Пенелапіяда  Маргарэт Этвуд

Пенелапіяда

Маргарэт Этвуд
Выдавец: Логвінаў
Памер: 220с.
Вільня 2018
18.86 МБ

атерыканка'

атераканка^ед
Выданьне гэтай кнігі падтрымала Вашынгтонская філія Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА)
^7
Margaret Atwood
THE PENELOPIAD
Edinburgh
Canongate 2005
Серыя «Амерыканка»
Маргарэт Этвуд
ПЕНЕЛАПІЯДА
3 англійскай мовы пераклалі Вольга Калацкая і Марыя Мартысевіч
Вільня Логвінаў 2018
Серыя «Амерыканка» заснаванаяў 2017 годзе Рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч
Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай (уступ, раздзелы I, III, V-VII, IX, XI, XII, XIV-XVI, XVIII-XX, XXII-XVIII, заўвагі), Марыі Мартысевіч (раздзелы II, IV, VIII, X, XIII, XVIL XXI, XXIX) паводле выдання:
Margaret Atwood. The Penelopiad. Edinburgh: Canongate, 2005
Пенелапіяда / Маргарэт Этвуд; nep. з англ. В. Калацкай і М. Мартысевіч. — Вільня: Логвінаў, 2018.— 220 с.
«Пенелапіяда» — гэта Гамерава «Адысея», пераказаная Пенелопай.
Published by arrangement with Canongate Books Ltd, 14 High Street, Edinburgh EH 1 ITE
© O. W. Toad Ltd., 2005
© Калацкая B. M., Мартысевіч M. A., пераклад на беларускую мову, 2018
© Logvino literatures namai, 2018
ISBN 978-609-8213-27-0
Маім сямейнікам
«Сыне Лаэртаў шчасьлівы, дзяцюк Адысэй хітрамудры, Выбраў сабе ты, як трэба, цнатлівую, спраўную жонку! Ўзорных паводзін заўсёды трымалася тут Пэнэлёпа, ўладцы Ікар’я дачка, што адданай была Адысэю...»
Гамэр. «Адысэя». Песьня 24, 191-194.
...Гэтак падвесілі тут жа за шыі няшчасных нявольніц, Петлі канатаў цясьнелі, галовы жыцьця пазбаўлялі — Здолелі трошкі жанчыны яшчэ і нагамі пакратаць, Толькі зусім ненадоўга: здранцьвелі яны неўзабаве.
Гамэр. «Адысэя». Песьня 22, 470-473.
Уступ
Гісторыя вяртаньня Адысэя праз дваццаць гадоў на родную Ітаку вядомая перадусім з «Адысэі» Гамэра. Мяркуецца, што першыя дзесяць гадоў Адысэй ваяваў з траянцамі, а астатні час плыў па Эгейскім моры, імкнуўся дадому, пераадольваў цяжкасьці, перамагаў і ўнікаў пачвараў, дзяліў ложак з багінямі. Пра характар хітруна Адысэя сказана шмат: майстар на хлусьню, мастак зьмяняць аблічча, ён жыве з уласнага глузду, выдумляе розныя хітрыкі ды падступствы, а часам ад залішняга розуму сам і цярпіць. 3 багоў яму спрыяе Атэна Паляда — ёй даспадобы порсткая кемлівасьць Адысэя.
У «Адысэі» Пэнэлёпа — дачка спартанскага цара Ікарыя і стрыечная сястра прыўкраснай Алены Траянскай — выяўленая як архетып адданай жонкі, слаўнай сваім розумам і вернасьцю.
Пэнэлёпа ня толькі ліе сьлёзы ды моліць багоў аб вяртаньні Адысэя. Яна яшчэ хітрамудра абводзіць вакол пальца сьціжмы жаніхоў, якія запаланілі палац і праядаюць Адысэева майно, каб прымусіць Пэнэлёпу да шлюбу з адным зь іх. Яна ня проста замаўляе ім зубы пустымі абяцанкамі — яна тчэ, а ўначы распускае пахавальнае покрыва, адкладаючы выбар сужэнца, пакуль яно ня будзе гатовае. У «Адысэі» трохі апавядаецца і пра турботы, што прыносіць Пэнэлёпе сын-падлетак Тэлемах. Яму карціць абавязкова сьцьвердзіць сябе ня толькі перад абрыдлымі ды небясьпечнымі жаніхамі, але і перад маці. Заканчваецца кніга тым, што Адысэй з Тэлемахам перабілі ўсіх жаніхоў ды павесілі дванаццаць дзяўчат-служак, якія зь імі спалі, і Адысэй злучыўся з Пэнэлёпай.
Але Гамэрава «Адысэя» — не адзіная вэрсія гэтай гісторыі. Міты адпачатку існавалі ў вуснай форме, у розных мясцовых варыянтах: тое самае паданьне пераказвалася ў адных мясьцінах так, а ў іншых — зусім іначай. Я карысталася
адрознымі ад «Адысэі» крыніцамі, асабліва што датычыць бацькоў Пэнэлёпы, ейнага дзяцінства, шлюбу і злыязыкіх плётак вакол яе імя.
Я вырашыла: хай Пэнэлёпа і дванаццаць служак самі распавядуць сваю гісторыю. Служкі — гэта «хор», і ў сваіх сьпевах яны зьвяртаюцца да двух пытаньняў, што абавязкова паўстаюць перад кожным, хто ўважліва чытаў «Адысэю»: 1) як сталася, што дзяўчат павесілі? 2) што насамрэч адчувала і думала Пэнэлёпа? Выкладзеная ў «Адысэі» вэрсія не вытрымлівае ніякай крытыкі — канцы ня сточваюцца. Мне заўсёды не давалі спакою цені павешаных дзяўчат-служак. Як і самой Пэнэлёпе ў «Пэнэлёпіядзе».
I. Нізкі жанр
«Цяпер, калі памерла, я ўсё ведаю». Я так гэтага хацела, але, як і безьлічы іншых маіх жаданьняў, гэтаму таксама не было наканавана спраўдзіцца. Мне адкрылася ўсяго некалькі раней схаваных факцікаў. А сьмерць, кожнаму зразумела, — высокі кошт за спаталеньне цікаўнасьці.
Па сьмерці — па пераходзе ў стан бясьцеласьці, бязвуснасьці, бездыханнасьці — я ўведала і таго-сяго такога, чаго лепей ня ведаць. Так часам здараецца, калі падслухоўваеш пад вокнамі ці чытаеш чужыя лісты. Думаеце, добра было б умець чытаць чужыя думкі? Задумайцеся зноў.
Сюды, долу, кожны прыходзіць зь мехам, як той, у якім Эол трымае вецер. Аднак гэты мех бітма набіты словамі: прамоўленымі, пачутымі, сказанымі пра вас. У некаторых мяхі малыя, у іншых — вялікія. Мой быў так нішто сабе, але шмат
словаў у ім — пра майго слыннага мужа. Хтосьці кажа: ну і дурніцай жа ён мяне выставіў! Штошто, а выстаўляць каго заўгодна дурнем ён умеў. I што б ён ні рабіў — усё з вадою зьбегла. Дарэчы, што ён яшчэ ўмеў, дык гэта зьбягаць.
Ён заўсёды маніў гэтак пераканаўча. Шмат хто паверыў, што ён распавёў праўдзівую вэрсію падзеяў, ну, плюс-мінус колькі там забойстваў, зваблівых красунь ды аднавокіх пачвараў. Нават я і тое раз-пораз яму верыла. Я ведала: ён круцель і хлус. Але я папросту падумаць не магла, што ён стане хлусіць і круціць са мною. Хіба я не была яму вернай жонкай? Хіба не чакала, чакала, чакала насуперак спакусе — часам неадольнай? I чаго я за ўсё гэта спадобілася, чым сталася, калі ў сьвеце прыжылася афіцыйная вэрсія? Павучальнай легендай. Пугай, каб хвастаць іншых жанчын. Чаму, маўляў, яны ня могуць быць гэткімі ж разважлівымі, надзейнымі і трывушчымі, як я? Колькі можна заводзіць адную й тую ж катрынку! О, як мне хочацца закрычаць
вам у вушы — так-так, і вам, вам таксама! — «Не бярыце зь мяне прыкладу! He рабіце, як я!» Але замест крыку атрымліваецца адно савінае гіканьне...
Вядома, я нешта падазравала, мяне насьцярожвала, які ён махляр, ашуканец, спрытнюга, які ён — як бы гэта сказаць? — бессаромны. Але я на ўсё заплюшчвала вочы. He раскрывала рота, а калі і падавала голас, дык толькі каб пяяць яму гасанну. He супярэчыла, не задавала няёмкіх пытаньняў, не дакопвалася да ісьціны. Тады мне хацелася, каб усё скончылася шчасьліва, а самы верны шлях да шчасьлівага канца — ня лезьці, куды ня трэба, ды праспаць бойку.
Аднак пасьля таго, як галоўныя падзеі завершыліся і зь іх зьляцела пазалота легенды, я дапяла, колькі людзей сьмяюцца ў мяне за сьпінаю: кпяць, адпускаюць жарцікі — прыстойныя і пахабныя, так што я сталася пагалоскай, і не адной (не такое мне хацелася пра сябе пачуць). Што рабіць жанчыне, калі пра яе на ўвесь сьвет распускаюць
гнюсныя плёткі? Пачні бараніцца — падумаюць: вінаватая. Я вырашыла пачакаць яшчэ.
А цяпер, як ва ўсіх астатніх кружэлка скончылася, прыйшла мая пара распавесьці сваю гісторыю. Я мушу гэта зрабіць — дзеля самой сябе. Давялося доўга настройвацца: нізкі гэта жанр — баяць байкі. Занятак для старых баб, жабракоў-валацугаў, сьляпых гусьляроў, дзяўчат-служак — для тых, у каго мора вольнага часу. Калісьці людзі пасьмяяліся б, каб я паспрабавала прыкінуцца мэнэстрэлем — няма на сьвеце нічога больш бязглуздага за арыстакратыю, якая вошкаецца з мастацтвам. Але каго сёньня турбуе грамадзкая думка? Думка тых, хто тут, у апраметнай, думка ценяў, галасоў рэха. Таму паспрабую-такі спрасьці нітку свайго аповеду.
Праблема ў тым, што ў мяне няма вуснаў, каб гаварыць. Я не магу зрабіць так, каб мяне зразумелі, — прынамсі, у вашым сьвеце, сьвеце целаў, языкоў, пальцаў. I часьцей за ўсё — з вашага берага — мяне ніхто ня слухае. Тыя, хто і ўловіць
дзіўнаваты пошапт, нейкі піск, гатовыя зь лёгкасьцю прыняць мае словы за шолах ветрыку ў ссохлых чаратох, за кажаноў, што пралятаюць у прыцемках, за кепскі сон.
Ды я заўсёды была ўпартая. Доўгацярплівая — так пра мяне казалі. I я зьбіраюся давесьці сваю справу да канца.
II. Хор: «Скокі на вяровачцы», лічылка
засіліў нас зьнясіліў нас рабынь тваіх
баль голых ног
на ветры сьціх
ды як ты мог
ва ўсіх царыц багінь і сук куды ні кінь ты соваў струк
куды там нам ты горш блудзіў а нас судзіў
бо ты меў меч
ты голас меў на твой загад
мы церлі кроў
сваіх каханкаў-мерцьвякоў са сьцен,падлог
слупоў сталоў а ты дальбог
вачыма жэр
бель голых ног ты ссаў наш страх ды як ты мог
адзін узмах
тваёй рукі —
і целапад
баль голых ног рабынь тваіх на ветры сьціх
засіліў нас зьнясіліў нас
III. Дзяцінства
3 чаго пачаць? Ёсьць толькі два варыянты: з пачатку альбо не з пачатку. Па-сапраўднаму ўсё пачалося са стварэньня сьвету, а далей пайшло-паехала. Але як на гэты конт меркаваньні разыходзяцца, я пачну са свайго нараджэньня.
Мой бацька — цар Спарты Ікары, а маці — наяда. Дачок наядаў па тым часе было як расы: кінь палку ў сабаку — трапіш у наядку. I ўсё ж паўбоскае паходжаньне ніколі не зашкодзіць. Прынамсі, спачатку.
Калі я была яшчэ зусім маленькая, бацька загадаў кінуць мяне ў мора. За ўсё жыцьцё я так дакладна і не даведалася, чаму. Цяпер мне здаецца, прычына ў аракуле: ён прадказаў бацьку, што я буду ткаць яму пахавальнае покрыва. Магчыма, бацька думаў, што калі ён заб’е мяне раней, ягонае покрыва ніколі не сатчэцца, і ён будзе жыць вечна.
Я разумею ягоную лёгіку. У гэтым выпадку намер патапіць мяне тлумачыцца цалкам слушным жаданьнем абараніць сваё жыцьцё. Але, напэўна, ён недачуў — або недачула сама пітыя: багі часта мармычуць нешта няўцямнае. Насамрэч вялося пра пахавальнае покрыва ня бацьку, а сьвёкру. Калі ў гэтым быў сэнс прароцтва, дык яно, несумненна, спраўдзілася. Так, праз колькі гадоў мне вельмі дапамагло тканьне акурат памянёнага сувоя.
Я разумею, навучаць дзяўчат жаночым рамёствам болып ня модна, але, на шчасьце, у мой час было іначай. Яно вельмі выгодна, калі заўсёды ёсьць, чым заняць рукі. Хто-небудзь скажа якую брыду — а ты можаш зрабіць выгляд, што не пачула. I ня трэба адказваць.
А магчыма, мая здагадка наконт аракула і покрыва ня мае ніякіх падставаў. Магчыма, я яе папросту прыдумала, каб сталася лягчэй. Па лугох, па цёмных пячорах ходзіць столькі шэптаў, што часам цяжка зразумець, адкуль яны бяруцца: ад іншых ці з уласнай галавы. Пра «галаву» я кажу
ў пераносным сэнсе. Тут, пад зямлёю, мы абыходзімся без галоваў як такіх.
У кожным разе, мяне кінулі ў марскую бездань. Ці памятаю я, як нада мною сышліся хвалі, ці памятаю, як выходзіла зь лёгкіх паветра, а ўвушшу гучалі званы, што, кажуць, чуюць тапельцы? Ані ня памятаю. Але мне ўсё распавялі: заўсёды знойдзецца якая-небудзь служка, ці рабыня, ці старая нянька, ці проста пляткарка, якая з радасьцю пацешыць дзіця жудаснай гісторыяй пра тое, што ўчынілі над ім бацькі, калі яно было яшчэ малое і не магло памятаць. Показка не з прыемных, і дачыненьні з бацькам у мяне ад яе не палепшыліся. Акурат гэтым здарэньнем — дакладней, тым, што я пра яго даведалася, — я і схільная тлумачыць сваю асьцярожлівасьць ды недавер да чужых намераў.
Аднак жа ў Ікарыя клёпкі ў галаве не ставала — хацеў патапіць дачку наяды! Вада — нашая стыхія, яна паводле права нараджэньня належыць нам. Хоць мы плаваем і горш за матуль, але ўмеем-такі
трымацца на вадзе, маем сувязі сярод рыбаў і марскіх птушак. Мяне ўратавала і адбуксіравала на бераг чародка пурпуровапёрых качак. Што заставалася рабіць бацьку пасьля такога знаку? Ён прыняў мяне назад і даў новае імя, дакладней, мянушку: качаня. Несумненна, бацька адчуваў згрызоты сумленьня: ён пачаў да мяне ставіцца аж залішне ласкава.
Мне было цяжка адказаць яму тым самым. Уявіце сябе на маім месцы. Гуляеш сабе, трымаючыся за руку нібыта прыязнага да цябе бацькі, уздоўж стромы, ці берагу ракі, ці парапэта — і зьнячэўку прасьлізгвае думка: а што як яму раптам заманецца скінуць цябе ўніз ці прыбіць каменем? У гэткіх акалічнасьцях здавацца спакойнай — заданьне ня зь лёгкіх. Пасьля такіх шпацыраў я хавалася ў сваім пакоі і пралівала ручаіны сьлёзаў. (Цяпер можна і прызнацца, што залішняя сьлязьлівасьць — прыроджаная загана дачкі наяды. Сама мала чвэрць свайго зямнога жыцьця я толькі тым і займалася, што выплаквала вочы.
На шчасьце, y мой час насілі вэлюмы — вельмі зручна, калі трэба схаваць чырвоныя прыпухлыя вочы.)
Як і ўсе наяды, мая маці была прыгожая, але халаднаватая сэрцам. Памятаю яе хвалістыя валасы, вільготныя вочы і пералівісты сьмех. I няўлоўнасьць. У маленстве я часта спрабавала яе абняць, але яна заўсёды высьлізгвала. Мне прыемна думаць, што гэта, магчыма, яна паклікала на дапамогу качак, аднак, хутчэй за ўсё, маці тут ні пры чым. Плаваць у рэчцы ёй падабалася больш, як даглядаць малых дзетак, і яна часта выпускала мяне з памяці. Калі б бацька не загадаў кінуць мяне ў мора, ня выключана, што яна сама ўпусьціла б мяне ў ваду ў наплыве расьсеяньня ці раздражненьня. Маці не магла доўга засяроджваць увагу на нечым адным, і ў яе вельмі хутка зьмяняўся настрой. 3 таго, што я вам распавяла, відаць, як яшчэ ў раньнім дзяцінстве я засвоіла адну выдатную якасьць, калі толькі яна выдатная, — самадастатковасьць. Я ведала: мне ў жыцьці давядзецца самой пра сябе дбаць. Разьлічваць на сям’ю ніяк не выпадала.
IV. Хор: «Дзеці ў скрусе», плач дзяўчат-служак
I мы былі дзецьмі. I мы нарадзіліся ня ў тых бацькоў. Бацькоў-бедакоў, бацькоў-жабракоў, бацькоў-мужыкоў, бацькоў-батракоў. Бацькоў, што нас прадалі, бацькоў, у якіх нас скралі. Бацькоў, што не былі ані багамі, ані паўбагамі, ані німфамі, ані наядамі. Дзецьмі нас аддалі на працу ў палацы. Дзецьмі мы вучыліся ішачыць ад цёмнага рана. Як мы плакалі, хіба хто выціраў нам сьлёзы? Як мы спалі, хіба нас не будзілі высьпяткам? Нам казалі, што ў нас няма маці. Нам казалі, што ў нас няма бацькі. Нам казалі, што мы лянотныя. Нам казалі, што мы нячыстыя. Мы і праўда былі нячыстыя. Нашым клопатам стала распуста, нашай справай стала распуста, нашым знакам стала распуста — і віной нашай стала распуста. Мы распусныя дзеўкі. Хто б ні жадаў з намі спаць, мы нікога ня мелі права прагнаць: ні гаспадара, ні сына гаспадара,
ні шляхетнага госьця, ні сына шляхетнага госьця. I плакацца ня мела сэнсу, і на боль жаліцца ня мела сэнсу. I ўсё гэта было з намі, калі мы былі дзецьмі. А найгорш было, калі мы былі прыгожымі дзецьмі. Малолі муку для раскошных вясельляў — і даядалі скарынкі. У нас ніколі ня будзе вясельляў, за нас ніхто ня дасьць багатага вена, нашыя целы каштуюць танна. Але ж і мы хацелі сьпяваць і сьмяяцца, але ж і мы хацелі быць шчасьлівымі. Сталеючы, мы набіраліся досьведу ды хітрыкаў, мы вучыліся прыхаваным кпінам. Мы ўмелі паводзіць клубамі, штукаваць, падміргваць, граць бровамі — нават калі мы былі дзецьмі. Мы сустракаліся за хлявом зь дзецюкамі — зь дзецюкамі-шляхцюкамі й зь дзецюкамі-мужыкамі. Мы качаліся ў сене, у брудзе, у гноі, у пасьцелях з танюткае воўны, што самі сьцялілі гаспадарам. Мы дапівалі віно з келіхаў. Мы плявалі на споды для страваў. Між агнямі залі і цемрай пасудамыйні мы набівалі раты скрадзеным мясам. Нашым дружным сьмехам зьвінелі нашы ночы, нашы гарышчы. Мы хапалі, дзе маглі.
V. Асфадэлі
Як шмат хто адзначаў, тут цёмна. «Цёмнае царства сьмерці», «змрочныя склепы Аіда», і г. д„ і да т. п. Так, тут пануе цямрэча, але і яна мае свае перавагі: прыкладам, калі ўбачыш кагосьці, з кім ня хочаш размаўляць, заўсёды можна зрабіць выгляд, што не пазнаў.
I, вядома, тут ёсьць лугі, дзе цьвітуць асфадэлі. Калі прыйдзе ахвота, можна па іх паблукаць. Там трохі сьвятлей, там увесь час нехта млява танчыць, але наагул яны не такія прыгожыя, як пра іх кажуць. У фразе «дзе цьвітуць асфадэлі» ёсьць нешта паэтычнае. Ды як на добры клёк, асфадэлі, асфадэлі, асфадэлі — хоць і досыць мілыя белыя кветачкі, аднак неўзабаве надакучваюць. Чаму было б не прыўнесьці нейкую разнастайнасьць — яркія колеры, некалькі зьвілістых сьцяжынак, прыгожыя далягляды, каменныя лавачкі і фантаны?
Як на мяне, дык лепш ужо рэдкія гіяцынты і дробныя калюжынкі крокусаў — хіба я зашмат хачу? Але тут ніколі не бывае ні вясны, ні іншых пораў году. Міжволі задумляесься: і якому дызайнэру прыйшоў да галавы гэткі праект?
Я не казала, што зь ежы тут — толькі асфадэлі?
Але я не наракаю.
У цёмных гротах цікавей — можна зьмястоўна пагутарыць, калі натрапіш на якога дробнага нягодніка: злодзея-кішэньніка, біржавога брокера, сутэнэра-недарэку. Мяне, як і большасьць наіўных дзяўчат-незачэпаў, заўсёды пакрыёма цягнула да такіх мужчынаў.
Аднак на самыя глыбіні я спускаюся рэдка. Там прызначаюць кару сапраўдным мярзотнікам — тым, хто не адпакутаваў сваё пры жыцьці. Я кепска трываю іхныя крыкі. Але ўсе мукі — душэўныя, бо целаў мы ўжо ня маем. Улюбёная забава багоў — паказваць ахвярам шчодрыя бяседы: вялізныя споды зь мясам, горы хлеба, гронкі вінаграду — і ўвобмірг усё адымаць. А яшчэ
багі вельмі любяць прымусіць каго-небудзь каціць на гару цяжэзныя камяні. Часам мне страшэнна хочацца туды сысьці: мо я б прыгадала, што значыць сапраўдны голад, сапраўдная зьнямога.
Раз-пораз у туманох зьяўляецца прагал, і тады можна ўгледзець які драбок таго сьвету — сьвету жывых. Гэта як пальцам расчысьціць сабе «вочка» на заледзянелай шыбе. Бывае, што заслона зьнікае, і мы можам выйсьці трохі пагуляць. Мы тады не ў сабе ад радасьці — віск стаіць такі, што няма словаў.
Ёсьць розныя спосабы трапіць на шпацыр. Даўным-даўна, калі хто хацеў нешта ў нас запытацца, ён пераразаў горла авечцы, карове ці сьвіньні так, каб кроў сьцякала ў ярок. Учуўшы кроў, мы напрасткі ляцелі на яе, як мухі на труп. Мы шчабяталі, мітусіліся, віліся наўкол, як сьмецьце з гіганцкай урны, падхопленае сьмерчам. А самаабвешчаны герой перакрываў нам шлях аголеным мячом, пакуль ня зьявіцца той, каму ён хацеў задаць пытаньне. Далей ішлі два-тры цьмяныя прароцтвы — мы вывучыліся прамаўляць няўцямна.
Навошта казаць усё? Трэба, каб яны вярталіся зноў і зноў, з авечкамі, каровамі, сьвіньнямі, ну, і гэтак далей.
Як толькі герой атрымліваў сваю порцыю прадказаньняў, нам усім дазвалялася папіць зь ярка. Пра этыкет у такіх выпадках не магу знайсьці ніводнага добрага слова. Усе штурхаюцца, піхаюцца, смокчуць, чвякаюць, абліваюцца. Падбародзьдзі — пунсовыя ад крыві. Але якое гэта было шчасьце — хоць на імгненьне зноў адчуць, як у няісных жылах пульсуе кроў.
Часам мы маглі зьяўляцца жывым у снох, але радасьці ад гэтага куды як менш. Былі і тыя, хто захрас на тым беразе, бо іх не пахавалі як належыць. Нябогі, яны блукалі ў глыбокай роспачы — і ня там, і ня тут — ды чынілі нам столькі клопату.
А потым, праз сотні, мо й тысячы гадоў (тут цяжка весьці адлік часу, бо яго як такога няма) — завядзёнкі зьмяніліся. Жывыя практычна перасталі сыходзіць у падземнае царства, дый нашае сьціплае месца жыхарства саступіла
ў відовішчнасьці іншай установе. Вунь яна там, далей: вогненныя катлы, плач і скрыгат зубоў, дэманы зь віламі — спэцэфэкты на любы густ.
I ўсё ж нас раз-пораз выклікалі чарадзеі ды ведзьмакі — тыя, хто заключыў дамову з інфэрнальнымі сіламі, — а пазьней і ўвогуле абы-хто: аматары духаў, мэдыюмы, экстрасэнсы, іншыя падобныя тыпы. Якое прыніжэньне — ты мусіш матэрыялізавацца ў накрэсьленым крэйдай коле ці ў абабітым аксамітам кабінэце, бо некаму проста прыйшла ахвота на цябе паўзірацца. Але гэта дазваляла нам неяк быць у курсе падзеяў там, сярод яшчэ жывых. Мяне, напрыклад, вельмі зацікавіла вынаходзтва электралямпачкі і папулярныя ў XX стагодзьдзі тэорыі пра пераход матэрыі ў энэргію. Апошнім часам некаторыя з нас навучыліся пранікаць у акіян этэрных хваляў, што цяпер абымае ўсю Зямлю, і пераносіцца разам зь імі, пазіраць на сьвет праз пляскатыя зыркія прастакутнікі, якія цяпер служаць хатнімі альтарамі. Мабыць, тады, даўным-даўна, нешта
падобнае мелі багі, бо як бы іначай яны гэтак хутка зьяўляліся і зьнікалі?
