ. I каб я прыязджаў, калі хачу на ўсё гэта паглядзець.
Дзякуй, канечне, адказаў я, але ў мяне на сёння іншыя планы.
Нічога, сказала Марла, можна памерці і ў кампаніі тэлевізара. Абы было што паглядзець.
I я пайшоў на меланому. Вярнуўся дадому рана. I паклаўся спаць.
I вось цяпер, на раніцу за сняданкам, Тайлер сядзіць перада мной, увесь у засмоках, і кажа, што Марла тая яшчэ сучка, але менавіта гэта ямудаспадобы.
Учора пасля меланомы я прыйшоў дадому і адразу паклаўся спаць. I ўсю ноч мне снілася, што я ўсё трахаю і трахаю Марлу Сінгер.
А зранку я слухаю Тайлера і раблю выгляд, што чытаю «Рыдэрс Дайджэст». Тая яшчэ
сучка, гэта дакладна. «Рыдэрс Дайджэст». «Жарт у пагонах».
Я кіпучая жоўць Джэка.
А што яна казала ў пасцелі, кажа Тайлер. Яшчэ ніводная дзеўка з ім так не размаўляла.
Я злосная ўсмешка Джэка.
Я палымяныя ноздры Джэка.
Пасля дзясятага траху, кажа Тайлер, Марла сказала, што хоча зацяжарыць. Яна сказала, што хоча ад Тайлера аборт.
Я сціснутыя да болю кулакі Джэка.
Як Тайлер мог на такое не запасці? Замінулай ноччу ён сядзеў у сваёй кабінцы і даклейваў палавыя органы ў «Беласнежку».
Куды мне цягацца з Тайлерам!
Ялютае палымянае пачуццё адрынутасці Джэка.
Але горш за ўсё я сам ва ўсім вінаваты. Тайлер кажа: учора ўначы, калі ён вярнуў-
ся з працы афіцыянтам, я ўжо спаў, і зноў тэлефанавала Марла. Сказала: пачалося. Тунэль. Яна ідзе на святло ў канцы тунэля. Смерць гэта крута! Марла хацела расказаць мне, як яе душа аддзялілася ад цела і ўзнялася ў лаветра.
Марла не ведала, ці можа душа размаўляць па тэлефоне, але ёй хацелася, каб хто-небудзь пачуў апошні ейны ўздых.
Дык не слухаўку здымае Тайлер і ні халеры не разумее.
Тайлер не ведае Марлу. Ён думае: тое, што яна вось-вось памрэ, гэта дрэнна.
Ага, як жа.
Ну што яму да таго? Але Тайлер тэлефануе ў паліцыю і нясецца ў гатэль «Рыджэнт».
Хто глядзеў тэлевізар, ведае, што цяпер, паводле старога кітайскага звычаю, Тай-
лер адказвае за Марлу. Да самай смерці. Бо выратаваў Марле жыццё.
Ну чаму я пашкадаваў пару хвілінаў і не зматаўся паглядзець, як памрэ Марла тады нічога гэтага не здарылася б!
Тайлер кажа, Марла жыве ў гатэлі «Рыджэнт», нумар «8G», апошні, восьмы, паверх падымаешся па лесвіцы, ідзеш у канец калідора. За дзвярыма нумароў чуваць гук тэлевізараў. Кожныя пару секунд жаночы віск або мужчынскія стогны пад свіст куляў. Тайлер у канцы калідора. He паспявае ён нават пагрукаць, як худая-худая, бледная, як паганка, рука выторкваецца з дзвераў нумара «8G», хапае яго за руку і рыўком зацягвае ўсярэдзіну.
Я з галавой занурыўся ў «Рыдэрс Дайджэст».
Як толькі Марла зацягвае Тайлера ў пакой, з вуліцы далятае скрыгат тармазоў і выццё
сірэнаў ля галоўнага ўваходу гатэля. На камодзе з люстрам фалаімітатар, выраблены зтаго самага мяккага ружовага пластыку, што і лялькі Барбі. На імгненне Тайлер уяўляе, як з аднаго зборачнага канвеера ў Тайвані сыходзяць разам мільённыя арміі лялек Барбі і пластыкавых чэлесаў.
Марла глядзіць на Тайлера. Ён глядзіць на ейны штучны чэлес. Яна закочвае вочы і кажа:
- He бойся. Табе гэта не пагражае.
Марла выштурхоўвае Тайлера назад у калідор і кажа, маўляў, выбачай, але чым ты думаў, калі выклікаў паліцыю гэта ж, відаць, копы прыехалі.
Яна зачыняе дзверы і штурхае Тайлера далей па калідоры. На лесвіцы Тайлер з Марлай прыціскаюцца да сцяны, калі паўз іх праносяцца паліцэйскія і ратавальнікі
з кіслароднымі балонамі, на бягу пытаючыся, дзе нумар «8G».
У канцы калідора, адказвае Марла.
Марла крычыць, што дзяўчына з «8G» калісьці была проста цуд. Але цяпер яна пачвара, сапраўдная пачварная сука. Дзяўчына гэтая заразная чалавечая какашка, яна ўсяго саромеецца і баіцца зрабіць штосьці не так, таму нічога ў яе не атрымаецца.
- Дзеўчына з «8G» не верыць у сябе, крычыць Марла, яна старэе і баіцца, што з кожным годам выбару ў яе ўсё менш.
Марла крычыць:
- Поспехаў вам!
Паліцэйскія тоўпяцца ля зачыненых дзвярэй нумара «8G», а Марла з Тайлерам нясуцца па лесвіцы ўніз. Да іх далятае крык паліцэйскага:
Міс Сінгер! Мы вам дапаможам! У вас няма падставаў расставацца з жыццём! Проста адчыніце дзверы, Марла, мы вам дапаможам!
Марла з Тайлерам вылятаюць на вуліцу. Тайлер запіхвае Марлу ў таксі. А на восьмым паверсе гатэля ў вокнах Марлінага пакою ўжо шмыгаюць сюды-туды цені.
За вакном таксі святлафоры, машыны, шэсць аўтамабільных палосаў, што цягнуцца ўдалеч і знікаюць на даляглядзе. Марла кажа, што Тайлер павінен не даваць ёй заснуць усю ноч. Калі Марла хоць на секунду засне, яна ўжо больш не прачнецца.
Шмат хто жадаў ёй смерці, казала яна Тайлеру. Але гэтыя людзі ўжо даўно былі мёртвыя, усе ўжо на тым свеце. I яны тэлефанавалі ёй уначы. Бывала, бармэн у бары клікаў Марлу да тэлефона, а калі яна брала слухаўку, там адно магільная цішыня.
Амаль усю ноч Тайлер з Марлай не спалі ў суседнім пакоі. Калі Тайлер прачнуўся, Марла ўжо, напэўна, вярнулася ў гатэль.
Я кажу Тайлеру, што Марле патрэбны не каханак, а псіхатэрапеўт.
- Каханнем тут і не пахне, кажа Тайлер.
Карацей, Марла збіраецца сапсаваць яшчэ адну частку майго жыцця. Вось гэтак заўжды са студэнцкіх часоў. Я заводжу ся броў. Яны жэняцца. I я губляю сяброў.
Выдатна.
Супер, кажу я.
Тайлер пытаецца:
- Табе нешта не падабаецца?
Я сціснутыя вантробы Джэка.
Ды не, кажу, усё парадкам.
Прыстаў мне да галавы пісталет і расфарбуй сцяну маімі мазгамі.
Усё выдатна, кажу я. He, сур'ёзна.
Бос кажа, каб я ішоў дахаты, бо ў мяне ўсе штаны ў корках крыві. Вось гэта мне падабаецца!
Дзірка ў мяне ў шчацэ і не думае загойвацца. Трэба на працу, а ў мяне вочы як два чорныя набраклыя абаранкі з маленькімі анальнымі адтулінамі ў цэнтры, каб было чым глядзець на свет. Дагэтулья страшэнна злаваўся, што ніхто і не заўважыў, як я зрабіўся абсалютна засяроджаным майстарам
тэатраў сказаў, што робіць Тайлеру Дэрдэну паслугу, дыпламатычна яго лракінуўшы.
He думайце, што гэта звальненне. Назавем гэта скарачэннем штату.
Hi фіга ж сабе! сам містар прэзідэнт аддзялення кажа мне:
- Мы цэнім ваш унёсак у нашыя дасягненні.
Ах, ну што вы, гэта было зусім няцяжка, адказаў Тайлер, прыязна ўсміхаючыся. Пакуль прафсаюз будзе дасылаць яму заробак чэкам, ён будзе трымаць язык за зубамі.
Тайлер сказаў:
- Назавем гэта датэрміновым выхадам на пенсію.
Праз Тайлеравы рукі прайшлі сотні стужак.
Пасля паказу кінапракат забірае стужкі назад. А праз нейкі час гэтыя фільмы зноў вяртаюцца для паўторнага паказу. Камедыі.
Драмы. Мюзіклы. Меладрамы. Прыгодніцкія баевікі.
3 кадрамі Тайлеравай парнаграфіі. Садамія. Мінет. Кунілінгус. Сада-маза. Тайлер нічога не страчваў.
У гэтым свеце ён усяго толькі пешка, смецце пад нагамі.
Тое самае Тайлер параіў мне паўтарыць кіраўніку гатэля «Прэсмэн».
На другой сваёй працы, у гатэлі «Прэсмэн», Тайлер сказаў, што ён пустое месца. Нікога не цікавіла, жывы ён ці мёртвы, і пачуццё гэтае было ахраненна ўзаемным. Тайлер сказаў, каб я паўтарыў гэта ў гатэлі ў кабінеце кіраўніка, за дзвярыма якога сядзелі ахоўнікі.
А потым увесь вечар мы з Тайлерам апавядалі адно адному, як усё прайшло.
Сыходзячы ў прафсаюз кінамеханікаў, Тайлер прымусіў мяне пайсці ў гатэль «Прэсмэн» і пагутарыць з кіраўніком сам-насам.
3 кожным днём мы з Тайлерам рабіліся ўсё больш падобнымі да аднаяйкавых блізнюкоў. Аднолькава збітыя твары, сінякі і шнары, што забыліся, як гэта загойвацца.
Толькі я такі пасля БК, а Тайлеру твар падраўняў прэзідэнт прафсаюза кінамеханікаў. Пасля таго як Тайлер выпаўз з будынку прафсаюза, я пайшоў да кіраўніка гатэля «Прэсмэн».
Я зайшоў да яго ў кабінет і сеў.
Я кплівая помста Джэка.
Кіраўнік сказаў, што ў мяне ёсць тры хвіліны. За першыя трыццаць секунд я распавёў яму, як мачыўся ў суп, пярдзеў на крэм-бруле, чыхаў на пражаную цыкорную
салату, а цяпер хачу, каб штотыдзень гатэль дасылаў мне чэк у эквіваленце майго сярэднетыднёвага заробку плюс гасцінец. Я ж, у сваю чаргу, абяцаю больш ніколі не паказвацца на працы і не ісці ў газеты ці ў арганізацыі аховы здароўя з засмучаным, поўным слёзаў прызнаннем.
Уяўляеш загалоўкі ў газетах:
«Нядбалы афіцыянт прызнаецца ў псаванні ежы».
Вядома, сказаў я, мяне могуць пасадзіць. Мяне могуць павесіць, адрэзаць мне яйцы, працягнуць па вуліцах, здзерці з мяне скуру і пасыпаць шчолакам, але «Прэсмэн» назаўжды застанецца гатэлем, дзе найбагацейшыя ў свеце людзі елі сцулі.
Я кажу словамі Тайлера.
А калісьці я быў такім добрым.
У прафсаюзе кінамеханікаў Тайлер засмяяўся пасля таго, як прэзідэнт ударыў яго. Удар збіў Тайлера з крэсла і цяпер ён смяяўся, скірэчыўшыся на падлозе ля сцяны.
Давай, яшчэ, усё адно табе мяне не забіць, смяяўся Тайлер. Ты, підар сраны. Давай, выбі з мяне ўсё дзярмо, але табе ўсё адно мяне не забіць.
Ты можаш згубіць зашмат.
У мяне нічога.
Аў цябе усё.
Давай, разок у жывот. Затым яшчэ раз у твар. Можаш выбіць мне зубы, толькі дасылай чэкі. Можаш зламаць мне рэбры, але калі хоць адзін тыдзень я застануся без грошай, я пайду і ўсё раскажу, і тады ты разам са сваім сраным прафсаюзам пойдзеш на дно, пагрузнеш у позвах ад
кінатэатраў, кінапракату і мамак, чые дзеткі, ясная рэч, бачылі стаяк у «Бэмбі».
- Я друхло, казаў Тайлер прэзідэнту прафсаюза, друхло, гаўно, псіх так лічыце вы і ўвесь гэты сраны свет. Вам насраць, дзе я жыву і як я сябе адчуваю, што я ем, і чым кармлю дзяцей, і колькі я плачу доктару, калі захварэю. Ну і няхай, няхай я тупы, нецікавы і бездапаможны, але вы несяце за мяне адказнасць.
Я сяджу ў кабінеце кіраўніка гатэля «Прэсмэн», мае вусны, усе растрэсканыя, яшчэ не загаіліся пасля БК, анус у шчацэ глядзіць акурат на кіраўніка, усё гэта выглядала больш як пераканаўча.
Збольшага я казаў тое ж, што і Тайлер.
Калі пасля моцнага ўдару Тайлер адляцеў да дзвярэй, і містар прэзідэнт убачыў,
што Тайлер не супраціўляецца, ягамосць, вялікае кадылакавае цела якога большае і мацнейшае, чым яму насамрэч патрэбна, ягамосць размахнуўся і ўсадзіў мысок свайго дарагога чаравіка Тайлеру пад рэбры, а Тайлер толькі засмяяўся ў адказ. Затым у ныркі. Тайлер скурчыўся, але смяяцца не перастаў.
- Давай, выбі з мяне гэта дзярмо, казаў Тайлер. Табе палягчэе, вось убачыш. Табе адразу палепшае.
У гатэлі «Прэсмэн» я спытаў кіраўніка, ці можна ад яго патэлефанаваць, і набраў аддзел гарадскіх навінаўу газеце. Кіраўнік не зводзіў з мяне вачэй. Я сказаў:
«Дабрыдзень, я здзейсніў жахлівае злачынства супраць чалавецтва на знак палітычнага пратэсту. Мой пратэст накіраваны
супраць эксплуатацыі п ра цаўнікоў у сферы паслуг».
Калі мяне і пасадзяць, дык я прынамсі не буду проста бязглуздым служкам, які насцаў у суп. Гэта будзе гераічны ўчынак.
«Афіцыянт-Робін Гуд абаронца бедных».
I гэта далёка не пра адзін гатэль, далёка не пра аднаго афіцыянта.
Кіраўнік гатэля «Прэсмэн» вельмі асцярожна забраў у мяне слухаўку і сказаў, што больш не хоча мяне тут бачыць, прынамсі не ўтакім выглядзе.
Я нахіляюся над ягоным сталом і кажу: што?
Вам не падабаецца мая ідэя?
I вокам не міргнуўшы, неадрыўна гледзячы на яго, я заношу руку і з усяго размаху б'ю сябе кулаком у нос, запырскваючы ўсё вакол кроплямі свежай крыві.
Зусім без дай прычыны я ўзгадваю ноч нашага першага з Тайлерам БК. Стукні мяне. 3 усяе моцы.
Удар атрымаўся не такі і моцны. I я паўтарыў. Выглядае эфектна увесь у крыві, я кідаю сябе назад, на сцяну, і разбіваю карціну, падымаючы страшэнны шум.
Клеючы дурня, я падаю на падлогу, разам з бітым шклом, рамкай і кветкамі на карціне, запырсканымі крывёй. Поўны дэбіл. Кроў капае на дыван, я падпаўзаю да кіраўніка, хапаюся за край стала, пакідаючы пачварныя крывавыя адбіткі рук, кажу: ну калі ласка, дапамажыце мне, і пачынаю смяяцца.
Калі ласка, дапамажыце мне.
Калі ласка, не біце мяне.
Я саслізгваю на падлогу і паўзу, пакідаючы крывавыя сляды на дыване. Я хачу ска-
заць толькі адно калі ласка. Таму я пакуль маўчу. Пачварына цягнецца паўз прыгожыя суквецці і гірлянды на лерсідскім дыване. У мяне ідзе носам кроў. Гарачая, яна сцякае па задняй сценцы горла і трапляе ў рот. Раз'юшаная пачварына паўзе па дыване, збіраючы баваўняны пух і пыл, што ліпнуць да ейных скрываўленых кіпцяў. Яна падпаўзае да кіраўніка гатэля «Прэсмэн», хапае яго за шчыкалаткі ў тонкія палоскі і ўсё паўтарае. Грошы. Я зноў гігікаю.
Калі ласка.
Калі ласка.
Калі ласка вырываецца разам з бурбалкамі крыві.
Калі ласка.
Калі ласка.
Бурбалкі лопаюцца, і кроў пырскае ва ўсе бакі.
Вось так Тайлер стаў свабодным і пачаў праводзіць БК сем разоў на тыдзень. Спачатку байцоўскіх клубаў было сем, затым пятнаццаць, затым дваццаць тры, але Тайлеру ўсё было мала. Грошы, між тым, прыходзілі спраўна: кожны тыдзень.
Калі ласка, прашу я кіраўніка гатэля «Press­man», дайце мне грошай. I зноў нервова смяюся.
Калі ласка.
Калі ласка, не біце мяне больш, прашу вас.
У вас так шмат усяго, а ў мяне нічога. I я пачынаю караскацца, чапляючыся крывавымі рукамі за ягоныя ногі ў тонкую палоску, ён адхіляецца назад, агідна ашчэрыўшы рот і адчайна ўчапіўшыся рукамі ў падваконне.
А пачварына чапляецца кіпцямі за рэмень ягоных штаноў, цягнецца вышэй, каб сха-
піць яго за накрухмаленую белую кашулю. Я змыкаю свае скрываўленыя пальцы на ягоных гладкіх запясцях.
Калі ласка. Я ўсміхаюся так шырока, што вусны раз'язджаюцца па трэшчынах.
Кіраўнік пачынае крычаць, спрабуючы вызваліцца з маіх рук, падалей ад мяне, маёй крыві, майго разбітага носа; мы абодва у крыві, з наліплым на яе брудам, і акурат у гэты кульмінацыйны момант у кабінет уваходзяць ахоўнікі.
Сёння ў газетах: нехта ўварваўся ў «Гейн Таўэр» на паверхі з дзясятага па пятнаццаты, вылез за вокны, намаляваў на паўднёвым баку будынка пяціпавярховую вышчараную морду і падпаліў два офісы, вокны якіх выходзілі акурат па цэнтры кожнага вялізнага вока; і вялізны твар блішчэў вачыма, як жывы, няўмольна навісаючы наддосвітным горадам.
На першай старонцы злы хэлоўінскі гарбуз, японскі дэман, застылы ў небе дра-
кон хцівасці, i дым як бровы вядзьмаркі або рогі д'ябла. I людзі ў паніцы, з закінутымі галовамі і разяўленымі ратамі.
Што б гэта магло значыць?
I хто мог такое зрабіць? Нават калі пажар пагасілі, твар не знік, толькі стаў яшчэ больш злосны. I пустыя мёртвыя вачніцы, здавалася, усё яшчэ глядзелі на цябе.
3 кожным днём у газетах такога ўсё больш.
Вядома, першае, пра што думаеш, чытаючы такое: ці спрычыніўся да гэтага праект «Вэрхал»?
Газеты лішуць: у паліцыі ані здагадкі, хто за гэтым стаіць. Хеўра падлеткаў, касмічныя прыхадні ці хто яшчэ але хто б гэта ні зрабіў, яны маглі разбіцца, спаўзаючы па выступах, звісаючы на вяроўках з балончыкамі чорнай фарбы ў руках.
Бунтарскі камітэт або камітэт па падпалах. Гіганцкі твар, відаць, іхняе чарговае хатняе заданне.
Тайлер, вядома ж, ведаў. Але першае правіла праекта «Вэрхал» ніякіх пытанняў.
На гэтым тыдні на сходзе камітэта па разбойствах праекта «Вэрхал» Тайлер сказаў, што цяпер мы гатовыя навучыцца страляць з пістал ета. Задача ж пістал ета скірава ць выбуху пэўным кірунку.
На апошні сход «разбойнікаў» Тайлер прынес пісталет і «жоўтыя старонкі» тэлефоннага даведніка. Сходы праходзяць увечары, у сутарэнні бара, дзе ў суботу збіраецца БК. У кожнага камітэта свой дзень:
Падпалы збіраюцца ў панядзелак.
Разбойствы у аўторак.
Бунтары у сераду.
Дэзінфарматары у чацвер.
Арганізаваны хаос. Бюракратыя анархіі. Ну, ты разумееш.
Групы падтрымкі. Накшталт таго.
Дык вось, у аўторак увечары «разбойнікі» пісалі свае прапановы, а Тайлер чытаў і выбіраў для іх хатняе заданне на бягучы тыдзень.
Да наступнага аўторка кожны павінен завязаць бойку і прайграць. Па-за БК. Лёгка сказаць! Людзі на вуліцы зробяць усё магчымае, каб ухіліцца ад бойкі.
Задача ў тым, каб узяць з вуліцы першага-лепшага хлопца, які ніколі не біўся, і завербаваць. I няхай ён пераможа упершыню ў жыцці. Няхай ён выбухне. Няхай выб'е з вас трохі дзярма.
Вы здолееце. А калі пераможаце, вы праваліліся.
Галоўнае, братцы, сказаў Тайлер на сходзе, нагадаць гэтым хлапцам, што яны яшчэ поўныя сілаў.
Гэтак Тайлер іх падбадзёрыў. Затым ён пачаў вымаць з кардоннай каробкі складзеныя паперкі і разгортваць іх адну за адной. Гэтак ва ўсіх камітэтах праходзіць выбар хатняга задання. Пішаш сваю п рапанову ў агульны нататнік. Вырываеш аркуш, складаеш і кладзеш у кардонку. Тайлер праглядае прапановы і адкідае неўпадабаныя.
