Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
 
Міжнароднае грамадскае абяднанне “Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Кніга 13
Вольга Грыцук
Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Мінск «Меднсонт» 2007
УДК 94(476)(092)-929Грыцук
ББК 63.3(4Беи)6
Г91
Сэрыя заснаванаў 2004 годзе
Укладаньне і літаратурная апрацоўка
Вольгі Іпатавай
Камэнтары
Алега Гардзіенкі
Грыцук, В.
Г91 Мы стваралі сваю Беларусь : жіцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука / Вольга Грыцук. — Мінск : Медйсонт, 2007. — 256 с., [12] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 13).
ISBN 978-985-6530-58-9.
УДК 94(476)(092)+929Грыцук
ББК 63.3(4Бен)6
ISBN 978-985-6530-58-9
© Грыцук В„ 2007
© Іпатава В., укладаньне, літапрацоўка, 2007
© Гардзіенка А., камэнтары, 2007
© МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2007
© Афармленьне. СТАА «Медйсонт», 2007
АД УКЛАДАЛЬНЩЫ
Гэтая кніга — спроба аднавіць памяць пра аднаго зь лідэраў паваеннай эміграцыі ў Канадзе Алеся (Аляксея) Грыцука. Летась споўнілася трыццаць гадоў з дня ягонай сьмерці, але моцны духоўны імпульс, які пакінуў па сабе гэты таленавіты і мужны сын беларускага народу, захаваўся ў памяці яго сучасьнікаў. У выдавецтве «Бацькаўіпчына» ўжо выйшла кніга яшчэ пра аднаго з тых, хто арганізоўваў беларускае жыцьце ў Канадзе — Міколу Ганька' і кола ягоных аднадумцаў, да якіх адносіцца і Алесь Грыцук, таму чытач сустрэне ўжо знаёмыя імёны і некаторыя сытуацыі.
Кніга «Мы стваралі сваю Беларусь» зьмяшчае самае дарагое, што засталося пасьля нашага слыннага земляка, а менавіта ягоную спадчыну: артыкулы і дасьледніцкія працы, прамовы на сьвятах у гонар знакамітых дзеячоў Беларусі, а таксама разьдзелы зь ягонай дысэртацыі пра творчасьць Максіма Багдановіча. Выбраць да друку найлепшае са створанага Алесем Грыцуком было няпростай задачай: у адной кнізе трэба было спалучыць і навуковыя працы, і лісты, і ўспаміны, напісаныя ў розны час і на розных мовах. Алесь Грыцук пісаў ня толькі на беларускай, але і на ўкраінскай, польскай, ангельскай мо­вах — і гэта пры тым, што амаль усё сваё эмігранцкае жыцьцё працаваў не ў інтэлектуальнай сфэры, а пачынаў свой шлях у чужой краіне з самай чорнай працы і зь неймавернымі цяжкасьцямі, прыступка за прыступкай, ішоў да сваей мары. 3 горыччу думаецца пра тое, колькі ён змог бы зрабіць для сваёй Бацькаўшчыны ў спрыяльных умовах! Але жыцьцё склалася так, што таленавіты беларус не дайшоў нейкі крок да пастаўленай мэты — абараніць доктарскую дысэртацыю і свабодна заняцца навуковай працай і гісторыяй Беларусі. Яго навуковая праца пра Максіма Багдановіча дзесяцігодзьдзі захоўвалася ў сямейным архіве і толькі цяпер энтузіясты з новай хвалі эміграцыі ўзяліся рыхтаваць яе для публікацыі. За час, што прайшоў ад напісаньня дысэртацыі, зьявілася мноства кніг пра творчасьць Максіма
1 Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь. Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 192 с. (Тут і далей заўвагі і камэнтары Алега Гардзіенкі.)
Багдановіча, гэтак жа як і артыкулаў па тэмах, закранутых А. Грыцуком, аднак жа варта памятаць пра тое, што тады, у 1950—1970-я гады, ён, ставячы пэўныя акцэнты, у многім апярэджваў дасьледнікаў у савецкай Беларусі. Апроч гэтага, яго слова ва ўмовах браку беларускай дасьледніцкай і мастацкай літаратуры было вялікай крыніцай натхненьня і духоўнай спатолі для эмігрантаў.
Ня ўсё, зробленае А. Грыцуком, удалося адшукаць у архівах. Але на Беласточчыне, адкуль ён родам, над яго спадчынай пачынаюць працаваць кампэтэнтныя дасьледнікі Алег Латышонак і Вячаслаў Харужы. Ва ўмовах сёньняшняй Беларусі зрабіць на дзяржаўным узроўні гэта практычна немагчыма.
Таму застаецца спадзявацца, што кніга «Мы стваралі сваю Бела­русь» стане адпраўным пунктам для тых, хто будзе ва ўсім аб’ёме аднаўляць жыцьцё і дзейнасьць найлепшых дзеячоў беларускай эміграцыі на чужыне.
Вольга ШАТАВ А
ДЗЯКУЮЧЫ ІМ ЖЫЛА БЕЛАРУСЬ НА ЧУЖЫНЕ
Паўстагодзьдзя беларусы ў сьвеце былі падвойна адарваныя ад свае Бацькаўшчыны: адлегласьцю і жалезнай заслоняй. Паўстагодзьдзя пераносіліся мы думкамі ў Беларусь і жылі марамі пра Беларусь. Чакалі на той дзень, калі зможам вярнуцца дахаты, у нашую вольную дзяржаву. Жылі надзеяй, хоць цяжка было ўявіць, як гэта можа адбыцца.
У міжчасьсе ўсе усьведамлялі сабе, што Беларусь бяз голасу. I та­му найбольш ініцыятыўныя з нас вырашылі быць гэтым голасам.
Алесь Грыцук ад самага пачатку выгнаньня ўзяўся за працу. Яшчэ ў Аўстрыі2 здабыў сабе і адначасна Беларусі мноства прыяцеляў.
2 У Аўстрыі Алесь Грыцук жыў у 1945-1948 гг.
Атрымлівалася гэта ў яго легка. Вечная ўсьмешка, ветлівасьць, энтузіязм — прыцягвалі як магніт.
Пераехаўшы ў Канаду, Алесь стаў сябрам групы маладых патрыётаў, якія адразу ўзяліся за арганізаваньне беларускага жыцьця, укладаючы ў гэта ня толькі ўвесь свой час, але і цяжка здабытыя заробкі. Так нашая грамада набыла свой першы дом3, сваю газэту4.
Нашая сям’я пазнаёмілася зь сям’ёй Грыцукоў у 1970 г., хутка пасьля нашага прыезду ў Канаду 5. Алесь, Оля і Юльянка былі нашымі найбліжэйшымі беларускімі суседзямі і хутка сталіся нашымі прыяцелямі. Да іх мы часта заяжджалі па дарозе [з Атавы] у Таронта. Алесь шмат расказваў пра пачаткі беларускага жыцьця ў Канадзе. Спатканьні нашыя заўсёды былі прыемныя і цікавыя.
3 Беларуская дыяспара амаль ва ўсіх краінах Захаду была падзелена на прыхільнікаў адноўленай у 1947 г. Рады БНР (Міколы Абрамчыка) і Беларускай цэнтральнай рады (Радаслава Астроўскага). I традыцыйна ўдзельнікі гэтага грамадзкага жыцьця ў сваіх успамінах згадвалі выключна пра сваіх прыхільнікаў і часта «забывалі» згадаць пра дзейнасьць у сваім горадзе палітычных апанэнтаў. У нашым выпадку гаворка вядзецца аб прабэнээраўскім Згуртаваньні беларусаў Канады, створаным у 1949 г. Зрэшты, спачатку ЗБК яднала ўсіх нацыянальна сьведамых беларусаў у Канадзе, але пасьля «паляваньня на ведзьмаў» (выгнаньня прыхільнікаў Радаслава Астроўскага) стала падтрымліваць Раду БНР. Першы свой дом у Таронта ЗБК набыла ў 1953 г., ён месьціўся па адрасе Вэст-Дандэс-стрыт, 1 000 (да гэтага арандаваліся залі ва ўкраінцаў). Там знаходзіліся грамадзкая заля і парафія сьв. Кірылы Тураўскага Беларус­кай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1959 г. Беларускі грамадзкарэлігійны цэнтар перабраўся ў будынак па адрасе Сэнт-Кларэнс-авэню, 524.
Свой дом у Таронта ў 1953 г. таксама набылі і сябры Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня. Трыма гадамі раней, у 1950 г., паўстала парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы, што знаходзілася ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату.
Але гэта былі не адзіныя беларускія арганізацыі ў Канадзе. У 1950 г. ў правінцыі Манітоба (сталіца Вініпэг) быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт (кіраўнікі — Мікола Сільвановіч-Вярба і Г. Галожын), а ў пачатку 1950-х — Згуртаваньне беларусаў Квэбэку (зь сядзібай у Манрэалі). Апроч таго існавала пракамуністычная і прасавецкая Фэдэрацыя рускіх канадцаў, якая, нягледзячы на назву, яднала багата беларусаў. Напрыклад, яе кіраўніком быў Рыгор Акулевіч — у 1920-я гады адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
4 Гутарка ідзе пра месячнік «Беларускі эмігрант», які выдаваўся зь лютага 1948 г. па красавік 1954 г. (рэдактар Кастусь Акула). Выйшла 58 нумароў. Прыхільнікі БНА пачалі з 1952 г. выдаваць «Беларускі голас», які з 1957 г. стаў цалкам на незалежніцкія пазыцыі.
5Сям’я Сурвіллаў пераехала з Гішпаніі.
У 1974 г., калі Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе 6 выбраў мяне і Алеся старшынёй і сакратаром-скарбнікам Інстытуту, мы разам узяліся за арганізацыю Тыдня Беларусаведы ў Атаўскім унівэрсытэце, які адбыўся зь вялікім посьпехам у красавіку 1975 г. і быў адной з найбольшых падзеяў у беларускім жыцьці Паўночнай Амэрыкі.
Перадчасную сьмерць Алеся ўся беларуская грамада адчула як страшэнную страту. Не дачакаўся наш сябра незалежнасьці Беларусі, за якую ўсё жыцьцё змагаўся. Але памяць пра яго жыве ў сэрцах усіх, хто яго ведаў, а партрэт вісіць да сёньня ў залі Беларускага рэлігійнаграмадзкага цэнтру ў Таронта.
Хацела б тут аддаць чэсьць усім патрыётам, якія, апынуўшыся, як Алесь Грыцук, на чужыне, ня кінуліся шукаць для сябе выгадаў — даступных, між іншым, усім нашым працавітым суродзічам, — а ўзяліся за працу для Бацькаўшчыны. Гэта дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне, а сьвет пакрысе даведваўся пра існаваньне паняволенай краіны, якое так старанна хавалася акупантам.
/вонка СУРВІЛЛА, старшыня Рады ВНР
6Б1Н1М у Канадзе заснаваны 17 верасьня 1967 г. на паседжаньні ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры. Сёньня старшыня — прафэсар унівэрсытэту Ватэрлоо Зінаіда Гімпялевіч.
Вольга Грыцук
МЫ СТВАРАЛІ СВАЮ БЕЛАРУСЬ
Жыцьцё і дзейнасьць
Аляксея Грыцука
МАЛАДЫЯ ГАДЫ АЛЕСЯ
Мой муж Аляксей Грыцук нарадзіўся 3 ліпеня 1910 г. у Міхноўцы на Беласточчыне Бацька яго Юльян і маці Хрыстына з дому Харкевічаў мелі вялікую сям’ю: чатырох сыноў (Ігнат, Антон, Аляксей і Мікалай) і пяць дачок (Оля, Маня, Нюра, Насьця, Таня).
Сям’я была надзвычай рэлігійная, дзе шанавалі народныя традыцыі і звычаі. Калядныя песьні, якія так любіў сьпяваць Алесь, засталіся ў ягонай памяці зь Беласточчыны, і ён ведаў іх мноства. Сьвяты заўсёды стараўся сустракаць так, як гэта рабілі ў ягонай вёсцы, калі зьбіраліся цэлымі сем’ямі.
Бясспрэчным у вялікай і дружнай сям’і быў аўтарытэт бацькі, які назаўсёды застаўся для Алеся ўзорам сапраўднага чалавека высокіх маральных якасьцяў і добрых гаспадарчых здольнасьцяў.
Юльян Грыцук меў даволі вялікую гаспадарку, а таксама паравы млын у Старым Ляўкове. Юлья, як называлі яго ў ваколіцы, быў заможным гаспадаром. Дзяцей сваіх ён любіў і стараўся даць ім лепшую долю. Дачок выдаў замуж, надзяліўшы кож­ную добрым пасагам. Кожная з дачок пражыла даўгое жыцьцё. Найстарэйшая Оля і Насьця дажылі да 80 гадоў, Нюра — да 90 гадоў, Маня дажыла да 92 гадоў. Наймалодшая — Таня — выйшла за земляроба-беларуса — яны гаспадарылі на матчынай зямлі — і памерла ад паралічу.
Бацька Алеся таксама ведаў, што асьвета — гэта шлях да лепшай будучыні, таму паслаў вучыцца ўсіх сваіх сыноў. Найстарэйшы Ігнат яшчэ за царскім часам скончыў рускую гімназію і выехаў у Беларусь, і радня ніяк не магла яго знайсьці. Антон навучыўся ў гаспадарча-агранамічнай школе, а потым застаўся на бацькавай гаспадарцы ды памёр у 68 гадоў. Алесь
1 Сёньня Падляскае ваяводзтва Польшчы.
і наймалодшы сын Мікола скончылі настаўніцкую сэмінарыю ў Сьвіслачы2.
Сам Юльян Грыцук дажыў да дзевяноста гадоў, і пры канцы жыцьця адпісаў усю зямлю сынам (Алесь ужо быў у Канадзе). Юльян Грыцук пытаўся ў сына, што рабіць зь ягоным надзелам. Муж адказаў: «Рабі што хочаш, аддай яе, каму хочаш сам».
Мой муж быў здольны на нечаканыя ўчынкі, асабліва падчас навучаньня ў Гайнаўцы, у гімназіі. Ён любіў жартаваць, часам учыняў вясёлыя, як яму здавалася, забаўкі. Дайшло нават да таго, што неяк зайшла гаворка пра выключэньне. Бацька прыехаў, сеў разам з Алесем, наліў сабе і яму чарку і сказаў некалькі словаў пра тое, што ён цяжка працуе і ня мае магчымасьці глядзець за сваім, досыць вялікім ужо хлопцам. Сказаў гэта так, што Алесь адразу адчуў сябе таксама дарослым і адказным ня толькі за сябе, але і за свайго бацьку, які цяжка зарабляе на ягоную вучобу і на вучобу іншых братоў.
Муж расказваў, як у 1944 г. ён разам з Масеем Сяднёвым3 выбраліся да бацькоў. Алесь адрэкамэндаваў Масея як паэта, і бацька перапытаў: «Сьняжнёў?». Сяднёву тое вельмі спадабалася, ён і пазьней пра тэта ўзгадваў у сваіх успамінах.
У сярэдзіне 1930-х Алесь быў прызваны ў польскае войска. Ён служыў у 77-м палку ў Лідзе ў званьні падхарунжага. У вой­ску яму прапаноўвалі зьмяніць веравызнаньне з праваслаўнага на каталіцкае — у такім выпадку ён мог бы спадзявацца на больш высокія вайсковыя званьні. Аднак мой муж не пагадзіўся, таму і застаўся падхарунжым.
Пасьля ён некалькі гадоў працаваў настаўнікам у Браслаўскай гімназіі, дзе выкладаў гісторыю ды завочна вучыўся на гістарычным факультэце ў Варшаўскім унівэрсытэце. Унівэрсытэт ён скончыў у 1938 г. з титулам магістра.
2 Сёньня райцэнтар у Гарадзенскай вобласьці.
3Масей Сяднёў (19.08.1915, в. Мокрае Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., сёньня Касьцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. 05.02.2001, Глен-Коў, штат Нью-Ёрк, ЗША), паэт. У 1933-1936 гг. вучьіўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Быў рэпрэсаваны і высланы на Калыму. У 1941 г. вернуты ў Беларусь на перагляд справы. 3 пачаткам вайны вярнуўся да бацькоў, працаваў на гаспадарцы. Улетку 1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыў у Беластоку, працаваў карэктарам у «Новай дарозе» (1943 ліпень 1944). У ЗША з 1950 г. выкладаў расейскую мову ва ўнівэрсытэце Індыяны. 3 канца 1950-х працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
У 1939 г. Алеся змабілізавалі ў войска. Пачалася Другая сусьветная вайна. Падчас абароны Варшавы мужа паранілі, і ён трапіў у нямецкі палон. Ляжаў у варшаўскім шпіталі, а як трохі ачуняў, уцёк дадому, у Ляўкова, куцы ўжо прыйшлі савецкія войскі.
У 1940-1941 гг. Алесь настаўнічаў, адначасова студыюючы літаратуру ў Настаўніцкім інстытуце ў Беластоку. Літаратура і гісторыя — дзьве вялікія любові ягонага жыцьця. На жаль, ён змог займацца імі большую частку адведзеных яму лёсам гадоў толькі як хобі, і выкарыстаць напоўніцу вялікі патэнцыял так і ня змог. Ён быў прыроджаным Настаўнікам, які заўсёды мог растлумачыць нешта новае, ствараючы вакол сябе агульную атмасфэру дабрыні і павагі адзін да аднаго.
Менавіта ў час нямецкай акупацыі, калі пачаўся вялікі ўздым беларускага руху на Беласточчыне, Алесь нарэшце змог зай­мацца тым, што яго найбольш цікавіла і што магло спатрэбіцца ў будучыні — ствараў беларускія школы, дзе выкладалася праўдзівая гісторыя Беларусі, яе культура і яе мова. Стаўшы акруговым школьным інспэктарам Беластоцкай акругі, ён прысьвяціў гэтай справе ўсю сваю энэргію, нягледзячы на супраціў з боку польскіх настаўнікаў (пра гэта ён, на просьбу Юрыя Туронка, напісаў у сваіх успамінах)4. Сярод паплечнікаў Алеся былі Хведар Ільляшэвіч 5 і Ўладзімер Тамашчык6,
4 Магчыма, гаворка ідзе пра ліст да Юрыя Туронка ад 21 лютага 1968 г., зьвесткі зь якога былі выкарыстаныя ў артыкуле «Акупацыйная палітыка ў Беластоцкай акрузе» (1941-1944) // Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 772-789.
5Хведар Ільляшэвіч (17.02.1910, Вільня 07.11.1948, Ватэнштэт, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты «Раніца», у 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі «Народная бібліятэчка». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Загінуў у аўтакатастрофе.
6Уладзімер Тамашчык (япіскап Васіль, 15.06.1900, в. Вялікія Азяраны Гарадзенскага пав., сёньня Сакольскі павет Падляскага ваяв., Польшча09.06.1970, Нью-Ёрк, ЗША). У 1920-я гг. ўдзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусь Быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны да трох гадоў турмы. 3 1930 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў агранамічны факультэт Праскага політэхнічнага інстытуту, працаваў асыстэнтам у Інстытуце заалёгіі ў Празе. Браў удзел у грамадзкім беларускім жыцьці
які пазьней стаў япіскапам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Нью-Ёрку Васілём.
Нават той адзіны артыкул, у якім ён напісаў пра арганізацыю беларускага школьніцтва на Беласточчыне7, сьведчыць пра тое, колькі было зроблена ім у такія неспрыяльныя для культурнай і нацыянальнай дзейнасьці часы. Ен стараўся знайсьці і абагрэць клопатам настаўнікаў, якіх так не хапала, арганізаваў ім экскурсію ў Нямеччыну. Не хапала ўсяго: падручнікаў, паперы, алавікоў. Але важна было, каб беларускія дзеці здабывалі асьвету, бо жыцьцё працягвалася і нельга было дапусьціць, каб яны заставаліся невукамі. Аднак калі ўсчалася партызанка, то менавіта беларускія школы сталіся аб’ектамі зьнішчэньня, а некаторыя настаўнікі — ахвярамі ляснога тэрору.
Над Алесем таксама ня раз навісала небясьпека, ды ратаваў яго Бог. Ен расказваў мне гісторыю, што ў яго закахалася дзяўчына, каго, як і мяне, клікалі Оляй. Ён, безумоўна, ня ведаў, што яна зьвязаная з партызанамі, але аднойчы яна папярэдзіла яго, каб не начаваў удома —мусілі апоўначы зьявіцца «лясныя госьці» і закідаць гранатамі ягоны пакой. Ён паслухаўся, і тэта ўратавала яму жыцьцё. Гэтая дзяўчына шукала яго пасьля вайны, прыяжджала да бацькоў, але яны і самі ня ведалі, дзе ён і што зь ім. Гэта ўжо я, вярнуўшыся ў Польшчу з Зальцбургу, паведаміла ім, што іхні сын жывы.
Калі на Усходнім фронце зьмянілася сытуацыя і Чырвоная армія стала пасоўвацца на Захад, Алесь мусіў выбіраць. Жахі савецкай улады, рэпрэсіі супраць заможных сялян-гаспадароў, гвалтоўныя высылкі ў Сібір ён змог бачыць ужо ад самага пачатку гаспадараньня Саветаў, але цяпер ён у вачах гэтай
ў Чэхіі. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаў у Беласток, быў намесьнікам рэдактара газэты «Новая дарога», працаваў у Беларускім камітэце. 3 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэту — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 1945 1947 гг. У 1948 г. пастрыжаны ў манахі над імем Васіль, а ў 1949 г. вышэйшымі ярархамі Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзьведзены ў сан япіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1951 г. пераехаў у ЗША, узначальваў япіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы. Браў акгыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША. Узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку.
7 Relacja Aleksandra Hrycuka, kierownika Gtöwnego Inspektoratu Szkolnego w Okrggu Bialostockim w latach 1943-1944 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1999. Nr 11. S. 228-234.
улады быў злачынцам удвая — як сын заможнага гаспадара і як арганізатар беларускіх школ. Таму выбару ў яго не было, і ў 1944 г. ён рушыў на Захад.
У Бэрліне Алесь быў асьветным афіцэрам у 1-м батальёне Беларускай Краёвай Абароны: выкладаў гісторыю для беларускіх вайскоўцаў. Дарэчы, ягоны брат Коля таксама быў у Краёвай абароне, ён зьнік бязь вестак, будучы ў беларускім антыбальшавіцкім падпольлі Родзькі-Гелды8, і Алесь вельмі цяжка перажыў гэтую страту. Перад самым заканчэньнем Другой сусьветнай вайны ён трапіў у амэрыканскі палон у Аўстрыі, але зноў яму пашчасьціла адтуль уцячы. Так ён апынуўся ў Зальцбургу.
Пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў Аўстрыю рынулася вялікая колькасьць бяздомных людзей, якія пацярпелі ад жахлівай вайны. У 1945 г. для дапамогі ім была створана сусьветная арганізацыя ЮНРРА 9, паўсталі лягеры для перасяленцаў у Аўстрыі. Сярод людзей многіх нацыянальнасьцяў нямала было і беларусаў, і Алесь, як чалавек энэргічны і дзейсны, хутка арганізаваў там Беларускі камітэт, у якім зарэгістравалася шмат людзей зь Беларусі, найболын, вядома, вайскоўцаў — маладых беларускіх хлопцаў, якія хацелі змагацца за незалежнасьць Беларусі і супраць балыпавізму.
У тым жа 1945 г. адкрыліся два першыя ўкраінскія лягеры, адзін у Ленэры, а другі Лексэнфэльдзе, што ў Зальцбургу. Алесь пасьпеў пазнаёміцца ў гэтых лягерах з украінскімі дзеячамі і наладзіў зь імі супрацоўніцтва. Украінцы наагул добра і прыязна ставіліся да беларусаў. Яны згадзіліся прыняць іх у свае лягеры. Такім чынам, сьведамыя беларусы, сабраўшыся разам, змаглі будаваць у лягерах сваё культурна-грамадзкае жыцьцё. Алесь добра разумеў, што для сапраўднага аб’яднаньня беларусаў трэба мець свой друкаваны орган. I паколькі ён быў
8 Маецца на ўвазе група пад кіраўніцтвам Усевалада Родзькі (1920-1946), што павінна была прабіцца ў Беларусь для антысавецкай партызанкі. Пасьля арышту кіраўнікоў (Родзькі, Яна Гелды, братоў Лявона і Юр’я Луцкевічаў) група спыніла існаваньне, аяе ўдзельнікі далучыліся да партызанскай антысавецкай барацьбы.
’ЮНРРА (UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Admini­stration), Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па дапамозе і аднаўленьні. Створана 9 лістапада 1943 г. у Вашингтоне прадстаўнікамі 44 дзяржаваў. Арганізацыя займалася дапамогай краінам, што пацярпелі ў Другую сусьвегную вайну, у аднаўленьні эканомікі. Атрымлівала яе дапамогу і насельніцтва Беларусь
у добрых адносінах з камэндантам, то здолеў дастаць рататар. Перад гэтым ён і ягоныя сябры змаглі набыць друкарку і пачал! выдаваць часапіс «Пагоня» са старонкай «Зь беларускага жыцьця» 10.
У камітэце, які стварылі беларусы, сталі адбывацца розныя нарады, на якіх рашаліся пытаньні, як наладзіць грамадзкае і культурнае жыцьцё ў лягеры. Было гэта вельмі няпроста, але змаглі зарганізаваць таксама сваю беларускую царкву і хор са сьвятаром айцом Нікіфаравым.
Алесь, апроч гэтага, часта ладзіў паэтычныя вечары, на якія зьбіралася шмат народу. Былі таксама і дыскусіі з удзелам беларускіх і ўкраінскіх паэтаў. Там завязалася сяброўства, якое доўжылася гады. Прынамсі, украінскі паэт Барыс Олександрів (Грыбінскі) 11 і праз шмат гадоў уключаў у свае кнігі пераклады вершаў Алеся Салаўя і У. Дудзіцкага, а такса­ма Максіма Багдановіча, якога Алесь асабліва любіў і заўсёды яго дэклямаваў. Думаю, што кніга Барыса «Слово о полку Ігоревім», якая выйшла ў Таронта ў 1960 г. у выдавецтве «Мо­лода Украі’на», была навеяна менавіта размовамі і дыскусіямі яшчэ там, у лягеры, бо і Алесь таксама напісаў вялікую працу на гэтую ж тэму.
Быў Алесь мужны і бясстрашны чалавек, таму меў у ляге­ры вялікі аўтарытэт. Вось жа толькі адзін прыклад з тых часоў: у 1945-1946 гг., калі яшчэ не было ніякіх візаў на выезд з Аўстрыі ў іншыя краіны, ён хадзіў нелегальна цераз Альпы ў Нямеччыну, каб навязаць лучнасьць з Радай БНР, якая ў той час знаходзілася ў Мюнхэне. Кожны раз я моцна перажывала за яго, бо гэта было небясьпечна і таму, што пераходзіць цераз гэтыя велічэзныя горы простаму чалавеку, не альпіністу, зусім няпроста, а яшчэ таму, што гэта было забаронена і наступствы
10 Згодна зь бібліяграфіяй Вітаўта і Зоры Кіпеляў «Беларускі друк на Захадзе» (Нью-Ёрк; Варшава, 2006) «Пагоня» і «Зь беларускага жыцьця» былі рознымі выданьнямі, хоць і выдаваліся аднымі і тымі ж людзьмі. «Пагоня» — літаратурна-мастацкі (з № 3 — літаратурна-гістарычны) месячнік. Выйшлі чатыры нумары: у сьнежні 1945 г., у красавіку 1946 г., чэрвені-ліпені 1946 г. і лістападзе 1946 г. «Зь беларускага жыцьця» выходзіў у 1946 г. Выйшлі 37 нумароў. Ад № 11 —тыднёвік. Апошні нумар пазначаны 19 студзеня 1947 г. Рэдактары Алесь Грыцук, Алесь Салавей і Уладзімер Дудзіцкі.
" Барыс Аляксандравіч Грыбінскі (псэўд. Олександрів альбо, па-беларуску, Аляксандрыў, 1921-1979), адзін зь вядомых паэтаў украінскай дыяспары.
маглі быць самым цяжкія. Адтуль, зь Нямеччыны, Алесь прыносіў розныя навіны і весткі аб адраджэньні беларускага жыцьця, што для нас было вельмі важна.
Таксама ў 1946 г. Алесь наладзіў спатканьне зь япіскапам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Ананасам 12, каб пераканаць яго прыняць удзел у адбудове беларускай аўтакефальнай царквы на чужыне. Было нам усім вельмі горка, калі мы даведаліся, што нашыя беларускія сьвятары нам здрадзілі і перайшлі ў Расейскую зарубежную царкву 13. Фактычна трэба было ўсё пачынаць ад пачатку — і беларускае школьніцтва, і сапраўдную, незалежную ад чужынцаў царкву.
Але самай галоўнай для яго падзеяй у Аўстрыі, як ён ня раз прызнаваўся, была нашая сустрэча.
|2Апанас (сьвецкае імя Антон Мартас, 08.09.1904, в. Завітая, сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл. — 03.11.1984). Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Магістар тэалёгіі. У 1927 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Апанас (Афанасій). У 1942 г. у Менску высьвячоны на япіскапа Віцебскага і Полацкага. У паваеннай Нямеччыне выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету па-беларуску. Празь перасьлед беларускіх палітыкаў — прыхільнікаў аўтакефаліі, пры канцы 1940-х зьехаў у Аўстралію, затым жыў у Буэнас-Айрэсе (Аргентына). У 1966 г. выдаў кнігу Беларусь в исторической государственной и церковной жизни (прадмова па-беларуску). У 1971 г. Сынод РЗПЦ забараніў чытаньне й распаўсюд кнігі, а аўтара адлучыў ад рэлігійнай дзейнасьці. У 1950-1970-я неаднаразова запрашаўся прыхільнікамі падпарадкаваньня беларускіх прыходаў канстантынопальскаму патрыярху (Радаслаў Астроўскі, Іван Касяк, Дзьмітры Касмовіч, Мікалай Лапіцкі) узначаліць беларускія прыходы і стаць япіскапам Беларускай праваслаўнай царквы.
13 Маецца на ўвазе пераход япіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў лона РЗПЦ у 1945 г.
МАЁ ЖЫЦЬЦЁ ДА СУСТРЭЧЫ 3 АЛЕСЕМ
Мая радзіма — Дзісеншчына. I дасюль, як заплюшчу вочы, бачу свой родны дом, над якім узыходзіць сонейка, росныя ранкі, пригожую беларускую прыроду. Усё гэта застаецца з чалавекам навечна, і я не магу зразумець тых, хто лёгка забываецца на сваю зямлю, сваю родную мову, на ўсё тое, што робіць чалавека чалавекам. Вельмі важным мне здаецца пачаць не зь мяне, а з нашага роду.
Бацькі маёй маці, безьзямельныя сяляне дзед Антон Барылка і бабуля Марыя з дому Аношкаў, мелі трое дзяцей. Двое зь іх памерлі ад тыфусу ў дарослым веку, засталася толькі мая мама. Яны працавалі як парабкі ў паноў Дзядзюляў у маёнтку Дзедзялёва Дзісьненскага навету. Дзед Антон працаваў фурманам, а бабуля — ахмістрыняй у двары. Калі пастарэлі і занядужалі, пераехалі жыць у Дзісну. У 1910 г. дзядуля пачаў будаваць дом на вуліцы Дарожкаўскай ад стараны ракі Дзьвіны (дарэчы, гэтая вуліца за палякамі насіла імя апошняга караля Рэчы Паспалітай Панятоўскага, а за Саветамі — Пушкіна). Яны падарылі тэты новы, прасторны, толькі што пабудаваны дом у пасаг за маёй мамай.
Мой бацька Васіль і мама Параскева з дому Барылкаў былі аднагодкамі. Абое нарадзіліся ў 1886 г., абое былі граматныя. Бацька скончыў у Дзісьне прыходзкае вучылішча, а пасьля ў Віцебску вучыўся на бухгальтара, затым на гэтай пасадзе і працаваў у Дзісьненскім банку. Перад вайной рабіў у латыскай фірме, што скупляла лес у купца Рэйніка, бухгальтарам, часта езьдзіў у Рыгу. Ён з мамай меў шасьцёра дзяцей: тры дачкі і тры сыны. Я была наймалодшая з усіх, прыйшла ў сьвет, калі маме было ўжо трыццаць сем гадоў.
Я нарадзілася 29 кастрычніка 1923 г. у вёсцы Кадушкі Дзісьненскага павету І4. Чаму там, а не ў Дзісьне? Тата і мама,
І4Сёньня, як і Дзісна, знаходзяцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці.
што была ў цяжы, паехалі на вясельле стрыечнай сястры бацькі ў Кадушкі. Мама ня надта хацела ехаць, але па іх прыслалі фурманку — не адпраўляць жа назад! I якраз на тым вясельлі і пачаліся ў яе роды. Сястра, што выходзіла замуж, мела імя Оля. Яна і стала мне хроснай, а я атрымала тое самае імя. Будучы наймалодшым дзіцем, мела шмат тых, хто мяне песьціў ды любіў — мама, бабуля ды сёстры.
3 натуры я была ціхае, сарамлівае дзіця. У доме мяне называлі пястухай і маленькай прылепачкай. Мама прыбірала мяне прыгожа — сукеначкі былі найболей пастэльных колераў, якія мне вельмі пасавалі. У шэсьць гадоў я пайшла ў школу. Беларускіх школ не было, трэба было вучыцца ў польскай. Вучылася добра, і клопатаў са мной не было. Мела шмат сяброў, мы пасьля школы гулялі ў мячык, зьбіралі прыгожыя каменьчыкі і шукалі ў вадзе сьлімакоў. Памятаю, як старанна выразалі розныя ўзоры з паперы. У свае 12 год я ўжо належала да вучнёўскага царкоўнага хору, які сьпяваў у царкве. На правым клірасе там быў хор для дарослых, на левым — дзіцячы. Кожны год 10 жніўня ў Дзісьне ладзілі вялікі фэст Узьнясеньня і нашае храмавае іконы Адзігітрыя (яе пасьля скралі, і дзе яна — невядома). Хросны ход ішоў па ўсёй вуліцы, і тысячы людзей прымалі ў тым удзел. Я была ўключана ў дапамогу па продажы білетаў на царкоўную лятарэю ды ў зьбіраньні грошай на патрэбы царквы. Прадавалі мы маленькія ружова-блакітныя банцікі, якія людзі прычэплівалі да вопраткі і за тое дарылі грошы ў царкоўную скарбонку. На фэст дзяўчаты звычайна апраналіся вельмі прыгожа. Памятаю адзін зь іх, калі мая сукенка была ясна-ружовая, з буфастымі кароткімі рукаўчыкамі, з фальбанкамі. Ішла ў белых туфельках, а валасы былі закручаныя ў францускія локаны. Побач ішоў хлопчык, мой партнэр, ён таксама быў прыгожа апрануты і пазіраў на мяне з захапленьнем.
Мама вучыла нас усяму, што патрэбна ў жыцьці. Яна была вялікага сэрца і цёплай душы. Любіла паўтараць: «Дбайце, дзетачкі, і шануйце ўсё, што маеце». I яшчэ была ў яе любімая прымаўка: «Як цябе відзяць, так цябе й пішуць». Яна была і добрая гаспадыня: смачна варыла, пякла, была цудоўнай майстрыцай, любіла прасьці, шыць, вышываць. Яна перадала нам, дзецям, свае таленты, і мы захавалі іх на ўсё жыцьцё. Наша сям’я была сапраўды вельмі таленавітай, але найбольшай вядомасьці дабіўся мой дзядзька па бацьку Мікалай Дуброўскі, які стаў славутым опэрным сьпеваком у Расеі, куды ён паехаў
яшчэ да вайны. Бацька даведаўся пра тое выпадкова: слухаў аднойчы радыё і пачуў голас брата.
Так я расла, рабілася дарослай. Мною пачалі цікавіцца хлоп­цы, але надышлі вялікія зьмены. У 1939 г. да нас прыйшлі бальшавікі. Усё зьмянілася. Школы зачыніліся, пачаліся арышты, вывазы, калектывізацыя. Для моладзі было ўсё няпэўна — што рабіць, куды ісьці далей. 9 сакавіка 1941 г. ад паралічу ў выш­ку высокага крывянога ціску памёр мой бацька, і ўсё лягло на маміны плечы. Бацьку трэба было неяк пахаваць. Якраз тады, пры Саветах, Узьнясенская царква была зачыненая: яе так абклалі падаткамі, што людзі не маглі выкупіцца. Адкупіліся раз, другі, трэці — але пасьля ня вытрымалі. Увогуле жыцьцё тады стала нейкае неверагоднае: людзей высылалі, выганялі з собскіх дамоў, асабліва тых, у каго яны былі вялікія і прасторныя. Да нас таксама падсялілі ўкраінца, Лысенку, да яго потым прыехала сям’я. Мы пабачылі, якое там было бядоцьце, у чым яны прыехалі з той савецкай Украіны...
Такім чынам, на ўсю Дзісну засталася толькі адна царква на могілках. Але не было сьвятароў! Аднаго вывезьлі ў Сібір разам зь дзецьмі. Быў другі — але ня меў права хаваць. А маміна радня была ў Лугаўцах ‘5, брат Лёнька ўначы пабег туды і папрасіў бацюшку прыехаць. Яго прывезьлі ў цывільным з дамовай, што ён справіць у хаце толькі паніхіду. Ён быў такі бед­ны, што ня меў галёшаў, і мы яму аддалі татавы, паколькі падаў вільготны сьнег і ягоныя ногі зусім прамоклі... Часы і Псалтыр чытаў сусед Панізьнік, які ведаў стараславянскую мову. Былі толькі сям’я і сябры: баяліся, каб ніхто не данёс. Таму на пахаваньне прыйшло зусім няшмат людзей — Дзямешка, Панізьнік, Алешка, Ластоўскі, Маеўскія, Кандакевічы. Было горка, што даводзіцца хавацца ад уладаў, каб пахаваць тату пахрысьціянску... Старэйшыя ўвогуле ўсе былі прыгнечаныя: яны спадзяваліся на іншае, бо прапаганда столькі казала, якое шчасьлівае жыцьцё абяцаюць Саветы...
Аднак моладзь не глядзіць ні на час, ні на абставіны, ёй хочацца жыць. Я мела сяброў і стрыечных сясьцёр і бра­ток і часта моладзь зьбіралася ў нас, у нашым прасторным доме. Мы мелі патэфон і кружэлкі, танцавалі розныя вальсы, полькі, мелі і факстрот, і шлафокс. Гралі ў розныя гульні і даміно. А калі цябе запросяць танцаваць, то галава аж ідзе
15 Веска за дзесяць кілямэтраў на паўднёвы захад ад мястэчка Дзісна.
кругам — адыходзяць прэч усе нягоды, і жыцьцё ўсё роўна здаецца цудоўным.
Займаліся мы і спартовымі танцамі на беразе Дзьвіны. Там у выходныя граў духавы аркестар. Калісьці мой тата і браты зрабілі каяк, і цяпер часта надавалася магчымасьць нам, хлоп­цам і дзяўчатам, пакатацца па рацэ. Суседзі ў нас на вуліцы былі цікавыя. Напрыклад, жылі на ёй маці і цётка ведамага мастака Віктара Жаўняровіча (дарэчы, мая маці хрысьціла яго). Калі ягоная маці памерла, ён прыяжджаў да цёткі. Элегантны, з бародкай, ішоў па вуліцы, выглядаў як сапраўдны мастак (ён тады, здаецца, вучыўся ў Вільні). Любіў сьпяваць беларускія, расейскія, польскія песьні. Яўрэі, што выходзілі на шпацыр, сядзелі на лавах, слухалі, часам нават гадалі, хто сьпявае, і заўседы адгадвалі, калі сьпяваў мой бацька — у яго таксама быў нядрэнны голас, ён нават удзельнічаў у царкоўным хоры. Яшчэ адзін вядомы сусед — брат Вацлава Ластоўскага, які, аднак, лічыў сябе шчырым палякам. Яны да нас прыходзілі гуляць у карты, спадарыня Ластоўская курыла, што нас уражвала. Бацькі гаварылі на ламанай пальшчызне, якая хутчэй нагадвала беларускую трасянку, а іх сыны — на добрай польскай мове, бо скончылі гімназію. Владэк быў з 1908 г., Янэк — з 1913, потым абодва былі рэпрэсаваныя. Мой брат Лёня расказваў пазьней, што бачыў іх пасьля вайны ў Польшчы.
Я і цяпер бачу горад 16, наш дом, абкружаны палісаднікам, пафарбаваны ў прыгожы, бы трохі серабрысты колер, зь белымі аканіцамі, два каштаны, вярбу і бэз. Наша брама была з арнамэнтам... Бачу цудоўны маёнтак са старымі ліпамі. Нашая Дарожкаўская вуліца вяла ирама да гімназіі, і на левым яе баку быў каталіцкі могільнік, на правым — праваслаўны. Засаджаная ліпамі, гэтая вуліца нагадвала бульвар. Але жыць у гэтым цудоўным горадзе, увогуле на радзіме нам не далі — ні нам, ні многім іншым сем’ям з нашай вуліцы...
Саветы шмат каго арыштоўвалі. I мы ў 1941 г., перад са­мым прыходам немцаў, былі ў сьпісе тых, хто падлягаў вывазу. Ня ведаю чаму: у нас жа і тата ўжо памёр, і даходаў асаблівых не было. Мы пра тыя сьпісы, вядома, ня ведалі. Але наш кватарант, савецкі служачы Лысенка, пра тое дазнаўся і прыслаў міліцыянта з запіскай, што нам трэба ратавацца. I мы ўцяклі.
І6У 1939 г. у Дзісьне пражывала 6 тыс. жыхароў і Дзісна была павятовым цэнтрам. Сёньня ў Дзісьне жыве 2,5 тыс. чалавек і амаль поўнасьцю адсутнічае прамысловасьць.
Схапілі шынку, дзьве буханкі хлеба, вопратку. Узяўшы малога Юрку, пайшлі берагам Дзьвіны, увечары — у Беразова, зь Беразова ў Горкі, да сялян, у якіх мама купляла сьмятану ды яйкі. Тыя людзі нас прынялі і перахоўвалі, аж пакуль не прыйшлі немцы. Тады зноў усчалася страляніна, згарэў касьцёл. Калі ўцяклі бальшавікі, мы вярнуліся ў наш дом. Ён ацалеў, але палісадніку навокал ужо не было, і нас спачатку не пусьцілі, бо там ужо быў штаб. Аднак, ведаючы нямецкую мову (вучылі ў гімназіі), мы дабіліся, каб нас пусьцілі спачатку ў кухню, а пазьней далі нам яшчэ два пакоі. Нашыя пастаяльцы адносіліся да нас няблага, але аднойчы п’яны немец стаў страляць у хаце — у карціну, у гадзіньнік. Куля прасьвісьцела якраз над маёй галавой, я так спалохалася, што ў мяне падкасіліся ногі, тазік, які я несла ваду таму немцу, каб ён памыўся, бразнуўся аб падлогу, і вада разьлілася па ўсім пакоі...
Сапраўды, з прыходам немцаў жыцьцё ў Дзісьне стала яшчэ цяжэйшае. На вуліцы можна было выходзіць толькі ад шостай раніцы да шасьці гадзін вечара. На вечарыну альбо вясельле мусілі мець дазвол ад паліцыі, таму што маглі зьбірацца ня больш за тры чалавекі. Было вельмі небясьпечна: партызаны часам нападалі на Дзісну 17 і днём, але найчасьцей уначы, і трэба было хавацца ў бункеры.
У 1943 г. мяне запрасілі на працу ў Дзісьненскую гарадзкую ўправу, у сакратарыят. Бурмістрам гораду тады быў Сяргей Зыбайла, а галоўным сакратаром — Аляксей Сонцаў. Ва ўправе было ўжо даволі шмат беларускай моладзі. А раней, калі многія месцы ва ўправе займалі палякі, яны змаглі зрабіць шмат шкоды беларусам. Ды з прыходам Радаслава Астроўскага 18
17 У Мёрскім раёне (гістарычная Дзісеншчына) было вельмі шмат партызанаў: партызанскія брыгады імя Ракасоўскага, Жукава, імя Калініна, Кароткіна ды інш.
"Радаслаў Астроўскі (25.10.1887, Запольле, сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл. — 17.10.1976, Бэнтан-Харбар, штат Мічыган, ЗША), палітычны дзеяч, пэдагог, аўтар школьных падручнікаў. У 1924-1936 гг. дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У другой палове 1920-х выканаўца абавязкаў старшыні Таварыства беларускай школы, віцэ-старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Улетку 1941 г. старшыня Менскага намесьніцтва, з кастрычніка 1941 па восень 1943 г. кіраўнік цывільных адміністрацый Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругаў. Ад 21 сьнежня 1943 г. прэзыдэнт БЦР. Зь ліпеня 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне (1944-1948, 1950-1954), Аргентыне (1948-1950), Вялікабрытаніі (1954—1962). 3 1962 г. у ЗША. У 1962 г. з прычыны слабога здароўя падаў
зьмянілася ўсё, палякаў павыганялі і перасталі расстрэльваць беларускіх актывістаў, на якіх часта паказвалі палякі, што яны бальшавікі, хаця гэта было няпраўдай.
У гарадзкой управе стварыўся прыгожы гарадзкі хор. Моладзь зьбіралася днём, ціхенька, прыватна, каб трохі хоць павесяліцца і патанчыць. Мае калегі і калегі майго брата Лёні зьбіраліся ў нас, а заканчваліся нашы пасядзелкі танцамі. Мая мама прыходзіла і казала: «Дзетачкі, дзетачкі! Фіранкі аж пад столь падымаюцца! Вы ж мне ўсю падлогу можаце сьцерці!» Але, безумоўна, тэта быў жарт, бо навошта забараняць моладзі весяліцца? Ніхто ня ведаў, што будзе заўтра. Нам, маладым, якія зьбіраліся разам, было весела. Хацелася, каб такія хвіліны доўжыліся бясконца, але наступаў вечар — і трэба было разыходзіцца.
У 1944 г. Чырвоная армія пасоўвалася наперад, фронт наблізіўся да Дзісны, пачаўся абстрэл снарадамі. Усе ўцякалі куды хто мог. Наш дом згарэў разам з паловай вуліцы. Першы снарад ударыў у дом удавы Галубовай, тады — Вішнеўскіх. Трэці быў наш дом, а тады — Рублеўскіх, Русецкіх, Барткевіча, Курыловіча і вялікі мураваны шпіталь.
Але яшчэ да гэтага наступу Чырвонай арміі трэба было вырашаць, што рабіць. На тое, што такое бальшавізм і савецкая ўлада, мы ўжо добра нагледзеліся.
Мы ўсёй сям’ёй вырашылі ехаць на Захад. Нас павёз чалавек, які сам не хацеў заставацца, бо баяўся рэпрэсій. Узяўшы толькі іконы, клункі ды пару валізак з харчамі, накіраваліся на Глыбокае. (Якраз жа тады і загарэўся наш дом, і цяпер, кажуць, на тым месцы пабудаваны дзіцячы садок.) Стуль накіраваліся пад Вільню, затым пад літоўскую мяжу, на Коўна, потым даехалі да Марыямпалю 19. Даехалі да Кёнігсбэргу. Там мы мусілі прайсьці праз строгі кантроль.
Ехалі на Захад ня толькі мы, але тысячы людзей. Зь ix наладавалі цэлы эшалон і павезьлі на Бэрлін. Падчас страшэннай
у адстаўку з пасады прэзыдэнта БЦР. Паводле тэстамэнту пахаваны на могільніку Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
Аднак насамрэч беларусізацыя акругаў пачалася яшчэ ўвесну 1942 г. дзякуючы дзейнасьці Беларускай народнай самапомачы і яе кіраўніка Івана Ермачэнкі. Менавіта ўвесну 1942 г. пачалася «ачыстка» — часам і шля­хам банальных даносаў у нямецкую адміністрацыю — грамадзкіх устаноў у Заходняй Беларусі ад польскага элемэнту і заменай яго беларускай адміністрацыяй.
'’Горад на паўднёвым захадзе Літвы.
бамбёжкі Бэрліна наша сям’я разлучылася. Мы згубілі сястру Любу і брата Лёню. Гэта была вялізная трагедыя: бамбаваньне скончылася, цягнік едзе далей, а паловы нашай сям’і няма! I што рабіць — ехаць і ратаваць астатніх ці застацца тут і загінуць усім? I мы вырашылі ехаць далей, цяпер ужо толькі мама, Марыся з сынам і я.
Усё падарожжа праходзіла пад вялікім страхам. У Радэнбэргу, недалёка ад Дрэздэну, нас прывезьлі на фабрыку, дзе мы працавалі па 12 гадзін. Жылі зь людзьмі розных нацыянальнасьцяў, якіх сагнала з родных мясьцінаў вайна і надыход бальшавікоў. Але найболей там было ўкраінцаў.
Пасьля капітуляцыі Нямеччыны мы пакінулі тэты лягер, таму што побач аказаліся бальшавікі, якія занялі гэтую частку Нямеччыны. Мы зноў мусілі ад іх уцякаць! 3 дапамогай адной немкі, якая нам спачувала і дала нам мапу, а таксама дапамагла зладаваць каляску, мы на пачатку чэрвеня пайшлі ў амэрыканскую ахову. Ішлі пехатой, пасадзіўшы на калясачку малога пляменьніка Юрку. Ішлі, цягнучы яе па чарзе. У Чэхаславаччыне чэхі нас накармілі ў Чырвоным Крыжы, далі адпачыць, дапамаглі даехаць цягніком да аўстрыйскай мяжы. Цераз Дунай мы паехалі паромам. Яшчэ трохі, і ехаць бы нам не далі: савецкае войска было зусім блізка. На тым беразе былі ўжо амэрыканцы. Уцекачоў была маса, усе шукалі ежы, былі галодныя. Гэтае падарожжа доўжылася каля трох месяцаў.
ЭМІГРАЦЫЯ. АЎСТРЫЯ
I цяпер, калі прайшло столькі гадоў, усё, што зьвязана з Алесем, прыходзіць да мяне часта, як быццам пракручваецца кінастужка, толькі ідзе яна не наперад, а назад, у незабыўную маладосьць.
Першая сустрэча... Узгадваю сябе, зьнясіленую, у вільготнай гумовай пелярыне, у тыя хвіліны, калі я ўвайшла ў пакой Беларускага камітэту ў Зальцбургу, дзе былі тры хлопцы і дзе вісеў бел-чырвона-белы сьцяжок, зроблены з паперы. Першы з хлопцаў — элегантны, высокі, з вусікамі, зь сіваватымі скронямі — гэта Ўладзімер Дудзіцкі20 (іхнія імёны я спачатку не запомніла, і толькі пазьней даведалася, што двое зь іх пісалі вершы). Другі, меншы ростам, заклапочаны і хмурны, — Алесь Салавей 2\1 трэці сінявокі, з лагоднай усьмешкай, — Алесь Грыцук. Ён быў у сьмешным нейкім адзеньні: старыя афіцэрскія боты, старое галіфэ (я пазьней даведалася, што ён, калі ўцякаў з амэрыканскага палону, мусіў пераапранацца і таму надзеў тое, што можна было дастаць). Ад яго
20Уладзімер Дудзіцкі (сапр. Гуцька, 1911, Дудзічы, сёньня Пухавіцкі р-н Менскай вобл. пасьля 1976), пісьменьнік, журналіст. У 1930-х гг. рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі, у аддзеле культуры Менскай гарадзкой управы. У канцы 1940-х пераехаў у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Беларускі камітэт. У сярэдзіне 1950-х — кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне». У 1976 г. выехаў у СССР, пасьля чаго бясьсьледна зьнік.
21 Алесь Салавей (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк, 01.05.1922, в. Крысава, сёньня Дзяржынскі р-н Менскай вобл. 22.01.1978, Торкі, штат Вікторыя, Аўстралія), паэт. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у павятовай управе ў Ільлі (Вялейскі р-н Менскай вобл.), з кастрычніка 1942 па жнівень 1944 г. — у часопісе «Новы шлях» (Рыга). У 1945-1949 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Жыў у Адэлэйдзе (Заходняя Аўстралія), Мэльбурне (Вікторыя).
нібыта ішло нейкае прамяністае сьвятло, і мой страх адразу прапаў. Ён зьняў зь мяне гэтую пелярыну, павесіў на крэсла.
Сястра Марыся засталася сядзець у калідоры — у яе не было ні сіл, ні сьмеласьці расказваць камусьці пра нашую бяду: мы, тры бездапаможныя жанчыны і малое дзіця, жывём у чужым горадзе ў разбомбленым вагоне і ня маем чаго есьці. У нас амаль няма апраткі, бо выехалі мы зь лягеру на пачатку чэрвеня, а цяпер ужо верасень... Давялося гаварыць мне. Алесь усё гэта слухаў, глядзеў на мяне, а пасьля ўзяўся за спра­ву: стаў склікаць усіх бараковых, каб даведацца, ці ёсьць дзе месца. Аказалася, што месцаў няма, і ён пачаў шукаць, тэлефанаваць. Тым часам хлопцы распытвалі ў мяне падрабязнасьці. Алесь Салавей перапытаў зьдзіўлена: «Няўжо вы тры месяцы вось так ідзяце?»
Я яму расказала некаторыя падрабязнасьці. Мы ўжо былі там-сям, напрыклад, у Чырвоным Крыжы нас пакармілі, далі поліўкі, але ж гэта было адным разам. Пачулі польскую мову на вуліцы, запыталіся, ці ёсьць лягеры для палякаў. Як там пачулі нашыя праваслаўныя імёны — Параскева, Ганна, ды яшчэ і прозьвішчы Барылка і Дуброўская, — не прынялі. Трымалі цэлы дзень, праўда, пакармілі, але — не ўзялі ў лягер, бо не палякі... Мы зьелі суп, а хлеб прынесьлі маме і Юрку. У расейскія лягеры ісьці мы баяліся. I вось такое шчасьце — сустрэць беларусаў! Ім далі прытулак украінцы, і якраз украінцы шчыра падтрымлівалі беларусаў ва ўсіх іхніх культурных і грамадзкіх справах. Вялікі ім дзякуй за гэта — я адчуваю гэтую ўдзячнасьць і цяпер, праз многія гады.
Пачуўшы, што мы амаль нічога ня елі, Алесь ускочыў, дастаў са сваёй скураной тэчкі аўстрыйскія цёмныя булачкі, літровую банку амэрыканскіх кансэрваў і кажа: «Вось вазьміце, занясіце сваёй маме».
Тым часам нехта прыйшоў і паведаміў, што ўсё ж ёсьць нейкі закуток у адным з пакояў. Там жыў сьвятар з жонкай і двума дзецьмі, яшчэ студэнткі — сем чалавек. Ложкі двух’ярусныя. Там жа, дзе быў вольны куток, дзе яшчэ можна было зьмясьціць аднаго-двух чалавек, ложкаў не было. А нас жа чацьвёра! Алесь стаў угаворваць, каб нас узялі. Кажа: «Яны лягуць на падлогу, вы толькі пусьціце». Я дрыжала ад страху і спадзяваньня, бо ў вагоне начаваць ужо халодна, вечары ўжо даволі зімныя.
Прыняцьце ў лягер стала для нас сапраўдным паратункам, бо там, апроч даху над галавой, бежанцам давалі ежу. Калі мы ўжо ўладкаваліся там, Алесь кажа: «А вас жа яшчэ трэба
завезьці!» I праўда: на другі дзень ён, Мікола Ганько 22 (там я ўпершыню зь ім пазнаёмілася) і яшчэ пара хлопцаў прыехалі на коніку і калёсах зь нейкім украінцам, пагрузілі нашыя рэчы (што там было ў нашых валізках) і прывезьлі нас на месца. Бараковыя прынесьлі два ложкі, а мы глядзім і думаем — як жа ладкавацца, нас жа чацьвёра. Таму Юрку паклалі на драўляных чамаданах на падлозе, мы ляглі з мамай, а на другім ложку разьмесьцілася хворая Марыся.
У час гэтых «улазінаў» высьветлілася, што праз нашую Дзісну Алесь праяжджаў ня раз, калі працаваў настаўнікам і ехаў у Браслаў праз Глыбокае і Мёры.
«Шкада, што я Вас тады ня ведаў», — пажартаваў ён, і мне стала вельмі лёгка, ды і ўсім нашым ён спадабаўся. Ды што там спадабаўся! Ён выратаваў нашыя жыцьці, бо існаваць у разьбітых вагонах было небясьпечна, і хто ведае, што было б з намі, калі б не ягоны клопат...
Алесь, апрача сяброўства з названымі хлопцамі, дружыў з а. Нікіфаравым і матушкай Зінай, а таксама беларусамі Верай і Косьцем Разумовымі, Там жа жыў украінскі паэт Барыс Олександрів (Грыбінскі). 1 я па сёньня сябрую зь ягонай жонкай Сьвятланай Кузьменкай, украінскай паэткай, зь якой я пазнаёмілася ўжо тут, у Канадзе.
Нашае каханьне пачалося зь першага позірку, але патрэбны быў час, каб яно неяк праявілася. Памятаю, як Алесь праводзіў мяне вечарам і першы раз пацалаваў. Мы тады толькі скончылі раскладаць сьвежыя газэты, матрыцы. Рататар для друку надта пырскаў фарбай, залівала матрыцы, літары выходзілі тоўстыя. Алесь казаў Ганьку: «Мікола, што ты робіш! Не набірай столькі фарбы!» У Алеся ў пакоі быў толькі маленькі столік і ложак. I мы раскладалі газэты паўсюдна, каб яны прасохлі. Потым
22Мікола Ганько (23.05.1924, хутар Каледзіна, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 18.05.1999, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч у Ка­надзе, малодшы брат старшыні Саюзу беларускай моладзі Міхася Ганька. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, скончыў курсы сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбярціне (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У 1945-1948 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Улетку 1948 г. выехаў у Канаду. Спрычыніўся да заснаваньня парафіі БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртаваньня беларусаў Канады, адным з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай ка­тастрофы. Падрабязьней гл.: Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005.
ішлі ў другі пакой адпачываць. Прыходзіў дапамагаць Алесь Салавей, Адольф Губэрт23, зрэдку — Дудзіцкі.
Мне радасна зараз пра гэта ўзгадваць, бо ўвесь працэс нараджэньня «Пагоні» і яе станаўленьня адбываўся пры мне і пры маім, хоць і сьціплым, удзеле. Мы былі маладымі, мелі надзею на лепшую будучыню і перажылі страшную вайну. Таму ўсе цяжкасьці пераносіліся даволі аптымістычна, тым болей што мы згуртавалі ў лягеры свой беларускі асяродак. Узгадваю шматлікія паэтычныя дыскусіі і вечарыны, якія ладзілі нашыя паэты і перадусім мой Алесь, які вельмі любіў паэзію. Алесь Салавей чытаў свае паэтычныя творы, поўныя хараства, легка і плынна, вельмі мякка і чульліва. Часам Гры­цук, які імгненна завучваў вершы, нават падказваў яму той ці іншы радок. Публіка выдатна прымала і беларускіх, і ўкраінскіх паэтаў, было шмат воплескаў і захапленьня. Дарэчы, як мне падаецца, лепшыя вершы Салаўя прыпадаюць якраз на тэты час...
Грыцук, які сам не пісаў вершаў, выдатна чытаў творы паэтаў, якіх любіў: Максіма Багдановіча, Сяргея Ясеніна, Максіма Танка, які хаця і пісаў многае ў савецкім духу, ды ўсё ж заставаўся першаклясным паэтам. На гэтыя вечарыны зьбіралася да тысячы чалавек, у асноўным вайсковая моладзь. Было шмат беларусаў зь Беларускай Краёвай Абароны — маладыя, у большасьці васемнаццацігадовыя хлопцы. Мікола Ганько хадзіў па пакоях, заклікаў прыйсьці на вечарыну, паслухаць сваіх беларускіх паэтаў; сам ён вельмі любіў паэзію і гэтую любоў захаваў на ўсё жыцьцё. Калі ўтварылі царкоўны хор, то былі вечары ўжо зьмешаныя — беларускія песьні і паэзія. Алесь таксама чытаў і лекцыі зь беларускай гісторыі — на памяць, бяз кніг, бо іх папросту не было. Слухалі зь цікавасьцю, задавалі шмат пытаньняў. Як шкада, што лекцыі тыя не былі занатаваныя!
Увогуле там было шмат цікавых і таленавітых людзей, якія, на жаль, пасьля як растварыліся ў тых краінах, куды прыяжджалі.
23 Адольф Г убэрт (20.09.1922, в. Горбач, сёньня Любанскі р-н Менскай вобл. 29.08.2006), грамадзкі дзеяч. Швагер Кастуся Мерляка. 3 1944 г. на выгнаньні. Пад канец вайны апынуўся ў Аўстрыі (Зальцбург). Ажаніўся з украінкай Раісай Плюжнік. У 1948 г. сям’я Губэртаў выехала ў Арген­тину. 3 1959 г. жыў у ЗША. Браў удзел у дзейнасьці парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (вялікі Нью-Ёрк), у 2002-2005 гг. — старшыня царкоўнай управы. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі).
Узяць, напрыклад, Янку Жытко24: быў вельмі таленавіты, зьбіраў шмат беларускіх кніг, але ня змог у Канадзе вызначыцца як грамадзкі дзеяч, памёр у самоце. Альбо Янка Хадкевіч, малады хлопец, які працаваў у фірме «Эрно» разам зь Міколам Ганьком, — трапіў у аварыю, стаў піць і таксама як зьнік. Выжылі мацнейшыя духам — такія, як Лёня Карыба25. Але тэта ўсё яшчэ будзе наперадзе...
Жыцьцё наша стала паступова наладжвацца. Мяне ўзялі працаваць у ЮНРРА, я была там занятая ад дзевяці да трох, атрымлівала грошы. Гэта давала магчымасьць штосьці дакупляць для пляменьніка Юркі і асабліва для хворай сястры.
Іншыя беларусы працавалі ў амэрыканскім гарнізоне — на кухні, у двары, мылі бялізну; амэрыканцы ім плацілі, часам да­вал! вугаль у брыкетах.
Наступаў час, калі людзей зь лягераў размяркоўвалі па краінах, якія выказалі жаданьне ўзяць бежанцаў: Чылі, Бразылія, Аргентина, Злучаныя Штаты. Алесю запрапанавалі ехаць у Канаду, бо яны ў асноўным бралі маладых нежанатых хлопцаў. У нашай сям’і такой пэрспэктывы не было: старых і малых ня бралі. А маму з пляменьнікам пакінуць я не магла. Праўда, працуючы ў ЮНРРА, я спадзявалася, што да нашай сям’і аднясуцца леней, ды мае спадзяваньні не збыліся. Мне так і ска­зал!: «Вы ж адна ня зможаце ўтрымліваць усю сям’ю». А тут якраз Чырвоны Крыж адказаў на наш колішні запыт, што Коля,
24 Янка Жытко (Жытка). У канцы 1940-хпачатку 1950-х гг. навучаўся ў Лювэнскім унівэрсытэце, які скончыў са ступеньню інжынэра хімічных навук. Узначальваў Саюз беларусаў Бэльгіі. Пазьней пераехаў у Мюнхэн, дзе ўзначаліў Беларускі антыбальшавіцкі блёк. Затым выехаў у Канаду. Вось што згадваў пра яго ягоны былы вучань Аляксей Арэшка: «Там [у Канадзе] прауавау навуковым дасьледчыкам у нейкай навуковай установе. Я атрымліваў ягоныя навуковыя публікацыі, але, на жаль, ix згубіў. Раптоўна ўсе контакты зь ім абарваліся. Як аказалася пасьля, Жытка згінуў у Канадзе бясьсьледна. Прапаў чалавек. Ён быў асобаю высокой культуры, аматар доброй клясычнай літаратуры (асабліва ірляндзкай), меў добры слых і любіў клясычную музыку. Пра яго, на жаль, ніхто й нідзе ня піша. Вельмі шкада». // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Менск, 2007. С. 100-102.
25 Лявон Карыба (05.08.1926, в. Губы, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. 26.11.1981). Падчас нямецкай акупацыі — у беларускіх вайсковых фармаваньнях. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Даніі. У Канадзе з 1949 г., жыў у Таронта, працаваў краўцом. Царкоўны стараста парафіі сьв. Кірылы Тураўскага. Пахаваны ў Кітчэнэры (Антарыё).
Люба і Лёня жывыя, паведаміў, што Коля знаходзіцца ў санаторыі ў Польшчы, куды трапіў празь Беларускі камітэт. Як жа мама ўвогуле магла згадзіцца кудысьці ехаць, акрамя як туды, дзе былі ейныя дзеці? Марыся на той час памерла (гэта адбылося 19 мая 1948 г. у Зальцбургу, мы нават змаглі паставіць ёй невялікі помнік), мы ўсе перажылі страшны шок, і мама рвалася хаця б ня ў родны горад, Дзісну, а ў Польшчу — туды, дзе ўладкаваліся мае браты і сястра, дзе было бліжэй да радзімы, якой мы баяліся...
Сэрца маё разрывалася. Алесь адчуваў тое ж. Але ён ніколі ня траціў надзеі, што мы ў рэшце рэшт будзем разам. Мы ж заручыліся яшчэ ў чэрвені 1946 г., мама нас дабраславіла. I таму нам тады здавалася, што Алесь, прыехаўшы ў Канаду, неўзабаве зможа выклікаць мяне да сябе. Аднак сталася зусім ня так, як мы спадзяваліся.
КАНАДА
У Канаду Алесь паехаў параходам з Італіі ў студзені 1948 г. Яго ўзялі ў гэтую краіну па кантракце, які трэба было адрабіць. Цэлы год ён працаваў лесарубам на будове Hydro-Elektric Comission у Fort Williams, на поўначы штату Антарыё. Пабудаваны ў час канадзка-амэрыканскай «футравай» вайны, ён з га­дам! разросься. Але і ў сёньняшніх турыстычных даведніках пра яго сказана, што ён узьнік «у 1500 мілях ад цывілізацыі». Стаіць ён на 49-й паралелі (па ёй, дарэчы, некалі правялі мяжу паміж Амэрыкай і Канадай). Там лета нашмат карацейшае, а клімат значна больш суровы, чым у Таронта, да якога адтуль трэба ехаць каля 24 гадзін.
Было новаму эмігранту надта нялёгка. Маючы за плячыма вышэйшую эўрапейскую адукацыю, мусіў рабіць працу цяжкую, фізычную, дзе ня мелі значэньня ані веды, ані досьвед у літаратуры. Быў адарваны ад беларускага жыцьця, якое адно хаця трохі давала спатолю яго душы, што рвалося туды, на родную зямлю, цяпер такую далёкую і недасяжную. I таму ён пісаў лісты адзінаму земляку, які таксама апынуўся ў Канадзе, — Міколу Таньку. Празь яго ён выйшаў на толькі што арганізаванае Кастусём Акулам26 Згуртаваньне беларусаў у Канадзе (ЗБК), якое якраз толькі што заснавала свой друкаваны орган — газэту «Беларускі эмігрант».
“Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан; 16.11.1925, в. Верацеі, сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, зь вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Ваяваў у складзе 2-га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946-1947 гг. жыў у Англіі. Браў удзел у заснаваньні Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ). У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў ЗБК, першы яго старшыня. Рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант», часопіс «Зважай» (1974-1997).
Як толькі скончыўся тэрмін контракту, муж адразу прыехаў у Таронта. Працу мог знайсьці толькі фізычную: капаў канавы, мыў посуд у гатэлі Royal York. Пасьля працы, з чырвонымі, у пухірах ад гарачай вады рукамі браўся за падручнік ангельскай мовы. Вучыў мову старанна, бо разумеў, што без прыстойнага валоданьня ёю добрых пэрспэктываў у яго ня будзе. Затым знайшоў працу ў індустрыяльнай кампаніі Massey Harris Company, якая ў той час выпускала трактары, камбайны ды розныя іншыя машыны для сельскай гаспадаркі.
Адразу актыўна ўключыўся ў беларускае жыцьцё. Маладой арганізацыі надта спатрэбіліся арганізатарскія здольнасьці Алеся, яго аптымізм, уменьне шукаць і знаходзіць найбольш аптымальныя рашэньні. Пра гэта добра напісаў Мікола Ганько, зь якім ён сябраваў з Аўстрыі.
Мікола прывёз у Канаду верш свайго брата Міхася Ганько, і той верш адразу ж стаў своеасаблівым гімнам у час сьвяткаваньня Дня герояў27 — гэтак маладыя патрыёты амаль ад самага пачатку стварэньня Згуртаваньня адзначалі чарговую гадавіну Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня [1920].
Поўны тэкст вершу ўсе гэтыя гады захоўваўся ў нашым доме — яго Алесь часта любіў сьпяваць:
Сьпі пад курганам Герояў, Сьпі, працаўнік і змагар. Несены верна табою, Ціха схіліўся штандар.
Моцным ты быў барацьбітам, Волю высока цаніў, Куляй варожай прабіты, Гонар жыцьцём адкупіў.
Мы не пахілім галоваў, Не уцячом із радоў, Месца тваё зойме новы, Помнім ахвярную кроў.
27 Верш быў пакладзены на музыку, і песьню сьпявалі ня толькі падчас сьвяткаваньня Дня герояў (27 лістапада). Песьня выконвалася і ў часе пахаваньня грамадзкіх дзеячоў, а радкі «Сьпі пад курганам герояў» або «Сьпі, працаўнік і змагар» нярэдка выбіваліся на надмагільных помніках. Уласна ж верш быў напісаны ў лістападзе 1943 г. на сьмерць грамадзкага дзеяча і журналіста Уладзіслава Казлоўскага (1896-1943), забітага ў рэдакцыі «Беларускай газэты».
3 кожнае кроплі паўстане Сіла і воля, як сталь.
Сыіі пад курганам Герояў, Сэрцаў ня зломіць нам жаль.
Сьветлы твой дух адлятае Вечнасьці межаў шукаць, 3 шляху яшчэ раз кідае Сьцяг свой высока трымаць.
Моцнай узьняты рукою, Горда ўзьвіваецца сьцяг. Сьпі пад курганам Герояў, Твой мы працягваем шлях!
Зьбіраючыся разам, хлопцы часта сьпявалі розныя песьні. Алесь надта любіў «Я ад вас далёка», «Васілёчкі», «Люблю наш край», «Беларусь мая, шыпшына», «На выгнаньні», «Зор­ка Вэнэра».
Паміж працай і грамадзкімі абавязкамі муж знаходзіў час і для таго, каб пісаць у «Беларускі эмігрант» артикулы на літаратуразнаўчыя і культурніцкія тэмы. Яны атрымалі добры водгук у чытачоў першай у Канадзе беларускай газэты, што выканала сваю вялікую задачу: згуртавала беларускіх эмігрантаў, якіх лёс прывёў у гэтую велізарную паўночную краіну, дзе папярэдняя эміграцыя (яшчэ пачатку веку) пасьпела амаль цалкам растаць, нічым не заявіўшы пра сябе28.
Не адразу, але мы — я ўжо жыла ў Польшчы — наладзілі перапіску. Ня ўсё я магла пісаць яму, бо вельмі хутка зразумела, што гэтая перапіска знаходзіцца пад кантролем і нашыя лісты чытаюць тыя, хто пераняў у Савецкага Саюзу яго страшныя структуры КДБ. Таму пісаў ён у асноўным пра тое, дзе і як працуе, якія ўражаньні мае ад свайго новага жыцьця 29.
28 Большасьць эмігрантаў пачатку XX ст. або 1920-х гг. бралі ўдзел у розных пракамуністычных саюзах, найпсрпі Фэдэрацыі рускіх канадЦаў.
29 Многія беларусы на эміграцыі кансьпіраваліся, каб не наклікаць бяды на галовы родных, што засталіся ў Беларусь Прыкладам, дасылалі лісты знаёмым у Польшчу, а тыя ўжо ўкладалі іх у новы канвэрт і ставілі польскі адрас. Некаторыя пісалі над псэўданімамі. Нават Вінцэнт ЖукГрышкевіч, які падчас Другой сусьветнай вайны змагаўся з нацыстамі і наагул ніводнага дня ня жыў на акупаванай немцамі тэрыторыі, пісаў да сваякоў у Беларусь, падпісваючыся як Віктар.
Скончыўшы школу тэлевізійных тэхнікаў, Алесь змог падняцца на чарговую прыступку. Праца ў кампаніі Grossley TV Corporation была ўжо кваліфікаваная, ён стаў зарабляць значна болей. Неўзабаве, набраўшыся досьведу, змог уладкавацца на працу ў Admiral TV Corporation, якая выпускала тэлевізары, а пасьля стала асвойваць халадзільнікі.
Алесь, як і іншыя ягоныя сябры, добра разумеў неабходнасьць для беларусаў дапамагаць адзін аднаму. Таму самы актыўны ўдзел ён браў у стварэньні Касы ўзаемадапамогі30 — Credit Union. Гэтая каса дапамагла многім беларусам у набыцьці сваіх дамоў, аўтамабіляў, іншых важных рэчаў. Без аўтамабіля ў Канадзе было немагчыма. Калі Алесь працаваў у мястэчку Порт-Крэдыт недалёка ад Таронта, то ён, як і іншыя яго калегі, змушаны быў карыстацца паслугамі знаёмага ўкраінца, які меў свой транспарт і заяжджаў дадому па яго і па іншых людзей з той жа фірмы. Пасьля працы прывозіў іх назад. Іначай трэба было ехаць трамваем, затым аўтобусам, а шлях туды займаў паўтары гадзіны і білет каштаваў даражэй, чым бэнзін, выдаткі на які дзялілі на чатырох. Машынай ехаць было сорак хвілін.
Тым часам Алесевы сябры жаніліся, у іх нараджаліся дзеці. А ён з году ў год пісаў мне лісты, і часам у душы ўзьнікала пачуцьцё, што мяне ніколі ня выпусьцяць з Польшчы. Алесь нават прапаноўваў мне неверагодны плян уцёкаў з Гдыні на параходзе. Але гэта было нерэальна: параходы, што ішлі з Гдыні, пільна правяралі. 3 камуністычнай Польшчы, як і з Савецкага Саюзу, нікога не выпускалі. I я часта ўзгадвала, як мы ўяжджалі ў яе разам з мамай і пляменьнікам, і нагадвала сабе, што ў Польшчы мы маглі ўладкавацца і жыць, у той час як на радзіме, у Беларусі, жыць нам не далі б увогуле.
30 Касы ўзаемадапамогі, дапамаговыя камітэты ствараліся самымі першымі на эміграцыі, або да ўзьнікненьня грамадзкіх арганізацый, або паралельна зь імі.