Чарадзеі выклікалі мяне рэдка. Так, я была знакамітасьць — каго заўгодна спытайце, — але яны чамусьці не хацелі мяне бачыць. Затое мая стрыечная сястра Алена заўсёды карысталася вялікім попытам. Гэта несправядліва — я нічым не заслужыла ганебнай славы, і менш за ўсё — распустай, а яна калі за што і сталася пагалоскай на языкох, дык толькі за бессаромнасьць. Вядома, Алена была вельмі прыгожая. Кажуць, яна зьявілася на сьвет зь яйка, бо Зэўс згвалціў ейную маці, перакінуўшыся ў лебедзя. Бачылі б вы, як Алена праз тое нос высока несла!
Цікава, хто з нас сапраўды верыў у гэтыя байкі пра згвалтаваньне лебедзем? Тады па сьвеце хадзіла шмат падобных гісторыяў — багі, здавалася, так і цягнулі рукі, лапы ці дзюбы да сьмяротных жанчын, вечна гвалцілі ня тую, дык іншую.
У кожным разе, чарадзеі ўпарта выклікалі Алену, і яна не магла ім адмовіць. Для яе гэта
як вяртаньне ў добрыя старыя часы — зноў на яе таропілі вочы сьціжмы мужчынаў. Алена любіла зьяўляцца ў траянскіх строях, як на мяне, дык залішне аздобленых, але chacun a son gout1. Яна ўмела гэтак павольна павярнуцца, потым нахіліць галаву і зірнуць у твар таму, хто яе выклікаў, усьміхнуцца сваёй фірмовай інтымнай усьмешкай — і ён зваяваны. Або яна зьяўлялася ў тым самым абліччы, што і перад сваім угневаным мужам Мэнэляем, калі палала Троя, а той, перапоўнены помстай, прагнуў працяць яе мячом. Алена папросту агаліла незраўнёнай прыгажосьці грудзі — і ўсё: Мэнэляй упаў перад ёю на калені, і закаціў вочы, і пачаў упрошваць вярнуцца.
А я... Ну, мне казалі, што я прыгожая, ды толькі чыста з абавязку, бо я была царэўнай, а потым царыцай. Аднак праўда ў тым, што я хоць і не калека ды не пачвара, але й хараством не вызначалася. Зь іншага боку, я была разумная — як на свой час, дык вельмі разумная. Здаецца, розумам
1 Кожнаму сваё (фр.).
я і праславілася. Толькі гэтым ды яшчэ ткацтвам, вернасьцю мужу й абачлівасьцю.
Калі б вы былі чарадзеем, і гарэзілі б з чорнай магіяй, і рызыкавалі б душой, вы б захацелі выклікаць непрыгожую, затое разумную жонку, добрую ткачыху, якая ніколі не зграшыла, замест жанчыны, ад пажады да якой звар’яцелі сотні мужчынаў, жанчыны, празь якую загінуў у полымі вялікі горад?
Вось-вось, і я таксама.
Алена так і засталася беспакаранай. Абсалютна. Цікава, чаму? Іншыхудушылі марскія зьмеі, патапілі ў шторм, ператварылі ў павукоў, застрэлілі з лука за куды як меншыя злачынствы. Ну, зьелі яны ня тую карову, ну, хваліліся — што тут такога? Здавалася б, за ўсе няшчасьці ды пакуты, што Алена прынесла сьціжмам іншых людзей, ужо добрага бізуна яна заслужыла. Ані.
Ды не, я не наракаю.
Дый не наракала.
У жыцьці мне й так ставала пра што думаць.
Тут мы й падышлі да майго шлюбу.
VI. Шлюб
Пра мой шлюб было дамоўлена. Такі існаваў у тыя часы звычай: дзе вясельлі, там дамовы. Я не пра тое, што трэба дамовіцца наконт вясельных строяў, кветак, бяседнай залі, музыкі, хоць гэта ўсё ў нас таксама было. Нават цяпер гэта ўва ўсіх ёсьць. Я пра іншыя, больш падступныя дамовы.
Паводле тагачасных правілаў, шлюб бралі толькі значныя асобы, бо адно яны мелі спадчыну. Усё астатняе — папросту розныя формы спароўваньня: згвалтаваньні і спакушэньні, раманы й прыгоды на адну ноч, з багамі, што выдавалі сябе за пастухоў, ці з пастухамі, што выдавалі сябе за багоў. Калі-нікалі якая-небудзь багіня таксама ўблытвалася ў юрлівыя забавы са сьмяротнымі, рыхтык царыца, што гуляецца ў сьвінарку. Але ва ўзнагароду мужчыну выпадалі скарочаны век і зазвычай гвалтоўная сьмерць. Нябёснае і зям-
ное дрэнна злучаюцца, як вагонь і гліна. Ды толькі перамагаў заўсёды вагонь.
Багі ніколі не былі сулраць зблудзіць зь людзьмі. Насамрэч ім гэта падабалася. Глядзяць, як каму-небудзь вочы выпальвае ад перадазоўкі багасэксу, — і рагочуць, аж бакі надрываюць. Ёсьць у багох нешта дзіцячае. Нейкая падлеткавая жорсткасьць. Я магу так казаць, бо ў мяне больш няма цела, і падобныя пакуты мне не пагражаюць, дый багі ўсё роўна ня слухаюць. Па-мойму, яны ўсе паснулі. Да вас ужо не наведваюцца зь візытамі багі, як у мой час, — хіба што вы падселі на наркату.
Дык пра што гэта я? А, так, пра шлюбы. Шлюб бралі дзеля таго, каб нараджаць дзяцей. А дзеці — гэта вам ня жарцікі. Дзеці — гэта мэханізмы перадачы ўсяго на сьвеце. Царстваў, багатых вясельных дарункаў, гісторыяў і паданьняў, старых крыўдаў, крэўнай помсты. Празь дзяцей помсьцілі за абразы. Нарадзіць дзіця — значыць пусьціць у сьвет новую сілу.
Калі ў вас быў вораг, лічылася, што лепш за ўсё забіць ягоных сыноў, нават яшчэ немаўлятаў. Іначай яны вырастуць і ўсюды вас знойдуць. А калі вы ня ў стане іх прырэзаць, можна пераапрануць іх, каб ніхто не пазнаў, і выправіць далёка-далёка альбо прадаць у рабства. Але пакуль яны жывыя, вы ніколі ня будзеце ў бясьпецы.
А як у вас нарадзіліся не сыны, а дочкі, трэ было як мага хутчэй аддаць іх замуж, каб яны прынесьлі ўнукаў. Чым болын у сям’і мужчынаў, здольных валодаць мячом і кідаць дзіду, тым лепш, бо ўсе астатнія мужчыны, на якіх варта зважаць, толькі й вышуквалі нагоды, каб учыніць набег на якога-небудзь цара ці арыстакрата ды захапіць усё, да чаго дацягнуцца рукі, зь людзьмі ўлучна. Слабасьць аднаго ўладара давала шанец іншаму, і кожны цар ці арыстакрат мусіў зьбіраць усе сілы, якія толькі мог.
Таму само сабою было зразумела, што, як прыйдзе мой час, бацька заключыць дамову наконт майго шлюбу.
Пры двары цара Ікарыя трымаліся старой завядзёнкі — праводзіць спаборніцтвы за права ўзяць шлюб з жанчынай высокага паходжаньня, выстаўленай, так бы мовіць, на кон. Пераможцу ладзілі вясельле, і, паводле звычаю, ён заставаўся ў палацы нявесьцінага бацькі ды рабіў свой унёсак у тое, каб множыць лік нашчадкаў мужчынскага полу. Шлюб даваў яму багацьце: залатыя кубкі, срэбныя місы, коней, строі і зброю — увесь той хлуд, што так дорага цаніўся, калі я была жывая. Ад ягонай сям’і таксама чакалі ў падарунак шмат гэткага ж хлуду.
Я кажу «хлуд», бо ведаю, што зь ім урэшце сталася. Ён спарахнеў у зямлі, альбо зьнік на марскім дне, альбо раструшчыўся, альбо расплавіўся. Пэўная частка трапіла ў велізарныя палацы, у якіх — дзіўная рэч — не жывуць цары з царыцамі. Праз гэтыя палацы цягнуцца бясконцыя працэсіі непрыстойна апранутых людзей — тыя ўзіраюцца на залатыя кубкі ды срэбныя місы, якіх ніхто даўно нават не ўжывае. А потым яны ідуць у такі
сабе кірмаш у палацы і купляюць карцінкі, на якіх намаляваныя гэтыя рэчы, або іх паменшаныя копіі, зробленыя ня з золата і не са срэбра. Вось я і кажу — хлуд.
Паводле старых звычаяў, вялізная куча зіхоткіх вясельных трафэяў заставалася пры сям’і нявесты, у палацы ейных бацькоў. Магчыма, таму бацька так прывязаўся да мяне, калі ўжо ня здолеў патапіць у моры: дзе дачка твая, там будзе і скарб твой.
(Дасюль не дае спакою пытаньне: чаму, ну чаму ён кінуў мяне ў хвалі? Вэрсія з пахавальным покрывам не зусім мяне задавальняе, але я так ніколі і не змагла знайсьці слушнага адказу — нават тут, пад зямлёю. Кожны раз, як толькі заўважаю ўдалечыні бацьку — звычайна ён тупае праз асфадэлі — і спрабую яго дагнаць, той сьпяшаецца хутчэй сысьці, нібы ўнікае мяне.
Часам я думала, што, можа, ён прынёс мяне ў ахвяру марскому богу, вядомаму сваёй ненажэрнасьцю. А калі мяне ўратавалі качкі, цар Ікары
быў тут ні пры чым. Мяркую, бацька мог сьцьвярджаць, што ён са свайго боку выканаў дамову — калі гэта была дамова, — ён нікога не ашукаў, а як марскі бог ня здолеў зацягнуць мяне на дно ды зжэрці, што ж, значыць, яму не пашанцавала.
Чым больш я разважаю над гэтым варыянтам, тым больш ён мне падабаецца. Усё складваецца лягічна.)
Ну вось, уявіце сабе разумную, але ня надта прыгожую дзяўчыну шлюбнага ўзросту — гадоў гэтак пятнаццаці. Я пазіраю з вакна свайго пакою на другім паверсе палацу на двор, дзе зьбіраюцца прэтэндэнты — юнакі, якія песьцяць надзею заваяваць мяне ў спаборніцтве.
Вядома, я не высоўваюся, ня стаўлю локцяў на падваконьне, нібы якая служка-няўклюда, і не тароплю бессаромна вочы. He, я падглядаю крадком з-пад вэлюму і з-за фіранкі. Нельга, каб усе гэтыя напаўголыя маладыя людзі пабачылі мой непрыкрыты твар. Жанчыны, што служаць у палацы, прыбралі і намарафэцілі мяне,
як маглі, мэнэстрэлі склалі ў мой гонар сьпевы: «зьзяе, як Афрадыта» і іншую гэткую ж туфту, — але я зусім зьніякавела ад сораму і тугі. Юнакі нязмушана жартуюць ды сьмяюцца і не пазіраюць утору.
Я ведаю: цікаўлю іх ня я, не Пэнэлёпа-качаня, а толькі тое, што ідзе ў дадатак да мяне, — царская сям’я ды купа блішчастых бразготак. Ніводзін мужчына ніколі не пазбавіць сябе жыцьця ад каханьня да мяне.
Ніхто і не пазбавіў. Ды не, мне зусім і не хацелася даводзіць каго-небудзь да самагубства. Я не жанчына-вамп, не сырэна, я не такая, як мая стрыечная сястра Алена, — ёй падабалася зводзіць мужчынаў у бойках, проста каб паказаць, што гэта ў ейных сілах. Як толькі хтосьці падаў перад ёю ніцма — а доўга чакаць ніколі не даводзілася, — яна сыходзіла прэч, не азіраючыся, і залівалася сваім бесклапотным сьмехам, нібы пабачыла, як стаіць на галаве і забаўна дрыгае ножкамі прыдворны карлік.
Я была добрая дзяўчына — дабрэйшая за Алену (прынамсі, на мой погляд). I ведала: мне давядзецца замест прыгажосьці разьлічваць на іншыя сродкі. Я была разумная — тут усе згаджаліся. Напраўду, мне гэта паўтаралі так часта, што міжволі рабілася яшчэ больш маркотна. Але мужчына цэніць у жонцы розум, пакуль яна ад яго далёка. Зблізу, як няма ўжо нічога больш зваблівага, ён заўсёды пагодзіцца на дабрыню.
Самым дарэчным варыянтам было б, каб маім мужам стаў малодшы сын якога цара, што меў багата земляў, — хоць бы хто-небудзь з Нэстаравых. Цару Ікарыю было б выгадна зь імі зрадніцца. 3-пад вэлюму я назірала, як там, унізе, таўкуцца юнакі, спрабавала вызначыць, хто зь іх хто і каму б я аддала перавагу — чыста гіпатэтычна, бо ад мяне ніяк не залежала, хто дастанецца мне ў сужэнцы.
Са мною былі некалькі служак — мяне ніколі не пакідалі без нагляду. Пакуль цэлай і спраўнай не аддадуць мяне замуж, я заўсёды буду фактарам
рызыкі: хто ведае, які выскачка-прыблуда, які шукальнік шчасьця паспрабуе мяне спакусіць або скрасьці? Служкі былі маімі крыніцамі інфармацыі, няспынным струменем дробных плётак ды чутак. Ім дазвалялася свабодна хадзіць па ўсім палацы, разглядаць мужчынаў у любым ракурсе, падслухоўваць іхныя размовы, сьмяяцца і жартаваць зь імі, колькі заўгодна. Нікога не турбавала, хто можа ўплішчыцца ў іх паміж ног.
— А гэта хто, у якога бочкай грудзі? — спыталася я.
— Усяго толькі Адысэй, — адказала служка.
Яго нават не прымалі ў разьлік — прынамсі, сярод служак — як сур’ёзнага прэтэндэнта на маю руку. У ягонага бацькі быў палац на Ітацы — скале ў моры, дзе жылі адныя козы. Ён насіў грубую вопратку і меў манеры местачковага верхавода. Адысэй ужо выказаў некалькі мудрагелістых ідэяў, якія астатнія палічылі дзівацкімі. Аднак усе згаджаліся, што ён разумны. Аж занадта. Іншыя маладзёны жартам пра яго казалі: «Не гуляй з Адысэем,
сябрам Гэрмэса, бо ніколіня выйграеш». Гэтаазначала, што ён махляр і злодзей. Акурат тым самым выславіўся і ягоны дзед Аўтолік: ён ніколі ў жыцьці нічога не атрымаў сумленным шляхам.
— Цікава, ці добра ён бегае, — сказала я.
У адных царствах за нявестаў спаборнічалі ў барацьбе, у іншых — у заездах на калясьніцах, а ў нас — у звычайным бегу.
— Ня вельмі хутка — у яго гэткія кароткія ножкі, — зласьліва заўважыла служка.
Сапраўды, ногі ў Адысэя былі караткаватыя для ягонага цела. Калі ён сядзеў, ніхто гэтага не заўважаў, але як толькі падымаўся, здавалася, верхняя частка вось-вось пераважыць, і ён кульнецца на зямлю.
— Цябе ён не дагоніць, — дадала іншая служка. — Ты ж ня хочаш нараніцы прачнуцца і ўбачыць у ложку з мужам статак Апалёнавых кароў.
Гэта жарт пра злодзея Гэрмэса, які, ледзь пасьпеўшы нарадзіцца, зьдзейсьніў, так бы мовіць, дзёрзкі налёт на буйную рагатую жывёлу.
— Хіба што сярод іх знойдзецца бык, — заўважыла трэцяя.
— Ці казёл, — кінула чацьвёртая. — Або вялізны магутны баран! Пэўна, нашаму качаняці спадабалася б! Яна б хутка забляяла!
— Ды я б і сама ад такога не адмовілася, — далучылася пятая. — Лепш баран, чым чарвякі, што тут сьлізгаюць.
I яны ўсе зарагаталі, прыкрыўшы раты далонямі і вясёла фыркаючы.
Я ўся сьцялася ад прыніжэньня і крыўды. Я яшчэ ня кеміла ў грубых жартах, таму дакладна не разумела, чаго яны сьмяюцца. Але ўсьведамляла, што кпілі яны зь мяне. Аднак прымусіць іх сьціхнуць я не магла.
Тут прыплыла мая стрыечная сястра Алена — нібы даўгашыяя лебедзь, якой яна сябе і ўяўляла. Пры хадзе ў яе пакалыхваліся клубы, і яна яшчэ наўмысна гэта падкрэсьлівала. Хоць замуж аддавалі мяне, але яна хацела, каб
зьвярталі ўвагу толькі на яе. Алена была як заўсёды прыгожая. Нават больш: яна была невыносна прыгожая. I апранутая бездакорна — ейны муж Мэнэляй увесь час дбаў пра ейныя ўборы. Ён багаты, у яго грошай як гразі, так што ён мог сабе гэта дазволіць. Алена схіліла да мяне твар, зірнула гарэзьліва, нібы фліртуючы. Думаю, яна фліртавала са сваім сабачкам, зь люстэркам, грабеньчыкам, з ножкай ложка. Ёй неабходна было падтрымліваць форму.
— Як на мяне, Адысэй падышоў бы нашаму качаняці, — сказала Алена. — Яна любіць спакойнае жыцьцё, вось яно яе і чакае, калі той забярэ яе з сабою на Ітаку, як выхваляецца. Яна будзе дапамагаць яму пасьвіць козы. Яны з Адысэем — з аднаго гнязда птушкі. У абаіх надзіва кароткія ногі.
Яна прамовіла гэта з такой лёгкасьцю... Але самыя лёгкія фразы ў яе часта былі самымі жорсткімі. Ну чаму па-сапраўднаму прыгожыя думаюць, што ўсе астатнія існуюць толькі дзеля іхнай забавы?
Служкі захіхікалі. Я была зьніштожаная. Я ня думала, што ў мяне ну настолькі кароткія ногі, і ніяк не разьлічвала, што Алена гэта заўважыць. Але калі вялося пра фізычныя дадатнасьці ды недахопы іншых, ад ейнага вока амаль нічога не магло схавацца. Таму пазьней яна і зблыталася з Парысам — ён выглядаў непараўнальна лепш за нязграбнага рудога Мэнэляя. Калі Мэнэляя пачалі прыгадваць у паэмах, то самыя лепшыя словы, што для яго знайшліся, — «ён меў вельмі гучны голас».
Усе служкі паглядзелі на мяне: што я скажу? Але ж Алена ўмела прыводзіць людзей у зьняменьне, і я не была выключэньнем.
— He пераймайся, сястрычка, — прамовіла Алена, паляпаўшы мяне па руцэ. — Кажуць, ён вельмі разумны. I ты, паводле чутак, таксама. Ты зможаш разумець, што ён гаворыць. Я б ніколі не дала яму рады! Нам абаім пашанцавала, што мяне ён не атрымаў.
Яна паблажліва, самазадаволена пасьміхнулася, як тая перабора, што магла першай зьесьці
ня надта смачны кавалак, ды грэбліва адмовілася. Адысэй быў сярод прэтэндэнтаў на ейную руку і, як кожны ў сьвеце мужчына, адчайна жадаў дамагчыся яе. Цяпер ён спаборнічаў у найлепшым выпадку за другое месца.
Алена ўджаліла мяне і сышла. Служкі ўзяліся абмяркоўваць, якія шыкоўныя ў яе каралі, як зіхцяць ейныя завушніцы, які ў яе ідэальнай формы нос, выкшталцоная прычоска, як праменяцца вочы, якім густоўным узорам затканы край ейных бліскучых строяў. Нібыта мяне ўвогуле няма. I гэта ў дзень майго вясельля!
Я ня вытрымала і расплакалася — мне часта яшчэ давядзецца ліць сьлёзы. Мяне адвялі й паклалі на ложак.
Гэтак я прапусьціла забег. Адысэй перамог. Як я пазьней даведалася — несумленна. Яму дапамог дзядзька Тындарэй, брат майго бацькі і бацька Алены (хоць, як я ўжо казала, некаторыя сьцьвярджалі, што ейным сапраўдным бацькам быў Зэўс).
Тындарэй падліў астатнім прэтэндэнтам у віно зельле, якое запавольвала бег — трохі, каб яны нічога не заўважылі. А Адысэю ён даў напой з адваротным эфэктам. Як я разумею, падобныя хітрыкі ўвайшлі ў традыцыю і дасюль выкарыстоўваюцца ў сьвеце жывых на атлетычных спаборніцтвах.
Чаму дзядзька Тындарэй дапамог майму будучаму мужу? Яны не былі ні сябрамі, ні хаўрусьнікамі. Якую карысьць меў з гэтага Тындарэй? Мой дзядзька — паверце — ніколі нікому не дапамог бы толькі з дабрыні душэўнай, гэты тавар у яго быў у дэфіцыце.
Паводле адной вэрсіі, Адысэй атрымаў мяне ў адплату за паслугу, што ён зрабіў Тындарэю. Калі ўсе мужчыны змагаліся за Алену і сытуацыя ўсё больш і больш распальвалася, Адысэй прымусіў усіх прэтэндэнтаў прынесьці зарок, што каму б ні дасталася Алена, усе астатнія будуць біцца за яго, калі хто іншы паспрабуе яе адняць. Гэтак Адысэй палагодзіў справу, і вясельле Алены зь Мэнэляем прайшло ціха ды гладка. Напэўна, Адысэй
ведаў, што яму нічога ня сьвеціць. I тады — так кажуць — ён змовіўся з Тындарэем: Адысэй зладзіць мірам вельмі выгодны шлюб для Алены Прыўкраснай, а сам наўзамен атрымае прасьцячку Пэнэлёпу.
Але ў мяне ёсьць іншая вэрсія. Тындарэй і мой бацька Ікары абодва былі цары Спарты. Яны меліся ўладарыць па чарзе: год — адзін, год — другі і гэтак далей. А Тындарэй хацеў, каб трон належаў толькі яму (і ўрэшце свайго дамогся). Лягічна будзе прыпусьціць, што ён празандаваў розных кандыдатаў на прадмет іхных плянаў і ўведаў, што Адысэй падзяляе навамодную ідэю, згодна зь якой жонка мусіць жыць у сям’і мужа, а не наадварот. Гэта адпавядала інтарэсам Тындарэя — выправіць мяне далёка-далёка, а разам са мною і сыноў, якіх я магла нарадзіць. Тады, калі разгарыцца адкрыты канфлікт, на дапамогу Ікарыю прыйдзе менш сваякоў.
Як бы там ні было, Адысэй змахляваў і перамог. Я бачыла, як зласьліва ўсьміхаецца Алена,
назіраючы вясельны абрад. Яна думала, мяне аддаюць у заклад неачэсанаму ёлупню, які зацягне мяне ў дзікі глухі закутак, і радавалася. Мусіць, яна даўно ведала пра «адкат».
А я... Я ледзьве вытрывала ўсю цырымонію: ахвяраваньні жывёлы, прынясеньні багам, ачышчальныя абпырскваньні, узьліваньні, малітвы, бясконцыя сьпевы. Мне было млосна. Я не падымала вачэй ад зямлі, і таму бачыла толькі ніжнюю палову Адысэевага цела. Увесь час, нават у самыя ўрачыстыя моманты, у галаве круцілася толькі адно: «Ногі кароткія». Недарэчная думка, банальная і бязглуздая; мне так і карцела захіхікаць — але ў сваё апраўданьне мушу заўважыць, што мне было ўсяго пятнаццаць.
VII. Шнар
Так мяне і аддалі Адысэю, як кавалак мяса. Кавалак мяса, зьвярніце ўвагу, у залатой абгортцы. Такая сабе залочаная крывянка.
Але вам, магчыма, параўнаньне падасца залішне грубым. Дазвольце мне дадаць, што ў наш час мяса высока цанілася — арыстакраты яго елі горамі: мяса, мяса, мяса... Яго толькі смажылі — і нічога больш: нашаму веку было далёка да кулінарных тонкасьцяў. Зусім забылася: яшчэ хлеб, то бок праснакі. Хлеб, хлеб, хлеб і віно, віно, віно. Часам мы зьядалі якую-кольвек садавіну-гародніну, але вы, мусіць, пра яе нават ня чулі, бо ў паэмах яна ня згадваецца.
Багі ня менш за нас хацелі мяса, ды атрымлівалі адно тлушч і косткі — дзякуючы прымітыўнаму фокусу-покусу Прамэтэя. На яго павёўся б і не адрозьніў горшых частак жывёлы пад выглядам
лепшых толькі ідыёт. А Зэўс даў сябе ашукаць. Адсюль выснова: багі не заўсёды былі такія разумныя, як ім хацелася ўдаваць.
Я магу так казаць, бо я мёртвая. Раней не адважылася б. Ніколі ня ведаеш, ці ня слухае цябе хто з багоў у абліччы жабрака, або старога сябра, або незнаёмага чалавека. Я сапраўды часам сумнявалася: а ці ёсьць яны, гэтыя багі? Але пры жыцьці меркавала, што лепш быць абачлівай і не рызыкаваць.
На вясельнай бяседзе ў мяне чаго толькі не было: вялізныя апэтытныя кавалкі мяса, вялізныя лусты пахкага хлебу, вялізныя збаны найлепшага віна. Дзіва, што госьці ня трэснулі на вясельлі — гэтак наеліся. Пазьней я на практыцы даведалася: нішто не спрыяе абжорству больш за дармовую ежу.
У наш час елі рукамі. Паўсюль грызьлі косткі і нястомна, «на падвышаных абаротах» працавалі сківіцамі. Але так і лепей — нічога вострага,
каб схапіць ды ўторкнуць у суседа, калі той пачне вас дапякаць. На кожным вясельлі, якому папярэднічала спаборніцтва, абавязкова былі некалькі расчараваных няўдачнікаў, аднак на маім сьвяце ніводны з тых, хто прайграў, не распаліўся і не разьюшыўся. Яны пачуваліся так, нібыта ўпусыділі на аўкцыёне каня.
Віно атрымалася занадта моцнае, таму шмат хто набраўся, як сьвіньня гразі. Нават мой бацька, цар Ікары, дапіўся да божай моцы. Ён падазраваў, што Тындарэй з Адысэем абвялі яго вакол пальца, ён амаль не сумняваўся, што яго ашукалі, але ня мог скеміць, як. Таму бацька і злаваўся, а ўзлаваны піў яшчэ больш і абражаў некаторых заўвагамі пра іхных дзядоў. Аднак Ікары быў цар, і ўсё абышлося без двубояў.