Замест кожнай выкінутай паперкі, ён кладзе ў кардонку складзеную чыстую.
А затым усе сябры камітэта цягнуць свой лёс. Вось як Тайлер мне ўсё гэта растлумачыў: той, хто выцягне чыстую паперку, атрымлівае на тыдзень толькі Тайлерава заданне.
А той, хто выцягне паперку з заданнем, павінен, напрыклад, будзе пайсці ў нядзелю на фэст імпартнага піва і акунуць кагонебудзь галавой у біятуалет. Калі яго за гэта яшчэ і паб'юць, дык зусі м цудоўна. Або павінен будзе наведаць паказ моды ў гандлёвым цэнтры і закідаць публіку клубнічным жэле з другога паверха.
Арыштуюць і ты ўжо не сябра камітэта. Засмяешся туды ж.
Ніхто не ведае, што выцягнулі іншыя. Ніхто, акрамя Тайлера, не ведае, якія прапановы прынятыя, а якія адкінутыя. А праз пару дзён у газетах з'яўляюцца артыкулы, як невядомы ў цэнтры горада заскочыў у «ягуар»-кабрыялет, выштурхнуў кіроўцу і ўрэзаўся ў фантан.
I ты думаеш: а гэтае заданне магло выпасці і мне.
А ў наступны аўторак аглядаеш сяброў па камітэце, што сабраліся пад адзінай лямпачкай у цемры БК-шнага склепу і задаешся пытаннем: і хто ж з іх скіраваў «ягуар» у фантан?
Хто забраўся на дах мастацкага музея і абстраляў з пейнтбольнай стрэльбы скульптуры ў дворыку?
Хто намаляваў палымянага дэмана на будынку «Гейн Таўэр»?
Уяві карціну. Ноч. Будынак «Гейн Таўэр». Група судовых клеркаў, бухгалтараў або кур'ераў пракрадаецца ў будынак, дзе яны сядзелі цэлымі днямі. Магчыма, яны крыху п'яныя, хаця гэта і супраць правілаў праекта «Вэрхал». Ад адных дзвярэй у іх былі ключы, а дзе не было дапамагалі балончыкі з фрыёнам і зубілы, і вось яны спускаюцца на вяроўках уздоўж ца-
глянага фасаду, даверыўшыся тым, хто страхуе ўверсе, хістаючыся, рызыкуючы сарвацца і разбіцца на смерць, на тым жа месцы, дзе штодня яны адчувалі, што з кожнай гадзінай жыць ім застаецца ўсё менш.
А зранку гэтыя ж клеркі і асістэнты па сувязях з кліентамі стаялі б у натоўпе з акуратна прычасанымі валасамі, у гальштуках, закінуўшы галовы, крыху затарможаныя пасля бяссоннай ночы, але працверазелыя; слухалі б, як народ вакол дзівіцца, хто б мог такое зрабіць, і як паліцэйскія просяць усіх адыдысціся, бо са зрэнак вялізных вачэй пачынае ліцца долу вада.
Тайлер сказаў мне па сакрэце, што добрых прапановаў рэдка бывае больш за чатыры, таму шанец выцягнуць паперку з заданнем недзе чатыры на дзесяць. У Ka-
мітэте па разбойствах разам з Тайлерам дваццаць пяць чалавек. Усе атрымліваюць хатняе заданне: прайграць бойку на людзях. А затым цягнуць паперкі.
На гэтым тыдні Тайлер сказаў:
- Пайдзіце і набудзьце пісталет.
Ён даў аднаму з хлапцоў «жоўтыя старонкі» тэлефоннага даведніка і сказаў вырваць якую-небудзь рэкламу і перадаць даведнік іншаму. Набываць і страляць усе павінны ў розных месцах.
- Гэта, сказаўТайлер, дастаючы з кішэні курткі пісталет, гэта пісталет, і праз два тыдні кожны з вас лавінен прыйсці сюды з пісталетам такога ж памеру.
- Распл очвайцеся лепш гатоўкай, казаў Тайлер. А яшчэ праз тыдзень вы ўсе абмяняецеся пісталетамі і заявіце ў паліцыю, што ваш скралі.
Ніхто нічога не пытаў. Ніякіх пытанняў першае правіла праекта «Вэрхал».
Тайлер пусціў пісталет па руках. Нягледзячы на памеры, ён быў такі цяжкі, нібы спатрэбілася сціснуць і ператапіць нешта вялізнае гару ці сонца, каб яго зрабіць. Хлопцы акуратна трымалі пісталет двума пальцамі. Усім карцела спытаць, ці набіты ён, але другое правіла праекта «Вэрхал» ніякіх пытанняў.
Набіты ці не, хто ведае? Трэба заўжды спадзявацца на горшае.
Пісталет, казаў Тайлер, рэч простая і дасканалая. Трэба проста націснуць на курок.
Трэцяе правіла праекта «Вэрхал» ніякіх не.
Курок, казаў Тайлер, вызваляе ігліцу, і тая б'е па набоі.
Чацвертае правіла ніякай хлусні.
Порах выбухае, і куля вылятае з ладунку, а руля пістал ета факусуе выбух і накіроўвае кулю, тлумачыў Тайлер, як гармата ядро, як шахта ракету, як струк сперму: дакладна ў цэль.
Калі Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал», ён сказаў, што мэты праекта не тычацца пабочных асобаў. I пляваць ён хацеў, што хтосьці можа пацярпець. Галоўнае навучыць удзельнікаў праекта, што яны здольныя кантраляваць ход гісторыі. Кожны з нас здольны ўзяць свет у свае рукі.
Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал» на БК.
Аднойчы на БК я біўся з новенькім. У тую суботу хлопец з тварам анёла ўпершыню прыйшоў на БК, і я выклікаў яго на бой. Такое правіла. Новенькія б'юцца абавязкова. Я гэта ведаў, таму і выбраў яго. Бо бессань
вярнулася зноў, і мне хацелася разбурыць нешта прыгожае.
3 таго часу, як раны на твары перасталі загойвацца, мне пляваць, што хто скажа пра мой знешні выгляд. На працы бос пытае, чым гэта я ўвесь час займаюся, што дзірка ў мяне ў шчацэ ніяк не загоіцца. Калі я п'ю каву, адказваю, я затыкаю яе двума пальцамі каб не працякала.
Калі робіш удушлівы захоп, паветра ў ахвяры застаецца роўна столькі, каб не страціць прытомнасць. У той вечар я накінуўся на гэтага навака і жаваўяго касцяшкамі кулакоў, як карэннымі зубамі, а пасля, раздзершы касцяшкі аб ягоныя зубы, што павытыркаліся скрозь вусны, я сціснуў кулакі мацней і малаціў яго тыльным бокам, пакуль ён не вырубіўся і не зваліўся на падлогу бясформеннай кучай мяса.
Тайлер сказаў мне пасля, што ніколі яшчэ не бачыў, каб я так грунтоўна нешта разбураў. Менавіта тады Тайлер зразумеў, што трэба нешта рабіць з БК: або ўзняць яго на новы ўзровень, або зачыніць зусім.
За сняданкам назаўтра Тайлер сказаў:
Ты быў падобны да маньяка, да сапраўднага псіхапата. Якая муха цябе ўцяла?
Я сказаў, мне было хранова, я адчуваў сябе такім заціснутым. Мне абсалютна не ўставіла. Мабыць, я ўцягнуўся. 3 часам да бойкі прызвычайваешся, і тады, відаць, час пераходзіць на нешта мацнейшае.
Менавіта той раніцай Тайлер і прыдумаў праект «Вэрхал».
Ён спытаў, з чым я біўся на самой справе.
Я адчуваў сябе, як кажа Тайлер, кучкай гаўна і рабом гісторыі. Мне хацелася знішчыць усю прыгажосць, якой мне ніколі
не завалодаць. Спаліць трапічныя лясы Амазонкі. Напампаваць атмасферу хлорфторвугляродам, каб разбурыць азонавы слой. Адкруціць зліўныя краны на супертанкерах і адкаркаваць прыбярэжныя нафтавыя свідравіны, каб знішчыць усю рыбу, якой мне ніколі не пакаштаваць, і знішчыць пляжы Францыі, на якіх мне ніколі не пабываць.
Мне хацелася, каб увесь свет сягнуў дна.
Малоцячы гэтага хлапца, я хацеў застрэліць кожную панду, што не хоча трахацца дзеля захавання свайго рэдкага віду, кожнага кіта і дэльфіна, што выкідаюцца на марскі бераг.
He думай, што гэта выміранне. Назавем гэта скарачэннем штату.
Тысячагоддзямі людзі загаджвалі, засмечвалі і засяралі гэтую планету, і цяпер гісто-
рыя патрабуе, каб я за ўсімі прыбраў. Каб я вымыў і здаў бутэлькі. I адказаў за кожную кроплю адпрацаванай маторнай алівы.
Я павінен расплаціцца за адкіды атамнай прамысловасці, закапаныя цыстэрны з палівам і захаваныя яшчэ ў часы маіх дзядоў таксічныя адкіды.
Я трымаў галаву містара анёла, як немаўля ці футбольны мяч, агарнуўшы рукой, і дзяўбёжыў яго касцяшкамі кулакоў, дзяўбёжыў, пакуль аскепкі ягоных зубоў не пачалі вытыркацца скрозь вусны. Дзяўбёжыў затым лакцямі, пакуль ён не вырубіўся і не зваліўся да маіх ног бясформеннай кучай мяса. Пакуль скура ў яго на скулах не зрабілася тонкай і чорнай.
Мне хацелася дыхаць дымам.
Птушкі і алені бессэнсоўная раскоша. I рыбу ўсю таксама трэба пераглушыць.
Мне хацелася спаліць Луўр. Я б з радасцю расхерачыў кувадлай мармуры Парфенона і падцёр дупу «Монай Лізай». Цяпер гэта мой свет.
Гэта мой свет, мой, і ўсе гэтыя старажытныя людзі мёртвыя канчаткова.
Той раніцай, за сняданкам, Тайлер і прыдумаў праект «Вэрхал».
Мы хацелі сцерці гісторыю з твару зямлі.
Мы снедалі ў доме на Пэйпэр-стрыт, і Тайлер сказаў: уяві сабе, як ты вырошчваеш радыску і саджаеш бульбу на пятнаццатай лунцы зарослага травой, закінутага поля для гольфа.
Мы будзем лаляваць на ласёў у вільготных каньённых лясах побач з «РакфелерЦэнтрам», збіраць малюскаў недалёк ад нахіленага на сорак пяць градусаў каркасу «Спэйс Нідл». Мы намалюем на хмарачосах
абліччы татэмаў і міфічных багоў і штовечар рэшткі чалавецтва будуць збягацца ў пустыя заапаркі і замыкацца ў клетках, каб абараніцца ад мядзведзяў, ільвоў, тыграў і ваўкоў, якія будуць разгульваць побач па той бок кратаў, пільнуючы нас.
- Перапрацоўка адкідаў і абмежаванне хуткасці поўная чухня, кажа Тайлер. Гэта ўсё адно, што кідаць курыць за дзень да смерці.
Мэта праекта «Вэрхал» выратаванне свету. Культурны ледавіковы перыяд. Заўчаснае сярэднявечча. Праект «Вэрхал» увядзе чалавецтва ў спячку або аслабіць яго на дастатковы час, каб Зямля здолела ўзнавіцца.
- Узаконеная анархія, кажа Тайлер. Ну, ты разумееш.
Мэтай БК было расплюшчыць вочы клеркам і кур'ерам, а мэта праекта «Вэрхал» -
разбурыць цывілізацыю. Мы можам зрабіць гэты свет лепшым.
Уяві лася, кажа Тайлер, што крочыць паўз вітрыны ўнівермагаў, паўз смярдзючыя рэшткі згнілых прыгожых сукенак і смокінгаў на вешалках. А нам застанецца да канца жыцця хадзіць у скураным адзенні і караскацца па сцяблінах ліянаў, таўшчынёй з руку, абвітых вакол «Сірз Таўэр». Як у той казцы, «Джэк і бабовае дрэва», ты караскаешся па-над вільготным лесам, і паветра такое чыстае, што можна разгледзець маленькія фігуркі, якія малоцяць збожжа і сушаць кавалкі аляніны на закінутай васьміпал осна й аўтастрадзе, што цягнецца на тысячы міляў пад скварам жнівеньскага сонца.
Вось гэта і ёсць мэта праекта «Вэрхал», казаў Тайлер. Поўнае і неадкладнае знішчэнне цывілізацыі.
А які будзе наступны крок праекта «Вэрхал», не ведае ніхто, акрамя Тайлера. Бо другое правіла ніякіх пытанняў.
I ніякіх куляў, сказаў Тайлер «разбойнікам». He хвалюйцеся вам яшчэ давядзецца забіваць.
Падпал. Разбой. Бунт і дэзінфармацыя.
Ніякіх пытанняў. Ніякіх пытанняў. Ніякіх «не» і ніякай хлусні.
I пятае правіла праекта «Вэрхал» Тайлер заўжды мае рацыю.
Бос прыносіць яшчэ адну паперку і кладзе мне на стол. Гальштука я ўжо даўно не нашу. А ў боса сіні: значыцца, сёння чацвер. Цяпер дзверы ў кабінет боса заўжды зачыненыя, а з таго часу, як ён знайшоў правілы БК у капіявальным апараце, мы і словам не перакінуліся. Ён, мабыць, баіцца, што я магу прастрэліць яму вантробы. А я зноў клею дурня.
Або я магу патэлефанаваць у аддзел стандартызацыі Мінтрансу. Мантажны кранштэйн пярэдняга сядзення не праходзіў выпрабаванняў на трываласць перад выхадам у эксплуатацыю.
Целы закапаныя паўсюль. Трэба толькі ведаць, дзе шукаць.
Дабрыдзень, кажу.
Дабрыдзень, адказвае бос.
Аркуш на маім стале чарговы цалкам сакрэтны дакумент, які Тайлер папрасіў мяне набраць і памножыць. Тыдзень таму Тайлер вымяраў крокамі склеп нашага дома на Пэйпэр-стрыт. Шэсцьдзесят пяць чаравікаў у даўжыню і сорак ушыркі. Тайлер лічыў уголас.
Шэсць памножыць на сем? спытаў ён мяне.
Сорак два.
А соракдва на тры?
Сто дваццаць шэсць.
Тайлер даў мне пісаную ад рукі паперку і сказаў набраць і раздрукаваць у сямідзесяці двух асобніках.
Чаму так шмат?
Таму, адказаў ён, што роўна столькі чалавек можа спаць у нас у сутарэнні, калі паставіць трох'ярусныя вайсковя ложкі.
А як жа ўласныя рэчы, спытаў я. Тайлер адказаў:
Пры сабе ў іх будзе толькі тое, што пазначана ў гэтым спісе. Усё павінна змясціцца пад матрацам.
I вось гэты самы спіс мой бос пасля знаходзіць у капіявальным апараце, на якім усё яшчэ мігльгае лічба «72». У ім напісана: «Поўны камплект пералічаных рэчаў не гарантуе допуску да трэніровак пры ад-
сутнасці ў прэтэндэнта пяцісот даляраў гатоўкай на ўласнае пахаванне».
Крэмацыя трупа каштуе трыста даляраў, сказаў мне Тайлер, і цэны ўвесь час растуць. Кожны, хто памрэ, не маючы пры сабе гэтай сумы, пойдзе пад нож у медінстытут.
Кожны курсант павінен насіць гэтыя грошы з сабой, у чаравіку, і калі яго раптам заб'юць, ягоная смерць не будзе клопатам для праекта «Вэрхал».
Далей: «Прэтэндэнт павінен мець пры сабе:
Дзве чорныя кашулі.
Дзве пары чорных нагавіцаў.
Адну пару чорных берцаў.
Дзве пары чорных шкарпэтак і дзве пары аднатонных споднікаў.
Адно цёплае чорнае паліто -
У пералік уваходзяць рэчы, якія прэтэндэнт ужо мае на сабе.
Адзін белы ручнік.
Адзін вайсковы матрац.
Адну глыбокую белую пластыкавую міску».
Бос усё яшчэ стаіць ля майго стала, я бяру арыгінал і кажу яму: дзякуй. Бос вяртаецца ў свой кабінет, а я да працы: раскладання пасьянсу на камп'ютары.
Пасля працы я аддаю копіі Тайлеру. Жыццё ідзе сваім парадкам. Я іду на працу.
Вяртаюся дадому.
Іду на працу.
Вяртаюся дадому, а на ганку стаіць хлопец. Трымае папяровы пакет з запаснымі нагавіцамі і кашуляй, а астатнія тры рэчы белы ручнік, армейскі матрац і пластыкавая міска на парэнчах. Мы з Тайлерам назіраем за ім у вакно з другога паверху, і Тайлер кажа, каб я пайшоў і прагнаў яго прэч.
Занадта малы, кажа Тайлер.
Хлопец на ганку той самы містар анёл, якога я збіў да паўсмерці ў ноч, калі Тайлер прыдумаў праект «Вэрхал». Нават нягледзячы на бялявыя валасы, пастрыжаныя пад «вожыка», і чорныя фінгалы пад вачыма, на ягоным строгім прыгожым твары ані зморшынкі, ані шнара. Апрані яго ў сукенку і прымусь усміхнуцца не адрозніш ад дзеўкі. Містар анёл стаіць на зважай перад уваходнымі дзвярыма, утаропіўшыся ў патрэсканую драўляную сцяну, рукі па швах, у чорных берцах, чорнай кашулі і чорных нагавіцах.
Прагані яго, кажа мне Тайлер. Ён занадта малы.
Я пытаю: а занадта малы гэта да якога ўзросту?
He важна, адказвае Тайлер. Калі прэтэнтэнт малы, кажаш яму: занадта малы. Калі тоўсты занадта тоўсты. Худы -
занадта худы. Белы занадта белы. Чорны занадта чорны.
Так яшчэ з пракаветных часоў адбіралі сабе вучняў будысцкія манахі, расказвае Тайлер. Ты кажаш прэтэндэнту ісці прэч, але калі ён настроены настолькі рашуча, што прачакае ля ўваходу без ежы, даху над галавой і маральнай падтрымкі тры дні, тады і толькі тады ён можа ўвайсці і распачацьтрэніроўкі.
Я выходжу і кажу: хлопчык, ты занадта малы, але ў абед ён усё яшчэ там. Я выходжу пасля абеду, праганяю яго мятлой і кідаю пакет з ягонымі рэчамі на зямлю. Тайлер назірае з другога паверху, як я гуляю ў бейсбол вухам містара анёла, а той стаіць, як і стаяў; як я кідаю ягоныя рэчы ў гразь і крычу.
Шыбуй адсюль, крычу я. Ты шо, глухі? Ты занадта малы, чуеш?! Нічога ты тут не вы-
стаіш, крычу я. Прыходзь праз пару гадоў. А зараз шыбуй. Валі з майго ганку.
Наступнага ранку ён усё яшчэ там. Выходзіць Тайлер і кажа:
- Прабач, не трэба было казаць табе пра трэніроўкі, бо ты яшчэ занадта малады, таму ідзі адсюль па-добраму.
Добры паліцэйскі. Дрэнны паліцэйскі.
Я зноў крычу на небараку. Праз шэсць гадзінаў выходзіць Тайлер і кажа: прабач, хлопча, ты павінен сысці. Або давядзецца выклікаць паліцыю.
А ён усё стаіць.
Ягоныя рэчы так і валяюцца ў гразі. Вецер зносіць падраны папяровы пакет.
А ён усё стаіць.
На трэці дзень ля дзвярэй ужо новы прэтэндэнт. Містар анёл усё яшчэ там, Тайлер спускаецца і кажа яму:
- Заходзь. Збірай рэчы і заходзь.
А новаму кажа: выбачай, але гэта, мабыць, памылка, ты занадта стары для трэніровак, таму лепш топай дахаты.
Я хаджу на працу штодня. I кожны раз, калі я вяртаюся, на ганку стаяць адзін або два хлапцы. Яны нават не глядзяць адзін на аднога. Я праходжу паўз іх і зачыняю за сабой дзверы. I гэтак штодня. Часам прэтэндэнты сыходзяць, але ў бальшыні ўсе трымаюцца тры дні. I так, пакуль аднаго дня з тых сямідзесяці двух ложкаў, што мы з Тайлерам набылі і паставілі ў склепе, не застаецца ніводнага вольнага.
Неяк Тайлер даў мне пяцьсот даляраў і сказаў, каб я заўжды цягаў іх з сабой у чаравіку. Гэта мне на пахаванне. Яшчэ адна старая будысцкая традыцыя.
Цяпер, калі я вяртаюся з працы, дом поўны незнаёмых мне людзей, якіх Тайлер пусціў
да нас жыць. Ніхто не сядзіць без справы. На першым паверсе цяпер кухня і мылаварня. У сарцір не прабіцца. Курсанты разбіваююца на групы, якія па чарзе знікаюць на некалькі дзён, а потым вяртаюцца з чырвонымі гумовымі пакетамі, поўнымі вадкага вадзяністага тлушчу.
Я хаваюся ад іх у сваім пакоі. Неяк увечары Тайлер падымаецца да мяне наверх і кажа:
- He чапай іх. Яны ведаюць сваю справу. Усё гэта частка праекта «Вэрхал». Ніхто не ведае ўсяго плана. Затое кожны ведае сваю задачу і выконвае яе дасканала.
Пятае правіла праекта «Вэрхал» Тайлер заўжды мае рацыю.
А затым Тайлер знік.
Штодня хлопцы з праекта «Вэрхал» вараць мыла. Я не сплю. Усю ноч я чую, як яны
змешваюць гліцэрын са шчолакам, наразаюць мыла кавалкамі, сушаць на бляхах для выпечкі, загортваюць у абгортачную паперу з цэтлікамі «Мылаварня на Пэйпэрстрыт». Тайлера ўсё няма, але ўсе і без яго ведаюць, што рабіць. Усе, акрамя мяне.