ЯК НАС НЕ ЎПУСКАЛІ Ў ПОЛЬШЧУ
У 1948 г. у Польшчу мы ехалі з Аўстрыі праз Чэхію. Нечакана нас затрымалі на польска-чэскай мяжы. Усіх, хто вяртаўся, прапусьцілі, нас — не. Адабралі вялікія прыгожыя пакеты зь ежай, якія я атрымала на дарогу ў ЮНРРА, забралі дакумэнты: у мяне было пасьведчаньне, што я працавала тры гады ў ЮНРРА, патрэбныя даведкі мелі мама і Юрачка. Гэта было вялікай неспадзеўкай. Я думала, гэтае пасьведчаньне мне дапаможа, але яно аказалася для нас ракавым. Ідзе дзень за днём, а нас тыдзень трымаюць на мяжы, мяне штодня дапытваюць, стараючыся на нечым злавіць. Толькі пасьля я ўцяміла, што камуністы не давяралі ЮНРРА, і я выклікала ў іх падазрэньні. Савецкая мэтодыка — гадзінамі пытацца пра адно і тое ж, адно і тое ж — змучвае дашчэнту. Я зразумела, што справы нашыя дрэнныя: возьмуць ды і вышлюць у Беларусь! А там — Сібір, катарга, сьмерць... Назад у Аўстрыю мы ўехаць ужо не маглі. Нас трымалі ў асобным пакоі — толькі нас. Я памятаю той жахлівы душэўны стан: нарачоны паехаў у Канаду, Марыся памерла, мама рвецца да дзяцей, пляменьнік вось-вось можа захварэць у цеснаце і на дрэнным харчаваньні — і ўсё гэта на маіх плячах. I вось жа тут, за мытняй, пачынаецца краіна, дзе жывуць нашы родныя... Коля пісаў нам у Аўстрыю, што ён дастаў працу інтэндантам па харчаваньні ў санаторыі, а Люба і Лёня — у Гдыні. Надзея на нейкае ўладкаваньне ёсьць, нашыя родныя дапамогуць — ды як да ix дабрацца?!
Але Бог нас не пакінуў. Яшчэ ў 1945 г., калі мы ехалі, уцякаючы ад бальшавікоў, у Чэхію, у вагоне пазнаёміліся зь інжынэрам, што некалі рабіў маеты ў Польшчы. Ён, можа, быў беларусам, бо ўсё слухаў, як мы міжсобку гаворым па-беларуску, і прыязна ўсьміхаўся. I вось цяпер, пасьля аднаго з допытаў, калі я сядзела ў адчаі ў нашым часовым жытле, штосьці мяне як бы выгнала на вуліцу. I тут я пабачыла, што каля мытнікаў стаіць гэты наш знаёмы інжынэр — ён вяртаўся з жонкай-ангелькай
у Польшчу, і было бачна, што яго там чакаюць. Гэта было бачна па тым, як пачціва абыходзіліся зь ім мытнікі. Я падышла, пажадала ім шчасьлівай дарогі і ўпотай запыталася, ці ня мог бы ён паслаць майму брату Колю тэлеграму: што мы тут, што нас трымаюць на мяжы. Ён паабяцаў дапамагчы. I неўзабаве, атрымаўшы тэлеграму, прыехаў Коля. 3 дакумэнтамі, што ён у складзе 27-га ўланскага палка абараняў Варшаву, быў паране­ны. А да ўланаў у Польшчы стаўленьне асаблівае яшчэ з ранейшых часоў, калі гэта была самая элітная частка войска.
Было гэта якраз пасьля чарговага допыту. Я сядзела амаль непрытомная на табурэце ў сваім пакойчыку, а мама гладзіла мяне па галаве. Бачым — ідзе да мытнікаў чалавек, але нават не пазналі яго: мінула дзесяць гадоў, як бачыліся апошнім ра­зам. Коля трапіў у палон каля Лодзі, пасьля трапіў у шпіталь у Варшаве. Потым выехаў у Гдыню да свайго сябра Пётры Шымборскага, дзе сустрэў брата Лёню і сястру Любу.
Брат паказаў мытнікам дакумэнты і выказаў прэтэнзіі, чаму трымаюць тут ягоных родзічаў, у той час як ён праліваў кроў за Варшаву ды абараняў Польшчу! Мытнікі сталі апраўдвацца і гаварыць, што яны і самі ўжо зьбіраліся даць дазвол на ўезд.
Як наша сям’я сустрэлася — можаце сабе ўявіць. Нягледзячы на страты, мы ўсё ж былі разам, хоць і не на радзіме. Праўда, радзіма тут была зусім блізка, і мы верылі, што нешта некалі зьменіцца. Вядома, вайна і ўсё перажытае не маглі прайсьці бясьсьледна: пляменьнік Юра, якому мы аддалі столькі сіл і клопатаў, усё ж пазьней памёр зусім маладым, у 20 гадоў. Коля памёр у 1956 г., праз паўтары гады пасьля мамы (яе Бог узяў да сябе 25 студзеня 1955 г.), якая пахаваная на Ляшчынках у Гдыні, дзе мы сталі пасьля нашага прыезду жыць разам.
Неўзабаве і я атрымала працу. Спачатку ў «Касе гандлёвай». Потым рабіла ў Польскім народным банку, чакала на лісты Алеся, і часам здавалася, што ніякіх надзей на перамену лёсу і на сустрэчу з каханым няма: жалезная заслона сацыялістычнага лягеру чэпка трымала людзей. Ён мне пісаў — але аднойчы мяне выклікалі ў польскі Камітэт бясьпекі і сталі задаваць пытаньні: «Хто такі Грыцук? А якія адносіны Вы да яго маеце?» Я пачала бараніцца, бо разумела, што мяне папросту могуць выгнаць з працы, калі даведаюцца, што я хачу ад’ехаць у Канаду: «Гэта мой знаёмы, мы разам былі ў лягеры». Зь нейкіх іхніх словаў вынікала, што яны чытаюць
Алесевы лісты. Выклікі пачасьціліся, але і адмовіцца ад перапіскі я не магла — гэта была мая радасьць, мае шчасьце, а бязь ix што мне заставалася?
Можа, ад усіх гэтых перажываньняў я захварэла на тубэркулёз. Гэта страшная хвароба — і Юрка, і Марыся памерлі ад яе. Думала, што я ўжо ня выберуся: стрэптаміцыну ў Польшчы тады яшчэ не выраблялі. Я зьвярнулася да Алеся. Але пакуль прыйшла пасылка, мне зусім нечакана дапамог доктар Май: даў францускага, пасьля расейскага стрэптаміцыну, і я змагла трохі пратрымацца да пасланых нарачоным канадыйскіх лекаў. Расейскі стрэптаміцын быў вельмі благі, неачышчаны, і мяне моцна ванітавала пасьля яго, але і ён трохі дапамог. А калі прыйшлі лекі ад Алеся, то яны вылечылі мяне па-сапраўднаму. Ен моцна перапужаўся, што мяне могуць не пусьціць у Канаду, бо з сухотамі туды не бралі. Але калі мяне пасьля правяралі спачатку ў Польшчы, а падчас пералёту і ў Лёндане, то хваробы ўжо не было, былі толькі слабыя сьляды кавэрнаў. Так што Алесь другі раз выратаваў мне жыцьцё.
Пакуль адбываліся ўсе гэтыя мітрэнгі, мае справы сталі паляпшацца. Адвакат Зыгмунт паехаў у Варшаву, дзе змог дабіцца для мяне дазволу на выезд. Канада можа прыняць мяне — толькі не як нявесту, а як жонку Грыцука. Аказалася, што можна выйсьці замуж паводле юрыдычнай дамовы «per Prokura»: аформіць гэтую працэдуру ў Варшаве без жаніха, але ў прысутнасьці судзьдзі, са сьведкамі і адпаведнымі дакумэнтамі з Канады. Так і зрабілі. На маім шлюбе сьведкамі былі брат Лёня і дзьве дзяўчыны — калегі з банку.
Я нарэшце атрымала назад свае аўстрыйскія дакумэнты і пашпарт — і гэта толькі празь дзесяць гадоў! Але цяпер я ста­ла свабоднай і магла ехаць да блізкага і любімага чалавека, які вытрымаў усе выпрабаваньні і чакаў мяне.
НАШАЕ ЖЫЦЬЦЁ Ў КАНАДЗЕ
Вылецела я самалётам з Варшавы ў Лёндан празь Нямеччыну. Рэчаў было няшмат, затое была са мной невялікая іконка Божай Маці зь Дзісны, якой было больш за сто гадоў — ёй вянчалася мая мама. Я ўзяла яе з сабой, уцякаючы ад бальшавікоў. Сястра Люба тады дастала з рамкі большую ікону Хрыста. Гэтыя дзьве іконы былі з намі ўвесь час, пакуль мы ішлі праз Эўропу. Зьберажоная мною ікона была са мной падчас і майго вянчаньня ў Таронта, ёю праз колькі часу вянчалася і дачка Юльянка. Са мной, у маёй спальні, яна вісіць і па сёньня.
Увечары са сталіцы Англіі ляцела я трансатлянтычным самалётам у Манрэаль зь перасадкай у Таронта. У цудоўны сонечны дзень, гадзіне аб 11-й мяне сустрэў з групай сяброў Алесь — дарагі, чаканы. Ён бег насустрач, схапіў у абдымкі, пакружыў некалькі разоў, аж закружыў мне галаву. Мы абое расплакаліся. Яго сябры апладзіравалі і казалі: «Горка, гор­ка!». А там завезьлі нас на кватэру, якую наняў ва ўкраінцаў Глушкоў. Алесь падрыхтаваў сюрпрыз: сам склаў з купленых ім дэталяў тэлевізар і паставіў яго ў пакоі. Тэлевізар тады яшчэ быў вялікай навіной, і мяне ўразіла, што Алесь змог яго сам зрабіць. Ён доўга нам служыў. Першы куплены тэлевізар мы займелі ўжо потым, калі пераехалі ў Кінгстан.
Крыху акрыяўшы і асвоіўшыся (шмат Алесевых сяброў хацелі пабачыць яго нарачоную), пачала рыхтавацца да вясельля. Было прыкра, што я тут адна, бяз блізкіх і родных, якія б мне ва ўсім дапамаглі. Ды Алесь быў неймаверна ласкавы і доб­ры, дапамагаў мне ва ўсім і стаў маім найбліжэйшым дарадцам. Ён патэлефанаваў да сяброўкі Надзі Лысанюк і папрасіў яе мне дапамагчы. Я ня ведала Таронта, таму Надзя дапамагла мне ў важнай справе: павезла ў вялікую краму, дзе прадавалі вясельныя ўборы. Я спачатку ажно разгубілася — там было больш як тузін манэкенаў, убраных у вясельныя сукні. Як тут выбраць? Падышла да нас прадавачка. Агледзела і кажа: «Для
вас легка будзе выбіраць, вы тонкая і высокая, на такую фігуру тут шмат чаго знойдзецца». Прынесла тры сукенкі, я гляджу, выбіраю: а ці не задарагая вунь тая сукенка, ці спадабаецца Алесю? Нам жа столькі трэба купляць! Алесь быў доўга халастым, цяпер ладаваць свае сямейнае гняздо будзем разам, а я ж пакуль ня маю працы!
Памерала я ўсе тры сукенкі, але яшчэ вагалася. Тады прадавачка прынесла і чацьвёртую, якая мне найбольш спадабалася: белая сукня з шоўкавага бракаду, з доўгімі рукавамі і глыбокім дэкальтэ ў зубок. Сукенка даходзіла мне да костачак і была з падшытым крыналінам. Там жа я купіла вэлюм, дзе ў вяночку былі пераплецены ружачкі і вельмі далікатны зялёны мірт. Яшчэ — белыя туфлі і тоненькія панчошкі. У руках, калі вянчалася, быў вялікі букет жывых кветак.
Шлюб адбыўся 1 лютага 1958 г. у нашай прыгожай капліцы Беларускага дому. Вясельны банкет Алесь заказаў у вэнгерскім рэстаране на Bloor Street West; аркестар узяў такі, які мог выконваць раманскія цыганскія мэлёдыі, і прасіў, каб нам адыгралі «Чардаш». (Трэба сказаць, што Алесь ня толькі любіў музыку, але і сам граў на скрыпцы і піяніна.) Вясельны банкет айцец Міхаіл Мацукевіч31 распачаў малітвай, дабраславіў нас і пажадаў здароўя і шчасьця. Былі там найбліжэйшыя сябры, дваццаць восем асобаў: сямейства Жук-Грышкевічаў32, Бара-
31 Міхаіл Мацукевіч (21.05.1917, хутар Суяцін, сёньня Самарская вобл. 20.06.2002, Таронта, Канада). У 1920-1930-я гг. жыў у Моталі (Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.). У 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1945-1951 гг. жыў у Вялікабрытаніі, браў удзел у працы ЗБВБ. У Канадзе з 1951 г. Скончыў Украінскую духоўную сэмінарыю ў Вініпэзе, высьвячаны ў сьвятара. 10 сакавіка 1968 г. у Адэлэйдзе (Аўстралія) хіратанісаваны галавой БАПЦ Сяргеем у япіскапа ТураваПінскага й Таронцкага пад імем Мікалая. У 1973 г. на Саборы БАПЦ узначаліў Канадзка-эўрапейскую япархію БАПЦ. Падчас расколу на Надзвычайным Саборы БАПЦ у Кліўлэндзе (штат Агаё, ЗША) у 1983 г. абраны першаярархам, у 1984 г. на III Саборы ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі) абраны паўторна. Выдаў «Праваслаўны малітоўнік» (1966), «Службоўнік» (1980).
32 Вінцэнт Жук-Грышкевіч (23.02.1903, Будслаў, сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 14.02.1989, Бэры, Канада). У Канадзе з 1950 г. Абараніў доктарскую дысэртацыю — «Лірыка Янкі Куналы» — у Атаўскім унівэрсытэце. У 1954-1956 гг. працаваў у Мюнхэне ў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». У 1956 г. вярнуўся ў Канаду. У 1970-1982 гг. старшыня Рады БНР, кіраваў Каардынацыйным камітэтам беларусаў Канады. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі, ЗША).
новічы 33, [Мікола] Ганько, Арцюх34, Рачыцкі35, Лысанюкі, Аляксандрыў з жонкай36, Янка, мой сябра школьны, інжынэр Янка Жытко, а таксама Янка Бруцкі37 (дружбан на нашым вясельлі) і іншыя.
Раіса Жук-Грышкевіч (дзяв. Жукоўская; 22.10.1919, Пружаны, сёньня Берасьцейская вобл.). У Канадзе з 1949 г. Скончыла Таронцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «дантыстыка». У 1953 г. узяла шлюб зь Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Бярэ акгыўны ўдзел у працы ЗБК, у 1965 г. заснавала й узначаліла Згуртаваньне беларускіх жанчын у Канадзе. Аўтарка кнігі «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (Таронта, 1993).
33 Генрык Барановіч (19.02.1916, хутар Крывуля, сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл. 22.10.2002, Аўрора, Антарыё). Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Бэрліне, ва ўстанове пры Міністэрстве ўсходніх акупаваных тэрыторый, узначальваў Працоўную групу СБМ у Нямеччыне. У Канадзе з 1948 г., жыў у горадзе Аўрора каля Таронта. Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК. Надзея Барановіч (дзяв. Гобрык; у першым шлюбе Ганчарова, 27.01.1917, Смаленшчына 10.11.1984). Улетку 1944 г. разам з маленькім сынам Уладзімерам (муж загінуў) пакінула Беларусь. У Канадзе з 1950 г., у 1951 г. узяла шлюб з Генрыкам Барановічам. Брала ўдзел у працы ЗБК, належала да парафіі сьв. Кірылы Тураўскага.
34 Mi кол а Арцюх (25.07.1924-26.02.1984, Дэтройт, штат Мічыган, ЗША). У 1940-х гг. жыў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у склад управы ЗБВБ, у 1956-1957 гг. — старшыня ЗБВБ. У другой палове 1950-х выехаў у Канаду, жыў у Таронта, браў удзел у працы ЗБК. У другой палове 1960-х пераехаў у Дэтройт (штат Мічыган, ЗША), браў актыўны ўдзел у працы парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы сьв. Духа, Беларуска-амэрыканскім задзіночаньні.
3 Мечыслаў Рачыцкі (27.02.1922, в. Параф’янава, сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. 22.06.1972, Таронта). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, скончыў школу праваднікоў СБМ у Альбэртыне. Быў заступнікам кіраўніка СБМ у Глыбоцкай акрузе. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У Канадзе з 1948 г. Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК і — нягледзячы на тое, што быў каталік — парафй сьв. Кірылы Тураўскага. Узяў шлюб зь сястрой Генрыка Барановіча — Антанінай.
36 Жонка Б. Аляксандрыва — паэтка Сьвятлана Кузьменка, якая належыць да палітычнай эміграцыі ваенных часоў, жыве ў Таронта. — В. I.
37 Янка Бруцкі (22.01.1926, в. Белавуша, сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.). Увесну 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. 3 1947 г. жыў у Канадзе, у 1954 г. скончыў унівэрсытэт Манітобы (Вініпэг). У 1954-1962 гг. працаваў як інжынэр дарог у правінцыі Антарыё. У 1962 г. пераехаў у ЗША, жыў у Дэтройце й Лос-Анджэлесе. У 1969 г. пераехаў у Кліўлэнд (штат Агаё), быў сябрам Кіраўнічай Рады БАПЦ, удзельнічаў у Царкоўным саборы БАПЦ у 1973 г. 29 красавіка
Наша вясельле было вельмі арыгінальнае, бо на ім спадарыня Барановіч сьпявала беларускія вясельныя і жартаўлівыя песьні, а Раіса Жук-Грышкевіч задэклямавала верш «Журавель і чапля», які якраз пасаваў да ўрачыстасьці. Мой муж прачытаў верш Максіма Багдановіча «Вераніка», бо гэта быў ягоны любімы паэт. Атмасфэра была сапраўды вясёлая і радасная.
Наш новы шлях у новым жыцьці толькі пачынаўся...
Праз тры месяцы пасьля шлюбу я зайшла ў цяжу. Чулася добра. На восьмым месяцы запрасілі мяне да сябе Рагулі38, каб я прыехала да ix на цэлы месяц. Муж мяне адпусьціў, бо ведаў, што яны будуць апекавацца мною да самых родаў, а доктар Рагуля — цудоўны спэцыяліст-мэдык. Калі прыйшоў час, Людміла і Барыс завезьлі мяне ў шпіталь, дзе я была над добрай апекай. 8 студзеня 1959 г. нарадзілася ў нас дачушка — здаровенькая, ружовенькая і пульхненькая, яна прынесла нам вялікую радасьць. I тут жа прыехаў аўтобусам шчасьлівы і ўзрадаваны Алесь, прывёз мне вялікі букет ружаў і абцалаваў ножкі нованароджанай. Але нічога не сказаў пра неспадзеўку, якая нас чакала: ён жа тым часам купіў хату! Калі мы прыехалі, то пабачылі, што едзем не на старое месца, а на Temple avenue. Хата была ня новая, але ў добрым стане. Так што дачушка «ўвайшла» ў сваё ўласнае жытло. Дачку ён называў «доцік»39, а імя далі ёй па дзеду — Юльяна.
1979 г. хіратанісаваны ў сан дыякана мітрапалітам Андрэем, а 26 жніўня 1979 г. — у сан ярэя ўладыкам Мікалаем. 22 студзеня 1981 г. высьвячоны мітрапалітам Андрэем на біскупа, прыняў імя Ізяслава. На III Саборы БАПЦ у Манчэстэры абраны мітрапалітам БАПЦ.
38 Барыс Рагуля (01.01.1920, Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. 22.04.2005, Лёндан, Канада). У 1943-1944 гг. кіраўнік СБМ у Наваградзкай акрузе, стваральнік і камандзір Наваірадзкаіа коннага швадрону. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія). У Канадзе з 1954 г. Жыў у Лёндане (Антарыё). У 1973 г. абра­ны прэзыдэнтам Лёнданскай мэдычнай акадэміі. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці. У 1971-1989 гг. узначальваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, уваходзіў у Кансультацыйную раду па пытаньнях шматкультуралізму. Ад 1971 г. намесьнік старшыні Рады БНР. Людміла Рагуля (дзяв. Гутар, 1925, Наваградак), дачка грамадзкага дзеяча, настаўніка Мікалая Гутара. У 1943-1944 гг. кіравала юначкамі СБМ у Нава­градзкай акрузе. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Актывістка ЗБК, парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
’’Зьбеларусізаванае ад daughter (дачка).
Алесь быў вельмі шчасьлівы дачушкай, моцна яе любіў. Насіў, калі плакала ўначы, сьпяваў калыханкі. Адну зь іх я запомніла:
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах.
Селі сакатаці, Няма ж чаго даці: Hi пшаніцы тры зярніцы, Hi гарошку трошку.
Часам дзіва было глядзець, як Алесь поўзаў па падлозе, гуляў зь Юльянкай. Хутка ў нашу хату пераехалі як кватаранты Мікола Ганько, Мікола Арцюх, Янка Баран40 і, пазьней, Міхаіл Мацукевіч, наш будучы Ўладыка. Жылі ўсе вельмі друж­на. Паступова ўзьнік нават рытуал: вечарам яны зьбіраліся на кухні, і я рабіла ім гарбату з чымсьці салодкім. У нашай хаце праходзілі розныя мерапрыемствы — зборы ЗБК, паседжаньні. Часта ў нас бываў і прэзыдэнт Мікола Абрамчык4|, калі прыяжджаў у Канаду. Пасьля ён выяжджаў у госьці ў Бэры да сямейства Грышкевічаў. Гасьцяваў у нас і айцец Васіль Тамашчык, калі прыяжджаў зь Нью-Ёрку, а таксама і Янка Бруцкі — сёньняшні першагерарх БАПЦ Ізяслаў. Былі іншыя беларусы з Кліўлэнду і Нью-Джэрзі.
Калі зьбіраліся вечарамі ў нашай хаце, то абмяркоўвалі ўсе справы Згуртаваньня беларусаў Канады і нашу будучыню. Асабліва непакоіла ўсіх адсутнасьць уласнага дому для спраў ЗБК. Айцец Міхаіл Мацукевіч быў галоўным чыньнікам куплі дому і арганізоўваў паездкі ў пошуках патрэбнага памяшканьня. Згадзіліся яму ў тым дапамагаць Мікола Ганько, Аляксей Грыцук, Мікола Арцюх, Янка Баран, Віктар Касьцюкевіч 42, а часам і іншыя сябры з ЗБК і парафіі. Вырашылі, што кож­ную вольную суботу будуць езьдзіць і шукаць патрэбны дом.
40Янка Баран (14.09.1923, в. Сьвіла, сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. 26.03.2004, Таронта). 3 1944 г. на эміграцыі. У Канадзе з 1948 г., жыў у Таронта, належаў да ЗБК і парафіі сьв. Кірылы Тураўскага.
41 Мікола Абрамчык (15.08.1903, Сычавічы, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 29.05.1970, Вільпэн, Францыя), грамадзкі і палітычны дзеяч. У 1947-1970 гг. прэзыдэнт БНР.
42 Віктар Касьцюкевіч — актывіст ЗБК.
Мікола Ганько ўжо меў свой аўтамабіль, і ён згадзіўся вазіць іх па горадзе колькі будзе патрэбна. Гэтыя пошукі занялі больш за два месяцы. Аднойчы ў суботу вярнуліся яны толькі пад вечар. Праз вакно бачу, што ідуць і весела гамоняць. Калі пабегла адчыніць дзьверы, мой муж кажа:
— Оля, ня стаў на стол кубачкі, а стаў чаркі.
— Чаму?
— Бо мы купілі хату. Трэба абмыць барыш! Цяпер трэба наняць адваката і аформіць трасты (зьдзелку)!
Гляджу, яны ўжо і гарэлку купілі. Я зрабіла закуску, мы ўсе селі за стол і, як кажуць, «запілі барыш».
Гэтай «хатай» быў наш сёньняшні будынак на 524 St. Clarens avenue. Атады ён быў у занядбаным стане. Адбылося паседжаньне Ўправы ЗБК, і мы ўсе сабраліся для работы і рамонту. Чысьцілі, малявалі, перараблялі нейкія рэчы. I неўзабаве ўсё пачало мяняцца, прыгажэць, у будынку стала ўтульна і было прыемна зайсьці туды. Гэтак мы набылі нарэшце свой Грамадзка-рэлігійны цэнтар, так патрэбны беларусам. У ім і сёньня зьбіраецца наша Згуртаваньне беларусаў Канады43, кожны тыдзень ладзіцца набажэнства ў царкве, дзе гучыць малітва за беларускі народ і за незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны. Ва ўсім там ёсьць часьцінка нашае душы, нашай працы: каталік Мечыслаў Рачыцкі, напрыклад, выразаў там з дрэва прыгожы аўтар. Дарэчы, мы зь Мечыславам разам хадзілі ў пачатковую школу ў Дзісьне. Ажаніўся ён з Антанінай (Антосяй), сястрою Генрыха Барановіча, які таксама стаў вядомым грамадзкім дзеячом. Мой муж быў хросным у іхняга сына Эдзіка. Дарэчы, нашыя хлопцы хацелі мець за жонак менавіта беларускіх дзяўчат, але ў Канадзе іх амаль не было, і таму тыя, у каго былі родзічкі ў Польшчы, выклікалі іх сюды, у Канаду. Так было і з жонкай Мечыслава Рачыцкага, якая прыехала якраз з Польшчы (пра дзяўчат зь Беларусі зь яе надзвычай брутальным таталітарным рэжымам нельга было і марыць).
Многае з таго, што рабілі ў той час беларусы, ужо апісана ў кнігах Марыі Ганько 44 і Раісы Жук-Грышкевіч 45. Але зазначу толькі, што нашай арганізацыі было нялёгка згуртавацца і
43Сёньня ЗБК кіруе эмігрант 1990-х Зьміцер Эльяшэвіч.
44 Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё і дзейнасьць Міколы Ганька. Менск, 2005.
45Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё і дзейнасьць Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993.
процістаяць тым правакатарам, якія спрабавалі раскалоць адзіную беларускую грамаду. У гэтым сэнсе нельга не ўзгадаць Сяргея Хмару зь яго прынцыпам стварэньня нейкай «трэцяй сілы»46. Хмара быў сапраўдны дэмагог, ён умеў узьдзейнічаць на людзей, і Алесю, які ў тыя часы быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, даводзілася нялёгка. Хмару і тых, хто за ім стаяў, «раскусілі» не адразу. А стаялі за ім савецкія камуністы, што стараліся не дапусьціць аб’яднаньня беларусаў. Вось сталі мы, напрыклад, заўважаць: усё, пра што мы гаворым на сваіх паседжаньнях, робіцца вядомым Хмару, хоць яго там і не было. А ён пісаў у «Голас Радзімы» 47 розныя страшныя рэчы і пра Абрамчыка48, і пра найбольш сьведамых нашых людзей. Людзі ад нас сталі адыходзіць. Але мы сабраліся зь сіламі і нарэшце выгналі Хмару ад нас, а паколькі ён нейкі час быў нават у Радзе ВНР, яго вывелі і адтуль.
У 1966 г. наша сям’я набыла зямлю ў доме адпачынку «Слуцак» за некалькі сот кілямэтраў ад Таронта, дзеля таго каб падтрымаць агульную ініцыятыву: беларусам трэба мець свае ўласныя асяродкі для грамадзкай працы і для адпачынку. Пазьней мы аддалі свой участак царкве сьв. Кірылы Тураўскага, за што ўладыка Мікалай вельмі дзякаваў.
Тут, у Канадзе, мы адбудавалі сваю Беларусь, мы стварылі яе наўзамен той, якую страцілі і аб якой заўсёды марылі. Як маглі, стараліся працаваць дзеля яе, бо верылі, што некалі прыйдзе час — і нашая самаахвярная праца спатрэбіцца на радзіме, у паняволенай краіне. Тэты час сапраўды прыйшоў, і я цешу сябе думкай, што наш вопыт усё ж прыдаўся таму новаму пакаленьню, якое змагло дабіцца абвяшчэньня Беларусі незалежнай.
Увесь час перад Алесем стаяла пытаньне пра яго прафэсійную адукацыю, пра тое, што ён мусіць атрымаць нейкі дыплём, які б даў магчымасьць адысьці ад працы, якая не адпавядала
“Сяргей Хмара-Сіняк прапаноўваў заснаваць арганізацыю, якая не будзе стаяць ні на рэйках БНР, ні БЦР.
47 Хмара друкаваў гэтыя артикулы ў «Беларускім голасе», які выдаваў у Таронта ў 1952-1992 гг., але менскі «Голас Радзімы» і створаная пры ім «Бібліятэчка «Голасу Радзімы» ахвотна карысталіся гэтай інфармацыяй, перадрукоўваючы найбольш адыёзныя артикулы..
48 Напрыклад пра тое, што Абрамчык у 1920-я гг. быў нібыта цесна зьвязаны з Камінтэрнам.
яго ўзроўню. Так, ён скончыў школу электронікі і працаваў тэлевізійным тэхнікам, але ж быў здольны на большае.
У 1961 г. Алесь выехаў на вучобу ў Атаўскі ўнівэрсытэт, у School of Library Science (Школу бібліятэчных работнікаў). Дастаць грошы на вучобу — а гэта на той час былі дзьве тысячы даляраў, надта вялікая сума, — было складана. Дапамог Барыс Рагуля, пазычыўшы нам гэтую суму.
Вучыцца мужу было нялёгка — ужо ж пайшоў шосты дзясятак, і ён пасьля заняткаў пачуваўся стомленым. Я рабіла што магла, каб ён ня мучыўся яшчэ і думкамі, як я спраўляюся адна з малой дачушкай. Гэтыя два гады памятаюцца як вельмі цяжкія, але ў будучыню мы глядзелі з аптымізмам. Галоўнае, што мы кахалі адно аднаго, у нас была сям’я і беларуская справа, якую мы абое любілі, хоць часу для яе заставалася зусім няшмат.
У 1963 г. мы мусілі выехаць з Таронта, прадаўшы свой першы дом. Выехалі ў Дандэс, дзе Алесь стаў дырэктарам публічнай бібліятэкі. Я працавала асыстэнткай у дантыста, які рабіў белыя і сярэбраныя плёмбы. Уладкавалі мяне туды знаёмыя, бо ў Канадзе дастаць працу ня так проста. Мы жылі ў двухпавярховым доме, здымалі кватэру. У нас была маленькая спальня, асобны пакойчык мела Юльянка. Алесь атрымліваў там, як на ягоны статус, надзвычай малы заробак. Яму плацілі меней, чым канадыйцам, і яго гэта вельмі абурала. Таму ён стаў шукаць іншую працу ў розных унівэрсытэтах. Езьдзіў, пісаў лісты. Наведваў Атаву, унівэрсытэт у Таронта—усё беспасьпяхова. Нарэшце паехаў у Кінгстан, і ім там зацікавіліся, паколькі Алесь ведаў шмат моваў — апроч беларускай расейскую, нямецкую, польскую, 'украінскую. Ведаў і францускую, якую пачаў, як і ангельскую, вывучаць яшчэ ў Аўстрыі. Моваведы былі ім на той час патрэбныя: пачыналася ўрадавая палітыка мультыкультуралізму, і неабходны быў чалавек, які мог бы перакладаць для выкладчыкаў і прафэсараў розныя артыкулы для іхняе працы. У той час была вялікая цікавасьць да расейскай літаратуры, ладзілася шмат канфэрэнцый, і таму ў яго ёсьць некалькі працаў на расейскай мове і на тэмы расейскай культуры (біяграфія пра А. Салжаніцына, дасьледаваньне пра дэманалогію ў творчасьці М. Гогаля). Алесь выпісваў і нешта беларускае, у прыватнасьці, набыў для Кінгстанскай бібліятэкі першы том выдатнага ангельскамоўнага падручніка «Беларуская мова» Валянціны Пашкевіч49.
49 Маецца на ўвазе кніга «Fundamental Byelorussian. Book 1. Бела­руская мова», выдадзеная ў 1974 г. Другі том гэтай кнігі выйшаў у 1978 г., ужо па сьмерці Алеся Грыцука. Валянціна Пашкевіч (дзяв. Жукоў-
У 1966 г. мы пераехалі ў Кінгстан, дзе мой муж стаў працаваць у мясцовым Квінс-унівэрсытэце. Спачатку, праўда, паехаў туды адзін Алесь, жыў там шэсьць месяцаў, а мы зь Юльянкай заставаліся на старым месцы. Ён прыяжджаў штодватыдні. Зімой я вельмі хвалявалася: галалёдзіца, сьлізка, каб чаго ня здарылася. Бо ён ужо меў тры выпадкі: першы раз — калі толькі купіў аўто ў Гамільтане і ехаў паказаць нам. На скрыжаваньні ў яго ўехаў грузавік індзейцаў, якія ня зважылі на чырвонае сьвятло. Паліцыя прызнала іх вінаватымі, але нам таксама было шмат працы і клопату.
Другі раз аўто перавярнулася, калі ён трапіў на «чорны лёд» (замярзае ўчастак асфальту пад сьнегам, але кіроўцу гэта ня бачна). Быў і трэці раз. Але Бог і на тэты раз выратаваў яго ад вялікіх пашкоджаньняў.
У Кінгстане, калі нарэшце наша сям’я злучылася, мы пяць гадоў жылі ў кватэры. Там было даволі цесна, бо ўжо і Юльянцы трэба было сваё месца, яна хацела, напрыклад, глядзець дзіцячыя перадачы. Алесь жа працаваў, расклаўшы паперы, і не даваў мне іх упарадкоўваць, бо казаў, што потым ня знойдзе патрэбных. Грошай у нас было зусім мала. Калі я знайшла працу, то першае, што стала рабіць — адкладаць грошы на дом. Алесевы ўсе ішлі на жыцьцё, на аплату рахункаў. Першы чэк, што я наклала на дом, быў у 13 даляраў. Тады за гадзіну плацілі 35 цэнтаў. Аднак мне праз восем месяцаў падвысілі заробак да 85 цэнтаў за гадзіну, яшчэ пазьней — да 1 даляра 50 цэнтаў, а праз паўтара году — 2 даляры 10 цэнтаў. У нашым склепе моднага адзеньня мяне сталі цаніць, казалі, што ў мяне добры густ і я ўмею гаварыць з пакупніцамі. Я і сапраўды неяк адразу разумела, што можа пасаваць той ці іншай жанчыне, і тое, што я раіла, падабалася. Таму хутка мяне
ская; 05.02.1916, Казельск, сёньня Калуская вобл., Расея 25.03.2004, Таронта). Сястра Раісы Жук-Грышкевіч. Вучылася на клясычным, а затым фізыка-матэматычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Брала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладчыцкім бюро «Вінэта». У паваеннай Нямеччыне апекавалася беларускім скаўтынгам. У Канадзе з 1949 г. Узяла шлюб з грамадзкім дзеячом Міхасём Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, арганізавала танцавальны гурток. Кіравала суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Вы­дала «Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўлэнд, 1968). Падрыхтавала «Ангельска-беларускі слоўнік», які выйшаў ужо па яе сьмерці, у 2006 г.
паставілі кіраўнічкай склепу, і тады заробак пачалі даваць не па адпрацаваных гадзінах, а ўжо сталы, за цэлы месяц. Гэта дазволіла адкладаць на дом болей грошай. Алесь вельмі цешыўся маімі посьпехамі, і, калі я сабрала тысячу даляраў, прынёс вялікі букет кветак. Ен увогуле вельмі любіў дарыць кветкі. Бывала, чакае мяне на прыступках склепу, пакуль я ня скончу працу, а тады вітае, трымаючы руку за сьпінай, і раптам дастае прыгожы букет... Гэта так сагравала душу! Я радавалася, што ў мяне такі цудоўны муж, такая добрая сям’я.
Вось ужо ў нас набралася пэўная сума грошай, і мы сталі шукаць сабе дом бліжэй да ўнівэрсытэту. Але дамы былі старыя, і рамонт патрабаваў бы шмат высілкаў. Тады мы вырашылі будаваць жытло, і будаўнічая фірма зьдзейсьніла тое за 4 месяцы паводле выбранага намі праекту.
У 1970 г. мы пераехалі жыць у новую хату. Дом быў цёплы і ўтульны. Мелі вялікі ўчастак, абнесьлі яго плотам, пасадзілі прыгожыя елкі, сасонкі, кусты і кветкі. Мне трэба было і ўпрыгожыць хату. Шмат часу займаў пошук розных рэчаў, бо мне надта хацелася, каб гэтае нашае жыльлё было найлепшым. Мэбля каштавала дорага, таму мы куплялі ўсё па чарзе, па меры таго як назапашвалі грошы.
Але нават калі яшчэ ня цалкам абставілі дом, запрашалі да сябе сяброў і самі езьдзілі да іх. (Дарэчы, з самага пачатку сумеснага жыцьця мы любілі прымаць гасьцей. Да нас яшчэ раней даволі часта прыяжджаў ксёндз Чарняўскі50, і з прыемнасьцю ўзгадваю, як мы сядзелі ля возера і дыскутавалі на розныя тэмы.)
Любілі бываць у спадарства Жук-Грышкевічаў у горадзе Бэры. Там заўсёды нехта быў: прыяжджалі, апроч нас, доктар Вітаўт Тумаш 51, паэтка Натальля Арсеньнева, знаныя бела-
50Францішак Чарняўскі (03.11.1893, в. Чухны, сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. 31.05.1979, Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША), рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, выдавец. Дзядзька ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. На сталай эміграцыі з 1929 г. Працаваў у Францыі і Бэльгй. У ЗША з 1957 г. Працаваў у каталіцкіх парафіях ЗША, рэдагаваў часопіс «Сяўбіт».
51 Вітаўт Тумаш (1910, в. Сьпягла, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл, 29.04.1998, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч і навуковец. Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, узначальваў Беларускі студэнцкі саюз. У 1939-1941 гг. працаваў у Лодзі, у ліпені верасьні 1941 г. —першы бурмістар Менску. У верасьні 1941 г. выехаў у Нямеччы-
русы з нашай арганізацыі: спадарствы Рагулі, Сурвіллы, Сажычы 52, Пашкевічы 53, Марыя і Мікола Ганькі, Касьцюкевічы. Мы дыскутавалі на розныя тэмы — літаратура, паэзія, палітыка. Раіса і Вінцук ладзілі надзвычай добры стол: яны частавалі нас ня толькі смачным віном, але і рыжыкамі ў сьмятане, якія Вінцук зьбіраў недалёка ад Бэры. Раіса пякла пышныя піражкі зь мясам, рабіла вінэгрэт.
Цудоўна праводзілі час у Барыса і Людмілы Рагуляў, якія нас прымалі як родных. Я была іх кумой, i мы часта езьдзілі адведаць хросніка, наймалодшага сына Рагуляў Андрэя. Гэта былі цудоўныя паездкі: шмат гаварылі пра мінулыя гады на Бацькаўшчыне, а таксама пра нашыя посьпехі і няўдачы тут, у Канадзе. Безумоўна, абмяркоўвалі і сёньняшнія беларускія справы. Барыс з натуры быў вясёлы, захапляльна, з гумарам расказваў розныя камічнныя спартовыя эпізоды, калі ён зь сябрам Віктарам Касьцюкевічам езьдзіў маратонным рэйсам на лыжах недалёка ад Атавы. Памятаю, як на сьвяткаваньні 25 Сакавіка ў Таронта Людміла і як салістка, і дуэтам з Варай Сажыч сьпявала беларускія народныя песьні, а іхныя дзеці Рагнеда і Вітаўт танцавалі «Крыжачок». Барыс быў ня толькі выдатным спэцыялістам-мэдыкам, ён быў чалавекам вялікай душы: у бядзе заўсёды гатовы быў дапамагчы, лячыў беларусаў бясплатна. Апроч гэтага, ён даваў значныя ахвяры на нашу царкву і арганізацыю. Быў знаным грамадзкім дзеячом, прэзыдэнтам Мэдычнай акадэміі ў Лёндане (Антарыё), быў намесьнікам Старшыні Рады БНР, а таксама ачольваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (ККБК).
ну, дзе займаўся лекарскай практыкай, супрацоўнічаў з газэтай «Раніца» (Бэрлін), Беларускім камітэтам самапомачы. 3 канца 1940-х гг. у ЗША. Заснавальнік Беларускага інстытуту навукі й мастацтва і яго дырэктар (1952-1982), вядомы скарыназнаўца.
52 Язэп Сажыч (1917, в. Гарадэчна, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.), грамадзкі дзеяч на эміграцыі (у Дэтройце). У 19821997 гг. старшыня Рады БНР. Барбара Сажыч (дзяв. Мазура, 17.12.1919, Укмэрге, Літва21.07.1978), жонка Я. Сажыча, грамадзкая дзяячка ў Дэ­тройце.
53 Размова пра згаданую вышэй Валянціну Пашкевіч і ейнага мужа Міхася Пашкевіча (10.03.1915, Ашмяны, Гарадзенская вобл.), аднаго зь першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі ў Канадзе, заснавальніка ў 1946 г. ЗБК.
Часта мы наведвалі сям’ю Сурвіллаў54 — надзвычай мілую і гасьцінную. Прымалі яны нас заўсёды сардэчна, і час у іхняй хаце мы праводзілі цудоўна. Дзеці нашыя Юльянка, Ганя і Паўлінка гулялі, а мы, прыехаўшы з дарогі, адпачыўшы ды пасьля добрага пачастунку, пачыналі размовы. Узгадвалі сваю дарагую Радзіму, дзяліліся ўражаньнямі цяперашняга жыцьця, разглядалі цудоўныя здымкі, зробленыя Янкам, а таксама мастацкія творы Івонкі. Нам вельмі падабаліся ейныя творы, дзе адлюстраваныя беларускія храмы, высока ацанілі мы і зробленую ёю выяву сьвятой Эўфрасіньні. Часта яны распавядалі нам пра тое, як Янка працаваў у Гішпаніі, дзе спачатку ўтраіх [зь Віктарам Сянькевічам], а пасьля толькі ўдваіх з Івонкай рабілі радыёперадачы на беларускай мове на цэлы сьвет. Рабілі яны гэта за «дапамогу», якую прысылалі ім беларускія асяродкі на просьбу Рады ВНР, прыкладна па сто даляраў у месяц, і пражыць на ix было надзвычай цяжка... Гэта была сапраўды тытанічная, самаахвярная праца. Дарэчы, да 1958 г. гішпанскае радыё згаджалася даваць беларусам час толькі раз у год, да дня 25 Сакавіка. Затое з 1958 г. гэта былі штодзённыя перадачы (а ўсяго перадалося ix каля трох тысяч). Янка Сурвілла ўважаў ix найболыпым асягненьнем свайго жыцьця.
Калі яны з Івонкай пераехалі ў Канаду, то адразу ж уключыліся ў беларускую грамаду ў Таронта, уступілі ў сябры ЗБК. На сьвяткаваньні 25 Сакавіка і Слуцкага Збройнага
54Янка Сурвілла (20.06.1925, в. Бялевічы, сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. 03.06.1997, Атава, Канада). У 1943-1944 гг. працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры Ватэнштэт, выдаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, дзе скончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту. У 1952 г. заснаваў беларус­кую рэдакцыю Нацыянальнага гішпанскага радыё, дзе вёў перадачы да 1965 г. У 1969 г. разам з жонкай выехаў у Канаду, працаваў у Міністэрстве занятасьці й эміграцыі. Быў прадстаўніком ад беларусаў у Канадзкай Радзе паняволеных эўрапейскіх народаў, быў старшынём Атаўскага аддзелу ЗБК.
Івонка Сурвілла (11.04.1936, Стоўпцьі, сёньня Менская вобл.). Нарадзілася ў сям’і Ўладзімера й Эвэліны Шыманцоў. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыпа філялягічны факультэт Сарбоны (1959). 3 1969 г. у Канадзе. Працавала перакладчыцай у фэдэральным бюро перакладаў краіны. Узначальвала БІНІМ у Канадзе, Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю. Была рэфэрэнтам вонкавых справаў ва Ўправе ККБК, а таксама ва Ўправе Канадзкай Рады шматкультур’я. 3 1997 г. старшыня Рады БНР.
Чыну ў Таронта яны прыяжджалі ўсёй сям’ёй. Янка часта рабіў даклады на гэтыя тэмы. Неўзабаве пасьля прыезду яго выбралі старшынём Атаўскага аддзелу ЗБК. Дарэчы, у гэтай якасьці ён удзельнічаў у Канадзкай Радзе паняволеных эўрапейскіх народаў.
У 1975 годзе Янка і Івонка зарганізавалі ўАтаўскім унівэрсытэце беларускі сымпозіюм, які меў вялікі розгалас і прайшоў вельмі пасьпяхова. У 1979 годзе Сурвіллы зладзілі беларускую экспазыцыю (Homlands Festival) у Атаве, якую рабілі штогод аж да 1989 г. Беларускі павільён афармлялі яны абое, дэкаравалі яго па-мастацку і з густам, аздабляючы яго цудоўнымі беларускімі экспанатамі, што нязьменна выклікала захапленьне наведвальнікаў Мы з Алесем таксама захапляліся гэтай парай: яны абое ўсе свае сілы ўкладалі ў пашырэньне ведаў пра Бе­ларусь, часта чыталі даклады пра яе на розных канфэрэнцыях, былі ініцыятарамі залажэньня Фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю. Дарэчы, Івонка ў якасьці рэфэрэнта вонкавых справаў ва Ўправе ККБК здабыла фінансаваньне дзьвюх канфэрэнцый беларусаў Канады ў пачатку 1990-х гадоў, дабілася прысутнасьці беларусаў у Канадзкай Радзе шматкультур’я, і — што асабліва важна — гэта паспрыяла моцнай рэакцыі парлямэнту Канады на зьбіцьцё беларускіх дэпутатаў 11 красавіка 1995 году. Але гэта ўжо будзе пазьней, пасьля сьмерці яе дарагога Янкі...
Апошняе,штоёнпасьпеўзьдзейсьніць—узяцьудзелу I зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску дый наведаць свой родны кут. Адышоў у Вечнасьць у 1997 годзе.
Янка Сурвілла пакінуў вялікі сьлед у сэрцах нашае грамады, і памяць аб ім застанецца ў нас назаўсёды. Івонка ж і далей працягвала сваю вялікую працу на карысьць Бацькаўшчыны як старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНІМ) у Канадзе, старшыня Фонду ахвярам Чарнобылю. Ад 1997 г. я на — старшыня Рады ВНР.
Часта бывалі мы і ў Ганькоў, лічыліся ім крэўнымі, і іхні дом бьгў для нас сваім. Марыя і Мікола — гэта тыя беларусы, якія заслугоўваюць вялікай пашаны за сваю дзейнасьць. Яны абое былі (а Марыя і па сёньня ёсьць) падмуркам і аховай нашай арганізацыі. Пачцівыя, шчырыя, добрыя і вельмі ахвярныя людзі, яны дапамагалі многім беларусам і давалі ім прытулак у сваёй хаце, а таксама заўсёды былі гатовыя падмацаваць дух і цела тых, хто меў у тым патрэбу, — і грашыма, і парадамі.
Жыцьцё наша тым часам ішло, мінаў за годам год. У Кінгстане Алесь меў ужо даволі пристойны заробак, і таму аўтамабіль мы купілі неўзабаве пасьля набыцьця хаты (за якую пасьля трэба было яшчэ 25 гадоў сплачваць крэдыт). Але мы змаглі ўжо нават запрасіць да сябе ў госьці пляменьніцу Алеся Крысьціну, і муж прагна распытваў яе і пра Польшчу, дзе яна жыла, і асабліва пра Беларусь, дзе дзяўчына бывала ў час студэнцкіх канікулаў.
Алесь рабіўся вядомым у навуковым сьвеце. Так, у 1969 г. ён напісаў даклад (на ангельскай мове) «Беларускія публікацыі ў Канадзе» і прачытаў яго на III Канфэрэнцыі канадыйскіх славістаў у Ёрк-унівэрсытэце. Праз спэцыяльную камісію парлямэнту ён быў запрошаны зрабіць ад імя ЗБК спэцыяльнае паведамленьне аб беларускай эміграцыі ў Канадзе. Такі ж ліст напісаў ён і для Каралеўскай камісіі па білінгвізьме і бікультуралізьме ў 1965 г., дапоўніўшы яго новымі зьвесткамі. Высока цанілі яго і на працы, напрыклад, прафэсар Садоўскі55, які выкладаў ва ўнівэрсытэце расейскую мову і зь якім Алесь час­та абменьваўся кнігамі, а таксама ўкраінскі прафэсар Багдан Пляскач 56, які згадзіўся быць кіраўніком яго дысэртацыі. Вельмі цёпла ставіліся да яго і да ўсёй нашай сям’і сябры ЗБК.
Алесь і ў гэтыя гады, калі ўжо ня мог так часта езьдзіць у Таронта (гэта недзе 250 км), усё роўна трымаў сувязь са Згуртаваньнем і шмат працаваў на грамадзкай ніве.
Пачынаючы яшчэ з 1951 г., ён быў (з рознымі перапынкамі) то скарбнікам, то сябрам, а то і старшынём сэктару Рады БНР у Канадзе. У сямейным архіве маецца ліст сакратара фінансаў Рады БНР Васіля Кендыша, дзе ён піша: «Мяне цешыць, што вы адразу энэргічна прыступілі да працы і маеце добрыя вынікі».
55 Янка Садоўскі (15.07.1926, Стоўпцы, сёньня Менская вобл. 10.06.1982). Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўпеччыне. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У Вялікабрытаніі з 1946 г., потым выехаў у Рым — вучыцца ў Папскім Грыгарыянскім інстытуце. У сьнежні 1955 г. высьвячоны на сьвятара. Вярнуўся ў Лёндан дзеля працы ў Беларускай каталіцкай місіі. У 1961 г. парваў са сьвятарствам ды выехаў у Канаду. Выкладаў расейскую мову й літаратуру ў Кўінскім унівэрсытэце (штат Антарыё). Аўтар манаграфіі Byelorussians in Canada (1982).
56 Багдан Пляскач (20.03.1918-20.08.1992). Быў вялікім сябрам беларусаў. Спрыяў усім ініцыятывам ЗБК. Вучыўся ў Мадрыдзкім і Атаўскім унівэрсытэтах, у апошнім здабыў дактарат, пасьля выкладаў філялёгію. Выдатны лінгвіст, ведаў усе славянскія мовы, а таксама гішпанскую, нямецкую, галяндзкую, ангельскую і францускую.
it it і
24 кастрычніка 1965 г. у царкве парафіі сьв. Кірылы Тураўскага адбылася ўрачыстая літургія ў гонар 125-годзьдзя з дня народзінаў Францішка Багушэвіча і 65-годзьдзя ягонай сьмерці. Урачыстую акадэмію адкрыў Алесь, які тады быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады. А даклад зрабіў Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Увогуле, мы даволі рэгулярна адзначалі даты жыцьця ці сьмерці славутых беларусаў, асабліва пісьменьнікаў, такіх як Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас і Алесь Гарун. Літаратура дапамагала нам не губляць адчўваньня сувязі з Радзімай.
17 верасьня 1967 г. у нашым Цэнтры адбылася важная падзея: быў заснаваны аддзел БІНІМ у Канадзе. Старшынём быў абраны В. Жук-Грышкевіч, а сакратаром — Алесь Грыцук.
Памятаецца, як Алесь загадзя паклапаціўся пра тое, каб вызваліць сабе колькі свабодных дзён (што было зусім няпроста), каб разам з В. Жук-Грышкевічам і Янкам Запруднікам паўдзельнічаць у Міжнароднай выставе ЭКСПА-67. Іх задача заключалася ў тым, каб сьвет мог атрымаць праўдзівыя, а не сфальсыфікаваныя зьвесткі пра жахлівую русіфікацыю ў Беларусі (у праграме быў заплянаваны «беларускі дзень»). Яны прыехалі ў Манрэаль 25 верасьня, за тры дні да гэтага «беларускага дня», і пасьпелі зьмясьціць у манрэальскай газэце зварот інфармацыйнага бюро БНР, які быў у лістоўках распаўсюджаны ў савецкім і іншых павільёнах выставы.
Таксама важным этапам у жыцьці беларусаў Канады была канфэрэнцыя па разьвіцьці культур Канады. У працы ўрадавай камісіі па білінгвізьме і бікультуралізьме разглядаліся праблемы этнічных групаў. Мой муж і спадар Барыс Рагуля распрацавалі два беларускія праекты, якія былі разгледжаныя спэцыяльнай камісіяй. Такім чынам была зафіксаваная беларуская прысутнасьць у Канадзе.
4 кастрычніка 1969 г. урачыста прайшло сьвяткаваньне 15-х угодкаў БАПЦ. Мы шмат пастараліся, каб урачыстасьць гэтая прайшла вельмі прыгожа і пакінула ў сэрцах прысутных самыя добрыя ўражаньні. У тэты ж дзень А. Ірыцук, В. ЖукГрышкевіч, М. Ганько і А. Протас57 заснавалі аддзел лігі БНР на Канаду.
57 Аляксандар Протас (1909, Лужкі, сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. -27.09.1984). Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК, дзейнасьці парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Яшчэ хацела б адзначыць прыезд да нас у Таронта паэткі Натальлі Арсеньневай. Зь вітальным словам выступіў Алесь, а я ўручыла ёй падарунак ад імя ўсіх прысутных.
16 чэрвеня 1970 г. Алесь паехаў у Нью-Ёрк на паховіны ўладыкі Васіля, які памёр праз 11 дзён пасьля сьмерці прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Гэтыя страты былі для нас вельмі горкія. Мікола Абрамчык часта прыяжджаў да нас і сябраваў з маім мужам (у нас захавалася шмат ягоных лістоў). 3 уладыкам Васілём (Тамашчыкам) Алеся зьвязвала даўняе сяброўства, яшчэ з часоў агульнай працы на Беласточчыне ў гады вайны.
Юлютага 1973 г. мы паехалі на сьвяткаваньне 70-х угодкаў з дня народзінаў В. Жук-Грышкевіча ў Бэры. Гэта была шчырая, цікавая і інтэлектуальная імпрэза. Алесь там сказаў добрае вітальнае слова.
Многае з таго, што рабіў муж, яшчэ трэба шукаць па дакумэнтах, якія захаваліся ў іншых друкаваных выданьнях, у архівах. Але хачу адзначыць, што ён пастаянна выконваў розныя функцыі ў беларускіх арганізацыях: быў некалькіразовым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, радным БНР, сакратаром БІНІМ у Канадзе. Ён быў сапраўднай духовай падпорай нашай арганізацыі і заўсёды стараўся ўздымаць імя беларуса да высокага ўзроўню, у тым ліку навуковага.
Першую навуковую канфэрэнцыю па Беларусі, ці, як яе называлі, Першую сэсію беларускіх студыяў, Алесь наладзіў у 1973 г. Дапамагаў яму Янка Садоўскі. Канфэрэнцыя атрымалася вельмі цікавая.
25-27 красавіка 1975 г. пры Атаўскім унівэрсытэце адбылася Другая сэсія беларускіх студыяў, якую праводзіў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. У архіве майго мужа знаходзіцца 60 копій запрашэньняў розным навукоўцам і грамадзкім дзеячам— Інстытуту літоўскіх студыяў, старшыні камітэту па ўкраінскіх дасьледаваньнях Гарвардзкага ўнівэрсытэту, прафэсарам Івану Любачку58 з Кентукійскага ўнівэрсытэту, Д. С. Макмілану зь Пецярбурскага (штат Антарыё), С. Сьвія-
58Іван Любачка (01.05.1915-20.07.1977, Мюрэй, штат Кентукі, ЗША). Скончыў Віцебскі пэдінстытут (1939), у 1941 г. трапіў у нямецкі палон, вызвалены. Вярнуўся на Полаччыну. У 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1945-1950 гг. працаваў у школах у лягерах для перамешчаных асоб. 3 пачатку 1950-х жыў у ЗША. Скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Блюмінгтонскім і Калюмбійскім унівэрсытэтах. Аўтар працы «Беларусь пад савецкай уладай: 1917-1952».
невічу з унівэрсытэту сьв. Марыі (Галіфакс), Дж. А. Франкелю з Брокскага ўнівэрсытэту (факультэт германістыкі і славістыкі), Вычынскаму з Атаўскага ўнівэрсытэту (факультэт францускай мовы), Яру Славуцічу з Альбэртаўскага ўнівэрсытэту, Я. Садоўскаму з аддзяленьня Расейскіх навук пры Кінгстанскім унівэрсытэце і іншым вучоным, а таксама вядомым беларускім дзеячам: ксяндзу Сіповічу59, беларускім прафэсарам Уладзімеру Сядуры60 і Вользе Арэхва6|, Міколу Сільвановічу62, Кастусю Мерлякуб3. Гэта было важна — сказаць усяму вучонаму сьвету пра Беларусь, яе мову, літаратуру і высокую культуру.
Канфэрэнцыя, як успамінаецца, вельмі ўдалася. Ніхто з нас тады ня ведаў, што Алесь быў ужо цяжка хворы...
Але яго справа была прадоўжаная — празь некалькі гадоў у Кінгстане была праведзеная яшчэ адна канфэрэнцыя, і я, калі наведала яе, мела адчуваньне, што Алесь недзе тут — зь яго эрудыцыяй, голасам, уменьнем трымаць патрэбны тон і
59Часлаў Сіповіч (08.12.1914, в. Дзедзінка, сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл. 04.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), грэка-каталіцкі біскуп. У Вялікабрытаніі з 1947 г. Быў рэкгарам Беларускай каталіцкай місіі, заснаваў Беларускую грэка-каталіцкую царкву сьв. Пятра і Паўла (1947), ініцыятар стварэньня Беларускай бібліятэкі-музэю імя Ф. Скарьшы.
60 Уладзімер Сядура (псэўд. Глыбінны, 11.12.1910, Менск 14.03.1997, Трой, штат Нью-Ёрк, ЗША), пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг. У 1930-х гг. некалькі разоў рэпрэсаваны. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры». 3 1944 г. на эміграцыі. Жыў у ЗША, выкладаў ва ўнівэрсытэце Трой (штат Нью-Ёрк), аўтар некалькіх прац па творчасьці Ф. Дастаеўскага.
61 Вольга Арэхва (1918), грамадзкая дзяячка, дасьледніца. Скончыла Мюнхэнскі ўнівэрсытэт. Працавала ва ўнівэрсытэце штату Ілінойс. Жонка грамадзкага дзеяча Аркадзя Арэхвы.
“Мікола Сільвановіч (псэўд. Вярба, 09.04.1917, в. Вірадова, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 13.07.1975), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. У Канадзе з 1949 г. Жыў у Вініпэгу (правінцыя Манітоба), дзе спрычыніўся да заснаваньня Беларускага нацыянальнага камітэту, Беларуска-канадзкага нацыянальнага аб’яднаньня ў правінцыі Манітоба.
63 Кастусь Мерляк (25.12.1919, в. Дзетамля, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1947-1954 гг. пражываў у Аргентыне, дзе стварыў Згуртаваньне беларусаў у гэтай краіне. 3 1954 г. у ЗША. У 1959-1964 гг. старшыня Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА). У 1964 г. у выніку «ўнутраных» канфліктаў выключаны з БАЗА. Разам з паплечнікамі стварыў Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне.
задаць агульны настрой усім прысутным. Я ж глядзела на яго на той, першай канфэрэнцыі, ня толькі вачыма ўдзельніцы, але і жонкі: прыгожы, у элегантным касьцюме, абаяльны, як і шмат гадоў таму. Ды, зрэшты, ён адразу вылучаўся ў натоўпе, нават у тыя гады, калі працаваў цяжка і надзвычайна стамляўся. Усё роўна, гледзячы на яго, можна было адразу сказаць, што гэта чалавек культуры. Але ж, як кажуць, часта «прымаюць па адзежы». Прыехаўшы ў Канаду, я ўвесь клопат пра яго зьнешні выгляд узяла на сябе, як і належыць жонцы.
Я працавала ў краме вопраткі, так што ўдавалася лёгка знайсьці штосьці для сябе і Юльянкі, а для Алеся падабраць вопратку было цяжэй. Ён любіў апранацца элегантна і выглядаў заўсёды вельмі прыстойна. Часам, апранаючы новы касьцюм, казаў, што ў такой жонкі і дачкі павінен быць адпаведны муж і бацька. Жартаваў: «У чэрвені Юльянка заканчвае гімназію, я хачу дачакацца выпускнога балю. Май на ўвазе: першы вальс буду танцаваць з табой, дачушка, бо такі звычай!» I безумоўна, Юльянка вельмі чакала гэтага балю і таго, як яна будзе там танцаваць са сваім татам, якога так любіла. Але, на жаль, не дачакалася... У траўні 1976 г. ён памёр.
Трымаўся ён да самага апошняга часу вельмі годна. Рабілі яму апэрацыі, але, на жаль, хвароба была запушчаная — рак тым і страшны, што падкрадаецца да чалавека спакваля. Пасьля дзьвюх апэрацый стала зразумела, што добрага выніку чакаць не даводзіцца. Неўзабаве яго з бальніцы адправілі дадому. Наняць кагосьці прыглядаць за ім мы не маглі, бо гэта было страшэнна дорага. Мы абедзьве былі занятыя: я працавала, Юльянка хадзіла ў школу, таму даводзілася выкройваць любую вольную хвіліну, каб забегчы да яго. Ён жа зусім ня мог рухацца, у яго распухла ад трамбафлембіту нага, і хаця яму рабілі розныя працэдуры, усё ж тромб адарваўся, і Алеся спаралізавала. Ізноў забралі яго ў бальніцу, і гэта быў самы страшны час, бо ніякія лекі не маглі зьняць боль... Я праводзіла ў бальніцы ўсе свабодныя хвіліны, а дадому ішла, толькі каб там заначаваць і зноў бегчы да свайго дарагога мужа.
Надзеі ніякай не было, мы абое гэта ведалі, і ён казаў: «Беражы Юльянку і глядзі, каб ня страціць дом» (за яго трэба было яшчэ выплачваць крэдыт). Я, вядома, плакала. А ён яшчэ мяне суцяшаў як мог: «Я ведаю, ты моцная, ты ўсяму дасі рады». Пасьля, каб прыдаць сьветлую ноту нашым размовам, чытаў вершы: вершы для яго былі і лекамі, і жыцьцём... I яшчэ: не зьміраючыся з тым, што ў яго спаралізаваная рука, ён не ішоў
разам з усімі да тэлевізара, які стаяў у агульнай залі, а, седзячы ў палаце, стараўся аднавіць здольнасьць пісаць. Вымаўляў словы зь цяжкасьцю, а вось пісаць ня мог. Мэдыцынская сястра аддала мне гэтыя лісткі — там былі суцэльныя колцы, накшталт літары «а» альбо «о», але слоў ужо не атрымлівалася...
У апошні вечар ён таксама прачытаў вершы паэтаў, якіх вельмі любіў: Сяргея Ясеніна «Не жалею, не зову, не плачу» і Максіма Багдановіча «Зорка Вэнэра». Я чамусьці ўзгадала, што на нашым вясельлі ён чытаў «Вераніку», а тут выбраў «Зорку Вэнэру». Яшчэ раз сказаў вельмі стомлена, але з надзеяй (ня быў бы Алесь такім аптымістам!): «Ты дасі рады, Оленька». На тым мы і разьвіталіся, я пайшла дадому. I гэта была апошняя наша сустрэча на гэтай зямлі.
Толькі пазьней я зразумела, што верш Максіма Багдановіча стаўся апошнім прызнаньнем майго мужа ў любові, якую ён пранёс праз усе гэтыя доўгія гады. Ён ніколі не стамляўся мне гаварыць пра каханьне — сваімі словамі, а часьцей паэтычнымі радкамі, у якія ўкладаў усю душу і якія ўзвышалі і яго душу таксама. Я думаю таксама, што мне надта пашанцавала ў жыцьці: я змагла сустрэць Алеся. I хаця пражылі мы зусім няшмат— васемнаццаць гадоў (1958-1976), нашае жыцьцё было асьветленае ўзаемным каханьнем і любоўю да Беларусі.
Таму на ягоным пахаваньні было шмат людзей, якія сабраліся з усяе Канады. I нездарма на помніку, што стаіць на могільніку Cataraqui Cementery ў Кінгстане, ёсьць такія радкі:
Змагар за волю Беларусі, Хай сьняцца Табе родныя гоні.
I я веру: там, у Вечнасьці, Алесь па-ранейшаму любіць Бе­ларусь, яе рэкі, палі і гоні, яе мову, бо гэтая любоў, такая вялікая і ўсеабдымная, не магла памерці разам зь ім...
Кінгстан, 2006 г.
УСПАМІНЫ I АРТИКУЛЫ ПРА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Яўген Кабатц, Полыйча
УСПАМІНЫ ПРА ДЗЯДЗЬКУ АЛЁШУ
Дзядзька Алёша — гэта выключная постаць у маёй памяці. Найперш я бачу яго вачыма дзіцяці, калі яшчэ перад вайною ён заскочыў да свае сястры — маёй маці — са Сьвіслачы ў Ваўкавыск. У Сьвіслачы месьцілася слаўная настаўніцкая сэмінарыя, у Ваўкавыску мае бацькі пабудавалі дом, таму што бацька знайшоў тут працу на чыгунцы.
Дзядзька Алёша заўжды мяне крыху бянтэжыў. Здаваўся мне занадта сур’ёзным, глыбокі погляд ягоных цёмных вачэй асаджваў мае гульлівыя парывы, пэўная суровасьць ягонага твару і стрыманасьць у выказваньні пачуцьцяў тармазілі фамільярнасьць. У маіх стрыечных сясьцёр, якія часьцей знаходзіліся побач зь ім, было іншае ўражаньне. I, напэўна, тэта яны мелі рацыю, бо ён ахвотна ўдзельнічаў у забавах маладых дзядзькаў і цётак у сваім родным доме, калі ўключалі грамафон з трубой і ручкай, які годна ўладарыў у куце найвялікшага пакою.
Аднак ён вылучаўся сярод шматлікай сям’і Грыцукоў з Нараўкі ня толькі сваім цёмным колерам скуры. Калі я прыяжджаў у дзедаў дом на вакацыі, адкуль дзядзька выправіўся на сваю першую пасьля навучаньня заваёву сьвету, я адчуваў як бы настрой асаблівага чаканьня: і што далей, наш сыне, наш браце? Хоць у той час пачынаў настаўніцкі шлях ягоны малодшы брат Коля, вакол яго не было гэтай аўры няпэўнасьці ці таго, каб у ягоным лёсе адбывалася нешта сапраўды важнае. Тады я не ўсьведамляў глыбокага ўнутранага раздваеньня, якое ўзнікала ў розумах і сэрцах гэтых маладых людзей з памежжа культур. Дома яны гаварылі па-беларуску, па-расейску маліліся ля праваслаўных абразоў, а дзяржаўны афіцыёз вакол — адміністрацыйны, касьцельны, школьны — быў польскі. Мяне прывозілі ў вясковы сямейны дом з мовай нібыта польскай, адказвалі мне тутэйшай мяшанкай, але я
мог абуджаць ужо пэўны недавер: вось, сыны Нюры (у тым ліку і мой старэйшы брат Юры) адыходзяць ад этнічнасьці сваёй зямлі, палянізуюцца ў паскораным тэмпе.
У дзядзькі бацыла нацыянальнай сьвядомасьці павінна была выразьней праяўляцца падчас апошняга году навучаньня ў сьвіслацкай сэмінарыі, дзе, як тады сакрэтна казалі, ён спрабаваў заснаваць беларускае кола і адкуль яго канчаткова выключылі. Ён скончыў навучаньне ў Вільні, таму на першую працу яго накіравалі ў глыбокую беларускую вёску дзесьці пад Дрысьвятамі, пад латыскую мяжу. Адтуль прыходзілі дзядзькавы лісты пра старавераў і пра асаблівы спосаб выказваньня тамтэйшага люду, які любіў перастаўляць значэньні («налі картошкі, насып малака»).
У плянах гаспадарчага разьвіцьця польскай дзяржавы там, вакол Браслава, павінен быў паўстаць вялікі асяродак дрэваапрацоўчай прамысловасьці, і будучыня маладога настаўніка магла б скласьціся цалкам іначай, напэўна, менш драматычна. Але вось пачалася вайна, дзядзьку мабілізавалі, загналі ў жаўнерскі мундзір і паслалі на фронт. Лёс паспрыяў, і вайсковы транспарт зь Віленшчыны, скіраваны на Ваўкавыск, павярнуўшы на захад, праяжджаў праз Нараўку. Зь нейкіх тэхнічных прычынаў ён затрымаўся быў на гэтай малой станцыі так доўга, што дзядзька Алёша пасьпеў забегчы дадому і разьвітацца з бацькамі. I зноў лёс паспрыяў: нягледзячы на адпраўку на фронт, гэта не было апошняе разьвітаньне. Дзядзька змагаўся, абараняючы Варшаву, быў паранены ў нагу і трапіў у палон. Немцы неўзабаве адпусьцілі яго, але ягоны дом апынуўся на савецкім баку новай мяжы
I ўсё пачалося адпачатку... Нават яго ўлюбёнае настаўніцтва. У Нараўцы ўзьнікла беларуская школа, і дзядзька вярнуўся да сваёй прафэсіі. Напэўна, ён павінен быў неяк да гэтага падрыхтавацца, але стрыечныя сёстры толькі згадваюць, што як вучаніцы яны ня раз праходзілі некалькі кілямэтраў дарогі ў кампаніі дзядзькі Алёшы — ужо настаўніка і выхавальніка. Вось тады доўгая дарогастанавілася кароткай і вясёлай...
Распачалася савецка-нямецкая вайна, і сытуацыя радыкальна зьмянілася. Савецкая ўлада не расьпешчвала сваіх грамадзян, магла быць жорсткай, але нямецкая акупацыя — гэта
1 Паводле пакту Молатава — Рыбэнтропа Беласточчына ў верасьні 1939 г. адышла да СССР (Савецкай Беларусі) і знаходзілася ў яе складзе да жніўня 1945 г.
ўжо сапраўднае рабства. Аднак і ў рабстве трэба неяк існаваць, часам змагаючыся, часам знаходзячы спосаб выжыць. У сваім хітрым кіраваньні немцы зрабілі ўяўныя ўступкі на карысьць беларускага нацыянальнага руху. Я не разумеў шмат чаго з тагачасных палітыка-этнічных адносінаў, аднак у пэўны момант убачыў, што пэўная частка беларускай моладзі дае загнаць сябе ў пастку. Дзядзька Коля (Грыцук) уступіў у Самаахову, якая павінна была ахоўваць насельніцтва ад бандаў і партызанаў з пушчы, дзядзька Алёша застаўся пры сваім школьніцтве. Засноўваў беларускія школы, сачыў за захаваньнем іх узроўню. Стрыечная сястра Валя згадвае паскораныя настаўніцкія кур­сы, якія павінны былі хутка падрыхтаваць пэдагагічныя кадры. Згадвае яшчэ і пра тое, што дзядзька браў удзел у стварэньні падручніка на беларускай мове, становячыся адначасова ініцыятарам, зьдзяйсьняльнікам і дагляднікам амбіцыйна патрыятычнага, нязвыкла цяжкага пляну ратаваньня дзяцей і моладзі ад дэградацыі падчас вайны.
Памятаю вакацыі 1943 г. у Нараўцы, у доме дзядоў за чыгункай, у доме, поўным тады руху, спрэчак і разгубленасьці. Зьехалася туды, дзе разам кіраваў цяпер зь дзедам дзядзька Ан­тон!, шмат людзей з нашай вялікай сям’і. I дзядзька Алёша, і дзядзька Коля, і мы — станавілася цесна. Таму што былі яшчэ і цётка Тэкля, і цётка Таня, і дзьве мае маладзюткія стрыечныя сястры. Тут лесапільня, там млын — немцы ўсё гэта хацелі забраць, найбольш непакоіўся гэтым патрыярх роду дзед Юльян, бо немцы маглі таксама спаліць цэлую вёску, як спалілі ўсе іншыя вакол пушчы, жадаючы адрэзаць схаваных у лесе партызанаў ад іх базаў забесьпячэньня. А вось дзядзька Алёша быў спакойны, калі зьявіўся немец з плянам ліквідацыі вёскі Плянта, да якой быў прыпісаны дзедаў двор. Немец загадаў цягам найбліжэйшай гадзіны пакінуць дом. Дзядзька Алёша адразу растлумачыў немцу, што тэрыторыя, на якой знаходзіцца дом, гэта ня вёска Плянта, а толькі пасёлак Плянта — гэта частка за чыгуначнымі пуцямі, што, на шчасьце, была адзначана на карце. Немец скрупулёзна праверыў, разьвітаўся і сышоў, адчуваючы пад пахамі прыемныя формы бутэлек з самагонам.
Можа, таму і дома замочвалі гэтае выратаваньне. Маладыя людзі пераможна авалодвалі сыта застаўленым сталом і гучна спрачаліся пра лёс сьвету. Рэй вёў дзядзька Коля, які ў стане моцнага ўзбуджэньня заклікаў свайго суседа, даўняга сябра са школы, разам зь ім патрыятычна крычаць: «Жыве Беларусь!». А хлопец адмовіўся і паўтараў сваё: «У парадку, савецкая
Беларусь!». Аж дайшло да таго, што дзядзька для падмацаваньня сваей аргумэнтацыі схапіўся за пісталет і стрэліў у столь. На гэта па-свойму адрэагаваў Алёша: «Глядзі, Коля, бо разбурыш дом, які мы толькі што ўратавалі!». Тады супольны сьмех разрадзіў напружаньне, аднак ува мне застаўся звычайны страх.
Дзядзька Алёша, як чалавек асьветы, далей павінен быў удзельнічаць у тым, што вельмі супярэчыла ягоным ідэйным прынцыпам. Калі праз год Алёша разьвітваўся з бацькамі, уцякаючы ад расейскага фронту, ён ведаў, што цяпер гэта расстаньне назаўсёды. Прынамсі, такія былі яго апошнія разьвітальныя словы: «Пэўна, ужо больш ня ўбачымся». Гэта было нядобрае разьвітаньне, як бы супраць прыроды: пакідаў родную зямлю, для якой мог зрабіць у сто разоў больш. Нельга адпраўляцца на выгнаньне бяз права вярнуцца. Нават тады, калі пакідаеш пасьля сябе зерне, якое надалей прыносіць плён.
3 польской мовы пераклаў Антон Кузьміч
Марыя Ганъко
АЛЯКСЕЯ ЛЮБІЛІ ЎСЕ
Аляксея любілі ўсе. Ён ніколі ні пра кога не сказаў благога, а розныя канфлікты, што зрэдзьчасу здараліся, стараўся палагодзіць, хоць сам быў вельмі эмацыйны, перажываючы за ўсё грамадзкае, як за сваё. Ніколі не шкадаваў часу на грамадзкае — пастаянна езьдзіў па Канадзе, наведваючы беларускія асяродкі.
Алесь быў сапраўдным рухавіком усіх працэсаў, якія адбываліся ў самыя першыя гады ў Згуртаваньні беларусаў Канады. Купля дому, збор грошай, сьвяткаваньне значных падзей беларускай дзяржаўнасьці, асабліва літаратурных юбілеяў, -— усё гэта ладзілі тады яшчэ зусім маладыя хлопцы, у якіх было сапраўднае дзяржаўнае мысьленьне, а Аляксей Грыцук сярод іх быў вельмі адметны. Гэта ўжо пазьней, калі ён зь сям’ёй пераехаў з Таронта, ня мог столькі часу аддаваць грамадзкай працы, але і ён, і Оля Грыцук пастаянна прыяжджалі сюды, часта выступалі з рознымі прамовамі і рэфэратамі. I ня толькі высту­пал! — яны ўсе гэтыя гады пастаянна ахвяравалі (а Оля робіць гэта і цяпер) значныя сумы на нашую царкву і ЗБК. Усюды, дзе б Алесь ні быў, ён стараўся ўнесьці ў жыцьцё беларускі праменьчык: напрыклад, зладзіў цудоўны сэмінар пра Бела­русь, на які сабраў шмат навукоўцаў з усёй краіны.