Хто ня ўпіўся, дык гэта Адысэй. Ён умеў рабіць выгляд, што п’е шмат, а насамрэч заставацца цьвярозым. Пазьней муж мне патлумачыў, што той, хто жыве з уласных глуздоў, заўсёды мусіць трымаць іх напагатове і вострымі, як сякера ці меч. Хваліцца,
колькі яны ў стане выпіць, могуць толькі дурні: далей абавязкова будуць спаборніцтвы, хто каго перап’е, і ты страціш пільнасьць ды самакантроль, а вораг толькі таго і чакае, каб нанесьці ўдар.
А я... Мне нічога ня йшло ў рот — так я нэрвавалася. Я сядзела, затуліўшыся вэлюмам, і баялася кінуць вокам на Адысэя. Я не сумнявалася: ён будзе расчараваны, калі ўзьніме вэлюм і здыме зь мяне накідку, пас і зіхоткі ўбор, што начапілі служкі. Аднак ні ён, ні хто іншы на мяне нават не зірнулі. Усе да адзінага глядзелі на Алену: тая праменіла ўсьмешкамі направа і налева, не прапускаючы ніводнага мужчыны. Алена ўмела так усьміхацца, што кожнаму здавалася, нібы яна таемна закаханая толькі ў яго аднаго.
Напэўна, мне пашанцавала, што Алена адцягнула ўсеагульную ўвагу на сябе, бо так ніхто і не заўважыў, як я дрыжу, як мне няёмка. Я ня проста нэрвавалася — мне было па-сапраўднаму страшна. Служкі ўвялі мне ў вушы, як, апынуўшыся ў шлюбным ложку, муж разарве мяне
на часткі, узрэжа, як плуг узразае ральлю, і які гэта боль, жах і прыніжэньне.
А што да маці, дык яе хапіла адно на тое, каб у час майго вясельля ня плаваць дэльфінам. Праўда, я гэтага як належыць не ацаніла. Яна сядзела на троне побач з бацькам, апранутая ў строі халодна-блакітнага колеру, а пад нагамі ў яе зьбіралася калюжынка. Калі служкі зноў мяне пераапраналі, яна прамовіла колькі словаў мне ў навучаньне, але тады я ня ўбачыла ў іх ніякай карысьці. Іх цяжка назваць іначай як расплывістымі, хаця, зрэшты, гэта рыса ўсіх наядаў.
Вось што яна мне сказала:
«Вада не супраціўляецца. Вада цячэ.
Апусьці ў яе руку — адчуеш адно, як яна лашчыць. Вада — не трывалы мур, яна цябе не запыніць. Але вада заўсёды цячэ куды хоча, і ўрэшце перад ёю нічога ня выстаіць. Вада цярплівая. Кропля камень точыць. Памятай пра гэта, дзіця.
Памятай, што ты напалову вада. Калі ня можаш адолець перашкоды, абміні яе наўкол. Як вада».
Пасьля вясельных абрадаў і бяседы была звычайная працэсія да спачывальні нявесты, як заўсёды, з паходнямі, бруднымі жартамі і п’янымі воклічамі. Ложак убраны гірляндамі, парог абпырсканы, узьліваньні зробленыя. Перад дзьвярыма паставілі вартавога, каб нявеста ў жаху ня зьбегла прэч і каб сяброўкі, пачуўшы ейныя крыкі, не зламалі дзьвярэй і не ўратавалі яе. Усё гэта — тэатральная дзея: нявесту нібыта выкралі, і спраўджваньне шлюбу мусіла выглядаць узаконеным згвалтаваньнем. Зваяваньнем, здушэньнем ворага, нібыта сьмерцю. Абавязкова крывавай.
Калі за намі зачынілі дзьверы, Адысэй узяў мяне за руку і пасадзіў на ложак.
— Забудзься на ўсё, што табе казалі, — прашаптаў ён. — Болю ня будзе — прынамсі, моцнага. Але нам абаім пайшло б на карысьць, каб ты ўвяла
іх у зман. Мне казалі, ты разумнае дзяўчо. Як думаеш, ты здолееш два-тры разы крыкнуць? Ім гэтага хопіць — яны падслухоўваюць пад дзьвярыма, — і нас пакінуць у спакоі, каб мы маглі з табою спакойна пазнаёміцца і пасябраваць.
Гэта былі Адысэевы ўгаворніцкія хітрыкі — ён цудоўна ўмеў каго заўгодна пераканаць, што яны ўдваіх сутыкнуліся з адной і той жа перашкодай і адолець яе змогуць толькі разам. Амаль кожнага, хто яго слухаў, ён быў здатны схіліць на свой бок, уцягнуць ва ўласную змову. У гэтым ён ня меў роўных — хоць адзін раз аповеды ня схлусілі. I ў яго быў цудоўны голас, глыбокі, мілагучны. Таму, вядома, я зрабіла, як ён прасіў.
Празь нейкі час я высьветліла, што Адысэй ня з тых мужчынаў, якія, зрабіўшы сваю справу, папросту паварочваюцца на другі бок і храпуць. He, я ведаю пра гэтую агульную мужчынскую звычку не з уласнага досьведу. Я ўжо казала, што шмат пачула ад дзяўчат-служак. Адысэю ж
падабалася размаўляць, ён быў выдатны апавядальнік, а я з радасьцю слухала. Думаю, акурат гэта яго найболын ува мне цікавіла — уменьне аддаваць належнае ягоным гісторыям. Недаацэнены жаночы талент.
Я заўважыла доўгі шнар на сьцягне ў Адысэя, і ён распавёў, адкуль той узяўся. Я ўжо згадвала, што дзедам Адысэя быў Аўтолік, які сьцьвярджаў, што ягоны бацька — бог Гэрмэс. Магчыма, гэтая фраза азначала, што ён хітры стары злодзей, махляр ды хлус і што на гэтай сьцяжыне яму спрыяе ўдача.
Аўтолік — бацька Антыклеі, Адысэевай маці. Яна выйшла замуж за цара Ітакі Ляэрта і сталася цяпер маёй сьвякроўкай. Пра Антыклею хадзіла пагалоска, нібыта яе спакусіў Сызыф (ён і быў сапраўдным бацькам Адысэя). Але мне цяжка ў гэта паверыць — ну хто ж захоча спакусіць Антыклею? Гэта ўсё роўна што панадзіцца на карабельны нос. Але пакуль прыпусьцім, быццам гэта праўда.
Сызыф — такі склізкі тып, што, кажуць, двойчы падмануў сьмерць: першы раз — калі абдурыў
бога Танатаса, так што той дазволіў прыкаваць сябе да скалы, а Сызыф тады ўзяў ды адмовіўся здымаць кайданы; а другі — калі ўгаварыў Пэрсэфону выпусьціць яго з падземнага царства, бо Сызыфа не пахавалі як належыць, а значыць, яму ня месца на мёртвым беразе Стыксу. Калі пагадзіцца з чуткамі пра нявернасьць Антыклеі, у радаводзе Адысэя былі махляры ды прайдзісьветы і па мячы, і па кудзелі.
У кожным разе, дзед Адысэя Аўтолік — той, які даў яму імя, — запрасіў унука на Парнас па дарункі, абяцаныя пры нараджэньні. I Адысэй зьявіўся. Аднойчы падчас гасьцяваньня на Парнасе Адысэй разам з сынамі Аўтоліка выправіўся паляваць дзіка. Гэты самы люты дзік і ўвагнаў ікол Адысэю ў сьцягно — адсюль і шнар.
Штосьці ў тым, як апавядаў Адысэй, падказвала: ён недагаворвае. Чаму разьюшаны дзік напаў на Адысэя, а не на каго іншага? Можа, яны ведалі, дзе хаваецца зьвер, і наўмысна завабілі Адысэя
ў пастку? Можа, яго хацелі забіць, каб махляру Аўтоліку не давялося аддаваць дарункаў? Усё магчыма.
Мне прыйшлася даспадобы гэтая думка. Я цешылася, што ў нас з мужам ёсьць нешта агульнае: абаіх у малым веку ледзь не зьвялі са сьвету сваякі. Тым болей прычынаў трымацца разам і ня надта давяраць астатнім.
За гісторыю пра шнар я распавяла Адысэю пра сябе: як мяне ледзь не патапіў бацька і ўратавалі качкі. Ён паставіўся ўважліва, задаваў пытаньні, спачуваў — пра лепшага слухача і марыць немагчыма.
— Беднае маё качаня, — сказаў ён, гладзячы мяне. — He пераймайся. Я б ніколі ня кінуў у акіян такі скарб.
Тут я зноў расплакалася, і Адысэй суцешыў мяне так, як і належыць у шлюбную ноч.
Да ранку мы сапраўды пасябравалі, як і абяцаў Адысэй. Ці, дакладней, я пранялася да яго
сяброўскімі пачуцьцямі, нават больш: каханьнем і мілосьцю. Ён жа паводзіўся так, нібы адказвае ўзаемнасьцю. А гэта вялікая розьніца.
Празь некалькі дзён Адысэй абвясьціў, што хоча забраць мяне і мой пасаг да сябе на Ітаку. Бацьку гэта вельмі не спадабалася. Ён сказаў, што жадае трымацца старога звычаю — то бок каб і мы ўдваіх, і нашае новае майно былі тут, у яго пад пятою. Але за нас быў дзядзька Тындарэй, а яму даводзіўся зяцем магутны Мэнэляй, муж Алены. Ікары мусіў адступіцца.
Вы, напэўна, чулі, што бацька бег за нашай калясьніцай, упрошваў мяне застацца, і тады Адысэй спытаўся: з уласнай добрай волі я еду на Ітаку ці хацела б лепей жыць з бацькам? ІІрынята лічыць, што ў адказ я апусьціла вэлюм, бо сьціпласьць не дазволіла мне ўголас прызнацца ў жарсьці да мужа. А пазьней ва ўшанаваньне Сьціпласьці ўзьвялі маю статую.
У гэтым аповедзе ёсьць нешта ад праўды. Толькі я апусьціла вэлюм, каб схаваць сьмех.
He, згадзіцеся, тут ёсьць ад чаго разрагатацца: бацька, які кінуў у мора ўласнае дзіця, бяжыць подскакам па дарозе за гэтым самым дзіцём і крычыць: «Застанься!»
Мне зусім не хацелася заставацца. На той момант я не магла дачакацца, калі зьнікне з вачэй спартанскі двор. Жылося мне пры ім ня надта шчасьліва, і я прагнула хутчэй перагарнуць старонку і пачаць усё з чыстага аркуша.
VIII. Хор: «Была б я царэўнай», народная песьня
Сьпяваюць дзяўчаты-служкі пад скрыпку, акардэон і сьвістульку.
Першая служка:
Была б я царэўнай з багацьця гарой, To б кахаў мяне — юную вечна — герой.
Каб мяне ўзяў за жонку герой малады, Гожай, вольнай, шчасьлівай была б я тады.
Прыпеў:
Дык плыві, чарнаброва, куды хваля мкне, Цёмна ў бездані мора, нібыта ў труне.
Можа, пойдзе твой сьветленькі чоўнік на дно, Нас трымае на хвалях надзея адно.
Другая служка:
Я слухаць-служыцьму, падай-прынясі,
Для цароў сраку рву ад расы да расы. Ківаю з усьмешкай, а сэрца ў журбе, Зьбіваю пярыны, ды не для сябе.
Трэцяя служка:
Малю вас, прарокі, малю вас, багі, Хай прыйдзе герой, мой жаніх дарагі. Ды ня будзе героя, ў вачох поўна сьлёз, Служкай быць — мая доля, загінуць — мой лёс.
Прыпеў:
Дык плыві, чарнаброва, куды хваля мкне, Цёмна ў бездані мора, нібыта ў труне.
Можа, пойдзе твой сьветленькі чоўнік на дно, Нас трымае на хвалях надзея адно.
Усе служкі робяць кніксэн.
Мэлянто Гожыя Шчочкі ходзіць сярод публікі
з капелюшом:
— Дзякуй вам, спадару. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй.
IX. Квахтуха, якой давяралі
Плыць на Ітаку прыйшлося доўга. Падарожжа было страшнае і моташнае — прынамсі, як на мяне. Я амаль увесь час альбо ляжала, альбо ванітавала — раз-пораз тое і другое запар. Мо той дзіцячы досьвед, калі бацька кінуў мяне ў хвалі, спарадзіў ува мне агіду да акіяну, а мо Пасэйдон дасюль злаваўся, што ня змог мяне зжэрці.
Я амаль ня бачыла велічнага хараства неба і хмараў, якія расьпісваў Адысэй, калі зрэдку заходзіў мяне адведаць. Ён ледзь ня ўвесь час стаяў ці на носе карабля, ці на стырне, выглядаючы сакаліным вокам (я так сабе гэта ўяўляла) скалы, марскіх зьмеяў і ўсялякія іншыя небясьпекі. А можа, ён вызначаў курс нейкім іншым чынам — якім, ня ведаю, бо ніколі раней ня плавала на караблі.
3 дня нашага вясельля я вельмі высока ставіла Адысэя, бясконца ім захаплялася і ўсяляк
перабольшвала ягоныя здольнасьці — не забывайцеся, мне было ўсяго пятнаццаць. Таму я ня мела ані ценю сумневу, што мой марскі капітан ніколі ня схібіць.
Нарэшце мы прыплылі на Ітаку і зайшлі ў гавань, аточаную крутымі скалістымі ўцёсамі. Мусіць, нас выглядалі і да нашага зьяўленьня запалілі ўсе маякі, бо ў гавані віраваў натоўп. Далей былі вітальныя воклічы дзеля прыліку і шалёная таўкатня, бо, як я сышла на бераг, усім хацелася на мяне паглядзець. Відочны доказ, што Адысэй выканаў сваю місію, прывёз дадому высакародную нявесту і да яе ў дадатак каштоўныя дарункі.
Для гарадзкой арыстакратыі ў гэты вечар ладзілі баляваньне. Я апранула пералівісты вэлюм і свой найпрыгажэйшы вышываны ўбор, і са мною была служка — я таксама прывезла яе са Спарты. Бацька падараваў мне яе на вясельле. Яе звалі Актарыда, і яна была вельмі незадаволеная, што апынулася са мною на Ітацы. Ёй не хацелася пакідаць раскошу спартанскага палацу, сябровак-служак,
і я яе разумею. Актарыда была далёка не Manaflan — нават у майго бацькі хапіла глузду не дасылаць са мною дзяўчыну ў росквіце, каб яна ня сталася мне суперніцай, асабліва з увагі на тое, што ў ейныя абавязкі ўваходзіла штоночы вартаваць дзьверы спачывальні, каб ніхто нам не перашкаджаў. Дык вось, Актарыда доўга не пражыла. Па яе сьмерці я засталася на Ітацы зусім адна, чужая сярод чужых.
Сьпярша я шмат плакала, зачыніўшыся на самоце. Я імкнулася схаваць ад Адысэя сваю скруху, бо не хацела выглядаць няўдзячнай. Ён быў гэткі ж уважлівы і клапатлівы, як і напачатку, — праўда, так зазвычай дарослы ставіцца да дзіцяці. Я часта прыкмячала, што ён вывучае мяне, схіліўшы галаву набок і абапёршыся на далонь падбародзьдзем, нібыта я нейкая загадка. Але, як я неўзабаве пераканалася, ён з усімі так рабіў.
Аднойчы Адысэй мне сказаў, што ў кожнага ёсьць патаемныя дзьверцы — шлях да сэрца, — і для яго справа гонару знайсьці ключык да гэтых
дзьверцаў. Бо сэрца — гэта і ключ, і замок, а той, каму падуладныя чалавечыя сэрцы і вядомыя іх таямніцы, блізкі да таго, каб падпарадкаваць сабе мойраў і трымаць ва ўласных руках нітку лёсу. Але, пасьпешліва дадаў ён, насамрэч ніхто на гэта ня здатны. Нават багі, сказаў Адысэй, менш магутныя за трох сёстраў, што прадуць ніткі лёсу. Ён не назваў іхных імёнаў, але сплюнуў, каб не сурочыць. I мяне перасмыкнула ад думкі, што недзе ў змрочнай пячоры яны прадуць нашыя жыцьці, адмяраюць іх і адразаюць.
— А ў мяне ёсьць патаемны ключык ад сэрца? — спыталася я абаяльна-какетлівым, як мне хацелася верыць, тонам. — I ты яго знайшоў?
Адысэй толькі ўсьміхнуўся.
— Табе лепш ведаць.
— I да твайго сэрца таксама вядуць таемныя дзьверцы? А я знайшла ад іх ключык? — я і цяпер чырванею, калі згадаю той манерна-ільсьлівы голас — так магла гаварыць Алена. Але Адысэй адвярнуўся да вакна.
— У гавань зайшоў карабель. Незнаёмы, — ён спахмурнеў.
— Ты чакаеш навінаў? — спытала я.
— Я заўжды чакаю навінаў, — адказаў ён.
Ітака — далёка ня рай. Там часта дзьмулі вятры, ішлі дажджы і стаяў холад. Арыстакратыя — чыста галадранцы ў параўнаньні з той, да якой я звыкла. А палац хоць і няцесны, але вялікім яго ніяк не назавеш.
Як мне і казалі дома, тут сапраўды было шмат скалаў ды коз. Але былі і каровы, і авечкі, і сьвіньні, і пшаніца, каб пячы хлеб, а раз-пораз траплялася якая ігруша, ці яблык, ці фіга, калі прыйдзе на іх час. Так што стол у нас заўсёды быў поўны, і я паступова прызвычаілася да свайго новага дому. А мець такога мужа, як Адысэй, зусім ня кепска. Яго ўсе навокал шанавалі, і ахвочых зьвярнуцца да яго з просьбай ці спытаць парады ніколі ня менела. Каб параіцца зь ім, некаторыя нават плылі здалёк, бо Адысэй меў славу чалавека, здольнага
разблытаць любы заблытаны вузел (праўда, часам пры гэтым завязваў іншы, яшчэ больш заблытаны).
На той час бацькі Адысэя, Ляэрт і Антыклея, жылі ў палацы. Маці ягоная яшчэ ня хутка памрэ, стаміўшыся выглядаць Адысэя і чакаць ягонага вяртаньня (а таксама, здаецца мне, ня вытрымаўшы чарговага разьліцьця жоўці). А бацька яшчэ ня хутка сыдзе з палацу жыць у халупу ды араць зямлю сабе ў пакараньне і ад роспачы з таго, што сына так доўга няма. Усё гэта чакала наперадзе, калі Адысэй зьнікне на дваццаць гадоў, але пакуль нішто не прадказвала такога выкруту лёсу.
Сьвякроўка ў мяне была пільная. Антыклея заўсёды незадаволена падцінала вусны, і хоць яна й прывітала мяне, але я разумела: я ёй не падабаюся. Тая ўсё казала, маўляў, ну надта ж я маладая. Адысэй аднойчы нават суха заўважыў, што гэты недахоп з часам міне.
Але хто мяне на пачатку больш за ўсіх даймаў, дык гэта Эўрыклея, былая Адысэева нянька.
Яе — паводле ейных словаў — усе глыбока паважалі, бо ёй можна абсалютна давяраць. Эўрыклея жыла пры сям’і з таго самага часу, як яе купіў Адысэеў бацька. Ён так высока яе цаніў, што нават ні разу зь ёю не пераспаў. «Уяві сабе — не пераспаць з рабыняй, — самазадаволена квахтала яна. — А я ў маладосьці была вельмі нават нішто сабе!» Потым служкі мне казалі, што Ляэрт не паквапіўся на Эўрыклею не з павагі да яе, а са страху перад жонкай: Антыклея б яго са сьвету зьвяла, калі б ён узяў сабе наложніцу. «Ад гэтай Антыклеі ў Гэліёса яйцы адмерзьлі б», — як сказала адна служка. Так, ведаю, мне трэба было зрабіць ёй заўвагу за непрыстойнасьць, але я не магла здушыць сьмеху.
Эўрыклея цьвёрда пастанавіла ўзяць мяне пад крыло: яна вадзіла па ўсім палацы, паказвала, дзе што ляжыць, прыгаворваючы: «Вось як у нас тут прынята». Я мусіла б шчыра ёй дзякаваць і ў душы, і на словах, бо няма нічога горшага, як парушыць этыкет, выявіць недасьведчанасьць у мясцовых
звычаях. Ці трэба прыкрываць рот, калі сьмяесься, у якіх выпадках накідваць вэлюм і наколькі ён павінен закрываць твар, як часта мьіцца ў купальні — Эўрыклея ведала ўсе тонкасьці. У гэтым сэнсе мне пашанцавала, бо сьвякроўка замест таго, каб навучыць мяне, моўчкі цешылася, ні слова ня кажучы, калі я рабіла якое-небудзь глупства, і толькі крывіла вусны ў паблажлівай усьмешцы. Яна радавалася, што ейны ўлюбёны Адысэйчык адарваў такі куш: царэўна Спарты — гэта вам не хухры-мухры, ня хвічкі вераб’ям паказваць. Але, здаецца, яна радавалася б яшчэ больш, калі б я памерла ад марской хваробы, плывучы на Ітаку, а Адысэй зьявіўся б дадому зь вясельнымі дарункамі, але без маладой жонкі. Самая частая фраза, якую я ад яе чула, — «ты дрэнна выглядаеш».
I я, калі было магчыма, пазьбягала Антыклеі ды трымалася бліжэй да Эўрыклеі — тая хоць ставілася да мяне прыязна. Яна валодала бясцэннай скарбніцай зьвестак пра кожны шляхетны род, што жыў паблізу. Ад яе я даведалася пра іх шмат
такога, што ня робіць ім гонару, — у будучыні гэты кампрамат вельмі мне спатрэбіўся.
Эўрыклея гаварыла безупынку, і ніхто ў сьвеце так ня ведаў майго мужа, як яна. Жывая энцыкляпэдыя Адысэя: што ён любіць і як зь ім абыходзіцца — бо хіба не яна карміла яго ўласнымі грудзьмі, песьціла, калі ён быў зусім маленькім, гадавала, калі ён рос? Ніхто, апроч яе, ня меў права яго купаць, націраць духмянасьцямі ягоныя плечы, гатаваць яму сьняданак, трымаць пад ключом ягоныя каштоўнасьці, рыхтаваць яму адзежу, і г. д., і да т. п. Празь яе мне зусім не заставалася чым займацца — ніводнай драбніцы з тых, што жонка звычайна робіць для мужа. Як толькі я спрабавала хоць неяк выявіць клопат пра Адысэя — аднекуль адразу зьяўлялася Эўрыклея, каб сказаць, што, маўляў, не, яму так не спадабаецца. Нават строі, што я яму шыла, не падыходзілі: залёгкія, зацяжкія, загрубыя, затонкія... «Для аканома сыдзе, — казала яна, — але, ведаеш, не для Адысэя».
I ўсё ж Эўрыклея на свой манер добра да мяне ставілася.
— Трэба цябе падкарміць, — паўтарала яна, — каб ты нарадзіла Адысэю моцнага, вялікага сына. Гэта твой абавязак, а ўсё астатняе пакінь мне.
3 кім я і магла хоць трохі размаўляць, дык зь ёю — калі ня браць у разьлік Адысэя. I з часам я да яе прызвычаілася.
3 пачуцця ўдзячнасці мушу адзначыць, што дапамога Эўрыклеі сапраўды выявілася неацэннай, калі я нараджала Тэлемаха. Яна малілася да Артэміды, калі я ад болю не магла і слова вымавіць, яна трымала мяне за руку і выцірала пот з ілба, яна прыняла немаўля, абмыла яго, загарнула ў пялюшкі, каб яму было цёпла. Бо калі яна ў нечым і кеміць, паўтарала Эўрыклея, дык гэта ў немаўлятах. Яна размаўляла зь імі на асаблівай мове — бязглуздай, бессэнсоўнай. «Ай-лю-лю, — вуркатала яна, выціраючы Тэлемаха пасьля купаньня. — Люлі-люлі-лю!» I мне рабілася неяк непамысна, калі я ўяўляла Адысэя — майго бачкагрудага са-
лодкагалосага Адысэя, такога красамоўнага, такога пераканаўчага, такога ўзьнёслага, — немаўлём у яе на руках, вымушаным слухаць зьвернутыя да яго прамовы-квахтаньні.
Але ж язык не павернецца ўпікнуць яе тым, як яна клапацілася пра Тэлемаха. Ён прыводзіў яе ў неймавернае захапленьне. Можна было падумаць, што яна сама яго нарадзіла.
Адысэй быў мною задаволены — а як жа!
— Алена ўсё яшчэ не нарадзіла сына, — сказаў ён, каб узрадаваць мяне.
I я радавалася. Але, зь іншага боку, чаму ён па-ранейшаму — магчыма, кожную хвіліну — думае пра Алену?
X. Хор: «Народзіны Тэлемаха», ідылія
Дзевяць месяцаў плыў ён па вінна-чырвоным моры крыві сваёй маці, Зь пячоры змрочнае Ночы, са сьненьняў, 3 мрояў трывожных ён плыў
У хліпкім цёмным чоўне, чоўне свайго цела,
Па небясьпечным акіяне сваёй неабдымнай маці плыў ён,
3 далёкай пячоры, дзе прадуць нітку жыцьця людзей,
А тады адмяраюць, а тады адразаюць
Тры мойры-сястры, занураныя ў жудаснае сваё рукадзельле,
Жаночыя жыцьці таксама сплятаюць у нітку.
I мы, усе дванаццаць, што мецьмем загінуць ад ягонай рукі
На няўмольны загад ягонага бацькі,
I мы плылі ў цёмных кволых чаўнах сваіх целаў Па бурлівым моры — нашых разьдзьмутых маці з парэпанымі ступакамі.
Яны былі не царыцы, а барахло з усіх канцоў сьвету: Іх куплялі, мянялі і кралі ў рабоў і чужынцаў.
Празь дзевяць месяцаў усе мы прысталі да берагу, Сышлі зь ім у адзін час, сустрэтыя злосным ветрам. Мы галасілі, як ён галасіў, і былі голыя, як ён сам,
Бязрадныя, як ён сам, толькі ў дзесяць разоў бязраднейшыя,
Бо ён быў чаканым дзіцём, вымаленым дзіцём, а нас не чакалі.