Я абціраю вуглы, злоўлены, як мышка, гэтым адладжаным механізмам-пасткай, у якім усе моўчкі носяцца сюды-туды, як намуштраваныя малпы, гатуюць, лрацуюць, спяць групамі. Пацягні рычаг. Націсні кнопку. Адна група малпаў-касманаўтаў увесь дзень гатуе, а астатнія па чарзе ядуць са сваіх пластыкавых місак.
Неяк раніцай я выходжу на працу, а на ганку стаіць Бамбіза Боб. У чорных чаравіках, чорнай кашулі і чорных нагавіцах. Я пытаю, ці не бачыў ён часам Тайлера? Ці не Тайлер гэта яго сюды прыслаў?
Першае правіла праекта «Вэрхал», адказвае Боб, стоячы на зважай, не пытацца пра праект«Вэрхал».
Якую ж гэта бязглуздую вялікую місію Тайлер яму даручыў, пытаю. Некаторыя займаюцца тут толькі тым, што вараць рыс, мыюць посуд або чысцяць сарцір. Увесь дзень. Няўжо Тайлер абяцаў Бамбізу Бобу, што той стане прасветленым, калі па шаснаццаць гадзінаў на дзень будзе загортваць у паперу кавалкі мыла?
Бамбіза Боб маўчыць.
Я іду на працу. А калі вяртаюся дадому, Бамбіза Боб усё яшчэ на ганку. Усю ноч я не магу заснуць, а на раніцу Бамбіза Боб ужо корпаецца ў агародзе.
Сыходзячы на працу, я пытаю Бамбізу Боба, хто яго ўпусціў? Хто даў яму гэтую працу? Ці бачыў ён Тайлера? Тайлер што, быў тут уначы?
Бамбіза Боб кажа:
Першае правіла праекта «Вэрхал» не казаць пра...
Я перапыняю яго. Добра, кажу я. Добра, добра, я ведаю.
Пакуль я на працы, групы малпаў-касманаўтаў перакопваюць гразкія кветнікі вакол дома, разбаўляюць гразь ангельскай соллю, каб знізіць кіслотнасць, цягаюць рыдлёўкамі гной, прывезены з жывёлагадоўчых фермаў, і пакеты стрыжаных валасоў з цырульняў, каб адагнаць кратоў і мышэй і падвысіць узровень пратэінаў у глебе.
Яны вяртаюцца пасярод ночы з нейкай бойні з пакетамі крывяной і касцяной мукі для падвышэння ўзроўню жалеза і фосфару ў глебе.
Групы малпаў-касманаўтаў вырошчваюць базілік, чабор, салату-латук, парасткі вір-
джынскай ляшчыны і эўкаліпту, язмін і мяту, высаджаныя калейдаскопам мудрагелістых узораў Ружовыя астравы сярод зялёнага мора. Іншыя групы выходзяць уначы са свечкамі паляваць на смаўжоў і слізнякоў. Яшчэ адна збірае толькі самыя зялёныя лісткі і спелыя ягадкі ядлоўцу для натуральнага фарбавалыніка. Жывакосту натуральнага дэзінфекцыйнага сродку. Братак ад галаўнога болю, і духмянага язменніку, які надае мылу пах свежа пастрыжанай травы.
У кухні бутэлькі з 80-градусным спіртам для гатавання паўпразрыстага ружовага мыла з пахам герані, мыла колеру жоўтага цукру і мыла з пахам пачулі. Я ўпотай зношу адну бутэльку, а на пахавальныя грошы набываю цыгарэтаў. Нечакана з'яўляецца Марла. Мы размаўляем пра расліны,
крочым заблытанымі гравійнымі сцежкамі скрозь калейдаскоп зялёных узораў, палім і п'ем. Мы гутарым пра Марліны грудзі. Мы гутарым пра ўсё, акрамя Тайлера Дэрдэна.
Аднойчы ў газеце пішуць, што група людзей, апранутых ва ўсё чорнае, пранеслася, якураган, паўз прэстыжны раён непадалёк ад раскошнага аўтасалону, дзяўбёжачы бейсбольнымі бітамі па бамперах машын так, што спрацоўвала сігналізацыя і выбухалі падушкі бяспекі, напаўняючы салоны белай пудрай.
А ў «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт» іншыя групы зрывалі пялёсткі з ружаў, кураслепу, лаванды і каб атрымаць мыла з пахам кветак ссыпалі іх у каробкі з салам, якое ўбірае ў сябе водар.
Марла распавядае мне пра розныя расліны.
Ружа, кажа яна, натуральны вяжучы сродак.
Назовы некаторых раслінаў аддаюць смерцю: касач, базілік, рута, размарын, вербена. Некаторыя, напрыклад, вяртоўнік, першацвет, аер, нард, гучаць неяк па-шэкспіраўску. Ліятрыс пахучая салодкі пах ванілі. Вірджынская ляшчына яшчэ адзін вяжучы сродак.
Кардоўнік гэта дзікі гішпанскі касач.
Штовечар мы гуляем з Марлай па садзе, пакуль я не пераконваюся, што Тайлер і сёння не вернецца дадому. А за нашымі спінамі ўвесь час топчацца малпа-касманаўт, падбіраючы з зямлі лісткі бальзаміну, ружы і мяты, якія Марла зрывае, расцірае і суе мне пад нос. Топчацца, падбіраючы кінутыя недакуркі, замятаючы і разрыхляючы за сабой сцежку, каб сцерці ўсе нашы сляды.
Аднойчы ўначы іншая група людзей абліла бензінам кожнае дрэўца, а таксама зрабіла бензінавыя дарожкі ад дрэва да дрэва ў гарадскім парку і ўчыніла слаўны лясны пажарык. У газетах потым пісалі, што ў прылеглых да парку дамоў ад жару пацяклі шыбы, а шыны прыпаркаваных побач аўтамабіляў палопаліся і аселі на расплаўленай гуме.
Дом на Пэйпэр-стрыт, які здымае Тайлер, жывы арганізм, мокры ад дыхання і поту яго шматлікіх насельнікаў. Яны рухаюцца ўнутры яго, ад гэтага рухаецца і ён.
Яшчэ адна ноч без Тайлера: нехта прасвідраваў дзіркі ў банкаматах і тэлефонахаўтаматах і пры дапамозе трубкі і шпрыца для змазкі напампаваў іх пад завязку каланіцай і ванільным пудынгам.
Тайлера ўсё не было, а праз месяц у пары малпаў-касманаўтаў на тыльным баку да-
лоні з'явіліся апёкі ад Тайлеравага пацалунку. Затым гэтыя малпы зніклі, а на ганку стаялі ўжо новыя, ім на замену.
Штодня групы людзей прыязджалі і з'язджалі на розных машынах. Кожны раз на іншых.
Неяк увечары я чую, як Марла размаўляе на ганку з малпай-касманаўтам:
- Мне трэба ўбачыць Тайлера. Тайлера Дэрдэна. Ён тут жыве. Я яго сяброўка.
А малпа кажа:
- Прабач, але ты занадта... паўза, ты занадта маладая для трэніровак.
- Ідзі ў сраку, злуецца Марла.
- Да таго ж, кажа малпа, у цябе няма з сабой неабходных рэчаў: дзвюх чорных кашуляў, дзвюх пар чорных нагавіцаў...
- Тайлер! крычыць Марла.
- ...адной пары чорных берцаў...
- Тайлер!
- ...дзвюх параў чорных шкарпэтак і дзвюх параў сподняй...
- Тайлер!
Я чую грукат зачыненых дзвярэй. Марла не збіраецца чакаць тры дні.
Звычайна, вяртаючыся з працы дадому, я раблю бутэрброды з арахісавым маслам.
Але сёння я вяртаюся, а адна малпа чытае іншым, што расселіся на падлозе па ўсім першым паверсе:
- Вы не прыўкрасныя і непаўторныя сняжынкі. Вы такая ж самая гнілая арганіка, як і ўсе, і кожны з нас частка вялікай кампоснай ямы.
- Наша культура выштукавала ўсіх на адзін капыл, чытае малпа. Няма больш ні белых, ні чорных, ні бедных, ні багатых.
Мы ўсе хочам аднаго і таго ж. Няма болыл індывідуальнасцяў. Па-асобку мы ніхто.
Калі я заходжу зрабіць сабе бутэрброд, малпа перастае чытаць. Астатнія моўчкі чакаюць. I я нібыта адзін у доме. He звяртайце ўвагі, кажу я. Я ўжо гэта чытаў. Гэта я надрукаваў.
Нават мой бос ужо, мабыць, чытаў.
Усе мы проста вялікая куча гаўна, кажу я. Давай, чытай. Гуляйцеся сабе далей. He звяртайце на мяне ўвагі.
Малпы-касманаўты моўчкі чакаюць, пакуль я даробліваю свае бутэрброды, бяру чарговую бутэльку гарэлкі і падымаюся да сябе ў пакой. За плячыма я чую:
- Вы не прыўкрасныя і непаўгорныя сняжынкі.
Я разбітае сэрца Джэка, бо Тайлер кінуў мяне. Бо бацька кінуў мяне... Эх, я б мог працягваць гэты спіс бясконца.
Час ад часу ўвечары, пасля працы, я хаджу ў розныя БК, у склепы або гаражы, і пытаю, ці не бачыў хто Тайлера Дэрдэна.
У кожным новым БК нехта незнаёмы мне стаіць пад адзінай лямпачкай пасярод поўнай людзей цемры і гаворыць словамі Тайлера.
Першае правіла БК не казаць пра БК.
Калі пачынаецца бойка, я адводжу галоўнага ўбок і пытаю, ці не бачыў ён Тайлера. Мы з Тайлерам жывем разам, кажу я, і ён даўно ўжо не з'яўляўся дома.
А той адразу выкочвае вочы і пытае: што, я насамрэч знаёмы з Тайлерам Дэрдэнам?
I гэтак у бальшыні новых БК. Так, кажу я, мы з Тайлерам найлепшыя сябры. I тады яны ўсе кідаюцца паціснуць мне руку.
Яны глядзяць на дзірку ў мяне ў шчацэ, на фінгалы і сінякі, жоўтыя і зялёныя па краях,
і звяртаюцца да мяне «сэр». He, cap. Ніяк не, cap. Ніхто з іхных знаёмых ніколі не бачыў Тайлера Дэрдэна. А вось сябры сяброў бачылі, яны і заснавалі гэты філіял БК, cap.
I падміргваюць мне.
Ніхто з іхных знаёмых ніколі не бачыў Тайлера Дэрдэна.
Cap.
А праўда, пытаюць усе, праўда, што Тайлер Дэрдэн збірае войска? Людзі кажуць. Праўда, што ён спіць толькі адну гадзіну ў суткі? Ходзяць чуткі, што Тайлер Дэрдэн ездзіць па ўсёй краіне і адкрывае новыя БК. I ўсім карціць ведаць, што ж будзе далей.
Сходы праекта «Вэрхал» пераехалі цяпер у большы склеп, бо кожны камітэт бунтары, падпалы, разбойствы і дэзінфармацыя разрастаецца з кожным днём за кошт выпускнікоў БК. У кожным камітэце
ёсць свой галоўны, але нават яны не ведаюць, куды падзеўся Тайлер. Ён звязваецца з імі раз на тыдзень па тэлефоне.
Усім у праекце «Вэрхал» цікава, што будзе далей.
Да чаго ўсё гэта прывядзе?
Чаго нам чакаць?
На Пэйпэр-стрыт мы з Марлай гуляем басанож па садзе сярод пахаў шалфею, лімоннай вербены і ружовай герані. А вакол нас, згорбіўшыся, поўзаюць са свечкамі чорныя кашулі і чорныя нагавіцы, шукаючы, каб забіць пад лісцем раслінаў смаўжоў і слізнякоў. Марла пытае, што тут адбываецца.
3 камякоў гразі вытыркаюцца кудлакі валасоў. Лайно і валоссе. Касцяная мука і кроў Расліны растуць так хутка, што малпы-касманаўты не паспяваюць іх падразаць.
Марла пытае:
Што ты збіраешся рабіць?
А што?
У гразі нешта зіхціць. Золата? Я нахіляюся паглядзець. Я не ведаю, што будзе далей, кажу я Марле.
Здаецца, нас абоіх кінулі.
Краем вока я заўважаю, як вакол шастаюць малпы-касманаўты ў чорным, згорбіўшыся над свечкамі. Золата гэта пломба ў карэнным зубе. Побач яшчэ два, з срэбранаамальгамавымі пломбамі. Гэта чыясьці сківіца.
Я кажу: не, я не магу сказаць, што будзе далей. I ўтоптваю адзін, другі, трэці зуб у гразь, валоссе, лайно, косці і кроў, каб Марла нічога не ўбачыла.
Гэтай пятніцай увечары я заснуў за працоўным сталом.
Калі я прачнуўся, утыкнуўшыся тварам у скрыжаваныя на стале рукі, званіў тэлефон, а ў аддзеле ўжо нікога не было. Тэлефон званіў у мяне ў сне, і я не разумеў, ці гэта рэалынасць праслізнула ў мой сон, ці сон прасачыўся ў рэальнасць.
Я здымаю слухаўку і кажу: адпаведнасць і адказнасць.
Гэта мой аддзел. «Адпаведнасць і Адказнасць».
Заходзіць сонца, над галавой цягнуцца скучаныя ў адно навальнічныя хмары, памерам з Ваёмінг і Японію. Вокнаў у мяне на працы не было. Проста замест знешніх сценаў вялікія, ад падлогі да столі, шыбы. Паўсюль. Паўсюль вертыкальныя жалюзі. Паўсюль прыбітыя да падлогі шэрыя прамысловыя дываны з маленькімі надмагільнымі плітамі разетакдля падлучэння камп'ютараў у сетку. Паўсюль лабірынты фанерных кабінак, абабітых тканінай.
Недзе гудзе пыласмок.
Мой бос у адпачынку. Даслаў мне мэйл і знік. А я за два тыдні мушу падрыхтавацца да афіцыйнай справаздачы. Замовіць канферэнц-залу. Давесці да ладу ўсе свае справы. Абнавіць рэзюмэ. I ўсё такое.
Кампанія рыхтуе абвінавачанне супраць мяне.
Я абсалютная абыякавасць Джэка.
Я страшэнна сябе паводзіў.
Я здымаю слухаўку, а там Тайлер, ён кажа:
- Давай, спускайся. Цябе там чакаюць на стаянцы.
Хто чакае, пытаю я.
- Усе, адказвае Тайлер.
Mae рукі пахнуць бензінам.
- Давай, збірайся, працягвае Тайлер. -
У іх там машына. «Кадылак».
Я ўсё яшчэ сплю.
Мне чамусьці здаецца, што Тайлер мой сон.
Ці гэта я сон Тайлера.
Я нюхаю рукі. Бензін. У офісе ні душы.
Я ўстаю і іду на стаянку.
Хлапец з БК, што займаецца машынамі, прыпаркаваў чыйсьці чорны «кадылак» ля самага бардзюра, а я стаю і гляджу на гэтую даўжэзную чорна-залатую партабаку, гатовую звезці мяне ў невядомым кірунку. Механік вылазіць з машыны і кажа, каб я не хваляваўся ён паставіў нумары, знятыя з нейкай машыны на стаянцы ў аэрапорце.
Гэты механік з БК кажа: ён можа завесці ўсё, што заўгодна. Выкручваеш два драткі са стырнавой калонкі, замыкаеш іх, зарад даходзіць да стартара і катайся сабе на здароўе.
Або можаш зламаць сервер аўтамабільнага прадстаўніцтва і скрасці лічбавы ключ.
На заднім сядзенні тры малпы-касманаўты ў чорных кашулях і чорных нагавіцах. Нічога не бачу. Нічога не чую. Нічога нікому не скажу.
Я пытаю: а дзе Тайлер?
Механік з БК, як шафёр, адчыняе перада мной дзверкі «кадылака». Ён такі худы і высокі, з шырокімі плячыма, як тэлеграфны слуп.
Я пытаю: мы едзем да Тайлера?
На пярэднім сядзенні мяне чакае торт са свечкамі, як на дзень народзінаў. Я сядаю. Мы рушым.
Нават тыдзень не быўшы ў БК, ты без праблемаў едзеш, не перавышаючы хуткасці. Магчыма, у цябе два дні кал чорнага колеру ад унутраных крывацёкаў, але ты спакойны, як слон. Цябе абганяюць машыны. Ты бачыш толькі іх заднія бамперы. Кіроўцы паказваюць табе фак. Усе гэтыя незнаёмцы ненавідзяць цябе. Нічога асабістага. Пасля БКты такі расслаблены, што табе пофіг. Ты нават радыё не ўключаеш.
Можа быць, ад кожнага ўздыху ў цябе разыходзяцца трэшчынкі ў рэбрах. Машыны адзаду мігаюць табе фарамі. На даляглядзе заходзіць залаціста-аранжавае сонца.
Механік побач, за стырном. На сядзенні паміж намі торт.
Калі ў БК б'юцца такія хлапцы, як механік, гэта поўны крывавы памол. Такія хударлявыя хлопцы ніколі не здаюцца. Яны б'юцца, пакуль не раскілбасяць адзін аднаго на галубцы. Белыя хлопцы як шкілеты, абцягнутыя жоўтай воскавай абалонкай, усе ў татухах. Чорныя як паляндвіцы. Яны заўжды ходзяць разам і падобныя да «ананімных наркаманаў». Такія ніколі не кажуць «стоп». Здаецца, яны заўжды поўныя сілаў, бо рухаюцца так хутка, што іхныя абрысы размываюцца ўваччу. Бойкі для іх як лекі. Нібы адзінае, што ім застало-
ся, гэта выбраць, як лепш памерці, і яны абіраюць смерцьу баі.
Таму ім даводзіцца біцца адзін з адным.
Бо ніхто больш з імі біцца не стане. Ніхто, акрамя такіх жа хударлявых скура ды косці псіхаў.
Калі такія хлапцы, як наш механік, сыходзяцца адзін на адзін у бойцы, астатнія нават крычаць перастаюць.
Чуваць толькі, як яны дыхаюць скрозь зубы, ляпаюць рукамі ў спробах зрабіць захоп, свіст і ўдары кулакоў, што малаткамі апускаюцца на абцягнутыя скурай тонкія рэбры рэзка і трапна. Іхныя целы суплёт сухажылляў, венаў і мускулаў, абцягнутых скурай, усе ў шнарах, мокрыя ад поту, яны блішчаць у святле адзінай лямпачкі.
Мінае дзесяць, пятнаццаць хвілінаў. Яны патнеюць, і пот іхні пахне смажаным куранём.
Дваццаць хвілінаў. Урэшце адзін з іх калінебудзь зваліцца.
Пасля такой бойкі да канца ночы гэтыя два ананімныя наркоты вісяць адзін на адным без сілаў, але ўсміхаюцца.
3 першай сваёй ночы ў БК гэты механік заўсёды швэндаецца вакол дома на Пэйпэрстрыт. To просіць, каб я паслухаў песню, якую ён сачыніў. To каб я паглядзеў на шпакоўню, якую ён зрабіў сваімі рукамі. To паказвае мне здымак нейкай дзяўчыны і пытае, ці дастаткова яна прыгожая, каб узяць яе ў жонкі.
Ён сядзіць на пярэднім сядзенні «кадылака» і пытае:
Бачыце гэты торт? Гэта я для вас прыгатаваў. Сваімі рукамі.
У мяне дзень народзінаў у іншым месяцы.
Аліва працякала праз колцы, кажа механік, таму я яе замяніў. А заадно і павет-
ра-ачышчальнік. Праверыў клапаны і стартар. На сёння перадавалі дождж, таму я замяніў дворнікі.
Я пытаю: што гэта Тайлер задумаў?
Механік адчыняе попельніцу і засоўвае ў яе прыкурнік.
Г эта што, праверка? Вы хочаце нас п ра верыць? пытае ён.
Дзе Тайлер?
Першае правіла БК не казаць пра БК, кажа механік. А апошняе правіла праекта «Вэрхал» не задаваць пытанняў.
Што яшчэ ён мне хоча сказаць?
Зразумей, кажа ён, бацька для цябе увасабленне Бога.
Мая праца, мой офіс адзаду робяцца ўсё меншымі і меншымі, пакуль зусім не знікаюць.
Я нюхаю рукі. Яны пахнуць бензінам.
Механік кажа:
Калі ты мужчына, хрысціянін і жывеш у Амерыцы, твой бацька для цябе увасабленне Бога. А калі ты ніколі не ведаў свайго бацькі, калі ён сышоўздому і болей не вяртаўся або памёр, што ты можаш думаць пра Бога?
Гэта ўсё дагматы Тайлера Дэрдэна. Накрэмзаныя на шматках паперы, пакуль я спаў, і даручаныя мне надрукаваць і памножыць на працы. Я ўсё гэта чытаў. Нават мой бос ужо, мабыць, чытаў.
Табе толькі і застаецца, кажа механік, што ўсё жыццё шукаць бацьку і Бога.
Падумай, кажа ён, можа, Бог зусім цябе не любіць. А можа, Бог проста ненавідзіць нас. Але і гэта яшчэ не самае страшнае.
Тайлер меркаваў, што лепш быць дрэнным, каб звярнуць на сябе ўвагу Бога, чым увогуле застацца па-за ўвагай. Можа, хай
лепш Бог цябе ненавідзіць, чым будзе да цябе абыякавым?
Што б ты выбраў: быць найзлейшым ворагам Бога ці быць нічым?
Паводле Тайлера Дэрдэна, мы ўсе сярэднія Божыя дзеці, не вартыя асабістага месца ў гісторыі, не вартыя асабістай увагі.
Пакуль Бог не зверне на нас увагі, няма чаго спадзявацца на адвечныя пакуты ці адкупленне грахоў.
Што горш: пекла або нішто?
Толькі калі нас зловяць і пакараюць, толькі тады мы можам атрымаць збавенне.
Спалі Луўр, кажа механік, і падатрыся «Монай Лізай». Прынамсі, тады Бог запомніць цябе.
Чым ніжэй упадзеш, тым вышэй узляціш. Чым далей ты ад Бога, тым больш ён хоча цябе вярнуць.
Калі б блудны сын так і не вярнуўся дадому, кажа механік, выкармленае цяля засталося б жывым.
Быць адной з пясчынак на пляжы, адной з зорак у небе гэтага мала.