Мы і сёньня часта ўзгадваем яго, і памяць гэтая заўсёды будзе з намі. Хацелася б, каб імя Алеся Грыцука добра ведала ня толькі сёньняшняя маладая эміграцыя, але і грамадзкасьць у Беларусі, якую ён так любіў.
Мікола Ганько
СІЛА ДУХУ 2
Спраўна па дарозе ідзе аўтамабіль. Знаёмая дарога. Шмат разоў па розных патрэбах прыходзілася сюдою праяжджаць. То ў Манрэаль, то ў Кінгстан. Думкі то забягаюць наперад, то зноў вяртаюцца дзясяткі год назад. Сумнае падарожжа сяньня. Пару гадзін таму атрымалі вестку, што адышоў на вечны супачынак дарагі сябра Алёша Грыцук. Цяжкая бязьлітасная хвароба перамагла. Спынілася вясёлае, бадзёрае, поўнае надзеяў і плянаў жыцьцё чалавека, які жыў ня толькі для сябе, але заўсёды думаў і дбаў пра свой народ і бацькаўшчыну. Любіў прыпамінаць мінулае, але заўсёды глядзеў і думаў наперад.
Хачу, дарагія чытачы, падзяліцца з вамі сваімі сьціплымі ўспамінамі пра Алёшу Грыцука, якога я знаў на працягу больш чым трыццаць год.
Прыпамінаю такое здарэньне. Лета 1938 г. На нашым хутары, што знаходзіўся над Галановым, часта мелі заняткі жаўнеры польскага войска, якога 86-ы полк пяхоты 3 стаяў у Галянове. У часе з адных такіх заняткаў у нашу хату забег падхаронжы рэзэрвы. Разгледзеўшыся па хаце, папрасіў напіцца. Мама пытаецца: «Малака ці квасу, панок?» — «Кубак малака, цётачка»,— адказвае «па-нашаму» пан падхаронжы. Бацькі зацікавіліся, пачалі весьці гутарку.
— Адкуль будзеш родам, сынок?
— Ад Белавескай пушчы.
— Дзе гэта? Тэта мусіць ад Вельска, там, дзе добрае сукно на касьцюмы робяць, — здагадваецца тата.
2 Друкуецца ў скароце паводле кнігі Марыі Ганько «Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё і дзейнасьць Міколы Ганька». Мінск, 2005.
3 Ва ўспамінах Вольгі Грыцук называецца 77-ы полк.
Тата пытаецца пра гаспадарку. «Ага, мой тата мае сто дзесяцін зямлі й матаровы млын».
Сьвісток. Жаўнеры пайшлі «ў атаку». Бачылі мы яшчэ пару разоў «нашага падхаронжага», нават як адвозіў Кажухоўскіх дзяўчат дадому з балю. Дарэчы, пасьля мы даведаліся, што тэты «наш падхаронжы» быў бы афіцэрам. Калі б наадрэз не адмовіўся зьмяніць веру й нацыянальнасьць.
Мінула лета. Рэзэрвісты вярнуліся дадому. Прыйшла вайна. Новыя людзі, новыя падзеі, новыя перажываньні й клопаты.
Позьняе лета 1945 г. Я сам адзін сярод чужых у Зальцбур­гу, Аўстрыя. Сумна за домам, няма падзяліцца сваімі думкамі й перажываньнямі. Аднойчы вечарам ад аднаго з украінскіх сяброў даведаўся, што ў другім лягеры ёсьць Беларускі Камітэт. Быў чацьвер. У пятніцу мушу ісьці да працы, не магу дачакацца суботы. Раніцай пяшком прыбег туды, дзе было сказана. Распытваю. Накіравалі. Уваходжу, з правага боку дзьвярэй — стол. Прыпёршыся да стала, малады прыстойны чалавек жартуе з сакратаркай. Падыходжу, прадстаўляюся.
— Дакумэнты якія маеш? Ведаеш таго? Чуў пра тое? Адкуль? 3-пад Галянова? Я там рэзэрву адбываў. Колькі дзяўчат было ў Кажухоўскага? Я, напэўна, у вашай хаце быў. У твайго таты два грамаадводы на дварэ. Адна белая карова з чорнай галавой, а рэшта чорныя зь белымі галовамі.
Я кажу, што бацькі называл! цябе «наш падхаронжы». «Так, таму што наш, — дык і быў бы падхаронжым, каб не вайна. Аляксей Грыцук называюся».
Спатыкаемся часта. Гутаркі заўсёды накіроўваюцца на грамадзкія тэмы. Пры адным з такіх спатканьняў выявілася думка выдаваньня інфармацыйнага лістка для беларусаў, што апынуліся ў Аўстрыі. Каб які рататар, машынка да пісаньня, матрыцы й паперы, дык я кажу, крыху маю практыкі, дык можна пасправабаць. Алёша за пару дзён кажа, ёсьць рататар і ма­шынка. Дырэктар ЮНРРА дае прыдзел матрыцаў і паперы, арганізуем рэдкалегію й будзем выдаваць «газэту».
Слабая друкарня, малады друкар вымазаўся чарнілам з галавы да ног, Алёша памагае. Складаюць сшыткі Алесь, Оля. Алёша арганізуе «кальпартаж» новага выданьня «Зь беларускага жыцьця», № 1, Зальцбург, Аўстрыя.
Беларускі Камітэт у Аўстрыі хоча навязаць лучнасьць зь беларусамі й беларускім жыцьцём у Заходняй Нямеччыне. Легальна чужынцам не дазваляюць улады пераезд мяжы. Грыцук на аднэй з нарадаў кажа, што пры дапамозе суседзяў
і іхных арганізацыяў ёсьць магчымасьць пераходу мяжы «начорна». Хто можа зь нейкай карысьцяй адбыць такое падарожжа? Грыцук пайшоў, вярнуўся ды пайшоў яшчэ раз. Прынёс весткі, навязана лучнасьць.
Пачынаецца эміграцыя. Апынуліся ў Канадзе. Адбылі кантракты. Далучаемся да арганізацыйнага жыцьця, запачаткаванага тымі, што прыехалі крыху раней з Італіі. Ізноў рататар, машынкі да пісаньня, паседжаньні рэдкалегіі «Беларускага Эмігранта» й Галоўнае Управы на прыватнай кватэры таго ці іншага. Алёша Грыцук здабыў ад нікога не залежнае памяшканьне пры слаўным гузікавым інтарэсе. Асабіста на гэтым ён выйшаў стратным, але праз год часу таронтаўская група беларусаў мела сьвятліцу. Дзякуючы Грыцуку мелі пазьней лепшую сьвятліцу, але праз цэлы час Алёша стараецца сам, падганяе іншых, каб набыць свой Дом, заарганізаваць парафію БАПЦ у Таронта.
Сабралі крыху грошай, знайшлі аб’ект. Грошай не хапае, каб даць задатак. Алесь Грыцук пазычае свае апошнія грошы й зацягвае на сябе доўг, каб толькі беларускае жыцьцё трывала. У грамадзкім Доме патрэбныя кватаранты. Алесь Грыцук пакідае выгодную кватэру й пасяляецца ў шумным і нявыгадным памешканьні Беларускага Дому пры 1000 Дандэс.
Я набыў першы аўтамабіль. Алёша пасьля пару тыдняў кажа: «Ну, цяпер, Мікола, ня будзе праблемы з адведзінамі нашых далейшых асяродкаў». Па розных справах і нагодах то ў Манрэаль, то ў Садбуры або іншыя мясцовасьці. 3 аднаго такога падарожжа вярталіся ў галалёд васямнаццаць гадзін з Манрэалю. Алёша прадэклямаваў хіба мне палову беларускай літаратуры й расказаў навейшую гісторыю Эўропы, абы толькі шофэр не заснуў, бо іншыя пасажыры спалі.
Аляксей Грыцук ажаніўся, прыдбаў сабе хату, павялічылася сям’я. Ягоная хата сталася другім Беларускім Домам. Усе былі вітаныя ў яго хаце, адкуль бы хто ні зьявіўся. Зьмяніліся абставіны жыцьця, пайшоў на далейшую навуку. Здабыў новую прафэсію, але й мусіў некалькі разоў мяняць месца жыхарства. Аднак дзе б ні быў, у якіх матэрыяльных умовах, — на кожны зьезд, на кожнае сьвяткаваньне, на кожную сустрэчу або паседжаньне — у пагоду ці сьнег, летам ці зімой. Ажно толькі сёлета першы раз за дваццаць пяць год ня змог Алёша Грыцук быць на сьвяткаваньні 25 Сакавіка.
Я ведаў, што Алёша хоча ведаць, як усё адбылося. Колькі людзей? Як Акадэмія? Мастацкая частка ці добра ўдалася?
Вось чым жыў Аляксей Грыцук. Мала гэтага. Калі толькі мог, заўсёды цягнуў сваю хоць невялікую сям’ю. Стараўся як мог прышчапіць тое самае сваёй дачушцы. Сяньня ўжо, калі тэлефанічна гутарыў з Оляй, дык яны міма свайго нявысказанага гора й жалю цікавяцца тым, што адбываецца ў беларускім жыцьці. Мінула тры тыдні ад таго, як цябе адправілі на веч­ны супачынак, але парасткі твайго жыцьця, Алесь, мы бачым. Ты пражыў недарэмна на гэтым сьвеце.
Перада мной пажоўклыя ад часу лісткі «Зь Беларускага Жыцьця», нядзеля, 16 чэрвеня 1946 г., № 7, Зальцбург, Аўстрыя.
Ня памятаю, хто пісаў перадавіцу, але зьмест і асабліва яе заканчэньне вельмі добра падсумуюць мае ўспаміны пра Алё­шу Грыцука й чаму Ён быў такім. Чаму міма магчымасьці быць афіцэрам быў толькі «нашым падхаронжым», калі падобныя яму сталіся паручнікамі й маёрамі — іхнымі, ня нашымі...
Белоруса напаўнялі сілаю духу вялікія чыны мінуўшчыны. Напаіла яго сілаю духу родная зямля. Гэтую сілу ўлівалі ў ягонае сэрца казкі гаманлівых бароў і таямнічых пушчаў. Легенды цёмна-блакітных вазёр і рэчак. Матчыны песьні й калыханкі пра войнікаў-змагароў яшчэ ад калыскі паклалі пачатак сілы й веры ўяе...
Вяла, вядзе й будзе весьці яго наперад неўміручая сіла духу.
Барыс Аляксандрыў
ПАМЯЦІ БЕЛАРУСКАГА ПАБРАЦІМА 4
Не было, здаецца, ніводнай важнай падзеі ў жыцьці беларускай грамады, у якой ня браў бы актыўнага ўдзелу заўжды ўсьмешлівы, прыветны, поўны аптымізму і цудоўнага гумару Андрый, або, як яго ласкава называлі сябры, Алесь Грыцук 5.
Беларусь! яшчэ напэўна напішуць пра свайго пабраціма, высьвятляючы яго жыцьцё і дзейнасьць, падаючы сваім чытачам дакладнейшы сылюэт гэтага незвычайнага чалавека. Аднак і ўкраінская грамада, асабліва тыя, каму даводзілася ведаць гэтага «ўкраінскага беларуса», што пражыў і нават працаваў у адміністрацыі ўкраінскага лягеру ў Зальцбургу цэлыя тры гады, а таксама таронтаўскія ды атаўскія ўкраінцы, сярод якіх быў Андрый, успрынялі ягоную сьмерць зь вялікім смуткам. Адышоў ня толькі наш саюзьнік на цяжкім і надзвычай важ­ным фронце ідэалягічнай барацьбы за нашу агульную незалежнасьць, але й нястомны матор беларуска-ўкраінскага культурнага супрацоўніцтва ў багатых дзялянках, асабліва ў дзялянцы літаратуры.
Аўтар гэтых радкоў пазнаёміўся з Андрыем адразу ж па вайне, у вялікай 4-павярховай Легенер-казарме ў Зальцбургу, што была тады прытулкам колькіх сотняў бяздомных і няпэўных у сваім далейшым лёсе ўкраінскіх ДыПі — перамешчаных асобаў. У тым часе яму было 33 гады, меў цёмную густую чупрыну над высокім ілбом, ирамы нос і вялікія, сінія, заўжды вясёлыя вочы. Невысокага росту, але моцнага складу, рухлівы, ён хутка прабягаў па доўгіх калідорах Легенер-казармы, выстукваючы афіцэрскімі ботамі. Неафіцыйна нам было вядома,
4Друкуецца ў скароце.
5Відаць, пад імем «Андрэй» Аляксей Грыцук жыў у Аўстрыі. Чытаючы ўспаміны Барыса Александрыва, трэба гэта ўлічваць.
што падчас вайны Андрый належаў да кіраўнічага складу беларускага батальёну, што змагаўся на Ўсходнім фронце 6. Аднак зблізіліся мы на грунце не вайсковых, а літаратурных зацікаўленьняў. Не прыгадваю, што канкрэтна прывяло да таго, але аднойчы вечарам я апынуўся ў таварыстве двух беларускіх паэтаў — Уладзімера Дудзіцкага і Алеся Салаўя, што жылі ў тым лягеры. Чацьвёртым прысутным быў Алесь Грыцук, не паэт, але энтузіяст і цудоўны знаўца паэзіі — і пад мэлядыйны звон чарак, якія напаўняў чымсьці пахкім і п’янкім Дудзіцкі, мы прасядзелі да ранку, чытаючы сваю і не сваю паэзію, дыскутуючы, параўноўваючы, перакладаючы і тлумачачы адзін аднаму значэньні беларускіх і ўкраінскіх словаў... Жывы ўдзел ува ўсім гэтым браў Андрый. Спачатку я думаў, што Андрый — таксама паэт, але Дудзіцкі патлумачыў, што ён — паэт душой, і з увагі на арыгінальнае паяднаньне ў ягонай асобе вайскоўца і літаратара мы, жартуючы, клікалі яго дзекабрыстам.
Так пачалося нашае знаёмства з Андрыем, знаёмства, якое, не зважаючы на істотную розьніцу ў нашым узросьце, перайшло ў доўгае, амаль 30-гадовае сяброўства. На пачатку 1948 г. ён выехаў у ролі лесасека ў Канаду, а ў канцы таго ж году доля прывяла ў Канаду й мяне. I вось мы зноў сустрэліся, ужо як родныя, бо ў далёкай заакіянскай чужыне аднавяскоўцы ці адналягернікі робяцца роднымі. I таму мы пасяліліся разам, разам пераяжджалі з памяшканьня ў памяшканьне, разам хадзілі да дзяўчат, аж пакуль кожны з нас не знайшоў сабе пару. Яго сяброўства з Вольгай Дуброўскай, колішняй жыхаркай і ўпрыгожаньнем украінскага лягеру ў Зальцбургу, было сапраўды лірычнай казкай, у стылі гэтага рамантыка і мройніка. Тады нашыя дарогі пайшлі ў розныя бакі, але ніколі не аддаляліся адна ад адной. Мы бывалі ў Грыцукоў прыватна, бывалі на іхніх грамадзкіх імпрэзах, а Грыцукі бывалі ў нас. Зь імі было лёгка й прыемна. У нечым розныя — Андрый вясёлы, экспрэсіўны, аптымістычны, Оля сьціплая, разважная і чуйная, — яны выглядалі як выключна ўдала падабраная пара, гарманічна дапаўняючы адно аднаго.
6 Відавочна, што Алеся блытаюць з братам Міколам Грыцуком, які належаў да Беларускага батальёну ў Беластоку, а потым змагаўся з бальшавікамі ў антысавецкім падпольлі. Алесь Грыцук быў асьветным афіцэрам 1-га Кадравага батальёну БКА ў Бэрліне, які не прымаў удзелу ў баявых апэрацыях.
Празь іх мы пазнаёміліся зь беларускім грамадзкім актывам Канады, і тут было таксама нямала цікавых знаходак. Можа, таму, што беларуская грамада ў Канадзе, калі параўнаць яе з украінскай, не была асабліва шматлюднаю, людзі кампэнсавалі нешматлікасьць выключнай актыўнасьцю. За адносна кароткі час яны купілі ў Таронта будынак, тады ж запачаткавалі царкву і свой культурны асяродак. Ва ўсім тым незвычайна актыўны ўдзел браў і Андрый Грыцук. Быў ён гэтак жа актыўны ў беларускай ды ўкраінскай прэсе, пісаў артыкулы й рабіў даклады на палітычныя ды літаратурна-культурныя тэмы. Адно зь яго вялікіх эсэ, што друкаваліся ў свой час у часопісе «Нові дні», мела назву «Да гісторыі ўкраінска-беларускіх узаемаадносінаў у XVII стагодзьдзі».
Моўныя (ангельскамоўныя) цяжкасьці цэлую дэкаду — 50-я гады — трымалі нас на выпадковых працах, якія часам зусім кепска аплачваліся. У выпадку Андрыя гэта былі яшчэ й цяжкія работы, як тая ж праца на лесапавале, а потым — на будоўлі дарог. Аднаго разу ён зрабіў спробу стаць прадпрымальнікам і разам зь некім купіў майстэрню па вырабе гузікаў, з чаго, як і можна было спадзявацца, неўзабаве выйшаў поўны крах. На той майстэрні «прадпрымальнік» Андрый страціў амаль усе свае заробленыя ў лесе грошы. Адзінае, што засталося яму ад таго прадпрыемства, -— вялікі, у паліраванай скрынцы патэфон і плыткі, што якімсьці чынам належалі да гузікавага прадпрыемства, а па яго развале перайшлі ў Андрыеву ўласнасьць. Над гукі таго патэфона мы ня раз сядзелі позна вечарам і дыскутавалі пра ўсё на сьвеце, чыталі беларускую і ўкраінскую паэзію, дзяліліся ўражаньнямі ад сучаснасьці і ўспамінамі мінулага, пераважна пра далёкі, зь сёньняшняга погляду такі цудоўны Зальцбург.
Аптымізм і ветлівасьць, любоў да ўсяго прыгожага — былі прыкметнымі ўласьцівасьцямі гэтага вечнага эпікурэйца. Ад яго болей, чымся з кніжак, даведаліся мы пра непараўнаных паэтаў-рамантыкаў Максіма Багдановіча, Натальлю Арсеньневу, Масея Сяднёва, Максіма Танка... Былі ў яго ўлюбёныя паэты і ўлюбёная паэзія, якую ён часта дэклямаваў. Вельмі лёгка запамінаў ён таксама ўкраінскія вершы і ня раз цытаваў розныя паэтычныя радкі ў размове і ў сваіх літаратурных працах. Найчасьцей чулі мы ад яго лірычную баляду пра беларускага батрака, што безнадзейна закахаўся ў прыгожую дачку багацея — сэнтымэнтальную аповесьць, што пад магічным пяром Максіма Танка пералівалася эмацыйнай вясёлкай:
Ой, калышацца вецер На сухой на асіне...
Мы, невялікае ўкраінскае таварыства, дзе бываў Грыцук, раз-пораз прасілі яго чытаць усе вершы, аж пакуль ледзь ня цалкам ужо ведалі на памяць.
Яшчэ да вайны Андрый закончыў унівэрсытэт і меў ступень магістра. Аднак тая ступень, у практычным сэнсе, не давала яму ў Канадзе анічога. Патрэбна было мець канадзкі альбо амэрыканскі дыплём, і, працуючы джэкгамэрам 7 на дарозе, Андрый ужо плянаваў працягваць вучобу ў Канадзе. У 1962 г. ён пасьпяхова закончыў бібліятэчную школу ў Атаве, а паралельна працаваў над дактаратам. Не асабліва лёгкія абставіны жыцьця, што прымушалі яго зь сям’ёй пераяжджаць зь месца на месца, не спрыялі навуковай працы, але і не знеахвочвалі Андрыя. Ён пасьпяхова абараніў дысэртацыю пра творчасьць беларускага паэта Максіма Багдановіча і восеньню гэтага ж году [1975] меў магчымасьць жыць ужо з дыплёмам доктара літаратуры Атаўскага ўнівэрсытэту. Мара доўгіх гадоў набліжалася да жаданага завяршэньня. Падчас нашай апошняй (хто б мог падумаць?) сустрэчы ў Кінгстане я прачытаў два разьдзелы зь ягонай дысэртацыі. Яна зрабіла на мяне ўражаньне грунтоўнай і вельмі кампэтэнтнай працы.
Мы дамовіліся зладзіць у студзені ці лютым вечар украінскай і беларускай паэзіі ў Таронта, з удзелам выдатнай беларускай паэткі Натальлі Арсеньневай, што жыве ў Рочэстэры 8. Уступнае слова меў зрабіць Андрый Грыцук. Ужо дамовіліся пра залю і зрабілі дзейсныя практычныя захады, калі зьнянацку да нас патэлефанавала Оля і папрасіла адкласьці вечар. Выявілася — Андрый у шпіталі, Андрый, які ніколі ня скардзіўся ні на якія хваробы!
Апэрацыя... Рак... Ужо ў цяжкім стане... Надзеі на выздараўленьне мінімальныя, а хутчэй — ніякія. Усё тое раптоўна звалілася на жонку дый на 18-гадовую бацькаву ўлюбёнку, дачку Юльяну, як чорная непапраўная катастрофа... Пасьля апэрацыі Андрый вяртаецца дадому, нават спрабуе хадзіць на працу, але тое яму ня надта ўдаецца. Ізноў шпіталь, ізноў надчалавечыя намаганьні змагчы хваробу. Але нават надзвычайная вітальная
7 Відаць, слэнгавае слова. Азначае тых, хто працуе з jackhammer’aM — ручным бурыльным малатком.
8 Рочэстэр — горад, разьмешчаны на беразе возера Антарыё (штат Нью-Ёрк, ЗША).
сіла, так уласьцівая яму на ўсіх этапах ягонага нялёгкага жыцьця, ня здольная была адмяніць непапраўнае. I ў нядзелю перад поўднем, сонечнага 30 чэрвеня 1976 г. яго ня стала.
Ня верыцца, што ўжо няма Андрыя. Ня верыцца, што ўжо ніколі ня стануць усьміхацца нам яго вялікія васільковыя вочы і што ўжо ніколі не пачуем ад яго: «Ой, калышацца вецер...».
Гомін Украіні. 1976. № 29 (1416) (19ліпеня).
Пераклала з украінскай Вольга ІПАТАВА
Раіса Жук-Грышкевіч
АЛЕСЬ ГРЫЦУК
30 траўня [2006 г.] споўніцца 30 год, як абарвалося жыцьцё Алеся Грыцука, шматгадовага старшыні Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК), сябра Рады БНР і скарбніка Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Канадзе, парафіяніна БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Алесь Грыцук — прыстойны, ветлівы, зраўнаважаны інтэлігент. Цяжка ўявіць сабе, каб ён калі каголечы ня толькі скрыўдзіў, але нават каб зрабіў словам ці ўчынкам камусь прыкрасьць... У грамадзкім жыцьці падчас гарачых дыскусій ён ніколі не падымаў голасу. Любіў паэзію й часта цытаваў вершы, асабліва Максіма Багдановіча.
Любіў Алесь прыгаство, і Бог надарыў яго прыгожай жонкай Вольгай і дачкой Юльянай.
3 Алесем Грыцуком, як і зь іншымі прадстаўнікамі бела­рускага грамадзтва Канады, давялося мне ўпершыню сустрэцца на II Зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, які адбыўся 27-28 траўня 1950 г. ва ўкраінскай залі на 191 Ліпінлот, Таронта. 3 пратаколу, які запісала спадарыня Валянціна Пашкевіч, відаць, што зьезд пачаўся малебнам, адпраўленым беларускім сьвятаром айцом Міхалам Мігаём. Пасьля прывітаньняў прадстаўнікоў украінскіх арганізацый і прэсы зьезд праслухаў два рэфэраты: 1) «Сытуацыя беларускай эміграцыі ў Канадзе й нашы заданьні» — сказаў сп. А. Грыцук, і 2) «Беларускі вызвольны рух» — сказаў праф. В. Жук-Грышкевіч, гаворыцца ў пратаколе.
На другім зьезьдзе ЗБК у даўгіх нарадах дыскутавалася пытаньне, якім мае быць ЗБК — палітычнай ці апалітычнай арганізацыяй. У выніку дыскусіяў у пратаколе запісана: «Зьезд большасьцю галасоў пастанавіў, што ЗБК павінна быць
арганізацыяй грамадзка-нацыянальнай, апалітычнай і стаяць на грунце 25 Сакавіка».
Але да пытаньня — палітычнай ці апалітычнай мае быць арганізацыя — сябры ЗБК вярнуліся зноў на IV Агульным зьезьдзе ЗБК 17-18 траўня 1952 г. у сьвятліцы ЗБК на 140 Батэрст-стрыт у Таронта. На гэтым зьезьдзе дайшло да рас­колу. Прычынай было ўстанаўленьне ідэалягічнага напрамку ЗБК. Некаторыя сябры пад кіраўніцтвам дэмагога9 не хацелі пагадзіцца з тым, што ЗБК стаіць на БНРаўскім грунце. Апынуўшыся пры галасаваньні ў меншасьці, яны пакінулі зьезд.
Раскол, безумоўна, быў вялікім маральным ударам для і так невялікага лікам ЗБК. Адчуваўся пасьля яго ціхі сум, прыгнечаны настрой, што легка мог перайсьці ў зьнявераньне.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, не старшыня ЗБК, гуртуе вакол сябе зь дзясятак найбольш нацыянальна сьведамых і дзейных маладых людзей і кажа ім, што трэба ратаваць ЗБК. Каб гэтага дасягнуць, трэба стварыць моцны, дысцыплінаваны «касьцяк» — групоўку, якая павядзе інтэнсіўную працу і ня толькі сама будзе трымацца, але й іншых будзе трымаць на духу, глядзець, каб ЗБК не развалілася.
Групоўку, у якую ўвайшлі Алесь Грыцук, Кастусь Акула, Мікола Ганько, Язэп Чорны, Янка Баран, Мечыслаў Рачыцкі й яшчэ некалькі сяброў, маладыя энтузіясты назвалі «Аван­гард Беларусі». I «Авангард» зь відавочным гонарам сваё заданьне выконваў і мэту асягнуў. ЗБК ажыло і жыве ўжо за паўстагодзьдзе. Дзейнасьць групоўкі трывала аж да выезду яе заснавальніка і кіраўніка ў лютым 1954 г. у Мюнхэн, дзе доктар В. Жук-Грышкевіч арганізаваў і быў першым кіраўніком Беларускае сэкцыі радыё «Вызваленьне» '°.
Пасьля выезду В. Жук-Грышкевіча ў Мюнхэн у лютым 1954 г., ЗБК — з усімі яго заданьнямі, а гэта: 1. Быць моцнай нацыянальнай беларускай арганізацыяй. 2. Здабыць сваю матэрыяльную базу — купіць свой собскі Беларускі дом і 3. Заснаваць прыход БАПЦ, — улажылася на плячох сп. Алеся Грыцука. I ён, старшыня ЗБК, гэтыя нялёгкія заданьні з адданасьцю справе выконваў.
Ягоным стараньнем была вырэнтаваная ва ўкраінскім доме на 140 Батэрст-стрыт вялікая плошча для ўладжаньня сьвятлі-
’Маецца на ўвазе Сяргей Хмара-Сіняк. '“Цяпер Радыё «Свабода».
цы ЗБК, якая сталася тымчасовай, аж да куплі свайго Беларускага дому, гасподай Згуртаваньня беларусаў Канады.
3 1954 году старшыня ЗБК са сваёй управай прыступае энэргічна да шуканьня аб’екту й куплі беларускага грамадзкага дому. Тады ніхто з ЗБКоўцаў ня толькі ня меў свайго собскага дому ў Канадзе, але й аб ім нават і ня марыў, а ўсе давалі ахвяры, канцэнтравалі свае сілы, каб купіць свой беларускі Дом. Факт тэты шмат гаворыць аб тых людзях, аб тым беларускім грамадзтве, што ў другой палове XX ст. арганізавала беларускае нацыянальнае жыцьцё ў Канадзе.
Найважнейшы ўклад сп. А. Грыцука ў будаваньне беларус­кага нацыянальнага жыцьця — ЗБК — заключаецца ў пошуках аб’екту для Беларускага дому, залагоджваньні фінансавых і праўных спраў, зьвязаных з купляй гэтага дому, арганізацыяй сплачваньня гіпатэкі ды ўладжаньні-пабудовы капліцы для БАПЦ у Таронта.
Першым Беларускім домам, які быў куплены дзякуючы стараньням старшыні ЗБК, быў дом на Дандас, 1000. Першая багаслужба ў БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта адбылася ў капліцы-царкве, уладжанай у доме пад тым жа адрасам, 2 кастрычніка 1954 г.
У двухпавярховым Беларускім доме на Дандас, 1000 была цудоўная вялікая царква, былі пакоі, дзе жылі айцец Міхал Мацукевіч, старшыня ЗБК Алесь Грыцук, сакратар ЗБК Мікола Ганько і, магчыма, яшчэ хто. Яны плацілі месячна належнасьць за кватэры й з гэтага былі грошы на сплату гіпатэкі... Але ў доме на Дандас, 1000 не было залі на схо­ды. Таму трэба было адразу прыступаць да шуканьня іншага аб’екту.
Празь пяць гадоў ЗБК прадало тэты дом і разам з парафіяй БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага купіла ў жніўні 1959 г. куды большы за папярэдні дом на 524 St. Clarens Avenue ў Таронта. Дом тэты, названы Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтрам, быў высьвячоны 22 лістапада пры ўдзеле архіяпіскапа БАПЦ уладьікі Васіля (Тамашчыка).
Другой важнай заслугай дзейнасьці Алеся Грыцука было наладжваньне сувязяў зь іншымі нацыянальнасьцямі. Калі ў студзені 1950 г. зь Лёндану (Ангельшчына) прыехаў у Таронта Вінцэнт Жук-Грышкевіч, ён адразу шукаў сувязяў зь іншымі нацыянальнасьцямі: украінцамі, палякамі, балтамі. 3 украінцамі сувязі наладзіў ён праз Алеся Грыцука, які сярод украінскай эліты меў знаёмых і сяброў. Украінцы ў Таронта былі добра
сарганізаваны, мелі свае ўкраінскія цэрквы й дамы, грамадзкія й культурныя арганізацыі.
За пасярэдніцтвам сп. Алеся Грыцука Вінцэнт Жук-Грышкевіч навязаў знаёмствы й цесныя сувязі з украінскім літаратурна-мастацкім клюбам. Клюб гэты запрашаў В. Жук-Грышкевіча й А. Грыцука рабіць у іх даклады зь беларускай літаратуры. Дзякуючы знаёмству з украінскім прафэсарам 11 В. ЖукГрышкевіч зьвязаўся з аддзелам славістыкі пры ўнівэрсытэце Таронта ў справе арганізацыі беларускага лектарату, які праіснаваў два гады аж да выезду яго выкладчыка ў лютым 1954 г. у Мюнхэн (Нямеччына).
Дарагі Алесь, у 30-я ўгодкі Тваёй сьмерці хацела прыпомніць і запісаць тое, чым Ты жыў і чым яшчэ мы жывём. Мэтай і зьместам Твайго жыцьця было жаданьне будовы беларуска­га нацыянальнага жыцьця ў Канадзе — у ЗБК, а тым самым і ў Беларусі, — пабудовы нацыянальнага жыцьця на моцных ідэалягічных падставах — ідэалах Акту 25 Сакавіка. Імкненьнем да асягненьня такой Беларусі, у якой урад з дбайнасьцю культываваў бы беларускую мову, беларускую культуру, беларускую гісторыю, каб народ стаў паўнавартаснай нацыяй, якая абагаўляе сваю родную мову й сваіх волатаў духу, як Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас і сотні расстраляных ворагамі беларушчыны творцаў беларускае культуры.
Тваё імкненьне, дарагі Алесь, да незалежнай Беларусі ня скончана. Там, на родных загонах, праводзіцца жорсткая русіфікацыя, вынішчэньне беларускай культуры, самой бела­рускай нацыі. Але там і сёньня ёсьць і будуць разумныя, з гарачым патрыятызмам беларускія змагары, творцы беларускае культуры, якія безупынна будуць праводзіць змаганьне за асягненьне нашых ідэалаў.
11 Гаворка пра В. Дж. Кэя (Уладзімера Кісэлеўскага) (1896, сёньня Каламыец, Івана-Франкоўская вобл., Украіна 30.10.1976), навукоўца й грамадзкага дзеяча ў Канадзе ўкраінскага паходжаньня. Скончыў Вен­ек! ўнівэрсытэт (1924) са ступеньню доктара філязофіі. У 1925 г. прыехаў у Канаду, жыў у Эдмантане (Альбэрта), рэдагаваў украінскую raзэту «Західны Вістй». У канцы 1920-х навязаў кантакты зь беларускімі дзеячамі ў Чыкага Язэпам Варонкам і Янкам Чарапуком. У 1931-1941 гг. жыў уЛёндане (Вялікабрытанія). Потым вярнуўся ў Канаду. Працаваў у Дэпартамэнце дзяржсакратара Канады, выкладаў. Прафэсар Атаўскага ўнівэрсытэту, першы прэзыдэнт Арганізацыі славістаў Канады. Напісаў кнігу Canadians of Byelorussian Origin. Ottawa, 1960.
I ведаеш, Алесь, мне скажуць — тое, што я напісала, цяпер ня важнае, яно не друкуецца, бо Беларусь цяпер ператвараюць у Nobody’s Land — нічыю зямлю. Г эта такая зямля, людзі якой ня маюць ані свае роднае мовы, ані свае культуры, ані свае гісторыі... Выкідаюць са сталіцы краіны, зь беларускіх заляў выявы-партрэты сваіх славутых людзей, бо выявы тыя сьведчаць аб вялікай беларускай культуры й слаўнай беларускай гісторыі.
Ды можа, Алесь, твая бесьсьмяротная душа ўсё тэта ведае. Тады мы, яшчэ тут жывыя, молім Цябе, бесьсьмяротную Тваю Душу: малі Бога за незалежнасьць Беларусі. «Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая, малі Бога за нас! Сьвяты Ойча Кірыла, малі Бога за нас!»
Маліце Бога за Беларусь!
Бэры, Канада, 17 лютага 2006 г.
Вольга Іпатава
ПРАЗ ПРЫЗМУ ЧАСУ 12
Калі глядзіш на пажоўклыя старонкі выдання «Пагоня. Зь беларускага Жыцьця», якое выходзіла ў Зальцбургу ў 1947 г. і ініцыятарамі якога былі Алесь Грыцук і ягоныя сябры-паэты, то напачатку ўспрымаеш гэта ўжо выключна як музейныя экспанаты.
Але гарачыя словы, амаль шэсцьдзесят гадоў таму напісаныя маладымі энтузіястамі, якія перажылі многія цяжкія часы ды не страцілі сваёй любові і веры ў будучае Бацькаўшчыны, жывыя і сёння, яны нясуць усё той жа зарад любові і веры: «Беларуса напаўнялі сілаю духу вялікія чыны мінуўшчыны. Напаіла яго сілаю духу родная зямля. Гэтую сілу ўлівалі ў ягонае сэрца казкі гаманлівых бароў і таямнічых пушчаў. Легэнды цёмна-блакітных вазёр і рэчак. Матчыны песьні й калыханкі пра ваякаў-змагароў яшчэ ад калыскі паклалі пачатак сілы й веры ў яе...»
Гэтыя выданні, апроч свайго мастацкага і літаратуразнаўчага зместу, — яшчэ і частка жыцця жанчыны, якая некалі складала свежыя ад друкарскай фарбы старонкі ў сшыткі, якая стаяла там, у маленькай, амаль саматужнай друкарні разам са сваім абраннікам Алесем Грыцуком, не ведаючы, што рыхтуе ім будучае.
Сёння, калі іхняе сумеснае жыццё ўжо навекі адбілася ў вечных скрыжалях Часу, я, калі была ў Канадзе і прыехала ў Кінгстан, папрасіла спадарыню Вольгу Дуброўскую, у замужжы Грыцук, расказачь пра свайго мужа не як пра неаднаразовага старшыню Згуртавання беларусаў Канады ды сакратара
|2Друкуецца ў скароце. Паводле: Наша слова. 2004. № 22 (657). 9 чэр-
веня.
канадскага аддзела Беларускага інстытута навукі і мастацтва, выдатнага грамадскага дзеяча, але як пра чалавека, якога яна кахала і з якім пражыла амаль два дзесяткі гадоў, а перад тым дзесяць гадоў была разлучаная праз савецкую таталітарную сістэму, што панавала ў некаторых краінах Еўропы.
I яна ўзгадала — і тое, што ведалі толькі яны двое, і тое, што было навідавоку, у чым ёй дапамагалі блізкія і сябры: дайсці да яго праз гады, злучыцца ў сям’ю. Узгадваючы, яна тым як бы вяртала ў жыццё выдатнага беларуса, прыгожага чалавека, надзейнага і вернага мужчыну.
Яна сустрэла Алеся Грыцука ў Зальцбургу, калі разам з маці, хворай сястрой і маленькім пляменнікам апынулася на чужыне, бо іх выгнаў з радзімы — карані сям’і ў Дзісне — страх перад вяртаннем камуністычных парадкаў і пераследаў Яны, галодныя і дашчэнту знясіленыя, жылі ў вагончыку сярод развалінаў, і дзяўчына настойліва шукала землякоў і нейкага больш надзейнага прытулку. Выпадкова пачуўшы на вуліцы ўкраінскую мову, яна падышла да гэтых людзей і ад іх даведалася аб беларускім дапамаговым камітэце. Разам з сястрой яна прыйшла туды і здзівілася той радасці і прыязнасці, з якою яе сустрэлі. Адзін з тых, хто ўзяўся дапамагчы няшчаснай сям’і знайсці прытулак (аказалася, што яго можна знайсці толькі ва ўкраінскім лагеры, дзе яшчэ заставалася колькі вольных месцаў), быў невысокі, але ладны хлопец, з цёмнай густой чупрынай над высокім ілбом, з сінімі ўсмешлівымі вачыма. Сябры клікалі яго Алесем, ён жа называў госцю «спадарычняй Дуброўскай», а пасля колькіх дзён знаёмства — проста Оляй.
Гэтае імя ёй пасавала — хаця на той час яна была худой і знясіленай, усё ж яркая, прыгожая маладосць рабіла яе вельмі адметнай. На яе абарочваліся на вуліцах, а хлопцы з лаге­ра, куцы Алесевы сябры вельмі хутка перавезлі іхнюю сям’ю, гужам хадзілі вакол Вольгі Дуброўскай. (Яна і цяпер захавала былую прыгажосць — сінія вочы, акварэльныя фарбы твару, стройную постаць, мілую ўсмепіку і нейкую даверлівую чуллівасць.)
Неўзабаве яна атрымала працу, але галоўны ейны занятая быў тут, у беларускім асяроддзі, дзе хлопцы наладзілі выпуск часопіса «Пагоня. Зь беларускага жыцьця», які прагна чыталі «лагернікі», дзе праходзілі розныя імпрэзы і пастаноўкі і дзе яна ўжо не адчувала сябе жахліва адзінокай і няшчаснай, нягледзячы на тое, што яе трыццацігадовая сястра Марыся аказа­лася хворай на сухоты, якія неўзабаве звялі яе ў магілу. Іхняя
сям’я, як і тысячы іншых беларускіх сем’яў, была раскіданая, ніякіх звестак пра астатніх членаў некалі даволі вялікага сямейства атрымаць не было магчымасці, маці пакутавала ад гэтага і таксама бясконца хварэла, а маленькі пляменнік патрабаваў догляду.
Ва ўспамінах, падпісаных ініцыяламі М. Г. (відавочна, гэта пісаў Мікола Ганько), падаюцца некаторыя штрыхі тагачаснага жыцця маладых беларусаў і асабліва кіпучай, нястомнай энергіі Аляксея Грыцука: «Узьнікла думка выдаваньня інфармацыйнага лістка для Беларусаў у Аўстрыі. Каб хоць які рататар, машынка да пісаньня, матрыцы й папера, кажу я, дык крыху практыкі маю, можна паспрабаваць. Алесь за пару дзён кажа, што ёсьць рататар і машынка, дырэктар ЮНРРА дае прыдзел матрыцаў і паперы, арганізуем рэдкалегію й будзем выдаваць “газэту”. Слабая друкарня, малады друкар запэцкаўся чарніламі з галавы да ног, Алесь памагае. Сшыткі складаюць Алесь і Оля» (Беларус. 1976. № 230-231).
У гэтай сумеснай працы на карысць беларускай грамады нараджалася моцнае пачуццё паміж маладымі людзьмі. Яно, як зазвычай бывае з каханнем, развівалася і расло разам са сваімі маленькімі вірамі, непаразуменнямі, клопатамі і прыгодамі.
Звыкаючыся з чужым краем, маладыя людзі ўсё болей заўважалі ў ім прыгажосці і чараўнічай вабнасці прыроды. Яны пачыналі хадзіць на канцэрты класічнай музыкі, глядзелі пастаноўкі аперэт, якія на дзіва хутка адраджаліся ў музычнай Аўстрыі. Вабілі іх і горы. Усе яны ўмелі хадзіць на лыжах, і калі аднойчы Алесь Грыцук разам са сваім сябрам Міколам Ганько прапанаваў Вользе паехаць пакатацца з гор, яна згадзілася. Патроху яны прывыкалі да заходняга сэрвісу — лыжы і вопратку можна было ўзяць напракат, што нават яны, са сваімі маленькімі заробкамі, маглі сабе дазволіць. Пад’ёмнік узняў іх высока, адкуль можна было захапляцца незвычайнымі для беларусаў краявідамі. Велічнае відовішча ўзвышала іх душы і нібы гаіла раны выгнанцаў.
Вольга каталася з маленькіх горак, хлопцаў вабіла вышыня. I калі яны ўжо сабраліся дадому, Аляксей апошні раз захацеў з’ехаць з гары. Яны стаялі ўнізе і бачылі, як на апошнім павароце нага яго падламілася (якраз у гэтую нагу Алесь быў цяжка паранены пад Варшавай) і ён кумільгам паляцеў уніз. Тры разы перакуліўся ў паветры — і з пераламанай нагой упаў у гурбу снегу.
Пакуль яны дабеглі да выратоўцаў, якія з сенбернарамі тут жа паспяшаліся на выручку, пакуль прывезлі Алеся ў бальніцу і, з загіпсаванай нагой, выпусцілі яго назад у барак, куцы прывезці яго было таксама няпроста, прайшло нямала часу. Яна перажыла адчай і надзею і, раніцай дабраўшыся да свайго лагера, не мела сіл пайсці на працу, ды ўсё ж мусіла гэта зрабіць.
(Дасюль, калі спадарыня Вольга Грыцук расказвае пра гэтае здарэнне, голас яе дрыжыць. Яна спалохалася за жыццё чалавека, якога, сама сабе ў тым не прызнаючыся, ужо модна кахала. Але паміж закаханымі заўсёды імкнецца прашмыгнуць якаясьці злая і чорная сіла, і яна ўмяшалася ў адносіны, якія гатовыя былі ўжо завяршыцца прызнаннем. I для яе важныя ўсе нюансы, яна ўзгадвае ўсё, і гэтае «Усё» мае над ейнай душой тую, ранейшую сілу, бо ўжо падсумаванае часам і ў мінулым не зменіцца ніводная рыска. Але тое, што тады было амаль трагедыйным, сёння падаецца ёю з гумарам.)
Пакуль Алесь не мог рўхацца ў сваім бараку з-за паламанай нагі, у лагер прыехаў хлопец, які некалі кахаў Вольгу. Каб расказаць яму пра тое, што адбылося з ёю, і развітацца, яна згадзілася пайсці разам у кафэ, дзе іх убачылі дзяўчаты з Алесевага лагера.
I быў разрыў, і абое пакутавалі ад яго, але ніводзін не хацеў зрабіць крок першым. Ёй не было ў чым апраўдвацца, ды ён і не хацеў слухаць апраўданняў...
Але аднойчы да яе зазірнуў Мікола Ганько (дарэчы, брат яго, Міхась Ганько, быў у свой час кіраўніком Саюза беларускай моладзі, а сам Мікола з часам таксама стаў знаным грамадскім дзеячам на эміграцыі). Тады гэта быў проста малады, адданы свайму сябру хлопец, які ёй сказаў: «Зрабі што-небудзь, Вольга. З-за цябе Алесь ні пісаць, ні газету выпускаць не можа. Адно сядзіць і глядзіць у вакно».
I тады яе мудрая маці разам з ёю пайшла ў адведкі да хворага. Вольга тулілася за ейнай спінай, Алесь спачатку яе не заўважыў. А калі ўбачыў і калі сустрэліся іхнія вочы, яны абое адчулі, што цяпер не расстануцца ніколі...
Ад таго іхняга канфлікту засталася жартаўлівая «Арыя трох нешчасліўцаў», запісаная 10 кастрычніка 1945 г. рукой Уладзімера Дудзіцкага. Прыводжу тут яе першую старонку (здаецца, тэты сумесны твор двух выдатных паэтаў беларускага замежжа зусім невядомы для літаратуразнаўцаў):
Арыя трох нешчасліўцаў
Лебядзіная песьня Алеся Салаўя і Уладзіміра Д.
Аляксей: I гора ў мяне і няшчасьце: Ня сплю я і ўдзень і ўначы, Такія я зношу напасьці — Дзяўбуць мне душу крумкачы. Згубіў кашалёк свой і тэчку, I Вольгі ўжо больш не люблю. Ой кінуся, кінуся ў рэчку I там сваё гора ўтаплю.
Вольга: Ой родненькі мой, даражэнькі, Алёшка, сябе не губі!
Дзяўчынка ж яшчэ я, паненка, Прыйдзі, прыгалуб, палюбі! Як толькі прыплюшчу я вочы — Твой вобраз мне сэрца кране. Прыйдзі, калі моцна так хочаш... Ня будзеш злаваць на мяне. Ня прыйдзеш — пагашу я сьвечку, Апошнія сьлёзы пральлю. Ой кінуся, кінуся ў рэчку I там сваё гора ўтаплю.
Дуэт Аляксея і Вольгі: Ой, кінуся, кінуся ў рэчку I там сваё гора ўтаплю (2 разы).
Яны заручыліся, але неўзабаве іхнія лагеры, як і ўвогуле па ўсёй краіне, сталі зачыняць. Трэба было выбіраць новыя шляхі жыцця. У лагеры прыязджалі камісіі з ЮНРРА, яны прапаноўвалі кантракты ў тыя ці іншыя краіны. У Аўстралію захацеў паехаць Алесь Салавей, у Венесуэлу — Уладзімір Дудзіцкі. I аднойчы Алесь Грыцук прыйшоў да сваёй нарачонай, каб сказаць, што запісаўся лесарубам у Канаду. Ён клікаў яе за са­бой. Але на ейных руках была хворая маці, маленькі пляменнік, якіх ніхто нідзе не чакаў і не клікаў. Да таго ж, ужо з год назад пачатыя праз Чырвоны Крыж пошукі сям’і Дуброўскіх далі плён: у Польшчы знайшліся Вользіныя сястра Люба, а таксама браты Коля і Лёня. Сям’я мусіла ўз’яднацца, маці клікала дачку ў Польшчу (сястра Марыся памерла ў Аўстрыі 19 мая 1948 г.).
13 Уладзімер Дудзіцкі выехаў у Вэнэсуэлу, а Алесь Салавей пакінуў лягер пазьней за ўсіх, у 1949 г.
«Праз паўгода я зараблю грошы табе на пераезд і выклічу ў Канаду», — паабяцаў Алесь Грыцук сваёй нарачонай. Але сталася не так: па прыездзе ў Полыпчу, што зрабілася сацыялістычнай, у Вольгі забралі ўсе дакументы. Лісты, якія слаў ёй Алесь, праглядала цэнзура, і дамаўляцца аб чым-небудзь з ім не было магчымасці. Калі б западозрылі, што яна хоча ў Канаду, яна магла б пазбавіцца працы. Становішча здавалася безнадзейным. Да таго ж, дзеля таго каб выклікаць Вольгу да сябе, Грыцук аддаў чатыры тысячы долараў (вялізную па тых часах суму!) фірме, якая займалася справамі эмігрантаў. Але яе неўзабаве зачынілі, бо фірмоўцы ўжывалі не зусім законныя метады. Грошай, вядома, Алесю не вярнулі...
Ішоў час. Год за годам яна працавала ў Народным банку, год за годам марыла паехаць да каханага. I ён не здаваўся. Урэшце ўрад Польшчы дазволіў злучацца сем’ям. Але яна не мела такіх правоў. I тады даўнія знаёмыя яе памерлага бацькі, цяпер польскія адвакаты, дапамаглі ёй, і яна стала вольнай...
13 студзеня 1958 г. рэйсам праз Лондан яна ляцела над акіянам, паўтараючы шлях, што прайшоў Алесь, які тады, дзесяць гадоў таму, ехаў параходам з Італіі. Яна не магла паверыць свайму шчасцю і ачуняла толькі тады, калі ў аэрапорце ў Таронта ўбачыла трупу людзей з кветкамі і сярод ix таго, аб кім марыла ўсе гэтыя пакутныя дзесяць гадоў. Ішла да іх, і ногі дрыжэлі. Яна заўважыла, што і ў яго той жа стан. Яны глядзелі адно на аднаго, пазнаючы сябе ранейшых, спазнаючы таксама, ці яны, сённяшнія, маюць тыя ж пачуцці, ці не дарэмнаю мараю жылі ўвесь тэты час. I калі ён схапіў яе і закружыў вакол сябе, і яна нібы паляцела над зямлёй, яе ахапіла пачуццё вялікага, здзейсненага шчасця... Смяяліся і плакалі ўсе вакол, і яны таксама і смяяліся, і плакалі... Новы год (па старым стылі) пачынаўся для іх шчасліва...
Спецыяльны дазвол на царкоўны шлюб ім прыслаў уладыка Васіль, вянчаў Міхась Мацукевіч, будучы мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай царквы. Вянчаў у першым беларускім доме, які купілі на свае пакуль яшчэ надта сціплыя сродкі беларусы Канады, і толькі пасля вянчання яна даведалася, колькі ж высілкаў зрабіў ейны муж для таго, каб Згуртаванне беларусаў Канады займела свой культурны і рэлігійны цэнтр, бо грошы, якіх не хапала для набыцця, унёс менавіта ён, Алесь Грыцук. Зрэшты, яна ведала ягоную надзейнасць і вернасць сябрам і беларускай справе — некалі яшчэ ў Аўстрыі, калі паўстала неабходнасць завязаць лучнасць з беларусамі Нямеччыны,
а дазволу ўладаў на пераход мяжы не было, менавіта Алесь Грыцук прайшоў праз кардоны і зрабіў такую важную для ўсіх справу. Кастусь Акула, выдатны беларускі пісьменнік Канады і грамадскі дзеяч, напісаў па просьбе беластоцкага даследчыка Вячаслава Харужага 14 ва ўспамінах пра А. Грыцука наступнае: «У гэны час Алесева здысцыплінаванасьць, ягоная жыцьцярадасная натура — вечны аптымізм, запас жыцьцёвае практыкі зь мінулага дый вышэйшая адукацыя —усё гэта было надзвычай патрэбнае і цэннае для нашых арганізацыяў, калі белорусы тут пад бел-чырвона-белым сьцягам і падтрымкай Белоруской Народной Рэспублікі шырака заявілі ў Канадзе про своё існаваньне, свае нацыянальныя правы ды падключыліся ў огуль­ны антьшаскоўска-бальшавіцкі фронт паняволеных народаў, што змагаліся за своё вызваленьне» (Czasopis. 2000. № 7-8).
Сваю дачушку Юльяну шчаслівыя Вольта і Алесь назвалі ў гонар дзеда — Юльяна Грыцука, які пастараўся, каб усе дзевяць ягоных дзяцей выйшлі ў людзі, бо сам быў дбайным гаспадаром і заклаў у душу свайго сына высокія маральныя якасці і трывушчасць беларуса.
Сёння Юльяна і спадарыня Вольга па-ранейшаму жывуць у канадыйскім горадзе Кінгстане, дзе на могілках знайшоў веч­ны спачын самы дарагі для іх чалавек. На яго труну, пакрытую бел-чырвона-белым сцягам, дачка некалі паклала васількі. Калі прыходзіць час зноў зацвісці васількам, маці і дачка, як калісьці, стараюцца пакласці іх на месца вечнага спачыну мужа і бацькі, памятаючы, як любіў ён радкі Багдановіча і ўвогуле беларускае Слова.
Вольга Грыцук па-ранейшаму кахае светлага, шчырага чалавека, якога падарыў ёй лёс. I гэтае каханне жыве ў часе і прасторы, яно абагачае свет і, значыць, усіх нас.
3 ліпеня споўніцца 94 гады з дня ягоных народзін. Аляксей Грыцук заслугоўвае памяці нашчадкаў як сваей грамадскай дзейнасцю, так і літаратуразнаўчымі працамі — яны арыгінальныя, свежыя па думцы і ідэях.
I яны абавязкова вернуцца на зямлю, якая дала ім пачатак, як вернецца (і ўжо вяртаецца) і ягонае імя.
14 Вячаслаў Харужы (12.08.1965, Крынкі Падляскага ваяв., Польшча), гісторык, пэдагог, укладальнік кніг. Скончыў філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку (1990). Працуе настаўнікам гісторыі. Рэдактар Czasopis’y. Дасьледуе гісторыю беларусаў у Польшчы. Аўтар кнігі «Bialoruskie drugi obieg w Polsce, 1981-1990» (Bialystok, 1994), некалькіх артыкулаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнага руху.
СПАДЧЫНА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Артикулы, эсэ, урыўкі з дысэртацыі
ПРАЗ ПРЫЗМУ ГІСТОРЫІ
Няма сяньня хіба такога часапісу, які б на сваіх балонках не стараўся заняць становішча адносна вытварыўшайся палітычнай сытуацыі пасьля афіцыйнага заканчэньня Другое сусьветнае вайны. Нічога ў тым дзіўнага, бо з тугою доўгачаканы супакой не прыйшоў, а наадварот, пагроза катастрофы што раз сільней уядаецца ў людзкія душы. Таму мо найбольшыя розумы сьвету сяньня стараюцца знайсьці выхад з палажэньня, падсоўваючы народам, як новыя ідэі, формы калектыўнае бясьпекі, або, ляпей, формы калектыўнага сужыцьця вольных народаў.
Найбольш зацікаўленыя гэтымі ідэямі народы, паняволеныя савецкай Расеяй, а сярод іх і мы, беларусы. Канцэпцыі Міжмор’я ', «Прамэтэя»2, АБН3 і іншыя стараюцца разьвязаць праблемы гэтае найбольш нешчасьлівае часткі Эўропы, што знаходзіцца сяньня за т. зв. «зялезнай занавесай».
1 Канцэпцыя Міжмор’я, папулярная ў другой палове 1940-х гг., зьявілася сярод польскіх эміграцыйных колаў і азначала аднаўленьне фэдэрацыі, прынамсі народаў, што насялялі Усходнюю Эўропу ад Балтыйскага да Чорнага мора (іншымі словамі, аднаўленьня Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.). Некаторы час падтрымлівала канцэпцыю Міжмор’я Рада БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам.
2 Клюб «Прамэтэй» быў створаны ў першай палове 1950-х гг. як супрацьвага Камітэту народаў Расеі, які не прызнаваў права нацый, што ўваходзілі ў СССР, на самавызначэньне да перамогі над бальшавізмам. «Прамэтэй» аб’ядноўваў «нярускія» эмігранцкія суполкі.
3 Антыбальшавіцкі блёк народаў — антыкамуністычная арганізацыя, што аб’ядноўвала эмігрантаў з былога СССР і краін сацлягеру Ус­ходняй Эўропы і Азіі. Створана ў 1946 г. Дзейнасьць зводзілася да правядзеньня рознага кшталту канфэрэнцый і адсылкі мэмарандумаў. Бела­русы спынілі супрацоўніцтва з АБН у 1970-х гг., калі пабачылі, што ўдзел адымае шмат грошай (выдаткі на канфэрэнцыі ў Паўднёвай Амэрыцы і Азіі, а таксама штогадовыя складкі).
Усе яны маюць пазітыўныя для нас бакі. Учытваючыся ў ix, мімаволі прыходзіць на думку гісторыя беларускага народу, што ў сваей прышласьці таксама шукаў забясьпечаньня ў саюзах з іншымі дзяржавамі, а перадусім з Польшчай. Заглянем у гісторыю.
КРЭВА
У XIII ст. цэнтр беларускае дзяржаўнасьці перанёсься з Полацку ў Наваградак, а пасьля ў Вільню4, дзе захаднія беларускія плямёны стварылі моцны дзяржаўны арганізм пад назовам Вялікае Княства Літоўскае.
У часы найбольшае свае магутнасьці, за часоў Кейстута і Альгерда, беларусы давалі ня толькі надежны адпор усім ворагам, але нават самі пашырылі значка свае межы на ўсход і поўдзень коштам Расеі і Украіны. Аднак вынікнуўшыя непаладкі ўнутры дзяржавы пасьля сьмерці Альгерда не дазволілі далей разьвівацца так слаўна пачатай справе.
Скарысталі з гэтае нагоды нашыя ворагі — Масква і нямецкія ваенныя Ордэны, і пачалі з большай сьмеласьцю нападаць на беларускія землі, пагражаючы цэласьці Вялікага Княства. Тады беларускім дзяржаўным мужам прыйшла думка піукаць забясьпе­чаньня сваёй цэласьці ў хаўрусе з іншай загрожанай дзяржавай. Так паўстала ў 1385 г. вунія Вялікага Княства Літоўскага (Бела­рускага) з Польшчай. Акт злучэньня дзяржаваў быў падпісаны ў мясцовасьці Крэва. На аснове гэтае вуніі Беларусь (Вялікае Княс­тва Літоўскае) і Польшча мелі тварыць адну вялікую злучаную дзяржаву, на роўных правох для абодвух народаў. Аднак у практыцы гэта была інкарпарацыя Вялікага Княства да Польшчы.
Як бачым, сама добрая ідэя супольнае абароны абодвух народаў ад супольных ворагаў, праз памылкі нашых дыпляматаў, што на загад Ягайлы падпісалі патрэбныя акты, і цераз вышэйшасьць польскае дыпляматыі, што змагла абаламуціць беларускіх князёў, сталася згубнай для нашай дзяржавы.
ГАРОДЛЯ
На шчасьце, знайшоўся ў Вялікім Княстве Літоўскім (Беларускім) чалавек, што не дапусьціў зьдзейсьненьня пастановаў
4У пачатку XIV ст. (у 1323 г.).
Крэўскае вуніі. Быў ім вялікі князь Вітаўт, што выявіў надзвычайныя здольнасьці як у галіне вайсковай, так і палітычнай. Часы ягонага панаваньня зьяўляюцца сьветлай старонкай беларускае дзяржаўнасьці. Стаўшы на чале незадаволеных крэўскай умовай князёў, ён прымусіў Ягайлу аддаць яму Вялікае Княства як суверэнную дзяржаву. Тым самым Крэўская вунія фактычна перастала існаваць.
Выкарыстоўваючы некаторыя цяжкасьці Вітаўта ў змаганьні з татарамі, палякі не дазволілі сабе на поўную страту Вялікага Княства.
Праз паражэньне Вітаўта ў бітве з татарамі над ракой Ворсклай і супольную перамогу беларуска-польскіх войскаў над крыжаносцамі над Грунвальдам5, палякі дабіліся таго, што ў 1413 г. была падпісаная ў Гародлі новая, т. зв. Гарадзельская вунія Літвы (Беларусі) з Полыпчаю. На аснове гэтай вуніі літоўскія баяры забавязваліся бяз ведама палякаў не выбіраць сабе новага князя, а палякі бяз ведама беларусаў — не выбіраць сабе новага караля.
Умову тэту асабліва падтрымлівалі жамойты, таму што яны, як каталікі, атрымалі цяпер асаблівыя прывілеі.
Падзел Вялікага Княства на каталікоў — больш упрывілеяваных — і праваслаўных быў вялікім дасягненьнем польскае дыпляматыі, бо разьбіў Беларусь на два варожыя абозы і зрабіў яе болып падатнаю на польскія ўплывы.
РОЎНЫЯ 3 РОЎНЫМІ, ВОЛЬНЫЯ 3 ВОЛЬНЫМІ
Крэўская вунія была тым ключом, што адчыніла дзьверы польскай экспансіі на беларускія землі. Гарадзельская вунія замацавала гэтыя адчыненыя дзьверы для далейшага бесьперашкоднага ўтручваньня палякаў у нашыя справы.
Найбольш падатным элемэнтам на польскія ўплывы аказаліся ахрышчаныя на каталіцтва жамойты, супраць палякаў заўсёды энэргічна выступалі беларусы.
Ідэалам палякаў было зрабіць з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага «адно цела, адзін народ, адну дзяржаву», беларусы ж трымаліся ідэі дзьвюх самастойных дзяржаваў, злучаных пэрсанальнай вуніяй для лепшай абароны перад ворагам.
Пакуль польскія каралі з роду Ягайлавічаў не клапаціліся аб патомстве, для іх нават карысна было ўтрымаць пэўную
3У 1399 і 1410 гг. адпаведна.
самастойнасьць Вялікага Княства як сваёй фактычнай айчыны. Калі на пасад польскі ўступіў Зігізмунт Аўгуст6 [1548], выбраны адначасова і Вялікім Княствам Літоўскім, сытуацыя зьмянілася.
Зігізмунт быў бязьдзетным і страціў надзею атрыманьня патомства. Па яго сьмерці вунія магла аўтаматычна распасьціся, таму цяпер як кароль, так і польскія дзяржаўныя мужы пачалі ўсімі сіламі старацца канчаткова зьліць Карону (Польшчу) і Вялікае Княства ў адну непадзельную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
Большасьць беларускіх магнатаў была супраць вуніі, аднак дробная шляхта, змучаная вайною з Масквой, ставілася да саюзу з Польшчай прыхільна, спадзяючыся ад яе вайсковае дапамогі.
Для палагоджаньня гэтае справы ў 1569 г. быў скліканы сойм у Любліне. Пачаўся ён з абапольнага высьмейваньня беларускімі магнатам! «пратухлых дакумэнтаў» папярэдніх вуніяў і польскіх дамаганьняў вуніі.
Аднак маючы на сваёй старане караля, палякі канчаткова пастанавілі дабіць торгу і злучыць Вялікае Княства з Польшчаю за ўсялякую цану.
Беларускія магнаты, бачачы, што справа йдзе не па іх дум­ках, сарвалі сойм і выехалі з Любліна. Тады палякі пастанавілі правесьці вунію пры дапамозе дробнай шляхты, пераважна з Украіны.
Першым актам Люблінскага сойму было беспасярэдняе прылучэньне да Полыпчы ўсіх украінскіх земляў, што нале­жал! да Вялікага Княства Літоўскага. Бачачы гэта, беларускія паслы вярнуліся ў Люблін, каб ратаваць сытуацыю. Тады ім падсунулі гатовыя, раней уложаныя ўмовы вуніі і сказал! на ix прысягаць.
Дарэмна ў палкай прамове Юры Хадкевіч7 выказваў каралю, якая крыўда дзеіцца Вялікаму Княству, дарэмна беларускія паслы на каленях прасілі караля не прысягаць на вунію. Кароль быў непахісны, і 1 ліпеня 1569 г. была запрысяжана г. зв. у гісторыі Люблінская вунія. Самастойнасьць Вялікага Княства перастала фактычна існаваць.
Як цень самастойнасьці засталіся Вялікаму Княству асобны скарб і асобнае войска, урадавая беларуская мова і нутраное самаўрадніцтва.
6 У беларускай традыцыі — Жыгімонт Аўгуст (1520-1572).
7 У сучаснай беларускай гістарыяграфіі Рыгор Хадкевіч (7-1572(3)).
Ад гэтага часу існуе адна Рэч Паспалітая, што складаецца зь дзьвёх часьцін: Кароны (Польшчы) і Літвы (Беларусі). На чале стаіць супольна выбіраны кароль, што зьяўляецца адначасна і вялікім князем. У Літве ўведзены такія самыя ўрады, як былі ў Кароне. Вунія гэтая названая вуніяй «роўных з роўнымі, вольных з вольнымі».
Люблінская вунія так моцна абмежавала самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага, што ў далейшым цяжка гаварыць пра яго як пра асобную дзяржаву.
Праўда, яшчэ пасьля вуніі Вялікае Княства доўга выяўляла сваю беларускую гаспадарсьцьвенную, культурную і эканамічную жыцьцёвасьць, але гэта было ўжо дагараючае полымя даўняй вялікасьці.
У 380-ю гадаўшчыну Люблінскай падзеі мімаволі прыходзяць на думку сяньняшнія тэорыі фэдэрацыяў дзяржаваў, уякіх мела б калісь знайсьці сабе месца вольная Беларусь. Многа з іх ужо сяньня насувае сумнівы, што да іх шчырасьці, але, навучаныя гісторыяй, беларусы павінны перш добра падумаць, пакуль прымуць адну з найбольш карысных нам формаў дзяржаўных сувязяў.
Беларускі эмігрант. 1 кастрычніка 1949 г. № 9 (20).
АЛЕЙЗА ПАШКЕВГЧ (ЦЁТКА) — ПАЭТ-РЭВАЛЮЦЫЯНЕР
Нацыянальнае і сацыяльнае паложаньне беларуса на пераломе XIX і XX ст. было вельмі цяжкое. Пазбаўленыя свае дзяржавы і зраўняныя ў правох з каляніяльнымі народамі, беларусы душыліся ў ціскох царскіх ураднікаў. Адабралі ім ня толькі родную мову, выкідаючы яе са школаў і афіцыйнага жыцьця, але нават пазбавілі іх нацыянальнага назову. Мянушка «тутэйшы» — гэта назоў беларуса з часоў найбольшага на­ступу царскае рэакцыі на беларускія землі. 3 сацыяльнага ж боку беларускі селянін, гэтая аснова нашае нацыі, уціснуты ў вузкія палеткі і шнуры, вёў паўгалоднае існаваньне. Беручы гэта пад увагу, нам ясна, чаму беларускія адраджэнцы заўсёды спалучалі ў сваёй нацыянальнай барацьбе з акупантам два асноўныя элемэнты: нацыянальны і сацыяльны. Гэтыя два элемэнты былі праводнай ідэяй у жыцьці нашае вялікае паэтэсызмагаркі Цёткі.
Сапраўднае прозьвішча яе было Алейза Пашкевіч. Нарадзілася яна ў 1876 г. у фальварку Стары Дуб8 Лідзкага павету. Маленства дало ёй цьвёрдую школу жыцьця. Да 10 год яна выхоўвалася ў дзеда, які ўзяў яе да сябе, каб аблегчыць многасямейнага бацьку Алейзы, беднага селяніна. Далёка ад сям’і, пад апекай суровага дзеда, у яе вырабіўся характар, прывыкшы палягаць толькі на собскія сілы. Вярнуўшыся дамоў пасьля сьмерці дзеда, яна ўзялася інтэнсіўна за навуку і, крыху падвучыўшыся ў вандроўных настаўнікаў, выехала ў Вільню,
8 Паводле афіцыйнай вэрсіі Алаіза Пашкевіч нарадзілася ў маёнтку Пешчын Лідзкага павету (сёньня Шчучынскі р-н Гарадзенскай вобл.). Гл.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Мінск, 2003. С. 101-102. Аднак, чытаючы гэты і іншыя артыкулы А. Грыцука, трэба памятаць наступнае: усе тэксты праз брак крыніцаў ці іх поўную адсутнасьць (засталіся на Бацькаўшчыне) пісаліся па памяці, таму ім і ўласьцівыя памылкі.
дзе паступіла ў 4-ю клясу жаночае гімназіі Празоравай 9. Зарабляючы цяжка на штодзённы хлеб і аплату за навуку, Алейза Пашкевіч захварэла на сухоты і была вымушана пакінуць шко­лу ды паехаць на вёску настаўнічаць. Паправіўшы крыху здароўе, яна ізноў вярнулася ў Вільню і, вучачыся зь перапынкамі, скончыла гімназію ў 1901 г. Пасьля гадавога перапынку Алейза выяжджае ў Пецярбург і паступае на Вышэйшыя пэдагагічныя курсы Лесгафта. Мыцьцём падлогаў і лекцыямі яна зарабляе цяжкі грош, каб аплаціць сьціплы харч, школу і беднае памешканьне на падстрэшніцы. У 1904 г. Алейза вяртаецца ў Вільню і стае адразу адным з найактыўнейшых сяброў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Тут яна начала друкаваць свае вершы ў беларускіх газэтах «Наша доля» й «Наша ніва». Акрамя гэтага легальнага друку, яна пісала запальныя вершы-праклямацыі і распаўсюджвала іх нелегальным спосабам, друкуючы на шапірографе, што перахоўвала ў сябе для друкаваньня лістовак Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Папулярнасьць Алейзы ў Вільні была велічэзная. Сьведчыць аб гэтым хаця б факт, што ў 1905 г. яна была выбраная дэлегаткай на Усерасейскі зьезд жанчын у Маскву. У сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці Алейза заўсёды выступав як прадстаўніца паняволенага беларускага народу. Яе нацыянальная сьведамасьць вырасла зь зярна, пасеянага Францішкам Багушэвічам, пазьней прызнаным бацькам беларускага адраджэньня. Аб гэтым яна так піша ў прадмове да свайго зборніка вершаў «Скрыпка беларуская», што выйшаў пад псэўдонімам Мацей Крапіўка: «Доўга я гадаў і думаў, як сябе назваць, ці то палякам, ці літоўцам, бо слова “тутэйшы” мне ніяк не смакавала. I так колькі год я хістаўся, то на адну, то на другую сторану, аж покі не папала мне ў рукі “Дудка” Мацея Бурачка (Ф. Багушэвіча). Яна-то мне сказала, што хто гаворыць па-тутэйшаму, па-мужыцку, значыць — ён гаворыць па-беларуску, а хто гаворыць па-беларуску, той беларус. Прачытаўшы тую “Дудку”, я сказаў: дзякую табе, М. Бура­чок, чэсьць і слава твайму слову. А ты, дудка, грай, і мне голас дай. 3 таго дня пачаў я майстраваць інструмэнт. Выйшла з-пад рук скрыпка».
Дзейнасьць Алейзы Пашкевіч як на грамадзкім, так на літаратурным полі хутка зьвярнула на сябе ўвагу царскай паліцыі, і маладой паэтэсе цесна зрабілася на вялічэзных прасторах Pacei.
9 Маецца на ўвазе Віленскае сямікляснае вучылішча В. Прозаравай, якое А. Пашкевіч скончыла ў 1901 г.
Перайшоўшы на нелегальны стан, яна хутка была вымушаная пакінуць Беларусь і выехала за мяжу ў Аўстрыю.
Адбіўшыся ад беспасярэдняга ўдзелу ў буйным рэвалюцыйным жыцьці на Бацькаўшчыне, Алейза змагла больш часу прысьвяціць сабе. Для папаўненьня асьветы яна паступае ў Львоўскі ўнівэрсытэт. 3 Львова пераяжджае ў Кракаў, дзе канчае філялягічны факультэт Ягайлаўскага 10 ўнівэрсытэту. У Аўстрыі Алейза Пашкевіч выйшла замуж за летувіса інжынэра [Стэпонаса] Кайрыса.
Жыцьцё на чужыне было надта цяжкое для паэтэсы. Зьмяніўшы прозьвішча на мужавае, яна ў 1912 г. вяртаецца ў Вільню", каб прадаўжаць далей палітычна-грамадзкую дзейнасьць, арганізуючы школы і ведучы ўсьведамляючую работу сярод беларускіх сялян.
Вайна 1914-1918 гадоў перарвала маладое яшчэ жыцьцё паэтэсы. Як мэдычная сястра яна паехала працаваць у шпіталь, каб ратаваць беларускіх сялян ад эпідэміі тыфусу. Заразіўшыся сама гэтай хваробай, яна памерла 5-га лютага 1916 г.
Алейза Пашкевіч Цётка ўсё сваё жыцьцё прысьвяціла служ­бе беларускаму народу. Яму аддала свае арганізатарскія здольнасьці, для яго выгалошвала палкія прамовы на незьлічоных мітынгах, яму сьпявала яе муза. Здавалася б, адкуль бярэцца сіла ў гэтай кволай, вымучанай хваробай жанчыны? Сапраўды, сілы паэтэсы былі неабыякія. Калі Іван Франко назваў Лесю Украінку адзіным мужчынам таго часу на Украіне, то на Беларусі гэтыя самыя словы можна аднесьці да Цёткі, бо сапраўды яна была сільнейшая духам за ўсіх мужчын у той раньні пэрыяд нашай вызвольнай барацьбы.
Літаратурная спадчына невялікая, але варта таго, каб яе вывучаць. Як ува ўсім яе жыцьці, так і тут выразна адчуваюцца два элемэнты: рэвалюцыйна-сацыяльны і рэвалюцыйна-нацыянальны. Абодва гэтыя элемэнты так цесна з сабой зьвязаны, што амаль немагчыма разьбіраць іх асобна.
Найвыдатнейшымі творамі рэвалюцыйна-сацыяльнага тыпу будуць «Прысяга над крывавымі разорамі», «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» і «Ласы».
«Прысяга над крывавымі разорамі» напісана прозаю, гэта мастацкае абагульненьне ўмоў жыцьця беларуса-селяніна,
І0Правільна: Ягелёнскага ўнівэрсытэту.
11 Да гэтага яна з год езьдзіла з вандроўным тэатрам Ігната Буйніцкага
па Беларусь
якому на яго шнуры-палетку было «Вузка! цесна! мала!». Разьвязку гэтага пытаньня Цётка бачыла толькі ў рэвалюцыі ўсіх клясаў. Над разорамі, напоўненымі крывёю, салдат, пара­бак і работнік прысягаюць даць народу справядлівасьць: «Мы дамо! Мы сіла! Мы права!». А калі Астап пытаецца, адкуль узяць так патрэбную селяніну зямлю, увесь народ адказвае: «Глядзеце, во прасторы, во нівы, во лясы! Усё гэта ваша!». Сон Мацея з «Прысягі над крывавымі разорамі» — гэта такі моцны паэтычны вобраз, які стварыць мог толькі паэта неабыякавае сілы.
Яшчэ адзін нявымоўна сільны паэтычны вобраз стварыла Цётка ў вершы «Мора». Мора — народ бунтуецца супраць Бога — пара.
Мора злуе, крэпнуць хвалі, 3 дзікім шумам бераг рвуць;
Гром грыміць у сіняй ральлі, 3 мора брызгі ў неба б’юць.
Бой распачаўся. Паэтка чакала такога бою, верачы, што ён прынясе вызваленьне беларускаму народу.