Ягоная маці нарадзіла царэвіча.
Нашыя пярэстыя маці Аднераставалі, акаціліся, апарасіліся, Ажарэбіліся, ацяліліся ці ашчаніліся, прынесьлі ў падоле. Мы былі як сьляпыя зьвяркі, якіх можна патапіць у калодзежы,
Прадаць, абмяняць, скарыстаць, выкінуць па выкарыстаньні.
Ён меў бацьку. Мы проста зьявіліся, Нібы крокусы, нібы ружы ці вераб’і, нарадзіліся з гною.
Нашы жыцьці спляліся зь ягоным.
I мы былі дзецьмі, Калі ён быў дзіцём.
Мы былі яму цацкамі, коткамі ды сабачкамі, як бы сястрычкамі, сяброўкамі гульняў.
Мы расьлі разам зь ім, сьмяяліся разам зь ім, бегалі разам зь ім, Толькі мурзатыя ды галодныя, цэлымі днямі бязь мяса.
Ён ведаў, што мае права карыстацца намі для кожнай патрэбы, Мы меліся дбаць пра яго, карміць яго, мыць яго, забаўляць яго, Калыхаць яго перад сном у ненадзейных чаўнах сваіх целаў.
Мы гуляліся зь ім у пяску, побач з бухтай Скалістай казінае выспы, і ведаць ня ведалі, Што ён вырасьце нашым халаднавокім
юным забойцам. А калі б раптам ведалі, ці патапілі б яго там і тады? Дзеці ўсё ж бязьлітасныя сябелюбцы:
жыць жа хочацца ўсім. Дванаццаць на аднаго — ён ня меў бы
й найменшага шанцу.
Ці зрабілі б мы гэта? У момант, калі б нас ніхто ня бачыў?
Затаўклі б у ваду ягоную нявіннадзіцячую галаву, Гэтымі вось нявіннадзіцячымі ручкамі служак
і нянек, I звалілі б усё на мора. Ці стала б нас на гэта? Спытайце трох сёстраў, што зьвівалі
крывава-чырвоныя ніткі, Зблытвалі ў клубок жыцьці жанчын і мужчынаў. Толькі яны ведаюць, як маглі б тады разьвіцца падзеі. Толькі яны ведаюць нашы сэрцы, А мы — мы вам не адкажам.
XI. Алена паламала мне жыцьцё
Зь цягам часу я збольшага прызвычаілася да свайго новага дому, хоць мой голас у ім практычна нічога ня значыў — усім запраўлялі і ўсё вызначалі Эўрыклея з Антыклеяй. Адысэй, вядома, кіраваў усім царствам, а ягоны бацька Ляэрт раз-пораз тыцкаў нос у справы — альбо аспрэчваў рашэньні сына, альбо падтрымліваў. Інакш кажучы, ішло звычайнае сямейнае змаганьне вакол таго, чыё слова болып важыць. У адным усе сыходзіліся: не маё.
Найцяжэй было за абедам. Столькі падводных плыняў, столькі прыліваў дрэннага настрою і буркаценьня ў мужчынаў, столькі шматсэнсоўных паўзаў у сьвякроўкі. Калі я спрабавала завязаць зь ёю гутарку, яна адказвала, ніколі ня гледзячы на мяне, а зьвяртаючыся да зэдліка ці стала. Як і належыць у размове з мэбляй, яна казала зьдзервянелым рыпучым голасам.
Неўзабаве я вырашыла, што лепш ні ў што ня лезьці і абмежавацца гадаваньнем Тэлемаха — калі Эўрыклея дазволіць.
— Ты ж сама яшчэ ледзь не дзіця, — звычайна казала яна, выхопліваючы ў мяне сына. — Я крыху пагляджу яго, лапачку, а ты бяжы, пагуляйся.
Але я ня ведала, як. Пра тое, каб гуляць на самоце ўздоўж уцёсаў ці па беразе, быццам якая сялянка ці рабыня, і гаворкі быць не магло. Кожны раз, выходзячы з палацу, я мусіла браць з сабою дзьвюх служак: трэба было дбаць пра рэпутацыю — яна ў жонкі цара заўсёды пад самым пільным разглядам. Служкі, як і належыць, трымаліся на некалькі крокаў ад мяне. Я пачувалася як прызавы конь на парадзе: іду, убраная ў прыгожыя строі, а на мяне таропяць вочы маракі, за сьпінаю перашэптваюцца кумкі. У мяне не было сябровак майго веку і стану, і гэтыя шпацыры не прыносілі ніякай радасьці — таму я стала выходзіць усё радзей.
Я часам сядзела ва ўнутраным дворыку і прала воўну, слухала, як сьмяюцца, пяюць
ды хіхікаюць служкі, увіхаючыся па гаспадарцы. Калі ішоў дождж, я ткала на жаночай палове. Там я хоць была не адна, бо за кроснамі заўсёды працавалі колькі рабынь. Мне падабалася ткацтва — да пэўнай ступені. Павольны, заспакаяльны рытм, і пакуль я тку, ніхто, нават сьвякроўка, не ўпікне, што, маўляў, я сяджу бяз справы. Ня тое каб яна калісь што падобнае казала, але ёсьць такая рэч, як маўклівае абвінавачваньне.
Я шмат часу праводзіла ў нашым з Адысэем пакоі. Досыць неблагі, з вокнамі на мора, але горшы за той, што быў у мяне ў Спарце. Адысэй зрабіў у ім адмысловы ложак: адзін ягоны слупок быў выгаблеваны з аліўнага дрэва, якое сыходзіла каранямі ў зямлю. Так, казаў Адысэй, ніхто ніколі ня зможа пасунуць нашага ложка, і гэта станецца шчасьлівым знакам для ўсіх зачатых на ім дзяцей. Слупок быў вялікай таямніцай Адысэя: пра яго ніхто ня ведаў, апроч яго самога, маёй служкі Актарыды — але яна неўзабаве памерла — і мяне. Калі пра гэты слупок разыдзецца пагалоска, удавана
злавесным тонам гаварыў Адысэй, ён зразумее, што я спала зь некім іншым. I тады — муж нібыта жартам насупіў бровы — ён вельмі-вельмі раззлуецца, так што давядзецца яму пасячы мяне мячом на кавалкі ці павесіць на бэльцы пад стольлю.
Я зрабіла выгляд, што напалохалася, і абяцала ніколі-ніколі нават і ня думаць пра тое, каб выдаць таямніцу ягонага ложка.
Я і напраўду спалохалася.
Аднак у гэтым ложку мы правялі самыя лепшыя часіны. Адысэй, як скончыць кахацца, любіў гутарыць са мною. Ён распавёў мне шмат гісторыяў: так, праўда, пераважна пра сябе, і пра свае паляўнічыя подзьвігі, і пра свае марадэрскія набегі, і пра свой адмысловы лук, які ніхто больш ня мог нацягнуць, і пра тое, як яго заўсёды любіла багіня Атэна — за вынаходлівасьць, за ўменьне зьмяняць аблічча ды прыдумляць усялякія хітрыкі, і г. д., і да т. п. Але Адысэй распавядаў і іншыя гісторыі: як багі наклалі праклён на ўвесь род Атрэя, як Пэрсэй здабыў шалом Аіда — шапку
нябачнасьці — і адсек галаву пачварнай Мэдузе; як знакаміты Тэзэй са сваім прыяцелем Пірытоем выкраў і схаваў Алену, калі ёй не было яшчэ і дванаццаці. Яны зьбіраліся лёсаваць, хто зь іх возьме яе за жонку, калі тая пасталее. Тэзэй мог бы згвалціць Алену, ды ня стаў, бо яна была яшчэ зусім дзіця — прынамсі, так казалі. Яе ўратавалі два ейныя браты, аднак дзеля гэтага яны мусілі перамагчы Атэны ў вайне.
Апошнюю гісторыю я ведала і раней — ад самой Алены. Але ў ейных вуснах яна гучала абсалютна іначай. Алена казала, што Тэзэй і Пірытой гэтак багавелі перад яе незямной прыгажосьцю, што млелі ад аднаго толькі погляду на яе і ледзь змаглі падысьці, каб упасьці ёй у ногі і, абняўшы яе калені, маліць аб дараваньні за сваю дзёрзкасьць. Больш за ўсё Алене падабалася распавядаць, колькі людзей загінула ў Атэнскай вайне — яна лічыла іх сьмерць данінай свайму хараству. На жаль, яе так часта славілі і засыпалі такімі шчодрымі дарункамі ды эпітэтамі, што яна пачала нос высока
несьці. Алена думала, ёй усё дазволена, як багам, ад аднаго зь якіх яна і паходзіла — у гэтым яна не сумнявалася.
Я часта разважала: калі б Алену менш расьпінала ад пыхі, можа, нас усіх абмінулі б тыя пакуты й няшчасьці, што выпалі нам на долю празь ейнае сябелюбства ды юрлівасьць? Але ж не: звычайнае жыцьцё нуднае, а Алена была амбітная і прагнула славы. Яна хацела вылучацца з агульнага статку.
Калі Тэлемаху споўніўся год, здарылася бяда. Вінаватая была Алена — цяпер гэта ўсяму сьвету вядома.
Упершыню мы пачулі пра навіслую над намі катастрофу ад капітана спартанскага карабля, што прыстаў у нашай гавані. Ён абплываў далёкія выспы — купляў і прадаваў рабоў. Як заўсёды рабілася для гасьцей пэўнага рангу, мы пачаставалі капітана вячэрай ды прапанавалі начлег. Такія наведнікі служылі каштоўнай крыніцай інфармацыі:
хто памёр, хто нарадзіўся, хто нядаўна ажаніўся, хто прынёс у ахвяру якому богу ўласнае дзіця. Але той чалавек прывёз нечуваную навіну.
Алена зьбегла з траянскім царэвічам! Гэты — як яго? — Парыс быў малодшым сынам цара Прыяма і лічыўся сапраўдным красунчыкам. Каханьне зь першага погляду. Дзевяць дзён, пакуль доўжыліся баляваньні, што ладзіў Мэнэляй у гонар высокага госьця, Парыс з Аленай пераглядваліся за сьпінай ейнага мужа — той нічога не заўважаў. Мяне гэта не зьдзівіла: Мэнэляй быў тупы як бот і меў слановыя манеры. Зразумела, ён патураў славалюбству Алены ня так, як ёй хацелася, і яна толькі й чакала таго, хто будзе аддаваць ёй належнае. А калі Мэнэляй мусіў ехаць на чыёсьці пахаваньне, каханкі папросту пагрузілі на карабель Парыса столькі золата і срэбра, колькі ён мог вытрымаць, і неўпрыкмет зьніклі.
Мэнэляй ашалеў ад гневу. Ягоны брат Агамэмнан — таксама: усё ж закрануты сямейны гонар. Яны накіравалі паслоўу Трою, патрабуючы вярнуць
Алену і скрадзеныя скарбы, але тыя прыплылі назад з пустымі рукамі. А Парыс і распусьніца Алена сьмяяліся зь іх за высокімі мурамі Троі. «Нішто сабе!» — у відавочным захапленьні казаў наш госьць. Падобна кожнаму з нас, ён любіў паглядзець, як уладныя людзі пляскаюцца ў гразь. Усе толькі пра гэта й гавораць, заўважыў капітан.
Слухаючы ягоны аповед, Адысэй зьбялеў, але не прамовіў ні слова. Аднак уначы ён падзяліўся тым, што так яго прыгнобіла:
— Мы ўсе прынесьлі зарок. Мы прысягнулі над целам ахвяраванага багам каня — гэта магутны зарок. Цяпер кожны, хто ім зьвязаны, атрымае позву і мусіць бараніць правы Мэнэляя: плысьці ў Трою, ісьці на яе вайной, каб вярнуць Алену.
Адысэй меркаваў, яно будзе няпроста: Троя — моцная дзяржава, разгрызьці гэты гарэх нашмат цяжэй, чым зруйнаваць Атэны, як калісьці зрабілі з тае ж прычыны Аленіныя браты.
Мне карцела сказаць, што Алену трэба было трымаць пад замком у куфры, у цёмным лёху,
бо ад яе адныя няшчасьці. Замест гэтага я спыталася:
— Табе давядзецца ісьці на вайну?
Я была ў роспачы ад адной думкі пра тое, каб застацца на Ітацы без Адысэя. Што за радасьць адной жыць у палацы? Вы мяне разумееце: адной — значыць безь сяброў і хаўрусьнікаў. Без начных уцех, што ўраўнаважвалі ўладныя замашкі Эўрыклеі ды ледзяное маўчаньне сьвякроўкі.
— Я пакляўся, — адказаў Адысэй. — Як напраўду, я сам прапанаваў гэтую ідэю з зарокам. Мне цяжка будзе адкруціцца.
Аднак ён такі паспрабаваў высьлізнуць. Калі, як і належала, да нас зьявіліся Агамэмнан з Мэнэляем і трэцім, Палямэдам, празь якога і вызначыўся наш лёс, бо той быў далёка ня дурань, яны не засьпелі Адысэя зьнянацку. Ён распусьціў чуткі, што звар’яцеў, і дзеля большай пераканаўчасьці начапіў нязграбны сялянскі капялюш ды ўзяўся араць на вале і асьле, засяваючы пашу сольлю. Мне здавалася, што я вельмі хітра прыдумала, калі прапа-
навала адвесьці іх траіх у поле, каб яны самі сталіся сьведкамі гэтага жудаснага відовішча.
— Вось пабачыце, — заліваючыся сьлязьмі, казала я, — ён не пазнаё ні мяне, ні нават сыночка!
Каб яны маглі пераканацца, я ўзяла з сабою немаўля.
Выкрыў Адысэя Палямэд: ён выхапіў у мяне з рук Тэлемаха і кінуў акурат пад капыты вала. Адысэй мусіў альбо адхіліць жывёліну, альбо затаптаць уласнага сына.
Так ён быў змушаны выпраўляцца на вайну.
Да таго ж гэтая тройца ўсяляк распальвала ягонае самалюбства: маўляў, аракул прадказаў, што без дапамогі Адысэя Троі не адолець. Натуральна, гэта аблегчыла яму зборы. Хто з нас не саступіць спакусе лічыцца незаменным?
XII. Чаканьне
Што сказаць пра наступныя дзесяць гадоў? Адысэй адплыў у Трою. Я засталася на Ітацы. Узыходзіла сонца, адольвала свой нябёсны шлях, хавалася ў акіян. Я толькі зрэдку ўяўляла яго вогненнай калясьніцай Гэліёса. Месяц таксама плыў па небе, з маладзіка рабіўся поўняй, тады ветахам. Я толькі зрэдку ўяўляла яго срэбным чоўнам Артэміды. Зьмяняліся вясна, лета, восень, зіма — кожная пара ў свой час. Нярэдка дзьмуў вецер. Тэлемах рос з году ў год, еў шмат мяса, яго песьцілі ўсе, хто як мог.
Да нас даходзілі весткі пра Траянскую вайну — часам добрыя, часам дрэнныя. Мэнэстрэлі сьпявалі пра слаўных герояў: Ахіла, Аякса, Агамэмнана, Мэнэляя, Гэктара, Энэя і г. д. Мяне яны не абыходзілі — я чакала навінаў толькі пра Адысэя. Калі ён вернецца, калі разьвее маю тугу? Яго таксама згадвалі ў сьпевах — у гэтыя
хвіліны ў мяне ад шчасьця замірала сэрца. Вось ён натхняе вояў сваёй прамовай, вось залагоджвае сварку між рознымі кланамі, вось прапаноўвае пайсьці на неверагодны падман, вось дае мудрую параду, вось ён, пераапрануты ў зьбеглага раба, пракрадаецца ў Трою і гутарыць з самой Аленаю, якая — так сьпявалі ў песьні — уласнымі рукамі вымыла яго і нацерла духмянасьцямі.
Апошняе мне зусім не спадабалася.
Нарэшце ён прыдумаў плян з драўляным канём, у якім схаваліся воі. I тады — навіна маланкай ляцела ад аднаго сыгнальнага маяка да другога — Троя пала. Данесьліся весткі пра ўчыненую ў горадзе вялікую бойню і рабункі. Па вуліцах цяклі рэкі крыві, неба над палацам гарэла зыркім полымем. Маленькіх хлопчыкаў скідалі са скалы, жанчын — нават дачок цара Прыяма — разам зь іншай здабычай дзялілі паміж сабой пераможцы. Нарэшце — доўгачаканая навіна: грэцкія караблі ўзьнялі ветразі, каб плыць дамоў.
А далей — нічога.
Дзень пры дні я падымалася на самы верх палацу і ўглядалася ў воды гавані. Дзень пры дні не было ані знаку. Часам падплывалі караблі — толькі ня той, якога я так чакала.
Ад мараплаўцаў даходзілі розныя чуткі пра Адысэя. Адныя казалі, што ён з камандай упіўся ў першым жа порце, і каманда ўзбунтавалася. Ды не, казалі іншыя, маракі зьелі чарадзейных зёлак, ад якіх ім адняло памяць, а Адысэй уратаваў іх, загадаўшы зьвязаць і аднесьці на караблі. Адысэй біўся зь велізарным аднавокім цыклёпам, казалі адныя. Ды не, гэта быў аднавокі карчмар, пярэчыў хтось іншы, і распачалася бойка празь нясплачаны рахунак. Колькіх чалавек з каманды зьелі людажэры. Ды не, гэта быў звычайны закалот: пакусаныя вушы, паразьбіваныя ў кроў насы, паўтырканыяўбок кінжалы, павыманыя вантробы. Адысэй гасьцяваў у багіні на зачараванай высьпе, казалі адныя. Яна ператварыла Адысэевых хлопцаў у сьвіньняў — як на мяне, гэта зусім ня цяжка, — але потым вярнула ім чалавечы выгляд.
бо закахалася ў Адысэя. Яна карміла яго самымі вытанчанымі стравамі, якіх сьвет ніколі ня бачыў, і гатавала ежу ўласнымі боскімі рукамі, і яны штоночы кахаліся да самазабыцьця. Ды не, пярэчылі іншыя, гэта папросту дарагі бардэль, і Адысэй пайшоў у альфонсы да бандэркі.
Само сабою, мэнэстрэлі падхоплівалі гэтыя тэмы і добра-такі іх прыкрашвалі. Пры мне яны заўсёды сьпявалі толькі самыя шляхетныя вэрсіі, у якіх Адысэй, разумны, адважны, вынаходлівы, біўся зь незямнымі пачварамі і кахаўся з багінямі. Ён яшчэ не вярнуўся дадому з адной-адзінай прычыны: супраць яго — нехта з багоў. Некаторыя казалі, што гэта Пасэйдон, бо цыклёп, якога зьнявечыў Адысэй, даводзіўся марскому богу сынам. Або супраць Адысэя было некалькі багоў. Або мойры. Або нешта яшчэ. Бо, вядома, падказвалі мэнэстрэлі, лісьлівячы мне, толькі магутная боская сіла магла не даваць майму сужэнцу памкнуць чым шпарчэй у абдымкі мілоснай — і такой мілай — жонкі.
I чым грубей яны лісьлівілі, тым даражэйшай чакалі ўзнагароды. Я ніколі не пярэчыла. Суцяшэньне можна знайсьці нават у відавочнай мане, калі няма нічога лепшага.
Сьвякроўка памерла. Зморшчыны так папраразалі ейны твар, што ён нагадваў растрэсканую зямлю. Ёй абрыдла бясконцае чаканьне, яна не сумнявалася, што Адысэй ніколі ня вернецца. I вінаватая ў яе была я, а не Алена: навошта я панесла немаўля ў поле? Старая Эўрыклея яшчэ больш пастарэла. Як і Ляэрт, мой сьвёкар. Ён страціў усялякую цікаўнасьць да таго, што рабілася ў палацы, і сышоў з гораду, пачаў корпацца ў сябе на фэрме. Часта сноўдаўся туды-сюды ў брудных лахманох — ледзь валок ногі ды мармытаў нешта пра йгрушы. Я падазравала, што ён розуму крануўся.
Цяпер я адна кіравала ўсёй вялікай Адысэевай гаспадаркай. У дзяцінстве ў Спарце мяне ну ніяк не рыхтавалі да гэткага клопату. Я ўсё ж такі была царэўна, а працу мусілі рабіць іншыя. Маці, хоць
і царыца, але добрага прыкладу мне не паказвала. Яна не была ахвочай да ежы, якую любілі ў царскім палацы, бо там галоўнай стравай ішлі вялізныя кавалкі мяса. Ёй жа больш падабалася перакусіць адной, ну, максымум дзьвюма маленькімі рыбкамі з гарнірам з марскіх водарасьцяў. Яна мела звычку есьці рыбу сырой з галавы. Я заўсёды назірала за ёю з захапленьнем — па скуры беглі дрыжыкі. Я казала, што ў яе былі дробныя завостраныя зубы?
Маці не любіла паганяць ды караць рабоў, хоць магла і раптоўна забіць таго, хто яе раздражняў: яна ніяк не магла даўмецца, што рабы — гэта маёмасьць, якая чагосьці каштуе. А як прасьці ды ткаць — тут зь яе ўвогуле ніякай карысыді.
— Ах, колькі вузельчыкаў, — уздыхала яна. — Павучыная праца. Пакіньце яе Арахне.
На ейную думку, трымаць на ўліку запасы ежы, віна ў склепе і, як яна іх называла, «залатыя цацкі сьмяротных», што захоўваліся ў вялізных скарбніцах пры палацы, было проста сьмеху варта.
— Наяды лічаць толькі да трох, — паўтарала яна. — Рыба — яна ідзе касякамі, а не па штуках. Адна рыбка, дзьве рыбкі, тры рыбкі, яшчэ рыбка, яшчэ рыбка — вось як мы іх лічым!
I пералівіста сьмяялася.
— Мы, несьмяротныя, ня скнары — мы не зьбіраем скарбаў! Гэта ўсё пустое, — і яна сьлізгала прэч, каб акунуцца ў фантан пры палацы, ці зьнікала на некалькі дзён, каб баяць показкі з дэльфінамі ды зьдзекавацца з хціўцаў малюскаў.
Таму на Ітацы я мусіла вучыцца «ад яйка». Спачатку замінала Эўрыклея — хацела ўсім камандаваць сама, але ўрэшце зразумела, што нават такой усюдыіснай кумцы, як яна, адной усяго не перарабіць. 3 гадамі я спрактыкавалася ў інвэнтарызацыях — дзе ёсьць рабы, там заўсёды будуць красьці, калі не трымаць іх пад суворым наглядам, — у складаньні і абнаўленьні гардэробу. Хоць рабы насілі адзеньне з тоўстага сукна, але і яно зь цягам часу рвалася, яго трэба было мяняць на новае. Таму я мусіла тлумачыць пралям
і ткачыхам, што ім цяпер трэба рабіць. На самай нізкай прыступцы ў герархіі рабоў стаялі мукамолы — іх замыкалі ў надворнай пабудове. Зазвычай туды дасылалі за дрэнныя паводзіны, і часам рабы там біліся, так што я мусіла быць у курсе іхных закалотаў, варажнечы і вэндэтаў.
Рабам-мужчынам нельга было спаць з жанчынамі — прынамсі, без дазволу. Аднак жа гэта тонкая справа. Часам яны маглі кахаць і раўнаваць, як і іхныя гаспадары. Толькі й глядзі, каб ня здарылася бяды. Калі сытуацыя выходзіла з-пад кантролю, мне, натуральна, даводзілася іх прадаваць. Але калі ад гэтага спароўваньня нараджаліся прыгожанькія дзеткі, я часта пакідала іх пры сабе, сама выхоўвала, вучыла быць добрымі, вышкаленымі служкамі. Можа, я залішне іх песьціла. Эўрыклея мне ўвесь час гэта паўтарала.
Сярод іх была і Мэлянто Гожыя Шчочкі.
Праз аканома я набывала прыпасы — і неўзабаве займела рэпутацыю абазнанай пакупніцы,
якая ўмее гандляваць. Праз наглядчыка — сачыла за фэрмамі і статкамі. Я цьвёрда вырашыла разабрацца ўва ўсім, што датычыць акоту і ацёлу, ды навучыцца, як ня даць сьвінаматцы зжэрці свой прыплод. Набраўшыся досьведу, я ўпадабала размовы на гэткія грубыя, непрыгожыя тэмы і ганарылася, калі сьвінар зьвяртаўся да мяне па параду.
Я трымалася сваёй лініі — весьці Адысэеву гаспадарку так, каб, вярнуўшыся дамоў, ён стаўся багацейшым, чым быў да ад’езду: меў больш авечак, больш коз, больш сьвіней, больш засеяных палеткаў, больш рабоў. У мяне перад вачыма яскрава стаяла карціна: вось вяртаецца Адысэй, і я — па-жаноцку сьціпла — паказваю яму, як добра я дала рады зь «нежаночай справай». Вядома, у ягоных інтарэсах. Заўсёды дзеля яго. Як зазьзяе радасьцю ягоны твар! Які ён будзе задаволены! «Ды ты вартая тысячы такіх, як Алена!» — скажа ён. Хіба не? А потым пяшчотна сьцісьне мяне ў абдоймах.
Хоць я і была ўвесь час занятая адказнай справай, аднак пачувалася як ніколі самотнай. Дзе мае мудрыя дарадцы? На каго можна разьлічваць, апроч як на сябе? Колькі начэй я плакала, пакуль не засну, колькі маліла багоў, каб яны даслалі мне альбо майго любага мужа, альбо хуткую сьмерць. Эўрыклея рабіла для мяне заспакаяльныя купелі, прыносіла ўвечары напоі, каб суняць нэрвы, але ейныя клопаты дорага каштавалі. Мяне страшэнна раздражняла ейная звычка цытаваць прыказкі ды прымаўкі, якія мусілі загартаваць мяне, умацаваць волю ды імпэт да працы:
Хто дзень пры дні няспынна плача, Галодны будзе, не іначай.
Або:
У той, хто марна ліе сьлёзы, He вядуцца нават козы.
Або:
У лянотнай гаспадыні
Раб усютка з клеці выне.
Пашкадуеш бізуноў —
Раб дайдачыць будзе зноў.
I гэтак далей. Была б яна маладзейшая, атрымала б ад мяне поўху.