Механік скіроўвае чорны «кадылак» на аб'ездную шашу без абгоннай паласы, паспяваючы ўскочыць перад ланцугом грузавікоў, што рухаюцца з максімальна дазволенай хуткасцю. Іхныя фары б'юць у салон, і мы бачым сябе ў пярэдняй шыбе, як у люстэрку. Мы не перавышаем хуткасці. Едзем з максімальна дазволенай.
Закон ёсць закон, сказаў бы Тайлер. Перавысіць хуткасць усё адно што ўсчыніць пажар, усё адно што падкласці бомбу, усё адно што застрэліць чалавека.
Злачынца ёсць злачынца ёсць злачынца.
На мінулым тыдні мы маглі б адкрыць яшчэ чатыры БК, кажа механік. Можа, кіраванне новым філіялам возьме на сябе Бамбіза Боб, калі знойдзецца бар.
На наступным тыдні яны з Бамбізам Бобам развучаць правілы, і ў Боба будзе свой БК.
Ад цяпер на пачатку БК, калі ўсе збіраюцца пад адзінай лямпачкай у цэнтры склепа і чакаюць, галоўны ходзіць вакол у цемры за іхнымі спінамі.
Я пытаю: хто прыдумаў новыя правілы? Тайлер?
Механік усміхаецца:
Вы ведаеце, хто прыдумляе правілы.
Новае правіла, кажа ён, у цэнтры БК нікога. Нікога, акрамя тыхдвух, што выйшлі на бой. Г алоўны павольна крочыць у цемры за спінамі байцоў і выкрыквае правілы.
А ў цэнтры нікога, і кожны глядзіць на таго, хто насупраць у коле.
I гэтак будзе цяпер ва ўсіх БК.
Знайсці бар або гараж пад БК няцяжка; у бары, дзе і дагэтуль збіраецца першы БК, прыбытку з аднаго суботняга вечара хапае, каб аплаціць арэнду за месяц.
Яшчэ адно правіла, кажа механік, БК заўжды будзе бясплатным. Ніякай платы за ўваход.
- Нам пратрэбны вы, а не вашыя грошы, крычыць ён у вакно сустрэчным машынам і халоднаму начному ветру.
Механік крычыць у вакно:
- Калі ты ў БК, пляваць, колькі ў цябе грошай у банку. Ты гэта не твая праца. Ты гэта не твая сям'я. Ты гэта не тое, што ты пра сябе думаеш.
Крычыць ветру:
- Ты гэта не тваё імя.
- Ты гэта не твае праблемы, падхопліваюць малпы-касманаўты на заднім.
- Ты гэта не твае праблемы, крычыць механік.
- Ты гэта не твой узрост, крычаць малпы.
- Ты гэта не твой узрост, крычыць механік.
I тут ён зварочвае на стрэчную паласу, і ў салон б'е святло, рэзка, як маланка. Адна за адной машыны рухаюцца акурат на нас, віскочуць гудкамі, і механік збочвае, ледзьледзьунікаючы аварыі.
фары ўсё набліжаюцца і набліжаюцца, віскочуць гудкі, а механік высоўвае галаву ў вакно, насустрач ветру, шуму і гудкам, і крычыць:
- Ты гэта не твае надзеі.
Ніхто не падхоплівае.
Гэтым разам збочвае стрэчная машына, ратуючы нас ад аварыі.
Яшчэ адна машына рухаецца на нас, мільгаючы фарамі і шалёна сігналячы, а механік крычыць:
- Ніхто вас не выратуе.
Ён кіруе наўпрост, збочваюць стрэчныя.
Яшчэ адна машына імчыцца насустрач, а механік крычыць:
Калі-небудзь мы ўсе здохнем.
Машына збочвае, але механік зварочвае ў той жа бок. Яна збочвае зноў, механік насустрач ёй.
Я ператвараюся ў маленькі клубок HepBay У гэты момант ужо нішто не мае значэння. Паглядзець на зоркі і памерці. Пляваць на багаж. Пляваць на непрыемны пах з роту. За вокнамі цемра і аглушаль-
ны віск гудкоў, святло фараў блішчыць на тваім твары. Болыв не давядзецца хадзіць на працу.
He давядзецца стрыгчыся.
Бач, які спрытны! кажа механік.
Ён зноў зварочвае на сустрэчную і пытае: Што б ты хацеў зрабіць перад смерцю? Стрэчная машына захліпваецца гудкамі, а механік і вокам не міргне, паварочваецца да мяне і кажа:
Да сутыкнення дзесяць секунд.
Дзевяць.
Восем.
- Сем.
- Шэсць...
Праца, кажу я. Я хацеў бы звольніцца з працы.
Стрэчная збочвае і з віскам праносіцца міма. Механік кіруе наўлрост.
Усё новыя машыны рухаюцца на нас, а механік паварочваецца да трох малпаў на заднім:
Гэй! Малпы-касманаўты, кажа ён, вы ведаеце правілы гульні. Прызнавайцеся давайце, a то мы ўсе памрэм.
Праваруч нас абганяе аўтамабіль з налепкай на бамперы: «Я Шумахер, усе на хер!». У газеце неяк пісалі, што за адну ноч такія налепкі з'явіліся на тысячах машынаў. Напрыклад: «Размажджэр мяне».
«ГТяныя кіроўцы супраць мацярок».
«Усю жывёлу пад нож».
Я чытаў і ведаў, што гэта справа рук «дэзінфарматараў». Або «бунтароў».
Механік, ахайны і цвярозы, сядзіць побач са мной на пярэднім сядзенні і кажа, так, гэтыя налепкі частка праекта «Вэрхал».
Тры малпы моўчкі сядзяць на заднім.
«Бунтары» друкуюць і падкладаюць у самалёты ламінаваныя інструкцыі з малюнкамі, на якіх пасажыры б'юцца за кіслародныя маскі ў той час, як самалёт, ахоплены вагнём, падае на скалы з хуткасцю тысяча міляў за гадзіну.
«Бунтары» і «дэзінфарматары» спаборнічаюць, хто напіша камп'ютарны вірус, які б прымусіў банкаматы рыгацца фантанамі дзесяціі дваццацідаляравых купюраў
Выскоквае распалены прыкурнік, і механік просіць мяне запаліць свечкі на торце.
Я запальваю свечкі, і торт у арэоле святла.
Што б ты хацеў зрабіць перад смерцю? пытае механік і паварочвае насустрач грузавіку. Кіроўца шалёна барабаніць па гудку, а фары грузавіка, як два сонцы на
досвітку, робяцца ўсё большымі і большымі і асвятляюць усмешку на твары механіка.
- Давайце, загадвайце жаданне, кажа ён у люстэрка задняга агляду малпам на заднім сядзенні.
- Да поўнага знішчэння пяць секундаў.
- Раз, кажа механік.
- Два.
Грузавік ужо ля самага носу, гудзе і асляпляе нас.
- Тры.
- Пакатацца на кані, чуецца адзаду.
- Збудаваць дом, кажа другі.
- Зрабіць татуяванку.
Механік кажа:
- Верце ў мяне і здабудзеце смерць вечную. Грузавік збочвае, механік таксама, але запозна бампер грузавіка чапляетакі хвост нашага «кадылака».
Я не паспяваю зразумець, што адбываецца: у вочы б'е святло ад фараў грузавіка, мяне кідае на дзверкі, затым на торт і на механіка.
Механік адчайна налягае на стырно, намагаючыся захаваць раўнавагу. Свечкі на торце гаснуць. I на адно дасканалае імгненне ў душным скураным салоне робіцца цёмна, нашыя крыкі зліваюцца ва ўнісоне з нізкім стогнам грузавіка. Мы не можам нічога зрабіць, у нас няма выбару, няма выйсця усё, нам гамон.
У гэты момант у мяне толькі адно жаданне памерці. Побач з Тайлерам я ў гэтым свеце нішто.
Бездапаможны.
Тупы.
Усё, што я раблю, гэта чагосьці хачу і чагосьці патрабую.
Маё маленечкае жыццё. Мая мізэрная праца. Мая шведская мэбля. Я нікому ніколі пра гэта не казаў, але яшчэ да знаёмства з Тайлерам я збіраўся набыць шчанюка і назвацьяго Антураж.
Восьтакім храновым можа зрабіцца жыццё.
Забі мяне.
Я хапаюся за стырно і спрабую скіраваць назад на стрэчную.
Хутчэй!
Падрыхтавацца да эвакуацыі душы.
Хутчэй!
Механік, сука, выкручвае стрыно ў бок рова, а я у бок смерці.
Хутчэй! Дзівосны цуд смерці вось, ты ідзеш сабе, размаўляеш, а ўжо праз секунду ты бездыханны прадмет.
Я нішто. Нават горш.
Халодны.
Нябачны.
Пахне скурай. Рэмень бяспекі абвіваецца вакол мяне, як утаймавальная кашуля. Спрабуючы сесці на месца, я стукаюся галавой аб стырно. Здавалася б фігня, але ж як баліць! Мая галава падае на калені механіку, я гляджу ўверх, і ўсё, што я бачу, ягоны твар высока нада мной, ён пасміхаецца, гледзячы на дарогу, а за вакном зорнае неба.
Я адчуваю нешта ліпкае на руках і на твары.
Кроў.
Крэм.
Механік глядзіць на мяне звехру ўніз.
- 3 Днём народзінаў.
Я ўдыхаю дым і згадваю святочны торт.
- Я тваёй галавой ледзь стырно не зламаў, кажа механік.
Начное паветра, пах дыму, зоркі, механік усміхаецца і кіруе, мая галава на ягоных каленях усё добра, але раптам мне чамусьці не хочацца сядаць на месца.
А дзе торт?
У цябе пад нагамі, адказвае механік. Начное паветра і ўсё мацнейшы пахдыму.
Ці збылося маё жаданне?
Твар на фоне зорнага неба нада мной расплываецца ва ўсмешцы:
Гэтыя свечкі амаль немагчыма загасіць.
Вочы прызвычайваюцца да слабага зорнага святла, і я магу разгледзець слупкі дыму, што падымаюцца ад агеньчыкаў на дыванку.
Як нічога ніякага, механік з БК цісне на газ, мёртва ўчапіўшыся за стырно, значыцца, на сёння яшчэ не ўсё.
Адзінае, чаму я мушу навучыцца да Kanpa цывілізацыі, арыентавацца па зорках. Вакол так ціха, нібы наш «кадылак» плыве ў касмічнай прасторы. Здаецца, мы з'ехалі з магістралі. Трое на заднім ці то спяць, ці то ў адключцы.
Вось цяпер ты можаш амаль з чыстым сумленнем сказаць, што бачыў жыццё, кажа механік.
Ён здымае адну руку са стырна і мацае доўгі шнар у мяне на лобе. Мой лоб так распух, што я амаль нічога не бачу. Механік праводзіць халодным пальцам уздоўж гузака. «Кадылак» падскоквае на каляіне, і ў мяне вочы выскокваюць ад болю, як ядры з гарматы. Мы нясемся наперад, наш пакамечаны зад спружыніць на рысорах, і бампер скрыгоча аб асфальту начной цішы.
Механік кажа: пасля таго, як нас зачапіў грузавік, задні бампер трымаецца на саплях.
Гэта ўсё частка яго задання ў праекце «Вэрхал», пытаю я?
Так, адказвае ён. Я павінен прынесці ў ахвяру чатырох чалавек і прывезці поўны багажніктлушчу.
Тлушч?
Для мыла.
Што гэта Тайлер задумаў?
I механік пачынае гаварыць зусім як Тайлер Дэрдэн.
Я бачу наймацнейшых і найразумнейшых людзей на свеце, кажа ён, яго твар вымалёўваецца на фоне зорнага неба за вакном, і гэтыя людзі запраўляюць аўтамабілі і сервіруюць сталы.
На фоне чорнага зорнага неба выразна вымалёўваецца лінія яго лоба, бровы, выгін носа, вейкі, скругленасці вачніцаў, скульптурны профіль вуснаў, што рухаюцца, пакуль ён кажа.
Калі б мы маглі сабраць іх усіх у падрыхтоўчыя лагеры і давыхаваць...
Задача пісталета скіраваць выбух у пэўным кірунку...
- Ты бачыш маладых людзей, якія хочуць прысвяціць свае жыцці служэнню нейкай ідэі. Рэклама прымушае іх гнацца за новымі аўтамабілямі і адзеннем, якія ім не патрэбныя. Яны пакаленне за пакаленнем гнуць спіны на працы, якую ненавідзяць, каб купляць рэчы, якія ім нафіг не трэба...
- Нашаму пакаленню не выпала ані вялікай вайны, ані вялікай дэпрэсіі, але мы вядзем сваю вайну вялікую духоўную вайну. Наша рэвалюцыя антыкультурная. Наша жыццё наша вялікая дэпрэсія, духоўная дэпрэсія...
- Зняволь гэтых людзей, і яны адчуюць, што такое свабода, запужай іх і ў іх прачнецца мужнасць...
Напалеон хваліўся, што можа каго заўгодна прымусіць ахвяраваць жыццём дзеля жалезкі на тасёмцы.
Уяві, што ўсе разам абвесцяць страйк і не будуць працаваць, лакуль Зямля не ўзновіць свае прыродныя і мінеральныя рэсурсы...
Уяві, як людзі палююць на ласёў у гушчарах вільготнага л есу ля развалінаў «Ракфелер-Цэнтра»...
Тое, што ты сказаў наконт працы, пытае механік, ты гэта сур'ёзна?
Ясная рэч, сур'ёзна.
Вось таму мы сёння ў дарозе, кажа ён. Мы паляўнічыя, і мы палюем на тлушч. Мы едзем на сметнік медычных адкідаў.
Мы едзем туды, дзе спальваюць медычныя адкіды, і та м, сярод скарыстаных хірургічных сурвэтак і скрываўленых бінтоў, сярод дзесяцігадовых пухлінаў, унутрывенных трубак і скарыстаных іголак, сярод усіх гэтых жудасных па-сапраўднаму жудас-
ных рэчаў, сярод пробаў крыві і ампутаваных кавалкаў там мы знойдзем столькі грошай, што і за ноч не звязем хаця б і на самазвале.
Мы наб'ем гэты «кадылак» грашыма так, што ён з месца не кранецца.
- Тлушч, кажа механік, высмактаны з найбагацейшых ляжак Амерыкі. Найбагацейшых, найтлусцейшых ляжак у свеце.
Наша мэта вялікія чырвоныя пакеты з тлушчам. Мы адвязем іх на Пэйпэр-стрыт, зварым,змяшаемзшчолакам і размарынам і прадамо назад тым самым людзям, якія плацілі за тое, каб гэты тлушч з іх высмакталі. Па дваццаць баксаў за кавалак толькі яны могуць сабе такое дазволіць.
- Найбагацейшы, найякаснейшы тлушч у свеце тлушч зямлі, кажа механік. Сёння мы нехта накшталт Робінаў Гудаў.
На дыванку дагараюць маленькія свечкі.
А заадно, кажа механік, пашукаем і вірус гепатыту.
I тут ён пачаў па-сапраўднаму плакаць. Слёзы сцякалі тоўстым струменем на ствол пісталета, затым па металічным абадку вакол спускавога кручка і капалі мне на палец. Рэйманд Хэсэль заплюшчыў вочы, а я прыставіў пісталет яму да скроні, каб ён заўжды адчуваў яго рулю, што я побач, адчуў, што можа памерці ў кожную хвіліну і што такая вось гэта штука, жыццё.
Я за гэты пісталет кучу бабак выклаў, і мне б не хацелася засраць яго соллю.
Усё атрымалася нават лягчэй, чым я чакаў. Я зрабіў усё так, як сказаў механік. Вось нашто мы павінны былі набыць пісталеты. Для хатняга задання.
Кожны з нас мусіў прынесці Тайлеру дванаццаць пасведчанняў кіроўцы. Што было б доказам дванаццаці чалавечых ахвяраў.
Я прыпаркаваўся непадалёк і чакаў, пакуль Рэйманд Хэсэль адпрацуе сваю змену ў кругласуткавым супермаркеце. Недзе апоўначы ён ужо чакаў на прыпынку начнога аўтобуса, тады я падышоў да яго і сказаў: здароў.
Рэйманд Хэсэль нічога не адказаў. Ён, відаць, падумаў, што мне патрэбныя ягоныя грошы, яго мінімалка, грашоўнік з чатырнаццацю далярамі. Эх, Рэйманд, Рэйманд,
дваццацітрохгадовы дзяцюк пачаў плакаць, і слёзы сцякалі па рулі пісталета, прыціснутага табе да скроні, не, мне не было ніякай справы да тваіх грошай. Грошы вырашаюць не ўсё.
Ты нават не павітаўся.
Ты гэта не твой худзенькі грашоўнік.
Я сказаў: якая цудоўная ноч! Халодна, затое неба такое чыстае.
Аты нават не павітаўся.
Я сказаў: надумаеш бегчы прыстрэлю на месцы, і дастаў пісталет. На руцэ ў мяне была латэксавая пальчатка на выпадак, калі пісталет стане доказам нумар адзін у судзе, на ім не будзе нічога, акрамя засохлых слёзаў Рэйманда Хэсэля, белага мужчыны, дваццаці трох гадоў, без асаблівых прыкметаў.
I вось тады ты пачаў мяне слухаць. Ты так вытарапіў вочы, што нават пад бляклым
святлом ліхтара я разгледзеў іх ярка-зялёны колер антыфрызу.
Кожны раз, як пісталет датыкаўся да твайго твару, ты парываўся назад, нібы той быў занадта гарачы або халодны. Пакуль я не сказаў, стой на месцы, і тады ты перастаў, хаця ўсё адно круціў галавой, каб адвесці рулю.
Я спытаў твой грашоўнік, і ты даў мне яго.
Цябе звалі Рэйманд К. Хэсэль так было ў пасведчанні кіроўцы. Ты жыў на Бэнінгроўд, 1320 SE, пакой А. Мусіць, у сутарэнні? Такія кватэры звычайна пазначаюць літарамі, а не лічбамі.
Рэйманд К. К. К. К. К. К. Хэсэль, я з табой размаўляю!
Адвярнуўшы галаву ад пісталета, ты сказаў: так. Ты сказаў: так, я жыву ў сутарэнні.
Яшчэ ў тваім грашоўніку было пару фотаздымкаў. Тваёй маці, відаць.
Як цяжка было табе расплюшчыць вочы і паглядзець на бацькоў, што ўсміхаліся з фотакарткі, і бачыць побач рулю пісталета. Але ты паглядзеў, а затым заплюшчыў вочы і заплакаў.
Цябе чакае дзівосны цуд смерці! Вось ты жывы чалавек, а праз хвіліну усяго толькі бездыханны прадмет, і твае бацькі будуць тэлефанаваць твайму стаматолагу, бо ад твару твайго застанецца зусім не шмат, а твае бацькі, яны ўскладалі на цябе столькі надзеяў... I жыццё насамрэч зусім не справядлівае. Вось, бачыш, да чаго ты дайшоў.
Чатырнаццаць даляраў.
Гэта, пытаю я, твая маці?
Так. Ты румзаеш, шморгаеш носам. Каўтаеш. Так.
Чытацкі білет. Дысконтная картка з відэапракату. Картка сацзабеспячэння. Чатырнац-
ца ць даляраў. Я ха цеў узяць праязны на аўтобус, але механік сказаў толькі пасведчанне кіроўцы. Пратэрмінаваны студэнцкі білет.
Відаць, ты дзесьці вучыўся.
Тут ты заплакаў шчырэй, і я ўціснуў пісталет мацней табе ў шчаку. Ты пачаў адступаць, пакуль я не паўтарыў: стой на месцы або прыстрэлю. Ну, і што ж ты вывучаў?
Дзе?
У коледжы, кажу я. У цябе тут студэнцкі білет.
Ах, ты не ведаеш? Хліп, хліп, каўтаеш, шмырг, шмырг. Біялогію.
Слухай сюды, Рэ-эйманд К. К. К. Хэ-эсэль, сёння ты памрэш. Праз секунду ці праз гадзіну вырашаць табе. Давай, брашы. Кажы першае, што прыйдзе да галавы. Прыдумляй. Мне насраць. У мяне пісталет.
Урэшце, ты пачаў мяне слухаць, разумеючы, што ўсё не так трагічна, як здавалася.
Давай, як у апытальніку. Кім хоча стаць Рэйманд Хэсэль, як вырасце?
Дамоў, сказаў ты, я проста хачу дамоў, калі ласка.
Гэтак не пойдзе. Але пачакай, як бы ты хацеў прабавіць жыццё? Калі б мог рабіць, што заўгодна.
Ну, прыдумай што-небудзь.
He ведаеш?
Тады зараз ты памрэш, кажу. Глядзі сюды, кажу.
Да смерці дзесяць, дзевяць, восем...
Ветэрынарам, адказаў ты. Ты хацеў стаць ветэрынарам.
А-а, жывёлкі. Дык на гэта трэба вучыцца.
Вельмі доўга вучыцца, сказаў ты.
Выбірай, Рэйманд Хэсэль: або ты будзеш дупу рваць, пакуль не вывучышся, або зараз памрэш. I я засунуў гаманец у заднюю
кішэню тваіх джынсаў. Дык ты насамрэч хочаш лячыць жывёлак? Я прыціснуў засолены ствол пісталета табе да другой шчакі. Вы сапраўды ўсё жыццё марылі стаць ветэрынарам, доктар Рэйманд К. К. К. К. Хэсэль?
Так.
He брэшаш?
Так. To бок, не, у сэнсе, не, не хлушу. He.
Добра, кажу я, і прыціскаю мокрую рулю табе да падбароддзя, затым да носа і лоба, і на тваім твары пасля застаюцца бліскучыя мокрыя слёзныя колцы.
Ну, кажу я, вяртайся ў коледж. Заўтра ж, як прачнешся.
Я прыстаўляю табе пісталет да адной шчакі, затым да другой, да падбароддзя, да лоба. Інакш я прыстрэлю цябе зараз, кажу.
У мяне тваё пасведчанне.