Такі бой вякамі жджэцца. Такі бой гігантаў дасьць, Ў такім боі толькі грэцца. Ў такім боі толькі пасьць!
Паэтэса не дачакалася выніку бою. Рэвалюцыя 1905 г. не прынесла зьдзяйсьненьня ідэалаў. Але бой трываў і трывае далей.
Вузкія рамкі гэтага артыкулу не дазваляюць на разгляд іншых, вельмі моцных рэвалюцыйных вершаў, таму спынімся толькі на гэтых.
Уся сіла паэтэсы выплывала толькі з адной крыніцы. Гэтай крыніцай была доля беларускага народу. Калі яна заклікала да барацьбы ўсе паняволеныя народы, а нават сам расейскі народ супраць цара («Хрэст на свабоду»), то яна верыла, што ў гэтай барацьбе паўстане вольная Беларусь. Гэтай ідэяй яна толькі і жыла.
Веру, братцы, людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон. На сьвет божы шырэй глянем, Век напіша наш закон.
Вера белоруса
Гэтую веру хацела паэтэса пераліць у свой народ. Праўда, паражэньне рэвалюцыі 1905 г. на кароткі час прыгнобіла Цётку, так што ёй здавалася, быццам бы
I песьні заціхлі, і сьмеху ня відна,
I дзеці старэнькімі сталі;
I ноты вясёлы музыкам браць стыдна, Радасны струны парвалі.
Небывалыя часы
Але тэта ненадоўга. Яна хутка ізноў перайшла да таго баявога, аптымістычнага настрою, бо «скора прыйдзе вясна» і будзе «скарэй, лягчэй рваць ланцуг цемнаты».
Акрамя паэта-рэвалюцыянера Цётка была яшчэ глыбокім лірыкам-філязофам. Апавяданьне «Міхаська», што нагадвае нам цудоўную старагрэцкую легенду аб Івікавых жураўлях, да глыбіні кранае нашае сэрца доляй беднага хлопчыка-сіраты і яго любоўю да жураўлёў. Вобраз сьмерці хлопчыка, напісаны з проста балючай акрэсьленасьцю і праўдзівасьцю, належыць да пэрлаў нашае лірыкі ў прозе. Апавяданьне «Лішняя» ўзбуджае ў нас рэфлексіі над дарогамі, якімі ходзяць шчасьце і няшчасьце паміж людзьмі. Як жа часта на няшчасьці аднаго чалавека будуецца шчасьце другога.
Зьмест апавяданьня «Зялёнка» нагадвае нам гісторыю барацьбы з жыцьцём самое паэтэсы. I яна, як Зялёнка, цяжка змагалася з доляй, каб здабыць асьвету. I яна, як Зялёнка, хворая на сухоты, у цяжкіх часох пецярбурскага жыцьця час­та адбягала думкай у «цудоўны час свайго маленства». Узгадаваўчым ёсьць апіс салідарнасьці паміж студэнтамі, што да апошняй хвіліны не пакідаюць сяброўкі.
Акрамя лірычнай прозы, Цётка пакінула нам таксама колькі цудоўных паэзіяў. Найлепшыя зь ix — гэта «3 чужыны» i «Грайка». Блізкі па зьместу верш «3 чужыны» навейвае нам, як і паэтэсе, успаміны аб родным краі, «гдзе усё, усё чыста вярнуцца заве».
Верш «Грайка» — гэта адзін зь лепшых вершаў ня толькі нашай, але й сусьветнай літаратуры. Жаль за адыходзячым жыцьцём, пакора перад няўмольна надыходзячай сьмерцю вы­казаны так глыбока і так проста, як толькі можа выказаць паэта найвялікшай клясы. Паэтэса верыць, што праца яе ня пойдзе на марнае, што, можа, хтось скруціць жалейку з дрэўца, вырасшага на яе магіле, і так зайграе, «што ўсенька зямелька пачуе мой водгалас шчыры».
Заўчасная сьмерць перарвала маладое жыцьцё паэтэсы. Літаратурная спадчына яе хоць невялікая колькасна, але багатая тэматыкай. Разам зь Цёткай у беларускай літаратуры загучэлі новыя гукі — гукі рэальнай барацьбы за правы народу. Літаратура наша перайшла з тэматыкі чыста ўсьведамляючай і прабуджаючай народ на тэматыку змаганьня за «беларускую праўду».
Прадаўжаючы традыцыі Багушэвіча ў карыстаньні народнай лексыкай і народнымі вобразамі ў літаратурнай творчасьці, яна праклала далейшы шлях для разьвіцьця беларускай літаратурнай мовы. У тым яе вялікая літаратурная заслуга. 3 грамадзкага ж боку Алейза Пашкевіч (Цётка) засталася ў нас у памяці як палымнеючая змагарка-рэвалюцыянерка за беларускі народ у найранейшы пэрыяд ягонага адраджэньня.
Беларускі эмігрант. 16 лютага 1950 г. № 2 (24).
ФРАНЦІШАК СКАРЫНА
Адкрыцьцё новых зямель, вынаходкі ў розных галінах навукі і вялікая рэфармацыя філязафічнай думкі ўскалыхнулі ўсімі, здавалася тады, непарушнымі законамі як навуковага, так і палітычнага жыцьця канца XV-XVI ст. Вялікія вучоныя таго часу Мэлянхтон і Эразм з Ратэрдаму парвалі ланцугі ўсемагутнага схалястызму і адчынілі навуцы дзьверы да новых вышынь.
Гэтая рэвалюцыя ў навуцы, што ўзяла свой пачатак у Нямеччыне, хутка ахапіла ўсю перадавую інтэлігенцыю тагачаснага кулыурнага сьвету. Нічога дзіўнага, што ахапіла яна й Бе­ларусь, найболып культурную краіну сярод народаў Усходняй Эўропы. Кім для Заходняй Эўропы бьіў Эразм з Ратэрдаму, тым для Усходняй Эўропы быў доктар Францішак — Юры Скарына са «слаўнага града Полацка».
Навуку атрымаў ён у Кракаўскім і Падуанскім унівэрсытэтах. У Кракаве атрымаў першую навуковую ступень бакалаўра, а ў Падуі — доктара філязофіі. Прыяцель вялікага Капэрніка, Марціна Лютара і Вялікага Майстра Прусіі Альбрэхта, Францішак Скарына, як і ўсе людзі, што перарасьлі далёка розумам сваё пакаленьне, цярпеў перасьледы ад сваіх адсталых сучасьнікаў, так што часамі мусіў нават уцякаць з Бацькаўшчыны, ратуючы сваё жыцьцё.
Скончыўшы навуку ў Італіі, Скарына пераяжджае ў Прагу, дзе становіцца да працы над ажыцьцяўленьнем сваёй ідэі — зрабіць беларускаму народу даступнаю навуку ў яго роднай мове. У той час пануючай у навуцы была лацінская мова, але яна была знаная толькі невялічкаму дружку найболып асьвечаных людзей, таму Францішак Скарына паставіў сабе за мэту перш за ўсё перакласьці навуковыя кнігі на беларускую мову, «абы брація мая Русь, людзі і паспалітыя чтучы маглі ясьней разумеці».
6 жніўня 1517 г. ёсьць вялікай датам у гісторыі беларускае культуры. У гэны дзень паявілася першая друкаваная на беларускай мове кніжка «Псалтыр». Прызначыў гэтую кнігу Францішак Скарына «детем малым, як палаток всякое добрае навукі, граматы, ежэдобре чэсці і мовіць вучыць». Між 1517 і 1519 гадамі Скарына выдаў у Празе яшчэ 22 кнігі «Бібліі». У гісторыі сусьветнае друкаванае кніжкі беларуская «Біблія» Скарыны займае трэцяе месца пасьля нямецкай і чэскай.
Але жыцьцё ў Празе не адказвала плянам Францішка Скары­ны. Ён сумаваў за Бацькаўшчынаю, «ібо люді, ікдзе зрадзіліся, к таму месту велікую ласку імаюць». Пераехаўшы ў Вільню, Скарына адразу ўзяўся за арганізацыю друкарства ў Беларусі. У доме віленскага бурмістра Якуба Бабіча і пад ягонаю пратэкцыяй ён залажыў, пры дапамозе мясцовага раднага Багдана Онькава, першую ўва ўсёй Усходняй Эўропе друкарню.
У 1525 г. Францішак Скарына выпусьціў у сьвет друкаваную кнігу «Апостал» і пазьней «Малую падарожную кніжыцу», у склад якое ўвайшлі: Акафіст, Псалтыр, Часаслоў, Шэстаднеў, Каляндар і Пасхалія. Кнігі, выдрукаваныя Скарынаю, ішлі ў Маскоўшчыну і на Украіну, да паўдзённых славян і на заходнія рынкі, разносячы славу беларускае культуры й мовы як першыя друкаваныя кнігі ва Усходняй Эўропе і адны з першых ва ўсім сьвеце.
Францішак Скарына ня толькі ўславіўся як першы друкар ва Усходняй Эўропе, але і як вялікі вучоны тагачаснасьці. Ен быў наскрозь прасякнуты ідэямі гуманізму і пашыраў іх на сваёй Бацькаўшчыне Беларусі. Слава яго выйшла далёка па-за межы Беларусі.
Усе вялікія гуманісты першай паловы XVI ст. ганарыліся знаёмствам з выдатным беларускім вучоным. Ён першы на той час ня толькі словам, але і чынам шырыў ідэю, што навука павінна быць даступная ня толькі выбранай клясе народу, але і «люду паспалітаму». Яго думкі і выказваньні пра роўнасьць усіх людзей перад Богам і правам перарастаюць на колькі пакаленьняў усе найсьмялейшыя выказваньні ягоных сучасьнікаў. За гэта наш першы дэмакрата прыдбаў сабе, акрамя славы й прызнаньня ўсяго вучонага сьвету, шмат ворагаў.
Першымі выступілі духоўныя абодвух абрадаў. У 1520 г. каталіцкія манахі засудзілі Скарыну на спаленьне. Хаваючыся ад перасьледу, Скарына ўцёк у Прусію пад ахову вялікага Майстра Крыжаносцаў Альбрэхта, які сам быў захоплены ідэямі гуманізму, а пазьней прыняў пратэстантызм.
Вярнуўшыся ў Вільню, Скарына працягваў сваю працу над друкаваньнем кнігаў у роднай мове, але ў 1530 г. спалілі ягоную друкарню разам з кнігамі праваслаўныя манахі.
Аднак гэта не ўстрымала яго ад працы. Скарына, хоць і меў магутных знаёмых, пражыў апошнія гады свайго жыцьця ў вялікай бядзе, бо ўсе грошы выдаваў на перапісваньне і выдаваньне кніжак.
Пішучы гэты кароткі артыкул з нагоды 425-й гадавіны выданьня першае друкаванае кніжкі на Беларусі і 433-й гадавіны выданьня наагул першае беларускае кніжкі, варта зацеміць, што жыцьцё і творчасьць нашага вялікага суродзіча Францішка Скарыны ня ёсьць поўнасьцю дасьледаваныя і чакаюць яшчэ на свайго гісторыка.
Беларускі эмігрант. 30 верасьня 1950 г. Ns 8 (30).
БЕЛАРУСЬ У Х-ХП СТАГОДЗЬДЗЯХ 12
Мала хто ўжо сягодня сумняваецца ў існаваньні асобных народаў — беларускага, украінскага і расейскага, а сярод заходняга сьвету, асабліва англа-саксонскага, усьцяж яшчэ пануе неправідловая думка, што гэтыя народы такія блізкія, што амаль немагчыма іх разьдзяляць i што сужыцьцё гэтых народаў у супольнай дзяржаве ёсьць гістарычнай канечнасьцю. Многа яшчэ заходніх навукоўцаў пры разгляданьні гісторыі Pacei ідуць дарогай ад Кіева праз Маскву, Петраград і ізноў да Масквы, сьцьвярджаючы цягласьць гісторыі Расеі ад Кіеўскай Русі і спадкаемства на ўсе ўсходнеславянскія народы. Яскравым прыкладам гэтага ёсьць гісторыя Расеі швайцарскага вучонага, які дзеліць гісторыю Расеі на чатыры пэрыяды: Русь Кіеўскую, Русь Маскоўскую, Русь імпэрыялістычную і Русь камуністычную. Коратка ён фармулюе ў гэтых высновах «цягласьць і непадзельнасьць рускага народу». Гэта нас ня дзівіць, бо заходні навуковы сьвет праз сотні гадоў пераважна карыстаўся працамі расейскіх «дзяржаўных» гісторыкаў, на іх вырабляў свой погляд, так што нават сягоньня ў многіх заходніх унівэрсытэтах «ex katedra»13 падаецца веда аб непадзельнасьці народаў Pacei. Дык трэба нам усюды і заўжды цьвердзіць, што такі погляд на гісторыю ёсьць шкодны для незалежніцкіх памкненьняў славянскіх народаў беларусаў і ўкраінцаў, адначасна шкодны і для навукі, бо нязгодны з праўдай.
Украінцам ведамая сапраўдная гісторыя ўкраінскага народу і яго адмежаванасьць ад расейскага народу, піто стварыўся найменш тры стагодзьдзі пазьней, але мала хто ведае з украінцаў, асабліва з гісторыкаў, што беларусы вытварылі сваю нацыю
12 Асобныя часткі гэтага артикулу надрукаваныя ў газэце «Беларускі эмігрант», пачынаючы ад № 2 (40) за 1952 г.
13 3 англ, ex cathedra. Тут — з прафэсарскай (лектарскай) катэдры, аўтарытэтна.
калі не раней за ўкраінцаў, то ў тым самым часе, гэта значыць на тры стагодзьдзі раней.
Беларускі народ утварыўся з пяці набліжаных сабе крэўна пяці плямёнаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў і севяранаў.
Крывічы, найбольшае беларускае племя, займалі прасторы ад верхняга Нёману, верхняга Дняпра, верхняй і сярэдняй Дзьвіны (заходняй) аж да Волгі; дрыгавічы — над рэчкаю Прыпяць (яе вярхоўя, пазьней левы бераг аж да Сожы), радзімічы — у вілах Сожы і Дняпра, вяцічы — над верхняй Акой і Дзісной, севяраны — больш на поўдзень ад вяцічаў у вілах Дзісны і Дняпра. Ня ўсе гэтыя плямёны ўвайшлі ў склад сягодняшняга беларускага народу. Севяране часткова ўвайшлі ў склад украінскага на­роду, а вяцічы ўвайшлі да расейцаў. Такое распаложаньне беларускіх плямёнаў мы знаходзім ужо ў XI стагодзьдзі.
Адкуль прыйшлі беларускія плямёны на гэтыя землі, цяжка сягоньня сказаць. Калі прыняць за правідловую тэорыю, што калыскай славян ёсьць Піншчына — зямля дрыгавічоў і Меншчына — крывічоў, то беларусы на сваіх землях гаспадараць дзесь ад апошняга веку дахрыстовай эры.
Ёсьць многа розных тэорыяў аб калысцы славян. Нідэрм уважае, што яна знаходзілася між Прыпяцьцю, Карпатамі, Віслай і Дняпром. Грушэўскі расшырае гэтыя граніцы аж да Валдайскіх гор. Ёсьць спробы чэскіх археолягаў шукаць прабацькаўшчыну славян на тэрыторыі лужычанаў. Нямецкі вучоны Потэ даказвае, што прабацькаўшчынай арыйцаў, а гэтым самым і славян, ёсьць Піншчына і Меншчына. У кож­ным выпадку ёсьць асновы думаць, што беларусы з’яўляюцца адным з найбольш аседлых славянскіх плямён, і сваю бацькаўшчыну Беларусь засяляюць ад часоў, да якіх толькі можа сягнуць навука на гэтыя землі. Беларусы ёсьць аўтахтонамі на сваёй зямлі.
Спосабам заняткаў, звычаямі і культурай беларусы ня розняцца ад іншых славянскіх народаў. Спачатку займаліся рыбалоўствам, паляваньнем, пчалярствам, пазьней і земляробствам. Апрача гэтага, займаліся хатнім промыслам, рамесьніцтвам, асабліва ткацтвам і ганчарствам. Беларусы жылі родамі і вялі пераважна супольную гаспадарку для цэлага роду. На чале роду стаяў выбраны агульным сходам старшыня, які ня толькі абмяжоўваўся кіраваньнем працы суродзічаў, але і быў ваенным камандзірам. Роды лучыліся ў плямёны, на чале якіх стаяў выбраны вечам правадыр і ваенны кіраўнік.
У справах вельмі важных племянны правадыр радзіўся з родавымі старшынямі або склікаў усеплемянныя сходы — веча.
Беларусь!, як і ўсе славяне, верылі ў несьмяротнасьць душы. У магілу памерлага чалавека клалі яго любімыя прадметы, жывыя істоты, а нават і людзей.
Беларусь! верылі ў сілы прыроды. Галоўнымі багамі былі бог грому Пярун, бог сонца Ярыла, Дажбог або Купала, бог ветру Стрыбог, было і многа іншых багоў меншага значэньня, або лясных, вадзяных ці хатніх бажкоў. Багам будаваліся сьвятыні, складаліся ахвяры з жывёл, земляробскіх пладоў ці нават ваеннапалонных.
На тэрыторыі Беларусі, як паказваюць раскопкі, насельніцтва жыло шмат тысяч гадоў таму назад.
На рацэ Сож у вёсцы Бердыжы адкрыта стаянка, узрост якой пад 25 тысяч гадоў, а ў Юравічах над Прыпяцьцю — пад 20 тысячаў.
Акрамя гэтых дзьвюх найстарэйшых стаянак, адкрыта на Беларусі каля 800 іншых стаянак з пазьнейшых часоў, што сьцьвярджаюць жыцьцё на землях Беларусі 7 тысяч—2,5 тысячы год назад. Стаянкі адкрытыя на рэках Сожы, Проні, Бесядзі, Іпуці, Дняпры, Прыпяці, Гарыні, Бярэзіны, Друці, Нёману і Бугу. Безумоўна, раскопкі не паказваюць, якой расы гэта былі людзі, аднак тэрыторыя Беларусі была прытулішчам чалавека ад часу яго з’яўленьня на зямлі. Гістарычныя даныя аб людзях, што пражывалі на гэтай тэрыторыі, знаходзяць з першага веку пасьля Хрыста з грэчаскіх і рымскіх крыніцаў— у Піліпа Старшага, Тацыта і другіх. Яны называлі славян венедамі.
Пра развіцьцё і стварэньне дзяржаўных арганізацыяў сярод беларускіх плямён ня маем дакладных вестак аж да X стагодзьдзя нашай эры. «Повесть временных лет» падае, што суседзямі беларусаў у той час былі: на поўдні — дулібы або бужане, далей на ўсход — дзераўляне і паляне, на ўсходзе — мешчэра і голядзь, на поўначы — славэны, латгола, сэмігола і жмудзь, на захадзе — яцьвягі.
Як ужо было ўспомнена, беларускія плямёны жылі доўгія часы сваім собскім жыцьцём, маючы сваіх князёў і свой дзяржаўны лад, што вельмі мала адрозьніваўся ад ладу іншых княстваў. У выпадку небясьпекі беларускія плямёны лучыліся да супольнай абароны.
Найбольшае племя крывічоў утварыла хутка наймацнейшы дзяржаўны цэнтр са сталіцай у Полацку, і кругом гэтага цэнтру гуртаваліся іншыя беларускія плямёны. Магчыма, што
на ўтварэньне палітычнага цэнтру ў Полацку паўзьдзейнічалі наезды норманаў, якія ад IX стагодзьдзя пачалі наяжджаць на паўночна-славянскія землі. Летапіс падае, што ў 859 г. варагі бралі даніну з чудзі, меры, весі, славенаў і крывічоў. Аднак імёны князёў, што панавалі тады ў Полацку, летапіс не ўспамінае. Летапіс гаворыць, што ўжо ў 862 г. варагі былі выгнаныя, але, паводле летапісу, успомненыя плямёны запрасілі да сябе княжыць Рурыка, Сінявуса і Трувера. Рурык засеў у Ладазе, Сінявус — у Белаазёры, а Трувер — у Ізборску. Гісторыкі ня вераць у гэтую гісторыю з «запросінамі» і лічаць, што норманы паўторна заваявалі гэтыя землі. 3 гэтага ўсяго аднак бачна, што зямля полацкая ня трапіла пад панаваньне варагаў. Таму ёсьць асновы верыць, што дынастыя князёў, што панавалі ў Полацку, паходзіць са старадаўняга крывіцкага роду. Больш-менш у тым самым часе норманы аднак захапілі ўладу над палянамі, заселі ў Кіеве і стварылі там моцную ўладу. Ведаючы значэньне гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», норманы стараліся захапіць уладу над усімі плямёнамі, што займелі прасторы на гэтым шляху; адсюль амаль безупынныя войны паміж цэнтрам варагаў Кіевам і наймагутнейшым княствам славянскім на поўначы — Полацкім. Асабліва добра гэта разумеў першы кіеўскі гісторык — князь Алег Вешчы, што на кароткі час аб’яднаў пад сваю ўладу ўсе славянскія землі ўключна з Полацкам. Аднак па сьмерці Алега ўсе беларускія плямёны вызваліліся, за выняткам Тураўскага княства, што заставалася і далей пад уладаю Кіева.
Першым гістарычным беларускім князем быў Рагвалод, княжыў ён у другой палове X стагодзьдзя і быў нашчадкам беларускіх князёў, што перад ім панавалі ў Полацку. Скарыстаўшы сварку між Рурыкавічамі — Уладзімерам і Яраполкам, Рагвалод далучыў да Полацка Тураўскае княства.
Аднак залежнасьць апошняга ад Полацка не трывала доўга. Уладзімер, аб’яднаўшы ўсе ўкраінскія плямёны, пачаў падбіваць пад сябе і іншыя ўсходнеславянскія плямёны. Прыйшло да барацьбы з Рагвалодам. Варажнеча паміж Уладзімерам і Рагвалодам асьпяваная ў старажытных песьнях як сумная гісторыя. Справа ішла аб руцэ надзвычайнай прыгажосьці князёўны, дачкі Рагвалода, гордай палачанкі Рагнеды. Да яе сваталіся абодва сыны Сьвятаслава — Яраполк і Ўладзімер. Рагнеда — князёўна старога княжацкага роду полацкіх князёў, не хацела выйсьці за Ўладзімера, які, як вядома, быў сынам Сьвятаслава і ключніцы Малушы. На Ўладзімеравае сватаньне яна адмовіла
па прычыне, што ня хоча разуваць рабыніча. Уладзімер разгневаўся і пайшоў у паход на Полацк: «Прыйшлі і горад абступілі кругом, і горад запалілі, Уладзімер князь перад народам забіў старого Рагвалода. “Потя” народ, княжну “поя”, “отыде в воласці своя”» (Шаўчэнка, падае за Грушэўскім).
Затрымаемся трохі на постаці Рагнеды таму, што яна займае вельмі пачэснае месца ў гісторыі Беларусі. Рагнеда сілком была прымушана стаць жонкай Уладзімера. Ад Уладзімера яна мела чатырох сыноў і дзьве дачкі. Рагнеда была хрысьціянкай; можна зразумець яе пачуцьці, калі мусіла быць жонкай у той час яшчэ паганскага Уладзімера, які, акрамя яе, па свайму звычаю прыдбаў сабе яшчэ некалькіх жанок. Гордая беларуска не магла гэтага перанесьці і задумала помсьціцца. Уначы, калі Уладзімер спаў, яна ўзяла меч і хацела яго забіць. У тым моманце прачнуўся князь і хапіў яе за руку. Рагнеда прызналася, што шукала пометы. Уладзімер вырашыў пакараць яе сьмерцю. Загадаў ёй убрацца як да шлюбу і чакаць яго. Калі ж вярнуўся зь мячом, каб забіць Рагнеду, спаткала яго неспадзяванка. У абарону маці выступіў іхні маленькі сын Ізяслаў, які сказаў: «Бацька, ці ты думаеш, што ты адзін тут?». Уладзімер таго не чакаў і няпэўна адказаў: «А хто ж бы цябе тут спадзяваўся?». Ня змог бацька падняць руку на малога рыцарскага абаронцу, бо і ў самога плыла кроў варагаў-рыцараў, таму, парадзіўшыся са старэйшымі баярамі, адправіў маці і сына на іх бацькаўшчыну — Полацкую зямлю.
Вярнуўшыся дамоў, Рагнеда, або, як яшчэ яе называлі, Гарыслава, распачала культурную працу сярод свайго народу, распаўсюджваючы хрысьціянства. Канец свайго жыцьця яна правяла ў Заслаўі і памерла манашкай у Заслаўскім манастыры, маючы імя Анастасіі. Ад Рагвалода да Ізяслава Полацк знаходзіўся пад уладай Кіева.
На Рагвалодзе закончыўся род князёў, што былі нашчадкамі чыстай крыві радзімы беларускай. Нідзе ня сказана, каб норма­ны апанавалі Крывіччыну і пасадзілі там сваіх князёў, як гэта было з Кіевам, Ноўгарадам ці іншымі гарадамі. Праўда, палачане плацілі даніну норманам, але ўсё ж заставаліся пад уладай сваіх князёў. Ізяслаў распачынае новую дынастычную лінію на Беларусі, хаця яна ўскосна і ёсьць лініяй Рурыкавічаў (Уладзімер, бацька Ізяслава, быў Рурыкавіч). Але ў народу было такое вялікае прывязаньне да старое дынастыі, што новы род князёў ад Ізяслава ніхто не называў Рурыкавічамі, але ўнукамі Рагва­лода альбо Ізяславічамі.
За часы Ізяслава амаль уся Беларусь сталася хрысьціянскай. Ізяслаў дбаў пра дабрабыт і культуру народу. Адзначаўся розумам і лагодным абыходжаньнем з людзьмі. Памёр у 1001 г.
Пасьля сьмерці Ізяслава на княжы сталец Полаччыны сеў князь Брачыслаў, сын Ізяслава (1001-1044). Княжаньне яго на Полацкім пасадзе — гэта безупынныя войны з Кіеўшчынай за Ноўгарад, Віцебск і Усьвяты. Гарады гэтыя былі вельмі важ­ным! гандлёвымі і культурным! пунктам!, і завалоданьне імі давала ключ да ўплываў ва ўсім усходнеславянскім сьвеце. На кароткі час Брачыслаў завалодаў Ноўгарадам (1021 г.), але кіеўскі князь зноў адбіў яго ў Полаччыны. У канцы заключыў дамову з Яраславам, у якой Віцебск і Усьвяты былі прызнаныя Брачыславу, а Яраслаў зракаўся ўсіх правоў на іх. Як за Ізяславам, так і за Брачыславам Полаччына ўтрымала сваю пэўную незалежнасьць, як палітычную, так і гаспадарскую.
Па сьмерці Брачыслава ў 1044 г. полацкім князем стаў Усяслаў, званы Чарадзеем. Гады яго княжаньня — гэта гады крывавага змаганьня за незалежнасьць Полаччыны. Кіеўскаму князю Ізяславу ўдалося на кароткі час заваяваць Полацк і ўзяць у палон Усяслава (1067). Нядоўга аднак Усяслаў быў у палоне, бо кіяўляне разгневаліся на свайго нялюбага князя Ізяслава, прагналі яго. А сваім князем паставілі Усяслава Чарадзея. Уся Русь любіла Усяслава ! расказвала пра ягоныя ваенныя паходы і адвагу. Не спадабаўся аднак Усяславу Кіеў, ён любіў сваю цяпер асірацелую Бацькаўшчыну і сумаваў за ёю, калі, як гаворыцца ў «Слове аб палку Ігаравым», чуў у Кіеве званы, якія білі на заютрань у Полацку. Таму неспадзявана пакінуў кіяўлянаў і ноччу ўцёк на родную Полаччыну. Канец панаваньня Ўсяслава — гэта найбольшы рост Полацкага княства.
Усяслаў памёр у 1101 г. Перад сьмерцю ён падзяліў Полач­чыну паміж сынамі, якіх меў сем: Рагвалода, Рамана, Барыса, Давыда, Расьціслава, Юрыя і Сьвятаслава.
Пасьля сьмерці Ўсяслава падзеленая Полаччына моцна аслабла. Трэба аднак адзначыць, што Полаччына, хаця і разьбітая на ўдзельныя княствы, адчувала, што яна творыць адну цэласьць і ў барацьбе зь іншымі князямі (ня полацкімі) высту­пала супольна і бараніла сваю незалежнасьць, асабліва перад Рурыкавічамі з Кіева.
Глеб, сын Усяслава Чарадзея, князь Мінскі (1118), доўга і ўпарта змагаўся з Алегам Сьвятаславічам Чарнігаўскім за Оршу і Капыль, а з Уладзімірам Манамахам — за Слуцк, Пінск і Тураў. У гэтым змаганьні на баку Глеба стаялі ліцьвіньі. Гэта
ёсьць першая ўзгадка аб адносінах крывіцка-літоўскіх. У 1119г. Глеб трапіў у палон да Манамаха і хутка ў Кіеве памёр. Мінскае і Турава-Пінскае княствы былі прылучаны да Кіева.
Барыс Полацкі меў больш шчасьця, бо яго княжаньне было больш спакайнейшым. Ён займаўся пераважна пашырэньнем культуры і асьветы ў Полаччыне. Заснаваў біскупства з першым сваім біскупам Мінай (у 1105 г.) і працаваў над умацаваньнем хрысьціянства. Памёр прыблізна ў 1128 г. У тым часе на Кіеўскім пасадзе сеў вельмі здольны князь Мсьціслаў I Вялікі (1125—1132). Яму ўдалося ня толькі заваяваць вялікую колькасьць колішніх кіеўскіх земляў, але і ўсю Беларусь (1129). Князі полацкія былі сасланыя ў Візантыю. На полацкі пасад Мсьціслаў пасадзіў свайго сына Ізяслава, але ў 1132 г. народ узбунтаваўся і прымусіў таго пакінуць Полацк.
Толькі Турава-Пінскае княства ўтрымала сваю незалежнасьць. Мсьціслаў памёр у 1132 г., і зь ім разляцелася яго дзяржава.
На полацкі пасад уступіў Усяслаў, сын Васілька Рагвалодавіча і праўнук Усяслава Чарадзея. Княжаньне Усяслава Васількавіча было прысьвечанае гаеньню ранаў, нанесеных панаваньнем кіеўскіх князёў. Усяслаў памёр у 1180 г. Летапіс піша, што народнае веча пасьля ягонае сьмерці не выбірала сабе князя цэлых дзесяць год (1180-1190), каб не зьневажаць нябожчыка.
Рэспублікай кіравала 30 старшын, выбраных вечам.
На гэтым фактычна канчаецца першы пэрыяд у гісторыі Беларусі. Для поўнасьці трэба яшчэ ўзгадаць пра іншыя беларускія землі, што вытварылі свае княствы, на чале якіх стаялі Рурыкавічы чыстай крыві і якія хаця не пэрыядычна, але ўсё ж такі доўгі час былі ў залежнасьці ад Кіева. Гэта былі ТураваПінскае княства і Смаленскае (крывіцкае). За Турава-Пінскае княства ішлі частыя змаганьні між Полацкам і Кіевам, і гэтае княства было то ў залежнасьці ад Кіева (часьцей), то ізноў пераходзіла да Полаччыны. Дзесь каля паловы XII стагодзьдзя Турава-Пінскае княства аддзялілася і стала жыць сваім собскім жыцьцём. Спрыяла гэтаму Любецкая пастанова 1097 году, дзе было сказана, што княжыя роды пануюць на сваіх землях дзедзічна. Любецкая пастанова адносілася да княстваў, што былі пад уладай Рурыкавічаў. Згодна з гэтай пастановай у княствах беларускіх, што былі пад уплывам Кіева, хутка вытварыліся свае дынастыі, якія хаця і былі з роду кіеўскіх князёў, аднак імкнуліся да незалежнасьці згодна з воляй свайго народу. I так
у княстве Турава-Пінскім, што было нібы дадаткам да Кіеўскага, Яраслаў (1123) распачаў сваю дынастычную лінію, і княства гэтае ўжо ў 1162 г., у часы Юрыя Тураўскага, канчальна парвало з Кіевам і жыло сваім самастойным жыцьцём аж да 1325 г., калі трапіла ў залежнасьць да Гедзіміна і ўвайшло ў склад новай беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
Грушэўскі піша, што ў 1150-х тураўцы «вынайшлі» свайго «отчыма», нашчадка Сьвятаполкавага, што быў калісь князем Турава-Пінскім (1 ИЗ г., сын Ізяслава, унук Яраслава), і, нягледзячы на два вялікія паходы супраць іх кіеўскіх князёў, утрымалі сваю незалежнасьць (Грушэўскі, с. 107-108).
Другім вялікім беларускім палітычным асяродкам было княства Смаленскае. I тут былі князі з роду Рурыкавічаў, але ад году 1160 княжыць там Раман, сын Расьціслава. Ен закладае там сваю дынастычную лінію, затым хутка аддзяляецца ад Кіева, навязваючы лучнасьць з княствам Полацкім, маючы на яго вялікі ўплыў, асабліва на князя Мсьціслава Давыдавіча (12191230). У тэты час Смаленск быў найважнейшай сьцяной, што ўстрымоўвала ўсю навалу вандроўных народаў з Усходу на Бе­ларусь.
Смаленскае княства ўвайшло ў панаваньне Альгерда ў склад ВКЛ (каля 1350 г.). 3 прылучэньнем Смаленшчыны ўсе беларускія землі аб’ядналіся ў новым беларускім палітычным арганізьме — Вялікім Княстве Літоўскім.
Гэта было палітычнае жыцьцё першага пэрыяду беларускай гісторыі, што распачынаецца дзесь у сутонках гісторыі, а канчаецца ўтварэньнем новага беларускага дзяржаўнага цэнтру — Вялікага Княства Літоўскага. Гэты пэрыяд можна назваць Полацкі або Крывіцкі.
Беларускія плямёны вельмі рана навязалі лучнасьць зь іншымі народам!. Шляхам з варагаў у грэкі беларускія купцы гандлявалі з Візантыяй, і гэта спрыяла пашырэньню культу­ры і асьветы на Беларусі. Найбольш спрычынілася да гэтага хрысьціянства, што ў канцы X ст. амаль поўнасьцю запанавала на Беларусі. Напачатку ўся пісьменнасьць была ў старабаўгарскай мове (царкоўнаславянскай), хутка аднак разам з творамі ў царкоўнай мове пачалі ўводзіць мову беларускую. Амаль уся паўстаўшая тады літаратура насіла характар царкоўна-рэлігійны.
На полі асьветы найбольш заслужылася Эўфрасіньня Полацкая, што залажыла жаночы манастыр, у які прымаліся манашкі з найбольш знаных родаў. У гэтым манастыры займаліся
пераважна перапісваньнем кніг, і адгэтуль яны разыходзіліся ва ўсе бакі. Сама Эўфрасіньня нарадзілася ў 1102 г. Памерла ў Ерусаліме 23 траўня 1173 г.
У Смаленскім княстве найбольш заслужыўся ў галіне асьветы Клім Смаляціч, што быў ад 1147 да 1154 г. кіеўскім мітрапалітам. Г эта быў найбольшы вучоны-філёзаф тых часоў. Ведаў грэцкую мову, па ім засталася пісьмовая памятка — «Пасланьне», напісанае да свайго прыяцеля — прэсьвітара Тома (памёр у 1164 г.).
У Тураве на полі беларускае культуры працаваў Кірыла, зва­ны Тураўскім. Адукацыю атрымаў ад настаўнікаў грэкаў, што былі пры двары тураўскай княгіні. Па ім засталіся павучэньні і пропаведзі. Кірыла быў найбольшым аўтарытэтам тых часоў (1130-1182). Ягоныя творы былі знаныя ня толькі ў Беларусі, але і на Кіеўшчыне, у Баўгарыі і Сэрбіі.
Ужо ў XI стагодзьдзі на Беларусі існавалі самастойныя епіскапаты ў Полацку і Тураве, а ў 1137 г. таксама і ў Смаленску.
Пад канец XII стагодзьдзя на Беларусь прыходзяць культурныя ўплывы з Захаду — праз гандаль з нямецкімі купцамі Полацк увайшоў у арбіту ганзейскіх гарадоў. Уплыў Захаду вельмі павялічыўся, калі шлях да Візантыі закрылі полаўцы. Ад гэтага часу аж да ўпадку самастойнасьці Беларусі ў 1793 г. Беларусь усьцяж была над уплывам заходняй культуры. Бела­рускае пісьменьніцтва ня мае ў сабе памятак усходняй культу­ры аж ад XII стагодзьдзя. Літаратура ж пазьнейшая стаіць над выразным уплывам літаратуры Захаду.
Нельга не згадаць і пра тое, як стварыўся новы дзяржаўны беларускі цэнтр у Наваградку, а пасьля — у Вільні пад назовам ВКЛ.
Увогуле 50 гадоў у гісторыі — гэта надта малы адрэзак часу. Але менавіта за тэты час у Наваградку сфармаваўся моцны дзяржаўны цэнтр — Княства Літоўскае, што ад першага выхаду на палітычную арэну меў адразу беларускі характар. Гэта даказвае хаця б упорыстая барацьба па скарэньню неславянскіх жмудзінаў і аўкштайтаў. Знаныя ж намі беларускія княствы з цэнтрамі ў Полацку, Смаленску і Тураве амаль без перашкодаў улучыліся з новую дзяржаву. Патрэба злучэньня ўсіх беларускіх земляў вынікла праз наяўнасьць небясьпекі з поўдня і мечаносцаў, а пасьля крыжаносцаў — з захаду.
Ініцыятыву ўзяў князь Рынгаўт, што, паводле Васкрэсенскага летапісу, паходзіў з роду полацкіх князёў. Пасваячаньне полацкіх князёў са жмудзінскімі і аўкштоцкімі князямі і
супольная небясыіека перад манголамі і нямецкімі Ордэнамі былі прычынай гэтага аб’яднаньня.
Аб пасваячаньні літоўскай дынастыі з беларускімі князямі гаворыць сьпіс летапісаў Пагодзінскага Збору № 1404. Там сказана так: «У вялікага князя Валадзімера Сьвятаславіча другі сын Ізяслаў, у Ізяслава сын Брачыслаў, у Брачыслава сын Усяслаў, у Усяслава сын Барыс, у Барыса сын Рагвалод, у Рагвалода сын Расьціслаў, у Расьціслава сын Давыд, у Давыда сын Віл, у Віла сын Траян, у Траяна сын Віцень, у Віценя сын Гедзімін».
Вялікае Княства Літоўскае — гэта другі гістарычны пэрыяд беларускай незалежнасьці. Трэці пэрыяд — гэта чужая акупацыя, што доўжыцца і па сёньня '4.
14 У сямейным архіве Грыцукоў маецца ў скароце варыянт гэтага артикулу на ўкраінскай мове. —В. I.
РЭЛЯЦЫЯ АЛЕСЯ ГРЫЦУКА, КІРАЎНІКА ГАЛОЎНАГА ШКОЛЬНАГА ІНСПЭКТАРАТУ ПА БЕЛАСТОЦКАЙ АКРУЗЕ Ў 1943-1944 гг.15
АГУЛЬНАЯ ПАЛ1ТЫЧНАЯ СЫТУАЦЫЯ
За часоў нямецкай акупацыі Беласточчыны наступныя палітычныя сілы мелі ўплыў на ўсё беларускае жыцьцё на тых абшарах:
а) нямецкія акупацыйныя ўлады;
б) польскае падпольле;
с) камуністычнае падпольле;
д) беларускі нацыянальны рух.
Сярод нямецкіх акупацыйных уладаў былі два напрамкі: палітычны і вайсковы. Вайсковае галоўнае камандаваньне глядзела на беларусаў як на свайго саюзьніка і старалася мець іх прыхільнасьць, каб мець спакойнае заплечча. Палітычныя ўлады глядзелі на мясцовае насельніцтва як на будучую ра­бочую сілу. Інтэлігенцыя мела быць паступова ліквідаваная. Палякі хацелі захаваць у Беласточчыне свой «стан пасяданьня» 16 і не дапусьціць разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху. Камуністы тварылі дывэрсіі для немцаў, каб аблегчыць палажэньне на франтах. Іх асноўным заданьнем была барацьба зь немцамі. Як староньнікі «неделимой», яны, зразумела, вы­ступал! супроць нацыяналістаў беларусаў. Трэба аднак зразумець, што ў іх радох, дзякуючы нямецкай палітыцы, апынулася
15 Друкуецца паводле Bialoruskie Zeszyty Historyczne (Bialystok). 1999. №11. «Рэляцыя...» трансьлітараваная з лацініцы ўкладальніцай кнігі. Камэнтары Вячаслава Харужага да беластоцкага выданьня друкуюцца тут у перакладзе з польскай мовы і пазначаны зорачкамі.
16 Тут: кіраваньне, уладу.
паважная колькасьць беларусаў патрыётаў з нацыянальным ухілам. Мэтай беларускіх нацыяналістаў было падрыхтаваньне беларускага насельніцтва да таго, каб у спрыяльны мамэнт аднавіць незалежнасьць Беларусі і захаваць Беласточчыну як беларускі абшар. Усе на свой спосаб выкарыстоўвалі немцаў для сваіх мэтаў. Палякі мелі сваіх дзяўчат за гаспадынь у нямецкіх камісараў і рабілі даносы на беларусаў-нацыяналістаў і камуністаў. Камуністы мелі сваіх людзей у нямецкіх управах, што дапамагалі ім у іхніх мэтах. Нацыяналісты-беларусы выкарыстоўвалі немцаў пад шыльдай афіцыйнага супрацоўніцтва зь імі, хоць мелі сваю незалежніцкую падпольную партыю, на чале якой у Беласточчыне быў Гелда*, арыштаваны пазьней не­мцам!, а яшчэ пазьней расстраляны палякамі. Акрамя немцаў, усе спадзяваліся на развал Нямеччыны, каб на яе руінах будаваць свае пляны. Калі возьмем пад развагу гэтую сытуацыю на абшарах Беласточчыны, будзе ясна, чаму існавалі ў беларускім школьніцтве розныя некансэквэнцыі.
Зараз жа пасьля акупацыі немцамі Беласточчыны, на стараньне паасобных людзей, нямецкія вайсковыя ўлады (Der Oberkomando der Wermacht) дазволілі арганізаваць на мясцох беларускія школы. Такі дазвол атрымаў я ў верасьні 1941 г. На аснове гэтых дазволаў на тэрыторыі даўнейшага Бельскага павету ў некаторых мясцовасьцях былі зарганізаваныя школы (Гайнаўка, Пружана і некалькі меншых). Каб зарганізаваць школу, трэба было таксама дазволу мясцовага Амтскамісара, які меў даволі аўтаномную ўладу на сваім абшары. Мясцовыя камісары ня вельмі арыентаваліся, што гэта рускі, а што беларускі, і таму калі настаўнік мясцовы ня ведаў беларускае мовы, ён вучыў па-расейску. Мы не хацелі перашкаджаць, бо з рускае школы на беларускую было лягчэй пераключыць, ніж закладаць новую. Адгэтуль паходзіць існаваньне «расейскіх» школаў. Немцы думалі, што яны беларускія.
Раёны Нараўкі, Ст[арога] Ляўкова, Семяноўкі і т. п. на­лежал! да Белавескае пушчы, якая мела сваю ўладу і лічылася летняй рэзыдэнцыяй Герынга. Гэтыя вёскі мелі быць з часам
* Аўтар меў на ўвазе Беларускую незалежніцкую партыю. Успомненая асоба — Ян Гелда (1897-1946), народжаны ў в. Wierzchlesie Сакольскага павету, дзеяч беларускага народнага руху ад часу Першай сусьветнай вайны. Арыштаваны органам! бясьпекі ў маі-чэрвені 1945 г., асуджаны і навешаны вясной 1946 г. у Беластоку. Гл.: Ёрш С. Вяртаньне БНП. Менск; Слонім, 1998. С. 54-58.
ліквідаваныя, хоць пазьней пляны зьмяніліся. Аб’яднаньне* вельмі цікавілася гэтымі школамі і скрыта памагала ім, але афіцыйнае ўмешаньне толькі пашкодзіла б.
Польскае падпольле старалася ўсімі сіламі не дапусьціць да адкрыцьця беларускіх школаў. Пасколькі, аднак, палякі ня мелі сілы афіцыйна гэтаму перашкодзіць, яны іх байкатавалі. Усім настаўнікам прапанавалася працаваць у беларускіх школах, але яны адмовіліся, тлумачачы, што не разумеюць беларускае мовы. Дзяцей сваіх таксама не хацелі пасылаць, каб не «пакалечыліся». На гэта Вы можаце знайсьці многа сьведкаў. Гэта ёсьць абсалютная хлусьня, што польскія дзеці не прыймаліся да школы.
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ПЭРЫЯД БЕЛАРУСКАГА ШКОЛЬНІЦТВА Ў БЕЛАСТОЧЧЫНЕ
Да 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады ня мелі акрэсьленае палітыкі адносна асьветы для мясцовага насельніцтва. Як гэта ўжо было адзначана вышэй, школы арганізаваліся спантанічна дзякуючы ініцыятыве мясцовай беларускай інтэлігенцыі і пры падтрымцы неафіцыйнай з боку Аб’яднаньня. У 1943 г. пры Civil Verwaltung у Беластоку быў арганізаваны аддзел асьветы, кіраўніком якога быў назначаны беспартийны немец (Schulrat).
Арганізацыя гэтага аддзелу наступіла ў выніку многіх мэмарандумаў, зложаных Аб’яднаньнем. Спрыяльнымі ўмовамі былі няўдачы немцаў на ўсходніх франтах вайны. Дзеля кіраваньня школамі быў створаны Галоўны Школьны Інспэктарат** у Беластоку, які падлягаў беспасярэдня Schuiratu, але з практычных прычын нам удалося знайсьці для яго прымешчаньне ў тым самым будынку, што і Аб’яднаньне***. Без падтрымкі Аб’яднаньня Школьны Інспэктарат ня меў магчымасьці працы такой, як гэта вымагаў беларускі інтарэс. Дазвол быў
* Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднаньне (Беларускае задзіночаньне народна-дэмакратычнае) паўстала летам 1943 г. на базе Беларускіх камітэтаў у Беластоцкай акрузе.
** Галоўны інспэктарат школьны ўзьнік у другой палове мая або ў чэрвені 1943 г. і функцыянаваў да канца нямецкай акупацыі. Ад пачатку яго існаваньня кіраўніком інспэктарату быў Алесь Грыцук.
*** Сядзіба знаходзілася ў будынку (захаваўся) у Беластоку на вул. Кіеўскай,3.
толькі для арганізацыі беларускіх школаў. Немцы згадзіліся аплачваць школьны інспэктарат, а школы мелі быць аплачаныя насельнікамі.
Сельскія старасты па загаду або дазволу Амтскамісара (вой­та) мусілі прызначыць памешканьне. Калі Амтскамісар ня даў дазволу на памешканьне і на аплачваньне настаўніка, школа не магла бьщь адкрытая. У такіх выпадках школьны інспэктар мусіў асабіста ехаць да Амтскамісара, каб абрабіць яго на сваю старану. Гэта было часамі вельмі цяжка, калі «гаспадыня» ў камісара была непрыхільная да беларускага руху. Інспэктарат назначаў настаўніка і выдаваў яму пасьведчаньне, якое было зацьверджанае аўтаматычна нямецкім аддзелам асьветы. Паколькі быў абсалютны недахоп настаўнікаў на гэтае становішча, браліся людзі з рознаю асьветаю зь мясцовага насяленьня на рэкамэндацыю сялянскага старасты і бацькоў. Мінімальная асьвета была 7 кл. пачатковай школы. Мясцовае насельніцтва аплачвала настаўніка. Сялянскі стараста адыгрываў вялікую ролю. Дзякуючы толькі велічэзнай сьвядомасьці гэтых старастаў і адданасьці насельніцтва і настаўнікаў для патрэбы асьветы, былі рэдкія канфлікты між мясцовымі ўладамі і настаўнікамі. Мы ўсе разумелі, што ў канфлікце прайграем толькі мы.
Пасколькі Галоўны Інспэктар быў афіцыйнай асобай, назначанай Civil Verwaltung у Беластоку, нямецкія амтскамісары ў большасьці ішлі яму на руку, і гэта памагала яму палагоджваць канфлікты між настаўнікам і сельскім старастам, калі такія здараліся.
Афіцыйнае адкрыцьцё школаў было папярэджанае настаўніцкімі курсамі ў Беластоку ўлетку 1943 г. Я дакладна ня памятаю, колькі настаўнікаў брала ўдзел, але прыблізна каля 60. На выкладчыкаў былі запрошаныя прафэсійныя настаўнікі, беларусаведы і грамадзкія дзеячы. Галоўны Інспэктарат забясьпечыў курсантаў начлегамі і харчаваньнем.
Школы маглі быць толькі пачатковыя (7 клясаў), але на іншыя школы ў нас нават не хапала ані настаўнікаў, ані магчымасьцяў матэрыяльных. Пасколькі зь немцамі ішлі перагаворы на 10-гадовае навучаньне, мы права абыходзілі тым, што, калі была патрэба і дзе была патрэба, там арганізавалася 7 кл.(б) з праграмай навучаньня 8-ае клясы. Такіх школаў у 1944 г. было 3: Пружана, Гайнаўка, Сьвіслач, а праектаваліся ў Нараўцы і Беластоку. У Вельску не было ані настаўнікаў, ані магчымасьцяў на больш як 4 клясы. Там былі даволі вялікія перашкоды з боку палякаў, аднак у будучыні там мела быць 7-годка.
Былі велізарныя труднасьці з забесьпячэньнем дзяцей сшыткамі, алавікамі і г. д. Нярэдка трэба было іх спэкулянтным спосабам дастаўляць з Генэральнага Камісарыяту (Полынча) або з Рыгі.
У 1944 г. справа крыху палепшылася, і я ў канцы мая змог закупіць 20.000 сшыткаў, якія ня ўсьпеў разаслаць і каля 10.000 засталося Вам у будынку Інспэктарату.
Разам да 1943 г. існавала ў Беласточчыне прыблізна 20 школаў. 95 школаў пачало працу ў верасьні 1943 г. У канцы [траўня] 1944 г. канчала школьны год каля 115 школаў з 140 настаўнікамі. Галоўны Школьны Інспэктарат ня быў у сілах пакрыць усе запатрабаваньні на адкрыцьцё новых школаў з прычыны браку людзей. Я ня ведаю, якія раёны абнімае цяперашні Сакольскі павет, але там школы не было. Там справа пагоршылася, калі Васілёк 17 перайшоў у партызаны. Адтуль была заява на школу ў 1944 г., але не было настаўніка.
АДЗІН ГОД ПРАЦЫ
Беларусь! атрымалі афіцыйны дазвол на школы, але не атрымалі ані будынкаў, якія ў шматлікіх выпадках былі занятыя войскам, ані настаўнікаў, ані матэрыяльнае дапамогі, ані падручнікаў, ані магчымасьцяў набыць іх.
Якімі спосабамі дабываліся сшыткі, чарніла, алавікі, я ўжо сказаў. Найтруднейшая справа была з настаўнікамі і школьнымі падручнікамі. Настаўнікаў школілася канфэрэнцыямі і кур­сам!. Прафэсійныя настаўнікі, якіх было вельмі мала, адыгрывалі ролю, акрамя сваёй працы, інструктараў для малодшых, некваліфікаваных.
Савецкія падручнікі былі забароненыя і за карыстаньне імі можна было налажыць галавою. Аднак лямантары савецкія мы мелі, толькі партрэты Сталіна былі выразаныя або заклееныя. Таксама неадпаведны матэрыял быў выразаны. Ад лістапада мы там падавалі на дзьвюх старонках школьны дадатак, у якім зьмяшчалі матэрыялы для чытаньня і іншы фактычны матэрыял для 2-4 клясаў. Настаўнікі карысталіся
'’Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч; 14.11.1905-3.09.1960), паэт, дзеяч заходнебеларускага руху ў 1920-1930-я гг. Паводле афіцыйнай вэрсіі (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2) Васілёк-Касьцевіч яшчэ з 1941 г. выконваў розныя партызанскія заданьні.
якімі хацелі дапаможнікамі, каб здабыць матэрыял, згодны з праграмай.
У гісторыі карысталіся «Гісторыяй Беларусі ў картах»18, выданай рататарным спосабам у Бэрліне. Беларускія падручнікі з савецкай Беларусі да часоў разгрому «Нацдэмаўшчыны» былі пажаданыя, але іх таксама было мала. Дзьве лініі было ў выхаваньні: 1. Ідэальная, якой заданьнем было выхаваць нацыянальную гордасьць. і 2. Матэрыяльная, каб даць дзецям фактычны матэрыял для данае клясы. Безумоўна, незалежнасьць Беларусі быў галоўны прынцып.
Каб дапамагаць настаўнікам, быў апрацаваны лямантар і чытанка для 2-3 клясаў. Гэтыя кніжкі, якіх я і яшчэ адзін настаўнік былі аўтарамі, ня ўбачыў сьвету, бо згарэлі ў друкарні ў Кёнігсбэргу.
Як беспасярэдняя дапамога непрафэсійным настаўнікам, было зарганізаванае выданьне канспэктаў для настаўнікаў ра­татарным спосабам. Гэтакія канспэкты выдаваліся раз на тыдзень. Кіраваў гэтым прафэсійны настаўнік у Сьвіслачы і адтуль рассылаў. Канспэкт такі быў як частка лямантара, і яго атрымоўваў настаўнік і дзеці.
Поўныя сямігодкі зь нядрэнным складам, што не былі горшымі ад быўшых польскіх ці савецкіх школаў, былі ў Пружане, Белавежы, Гайнаўцы, Нараўчы, Беластоку. Гэта мелі быць гімназіі. А таксама школа ў Сьвіслачы, дзе кіраваў прафэсійны настаўнік з вышэйшай пэдагагічнай асьветай. У пэдагагічных справах ён быў правай рукой Інспэктара.
РОЗНАЕ
Галоўны Школьны Інспэктар мог звольніць з працы кожнага настаўніка, які, як правіла, быў бы вывезены ў Нямеччыну на працу, гэтага ўжо даволі, каб настаўнік выконваў загады Інспэктара: ясна рэч, школа засталася б без настаўніка, або іначай, перастала б існаваць. Такіх выпадкаў не было. Настаўнікі і сельскія старасты, як правіла, выконвалі загады Інспэктара больш па сьвядомасьці, ніж ад страху.
Гэта абсалютная хлусьня і недарэчнасьць, што рыма-каталіцкія дзеці не дапушчаліся да школаў. Маім настаўнікам і кіраўніком пэдагагічнага аддзелу Інспэктарату быў настаўнік
18 Гісторыя Беларусі ў картах. Апрацавала Ніна Абрамчык. Бэрлін, 1942, —62 с.
каталік з Росі. Сябрамі Аб’яднаньня былі таксама каталікі. Тай­ным кіраўніком Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП), якая мела свой аддзел у Беластоку, быў Кс. Гадлеўскі, рыма-каталік, расстраляны немцамі*. Праўда толькі, што палякі не хацелі сваіх дзяцей пасылаць у беларускія школы і настаўнікі палякі байкатавалі беларускія школы. Ад настаўніка вымагалася толькі троху гаварыць па-беларуску.
Савецкае падпольле не перашкаджала арганізацыі і працы беларускіх школаў у Беласточчыне, тлумачу гэта тым, што ў партызанах было многа сьведамага беларускага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва няпрыхільна ставілася б да партызанаў, каб яны шкодзілі школам. Некаторыя сябры Аб’яднаньня левага нахілу, але нацыяналісты, дапамагалі партызанам мэдыкамэнтамі і харчамі. Мяне таксама партызаны не чапалі, хоць былі выпадкі, калі я начаваў у вёсцы, дзе інспэктаваў школу, і там прышлі партызаны. Думаю, што яны рабілі правідлова.
Думаю, што нават такі стан школьніцтва, які мы пакінулі ў 1944 г., быў магчымы толькі дзеля велічэзнай радасьці і адданьня сваёй справе насельніцтва і настаўнікаў. Г эта ж былі сапраўды беларускія школы. Такой захопленасьці ў працы сярод дзяцей, настаўнікаў, бацькоў, працаўнікоў Інспэктарату рэдка можна пабачыць. Усё тэта рабілася амаль бясплатна.
Немцы не мяшаліся да арганізацыі школаў і не выдавал! інструкцыяў адносна навучаньня. Некаторыя інструкцыі арганізацыйна-матэрыяльнага парадку атрымоўваў Галоўны Інспэктар.
Была арганізацыйная адна экскурсія настаўнікаў у Нямеччыну. Зьнімкі захаваліся.
* Кс. Вінцэнт Гадлеўскі ад верасьня 1941 г. быў Галоўным школьным інспэктарам Генэральнай акругі Беларусі. У сьнежні 1942 г. быў арышта-
ваны гестапа і расстраляны..
ИСТОРИЧЕСКОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ЧАСТИ «СЛОВА О ПОЛКУ ИГОРЕВЕ», ОТНОСЯЩЕЙСЯ К БОРЬБЕ КИЕВСКИХ И ПОЛОЦКИХ КНЯЗЕЙ 19
История Киевской Руси — это почти беспрерывная цепь войн. Можно их разделить на две категории. Одни войны ве­лись за расширение и укрепление границ молодого государс­тва, другие, междоусобные, велись за утверждение единства государства и за воссоединение всех восточнославянских племён. Борьбу киевских и полоцких князей можно отнести и к одной, и к другой категории. По мысли автора «Слова о полку Игореве», это междоусобные войны, но даже короткий исторический анализ покажет нечто иное. Основой Киевского Княжества, или Киевской Руси, были поляне и другие близкие им южные славянские племена. Династические связи помогли присоединить к ним северных славян со столицей в Новгороде. Полоцкое же Княжество основали кривичи, близкие к дрегови­чам, радимичам, северянам и вятичам. Кривичи по своей ха­рактеристике очень отличались от племён, входящих в состав Киевской Руси. Они имели разные народные обычаи, иной пле­менной строй. Кривичи тяготели к Западу, тогда как поляне — к Югу. К этому еще надо прибавить разницу династическую. В Киеве восстановилась династия Рюриковичей. Полоцк имел своих князей и Рюриковичей не принял. Согласно летописи, вместе с Рюриком пришел в Новгород другой князь, которого имени мы не знаем, но не задержался в Новгороде, а пошёл далее на юг и определился в Полоцке. Восстановление неза­висимого государства, грозившего перерезать путь с «Варягов в Греки», было очень невыгодно Рюриковичам, и поэтому они всеми силами старались подчинить Йолоцк Киеву.
19 3 архіву А. Грыцука. Зноскі аўтара артикулу.
Первым полоцким историческим князем был Рогволод. В то время в Новгороде правил Владимир, который думал стать ки­евским князем и воссоединить все восточнославянские пле­мена. На дороге к этому был Полоцк. Причиной к нападению на Полоцк послужил отказ дочери Рогволода, князя Полоц­кого, выйти замуж за Владимира. Об этом летопись говорит так: «Владимир послал к Рогволоду своих послов со словами: “Хочю пояти дщерь твою себе жене”. На это Рогнеда ответи­ла: “Не хочю розути робичича, но Ярополка хочю”»* (Ярополк был Киевским князем). Рогнеда, княжна старого княжеского рода, не хотела Владимира потому, что он был сыном рабы­ни Малуши и Святослава, князя Киевского (значит, не чисто­го княжеского рода, поскольку родился вне брака). Владимир, который хотел иметь Полоцкое княжество своим союзником в войне с Ярополком за Киевский престол, пошёл войной на Ро­гволода. В жестокой борьбе Рогволод был взят в плен и убит с двумя сыновьями, а Рогнеду Владимир насильно взял себе за жену**. В Суздальской летописи под 1128 г. позднейшее про­должение истории Рогнеды. У неё родился от Владимира сын Изяслав. Владимир, как известно, имел много жен и наложниц. Рогнеда не хотела с этим примириться и решила убить мужа. Однажды, когда Владимир пришёл к ней и заснул, она хотела его убить ножом, но Владимир в тот час проснулся и схватил её за руку. Владимир решил наказать Рогнеду смертью, но когда сын Рогнеды Изяслав заступился за мать, Владимир пожалел сына, отправил его вместе с матерью в Полоччину и там по­строил Изяславу новый город и назвал его Изяслав. Полочане радостно приняли Рогнеду с сыном, но Изяслава никогда не называли Рюриковичем, но внуком Рогволода, продолжая тем самым линию Рогволодовичей: «И оттоле меч взнимают Рогволожи внуцы против Ярославлих внуков»***.
При Изяславе не отмечается в летописях особенных конф­ликтов с Киевской Русью. Но зато при сыне его Брячиславе ве­лись упорные бои с Ярославом Владимировичем за Новгород, Витебск и Усвяты. Брячислав занял Витебск и Усвяты, а Нов­город отдал Ярославу.
* ПСРЛ. Т. 1. Лаврентьевская летопись. Выпуск 8: Суздальская ле­топись по Лаврентьевскому списку. Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1926. С. 75-76.
** Соловьёв С. М. История России с древнейших времен. Москва: Из­дательство социально-экономической литературы, 1960. С. 178.
*** ПСРЛ. Т. 1. Лаврентьевская летопись. Выпуск 8. С. 300-301.
Ожесточённая борьба Киевского Княжества с Полоччиной разгорелась при Всеславе Брячиславиче, который в ответ на нападения на его земли отвечал наездами на владения киев­ские. Этой борьбе автор «Слова о полку Игореве» выделяет особенно много места. Киевская Русь тогда была в расцвете своего могущества, и потому борьба была очень упорной и велась с переменным счастьем. Началась она за стратегиче­ские города, принадлежащие к Полоччине, уже упоминаемые здесь Витебск и Усвяты. О жестокости борьбы говорит лето­пись под 1188 г. Там говорится, что «...Ярославичи — Изяслав, Святослав и Всеволод собрали войско, пришли к Минску и взяли его, причем «иссекоша муже а жены и дети вдаше на щит»*. От Минска Ярославичи двинулись к реке Немиге, где встретились с войском Всеслава: «...произошла злая сеча, в ко­торой пало много народу»**. Ярославичи одолели, и Всеслав бежал. Несколько месяцев позже Всеслав подступно был схва­чен Ярославичами и заключён с двумя сыновьями в темницу. Из заключения Всеслава освободили киевляне, которые изгна­ли своего князя Изяслава и пригласили на престол Всеслава. Всеслав недолго был в Киеве. Он не видел интереса для себя и Полоцка во вмешательстве во внутренние дела Ярославичей и потому, покинув Киев, вернулся в Полоцк, где его границы с севера и северо-запада не были спокойны. Трудно поверить, что героический Всеслав, званый Чародеем, мог со страхом бежать без боя перед Изяславом, зная, что за ним стоит населе­ние. Видно, что он имел иные мысли и не очень интересовался Киевским престолом.
Но на этом борьба с Ярославичами не окончилась. Когда Изяслав укрепился в Киеве, он опять пошел на Полоцк, изгнал Всеслава и посадил там своего сына Святополка. Но Всеслав вскоре вернулся со своей дружиной и выгнал Святополка из своей отчины***. Далее летопись говорит, что в 1076 г. сын Всеволода ходил на помощь своему брату к Новгороду зимой, несомненно, против Всеслава, а летом, после примирения с Изяславом, Всеволод вместе с Владимиром ходили под По­лоцк. Зимой 1077 г. ходил Мономах с двоюродным своим бра­том, Святополком Изяславичем, под Полоцк и «обожгли этот
* Соловьёв С. М. История России с древнейших времён. С. 353.
** Там же. С. 353, 694.
*** Татищев В. Н. История российская. Москва: Издательство Акаде­мии наук СССР, 1963. Т. 2. С. 86.
город. <...> Тогда же Мономах с половцами отпустил Всеславову волость до Одрьска»*. Окончательно Всеслав удержал самостоятельность Полоччины и даже расширил её границы.
Со смертью Всеслава войны с Киевской Русью не останови­лись. Князь Глеб Всеславич вёл борьбу с черниговским Олегом Святославичем за Оршу и Копыль, а с киевским Владимиром Мономахом — за Слуцк, Пинск и Туров. В этой борьбе союз­никами Глеба были литовцы, а с Мономахом — половцы. Глеб был побежден, у него отняли Минск, а самого взяли в плен. Глеб умер в Киевской темнице**. Всеславичи не могли забыть по­тери Минска и старались его отбить у Мономаха. В 1127 г. мы видим новый объединённый поход всех Ярославичей во главе с Мономахом против Полоцких Всеславичей. Киевским князьям помогали торки. Всеславичам, однако, удалось удержаться при своих владениях. В 1129 г. Мстислав звал Всеславичей в поход против половцев. Всеславичи отказались: «Зане не бяхуть его воли и не слушахуть его, коли зовешеть в Русскую землю на по­мощь но паче молвяху Бонякови шелудливому на здоровье»***. У Татищева это поясняется так: «Ты с Боняком**** шолудяком здравствуйте оба, управляйтеся сами, а мы имеем дома что делзть^ * * * *
Отказ Всеславичей взять участие в походе на половцев был поводом к новой войне с Всеславичами. Всеславичи были раз­биты, взяты в плен и высланы в Грецию вместе с жёнами и детьми в 1129 г. Летопись об этом говорит так: «...се же лето поточи Мстислав Полотский князе с жёнами и с детьми в Гре******
Но и теперь Ярославичи не надолго удержались в Кривиччине. Около 1133 г. полочане изгнали сына Мстислава Святополка и взяли себе Василька Святославича, внука Всеслава, неизвестно каким образом оставшегося среди кривичей или вернувшегося из заточения. Вскоре Ярославичи потеряли но­вые владения на Полоччине. Остался у них только Минск. После смерти Мстислава междоусобицы между Ярославичами дошли до такой степени, что не могли больше угрожать земле
* Соловьев С. М. История России с древнейших времен. С. 359.
** Татищев В. Н. История росийская. С. 134.
*** ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. 2-е изд. Москва: Издательство Академии наук СССР, 1962. С. 303.
**** Боняк — хан Половецкий.
***** Татищев В. И. История российская. Т. 2. С. 142.
****** ПСРЛ. Ипатьевская летопись. 2-е изд. Т. 1. С. 301.
Полоцкой. Этим воспользовались Всеславичи и вернулись из заточения на свои княжества, изгнав при помощи населения Ярославичей.
Ослабленные Ярославичи не были в силах больше нанести сокрушительный удар по кривицким князьям. С другой сторо­ны, Полоччина, разделённая на мелкие княжества между Все­славичами, не могла быть угрозой соседним русским князьям. Конец XII века можно считать концом борьбы внуков Ярослава с внуками Рогволода, или, как их называли, внуками Всеслава. На восточных славянских землях образовалось новое сильное Московское княжество, а кривичи вместе с литовцами образо­вали новое сильное Великое Княжество Литовское.
Подводя итоги вышесказанному, можно констатировать:
1. Борьба кривичских князей с Киевской Русью началась у истоков государственного определения этих народов.
2. Варварское обращение киевских князей с кривичами толь­ко укрепляло враждебные отношения между этими народами. История с Рогнедой, истребление Ярославичами жителей Мин­ска, смерть Глеба в киевской тюрьме, заточение всех кривичских князей в Грецию является образным доказательством этого.
3. Борьба кривичей с Киевской Русью была борьбой за удержание самостоятельности для Полоцка и борьбой за укреп­ление и расширение Киевской Руси.
4. Войны были одной из причин падения Киевской Руси и образования впоследствии Великого Княжества Московского, также одной из причин падения Полоччины и восстановления Великого Княжества Литовского.
Нам теперь становится ясно, почему автор «Слова о пол­ку Игореве» со скорбью смотрит на эти события и взывает: «...склоните свои стяги и вложите свои меча поврежденные».
Перейдём теперь к отдельным выражениям в «Слове о пол­ку Игореве», относящимся к этим историческим событиям.
Автор начинает эту часть «Слова» словами: «Ярославе и вся внуце Всеславли». Владимир Набоков предполагает, что здесь идет речь о Ярославе Галицком*. Н. К. Гудзий говорит в пояснениях к «Слову о полку Игореве», что это был Ярос­лав Всеволодович, князь Черниговский**. Читать, однако, эти
* Набоков Владимир. Слово о полку Игореве. Нью-Йорк, 1960. С.125. На англ, языке.
* Гудзий Н. К. Хрестоматия по древней русской литературе XI-XVII
веков. 7-е изд. Москва: Просвещение, 1966. С. 63.
слова так, как они были написаны в первом издании «Слова» и в Екатериновской копии, будет неверно. Как мы видим из на­шего исторического обзора, на всём протяжении борьбы нет никакого Ярослава, который так жестоко сражался со всеми внуками Всеслава, с последствиями, настолько тяжёлыми для Полоцка и Киева. Ни Ярослав Святославич, князь Чернигов­ский, ни Ярослав Владимирович, князь Галицкий, ни Ярослав Изяславич, князь Луцкий, войн самостоятельно с Всеславича­ми не вели. Поэтому, кажется, верно будет предполагать вслед за Д. Лихачёвым, что здесь вкралась ошибка. Д. Лихачёв пред­лагает читать не «Ярославе и все внуцы Всеславли», а «Ярославли все внуцы Всеславли»*. Это будет означать: «Все внуки Ярослава со всеми внуками Всеслава» и будет согласно с ле­тописью, которая говорит: «Оттоле меч взнимают Рогволожи внуци противу Ярославли внуков». Будет тоже ясно, что здесь речь идёт о долгой борьбе Полоччины с Киевщиной, борьбе, охватившей всех кривических и всех русских князей. Из на­шего исторического очерка тоже видно, почему автор «Слова» посвятил так много места родоначальнику кривических кня­зей Всеславу Брячиславичу, званому Чародеем. Дальше автор «Слова» говорит: «Вы бо своими крамолами начясте наводити поганых на землю Русскую, на жизнь Всеславлю». Здесь гово­рится о том, что Мономах, чтобы одолеть Всеслава, позвал на помощь половцев. Позднее Всеславичи в войне с Мстиславом звали на помощь литовцев. В XII веке все потомки Ярослава разделились на большие группы — Ольговичей и Мономаховичей, но по отношению к потомству Всеслава обе группы вы­ступали совместно как Ярославичи.
Всеслав действовал «на седьмом веке Трояна». Н. К. Гудзий поясняет «седьмой век» как условное число, означающее дав­ность**. Согласно Д. Лихачёву, «седьмой век» означает пос­ледний век, а славянский бог Троян означает языческие време­на. С этим можно согласиться, так как действительно Всеслав действовал во время последних языческих восстаний среди восточных славян. Говоря о быстроте передвижений Всеслава, автор «Слова» говорит, что он «...из Киева дорыскаше до кур Тмутороканя». Интересно знать, чего искал Всеслав в далёкой
* Лихачёв Д.И. Слово о полку Игореве. Вступит, статья. Ленинград: Советский писатель, 1953.
** Гудзий Н. К. Хрестоматия по древней русской литературе XI-XVII веков. 7-е изд. С. 68.
Тьмуторокани? Яснее будет, когда мы возьмём во внимание, что Тьмуторокань была в большинстве колонизированная се­верянами, племенем, самым близким к кривичам. Всеславу, который нуждался в военной дружине, в Тьмуторокани легче всего было подыскать себе воинов в дружину.
Упоминая о Новгороде, автор «Слова о полку Игореве» го­ворит: «...утре же вонзе стрикусы*, отвори врата Новуграду, расшибе славу Ярославу». Ярослав, прежде чем быть князем в Киеве, был князем в Новгороде. Он показал себя там как очень хороший хозяин и даже дал населению особенные при­вилегии. Его считали непобедимым воином. Новгород всегда был во владении Ярославичей, а его князья держали сторону Киева в борьбе с Полоцком.
Неясно ещё то, что автор «Слова» хотел сказать в вы­ражении: «Тъй клюками подперся, окони и скочи къ граду Кыеву и дотчеся стружием злата стола Киевскаго», а пе­ред тем: «...връже Всеслав жребий о девице себе любу»**. Все исследователи «Слова о полку Игореве» поясняют так: девица любая — это Киевский престол, которого Всеслав не мог одержать военной дорогой и потому старался его достать хитростями, опираясь на свою конную дружину. Но только «коснулся» престола, как автор говорит, «...дотчеся стружи­ем». Со всех исторических сведений видно, что Всеслав по­пал на Киевский престол совсем не хитростями. Наоборот, Всеслава «хитростями» Ярославичи взяли в плен, привезли в Киев и заключили в темницу. Население Киева по своей воле освободило его и поставило своим князем на место изгнанно­го ими Изяслава. Что Киев не был ему «любая девица», видно тоже из того, что Всеслав с лёгким сердцем покинул его и уе­хал в Полоцк. По-моему, это только поэтическое выражение автора, не очень дружелюбно настроенного к Всеславу.
Следует ещё задержаться на географическом освещении не­которых названий, связанных с походами Всеслава.
По образному выражению «Слова», князь Всеслав По­лоцкий «...скочи влъком до Немиги съ Дудуток». Положение этих местностей и до нынешнего времени точно не выяснено. Н. К. Гудзий считает, что Дудутки — это маленький городок на
* Слово «стрикусы» в памятниках древнерусской литературы не встречается. Д. Лихачёв предполагает, что оно, возможно, происходит от старонемецкого, что означает «секира». Кажется, это будет правильно.
** Лихачёв Д. И. Слово о полку Игореве. Примечания. С. 70.
юг от Минска. К. В. Кудряшев с этим не согласен. Он говорит, что в районе действий Всеслава селений, сходных по топони­мике с Дудутками, есть много. Есть Дуду около Новогрудка и другие вблизи среднего течения Березины, но так как они нахо­дились на запад от Минска, за нёманской Березиной, то есть за границами владений Всеслава, их нельзя признать за древние Дудутки. Если подумать, что Ярославичи, зная, что Всеслав пойдёт на них, отступили от Минска на юг, чтоб избежать ре­шительного столкновения с Изяславом или искать более стра­тегического положения к решительной схватке, тогда можно согласиться с Гудзием, но кажется, это не будет вполне верно. Вернее, что Ярославичи пошли навстречу Всеславу. Так как Всеслав был тогда в Новгороде, местность Дудутки надо искать на севере от Минска. Кажется, вернее всего будет согласиться с мнением академика А. С. Орлова, что Дудутки — это местность близ Новгорода. Карамзин вспоминает, что в его время был мо­настырь «на Дудутках»*. С этих-то Дудуток Всеслав пошёл на­встречу Ярославичам. Как мы уже вспоминали, на реке Немиге произошло большое сражение, в котором обе стороны понесли большие потери, но войска Всеслава были разбиты. В районе, где произошла эта битва, есть только одна река Немига, приток реки Свислочи, на берегах которой расположен Минск. Немига представляет собой небольшой ручей, который только в поло­водье становится многоводным**. В высохшем русле этой реки теперь находится в Минске Сенный Рынок. Большинство ис­следователей «Слова о полку Игореве» отождествляют эту реку с Немигой, на которой произошла битва Всеслава с Яросла­вичами.