Але ейныя павучаньні, напэўна, давалі нейкі плён, бо ўдзень я ўсё ж як магла захоўвала бадзёры, аптымістычны выгляд — калі не для сябе, дык прынамсі для Тэлемаха. Я распавядала яму пра Адысэя: які ён добры ваяр, які разумны, які прыгожы, і як усё будзе цудоўна, калі ён вернецца дамоў.
Мною ўсё больш цікавіліся — а як жа іначай, калі вядзецца пра жонку — ці ўдаву? — такога слыннага чалавека. Часьцей заходзілі чужаземныя караблі, прыносілі новыя чуткі. Раз-пораз зьяўляліся і ахвочыя прамацаць глебу: калі б выявілася, што Адысэй памёр — хай сьцерагуць яго
багі ад гэткага лёсу! — можа, я б згадзілася прыняць новых прэтэндэнтаў на сваю руку (і на сваё багацьце)? Я не зважала на гэтыя намёкі, бо да мяне па-ранейшаму даходзілі весткі пра мужа — сумнеўныя, але ўсё ж весткі.
Адысэй спускаўся ў царства мёртвых параіцца з духамі, гаварылі адныя. Ды не, ён папросту правёў ноч у змрочнай старой пячоры, дзе поўна кажаноў, казалі іншыя. Ён прымусіў сваю каманду заліць вушы воскам, калі яны плылі паўз выспу сырэн — паўптушак-паўжанчын, якія сваім сьпевам заваблівалі мужчынаў, а тады іх жэрлі. Ды не, гэта быў высакаклясны сыцылійскі прытон, у якім куртызанкі славіліся сваімі музычнымі здольнасьцямі ды любоўю да строяў зь пер’я.
Цяжка было зразумець, чаму верыць. Часам мне здавалася, што людзі прыдумлялі ўсё гэта, толькі каб растрывожыць мне сэрца і ўбачыць, як у мяне на вачох выступаюць сьлёзы. Ёсьць нейкая пікантнасьць у тым, каб мучыць датклівых.
Але любыя чуткі лепш, чым нічога, і таму я прагна ўслухоўвалася ўва ўсё, што пра яго казалі. Аднак празь некалькі гадоў усе пагалоскі сьціхлі — Адысэй як скрозь зямлю праваліўся.
XIII. Хор: «Хітры капітан», матроская песьня
Выконваюць дванаццаць дзяўчат-служак у матроскай форме.
Адысэй курс узяў на свае берагі:
Зь лёгкім сэрцам здабычы цяжкія мяхі
3 Троі вёз ён, Атэне такі дарагі
Ашуканец, круцель, хітры злодзей!
Напачатку мы ў порт лётафагаў зайшлі, Там забылі пра жахі вайны, а калі Капітан завалок гвалтам на караблі — Во было дзе нам гора дый годзе!
Потым нам быў сустрэўся жахлівы цыклёп. Зжэрці нас ён хацеў, мы ж яму вока — хлоп! «Я — Ніхто!» — кэп сказаў, а пасьля проста ў лоб: «Адысэй я, хлус, слынны ў народзе!»
I пракляў яго сам Пасэйдон — злосны дзед, Ад таго кэп ня можа схавацца нідзе, Дый шчэ вецер зь мяшка дзе захоча, там дзьме Ў Адысэя, па ім мора плача!
Ну дык вып’ем за кэпа, браты-маракі:
Ці ўчапіўся ў скалу ён, ці сьпіць ля ракі, Ці ў абдымках у німфы захрас на вякі — Вось бы нам каб ды гэткая ўдача!
Зь лестрыгонамі стрэча прайшла карацей: Хлопцаў зьелі яньі да мазгоў і касьцей.
Ногі самі панесьлі прэч з гэткіх гасьцей Адысэя, эпічнага мачо!
А вось выспа Цырцэі — і мы парсюкі, Покуль кэп не пайшоў да яе ў прымакі, Цэлы год ён прысмакі жэр зь ейнай рукі I віно жлукціў поўнаю чарай!
Ну дык вып’ем за кэпа падступнага й мы, Дзе б яго ні матлялі вятры і штармы, He імкнецца пабачыць Ітакі дамы, Адысэй наш, стары хітры скнара!
А тады ў Царства мёртвых кэп сунуў свой нос, Яр напоўніў крывёю — ахвяру прынёс, Каб Тырэсі-вяшчун свой абвесьціў прагноз Адысэю, гарэў бы ён гарам!
Захацеў ён сырэнаў салодкі чуць сьпеў, Тыя думалі, згіне ў іх кіпцях наш леў. Прывязаны да мачты, рыдаў і хрыпеў Адысэй, ды ўхапіў-ткі свой шанец!
Ані лютай Харыбды ня змыў яго вір, He зазнала і Сцыла ягонай крыві, Ані скалы яго не змалолі на жвір — He кладзіце вы ў рот яму палец!
Адысэя ня слухаць — то сьмерць, дзецюкі: Смакавалі нам надта ўжо тыя быкі, Дык бог Сонца ўштарміў нас. А кэп не такі — Ён прычаліў да німфы Каліпса.
Цалаваўся сем год зь ёй ды ўцёк ад яе, На плыце ён штомоцы на бераг плыве, Ручнічкі Наўсікая там мые свае, А на ім — балахон мокры зьліпся!
Ён усё апавёў, як дадому даплыў,
Безьліч бедаў сабе запісаўшы ў актыў, Бо шчэ тайніцы мойраў ніхто не раскрыў — Й Адысэй-гіцаль не выключэньне!
Ну дык вып’ем за кэпа: ці ў моры штармы Яго мкнуць, ці на сушу ён скокнуў з кармы, Ён ня ў царстве Аіда — ня тое што мы!
Ці ж вам трэба яшчэ тлумачэньні?
XIV. Навязьлівыя жаніхі
Я днямі (калі тут выпадае казаць пра дні) блукала ў палёх, пашчыквала асфадэлі і раптам натыкнулася на Антыноя. Звычайна ён важна пахаджвае ў сваіх самых шыкоўных строях, пры залатых брошках, і г. д., і да т. п., з ваяўнічым фанабэрыстым выглядам, адштурхоўвае плячыма іншыя цені. Але як заўважыць мяне, адразу прымае аблічча толькі што памерлага: сьпераду ўвесь заліты крывёю, шыя наскрозь прабітая стралою.
Ён быў першым з жаніхоў, якога забіў Адысэй. I спэктакль са стралою — для таго, каб служыць мне дакорам. Прынамсі, Антыной на гэта разьлічвае. Але мяне ён аніяк не кранае. Як быў пры жыцьці паразытам, так і застаўся.
— Вітаю, Антыной, — зьвяртаюся да яго. — Ды вымі ж ты нарэшце стралу з шыі.
— Гэта страла майго каханьня, о богападобная Пэнэлёпа, найпрыгажэйшая й найпразарлівейшая з жанчын, — адказвае ён. — Хоць пушчаная яна са славутага Адысэевага лука, насамрэч бязьлітасны стралок быў Эрас. Я нашу яе як напамін пра вялікую жарсьць да цябе, якую ўзяў з сабой і ў магілу.
Ён яшчэ досыць доўга сыпле гэтымі наскрозь фальшывымі тырадамі — добра напрактыкаваўся, пакуль быў жывы.
— Кінь, Антыной. Мы даўно мёртвыя. Хопіць расьпінацца, як апошні ідыёт, табе з гэтага нічога не перападзе. Тут твая знакамітая крывадушнасьць без патрэбы. Так што хоць раз будзь добрым хлопчыкам і вымі стралу. Яна цябе не ўпрыгожвае.
Антыной утаропіўся ў мяне замагільным позіркам, рыхтык пабіты сабака. «Неміласэрная ў жыцьці, неміласэрная і ў сьмерці», — уздыхнуў ён. Але страла зьнікла, а скура прыняла нармальнае зеленавата-белае адценьне.
— Дзякуй, — сказала я. — Так значна лепш. Цяпер мы можам быць прыяцелямі, і патлумач мне, калі ласка, чыста па-сяброўску, навошта вам, жаніхам, спатрэбілася рызыкаваць жыцьцём і гэтак па-сьвінску абыходзіцца са мною і Адысэем, ды не адзін раз, а гады й гады? Вас жа папярэджвалі. Прарокі прадказвалі вам пагібель, сам Зэўс дасылаў знакі і праз палёт птушак, і праз злавесныя грымоты.
Антыной уздыхнуў:
— Багі хацелі нас зьнішчыць.
— Так усе апраўдваюцца за ўласныя быдлячыя паводзіны, — заўважыла я. — Скажы мне праўду. Вас вяло ну ніяк не маё незямное хараство. Пад канец гэтай гісторыі мне было ўжо трыццаць пяць, я ўшчэнт зьнемаглася ад турботаў ды сьлёз і, як мы абое выдатна ведаем, добра-такі раздалася ў таліі. Калі Адысэй адплываў у Трою, вы, жаніхі, яшчэ на сьвет не нарадзіліся, ці былі немаўлятамі, як мой сын ТэлехМах, ці ў найлепшым выпадку бегалі ў кароткіх штоніках. Я практычна магла б сысьці вам
за маці. А вы верзьлі ўсялякую лухту: як я закруціла вам галовы, як вы хацелі дзяліць са мной ложак і мець ад мяне дзяцей, хоць цудоўна ведалі, што я ўжо наўрад ці змагу зацяжараць.
— Ну, аднаго-двух шчанюкоў ты б яшчэ, можа, і прынесла б, — грэбліва адказаў мярзотнік. Ён ледзь стрымліваўся, каб самазадаволена не ашчэрыцца.
— Вось гэта бліжэй да ісьціны. Люблю, калі кажуць праўду ў лоб. Дык што вамі насамрэч рухала?
— Натуральна, мы хацелі завалодаць скарбамі. Я ўжо маўчу пра царства, — гэтым разам ён нахабна разрагатаўся мне ў твар. — Які маладзён не захоча ажаніцца з багатай знакамітай удавой? Удовы, усім вядома, палаюць ад пажады, асабліва калі іхны муж зьнік ці згінуў гэтак даўна, як твой. Табе далёка да Алены, але гэтаму мы б як-небудзь далі рады. Цемра шмат хавае! I тым лепш, што ты была на дваццаць гадоў старэйшая за нас, — памерла б раней (можа, пры невялікай дапамозе з нашага боку). I тады, завалодаўшы тваім багацьцем,
мы б маглі выбраць сабе якую заўгодна маладую прыгожую царэўну. Ты ж ня думала, што мы сапраўды ачмурэлі ад каханьня? Хоць з выгляду ты далёка не прыгажуня, але ж розуму ў цябе заўжды было багата.
Я казала, што люблю праўду ў лоб, але ж, вядома, ніхто яе ня любіць. Прынамсі, калі яна такая непрывабная.
— Дзякуй за шчырасьць, — халодна заўважыла я. — Напэўна, ты як камень з душы скінуў — хоць раз зьявіў свае сапраўдныя пачуцьці. Можаш утыкнуць стралу наноў. Напраўду, кожны раз, калі бачу, як яна тырчыць з тваёй хлусьлівай пражэрлівай глоткі, не магу нарадавацца.
Жаніхі пачалі зьяўляцца не адразу. Першыя дзевяць-дзесяць гадоў, пакуль не было Адысэя, мы ведалі, дзе ён: у Троі — і мы ведалі, што ён жывы. He, яны ўзялі ў аблогу палац, толькі калі надзея на ягонае вяртаньне ўжо чэзла і, здавалася, вось-вось згасьне зусім. Спачатку зьявіліся пяць,
тады дзесяць, тады пяцьдзясят. I чым больш іх рабілася, тым болып новых шукальнікаў шчасьця яны прываблівалі: кожны баяўся прапусьціць сваё ў бясконцых баляваньнях ды шлюбнай лятарэі. Як сьцярвятнікі, што зьлятаюцца на здохлую карову: спачатку адзін, затым другі, і неўзабаве ўсе да адзінага хціўцы на некалькі міляў у акрузе рвуць труп на кавалкі.
Кожны дзень яны проста аб’яўляліся ў палацы і навязваліся мне ў госьці. Тады, карыстаючыся маёй слабасьцю, а таксама, так бы мовіць, нястачай жывой сілы, яны пачалі самі забіваць жывёлу і смажыць мяса з дапамогай сваіх пахолкаў, загадваць дзяўчатам-служкам ды шчыкаць іх за азадкі, быццам у сябе дома. А колькі яны маглі зжэрці — ажно паверыць немагчыма: чэравы ў іх былі як бяздонныя бочкі. Кожны ўмінаў так, быццам хацеў абставіць у ежы ўсіх астатніх. Яны ўзялі сабе за мэту зламіць маю ўпартасьць, пагражаючы ні кала ні вала не пакінуць. I таму ў іхных вантробах зьнікалі горы мяса, груды хлеба і рэкі віна, нібы
раскрылася зямля, заглынуўшы ўсё без астачы. Яны казалі, што так будзе працягвацца да тае пары, пакуль я не абяру аднаго зь іх сабе за мужа, і чаргавалі п’яныя гулянкі ды забавы з дэбільнымі прамовамі, што прыўзносілі маю чароўную красу, і дасканаласьць, і мудрасьць.
He магу маніць, нібыта яны мне зусім не падабаліся. Кожнаму прыемна чуць хваласьпевы ў свой гонар, нават калі ім ня верыш. Я старалася глядзець на іхнае фіглярства як на спэктакль ці буфанаду. Ну, якое яшчэ яны прыдумаюць новае параўнаньне? Хто найбольш праўдападобна прыкінецца, што ўпадае ў экстаз, як толькі мяне заўважыць? Калі-нікалі я зьяўлялася ў залі, дзе яны балявалі, — пры мне заўсёды былі дзьве служкі, — проста каб паглядзець, як яны са скуры вылузваюцца. Што да добрых манераў, зазвычай перамагаў Амфіном, хоць ён шмат каму саступаў у імпэце. Мушу прызнацца, я часам пачынала мроіць: а з кім бы зь іх я жадала апынуцца ў ложку, калі ўжо на тое?
Потым служкі пераказвалі мне жарцікі, якімі абменьваліся жаніхі ў мяне за сьпінаю. Дзяўчаты маглі свабодна падслухоўваць, бо яны былі вымушаныя падаваць ежу і пітво.
Дык што гаварылі пра мяне жаніхі паміж сабою? Вось паслухайце:
«Першы прыз — тыдзень у ложку з Пэнэлёпай; другі прыз — два тыдні ў ложку з Пэнэлёпай. Заплюшчыш вочы — і яны ўсе аднолькавыя, уяві, што гэта Алена, і таран будзе стаяць, як з бронзы адліты — ха-ха-ха! Ну калі ж гэтая старая сучка што-небудзь ды надумае? Давайце заб’ем ейнага сынка — прыбярэм з дарогі, пакуль яшчэ малады: назаляе мне гэты байструк. А што нам не дае схапіць старую карову ды падмазаць пяты? He, хлопцы, гэта несумленна. Мы ж дамаўляліся: хто здабудзе прыз, раздае астатнім важнецкія дарункі, так? Мы ўсе павязаныя: да пераможнага
канца. Твая — перамога, ейны — канец, бо хто б ні перамог, мусіць трахаць яе, пакуль яна не загнецца, ха-ха-ха!»
Часам я думала, а ці не прыдумляюць крыху служкі — дзеля забавы ці проста каб падражніць мяне. Ім нібыта было даспадобы пераказваць мне ўсё гэтае, асабліва калі я залівалася сьлязьмі і маліла шэравокую Атэну альбо вярнуць Адысэя, альбо спыніць мае пакуты. Тады і яны маглі таксама заліцца сьлязьмі, плакаць і рыдаць і прыносіць мне напоі, каб суняць нэрвы. Ім гэта дапамагала здымаць стрэс.
Асабліва шчыравала, каб данесьці да маіх вушэй усю гэтую брыду, — сапраўдную ці прыдуманую, — Эўрыклея. Хутчэй за ўсё, яна хацела настроіць мяне супраць жаніхоў, каб я не паддалася ні на якія іх палымяныя мальбы і да апошняга ўздыху заставалася вернай Адысэю. Яна заўсёды была самай адданай ягонай фанаткай.
Як я магла спыніць гэтых малалетніх галаварэзаў-арыстакратаў? У іхным веку ажно карціць павыхваляцца перад іншымі, так што зьвяртацца да іх высакародзтва, ушчуваць ці пагражаць караю было бескарысна. Ніводны не хацеў адступіцца са страху, што астатнія пачнуць глуміцца, абзываць яго баязьліўцам. Я прасіла іх бацькоў паўплываць на сваіх нашчадкаў, але дарэмна: іхныя сем’і разьлічвалі, што такія паводзіны прынясуць ім вьігаду. Тэлемах быў яшчэ замалады, каб зь імі змагацца, і ў кожным разе ён — адзін, а іх — ці сто дванаццаць, ці сто восем, ці сто дваццаць (дакладную лічбу назваць цяжка — столькі іх сабралася). Верныя Адысэю воі разам зь ім адплылі ў Трою, а з тых, хто застаўся, кожнага гатовага прыняць мой бок так палохала колькасная перавага жаніхоў, што ніхто не адважваўся ані слова ім сказаць.
Я ведала: спробы выгнаць маіх навязьлівых жаніхоў ці зачыніць перад імі дзьверы палацу дабром бы ня скончыліся. Тады яны зусім разьятрыліся б, ашалелі і сілай захапілі б тое.
што хацелі ўзяць угаворамі. Але нездарма я была дачка наяды — у памяці ўсплылі матчыныя настаўленьні. «Будзь як вада, — казала я сабе. — He супраціўляйся. А як яны спрабуюць цябе схапіць, сьцякай скрозь пальцы. Абміні іх наўкол».
Таму я рабіла выгляд, што прымаю іх заляцаньні — тэарэтычна. Даходзіла нават да таго, што я падахвочвала то аднаго, то другога, дасылала ім таемныя лісты. Але, казала я, перш чым абраць сабе сужэнца, я мушу ў сваім сэрцы ўпэўніцца, што Адысэй ніколі ня вернецца.
XV. Пахавальнае покрыва
3 кожным месяцам рабілася ўсё цяжэй. Я цэлымі днямі не выходзіла са свайго пакою — не таго, што мы дзялілі з Адысэем, не, я б гэтага ня вытрывала, а з уласнага, на жаночай палове. Я ляжала на ложку і плакала, плакала і думала: ну што ж рабіць? Мне зусім не хацелася выходзіць замуж ні за каго з гэтых нявыхаваных падшыванцаў. А Тэлемах сталеў — ён быў амаль аднаго ўзросту з жаніхамі — і пачынаў неяк дзіўна на мяне паглядаць. Ён меркаваў, гэта я вінаватая, што ягоную спадчыну літаральна зжарае гэтая зграя.
Ах, наколькі яму было б прасьцей, калі б я пазьбірала рэчы ды вярнулася ў Спарту, да свайго бацькі, цара Ікарыя. Толькі шанцы, што я ўчыню такое з уласнай волі, раўняліся нулю: я зусім не хацела, каб мяне другі раз кінулі ў мора. Тэлемах спачатку думаў, што маё вяртаньне ў бацькоўскі
палац — у ягоных інтарэсах. Але, яшчэ раз пакруціўшы глуздамі — і зрабіўшы некаторыя падлікі, — ён скеміў, што я забяру з сабою ладную частку золата і срэбра, бо гэта мой пасаг. Зь іншага боку, калі я застануся на Ітацы і выйду замуж за каго-небудзь з гэтых шчанюкоў-арыстакратаў, той стане царом, прыймовым бацькам Тэлемаха, і будзе мець над ім уладу. Пэрспэктыва слухацца загадаў свайго адналетка аніяк яго ня вабіла.
He, праўда, для Тэлемаха быў бы ідэальны варыянт, калі б я выявіла далікатнасьць і сама памерла. Каб ён ніякім чынам ня быў вінаваты. Бо калі б ён, падобна Арэсту (але бяз дай прычыны, адрозна ад Арэста), забіў маці, на яго накінуліся б эрыніі — жудасныя фурыі з валасамі-зьмеямі, сабачымі галовамі і крыламі кажановымі — і паўсюль перасьледавалі зь бізунамі ды паходнямі сваім брэхам і сыкам, пакуль бы ён не звар’яцеў. А як забіў бы наўмысна і з самых нізкіх памкненьняў — каб завалодаць багацьцем, — дык ня мог бы ачысьціцца ў аніводным сьвяцілішчы. Ён назаўжды застаўся
б заплямлены маёй крывёю, пакуль не памёр бы вусьцішнай сьмерцю шаленца.
Жыцьцё маці — сьвятое. Нават калі маці дрэнная, усё адно ейнае жыцьцё — сьвятое. Паглядзіце хоць на маю ліхую стрыечную сястру Клітэмнэстру — распусьніцу, мужазабойцу і катавальніцу ўласных дзяцей. А пра мяне ніхто ня скажа, што я дрэнная маці. I мне зусім не падабаўся вал панурых, грубых заўваг ды пагардлівых позіркаў ад уласнага сына.
Калі жаніхі толькі распачалі аблогу, я ім нагадвала: аракул гірадказаў, што Адысэй урэшце вернецца. Але прамінаў год за годам, а ён усё не аб’яўляўся, і вера ў словы аракула пакрысе чэзла. Можа, яго ня так зразумелі, заяўлялі жаніхі: аракулы сумнавядомыя сваёй двухсэнсоўнасьцю ды цьмянасьцю. Нават я пачала сумнявацца і ўрэшце мусіла пагадзіцца — прынамсі, на людзях, — што Адысэй, хутчэй за ўсё, памёр. Аднак ягоны прывід ніколі не зьяўляўся мне ў сьне,
як належала. Я папросту не магла паверыць, што ён не даслаў 6ы мне вестачкі з Аіду, калі б пераправіўся ў царства ценяў.
Я ўсё спрабавала прыдумаць, як адкласьці рашэньне так, каб мяне нельга было ўпікнуць. Нарэшце высьпеў плян. Пазьней, распавядаючы пра яго, я паўтарала, што падказала ідэю сама Атэна Паляда, багіня ткацтва. Магчыма, гэта і праўда — якая розьніца? Але прыпісваць багам уласныя пробліскі натхненьня — выдатны спосаб адвесьці як папрокі ў ганарлівасьці, калі плян удаваўся, гэтак і віну за ягоны правал.
I вось што я зрабіла: наладзіла кросны і пачала ткаць вялікі сувой, аб’явіўшы, што гэта пахавальнае покрыва для сьвёкра, бо з майго боку было б непачціва не падрыхтаваць Ляэрту дарагога савана, калі здарыцца так, што яго напаткае сьмерць. Пакуль ня будзе завершаная гэтая асьвячоная багамі праца, я і думаць нават не магу пра новага сужэнца, але як толькі сатчэцца покрыва, я не марудзячы абяру шчасьліўца.
(Ляэрта мая прыдумка зусім ня ўсьцешыла: пачуўшы пра яе, ён стаў трымацца яшчэ далей ад палацу. А што калі раптам які няўрымсьлівы жаніх паскорыць ягоны канец і прымусіць мяне пахаваць Ляэрта ў гэтым саване, хоць і недатканым, каб прысьпешыць вясельле?)
Ніхто ня мог нічога сказаць супраць маёй працы — такая яна была добрапачцівая. Увесь дзень я сядзела за кроснамі, старанна ткала ды мэлянхалічна прыгаворвала: «Ах, гэтае покрыва хутчэй для мяне, чым для Ляэрта. Бедная я, бедная, асуджаная багамі на сьмерць пры жыцьці». А ўначы распускала ўсё, што наткала за дзень, і праца ніяк не пасоўвалася наперад.
У дапамогу з гэтай цяжкой справай я ўзяла дванаццаць дзяўчат-служак — самых маладзенькіх, бо яны ўсё сваё жыцьцё былі пры мне. Я купіла, ці, іначай, набыла, іх яшчэ зусім маленькімі, гадавала, каб Тэлемаху было з кім гуляцца, цярпліва навучала ўсяму, што трэба ведаць і ўмець, жывучы ў палацы. Мілыя, жвавыя дзяўчаткі. Часам яны
трохі залішне шумелі ды перасьмейваліся, як і ўсе маладыя служкі. Але мне рабілася весялей ад іхнага балбатаньня, ад іхных сьпеваў. Яны ўсе да адзінай мелі цудоўныя галасы, і іх добра навучылі імі карыстацца.
У палацы служкі былі маімі вачамі і вушамі, я давярала ім больш за ўсіх астатніх. Яны, менавіта яны, дапамагалі мне распускаць сатканае — за зачыненымі дзьвярыма, глыбока ўночы, пры сьвятле паходняў. Так доўжылася больш за тры гады. Нам даводзілася дзейнічаць асьцярожна, размаўляць шэптам, але гэтыя ночы мелі нейкі водбліск сьвятла, нават бурлівай весялосьці. Мэлянто Гожыя Шчочкі цягала нам са сталоўусялякія прысмакі: фігі, калі была на іх пара, хлеб, мачаны ў мёдзе з сотаў, а ўзімку — падагрэтае віно. За сваёй разбуральнай працай мы распавядалі розныя гісторыі, загадвалі загадкі, жартавалі. Дрыготкае полымя паходняў зьмякчала і нашыя твары, і манеру трымацца — яны рабіліся зусім іншымі, чым пры сьвятле дня. Мы былі амаль як сёстры.
А зранку, калі ад недасыпаньня праступалі цёмныя кругі пад вачыма, мы абменьваліся змоўніцкімі ўсьмешкамі, а раз-пораз нават хуценькім поціскам рук. Яны казалі «так, гаспадыня», «не, гаспадыня» з такім выглядам, нібы вось-вось пырснуць сьмехам, нібы ні яны, ні я не маглі прымаць іхную рабскую пакору ўсур’ёз.
На жаль, адная зь іх выдала таямніцу майго несканчальнага ткацтва. Я пэўная — гэта здарылася выпадкова. Маладыя бываюць неабачлівымі, напэўна, у яе міжволі вырвалася нейкае слоўка або намёк. Я так і ня ведаю, хто гэта быў: тут, сярод ценяў, яны ўсе трымаюцца гуртком, а як толькі я набліжуся — зьбягаюць. Яны ўнікаюць мяне, нібыта я нанесла ім страшную рану. Але ж я ніколі, ніколі са сваёй волі не зрабіла б ім шкоды.