Я ведаю, хто ты і дзе ты жывеш. Тваё пасведчанне застанецца ў мяне, Рэйманд К. Хэсэль. Я буду цябе правяраць. Праз тры месяцы, праз шэсць, праз год, і калі ты не вернешся ў коледж і не вывучышся на ветэрынара, ты памрэш.
Ты нічога не адказаў.
А цяпер шыбуй адсюль, займайся сваімі пляванымі справамі, але памятай я сачу за табой, Рэйманд Хэсэль, і калі я ўбачу, што ты працуеш на якой-небудзь дзярмовай працы за капейкі, каб жэрці чыпсы перад тэлевізарам, я цябе прыстрэлю.
Зразумеў? А цяпер стой на месцы і не абарочвайся, пакуль я не сыду.
Тайлер сказаў мне гэта зрабіць.
I я казаў словамі Тайлера.
Я рот Тайлера.
Я рукі Тайлера.
Кожны ў праекце «Вэрхал» частка Тайлера Дэрдэна. I наадварот.
Рэйманд К. К. Хэсэль, сённяшняя вячэра падасца табе найсмачнейшым з усяго, што ты колісь еў, і заўтрашні дзень будзе самым цудоўным днём у тваім жыцці.
21
Прачынаешся ў аэрапорце Фенікса.
Пераводзіш стрэлкі на дзве гадзіны назад.
Аўтобус. Горад. У які бар я ні зайшоў бы паўсюль хлопцы са швамі пад вачыма бачна, нехта прыклаўся ад душы. Хлопцы са скасабочанымі насамі, усе яны, як толькі я заходжу, глядзяць на зморшчаную дзірку ў мяне ў шчацэ, і мы нібыта браты.
Тайлера ўсё няма. Я займаюся сваёй ніштожнай працай. Пералятаю з месца на
месца, аглядаю машыны, у якіх нехта загінуў. Цуд падарожжаў. Маленечкае жыццё. Маленечкае мыла. Маленечкія сядзенні ў самалёце.
I дзе б я ні быў, я ўсюды пытаю пра Тайлера.
На выпадак, калі я яго сустрэну, у кішэні ў мяне дванаццаць пасведчанняў маіх ахвяраў.
У які бар я ні зайшоў бы трасца! паўсюль збітыя твары! Яны абдымаюць мяне і частуюць півам. Быццам я ўжо ведаю, у якіх барах праходзяць БК.
Я пытаю, ці не бачылі яны аднаго хлопца, Тайлер Дэрдэн яго зваць.
Па-дурному было б пытаць, ці ведаюць яны пра БК.
Першае правіла БК не казаць пра БК.
А ці не бачылі вы Тайлера Дэрдэна?
Яны адказваюць: ніколі пра такога не чулі, сэр.
Але магчыма, вы знойдзеце яго ў Чыкага, сэр.
Напэўна, гэта праз дзірку ў шчацэ яны называюць мяне «сэрам».
I падміргваюць.
Прачынаешся ў аэрапорце Чыкага. Аўтобус. Горад.
Пераводзіш стрэлкі на гадзіну наперад.
Калі можна прачнуцца ў іншым месцы...
Калі можна прачнуцца ў іншы час...
...чаму не нельга прачнуцца іншым чалавекам?
У які бар я ні зайшоў бы паўсюль хлапцы з падбітымі вачыма частуюць мяне півам.
Але не, сэр, яны ніколі не бачылі Тайлера Дэрдэна.
I падміргваюць.
Яны ніколі пра такога не чулі. Cap.
Я пытаюся пра БК. Ці ёсцьтутдзе паблізу байцоўскі клуб сёння?
He, cap.
Другое правіла БК не казаць пра БК.
Хлопцы з падбітымі вачыма круцяць галовамі.
Ніколі не чулі, cap. Але магчыма, вы знойдзеце гэтыя вашы байцоўскія клубы ў Сіэтле, cap.
Прачынаешся ў Чыкага і тэлефануеш Марле даведацца, што там адбываецца на Пэйпэр-стрыт. Марла кажа: цяпер усе маплы-касманаўты голяцца налыса. Электрагаляк астыць не паспявае, і на ўвесь дом смярдзіць палёнымі валасамі. Яшчэ яны апальваюць сабе шчолакам пальцы, каб не пакідаць адбіткаў.
Прачынаешся ў Сіэтле.
Пераводзіш стрэлкі на дзве гадзіны назад.
Аўтобус. Горад. I ў першым жа бары бачыш бармэна з шыйным гарсэтам, што трымае яго галаву закінутай назад, і ён тарашчыцца паверх сіняга, як баклажан, носа, каб паглядзець на мяне і ўсміхнуцца.
У бары нікога няма, і ён кажа:
Рады зноў вас бачыць, сэр.
Я ніколі ў жыцці не быў у гэтым бары.
Я пытаю, ці ведае ён Тайлера Дэрдэна.
Па-над белым гарсэтам я бачу толькі ягонае падбародздзе. Ён усміхаецца і пытае:
Гэта што, праверка?
Так, кажу я, гэта праверка. Ці бачыў ён калі-небудзь Тайлера Дэрдэна?
Вы былі тут на мінулым тыдні, містар Дэрдэн, кажа ён. Няўжо вы забыліся?
Тайлер быў тут.
Вы былі тут, сэр.
Я тутупершыню.
- Як скажаце, cap, працягвае бармэн, але ў чацвер увечары вы заходзілі і пыталі, калі паліцыя збіраецца нас накрыць.
У мінулы чацвер у мяне была бессань, і я не спаў усю ноч, не разумеючы, сплю я ці не. А ў пятніцу я прачнуўся позна, цела ўсё ныла, нібыта я і на хвіліну вока не прыплюшчыў.
- Але, сэр,— кажа бармэн. У чацвер вы стаялі на гэтым жа месцы і пыталі ў мяне пра планы паліцыі і пра тое, колькі чалавек не прапусцілі на БК у сераду.
Бармэн, павярнуўшы плечы і шыйны гарсэт, аглядае пусты бар, і кажа:
- Нас тут ніхто не пачуе, містар Дэрдэн, сэр. Учора мы адмовілі дваццаці сямі чалавекам. А на наступны дзень пасля БК тут заўжды пуста.
У які б бар я ні зайшоў на гэтым тыдні паўсюль мяне называюць «сэрам».
У кожным бары хлопцы з падбітымі пасля БК вачыма выглядаюць усе на адзін твар. Адкуль гэтыя незнаёмцы мяне ведаюць?
У вас ёсць радзімка, містэр Дэрдэн, кажа бармэн. На ступні. У выглядзе цёмна-чырвонай Аўстраліі з Новай Зеландыяй побач.
Гэта ведае толькі Марла. Марла і мой бацька. Нават Тайлер гэтага не ведае. На пляжы я заўжды сяджу, падагнуўшы гэтую нагу пад сябе.
Рак, якога ў мяне няма, цяпер паўсюль.
Гэта ведае кожны ў праекце «Вэрхал», містар Дэрдэн, бармэн падымае руку тыльным бокам да мяне і паказвае выпалены на ёй пацалунак.
Мой пацалунак?
Тайлераў пацалунак.
Усе ведаюць пра радзімку, кажа бармэн. Гэта частка легенды. Ды што там, трасца мяне дзяры! Вы самі ўжо легенда!
Я тэлефаную Марле па міжгорадзе з нумару матэля ў Сіэтле і пытаю, ці займаліся мы калі-небудзь гэтым.
Разумееш?
Марла кажа:
- Чаго?
Ну, спалі разам.
- Чаго?
Ну, гэта, ці займаліся мы з табой сэксам.
- 0 Божа!
Што?
Што што? кажа яна.
У нас быў сэкс?
Ну ты й скаціна!
У нас быў сэкс?
Прыбіла б!
Дык быў ці не?
Я ведала, што так будзе, кажа Марла. Ды ты проста псіх. To ты мяне кахаеш. To ты мяне ігнаруеш. To ты ратуеш мяне, то варыш мыла з маёй маці.
Я шчыкаю сябе.
Як мы пазнаёміліся, пытаю.
На раку яйцаў, памятаеш, адказвае Марла, а потым ты выратаваў мне жыццё.
Я выратаваў ёй жыццё?
Ты выратаваў мне жыццё.
Тайлер выратаваў ёй жыццё.
Ты выратаваў мне жыццё.
Я пачынаю калупаць пальцам дзірку ў шчацэ. Такі боль абудзіў бы і слана ну а мяне дык пагатоў.
Ты выратаваў мне жыццё, кажа Марла. У гатэлі «Рыджэнт». Калі я незнарок спрабавала сябе забіць. Памятаеш?
Ого.
У тую ноч, кажа Марла, я сказала, што хачу ад цябе аборт.
У салоне падае ціск.
Я пытаю Марлу, як мяне зваць.
Мы ўсе памрэм.
Тайлер Дэрдэн, адказвае Марла. Тайлер Дэрдэн, кручаная ты падцірка сральная. Ты жывеш на 5123 Пэйпэр-стрыт, у доме, які ломіцца ад тваіх нікчэмных вучняў, што голяць галовы і прыпякаюць сабе шчолакам пальцы.
Мне трэба паспаць.
Цягні сваю задніцу сюды, крычыць Марла на тым канцы дрота, пакуль гэтыя мярзотныя тролі і з мяне мыла не зрабілі.
Мне трэба знайсці Тайлера.
Шнар у цябе на руцэ, пытаю, адкуль ён?
Ад цябе, адказвае Марла. Гэта твой пацалунак.
Мне трэба знайсці Тайлера.
Мне трэба крыху паспаць.
Трэба паспаць.
Я павінен паспаць.
Я кажу Марле: дабранач, і ейны крык цішэе, цішэе, цішэе, пакуль зусім не змаўкае, калі я кладу слухаўку.
Усю ноч мне не даюць заснуць думкі.
Я сплю? Я ўвогуле спаў? Гэта ўсё бессань.
Дыхай глыбей, паспрабуй супакоіцца. Але сэрца ўсё адно шалёна калоціцца ў грудзях, а ў галаве віхор думак.
Нічога не дапамагае. Нават медытацыя.
Ты ў Ірландыі.
Нават лік да ста.
Ты лічыш дні, гадзіны, хвіліны з моманту, калі апошні раз спаў. А доктар смяяўся. Ад
бессані яшчэ ніхто не памёр. Калі твой твар выглядае, як падгнілая груша, здаецца, што ты ўжо мёртвы.
Ты ў нумары гатэля ў Сіэтле. Тры гадзіны ночы запозна шукаць ГГІП хворых на рак. Запозна шукаць сінія капсулы аміталу або памадна-чырвоныя секаналу, такія самыя, як у «Даліне лялек». У тры ночы і на БК не трапіш.
Табе трэба знайсці Тайлера.
Табе трэба паспаць.
А затым ты прачынаешся, і ў цемры, каля ложку, стаіць Тайлер.
Прачынаешся.
Калі я засынаў, Тайлер стаяў побач і казаў:
Прачынайся. Прачынайся давай, у Сіэтле праблемаў з паліцыяй больш няма. Ну, давай жа.
Камісар паліцыі рыхтаваў аблаву на «падполыныя баксёрскія клубы», як ён іх называў.
Ты не хвалюйся, кажа Тайлер. Містар камісар для нас не перашкода. Мы схапілі яго за яйцы.
Я пытаю Тайлера: ты сачыў за мной?
Ха! адказвае ён. Я хацеў у цябе тое ж спытаць. Ты размаўляў пра мяне з іншымі, гаўнюк. Ты ж абяцаў.
Тайлер быў вельмі здзіўлены, што я яго вылічыў.
Кожны раз, як ты засынаеш, кажа Тайлер, на сцэну выходжу я і раблю што-небудзь дзікае, вар'яцкае, штосьці, пра што і падумаць не мог.
Ён становіцца на калені ля ложка і шэпча:
У мінулы чацвер, калі ты заснуў, я сеў на самалёт і паляцеў у Сіэтл, каб паглядзець, як там справы з БК. Праверыць колькасць
ахвотных там, ці ёсць новыя таленты, ну, такое ўсякае. У Сіэтле таксама ёсць аддзяленне праекта «Вэрхал».
Тайлер праводзіць кончыкам пальца па гузаку ў мяне на лобе і кажа:
А яшчэ у Лос-Анджэлесе і Дэтройце. Вялікія аддзяленні у Вашынгтоне і НьюЁрку. А якое ў нас аддзяленне ў Чыкага ты й не ўяўляеш!
- Я не магу паверыць, што ты парушыў абяцанне. Першае правіла БК не казаць пра БК, кажа ён.
На мінулым тыдні Тайлер быў у Сіэтле, і бармэн з шыйным гарсэтам казаў яму, што паліцыя рыхтуе аблаву на байцоўскія клубы. Сам камісар узяўся за справу.
- А насамрэч, кажа Тайлер, шмат паліцэйскіх б'юцца ў БК, і ім гэта ў кайф. Журналісты, адвакаты, судовыя клеркі гэта
ўсё нашыя людзі, і мы пра ўсё даведваемся першыя.
Нас збіраліся накрыць.
- Прынамсі ў Сіэтле, кажа Тайлер.
Я пытаю, як ён гэта ўладзіў.
- Як мы гэта ўладзілі, папраўляе Тайлер.
Мы склікалі сход камітэта па разбойніцтвах.
- Больш няма цябе і мяне паасобку, кажа Тайлер і шчыкае мяне за нос. Спадзяюся, ты гэта ўжо зразумеў.
Мы абодва карыстаемся адным целам, толькі ў розны час.
- Мы далі спецыяльнае хатняе заданне, кажа Тайлер. Мы сказалі: «Прынясіце мне цёпленькія яйцы ягамосці найшаноўнейшага пана Камісара паліцыі Сіэтла, як яго там».
Я не сплю.
- He, кажа Тайлер, ты спіш.
Мы сабралі каманду з чатырнаццаці малпаў-касманаўтаў [пяць з якіх былі копамі), і ўвечары, калі ягамосць выгульвае ў парку свайго спаніэля, там былі толькі мы і ён.
- He хвалюйся, кажа Тайлер, з сабакам усё ў парадку.
Аперацыя заняла на тры хвіліны менш, чым на рэпетыцыі. Мы планавалі ўкласціся ўдванаццаць хвілінаў. На рэпетыцыі атрымалася за дзевяць.
Пяць малпаў-касманаўтаў яго трымалі.
Я слухаю Тайлера і разумею, што нейкім чынам я ўжо ўсё гэта ведаю.
Тры малпы на шухеры.
Адна змочвала эфірам анучу.
Яшчэ адна сцягвала з ягамосці нагавіцы.
Аяго спаніэль усё брахаў.
Брахаў і брахаў.
Брахаў і брахаў.
Адна малпа тройчы абкруціла машонку ягамосці гумовай стужкай.
-1 адна у яго паміж ног з ножам, шэпча мне на вуха Тайлер, прыхінуўшы да мяне свой збіты твар. А я шапчу на вуха ягамосці камісару, што лепш бы яму забыцца пра аблаву на БК, a то ўвесь свет дазнаецца, што ў ягамосці няма яйцаў
I дзе вы тады апынецеся, як вы думаеце, ваша мосць? шэпча Тайлер.
3 гэтай гумкай там ён нічога не адчуе.
Што стане з вашай палітычнай кар'ерай, калі выбарцы даведаюцца, што ў вас няма яйцаў?
Цяпер ён дакладна нічога не адчуе.
Халера, яйцы ў яго халодныя, як лёд!
Калі будзе зачынены хоць адзін БК, мы разашлем ягоныя яйцы на ўсход і на захад.
Адно ў «Нью-Ёрк Таймз», другое у «Лос Анджэлес Таймз». У якасці прэс-рэлізу.
Малпа-касманаўт выцягнула ў яго з рота праэфіраную анучу, і камісар сказаў: не трэба.
- Акрамя БК, у нас больш нічога няма, сказаў Тайлер.
Аў камісара ёсцьусё.
Нам ад гэтага свету засталося толькі дзярмо і смецце.
Тайлер кіўнуў малпе, што сядзела з ножам між камісаравых ног. I сказаў:
- Уявіце, як вам жыць далей без яйцаў.
Камісар сказаў: не.
He трэба.
Хопіць.
Прашу.
0.
Божа.
Памажы.
Мне.
Прашу.
He.
Я.
Божа.
Хопіць.
He трэба.
Малпа-касманаўт падносіць нож і разразае гумку.
Мы справіліся за шэсць хвілінаў.
Запомніце, сказаў Тайлер. Вы спрабуеце нас прыдушыць, але вы ўсе ад нас залежыце. Мы мыем вашу бялізну, гатуем вам ежу, накрываем сталы. Мы сцелем вам ложкі, ахоўваем вас, пакуль вы спіце. Мы кіруем «хуткімі», злучаем вашы званкі. Мы кухары і таксісты, і мы ўсё пра вас ведаем. Мы афармляем вашыя страхавыя
полісы і праводзім банкаўскія аперацыі. Мы кантралюем кожны ваш крок.
- Мы прамежкавае звяно гісторыі. Узгадаваныя тэлевізарам, мы верым, што аднойчы станем мільянерамі, зоркамі кіно або року, але нам ніколі імі не стаць. I мы пачынаем гэта разумець, сказаў Тайлер. Таму лепш не злуйце нас.
Каб спыніць камісаравы румзанні, малпе-касманаўту прыйшлося ўтыкнуць кляп назад.
Іншыя малпы апранулі яго і адвезлі разам з сабакам дадому. Пасля такога ён будзе маўчаць. I, шчыра, мы ўжо не баяліся за лёс БК.
Ягамосць найшаноўнейшы пан камісар вярнуўся дадому напужаны, але жывы-здаровы.
- 3 кожным такім хатнім заданнем, кажа Тайлер, хлопцы з БК усё больш уцягваюц-
ца ў праект «Вэрхал». Ім няма чаго страчваць.
Тайлер стаіць на каленях ля мяне і кажа:
- Заплюшчы вочы і дай мне руку.
Я заплюшчваю вочы, і Тайлер бярэ маю руку. Я адчуваю ягоныя вусны на шнары ад яго ж пацалунку.
- Я сказаў: калі ты будзеш размаўляць пра мяне за маімі плячыма, ты больш ніколі мяне не ўбачыш, казаў Тайлер. Мы не два розныя чалавекі. Усё проста калі ты прачынаешся, усё пад тваім кантролем, і ты можаш называць сябе як заўгодна, але яктолькі ты засынаеш, целам авалодваю я, і ты робішся Тайлерам Дэрдэнам.
Але ж мы біліся, кажу я. У ноч, калі прыдумалі БК.
- Насамрэч, ты біўся не са мной, кажа Тайлер. Ты сябе ў гэтым пераканаў На-
самрэч ты біўся з усім, што ненавідзіш у сваім жыцці.
Але я цябе бачу.
- Ты спіш.
Але ты здымаеш дом. Працуеш. На дзвюх працах.
Спытай у банку свае чэкі. Я зняў дом на тваё імя. Правер почырк на квітанцыях і на паперках, што я прасіў цябе перадрукаваць, кажа Тайлер.
Тайлер траціў мае грошы. He дзіва, што ў мяне заўжды была запазычанасць.
А што да працы чаму, думаеш, ты заўжды такі стомлены? Ха! Гэта не бессань. Як толькі ты засынаеш, я завалодваю целам і іду на працу, у БК ці яшчэ куды. Радуйся, што я не пайшоў працаваць заклінал ьнікам змеяў.
А з Марлай што, пытаю я.
- Марла кахае цябе.
Марла кахае цябе.
Яна нас не адрознівае. Калі вы сустрэліся, ты назваўся выдуманым імём. Ты ніколі не называў свайго імя ў ГПГІ, хітры засранец. А з таго часу, як я выратаваў ёй жыццё, яна думае, што ты Тайлер Дэрдэн.
Ну вось, цяпер я ведаю, хто ты такі, Тайлер. I што, цяпер ты знікнеш?
He, кажа Тайлер, трымаючы маю руку. Калі б я быў табе непатрэбны, мяне б тут увогуле не было. Як і раней, я буду жыць сваім жыццём, пакуль ты спіш, але калі ты, бляць, надумаеш са мной гуляцца, калі пачнеш прыкоўваць сябе на ноч ланцугамі да ложку або прымаць на сон вялікія дозы снатворнага мы станем ворагамі. I ты за гэта заплоціш.
He, усё гэта лухта. Сон. Тайлер праекцыя. Ён усяго толькі дысасацыяльнае рас-
шчапленне асобы. Псіхагенная рэакцыя бегства. Спроба ўцячы ад рэальнасці. Тайлер Дэрдэн мая галюцынацыя.
- Шо за чухня, бляць! абураецца Тайлер. Можа, гэта ты мая шызафрэнічная галюцынацыя.
Я ж быў перш за цябе.
- Добра, добра, няхай, кажа Тайлер, затое паглядзім, хто будзе алошнім.
Гэта ўсё нерэальна. Гэта ўсё сон. Зараз я прачнуся.
- Ну дык прачынайся.
А затым пачуўся тэлефонны званок, і Тайлер знік.
За вакном свяціла сонца.
Я прасіў, каб мяне пабудзілі а сёмай. Але калі я зняў слухаўку, там была магільная цішыня.
Пстрык і вось я ўжо лячу дамоў, да Марлы і да малпаў з «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт». Як і раней, усё развальваецца на часткі. Дома я баюся зазірнуць у лядоўню. Мне ўяўляюцца там тузіны цэлафанавых пакетаў з-пад сэндвічаў з надпіса м і гарадоў «ЛасВегас», «Чыкага»,«Мілуокі» у якіх Тайлер ажыццявіў свае пагрозы дзеля абароны філіялаў БК. У кожным пакеце пара добра замарожаных мярзотных кавалачкаў.
У куце кухні на падзертым лінолеуме сядзіць на кукішках малпа-касманаўт і разглядае сябе ў маленькае люстэрка.
- Я какашка гэтага свету, я ўмею толькі танчыць і спяваць, кажа малпа ў люстэрка. Я таксічны адкід, пабочны прадукт Божага тварэння.
Астатнія малпы шныраюць па садзе, усё нешта збіраючы, нешта забіваючы.