Часть «Слова о полку Игореве», посвящённую Всеславу Брячиславичу, автор оканчивает философической мыслью: «Ни хытру, ни горазду, ни птицю горазду суда божия не минути». По-видиму, мысль эта относится к Всеславу, который не смог расширить своих владений, но вернее будет её от­нести к главному противнику Всеслава Изяславу, который был позже убит на Нежатиной Ниве в междоусобной борьбе Ярославичей.
* Гудзий Н. К. Хрестоматия по древней русской литературе XI-XVII веков. 7-е изд. С. 68.
** Кудряшов К. В. Слово о полку Игореве в историко-географическом освещении И Слово о полку Игореве: Сб. статей. Москва: Государствен­ный литературный музей, 1947. С. 82-83.
У 46-ю ГАДАВІНУ ПРАГАЛОШАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСБЦІ БЕЛАРУСИ 20
Дастойныя айцы, высокапаважаныя госьці, Спадарыні і Спадары!
У першую чаргу я хачу падзякаваць арганізатарам гэтага сьвята за гонар, якім яны мяне адарылі, запрасіўшы прамаўляць да Вас у такі вялікі дзень для беларускага народу. Гэта ёсьць прыемнае і адначасова цяжкае заданьне. Прыемнае, бо мы ўсе аднолькавае думкі, усіх нас сягоньня лучыць пашана да герой­ства і мудрасьці нашых вялікіх дзядоў і бацькоў, тварцоў Акту 25 Сакавіка, якім была прагалошана незалежнасьць Беларусі. Калі мы ўчытаемся ў Трэцюю Ўстаўную грамату канстытуцыі Беларускае Народнае Рэспублікі, пабачым, што такое дэмакратычнае і мудрае канстытуцыі не патрапілі да сягодняшняга часу стварыць іншыя народы. Найбольшая вартасьць яе ляжыць у яе народным характары. Бо пісаў яе селянін са Смаленску і Гродзеншчыны, пісаў яе работнік з Віцебску, Магілева, Менску і Беластоку, пісаў яе беларускі прафэсар, настаўнік, лекар, інжынэр і адвакат. Адным словам, пісаў яе беларускі народ, і таму як доўга будзе існаваць Беларускі Народ, так доўга ў яго сэрцы як найбольшая каштоўнасьць будзе існаваць несьмяротны Акт 25-га Сакавіка. Ён лучыў нас, лучыць і будзе лучыць, як яднае нас таксама падзіў да мудрасьці і геройства ягоных творцаў і абаронцаў. За яго пайшла на выгнаньне рада БНР, каб перад сьветам бараніць правы і волю беларуса, выяўленага гэтым Актам. За яго ішлі паміраць случчакі. За яго напаўняла польскія турмы Грамада. За яго напаўнялі турмы і лягеры Савецкага Саюза так званыя нацдэмы. За яго ішла змагацца Бела-
20 3 архіву А. Грыцука. Арыгінал напісаны на лацініцы.
руская Краевая Абарона21, Вітушка22, Родзька, Гедда і многа іншых. Доўгі і вялікі ліст Змагароў!
У яго імя сабраўся II Усебеларускі Кангрэс23, каб хоць колькі мага запярэчыць няволі. Лучыць нас таксама тут жаль, чаму мы яшчэ не належым да сям’і вольных народаў, калі толькі ў апошніх гадах столькі ўжо атрымала незалежнасьць народаў, у якіх узровень палітычнага ўзгадаваньня, культуры і нават нацыянальнай сьведамасьці далёка ніжэй ніж наш. Народаў, што нават стаяць яшчэ на ўзроўні людаедзтва. Вось тут і цяжка гаварыць. Нам хочацца, каб у кожную гадавіну прагалошаньня незалежнасьці Беларусі віднейшы быў канец няволі нашае Бацькаўшчыны. Часам нам здаецца, што дзень вызваленьня ўсё аддаляецца. Адно аднак мы можам напэўна сказаць: «Хаця мы і ня бачым мамэнту нашага асвабаджэньня, але ён набліжаецца. У сягодняшняй міжнароднай абстаноўцы падзеі мянуюцца так хутка, што найбольшыя палітыкі і сацыёлягі нічога ня могуць прадбачыць». Нам таксама цяжка штось прадбачыць. Адно ёсьць пэўнае: Беларусь будзе вольнаю!
Як разьляцелася царская турма народаў, таксама разьляціцца і камуністычная, а на яе друзах паўстануць вольныя на­роды, а між імі нашая слаўная Бацькаўшчына Беларусь. Гэтага мы мусім чакаць і да гэтага мамэнту рыхтавацца. Калі мы не дачакаемся, то нашыя дзеткі павінны быць прыгатоўленыя да гэтага.
Мы сягоньня на эміграцыі. Свабодалюбная Канада прыняла нас і дала магчымасьць жыць свабодна, любіць сваё, захоўваць свае традыцыі, маліцца па-свойму, працаваць. Нехта з нас скажа: «Што ж мы тут можам зрабіць?». Мы можам многае зрабіць.
21 Беларускія вайсковыя фармаваньні, створаныя паводле загаду в.а. генэральнага камісара Беларусі Курта фон Готбэрга ад 23 лютага 1944 г. і мабілізацыйнага загаду прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады Радаслава Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г. Налічвалі 39 рэгулярных батальёнаў і 6 сапэрных батальёнаў (камандуючы БКА — Франц Кушаль). Усяго налічвалі каля 26 тыс. чалавек. Мэта БКА — змаганьне з савецкімі партызанамі і ў пэрспэктыве — з Савецкай Арміяй.
22Міхась Вітушка (1907-2006), вайсковы дзеяч. 3 1945 г. кіраўнік антысавецкай нацыянальнай барацьбы ў Беларусі. Зь сярэдзіны 1950-х гг. на эміграцыі. Жыў і памёр у Заходняй Нямеччыне.
23II Усебеларускі Кангрэс прайшоў 27 чэрвеня 1944 г. у Менску. На ім адзіным заканадаўчым і выканаўчым прадстаўніком беларускага народу была прызнана Беларуская цэнтральная рада (кіраўнік — Радаслаў Астроўскі).
Можа, часамі мы і ня так робім, як трэба, але мы людзі і мы, як усе людзі, часамі мыляемся. У пачатках нашае эміграцыі мы часамі нялоўка знаходзілі супольную мову ўва ўсім 24. Ня трэба гэтаму вельмі дзівавацца. Прыехаўшы сюды, мы былі пад сьвежым уплывам беспасярэдняга змаганьня за нашую незалежнасьць у падпольлі, у палітычных арганізацыях, у вайсковых адзінках розных колераў. Тут, далей ад беспасярэдняе пагрозы, але ўсё яшчэ з думкамі вельмі хуткага ўключэньня ў новае актыўнае змаганьне, мы стараліся прышчапіць свае ідэі нашым сябрам па змаганьнях. Адсюль непаразуменьні, якія часамі мелі нават троху завойстры характар. Трэба адцеміць, што тэта быў час вялікага напружаньня халоднае вайны, і ня толькі мы, але нават найболыпыя палітыкі і валадары вялікіх дзяржаваў нічога не маглі прадбачыць і падрыхтаваліся да найгоршага. Сягодня палажэньне зьмянілася. Адпаведна павінна зьмяніцца тактыка нашае працы на эміграцыі, бо мэта застаецца заўсёды адна — гэта нашая незалежнасьць.
На нашай Бацькаўшчыне ідзе русіфікацыя і дэнацыяналізацыя. 3 другога боку, сталінскі тэрор трохі аслаб, і нашыя вучоныя і пісьменьнікі штораз часьцей падымаюць голас у абарону мовы і патрэбаў беларускага народу. Гэта, праўда, яшчэ слабыя галасы, але яны ёсьць і пабольшваюцца. Вывазы моладзі «на цаліну» вельмі аслабляюць наш нацыянальны патэнцыял 25, але ўсё-такі можна сьмела сказаць, што беларускі дух на Бацькаўшчыне не памёр. Больш таго: судзячы па прэсе, у літаратуры ён узмацняецца.
Расейскі камуністычны калос, хоць і трэскае ўжо, але яшчэ моцна трымае ў ланцугах усё яму падуладнае.
Што ж на Захадзе? Тут мы назіраем зусім штось іншае. Ужо за нашых эміграцыйных часоў некалькі дзясяткаў народаў атрымалі незалежнасьць безь вялікага высілку, за выключэньнем хіба Альжыру. Вялікае разуменьне неабходнасьці свабоды для чалавека ў заходнім сьвеце дыктуе колішнім дзяржавам зрачыся свайго панаваньня і дазволіць народам жыць як яны хочуць. Яшчэ толькі пазаўчора прэм’ер-міністр Англіі26
24 Маецца на ўвазе раскол паміж прыхільнікамі БЦР і Рады БНР.
25 Вельмі шмат моладзі выяжджала на асваеньне цаліны ў Казахстан так званым вахтавым мэтадам і вярталася назад.
“Няясна, пра каго вядзецца гаворка. У 1964 г. прэм’ер-міністрамі Вялікабрытаніі былі: кансэрватар Аляксандар Дуглас-Х’юм (Duglas-Home, 1963-1964), яго зьмяніў лейбарыст Гаральд Уілсан (Wilson), які кіраваў да 1970 г.
сказаў, адведваючы афрыканскія новыя дзяржавы, што пара каляніялізму мінула і Англія прызнае незалежнасьць кожнай дзяржавы, што яшчэ знаходзіцца пад яе панаваньнем, калі толькі тая захоча. I вось даходзіць да абсурду: 450.000-чны паўдзікі народ у Замбіі атрымоўвае незалежнасьць, а беларускі народ з высокай і старой культурай церпіць няволю.
Ёсьць яшчэ і іншыя ненармальнасьці ў сягодняшнім сьвеце. Напрыклад, калі якісь народ (некамуністычны) уваходзіць у канфлікт з другім народам, ці то імкнуўшыся да свабоды, ці то для палагоджаньня іншых палітычных разьбежнасьцяў, тэта аўтаматычна робіцца канфліктам усяго сьвету. Гэта ўжо ня ёсьць справа аднаго ці двох народаў, тэта аўтаматычна зьяўляецца справай Аб’яднаных Нацый. Гэта мы назіралі і назіраем у Конга, Альжыры, Малайзіі і цяпер у Кіпры. Калі ж такі канфлікт створыцца ў камуністычным сьвеце, тэта аўтаматычна прызнаецца справай унутранай і ніхто ня мае права ўмешвацца. Савецкі Саюз пагражаў Захаду ў часах крызісу ў Кон­га, умешваўся і актыўна дапамагаў у Кубе, Конга, Альжыры. Грозіць цяпер^ калі справа Кіпру на парадку дня. Калі ж былі канфлікты ва Усходняй Нямеччыне, Полыпчы і (найбольш рэдкі выпадак) рэвалюцыя ў Вугоршчыне27, гэта была выключ­ив справа Савецкага Саюзу, і Захад умыў рукі. Не нашая тут справа разьбірацца, чаму гэта так ёсьць, у чым ляжыць агрэсіўнасьць камуністаў і пасіўнасьць дэмакратыі, але сьцьвердзіць мусім, што так ёсьць. I нас цікавіць нашае паложаньне ў сьвятле вышэйсказанага.
У сорак шестую гадавіну нашай незалежнасьці мы бачым пасіўнасьць Захаду і палітыку неўмяшаньня ў справы па-за жалезнай заслонай, дзе ляжыць наша Бацькаўшчына. Пры такім становішчы было б самагубствам пачынаць на Бацькаўшчыне якійсь рэвалюцыйны рух, ведаючы, што ніхто не дапаможа, а Масква патрафіць цэлыя народы вынішчыць. Зьмены ў гэтай міжнароднай палітыцы не прадбачацца.
Глянем цяпер на сябе самых.
Мы ня ёсьць тыя самыя, што раней. Прыехаўшы ў Канаду, мы мелі між 20 і 40 гадоў. Мы маглі і былі гатовыя ў кожны мамэнт сарвацца да актыўнага змаганьня са зброяю ў руках. Сяньня мы ёсьць між 40 і 60. Каб мы і хацелі, нас ніхто ня возьме. Зь іншага боку, мы за гэтыя гады набраліся вялікага досьведу ў грамадзкай працы. Але адно ў нас усіх засталося — лю-
27Маюцца на ўвазе падзеі 1953 (ГДР) і 1956 гг.
боў да нашай Радзімы. Імкненьне да яе незалежнасьці і вера, што мы гэтую незалежнасьць атрымаем. Каб мы гэтае веры ня мелі, мы не сабраліся б сяньня тут...
Мы тут можам нешта рабіць для справы незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны. Гісторыя вызвольных рухаў і ролі эміграцыі ў гэтым нам падкажа, што рабіць. Усім ведама, колькі адзін Падэрэўскі28 зрабіў для справы адзысканьня незалежнасьці Польшчы. Усе, каго тэта цікавіць, ведаюць, як з найменшымі ахвярамі для народу эмігрант Масарык29 здабыў незалеж­насьць для Чэхіі.
Мы ня мелі, на жаль, у 1918 г. ані Падэрэўскага, ані Масарыка, і нам было цяжэй. У сягодняшнія часы на Захадзе для адшуканьня незалежнасьці патрэбная толькі моцная воля народу. За жалезнай заслонай для гэтага патрэбна крывавае змаганьне і дапамога звонку. Вось і нашае заданьне гэткае ж: падрыхтаваць патрэбную дапамогу звонку. Як мы гэта можам зрабіць? Мы асабіста маем ня вельмі шмат такіх магчымасьцяў. Калі мы можам хаця б дабіцца, каб нас добра ведалі і шанавалі магутныя гэтага сьвету, гэтага ўжо будзе вельмі многа. Што ж мы маем сяньня ў Канадзе? Нічога амаль. Але вось растуць нашыя дзеці. Некаторыя зь ix ужо амаль дарастаюць, а іншыя зусім малыя. Калі мы з нашых дзяцей выгадуем паслоў да парлямэнту, што нашую справу будуць бараніць і падтрымоўваць на палітычным грунце; калі нашыя дзеці вырастуць на прафэсараў і па ўнівэрсытэтах будуць прапагандаваць Бела­русь; калі мы будзем мець на эміграцыі пісьменьнікаў з узнагародамі Нобэля, слаўных лекараў, інжынэраў, іншых вялікіх людзей, і калі яны будуць сьведамымі беларусамі, хоць нават і
28 Ігнацы Падэрэўскі (18.11.1860-29.06.1941), знакаміты піяніст і кампазытар, якога ў канцы XIX — пачатку XX ст. называлі раўназначным Фэрэнцу Лісту. У 1918 г. узначаліў першы ўрад незалежнай Польшчы, спэцыяльна вярнуўшыся з-за мяжы. Аднак магчыма, Грыцук мае на ўвазе і тое, што Ігнацы Падэрэўскі ў 1940-1941 гт. узначальваў польскі ўрад у эміграцыі. Памёр у Нью-Ерку.
29 Томаш Гарыг Масарык (07.03.1850-14.09.1937). Напачатку Ма­сарык атрымаў прызнаньне як вядомы філёзаф-пазытывіст. Быў прафэсарам філязофіі Праскага ўнівэрсытэту (1882-1914). Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны (сьнежань 1914) выехаў у эміграцыю. Заснаваў у Парыжы Чэскую нацыянальную раду, мэтай якой было стварэньне незалежнай дзяржавы. У сьнежні 1918 г. прыехаў у Прагу (абраны прэзыдэнтам створанай Чэхаславакіі месяцам раней). Тройчы пераабіраўся прэзыдэнтам: у 1920, 1927, 1934 гг.
л А. Грыііук Л настаўнік у Беластоку
◄ А. Грыцук — настаўнік у Браславе
▼ Аляксей, Антон і Мікалай Грыцукі ў Ляўкове ля ракі Нараўкі
◄ А. Грыцук — студэнт
Пляменьніца Галіна
Ч Пляменьніца Валя
Старэйшы брат Антон
▲ Алесь
і Мікола Грыцукі
▲ Сёстры Алеся: Насьця, Оля, Нюра, Таня
ч А. Грыцук у амэрыканснім палоне
Ля казармаў: А. Грыцук, матушка Зіна і Зінаіда Кадняк л (жонка А. Салаўя) з сынам. Аўстрыя, Зальцбург, 1947 г.
Беларускія настаўнікі Беласточчыны. А. Грыцук трэці зьлева ў першым радзе. 1943 г.
Лесарубы ў Канадзе. Зьлева — А. Грыцук. 1948 г.
9 д;
□;
и
о
12.
13.
В. П. II.
I. Конаў А. Сіяно
Кажан Ганэцкі Немко
1Ь?
.РЫ К АСЫ
to) Сгеlit Com-
:кую Ка»ступным
Працяг ахвяраў у наступным пум ары.
14. С. Салагуб
15. Бязыменныя Разам
АХВЯРЫ
НА КУПЛЮ ДОМУ ДЛЯ ПРЫ ХОДУ БАПЦ У ТОРОНТО
цягнікоў прадугледжана на 50 міляў. 104 вагоны чыгункі, якія каштавалі восем міл. дал., пабудавана ў Вялікай Брытаніі.
ей V да
 
^«094 Лк J
 
//f /м*
 
 
 
ііытаньні ьняецца, )с белаиешчаны іары на■эдакцый ртыкулы I на пер; на боку.
ЬШЬ
♦ *
 
1. Ахвяры з 1953 году $1.000
~ А. Грыцук ЮО
В. Жук
Г. Барановіч
М. Рачыцкі
А. Протас Я Скурат
А. Протас (ЗША)
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
НЫХ Cf дзе ма ква-прі насьці J прыхо^ приход МІТЭТ I лю до! рачым у Торо
. ...... 100 100 200
50
......... 25
I 5
......... 3
3
10 5 10
50 3 1664дал.
ЗТОС УВАСКРОС!
прыгш Зборы й хац? прыхо ты зь^ аграма слаўныЯ Усемагуті ней асяп памогуць сы права дуць бес з духова шае неза надзе, ал неньнем злажыцьлове бок души дь
▲ А. Грыцук — лесаруб у Канадзе. 1949 г.
◄ Так беларусы зьбіралі гроиш на свой Беларуси Дом. Старонка з газэты «Беларускі эмігрант»
и-гля
в а И (4
І
ЫЫЙ-ГМІ^
444ЛІ/4-Я
Маці В. Дуброўскай (Грыцук) Параскева
Бацька В. Дуброўскай (Грыцук) Васіль
'и ъ
А^(^>і4>лшлц
ІІ4 fa
 
◄ ГімнаЗія ў Дзісьне. Сёстры Дуброўскія Люба (зьлева) і Марыся (справа), Ірэна Вайніловіч (пасярэдзіне)
◄ Уііершым радзе сям'я Дуброўскіх: Дюба, Марыся, бабуля Марыя і Міша
▼ Бацькі В. Дуброўскай (Грыцук) Васіль
і Параскева і іх дочкі Марыя ды Оля (унізе)
3 дачушкай Юльянкай
Вясельле Вольгі Дуброўскай і Алеся Грыцука. 1 лютага 1958 г.
-« Дзісна.Дом сямейства Дуброўскіх
’J SZ61 /нвііінді piÄtiHcü влчнод i
BHE4U0J 'чээігу >
•J 6961 'BiHodBX
•Ааэнчнээсіу оіігчігеівн эеііа xÄtiiadj вячтгод
xÄhwdj -у attfed wuÄdtf Ä
aHiettedm д
•EiHodBi Ä (aEttvd wHmdau А вйэкче
BPJÄdtt)xeaÄj ічніігвд вавіэічд ▼
Зьлева направа: д-р Моган, Р. Жук-Грышкевіч, В. Грыцук і I. Сурвілла на сымпозіюме ў Кінгстане. 1973 г.
Алесь Грыцук чытае даклад «Беларуская эміграцыя ў Канадзе».
Атава, 1975 г.
▲ На 1-м беларускім сымпозіюме ў Кінгстане.
Зьлева направа: праф. Б. Пляскач, В. Грыцук, Б. Рагуля, В. Касьцюкевіч і Я. Сурвілла. 1973 г.
ня зь вельмі чыстаю беларускаю моваю, яны прынясуць нашай справе незалежнасьці большую карысьць, чым мы нават спадзяёмся. Не заўсёды ад нас залежыць, каб мы маглі вывучыць нашых дзетак, выхаваць на вялікіх людзей, але ад нас шмат залежыць, каб нашыя дзеці, калі будуць слаўныя, ведалі свае карані. Вельмі важнае нашае жаданьне даць дзецям веды пра Беларусь і прышчапіць да іх прыхільныя пачуцьці да Беларусі, месца народжаньня іх бацькоў і дзядоў. Гэта таксама нялёгкая справа. Каб навучыць нашых наступнікаў любіць тое, што мы любілі, трэба зрабіць да гэтага адпаведныя абставіны. Калі мы будзем мець сваю беларускую царкву (лепш, каб адну), калі мы будзем мець прыгожы і ўтульны будынак і калі ў ім арганізуецца грамадзкае жыцьцё так, што і мы самі, і нашыя дзеці будуць туды хадзіць з задавальненьнем, мы зробім вельмі многа. Гэта, безумоўна, было б ідэалам.
Мне здаецца, што мы адзначаем угодкі незалежнасьці Беларусі не таму, каб адбыць абавязак прыйсьці і зараз жа забыцца на ўсё тут сказанае, але найперш каб аджыць народным духам, набраць веры ў нашу праўду, набраць сіл і часам нават перакананьня, што мы пераможам, што Беларусь будзе вольнаю і што нам трэба працаваць для справы вызваленьня Беларусі бяз розьніцы на тое, ці мы вернемся калісь, ці не. I любоў да нашае Бацькаўшчыны, якую мы маем, мы павінны перадаць нашым наступнікам. Ня трэба вельмі праймацца, калі нашыя дзеткі ня так прыгожа будуць гаварыць па-беларуску, як мы. Няхай яны хоць і ў канадыйскай мове, але выкажуць каханьне да Беларусі і дадуць у выпадку патрэбы ёй падтрымку. Гэта будзе лепш за тое, калі некаторыя з папярэдняй нашай эміграцыі ў прыгожай беларускай мове пасылаюць Беларусь у савецка-рускае ярмо. Калі мы пакінем сягодняшнюю акадэмію з думкамі штось зрабіць для таго, каб Беларусь была вольная, гэтая сяньняшняя акадэмія выканала сваё заданьне.
А Беларусь-такі будзе вольная!30
30 Апошні сказ прыпісаны А. Грыцуком ад рукі.
У 46-ю ГАДАВІНУ СЛУЦКАГА ПАЎСТАНЬНЯ 31
Спадар Старшыня! Высокадастойны айцец Мікалай! ВедьMi паважаныя спадарыні і спадары! Перад хвілінаю мы пачулі прачытаны ліст імёнаў тых, што аддалі свае жыцьцё ў барацьбе за вызваленьне нашае Бацькаўшчыны з чужацкага паняволеньня. Тут былі прачытаныя імёны духоўнікаў, вучоных, грамадзкіх і палітычных дзеячоў, сялян і рабочых. Гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў нашага грамадзтва. Мы ведаем, што гэта не камплетны ліст. Ён толькі сымбалічны, бо каб злажыць ліст імён усіх тых, хто ахвярна злажыў сваю галаву за волю Беларусі, то ліст тэты быў бы такі доўгі, што чытаць яго прыйшлося б, можа, цэлы год, а то і даўжэй.
Ад Кастуся Каліноўскага па сягодняшні дзень ужо многа мільёнаў беларусаў загінула ў барацьбе за сваё нацыянальнае вызваленьне. Мусіць, дарагая і важная справа існаваньня на­роду ў сваёй собскай дзяржаве, калі для яе не завялікая ахвяра нават жыцьцё. Героі ня толькі тыя, што з аружжам у руках ляглі ў баях, але і ўсе тыя, што, супраціўляючыся паняволеньню, былі замучаныя ў падвалах НКВД, у рабочых і канцэнтрацыйных лягерах на далёкай Поўначы ці ў пясках Казахстану. Вось сяньня мы, тыя, што ўцалелі, у 46-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня, перад імі ўсімі схіляем нізка свае галовы ў жалі і ў пашане да іх. Гадавіна Слуцкага паўстаньня не прыпадкова была абраная беларусамі як дзень жалобы па героях. У гісторыі беларускіх вызвольных змаганьняў яна займае асаблівае мейсца. Ня толькі беларусы, але і чужыя, што студыююць гісторыі на­родных паўстаньняў, ня могуць знайсьці падобнай выявы мужнасьці і геройства. Можна безь вялікае памылкі сказаць, што ў 1920 г. уся Случчына была ў баях. Здольныя да нясеньня аружжа пайшлі ў вайсковыя рады. Старэйшыя, жанчыны, а нават падлеткі тварылі подзьвігі, арганізуючы лязарэты, майстэрні
313 архіву А. Грыцука. Арыгінал напісаны на лацініцы.
зброі, інтэнданцкія адзінкі і падтрымоўваючы духоўна сваіх мужоў, бацькоў і братоў. Случчакі здавалі сабе справу зь няроўнасьці змаганьня, але яны спадзяваліся на падтрымку іншых, аасабліва вялікіх вальналюбных народаў. На жаль, ані Случчына, ані ўся Беларусь спадзяванае падтрымкі не атрымала. Мы на Захадзе былі замала знаныя. Наша тагачасная эміграцыя спалянізавалася або зрусіфікавалася і працавала якраз на карысьць нашых ворагаў. Польшча, Літва, Латвія і Эстонія, што мелі добра распрацаванае імя сваіх народаў, атрымалі адпаведную падтрымку, у выніку чаго атрымалі незалежнасьць. Каб случчакі атрымалі хоць частачку такое дапамогі, якую сёньня атрымоўваюць розныя камуністычныя партызаны, мы не былі б цяпер на эміграцыі, а працавалі б у сваёй вольнай Беларусь У 46-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня мы мусім сабе пра гэта памятаць.
Ад лістапада да сьнежня случчакі вялі вялікія адкрытыя баі з бальшавіцкай навалай. У канцы сьнежня 1920 г. вайсковыя адзінкі перайшлі раку Лань і здаліся польскім уладам. Іншыя перайшлі ў падпольле. Аднак партызанскае змаганьне на Случчыне вялося аж да 1923-га году. Наколькі зацятае было змаганьне беларускага народу, гаворыць той факт, што ў баях 1920-24 гадоў брала ўдзел каля 30.000 партызанаў, якія зьвялі па-над 200 збройных або меншых сутычак з бальшавікамі.
Мы бы абніжылі вартасьць Слуцкага паўстаньня, каб разглядалі яго як стыхійны выбух народу ў роспачы. Яно было б для нас менш зразумелае.
Яго трэба разглядаць як сьведамае паўстаньне народу ў абароне сваіх правоў. Аб гэтым найлепш гаворыць рэзалюцыя Краёвага зьезду Случчыны: «Першы беларускі зьезд Случчыны вітае Найвышэйшую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Таксама катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванымі савецкімі ула­дам!. Хай жыве вольная, незалежная беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!»
Гэтая рэзалюцыя і дэклярацыя Рады Случчыны гавораць нам пра цягласьць і лягічнасьць усіх змаганьняў беларускага народу. Калі мы параўнаем тэстамэнт Кастуся Каліноўскага, Акт 25 Сакавіка і дэклярацыю Рады Случчыны, мы ўбачым цяг­ласьць і мэты гэтай барацьбы. А гэта: скінуць зь Беларусі ярмо паняволеньня. Таму і Слуцкае паўстаньне трэба разглядаць як вынік цэлага комплексу гістарычных падзеяў, што адбыліся да
таго часу. Беспасярэднім жа імпульсам для яго былі пастановы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу.
1917-1921-я гады былі бурлівыя на Беларусі і памятныя ў падзеях. Бальшавіцкі пераварот быў сустрэты як адзнака, што надышоў час будаваць сваю нацыянальную краіну. Створаная Вялікая Беларуская Рада, у адказ на абвешчаньне Менскім Саветам бальшавіцкае ўлады, выдае Грамату Да Беларускага Народу, заклікаючы, каб усе злучаліся ў адну сям’ю вакол Беларускае Рады дзеля будаваньня свае дзяржаўнасьці і адкінулі сеючыя нязгоду бальшавіцкія поклічы. 18-га сьнежня 1917-га году ў Менску склікаецца 1-ы Ўсебеларускі Кангрэс для стварэньня нацыянальнае ўлады. На Кангрэс прыбыло 1872 дэлегаты ад Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай, Віленскай і Гродзенскай губэрняў, ахопліваючы ўсе этнаграфічныя землі Беларусі і прадстаўляючы сабою ўсе пласты народу. Апіраючыся на тое, што рэвалюцыя абвесьціла права народаў на самавызначэньне, Кангрэс адкінуў бальшавіцкія Саветы ды прызнаў рэзалюцыю пра ўтварэньне дэмакратычнае рэспублікі.
Важнасьць гэтага Кангрэсу палягае ў тым, што ён за кароткі час змог выказаць асноўныя прынцыпы, якімі мае ў далейшым кіравацца беларускі народ, а менавіта: 1. Утварэньне беларускае дэмакратычнае дзяржавы ў яе этнаграфічных межах і 2. Збудаваньне нацыянальнай арміі для абароны яе ад Расеі, палякаў і немцаў.
Уначы з 30-га па 31 сьнежня бальшавікі збройнай сілай разагналі Кангрэс. Каб закончыць сваю працу, Кангрэс яшчэ раз сабраўся 31 -га сьнежня. Тым часам працу яго ахоўвалі менскія чыгуначнікі, аддаўшы сваё дэпо для збору дэлегатаў. У гэты апошні дзень сваёй дзейнасьці Кангрэс перадаў усе паўнамоцтвы Радзе Кангрэсу, якая ўтварыла выканаўчы камітэт Рады. Ад гэтага часу кіраўніцтва нацыянальньім рухам перайшло ў падпольле. Пра гэтыя падзеі Першага Ўсебеларускага Канг­рэсу я ўзгадваў зь дзьвюх прычын:
1. Час паказаць, што Слуцкае паўстаньне было зьявай, павязанай з усімі падзеямі таго часу.
2. Дзеля таго што ў сьнежні гэтага году спаўняецца 50 год ад яго скліканьня, і ў 50-я ўгодкі гэтай велічэзнай падзеі мы, аналізуючы яе значэньне, лёгка дойдзем да высновы, што Першы Ўсебеларускі Кангрэс за такі кароткі час свайго існаваньня перарабіў велічэзную працу. А менавіта: супрацьпаставіў на­цыянальную дзяржаўнасьць савецкаму рэжыму. Выказаў фор­
му гэтай дзяржаўнасьці: Беларуская Народная Дэмакратычная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах. Тэты пункт быў распрацаваны і праўна аформлены актамі трох Устаўных Граматаў, завяршэньнем якіх ёсьць Трэцяя Устаўная Грамата, або, іначай названы, Акт 25 Сакавіка.
Кангрэс стварыў на Беларусі дзяржаўную ўладу — Раду БНР, якая па сяньняшні дзень ёсьць сольлю ў воку нашаму акупанту, дарма што на выгнаньні.
Кангрэс накінуў шлях, па якім маюць ісьці наступныя пакаленьні беларусаў. I хоць быў хутка разагнаны, ён зьявіўся адным з момантаў у чарзе падзеяў, якія прымусілі бальшавікоў перагледзець свае дачыненьні да беларусаў. Наяў адбылося стварэньне БССР. Важнасьці гэтай падзеі — Кангрэсу — і мудрасьці яго пастаноў мы мусім сяньня таксама аддаць чэсьць.
Як бачым, Слуцкае паўстаньне ёсьць беспасярэднім вынікам цэлае нізкі падзеяў, што адбыліся ў тым часе. У гэтым яго вялікае значэньне.
Як мы ведаем, збройнае паўстаньне случчакоў было задушанае. Таксама заціхла барацьба ў іншых частках Беларусі. Змаганьне аднак не закончылася. Хоць не чуваць на нашых землях гармат і кулямётаў, хоць не маршыруюць палкі войска і няма адкрытага змаганьня, але ідзе іншае змаганьне, больш трагічнае, — змаганьне пераможца за душу пераможанага. Народ наш нясе ахвяры.
3 боку гледжаньня захаваньня нацыі ёсьць дваякага роду ах­вяры. Яны аднолькава цяжкія і аднолькава балючыя. Першага роду ахвяры — гэта тыя, што былі фізычна зьнішчаныя ворагам у вайне ці паваенных рэпрэсіях. Другога роду ахвяры тыя, што нацыя нясе ў людзях, якія пакінулі свой народ, адышлі ад нацыі і пайшлі служыць ворагам або іншым народам. Гэта тыя, што здэнацыяналізаваліся. Такія ахвяры нясе наш народ на Бацькаўшчыне; такія ахвяры нясе наш народ тут, на чужыне. Зь вестак, што мы маем з Бацькаўшчыны, і з кароткіх беспасярэдніх сутычак, што мы мелі з нашымі братамі ў часе выставы ў Манрэалі, мы ведаем, якое там ідзе зацятае змаганьне і якія вялікія ахвяры мы нясем.
У імгле мінуўшчыны мы, можа, і не заўсёды ўсьведамляем, што было прычынай гэткай суцэльнасьці думак случчакоў, іхняе зацятасьці, калі жанчыны вышывалі сьцягі з надпісам: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». На гэтае пытаньне мы самі адкажам, калі прастудыюем дзьве крыніцы: 1) Сваю душу. 2) Гісторыю свайго народу. Наша душа і наша
гісторыя нам скажуць, што мы ёсьць іншыя людзі. Мы маем сваю мову, якую мы любім, якой напісана вялікая літаратура і якою напісаныя наймудрэйшыя законы. Мы маем сваю песьню, якую мы найлепш любім, мы маем свае звычаі, якія мы лепш любім і зь якімі мы лепш чуемся, чым з чужымі. Мы іначай любімся, мы іначай працуем і іначай адпачываем. Наша фізычная будова ёсьць іншая. Мы ёсьць прыгажэйшы народ, што мае свае парадкі і сваю мараль. Наша ж гісторыя нам скажа, што мы, як іншыя народы, мелі сваю собскую дзяржаву, і на такую маем права сяньня.
Калі ворагу ўдасца забраць ад нас нашую мову, выкараніць нашыя звычаі і перакруціць нашыя гісторыі, калі мы страцім усе прыкметы, што нас адрозьняць ад іншых, мы перастанем быць народам. Мы будзем як тая зьвярына, што праз сотні гадоў асвоілася зь няволяй (хоць і ня кожная зьвярына асвойваецца — іншая памірае ў няволі, калі ня вызваліцца).
Калі мы страцім усе свае ўласьцівасьці як асобная нацыя, мы перастанем цікавіцца ані гадавінай Акту 25 Сакавіка, ані гадавінай Слуцкага паўстаньня. Мы будзем «асвоеныя», бу­дзем бачыць усё найлепшае ў чужым, а схацеўшы прыпадабацца чужым, будзем ненавідзець сваіх і пагарджаць усім сваім. Жахлізая пэрспэктыва!
На вялікае шчасьце, Беларусь належыць да тых, што ня лёт­ка даюцца асвоіцца. Праўда, ужо вельмі часта на вуліцах Менску ці Віцебску штораз часьцей і часьцей чуваць чужая нам расейская мова, праўда таксама, што на вуліцах Таронта, НьюЁрку, Буэнас-Айрэсу беларусы штораз часьцей гавораць іншай мовай і не разумеюць сваёй, але гзта адзінкі. У асноўным запаветы Ф. Багушэвіча, Акту 25 Сакавіка, прыклады патрыятызму случчакоў маюць водгук. «Слабое паплыве з вадой», — пісаў М. Багдановіч. Народ захаваецца і пры першай магчымасьці закіпіць да жыцьця ізноў, як гэта было за нашых ужо часоў, часоў нямецкай акупацыі. Мы, старэйшыя, ведаем, зь якім напалам народ узяўся за будаваньне сваёй дзяржаўнасьці, мы былі ня толькі сьведкамі, але і многія з нас былі ўдзельнікамі гэтага будаваньня. Мы мусім верыць, што пры найбліжэйшай магчымасьці наш народ ізноў возьмецца за зброю. Мы тут ня можам быць тады бязьдзейснымі. Калі прыйдзе наступнае чарговае змаганьне, мы тут павінны адыграць такую ролю, якую адыграла 50 год таму польская ці чэская эміграцыі ў іх вызвольнай барацьбе.
Слуцкае паўстаньне ёсьць сымбалічнае таксама ў тым, што паказала нам: пасьля 120 гадоў няволі й поўнае русіфікацыі народ не паддаўся, не асвоіўся, і гэта ёсьць грозным знакам для ўсіх захопнікаў: пры першай праяве слабасьці нашага ворага народ ізноў падымецца! Трэба верыць, што ў наступным выпадку змаганьне на Бацькаўшчыне ня будзе пакінутае без увагі, што яно атрымае патрэбную падтрымку ад вольнага дэмакратычнага сьвету. Нашае ж тут заданьне — гэтую пад­трымку падрыхтаваць так, каб яна была найкарысьнейшай.
Гэта мы мусім зрабіць у памяць тых герояў, што ляглі за Бацькаўшчыну, ня маючы ніадкуль дапамогі. Мы гэта зробім, калі падрыхтуем нашых дзяцей так, каб яны ў гэтых краінах мелі адпаведны голас. Гэтага можна асягнуць тады, калі нашыя дзеці будуць сьведамыя свайго паходжаньня, будуць мець прыхільную душу да ўсяго беларускага і адначасова займаць такое становішча ў краінах, што зь імі будуць лічыцца.
Высокая адукацыя нашых дзяцей i ix нацыянальная сьведамасьць будуць зарукай, што яны не застануцца глухімі на падзеі ў Беларусі. Мы жывём тут у выгадных абставінах. Ніхто нас не змушае, каб мы рабіліся ангельцамі. Нам сказана, што мы будзем добрымі канадыйцамі, калі мы будзем добрымі беларусамі. Таму будзьма добрымі беларусамі!
Шануйма сябе, тады чужыя нас будуць шанаваць. Кожны наш выхаваны высокаадукаваны беларускі патрыёт — гэта вянок на помнік тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.
НОВАЯ ЗЯМЛЯ 32
Новая Зямля — Амэрыка — прыняла гасьцінна беларускага пісьменьніка-навукоўца Ўладзімера Глыбіннага-Сядуру. Як мала каму з нашае інтэлігенцыі, яму ўдалося атрымаць адпаведную ягонай адукацыі работу і магчымасьць навуковай і літаратурнай працы. 3 навуковых працаў на вялікую ўвагу заслугоўвае «Беларускі тэатар і драма» і «Дастаеўскі і руская літаратурная крытыка». Дробныя яго рэчы ў беларускай мове часта паяўляюцца ў розных беларускіх часапісах.
У. Глыбінны пачаў сваю літаратурную і навуковую працу яшчэ перад вайною. Перад вайною таксама здабыў ён тытул доктара [трэба: кандидата] філялягічных навук пры Бела­рускай Акадэміі навук у Менску (1941). За каханьне да Бацькаўшчыны ўзнагародзілі яго трыма гадамі сібірскіх лягероў і выгнаньнем зь Беларусі.
Цяпер У. Глыбінны-Сядура працуе прафэсарам унівэрсытэту ў горадзе Трой.
Свабода працы і забясьпечанае матэрыяльнае жыцьцё знаходзяць сваё адбіцьцё на цяперашняй літаратурнай творчасьці пісьменьніка. Калі іншыя беларускія пісьменьнікі і паэты, і наагул многія з нашай інтэлігенцыі, усё яшчэ знаходзяцца «Ля чужых берагоў», У. Глыбінны ўжо ёсьць на «беразе» і чуецца тут добра. Калі сэрцы іншых пісьменьнікаў адной палавінай знаходзяцца ў Беларусі, а другой у чужыне, Глыбіннага сэрца ёсьць у Амэрыцы. Адно тут вельмі важнае, што гэтае сэрца засталося беларускім. Нават Вільям Колмэн (чамусь раз называецца Вільям, а другі раз Вільямс) і той дзей-
32 Рэцэнзія на кнігу Ўладзімера Глыбіннага «На берагох пад сонцам. Апавяданьні і аповесьці» (Беларуска-амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтар. Трой, 1964). Тэкст арыгіналу напісаны на лацініцы.
нічае хутчэй як беларускі «kidnaper»33, ніж амэрыканскі, але аб гэтым пасьля.
У творчасьці У. Глыбіннага мы адчуваем такі рэдкі ў нашых пісьменьнікаў артыстызм задаволеньня чалавека, таму ягоныя творы лягчэй і прыемней чытаюцца аселымі «на чужых берагох» і ў бальшыні нядрэнна ўладжанымі беларускімі эмігрантамі, асабліва людзьмі, што тут ужо вырасьлі і атрымалі асьвету.
Паява новае кніжкі на беларускім эмігранцкім літаратурным рынку заўсёды зьяўляецца падзеяй, асабліва калі аўтарам гэтае кніжкі ёсьць ведамы ўсімі пісьменьнік. Беларуская эміграцыя галодная на добрую мастацкую прозу. Паэзія — гэта літаратура для выбраных, асабліва мадэрная паэзія. Цыкль вершаў Н. Арсеньневай «Тэма — Вясна» ня дойдзе да кожнага. «Князь і лапаць» Вінцука Адважнага лёгка чытаецца і мае нават пэўныя вартасьці беларускага характару, але гэта ж не мастацтва. Мастацкая проза ў формах навэлі, апавяданьня ці аповесьці з боку чытача пераважна разглядаецца як штось, што дасьць яму культурную разрыўку, узбагачаючы адначасова яго мастацкімі і культурным! вартасьцямі. Мастацкая літаратура, у гэтым нашым выпадку проза, узьдзейнічае на эмацыянальныя стораны чалавека і з гэтага боку яна ўспрымаецца чытачом.
Найбольш падходзіць да гэтага кніжка У. Глыбіннага «На берагох пад сонцам». Складаецца яна зь пятнаццаці роз­ных навэляў і апавяданьняў. Амаль усе яны ўжо друкаваліся ў розных беларускіх часопісах, і шмат чытачоў ужо ведае іх. У зборнік уключаныя тры новыя творы: навэля «Зялёны атрамант», аповесьць «Каханьне Ліны Верн» і апавяданьне «Трывога ў лесе». Усе творы зборніка, за выняткам разьдзелу другога, маюць аўтабіяграфічны характар. Дзьве навэлі другога разьдзелу тэматычна да зборніка не пасуюць. Аўтар спрабаваў тут сілы на тэматах амэрыканскіх крыміналістычных апавяданьняў. Ня вельмі яны яму ўдаліся, бо героі гэтых навэляў Боб Браўнер і Вільям Колмэн дзейнічаюць не як праўдзівыя амэрыканскія крыміналісты, але як людзі з рамантычным беларускім характарам. Наіўны крадзеж дзіцяці ці яшчэ больш наіўнае захоўваньне крыміналіста Боба ня вельмі адпавядаюць тыпам крыміналіста амэрыканскіх «mistery». Па-за тым навэлі напісаныя жывою мовай, і зьмест трымае чытача ў пастаянным напружаньні.
33 Чалавек, які скрадае людзей дзеля выкупу.
Разьдзел першы і трэці адпавядаюць этапам духовага перажыцьця пісьменьніка на эміграцыі. У аповесьці «Да родных берагоў» аўтар перадае свае перажываньні пасьля звольненьня з ссылкі, сустрэчы з каханым Менскам і знаёмымі пасьля доўгае разлукі. Глыбінны жыве тут успамінамі роднага краю. Чытач разам зь пісьменьнікам востра адчувае сытуацыю, у якой апынуўся беларус у савецкім ярме. Што там ёсьць скрыўленыя, прадажныя характары, мы ведаем, але мы вельмі цешымся ра­зам з аўтарам, што там ня ўсе кар’ерыстыя і служкі ненавіснае ўлады. Мы цешымся, што там акрамя Спалахоўскіх ёсьць таксама і Мацеі, што так блізкія сэрцу аўтара і нашаму.
Ува ўсіх іншых навэлях першага разьдзелу кніжкі аўтар усё яшчэ жыве летуценьнямі аб родным краі. У «Добры дзень, акіян!» аўтар як бы апошні раз успамінае мінулае і, як бы кладучы на ім пячатку, вітае новае месца: «Добры дзень, акіян!». Навэля гэтая аж просіцца, каб яе паставіць на апошняе месца першага разьдзелу заканчэньня цыклю «Водгульле Бацькаўшчыны і чужыны». Апавяданьні першага разьдзелу адзначаюцца вялікай эмацыянальнай насычанасьцю і вялікай умеласьцю характару перажываньня эмігранта на «новай зямлі». Тыпы апавяданьняў жывыя, і лёгка іх можна знайсьці сярод нас. Найбольш хіба засталося рывэр-сайдзкіх мройнікаў...
Разьдзел трэці — гэта своеасаблівыя «Запіскі паляўнічага», або лепш іх назваць «Запіскамі рыбака». Мала ёсьць пісьменьнікаў, што змогуць так па-майстэрску перадаць прыгаство прыроды ці перажываньні рыбака, калі кране паплавок. Хочацца тут сказаць за Коласам: «Рыбак наш дзядзька быў Антоні». Калі хочаце навучыцца лавіць рыбу, мусіце абавязкова прачытаць прыгоды Лявона Баровіча. Аўтар нават і падхлусіць умее, як праўдзівы рыбак. Тут, аднак, гледзячы з боку чытача, мусім адцеміць, што насалоджвацца прыродай ня скора знудзішся, але чытаць, як хтось насалоджваецца прыродай, знудзішся хутчэй, і хоць аўтар — майстра ў апісаньнях прыгаства прыроды, аднак жа яны задоўгія.
Аўтар зусім не зьвяртае ўвагі на тое, што ў мадэрных на­вэлях ці апавяданьнях акцыя грае велічэзную ролю, у яго перавага аддаецца асабістым перажываньням. Ен з майстэрствам і цярплівасьцю хірурга разьбірае па костачках найменшыя праявы ўражаньняў рыбака, паляўнічага ці наагул назіральніка прыроды. Цэласьць на гэтым траціць, бо чытач, імкнучыся як найхутчэй даведацца пра прыроду героя, падсьведама перакідае часамі сапраўды мастацкія радкі. У цэлым, аднак, зборнік
робіць вельмі добрае ўражаньне. Гэта ўжо літаратура, і, не саромячыся, можна тэты зборнік паказаць найбольш пераборліваму чытачу, і ён будзе задаволены.
3 тэхнічнага боку кніжка апрацаваная нядрэнна. Найбольшым недахопам ёсьць замалы і загусты друк.
ІДЭАЛЯГІЧНЫЯ I САЦЫЯЛЯГІЧНЫЯ АСНОВЫ БЕЛАРУСКАГА АРГАНІЗАЦЫЙНАГА ЖЫЦЬЦЯ Ў КАНАДЗЕ 34
Усе сацыёлягі згодна пацьвярджаюць тэорыю, што калі большая колькасьць імігрантаў адной нацыі паселіцца ў новай краіне свайго жыцьця, яны стараюцца стварыць там свае нацыянальныя арганізацыі дзеля захаваньня свайго нацыянальнага вобліку і дзеля атрыманьня помачы ад суродзічаў і арганізаваньня свайго матэрыяльнага жыцьця.
Здольнасьць тварэньня арганізацыйнага жыцьця ёсьць вышэйшай ступеньню разьвіцьця нацыянальнай групы і залежыць ад ідэалягічных і сацыялягічных фундамэнтаў, зь якімі імігранты прыяжджаюць у новую краіну. 3 гэтага боку гледжаньня будзе тут разглядацца прычына, чаму так позна распачалося беларускае арганізацыйнае жыцьцё ў Канадзе.
Гісторыя іміграцыі ў Канадзе сьцьвярджае, што першыя імігранты зь беларускіх зямель пачалі зьяўляцца ў Канадзе ў па­латку XIX ст. Г эта была пераважна шляхта, што брала ўдзел у напалеонаўскіх войнах і паўстаньнях 1830-х і 1863-х гадоў.
3 нацыянальнага боку яны былі апалячаныя і ваявалі за «Рэч Паспалітую», што калісь ахоплівала Польшчу і Беларусь у адну дзяржаву.
Большасьць зь іх былі рыма-каталіцкага веравызнаньня. Ведаючы мовы, асабліва францускую, яны хутка ўлучыліся ў мясцовае жыцьцё і асыміляваліся. Як прыклад можа служыць вызначны канадыец Чоўскі (Czowski В. I.), які паходзіў з карэнных беларускіх земляў. У Канадзе ён запісаны як паляк, паколькі прыехаў зь земляў, што называліся ўжо тады не як Рэч Паспалітая,
34 Рэфэрат, читаны на 2-й Канфэрэнцыі беларускіх студыяў у Атаве, дня 26 красавіка, 1975 г. Падаецца з падкарачэньнямі. Арыгінал напісаны на лацініцы.
але проста Польшча. Гэтая іміграцыя не стварыла ані польскіх, ані беларускіх арганізацый. Яна ўвайшла ў мясцовыя ангельскія або францускія культурныя і навуковыя таварыствы.
Ад 1907 г. пачала прыяжджаць у Канаду іншая катэгорыя імігрантаў — працоўная. Гэта былі бедныя сяляне і невялікая колькасьць гарадзкіх рабочых, што пакінулі свой край у пошуках хлеба. Наибольшая трупа гэтых імігрантаў прыехала з Гарадзеншчыны і Меншчыны. Яны добра ведалі, што яны ані палякі, ані рускія, але іх сьведамасьць не працягалася далей па-за межы этнічнай акрамежнасьці. Яны ўжо былі больш за сто гадоў пад расейскай акупацыяй, і ім улажылі ў голавы, што беларусы і рускія — тэта ўсё рускія.
Гэта ім гаварылі ўраднікі ва ўрадах і папы ў цэрквах. Цяжка не паверыць папу і прыставу. Паколькі яны прыехалі ў Кана­ду з-пад расейскае акупацыі, яны былі ў Канадзе зарэестраваныя як рускія. Ня маючы між сабою сьведамае інтэлігенцыі, яны ўлучыліся ў іншыя расейскія арганізацыі, тым больш што тут ужо былі праваслаўныя цэрквы з расейскімі сьвяшчэньнікамі. Новыя расейскія арганізацыі, закладаныя рускімі сацыялістамі, што ўцяклі ад перасьледаваньня, уключылі большую масу беларускіх імігрантаў, прагалошваючы сябе абаронцамі інтарэсаў працоўных. Прывыкшы ўдома, што расейская мова болып культурная і «афіцыйная», яны і тут стараліся гаварыць па-руску. Каталікі-беларусы знайшлі тут польскія касьцёлы і, зразумела, сталіся палякамі, бо яшчэ ўдома ім гаварылі, што як каталік, так і паляк. Некаторыя імігранты, каб не мяшаць сябе з рускімі, называлі сябе «гродзенскімі», падобна як калісь у Беларусі называлі сябе «тутэйшымі». У большасьці былі вельмі малаграматныя, з паняцьцем вышэйшасьці расейскай нацыі і расейскага праваслаўя, таму, зразумела, ім цяжка было стварыць хоць нешта беларускае.
Разгледзім цяпер наступную трупу беларускае іміграцыі, што пачала прыяжджаць пасьля першае сусьветнае вайны. Яна ня вельмі многа розьнілася ад папярэдняй іміграцыі. Трэба аднак прызнаць, што нацыянальная сьведамасьць ix была большая. Некаторыя зь іх хадзілі ў беларускія школы, а некаторыя нават бралі ўдзел у беларускіх палітычных, эканамічных ці асьветных арганізацыях. У Канадзе яны змаглі выступіць і паказаць сябе як асобная этнічная трупа. He хапіла ў іх да гэтага арганізацыйнага беларускага ўзгадаваньня, замала было яшчэ нацыянальнай сьведамасьці і вельмі малая колькасьць інтэлігенцыі, якая б магла пакіраваць арганіза-
цыйным жыцьцём. Вялікай перашкодай быў таксама недахоп беларускіх сьвятароў, як каталікоў, так і праваслаўных. Прыехаўшы ў Канаду, каталікі ўлучыліся ў каталіцкія польскія парафіі і сталіся палякамі, праваслаўныя ж пайшлі ў царкву і сталіся расейцамі, або «гродзенскімі», як іх папярэднікі. Паколькі нацыянальная сьведамасьць гэтае трупы была боль­шая, былі спробы стварыць беларускія сэкцыі, як у польскіх, так і ў расейскіх арганізацыях. Такія спробы былі робленыя ў Таронта і Манрэалі.
Зусім іншыя імігранты пачалі прыяжджаць у Канаду пасьля другой сусьветнай вайны. Гэта былі людзі, узгадаваныя на вельмі розных прынцыпах ідэалягічных, эканамічных, псыхалягічных і сацыялягічных. Псыхалягічны і ідэалягічны характар гэтых імігрантаў фармаваўся ў вельмі розных абставінах. Беларусь, падзеленая між камуністычнай Расеяй і Польшчай з антыбеларускім характарам, амаль 20 гадоў была падданая пад націск гэтых дзьвюх розных ідэалёгіяў, што, безумоўна, адціснула сьляды на псыхалёгіі беларусаў. Беларусь! з усходняй часткі, 20 год жывучы над безупыннай прапагандай камунізму, вырабілі іншы пагляд на жыцьцё, чым беларусы з заходняй часткі Беларусі, што 20 гадоў жылі пад націскам палянізацыі, але з большай свабодай выяўленьня сваіх пэрсанальных якасьпяў.
Іх сьветапогляд, зразумела, быў іншы.
Ідэі незалежнасьці Беларусі былі ў заходняй частцы мацнейшыя, чым ва ўсходняй, бо тут беларусы ўвесь час былі падтрымоўваныя прапагандай з Усходу праз КПЗБ. Жыцьцё ўсходніх беларусаў было больш рэгуляванае дзяржавай, чым у заходняй. Матэрыяльна заходнія беларусы былі ў лепшым становішчы, чым усходнія. Характар селяніна з Заходняй Беларусі быў іншы, чым у селяніна з калгасу. Паліцэйская сыстэма ў За­ходняй і Усходняй Беларусі вырабілі супольную рысу характару для ўсіх беларусаў: недавер і падазронасьць, а таксама страх перад даносамі. Яшчэ і сягоньня некаторыя беларускія газэты скрозь бачаць «даносы». Розьніцы псыхалягічнага характару між беларусамі часткова выраўняліся за чатыры гады, калі ўся Беларусь апынулася пад савецкай акупацыяй у 1939-1945 гг. Гэтыя гады былі вельмі важнымі ў жыцьці беларусаў.
У часы нямецкай акупацыі беларусы перажывалі моманты тэрору нямецкіх акупантаў з аднаго боку і камуністычнай партызанкі — з другога. Гэта, безумоўна, адмоўна адбілася на характары беларуса. Зь іншага боку, Беларусь у тэты час перажыла час свайго нацыянальнага адраджэньня. Беларусы
прыгатаўляліся да тварэньня сваёй нацыянальнай дзяржавы. Было створанае беларускае войска, школы, і ў канцы — хоць фікцыйна, але свайго роду палітычная дзяржаўная арганізацыя ў форме Беларускай Цэнтральнай Рады.
Многа беларусаў, што пазьней знайшліся на эміграцыі, не перажывалі гэтых момантаў. Гэта былі тыя, якіх савецкія ўлады вывезьлі ў Сібір. Пасьля стварэньня польскай арміі генэрала Андэрса яны запісаліся туды як палякі і ўлучыліся ў гэтую армію, каб ратаваць жыцьцё. Тут знайшлося многа беларусаў, што бралі ўдзел у беларускіх нацыянальных палітычных і грамадзкіх арганізацыях у Польшчы, а таксама больш заможныя сяляне.
Уся гэтая маса беларусаў з такім розным сьветапоглядам і палітычнаю, псыхалягічнаю, ідэалягічнаю і сацыялягічнаю спадчынай апынулася ў лягерах для перасяленцаў у Нямеччыне, Аўстрыі, а потым — Англіі, Францыі, Італіі. У гэтых ля­герах і выявіліся ўсе найбольшыя розьніцы сярод беларусаў. Вялікая частка беларусаў вярнулася на Бацькаўшчыну. Адны зь беларусаў, што цягнулі на плячах спадчыну расейскага або польскага напластаваньня, улучыліся ў польскія або рускія лягеры і выехалі на эміграцыю як рускія або палякі. Нацыянальна сьведамая частка стварыла свае лягеры, а ў іх свае нацыянальныя, культурныя і палітычныя арганізацыі.
Яднала гэтую сьведамую беларускую эміграцыю пачуцьцё сваёй нацыянальнай адметнасьці й найвыразнае пачуцьцё сваіх заданьняў і абавязкаў як палітычнае эміграцыі. На вялікі жаль, непаразуменьні ідэалягічнага характару пачаліся сярод палітычных кіраўнікоў. Многа з гэтых непаразуменьняў трэба залічыць на рахунак асабістых амбіцыяў. Аднак у нэрвовым лягерным жыцьці часам дробныя непаразуменьні набіралі характар прынцыповых ідэалягічных розніцаў. 3 павадырамі падзялілася і рэшта эмігрантаў. Вялікую шкоду зрабіў таксама адыход беларускіх рэлігійных кіраўнікоў да расейцаў. Тут адыгралі ролю чыста матэрыяльныя ўмовы беларускіх япіскапаў: яны шукалі лепшага кавалка хлеба. Сярод беларусаў, аднак, гэта адыграла велічэзную адмоўную ролю — акрамя палітычнага, адбыўся яшчэ рэлігійны падзел.
Вось якія трупы патварыліся сярод беларусаў, яшчэ пакуль яны толькі зьбіраліся выехаць да краін свайго сталага пасяленьня: 1. Трупа БЦР35; 2. Трупа БНР; 3. Трупа, што не прызнала
35 Трупу БЦР у Канадзе прадстаўляла Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне (сярод кіраўнікоў у розны час былі Барыс Сладкоўскі, Язэп Пітушка, Рыгор Беразоўскі).
нікога і была супраць усіх36; 4. Праваслаўныя аўтакефалісты, якіх падтрымоўвала палітычная група БНР 37; 5. Так званыя «зарубежнікі», што не прызналі беларускую аўтакефальную царкву. Іх падтрымоўвала група БЦР 38. Калі да гэтага яшчэ даложым падзел на каталікоў і праваслаўных, «усходнікаў» і «заходнікаў», інтэлігенцыю і «масы», атрымаем ясны вобраз, зь якою спадчынаю зьявіліся беларусы ў Канадзе. Усё гэта знайшло свой адбітак і выявілася на нацыянальным і арганізацыйным жыцьці беларускіх імігрантаў у Канадзе і ва ўсім сьвеце.
[..]
Якія вялікія разьбежнасьці былі сярод беларусаў іміграцыі, паказвае і тое, што нават сягоньня, пасьля болын як 25 гадоў, старыя разыходжаньні ўсё яшчэ не выраўняліся.
36 Маюцца на ўвазе людзі, што гуртаваліся вакол рэдактара «Беларускага голасу» (Таронта) Сяргея Хмары-Сіняка.
37 Вядзецца пра прыхільнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале з Васілём (Тамашчыкам), а пазьней — Мікалаем (Мацукевічам).
38Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк ды іншыя не прызналі аднаўленьня БАПЦ у 1948-1949 гг., палічыўшы яго палітычным актам, ініцыяваным Радай БНР. Так, япіскапам БАПЦ зрабіўся Васіль Тамашчык, які на той час нават ня меў закончанай духоўнай адукацыі ды ўваходзіў у кіраўніцтва Рады БНР. «Зарубежнікі», хоць тэты тэрмін памылковы, лічылі, што сапраўдная беларуская аўтакефалія дадзена з Канстантынопалю, таму беларускія прыходы ў Саўт-Рывэры, Чыкага, Таронта (Эўфрасіньні Полацкай) павінны падпарадкоўвацца канстантынопальскаму (грэцкаму) патрыярху, які меў сымбалічную ўладу: патрыярх фактычна зьяўляўся добраахвотным вязьнем у Стамбуле, яму было забаронена пакідаць горад без дазволу сьвецкіх уладаў. Такім чынам, пералічныя беларускія прыхо­ды былі незалежныя.
ВОДГУК НА «БЕЛУЮ КНІГУ» ПА ІМІГРАЦЫІ, ПАДАДЗЕНЫ СПЭЦЫЯЛЬНАМУ АБ’ЯДНАНАМУ КАМІТЭТУ СЭНАТУ I ПАЛАТЫ АБШЧЫН АД ІМЯ ЗБК 39
1.УВОД31НЫ
Беларуская іміграцыя ў Канаду пачалася ў другой палове XIX ст. Першыя імігранты былі пераважна сялянамі, што шу­кал! лепшай долі. Толькі лічаныя адзінкі выехалі зь Беларусі з прычыны ідэалягічных разыходжаньняў з акупацыйнымі ўладамі. Толькі некаторыя з новапрыбылых мелі адукацыю, і ў Канадзе яны далучыліся да рускіх або польскіх арганізацыяў. Беларускіх нацыянальных арганізацыяў, куды можна было б зьвярнуцца па дапамогу, не існавала. Пакінутыя сам-насам са сваімі бедамі, многія зь іх збочылі да канадзкіх левых арганізацыяў.
Новая беларуская іміграцыя, што пачалася пасьля Другой сусьветнай вайны, была цалкам іншая. Мы можам яе хутчэй назваць палітычнай іміграцыяй. Аснову яе склалі маладыя людзі, што належалі да айчынных моладзевых арганізацыяў, палітычных партый ці ваеннага падпольля. Антылевыя і нацыянальна сьвядомыя, яны пакінулі Беларусь у знак пратэсту ці баючыся перасьледу. Яны былі дастаткова адукаваныя, каб легка інтэгравацца ў новае жыцьцё. Новыя імігранты хутка сфармавалі беларускія нацыянальныя арганізацыі і пачалі дапамагаць іншым у наладжваньні жыцьця ў новых варунках. Многія з маладых эмігрантаў і нават старэйшыя людзі пайшлі ў школы, унівэрсытэты і неўзабаве сталі добра адукаванымі тэхнікамі, лекарамі, інжынэрамі, бібліятэкарамі.
39 Пераклаў з ангельскай Яўген Фурс.
На сучасным этапе наша іміграцыя падтрымліваецца пераважна грамадзкімі суполкамі. Дзякуючы гэтай падтрымцы, нашы новыя імігранты рэдка адчуваюць цяжкасьці ў наладжваньні свайго новага быту. Важнае таксама значэньне цэркваў на эміграцыі.
2. «БЕЛАЯ КНІГА» ПА ІМІГРАЦЫІ
[-]
Мы згодныя, што канадзкая іміграцыйная палітыка павінна быць упарадкаванай і пасьлядоўнай. На думку ўраду, пры стварэньні новай іміграцыйнай палітыкі маюць быць прынятымі пад увагу чатыры асноўныя чыньнікі. Гэта: 1) Эканамічныя чыньнікі, 2) Культурныя і сацыяльныя чыньнікі, 3) Гуманітарныя чыньнікі і 4) Чыньнікі міжнародных далучэньняў.
Мы пагаджаемся, што гэтыя чыньнікі грунтоўна адабраныя. Аднак некаторыя тлумачэньні значэньняў падаюцца сумнеўнымі. «Белая кніга» пераконвае нас, што Канада мусіць падтрымліваць іміграцыю кваліфікаваных працоўных, тэхнікаў і прафэсіяналаў, і абмяжоўваць іміграцыю рабочых рук. Кваліфікаваныя імігранты, паводле «Белай кнігі», дадуць Канадзе танную і высокапрафэсійную сілу. 3 прычыны вялікага кошту навучаньня спэцыялістаў у Канадзе, гэтыя імігранты надзвычай жаданыя. У той жа час імігранты, якія не адпавядаюць гэтым патрэбам, могуць павялічыць беспрацоўе. Урад таксама засьцерагаецца палітычных эмігрантаў, йаму што яны могуць выклікаць міжнародныя ўскладненьні.
3. НАШЫЯ МЕРКАВАНЬНІ
Ніхто не аспрэчвае каштоўнасьці кваліфікаваных імігрантаў. Але падкрэсьліваньне высокага кошту падрыхтоўкі спэцыялістаў у Канадзе, як чыньнік, што заахвочвае іміграцыю кваліфікаваных кадраў, падаецца несправядлівым да нашых грамадзянаў і нават небясьпечным у будучыні. На наш погляд, Канадзе варта павялічыць свае намаганьні ў навучаньні і перакваліфікацыі ўласных кадраў... Імпарт зь іншых краін варта абмежаваць толькі навукоўцамі і спэцыялістамі найвышэйшай клясы ў тых сфэрах, дзе Канада ня мае магчымасьцяў рыхтаваць уласных спэцыялістаў. Трэба, каб гэткую іміграцыю пад-
трымалі ўрад, прамысловасьць і бізнэс, а таксама акадэмічныя і дасьледчыя інстытуты. Неабходна адсочваць, каб гэткія спэцыялісты былі раўнамерна разьмеркаваныя па Канадзе. Пасада і месца працы маюць быць аб’яўленыя ім перад атрыманьнем візаў у Канаду. Толькі калі ўсе нашыя намаганьні ў падрыхтоўцы ўласных спэцыялістаў апынуцца недастатковымі, мы можам зьвярнуцца да іншых краінаў у пошуку неабходных імігрантаў. Перавага павінна быць аддадзена тым, хто мае ў Канадзе сваякоў. У першы год прынятыя імігранты маюць знаходзіцца пад адмысловай апекай ураду, каб хутка разьвіць прыязнае стаўленьне іх да новай айчыны і дапамагчы ім стаць канадзкімі патрыётамі як мага хутчэй.
Першае ўражаньне вельмі важнае. Наш досьвед паказвае, што нацыянальныя арганізацыі розных суполак вельмі каштоўныя для новых канадыйцаў ва ўладкаваньні новага жыцьця. Мы хацелі б пабачыць большае супрацоўніцтва паміж урадам, грамадзкімі інстытутамі і арганізацыямі розных этнічных су­полак у Канадзе. [...]
4. ГУМАНІТАРНЫЯ IІДЭАЛЯГІЧНЫЯ АСПЭКТЫ
Канадыйцы беларускага паходжаньня заўсёды ганарыліся стаўленьнем свайго ўраду да палітычных імігрантаў. Сотні ты­сяч эмігрантаў знайшлі ў Канадзе новыя дамы і свабоду.
Прыняцьцем палітычных імігрантаў, нягледзячы на шматлікія пратэсты некаторых урадаў, Канада зрабіла трывалы ідэалягічны падмурак, на якім павінна быць збудавана яе будучыня. Гэта быў голас моцнай і незалежнай краіны, што сьвядома кіравалася ўласнымі ідэалягічнымі перакананьнямі. Мы былі расчараваныя тым, што цяпер «Белая кніга» не адлюстроўвае ясна стаўленьня да палітычных імігрантаў. Больш за тое, «Белая кніга» папярэдзіла нас, што палітычныя імігранты могуць ствараць напружаньне ў дачыненьнях зь іншымі краінамі. Гэта відавочны адыход ад пазыцыяў, якія ўрад займаў раней. Досыць відавочна — Канада непакоіцца, што цяперашнія прыязныя адносіны з Расеяй і іншымі камуністычнымі краінамі ўскладняцца. Мы пэўныя, што камуністычныя краіны прымуць сваіх агентаў з Канады, калі тут для іх узьнікне небясьпека. Нядаўна тысячы грэцкіх камуністаў знайшлі прытулак у Расеі і Польшчы, і ёсьць шмат іншых прыкладаў.
5. КАТЭГОРЫІІМІГРАНТАЎ, ШТО МАЮЦЬ ПРАВА БЫЦЬ ПРЫНЯТЫМІ
Нам падаецца, што крытэры, пакладзеныя ў аснову «Бе­лая кнігі» адносна катэгорыяў імігрантаў, што маюць пра­ва быць прынятымі, разумныя. Аднак неабходна пастанова для тлумачэньня замежных законаў з канадзкага гледзішча. Часам слова «злачынца» мае ў Расеі зусім іншы сэнс, чым у Канадзе.
На нашу думку, чальцам камуністычных партый неабходна забараніць уезд у Канаду ў якасьці імігрантаў, таму што яны — натуральны падрыўны элемэнт у нашым жыцьці. Мы цьвёрда верым, што ўсе гэтак званыя «змагары за спыненьне вайны» зьяўляюцца больш ці менш сьвядомымі прыхільнікамі камуністаў. Яны павінны праходзіць дэталёвую праверку перад атрыманьнем канадыйскай візы.
Ёсьць яшчэ дзьве катэгорыі імігрантаў, якія ўрад лічыць небясьпечнымі: маракі, якія зьбеглі з карабля, і асобы, што спрабавалі ўхіліцца ад іміграцыйных працэдураў. Варта адзначыць, што ў шматлікіх выпадках зьбегчы з карабля — адзіны шлях уцячы з камуністычных краінаў. Калі здарыцца бунт на рускім ці польскім караблі і маракі папросяць прыняць іх, да іх трэба ставіцца як да палітычных імігрантаў, нягледзячы на канвэнцыю пра маракоў.
Тое самае тычыцца асобаў, што спрабуюць ухіліцца ад іміграцыйных працэдураў. Беларусь! зь Менску, украінцы з Кіева ці латышы з Рыгі ня могуць зьвярнуцца па канадзкія візы, як звычайна. Ім даводзіцца шукаць нейкі іншы спосаб пакінуць сваю краіну і знайсьці шлях у Канаду ці нейкую іншую краіну ў вольным сьвеце. Да іх таксама трэба ставіцца як да палітычных імігрантаў. Мы палкам разумеем, што існуюць бясконцыя турботы, зьвязаныя з імігрантамі з-за жалезнай заслоны. Натуральна, сярод палітычных імігрантаў будуць камуністычныя падрыўныя элемэнты, сабатажнікі, стваральнікі камуністычных арганізацыяў у Канадзе ды іншыя. Нам падаецца, што кожнага эмігранта з камуністычнага сьвету не­абходна пільна правяраць і трымаць пад назіраньнем хаця б на працягу аднаго году.
высновы
1. Згуртаваньне беларусаў Канады вітае крокі ўраду ў стварэньні новай іміграцыйнай палітыкі і пагаджаецца, што стары іміграцыйны закон болей не адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны ў поўнай меры.
2. Мы пагаджаемся з урадам у тым, што эканамічны, куль­турны і гуманітарны аспэкты маюць найвялікшую важкасьць пры фармаваньні будучай іміграцыйнай палітыкі. Мы хацелі б дадаць да гэтага ідэалягічны аспэкт. Ніхто ня можа атрымаць візы ў Канаду, хто не падзяляе з канадыйцамі ідэалягічных прынцыпаў, якія фармуюць прынцыпы нашай айчыннай велічы.
3. У нас іншы погляд на кваліфікаваных імігрантаў. Дум­ка ўраду, што кваліфікаваныя імігранты дадуць нам танныя прафэсійныя людзкія рэсурсы, можа паўплываць на інтарэсы грамадзянаў Канады. Мы мяркуем, што Канадзе трэба знайсьці сродкі падрыхтоўкі ўласных кваліфікаваных і прафэсійных кадраў шляхам:
а) стварэньня вячэрніх курсаў навучаньня;
б) заахвочваньня прамысловасьці і бізнэсу разам з тэхнічнай мадэрнізацыяй паляпшаць кваліфікацыю сваіх працаўнікоў;
в) выдзяленьня больш грантаў унівэрсытэтам і каледжам;
г) павелічэньня колькасьці ўрадавых стыпэндыяў, калі немагчыма ўвесьці бясплатную адукацыю.
4. У якасьці кваліфікаваных імігрантаў варта запрашаць толькі людзей з дастатковымі ашчаджэньнямі і адпаведнай кваліфікацыяй для наладжваньня бізнэсу і працы ў прамысловасьці. Усе іншыя катэгорыі маюць быць падтрыманымі:
а) урадам у пошуку навукоўцаў і высокакваліфікаваных прафэсіяналаў, што ня могуць быць створаныя ў Канадзе ў цяперашні час;
б) бізнэсам і прамысловасьцю, калі намаганьні ўраду знайсьці гэткіх спэцыялістаў у Канадзе скончацца нічым;
в) грамадзянамі Канады, што жадаюць узьяднацца са сваімі сем’ямі. Больш далёкае сваяцтва можа быць падтрыманае, калі яны маюць прафэсіі ці кваліфікацыі, запатрабаваныя ў Канадзе.
5. Любая асоба, марак ці іншая, што пакінула камуністычную краіну, шукаючы свабоды, і знаходзіцца ў Канадзе неле­гальна, мае прайсьці пільную праверку і, калі гэткія асобы не
зьяўляюцца выведнікамі альбо падрыўнымі элемэнтамі, ім трэба надаць статус эмігранта і даць візу імігранта.
У дачыненьні да палітычных эмігрантаў з камуністычных краінаў Канадзе ня трэба засьцерагацца міжнародных ускладненьняў, як камуністычныя краіны не баяцца падтрымліваць усе віды падрыўных элемэнтаў у Канадзе.
7. Мы вітаем стварэньне Міністэрства па кадрах і іміграцыі, якое дапаможа новым кандыдатам як мага хутчэй уладкаваць сябе на новай зямлі. Мы спадзяемся, што гэтае Міністэрства знойдзе шлях супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі пры вырашэньні пытаньняў новых імігрантаў.
25 лютага 1964 г.
БЕЛАРУСКІ ДРУК У КАНАДЗЕ
УВОДЗІНЫ
Прафэсар В. Дж. Кэйі ў сваей працы «Канадыйцы беларускага паходжаньня»40 пісаў, што яны ствараюць адну з найбольш цікавых, хоць і ў той жа час адну з найменш вядомых этнічных суполак у Канадзе. Ня толькі ў прафэсара Кэйі гэткі погляд. Гэта можа засмуціць многіх дасьледчыкаў грамадзкіх навук: згодна з пэўнымі падлікамі ў Канадзе жыве ажно 60 000 беларусаў, і ў той жа час гэткая суполка не існуе ў статыстычных дадзеных. Існуе шмат прычын для гэткіх анамаліяў, і дазвольце мне ўзгадаць толькі некаторыя зь іх.
Беларусь! прыбылі ў Канаду з тэрыторыяў, занятых Польшчай ці Расеяй. Тыя, хто прыбылі з Полынчы, згодна з эміграцыйным законам Канады былі зарэгістраваныя як палякі і паглыналіся існуючымі польскімі арганізацыямі, асабліва калі былі каталікамі. Для іх тое было проста, таму што ў Польшчы яны размаўлялі на афіцыйнай польскай мове і наведвалі польскія школы, а беларускіх школ у Польшчы не было наогул.
Тыя, хто прыбылі ў Канаду з тэрыторыяў, занятых Расеяй, рэгістраваліся як рускія і паглыналіся рускімі арганізацыямі, таму што ў Расеі не дазваляліся беларускія школы і афіцыйнай мовай была толькі руская. Вельмі складана вызначыць дакладны год ці нават дзесяцігодзьдзе пачатку беларускай эміграцыі ў Канаду. Але, усьведамляючы, што большасьць рускіх прыбыло з беларускіх тэрыторыяў і шмат польскіх эмігрантаў гэтаксама прыбыло з беларускіх тэрыторыяў, мы можам сьмела
40 Canadians of Byelorussian Origin. Ottawa, 1960.
сьцьвярджаць, што беларуская эміграцыя ў Канадзе гэткая ж старая, як польская ці руская.