Уласна кажучы, я сама вінаватая, што мая таямніца выйшла на паверхню. Я загадала сваім дванаццаці служкам — самым прыгожым, самым зваблівым — хаўрусавацца сярод жаніхоў
ды шпіёніць за імі, пускаючы ў хаду ўсе свае чары. Пра мой загад ніхто ня ведаў, апроч мяне і дзяўчат, пра якіх гаворка. Я вырашыла не давяраць сакрэту Эўрыклеі. Цяпер бачу: гэта была недаравальная памылка — розум прыходзе па шкодзе.
Мой плян абярнуўся бядою. Некалькі дзяўчат згвалцілі, іншых спакусілі ці так змушалі, што яны палічылі за лепшае саступіць і не супраціўляцца.
У тым, што госьці ў вялікім доме або палацы спалі са служкамі, не было нічога дзіўнага. Меркавалася, што добры гаспадар, каб выявіць гасьціннасьць, мусіць паклапаціцца пра вясёлыя начныя забавы для гасьцей і велікадушна прапанаваць ім самім выбраць сабе дзевак. Але карыстацца служкамі без дазволу гаспадара дому — гэта Hern­ia нечуванае. Падобныя дзеяньні расцэньваліся як крадзеж.
Аднак гаспадара не было. Вось жаніхі і наляталі на служак, як наляталі на авечак, сьвіней, коз і кароў. Напэўна, яны ня бачылі ў тым нічога кепскага.
Я суцяшала дзяўчат, як толькі магла. Яны пачуваліся вінаватымі, а тым, каго згвалцілі, патрабаваўся клапатлівы догляд. Я даручыла справу Эўрыклеі, і яна, праклінаючы мярзотнікаў жаніхоў, купала дзяўчат і, у якасьці асаблівай ласкі, націрала іх маім уласным духмяным аліўным алеем. Эўрыклея незадаволена буркацела, што ёй даводзіцца гэтым займацца. Магчыма, мая любоў да дзяўчат будзіла ў ёй крыўду. Яна казала, я іх разбэшчваю, і яны хутка пачнуць уяўляць пра сябе немавед што.
— He пераймайцеся, — казала я ім. — Вы павінны рабіць выгляд, нібы закаханыя ў жаніхоў. Калі яны будуць думаць, быццам вы іхныя хаўрусьніцы, дык даверацца вам, і мы дазнаемся пра ўсе іхныя пляны. Вы паслужыце свайму гаспадару, і ён, калі вернецца дамоў, застанецца вельмі вамі задаволены.
Гэта іх падбадзёрвала.
Я нават навучыла іх казаць гнюснасьці пра мяне з Тэлемахам, і пра Адысэя таксама — дзеля
паўнаты ілюзіі. Яны з імпэтам кінуліся ў гэты праект. Асаблівае майстэрства паказвала Мэлянто Гожыя Шчочкі — як яна весялілася, прыдумляючы ўсялякія кепікі. Сапраўды, ёсьць нейкі кайф у тым, каб у адным учынку спалучаць пакору зь непачцівасьцю.
Нельга сказаць, што ўся гэтая шарада была падманам чыстай вады. Некаторыя дзяўчаты ўсё ж закахаліся ў мужчынаў, якія так кепска зь імі абышліся. Мяркую, гэта было непазьбежна. Яны думалі, я ня бачу, што адбываецца, але я ўсё цудоўна разумела. Я даравала ім. Яны былі маладзенькія, недасьведчаныя, а далёка ня кожная дзяўчына-рабыня на Ітацы магла пахваліцца, што мае каханкам маладога арыстакрата.
Але, было там каханьне ці не, былі начныя прыгоды ці не, дзяўчаты па-ранейшаму перадавалі мне ўсю карысную інфармацыю, якую здабывалі.
I я, дурніца, думала, да чаго ж я мудрая. Азіраючыся назад, бачу, як неразважліва я дзейнічала, колькі нарабіла шкоды. Аднак час выходзіў.
мяне грыз адчай, і я мусіла ісьці на ўсе магчымыя хітрыкі.
Дазнаўшыся, як я вадзіла іх за нос, жаніхі ўварваліся ўначы на маю палову і засьпелі мяне за працай. Іхнай злосьці не было межаў, не ў апошнюю чаргу таму, што іх падманула жанчына. Яны закацілі жудасную сцэну, і мне давялося апраўдвацца. Я паабяцала, што датку як мага хутчэй, а тады абавязкова абяру сабе сярод іх мужа.
Самое покрыва ледзь не імгненна сталася пагалоскай. Яго называлі «сеціва Пэнэлёпы». Так казалі пра ўсялякую працу, што нейкім загадкавым чынам заставалася недаробленай. Мне зусім не падабалася азначэньне «сеціва». Калі покрыва — гэта сеціва, тады я — павучыха. Але ж я не імкнулася лавіць мужчынаў, як мух. Наадварот, я проста спрабавала сама ня трапіць у пастку.
XVI. Благія сны
Так пачаліся найгоршыя з маіх пакутаў. Я столькі плакала, што, здавалася, вось-вось ператваруся ў фантан ці раку. Колькі 6 я ні малілася, ні прыносіла ахвяраваньняў, ні высочвала знакаў ад багоў, муж так і не вяртаўся. У дадатак да ўсіх маіх няшчасьцяў Тэлемах быў у тым узросьце, калі дзеці пачынаюць загадваць матулям. Я дваццаць гадоў амаль што адна спраўлялася ў палацы з усімі справамі, а цяпер яму захацелася ўзяць лейцы ў свае рукі і давесьці, што галоўны тут ён, Адысэеў сын. Тэлемах пачаў чыніць скандалы ў залі, па-дурному задзірацца з жаніхамі, так што я не сумнявалася: калі-небудзь яго абавязкова заб’юць. Вядома, ён мусіў ублытацца ня ў тую, дык у іншую адчайную авантуру — што-што, а гэта маладзёны ўмеюць.
Тэлемах высьлізнуў з гавані, узяўшы карабель — а як жа! — і пачаў гойсаць па моры ў спадзеве нешта даведацца пра бацьку. Нават не параіўся са мною. Ён мяне страшэнна пакрыўдзіў, але мне было ўжо не да таго: служкі пераказалі, што жаніхі, дазнаўшыся пра дзёрзкую эскападу сына, зьбіраюць уласны карабель, каб падсьцерагчы ягоны, калі той будзе вяртацца, узяць на абардаж і забіць Тэлемаха.
Гэта праўда, як сьпяваюць у песьнях, што іх змову раскрыў мне вяшчун Мэдонт. Але я ўжо ведала пра яе ад служак. Давялося прыкінуцца ўражанай, бо іначай Мэдонт — а ён быў і не на маім баку, і не на іхным — здагадаўся б, што я маю ўласныя крыніцы інфармацыі.
Натуральна, у мяне падкасіліся ногі, я ўпала на парозе, і плакала, і рыдала, а ўсе служкі — і дванаццаць маіхулюбёнак, і астатнія — падхапілі мае галашэньні. Я іх папракала, што яны не папярэдзілі мяне пра Тэлемахаву выправу, не спынілі яго,
ажно пакуль гэтая старая квахтуха Эўрыклея, якая ўсюды тыцкае свой нос, не прызналася: яна адна была ў змове з Тэлемахам і яму спрыяла. Эўрыклея сказала, быццам яны не падзяліліся са мною задумай толькі таму, што не хацелі, каб я хвалявалася. Але ўрэшце ўсё скончыцца добра, дадала яна, — багі справядлівыя.
Я ўтрымалася ад заўвагі, што дасюль ня бачыла гэтаму ніякіх пацьверджаньняў.
Калі справа ну зусім дрэнь, выплакаўшыся дасхочу, так што, здаецца, яшчэ крыху — і ператворысься ў сажалку, я заўсёды, на шчасьце, засынаю. А калі сплю, мне сьняцца сны. У тую ноч я бачыла цэлую чараду сноў — пра іх нідзе не напісана, бо я не распавядала іх ніводнай жывой душы. У адным цыклёп трушчыў галаву Адысэя і жэр ягоныя мазгі. У другім Адысэй скакаў з карабля ў ваду і плыў да сырэнаў, а тыя сьпявалі салодкімі-салодкімі галасамі, як мае служкі, але ўжо цягнулі да яго свае птушыныя кіпці, каб разарваць
на шматкі. У трэцім ён кахаўся з чароўнай багіняй і шалеў ад асалоды. Тады багіня ператварылася ў Алену. Яна пазірала на мяне паўз аголенае плячо майго мужа і зласьліва пасьміхалася. Гэта быў такі суцэльны жах, што я прачнулася. Я малілася, каб гэта быў непраўдзівы сон, дасланы зь пячоры Марфэя праз браму з слановае косьці, а не сапраўдны, дасланы праз браму з рогу.
Я зноў заснула і нарэшце здолела прысьніць сон-суцяшэньне. Гэты я пераказвала; магчыма, вы пра яго чулі. У пакой да мяне зьявілася мая сястра Іфтымія — яна была нашмат старэйшая, так што я ледзь яе ведала: яна даўно выйшла замуж і зьехала далёка-далёка. Іфтымія падышла да майго ложка і сказала, што яе даслала сама Атэна, бо багі ня хочуць, каб я пакутавала. Яна паведаміла, што Тэлемах вернецца жывы і здаровы.
А калі я запыталася пра Адысэя — жывы ён ці мёртвы? — Іфтымія нічога не адказала і высьлізнула прэч.
Вось вам і «багі ня хочуць, каб я пакутавала». Усе яны толькі дражняць. Для іх я ўсё адно што бяздомны сабака, якога закідалі камянямі ці падпалілі яму хвост — усё дзеля іхнай, боскай, забавы. Ня тлушч і косьці жывёлы, а нашыя пакуты — вось што любяць смакаваць багі.
XVII. Хор: «Ладзьдзі сноў», баляда
Адзіны паратунак — сны, Наш роздых ад пакут.
У снах ня трэба мыць палац, Ня трэба лезьці ў бруд.
У снах агідныя царкі — Іх незьлічона тут — Ня лезуць пад спадніцы нам, He валакуць у кут.
Калі мы сьпім, нам сьняцца сны: Лагодны плёскат хваль, Плывем мы ў залатых ладзьдзях Шчасьліва й вольна ў даль.
У снах мы зіхацім красой Пурпурных апранах, Адно з каханымі мы сьпім, Ім — пацалункі ў снах.
Балюем зь імі дзень пры дні, Пяем ім уначы, Бо здолелі мы на ладзьдзях Ад роспачы ўцячы.
Hi сьлёз, ні войнаў больш няма: Цудоўны, сьвеце, ты, Бо мудра валадарым мы У век наш залаты.
Ды вось нас будзіць ранак зноў. Кон рабскі поўны зла: Нам зноў спадніцы задзіраць Для кожнага казла.
XVIII. Весткі пра Алену
Тэлемах унік пастаўленай пасткі — дзякуючы хутчэй удачы, чым прадбачлівасьці, — і цэлы вярнуўся дадому. Сустракаючы яго, я плакала ад радасьці, а разам са мной і ўсе служкі. На жаль, потым мы з маім адзіным сынам страшэнна пасварыліся.
— У цябе мазгоў, як у трытона! — гневалася я. — Ды як ты мог узяць карабель і паплыць, нават не спытаўшы дазволу? Ты сам яшчэ амаль дзіця! Ты ня ўмееш весьці карабель! Ды ты разоў сто мог загінуць, і што б тады сказаў твой бацька, вярнуўшыся дамоў? Вядома, я была б вінаватая, бо не глядзела цябе, як трэба! — і гэтак далей у тым самым духу.
Дарэмна я так на яго напусьцілася. Тэлемах адразу ж узьвіўся на дыбкі. Казаў, што ён ужо не дзіця малое, а мужчына — ён жа вярнуўся! Вось найлепшы доказ: ён ведаў, што робіць. Тады заявіў,
што не прызнае маці за аўтарытэт: яму ня трэба нічыйго дазволу, каб узяць карабель, бо гэта ў пэўным сэнсе частка ягонай спадчыны. А калі ў яго і засталася такая-сякая спадчына, дык маёй заслугі тут няма: я яе не бараніла, і цяпер яе праядаюць жаніхі. Далей ён сказаў, што прыняў тое рашэньне, якое мусіў: выправіўся на пошукі бацькі, бо ніхто больш і пальцам не зьбіраўся дзеля гэтага паварушыць. Сьцьвярджаў, што бацька ім бы ганарыўся — ён паказаў характар і вырваўся з-пад пяты жанчын, як заўсёды, залішне эмацыйных, ня здольных разважаць разумна і пазбаўленых здаровага сэнсу.
Гэта ён пра мяне! Як можна родную маці называць «жанчыны»?
Хіба я магла не расплакацца?
Мяне панесла: «І-гэтак-ты-мне-аддзячыў-заўсё-што-я-дзеля-цябе-рабіла? Ды-ты-не-ўяўляешшто-я-вынесла-дзеля-цябе! Ніводную-жанчынунельга-прымушаць-так-пакутаваць! І-як-гэта-яяшчэ-сябе-ад-жыцьця-не-пазбавіла!» Але, нажаль,
ён гэта чуў і раней, таму ўсім сваім выглядам паказваў, як яго раздражняюць мае натацыі: склаўшы на грудзях рукі і ўзьвёўшы ўгору вочы, чакаў, калі я сьціхну.
Урэшце мы суняліся. Служкі падрыхтавалі Тэлемаху добрую цёплую купелю. Яны шчыравалі, расьціраючы яму плечы, прынесьлі чыстае адзеньне, а потым накрылі яму зь сябрамі Пірэем і Тэаклімэнам смачны абед. Пірэй быў з Ітакі; змовіўшыся з маім сынам, ён разам зь ім плаваў па моры. Я вырашыла пагаварыць зь ім пазьней, а бацькам ягоным сказаць, што нельга дазваляць дзіцяці такіх шалёных выбрыкаў. Тэаклімэн быў родам зь іншых краёў. Ён рабіў досыць добрае ўражаньне, але я сабе пастанавіла даведацца, наколькі магчыма, пра ягоных продкаў, бо юнакі ўзросту Тэлемаха так лёгка могуць трапіць у кепскую кампанію.
Тэлемах набіваў поўны рот і піў поўнымі келіхамі. Я дакарала сябе, што не навучыла яго, як трэба паводзіцца за сталом. Ніхто ня скажа, што
я не намагалася. Але як толькі я пачынала ўшчуваць Тэлемаха, абавязкова ўкліньвалася гэтая старая курыца Эўрыклея.
— Ну, кінь, дзетка, дай хлопчыку ўсмак паесьці. Будзе яму плойма часу навучыцца манерам, як вырасьце, — і гэтак далей у тым самым духу.
— Як пруток сагнеш, так і дрэўца вырасьце, — паўтарала я.
— Вось-вось, — квахтала Эўрыклея. — Мы ж ня хочам сагнуць гэты пруточак, праўда? Ню-ніню-ні — не! Мы ж хочам, каб ён рос зграбны й высокі, каб сабе на здароўе зьеў добры, вялікі, сакаўны кавалак мяса і каб буркатлівая мамуся не псавала яму настрою!
Служкі хіхікалі, накладалі яму паўнюткую талерку ды прыгаворвалі, які ён добры хлапчынка.
Сумна прызнаваць, але яго ўшчэнт разбэсьцілі.
Калі ўсе тры маладзёны наеліся, я спытала пра іх плаваньне. Ці даведаўся Тэлемах што-небудзь пра Адысэя і пра тое, дзе ён цяпер, бо ў гэтым была
ж мэта ягонай выправы? I калі ён сапраўды нешта даведаўся, ці ня мог бы зрабіць ласку падзяліцца са мною сваімі ведамі?
Бачыце, я ўсё яшчэ трохі крыўдавала на яго. Цяжка гэта, калі сын-падлетак выходзіць пераможцам у сварцы. Але як толькі дзеці вас перарастаюць, вам застаецца толькі маральны аўтарытэт — зброя ў найлепшым выпадку слабая.
Тэлемах распавёў такое, ад чаго я моцна зьдзівілася. Спачатку ён заявіўся да цара Нэстара, які нічога ня мог яму паведаміць, а тады скіраваўся зь візытам да Мэнэляя. Да самога Мэнэляя! Мэнэляя-багатыра, Мэнэляя-тупіцы, Мэнэляя-крыкуна, Мэнэляя-раганосца. Мэнэляя — мужа Алены, маёй стрыечнай сястры Алены, Алены Прыўкраснай, Алены Погані Чараватай, прычыны ўсіх маіх няшчасьцяў.
— I ты бачыў Алену? — спыталася я крыху здушаным голасам.
— Так, — адказаў Тэлемах. — Якім смачным яна частавала нас абедам!
Ён пусьціўся верзьці нейкую лухту пра Марскога Старога і пра тое, як Мэнэляй даведаўся ад гэтага паважнага веку і сумнеўнай праўдзівасьці джэнтльмэна, што Адысэя трымае ў сябе на высьпе прыгожая багіня, якая змушае яго кахацца зь ёю наўсьцяж усю ноч — і так штоночы.
На той час я ўжо занадта наслухалася пра прыгожых багінь.
— I як там Алена? — спытала я.
— Здаецца, добра, — адказаў Тэлемах. — Усе расказвалі пра Траянскую вайну — выдатныя аповеды, з мноствам боек і бітваў, рэкамі крыві і выпушчанымі вантробамі. I бацьку таксама згадвалі. А калі старыя ваякі пачалі голасам галасіць, Алена падліла віна, і мы добра нарагаталіся.
— Ды не, як яна выглядае?
— Зьзяе, як залатая Афрадыта, — сказаў Тэлемах. — Я ажно затрымцеў, як яе ўбачыў. To бок яна такая знакамітасьць, частка гісторыі, ну, і г. д„ і да т. п. Усё, што пра яе навыдумлялі.
і нават больш — чысьцюткая праўда! — ён расплыўся ў ідыёцкай усьмешцы.
— Яна, мусіць, трохі пастарэла — часу колькі прайшло, — заўважыла я як мага спакайней.
Ну ня можа Алена па-ранейшаму зьзяць, як залатая Афрадыта! Гэта супраць законаў прыроды!
— Э-э-э, так, — адказаў сын.
I нарэшце да нас вярнулася тая лучнасьць, што, як мяркуюць, зьвязвае мацярок ды сыноўбезбацьковічаў. Тэлемах зірнуў мне ў твар і ўсё зразумеў.
— Як напраўду, з выгляду яна ўжо досыць немаладая, — прамовіў ён. — Нашмат старэйшая за цябе. Нейкая зьняможаная. Уся ў зморшчынах, як старая порхаўка. I зубы ў яе жоўтыя. Некаторыя нават павыпадалі. Яна падалася прыгожай толькі пасьля таго, як мы шмат выпілі.
Я ведала, што ён маніць, але мяне расчуліла гэтая мана дзеля таго, каб зрабіць мне прыемнасьць. Нездарма ён быў праўнук Аўтоліка, сябра Гэрмэса-архікруцяля, і сын хітруна Адысэя,
салодкагалосага, вынаходлівага ў ашуканстве, угаворцы мужчынаў ды хлуса жанчынам. Можа, усё ж такі ў Тэлемаха ды ёсьць такія-сякія глузды.
— Дзякуй табе за ўсё, што распавёў, сыне, — сказала я. — Я вельмі ўсьцешаная. А зараз пайду, прынясу багам у ахвяраваньне кош пшаніцы і буду маліцца, каб твой бацька вярнуўся жывы і здаровы.
Так я і зрабіла.
XIX. Віск радасьці
Хто скажа, што з малітваў ёсьць хоць якая карысьць? Але, зь іншага боку, хто скажа, што няма? Уяўляю сабе багоў: сноўдаюцца марна па Алімпе, раскашуюць сярод нэктару ды амброзіі, у курэньнях ахвяраваных касьцей ды тлушчу, як хеўра падлеткаў-шкоднікаў, ахвочых пазабаўляцца з хворым катом, бо ня маюць чым заняцца.
— Ну, якую малітву нам сёньня спраўдзіць? — пытаюцца яны адно аднаго. — Давайце кінем косьці. Гэтаму — надзею, гэтаму — адчай, і калі ўжо на тое, а што як я паламлю жыцьцё ву-у-унь той жанчыне — адтрахаю яе, прыкінуўшыся ракам?
Думаю, яны збольшага выкідваюць свае штукі ад нуды.
Дваццаць гадоў усе мае малітвы заставаліся без адказу. Але ня гэтая. He пасьпела я чарговы раз выканаць звыклы абрад і чарговы раз праліць
звыклыя сьлёзы, як у двор кульгаючы прыклыпаў сам Адысэй уласнай пэрсонай.
Натуральна, кульганьне было часткай маскараду. Іншага я ад яго і не чакала. Вядома, ён ацаніў становішча: у палацы жаніхі, яны прамантачваюць ягонае майно, задумляюць забіць Тэлемаха, прысвоілі сабе права на сэкс-паслугі ягоных служак, маюць намеры выкрасьці ягоную жонку. Адысэй разважыў мудра: яму нельга проста так аб’явіцца і абвясьціць, што ён — Адысэй, і загадаць ім ачысьціць памяшканьне. Паспрабаваў бы ён так зрабіць — празь некалькі хвілінаў быў бы трупам.
Таму Адысэй пераапрануўся ў бруднага старога жабрака. Ён мог не сумнявацца: большасьць жаніхоў ня мела ніякага ўяўленьня, як Адысэй выглядае, бо калі ён адплываў у Трою, яны былі яшчэ зусім малыя або ўвогуле не зьявіліся на сьвет. Ён добра-такі зьмяніў аблічча — я спадзявалася, што зморшчыны і лысіна несапраўдныя, што гэта проста грым, — але як толькі я пабачыла грудзі бочкай ды кароткія ногі, глыбока ў душы нарадзілася
падазрэньне. А калі я пачула, што ён скруціў шыю іншаму ваяўніча настроенаму валацугу, яно ператварылася ва ўпэўненасьць. У гэтым увесь Адысэй: так, праўда, пры неабходнасьці ён дзейнічае крадком, але ніколі не адмовіцца ад тактыкі адкрытага нападу, дзе не сумняецца ў сваёй перамозе.
Я не падала выгляду, што здагадалася. Гэта было б небясьпечна для Адысэя. I апроч таго, калі мужчына так ганарыцца ўменьнем зьмяняць маскі, ягоная жонка мусіць быць поўнай дурніцай, каб сьцьвярджаць, што яго пазнала. Замінаць мужчыну замілавана сузіраць адбітак уласнага розуму — вяршыня неабачлівасьці.
Тэлемах ведаў Адысэевую таямніцу — я адразу пабачыла. Ён, як і ягоны бацька, ад прыроды быў гатовы плесьці сеціва зману, але яшчэ ня так налажыўся. Калі Тэлемах знаёміў мяне зь як бы жабраком, яго выдалі хітраваты выгляд, запінкі ды вочы, што бегалі па кутох.
Але знаёмства адбылося пазьней. Першыя некалькі гадзінаў Адысэй разьнюхваў, што
робіцца ў палацы, ды цярпеў абразы ад жаніхоў: тыя зьдзекаваліся, кідаліся ў яго ўсім, што трапіць пад руку. На жаль, я не магла даць знак сваім дванаццаці служкам, хто ён такі, і яны працягвалі хаміць Тэлемаху і падхопліваць выбрыкі жаніхоў. Я потым даведалася, што асабліва шчыравала ў кпінах Мэлянто Гожыя Шчочкі. Я вырашыла ўмяшацца, калі прысьпее час, і сказаць Адысэю, што дзяўчаты дзейнічалі на маё ўказаньне.
Увечары я зрабіла так, каб сустрэцца зь як бы жабраком ва ўжо апусьцелай залі. Ён сьцьвярджаў, што мае зьвесткі пра Адысэя, — сплёў досыць праўдападобную гісторыю, а тады запэўніў мяне, што Адысэй неўзабаве вернецца дадому. Я залілася сьлязьмі і адказала: «Баюся, гэтага ня будзе — падарожнікі ўжо шмат гадоў запар паўтараюць мне адное і тое ж». Я падрабязна расьпісала, як я спакутавалася, як прагну, каб вярнуўся муж, — лепей хай ён пачуе ўсё гэта, апрануты бадзягам, — так хутчэй паверыць.
Тады я пацешыла ягонае самалюбства — папрасіла парады. Я сказала, што маю намер прынесьці вялікі лук Адысэя — той самы, зь якога ён пусьціў стралу праз дванаццаць колаў на сякерных дзяржальнах — фантастыка! — і зладзіць спаборніцтва паміж жаніхоў: хто паўторыць подзьвіг Адысэя, таму прызам буду я. Бясспрэчна, гэта пакладзе так ці іначай канец невыноснаму становішчу, у якім я апынулася. Як яму мой плян?
Ён сказаў, што задума выдатная.
У песьнях сьцьвярджаецца, што зьяўленьне Адысэя і маё рашэньне наконт выпрабаваньня з лукам і сякерамі супалі выпадкова — ці дзякуючы провіду багоў, як казалі ў наш час. Цяпер вы ведаеце чыстую праўду. Я разумела, што паўтарыць гэты фокус са стралой зможа толькі ён, паколькі ўжо была ўпэўненая, што жабрак і ёсьць Адысэй. Ніякага супадзеньня не было — я ўсё зрабіла наўмысна.
Я ўсё больш давяральным тонам зьвярталася да нібыта нішчымнага валацугі й нарэшце
распавяла яму сон пра чародку цудоўных белых гусей, якіх вельмі любіла. Мне сьнілася, што яны бесклапотна клявалі ў двары зерне, як раптам наляцеў вялізны арол з крывой дзюбай і ўсіх іх забіў, і я тады доўга-доўга плакала.
Адысэй-бадзяга патлумачыў мне сон: арол — гэта мой муж, гусі — жаніхі, і неўзабаве ён іх усіх заб’е. Ён нічога не сказаў ні пра крывую дзюбу, ні пра тое, што я любіла гэтых гусей і месца сабе не знаходзіла, калі яны загінулі.
Як высьветлілася, Адысэй памыліўся. Ён сапраўды быў арлом, але гусі — не жаніхі. Гусі былі мае дванаццаць служак — я хутка ў гэтым упэўнілася, і роспач мая ня мела канца-краю.