Узяўшыся за ручку лядоўні, я раблю глыбокі ўдых, слрабуючы сабраць у адно сваю прасветленую духоўную сутнасць.
Раса на ружах Жывёлкі з «Дыснэйлэнду» Пайшло ўсё на хер
Я прачыняю лядоўню, і тут Марла зазірае мне праз плячо і пытае:
- Што ў нас на вячэру?
Малпа-касманаўт разглядае сябе ў люстэрку:
Я заразная смярдзючая какашка Божага тварэння.
Кола замкнулася.
Месяц таму я баяўся, што Марла зазірне ў лядоўню. Цяпер я сам баюся туды зазіраць.
0 Божа! Тайлер!
Марла кахае мяне. Яна нас не адрознівае.
Рада зноў цябе бачыць, кажа Марла. Нам трэба паразмаўляць.
Ага, так, кажу я. Трэба паразмаўляць.
Я так і не наважваюся адчыніць лядоўню.
Я зморшаная машонка Джэка.
Я кажу Марле: не чапай нічога ў лядоўні. Увогуле не адчыняй. А калі раптам што-небудзь там знойдзеш, сама не еш і ката не кармі. Малпа з люстэркам разглядае нас,
і я кажу Марле: пайшлі адсюль. Пагаворым у іншым месцы.
На прыступках лесвіцы, што вядзе ў склеп, малпа-касманаўт чытае астатнім:
Ёсць тры спосабы зрабіць напалм. Першы змяшаць пароўну бензіну і замарожанага канцэнтрату апельсінавага соку, чытае малпа. Другі змяшаць пароўну бензіну і дыетычнай колы. Трэці разводзіць расцерты напаўняльнік для кашэчага туалету ў бензіне, пакуль сумесь не загусцее.
3 «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт» мы з Марлай дабіраемся на грамадскім транспарце да рэстаранчыка з шыльдай «Denny’s», аранжавай планеты «Denny's».
Тайлер казаў: яшчэ з часоў экспансіі мапы складалі ангельскія каланісты, таму бальшыня геаграфічных аб'ектаў на іх мелі
збітыя ангельскія назвы. Ангельцы ўсё называлі на свой лад. Ці амаль усё.
Ірландыя, напрыклад.
Нью-Лондан у Аўстраліі.
Нью-Лондан у Індыі.
Нью-Лондан у штаце Айдаха.
Нью-Ёрк у штаце Нью-Ёрк.
Пстрык і вось мы ў недалёкай будучыні.
Калі людзі пачнуць засвойваць далёкі космас, цалкам магчыма, адкрываць і наносіць на мапу новыя планеты будуць гіганцкія карпарацыі.
Сузор'е Ай-БІ-Эм.
Галактыка Філіп Морыс.
Планета МакДональдс.
Кожная планета будзе асацыявацца з той карпарацыяй, якая першай яе захапае.
Сусвет Будвайзер.
У нашага афіцыянта на лобе здаравенны гузак. Хлопец стаіць як цвік: пяткі разам, наскі паасобку.
Сэр! Ці жадаеце Вы зрабіць замову? Сэр! кажа ён. Усё, што Вы замовіце бясплатна. Сэр!
У мяне ўваччу паўстае суп з пахам мачы.
Дзве кавы, калі ласка.
А чаму для нас бясплатна? пытае Марла.
Я кажу: ён думае, што я Тайлер Дэрдэн.
Ну, калі так, Марла замаўляе смажаных малюскаў, суп-пюрэ з малюскаў, рыбны кошык, смажанае кураня, печаную бульбу з усемагчымымі прыправамі і шакаладны пірог.
Праз вакно ў кухню я бачу трох кухараў са збітымі тварамі. У аднаго зашытая верхняя губа. Яны глядзяць на нас з Марлай і аб нечым шэпчуцца. Я кажу афіцыянту: пры-
нясіце нам, калі ласка, чыстую ежу. Калі ласка, не суньце ў нашу замову розную хрэнь.
- У такім разе, сэр, адказвае афіцыянт, я б не раіў лэдзі замаўляць суп-пюрэ.
Дзякуй. He трэба супу-пюрэ. Марла глядзіць на мяне, і я кажу ёй: даверся мне.
Афіцыянт разварочваецца на пятках і вайсковай хадой нясе нашу замову на кухню.
Праз вакно ў кухню тры кухары падымаюцьугору вялікі палец.
- Быць Тайлерам Дэрдэнам не так і блага, кажа Марла.
Ад гэтай хвіліны, кажу я Марле, ты павінна сачыць за мной уначы і запісваць, куды я хаджу, з кім бачуся. Ці я адразаю яйцы якойнебудзь важнай шышцы. Кожны мой крок.
Я дастаю гаманец і паказваю Марле пасведчанне кіроўцы з маім сапраўдным імем.
Я не Тайлер Дэрдэн.
Але ўсе думаюць, што ты Тайлер Дэрдэн, кажа Марла.
Усе, акрамя мяне.
На працы ніхто не называе мяне Тайлерам Дэрдэнам. Бос называе мяне маім сапраўдным імем.
Mae бацькі таксама.
Дык чаму ж тады, пытае Марла, для адных ты Тайлер Дэрдэн, а для іншых не?
Калі я ўпершыню сустрэўся з Тайлерам, я спаў.
Я быў стомлены і раздражнёны, і штораз, як я сядаў у самалёт, мне хацелася, каб ён разбіўся. Я з зайздрасцю глядзеў на людзей, што паміралі ад раку. Я ненавідзеў сваё жыццё. Я стаміўся. Мяне задзяўбала праца, задзяўбала мэбля, і я не бачыў магчымасці што-небудзь змяніць.
Акрамя якусё знішчыць.
Я трапіў у пастку.
Я быў занадта поўным.
Занадта дасканалым.
Мне хацелася ўцячы ад гэтага маленечкага жыцця. Аднаразовых порцыяў масла і ролі чалавека ў цесным крэсле самалёта.
Ад шведскай мэблі.
Ад усіх гэтых мастацкіх прыбамбасаў.
I я ўзяў адпачынак. Я заснуў на пляжы, а калі прачнуўся, там быў Тайлер, голы і потны, увесь у пяску, мокрыя тонкія валасы спадалі яму на вочы.
Ён выцягваў з вады бярвёны, прынесеныя прыбоем, далей на пляж.
У Тайлера атрымаўся цень вялізарнай рукі. I адну хвіліну Тайлер сядзеў на далоні створанай ім дасканаласці.
Імгненне гэта найбольшае, чаго можна чакаць ад дасканаласці.
Можа, я зусім і не прачынаўся на тым пляжы.
Можа, усё пачалося яшчэ тады, калі я сцаў на Камень красамоўства.
Насамрэч, калі я засынаю, я не сплю.
За іншымі столікамі ў планеце МакДональдс я бачу аднаго, двух, трох, чатырох, пяцёх хлапцоў з сінімі сківіцамі і зламанымі насамі. I яны ўсе мне ўсміхаюцца.
Ага, кажа Марла, ты не спіш.
Тайлер Дэрдэн самастойная асоба, якую я сам стварыў, і цяпер ён пагражае завалодаць маім сапраўдным жыццём.
Зусім як маці Тома Пэркінса ў «Псіхапату», кажа Марла. Гэта ж так класна! У кожнага свае дзівацтвы. Я неяк сустракалася з хлопцам, у якога ўсё цела было ў пірсінгу.
Я думаю, кажу, што як толькі я засынаю, Тайлер апранае маё цела, мой збіты твар,
каб здзейсніць якое-небудзь злачынства. А калі на раніцу я прачынаюся, у мяне ўсё цела ные, косткі ломіць, і я ўпэўнены, што ўначы і вока не прыплюшчыў.
Увечары я кладуся спаць раней.
I наступную ноч Тайлер будзе кіраваць мной крыхудаўжэй.
3 кожным днём я кладуся ўсё раней і Тайлер кіруе ўсё даўжэй.
Але ты і ёсць Тайлер, кажа Марла.
He.
Я не Тайлер.
У Тайлеру мне падабаецца ўсё: ягоная смеласць і кемлівасць. Ягоная вытрымка. Тайлер забаўны і мілы, моцны і незалежны. Усе глядзяць на яго і чакаюць, што ён зменіць свет. Тайлер таленавіты і волычы, а я не.
Я неТайлер Дэрдэн.
He, ты Тайлер, упэўнівае мяне Марла.
Мы з Тайлерам карыстаемся адным целам, але да нядаўняга часу я пра гэта не ведаў. Калі Тайлер займаўся сэксам з Марлай, я заўжды спаў. Пакуль я думаў, што сплю, Тайлер хадзіў і гаварыў за мяне.
Усе ў БК і праекце «Вэрхал» думаюць, што я Тайлер Дэрдэн.
I калі штодня я буду класціся спаць усё раней, а ўздымацца ўсё пазней, ці не знікну я аднойчы зусім?
Проста засну і больш ніколі не прачнуся.
Як бяздомняя жывёліна ў прытулку, кажа Марла.
Даліна сабак. Дзе нават калі нехта так любіць цябе, што гатовы выратаваць табе жыццё, цябе ўсё адно вылегчаюць.
Я больш ніколі не прачнуся, і Тайлер цалкам завалодае маім целам.
Афіцыянт прыносіць каву, шчоўкае абцасамі і сыходзіць.
Я нюхаю каву. Пахне кавай.
Ну, кажа Марла, дапусцім, я ва ўсё гэта і паверыла. Чаго тады табе ад мяне трэба?
Каб Тайлер не завалодаў мной цалкам, Марла павінна не даваць мне заснуць. Увесьчас.
Кола замкнулася.
У ноч, калі Тайлер выратаваў Марле жыццё, яна папрасіла, каб ён не даваў ёй заснуць усю ноч.
Калі я засну, Тайлер завалодае целам і можа здарыцца нешта жахлівае.
Калі я раптам засну, Марла павінна сачыць за Тайлерам. Куды ён ідзе. Што робіць. I, магчыма, на наступны дзень я здолею неяк усё выправіць.
Яго звалі Роберт Полсан, і яму было сорак восем. Яго звалі Роберт Полсан, і яму заўжды будзе сорак восем.
На вялікім часавым адрэзку шанцы кожнага з нас на выжыванне роўныя нулю.
Бамбіза Боб.
Гэты шмат сала. Гэты лось выконваў хатняе заданне пад кодавай назвай «Замок-Ікс» трэба было замарозіць і высвідраваць замок, як Тайлер, калі прабіраўся
ў маю кватэру, каб закласці самаробны дынаміт. Бярэш балончыкзфрыёнам «R-12» (але праз усю гэтую хрэнь з азонавымі дзірамі яго ўжо наўрад ці дзе знойдзеш] або «R-134a»і ўпрыскваеш у цыліндр замка, пакуль механізм не заледзянее.
Сэнс задання «Замок-Ікс» замарозіць замкі ў тэлефонах-аўтаматах, паркаматах або паштовых скрынях. А затым малатком і зубілам раздзяўбаць заледзянелы цыліндр.
Сэнс задання «Замок-Ікс» прасвідраваць тэлефон або банкамат і з дапамогай трубкі і шпрыца для змазкі напампаваць іх пад завязку каланіцай або ванільным пудынгам. Або пластычным цэментам.
I справа не ў тым, што праекту «Вэрхал» трэба было скрасці сякой-такой дробязі. «Мылаварня на Пэйпэр-стрыт» проста заваленая замовамі. А на святы дык і не ве-
даем, як даць рады. Хатнія ж заданні гэта загартоўка. Размінка для галавы. Зрабі свой унёсак у праект «Вэрхал»!
Замест зубіла замарожаны цыліндр можна высвідраваць дрылем. Эфект той жа, пагатоў і цішэй.
Копы, калі прыстрэлілі Бамбізу Боба, відаць, прынялі электрычны бесправадны дрыльза пісталет.
У Боба не было нічога, што магло б выкрыць яго дачыненне да праекта «Вэрхал», БК або мылаварні.
У кішэні толькі гаманец з фотаздымкам, дзе Боб, агромісты і аголены, у бодзібілдарскіх сподніках, падчас нейкага спаборніцтва. Гэта дурацкае жыццё, казаў Боб. Святло б'е ў вочы, а гукавая аддача з калонак па вушах, і вось суддзі кажуць:
Падыміце рукі так, каб мы іх бачылі!
Выцягніце левую руку, напружце біцэпс і затрымайце.
Стаяць!
Кінуць зброю!
Гэта было лепш за сапраўднае жыццё.
На руцэ ў яго быў шнар ад майго пацалунку. Тайлеравага пацалунку. Сваю мадэльную фрызуру Бамбіза Боб згаліў, а адбіткі пальцаў выпаліў шчолакам. Лепш, калі цябе падстрэляць, чым арыштуюць. Бо ў другім разе скажы «бывай» праекту «Вэрхал», і ніякіх больш табе хатніх заданняў.
Хвіліну таму Роберт Полсан быў цёплым цэнтрам, вакол якога мітусіўся свет, і вось ён ужо нерухомы прадмет. Коп стрэліў, і на табе! дзівосны цуд смерці.
Сёння ва ўсіх БК галоўныя крочаць у цемры за спінамі байцоў, што стаяць у коле
і глядзяць адзін на аднаго праз пусты цэнтр сутарэння, і выкрыкваюць:
- Яго звалі Роберт Полсан.
I натоўп паўтарае:
- Яго звалі Роберт Полсан.
- Яму было сорак восем, крычыць галоўны.
- Яму было сорак восем, паўтарае натоўп.
Яму было сорак восем, і ён быў сябрам БК.
Яму было сорак восем, і ён быў сябрам праекта «Вэрхал».
Толькі смерць надае нам імёны, бо толькі смерць здольная нас спыніць. Толькі смерць робіць нас героямі.
- Роберт Полсан, крычыць натоўп.
- Роберт Полсан, крычыць натоўп.
- Роберт Полсан, крычыць натоўп.
Сёння я іду на БК, каб зачыніць яго. Я стаю пад адзінай лямпачкай у цэнтры склепа, усе крычаць. Яны думаюць, што я Тайлер Дэрдэн. Кемлівы. Моцны. Спрытны. Я падымаю рукі, просячы цішыні, і пытаю: можа, на сёння ўжо досыць? Ідзіце дамоў і забудзьцеся пра БК.
Я думаю, БК ужо дасягнуў сваёй мэты, га? Праект «Вэрхал» закрыты.
Там, здаецца, сёння цікавы футбол па тэлеку...
Сто пар вачэй глядзяць на мяне.
Чалавек загінуў, кажу я. Гульня скончаная. Гэта ўжо не забаўка.
А затым з цемры, з-за спінаў байцоў раздаецца голас галоўнага:
Першае правіла БК не казаць пра БК.
Пайшлі дамоў, крычу я.
Другое правіла БК не казаць пра БК. БК больш няма. Праекта «Вэрхал» таксама.
- Трэцяе правіла БК біцца адзін на адзін.
Я Тайлер Дэрдэн, крычу я. I я загадваю вам: пайшлі прэч!
Больш ніхто на мяне не глядзіць. Яны глядзяцьадзін на аднаго праз нібыта пусты цэнтр сутарэння.
Голас галоўнага разлятаецца па сутарэнні. Б'емся адзін на адзін. Без абутку. Без кашуляў.
Б'емся, пакуль ёсць сілы.
I тое самае адбываецца ў сотні гарадоў, на паўтузіне моваў
Правілы зачытаныя, а я ўсё стаю ў цэнтры.
- Пара нумар адзін, на бой, выгукае голас з цемры. Ачысціць цэнтр клуба.
Я стаю.
- Ачысціць цэнтр клуба!
Я стаю.
Святло ад адзінай лямпачкі адбіваецца ў чарнаце сотні параў зрэнак, сфакусаваных на мне. Яны чакаюць. Я спрабую глядзець на іх, як бы глядзеў Тайлер. Адабраць лепшых байцоў для падрыхтоўкі ў праекце «Вэрхал». Каго з іх Тайлер запрасіў бы працаваць у «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт»?
Ачысціць цэнтр клуба!
Гэта стандартная працэдура: тры папярэджанні ад галоўнага і цябе выстаўляюць на вуліцу.
Але ж я Тайлер Дэрдэн. Гэта я прыдумаў байцоўскі клуб. Гэта мой БК. Гэта я напісаў правілы. Калі б не я, нікога з вас тут не было б. I я кажу досыць!
Да выгнання сябра БК тры, дзве, адна...
Кола байцоў змыкаецца вакол мяне, дзве сотні рук хапаюць мяне за рукі і ногі, і вось я ўжо лунаю, развёўшы крылы, у арэоле святла ад адзінай лямпачкі.
Да ачышчэння душы пяць, чатыры, тры, два, адзін...
Мяне перадаюць па-над галовамі, з рук на рукі, у кірунку дзвярэй. Я плыву. Я лячу.
Я крычу: гэта мой БК. Праект «Вэрхал» мая ідэя. Вы не можаце мяне выкінуць. Я тут галоўны. Пайшлі прэч!
Пара нумар адзін, крычыць галоўны, прашу на бой. У цэнтр. Хутчэй!
Я не сыду! Я не здамся. Я перамагу. Я тут галоўны.
Выгнаць сябра БК. Хутчэй!
Ачысціць душу. Хутчэй!
Я павольна вылятаю праз дзверы на вуліцу і прызямляюся на бетонную стаянку.
На двары ноч, зорнае неба ззяе над галавой. Халодна. Рукі апускаюцца, дзверы грукаюць у мяне за плячыма, і я чую ляскат клямкі. У сотні гарадоў БК працягваюцца. Без мяне.
Апошнія колькі гадоў адзінае, чаго я хацеў гэта паспаць. Ну, выслізнуць, забыцца, падрамаць крыху. Цяпер сон апошняе, чаго мне хочацца. Мы з Марлай у ейным нумары 8G у гатэлі «Рыджэнт». Я думаю пра ўсіх гэтых старых і наркаманаў, што сядзяць тут у сваіх цесных нумарках, і мой адчай чамусьці ўжо не здаецца мне такім дзіўным і недарэчным.
Ведаеш, кажа Марла, седзячы па-турэцку на ложку і выціскаючы з бліскучых пластыкавых упаковак пігулкі фенаміну, я неяк сустракалася з хлапцом, якому ўвесь час сніліся кашмары. Ён таксама баяўся заснуць.
I што з ім стала?
А-а, ён памёр. Сардэчны прыступ. Перадоз. He разлічыў з амфетамінам, адкзвае Марла. Яму было ўсяго дзевятнаццаць.
Дзякуй за шчырасць.
Калі мы ўваходзілі ў гатэль, адміністратар адсалютаваў мне. Палова валасоў у яго на галаве была выдзерта з коранем, і ўвесь чэрап быў у шнарах і корках засохлай крыві. Старыя, што глядзелі ў вестыбюлі тэлевізар, адразу павярнуліся паглядзець, хто я такі, калі той назваў мяне «сэрам».
Добры вечар, сэр.
Іду ў заклад, ён цяпер тэлефануе ў штаб праекта «Вэрхал» і дакладае аб маім месцазнажоджанні. У іх там мапа горада на ўсю сцяну, і яны расстаўляюць кнопкі па маім следзе. Я адчуваю, што мяне акальцавалі, як гусь падчас пералёту ў праграме «У свеце жывёлаў».
Яны ўсе сочаць за мной, шпегуюць.
- Можна спакойна прыняць шэсць такіх, кажа Марла. Але каб табе пасля не стала херова, прымаць іх трэба праз задніцу.
Як гэта міла.
- Ды я сур'ёзна, кажа Марла. Абяцаю, пазней мы дастанем чаго-небудзь памацней. Сапраўдных наркотыкаў амфіку там, хуткасці, крышталікаў.
Я не збіраюся суваць гэтыя пігулкі сабе Ў дупу.
Ну тады выпі толькі дзве.
Куды пойдзем?
У боўлінг. Бо ён працуе ўсю ноч, і заснуць там табе не дадуць.
Куды б мы ні пайшлі, кажу я, паўсюль усе думаюць, што я Тайлер Дэрдэн.
Таму кіроўца аўтобуса не ўзяў з нас за праезд?
Ara. I таму тыя двое саступілі нам месцы.
I што ты думаеш рабіць?
Я думаю, проста схавацца мала. Трэба прыдумаць, як пазбавіцца ад Тайлера.
Я неяк сустракалася з хлапцом, які любіў надзяваць мае шмоткі, кажа Марла. Ну, сукенкі, капелюшы з вэлюмам. Можна цябе пераапрануць і выслізнуць незаўважна.
He збіраюся я хадзіць у бабскіх шмотках! I пігулкі ў дупу суваць не буду.
Тым горш, кажа Марла. А яшчэ я неяк сустракалася з хлопцам, які хацеў, каб
я разыгрывала перад ім лесбійскія сцэны з вялікай надзіманай лялькай.
Уяўляю, як Марла і пра мяне будзе казаць: я неяк сустракалася з хлапцом, у якога было падваенне асобы.
I яшчэ з адным хлапцом, які карыстаўся сістэмай павелічэння чэлеса.
Я пытаю: якая зараз гадзіна?
Чатыры раніцы.
Праз тры гадзіны мне на працу.
Бяры свае пігулкі, кажа Марла. Хм, калі яны думаюць, што ты Тайлер Дэрдэн, можа, нам дазволяць пагуляць у боўлінг бясплатна? Слухай, а давай пройдземся па крамах, пакуль мы яшчэ не пазбавіліся ад Тайлера? Набудзем клёвую тачку, шмотак, дыскаў. Трэба карыстацца, пакуль ёсць магчымасць.
Марла.
Ладна, забудзь.
Як там у старой прыказцы? Хто каго любіць, той таго і губіць. Чыстая праўда. Але і наадварот таксама праўда.
Як ні круці усё адно праўда.
Зранку я паехаў на працу а там паліцыя ачапіла стаянку ля будынка і бярэ паказанні ў маіх супрацоўнікаў ля галоўнага ўваходу. Усе соваюцца сюды-туды.
Я нават з аўтобуса выходзіць не стаў.
Я халодны пот Джэка.