Першая беларуская эміграцыя мела назоў «эміграцыі хлеба і масла». Толькі некаторыя зь іх прыбылі ў Канаду, шукаючы прытулку з-за ідэалягічных непаразуменьняў з уладамі акупантаў. Ня маючы інтэлектуальных лідэраў і будучы беднымі, яны не былі здольныя заснаваць свае жыцьцё на нацыянальным падмурку, і да 1948 г. не стварылі асобных беларускіх арганізацыяў. Многія зь іх зьяўляюцца лідэрамі рускай ці польскай суполак. Відавочна, яны дапамагалі тым суполкам і ў культур­ным жыцьці, і калі штосьці друкавалі, гэта было па-расейску, польску ці ангельску. Як бачым, гісторыя беларускай этнічнай суполкі ў Канадзе досыць складаная і яе вывучэнне можа быць вельмі ўзнагароджана. На жаль, гэта вывучэньне мела быць адкладзена на пэўны час, бо яно патрабуе істотнай грашовай падтрымкі, а цяпер сродкі для гэтай падтрымкі вельмі абмежаваныя.
Малюнак цалкам зьмяніўся пасьля Другой сусьветнай вайны. Новая іміграцыя, што пачалася пры канцы ваенных дзеяньняў, зусім іншая. Мы хутчэй можам назваць яе палітычнай. Яе аснову склалі маладыя людзі, якія належалі да айчынных маладзёвых арганізацыяў, палітычных партый ці ваеннага падпольля. Антылевыя і нацыянальна сьвядомыя, яны пакінулі Беларусь у знак пратэсту ці баючыся перасьледу. Яны былі дастаткова адукаваныя, каб лёгка ўсталяваць сябе у новым асяродзьдзі. Шмат хто з новых імігрантаў і нават старэйшыя людзі пайшлі ў школы і ўнівэрсытэты, каб прыстасаваць свае кваліфікацыі. Новыя імігранты хутка сфармавалі беларускія нацыянальныя арганізацыі і пачалі дапамагаць іншым ува ўладкаваньні іх жыцьцяў да новых варункаў. Ня вельмі лёгка было ўпэўніць канадзкія ўлады і грамадзкасьць, што гэткая суполка, як беларусы, існуе. Мы мусілі змагацца з кожнай афіцыйнай асобай, ад клерка да міністра адукацыі, каб абараніць уласныя правы. На погляд афіцыйных асобаў і грамадзкасьці Канады, мы былі толькі яшчэ адной суполкай палякаў ці рускіх. Я спадзяюся, што ў гэтым змаганьні перамога за беларусамі і што гэта пачатак асобнай беларускай афіцыйнай этнічнай суполкі ў Канадзе.
Новая беларуская эміграцыя невялікая, і прычыны гэтаму вельмі сумныя. Большасьць нашай эміграцыі была адрэзана падчас зімовага наступу рускіх у 1945 г. і ніколі не дасягнула вольнага сьвету.
Першая беларуская газэта «Беларускі Эмігрант» была заснавана ў 1948 г., а першая беларуская арганізацыя Згуртаваньне беларусаў Канады зьявілася ў 1949 г.
На працягу дваццацігадовага існаваньня беларуская эміграцыя не стварыла вялікага спісу надрукаваных працаў, і для тлумачэньня гэтага існуюць дзьве прычыны. 1. Зусім нямногія з інтэлектуалаў абіраюць Канаду сталым месцам жыцьця і 2. Вельмі абмежаваныя грашовыя рэсурсы.
Канада была ня лепшым месцам для адукаваных эмігрантаў у 1948 г., асабліва для тых, хто меў гуманітарную адукацыю. Таму некаторыя зь ix празь некаторы час эмігравалі ў ЗША. Тым, хто застаўся, давялося змагацца за працу, забываючы адукацыю і падрыхтоўку. Тады не было магутных беларускіх арганізацыяў, каб падтрымаць ix i дапамагчы выдаць уласныя працы. Мясцовыя новыя арганізацыі былі занадта малыя, каб дапамагчы. Усьведамляючы гэта, беларусы ў Канадзе звычайна злучалі свае намаганьні з беларусамі ў ЗША. 3 гэтага пункту погляду нам трэба глядзець на намаганьні канадзкіх беларусаў у галіне арыгінальных выданьняў па-беларуску. Першы агляд беларускіх адбіткаў у Канадзе спрабуе забясьпечыць нас даведнікам па выданьнях беларускамоўных канадыйцаў.
Ягоная мэта — заахвоціць цікавасьць і прапанаваць дасьледаваньне па беларускай культуры, а таксама спрыяць знаходжаньню выданьня, у якім вы зацікаўлены. У частцы 1-й я пастараюся агледзець усе вядомыя найменьні, выдадзеныя па-беларуску альбо пра беларусаў у форме кніг, брашураў і пэрыядычнай літаратуры, і выбраных найменьняў сэрыйных выданьняў, якія, магчыма, могуць мець карысьць для кагосьці, хто вывучае гісторыю і культуру Беларусі. Сюды будуць уключаныя выданьні, зробленыя беларусамі ў Канадзе альбо надрукаваныя разам зь іншымі неканадзкімі беларускімі арганізацыямі. У частцы 2-й я падам альфабэтны сьпіс усіх агледжаных беларускіх выданьняў.
ЧАСТКА 1.
АГЛЯД БЕЛАРУСКІХ ВЫДАНБНЯЎ У КАНАДЗЕ, НАДРУКАВАНЫХ БЕЛАРУСАМІ АЛЬБО ПРА БЕЛАРУСАЎ
Асноўныя крыніцы беларускіх выданьняў у Канадзе — Згуртаваньне беларусаў Канады і Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне. Пры пошуку крыніцаў неабходна зьвязацца з абедзьвюма арганізацыямі, таму што яны прадстаўляюць
дзьве асноўныя плыні ў жыцьці беларусаў. ЗБК прадстаўляе тых, хто далучыўся ў палітычным жыцьці да беларускага Ура­лу ў выгнаньні, ачольваемага старшынёй [Рады БНР] Міколам Абрамчыкам, і ў рэлігійным жыцьці — да Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Беларуская Нацыянальная Асацыяцыя [Аб’яднаньне]41 супрацьпастаўляе сябе першай суполцы ўсімі магчымымі спосабамі. Гэты падзел адлюстраваны і ў іх выданьнях.
Адносіны паміж ЗБК і БНА нядаўна нашмат палепшыліся, асабліва пасьля разьяднаньня з газэтай «Беларускі Голас».
Цяпер мы падыходзім да разгляду асобных найменьняў.
А. ГАЗЭТЫ:
Беларускі Эмігрант
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе [ЗБК], 1948-1954 гг.
Першая беларуская газэта наамэрыканскім кантынэньце. Заснаваная К. Акулам, стала пазьней афіцыйнай газэтай Беларуска­га Згуртаваньня ў Канадзе. Газэта адводзіла старонкі, у асноўным, дапамозе новым беларускім імігрантам па арганізацыі жыцьця ў Канадзе, даючы ім парады па фактычнай інфармацыі, што дапамагала ім ва ўладкаваньні ў новай Бацькаўшчыне. Газэта трымала кантакт з усімі імігрантамі ў Канадзе і за мяжой. Выданьне было спынена па фінансавых прычынах.
Беларускі Голас
Таронта, Беларуская Нацыянальная Асацыяцыя, 1952-1959 гг.
М. Сіняк [Сяргей Хмара-Сіняк], з 1959 г. да сёньняшняга часу.
Добра ілюстраваная. Выяўляе жыцьцё беларускай суполкі, што супрацыіастаўляе сябе беларускаму ўраду ў выгнаньні, Бела­рускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве і Беларускаму Згуртаваньню ў Канадзе, ужываючы мэтады, далёка не заўсёды згодна з журналісцкай этыкай. Змагаецца з усімі, хто не пагаджаецца з ейнымі ідэямі. Асноўныя мэты: беларускі ўрад у выгнаньні і Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Давер не пацьверджаны. «Беларускі Голас» таксама друкуе сатырычны дадатак «Маланка», літаратурны дадатак і прыгожа
41 БНА падтрымлівала Беларускую цэнтральную раду і царкоўную юрысдыкцыю канстантынопальскаму патрыярху.
выдаваемы і вельмі добра ілюстраваны дадатак «Беларусь! ў Канадзе», што паказвае беларускае жыцьцё ў малюнках.
Белорус
Нью-Ёрк Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, БеларускаАмэрыканская Асацыяцыя. 3 1950 г. да сёньняшняга часу.
Асноўная беларуская газэта, што служыць усёй беларускай эміграцыі, але больш месца адведзена жыцьцю і дасягненьням беларусаў у ЗША і Канадзе. Сьціслыя навіны з Канады друкаваліся ў дадатку «Весткі з Канады». Фінансуецца часткова Беларускім Згуртаваньнем у Канадзе і часткова Беларуска-Амэрыканскай Асацыяцыяй. Навукова рыхтуецца да друку Д-м 42 С. Станкевічам 43. Да сьнежня 1968 г. канадзкі матэрыял рыхтаваўся да друку Д-м В. Жуком [-Грышкевічам]. Зьмяшчае навуковыя, але даступныя артыкулы па беларускай літаратуры і беларускім палітычным і грамадзкім жыцьці. Часта ўваходзіць у палеміку з літаратурнымі і палітычнымі коламі ў БССР.
Бацькаўшчына (Das Faterland)
Мюнхэн, 1947-1966 гг.
Выдавалася ў Мюнхэне як незалежная газэта. Фінансава падтрымлівалася Беларускім Згуртаваньнем у Канадзе. Аднолькавага стылю з «Беларусам». Выдавалася штотыдзень, пасьля штомесяц. Уключае матэрыялы з Канады. Некаторыя асноўныя працы з Канады бьглі ўпершыню надрукаваныя ў «Бацькаўшчыне». Палітычна падтрымлівала беларускі ўрад у выгнаньні.
Б. ПЭРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАНЬНІ [ЧАСОПІСЫ]:
Баявая Ўскалось
Таронта, Літаратурная Сустань Баявая Ускалось. 3 1949 г. да сёньняшняга часу.
Выдаецца нерэгулярна. №6 і 7 зьявіліся ў 1962, №8 мае выйсьці напрыканцы 1969 г. Чыста літаратурнае выданьне, прысьвечанае беларускай літаратуры. Хораша адрэдагавана.
42Доктарам.
43Станіслаў Станкевіч рэдагаваў «Беларуса» з 1962 па 1980 г.
Каштоўны ўнёсак у беларускае жыцьцё. Наяўная зь «Беларускага Голасу» 44.
Палесьсе
Манрэаль Таронта, выдавецтва Палесьсе, 1955 г.
Пэрыядычнае выданьне, прысьвечанае беларускай літаратуры і мастацтву. Прызначанае для вялікага кола чытачоў. Уключае біяграфіі вядомых беларускіх пісьменьнікаў. Ілюстраванае. Выданьне спынена па фінансавых прычынах45.
Народным Шляхам
Таронта. Беларуская Народная Грамада.
Дата публікацыі невядомая. Няма паасобнікаў для заўваг. Выданьне спынена46.
Дакумэнты й факты
Дата і месца выданьня невядомыя 47. Выдадзена Беларускім Інстытутам Кастуся Каліноўскага. Зьмяшчае факты з беларускага жыцьця пэрыяду «Нашай Нівы» і дакумэнты і факты з беларускага жыцьця ў Амэрыцы.
Царкоўны Голас
Таронта, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
Выданьне спынена. Выходзіла штомесяц, прысьвячалася рэлігійнаму жыцьцю беларусаў у Канадзе.
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. Запісы.
Нью-Ёрк, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, ч. 1, № 1, з 1952 г. да сёньняшняга часу.
Выдаецца нерэгулярна. Найменьні адрозьніваюцца. Дададзены зьмест па-нямецку і ангельску. Рыхтуецца да друку Д-м Станіславам Станкевічам. Чыста навуковае выданьне
44 Рэдактарам «Баявой Ускалосі» быў Сяргей Хмара-Сіняк. Усяго выйшла 18 нумароў — апошні ў 1981 г.
45 Выйшла ўсяго два нумары.
46Выдавалася ў 1952-1957 гг. у Таронта. Выйшла 11 нумароў. Праўдападобна, рэдактар Сяргей Хмара-Сіняк.
47Выдаваліся ў Таронта з 1953 па 1957 г. Выйшла 11 нумароў. Праўдападобна, рэдактар Сяргей Хмара-Сіняк.
вельмі высокага ўзроўню. Зьмястуе ўнёскі ўсіх беларускіх навукоўцаў на эміграцыі. Параена бібліятэкам каледжаў і ўнівэрсытэтаў і вялікім грамадзкім бібліятэкам. Надрукавана ў Мюнхэне, Нямеччына. Фінансуецца Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва і прыватнымі ахвяраваньнямі48.
В. КНІГІ I БРАШУРЫ:
Абрамчык, Мікола. Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1950 г.
Даклад па злачынствах, зьдзейсьненых камуністамі над беларускімі людзьмі, заснаваны на дакладных сакрэтных дакумэнтах ваенных перасьледвальнікаў і НКУС СССР, што былі захопленыя падчас мінулай вайны. У тэкст уключаны фатакопіі сапраўдных дакумэнтаў. Вельмі важнае дакумэнтальнае выданьне, асабліва для тых, хто вывучае рускі камунізм і ягоныя мэты.
Абрамчык Мікола ёсьць Старшынёй Рады Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі ў выгнаньні.
Акула, Канстанцін. Змагарныя дарогі.
Таронта, 1962 г. 583 с. На беларускай мове.
Біяграфічны раман на беларускай мове. Захапляльныя, трагічныя прыгоды маладых беларусаў падчас Другой сусьветнай вайны. Ніводны пісьменьнік не паказаў гэткіх глыбокіх ведаў трагічных лёсаў беларускай моладзі падчас вайны.
Акула, Канстанцін. Гараватка. Частка 1: Дзярлівая Птушка.
Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1965 г. 180 с. На беларускай мове.
Раман. Заснаваны на жыцьці беларусаў над польскай акупацыяй.
Акула, Канстанцін. Заўтра ёсьць днём таму. Раман. [Tomorrow is Yesterday].
Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1968 г. 225с. На ангельскай мове.
48 Ад 2002 г. (з № 25) выдаецца ў Менску. Выйшла (на пачатак 2007 г.) 30 нумароў.
«Заўтра ёсьць днём таму» — хвалюючая гісторыя пра каханьне і цяжкасьці, сьмерць і помету. Таксама пра вайну і пра тое, як яна разьлютоўвае сэрца, і, нарэшце, тэта гісторыя пра людзей і іхняе змаганьне за волю. Гэтыя словы аўтара найлепей апісваюць трэці раман К. Акулы.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Ідэалягічная апрацоўка на Экспа’67 49.
Улётка з фактамі. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1967 г. На ангельскай і францускай мовах.
Выдадзена, каб супрацьстаяць рускай прапагандзе сярод беларускай эміграцыі на беларускім Дні на Экспа. Падае каштоўныя факты пра камуністычны рэжым на Беларусі.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1964 г.
Зводка падрыхтаваная па патрабаваньні Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе Д-м Б. Рагулям. У наяўнасьці маецца адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Спэцыяльнаму злучанаму камітэту Сэнату і Палаты Абшчын на «Белую кнігу» па іміграцыі. 1967 г.
Падрыхтаваная па патрабаваньні Беларускага Згуртавань­ня ў Канадзе Алесем Грыцуком. У наяўнасьці маецца адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1958.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1958 г.
Сьціслая гісторыя Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе ў 19481958 гг.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1968.
Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1968 г.
Сьціслая гісторыя Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе ў 19481968 гг.
49Сусьветная выстава ЭКСПА-67 у Манрэалі. —В. I.
Грыцук, Алесь. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці. 1964 г.
У наяўнасьці маюцца перадрукі з Друкарні Каралевы. Ёсьць адзіны паасобнік з Беларускага Згуртаваньня ў Канадзе.
Кэйі В. Дж. Канадыйцы беларускага паходжаньня.
Атава, Выдавецтва Унівэрсытэту Атавы, 1960 г.
Гэта першы навуковы падыход да праблемы беларусаў у канадзкай мазаіцы. Аўтар, прафэсар факультэту мастацтваў Унівэрсытэту Атавы, добра азнаёмлены з жыцьцём беларускіх арганізацыяў у Канадзе. Перадрукавана ў форме кнігі з «Агляду Унівэрсытэту Атавы», ліпень сакавік, 1960 г.
Акулевіч, Георг. Рускія ў Канадзе. [Окулевич Георг. Русские в Канаде].
Таронта, Фэдэрацыя Рускіх Канадыйцаў, 1952. 326 с. На рускай мове.
Хаця гэта й кніга пра рускіх, уважлівы чытач можа знайсьці каштоўную інфармацыю гэтаксама пра беларусаў у Канадзе.
Пашкевіч, Валянціна. Першая чытанка пасьля элементара.
Таронта, Выдавецтва Беларуская Школа, 1968 г.
Прафэсійна падрыхтаваная чытанка для беларускіх дзяцей у англамоўным сьвеце пасьля азбукі. Ілюстраваная. Адмысловы дадатак беларускіх мапаў значка дапаможа ў выкладаньні пра Беларусь.
Жук, Вінцэнт. БНР ці БССР.
Нью-Ёрк, 1968 г.
У 1968 г. А. Пятровіч выдаў пасквіль, азагалоўлены «Праўда пра Закон 25-га сакавіка 1968 г.» (глядзіце «Голас Радзімы» № 13, сакавік 1968 г.). У гэтай брашуры Др. В. Жук выявіў усю ману А. Пятровіча па дэзарыентацыі беларусаў у Канадзе. Сьцьвярджэньні Др. В. Жука добра дакумэнтаваныя.
Жук, Вінцэнт. Лірыка Янкі Купалы.
Унівэрсытэт Атавы. Доктарская дысэртацыя. 1956 г.
ЧАСТКА 2.
АЛЬФАБЭТНЫ СЬПІС НАЙМЕНЬНЯУ 50
Абрамчык, Мікола. Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1950 г.
Акула, Канстанцін. Гараватка. Частка 1: Дзярлівая Птушка. Та­ронта, Выдавецтва Пагоня, 1965 г.
Акула, Канстанцін. Заўтра ёсьць днём таму. Раман. Таронта, Выдавецтва Пагоня, 1968 г.
Акула, Канстанцін. Змагарныя дарогі. Таронта, 1962 г.
Акулевіч, Георг. Рускія ў Канадзе. Таронта, Фэдэрацыя Рускіх Канадыйцаў, 1952 г. 326 с.
Бацькаўшчына (Das Faterland). Мюнхэн, 1947-1966 гг.
Баявая Ускалось. Таронта, Літаратурная Сустань Баявая Ўскалось. 3 1949 г. да сёньняшняга часу.
Белорус. Газэта. Штомесячнік. Беларускае Згуртаваньне ў Ка­надзе і Беларуска-Амэрыканская Асацыяцыя. №1.3 1950 г.
Беларускі эмігрант. Газэта. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1954 гг. Штомесячнік.
Беларускі Голас. Byelorussian Voice. Беларускі незалежны часапіс. Газэта. Таронта. 3 1952 г. да сёньняшняга часу. Штомесячнік.
Беларускае Згуртаваньнеў Канадзе. Ідэалягічная апрацоўка на Экспа’67. Улётка з фактамі. Таронта, Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1967 г. На ангельскай і францускай мовах.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці. 1964 г. Атава, Друкарня Каралевы, Др. Б. Д. Рагуля.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе. Зводка. Пададзена Адмысловаму злучанаму камітэту Сэнату і Палаты Абшчын на «Белую кнігу» па іміграцыі. 1967 г.
50 Аўтар выкарыстаў лацінскі альфабэт.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1958 гг. Таронта, 1958 г.
Беларускае Згуртаваньне ў Канадзе, 1948-1968 гг. Таронта, 1968 г.
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Царкоўны Голас. Таронта, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Цар­ква. 1956-1966 гг.
Беларуская Нацыянальная Асацыяцыя. Б. Н. А. Бюлетэнь. Выдаваўся нерэгулярна. Выданьне часова прыпынена.
Byelorussians in Canada Беларуси ў Канадзе. Таронта, Бела­руси Голас. 3 1967 г.
Дакумэнты i факты. Таронта, Інстытут Кастуся Каліноўскага.
Грыцук, Алесь. Зводка. Пададзена Каралеўскай камісіі па двухмоўі і двухкультурнасьці. Атава, Друкарня Каралевы.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. НьюЁрк, Інстытут. 1952 г.
Жук, Вінцэнт. БНР ці БССР. Нью-Ёрк, 1968 г.
Жук, Вінцэнт. Лірыка Янкі Купалы. Унівэрсытэт Агавы. Д ок­тарская дысэртацыя. 1956 г.
Кэйі В. Дж. Канадыйцы беларускага паходжаньня. Атава, Выдавецтва Унівэрсытэту Агавы, 1960 г.
Народным Шляхам. Таронта. Беларуская Народная Грамада.
Палесъсе. Літаратурна-мастацкі часапіс. Манрэаль — Таронта, 1955 г.
Пашкевіч, Валянціна. Першая чытанка пасьля элементара. Та­ронта, Выдавецтва Беларуская Школа, 1968 г.
ВЛАДИМИР СЕРГЕЕВИЧ СОЛОВЬЁВ.
ОЧЕРК ТВОРЧЕСТВА
Каждый, кто только заинтересуется развитием русской фи­лософской мысли, встретится с интересным явлением: народ, который сумел создать одно из самых могущественных госу­дарств мира, народ, который по своему характеру, казалось бы, состоит из самых глубоких мыслителей, среди которого рассыпаны, как золотые зёрна, философские мысли, на всём протяжении истории не сумел создать ни одной цельной фило­софической системы.
В короткий «дороссийский» период ХІ-ХІІ веков среди на­родов Украины и Белоруссии выросли такие глубокие мысли­тели, как Иларион, Нестор, Кирил Туровский, Климент Смолятич, и созданы культурные памятники такой величины, как «Слово о полку Игореве», «Повесть временных лет». Русский же народ за следующие шесть веков не создал ничего даже близкого к знаменитому «Слову». Русские историки стараются оправдать разными способами это долгое «молчание», но, ка­жется, причина более простая. В XIII веке украинский и бело­русский народы отошли в сферу влияния западной культуры. Россия же оказалась отрезанной от Запада и как будто застыла в варварстве и... православии. Нужны были радикальные ме­тоды Петра, чтобы сорвать плесень с застылых мозгов. «Про­видение наложило на всё тяжёлую руку Петра»*, и о русской философской мысли можно говорить лишь с начала XIX века.
Первым русским философом, основоположником самосто­ятельной традиции русской философии был Владимир Сер­геевич Соловьёв — философ, религиозный мыслитель, поэт и литературный критик. Владимир Соловьёв был внуком свя­
* Левицкий С. А. Очерки по истории русской философской и обще­ственной мысли. Франкфурт-на-Майне: Посев, 1968. С. 21. (Тут і далей зноскі аўтара.)
щенника и сыном известного русского историка Сергея М. Со­ловьёва, профессора Московского университета. Мать его По­ликсена Владимировна была родственницей украинского Сок­рата — Григория Сковороды. В молодости Соловьёв был очень религиозный. Когда ему было девять лет, он имел видение Свя­той Софии. «Странным ребёнком был я тогда, Странные сны я видел»*, — так говорит о себе Соловьёв.
Уже в старшем возрасте Соловьёв понял, что эти детские видения были самым важным во всей его жизни. В молодости Соловьёв прошёл путь от атеизма и вернулся опять к глубокой религиозности. В 1870 г. Соловьёв поступил на математико-фи­зический факультет Московского университета. Однако вскоре перешёл на историко-филологический факультет. Магистер­скую диссертацию он защищал на тему: «Кризис западной фи­лософии»**. В 1875 г. Соловьёв уехал за границу. Впервые он остановился в Лондоне, где изучал восточную мистику и каб­балу. Там в Британском Музее он имел старое видение Святой Софии. Из Лондона Соловьёв уехал в Египет, и там третий раз показалась ему Святая София. Об этих встречах Соловьёв го­ворит в своей поэме «Три свидания». Из Египта Соловьёв вер­нулся в Россию. Осенью 1876 г. он возобновил преподавание в Московском университете. Но курс его продолжался недолго. Уже весной 1871 г. он подал в отставку по причине несогласия с реакционными реформами в университете. Из Москвы Соло­вьёв переехал в Петербург, где его назначили членом Учёного комитета при Министерстве Народного Просвещения. Весной 1880 г. Соловьёв защитил (с большим успехом) докторскую диссертацию «Критика отвлечённых начал». На протяжении пяти лет пребывания в Петербурге Соловьёв обозначил себя как первый действительно профессиональный философ. В эти годы он построил свою широкую философическую систему: метафизику, гносеологию, этику и историософию. В это время он написал «Философские начала цельного знания», «Чтения о Богочеловечестве» и «Критику отвлечённых начал». С этого времени философские воззрения Соловьёва почти не измени-
* Мочульский К. Владимир Соловьёв. Жизнь и учение. Париж: У.М.С.А. Press, 1951. С. 15.
** Д. М. Мирский в «Истории русской литературы» говорит, что «Кризис западной философии» — это докторская диссертация Соло­вьёва, тогда как К. Мочульский и С. А. Левицкий утверждают, что это магистерская диссертация, докторская же диссертация — это «Критика отвлечённых начал». «Энциклопедия Британика» повторяет за Мирским, что «Кризис западной философии» — это докторская диссертация.
лись до конца жизни. Согласно своей политической философии свободной теократии, в которой Россия представлялась как идеал, он в 1881 г. прочитал открытую лекцию против смерт­ной казни и призывал царя Александра III не казнить убийц его отца. Такое беспримерное, в российских обстоятельствах, вы­ступление стоило Соловьёву его академической карьеры. Ему запретили преподавать. С этого времени Соловьёв занимался [написанием книг и журнальных статей. «Он сосредоточил свои знания на вопросе соединения церквей и примирения христианства с иудейством»*.
Момент ухода Соловьёва из университета считается пово­ротным моментом в жизни философа. Этот период характе­ризуется работой Соловьёва над введением в его работы идей всемирной теократии. Идеи эти он изложил в книге «История и будущность теократии». В 1886 г. книга была готова, но из­дание её в России оказалось невозможным. Духовная цензура запретила её как враждебную православию. Первый том тео­кратии был издан в Загребе. Благодаря симпатиям Соловьёва к католицизму, он рассорился со своими приятелями славяно­филами, но с православием не порвал. Со временем симпатии Соловьёва к католичеству ослабли, и в 1892 г. он писал, что он так же далёк от уз латинской церкви, как и от узкости право­славной. Со временем тоже пришло разочарование в теокра­тии. Под конец жизни у Соловьёва наступили серьёзные пе­ремены в философических понятиях. Результатом этого были книги «Три разговора» и «Оправдание добра».
В июле 1900 г. Соловьёв заболел и переехал в имение свое­го друга князя Трубецкого. Там он через несколько дней умер. Перед смертью Соловьёв исповедался и причащался у право­славного священника С. А. Беляева.
Как человек Соловьёв есть очень интересное явление. В нём было что-то загадочное. По натуре глубокий мистик, свои мысли он облекал, однако, в форму строгих и стройных логических построений. Веруя в божественную полноту, он испытал видение дьявола. Будучи идеалистом, он подчеркива­ет земную, историческую и социальную миссию христианства. В наружности его было что-то монашеское, иконописное, и резким контрастом такой внешности служил звонкий заливис­тый смех и склонность к шуткам.
В развитии философской мысли Соловьёва большое влия­ние имели немецкие философы и каббала, которую он изучал
в Британском Музее. Влияние Канта, Гегеля, Спинозы, Шопен­гауэра и Шеллинга было решающим для его мировоззрения. У Спинозы Соловьёв нашёл философское обоснование духов­ного всеединства мира. Дух и материя — одно; порядок и со­четание вещей тождественны порядку и сочетанию идей. Эта философия поясняла Соловьёву смысл его собственного мисти­ческого прозревания и оправдывала материалистическую тео­рию естествознания. Ещё большее влияние на Соловьёва имели Кант и Шопенгауэр. Через кантовскую гносеологию он прихо­дит к заключению, что знания не противоречат вере, что наука совместима с религией. Кант дал Соловьёву философскую дис­циплину. Но так как Бог Канта был для Соловьёва не живым Богом, а постулатом практического разума, он нашёл ответ на свои вопросы у Шопенгауэра, а именно: удовлетворение никог­да не умолкающей в нём религиозной потребности, религиоз­ное понимание и религиозное отношение к жизни*. Соловьёв верил, что вскоре в мире восторжествует правда, но не знал, какая правда. У Шопенгауэра он открыл, что эта правда — нир­вана. В. Зенковский подчёркивает влияние Шеллинга на Соло­вьёва**. Он говорит, что это влияние распространилось на тео­логию, и особенно на метафизику и этику. От Гегеля Соловьёв принял формально-диалектический метод мышления и рацио­нализм. Из русских философов большое влияние на Соловьёва имел Хомяков, Киреевский, Тютчев, Чаадаев и Фёдоров.
Развитие философской мысли Соловьёва будем разделять за Левицким на три периода. В первом периоде, так называемом «теософском», Соловьёв формулирует основные начала свое­го философского «кредо». В этом периоде он развивает сла­вянофильскую идею о месссианском предназначении России. Во втором периоде, «теократическом», Соловьёв проповедует соединение церквей и подчинение православия римской церк­ви. Конечно, при такой постановке проблемы он должен был порвать со славянофилами. Соловьёв развивает планы всемир­ного государства, основанного на свободном подчинении госу­дарства церкви. Третий период Левицкий называет периодом «тяжёлого разочарования Соловьёва в теократии», которую тот стал называть утопией***. Стремоухое прибавляет ещё чет-
* Мочульский К. Владимир Соловьёв. С. 29.
** Zenkovsky V. V. A History of Russian philosophy. New York: Columbia Univ. Press, 1953. P. 485.
*** Левицкий С. А. Очерки по истории... C. 120.
вёртый период и называет его апокалиптическим, но мы будем держаться Левицкого.
В первом периоде Соловьёв стремится дать новое философ­ское обоснование вечным истинам веры. Главными работами этого периода являются книги «Кризис западной философии» и «Чтения о Богочеловечестве». В первой книге, которую он написал как магистерскую диссертацию, Соловьёв доказывает, что западная философия раскололась на два направления. Одно направление утверждало, что всё познание исходит от разума, а другое — что всё познание даётся в опыте. Чтобы ограничен­ность этих двух течений стала очевидной, они должны были быть исчерпаны в их исключительности. В этом положитель­ный смысл западной мысли. Развивая свою мысль, Соловьёв говорит, что «познание эмпирическое и познание логическое не составляют двух радикально отдельных и самобытных об­ластей знания: они необходимы друг для друга, так как позна­ние эмпирическое возможно только при логических условиях, а познание логическое действует только при эмпирическом со­держании». Так как эти направления, говорит Соловьёв, отри­цают собственное бытие как познаваемого, так и познающего, и переносят всю истину на самый акт познания, оба они лож­ные в своей абсолютности. Первая часть диссертации заканчи­вается утверждением, что развитие западной философии зашло в тупик абстрактного формализма. В другой части «Кризиса западной философии» Соловьёв доказывает, что надо отыскать синтез этих двух начал (логическое и эмпирическое) и строить синтез Запада и Востока, или «универсальный синтез науки, философии и религии»*.
Главной идеей «Критики отвлечённых начал» является все­единство в жизни, знании и творчестве. Позитивисты утверж­дали, что реально существует лишь явление, сущность же ве­щей от нас скрыта. В противовес Соловьёв говорит: «...смысл понятия относительного заключается в том, что оно относится к чему-то, но к чему же может относиться относительное, как не к абсолютному? Значит, нельзя лишь рассматривать явления без того, что является». Наш разум, согласно Соловьёву, тогда лишь получит твёрдую основу для своих построений, когда он исходит из сверхрациональных идей абсолютного.
Абсолютное есть то, что владеет бытием. Оно начало вся­кого бытия — субъект бытия. Абсолютное есть всё и ничто. Ничто, потому что оно не есть что-нибудь, и всё, поскольку
оно не может быть лишено чего-нибудь. Есть три источника познания: опыт, мышление и интуиция, которым отвечают три рода наук: эмпиризм, ум и вера. Никакие два рода сами по себе не дают цельного знания. Цельное же знание — это Абсолют, Бог. Мы верим, что Бог есть, мы испытываем и знаем, что такое он есть.
Положительная потенция бытия — это Бог-Творец, а отри­цательная — это Хаос. Хаос есть часть Бога-Отца. Бог созна­тельно допускает Хаос, потому что он принял Его подобие и воссоединился с ним. Бог-Творец сознательно допустил Хаос отпасть от себя, и это явилось началом миротворения. Итак, (миротворение) мировое бытие возникло из взаимодействия сверхсущего (Бога-Отца) и первоматерии (Хаос). Поэтому про­цесс эволюции у Соловьёва называется «богоматериальным процессом». От метафизического понятия Абсолюта Соловьёв перешёл к богословскому понятию Абсолютного как живого Бога в трёх лицах-ипостасях. «Бог-Отец не может быть без Слова, его выражающего, и без Духа — его утверждающего. Бог-Сын есть вечная идея, вечная мысль Божия, Бог-Дух Свя­той есть благодарная сила Божия, проявляющая его Волю и мысль. Божественная сила преобразовывает Хаос в Космос».
Во всяком организме мы находим два единства: одно произ­водящее. другое — произведённое. Во Христе производящим и соединяющим началом есть Слово, или Логос. Единством про­изведённым является София. Таким образом, София есть вы­раженная идея, тело божие, материя божества. Это значит, что Христос есть разом и Логос, и София. Произведённое единство во Христе — София — есть начало человечества. Ввиду этого познание Бога неотделимо от познания человека. Но так как в Боге нет времени, существование в нём человечества есть вечным. Понятие Софии довольно неясно в философии Соло­вьёва. Один раз она представляется как душа мира — Церковь, в другом месте она есть Богоматерия, или идеальное соверше­ние человечества во Христе. София также представляется как вечная женственность, и как такая она показалась Соловьёву в трёх видениях. В заключение, однако, Соловьёв говорит: «Со­фия есть Богоматерия или Богочеловечество».
Второй период развития философской мысли Соловьёва на­чинается в 1881 году. Это период теократии. (Зенковский называ­ет этот период утопией*.) В этом периоде Соловьёв от мета-
* Мочульский К. Владимир Соловьёв. С. 92-93.
физики переходит к практическому введению в жизнь своей идеи теократии и проповедует соединение церквей. Главными работами этого времени являются: «История и будущность те­ократии» и «Россия и Вселенская Церковь». Он разрабатывает планы вселенской теократии, это значит боговластия, основан­ного на свободном подчинении государства церкви. Соловьёв убеждён, что старая вера выродилась в клерикализм, который во имя Бога отрицает человека. Новая же религия (социализм) во имя человека отрицает Бога.
Христианская религия, учит Соловьёв, есть религия богочеловечества, не отрицающая человеческого начала, а осветляю­щая его светом божественной истины. Соблазн Запада, говорит Соловьёв, есть безбожный человек. Соблазн Востока — бес­человечное общество. Последовательное проведение до конца веры в Бога и веры в человека приведут к истине богочеловечества. Запад создал культуру, но исказил истинную веру — истину Христову. Восток сохранил истину Христову, но не создал культуры. Соединение западной культуры и восточной Христовой истины создаст совершенную христианскую куль­туру. Светская власть должна подчиниться церкви. Тогда воз­никнет свободная теократия, как предварение Царства Божия на земле. Согласно Соловьёву, православные то же самое, что католики. Разница только в том, что православие более связано с местными преданиями.
Теократия Соловьёва имеет католическую окраску. Он гово­рит, что католическая церковь есть хранительница вселенской идеи. Восток откололся от Запада и от западной веры (като­лической). Ему стоит только покаяться, вернуться к единой вселенской католической религии и подчиниться папе. Этим православие искупит свой исторический грех. В этом соедине­нии церквей России принадлежит большая роль. Она должна осуществить земное царство Мессии и продолжать идеи Конс­тантина и Карла Великого. Но русский царь должен исполнить эти идеи под руководством папы*.
Провал теократии Соловьёва, как в католических, так и православных кругах, был большим ударом для Соловьёва. Он глубоко разочаровался в католичестве, а особенно в иезуитах. Он скоро понял, что иезуиты хотят его использовать в своих целях. Он начал понимать утопийный характер его теократии. Период разочарования теократией Левицкий называет пери-
одом «эсхатологическим». Он относится к последним годам жизни Соловьёва (1899-1900). Он перестал верить в вопло­щение добра в человеческой истории, и в его душе появились предчувствия глубоких катастроф и пришествия Антихриста. В это время Соловьёв написал одно из своих лучших произве­дений — «Три разговора» с приложением «Повести об Анти­христе». «Три разговора» наряду с «Легендой о Великом инк­визиторе» Достоевского — это бессмертные памятники про­роческого духа русской литературы. «“Три разговора” — это русский Апокалипсис, последний завет умирающего филосо­фа нашему веку и всему человечеству»*.
Соловьёв покинул нам тоже интересные знания в области эстетики. В статье «Красота в природе» Соловьёв отрицает те­орию «искусство для искусства». Красота, говорит он, должна вести к реальному улучшению действительности. Это нельзя понимать в чисто утилитарном смысле. Красота сама в себе — чистая бесполезность. Она всеми воспринимается как нечто безусловно ценное. Но это не так. Красота есть средство, а не цель в себе. Красоту можно определить как преобразование материи через воплощение в ней другого сверхматериального начала. Красота появляется при взаимном проникновении иде­ального и материального. Соловьёв даёт пример алмаза, кра­сота которого зависит от вещества, задерживающего и расчле­няющего световой луч. «Красота в природе есть воплощение идей». Началом красоты есть свет. Явление её обуславливается сочетанием света и материи. В статье «Смысл искусства» Со­ловьёв говорит, что искусство продолжает то художественное дело, которое начато природой. «Вещественное бытие может быть введено в нравственный порядок только в форме красо­ты». В заключение этой статьи Соловьёв даёт общее определе­ние искусства: «Всякое ощутительное изображение какого бы то ни было предмета и явления с точки зрения его окончатель­ного состояния, или в свете будущего мира, есть художествен­ное произведение».
Соловьёв не написал особой «эстетики». Его эстетические теории заключаются в его общей философской системе. Идея всеединства всегда определялась им как неразрывная троица: Истина, Добро и Красота. Можно найти сходство между эсте­тикой Плотина и Соловьёва, но это только потому, что они оба
* Владимир Соловьёв. Три разговора. Нью-Йорк: Издательство Име­ни Чехова, 1954. Т. 9.
считали себя учениками Платона. В сущности, эстетика этих философов прямо противоположна. Особенно резкая разница в их взглядах на понятие материи. Для Плотина материя есть абсолютное зло, а для Соловьёва материя есть потенциальный Космос, который подчиняется воздействиям духа (Хаос пере­меняется в Космос).
Ценность эстетических теорий Соловьёва заключается в том, что это довольно систематическое учение о красоте в русской литературе, если не считать диссертацию Чернышевского «Эсте­тические отношения искусства к действительности». Однако ни Чернышевский, ни Леонтьев эстетической системы не создали. Создание законченного и цельного эстетического учения при­надлежит Соловьёву. Оно легло в основу целой школы — сим­волизма. Теоретики символизма в России А. Белый, В. Брюлов, В. Мережковский и Иванов считают себя учениками Соловьёва.
Сам Соловьёв был одним из лучших русских поэтов. Его литературный талант имеет склонность к иронии и издеватель­ству над другими и... самим собой.
Владимир Соловьёв лежит на этом месте;
Сперва был философ, а ныне стал скелетом.
Иным любезен был, он многим был и враг, Но без ума любив, сам ввергнулся в овраг. Он душу потерял, не говоря о теле: Её диявол взял, его собаки съели.
Даже в серьёзных произведения, таких, как «Три свидания», он шутит, рассказывая историю с бедуинами.
Он любит пародию. Пародией он иногда облегчает свои душевные переживания. В основном Соловьёв писал ясно, логически точно, остро и с литературной точки зрения безу­коризненно. Его философические лирики являются самыми лучшими в русской литературе. Его влияние на русских поэтов несомненно. Вспомним хотя бы Блока.
Владимир Соловьёв был профессиональным философом, основоположником русской философской мысли. Он был фи­лософ «Божьей милостью». Его философические мысли явля­ются важным вкладом в историю не только русской, но и все­мирной философии.
Ввиду трудностей перевода его работ, западные философы очень мало знакомы с его учением. Стремление Соловьёва связать в одну систему религию, философию и науку с его метафизикой, антропологией и историографией в одно целое
является новым для сегодняшних философов. Если принять во внимание цель Соловьёва — практически ввести в жизнь свои идеи, он будет русским философом, но если говорить о ширине его взглядов, то они всемирные.
Значение работ Соловьёва для русской философии огромно. В течение своей короткой жизни он доказал, что русская мысль достаточно зрелая для того, чтобы создать свою философскую систему. Хотя философская структура его системы не очень точна и имеет разбежности, особенно в определении понятия Софии, но всё-таки это система оригинальная, она — система Соловьёва.
Библиография
1. Левицкий С. А. Очерки по истории русской философской и обществен­ной мысли. Франкфурт-на-Майне, 1968.
2. Мочульский К. Владимир Соловьёв. Жизнь и учение. Париж: У.М.С.А., 1951.
3. Соловьёв В. Три разговора. Нью-Йорк: Издательство Чехова, 1954.
4. Zenkovsky V. V. A History of Russian philosophy. New York: Columbia Univ. Press, 1953.
5. Edie James M., ed. Russian philosophy. Chicago: Quadrangle Press, 1965.
6. Losskiff Nikolaf O. History of Russian philosophy. New York: N.Y. International Univ. Press, 1951.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I СТАНАЎЛЕНЬНЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 51 (Урыўкі з дысэртацыі)52
Разьдзел III
ФРАНЦУСКІ СЫМБАЛІЗМ I ПАЭЗІЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Эстэтыка паэзіі Максіма Багдановіча ад самага пачатку выклікала супярэчлівыя ацэнкі. Першыя нашаніўскія літаратары нават не хацелі прымаць да друку паэзію Багдановіча, як нязгодную з ідэалогіяй нашаніўства. Нашаніўцы закідалі Багдановічу, што ў часе, калі беларуская паэзія павінна быць адданая на службу эканамічнага, сацыяльнага, нацыянальнага і палітычнага адраджэньня беларускага народу, ён апявае чистую красу. Для нашаніўцаў зь іх утылітарнай эстэтыкай паэт быў неўспрымальным. Толькі дзякуючы Янку Купалу ягоная паэзія знайшла месца ў «Нашай Ніве». Ад самых першых
51 Максім Багдановіч і станаўленьне сучаснай беларускай літаратуры = Maxim Bahdanovic and origin of modem Byelorussian literature. Ot­tawa, University of Ottawa, School of Arts and Slavic Studies, 1975. [280 c.]. (Зноскі аўтара дысэртацыі.)
52 Алесь даўно марыў напісаць грунтоўную працу пра свайго ўлюбёнага паэта — Максіма Багдановіча. Пра тое ўзгадваў ён сам, пра тое сьведчыць, напрыклад, і ліст паэта Алеся Салаўя, які яшчэ ў 1952 г. у сваім лісьце з Аўстраліі (відаць, на просьбу паведаміць пра розныя крыніцы з Багдановічаведы), прыводзіць розныя Багдановічаўскія радкі, у тым ліку і верш «Вагітная», а заканчвае парадай: «найпаўнейшае выданьне, якое можаш дастаць на эмігр.: Максім Багдановіч. “Выбраныя творы”, Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Мінск, 1946. Гэтую кніжку мае тут М. Нікановіч (ягоны адрыс ведае В. Жук-Грышкевіч)». — Заўвага Вольгі ГрыЧУК
рэцэнзіяў па сёньняшні дзень крытыкі знаходзяць у паэзіі Багдановіча, асабліва раньняй, «памылкі сымбалізму». Безумоўна, сымбалізм адыграў значную ролю ў фармаваньні эстэтыкі Багдановіча, хоць бы і дзеля таго, што гэта была найноўшая плынь у сусьветнай літаратуры, якая паўстала як рэакцыя на рэалізм. Сымбалізм як літаратурная плынь паўстаў у Францыі і адтуль перакінуўся ў Расею. Характар сымбалізму расейскага і францускага ёсьць іншы, аднак асноўныя рысы гэтае плыні падобныя да ўсіх літаратур. Таму найперш разгледзім характар францускага сымбалізму і параўнаем яго з сымболікай паэзіі Максіма Багдановіча.
Хаця бацькаўшчынай сымбалізму называюць Францыю, аднак вытокі яго трэба шукаць у найбольшага амэрыканскага паэта Эдгара Алана По. Першым, што захапляла эўрапейскіх паэтаў у По, быў яго трагічны лес. Апошнія гады ён правёў у вялікай беднасьці і памёр ад алькагалізму. Таксама незвычайным быў характар По. Вызначальнай рысай ягонага характару быў яго дзіўны дуалізм, што выяўляўся ў паводзінах, а таксама ў ягоным мастацтве. Для тых, каго ён любіў, По быў лагодным, прыязным, адданым і гатовым на ахвяры. Для іншых быў раздражнёны, замкнёны ў сабе, пануры. Праўдападобна, на яго находзілі прыступы галюцынацыяў, а таксама страх перад будучыняй.
Інтэлектуальны дуалізм найвыразьней відны ў ягонай творчасьці. 3 аднаго боку, ён быў ідэаліст-рамантык з тугой па ўсім прыгожым, добрым, што ідэалізаваў каханьне да жанчын, якое пераходзіла ў абагаўленьне ix. Тады ён ствараў такія рэчы, як «Улялюм». Калі ён быў у настроі прадбачаньня будучыні, ён ствараў такія шэдэўры, як «Званы».
Гэтая самая дуалістычнасьць бачная і ў яго мастацтве. Ён быў здольны пісаць па-анёльску салодкія вершы або несамавітую паэзію сатанізму і злачынства з надзвычайным пачуцьцём рытму і важнасьці слова, або пісаць псыхалягічныя трактаты на душэўныя хваробы, з жалезнай лёгікай абасноўваючы свае тэзы, у цьвёрдым і сухім стылі. У сваіх крытычных артыкулах ён мог аналізаваць, здавалася б, немагчымыя да перааналізаваньня творы.
Заслуга азнаямленьня заходняга сьвету з сымбалізмам належыць Бадлеру і Малармэ, асабліва Бадлеру, які быў пад уплывам По. Іх лучыла падобнасьць характару і зацікаўленьня, а таксама падобныя — трагічныя — жыцьці. Пазнаёміўшыся з творамі По, Бадлер знайшоў, што рамансы і паэмы По нібыта ягоныя ўласныя, што яны даўно ўжо жылі ў ягонай галаве,
толькі не былі выяўленыя, асабліва тыя творы, што мелі знакі таямнічасьці ці сатанізму альбо страху. Для Бадлера францускі рэалізм ня меў адказаў, таму ён шукаў для паэзіі нечага новага. Гэтае новае ён знайшоў у жыцьці, характары і творчасьці По. Асабліва вялікае ўражаньне рабіў на Бадлера трагізм жыцьця По зь ягоным нахілам да алькагалізму. Пяру Бадлера належаць найлепшыя пераклады По. У гэтых творах Бадлер знайшоў адказ на тыя пытаньні адносна паэзіі, якія яго асабліва мучылі. Эстэтыка По была прысвоеная Бадлерам і ўвайшла ў аснову новага напрамку ў францускай літаратуры, які канчаткова аформіўся як сымбалізм.
У аснову гэтай эстэтыкі ляглі прынцыпы, выказаныя По ў яго эсэ «Прынцыпы паэтыкі» і «Генэза паэмы». Першае зь іх выводзіла тэорыю, што мэтай паэзіі ёсьць сама паэзія і болып нічога. По разьдзяляе ўсе рэчы і дасьведчаньні на дзьве часткі: паэтычныя і праўдзівыя. Праўдзівыя рэчы ня маюць нічога супольнага з паэтычнымі: «The demands on Truth are severe. She has no sympathy with the myrtles. All that which is so indispensable in Song is precisely all that with which she has nothing whatever to do. It is but making her a fraunting paradox to wreather her in germs and flowers»*.
Іншым прынцыпам эстэтыкі ў гэтым эсэ По высунуў немагчымасьць існаваньня доўгай мастацкай паэмы. Доўгая паэма, паводле По, ёсьць не чым іншым, як павязаная з сабою сэрыя меншых паэмаў. Кожны паэтычны твор павінен выяўляць толькі адзін настрой або адну эмоцыю.
По разьдзяляе ўнутраны сьвет чалавека на чысты розум, упадабаньне і маральны сэнс. Калі параўнаем гэтае апошняе сьцьверджаньне з папярэднімі, то бачым, што По выдзяляе зь філязофіі як асобныя незалежныя ад сябе вартасьці — Інтэлект, Красу, Эмоцыі, Абавязак і Праўду — і як асобныя цьвярдыні, на якіх ён будуе сваю эстэтычную канцэпцыю.
Найважнейшаю, аднак, праблемаю, парушанай у «Прынцыпах эстэтыкі», была дыскусія на тэму музыкі і паэзіі. Гэтая праблема вельмі важная, бо яна мела вялікі ўплыў на Малармэ, Вэрлена і іншых паэтаў-сымбалістаў, а цераз іх пасрэдна i на паэзію М. Багдановіча. Вось што гаворыць По пра музыку ў эсэ «Прынцыпы паэзй». По лічыць музыку неадлучнай часткай паэзіі. Музыка ў спалучэньні з ідэяй ёсьць паэзія. Музыка
* Edgar Allan Рое. London, Macmillian, 1937. P. 202. Quoted in Chiari, Joseph, Symbolisme from Poe to Mallarme. London, Roskliff, 1956. P. 99.
без спалучэньня з ідэяй — звычайная музыка. Ідэя без музыкі — гэта проза*.
У эсэ «Філязофія кампазіцыі» По, між іншым, разьвівае тэзу, што такое Краса, і даходзіць да высновы, што Краса ёсьць прыемнае або ўзварушальнае хваляваньне душы. Краса, якога б роду яна ні была, ёсьць зьявай вышэйшага парадку, і яна нязьмерна ўсхвалёўвае ўражлівыя душы. Мэлянхолія дзеля таго ёсьць неадлучнай часткай паэзіі. Паколькі мэлянхолія і ўсхваляванасьць зьяўляюцца неадлучнай часткай Красы —Краса ёсьць неадлучнай часткай паэзй.
Эстэтыка По і ягоная паэзія былі стымулам для разьвіцьця новага філязафічна-літаратурнага напрамку — сымбалізму. Хоць сымбалізм у літаратуры існаваў даўно, асабліва ў літаратуры рамантызму, аднак ён ня меў таго характару, які ён прыняў у другой палове XIX ст. у Францыі, а пасьля ў цэлай Эўропе. Сымбалізм у эўрапейскай літаратуры пачаўся як рэакцыя на аджыўшы пазытывізм і натуралізм. Разьвіцьцё яго зьвязана неадлучна зь імем П’ера Шарля Бадлера. Эстэтыка По была адпраўным пунктам у фармаваньні эстэтыкі сымбалізму. Бадлер пад уплывам паэзіі і эстэтыкі По фармаваў сваю эстэтыку. Асновы яе выкладзены ў зборніку «Кветкі зла», дзе быў надрукаваны праграмны санэт «Карэспандэнцыі», у эсэ «Тэафіль Гацье», «Рычард Вагнер», «Віктор Гюго», надрукаваных у яго «Рамантыцы мастацтва».
Для Бадлера ўсе прадметы зьяўляюцца сымбалямі вышэйшай рэальнасьці, якая напаўняе сусьвет, а мастак ёсьць сьвятар ідэалу і красы, калі ён мае талент разумець знакі і можа незразумелае перадаць так, што яно будзе яснае для людзкога вока. Для яго тэрмін «сымбаль» мае павязаньне з рэлігійным поглядам на сусьвет.
Сымбаль прадстаўляе калі ўжо не Бога, то якуюсь найвышэйшую (трансцэдэнтальную) праўду, да якое толькі артыста мае доступ. Сымбалі ёсьць надзвычайнымі зьявішчамі, што могуць прадстаўляць кожную рэч даступнаю нашаму розуму. Паэт зьяўляецца ня так вынаходнікам, як тым, хто знаходзіць у сусьвеце незвычайныя зьвязкі, што лучаць сусьвет у адну цэласьць. Мастацтва — гэта той пасрэднік, што зьядноўвае звычайных сьмяротных людзей з вышэйшаю праўдай. Тэта асноўныя тэзы, выказаныя ў санэце «Карэспандэнцыі»: «The
* Edgar Allan Poe. London, Macmillian, 1937. P. 202. Quoted in Chi­ari, Joseph, Symbolisme from Poe to Mailarme. London, Roskliff, 1956. P. 101-102.
universe (La Nature) is build out of symbols... the temple is formed from living and symbolic pillars; the forest are made up of symbol trees. Everything has a symbolic element»*.
Чытаючы «Карэспандэнцыі», мы бачым, што Бадлер не сказаў, што ў с е дрэвы ў лесе сымбаляў зьяўляюцца сымбалямі, нідзе не аказанымі (пахі, кодеры, гукі адказваюць толькі сабе). Ён, як чалавек вялікага розуму, у гэта даслоўна ня верыў, і ў гэтым ляжыць пэўная некансэквэнцыя ягонай дактрыны. Ён сам пазьней зрабіў пэўныя папраўкі да тэорыі, выказанай у «Карэспандэнцыях».
У эсэ «Рыхард Вагнэр», якое ўваходзіць у «Рамантыку мастацтва», Бадлер пашырае тэорыю сымбаляў (мэтафараў), суадносіны музыкі і паэзіі. Музыка, як частка сьвету сымбаляў, зьяўляецца таксама часткай паэзіі.
Трэці вялікі артыкул Бадлера «Мастацтва паэтыкі» прысьвечаны Віктору Гюго. У гэтым артыкуле Бадлер праводзіць тэорыю ўнівэрсал-аналёгіі, а таксама мы тут бачым, як Бадлер разьбівае сваю дыскусію на асобныя формы мэтафараў, кіруючы ix у напрамку тэорыі мовы мастацтва і Красы. Коратка можна зьвесьці эстэтыку Бадлера да наступных пунктаў:
1 . Усё, што існуе ў сусьвеце, гэта сымбалі, і мы жывём як бы ў лесе сымбаляў, якія адказваюць адзін другому на іншае значэньне («Карэспандэнцыі»), Кожнаму сымбалю адкажа іншы сымбаль. 2. Заданьне паэта з сымбаляў зрабіць паняцьце. Сымбалі ёсьць добрыя і горшыя. Паэзія таксама будзе горшая і лепшая. 3. Пахі, кодеры і гукі выклікаюць адказы («Карэспандэнцыі»). Зьвязкі між сымбалямі ёсьць унівэрсальныя ў абсягу. 4. Музыка як гук ёсьць частка сымбаляў, і як такая належыць да паэзіі. 5. Усе паняцьці ёсьць сымбалямі вышэйшага паняцьця, калі не Бога, то трансцэндэнтальнае рэальнасьці, да якой мае доступ толькі артыста. 6. Заданьнем паэта (мастака наагул) — выясьняць містыку сымбаляў усім сьмяротным у фор­ме мастацкага ўяўленьня. 7. Акт тварэньня ёсьць актам с ь в я ш ч э н н ы м. Летуценьні паэта — акт творчы.
Пагляд Малармэ на эстэтыку сымбалізму ў многім розьніцца ад тэорыі По або Бадлера. Малармэ ёсьць адначасна вялікім паэтам і вялікім тэарэтыкам сымбалізму. Усё ягонае жыцьцё было прысьвечанае паэзіі. Ён думаў толькі пра адно ў сваім жыцьці — пра мастацтва, для якога ён жыў. Малармэ, падобна
* A. G. Lehmann. The symbolist aesthetic in France 1885-1895. Oxford, Basil Blackwell, 1968. P. 263.
як і Бадлер, патрабаваў чысьціні ў паэзіі і з пагардай адносіўся да вульгарнасьці і сэнтымэнтальнасьці, стараючыся вярнуць паэту ягоную даўнейшую ролю Творцы і карыстаючыся кожным словам, як бы яно было толькі што створанае менавіта для гэтага выпадку. Калі ідэя ёсьць форма, то мова ёсьць вялікая памяць, што захоўвае ўсе людзкія веды. Мова можа праз пасрэдніцтва паэта даць межы Няскончанасьці. Чысьціня мовы — гэта першы прынцып паэзй Малармэ. Для яго важнае ня слова паасобку, але радок слоў, які можа выказаць Ідэю. Мастак-паэт працуе не паасобнымі словамі, але арганізацыяй слоў у радку або цэлай паэме. Слова не існуе само, але толькі як частка цэласьці. Адгэтуль важнасьць формы як сродку, які вядзе да асягненьня Ідэі... Дзеля таго кожнае слова павінна быць выбранае вельмі асьцярожна і выкарыстанае так, што атрымае сваё ўласьцівае значэньне ў радку, што вядзе да выказваньня Ідэі*. 3 гэтага робіцца выснова, што кожнае слова мае велічэзную вагу ў тварэньні паэтычнага твору. Рыфма — гэта сродак, што зьвязвае радкі і робіць верш жывым. Як слова, так і радок не павінны існаваць паасобку. «Mailarme sees lines as part of the whole and never in isolation; the importance of the rhyme (rhythm?) as a means to sustain the poetic movement and to knit together the various lines; Mallarme had a Parnassian respect for rhyme. Rhyme has a kind of deterministic influence on the line»**.
Малармэ вельмі любіў старую александрыну, якую Віктор Гюго ўзбагаціў, уводзячы «enjambment». Для яго александрына заўсёды «le crand vers», i ён над ёю многа працаваў разам з Вэрленам.
Малармэ таксама займаўся распрацоўкай вярлібру. Паводле Малармэ, вярлібр паўстаў празь перастаноўку александрыны. Вярлібр — гэта спроба вызваленьня паэзй з рамак канвэнцыянальных прыёмаў. Зь вярлібрам павязаная музычнасьць па­эзй. Малармэ клаў вялікі націск на форму літаратурнага твору, асабліва ў пазьнейшым веку свайго жыцьця. Ен любіў і пісаў санэты. Падыход да прозы і да паэзй павінен быць аднолькава старанны. «Mallarme’s prose and poetry are ment to be followed with the care and anxiety with which one follows the nimble steps of a ballet dancer. His prose follows the apparent ease and carefree way of the development of thought. <„.> Mallarme suggested that verse only differs from prose by metrical rhythm»***.
* Chiari, Joseph, Symbolisme from Poe to Mallarme. London, Roskliff, 1956. P. 120.
** Ibid. P. 121.
*“ Ibid. P. 124.
Усе паэты сымбалісты прывязвалі ўвагу на суадносіны паэзіі і музыкі. Для По музыка была Бясконцасьць, для Бадлера гэта была частка сьвету сымбаляў, а гэтым самым частка паэзіі. Малармэ выводзіў канцэпцыю музыкі з традыцый, што карэньнямі сягалі ў глыбокую старажытнасьць, да Плятона, Арыстоцеля і Пітагора. Найвышэйшым у паэзіі ёсьць Ідэя, і для Малармэ ня можа быць эстэтычнага задавальненьня без Ідэі. Музыка і Літаратура — гэта мэтады выяўленьня Ідэі, і яны аднолькава важныя. Праз музыку даходзім да Ідэі, але Ідэя ёсьць крыніцай музыкі і слова*. Паэт, што ёсьць адначасна і музыка, гэта яшчэ ня ўсё. Той па-сапраўднаму праўдзівы паэт, хто створыць суцэльную паэму, у якой ёсьць музыка і слова, думка і рыфма, паэму, у якой ёсьць ідэя, танцы, сьпевы, усё сплеценае ў прыгожую цэласьць.
Малармэ верыў у містэрыю паэзй, празь якую можна выявіць сусьвет, што, у сваю чаргу, можна выявіць толькі праз мастацтва. Паэзія павінна быць забясьпечаная ад нападкаў вульгарнае кур’ёзнасьці. Гэта вядзе да разуменьня, што для Малармэ мастацтва ёсьць сьвятым рытуалам, выяўленым у словах, што вядзе да замены рэальнасьці ў Ідэал. Слова ў сваім сымбалічным, ачышчаным ад штодзённага карыстаньня, атрымлівае сваё праўдзівае значэньне, сілу музыкі і мовы, і можа выявіць кожную ідэю, якая ёсьць часткай найвышэйшае Ідэі.
Сымбалізм — гэта такое зьявішча ў мастацтве, для якога амаль немагчыма распрацаваць якуюсь адну тэорыю. Іншыя інтэрпрэтацыі сымбалізму давалі францускія, іншыя расейскія, іншыя нямецкія і агнельскія. Нават сярод французаў ці расейцаў кожны паэт ці мастак меў іншую інтэрпрэтацыю сымбалізму. Вышэй былі прыведзеныя галоўныя прынцыпы сымбалізму, распрацаваныя галоўнымі прадстаўнікамі гэтага напрамку.
Пад сымбалізмам францускім разумеецца тут таксама сымбалізм бэльгійскіх пісьменьнікаў.
Сымбалізм меў вялікі ўплыў на пісьменьнікаў усёй Эўропы. Ангельскі і нямецкі сымбалізмы не адыгралі вызначальнай ролі ў эстэтыцы Максіма Багдановіча, і дзеля таго не ўключаюцца ў гэты агляд. Сымбалізм Вэрлена вельмі мала розьніцца ад Малармэ. Багдановіч захапляўся паэзіяй Вэрле­на. Калі Малармэ падкрэсьліваў кіруючую ролю паэзіі, якой
* Ibid. Р. 132. Гл. Дадатак, раздр. 3, ст. 2.
павінен прытрымлівацца чытач, каб дайсьці да найбольшай праўды, Вэрлен заклікаў да неакрэсьленасьці і невыразнасьці ўнутраных эмоцыяў. Расейскі паэт Брусаў назваў паэзію Вэрлена паэзіяй ценяў. Патрабаваньне Вэрлена да паэзіі, каб яна мела спакойныя, прыглушаныя тоны, нюансы ў перажываньні, музыку — вось што характарызуе ягоную эстэтыку. Вэрлен ня меў такога акрэсьленага моцнага разуменьня музыкі і паэзіі. Ен быў у асноўным музыкальны паэт, і для яго музыка была сродкам выяўленьня сугестыўнага настрою паэзіі, найлепшым пасрэднікам выяўленьня паўтонаў і настро­ят зь якіх складалася новая паэзія. Паэт ня меў на думцы, што музыка і паэзія мусяць зьліцца ў адно. Яго верш быў зроблены так, каб выявіць найбольш мэлядычнай гнуткасьці і быць лепш прыстасаваным да вымаганьня ў мастацтве, чым папярэднія вершы зь цьвёрдымі паэтычнымі правіламі. Вэрлен засяродзіў увагу сымбалістаў на суадносінах мовы і музыкі. Коратка: музыка і слова існуюць у паэзіі асобна, але музыка ёсьць неабходнаю ў паэзіі: «De la musique avant toute chose» (Art poetique).
Разьдзел XIII
КАХАНЬНЕ I СЬМЕРЦЬ
У папярэднім разьдзеле разглядалася тэма каханьня як вялікая дынамічная сіла, што прыносіць радасьць, калі знойдзе рэзананс у другой палавіне, або можа прынесьці многія мукі, калі рэзанансу няма. Каханьне — гэта высакароднае пачуцьцё. Мэта яго — спалучэньне двух полаў у адну адзінку, якой імя — сям’я. Тэма «Каханьне і сьмерць» у М. Багдановіча мае на мэце паказаць яшчэ адну характарыстыку гэтага вялікага пачуцьця — імкненьне закаханых да збліжэньня дзеля прадаўжэньня людзкога роду. Гэта, паводле Багдановіча, асноўная мэта каханьня. Паэт адкідаў каханьне, якое вядзе толькі да задавальненьня фізычных полавых патрэбаў. Жанчына аддаецца фізычна толькі мужу зь вераю, што іхняе спалучэньне дасьць пачатак новаму жыцьцю. 3 часоў Багдановіча праблема родаў была вельмі скамплікаваная. Жанчыны, нараджаючы дзіця, цярпелі вялікія мукі, і нават часам паміралі. Нягледзячы на гэта, жанчыны лічылі за вялікае шчасьце і гонар, калі знаходзіліся ў стане цяжарнасьці. У гэтым цыкле вершаў Багдановіч прадставіў самыя тонкія пачуцьці жонкі і мужа ад хвіліны зачацьця аж да родаў. Ён апаэтызаваў радасьці, трывогі і
мучэньні жанчыны-маці і мужа-бацькі. Здавалася, адкуль такі малады чалавек мог разумець такія пачуцьці, ня будучи ніколі бацькам, а нават і жанатым? Сьледу да разьвязкі гэтага пытаньня трэба шукаць у біяграфіі паэта. Сям’я Максіма была ўзорам сямейнага шчасьця. Бацька і маці кахаліся і кахалі сваіх дзяцей. Іх было разам з Максімам чацьвёра. Роды найстарэйшага сына Вадзіма былі вельмі цяжкія, і Максім напэўна гэта ведаў. Пасьля гэтых родаў маці Максіма чулася вельмі слабою. Максім і малодшы брат Леў не спрычынілі маці шмат клопатаў, але затое роды наймалодшай сястры Ніны былі прычынай сухотаў, ад якіх яна і памерла. Сьмерць маткі была, паводле слоў бацькі, вялікай трагедыяй для малога Максіма. Тут, здаецца, трэба шукаць крыніцу тае трывогі паэта за лёс цяжарнае жанчыны.
Тэма цяжарнай жанчыны зусім новая ў беларускай літаратуры. Яна мала зьвяртала на сябе ўвагі паэтаў і ў сусьветнай літаратуры. Тэму зачацьця заўсёды разглядалі з боку сэксуальнага або ўвогуле абыходзілі яе. Няма ў сусьветнай літаратуры ніводнага цэласнага твору або цыклю паэтычных твораў, прысьвечаных гэтай тэме. Багдановіч жа падышоў да яе з поўнай сур’ёзнасьцю і з разуменьнем псыхалёгіі цяжарнай жан­чыны і будучага бацькі. Сваю сур’ёзнасьць падыходу да жаданьняў бацькі і важнасьці сям’і Багдановіч пацьвердзіў сваім жыцьцём. Ён не жаніўся, бо ведаў свой стан здароўя і ведаў, што ня можа даць належнай аховы новаму жыцьцю. Бацька па­эта Адам Ягоравіч піша аб гэтым у «Матэрыялах да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча».
Сямейнае жыцьцё пачынаецца ад каханьня двох людзей. Багдановіч і пачынае распрацоўку тэмы вершам, дзе маладыя людзі неспадзявана для іх самых адчуваюць патрэбу збліжэньня. Яшчэ яны не жанатыя, бо паэта гаворыць да свае абраньніцы на «Вы». Прыходзіць усё неспадзявана для іх самых:
Хоць мы былі адны ў той час, Я і зірнуць ня сьмеў на Вас, I тое, што тады зрабілася, Зьнянацку выйшла, але ўраз.
Паэт добра ведаў пачуцьці закаханых. Ён ведаў, што закаханыя часам паводзяць сябе як дзеці, забаўляюцца і сьмяюцца, як дзеці. Падкрэсьліваючы гэтую рысу закаханых, Багдановіч паказвае сьветлае пачуцьцё, што павінна акрыльваць маладых людзей, адкідаючы адначасна каханьне толькі для сэксуальна-
га задаволеньня. Каханьне стыхійна прыходзіць, і ўсякае рацыяналістычнае пачуцьцё, усялякае разумовае разважаньне адыходзіць у даль:
Ня помню, як — я ручку ўзяў Ня помню, як пацалаваў, Ціхутка пальчыкі цалуючы, Як да дзіцяці, ў лад казаў:
«Сарока-варона кашку варыла, Дзетак карміла,
Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала...»*
Гэтае «Ня помню...» якраз і падкрэсьлівае душэўную старонку каханьня і яе стыхійнасьць. Зручнае ўлучэньне ў верш фальклёрнага «Сарока-варона...» тонка выказвае пачуцьці маладых, калі абы-што гаворыцца, каб толькі мець нагоду да фізычнага дотыку да любае дзяўчыны. Наўмысна выбраная фальклёрная песьня, якую сьпяваюць маткі малым дзеткам, адразу ж уводзіць нас у кола сямейных абставін.
Другім вершам цыклю Багдановіч уводзіць нас у асноўную тэму — зачацьця. У вершы «Пачуцьцю цёмнаму падлеглая»** паэт паказвае нам магутную і няўстрымную сілу, што авалодвае жанчынай і вядзе яе да спалучэньня з мужчынам дзеля за­чацьця новага жыцьця. Апантаная гэтай сілай, яна адкідае ўсе перашкоды, найважнейшыя зь якіх: жаночы сорам, мучэньні пры родах і нават магчымая сьмерць. Яна, «абясьсіленая ду­шою», не зважаючы ні на што, аддаецца мужчыне. У Багдановіча гэтае адданьне сябе ёсьць толькі ў жанатых, зараз жа па шлюбе. Гэта падкрэсьліваецца ўжо першымі радкамі вершу, дзе бачна, што гэта было шлюбнае ложа:
Ты ўжо рассталася з уборам I ў ложа шлюбнае лягла, Свой сорам, свой жаноцкі сорам Дрыжачая, перамагла.
I ведаеш — табе мучэньні
I навет мо канец жыцьця
* Максім Багдановіч. Вянок [Выд-ва «Бацькаўшчына», НьюЁрк-Мюнхэн, 1960]. С. 106.
** Там жа.
Сабой пакліча пры раджэньні Ірвучыся на сьвет, дзіця.
Ды абясьсіленай душою Ты можаш аднаго жадаць — Каб семя бурнае муское У нетрах цела пахаваць*.
Міма таго, што сэксуальная старонка ў сямейным жыцьці тут выразна падкрэсьленая, але паказаная не як задавальненьне само ў сабе, але як штось, чаму чалавек ня можа супрацьстаяць і якое мае ў сабе мэту, якая і робіць гэтае пачуцьцё нястрымным. Жанчына тут не шукае самога задавальненьня, але толькі «каб семя бурнае муское у нетрах цела пахаваць», іншымі сло­вам!, каб даць пачатак новаму жыцьцю.
Багдановіч паступова, верш за вершам, уводзіць чытача ў зачараваны сьвет цяжарнай жанчыны. Верш «Цяжарная»** прадстаўляе вобраз жанчыны, што ўпершыню адчула ў сабе новае жыцьцё. У народных казках, як ведама, цяжарнасьць зьвязваецца з вобразам птушкі бусла. У вершы «Цяжарная» Багдановіч па-мастацку выкарыстаў вобраз бусла, каб даць фон цэлай карціне. Пасьля працы жанчына ідзе адпачываць «роўнай цяжкаю хадою». У гэтым самым часе бусел вяртаецца ў гняздо. Жанчына пачула нейкі стук. Яна яшчэ ня пэўная, што гэта за стук. «Мо пачула бусла рух, што над хатаю ляціць, Mo дзіцяці сэрца глуха, глуха так ў мяне тутніць». Як большасьць вершаў паэта, так і тэты пабудаваны двухплянава. На адным пляне бусел, што вяртаецца вечарам да гнязда, на другім сама гераіня вершу — цяжарная жанчына. Адзін плян дапаўняе другі, а разам твораць цэлую карціну, што нараджае цеплыню і інтымнасьць у душы чытача. Усё складае адну гарманічную цэласьць.
Цяжарная жанчына як лірычны герой зьяўляецца таксама ў вершы «Дзіцё, што ў коласе зярно». Тут яна ўжо ведае, што носіць у сабе новае жыцьцё. Яна аналізуе свае пачуцьці:
Дзіцё, што ў коласе зярно, Пад сэрцам у цябе ўсё сьпее, I сэрца цёмнае сьвятлее, I шчырым робіцца яно.
Ужо нічога ў ім няма, Адно ёсьць — рупнае каханьне, Салодка-соннае жаданьне, Салодка-сонная дума*.
Падобныя перажываньні цяжарнае жанчыны выказаныя ў вершы «Як хораша, калі дзіцё...»**. Верш тэты ёсьць як бы дапаўненьнем да вышэй разгледжанага «Дзіцё, што ў коласе зярно». Але калі першы статычны, бяз руху, дзе пададзеныя толькі перажываньні жанчыны сьведамай, што носіць у сабе зачаткі новага жыцьця, то ў другім гэтае новае жыцьцё дае ўжо знакі аб сваім існаваньні. I вось тэты pyx дзіцяці ў целе маткі выклікае перажываньні. Паэт тут не апісвае характару перажываньняў, як у папярэднім вершы, ён звычайна акрэсьлівае яго адным сказам: «Як хораша, калі дзіцё пад сэрцам ціха зварухнецца», а пачуцьцё ён акрэсьлівае як «незвычайнае». У абодвух вершах паэт карыстаецца словам «салодкае», каб акрэсьліць пачуцьцё жанчыны. У першым вершы было «са­лодка-соннае жаданьне, салодка-сонная дума», у другім — «Душа ў салодкім палусьне». Таксама розныя параўнаньні дзіцяці, што разьвіваецца ў лоне маткі. У першым вершы дзіцё было параўнанае да зярна, што сьпее ў коласе. Яно яшчэ не давала знакаў жыцьця. У другім вершы дзіцё параўнанае да птушаняці, што расьце ў цёплым гняздэчку. Яно ўжо жывое І мае патрабаваньні:
Я — птушанё, а ты — гнязьдзечка, Ня руш, ня руш, ня руш мяне!
Большасьць вершаў Багдановіча на тэму цяжарнасьці жан­чыны гаворыць пра адносіны бацькі да будучай маці ягонага дзіцяці. Лірычным героем ёсьць бацька. Калі маці прадстаўленая як радасная, шчасьлівая, паважная, поўная незвычайнага прыемнага пачуцьця ад таго, што яна — матка, якая ня думае пра сябе, а толькі пра дзіця, што ў ёй сьпее, то ў бацькі цэнтрам зьяўляецца не дзіця, а матка, яе здароўе. У яго велічэзная любоў да каханай і пачуцьцё віны за сябе, бо ведае, якія мукі прыходзіцца цярпець жанчыне, каб нарадзіць дзіця. Ува ўсіх вершах, дзе бацька зьяўляецца лірычным героем, прабіваецца
* Максім Багдановіч. Вянок. С. 162.