Адная дэталь, вакол якой столькі навыдумлялі ў песьнях. Я загадала служкам абмыць ногі Адысэю-жабраку, але ён адмовіўся: маўляў, дазволіць мыць сабе ногі толькі той, якая ня будзе зьдзекавацца зь ягонай галечы ды скурчаных ступакоў. Я прапанавала, каб гэта зрабіла старая
Эўрыклея: ейным нагам было гэтак жа далёка да эстэтычнага ідэалу, як і ягоным. Яна ўзялася за працу зь незадаволеным буркаценьнем — нават не падазравала, якую пастку я ёй паставіла. Неўзабаве Эўрыклея ўбачыла доўгі шнар, знаёмы ёй з тае пары, калі яна столькі разоў мыла ногі Адысэю. Тут яна завішчала ад радасьці і перакуліла таз, заліўшы вадой усю падлогу. Адысэй ледзь яе не ўдушыў, каб яна яго ня выдала.
У песьнях гаворыцца, што я нічога не заўважыла, бо маю ўвагу адцягнула Атэна Паляда. Калі вы ў гэта паверылі, дык паверыце ў якую заўгодна туфту. Насамрэч я адвярнулася, каб схаваць сьмех, што так мяне й расьпінаў: сюрпрызец атрымаўся!
XX. Паклёп і плёткі
Тут, здаецца мне, трэба даць рады паклёпу і плёткам, што кружляюць вакол майго імя апошнія дзьве-тры тысячы гадоў. У іх няма ані каліва праўды. Шмат хто кажа, што дзе не гарыць, там і ня курыць, але гэта глупства, а не аргумэнт. Усе мы чулі пагалоскі, што пазьней выяўляліся абсалютна беспадстаўнымі. Так было і з плёткамі пра мяне.
Найперш абвінавачаньні датычаць майго сэксуальнага жыцьця. Напрыклад, мяне падазраюць у тым, што я спала з Амфіномам — самым ветлівым з жаніхоў. У песьнях кажуць, што мне былі прыемныя ягоныя размовы — прынамсі, больш прыемныя за балбатню астатніх, і гэта праўда. Але адсюль яшчэ вельмі далёка да таго, каб скочыць у ложак. Таксама праўда, што я дурыла галовы жаніхам і прыватна цешыла некаторых зь іх абяцанкамі, але толькі ў тактычных мэтах. Апроч
усяго іншага, я «заахвочвала» жаніхоў і дзеля таго, каб выцягнуць зь іх каштоўныя падарункі. Вядома, гэта слабая кампэнсацыя за ўсё, што яны праелі ды прамантачылі. I дазвольце падкрэсьліць: сам Адысэй ухваліў мае дзеяньні.
Паводле яшчэ больш гідкіх чутак, я спала з усімі жаніхамі па чарзе — з усёй сотняй з гакам, — а тады нарадзіла вялікага бога Пана. Ды хто мог паверыць гэткай жудаснай хлусьні! Некаторыя песьні ня вартыя нават таго, каб варушыць дзеля іх языком.
Розныя аглядальнікі згадвалі і маю сьвякроўку Антыклею: яна нічога не сказала пра жаніхоў, калі Адысэй размаўляў зь яе ценем на высьпе мёртвых. Ейнае маўчаньне расцэньваецца як доказ маёй віны: маўляў, калі б Антыклея згадала жаніхоў, яна б мусіла сказаць і пра маю нявернасьць. Магчыма, ёй сапраўды хацелася пасеяць у душы Адысэя атрутнае зерне, але вы ўжо ведаеце, як яна да мяне ставілася. Гэта было б мне апошняй кропляй цыкуты.
Іншыя зьвярталі ўвагу на тое, што я не прагнала і не пакарала дванаццаць дзёрзкіх служак, не замкнула іх у надворнай пабудове малоць зерне. Значыць, я і сама аддавалася юру. Але тут я ўжо ўсё патлумачыла.
Больш сур’ёзнае абвінавачаньне — што Адысэй не адкрыўся мне адразу па вяртаньні. Маўляў, ён не давяраў мне і хацеў пераканацца, ці ня ладжу я ў палацы оргіяў. Аднак сапраўдная прычына — у тым, што ён баяўся, каб я не расплакалася ад радасьці і ня выдала яго. Адысэй загадаў зачыніць мяне на жаночай палове разам з усімі астатнімі жанчынамі, пакуль сам распраўляўся з жаніхамі, і паклаўся не на маю дапамогу, а на Эўрыклеіную. Дык жа Адысэй добра мяне ведаў — ведаў маё пяшчотнае сэрца, ведаў звычку патанаць у сьлязах і падаць на парозе. Ён проста не хацеў падстаўляць мяне пад небясьпеку і прымушаць глядзець на вусьцішнае відовішча. Бясспрэчна, толькі тым і тлумачацца ягоныя паводзіны.
Калі б мой муж пры жыцьці пачуў гэткі паклёп, ён, вядома, павырываў бы некаторым языкі. Зрэшты, які сэнс разважаць пра страчаныя магчымасьці?
XXI. Хор: «Пені Пэнэлёпы», драма
Ролі выконваюць дзяўчаты-служкі.
Пралог (чытае Мэлянто Гожыя Шчочкі); Мы на парозе жудаснай разьвязкі.
Аднак сюжэт ёсьць іншы ў нашай казкі. Ці — некалькі: багіня Пагалоска Іх множыць згодна з прыхамацьцю боскай. Пляткараць, Пэнэлёпа, сымбаль Цноты, У сэксе неспатольная. 3 ахвотай Яна то ў ложак з Амфіномам скача, Хаваючы свой юр за стогнам-плачам.
To з жаніхамі ўсімі, як з адзіным, Камечыць Адысэевы прасьціны, I мог у выніку на сьвет зьявіцца Пан, бог-казёл, — казалі так крыніцы. Сумнеў, няпэўнасьць з намі йдуць да скону. Але, глядач, прыўзьнімем жа заслону!
Служка (у ролі Эўрыклеі):
Дзіця маё! Табе канец! Хутчэй!
Тут Гаспадар! Вярнуўся Адысэй!
Служка (у ролі Пэнэлёпы):
Каратканогі — як ня скеміць мне!
Эўрыклея:
Я ж бачыла шнар доўгі на сьцягне!
Пэнэлёпа:
Ах, Нянька, Адысэй учыніць бздуру, Сьсячэ мне голаў — «паддалася юру»! Няўжо ён думаў, лашчыўшы багіню, Што жонка спраўдзіць доўг свой — ці загіне? Няўжо разьлічваў, песьцячы бляндынак, Што я тут ссохну, бы кулёк разынак?
Эўрыклея:
Абвесьціўшы, што бавіш час за тканьнем, Ты ў ложку забаўлялася да раньня.
Злачынства прывядзе да пакараньня.
Пэнэлёпа:
Гэй, Амфіном, сюды, ў таемны лёх!
Журбу ўдаваць я мушу: «Ах!..» ды «Вох!..» (да Эўрыклеі)
Дзе строі? Нельга ж мне проставалосай!
Хто зь дзевак ведаў, што напраўду адбылося?
Эўрыклея:
Дванаццаць, гаспадыня, тых, што ў курсе, Як лёгка паддалася ты спакусе.
Тых, што каханкаў запускалі ўпотай, Трымалі сьвечкі каля ложка потым.
Вядомаўсё ім. Гэтай чарадзе
Раты заторкнем — быць інакш бядзе!
Пэнэлёпа:
Ўскладаю на цябе спадзевы ўсе я:
Ратуй мяне — і гонар Адысэя!
Дзіцём ён піў з тваіх антычных грудзяў, To ж лепшай сьведкі за цябе ня будзе!
Скажы яму, што служкі-прасталыткі
Давалі жаніхам паўсюль — як ім ня гідка!
Што пакараць распусьніц нам пара: Ня вартыя свайго гаспадара!
Эўрыклея:
Каб не мяньцілі языкамі болей — Павесіць шлюх! У рот ім па аболе!
Пэнэлёпа:
Я ж выглядацьму Ідэалам Жонкі — Зайздросьціць будуць мужу ўсе навонкі.
Там жаніхі пяюць мне дыфірамбы —
Скрозь плач скажу ім: «Чуў бы муж — караў бы!»
Хор служак (адбівае чачотку):
Ганьба, ганьба служкам!
Дробным гнюсным шлюшкам!
Зьнясіліць іх, засіліць іх, Ганьба, ганьба служкам!
Ганьба, ганьба кралям!
Жлабоў азызлых лялям! У петлі іх, няветлівых, Ганьба, ганьба, кралям!
Ганьба, ганьба сучкам!
Паршывым, хітрым штучкам!
Сьмерць брудным ім, сьмерць блудным ім, Ганьба, ганьба, сучкам!
Усе робяць кніксэн.
XXII. Алена купаецца
Я тут блукала сярод асфадэляў, разважала пра часы даўно прамінулыя — і раптам бачу: мне насустрач самавіта выступае Алена. За ёю, як звычайна, вілася плойма духаў-мужчынаў, і ўсе яны ажно павісквалі, распаліўшыся ад пажады. Яна і вокам на іх не вяла, хоць, відавочна, усьведамляла іхную прысутнасьць. У яе заўсёды была пара нябачных антэнаў, якія трымцелі ад найменшага подыху мужчыны.
— Прывітаньне, качаня, — кінула яна са сваёй заўсёднай паблажлівай прыязнасьцю. — Я іду купацца. Хочаш са мною?
— Алена, мы ўжо даўно духі, — адказала я, хочацца спадзявацца, з усьмешкай. — У духаў няма целаў, яны ня могуць запэцкацца. Ім ня трэба купацца.
— А для мяне купаньне заўсёды было менавіта духоўнай патрэбай, — Алена шырока-шы-
рока раскрыла свае прыгожыя вочы. — Яно так заспакойвае падчас самых адчайных закалотаў. Ты не ўяўляеш, як гэта стамляе, калі за цябе год за годам гатовыя біцца столькі мужчынаў. Ах, якое цяжкое бярэмя — боскае хараство! Хоць ужо яно ня выпала табе на долю!
Я прапусьціла яе шпільку міма вушэй.
— А ты будзеш здымаць сваё духовае адзеньне? — спыталася я.
— Ах, Пэнэлёпа, усім вядомая твая легендарная цнота, — адказала Алена. — He сумняюся, калі б ты хоць раз захацела купацца, дык ня стала б здымаць строяў — напэўна, ты і пры жыцьці так рабіла. На жаль, — тут яна ўсьміхнулася, — цноты не было сярод дарункаў, якімі надзяліла мяне сьмяшлівая Афрадыта. Мне сапраўды больш падабаецца купацца — нават духоўна — без адзеньня.
— А, тады зразумела, чым ты прывабіла гэткі вялізны натоўп гледачоў, — зьлёгку абсекла яе я.
— А хіба ён большы, чым звычайна? — Алена наіўна прыўзьняла бровы. — За мною вечна
ходзяць процьмы мужчынаў. Я іх ніколі не лічу. Але мне здаецца, што як столькі іх загінула дзеля мяне — гм, дакладней, празь мяне — я, вядома, абавязаная неяк ім адплаціць.
— Хоць 6ы толькі даць ім адным вокам зірнуць на тое, што яны ўпусьцілі ў жыцьці.
— Пажада не памірае разам зь целам. Зьнікае толькі магчымасьць яе спатоліць. Але позірк-другі на нештачка такое іх, зайчыкаў, падбадзёрыць.
— Надасьць ім жаданьне жыць.
— Практыкуесься ў досьціпе? — заўважьіла Алена. — Напэўна, лепш пазьней, чым ніколі.
— Што канкрэтна: мой досьціп або тваё купаньне — голыя цыцкі ды голы зад як прынада для памерлых? — спытала я.
— Ах, якая ты цынічная, — прамовіла Алена. — Навошта столькі нэгатыву адно таму, што мы ўжо не... ну, сама ведаеш! I навошта столькі... столькі вульгарнасьці? У некаторых бывае шчодрая натура. Некаторыя любяць дзяліцца, чым могуць, зь менш удачлівымі.
— Дык ты, значыць, спрабуеш змыць з рук іх кроў? Вядома, у мэтафарычным сэнсе. Гэта твая адплата за сьціжмы зьнявечаных трупаў. Ніколі ня думала, што ты здольная адчуваць віну.
Гэта яе дапякло. Яна зьлёгку начапурылася:
— Скажы, качаня, колькі чалавек перарэзаў празь цябе Адысэй?
— Так нішто сабе, — адказала я.
Алена ведала дакладную лічбу: яна даўнымдаўна з задавальненьнем пераканалася, што іх агульны лік — проста мізэр у параўнаньні з горамі трупаў, кінутымі да яе ног.
— Гэта як паглядзець — заўважыла Алена. — Але яно і добра. He сумняюся: ты адчула сябе больш важнай птушкай. Можа, ты нават адчула сябе прыгажэйшай.
Яна ўсьміхнулася аднымі вуснамі.
— Ну, качаня, я пайду. Яшчэ абавязкова пабачымся. Прыемна табе бавіць час сярод асфадэляў, — і яна паплыла прэч у суправаджэньні свайго апанаванага хэнцю эскорту.
XXIII. Адысэй іТэлемахпрыкончылі дзяўчат-служак
Я праспала заваруху. Як я магла? Падазраю, што Эўрыклея падсыпала чагосьці мне ў заспакаяльны напой, каб выключыць з гульні і ня даць ублытацца. Ды мне ў кожным разе не далі б гэтага зрабіць: Адысэй загадаў, каб усіх жанчын надзейна зачынілі на замок на жаночай палове.
Эўрыклея расьпісала мне і кожнаму, хто меў ахвоту слухаць, як усё адбылося. Спачатку, казала яна, Адысэй, апрануты жабраком, глядзеў, як Тэлемах паставіў дванаццаць сякераў і як жаніхі не змаглі нацягнуць ягонага знакамітага лука. Тады ён сам узяў у рукі лук, нацягнуў яго і пусьціў стралу праз дванаццаць сякераў, другі раз заваяваўшы такім чынам маю руку. А затым ён прастрэліў горла Антыною, скінуў свой маскарадны ўбор і пазабіваў усіх жаніхоў да апошняга — спачатку страляў з лука, а потым схапіўся за дзіду і меч.
Яму дапамагалі Тэлемах і два верныя пастухі, але ўсё роўна гэта быў немалы подзьвіг. Жаніхі мелі некалькі дзідаў і мячоў — іх прынёс казапас-здраднік Мэлянты, але ўрэшце ніякай карысьці ім з таго рыштунку не было.
Эўрыклея распавяла, як яна зь іншымі жанчынамі ў страху прыгіналася за замкнёнымі дзьвярыма, прыслухоўваючыся да крыкаў, грукату паламанай мэблі ды стогнаў сьмяротна параненых. А далей апісала, які жах здарыўся пасьля.
Адысэй паклікаў яе да сябе і загадаў назваць «няверных», як ён сказаў, служак. Прымусіў дзяўчат сьцягнуць ва ўнутраны двор целы мёртвых жаніхоў — а там былі і іхныя нядаўнія каханкі, — змыць з падлогі мазгі і ссохлую кроў, вымыць усе да адзінага ацалелыя ў бойцы крэслы і сталы.
Потым, працягвала Эўрыклея, Адысэй загадаў Тэлемаху пасячы служак на кавалкі мячом. Але мой сын, жадаючы сьцьвердзіць сябе перад
бацькам і паказаць, які ён разумны, — у такім ужо ён быў узросьце, — павесіў іх усіх, адну за адной, на карабельнай ліне.
А тады, сказала Эўрыклея — яна не магла схаваць зласьлівай радасьці, — Адысэй з Тэлемахам адсеклі вушы, і нос, і рукі, і ногі, і геніталіі ў Мэлянтыя, казапаса-здрадніка, і кінулі іх сабакам, не зьвяртаючы ўвагі на жудасныя крыкі няшчаснага, які заходзіўся ад болю.
— Яны мусілі даць урок усім астатнім, каб ніхто больш ня меў ахвоты перабягаць на бок Bopa­ra, — казала Эўрыклея.
— Ды каго ж, каго са служак яны павесілі? — закрычала я, выціраючы сьлёзы. — О багі мае, каго?
— Гаспадыня, дзіцятка, — пачала апраўдвацца Эўрыклея, прадчуваючы маю незадаволенасьць, — ён хацеў забіць іх усіх! Мне давялося выбіраць — іначай загінулі б усе!
— Каго? — спытала я, імкнучыся не даваць волі эмоцыям.
— Усяго дванаццацёх, — запінаючыся, адказала Эўрыклея. — Непаслухмяных. Дзёрзкіх. Тых, хто перада мною нос высока трымаў. Мэлянто Гожыя Шчочкі ды ейную хеўру — гэтых штучак. Шлюшак, якіх сьвет ня бачыў.
— Тых, каго згвалцілі, — прамовіла я. — Наймаладзейшых. Найпрыгажэйшых.
«Яны былі маімі вачамі і вушамі сярод жаніхоў. Доўгімі начамі дапамагалі мне распускаць покрыва. Mae беласьнежныя гусі. Mae салоўкі, мае галубкі!» — пра гэта я прамаўчала.
Гэта я вінаватая! Я не распавяла Эўрыклеі пра наш плян!
— Яны немаведама што пра сябе ўяўлялі, — баранілася Эўрыклея. — Каб цар Адысэй дазволіў гэтым нахабным дзеўкам па-ранейшаму служыць у палацы — не, так нельга. Ён бы ні на хвіліну ня мог ім давяраць. А зараз, дзіцятка, хадзі сюды. Цябе хоча бачыць муж.
Што мне было рабіць? Галашэньні ня вернуць да жыцьця маіх цудоўных дзяўчат. Я прыкусіла
язык. За ўсе гэтыя гады я так часта прыкусвала язык, што проста дзіва, як не адкусіла.
Мёртвыя ёсьць мёртвыя, сказала я сабе. Я буду маліцца і прыносіць ахвяраваньні за іхныя душы. Але таемна, іначай Адысэй западозрыць і мяне.
Аднак магчымае і больш страшнае тлумачэньне. А што калі Эўрыклея ведала пра маю дамову зь дзяўчатамі, ведала, што яны былі маімі агенткамі сярод жаніхоў, ведала, што гэта на мой загад яны непакорліва трымаліся? А што калі Эўрыклея наўмысна паказала на іх, забіла іх з крыўды, бо адчувала, што яе не дапусьцілі да нашай змовы? А што калі яна хацела захаваць свой прывілей быць набліжанай да Адысэя?
Тут, у апраметнай, мне так і не ўдалося запатрабаваць ад яе праўдзівага адказу. У Эўрыклеі на руках недзе з тузін памерлых немаўлятаў, і яна вечна занятая імі. На ейнае шчасьце, яны ніколі ня вырастуць. Кожны раз, калі я пады-
ходжу да яе і спрабую загаварыць, яна кажа: «Потым, потым, дзіцятка! Бацюхны, я такая занятая! Паглядзі на малюпасіка — вох, які ты красунчык, а-га-га, а-ся-ся!»
Мне ніколі ня ўведаць праўды.
XXIV. Хор: «Лекцыя з антрапалёгіі»
Чытаюць: дзяўчаты-спужкі.
На якія ж думкі наводзіць адукаваную публіку наш лік, лік дзяўчат-служак — лік дванаццаць? Дванаццаць апосталаў, дванаццаць калядных дзён, так, але ёсьць яшчэ і дванаццаць месяцаў. А на якія думкі наводзіць адукаваны розум слова «месяц»? Так? Вы, спадару, у апошнім шэрагу. Слушна! Слова «месяц», як усім вядома, паходзіць ад назвы Месяцу. He, гэта далёка не супадзеньне, гэта зусім не супадзеньне, што нас было дванаццаць, а не адзінаццаць, і не трынаццаць, і ня дзесяць, як тых мурынятаў зь вершыку.
Бо мы былі ня проста дзяўчаты-служкі. He ўсяго толькі нявольніцы ды рабыні. О не! Мы, бясспрэчна, мелі вышэйшае прызначэньне! А што калі мы былі не дванаццаць дзяўчат-слу-
жак, а дванаццаць дзеваў-служыцелек? Дванаццаць месяцавых дзеваў, спадарожніц Артэміды, цнатлівай, але сьмерцядайнай багіні Месяцу? А што калі мы — рытуальныя ахвяры, адданыя жрыцы, якія выконвалі адведзеную ім ролю — спачатку разам з жаніхамі ўдзельнічалі ў оргіі, зьвязанай з абрадам плоднасьці, затым ачысьціліся, абмыўшыся ў крыві забітых ахвяраў-мужчынаў (о, як шмат іх было, як добра ўганараваная багіня!) і вярнуўшы цноту, як Артэміда вярнула сабе цноту купаньнем у ручаі, афарбаваным крывёю Актэона? А тады мы, як і належыць, ахвотна прынесьлі сябе ў ахвяру, што сымбалізавала цёмную фазу Месяцу, каб мог наноў пачацца ўвесь цыкль і каб наноў узышла ў небе срэбная багіня новага Месяцу. Чаму Іфігенію надзяляюць большай ахвярнасьцю і самаадданасьцю за нас?
Г эткае прачытаньне разгляданых падзеяў прывязанае — перапрашаем за гульню словаў — да ліны карабля, на якой мы боўталіся, бо човен сымбалізуе сабою маладзік. I яшчэ ў паданьні выконвае
надзвычай важную функцыю лук — выгнуты ветах, лук Артэміды, зь якога пушчаная страла праз дванаццаць сякераў — дванаццаць! Страла праляцела праз адтуліны ў дзяржальнах, круглыя адтуліны ў форме поўні! А самое павешаньне — падумайце, шаноўная адукаваная публіка, пра значэньне павешаньня! Над зямлёю, у паветры, злучаныя з падуладным Месяцу морам пупавінай карабельнай ліны — столькі знакаў, што прамінуць іх ніяк немагчыма!
Што, спадару? Вы, у апошнім шэрагу. Так, слушна, месяцаў насамрэч трынаццаць, так што нас мусіла быць трынаццаць. I таму, кажаце вы — мы б дадалі: самазадаволена, — нашая тэорыя адносна нас саміх беспадстаўная, бо нас было толькі дванаццаць. Але пачакайце — напраўду нас было трынаццаць! Трынаццатая — нашая вярхоўная жрыца, інкарнацыя самой Артэміды. Ня хто іншая, як сама царыца Пэнэлёпа — так-так!
Магчыма, нашае згвалтаваньне і наступнае павешаньне выяўляе такім чынам, што матрылі-
неальны культ багіні Месяцу быў зрынуты прыхаднямі-ўзурпатарамі — барбарамі, якія трымаліся патрыярхату і пакланяліся богу-бацьку. Іхны правадыр, а калі быць дакладнымі, Адысэй, прэтэндаваў бы тады на царства, узяўшы за жонку нашую вяр хоўную жрыцу, а калі казаць канкрэтна, Пэнэлёпу.
He, спадару, мы ня згодныя, што гэтая тэорыя — папросту нічым не абгрунтаваная фэмінісцкая чыхня. Мы разумеем Вашую неахвоту выносіць на сьвятло і адкрыта абмяркоўваць падобныя пытаньні: вядома, згвалтаваньні і забойствы — непрыемная тэма. Але, бясспрэчна, падобныя зрынаньні матрыярхальных культаў адбываліся па ўсім Міжземнамор’і — гэта шматкроць пацьверджана вынікамі археалягічных раскопак на месцах дагістарычных паселішчаў.
Несумненна, сякеры, не ўжываныя — знакавая рыса! — падчас бойні, ня вытлумачаныя — таксама знакавая рыса! — ніякім здавальняльным чынам за тры тысячагодзьдзі ніводным камэнтатарам, мусілі быць двухлязовымі рытуальнымі
сякерамі, што зьвязваліся з культам Вялікае Маці ў мінойскай цывілізацыі. Гэтымі сякерамі сьціналі галаву цару году, калі канчаўся тэрмін ягонага цараваньня — трынаццаць месяцаў! I калі цар-бунтаўнік зь Ейнага ж лука пушчае стралу празь Ейныя ж рытуальныя сякеры жыцьця і сьмерці, каб засьведчыць сваю ўладу над Ёю, — якое гэта апаганьваньне сьвятыні! Як пэніс — сымбаль патрыярхату — адзінаасобна вырашае працяць... Але тут мы занадта далёка зайшлі.
Цалкам магчыма, што за дапатрыярхальным ладам адбываліся спаборніцтвы ў лучніцтве, але яны праводзіліся належным чынам. Пераможцу на год абвяшчалі рытуальным царом, а па зыходзе тэрміну вешалі (згадайце матыў Шыбеніка, што захаваўся толькі ў выглядзе найніжэйшае карты таро). Яму таксама адрывалі геніталіі, як быццам ён труцень, павязаны з пчаламаткай. Абедзьве дзеі — і павешаньне, і адрываньне геніталіяў — мелі надаць плоднасьць зямлі. Але ўзурпатар Адысэй не захацеў паміраць напрыканцы адведзенага
яму тэрміну. Прагнучы падоўжыць жыцьцё і ўладу, ён знайшоў сабе займеньнікаў. Геніталіі сапраўды адарвалі — толькі не яму, а казапасу Мэлянтыю. Павешаньне сапраўды адбылося — толькі замест яго на шворцы гойдаліся мы, дванаццаць месяцавых дзеваў.
Мы можам працягваць. He жадаеце паглядзець на некаторыя малюнкі на вазах, на разьблёныя прадметы культу Вялікай Багіні? He? Нічога страшнага. Галоўнае, каб вы, шаноўная адукаваная публіка, ня надта пераймаліся. Навошта ўяўляць нас сапраўднымі дзяўчатамі, з сапраўднага цела і крыві, што цярпелі сапраўдны боль праз сапраўдную несправядлівасьць? Вас гэта залішне прыгнобіць. Так што махніце рукой на гнюснасьці. Лічыце нас чыстым сымбалем. Мы ня больш сапраўдныя за грошы.
XXV. Каменнае сэрца
Я спускалася па прыступках, перабіраючы ў галаве магчымыя варыянты паводзінаў. Я была зрабіла выгляд, што не паверыла Эўрыклеі, нібыта пазабіваў жаніхоў сам Адысэй. «Можа, гэта самазванец, — сказала я. — Адкуль мне ведаць, як выглядае Адысэй, калі прамінула дваццаць гадоў?» А яшчэ мяне трывожыла, якой ён мусіць мяне ўбачыць. Калі Адысэй адплываў, я была зусім маладзенькая. Цяпер я зрабілася паважнай матронай. Няўжо магчыма, каб ён не расчараваўся?