Праз аўтобусныя шыбы я бачу вынесеныя выбухам вокны майго офіса на трэцім паверсе, а ўнутры пажарны ў запэцканым жоўгым плашчы збівае абпаленыя пліткі падвеснай столі. Яшчэ два пажарныя сантыметр за сантыметрам выпіхваюць з разбітага вакна ахоплены вагнём стол; той куляецца, сасл ізгвае і, хутка мінаючы тры паверхі, прызямляецца на ходнік я хутчэй адчуваю гэта, чым чую.
Разлятаецца на трэскі і ўсё яшчэ дыміцца. Я язва страўніка Джэка.
Гэта мой стол.
Я ведаю, што мой бос мёртвы.
Ёсць тры спосабы зрабіць напалм. Я ведаў, што Тайлер збіраецца забіць майго боса. У той момант, калі я нюхаў свае рукі, прапахлыя бензінам, а затым сказаў, што хачу звольніцца з працы, я даў яму дазвол. Калі ласка.
Забі майго боса.
Тайлер.
Я ведаю, што выбухнуў камп'ютар.
Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
Я не хачу ведаць, што трэба ювелірным дрылем прасвідраваць дзірку наверсе манітора. Але я гэта ведаю. Кожная малпа-касманаўт гэта ведае. Усё гэта з Тайлеравых паперак, што я раздрукоўваў. Яшчэ адзін рэцэпт бомбы з электрычнай лямпачкі прасвідраваць у ёй дзірку і заліць туды бензіну. Затым заляпіць дзірку воскам або сіліконам, укруціць лямпачку назад у патрон і, калі хтонебудзь увойдзе ў пакой і запал іць святло...
У трубку манітора змяшчаецца нашмат болей бензіну, чым у лямпачку.
Каб даступіцца да электронна-прамянёвай трубкі (ЭПТ),трэба зняць пластмасавы кажух з манітора гэта лёгка. Але можна і праз вентыляцыйныя дзірачкі наверсе кажуха.
Перш-наперш трэба вытыркнуць манітор з разеткі і адлучыць ад сістэмнага блока.
Тое самае і для тэлевізара.
Проста памятай, што ўсяго адна іскарка нават статычнай электрычнасці ад дывана і ты мярцвяк. Паскуголіш трохі, згараючы жыўцом, і здохнеш.
ЭПТ акумулюе да 300 вольт пасіўнага электрычнага зараду, таму спярша трэба яго зняць, дакрануўшыся да галоўнага кандэнсатара вялікай адкруткай. А калі ты раптам памёр падчас гэтай аперацыі значыцца, ручка адкруткі ў цябе была не ізаляваная.
Унутры трубкі вакуум. Таму, калі прасвідруеш дзірку, у трубку ўваходзіць паветра і чуваць лёгкі свіст.
Рассвідруй дзірку большым свярдзёлкам, затым яшчэ большым, пакуль у яе не ста-
не лейка. Тады напоўні трубку выбуховым рэчывам на свой густ. Напалм саматужнай вытворчасці падыдзе. Бензін чысты або змяшаны з замарожаным канцэнтратам апельсінавага соку ці з напаўняльнікам для кашэчага туалету.
Каб было весялей, можна змяшаць марганцоўку з цукровай пудрай. Сэнс у тым, каб змяшаць інгрыдыент, які хутка гарыць, з інгрыдыентам, які вызваляе шмат кіслароду для гарэння. Тады сумесь згарае так хутка, што выбухае.
Перакіс барыю з цынкавым пылам.
Нітрат амонія з алюміневым парашком.
Nouvelle cuisine анархіі.
Нітрат барыю, прыпраўлены серай, з размолатым драўняным вуглём. Вось табе і чорны порах.
Bon appetit.
Набі ім трубку і, калі хто-небудзь уключыць манітор, пяць-шэсць фунтаў пораху выбухнуць яму ў твар.
Але рэч у тым, што я, як бы гэта сказаць, любіў свайго боса.
Калі ты мужчына, хрысціянін і жывеш у Амерыцы, бацька для цябе увасабленне Бога. Але часам на месца бацькі становіцца праца.
А Тайлер не любіў майго боса.
Паліцыя будзе мяне шукаць. Я быў апошні, хто выходзіў з будынку мінулай пятніцай. Я прачнуўся, седзячы за сваім сталом перад запатнелым ад майго дыхання, бо патэлефанаваў Тайлер і сказаў:
- Спускайся. Машына чакае.
«Кадылак» чакае.
Mae рукі ўсё яшчэ пахлі бензінам.
Механік з БК спытаў, што я хачу зрабіць перад смерцю.
Я хацеў звольніцца з працы. Я даў Тайлеру дазвол. Зрабі ласку. Забі майго боса.
Мой разбураны офіс ужо далёка адзаду, за вакном забудовы змяняюцца пусткамі і ўзаранымі палямі, а асфальт жвірам, і вось аўтобус ужо на канцавым прыпынку. Кіроўца дастае пакет з-пад сэндвічаў з тэрмасам і глядзіць на мяне ў люстэрка задняга агляду.
А я ўсё думаю, куды б гэта схавацца, каб копы мяне не знайшлі. Я сяджу ў самым хвасце аўтобуса. Паміж мной і кіроўцам з паўтара тузіна чалавек. Я лічу дваццаць галоваў.
Дваццаць голеных патыліцаў.
Кіроўца паварочваецца і крычыць мне праз увесь аўтобус:
- Містар Дэрдэн, сэр, я проста ў захапленні ад таго, што вы робіце.
Ніколі яго раней не бачыў.
Голеныя галовы паварочваюцца адна за адной. Уздымаюцца адна за адной. У аднаго ў руцэ анучка. Я чую пах эфіру. У таго, што найбліжэй да мяне, паляўнічы нож. Гэта той самы механік з БК.
- Вы мужны чалавек, крычыць кіроўца, калі далі сабе такое заданне.
- Заткніся, кідае яму механік. Лепш стой на шухеры і не нясі лухты.
Ага, у адной з малпаў-касманаўтаў у руцэ гумовая стужка, каб абматаць мне яйцы. Яны загарадзілі ўвесь салон. Механік кажа:
- Вы ж ведаеце, містар Дэрдэн, што мы павінны зрабіць. Вы самі казалі. Вы казалі, што калі хто-небудзь калі-небудзь паспрабуе зачыніць БК нават вы самі мы павінны ўзяць яго за яйцы.
Ядры.
Шуляты.
Яйцы.
Huevos.
Уяві найлепшую частку свайго цела: замарожаную, у пакеце з-пад сэндвічаў у лядоўні «Мылаварні на Пэйпэр-стрыт».
- Вы ж ведаеце, супраціўляцца не мае сэнсу, кажа механік.
Кіроўца жуе свой сэндвіч і назірае за намі ў люстэрка задняга агляду.
Я чую віск паліцэйскіх сірэнаў. Наводдаль тарахціць на полі трактар. Спяваюць птушкі. Задняе вакно ў аўтобусе напалову адчынена. Аблокі. Пясочак. Траўка зелянее. У ёй гудуць ці то пчолы, ці то мухі.
- У нас няма выбару, кажа механік. Гэтым разам, містар Дэрдэн, гэта не проста пагрозы. Г этым разам мы іх насамрэч адрэжам.
- Копы, кажа кіроўца.
Сірэны ўжо блізка.
I як, скажы мне, будзеш тут супраціўляцца?
За вокнамі аўтобуса спыняюцца паліцэйскія машыны, мігалкі мігцяць чырвоным і сінім. 3 вуліцы нехта крычыць:
Усім заставацца на сваіх месцах.
Я ўратаваны.
Нібыта.
Я раскажу копам пра Тайлера. Раскажу пра БК, магчыма, мяне пасадзяць, і тады няхай самі разграбаюцца з праектам «Вэрхал», але мне больш не давядзецца глядзець на гэты нож.
Копы ўжо на аўтобусных лрыступках, і першы кажа:
Ужо адрэзалі?
Давайце хутчэй, a то ўжо выпісаны op­flap на яго арышт, кажа другі.
Ён здымае фуражку і кажа:
Нічога асабістага, містар Дэрдэн. Рады ўрэшце пазнаёміцца з вамі.
Я кажу: вы робіце вялікую памылку.
Вы казалі, што скажаце гэта, кажа механік.
Я не Тайлер Дэрдэн.
Вы казалі, што скажаце і гэта.
Я змяняю правілы. БК застаецца, толькі ніхто больш нікому яйцы рэзаць не будзе.
Так, так, так, кажа механік. Ён стаіць пасярэдзіне салона з ножам у выцягнутай руцэ. Вы казалі, што скажаце менавіта гэта.
Ладна, я Тайлер Дэрдэн. Гэта я. Тайлер Дэрдэн. I я дыктую правілы. Я загадваю схавай нож.
Які там у нас найлепшы час? кідае механік праз плячо.
Чатыры хвіліны, выкрыквае нехта.
Засячыце час! крычыць механік.
Абодва копы ўжо ў салоне, у галаве аўтобуса, адзін гл ядзіць на свой гадзіннік і кажа:
Чакай, вось як секундная роўна будзе.
Дзевяць, кажа ён.
Восем.
- Сем.
Я кідаюся ў адчыненае вакно.
Тонкае металічнае падваконне ўрэзваецца мне ў жывот, а механік крычыць наўздагон:
- Містар Дэрдэн! Вы зрываеце нам рэкорд.
Напалову высунуўшыся з вакна, я чапляюся за чорную гумовую бакавіну задняй шыны. Затым хапаюся за нішу шасі і цягнуся. А нехта хапае і цягне мяне за ногі. Я крычу маленькаму трактару на гарызонце: «Гэй!» I зноў: «Гэй!» Я вішу галавой долу, мой твар наліваецца крывёю і чырванее. Я прасоўваюся яшчэ крыху наперад. А рукі на маіх костачках цягнуць мяне назад. Гальштук боўгаецца
ў мяне перад вачыма. Спражка на рамяні чапляецца за падваконне. Да пчолак, мух, зялёнай траўкі рукой падаць, і я крычу: «Гэй!»
Рукі хапаюць мяне за штаны, ірвуць на сябе і сцягваюць іх з маёй задніцы.
Адна хвіліна! крычыць нехта з аўтобуса.
Чаравікі саслізгваюць з ног.
Спражка саслізгвае з падваконня.
Рукі зводзяць мне ногі. Нагрэтае сонцам падваконне ўрэзваецца мне ў жывот. Мая белая кашуля задзіраецца на ветры і спадае мне на галаву і плечы, а я ўсё трымаюся за бакавіну і крычу: «Гэй!»
Mae ногі, выцягнутыя і зведзеныя разам, у салоне. Я адчуваю, як саслізгаюць штаны. I цяпер сонца прыпякае мне ў аголены зад.
Кроў пульсуе ў скронях, так што вочы вылазяць ад ціску; усё, што я бачу, гэта белая кашуля ў мяне на твары. Недзе тарах-
ціць трактар. Гудуць пчолы. Недзе. Усё на адлегласці ў мільён міляў. Недзе далёка-далёка нехта крычыць:
- Дзве хвіліны!
Чыясьці рука шарыць у мяне між ног і хапае за яйцы.
- He рабіце яму балюча, кажа нехта.
Рукі на маіх шчыкалатках на адлегласці ў мільён міляў. Уяві даўгую-даўгую дарогу, і яны ў самым канцы. Медытацыя.
He думай, што падваконне гэта тупы распалены нож, які распорвае табе бруха.
He думай пра паўтара тузіна мужыкоў, што разводзяць табе ногі, нібы перацягваючы канат.
За хрэнаву кучу міляў цёплая шурпатая рука хапае цябе за самы корань і цягне, а нешта абмотваецца вакол усё шчыльней і шчыльней.
Гумовая стужка.
Ты ў Ірландыі.
Ты ў БК.
Ты на працы.
Дзе заўгодна, толькі не тут.
- Тры хвіліны!
Недзе далёка-далёка нехта крычыць:
- Памятаеце, містар Дэрдэн: не трэба нас злаваць.
Цёплая рука ўсё трымае цябе. Раптам ты адчуваеш халоднае лязо нажа.
Іншая рука бярэ цябе пад пахі.
Тэрапеўтычны кантакт.
Час абдымацца.
Да твару табе моцна прыціскаюць праэфіраную анучку.
А затым нічога, нават больш поўнае забыццё.
Абгарэлая пасля выбуху шкарлупа маёй кватэры ззяе касмічнай чорнай дзіркай над агнямі начнога горада. Замест вокнаў жоўтыя паліцэйскія стужкі, што развяваюцца на ветры ля самага краю пятнаццаціпавярховай прорвы.
Я прачынаюся на бетоннай падлозе. Калісьці тут быў кляновы паркет. Карціны на сценах. Да выбуху. Шведская мэбля. Да Тайлера.
Я адзеты. Я сую руку ў кішэню і абмацваю сябе.
Усё на месцы.
Напужаны, але жывы-здаровы.
Падыдзі да краю прорвы на вышыні пятнаццаці паверхаў над стаянкай, паглядзі на начны горад, паглядзі на зоркі і ты ўжо мёртвы.
Якусё гэта ад нас далёка!
Тут, пасярод бяскрайняй ночы, паміж небам і зямлёй, я адчуваю сябе адной з тых жывёлін-касманаўтаў.
Сабак.
Малпаў.
Людзей.
Рабі толькі так, як цябе намуштравалі. Пацягні рычаг. Націсні кнопку. Анічога не разумееш.
Свет едзе з глузду. Мой бос мёртвы. Дом зруйнаваны. Працы няма. I ва ўсім вінаваты я.
Нічога не засталося.
У мяне запазычанасць у банку.
Зрабі крок.
Паміж мной і забыццём толькі жоўтая стужка.
Зрабі крок.
А што яшчэ застаецца?
Зрабі крок.
Застаецца Марла.
Скокні.
Марла. Гэта яна ўсяму прычына. Але яна пра гэта не ведае.
I яна кахае цябе.
Яна кахае Тайлера.
Яна нас не адрознівае.
Трэба, каб яна ведала. Пайшоў прэч.
Прэч. Прэч.
Ратуйся.
Ты спускаешся на ліфце ўніз у вестыбюль, і швейцар, які ніколі цябе не любіў, усміхаецца табе шчарбатай усмешкай і кажа:
Добры вечар, містар Дэрдэн. Выклікаць Вам таксі? Усё ў парадку? Можа, Вы хочаце патэлефанаваць?
Ты тэлефануеш Марле ў гатэль «Рыджэнт».
На другім канцы адказваюць:
Секундачку, містар Дэрдэн.
Марла здымае слухаўку.
Швейцар падслухоўвае праз плячо. I Марлін, напэўна, таксама слухае. Ты кажаш, Марла, трэба пагаварыць.
Ды ну цябе ў сраку.
Ты ў небяспецы, кажаш ты. Ты павінна ведаць пра ўсё, што тут робіцца. Нам трэба сустрэцца. Пагаварыць.
Дзе?
Там, дзе мы сустрэліся ўпершыню. Памятаеш? Ты павінна памятаць.
Гаючы шар белага святла. Палац сямі дзвярэй.
- А-а, кажа Марла. Добра. Праз дваццаць хвілін.
Давай.
Ты кладзеш слухаўку, і швейцар кажа:
- Таксі чакае, містар Дэрдэн. Бясплатна, куды загадаеце.
Хлопцы з БК сочаць за табой. He, адказваеш ты, такі цудоўны вечар, я лепш прайдуся.
Субота гэта рак кішэчніка ў сутарэнні метадысцкай царквы. Калі ты ўваходзіш, Марла ўжо там.
Марла Сінгер курыць цыгарэту. Марла Сінгер закочвае вочы. Марла Сінгер, з фінгалам пад вокам.
Ты сядаеш на кашлаты дыван насупраць яе, так што мы па розныя бакі медытацыйнага кола, і спрабуеш выклікаць жы-
вёліну, якая сімвалізуе тваю сілу, а Марла глядзіць на цябе сваім падбітым вокам. Ты заплюшчваеш вочы і ўяўляеш палац сямі дзвярэй, але адчуваеш на сабе яе погляд. Ты люляеш сваё ўнутранае дзіця.
А Марла ўсё глядзіць.
Час абдымацца.
Расплюшчыце вочы.
Разбіцеся па парах.
У тры крокі Марла ўжо ля мяне і з усяго размаху ўляпвае мне поўху.
Расслабцеся напоўніцу.
- Ты, ебануты на ўсю галаву гаўнюк! крычыць Марла.
Усе вакол глядзяць на нас.
I Марла пачынае калаціць мяне абедзвюма рукамі абы трапіць.
- Забойца! Я выклікала паліцыю, яны восьвось будуць тут.
Я хапаю яе за рукі і кажу: можа, і будуць, але хутчэй не.
Марла вырываецца і кажа, што паліцыя ўжо мчыцца, каб схапіць мяне, пасадзіць у электрычнае крэсла і падсмажыць мне глузды. Ці хаця б зрабіць мне смяротную ін’екцыю.
Гэта зусім не балюча як пчолка джыгне.
Завялікая доза фенабарбіталу натрыю і засынаеш навечна. Як у «Даліне сабак».
Марла кажа, што бачыла, як я некага сёння забіў.
Можа, яна гэта пра майго боса? Так, так, так, кажу я, я ведаю, і паліцыя ведае, усе ганяюцца за мной, каб зрабіць смяротны ўкол мне, але гэта Тайлер забіў майго боса.
Проста так атрымалася, што ў нас з Тайлерам аднолькавыя адбіткі пальцаў, але ніхто гэтага не разумее.
- Ды ну цябе ў сраку. Бачыш гэта, крычыць Марла, падстаўляючы мне свой фінгал. Калі табе і тваім сраным вучням у кайф, што вам надзіраюць задніцу, дык мне не. Калі хто з вас хоць пальцам да мяне дакранецца, вам не жыць.
- Сёння ўначы я бачыла, як ты застрэліў чалавека, кажа Марла.
He. Г эта была бомба, кажу я, і то было зранку. Тайлер прасвідраваў дзірку ў маніторы і напоўніўяго бензінам. Ці чорным порахам.
Усе сапраўдныя хворыя на рак кішэчніка стаяць і глядзяць на нас.
- He, кажа Марла. Я сачыла за табой да гатэля «Прэсмэн». Ты быў афіцыянтам на адной з тых «вечарынаў з загадкавым забойствам».
«Вечарыны з загадкавым забойствам» гэта калі багатыя збіраюцца ў гатэлі на
вялікі званы абед і разыгрываюць адну з гісторыяў у духу Агаты Крысці. Напрыклад, паміж пудынгам з граўлаксу і стэйкам з аленіны на хвіліну гасяць святло і нехта прыкідваецца забітым. Такая сабе цацачная смерць, яку кіно.
I да канца абеда ўсе п'юць і ядуць кансамэ з мадэрай і спрабуюць вылічыць сярод прысутных гэтага маньяка.
Ты забіў паўнамоцнага прадстаўніка мэра па справах перапрацоўкі адкідаў! крычыць Марла.
Гэта Тайлер застрэліў паўнамоцнага прадстаўніка мэра... па якіх там справах?
I няма ў цябе ніякага раку! крычыць Марла.
Ну нішто сабе заявачкі!
Усе глядзяць на нас.
Ты таксама на рак не хворая, крычу я.
Два гады! крычыць Марла. Ён ходзіць сюды ўжо два гады, а сам здаровы, як бык!
Я спрабую выратаваць табе жыццё!
Чаго? Гэта яшчэ навошта?
Бо ты сачыла за мной. Мінулай ноччу ты сачыла за мной і бачыла, як Тайлер кагосьці забіў, а Тайлер заб'е кожнага, хто пагражае праекту «Вэрхал».
Усе навокал, здаецца, забыліся на свае маленькія трагедыі. На свой рак. Нават тыя, што сядзяць на анаболіках, глядзяць на нас, устрывожана вытарапіўшы вочы.
Даруйце, кажу я ім. Я ніколі нікому не жадаў злога. Нам трэба ісці. Пагаворым на вуліцы.
А яны ўсе:
He! Стойце! А што далей?
Ды не забіваў я нікога, кажу. Я не Тайлер
Дэрдэн. Ён маё другое «я». Вы што, фільм «Сібіл» не глядзелі?
I хто хоча мяне забіць? пытае Марла.
Тайлер.
-Ты?
Тайлер, кажу я, але я з ім разбяруся. Тол ькі трымайся далей ад хлопцаў з праекта «Вэрхал». Тайлер мог даць ім загад сачыць за табой, выкрасці цябе або яшчэ чаго горш.
I чаму я павінна табе верыць?
Ну нішто сабе заявачкі!
Таму што, мне здаецца, я цябе люблю.
Але не кахаеш? пытае Марла.
He самы трапны момант для такіх пытанняў, кажу я. Давай потым, га?
Усе ўсміхаюцца.
Мне пара. Трэба валіць адсюль. Я кажу: сцеражыся хлопцаў з голенымі галовамі
і збітымі тварамі. 3 фінгаламі пад вачыма.
3 выбітымі зубамі. Ну, ты ведаеш.
А ты куды? пытае Марла.
Мне трэба разабрацца з Тайлерам.
Яго звалі Патрык Мэдэн, і ён быў паўнамоцным прадстаўніком мэра па справах перапрацоўкі адкідаў. Яго звалі Патрык Мэдэн, і ён быў ворагам праекта «Вэрхал».
Я выходжу з метадысцкай царквы, на двары ноч. I раптам я ўсё ўзгадваю.
Узгадваю ўсё, што ведае Тайлер.
Патрык Мэдэн складаў спіс бараў, дзе праходзяць БК.
Я нечакана згадваю, як карыстацца кінапраектарам. Як ламаць замкі. Згадваю, як
Тайлер арэндаваўдом на Пэйпэр-стрыт яшчэ да таго, як ён з'явіўся на тым пляжы.
Я ведаю, адкуль узяўся Тайлер. Тайлер кахаў Марлу. 3 таго самага дня, як я сустрэў Марлу, Тайлер ці нейкая частка мяне заўжды хацела быць з ёй.
Але гэта не істотна. Прынамсі не цяпер. Я крочу па начным горадзе ў кірунку найбліжэйшага БК, а ў галаве ўсплывае ўсё да апошняй дробязі.