** Там жа.
страх, што яна можа страціць жыцьцё пры родах. У кожным вершы, дзе лірычным героем ёсьць бацька, паўсюдна так ці іначай гучыць адчуваньне ягонай віны, аскарджэньне, што ён прычына мукаў і сьмерці парадзіхі. Гэтае абвінавачваньне сябе ў розных варыянтах праходзіць праз увесь цыкль, становячыся нават паталягічным. Пры чытаньні вершаў складаецца ўражаньне, што полавае злучэньне каханых — гэта як бы прысуд сьмерці для жанчыны, а віною ёсьць толькі ён — мужчына, і ён павінен устрымацца ад фізычнай блізкасьці, калі кахае жанчыну. Вершы ў большасьці пабудаваныя на кантрастах. Жанчына робіцца шчасьлівай, спазнаўшы, што яна будзе маці, мужчына ў страху, што каханая ад гэтага мацярынства перанясе вялікія пакуты і нават сьмерць. Прывядзем некалькі прыкладаў:
Апусьціўшы густыя расьніцы, сказала яна: «Я — ўжо маці». I твар заруменіў ёй сорам. А душа мне гавора: на сьмерць, на мучэньні ты мной аддана, I ўстае тэты шэпт мне дакорам.
Яна шчасьлівая, што ўжо маці. Ён чуе дакор у душы. У іншым вершы «Шчасьцем яна аж да краю...» маем ізноў кантраст. Жанчына, стаўшы цяжарнай, «шчасьцем поўна аж да краю». Бацька мае выкіды сумленьня, што паміма ўзаемнага шчырага каханьня, менавіта ён давёў каханую да магілы:
Шчыра мяне так любіла, Шчыра яе я кахаў, Але давёў да магілы, Сам на мучэньні аддаў*.
Жанчына ня думае пра сьмерць. У яе ўсе думкі пра дзіцятка, што гадуецца ў ёй. У вершы «Праклён цяжарнай», пабудаваным на фальклёрным павер’і і забабонах, паэт паказвае цы­ганку, што прыйшла варажыць. Калі ж пачула адмову, бачачы перад сабой цяжарную жанчыну, кінула пракляцьце: «Каб ты дзіцё радзіла мёртвым». Жанчына нібыта і ня верыла ў забабоны і нават засьмяялася з цыганчынага пракляцьця, але ўсё адно «задрыжала і зьбялела»**.
* Максім Багдановіч. Вянок. С. 89.
** Там жа. С. 163.
Больш аптымістычным ёсьць верш «Бяз сілы...». Тут мы маем перад сабой жанчыну пасьля родаў:
Бяз сілы, ў поце, ўся, як белы сьнег, блядна, На зьлітаю крывёй і зьмятае краваці Ляжыць шчасьлівая і жалкая яна,
I аб адным у ёй цяпер дума: «Я — маці».
Яна збалела ўся. Ёй, можа, ўжо ня жыць. I ўсё-ткі радасьцяй бязьмернай зьзяюць вочы, А на яе тугіх грудзёх ужо ляжыць Чырвоны, цёпленькі і неяк сьмешна смокча*.
Багдановіч намаляваў сапраўды рэалістычны вобраз жанчыны пасьля родаў. Яна ня думае, што зь ёй станецца, не зважае на магчымыя цяжкасьці пасьля родаў, пра тое, што яна можа страціць жыцьцё. Яна гордая, яна шчасьлівая, што сталася маці. Яна з мацярынскім пачуцьцём туліць маленькае новае жыць­цё, чырвоненькае, цёпленькае, што атрымоўвае ад маткі свой першы пацалунак. Гэтыя дэталі ўжытыя паэтам вельмі ўдала. Яны адразу надаюць аптымістычны тон і інтымную цеплыню цэламу вершу. Іншая таксама і пабудова вершу. У папярэдніх творах гэтага цыклю на першым пляне ставіўся аптымістычны вобраз, на другім — трагічнае альбо пэсымістычнае заканчэньне. У гэтым вершы Багдановіч на першым пляне паставіў вобраз змучанае родамі маці і закончыў сьветлым вобразам нованароджанага здаровенькага дзіцяці.
Блізкімі да тэматыкі з гэтым вершам ёсьць два вершы гэ­тага цыклю, якія чамусь Багдановіч не ўлучыў у свой зборнік «Вянок». Яны паказваюць ужо народжанае дзіцятка і маці. У першым вершы «Прычасьціўся целу мацеры» паэт апісвае маленькае дзіця, што спакойна і бясьпечна засынае, накормленае грудзьмі маткі і пад яе песьні. Усе заснулі ў хаце. Кругом цішыня:
Толькі ўсё за сьценкай блізкаю Тне гадзіньнік: та-та-та, Толькі песьня над калыскаю: «Выйшла кошка за ката»**.
Верш мае форму калыханкі. Двухстопны анапэст гэтаму вельмі спрыяе. Па-мастацку таксама ўлучаны сюды сказ з фальклёрнай песьні «Выйшла кошка за ката».
Пра Багдановіча гавораць, што ён быў паэт-мастак. Хіба найлепш пацьвердзіць гэта верш «Лясун». У чатырох радках Багдановіч намаляваў цэлы малюнак маленькага хлопчыка, што смокча свой пальчык:
Тэты мілы, белы пальчык,
Тоненькі, кароткі,
Усё ў рот бярэ мой мальчык, — Надта ўжо салодкі.
Цыкль «Каханьне і сьмерць» канчаецца чатырма кароткімі вершамі, у якіх паэт ганаруе і ўслаўляе жанчыну, што аддала сваё жыцьцё, каб даць жыцьцё дзіцяці. Пра мучэньні яе пры родах няхай нам скажа крыж на ейнай труне, гаворыць паэта. Для Багдановіча жанчына, што нарадзіла дзіця, — гэта гераіня. Параўноўваючы жанчыну з героямі, што аддалі свае жыцьці за Бацькаўшчыну, Багдановіч вышэй ставіць геройства менавіта жанчыны:
Тым вянкі суворай славы, Што за край свой у баю Жэраб вынулі крывавы, Напаткалі сьмерць сваю.
Ды слаўней цяжарнай доля, — У сэрцы маючы любоў, За дзіцё зазнаці болі, За дзіцё праліці кроў.
Слава тым, хто сілу мае,
Сьмерць, ня здрогнуўшы, спаткаць, Хто ў мучэньнях памірае, Каб жыцьцё дзіцяці даць.
ЛІСТАВАНЬНЕ
ЛІСТЫ АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты ДА Міколы Ганька
25.08.48
Дарагі Мікола!
Ад цябе да мяне, відаць, бліжэй многа, як ад мяне да цябе. Твой ліст прыйшоў за 2 дні. Адначасна атрымаў ліст ад Алеся 1 і разьвітальны ліст ад ...2. Можа, і добра, што гэтая эпапэя мая ўжо нарэшце скончылася, а то было так злажылася, што — «ні ў салдаты, ні ў матросы», або «сам ня гам і нікому ня дам». Адна балонка ў маёй гісторыі закончылася трошкі драматычна, але, можа, так і лепш. Ці толькі адна так закончылася? Былі больш драматычныя гісторыі, і то мне нічога ня сталася. Прызнацца, аднак, па праўдзе, мне яе трошкі шкода, але ўжо пяць мінут запозна. Ну, але аб гэтым досыць пісаць, і так расьпісаўся, як пэнсіянэрка. Finisch.
У справе Алеся ты задоўга цягнеш. Я ўжо даўно выслаў і напісаў сп. Адамовічу3, што і ты ўжо выслаў, а Ты тым часам яшчэ толькі... «думаеш так зрабіць». Пашлі хутчэй, бо яны там аж пішчаць ад галечы, ды і Алесь нэрвуецца за свой зборнік. Пісаў мне, што такой дрэні, як «Сіла Гневу», яшчэ сьвет ня бачыў, я яму адпішу, што «сьвет» ужо многа вытрымаў, вытрымае
1 Алеся Салаўя. — В. I.
2 Напэўна, гаворка пра Вольгу Дуброўскую.
’Антон Адамовіч (1909-1998), беларускі грамадзкі дзеяч, у 1948 г. галоўны рэдактар часопісу «Сакавік», пры выдавецтве якога выйшаў у 1947 г. зборнік Алеся Салаўя «Сіла гневу. Лірыка (1937-1947)». Тут га­ворка вядзецца пра збор грошай на выданьне зборніка.
і яго зборнік. У скорым часе атрымаеш часапіс «Беларускі Эмігрант» з Ашавы4.
Цяпер яшчэ адна справа. 26.9 адбудзецца ў Парыжы Сусьветны звезд бел. эміграцыі5. Я на яго не магу паехаць (хаця мая кандидатура ёсьць), бо ня маю «ані грошай, ані шапкі». Няхай едзе Акула. Ты і Васька 6 напішэце яму ўпаважненьне рэпрэзэнтаваць беларусаў у Канадзе на парыскім зьезьдзе. Зьмест упаўважненьня наступны: «Я, Мікола Ганько, 1924 году народж., з Маладэчна, цяпер пражываючы ў Ватэрдоўн (Ont), гэтым лічу ўпаўнаважаным да выступаньня ад імя групы беларусаў у Канадзе на Ўсебеларускім Эміграцыйным зьезьдзе ў Парыжы дня 26.9.1948 году спадара Акулу Кастуся. Подпіс. Дата і месяц».
Тое самае няхай напіша Васька, і вышлеце на наступны адрас: К. Akula, A. Ponicky RR # 2, Oshawa, Ont». Калі б там быў яшчэ хто зь беларусаў, няхай таксама гэта зробіць неадкладна.
Атрымаў я таксама ліста ад Юрка Ўгорчыка 7. Бедны сы­нок, страшэнна сумуе за табою. Але трагедыя. Канвэрт быў так парваны, што ніяк не магу разабрацца з адрысам. Папрабую, аднак, напісаць на наступны: England Wisbech Cambs, Hotel
43вычайна ў Беларусі блытаюць два гарады: Атава (сталіца Канады) і Ашава (нас. 140 тыс. чалавек) за некалькі кілямэтраў ад Таронта на паўночны ўсход, уздоўж возера Антарыё. У Ашаве тады жыў Кастусь Аку­ла — рэдактар «Беларускага эмігранта» (1948-1954).
5 Зьезд прадстаўнікоў беларускай эміграцыі (прыхільнікаў прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка) быў перанесены і прайшоў 28-29 лістапада 1948 г. у Парыжы. У форуме бралі ўдзел прадстаўнікі ад Францыі (дзевяць дэлегатаў), Англіі (чатыры), Нямеччыны (два), па адным ад Аўстраліі, Аргентыны, Бэльгіі, Канады, Швэцыі. Зьезд пастанавіў стварыць Сусьветнае аб’яднаньне беларускай эміграцыі (прыхільнікаў Рады БНР) зь сядзібай у Парыжы. Урад Аб’яднаньня ўзначаліў намесьнік старшыні Рады БНР Лявон Рыдлеўскі. Трэба адзначыць, што прыхільнікі Радаслава Астроўскага і Беларускай цэнтральнай рады аб’ядналіся ў пачатку 1948 г. у Цэнтральнае прадстаўніцтва беларускай эміграцыі.
6 Асоба ня выяўленая. Магчыма, гаворка вядзецца пра грамадзкага дзеяча ў Канадзе, пісьменьніка Васіля Камароўскага (псэўданім Базыль Вярбіна, 20.09.1914, Наваградчына-28.09.1953). Падчас Другой сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім камітэце самапомачы. У 1945 г. разам зь Сяргеем Хмарам, Аляксеем Анішчыкам (псэўданім Андрэй Чэмер), Анатолем Сумным (сапр. Анатоль Кунцэвіч) заснаваў Літаратурную Сустань «Баявая Ўскалось». У Канадзе жыў з 1949 г. Належаў да Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня. Загінуў у аўтакатастрофе.
7 Прыяцель па лягеры ў Зальцбургу.
Friday Bridge. Напішы i ты на тэты адрыс. Маю сумліў толькі, што да слова «Hotel» i штось яшчэ стаяла каля «Wisbech», але абдзёрты.
На гэтым кончу мой ліст, бо яшчэ мушу штось «скалаціць» да Бел.[арускага] Эмігр.[анта] і напісаць лісты да Алеся і Юрка. Для цікавасьці насылаю Табе песьню «Pine Portage», або «Песьня Зальцбурскіх выгнанцаў».
I
У канадыйскія нетры на зьдзекі Мяне кінула доля-бяда, Каб бяздомны загінуў навекі, Каб ня знала спакою душа.
II
Рэў трактораў грыміць на прагальлі,
I ляскочуць, як псы, ланцугі, Шум сасонкі, шчэ й рэчкі з аддалі Далівае да сэрца тугі.
Ill
Мы ня можам сягоньня кахаць, Мы ня вінны, што шчасьця няма, Нам дзяўчына, нам жонка і маці — То лапата, сякера, піла.
Ты, калхозніку!8
Ад’еўся на панскім хлебе і цяпер яшчэ сьмяешся зь бяды работніка — канадыйскага пралетара. Я цяпер, хаця і маю і меў даволі буйную фантазію, ніяк не магу ўявіць сабе, як ты выглядаеш. Вага, напэўна, пад сотку кіляграмаў падцягае, ну, а морда то як месяц у поўні. Пажыў бы ты, брат, на Калыме, так, як я, тады спазнаў бы, што гэта за рай.
8 Ліст друкуецца ў скароце. Дата на ім не пазначана, але, прымаючы пад увагу пералічаныя беларускія пэрыёдыкі і далейшую размову пра Сусьветны зьезд беларускай эміграцыі (прыхільнікаў Міколы Абрамчыка), які прайшоў пры канцы лістапада 1948 г., можна меркаваць, што ліст напісаны ў прамежку ліпень — пачатак лістапада 1948 г.
...Чы Ты ўжо атрымаў часопіс «Беларускі Эмігрант»? Я напісаў, каб Табе высылалі з украінскіх часопісаў найлепшы — «Работнік». Выдаюць яго «гэтмануы-дзяржаўнікі». Адрас: Ukrainian Toile 339 Bathurst str., Toronto 2-B, Ontario WA4133. Апошнія часопісы — барахло. «Работнік» — такое-ж барахло.
Адносна зьезду: мы вырашылі нічога не пасылаць. Задорага. Вышлем толькі ўпаўнамочаньне сп. Таротцы, каб нас «прэзэнтаваў». Ён хаця і езуіт, уніят, хацеў я сказаць, але чалавек магчымы. Вялікіх вынікаў я не спадзяюся, бо, напэўна, «апазыцыя» з Астроўскім на чале на звезд ня будзе запрошана, а можа, і ўсе будуць. Калі-б усе сабраліся, то, можа, да чагось дагаварыліся б.
Кніжкі «Сіла гневу» яшчэ не атрымаў. Алесь наракае, што хіба прыйдзецца ехаць у Паўднёвую Амэрыку. Я думаю, як бы яго сьцягнуць сюды. Як усё добра выведаю — напішу табе.
3 Баварыі атрымоўваю «Бацькаўшчыну»9, «Змаганьне»10 і «Рух»11. Апошнім разам атрымаў яшчэ «БІС»12 (Астроўскага). Апрача «Бацькаўшчыны», усё барахло-лаянка. Шкода, што марнуюць так ганебна паперу, грошы і сілы.
Учора атрымаў зборнік Ігара Качуроўськага13 з аўтарскім надпісам. Добры паэт. Буду мець што чытаць на цэлы тыдзень.
Па кантракце думаю прыехаць у Таронта.
Будзь здароў! Прывітаньне Ваську! Пішы! Алёша
П.С. Твой ліст ішоў два дні. Недарма ты наклеіў аж 15 ц[энтаў]. Ты, напэўна, хацеў, каб ён ляцеў ракетным самалё-
’ Адна з найгалоўных газэт на беларускай эміграцыі. Выдавалася ў 1947-1966 гг. Ад 1950 г. у Мюнхэне. Падтрымлівала палітычны кірунак Рады БНР.
10 Часопіс, орган Рэвалюцыйна-рэспубліканскага ўсебеларускага хаўрусу (Нямеччына). Выдаваўся ў другой палове 1948 г. Выйшлі тры нумары.
11 Камунікат Рэвалюцыйна-рэспубліканскага ўсебеларускага хаўрусу. Выйшаў толькі адзін нумар (чэрвень 1948). Далей — «Змаганьне».
І2БІС [Беларуская інфармацыйная служба], пэрыёдык, што выдаваўся ў Міхэльсдорфе (Нямеччына) ў 1946-1949 гг. Рэдактар — Ігнат Typ. Падтрымліваў БЦР і Радаслава Астроўскага.
ІЗІгар Качуроўскі (Ігор Качуровськйй, 1.09.1918, Нежын, Чарнігаўская вобл., Украіна), украінскі пісьменьнік. На эміграцыі з 1944 г. Жыў у Аўстрыі, з 1948 г. у Аргентыне, дзе выкладаў у Каталіцкім унівэрсытэце ў Буэнас-Айрэсе. У 1968 г. пераехаў у Мюнхэн, дзе працаваў на радыё «Свабода».
там, бо звычайны ліст лятунскай поштай каштуе ў Канадзе 7 ц[энтаў].
8.12.1948
Дарагі Мікола!14
Вы ўсе сказіліся, чы што? Алесю выслаў я ўжо 2 месяцы таму назад ліста і грошы, і ані слыху, ані дыху. Тут я спэцыяльна не дзівуюся, бо Алесь мог ліста не атрымаць. Напэўна які аўстрыяк пажывіўся далярамі. Я яму напісаў новага ліста (без даляраў). Але ты, братку, пашпордайся па лістах і знойдзепі там ліст ад Аляксея, які ты прачытаў і забыўся.
...Чаму ты не атрымоўваеш нашае канадзкае газэты «Бела­руси Эмігрант»? Адрас: K.Akula, 132 Bondstr. Toronto, Ont.
У мяне асаблівых навін няма. Хварэў на запаленьне лёгкіх. Тут буду да красавіка, пасьля выяжджаю ў Таронта. Туды прыехаў Барыс Аляксандрыў. Тэта ўсё. Бывай.
Жыве Беларусь!
Алёша
Дарагі Мікола!15
Казаў той, што і смажаныя галубкі прыядаюцца. Таксама і нам. Калі жылі ў Аўстрыі, то хацелася толькі аднаго: каб добра паесьці. Думалася, што ў добрай ежы замыкаецца ўся аснова нашага жыцьця, цяпер жа, калі ўжо троху ад’еліся, то і нудна, і «манахі16 надаелі», і ўсё ўсенькае. Хочацца чагось больш, але чаго, то і самыя добра ня ведаем. Праўду гаворачы, мы ведаем, чаго хочам, але тое так далёка, што і балюча нават успамінаць. Аднак шэрая рэчаіснасьць голай праўдай заглядвае ў вочы і кажа, што трэба змагацца за тое, каб у гэтай «контры», так чу-
14Друкуецца ў скароце.
15 На лісьце няма даты, але почыркам М. Ганька ўнізе напісана: «Адпісаў 23.1.1949 г.». — В. I.
І6Мікола Ганько паводле кантракту працаваў на фэрме пры каталіцкім кляштары.
жой для нас і, недзе праўды дзець, у бальшыні варожа да нас настаўленай, якось плаваць па верху і ня дацца пагрузіць сябе ў балота. Мы тут такія самыя «інтэрмены», як і былі ў Нямеччыне. Кожны з нас дастае ў 80% заўсёды горшае месца работы, ніж нават стары эмігрант, не гаворачы нават ужо пра ангельца ці француза. Гэта вельмі сумна і да болю прыкра, але на гэта няма ратунку. Мы ж выгнанцы, а выгнанец усюды самотны, — піша адзін навэліст. I гэта праўда. Выгнанец, што для якой ідэі пакінуў свой родны кут, ня знойдзе спакою. Трэба якось мірыцца, трэба якось плаваць, каб не пагрузіцца на дно гэтага чужога нам грамадзтва, каб ня стацца бярвянём на хвалях.
У мяне асаблівых навін няма. Працую, трохі пражываю, а трохі адкладаю грошай на банкавую кніжку. Па заканчэньні кантракту зьбіраюся шукаць работы ў Таронта. Там ёсьць тру­па беларусаў, ёсьць ужо наша арганізацыя «Згуртаваньне беларусаў у Канадзе», то, можа, трохі будзе весялей. Цяпер, зімою, ня варта рушацца з месца работы, бо ў горадзе цяжэй знайсьці працу. Вясной будзе лягчэй. Ня раджу і табе да вясны рушацца. Манахі манахамі, а ты як маеш сякі-такі куток, то сядзі цераз зіму, а там пабачым.
Асабіста ты там не пераймайся, што я табе пісаў пра твае сэрцавыя справы. Калі што добрае, хай будзе, але калі дрэнь — плюнь. Людзі могуць нават збрахаць. Слухай сэрца, толькі ня дайся, каб яно поўнасьцю табой завалодала. Я заўсёды шкадаваў, што ня слухаў сэрца.
3 Алесем навязаў ізноў сувязь. На сьвята выслаў яму кэрпакет — хай трохі пажывіцца. Выслаў таксама два пачкі ў Нямеччыну. Хай і яны там штось маюць ад Аляксея.
3 Алесем ня ведаю, што рабіць. Каб я жыў у горадзе, то можа яго сьцягнуў бы сюды, але я цяпер адрэзаны ад сьвету і да 15, а можа і да 30 красавіка мушу сядзець тут у лесе. Але і на яго сямейку ў мяне ня хопіць грошай — трэба каля 600 дал. Барыс ужо ў Таронта і піша лісты.
Будзь здароў!
Жыве Беларусь!
Алёша
Дарагі Мікола!17
Я, бачыш, не такі, як ты, і хаця ня вельмі даўно атрымаў твой ліст, аднак ужо адпісваю. Раблю выімак, бо да гультаёў, а ў дадатак яшчэ і калек, ня маю звычаю адпісваць. Раблю тэта з гуманнасьці да «няшчасных». Што да тваёй хваробы, то ду­маю, каб... і ты пайшоў сьлядамі Ваські, можа, найлепш памагло б. Бяз жартаў, ты пайдзі на рэнтген, і калі зь лёгкімі ў парадку, няхай багі благаслаўляюць, і няхай яму тэта пойдзе на здароўе і на кішэню, бо «бабылём» успарнаваўся б, а так, можа, будуць зь яго і людзі, калі жонку мае добрую.
У мяне справы з кантрактам набліжаюцца да канца. 10 красавіка скручваю свае манаткі, бяру «бэгу»18 на плечы і выяжджаю да Таронта. Трэба будзе падмагчы трохі нашым маладым змаганцам сваёй старэйшай галавой. Аб ЗБК табе не пішу, бо Ты сам усё аб ім ведаеш, атрымоўваючы «Б.Э.». Я выслаў таксама заяву і грошы на ўступную, і сяброўскія складкі за год. У мяне ёсьць яшчэ адзін плян. Калі ўдасца, то 1 мая выеду на Аляску, каб зарабіць трохі больш грошай. Там, гавораць, можна зарабіць па 2 даляры на гадзіну. Паспрабуем. Цяпер я працую ў лесапілцы, г. зн. рэгіструю ўсё, што выпрацоўвае лесапілка і што выдае. Работа лёгкая, але і чыстая, бо алавіком цяжка ўмарыцца і пабрудзіцца. Працаваў аднак ра­ней даволі цяжка, калі рубаў лес. Шчасьце, што даў Бог сілу і здароўе.
Пра палітыку нічога не пішу, бо яна, асабліва беларуская палітыка, мне стаіць касьцямі ў горле |9.
Алесь прыслаў ліст, прыгатаўляецца да выезду ў Australiju.
Бывай здароў.
Жыве Беларусь! Алесь
17 На лісьце напісана почыркам М. Ганька: «Адпісаў 3.3.1949 г.». — В.І.
18 Ад bag (ангельск.) — сумка, торба, чамадан.
19 Размова пра раскол на беларускай эміграцыі на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР.
Таронта 14.4.1949
Дарагі Мікола!
He пісаў я да цябе ўжо даўно, бо між часе ў мяне зайшлі вялікія перамены. Я скончыў кантракт і перасяліўся ў Тарон­та. Пакуль што яшчэ не рабіў нічога, а адпачываю. Так думаю пралежаць да 1 мая. Пасьля пабачу. Як знайду такую работу, каб мог сяк-так пражыць, — астануся, а калі не, то выеду дзесь у іншае месца ў паблізу Таронта. За год часу ў пушчы я адвык ад вялікага гораду і цяпер пачуваю сябе троху дзіка, але ня вельмі дрэнна. Праўда, амэрыканскія гарады ня тое, што эўрапейскія, але ўсё ж такі тут ёсьць якоесь жыцьцё. Найважнейшае, што тут чалавек мае сякое-такое таварыства. Мінусам вялікага месца ёсьць тое, што тут вельмі цяжка ўтрымаць капейку. Грошы так кудысьці ляцяць, што папросту і ня ведаеш, дзе яны падзеліся. Але да гэтага думаю, што чалавек прывыкне і навучыцца жыць з алавіком.
У нядзелю на Вялікдзень думаю адведаць цябе ў Ватэрдаўн. Чакай мяне або ў суботу на палудні, або ў нядзелю рана. Як сустрэнемся, успомнім «даўнія гады» і пагаворым болып.
Цяпер бывай!
Жыве Беларусь! Алёша
Прывітаньне Васьцы і яго жонцы!
14.5.1949
Дарагі Мікола!
Ужо шэсьць тыдняў сяджу ў Таронта і ніяк не змагу напісаць аніводнага ліста. Ужо назьбіралася велічэзная купа карэспандэнцыі, так што ня ведаю, як зь ёю дам сабе раду. Да цябе ня буду пісаць многа, бо хутка спаткаемся. Твае лісты атрымаў — толькі таму не адпісваў, бо ўсё збіраўся сам да цябе заглянуць. Сягодня, калі Ты званіў, я акурат спаў, а гаспадар не хацеў мяне будзіць, і таму я не згаласіўся да тэлефона. Я яшчэ не працую. Месяц па кантракце адпачываў дабравольна, а ця­пер адпачываю прымусова, бо няма работы. Ужо тыдзень часу
хажу па ўсіх фірмах надарэмна. Троху займаюся грамадзкімі справамі. Работа «кіпіць», падобна як у нас у Зальцбургу. Апроч Зальцбургу, Алесь ужо ў дарозе да Аўстраліі. Ці ведаеш? Бядака ехаў туды як на зарэз. Я і Барыс Аляксандрыў, калі атрымалі ад яго ліст, то з жалю выпілі цэлую пляшку гарэлкі. Нічога не парадзіш. Такі ўжо ў нас лес.
Да цябе прыеду ў нядзелю каля поўдня. Магчыма, што ра­зам з спадаром Акулам, а можа, і Барысам А. Ты там раскажы сваім манахам, што прыедуць паэты і пісьменьнікі да цябе ў госьці, што, можа, будуць лепшыя да нас і ня будуць сварыцца, што наехала якаясь навала. Пакуль што да пабачэньня ў нядзелю.
Вітай Ваську!
Пяро паскуднае, як і ўся Канада!
Алёша
Лют у газэту «Бацькаўшчына»
3 жніўня 1965 20
Вельмі паважаны Сп. Рэдактар!21
Маючы ўпаўнаважаньні ад Сэктару Рады БНР і ад галоўнай управы Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, зьвяртаюся да Вас з прапановай. Просім Вас прысьвячаць адну, або нават і дзьве старонкі «Бацькаўшчыны» для ЗБК і арганізацыяў, зь ім зьвязаных. Мы спрабавалі гэта рабіць зь «Беларусам» у Амэрыцы, але саюз зь ім ня ўдаўся. Сталася гэта дзякуючы таму, што тут пачалі друкаваць фэльетоны і артыкулы, што ў гру­бым стылі атакавалі вельмі дастойных і заслужаных беларусаў (Др. [Барыс] Рагуля і Др. [Вінцэнт] Жук-Грышкевіч), асабліва ў непрыстойны спосаб быў атакаваны Др. Жук22. Афіцыйнае становішча наша і больш паясьнёная гэтая справа ёсьць у Камунікаце ЗБК, які ваша паважаная Рэдакцыя атрымала з прось-
20 Трансьлітаравана з лацініцы. — В. I.
21 Ліст да галоўнага рэдактара газэты «Бацькаўшчына». Зь переез­дам у 1962 г. Станіслава Станкевіча газэту рэдагавалі Павал Урбан, Юры Сянькоўскі, Уладзімер Цьвірка.
“Старонка «Весткі з Канады» існавала ў «Беларусе» ў 1963-1965 гг.
бай надрукаваць. Дзеля таго што ЗБК не хацела б астацца без сваёй прэсы, а ня мае фізычнае магчымасьці друкаваць штось падобнае сабе (нястача людзей для тэхнічнага апрацаваньня газэты), і ня бачачы вялікае карысьці ў раздрабненьні нашых тэхнічных і фінансавых магчымасьцяў, ЗБК і арганізацыі, зьвязаныя з ЗБК, пастанавілі зьвярнуцца да «Бацькаўшчыны» з прапановай пераняць выданьне «Вестак з Канады»23. Я асабліва і яшчэ некалькі сяброў былі за гэта ад самага пачатку выданьня «Вестак з Канады», але большасьць была за тое, каб спалучыцца зь «Беларусам». Цяпер мы ня бачым магчымасьці супрацоўніцтва зь «Беларусам» і таму зьвяртаемся з гэтым да Вас.
Думаю, што Вас гэта вельмі не абцяжыць, а дасьць Вам паважную фінансавую падтрымку. Мы будзем аплачваць тую частку газэты, якую Вы нам адпусьціце. Я думаю, што адна чацьвёртай часткі ўсяе газэты нам хопіць. Трэба, аднак, дамовіцца пра пэўныя справы, каб не было непаразуменьняў. Мы хочам: 1. Каб усе матэрыялы пра нашае жыцьцё ішлі праз нашыя рукі. Мы будзем перасылаць гатовыя зрэдагаваныя матэрыялы на азначаны час. Усе матэрыялы маюць быць падпісаныя да друку рэдактарам «Вестак з Канады». «Бацькаўшчына» ня будзе друкаваць ніякіх контравэрсійных матэрыялаў пра жыцьцё ў Канадзе бяз нашага паразуменьня (я маю на ўвазе БНРаўскую трупу), мы таксама ня будзем палемізаваць з Вамі.
...Калі ідзе пра іншыя рэчы, такія, як рассылка, то мы можам пераняць кольпартаж у Канадзе. Вы перашляце лятунскай поштай увесь наш наклад, а мы на свой кошт разашлём далей. Калі Вы штось плаціце кольпартэрам, то мы гэта ўлічым у наш фінансавы ўдзел.
Дакладна абгаворым усё, калі атрымаем Вашу згоду на супрацоўніцтва24. Цяпер адпішэце нам як найхутчэй, ці ў асноўным Вы прымаеце прапанову, і колькі, Вы думаеце, будзе каштаваць наш удзел. Я ўжо маю запэўненых 60.00 на месяц праз цэлы год.
Жыве Беларусь!
23Кастусь Акула і надалей дасылаў навіны пра беларускае жыцьцё ў Канадзе, але асобнай старонкі зь лягатыпам ужо не было.
24Патрэба ў гэтым зьнікла праз год, калі ў сьнежні 1966 г. «Бацькаўшчына» перастала існаваць і беларусы Канады сталі дасылаць навіны пра свае жыцьцё ў «Беларус».
Лісты да Міколы Гарошкі
11 лістапада 196525
Старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША 26
Вельмі паважаны Сп. Старшыня!
Прачытаўшы апошні нумар «Беларуса», мы з прыемнасьцю даведаліся аб пасьпяхова адбыўшымся Кангрэсе Б.А.З.А. і аб вельмі паважным складзе новае галоўнае ўправы27. 3 гэтае нагоды перасылаем на Вашыя рукі пажаданьні плённай працы для дабра Бацькаўшчыны і беларускае эміграцыі ў ЗШ А. Сябры галоўнай управы ЗБК упэўненыя, што новая галоўная ўправа Б.А.З.А. пасьпяхова разьвяжа ўсе вытварыўшыеся труднасьці і непаразуменьні. Мы верым таксама, што суадносіны Б.А.З.А. і З.Б.К. вернуцца да нармальнага прыязнага стану28, як было дагэтуль.
Г эта асабліва важна перад надыходзячай у 1966 г. сустрэчай беларусаў Паўночнай Амэрыкі29. Мы верым, што цяперашнія непаразуменьні пры цярплівасьці і добрай волі з нашага боку будуць пасьпяхова выраўняныя.
Жыве Беларусь!
3 пашанай да Вас М-р Грыцук, Старшыня ЗБК
25 Трансьлітаравана з лацініцы. — В. I.
26 Ад верасьня 1965 г. да траўня 1968 г. старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня — найбуйнейшай грамадзкай арганізацьіі ў ЗША, што яднала прыхільнікаў Рады ВНР, быў Мікола Гарошка. Ён таксама быў самым першым старшынём БАЗА (1949-1952).
27 Менавіта на гэтым Кангрэсе быў зняты з насады старшыні Галоўнай управы БАЗА Кастусь Мерляк (старшыня БАЗА з 1959 г.). Мерляк і ягоныя паплечнікі выйшлі са складу БАЗА і заснавалі Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне.
28 Пры Мерляку праводзіўся курс на супрацоўніцтва зь Беларускім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі і Беларускім нацыянальным аб’яднаньнем у Канадзе (апошнія — канкурэнты ЗБК).
29 БАЗА і ЗБК ладзілі сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, БККА і БНА — Зьезды беларусаў ЗША і Канады.
Старшыні Б.А.З.А. Сп. інж. М. Гарошку, 9-06 Parson BLWD Malba 57, N.Y., U.S.A
Вельмі паважаны спадар Старшыня!
Магчыма, вы ўжо ведаеце, што мне прыйшлося кіраваць жыцьцём нашае арганізацыі ў Канадзе. Паколькі наша галоўная ўправа раскінутая па ўсім Антарыё, часамі прыходзіцца пісаць розныя лісты асабіста. Сакратар галоўнае ўправы д-р Раіса Жук-Грышкевіч жыве ад мяне 100 міль на поўнач 30, так што камунікацыя трохі ўтруднёная.
Але гэта менш важнае. Цяпер да справы.
Наколькі я прыпамінаю, на нашым спагканьні ў Niagara Falls31 мы дагаварыліся, што міжнародная выстава ў Манрэалі «ЕХРО-67» і ўдзел у ёй беларусаў будзем лічыць як справу ня толькі беларусаў Канады, але як справу агульнабеларускую32. Вось, асноўваючыся на гэтым, я пішу да Вас з просьбай, каб Б.А.З.А. дапамагла нам у арганізацыі канцэрту на выстаўцы. Думаю, што гэта будзе зусім натуральна, калі ЗБК зоймецца «фізычнай» арганізацыяй канцэрту і будзе яго гаспадаром. Для Б.А.З.А. натуральным будзе, я думаю, дапамога ў арганізацыі мастацкай часткі. На сёньняшні дзень гаспадарчы бок канцэрту прадстаўляе наступнае: мы стварылі спэцыяльны фонд канцэрту ЕХРО-67, у якім спадзяемся мець з Канады каля 400 дал. Калі б і з Б.А.З.А. можна было сабраць каля 500 дал., мы амаль што маглі б пакрыць усе расходы. Што да мастацкае часткі, то прапаную пастарацца змабілізаваць сп. Орса-Рамана Алу33 зь яе танцавальнаю групай і пакрыць ім кошты падарожжа ў Манрэаль і начлегі;
30 У Бэры (Barrie).
31 Вядзецца пра чарговую сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
32 На гэтай выставе падчас Беларускага дня Кастусь Акула раскідаў улёткі ў прысутнасьці савецкай дэлегацыі. Акцыя нарабіла шмат шуму і ў такі спосаб прыцягнула ўвагу канадзкай прэсы да беларускай дыяспары.
33 Ала Орса-Рамана (1936, Наваградак), дачка грамадзкага дзеяча, настаўніка Аляксандра Орсы. Скончыла Нью-Ёрскі гарадзкі ўнівэрсытэт (1957), з 1970 г. прафэсар хіміі гэтага ўнівэрсытэту. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці. У 1950-х гг. заснавала танцавальны гурт «Васілёк», які прыяжджаў і ў Беларусь. Уваходзіць у кіраўнічыя органы БАЗА. У 2000 г. заснавала Фундацыю свайго імя. Кіруе царкоўным хорам пры беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
як другі пункт заангажаваць сп. К. Ярашэвіч на тых самых умовах плюс трохі грошай (50 дал.?) за выступ. Калі-б быў сп. Ко­нюх 34 — гэта самае і яму. У нас ёсьць думка, каб запрасіць хор з Саўт-Рывэру. Што Вы на гэта? Як, Вы думаеце, будзе лепш: ці мы будзем зьвяртацца да артыстаў, каб зь імі дамовіцца, ці пакінем гэта Вам? Гэта пакуль што да канцэрту — усё.
Да звезду ў Кліўленд мы падгатаўляемся, як гаварылі (д-р Рагуля, д-р Грышкевіч пра Нашаніўскі пэрыяд і я, як Старшыня ЗБК, з 3—4 хв. прывітаньнем). Магчыма, выступіць нашая танцавальная трупа з адным танцам.
Хацелася б як найхутчэй пусьціць абедзьве справы ў pyx, таму прашу скора адказаць і, па магчымасьці, як найбольш канкрэтна.
Калі маеце гатовы статут нашай карпарацыі, то перашлеце, бо я ня маю закончыць пратаколу са сходкі ў Ніягара-Фоллс.
3 павагай А. Грыцук
Ліст да Барыса Рагулі
BYELORUSSIAN INSTITUTE
OF ARTS AND SCIENCES, CANADA Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва 524 St. Clarens Avenue, Toronto, 172, Ontario Correspondence address Mr. A. Hrycuk, 91 Toronto Str. Apt.4, Kingston, Ontario 35 D-r B.D.Ragula
Як Вы ўжо, напэўна, ведаеце, у лютым 1973 г. прыпадаюць 70-тыя ўгодкі з дня народзін і 55-тыя — грамадзкае працы на беларускай ніве д-ра Вінцука Жук-Грышкевіча, Прэзыдэнта
34Петра Конюх (08.03.1910, в. Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1940 г. рэпрэсаваны і вывезены ў Сібір. У 1941 г. далучыўся да 2-га Польскага корпусу (Арміі Андэрса). Ваяваў у Палестыне, Паўночнай Афрыцы, Італіі, штурмаваў Монтэ-Касіна (травень 1944). Скончыў Акадэмію мастацтваў у Рыме (1951). У сярэдзіне 1950-х гг. пераехаў у ЗША. Выступаў з канцэртамі, опэрнымі арыямі. Пры канцы жыцьця перабраўся ў Канаду.
35 Ліст напісаны на блянку Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Трансьлітаравана з лацініцы. — В. I.
Рады БНР 36. Патрэбай адзначаньня гэтых гадавінаў кіравала дзьве думкі: 1. Узмацненьне аўтарытэту «маладога» яшчэ Прэзыдэнта Рады БНР і 2. Адданьне пашаны чалавеку, які вялікі адрэзак свайго жыцьця аддаў усім нам дарагой справе Беларускай незалежнасьці. Можна таксама гэтую справу разглядаць чыста з боку грамадзка-прапагандыйнага.
3 пачатку прапанавалася зрабіць банкет з запрошанымі гасьцьмі, размовамі, падарункам і г. д. Пазьней у дыскусіях зьявілася думка зрабіць больш трывалы падарунак: выдаць беларускую публікацыю велічыні, залежнай ад сабраных фондау 37. Прапануецца стварыць выдавецкі фонд. Аб гэтым Вам, здаецца, пісала або паведамляла Раіса [Жук-Грышкевіч]. Гэтая другая ідэя мне асабіста падабаецца. Арганізаваць тэты Фонд можа арганізацыйны камітэт або BINIM Ameryka-Canada.
Можа быць таксама арганізацыйны камітэт «sponsored by» Instytut або Камітэт «ad hoc»38. Грошы, калі б сабраліся, можна амэрыканскія трымаць у Амэрыцы, а канадыйскія — у Канадзе. Можна таксама адкрыць конта пры беларускай касе ў Таронта і туды перасылаць усе грошы. Калі Вы пагаджаецеся на гэта, то я прапанаваў бы аднаго сябру ад U.S.A., другога ад Канады, i аднаго сябру Інстытуту як старшыню. Прапаную на старшыню Вас, а сябе ў сябры на якое функцыянаваньне, нават на скарбніка. Інстытут будзе прызначаць грошы на выдавецтва, а Камітэт — апэраваць выдаткамі з тэхнічнага боку (разумею камітэт разам з Інстытутам). Прасіў бы Вас ветліва як найхутчэй выказаць свае думкі на гэтыя прапановы і падаць свае заўвагі І прапановы на гэта. Камітэт можам аформіць карэспандэнцыйна і тэлефанічна. Зборка неканечна мае закончыцца 10-га лютага, у дзень народжаньня Вінцука.
Чакаю на Ваш адказ і застаюся з пашанаю, Ваш А. Грыцук
Прывітаньні для Вас ад Олі. Грыцук
36 У адрозьненьне ад Міколы Абрамчыка, В. Жук-Грышкевіч называў сябе старшынём Рады БНР, а не яе прэзыдэнтам.
37У 1978 г. у Канадзе была выдадзена кніга ўспамінаў Вінцэнта ЖукГрышкевіча «25-га Сакавіка. Успаміны зь Менску, Будслава, Прагі, савецкай турмы». У 1993 г. выйшла кніга Раісы Жук-Грышкевіч «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча», куды ўвайшлі таксама ліставаньне грамадзкага дзеяча, ягоныя прамовы, а таксама вытрымкі зь дзёньніка.
38 Ad hoc (з лац.) — спэцыяльна, для гэтай мэты.
ЛІСТЫ ДА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты ад Алеся Салаўя 1
29 лістапада 1948 Дарагі Аляксей!
Апошні твой ліст з двума далярамі я атрымаў у першых числах верасьня. Адразу ж я адпісаў, таксама ў асобным купэрце выслаў зборнік вершаў «Сіла гневу», а йшчэ крыху пазьней — выпіс з гісторыі Найдзюка2 пра Люблінскую вунію. На ўсё гэта я не атрымаў ад цябе жаднага адказу. Кагадзе чытаў у старога Грыбінскага Барысаў ліст, ён піша ў адным месцы пра тое, што навязаў ужо лучнасьць з табой; успамінае такса­ма, што ты даўжэйшы час ня маеш лістоў ад мяне. Цяпер я ня ведаю: ці мае лісты загінулі, не надышоўшы на твой адрыс, ці, можа, твой адказ на іх хто-небудзь перахапіў, калі йшчэ й даляры пасылаліся зь ім, ці ты зусім вырашыў спыніць ліставаньне?
...Вольга Дуброўская ўжо два лісты прислала да Грыневіча. Заехала яна добра, жыве там нядрэнна. Зрэшты, яна мо і сама табе напісала. Ува ўсялякім выпадку ў Польшчы ёй лепш будзе, чымся было б на эміграцыі.
1 3 Алесем Салаўём мой муж пасябраваў у Зальцбургу і таму перапіска іх вельмі сардэчная, як у блізкіх сяброў. Працуючы ў Канадзе, муж дапамагаў паэту і ягонай сям’і, якія засталіся на нейкі час у Нямеччыне, пра што сьведчаць многія лісты, у тым ліку і надрукаваныя ў газэце «Беларускае слова» (Таронта) за чэрвень 2003 г. (№ 4-5). Лісты друкуюцца зь невялікімі падкарачэньнямі. — Вольга Грыцук.
2 Маецца на ўвазе кніга Язэпа Найдзюка «Беларусь учора і сяньня» (Менск, 1944).
Адольф Губэрт і I. Качуроўскі выехалі зь сем’ямі ў Арген­тину. У гэтым дачыненьні ўсім, хто мае на сваім утрыманьні старых, пашанцавала. Каб выехаць у Аргентину, трэба заплаціць за візу 49 даляраў. Гэтую суму накрывала IPO 3 за тых, каго яна хоча найхутчэй збавіцца. А Аргентына ні на век, ні на стан здароўя не бярэ ўвагі (адзіная гуманная краіна!). Аднак-жа ўжо афіцыйна паведамлена, што Аргентына, як і Чылі, спыняе набор эмігрантаў. Мне па-ранейшаму застаецца магчымасьць выезду ў Бразылію. Усё складаецца так, што праз два-тры месяцы я змушаны буду падацца ў гэтую краіну, і падацца насуперак свайму жаданьню. Што да 3LLIA — трэба мець гарантию працы й памешканьне, што да Канады — трэба мець пэрміт4. Каб цуда дапамагло мне ў гэтым — я быў бы выратаваны. Каб ты змог спрычыніцца да гэтага цуда — маліўся б за цябе на каленях усё сваё жыцьцё.
3 «правінцыяльных» зальцбурскіх навінаў, якія мо хоць трошкі цікавяць цябе, магу яшчэ пацешыць аднэю ведамкай: у тваёй кумы В. Розумавай нарадзілася дачка, «маленька дзітынка», як сама яна кажа... Айцец Віктар [Нікіфараў] і матуш­ка «живут» ужо ў «в лагере Парш»5. Адзіны чалавек, зь якім я цяпер бачуся і гутару, — Янка Грыневіч. Зь Вены перабраўся ў Aasenbach мастак Пётра Мірановіч. Зь ім я ў наструненых дачыненьнях — нешта апошнім часам зьіначыўся ён, любіць самога сябе ня менш, як Гуцька6.
Як бачыш — навіны мае нецікавыя. Жыцьцё заводзіць у ўсё большае і большае бязвыйсьце, і далёкі я ад узьнёслых імкненьняў і думак.
На парозе Калядаў і Новага году дазволь пераслаць табе найшчырэйшыя пажаданьні ад мяне і маёй сям’і. Дай Божа не загубіцца нам у сьвеце й дачакацца лепшае будучыні. Міхаська 7 просіць цябе, каб ты прыслаў яму што-небудзь на сьвята. На якую-небудзь драбніцу, што шмат не каштуе, не пашкадуй
3 IRO (International Relief Organization), Міжнародная арганізацыя дапамогі ўцекачам (асобам, што апынуліся ў ходзе падзей Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Нямеччыны і Аўстрыі). Дзейнічала ў 1947-1950 гг.
4 Пропуск, дазвол. Ад ангельск. permit — дазваляць.
5 Маецца на ўвазе тое, што а. Віктар Нікіфараў далучыўся з прыходам да Рускай праваслаўнай замежнай царквы. Раней быў беларускі прыход.
6 Маецца на ўвазе Уладзімер Дудзіцкі.
’Старэйшы сын Алеся Салаўя.
для яго. Гануська8 мала йшчэ разумев і тым часам ні да кога, апроч таты й мамы9, не зьвяртаецца...
Ну, і тымчасам канчаю.
Моцна цісну руку тваю.
3 найшчырэйшым пажаданьнем
Алесь Салавей
24.3.1952
Дарагі Аляксей!
Вельмі рады твайму лісту, дзякую за добрую памяць.
Гады прамінулі — маеш рацыю, але «надежды наши не сбылись». Дзякаваць Богу, што яшчэ хоць лістамі можам сябе пацешыць.
Шмат зьменаў у маім жыцьці адбылося апошнім часам. Цікавага — мала, няўцешнага — «поўныя рэзьгіны», як пісала, здаецца, Арсеньнева... Крыху пісаў (дзякаваць Богу, яшчэ да Станкевічавага «натхненьня» ў «Бацькаўшчыне»). Напісаў драму «Я хачу жыць», новыя разьдзелы з аповесьці «Пад нагамі гарыць зямля», пачатай яшчэ ў Зальцбургу; закончыў зборнік вершаў «Несьмяротнасьць» (актавы, санэты і александрыйскі верш). Гэта ўжо другі ненадрукаваны зборнік, бо маёй кнігі «Вянкі» так і ня здолеў выдаць А. Адамовіч у Нямеччыне; ну і канчаю, здаецца, досыць вялікую паэму «Надзея», просіцца на пяро новая драма (напаўфантастычная) «На Захадзе навальніца», за галоўных герояў якое — ажно два прэзыдэнты аднае неіснаванае дзяржавы.
А ў «рэзьгінах»? Канец кантракту й выйсьце з табару над адчыненае неба змусілі былі мяне восем месяцаў таму падацца зь вельмі прыхільнай паводле клімату Паўдзённай Аўстраліі ў сырую і парную Вікторыю (толькі тут можна было купіць крыху дрэва й дошак), збудаваць частку дому на паперы, а ў рэчаіснасьці — сабачую будку, і пасяліцца ў ёй. Па будцы ходзіць вецер і гасіць сьвятло газьніцы, і дождж заходзіць у «хату» ў «госьці»: яшчэ незабітыя зашчыткі пад «страхою». Да нут-
8 Дачка Алеся Салаўя. Быў яшчэ сын Юрка.
9 Салавей (Альфрэд Радзюк) ажаніўся зь Зінаідай Кадняк і нават узяў яе прозьвішча, стаўшы на эміграцыі звацца Альбэрт Кадняк.
ранога абіцьця будкі і да вады, можа, дараблюся ў наступным годзе, да ложкаў, сталоў і крэслаў — у пазанаступным (пагоня за далярамі, фунтамі і дамамі).
Жыву не ў асаблівай пашане сярод тутэйшага грамадзянства. Ты ж сам добра ведаеш, што неактыўнае адведваньне нарадаў і сходаў, ухіленьне ад жыцьця грамадзянскіх арганізацыяў (розных «цоб-цобэ» ці Ц.О.Б. — Ц. А.Б.Э.10), незахапляльны погляд на ролю і важнасьць «справы» — гэта ўжо ледзь ня здрада Бацькаўшчыне. Часта даводзіцца ўспамінаць Цябе, адзінага бадай знанага мной дагэтуль грамадзкага дзеяча — чалавека, перад якім можна было выказваць супрацьлежныя яму погляды, не псуючы пры гэтым сяброўскіх узаемадачыненьняў.
Ці «адшылі» крыху дуракаватага Хм. " ад вашай прэсы? Калі б там «заварочваў» наш Ганько — варта было б пасылаць пад ягонае адміністратарства што-небудзь у кожны нумар. Можа, і друкаваў бы паводле старога знаёмства? Вось-жа, асьцерагаючыся паўторна «закаласіцца» ў «Калосьсі» '2, тымчасам абмяжоўваюся «актуальным» паўвершам-паўэпіграмай.
«Дадаткі» да ліста адначасна пасылаюцца.
Якія ведамкі мелі вы што да мяне?
Прывітаньне Барысу О. і М. Ганько.
Прывітаньне табе ад мяне і мае сям’і (усе, казаў той, жывы і здаровы).
Моцна цісну руку тваю. А. Салавей
ЛіСТЫ АД ЯНКІ ЮХНАЎЦА 13
Будучы на апошняй зборцы, я сустрэўся зы спадаром Д-м Станкевічам, які між іншым й уручыў ваш адрас. Таму, выка-
І0Маецца на ўвазе Сусьветнае (Цэнтральнае) аб’яднаньне беларускай эміграцыі.
" Сяргей Хмара (Сіняк).
І2Маецца на ўвазе літаратурны часопіс «Баявая Ускалось».
13 Янка Юхнавец (3.11.1921, Забродак, сёньня Докшыцкі раён 6.01.2004, Нью-Ерк), эміграцыйны пісьменьнік. Ліст не датаваны, але паколькі гаворка вядзецца пра задуму выдаваць газэту «Беларускі эмігрант», можна меркаваць, што ліст напісаны ў пачатку 1948 г. Першы ну­мар газэты выйшаў у лютым 1948 г.
рыстоўваючы гэтую нагоду, хачу напісаць да Вас і прасіць у будучыні мець з Вамі сувязь.
Галоўнае — што спадар доктар паведаміў мяне аб намерах з Вашага боку выдаваць газэту. Бязумоўна, з майго гледзішча, гэта вельмі добрая й карысная справа. Адначасна я жадаў бы з Вамі дамовіцца аб выданьні майго зборніка паэзіяў за мой кошт н. Памер зборніка будзе ў 50-60 балонак. Цікава, які шрыфт? Якую цану адмерыце за зборнік?
А па выданьні газэты лічыце мяне сваім падпішчыкам. Плённае працы!
3 пачуцьцём шчырае пашаны да Вас Я. Юхнавец
4.11.49
Яго Шаноўнасьці Спадару Грыцуку!
Ліст Ваш атрымаў. Атрымаў і газэту 1S, вельмі ўдзячны Вам. Тут нам усім спадабалася яна, і толькі засталося гэта — шкадаваць, што мы, беларусы, людзі бедныя і ня можам часьцей друкаваць газэту. Зьвяжэцэся з багатымі фірмамі і прапануйце свае «услугі» на прапагандаваньне іхняй прадукцыі для прадажы сярод нашых людзей, — моў, усе ня ведаюць ангел, ці францускую мову.
Сяньня я перасылаю Вам толькі два сваіх вершы, ня маю часу, каб перапісаць болей: прыходзіцца многа працаваць. Прыемна было б (гэта я толькі прашу Вас) пачаць агітаваць за літ. Фонд, гэта дало-б магчымасьці рэдакцыі больш вывернуцца на цьвёрдую друкарскую дарогу.
У чаканьні на наступны нумар.
3 пачуцьцем шчырае пашаны да Вас Я. Юхнавец
14 Напэўна, гаворка ідзе пра зборнік вершаў «Шорах моўкнасьці», што выйшаў у 1955 г. у «Выдавецтве Уладзімера Пелясы». Аб’ём зборніка склаў 48 с.
15«Беларускі эмігрант».
(з цыклю «Таемнасьці»)
Такі мароз
Такі мароз пякучы зы шчэлак непрыгляднасьць гнаў, і дзень адковываў мінулы у ланцуг сівых вякоў.
Усюды ноч ляжала плажма, I зьнічкі царавалі цемру.
А ў цемры крокі —
Ход драпежны, —
Хто іх спыніць, хто іх спыніць?
***
А мароз!.. Такі мароз пякучы!
Агністы Дзень у холадзе застыг!..
На сьлядох крывавых... Між руін панурых
Высяцца ўскрыкі знаёмых мне «сьвятых»...
ЛіСТ АД Янкі СтАНКЕВІЧА
8.XI.49
Дарагі сябру,
Новага матэрыялу Вашэці не пасылаю, бо Ваша не надрукаваў і не адаслаў мне назад матар’ялу, пасланага мною ў мінулым месяцы, з чаго я раблю вывад, што гэны матар’ял будзе друкавацца ў наступным нумары.
Цяпер крыху пра часапіс 16. У папярэднім лісьце да Вашэці я не зрабіў разгляду зьместу часапісу, бо, першае, ня меў часу яго ўважна прачытаць, а другое, меў на ўвеце, што першай умоваю ўсялякае якасьці ё быцьцё, значыцца, добра, што часапіс зьявіўся.
Другі нумар часапісу лепшы зьместам і моваю, як што да яе стылю ці мо лепшага апрацаваньня матар’ялу, так і што да чысьціні мовы. Такая розьніца ў мове двух выпушчаных адзін за адным нумароў паказуе, што ня ўсюды там беларуская мова літаратурная, дзе яе некаторыя людзі такой завуць.
|6Маецца на ўвазе «Беларускі эмигрант».
Зьвярну ўвагу на заганы ў зьмесьце 2-га нумару. На першай бачыне ў другой істужцы ў дзьвюх першых зацемках кажацца пра тое, пра што сказана ў першай істужцы ў вартыкуле «Палітычны агляд», значыцца, гэныя зацемкі непатрэбныя.
Іншая загана ў зьмесьце 2-га нумару, відавочна, сьвядома зробленая рэдакцыяй. Гэтак, у варт. «Перакручваньні гісторыі» Сыманчук (хіба псэўдонім) кажа, што Астроўскі не кіраваў Грамадой і нат чыста прыпадкам стаўся ейным фармальным сябрам. Дарма што гэта няпраўда (бо хаць грамадоўская маса была на 99% нацыянальная, то ўсё цэнтральнае кіраўніцтва Грамады было камуністычнае і дзеяла па загаду Камінтэрну — Масквы, а Р. Астроўскі быў скарбнікам, ведама тайным, Грамады |7), але можна было гэта памясьціць дзеля якіх тактычных меркаваньняў. Але нашто брыкаць сваіх ідэйных сяброў, кажучы, што яны перакручваюць гісторыю, што яны «гора-публіцыстыя», што яны «палітыкі» й «гісторыкі» ў чужаслове, і каб яшчэ ясьней было, каго брыкаецца, — завучы «Бацькаўшчыну» і «Беларус на чужыне»18?
Зацемка «Нарэшце прышлі па розум у галаву» на 4 бач[ыне], напісаная, відавочна, самой рэдакцыяй, ізноў брыкае ў «Бацькаўшчыну», несправядліва яе вінавацячы. У «Бацькаўшчыне» замала пісалася пра тое, як прыгатавацца да эміграцыі і куды і як эміграваць, але яшчэ меней там было пра гісторыю.
Гэтак робе рэдакцыя дзеля таго, каб, блага адзываючыся пра сваіх ідэйных сяброў і гэтым адгараджаючыся ад іх, прыцягнуць да сябе людзёў з варожага табару. Гэткая тактыка ня толькі не этычная, ня толькі ганьбіць праўду і добрую ідэйную работу, але яшчэ дагэтуль нікому не ўдалася. У найлепшым прыпадку яна не ўдаецца, ствараючы безахвоцьце або й злосьць да ейных аўтараў у тых, коштам каго праводзіцца, а ў прыпадку горшым гэткая тактыка прыводзе да адданьня нашым варагом, як гэта зрабіў Кушаль19 у Міхэльсдорфе і Тумаш у Ватэнштэце20.
!7Р. Астроўскі ў 1925—1926 гг. зьяўляўся віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
18 Часопіс «Беларус на чужыне» выдаваўся ў Лёндане (Вялікабрытанія) з кастрычніка 1947 г. па красавік 1950 г. Выйшлі 42 нумары.
19 Франц Кушаль (16.02.1895-25.05.1968), вайсковы і грамадзкі дзеяч. У пачатку 1950-х гг. уваходзіў ва Урад БНР.
20 Напэўна, Янка Станкевіч мае на ўвазе тое, што беларускія лягеры ў Міхэльсдорфе і Ватэнштэце ўрэшце сталі падтрымліваць прыхільнікаў БЦР і Радаслава Астроўскага.
Гэта тактыка зялёных палітыкаў.
Жывуць крывічы!21
Лісты ад Масея Сяднёва
Саўт-Рывэр, 14.1.51
Алёша, друг любезный!
Захацелася мне адазвацца да Цябе, хоць, зрэшты, ня ведаю дакладна, дзе ты жывеш. Адно відавочна для мяне: Ты супрацоўнічаеш у «Беларускім Эмігранце» — газэце, якая мне спадабалася (з тых нумароў, што дайшлі да мяне). Спадабалася перш за ўсё за смеласьць, за да пэўнай меры дэмакратызм. Маю на ўвазе і твае, вельмі актуальныя артыкулы. Люблю за рыцарства! Збрыдлі-ж да немагчымасьці ўжо нашы рутынерскія, «урадавыя» газэты. Але лянуюся аб гэтым пісаць, хоць і трэ было б.
Алёша, шмат чаго ёсьць, пра што хацелася б напісаць, але неяк няма (якраз цяпер) часу. Дык я на пачатак — зусім караценька. Найлепей дык гэта каб спаткацца і ўспомніць добрую, далёкую Беласточчыну.
Пра сябе тымчасам ня буду пісаць, хоць такая пісаніна ма­гла быць і цікавай.
Чакаю ад цябе ліста.
3 радасьцяй сустрэну Тваё слова.
Цалую.
Заўсёды твой М. Сяднёў
21 Янка Станкевіч быў ініцыятарам «пераназваньня» беларусаў/Беларусі ў крывічоў/Крывію. Пазьней крывічамі сталі называць прыхільнікаў Рады БНР.
АТ А
4.2.51
Дарагі Алёша!
Чамусьці баяўся я, што ты не адкажаш на мой ліст. Чаму я баяўся, я і сам ня ведаю, але каб гэта, напрыклад, сталася, я не перанёс бы і падаўся б яшчэ глыбей у нутраное «падпольле». Хоць з другога боку — высылаючы ліста, я быў перакананы, што Ты адгукнешся, і толькі калі прайшоў тыдзень «маўчаньня», я занепакоіўся. Дарэмныя былі мае хваляваньні — ты мяне больш чым узнагародзіў: Твой шчыры ліст вельмі мяне ўсьцешыў і адначасна «засароміў», менавіта сваёю праўдаю. Згаджаюся (не таму, што пагаджацца заўсёды лягчэй) з тваімі высновамі. Ты не паленаваўся і не пусьціў зь «лёгкай» рукі свайго ліста, як гэта зрабіў я. Прабач за недасканаласьць маёй натуры і «не взыщи». Калі я да цябе напісаў, значыць, жывеш Ты ў душы маёй, хай сабе, калі Ты хочаш, хоць як і «сэнтымэнтальныя ўспаміны». Ці ж гэта дрэнна ў нашы — шкада — давол! не сэнтымэнтальныя часы?
Што мяне «зварухнула»? Адзіноцтва зьвярынае. Заела SouthrivercKaa дрэнь. А тут якраз паказалася на канадзкім небасхіле твая постаць, даўно ўсё-ж, як бы сабе ні філёзофствуй, знаёмая і, калі хочаш, падчас прыватная. Сказаў я, «адзіноцтва зьвярынае». Што-ж, калі вакол — толькі сьлізенькія, «жиденькие» тыпчыкі, зь якімі я ніколі ня быў, ня ёсьць і дай Божа — ня буду. I таму зайздрошчу Табе: Ты маеш сяброў — Аляксандріў, Самчук. Я дужа хацеў бы быць разам з Вамі, але шкада — тымчасам не магу. «Сямейны», братка 22. Але можа калі «загуляю» (ня буду працаваць), дык прыеду да Вас, да «бойсаў». 3 жонкаю І... А можна ў Вас там на жыцьцё застацца? Усё ж у Вас там цікавейшая купка, як мне здаецца. Тады б, больш заахвочаны (а на мяне трэба заўсёды мець нейкі ўплыў), і я што-небудзь, магчыма, зрабіў-бы для людзтва паспалітага. А то — гібею.
Працую шмат і цяжка. I гэта — можа найгалоўнейшая з прычыны майго «заняпаду».
Рады што-небудзь даслаць у Вашу газэту. Запазычанасьць зьвярну. Літаратурных прыяцеляў тут ня маю, і на матэрыял не спадзявайся. Вось (а так хочацца!) можа што нацарапаю сам.
22 Масей Сяднёў узяў шлюб з Вольгай Пазьняк.
Адным словам, Алёша, — пішы. Трымайма лучнасьць. (Вось дзе Алесь? Я таксама не магу дастаць ягонага адрасу). Прывітай, братка, «ня злым, тыхім словам» Александріва!
Заўсёды Твой М. Сяднёў
21.8.51
Здароў, Алёша! Перш за ўсё — вітаю Цябе з посьпехамі ў навуцы ці, дакладней, з тэй гатовасьцяй і адвагай, зь якой Ты бярэшся здабыць яе непрыступныя паверхі, асабліва такую яе вышыню, як філёзофія. Здабывай, братка, — трэба! Адкінуўшы гэтую патэтыку, дзякую за ліста. Прабач, што не адказаў на папярэдні — вінаваты ў тым, як ты бадай ведаеш, не мая гордасьць, а мая пунктуальнасьць. Цяпер па сутнасьці. На правялікі жаль, ні самога Багдановіча, ні матэрыялаў аб ім у мяне не захавалася — усё пасеялася. Да таго ж, я ніколі і нічога ня меў — здабытую літаратуру аддаваў або пакідаў. Напрыклад, нават са свайго ў мяне нічога не засталося. Адны аўтографы. Затое я магу ўказаць на некаторыя крыніцы. Бясспрэчна, Табе перш за ўсё патрэбныя будуць тэксты самога Багдановіча. Найлепшае выданьне яго твораў — гэта выданьне Беларускай Акадэміі Навук за 1927 год у 2-х тамох над рэд. праф. 1.1. Замоціна зь вялікай манаграфіяй апошняга. Дзе дастаць — ня ведаю. Мае Сядура і, здаецца, Калупацкі. Першы яшчэ ў Ням.[еччыне] (але прыедзе), другі — у Ню-Ёрку. Потым — ёсьць пазьнейшае віленскае выданьне «Выбраныя творы» (у сэнсе тэкстуальным нядрэннае). Ёсьць яно, здаецца, у Орсы23 (дырэктара). У НюЁрку адрасоў ня ведаю. Ну і эміграцыйныя, рататарныя. Літаратура аб Багдановічу ўсё-ж ёсьць. А дзе ўзяць? Спашлюся на магчымае. У часапісе «Крывіч» (рэдагаваў Ластоўскі) ёсьць вялікая і грунтоўная праца аб М.Б. праф. Вазьнясенскага. Мае,
йАляксандар Орса (24.07.1896, Нягневічы, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. 02.11.1959, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, выкладаў прыродаведу ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэктар на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Дырэктар Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У 1949 г. выехаў у ЗША, браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Нью-Ёрку.
здаецца, Віцьбіч — тэты антыквар. Ці дасьць толькі? — «Верасень» (Калупацкі), «Пясьняр свабоды і красы» (рататарнае). Але гэта «жвачка». У Гарэцкага (мае той жа Віцьбіч) мала і схэматычна. Але Табе, для Тваёй працы патрэбна ўсё. Чым больш матэрыялу, тым лепш.
Шмат чаго можна было-б успомніць, але, на жаль, нічога не дастанеш.
Чэшацца мой язык адносна самой тэмы. «Эстэтызм у паэзіі М. Багдановіча». Я, напрыклад, гэтую тэму сфармуляваў-бы трошачкі іначай. А менавіта «Эстэтычныя погляды Максіма Багдановіча» ці «Эстэтычныя прынцыпы творчасьці» (ня толькі паэзіі) М. Багдановіча. Ці яшчэ прасьцей: «Погляды М. Багдановіча на мастацтва». Чаму? Я супраць «эстэтызму». Магчыма, у мяне дрэнная асацыяцыя, але ж Багдановічу ня слушна закідаецца гэны «эстэтызм», няправільна разумеючы пад гэтым толькі фармальныя асаблівасьці яго творчасьці. Асабліва робіць гэта левая крытыка, бачачы ў гэтым «дэкадэнства». М. Багдановіч, пэўна ж, аддаў нейкую дань (а можа, вялікую) сымбалізму ня столькі ў яго расейскай, сапраўды дэкадэнцкай форме, колькі ў форме заходнеэўрапейскай. 3 другога боку, і «правая» крытыка грашыць, калі глядзіць на Багдановіча як на «цацку», як на «красу» (пры гэтым «краса» разумеецца як нешта вонкавае, як вопратка, як форма, нарэшце). Падыход, як бачым, чыста фармалістычны. На такі памылковы шлях узводзіў Багдановіч сваіх неспакушаных крытыкаў дзякуючы разнастайнасьці і багацьцю сваіх формаў вершу. Багдановіч гэта рабіў, каб паказаць сваю «артыстычную» руку і паэтычны спрыт. Галоўнае-ж у Багдановіча (няхай сабе нэаклясыка і сымбаліста) — той вялікі зьмест, натхнёны і прыхаваны, які выгодна і вылучае яго сярод іншых беларускіх пісьменьнікаў. Таму так палохае мяне «эстэтызм», які звужае і прыбядняе паэту.
Тымчасам
Твой М. Сяднёў
Сьпяшаюся на працу, а трэба скончыць.
Прывітаньне Александрыву. Што ён робіць? Як жыве? Што піша? М. С.
Лісты ад Міколы Абрамчыка 24
24.3.51 Paris
Вельмі паважаны і дарагі Сп. Грыцук,
Ваш ліст з дня 19.2. атрымаў, дзякую. Выбачайце, што так зацягнуў з адказам. Па павароце з Амэрыкі я аб’яжджаў Англію і Бэльгію, прастудзіўся быў і захварэў. Перад усім набралася столькі сьпешных розных справаў, што й да сяньня не магу адкапацца.
3 браку часу не магу, на жаль, грунтоўна адказаць і на закранутыя Вамі пытаньні ў Вашым лісьце, бо зноў прыпраўляюся ў дарогу, якую адкласьці далей 15 красавіка не магу. Пастаўленыя ж Вамі пытаньні сапраўды вымагалі б даўжэй іх асьвятліць.
Прашу таму мне выбачыць за лёнасьцігнасьць.
Вось жа першае — артыкул Ваш у «Б.Э.» зрабіў на мяне ўражаньне неспадзяваньня. Уважаю яго тактычна няправільным падыходам. Стаўленай мэты ім Вы не асягнулі. Артыкул Ваш ня меў у сабе элемэнту кансалідуючага, а наадварот, Вы ўжылі аргумэнты дзеля сысканьня даверу ў тых масах, да якіх Вы хацелі зьблізіцца, каб мець змогу кантакту, але ўжылі гэтыя аргумэнты так, што зьблізіцца зь імі Вы б не маглі. 3 гэнымі «масамі» гутараць інакшым языком, як гутарылі ўвесь час супраць нас і бэцээраўцы. Бо як жа і што Вы маглі ім сказаць нешта пазытыўнага аб нас, бэнээраўцах, пасьля такой характарыстыкі нас. Мэтад тэты сапраўды арыгінальны, і паколькі я знаёмы з гісторыяй палітычных рухаў іншых народаў, магу сьцьвердзіць, што ён (мэтад тэты Ваш) беспадобны ў практыцы палітычнага жыцьця.
Дай Божа, каб ён, тэты Ваш арыгінальны падыход, ня стаўся заразьлівым для іншых.
Артыкулам сваім Вы зрабілі ўсё, каб абнізіць аўтарытэт Б.Н.Р.-аўцаў як уваччу тых масаў, так і ўваччу чужых. Кушаля Вы зраўнялі з масквафілам і хуліганістам Рызевічам. Зь лідэраў Б.Н.Р. Вы зрабілі нейкіх няздараў — кар’ерыстых, амбітных,
24Мікола Абрамчык шмат ліставаўся з маім мужам. Пра іхнія сардэчныя, даверлівыя адносіны сьведчаць прыведзеныя тут лісты. Што тычыць фінансавых адносінаў, то тут гаворка ідзе пра пазыку, якую Мікола Абрамчык узяў у Таронта ў нашай касе ўзаемадапамогі і якую вельмі клапаціўся хутчэй сплаціць. — Вольга Грыцук.
нейкіх капрызанаў, — што ж тады сапраўды нам застаецца, як ня скласьці камусьці свае паўнамоцтвы? I гэта ўсё пасьля таго, як мы столькі гутарылі ў Таронта? Відаць, мае словы не былі для Вас пераконваючыя, калі Вам я казаў аб даўнім жаданьні маім у гэтым сэнсе (перадаць камусь свае паўнамоцтвы). Пась­ля Вашага аналізу выглядае (я бяру лёгіку высноў артикулу), што ніхто б больш і ня быў у стане павесьці нашыя справы (як нутраныя, так і вонкава рэпрэзэнтат.[ыўныя]). Як нейкая трэцяя сіла — але дзе ж яна? Вы яе не паказалі. Крытыка таму Ваша магла адно падтрымаць на духу тую частку людзей, якія яшчэ блукаюць у арбіце зарубежжа. Вось коратка маё ўражаньне ад Вашага артыкулу. Уважаю яго таму за вялікую памылку з Вашага боку — выбачце! Аб Хмары ня ведаю, што сказаць. Тут сапраўды была і мая памылка, што прыклаў столькі высілкаў, каб яго ўключыць у склад Рады. Было-б пэўна лепш, каб ён заставаўся тым, чым быў і раней па-за радамі Рады, чым тым, кім быў і ёсьць цяпер у нашых радох. Чытаў ягоныя «творы» па маім ад’езьдзе і пераканаўся, што гэта чалавек з натуры дэструктар... На жаль, мусім вось цяпер рахавацца як зь сябрам Рады!
Веру, што Ваша праца ў Канадзе — няўдзячны грунт. Грунт цяжкі — на жаль, дарогі інакшай, як мы былі намецілі супольна падчас майго побыту ў Вас, я ня бачу. Я сказаў «цяжкі грунт», але не цяжэйшая праца за нашу ў цэласьці і маю ў асаблівасьці.
3 усяго гэтага можам мы, аднак, выбрацца аднэй і адзінай дарогай: яснасьцю і цьвёрдасьцю нашай пазыцыі. Іначай запраўды загонім сябе ў такі тупік, што запраўды з намі ня будзе патрэбы вонкаваму сьвету лічыцца.
Між іншым, будучы ў Англіі, адзін з паважнейшых дзеячоў Англіі мяне спаткаў дзіўным для мяне «прывітаньнем». Сказаў ён даслоўна: «У Вас, беларусаў, в.[ельмі] добра, што ня маеце нутранога разьбіцьця, як гэта маюць палякі і ўкраінцы. У вас усё так скансалідавана, бо група Астроўскага не прадстаўляе ніякага інтарэсу». Сказаў тэта адзін з высокіх урадавых чыньнікаў мне пры сьведку а. Сіповічы.
Бачыце, ацэнка нас чужынцамі шмат больш адменная ад таго, як Вы прадставілі нас у сваім артыкуле.
У справе Навіцкага адносна Вашага запытаньня, што да нейкіх спэцыяльных даручэньняў — то засталося ўсё ў такой стадыі, як з Вамі гутарылася.
Прашу Вас ветліва перадаць мае лісты старшыні сэкгару з копіяй (выцягам) справаздачы сп. Прэм’ера25 дзеля правядзеньня дыскусіі і прыняцьця вашым сэктарам у справе летувісаў26.
Хай мне выбачыць сп. Хмара, што пасылаю я яму праз Вашае пасрэдніцтва, бо не захапіў з сабой яго адрысу з свае прыватнае кватэры. Лісты-ж гэтыя рассылаю сягоньня з Парыжу дзеля сьпешнасьці гэтае справы.
3 глыбокай да Вас пашанай Ваш М. Абрамчык
Villepinte 2.3.64
В. [ельмі] Паважаны і дарагі Сп. Грыцук,
Ваш ліст з 21.2 атрымаў, вельмі Вам удзячны за ўсе Вашыя клопаты. Сп. Ганько таксама найшчырэйшая ад мяне падзяка.
Хачу яшчэ папрасіць Вас напісаць мне, на які банк тутэйшы (назоў гэтага банку) былі пераказаны грошы мне і якой даты. Справа ў тым, што я дагэтуль не атрымаў ніскуль паведамленьне, а ведаю «мэнтальнасьць» некаторых банкаў тутэйшых, што маюць звычкі не асабліва «сьпяшацца» з разьлікам са сваімі кліентамі, калі яны самі не зьяўляюцца. Мне-ж, на жаль, вельмі сьпешыць.
Вельмі цешуся, што Вы ўладзіліся на такую працу, якая Вам дасьць магчымасьць бліжэй стаяць да культурнага асяродзьдзя, як раней. Гэта вельмі важна ў нашым эмігранцкім жыцьці.
25 Аўген Каханоўскі (Калубовіч).