У суботу БК збіраецца ў бары «Арсенал». Напэўна, і ён быў у спісе Патрыка Мэдэна, мёртвага небаракі Патрыка Мэдэна.
Я ўваходжу ў бар «Арсенал», і натоўп расступаецца перада мной, як засцежка-маланка. Усе думаюць, што я Тайлер Дэрдэн. Вялікі і Магутны. Бог і бацька.
- Добры вечар, сэр, чую я адусюль.
- БК вітае Вас, сэр.
- Дзякуй Вам, што завіталі да нас.
Мой знявечаны твар толькі-толькі пачаў загойвацца. Дзірка ў шчацэ нібы пасміхаецца ўсім вакол, а на вуснах пахмурасць.
Можаш пацалаваць мяне ў задніцу, бо я Тайлер Дэрдэн. I сёння я выклікаю на бой усіх. Пяцьдзясят боек. Адна за адной. Без кашуляў. Без абутку.
Б'емся, пакуль ёсць сілы.
Бо калі Тайлер кахае Марлу...
...то і я кахаю Марлу.
На БК словы лішнія. Я хачу знішчыць усе пляжы Францыі, на якіх мне ніколі не пабываць. Уяві лася, які ганарыста крочыць скрозь вільготны каньённы лес побач з «Ракфелер-Цэнтрам».
У першай жа бойцы праціўнік робіць мне двайны захоп Нэльсана і размазвае маю дзіравую шчаку аб бетонную падлогу, зубы
крышацца і ўрэзваюцца абламанымі каранямі ў язык.
Затым я прыгадваю, хто такі Патрык Мэдэн яго нерухомае цела на падлозе, і маленькую фігурку ягонай жонкі, падобнай да маленькай дзяўчынкі з шыньёнам. Яна хіхікала і спрабавала ўліць шампанскае у рот свайму мёртваму мужу.
Яна сказала, што кроў несапраўдная занадта чырвоная. Жонка Патрыка Мэдэна абмакнула два пальцы ў лужыну крыві вакол мужа і лізнула.
Зубы ўрэзваюцца ў язык, і я адчуваю смак крыві.
Жонка Патрыка Мэдэна адчула смак крыві.
Я згадваю: так, я быў там, на гэтай «вечарыне з загадкавым забойствам». Я стаяў убаку, а вакол мяне, як целаахоўнікі, малпы-касманаўты, лераапранутыя ў афіцыян-
таў. I Марла ў сваёй сукенцы з цёмнымі ружачкамі, як на шпалерах, назірала за ўсім з іншага канца залы.
У другой бойцы хлапец утыкнуў мне калена між лапатак, заламіў рукі і дзяўбаў грудзямі аб бетон. Я пачуў, як трэснула раменніца.
Я б з радасцю расхерачыў кувадлай мармуры Парфенона і падцёр дупу «Монай Лізай».
Жонка Патрыка Мэдэна глядзіць на свае скрываўленыя пальцы, кроў блішчыць у яе між зубоў, кроў цячэ па пальцах, затым па прыдалонні, па дыямантавым бранзалеце, сцякае на локаць і капае на падлогу.
Я ачомваюся і пачынаецца трэцяя бойка. У БК больш няма імёнаў.
Ты гэта не тваё імя.
Ты гэта не твая сям'я.
Трэці хлапец быццам ведае, што мне трэба ён абхоплівае маю галаву і душыць мяне. Удушлівы захоп. Паветра мне застаецца роўна столькі, каб не страціць прытомнасць. Ён трымае маю галаву, як немаўля ці футболыны мяч, агарнуўшы рукой, і жуе мой твар касцяшкамі кулакоў. Пакуль зубы не пачынаюць вытыркацца скрозь шчокі.
Пакуль дзірка ў шчацэ не разрываецца да рота і мая шчака не ператвараецца ў суцэльную рваную злосную ўсмешку ад носа да вуха.
Трэці хлапец калоціць мяне, пакуль не збівае сабеўсе касцяшкі.
I тут я пачынаю плакаць.
Бо каго б ты ні любіў усе кінуць цябе або памруць.
Што б ты ні стварыў усё будзе страчана.
Чым бы ты ні ганарыўся усё згніе на сметніку.
Я Азімандзіс, кароль каралёў.
Яшчэ ўдар і мае зубы шчоўкаюць на языку.
Палова языка падае на падлогу і знікае пад нагамі.
Маленькая фігурка жонкі Патрыка Мэдэна ўкленчыла побач з целам мужа, а гэтыя багатыя людзі, якіх яны называюць сябрамі, усе ўжо добра п'яныя, абкружылі яе і смяюцца.
Патрык? кліча жонка.
Лужына расцякаецца ўсё больш і больш і дакранаецца да ейнай спадніцы.
Патрык, ну ўсё, хопіць быць мёртвым, кажа яна.
Кроў паўзе па краі ейнай спадніцы капілярны эфект нітка за ніткай, усё вышэй і вышэй.
Побач малпы-касманаўты з праекта «Вэрхал» падымаюць галас.
А за імі і жонка Патрыка Мэдэна.
А ў склепе бара «Арсенал» Тайлер Дэрдэн саслізгае на падлогу цёплай кучай мяса. Вялікі і магутны Тайлер Дэрдэн, які быў ідэалам усяго на адну хвіліну, які казаў, што імгненне гэта найбольшае, чаго можна чакаць ад дасканала сці.
Але я падымаюся на новую бойку, бо хачу памерці. Бо толькі смерць надае нам імёны. Толькі па смерці мы перастаем быць часткай праекта «Вэрхал».
Тайлер стаіць нада мной такі прыгожы, светлавалосы, быццам анёл. А я цешуся са сваёй прагі жыцця.
Я ляжу бяссільнай кучай скрываўленай плоці на матрацы ў сваім пакоі на Пэйпэрстрыт.
Усё кудысьці падзелася.
Няма люстэрка з фотаздымкам дзесяціхвіліннага раку на маёй назе. Горш за рак. Дзверцы шафы адчыненыя і я не бачу
там шасці сваіх белых кашуляў, чорных штаноў, споднікаў, шкарпэтак і чаравікаў. Нічога няма.
- Падымайся давай, кажа Тайлер.
Гэты чалавек жыў у пастаянным, няўхільным і неперадолыным прадчуванні чагосьці жахлівага.
I ўсё развалілася-такі на часткі.
Кудысьці зніклі і малпы-касманаўты.
Усё перадыслакавана: тлушч, ложкі, грошы у першую чаргу грошы. Засталіся толькі гарод і пустая хата.
- Апошняя наша місія зрабіць з цябе пакутніка, кажа Тайлер. Зладзіць табе велічную смерць.
Але гэта не будзе смерць жалобная і бясслаўная. Гэта будзе святочная і ўрачыстая смерць.
Тайлер, мне балюча. Проста забі мяне.
- Падымайся.
Ну, давай, забі мяне. Забі. Забі. Забі. Забі.
- Гэта мусіць быць вялікая смерць, кажа Тайлер. Уяві сабе: ты стаіш на даху найвышэйшага ў свеце будынка, захопленага праектам «Вэрхал». 3 вокнаў валіць дым. Сталы падаюць на натоўп долу. Сапраўдная опера смерці, вось што табе трэба.
He, кажу я. Ты мяне ўжо дастаткова пакарыстаў.
- He хочаш па-добраму, мы зоймемся Марлай.
Паказвай дарогу, кажу я.
- Выцягвай сваю сраную дупу з ложка, кажа Тайлер, і п.здуй у машыну.
I вось мы з Тайлерам стаім на даху будынка «Паркер-Морыс», і ў мяне ў роце пісталет.
Нам засталося жыць дзесяць хвілінаў.
Будынка «Паркер-Морыс» не будзе праз дзевяць хвілінаў.
Я ведаю гэта, бо Тайлер гэта ведае.
Ствол утыкаецца мне ў горла. Тайлер кажа:
Насамрэч мы не памрэм.
Я прыціскаю ствол языком да цэлай шчакі і кажу: Тайлер, ты пра вампіраў?
Нам засталося жыць восем хвілінаў.
Пісталет на той выпадак, калі паліцэйскія верталёты будуць раней, чым трэба.
Калі Бог зараз глядзіць на нас ён бачыць аднаго чалавека, які стаіць, засунуўшы сабе ў рот пісталет. Але насамрэч пісталет у Тайлера. Маё жыццё у ягоных руках.
Бярэш адну частку 98-адсоткавага канцэнтрату азотнай кіслаты, тры чвэрці сернай.
Маеш нітрагліцэрын.
Сем хвілінаў
Змешваеш нітрык з пілавіннем маеш файны пластыт. Шмат хто з малпаў-касманаўтаў змешвае нітрык з ватай, а ў якасці сульфату дадае ангельскую соль. Таксама неблагі варыянт. А некаторыя малпы з парафінам. Але ў мяне з парафінам ніколі нічога не выходзіла.
Чатыры хвіліны.
Мы з Тайлерам стаім на краі даху. У мяне ў роце пісталет, а я думаю колькі на ім мікробаў.
Тры хвіліны.
I тут я чую:
Стой!
Гэта Марла. Яна на даху, бяжыць да нас.
Марла бяжыцьда мяне аднаго, бо Тайлер знік. Шпок! Тайлер мая галюцынацыя, не Марліна. Фокус-покус. Тайлер знікае, і я застаюся адзін, з пісталетам у роце.
- Мы сачылі за табой, кажа Марла, усе з групы падтрымкі. He рабі гэтага. Апусці пісталет.
За ёй цягнуцца ўсе ракі кішэчніка, паразіты мозгу, усе меланомаўцы, сухотнікі адны ідуць, другія кульгаюць, трэція коцяцца ў інвалідных вазках.
- Стой! кажуць яны.
- Спыніся, даносіць да мяне халодны вецер.
- Мы дапаможам табе.
- Паслухай нас.
фыр-фыр-фыр у небе з'яўляюцца паліцэйскія верталёты.
Я крычу: пайшлі на фіг. Валіце адсюль. Будынак вось-вось зраўняецца з зямлёй.
- Мы ведаем, кажа Марла.
Я адчуваю, што на мяне пралілося боскае святло.
Я забіваю не сябе, крычу я. Я забіваю Та йлера.
Я цвёрды дыск Джэка.
Я памятаю ўсё.
He ведаю, каханне гэта ці што, кажа Марла, але мне здаецца, я таксама цябе люблю.
Адна хвіліна.
Марла любіць Тайлера.
He, я люблю цябе, крычыць Марла. Я ведаю, хто з вас хто.
Нуль.
Нічога. Ніякага выбуху.
Прыціскаючы ствол языком да цэлай шчакі, я кажу: Тайлер, ты што, змяшаў нітрык з парафінам?
3 парафінам ніколі нічога не атрымліваецца.
Я вымушаны гэта зрабіць.
Верталёты ўжо тут.
I я націскаю на курок.
У доме айца майго прыстанішча многа.
Вядома ж, калі я націснуў на курок, я памёр. Хлус.
I Тайлер памёр.
Над намі гулі паліцэйскія верталёты, Марла і ўсе тыя хворыя людзі, якія самі не маглі выратавацца, яны ўсе намагаліся выратаваць мяне. Я вымушаны быў націснуць на курок.
Гэта было лепш за сапраўднае жыццё.
Адна хвіліна дасканаласці не можа доўжыцца вечна.
На нябёсах усё белым па белым.
Махляр.
На нябёсах усё ціха, чаравікі там з гумовымі падэшвамі.
На нябёсах я магу спаць.
Людзі пішуць мне на нябёсы і кажуць, што я не забыты. Што для іх я герой. Што я акрыяю.
Анёлы тут, як у Старым Запавеце, легіёны і лейтэнанты нябеснае войска, што працуе па зменах, удзень і ўначы. Дзённая змена. Начная. Яны прыносяць на падносе ежу і лекі ў папяровых кубачках. Як у «Даліне лялек».
Я бачыўся з Богам. Ён сядзеў за шырокім сталом арэхавага дрэва, на сцяне за ім віселі дыпломы, і Бог спытаў мяне:
Навошта?
Навошта я прычыніў так шмат болю?
Няўжо я не разумею, што кожны з нас непаўторная божая сняжынка, адметная ў сваёй непаўторнасці?
Няўжо я не бачу, што ўсе мы увасабленне любові?
Я гляджу на Бога, ён сядзіць за сваім сталом і пазначае нешта ў нататніку. Але Бог памыляецца.
Мы не адметныя.
Але мы й не друхло і не смецце.
Мы проста ёсць.
Мы проста ёсць, і ўсё так, як мае быць.
Бог кажа:
He, усё не так.
Ну, што ж. Добра. He важна. Нельга вучыць Бога.
Бог пытае, што я памятаю.
Я памятаю ўсё.
Куля з Тайлеравага пісталета прарвала мне другую шчаку, і цяпер я магу ўсміхацца ад вуха да вуха. Зусім як злы хэлоўінскі гарбуз. Японскі дэман. Цмок хцівасці.
Марла ўсё яшчэ на зямлі. Яна мне лістуе. Аднойчы, піша яна, я вярнуся.
Калі б на Нябёсах быў тэлефон, я б патэлефанаваў Марле і, калі б яна сказала «алё», я б не паклаў слухаўку. Я б адказаў:
- Прывітанне. Што новага? Раскажы мне ўсё да апошняй дробязі.
Але я не хачу вяртацца. He цяпер.
He хачу і ўсё.
Бо кожны раз, як хто-небудзь прыносіць мне на падносе абед і лекі, у яго фінгал пад вокам або ўвесь лоб у швах, і ён кажа:
- Нам вас не хапае, містар Дэрдэн.
Або хто-небудзь са зламаным носам швабруе падлогу і, калі я праходжу побач, шэпча:
- Усё ідзе паводле плана.
Шэпча:
- Мы збіраемся разбурыць цывілізацыю, каб зрабіць гэты свет лепшым.
Шэпча:
- Мы чакаем, калі вы вернецеся.
Чарлз Майкл «Чак» Паланюк (Charles Michael «Chuck» Palahniuk) -
амерыканскі пісьменнік і журналіст, які называе сябе аўтарам «трансгрэсіўнай» прозы. Адзін з самых правакатыўных галасоў так званага Пакалення X.
Нарадзіўся 21 лютага 1962 года ў горадзе Паска, штат Вашынгтон. Дзяцінства прайшло ў горадзе Бербанк, штат Вашынгтон, дзе ён з бацькамі і трыма братамі і сёстрамі жыў у трэйлеры. Пасля разводу бацькоў хлопец бавіў шмат часу на ранча бабулі і дзядулі па кудзелі ў штаце Вашынгтон. Яго дзядуля па мячы быў украінцам, які іміграваў у ЗША праз Канаду і атабарыўся ў Н ью-Ёрку ў 1907 годзе.
Існуюць варыянты напісання прозвішча пісьменніка. Palahniuk гэта ўкраінскае прозвішча Палагнюк, якое вымаўляецца
ў ЗША як Паланюк. Але ў дзяцінстве, калі бацькі ўзялі Чака і яго малодшую сястру на могілкі, дзе пахаваныя бабуля і дзядуля, тыя пабачылі імёны продкаў Пола і Нік. Дзеці пачалі вымаўляць сваё прозвішча як камбінацыю гэтых імёнаў Паланік, нафантазіраваўшы, што менавіта так гэтае прозвішча і было ўтворанае. Усе тры варыянты Палагнюк, Паланюк, Паланік можна сустрэць як адаптацыю імені пісьменніка ва ўсходнеславянскіх мовах.
У 1986 годзе Паланюк скончыў журфак Арэгонскага ўніверсітэта. Студэнтам стажыраваўся на Нацыянальным грамадскім радыё KLCC у горадзе Юджын, штат Арэгон. Пасля працаваў журналістам у Портлэндзе таго ж штата. Працаваў таксама механікам па дызелях у кампаніі «Freightliner». Быў валанцёрам у прытулку для бесхацінцаў,
у хоспісе. Яго задачай было вазіць невылечна хворых на сустрэчы групаў падтрымкі (гэты жыццёвы досвед пазней быў адлюстраваны ў рамане «Байцоўскі клуб»), Паланюк пакінуў гэтую працу пасля таго, як памёр адзін з хворых, які стаў для яго асабліва блізкім.
Яго першы раман «Invisible Monsters» (выйшаў у 1999] быў адрынуты выдавецтвам як заната скандальны. Тады, каб насаліць выдаўцу, Паланюк напісаў яшчэ больш скандальную рэч «Байцоўскі клуб». Гэты раман, да здзіўлення аўтара, прынялі ў друк у 1996 годзе. Пісьменнік прачнуўся знакамітым пасля экранізацыі рамана ў 1999 годзе.
На сёння Паланюк аўтар 15 раманаў, 14 зборнікаў апавяданняў і трох кніг эсэістыкі. Ён шмат гастралюе па ЗША з творчымі вечарынамі.
Падзякі
Л іта ратурная серыя «Амерыканка» аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі перастварылі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.
У 2017-2018 годзе ў серыі запланаваныя наступныя кнігі:
> Кен Кізі. Палёт над гняздом зязюлі.
Пераклад з англійскай Аляксея Знаткевіча.
> Чак Паланюк. Байцоўскі клуб.
Пераклад з англійскай Сяржа Мядзведзева.
> Чарлз Букоўскі. Чытво.
Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.
> Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда.
Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай
і Марыі Мартысевіч.
> Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак.
Пераклад з англійскай Паўла Касцюкевіча.
Серыя была распачатая ў чэрвені 2017 года з дапамогай краўдфандынг-кампаніі «Лета з "Амерыканкай"».
Дзякуем партнёрам ка мпаніі і сябрам серыі, без якіх гэты праект быў бы немагчымы:
@ НрайдзіСвет
iStO°/o design
ЛогвінаЎ
Саюз беларускіх пісьменнікаў
Q KNIHARNIA.BY
ф Slydog. by
'ЧгРадыё
7 Свабода
ЛІТЯМЫР
Новы
час
ІІЛНССОЙ
ЖУРНАЛ
ОЯНУШКЕВІЧ
в ы д а в е ц т в a
беларускі пэн
цэнтр

Дзякуем актывістам ад культуры, якія дапамаглі справай:
Агнія Гарон
Кацярына Маціеўская
Алена Жасткова
Людміла Адамовіч
Алесь Пілецкі
Лявон Вольскі
Алесь Снег
Максім Гаруноў
Алёна Траццякова
Максім Субач
Аляксандр Багданаў
Марыя Вайтовіч
Аляксандр Фядута
Марыя Значонак
Андрэй Дзічэнка
Надзея Вішнеўская
Андрэй Хадановіч
Надзея Нортан
Антон Знаткевіч
Наста Захарэвіч
Вальжына Морт
Наталка Харытанюк
Ганна Соўсь
Наталля Радзіна
Ганна Янкута
Павел Касцюкевіч
Дар'я Ліс
Сяргей Шаматульскі
Дар'я Бялькевіч
Таццяна Нядбай
Дзмітры Галко
Франак Вячорка
Дзяніс Марціновіч
Юлія Цемушава
Зоя Сямёнава
Юлія Цімафеева
Ігар Крэбс
Ян Максімюк
Дзякуем культурніцкім пляцоўкам, на якіх адбываюцца імпрэзы «Амерыканкі»:
ЛОГВІНАУ кнігарня
Y СЯДЗІ6А
р r е s a С Q U В веШУЭ
этнакрама
оуня
Горадня
Грошы на выданне гэтай кнігі былі сабраныя зімой 2017-2018 года на краўдфандынг-платформе talaka.by. Але выданне не адбылося б без падтрымкі мецэнатаў кніжнай серыі «Амерыканка», якія ахвяравалі грошы на выданне раману «Палёт над гняздом зязюлі» ўвосень 2017 года на платформе ulej.by.
Мы горача дзякуем усім мецэнатам, без якіх гэтай кнігі не было б.
ІА[Ак^
Дзякуем Ганне Дундуковай [ручныя эксклюзіўныя вырабы «DrevA»} за мыла.

Дзякуем мінскай культурнай прасторы 0К16 за гасціннасць.
Дзякуем чытачам, якія далучыліся да Клуба сяброў «Амерыканкі» і такім чынам далі магчымасць серыі развівацца далей:
Алег Соф'ін Аляксандр Маркевіч Аляксей Кліндзюк Арцём Канцавы Арцём Куц Валеры Кавалеўскі Віктар Шэпелеў Вольга Юрчанка Воўчык Лазарчык Дзмітры Бусел Дзмітры Давідовіч Дзмітры Карповіч Іван Віктор Іван Селіванаў Ігар Кудраўцаў
Кацярына Дубоўская Крыстына Робэртс Лідзія Аліхвер Марына Штрахава Надзея Брылеўская Наталля Ладуцька Наталля Стралкова Павел Маслоўскі Руслан Лобаў Таццяна Нядбай Уладзімір Трубілаў Уладзімір Цыганкоў Франак Вячорка Ян Максімюк Яўген Бадуноў
Асаблівая падзяка чальцам Клуба сяброў «Амерыканкі»:
Аксана Марозава Алена Сімалацар Аляксей Алексяюк Антон Брыль Валер Вітко Ігар Жабароўскі Дзмітры Кашлач
Кацярына Наліўка Максім Папоў Павел Бераговіч Павел Капарыха Уладзіслаў Суша Юлія Цемушава
Водгукі на беларускі пераклад рамана «Байцоўскі клуб», а таксама думкі, заўвагі і пажаданні для «Амерыканкі», калі ласка, пакідайце на нашых старонках у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/amierykanka https://vk.com/amerykanka
Чак Паланюк
БАЙЦОЎСКІ КЛУБ
Раман

Рэдактура
Юля Цімафеева, Марыя Мартысевіч
Карэктура
Афармленне
Алена Пятровіч Захар Кудзін, Сярж Мядзведзеў, Аляксей Ганчарэнка
Вёрстка
Валерыя Шкляр
Выдавец "Logvino Literatures namai" J. Savickio 4, LT 01108 Vilnius
Надрукавана ў ПУП «Джы энд Дзі».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014. Вул. Бурдзейнага, 37-191,220136, Мінск.
Замова 122. Наклад 700 асоб.
18+

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.