26 У 1951 г. у Радзе БНР склалася апазыцыя ў выніку заключэньня пагадненьня паміж Радай і літоўскім эміграцыйным урадам аб будучай прыналежнасьці Вільні. Літоўскі эміграцыйны ўрад згадзіўся заключыць пагадненьне аб падтрымцы беларускага боку на міжнароднай арэне з умовай, што Вільня і Віленскі край у выніку магчымага вызваленьня ад бальшавізму застануцца пад уладай літоўскай адміністрацыі да часу канчатковага вызначэньня межаў паміж двума суб’ектамі. Мікола Абрамчык падпісаў гэтую дамову. Частка Рады падтрымала прэзыдэнта, другая частка выказалася супраць. Так, у знак пратэсгу Леанід Галяк падаў у адстаўку з пасады галоўнага рэдактара газэты «Беларус». Аднак зьмяніць ужо нічога было нельга. Урэшце і ў 1955 г. Аўген Каханоўскі-Калубовіч падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць «замежнай» палітыкі Абрамчыка.
Дзякую за запросіны адведаць Вашу новую сядзібу. Безумоўна, калі толькі приеду ў Амэрыку; калі, яшчэ ня ведаю. Тут мае сябры па лініі Парыжскага блёку27 ціснуць на мяне, каб паехаць у Вашингтон цэлай дэлегацыяй 5-ці чалавек у пачатку траўня месяца. Пастанова такая принята ўсімі, але мала шансаў, што яна зрэалізуецца, зь фінансавых прычынаў. Найпраўдападобней, што прыеду ў Амэрыку ў лістападзе, па лініі чыста беларускай (для сэсй Рады). Бо, па-першае, надзеі на суксцэсы 28 дэлегацыі я асаблівай не пакідаю, як некаторыя мае тут сябры, а па-другое, калі б з такой дэлегацыяй і выехаў, то мусіў бы зь ею вяртацца па нейкім месяцы назад, не адведаўшы беларускія асяродкі.
Лета-ж з-за гаспадарчых сваіх справаў мушу абавязкава быць дома.
Сардэчнае прывітаньне вашай сямейцы і выбачце, што даю Вам яшчэ клопатаў.
Ваш М. Абрамчык
Пахваліце ад мяне Юльянку за яе беларускую мову, наш Анік таксама моцна трымаецца беларускасьці. У мінулым леце ён нат выступаў са «Зваротам» да беларускіх дзетак праз радыё «Свабода» і меў вялікі сукцэс. Вучыцца вельмі добра. Увесь час першым у клясе. Летась нат «пераскочыў» праз клясу і цяпер ужо ў 4-й клясе (яму 8 з паловай год).
Villepinte 30.Х.64
Вельмі шаноўны і дарагі Сп. Грыцук!
Атрымаў сяньня ад аднаго з маіх даўжнікоў ліст, у якім спра­ва зацяжкі сплаты майго доўгу квэстынуецца іншымі сябрамі; досыць прыкра. Для мяне гэта, безумоўна, больш як неприем­на. Месяц таму назад, дапускаючы, што мая агенцыя можа і не прадаць мае хаты да тэрміну сплаты майго доўгу, я зьвярнуўся
27 Арганізацыя, што аб’ядноўвала паняволеныя бальшавіцкай Расеяй народы. Мікола Абрамчык быў яе прэзыдэнтам.
28 Success (ангельск.) — посьпех, добры вынік.
да свайго пляменьніка29 ў N.Y. з просьбай выслаць Вам 2 000 дал., імкнучыся такім чынам унікнуць эвэнтуальных няўвязак. Тыдзень таму атрымаў ліст, што пляменьнік мой, ня маючы сам ашчадкаў (ён прыехаў толькі 4 гады таму ў Амэрыку), стараўся дзесь пазычыць, але не ўдалося. Пісаў мне, што можа максимум выслаць на Ваш адрыс 200 дал.
3 агенцыяй у мяне зноў жа выйшла няўдала: перадаў ёй спра­ву праданьня, таму што сам ня меў часу заняцца праданьнем. Па лініі Парыжскага блёку мусіў выяжджаць за тэты час аж два разы ў Мюнхэн, што заняло мне больш за месяц часу, ды розныя іншыя справы. Не дапускаў таксама, каб агэнцыя мне цягнула справу. Выявілася аднак, што апошняя, зарыентаваўшыся, што зацягненьнем продажу можа больш зарабіць, бо цэны ў гэтым раёне раптам падымаюцца прагрэсіўна ў зьвязку з пабудовай у 2,5 кілямэтра ад мяне найбольшага ў Эўропе аэрадрому, выставілі ў афішы залішне высокую цану на маю хату, падняўшы сабе ганарар (камісіённы) амаль у 30 % над суму, належную мне.
Надоечы быў у ix — палаяўся зь імі, але згодна нашай умове яны маюць права яшчэ месяц часу (да 2-га сьнежня).
Вось жа сытуцыя мая такая. За месяц часу займуся (калі агенцыя не прадасьць) праданьнем сам, і тады безумоўна, ня гледзячы, не ўзалежніваючы ўжо ад больш ці менш розьніцы ў цане, — прадам яе першаму папаўшамуся кліенту.
Але і прадаўшы, звычайна натар выплачвае грошы прадаўцу толькі за 40 дзён (пакупец складае грошы не прадаўцу, а натару пры афармленьні куплі).
Вось, бачыце, якая ў мяне вышла зацяжка, зусім не прадбачана для мяне.
Прашу Вас і ўсіх сяброў, якія былі так добрыя, у свой час мне дапамагаючы выйсьці з так прыкрай сытуацыі ў гэны час, выбачыць мне і згадзіцца ўнесьці за мяне сплату, калі каса самапомачы ня знойдзе магчымым аформіць адстрочу маёй опла­ты, як гэтага прашу ў далучанай тут маёй заяве.
Што да працэнтаў, то калі сп. Кажан 30 вам ня выслаў, што я яму загадаў (пераказаць належнае мне з касы ВНР), дык,
29 Маецца на ўвазе Мікола Абрамчык-малодшы (01.05.1922, Сычавічы, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. 20.03.2005), грамадзкі дзеяч у ЗША, кіраўнік нью-ёрскага аддзелу БАЗА, сябра Згуртаваньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў.
“Віталь Кажан (09.10.1916, в. Балбекі, сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. 17.01.2004). 3 кастрычніка 1949 г. і да самае сьмерці — галоўны скарбнік Рады БНР.
па атрыманьні ад Вас ліста, напішу свайму пляменьніку — гэта ён зробіць.
Я ў просьбе сваей прашу адстрочкі максымальнай, але ўжыву ўсёй энэргіі, каб сплаціць яе як найхутчэй, бо запраўды справа гэта для мяне больш чым прыкра —
Прывітаньне Вашай сямейцы і ўсім сябрам
Ваш М. Абрамчык
Приезд нашай (Пар.[ыжскага] блёку) Дэлегацыі змоўлены (да Амэрыкі) на 15-20 студзеня.
Лісты ад Кастуся Мерляка 31
Нью-Ерк, 31 сакавіка 1955
Сэктар Рады БНР у ЗША
Раднаму А. Грыцуку
Таронта Канада
Высокапаважаны Спадару,
Ня ведаю, хто ў Канадзе цяперака старшынёю Сэктару Рады БНР, дык дазволю сабе зьвярнуцца да Вас у ніжэйпаданай справе.
Як Вам ужо ведама, Амэрыканскі Камітэт Вызваленьня ад бальшавізму32 плянуе правесьці ў Канадзе ў месяцы траўні вечары, прысьвечаныя перадачам радыё «Вызваленьне», для тых нацыянальнасьцяў, якія маюць свае сэкцыі, у тым ліку і для беларусаў. Такі вечар, як Вам вядома з прэсы, адбыўся ў НьюЁрку, які вельмі ўдаўся, з чаго быў зложаны мэмарыял Амэрыканскаму Камітэту з падзякай і адначасна з заўвагамі, якія пункты трэба палепшыць і пашырыць.
Абгаворваючы гэтыя справы ў Амэрыканскім Камітэце, я зазначыў, што для беларусаў у Канадзе можна будзе зладзіць дэманстрацыйныя вечары ў Таронта і Манрэалі. У Таронта Вы зарганізуеце як найлепей, і важнае, што Вы ўжо аб гэтым ведаеце, але мне расходзіцца пра Манрэаль, каб яны там належна прыгатаваліся і згадзіліся зарганізавацца ў сувязі з тым, каб
31 Трансьлітараваныя з лацініцы.
32Створаны ў 1951 г., куды і ўваходзіла Рада БНР.
былі ў кантакце з Вамі, бо калі прыедзе з Амэрыканскага Камітэту прадстаўнік, каб зараз-жа паведаміць у Манрэаль.
Справа прадэманстраваньня перадачаў у Манрэалі ёсьць важная, бо трэба, каб і яны таксама даведаліся і пераканаліся аб пазытыўнай працы Рады БНР.
Спадзяюся, што Вы зробіце ўсё магчымае, застаюся з глыбокай пашанай да Вас,
К. Мярляк, Старшыня сэктару Рады БНР у ЗША
Нью-Ёрк, 8 верасьня 1956
Старшыні Сэктару Рады БНР Сп. Раднаму А. Грыцуку ў Канадзе
Перасылаю Вам павестку восьмай сэсіі Рады БНР, якая распачнецца дня 23 верасьня сёлета ўрачыстай багаслужбай і адкрытым пасяджэньнем, на якім Сп. Прэзыдэнт33 зробіць справаздачу зь дзейнасьці за астатнія 2 гады.
Наступныя паседжаньні будуць адбывацца па суботах і нядзелях, пачынаючы ад 6 кастрычніка 1956 г.
Ветліва вас прашу зрабіць сход Вашага сэктару, абмеркаваць усе пункты павесткі сэсіі. Дасылаючы сваечасова свае заўвагі і прапановы, таксама пажадаў бы, каб Вы прыслалі агульны агляд аб стане беларускай эміграцыі ў Вашай краіне.
Спадзяюся мець хутка весткі ад Вас, застаюся з глыбокай пашанай.
Жыве БНР! 3 даручэньнем Сп. Прэзыдэнта К. Мярляк
(у дадатку):
Павестка восьмай Сэсіі Рады БНР
1. Адчыненьне Сэсіі:
а) Урачыстая багаслужба.
б) Даклад Сп. Прэзыдэнта М. Абрамчыка аб дзейнасьці Рады БНР за апошнія два гады.
33 Мікола Абрамчык.
2. Дыскусія па дакладзе і прыняцьце пастановаў.
3. Дапаўненьні да Статуту Рады БНР і перагляд стану сяброў Рады.
4. Справа ўзаемадачыненьняў з нашымі суседзямі.
5. Фінансавыя справы.
6. Выбар Прэзыдыюму Рады БНР.
7. Стварэньне выканаўчага воргану Рады БНР.
8. Прыняцьце пляну дзейнасьці на наступныя кадэнцыі.
9. Розныя бягучыя справы.
Інж. М. Абрамчык, Старшыня Рады БНР Згодна з арыгіналалі К. Мярляк
Ліст ад Рады БНР
10-га чырвеня 1957г.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі Сп. Аляксею Грыцуку, Прэзыдыюм Сябру Рады БНР,
Таронта
Вельмі паважаны Спадару,
Ветліва паведамляем Вас, што 3-га ліпеня ў сераду сёлета, прыблізна а гадз. 7 раніцы прыбудзе ў Таронта на аэрадром Транс-Канада Эйрлайн, Флайт 308, у арганізацыйных справах сп. Кастусь Мярляк, Сакратар Нутраных Справаў Рады БНР.
Гэтага-ж дня ўвечары сп. Мярляк правядзе сход радных канадыйскага Сэктару Рады БНР, які просім загадзя склікаць.
Просім даць сп. Мерляку ўсю патрэбную на месцы дапамогу.
Жыве БНР!
Н. Арсеньнева, Сакратар Рады БНР
Л1СТ ад Янкі Сурвіллы
Madrid, 4.4.1958(?)
Вельмі паважаны Сп. Грыцук
Перасланы Вамі ліст на 100 ам. даляраў 34 атрымаў, — шчыра дзякую.
34 Як па тых часах, ледзь ня месячны заробак.
Ветліва прашу Вас, у выпадку Вам прыйшлося б у будучыні рабіць падобную перасылку, дык высылайце толькі заказным лістом і ў капэрце, якая не прасьвечваецца.
Дазвольце запрасіць Вас да супрацоўніцтва ў нашых радыёперадачах35. Будзем Вам моцна ўдзячнымі за кожны артыкул, гутарку або хроніку. Патрабуем рэчы выключна на беларускія тэмы, у нацыянальна-вызвольным руху. Памажэце чым можаце і застаўце іншых.
3 шчырым прывітаньнем
і глыбокай пашанай да Вас Янка Сурвілла
Л1СТ АД ПРАФЭСАРА АНТОНА АДАМОВНА 36
Дарагі сябра!
Нарэшце сяньня дайшло да выкананьня Вашага заказу: замовіў Вам мікрафільм з тае часткі Багдановіча, што, паводле прысланага Вамі сьпісу, няма ў Вас і, па-мойму, так ці інакш патрэбны Вам. Да гэтага дадаў і мікрафільм артыкулу А. Бабарэкі «М. Багдановіч у літаратурных ацэнках» (3 «Узвышша», № 2 за 1927 год), таксама, па-мойму, патрэбны.
Усё гэта выцягнула на 9 даляраў 45 цэнтаў. Казалі, у панядзелак будзе гатовы і высланы Вам (я замовіў, каб паветранай поштай). Грошы, калі можаце выслаць зараз-жа, дык шлеце зараз-жа, калі ж не — дык устрымайцеся, бо ад пачатку ліпеня і аж недзе да сярэдзіны жніўня мяне ня будзе тут усяроўна, а як вярнуся, тады напішу. Адрасуючы грошы, пішэце прозьвішча Anton Adamovic (гэтак у маёй рэгістрацыйнай картцы), а часам пошта можа за h учапіцца).
Пішэце мне адразу-ж па атрыманьні гэтага ліста, а пасьля — па атрыманьні мікрафільму.
Паставіў я іх на ногі, даўся ў знакі дурэньнем галавы, і нарэшце-ткі «пераплялі» два тамы Багдановіча ў вадну кніжку 37, і то вельмі добра — будзе трываць доўга на карысьць іншым.
У тых «Выбраных творах» «Вянок» цалкам, так што яго маеце; наагул, з мастацкага. Там у Вас не ставала чарнавых накідаў, якія я й дэфільмаваў Вам. Даў шмат з другога тому, у тым
35 Янка Сурвілла вёў беларускія перадачы на гішпанскім радыё.
36Бяз даты.
37Маюцца на ўвазе «Творы», што выйшлі ў 1927 г. у. Менску над рэдакцыяй праф. I. Замоціна.
ліку і ўступны артыкул Замоціна38 пра Багдановіча — дасюль найпаўнейшы біяграфічна-крытычны нарыс пра яго.
Выбачайце яшчэ раз, што ўсё гэта так задоўжылася, але ня ўсё тут, як я ўжо пісаў, мая віна.
Тымчасам зычу Вам усяго найлепшага. Ваш А. Адамовіч
Ліст ад Сяргея Хмары (Сіняка)
13.5.65
Пав. Спадар!
Перасылаю дзеля азнаямленьня апошнія нумары «БГ», «Бе­ларусь! ў Канадзе»3’ — два нумары і «Баявую Ускалось» 2 ну­мары.
Трэці нумар «Беларусь! ў Канадзе» выйдзе недзе пад восень. Тады ж мае выйсьці «Баявая Ускалось» № 8, якую мы гэтыя гады не выдавалі, бо ня мелі фінансаў.
У «Беларускім Голасе» даём часам Літар. Бачыну «Сыгналы» або сатырычную «Маланку» (адна бачына «Бел. Голасу»).
Ня ведаю, ці Вам вядома аб выдаваньні літ.-грамадзкага часопісу. У Манрэалі (нумар 8) было выйшла два нумары.
Цяпер мне няясна, ці Вы ў сваім рэфэраце ўлічыце і рататарныя выданьні. Калі так, дык падаю нашыя:
1. «Народным шляхам», ворган палітычнай трупы Беларуская Народная Грамада, была афілеяваная тады пры ССФ40, памер 8, вокладка друкам з знакам [неразборліва. — В. 7.]. Усярэдзіне рататарны друк (8-12 бачын).
2. «Дакуманты і факты» выдаваў Беларускі Дасьледчы Інстытут імя Кастуся Каліноўскага (існуе і сяньня), памер часопісу 12-24 бачыны, 8.
Зьмест: Матэрыялы з найноўшай гісторыі Беларусі і паселеныя ў Амэрыцы і інш. Вокладка друкам, усярэдзіне рататар­ны.
38Іван Замоцін (02.11.1873, КрывулінаЦьвярской вобл. —25.05.1942, Горкі), літаратуразнаўца. 3 1922 г. жыў у Менску, прафэсар БДУ, потым Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытута, у 1931-1933 гг. дырэктар Інстытуту літаратуры Акадэміі навук. У 1938 г. арыштаваны і асуджаны да васьмі гадоў лягераў. Памёр у турэмным шпіталі.
39Дадатак да газэты «Беларускі голас».
“Студэнцкі стыпэндыяльны фонд.
3. «Дзяцел»41 — сатырычны месячнік, рэд. Я. Баброўскі42, памер 8.
4. «Пуга» — сатырычны часопіс, выйшла толькі тры нумары, рэд. В. Камароўскі, памер 12.
Спадзяюся, што Ваш рэфэрат будзе пабудаваны бесстаронна, ня ў прыклад Грышкевічавай правакацыі з кніжкі «... [неразборліва. — В. 7.] Канады», што нам прыйшлося ня толькі змясьціць запярэчаньне ў «БГ», пасьля адбіць па-ангельску і разаслаць усім унівэрсытэтам і іншым установам, каб гэтую брудную правакацыю паралізаваць.
Нашыя прадстаўнікі будуць на канфэрэнцыі, буду і я, калі не прыйдзецца выехаць з Таронта па іншай справе.
3 пашанай С. Хмара
Ліст АД Міколы Гарошкі
Спадару А. Грыцуку Старшыні Галоўнай Управы Згуртаваньня Беларусаў Канады
12-га сьнежня, 1965 г.
89 Анн Стрыт, Кв. 2 Кобург, Онт. Канада
Вельмі паважаны Спадар Старшыня!
Шчыра дзякую за добрыя й шчырыя пажаданьні для Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і для ейнай Новай Управы.
3 свайго боку, ад імя Беларуска-Амэрыканскага 3-я [Задзіночаньня] вітаю ВАС асабіста і Згуртаваньне Беларусаў Кана­ды, якое Вы ачольваеце, ды шчыра ВАМ жадаю як найбольш плённай працы на беларуска-нацыянальнай ніве.
3 найлепшымі пажаданьнямі Мікола Гарошка,
Старшыня БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня
41 Выдаваўся ў 1952-1953 гг.
42Язэп Баброўскі, грамадзкі дзеяч у Канадзе, належаў да Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЛіСТЫ АД ДОКТАРА ВіНЦУКА ЖУК-ГрЫШКЕВІЧА
19.1.[1966]
Дарагі Алесь,
Раіса атрымала твой ліст, але чуецца нездаровай і таму прасіла мяне табе напісаць.
Мой ліст ты хіба ўжо атрымаў.
Я ня ведаў, што ліст [Міколы] Гарошкі з прапановай выдаваць супольную газэту знаходзіцца ў цябе43. Я думаю, што адказаць Гарошку ўжо можа й ня трэба. Ты можаш напісаць тэты ліст, але лепш было-б, каб падпісалі яго ты і Раіса і каб копія засталася ў актах. На маю думку, у лісьце гэтым мусяць быць наступныя пункты:
Згаджаемся на ўзнаўленьне «Вест.[ак] з К[ана]ды» пры «Беларусе» ад лютага 1966 г. на наступных варунках:
1. ЗБК будзе старацца высылаць матар’ял у «В. з К.» 9 на дзьве бачыны), а таксама і грошы ў суме 1000.00 да 5-га чысла кожнага месяца.
2. За зьмест «В. з К.» адказвае рэдкалегія «Вестак», і ён ня можа быць зьменены рэдкалегіяй «Беларуса» за выняткам эвэнтуальных паправак артаграфічных.
3. Рэдкалегія «Беларуса» ня можа зьмяшчаць у сваей газэце матар’ялаў зь беларускага жыцьця ў Канадзе, апрача тых, якія будуць прысланы ў «В. з К.» рэдакцыяй гэтых «Вестак»44.
4. Здымкі з Канады могуць быць зьмешчаны толькі ў «В. з К.»— прысланыя рэдкалегіяй «Вестак» або й іншыя, калі на зьмяшчэньне ix будзе дадзена згода рэдкалегіяй «Вестак». Кошты клішаў на здымкі ў «В. з К.» аплачвае ЗБК.
5. Рэдкалегія «Беларуса» й «Вестак» забавязваецца не зь­мяшчаць матар’ялаў пашквільнага характару або з асабістымі выпадамі ў простым сэнсе ці пераносным. Абедзьве рэдакцыі забавязваюцца шанаваць свабоду слова ў роўнай меры для кожнага, хто хоча забраць слова ў газэце, паколькі выказваньні
43 Гаворка вядзецца пра «Беларус», які лічыўся афіцыйным органам БАЗА. Мікола Гарошка ў той час (1965-1968) быў старшынём арганізацыі і адпаведна непасрэдным начальнікам рэдактара газэты Станіслава Станкевіча.
44 Тым самым ад «Беларуса» адкідваліся сябры Беларускага нацыянальнага аб’яднаньня, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, а таксама арганізацый Вініпэгу.
аўтараў не парушаюць формаў прызваітасьці й ня йдуць у разрэз з дабром беларускага грамадзтва й самой газэты.
Можна пісаць і аб тых ці іншых людзях, але без ніякага завуалёўваньня ды інсынуацыяў, а адкрыта — каб відаць было, аб каго і аб што ходзіць, і каб тыя людзі, аб якіх мова, таксама маглі забраць голас.
Я тут не сказаў нічога новага, але, магчыма, што ня ўсё сказаў — і ты нешта дадасі.
Зразумела, што ад лютага месяца — калі выйдуць «Весткі» ў «Беларусе», у «Вестках» маюць быць устаўлены запісы, датычныя ЗБК — як і раней было, за выняткам адрасу адміністрацыі і рэдакцыі, якія падамо крыху пазьней. Можна было-б кіраваць на St.Clarens45, але тады трэба было-б рабіць паштовую скрынку з замком, ключ ад якой меў бы хтось упаўнаважаны.
Раіса і Вінцук
P.S. Штось забыўся. Разарваў канвэрт і тэту картку. Выбач.
Калі будзеш пісаць Гарошку сам — прышлі копію ліста Pai­ce, каб мы былі ў курсе справы.
17.1.[1971]
Дарагі Алесь,
Прачытай новы праект статуту з уступам і прышлі мне свае заўвагі. Я хацеў бы мець гэтыя заўвагі хоць за пару дзён перад сэсіяй і мог бы зрабіць зьмены ў праекце, калі-б заўвагі былі слушныя, каб такім чынам заашчадзіць час на сэсіі, якога мы будзем мець так мала.
Ці ўдасца заарганізаваць групавую паездку ў Нью-Ерк, я няпэўны. Трэба было-б ехаць ноччу зь пятніцы на суботу, а гадз. 9-ай пачынаць сэсію46. Здарожаны й нявыспаны — я не магу быць працаздольны, а я мушу быць працаздольным. Таму мушу быць у Н.Ёрку раней, каб прынамсі адпачыць пе­рад сэсіяй. Дык трэба было-б або ляцець, або ехаць самаходам з чэцьвера на пятніцу, але Ганько й ты хіба што не маглі-б
45 Адрас Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру (царквы сьв. Кірылы Тураўскага).
4<’Гаворка пра сэсію Рады ВНР. Пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў абраны старшынём Рады.
ехаць у чацьвер нанач. Касьцюкевіч заявіў, што паедзе толькі тады, калі паедзе зь ім самаходам Рагуля, а Рагуля кажа, што ён самаходам не паедзе, а паляціць. Ганько паедзе аўтобусам, калі кампанія на самаход не зьбярэцца. А яна магла-б сабрацца, калі-б Касьцюкевіч хацеў, бо тады-б ты і Ганько зь ім бы ехалі, а мо’ й Скурата47 можна было-б узяць. Застаецца тады табе або ехаць з аўтобусам, як і Ганько, або дамовіцца з Сурвілламі, бо яны зьбіраюцца ехаць абое. Будзеш бачыцца зь імі ў Атаве на сымпозыюме гэтым вікэндам, дык мо’ й дамовішся зь імі. Магчыма, і Касьцюкевіч зьменіць свой падыход, як пагаворыць зь ім Рагуля. Як бы там ні было, але на сэсіі быць трэба абавязкава. Людзі з Эўропы прылятуць, то мы з Антарыё сорамна каб не былі. Гэта будзе пераходная сэсія: або станем на ногі, або пойдзем на ніз. Старайся скамбінаваць, каб паехаць.
Раіса паехала ў Лёндан на адкрыцьцё Белар. Бібл.[іятэкі] і Музэю. Вернецца ў тэты вікэнд.
Камунікат у справе «Цэнзус» 1971 ад ККБК48 хіба што атрымаў і ведаеш, што маеш рабіць. Усё ж і ў Кінгстане пападаюцца такія-сякія беларусы.
Прывітаньні вам абаім, Ваш Вінцук
Ліст ад Язэпа Сажыча
November 20/66
Дарагі Алесь!
Выбачай, што пішу на skrap49 паперы, але раблю гэта будучы на «шараварцы»50 ў шпіталі і ня маючы пад рукою
47Яўхім Скурат (29.12.1906-1992). Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, аддзел францускай філялёгіі, а таксама аддзяленьне Парыскай Сарбоны (1939). Абараніў дысэртацыю «Сымбалізм у раманах Ж. Радэнбаха» (на францускай мове). Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. 3 канца 1940-х гг. у Канадзе. Скончыў Тэхнічны інстытут электронікі. Браў удзел у грамадзкім жыцьці — працаваў у ЗБК, філіі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.
48Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады. — В. I.
4’ Правільна scrap (ангельск.) — абрывак, кавалак.
50 Тут, відаць: на працах.
чыстай паперы ці канвэрту, выкарыстоўваю хвіліну вольнага часу, каб адпісаць Табе пару слоў.
Дзякую за запросіны на «Епархіяльны звезд»51, хоць не афіцыйныя гэтыя запросіны, але для мяне ня мае значэньня. Ня ве­даю, ці наагул якіесь «афіцыяльныя» лісты ці запросіны да дэлегатаў пішуцца і рассылаюцца (цікава было-б пабачыць ці пачытаць гэта, асабліва праграму...). Важна тое, ці зьезд гэты адбудзецца-такі 26 лістапада, як паведамляе апошні нумар «Беларуса». Таронцкія «актывісты», што былі ў нас на «балі», запрашалі дэтройцаў на забаву да сябе, якая маецца адбыцца ў часе звезду, але ж таксама мусілі-б прыслаць якоесь паведамленьне ці запросіны на гэта, дык, можа, хтось і выбраўся-б ад нас падтрымаць кампанію (social), як выраз салідарнасьці для таронцаў.
Пакуль што я аб гэтым нічога ня чуў і сам не атрымаў, а ду­маю кагось угаварыць на паездку, каб самому ня сумна было ехаць. Ня ведаў дагэтуль, ці змагу вырвацца наагул, але цяпер выглядае, што гэты канцатыдзень выкамбіную вольны. Згадзіўся працаваць на «Thanksgiving Day»52 і ў пятніцу ноч. Калі якіясь «дамашнія праблемы» не перашкодзяць і ўсе будуць здаровы, то пастараюся вырвацца і дасьцібнуць як-небудзь хоць на частку гэтага зьезду.
Вера, напэўна, ня выберацца паехаць, бо яна наагул да паездак такіх «цяжкая», асабліва зімою, а па-другое, будзе мець «госьця» ўдома — дачушку Лену, якая маецца прыехаць на «Thanksgiving vacations» і якую ў нядзелю 27-га трэба будзе адвозіць у каледж (гэта ад нас 150 міляў на захад і нейкія тры гадзіны язды, дык маю надзею, што дасьць рады зрабіць гэта без мяне). Трэба прызнацца, што ўжо саскучаліся па сваёй «адзіначцы», якую так хацелі пазбыцца з хаты на нейкі час, асабліва дзеля вучобы. Дык яна, хоць паненка ўжо, 18 гадоў, але пабыўшы пару месяцаў за домам, вельмі затужылася па ім і вылезла яе «дзяцінства» і «пястота» наверх, бо пазнала, што яшчэ не спраўляецца (як ёй думалася) без бацькоў.
Тэта, між іншым, «рэфлекс» тэты, але Вам не зашкодзіць пазнаёміцца з такімі перажываньнямі, бо таксама маеце «адзіначку» і за пару гадкоў «problems» выявяцца. Цяпер у нас у хаце другі «адзінак», і ад яго здароўя і настрою шмат залежыць агульны
51 Маецца на ўвазе эпархіяльны зьезд Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
52 Дзень Удзячнасьці, у Амэрыцы сьвяткуецца ў трэці або апошні чацьвер лістапада. У Канадзе — у другі панядзелак кастрычніка.
настрой у хаце. Між іншым, прывітаньні ад Язэпкі53, асаблівыя для Юльянкі, не забудзь перадаць, а ад Веры54 — усім Вам.
«Вясельле» (думаю пра зьезд) адбудзецца, ясна, і безь мяне, але ўсё ж карціць пабачыць гэта і пачуць штось, каб мець паняцьце, як надалей справы царкоўныя могуць укладацца, ці штось, можа, прыйдзецца адпаведна дзеіць у гэтай справе.
Цікава было-б спаткацца з «апазыцыяй», якая там мае быць, бо некаторыя з «мерлякоўцаў» яшчэ трохі «рэспэкт» і давер да мяне маюць, дык, можа, і змог бы з кімьсьці «па душы» пагаварыць. Паспрабую скантактавацца з Барысом55 і, магчыма, зь ім разам прыеду, але ня думаю яго затрымоўваць, калі ён раней выберацца, асабліва, як пішаш, што, можа, ён будзе старшынстваваць. Напэўна, і Шуст56 выберацца туды. Пагавару яшчэ тут са сваімі дэтройцамі, і, можа, кагось «змабілізую» для паездкі.
Дык пакуль што астаюся з намерам і надзеяй прыехаць у Таронта хоць пазьней, у суботу 26-га лістапада, а як будзе — пабачым.
3 найлепшымі прывітаньнямі і пажаданьнямі для Вас усіх і з надзеяй пабачыцца.
Язэп
Ліст ад Янкі Запрудніка 57
7 чырвеня 1967
Паважаны Сябра Грыцук!
Сп. Гэрус меў даручэньне ад дырэктара радыё «Свабода» пазнаёміцца з патэнцыяльнымі кадрамі людзей, здольных да працы або супрацоўніцтва зь беларускім і ўкраінскім аддзеламі радыё «Свабода». Гэрус казаў Вам, праўдападобна, што ён мае дачыненьні да беларускай і ўкраінскае праграмаў ра­дыё, займаючы ў Мюнхэне становішча дарадніка («асыстэнт-
53 Сын Язэпа Сажыча Язэп — сёньня місіянэр-пратэстант.
54ЖонкаЯ.Сажыча Вера (Барбара) Сажыч(дзяв. Мазура; 17.12.1919, Укмэрге, Літва 21.07.1978). У 1928 г. разам з бацькамі пераехала на Наваградчыну. Зь лета 1944 г. на выгнаньні. У ЗША з 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзелу БАЗА.
55 Рагулем.
56Мікола Шуст (20.10.1921, в. Вашчанкі, Палесьсе). Грамадзкі дзеяч, актывіст ЗБК і парафіі Царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
57 Ліст напісаны на бланку радыё «Свабода».
мэнаджэр») па лініі гэтых дзьвюх праграмаў. Адсюль і ягоны зварот да Вас.
Учора мы із сп. Бурбялём гаварылі пра прысланы Вамі плян перадачаў. Пазнаёміў я з гэтым плянам і сп. Адамовіча, які часткава рэдагуе матар’ялы беларускае праграмы. Дык падаю Вам наша супольнае меркаваньне, што да Вашага пляну.
Вось жа, плянуючы для нас тэму ці сэрыю тэмаў, Вы павінны мець на ўвеце, што радыё «Свабода» існуе ўжо блізу трынаццаць гадоў. Беларусаведныя пытаньні ў нашых перадачах, асабліва пытаньні гістарычна-культурнага й літаратурнага парадку, абмяркоўваюцца бязупынна, дэтальна і канкрэтна. I дзеля гэтага некаторыя тэмы Вашага пляну — такія, як тэма «Нашае нівы», Каліноўскага, Купалы, этнаграфічных межаў, Устаўных Граматаў, Слуцкага паўстаньня ды шмат іншых, — сфармуляваныя занадта агульна. Тэмы гэтыя закраналіся ў на­шых перадачах ужо ці раз і разабраныя, як той казаў, па костачках. На фоне гэтага Ваш плян выглядае барджэй як сэрыя агульна-інфармацыйных лекцыяў для чужынецкай аўдыторыі, якая пра Беларусь або нічога ня ведае, або ведае вельмі мала.
У сваіх перадачах мы зварачаемся да слухача, у вагульным паінфармаванага пра беларускія справы, — слухача, які сочыць менш-больш ход бягучых дыскусіяў і спрэчак у беларускім савецкім грамадзтве і друку. Мы стараемся ўлучыцца ў гэтыя спрэчкі з новымі фактамі, сьвежымі аргумэнтамі й прапановамі. Мы прабуем канкрэтна й дэтальна аналізаваць паасобныя аспэкты беларускіх праблемаў, браць, так сказаўшы, пытаньне ўглыбкі.
Гэрус, відаць, не зусім дакладна выясьніў Вам характар і ўзровень нашых перадачаў, дагаворваючыся з Вамі на сэрыю скрыптаў. Тэма 50-годзьдзя Кастрычніка на Беларусі — важ­ная й патрэбная. Падысьці да яе, аднак, трэба было-б інакш: перш-наперш абмежаваць яе храналягічна да 20-га стагодзьдзя ды трактаваць не агульнымі катэгорыямі, а ўпрытык, спасылаючыся на канкрэтныя, сьвежыя (ці няведамыя савецкаму чалавеку) факты й выказваньні ды супастаўляць, крытыкаваць і аналізаваць іх, абапіраючыся таксама на канкрэтную літаратуру. Сваім-жа плянам Вы ахапілі ледзь ня ўсю гісторыю Бе­ларусь А ўзяць трэба было-б нейкі вузейшы аспэкт, каб магчы выказацца празь яго канкрэтна й абгрунтавана.
Мне цяжка сказаць, за якія тэмы Вы маглі-б узяцца, бо я ня ведаю, чым Вы найбольш цікавіліся апошнім часам з жыцьця Беларусі й якія ў Вас ёсьць матар’ялы.
Паспрабую пазваніць Вам гэтымі днямі, каб тэлефанічна пагутарыць на гэтую тэму: даведацца ад вас больш пра Вашыя магчымасьці й самому выказацца дакладней.
Наагул-жа нам вельмі прыемна, што Вы згаджаецеся супрацоўнічаць з радыям «Свабода». Я асабіста перакананы, што з Вас мог бы быць цікавы аўтар радыяперадачаў. Нам важна адно дагаварыцца да пэўных канкрэтных тэмаў і спосабу іхнага трактаваньня.
3 найлепшымі зычэньнямі й пашанай
Ваш Янка Запруднік
П.С. Між іншага, маглі-б можа й Вы патэлефанаваць мне (зразумела, «колэкт», на наш кошт). Вось мой тэлефон на працы: (212) 867-5200 экстэншэн 243 (але найлепш пытацца Запрудніка, бо я не заўсёды бываю ля свайго стала).
П.П.С. Залучаю Вам тут невялічкі фармулярчык (у дадатак да таго большага, што вы запоўнілі), які Вам давялося-б выпаўніць, калі-б вы жадалі супрацоўнічаць з радыям. Перашлеце яго, калі ласка, пры першай нагодзе.
Я. 3.
ЛіСТ АД СтАНІСЛАВА СтАНКЕВІЧА
Нью-Ёрк, 24 сьнежня 1968
Вельмі Паважаны Спадар Грыцук!
Каб вы маглі зарыентавацца, у чым справа й прычыны маёй да Вас просьбы ў гэтым лісьце, залучаю тут копію ліста Галоўнай Управы ЗБК. Што ж, кажнаму вольная воля, адно шкада, што сп-ва Жук-Грышкевічы гэтак легкадумна й бязь ніякіх паважных асноваў ломяць тое, што мы на працягу звыш пяці год зь вялікімі цяжкасьцямі будавалі супольнымі сіламі: мець свой супольны прэсавы орган Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Тэндэнцыйнасьць спадарства Жук-Грышкевічаў выявілася вельмі зырка: на пашыраным паседжаньні Рэдкалегіі «Беларуса» ў Дэтройце ў часе Сустрэчы Беларусаў сп-ва Грышкевічы папярэджвалі, што яны змушаны будуць адмовіцца ад сувыдаваньня газэты галоўна з прычынаў фінансавага характару, бо, каб прыслаць нам 100 дал. у месяц, яны мусяць дакладаць
із собскай кішэні. А ў гэтым лісьце Галоўнай Управы ЗБК фінансавыя перашкоды нат і не ўспамінаюцца.
Незалежна ад усяго гэтага, мы цьвёрда намераны выдаваць «Беларуса», як і дагэтуль, у тым жа разьмеры на 6-х бачынах, і таксама, як і дагэтуль, абслугоўваць нашых суродзічаў у Канадзе: зьмяшчаць артыкулы, карэспандэнцыі й весткі з жыцьця й дзейнасьці беларусаў Канады ды пашыраць сярод іх нашую газэту.
Вы дагэтуль кальпартавалі «Беларуса», наколькі мне ведама, сярод беларусаў Манрэалю. Таму да Вас вялікая просьба: рабіць гэтую работу і ў далейшым, за што застанёмся Вам вельмі ўдзячнымі. Дзеля таго, што студзеньскі нумар «Белару­са» выйдзе вельмі хутка па Новым Годзе, ветліва Вас прашу, не адкладаючы, адказаць мне, ці згодны Вы з гэтай нашай просьбай. Дзеля лепшай спраўнасьці прашу ў справе газэты пісаць на мой прыватны адрыс, які ніжэй падаецца.
Карыстаючыся нагодай, перасылаю Вам і Вашай паважанай Спадарыні найшчырэйшыя пажаданьні на Калядныя сьвяты й Новы 1969 год!
3 пашанаю й прывітаньнем Ваш Д-р Cm. Станкевіч, Старшыня Рэдакцыйнае калегіі «Беларуса»
Stanislau Stankevich, 90-2-179 Street
Jamaica N.Y. 11432, U.S.A.
Ліст ад В. Тумаша
4.1.1971 г.
Вельмі паважаныя Спадарыня і Спадар!
Прашу ласкава прыняць маю шчырую падзяку за памяць і дасланыя пажаданьні з нагоды завершаньня шостага дзясятку веку. Яны, бясспрэчна, важкое маральнае падтрыманьне ў маёй далейшай грамадзкай і навуковай праны паводле маіх сьціплых здольнасьцяў і магчымасьцяў.
У глыбокай пашане
Вітаут Тумаш
АРТИКУЛЫ
ВОЛЬГІ ГРЫЦУК
ПАЎЛІНА МЯДЗЁЛКА — ЗНАЁМАЯ I НЕЗНАЁМАЯ 1
Як далёка ні сягае мая памяць, я ня памятаю, калі б у беларускіх арганізацыях была ўрачыстасьць, прысьвечаная жанчынам. Праўда, ад нейкага часу, асабліва ў Канадзе, урачыста сьвяткуецца Дзень Маткі. У гэты дзень мы атрымоўваем падзякі і падарункі ад нашых дзяцей і мужоў за нашую працу і адданасьць сям’і як матак. Пры найболыпай пашане да нас, нашыя «Таткі» лічылі нас толькі як «Маткі». Мужчына заўсёды лічыўся як кіраўнік — як у палітычным, так і ў грамадзкім і сямейным жыцьці. У гэтай вялікай драме, якой назоў ёсьць «Жыцьцё», мужчына заўсёды быў Star, а жанчына адьпрывала, як па-ангельску гавораць, «Supporting role». Аднак характарыстыкай беларускай жанчыны ёсьць тое, што калі «Star» дзесьці зьняможацца, яна заўсёды і з посьпехам пераймае кіраўнічую ролю, і тэатар жыцьця ідзе сваёй дарогай. Гэтая другарадная роля жанчыны ў беларускім жыцьці не заўсёды ёсьць згодная з жыцьцёвай праўдай. Гісторыя Беларусі паказвае, што ў самым пісьмовым пачатку яе, гэта значыць каля 1000 гадоў таму, беларуская жанчына паказала сьвету, што ўмее заступіцца ня толькі за свой гонар, але і за гонар свайго народу нават у палітычным жыцьці, што яна можа стацца кіраўнічкай беларускага культурнага і асьветнага жыцьця ўсёй краіны. Такім былі, як вы ўжо ведаеце, князёўны Рагнеда і Эўфрасіньня Полацкая. Ва ўсёй гісторыі Беларусі, аж да нашых часоў, штораз часьцей зьяўляюцца жанчьшы, імёны якіх назаўсёды застануцца ў памяці пакаленьняў. Аб некаторых зь іх вы сяньня пачулі або яшчэ пачуеце.
Хачу расказаць пра беларуску, якая сваімі сіламі, у вельмі цяжкіх палітычных і асабістых матэрыяльных абставінах, атрымала асьвету, і свае веды, сілы і здароўе аддала для свайго беларускага народу. Гэта была адна з выдатнейшых грамадзкакультурных дзяячак Беларусі Паўліна Мядзёлка.
1 Рэфэрат, прачытаны на сьвяткаваньні Дня Маці ў Таронта. — В. I.
Нарадзілася яна ў 1894 годзе2 ў Будславе, а маладосьць сваю правяла ў Глыбокім Дзісьненскага павету. Бацька яе быў спачатку арганістым, а пасьля зарабляў фізычнай працай на ўтрыманьне дзевяцёх чалавек сям’і. Жыцьцё было даволі цяжкое, і пра асьвету цяжка было думаць. Аднак упорнай пра­цай, самаадукацыяй і пры дапамозе некаторых добрых людзей Паўліне ўдалося ня толькі закончыць гімназію, але й вышэйшыя настаўніцкія курсы3 ў Пецярбурзе. Навучылася чытаць яна сама, перш па-польску, а пасьля па-беларуску. Першай беларускай кніжкай была для яе «Дудка беларуская» Багушэвіча і першыя два нумары «Нашай долі», якія хтосьці падкінуў у гародчык. Вось як яна сама пра гэта піша: «Тады я яшчэ ня ведала, што наша простая мова завецца беларускай... Цяжка перадаць словамі, якое моцнае ўражаньне зрабіла на нас беларускае друкаванае слова ў роднай мове. Моцна запала ў душу прадмова да зборніка “Дудка беларуская”».
Як ведама, у гэтай прадмове Францішак Багушэвіч напісаў свае славутыя словы: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, а потым зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі». Вось тэты наш «Бацька беларускага адраджэньня» Францішак Багушэвіч і ўзгадаваў таксама Паўліну Мядзёлку на беларускую дзяячку.
Паўліна была каталічкай, а ў тыя часы беларусаў дзялілі так: як ты каталік — значыць, паляк, а як праваслаўны — значыць, рускі. Вось гэта было першае змаганьне Мядзёлкі, каб даказаць, што яна хоць і каталічка, а ўсё ж такі беларуска. Будучы ў Вільні, ужо як гімназістка, Паўліна Мядзёлка брала ўдзел у нелегальных гуртках моладзі і арганізавала гурткі работніц пад кіраўніцтвам Бурбіса, які пазьней стаўся намесьнікам наркама замежных спраў у БССР. Там жа, у Вільні, Мядзёлка брала актыўны ўдзел у працах «Нашай Нівы», дзе яна пазнаёмілася з галоўнымі нашаніўскімі дзеячамі.
У Вільні таксами яна навязала доўгатрывалае сяброўства зь Янкам Куналам.
Пасьля заканчэньня гімназіі Паўліна паехала вучыцца ў Пецярбург на вышэйшыя камэрцыйныя курсы. Студыюючы на курсах, яна адначасна брала ўдзел у беларускім навуковалітаратурным гуртку. Па суботах беларускія студэнты часта
2 24 верасьня 1893 г.
3 Вышэйшыя камэрцыйныя.
зьбіраліся ў прафэсара Браніслава Эпімах-Шыпілы, дзе слухалі даклады старых беларускіх дзеячоў, а таксама паэзію беларускіх паэтаў, асабліва Янкі Купалы, які ў той час таксама вучыўся ў Пецярбурзе.
У Пецярбурзе Янка Купала закончыў пісаць сваю «Паўлінку». Студэнты пастанавілі зрабіць вечарыну і паставіць Купалаву п’есу пад назовам «Паўлінка». Ролю Паўлінкі далі Мядзёлцы. Яна адыграла гэтую ролю зь вялікім посьпехам і зрабіла сабе гэтым славу як добрая артыстка. Пасьля пастаноўкі сам Купала падышоў да яе, каб падзякаваць за выдатнае адыграньне гэтае ролі. Працуючы ў беларускіх арганізацыях, вучачыся і недаядаючы, Мядзёлка страціла здароўе і мусіла пакінуць Пецярбург, бо на практычныя работы не змагла застацца там, і пераехала назад у Вільню. Там, як і раней, яна акунулася ў грамадзкую працу, беручы ўдзел у працах «Беларускай ХатKi», асабліва ў драматычным гуртку, дзе яна ізноў іграла ролю Паўлінкі і брала ўдзел у арганізацыі сьвята «Купальле».
3 настаньнем вайны ў 1915г. Мядзёлка пераехала да бацькоў у Глыбокае, і зараз жа з бацькамі пераехала ў Даўгінава, але і там было ўсё неспакойна, і ўся сям’я Мядзёлкаў пераеха­ла ў расейскі горад Царыцын. У Царыцыне Паўліна працавала ў дзіцячым прытулку і Камітэце ахвяраў вайны, дзе яна шмат дапамагала беларускім бежанцам.
У 1916 годзе Беларускі камітэт у Пецярбурзе выклікаў Паўліну, каб абняла пасаду адказнага сакратара ў Камітэце дапамогі ахвярам вайны. Калі паўстала пытаньне скліканьня звезду прадстаўнікоў усіх беларускіх арганізацыяў, каб мець адзінае прадстаўніцтва Беларусі ў выпадку, калі разваліцца Расейская імпэрыя, Мядзёлка затрымалася ў Менску і тут брала ўдзел у працах першага таварыства беларускае драмы і камэдыі, дзе прабыла да 1918 году.
Калі бацькі Мядзёлкі вярнуліся з Паволжа ў Менск, Мядзёл­ка паехала з бацькамі ў вёску Мядзьведзічы, каб арганізаваць беларускую школку. Праца школкі не вялася доўга. У 1919 го­дзе мы бачым Паўліну ў Горадні інструктарам беларускіх школаў. У Горадні яна актыўна ўключылася ў працу Грамады бе­ларускае моладзі, якой сталася старшынёй, а таксама ў працы газэты «Родны Край». Там яна была арыштаваная і пасаджаная ў турму. Дзякуючы падтрымцы Польскай сацыялістычнай партыі (PPS), яе выпусьцілі. У пачатку 1920 году яе выклікалі ў Менск, які ў той час быў заняты палякамі, і назначылі там кіраўнічкай чатырохкляснай жаночай гімназіі.
Некалькі месяцаў Паўліна пражыла на свабодзе ў Менску. У чэрвені ўжо ізноў была арыштаваная адступаючымі зь Менс­ку палякамі за супрацоўніцтва з камуністычнымі арганізацыямі Менску. 3 надыходам бальшавікоў шмат арыштаваных, у тым ліку і Паўліну, вывезлі зь Менску ў Варшаву, пасьля ў Вронкі. Выйшаўшы з турмы, Мядзёлка атрымала права пражыцьця толькі ў Лодзі, бяз права на выезд у гэтак званыя «Крэсы Усходнія».
3 Лодзі, маючы падробленыя дакумэнты, Паўліна з мужам, Тамашам Грыбам, перабралася ў Літву, а пасьля ў Латвію, куды запрашалі яе працаваць настаўніцай беларускай мовы ў гімназіі ў Дзьвінску. За рэвалюцыйную прапаганду ў Дзьвінскай гімназіі Паўліна Мядзёлка была арыштаваная і пасьля суду атрымала загад за 48 гадзін пакінуць Латвію. Дзеля таго што ніякая краіна не хацела ёй, як ня маючай ніякага грамадзянства, выдаць пашпарт, яна зьвярнулася ў савецкае пасольства ў Рызе з просьбай выезду ў Беларусь.
Пасьля ейнага выезду ў БССР нам ведама, што яна працавала там навуковым супрацоўнікам сэктару мастацтва пры Інбелкульце, пасьля выкладчыцай беларускай мовы ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, пасьля выкладчыцай расейскай мовы і літаратуры ў Маскве, і, нарэшце, у родным Будславе. Паўліна Мядзёлка памёрла ў 1974 г. там, дзе і нарадзілася, прайшоўшы ў сваім жыцьці велічэзны жыцьцёвы і біяграфічны шлях.
Аналізуючы яго, мы можам добра ўсьвядоміць, чаму мы зьвярнуліся да ейнага вобразу сёньня, у Дзень беларускае жанчыны. I гэта нягледзячы на тое, што яна была камуністкай і часткова працавала для тых, ад каго мы ўцяклі, працавала для ворагаў нашых — камуністаў.
Так здаецца толькі на першы погляд. Але калі мы крытычным вокам прабяжым празь ейнае жыцьцё, то пабачым, што яно ўсё ж было аддана справе беларускага народу, яго асьвеце. Яна пашырала асьвету і культуру сярод людзей, якім цяжка было самім да гэтае асьветы дабіцца. Яна вучыла ў школах, грамадзкіх і культурных арганізацыях менавіта беларускай мове, вучыла яе любіць і шанаваць, пашырала беларускую культуру. Безь беларусаў ёй не было чаго жыць і для каго працаваць. Яна выраклася свайго мужа і не паехала за ім у Прагу, бо там яна была б адарваная ад сваіх людзей.
Праз сваё доўгае жыцьцё яна толькі ў Савецкім Саюзе была пазбаўленая магчымасьці працы для беларускага народу і мусіла быць настаўніцай расейскай мовы ў Маскве. Яна гэтага,
напэўна, не хацела, але была змушаная. Яшчэ адно: калі яна ў 1925 г. выяжджала ў БССР, там тады сапраўды будавалася нацыянальная дзяржава. Калі нам адрачыся Мядзёлкі, тады трэба было б адрачыся і Янкі Купалы, і Якуба Коласа, і шмат каго яшчэ. Яны ж таксама працавалі ў камуністычнай Беларусі.
Заслуга Паўліны Мядзёлкі перад беларускім народам вялікая. А ляжыць яна ў галіне ўсьведамленьня беларусаў як на­роду, у галіне пашырэньня і разьвіцьця беларускай культуры, беларускае мовы і пачуцьця беларускага гонару. Для беларусаў, што працуюць на грамадзкім полі, яна ўзор таго, як цярпліва і зь якой упартасьцю трэба ісьці да вызначанай мэты.
Мы ня можам шанаваць яе палітычныя погляды, яе палітычную працу, але мы мусім аддаць пашану яе грамадзкай працы і заслугам над усьведамленьнем нашага народу як беларускай нацыі, пашану да яе вялікай любові да беларускага народу.
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯЎЧЫНКА ЛЕНА
Улетку сёлета прыехалі на адпачынак беларускія дзеці з радыяцыйнай зоны. Трэба было іх раскватэраваць у канадыйскія сем’і. Канадыйцы на гэты заклік адгукнуліся вельмі прыхільна, зь вялікім энтузіязмам. Да гэтага далучылася і нашая беларуская сям’я. Паведамілі нам, што дзеці прыяжджаюць 27 ліпеня.
Вось мы ўжо даведаліся, што нашая дзяўчынка завецца Лена Жышневіч, мае 11 гадоў і жыве ў вёсцы Літвінавічы Гомельскай вобласьці. У суботу я і мая дачка Юльяна паехалі ў Атаву спаткаць і забраць Лену да нас. У Атаву пачалі зьяжджацца й канадыйскія сем’і. Івонка Сурвілла прывітала дзяцей у роднай беларускай мове, пажадала ім добрага адпачынку, вясёлых і здаровых вакацыяў у Канадзе.
Дзеці былі вельмі змучаныя. Сядзелі спакойна, гледзячы навакол, ня ведаючы, да каго яны трапяць у госьці. Івонка зь лістом у руках начала знаёміць дзяцей зь іхнымі апекунамі. Зь мілымі і сарамлівымі ўсьмешкамі дзеці ня ведалі, як навязаць гутарку з новымі знаёмымі, бо ня ведалі ангельскае мовы. Нам было лёгка, бо з намі Лена гаварыла па-беларуску.
За дзьве гадзіны мы ўжо ў хаце. Паказалі Лене яе пакойчык і пазнаёмілі з хатай. Усё ёй спадабалася. Ад першага дня Лена пачувалася ў нас вельмі добра. Адразу ж пасябравала з нашай коткай Муркай. На другі дзень, добра выспаўшыся й адпачыўшы ды пасьнедаўшы, паехалі мы паглядзець наш горад, Кінгстан, маючы на мэце наведаць усялякія крамы. Узяло нам болып чатырох гадзінаў усё абысьці. Вельмі спадабалася Лене гэтая экспэдыцыя. Яна казала: «У вас тут усяго хапае, усяго поўна, прыгожыя вітрыны і вялікі выбар. Усе ў вас ветлыя, з усьмешкай».
Лена вельмі хутка прызвычаілася да нашай сям’і. Шмат расказвала пра сваіх бацькоў і старэйшую сястру — наагул пра жыцьцё ў іхняй вёсцы.
Лена прыгожая й вельмі інтэлігентная дзяўчынка. Любіла часам і жарт расказаць, і песеньку засьпяваць. Усё яе цікавіла, і ўсім яна была захопленая. Любіла чытаць кніжкі. Чытала яна мне беларускія казкі, прыгожай беларускай мовай з цудоўнай дыкцыяй, аж занімала маю душу — так прыгожа! Вечарамі любіла паглядзець тэлевізію, пераважна дзіцячыя праграмы. Ейнай любімай казкай была «Русалка», а таксама героі Уолта Дыснэя.
Падабаўся ёй і наш гарод. Дзівілася, што ў нас у гародзе бегаюць чорныя й шэрыя вавёркі і нікога не баяцца. Таксама жыве ў нас над елкай дзікі заяц.
I гэтак дні хутка міналі, а трэба ж было яшчэ шмат дзе пабываць. Вось мы кожны дзень езьдзілі і хадзілі — куплялі некаторыя рэчы, а між іншым, ейную любімую ляльку «Барбі», зь якой яна гуляла кожны дзень. Езьдзілі мы ў Атаву — па­глядзець канадыйскую сталіцу. «Прыгожы горад!» — каза­ла Лена. Паказалі мы ёй канадыйскія мястэчкі, вёскі, фэрмы, каб пазнаёміць з тым, як тут людзі жывуць, чым займаюцца. У цёплыя дні езьдзілі на пляж пакупацца.
Не абмінулі Лену таксама канадыйскія прэса й тэлевізія. Шырака былі пададзены добрыя камэнтары пра беларускіх дзяцей з чарнобыльскай радыяцыйнай зоны Беларусі.
Час ляцеў, і не хацелася думаць, што Лена хутка паедзе дадому. Мы так да яе прывыклі і моцна палюбілі, як сваё роднае дзіця...
Вось 25 жніўня ізноў сабраліся дзеткі з апекунамі ў Атаве. Гэтым разам тварыкі ўсіх былі паважныя й сумныя. Разьвітаньне было вельмі чульлівае. Дзеці абдымалі сваіх апекуноў плачучы, дзякавалі за гасьціну, а дарослыя, расчуленыя, не ха­вал! сьлёз таксама.
Вялікае прызнаньне й падзяку складаю я і мая сям’я арганізатарам гэтай падзеі, якая дала нам магчымасьць прыняць у сябе вельмі мілае дзіця. Прынесла яна нам шмат радасьці й прыемнасьці. Была асалодай, бо была яна жывой кветачкай з роднай Беларусі.
Белорус. № 384. Лістапад 1991.
МАЕ ЎСПАМІНЫ ПРА ЎЛАДЫКУ МІКАЛАЯ
Прыйшлося мне пазнаёміцца з Уладыкам Мікалаем, тады айцом Міхаілам Мацукевічам4, у 1958 г., калі я прыехала ў Ка­наду да майго будучага мужа Аляксея Грыцука. Прыехала я 14 студзеня, якраз на наш Новы год па старым стылі.
Паколькі я ня бачылася з Аляксеем ажно 10 год, мы хацелі не адкладаючы ды як найхутчэй павянчацца ў царкве.
У наступную нядзелю пасьля літургіі мы пайшлі прасіць айца Міхаіла, каб ён нас павянчаў.
Уладыка Мікалай, тады а. Міхаіл, спаткаў нас з радаснай усьмешкай на твары і жартаўліва кажа: «Ну, спадар Грыцук, даволі Вам ужо быць старым кавалерам, прышла пара і Вам жаніцца. Доўга Вы чакалі на сваю Вольгу, дык цяпер трэба Вас неадкладна павянчаць!»
Вянец наш адбыўся 1 лютага 1958 г. у нашым першым беларускім доме ў Таронта, пры вуліцы 1000 Дандэс.
У1959 г. мой муж купіў дом. Нядоўга пасьля гэтага прыйшлі да нас жыць на кватэру беларусы. Жылі ў нас актыўныя сябры, якія належалі да царкоўнай рады, а таксама і сябры Згуртаваньня беларусаў Канады ў Таронта.
Жылі ў нас: Янка Баран, Мікола Ганько, Мікола Арцюх, крыху пазьней прыйшоў да нас на кватэру і айцец Міхаіл Мацукевіч. У нашай хаце сабралася група беларусаў-патрыётаў, царкоўных і культурна-грамадзкіх дзеячоў у Таронта. Яны ўсе былі вельмі дзейснымі людзьмі ў разбудове нашай беларускай арганізацыі, а таксама аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Таронта.
Якраз у гэты час, калі ён жыў у нас, мне давялося бліжэй пазнаёміцца з будучым Уладыкам Мікалаем (тады а. Міхаілам) і спазнаць яго як асобу.
4 Імя Мікалай М. Мацукевіч прыняў у 1968 г., пасьля таго як быў пастрыжаны ў манахі і прыняў япіскапскі сан.
Ён быў сьціплы, ветлівы, добразычлівы, з чуйнай душой ды вялікай гуманнасьцю.
Ва ўсе гэтыя гады ён стаў для нас ня толькі пастарам, але й душэўнай і маральнай падпорай у нашым асабістым жыцьці, бо быў на рэдкасьць чулым і справядлівым. А яшчэ — вельмі даверлівым. Гэта, мабыць, і ёсьць якасьць прыроджанага сьвятара, які натхнёны поклічам служыць Богу, нашай БАПЦ ды свайму беларускаму народу й Бацькаўшчыне.
Маліўся Уладыка Мікалай у нашай царкве сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта шчыра й узьнёсла. Ніколі не сьпяшаўся і не скарачаў малебен. Сваім прыгожым голасам, душэўным спакоем і малітвай натхняў нас усіх злучыцца разам у малітве да Бога.
Кожную сьвятую Нядзелю і на ўсіх царкоўных сьвятах, служачы літургію, Уладыка Мікалай маліўся за ўсіх нас і за нашую Бацькаўшчыну, наш беларускі народ. Пры заканчэньні малебену й Божай службы мы ўзьнёсла сьпявалі гімн «Магутны Божа», і гэта модна натхняла нашыя сэрцы.
Ён аддана служыў ідэі, каб з усіх нашых высілкаў паўстала царква, па-сапраўднаму народная і беларуская. Ён дасканала ведаў, што тэты шлях ня будзе лёгкім, а наадварот, будзе цяжкім і няўдзячным, бо незалежную царкву трэба будзе бараніць. I ён выконваў свае абавязкі зь вялікай адданасьцю і любоўю да БАПЦ і да людзей, якія вакол яе гуртаваліся. Ніколі не забываўся на сваіх парафіянаў, пастаянна наведваў беларускія асяродкі і езьдзіў у Ашаву, Гамільтан, Лёндан, Кінгстан, Атаву ды далёка ў Садбуры і Манрэаль са сьвянцонай вадой, каб людзі не заставаліся без духоўнай апекі.
Безь ягонай духоўнай апекі не заставаліся няшчасныя і хворыя: ён таксама пастаянна наведваў іх і маліўся за кожнага.
Ён вянчаў нашых беларусаў, хрысьціў іхніх дзяцей і ўнукаў. У цяжкія ж хвіліны жыцьця, калі прыходзіў час адыходзіць у Вечнасьць камусьці з парафіянаў, ён хаваў іх зь вялікай засмучанасьцю ў сваім чулым сэрцы, дзе знаходзілася месца кожнаму з нас. Бо і тыя, хто пакутаваў ад страты блізкіх, і тыя, каго Ён праводзіў у вечны шлях, былі ягонымі памочнікамі праз многія гады, яны стваралі гэтую царкву і гэты беларускі Дом на чужыне...
Наш сьветлай памяці Высокапачэсны Ўладыка Мікалай пакінуў па сабе вялікі, несьціральны сьлед і спадчыну ў гісторыі нашай сьвятой БАПЦ, якую ён так модна любіў, дбаў і бараніў на дабро нам усім.
Вечная Вам памяць, Высокапрэасьвяшчэньнейшы Ўладыка Мікалай!
Памяць пра Вас застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
Кінгстан, 28 студзеня 2006 г.
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
A
Абрамчык Мікола 5, 40, 42, 51, 154, 157, 160, 190,202,214, 216, 220, 221,226
Абрамчык Ніна 114
Адамовіч Антон 189,205,222, 230
Акула Кастусь 29, 72, 82, 157, 160, 190, 197, 198, 200
Акулевіч Рыгор 5, 159, 160
Аляксандрыў (Грыбінскі) Барыс 14, 25,38, 66, 193,197,211, 212
Анішчык Аляксей 190
Апанас (Антон Мартас) 15
Арсеньнева Натальля 45, 68, 69, 137, 205,221
Арцюх Мікола 38, 40
Арэхва Вольта 52
Арэшка Аляксей 27
Астроўскі Радаслаў 5, 15, 20, 125, 190, 192, 209,215
Б
Бабарэка А. 222
Баброўскі Язэп 224
Багдановіч Максім 3, 14, 26, 39,
50, 54, 68,71, 134, 172, 173, 212,213,222, 223
Багушэвіч Францішак 50, 134
Барановіч Генрых 38, 41
Барановіч Надзея 38
Баран Янка 40, 72, 242
Барылка Антон 16
Барылка Васіль 16
Барылка Марыя 16
Барылка Параскева 16
Беразоўскі Рыгор 143
БруцкіЯнка 38,40
Бурбель 230
В
Вазьнясенскі, прафесар 212
ВаронкаЯзэп 74
Васілёк Міхась 113
Васіль, уладыка (Тамашчык)
51,73
Вітушка Міхась 125
Віцьбіч Ю. 213
Г
Гадлеўскі Вінцэнт 115
Галожын Г. 5
ГалякЛеанід 216
Ганько Мікола 3, 25, 26, 29, 30, 38, 40,41,46,48,51,62, 72, 73, 78,189, 190, 206, 216, 227, 242
Гарошка Мікола 199,200,224, 225
Гарун Алесь 50
ГелдаЯн 13,110
Герус 229
Гімпялевіч Зінаіда 6
Глыбінны-Сядура Ўладзімер
136, 137
Гогаль Мікалай 43
Готбэрг, Курт 125
Грыневіч Янка 203, 204
Грыцук Антон 9
Грыцук Мікола 9, 59, 67
Грыцук Маня 9, 24
Грыцук Насьця 9
Грыцук Нюра 9
Грыцук Оля 9
Грыцук Таня 9
Грыцук Хрыстына 9
Грыцук Юльян 9
Губэрт Адольф 26, 204
Гутар Мікалай 39
Гэрус 229
Е
Ермачэнка Іван 21
Ж
Жаўняровіч Віктар 19
Жук-Грышкевіч Вінцэнт 31,37, 41,50,71,72, 73,74, 155, 159, 161, 197, 201,202, 225, 226
Жук-Грышкевіч Раіса 38, 39, 41,44,71,200, 202
Жытко Янка 27, 38
3
Замоцін Іван 223
Запруднік Янка 229
Зіна, матушка 25
Зыбайла Сяргей 20
К
КабатцЯўген 57
Кадняк Зінаіда 205
Кажан Віталь 218
Казлоўскі Ўладзіслаў 30
Каліноўскі Кастусь 230
д
Калупацкі 212,213
Камароўскі Васіль 190
Дуброўскі Коля 27
Дуброўскі Лёня 28
Дуброўская Люба 28
Дуглас-Хюм Аляксандар 126
Дудзіцкі Ўладзімер 14, 23, 26,
КарыбаЛявон 27
Касмовіч Дзьмітры 15
Касьцюкевіч Віктар 40, 46, 227
Касьцюкевіч Ірына 40, 46
Касяк Іван 15,144
67, 79
Каханоўскі (Калубовіч) Аўген 216
Качуроўскі Ігар 192, 204
Кендыш Васіль 49
КіпельВітаўт 14
Кіпель Зора 14
Кісэлеўскі Ўладзімер (гл. Кэйі
В.Дж.)
Колас Якуб 50, 74
Конюх Петра 201
Кузьміч Антон 60
Кузьменка Сьвятлана 25, 38
Купала Янка 50, 74, 172, 230, 236
Кушаль Франц 125, 209, 214
Кэйі В. Дж. 74, 151, 159, 161
Л
Лапіцкі Мікалай 15, 144
Ластоўскі Вацлаў 19,212
Ластоўская 19
Латышонак Алег 4
Ліст Фэрэнц 128
Луцкевіч Лявон 13
Луцкевіч Юры 13
Лысанюк Надзя 36
Любачка Іван 51
М
Макмілан Д. С. 51
Масарык Томаш Гарыг 128
Мацукевіч Міхась (Мікалай) 37, 40, 73,81, 144,242
Мерляк Кастусь 26, 52, 199, 221
Мігай Міхал 71
Мірановіч Петра 204
Молатаў 58
Мядзёлка Паўліна 235
Н
Найдзюк Язэп 203
Нікіфараў Віктар 25, 204
О
Орса Аляксандар 212
Орса-Рамана Ала 200
П
Падэрэўскі Ігнацы 128
Пазьняк Вольта 211
Пашкевіч Валянціна 43,71, 159, 161
Пашкевіч Міхась 44, 46
Пеляса Ўладзімер 207
ПітушкаЯзэп 143
Пляскач Багдан 49
По Эдгар Алан 173
Протас Аляксандар 51
Р
Рагуля Барыс 39, 43, 46, 50, 160, 197, 201,227
Рагуля Людміла 39, 46
Разумова Вера 25
Разумоў Косьця 25
Рачыцкі Мечыслаў 38,41,72
Рачыцкая (Барановіч) Антаніна 41
РодзькаЎсевалад 13
Рыбэнтроп 58
Рыдлеўскі Лявон 190
С
Садоўскі Янка 49,51,52
Сажыч Барбара 46
Сажыч Вара 46
Сажыч Вера (Барбара) 229
Сажыч Язэп 46, 227
Салавей Алесь 14, 23, 26, 172, 189, 203
Салжаніцын Аляксандар 43
Самчук 211
Сільвановіч (Вярба) Мікола 5, 52
Сіповіч Часлаў 52,215
Скарына Францішак 74
Скурат Яўхім 227
Славуціч Яр 52
Сладкоўскі Барыс 143
Соловьёв Владимир Сергеевич 162
Сонцаў Аляксей 20
Станкевіч Станіслаў 155,156, 197, 225, 231
Станкевіч Янка 208,209,210
Сумны Анатоль 190
Сурвілла Івонка 6, 46, 47
Сурвілла Янка 46,47,221,222
Сьвіяневіч С. 52
Сяднёў Масей 10, 68, 210
Сянькевіч Віктар 47
Сянькоўскі Юры 197
Т
Тамашчык Уладзімер (уладыка Васіль) 11,40
Танк Максім 26, 68
Тумаш Вітаўт 45, 209, 232
Typ Ігнат 192
Туронак Юры 11
У
Угорчык Юрка 190
Ўілсан Гаральд 126
Урбан Павал 197
Ф
Франкель Дж. А. 52
X
Харужы Вячаслаў 4, 82
Хмара (Сіняк) Сяргей 42, 144, 154, 156, 190, 206,215,216, 223
ц
Цьвірка Ўладзімер 197
Ч
Чарапук Янка 74
Чарняўскі Ўладзіслаў 45
Чарняўскі Францішак 45
Чорны Язэп 72
Чоўскі 140
Ш
Шуст Мікола 229
Шыманец Уладзімер 47
Шыманец Эвэліна 47
Э
Эльяшэвіч Зьміцер 41
Ю
Юхнавец Янка 206, 207
Я
Ярашэвіч К. 201
Ясенін Сяргей 26
ЗЬМЕСТ
Ад укладальніцы 3
Івонка Сурвілла
Дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне 4
Вольга Грыцук
МЫ СТВАРАЛІ СВАЮ БЕЛАРУСЬ: ЖЫЦЬЦЁ I ДЗЕЙНАСЬЦЬ АЛЯКСЕЯ ГРЫЦУКА
Маладыя гады Алеся 9
Маё жыцьцё да сустрэчы з Алесем 16
Эміграцыя. Аўстрыя 23
Канада 29
Як нас не ўпускалі ў Польшчу 33
Нашае жыцьцё ў Канадзе 36
УСПАМІНЫ I АРТИКУЛЫ ПРА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Яўген Кабатц, Полыйча
Успаміны пра дзядзьку Алёшу 57
Марыя Ганько
Аляксея любілі ўсе 61
Мікола Ганько
Сіла духу 62
Барыс Аляксандрыў
Памяці беларускага пабраціма 66
Раіса Жук-Грышкевіч
Алесь Грыцук 71
Вольга Іпатава
Праз прызму часу 76
СПАДЧЫНА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА Артикулы, эсэ, урыўкі з дысэртацыі
Праз прызму гісторыі 85
Крэва 86
Гародля 86
Роўныя з роўнымі, вольных з вольнымі 87
Алейза Пашкевіч (Цётка) — паэт-рэвалюцыянер 90
Францішак Скарына 96
Беларусь у Х-ХІІ стагодзьдзях 99
Рэляцыя Алеся Грыцука, кіраўніка Галоўнага школьнага інспэктарату па Беластоцкай акрузе ў 1943-1944 гг. 109
Агульная палітычная сытуацыя 109
Арганізацыйны пэрыяд беларускага школьніцтва ў Беласточчыне 111
Адзін год працы 113
Рознае 114
Историческое освещение части «Слова о полку Игореве», относящейся к борьбе Киевских и Полоцких князей 116
У 46-ю гадавіну прагалошаньня незалежнасьці Беларусі 124
У 46-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня 130
Новая Зямля 136
Ідэалягічныя і сацыялягічныя асновы беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Канадзе 140
Водгук на «Белую кнігу» па іміграцыі,
пададзены Спэцыяльнаму аб’яднанаму камітэту
Сэнату і Палаты абшчын ад імя ЗБК 145
1. Уводзіны 145
2. «Белая кніга» па іміграцыі 146
3. Нашыя меркаваньні 146
4. Гуманітарныя і ідэалягічныя аспэкты 147
5. Катэгорыі імігрантаў, што маюць права быць прынятымі . . 148
Высновы 149
Беларуси друк у Канадзе 151
Уводзіны 151
Частка 1. Агляд беларускіх выданьняў у Канадзе, надрукаваных беларусамі альбо пра беларусаў 153
А. Газэты 154
Б. Пэрыядычныя выданьні [часопісы] 155
В. Кнігі і брашуры 157
Частка 2. Альфабэтны сьпіс найменьняў 160
Владимир Сергеевич Соловьёв. Очерк творчества 162
Максім Багдановіч і станаўленьне сучаснай беларускай літаратуры (Урыўкі з дысэртацыі) 172
Разьдзел III. Францускі сымбалізм і паэзія Максіма Багдановіча 172
Разьдзел XIII. Каханьне і сьмерць 179
ЛІСТАВАНЬНЕ
ЛІСТЫ АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты да Міколы Ганька 189
Ліст у газэту «Бацькаўшчына» 197
Лісты да Міколы Гарошкі 199
Ліст да Барыса Рагулі 201
ЛІСТЫ ДА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Лісты ад Алеся Салаўя 203
Лісты ад Янкі Юхнаўца 206
Ліст ад Янкі Станкевіча 208
Лісты ад Масея Сяднёва 210
Лісты ад Міколы Абрамчыка 214
Лісты ад Кастуся Мерляка 219
Ліст ад Рады БНР 221
Ліст ад Янкі Сурвіллы 221
Ліст ад прафэсара Антона Адамовіча 222
Ліст ад Сяргея Хмары (Сіняка) 223
Ліст ад Міколы Гарошкі 224
Лісты ад доктара Вінцука Жук-Грышкевіча 225
Ліст ад Язэпа Сажыча 227
Ліст ад Янкі Запрудніка 229
Ліст ад Станіслава Станкевіча 231
Ліст ад В. Тумаша 232
АРТИКУЛЫ ВОЛЬГІ ГРЫЦУК
Паўліна Мядзёлка — знаёмая і незнаёмая 235
Беларуская дзяўчынка Лена 240
Мае ўспаміны пра Уладыку Мікалая 242
Імянны паказальнік 245
Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне Згуртаваныіе беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
з 2004 году выдае «Бібліятэку Бацькаўшчыны»
У сэрыі пабачылі сьвет кнігі:
«Месца выданьня — Парыж»:
Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948 1954)
«Беларусь! ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Н. Гардзіенка. «Беларусь! ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Л. Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
I. Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
М. Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька «Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Л. Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»; Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947-2000)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы
(укладальнік Л. Юрэвіч)
Б. Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае
А. Адзінец. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост:
Рыхтуюцца да друку кнігі:
«Урачыстасьць у садзе»:
Драматургія беларускай эміграцыі XX стагодзьдзя
Навукова-папулярнае выданьне Бібліятэка Бацькаўшчыны
Кніга 13
Грыцук Вольга
Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Адказны за выданьне У. Сілянок Укладаньне і літаратурная апрацоўка В. Іпатава Кампутарная вёрстка Я. Мальдзіс Карэктар Г. Рабянкова
Падпісана да друку 17.05.07 г. Фармат 84x108 '/и.
Друк афсэтны. Гарнітура Times. Папера афсэтная.
Ум. друк. 14,8 арк. Ул.-выд. 14,2 арк. Наклад 500 ас. Замова № 146.
Выдавец і паліграфічнае выкананьне:
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Медисонт» ЛИ № 02330/0133391 ад 19.07.04 г.
ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.04 г.
220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9.
Вольга Грыцук (нар. 29 кастрычніка 1923 г. у Кадушках, сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Канадзе.
Была адной з заснавальніц Згуртаваньня беларускіх жанчын Канады (1965). 6 сьнежня 1975 г. выбраная на старшыню ЗБЖ. Узначальвала арганізацыю да 1993 г.

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.