Я вырашыла прымусіць яго чакаць — я ж яго столькі часу чакала. Да таго ж я не магла гэтак адразу схаваць свае сапраўдныя пачуцьці, што абрынуліся на мяне, калі ён павесіў — гора мне, гора! — дванаццаць маладзенькіх служак.
Таму, увайшоўшы ў залю і пабачыўшы Адысэя, я не прамовіла ані слова. Тэлемах ня стаў марнаваць
часу — ледзь не адразу ўзяўся мяне папракаць, як халодна я сустракаю ягонага бацьку. «Каменнае сэрца», — грэбліва заявіў ён мне. Я разумела, што ў яго перад вачыма стаіць ружовая карцінка: як яны аб’яднаюць супраць мяне сілы, сын з бацькам, два дарослыя мужчыны, два пеўні, што камандуюць у сваім куратніку. Вядома, я жадала Тэлемаху толькі добрага — ён жа мой сын. Я хацела, каб яму спрыяў посьпех, якую б кар’еру ён сабе ні абраў: палітычнага лідэра, вайскаводцы ці каго заўгодна. Але ў той момант я пашкадавала, што няма другой Траянскай вайны, каб можна было выправіць яго прэч з вачэй. Ад хлопцаў, якія толькі пачынаюць бараду галіць, часта бывае адзін галаўны боль.
Зрэшты, я была радая падмацаваць уражаньне, што ў мяне жорсткае сэрца, — хай Адысэй пераканаецца: я ня кідалася ў абдымкі кожнаму, хто зьяўляўся ў палацы і абвяшчаў сябе маім мужам. Таму я паглядзела на яго абыякава і сказала, што паверыць, нібы бадзяга, брудны, увесь у крыві,
і ёсьць мой мілы муж, які адплыў у Трою дваццаць гадоў таму ў такіх прыгожых строях, — для мяне гэта ўжо занадта.
Адысэй усьміхнуўся, ён чакаў вялікай сцэны, у якой усё раскрыецца, чакаў маёй рэплікі: «Дык гэта ты! Які неверагодны маскарад!» — каб з гэтымі словамі я кінулася яму на шыю. Ён пайшоў памыцца ў купальні — яна была яму больш чым неабходная. Калі Адысэй вярнуўся — у чыстай вопратцы, і пах значна лепш, чым раней, — я не магла адмовіць сабе ў задавальненьні падражніць яго яшчэ разок. Я загадала Эўрыклеі перасунуць ложак са спачывальні Адысэя і падрыхтаваць яе для незнаёмца.
Памятаеце, адзін слупок ложка быў выразаны з дрэва, якое сыходзіла карэньнем у зямлю. Пра гэта ніхто ня ведаў, апроч Адысэя, мяне і Актарыды, маёй служкі са Спарты, якая ўжо даўно памерла.
Падумаўшы, што нехта падсек ягоны бясцэнны слупок, Адысэй імгненна разьятрыўся. I толькі
тады я памякчэла і выканала сваю ролю па апазнаваньні мужа. Я праліла дастаткова сьлёзаў, абняла яго і заявіла, што ён прайшоў выпрабаваньне і цяпер я пэўная: ён — Адысэй.
I мы забраліся ў той самы ложак, дзе правялі мноства шчасьлівых гадзінаў, калі яшчэ толькі пажаніліся, перш чым Алене прыйшла да галавы блазнота зьбегчы з Парысам, распаліць полымя вайны і прынесьці няшчасьце ў мой дом. Я радавалася, што ўжо сьцямнела, бо ў цемры ня так было заўважна, як мы абодва зьвялі.
— Мы ўжо не жаўтаротыя верабейкі, — прамовіла я.
— Мы такія, якія ёсьць, — адказаў Адысэй.
Праз колькі часу, задаволеныя адно адным, мы вярнуліся да сваёй старой звычкі — баяць байкі. Адысэй распавёў мне ўсё пра свае вандраваньні й нягоды, што ён пераадольваў, — у больш узьнёслых вэрсіях, з пачварамі ды багінямі, а ня ў гнюсных, з карчмарамі ды шлюхамі. Ён згадаў усю плойму
хлусьні, што панаплёў, усе імёны, якімі называўся (сказаць цыклёпу, што яго зваць Ніхто, — найдасьціпнейшая зь ягоных штук, але Адысэй сапсаваў яе пахвальбою), усе ілжывыя біяграфіі, што панасачыняў (найлепшыя — каб схаваць, хто ён такі і што задумляе). Я ж распавяла яму пра жаніхоў, пра свае хітрыкі з пахавальным покрывам для Ляэрта, пра тое, як я зманліва заахвочвала жаніхоў, па-майстэрску дурыла ім галовы, замаўляла зубы і нацкоўвала адных на другіх.
Тады Адысэй сказаў, як ён сумаваў безь мяне, як усім сваім нутром прагнуў мяне, нават калі яго абдымалі беласьнежныя рукі багінь. Я распавяла, колькі сьлёз праліла, дваццаць гадоў чакаючы ягонага вяртаньня, якой я была невыносна вернай — да поўнага нудоцьця, як у мяне ніколі нават і думкі не прасьлізнула, каб выдаць таямніцу ягонага велізарнага ложка зь дзівосным слупком, пераспаўшы на ім зь некім іншым.
Мы абодва, паводле ўласнага ж прызнаньня, былі адмыслоўцамі ў хлусьні, прычым бессаром-
нымі, са шматгадовым досьведам. Дзіва дзіўнае: як мы маглі паверыць хоць адзінаму слову са сказанага другім?!
Але паверылі.
Ці ўдавалі, што паверылі.
He пасьпеў Адысэй вярнуцца, як зноўку зьнік. Ён патлумачыў, што, як яму ні скрушна адрывацца ад мяне, але трэба выпраўляцца ў новыя прыгоды. Гэта сказаў дух вешчуна Тырэсія: Адысей мусіць ачысьціцца, пранёсшы вясло далёка-далёка ўглыб зямлі, каб там яго прынялі за веялку. Толькі так ён зможа змыць зь сябе кроў жаніхоў, унікнуць іхных прагных помсты духаў ды прагных да помсты родзічаў і суняць гнеў марскога бога Пасэйдона, дасюль разьюшанага тым, што Адысэй асьляпіў ягонага сына цыклёпа.
Праўдападобная гісторыя. Але, зрэшты, усе Адысэевыя гісторыі здаваліся праўдападобнымі.
XXVI. Хор: Суд над Адысэем, зьняты на відэа дзяўчатамі-служкамі
Адвакат падсуднага: Ваша мосьць, дазвольце мне сказаць слова на карысьць невінаватасьці майго кліента Адысэя, легендарнага героя з выдатнай рэпутацыяй, які стаіць перад судом па абвінавачаньні ў шматлікіх забойствах. Было ці не было апраўданым забойства пры дапамозе стрэлаў ды дзідаў — мы не заглыбляемся ў дыскусію наконт самога факту і памянёных прыладаў забойства — больш як ста дваццаці маладзёнаў высокага роду (плюс-мінус тузін), якія, мушу падкрэсьліць, без дазволу спажывалі ягоную ежу, турбавалі ягоную жонку, увайшлі ў змову з мэтай забіць ягонага сына і захапіць ягоны трон? Мой шаноўны калега выказаў дапушчэньне, што зьдзейсьненае Адысэем забойства гэтых маладых людзей не апраўданае, бо ў ім выявілася надзвычай неадэкватная рэакцыя на той факт,
што яны трохі завольна пагуляліся ў гурманаў у ягоным палацы.
Таксама выказвалася прыпушчэньне, што Адысэю і/ці ягоным спадкаемцам або прызначаным ім асобам прапаноўвалася кампэнсацыя за адсутныя ў наяўнасьці харчовыя прадукты і што мой кліент мусіў бы спакойна яе прыняць. Аднак названая кампэнсацыя прапаноўвалася тымі самымі маладзёнамі, якія, нягледзячы на шматлікія просьбы, раней нічога не зрабілі дзеля таго, каб суняць свае зайздросныя апэтыты, ці прыйсьці на дапамогу Адысэю, ці абараніць ягоных сямейнікаў. Яны не выяўлялі пашаны да майго кліента ў ягоную адсутнасьць — наадварот. Дык у якой ступені заслугоўвалі даверу іхныя словы? Ці можа разумны чалавек разьлічваць, што яны вярнулі б хоць адзінага (аднаго) быка з таго, што абяцалі?
I давайце параўнаем шанцы бакоў. Сто дваццаць (плюс-мінус тузін) супраць аднаго ці — калі пераболыпваць — чатырох, бо ў Адысэя былі
суўдзельнікі, як пайменаваў іх мой калега, а дакладней, адзін ледзь асталелы сваяк і два пахолкі, не навучаныя вядзеньню бою. Дык што магло зашкодзіць гэтым маладзёнам зрабіць выгляд, быццам яны дасягнулі пагадненьня з Адысэем, а потым накінуцца на яго цёмнай ноччу, калі засьне ахова, і забіць да сьмерці? Мы перакананыя, што, ухапіўшыся за адзіную магчымасьць, дадзеную яму лёсам, наш усімі паважаны кліент Адысэй дзейнічаў выключна ў мэтах самаабароны. Таму мы просім вас спыніць справу.
Судзьдзя: Я схільны пагадзіцца.
Адвакат падсуднага: Дзякую, ваша мосьць.
Судзьдзя: Што за вэрхал у апошніх шэрагах? Заклікаю да парадку! Спадарыні, перастаньце выстаўляць сябе на пасьмяяньне! Прывядзіце адзежу ў прыстойны выгляд! Здыміце з шыі вяроўкі! Займіце месцы на лаўках!
Дзяўчаты-служкі: Вы забыліся пра нас! А нашая справа? Яго нельга пакінуць непакараным! Ён нас спакойна, без ваганьняў павесіў! Дванаццаць! Дванаццаць маладых дзяўчат! Бяз дай прычыны!
Судзьдзя (адвакату падсуднага): Гэта новае абвінавачаньне. Строга кажучы, яго належыць разглядаць у межах асобнага працэсу; але гэтыя дзьве справы шчыльна зьнітаваныя, і таму я гатовы выслухаць аргумэнты бакоў. Што вы можаце сказаць у абарону свайго кліента?
Адвакат падсуднага: Ён дзейнічаў у межах сваіх правоў. Яны былі ягоныя рабыні.
Судзьдзя: Аднак усё роўна ён мусіў мець нейкія падставы. Нават рабоў нельга забіваць, як толькі ў галаву ўроіцца. Чым гэтыя дзяўчаты заслужылі павешаньне?
Адвакат падсуднага: Яны ўступілі ў сэксуальныя стасункі без дазволу.
Судзьдзя: Хм. Зразумела. 3 кім яны ўступілі ў сэксуальныя стасункі?
Адвакат падсуднага: 3 ворагамі майго кліента, ваша мосьць. 3 тымі самымі, якія толькі і думалі, як заручыць яго з сырою зямліцаю, а самім заручыцца зь ягонай сужаніцаю. (Хіхікае з уласнага калямбуру.)
Судзьдзя: Я так разумею, гэта былі наймаладзейшыя са служак?
Адвакат падсуднага: Гм, натуральна. Самыя прыгожыя і самыя сэксапільныя, а як жа. Збольшага.
Дзяўчаты-служкі горка сьмяюцца.
Судзьдзя (гартаючы «Адысэю» Гамэра): Тут, у гэтай кнізе — кнізе, зь якой нам абавязкова трэба зьвярацца, бо гэта найаўтарытэтнейшая крыніца інфармацыі ў названай тэме (хоць у ёй выразна выяўленыя этычна непрымальныя тэндэнцыі і, на маю думку, прысутнічае зашмат сцэнаў сэксуальнага і гвалтоўнага характару) — дык вось, у гэтай кнізе гаворыцца — вось тут, зараз, чакайце — у Кнізе 22 гаворыцца, што служкі былі згвалтаваныя. Жаніхамі. Ніхто іх не спыніў. Да таго ж тут апісваецца, як жаніхі зацягнулі да сябе служак са зламыснымі і/ці непрыстойнымі намерамі. Ваш кліент ведаў дадзеную акалічнасьць — тут прыводзяцца ягоныя ўласныя выказваньні пра гэты факт. Такім чынам, жаніхі шматкроць пераўзыходзілі служак сілаю, і дзяўчаты былі цалкам безабаронныя. Так?
Адвакат падсуднага: Я пры гэтым не прысутнічаў, ваша мосьць. Усё адбылося за тры-чатыры тысячы гадоў да мяне.
Судзьдзя: Разумею сутнасьць праблемы. Выклічце сьведку Пэнэлёпу.
Пэнэлёпа: Я ў той час спала, ваша мосьць. Я часта спала. Mary толькі паўтарыць, што яны казалі потым.
Судзьдзя: Хто што казаў?
Пэнэлёпа: Служкі, ваша мосьць.
Судзьдзя: Яны казалі, што іх згвалцілі?
Пэнэлёпа: Э-э-э, так, ваша мосьць. Фактычна згвалцілі.
Судзьдзя: I вы ім верылі?
Пэнэлёпа: Так, ваша мосьць. To бок, я была схільная ім верыць.
Судзьдзя: Як я разумею, яны часта ня слухаліся.
Пэнэлёпа: Так, ваша мосьць, але...
Судзьдзя: Але вы іх не каралі, і яны па-ранейшаму заставаліся ў вас служкамі?
Пэнэлёпа: Я добра іх ведала, ваша мосьць. Я любіла іх. Я, можна сказаць, некаторых сама выгадавала. Яны былі мне як дочкі, якіх я ніколі ня мела. (Плача.) Я так іх шкадавала! Большасьць служак раней ці пазьней гвалцяць — прыкрая, але заўсёдная рэальнасьць палацавага побыту. Супраць іх, у разуменьні Адысэя, сьведчыла ня тое, што іх згвалцілі, а тое, што іх згвалцілі без дазволу.
Судзьдзя (хмыкае): Выбачайце, спадарыня, але хіба ня ў тым сутнасьць усялякага згвалтаваньня, што яно чыніцца без дазволу?
Адвакат падсуднага: Без дазволу гаспадара, ваша мосьць.
Судзьдзя: А, зразумела. Аднак іхны гаспадар адсутнічаў. To бок, фактычна, гэтыя служкі былі змушаныя спаць з жаніхамі, бо, калі б яны выказалі супраціў, іх бы ўсё адно згвалцілі, толькі ў значна больш жорсткай форме?
Адвакат падсуднага: He разумею, якое гэта мае дачыненьне да справы.
Судзьдзя: Як, відавочна, не разумеў і ваш кліент. (Хмыкае.) Аднак ягоную эпоху нельга параўноўваць з нашай. Тады існавалі іншыя нормы паводзінаў. Было б вельмі шкада, калі б гэты сумны, але дробязны эпізод застаўся плямай на рэпутацыі ўва ўсім астатнім надзвычай выбітнай асобы з бліскучай кар’ерай. Апроч таго, я не хачу, каб мяне абвінавачвалі ў анахранізьме. Таму я закрываю справу.
Дзяўчаты-служкі: Мы патрабуем справядлівасьці! Патрабуем адплаты! Зьвяртаемся да закону
крывавае помсты! О разьюшаныя эрыніі, мы кдічам вас!
Зьяўляюцца дванаццаць эрыніяў. У іх валасы-зьмеі, у іх сабачыя галовы, у іх крылы кажановыя. Яны прынюхваюцца, з шумам уцягваючы паветра.
Дзяўчаты-служкі: О мсьцівіцы, о эрыніі, на вас нашая апошняя надзея! Молім вас: зьдзейсьніце кару, спраўдзіце адплату! Будзьце нам абаронцамі, якіх пры жыцьці мы ніколі ня мелі! Учуйце Адысэя, куды б ён ні йшоў! Ганіцеся за ім з адной мясьціны ў іншую, з аднаго жыцьця ў іншае, якія б маскі ён ні насіў, якое б аблічча ні прымаў, палюйце на яго! Ідзіце ягоным сьледам, на зямлі і ў Аідзе, дзе б ён ні шукаў прытулку — у сьпевах і п’есах, у тоўстых тамох і грунтоўных дысэртацыях, у зносках і дадатках! Зьяўляйцеся яму ў вобразе дзяўчат-служак, зьнявечаных, нішчымных мярцьвячак! Хай ён ніколі ня ведае спакою!
Эрыніі паварочваюцца да Адысэя. Палаюць іхныя чырвоныя вочы.
Адвакат падсуднага: Клічу шэравокую Атэну Паляду, несьмяротную дачку Зэўса! Абарані, о багіня, права ўласнасьці, права мужчыны быць гаспадаром у сваім доме! Забяры майго кліента адсюль на воблаку!
Судзьдзя: Што такое? Заклікаю да парадку! Да парадку! Гэта суд, установа юстыцыі XXI стагодзьдзя! Гэй, вы! Спусьціцеся са столі! Хопіць брахаць ды сыкаць! Спадарыня, прыкрыйце грудзі і апусьціце дзіду! Што гэта за воблака? Дзе паліцыя? Дзе падсудны? Куды ўсе падзеліся?
XVII. Дома, у Аідзе
Неяк уначы колькі дзён таму я зазірнула ў ваш сьвет вачыма экстрасэнса, якая ўвайшла ў транс. Ейная кліентка хацела зьвязацца са сваім памерлым каханым, каб спытацца, ці прадаваць іхную кватэру, але замест яго зьявілася я. Калі адкрываецца прагал, я часьцяком хуценька ў яго кідаюся. Выходзіць на шпацыр удаецца радзей, чым хацелася б.
Ня тое, каб я мела на мэце бэсьціць, так бы мовіць, бок, які нас запрашае; але проста неверагодна, як жывыя ўвесь час не даюць спакою памерлым. Сама завядзёнка празь вякі амаль не зьмяняецца, хоць спосабы выкарыстоўваюцца розныя. He скажу, што мне гэтак ужо бракуе сыбілаў зь іхнымі залатымі галінамі: яны вечна цягнулі за сабою ўсялякіх пачаткоўцаў, прагных спазнаць будучыню, — тыя бадзяліся па Аідзе
ды турбавалі ценяў. Але сыбілы прынамсі мелі хоць нейкія манеры. Пазьней зьявіліся магі ды чарадзеі — тыя былі горшыя, аднак жа хоць сур’ёзна ставіліся да сваёй справы.
А цяперашнія, бадай, настолькі трывіялізаваліся, што ўвогуле ня вартыя аніякай увагі. Іх цікавяць цэны на біржы, міжнародная палітыка, уласныя праблемы са здароўем ды падобны ідыятызм. Да таго ж яны хочуць размаўляць з тымі, хто нічога зь сябе не ўяўляе, — з пустымі месцамі, якіх мы тут, у царстве ценяў, зусім не абавязаныя ведаць. Хто такая гэтая Мэрылін, на якой усе звар’яцелі? Хто такі гэты Адольф? Сустракацца зь імі — толькі сілы марнаваць. Як тут не злавацца?
Аднак зазіраць у гэтыя рэдкія замковыя адтуліны — адзіны спосаб уведаць нешта пра Адысэя, калі яго няма тут, у падземным царстве, у ягоным звычайным абліччы.
Вам, пэўна, знаёмыя нашы парадкі. Калі ёсьць ахвота, мы можам нарадзіцца наноў, скарыстацца
з магчымасьці пражыць на зямлі яшчэ раз. Але спачатку трэба выпіць з водаў Забыцьця, каб з памяці сьцерлася папярэдняе жыцьцё. У тэорыі. Але, як і ўсе іншыя, гэтая — таксама толькі тэорыя. Воды Забыцьця не заўсёды маюць належнае дзеяньне. Шмат хто ўсё памятае. Некаторыя кажуць, што ёсьць розныя воды — што заўсёды можна выпіць з водаў Памяці. Але я сама не правярала.
Алена шматкроць выбіралася на гэткія экскурсіі. Яна іх так і называе — «мае невялічкія экскурсіі». «Я так пазабаўлялася», — заўсёды пачынае яна па вяртаньні. А далей расьпісвае ўва ўсіх падрабязнасьцях, каго і як яна гэтым разам зваявала, і ўводзіць мяне ў курс навінак моды. Ад яе я даведалася пра аплікацыі на строях, парасолькі, турнюры, туфлі на шпільцы, грацыі, бікіні, аэробіку, бодзі-пірсінг, ліпасакцыю. Тады Алена распавядае, у які разгул яна пушчалася, колькі скандалаў празь яе ўсчалося і колькім мужчынам яна паламала жыцьцё.
— Празь мяне руйнаваліся імпэрыі, — любіць паўтараць яна.
— Як я разумею, інтэрпрэтацыя эпізоду з Траянскай вайной зьмянілася, — кажу я, каб трохі зьдзьмуць зь яе пыху. — Цяпер мяркуюць, што ты папросту міт, а сапраўдная прычына — змаганьне за гандлёвыя шляхі. Так сьцьвярджаюць навукоўцы.
— Ах, Пэнэлёпа, ну колькі можна мне зайздросьціць, — адказвае Алена. — Мы маглі б ужо і пасябраваць! Хадзем са мною, калі я наступны раз зьбяруся падняцца на зямлю. Зьезьдзілі б у Лас-Вэгас. Гульнулі б на ўсю ноч дзявочай кампаніяй! А, забылася — гэта ня твой стыль. Табе больш даспадобы роля вернай жоначкі, ткацтва і ўсё такое. Я, такая бяка, ніколі б так не змагла — памерла б ад нудоцьця. А ты заўсёды была такая дамаседка.
Алена мае рацыю. Я ніколі ня буду піць з водаў Забыцьця. Ня бачу сэнсу. He: бачу сэнс, але не хачу рызыкаваць. У мінулым жыцьці мне на долю
выпала столькі нягодаў — хто гарантуе, што наступнае ня будзе горшым? Нават з маім абмежаваным доступам да вашага сьвету няцяжка пабачыць, што ён ня менш небясьпечны, як за маім часам, толькі што няшчасьцяў ды пакутаў стала на некалькі парадкаў больш. А чалавечая натура як была наскрозь фальшывая, так і засталася.
Аднак Адысэя гэта не спыняе. Забяжыць ненадоўга сюды, у Аід, разыграе сцэну «Які я шчасны, што зноў цябе бачу», скажа мне, што ягоная адзіная сапраўдная мара — жыць спакойным сямейным жыцьцём са мною, зь якімі б незямнымі красунямі ён ні скакаў у ложак і ў якіх бы шалёных прыгодах ні ўдзельнічаў. Мы ціхамірна прагуляемся разам, перакусім асфадэлямі, падзелімся старымі гісторыямі; Адысэй паведаміць мне пра Тэлемаха: ён цяпер засядае ў парлямэнце — я так ім ганаруся! А тады, як толькі мяне крышачку адпусьціць трывога, як толькі я пачну адчуваць, што магу дараваць яму ўсё, што празь яго вынесла,
і прыняць яго такім, які ён ёсьць, з усімі ягонымі недахопамі, як толькі я пачну верыць, што ён гэта сур’ёзна, — Адысэй зноў зьнікае, куляй ляціць да Леты, каб нарадзіцца наноў.
Ён гэта ўсур’ёз. Праўда. Ён хоча быць са мною. У яго сьлёзы на вачох, калі ён так кажа. Але тады нейкая нябачная сіла адрывае нас адно ад аднога.
Дзяўчаты-служкі. Ён бачыць іх здалёк: яны рухаюцца ў наш бок. Празь іх ён трывожыцца. Празь іх траціць спакой. Празь іх яму баліць. Празь іх яму хочацца быць толькі ня тут і толькі не сабою.
Ён быў францускім генэралам, ён быў мангольскім заваёўнікам, ён быў акулай амэрыканскага бізнэсу, ён быў вярбоўцам мазгоў на Барнэо. Ён быў кіназоркай, вынаходнікам, рэклямістам. Канчаецца гэта заўсёды кепска: самагубствам, аварыяй, сьмерцю ў бітве, замахам на жыцьцё — і вось ён зноў вяртаецца сюды.
— Ну чаму вы ніяк ад яго не адчэпіцеся? — ува ўвесь голас крычу я служкам. Даводзіцца крычаць, бо яны ніколі не падпускаюць мяне
блізка. — Няўжо гэтага мала? Ён прыняў пакараньне, прачытаў малітвы, ён ачысьціўся!
— Нам гэтага мала! — агукаюцца яны.
— Чаго яшчэ вам ад яго трэба? — пытаюся. Тут я ўжо не магу стрымаць сьлёзы. — Скажыце!
Але яны зьбягаюць прэч.
«Зьбягаюць» — не зусім дакладнае слова. Яны не пераступаюць нагамі. Ступачкі ў іх так і гойдаюцца ў паветры, не дакранаючыся да зямлі.
XXVIII. Хор: «Мы йдзем усьлед за табою», мілосны раманс
Гэй, ты! Спадар Ніхто! Гэй, ты! Безыменны! Гэй, ты! Майстар ілюзіяў! Спрытны на руку! Унук злодзеяў ды хлусаў!
I мы з табою, мы, безыменныя. Ды іншыя — і яны безыменныя. Мы, таўраваныя ганьбаю, мы, у якіх тыцкаюць пальцамі.
Дзеўкі-служкі, дзеўкі-румянашчочкі, у самым саку пасьміхушкі, дзёрзкія дзеўкі-хістушкі, юныя кровамыюшкі.
Нас дванаццаць. Дванаццаць круглых, як поўня, дупак, дванаццаць салодкіх, як мёд, раточкаў, дваццаць чатыры пухова-мяккія грудкі і — вось яно, самае-самае! — дваццаць чатыры ножкі, што гойдаюцца ў паветры.
Памятаеш нас? А як жа! Мы насілі ваду, каб ты памыў рукі, мы табе мылі ногі, мы табе пралі бялізну, мы табе масьцілі плечы, мы з тваіх
сьмяяліся жартаў, для цябе мы малолі зерне, для цябе слалі мяккі ложак.
Ты нас здушыў, ты нас павесіў, пакінуў гайдацца ў паветры, нібыта бялізну на шворцы. Які прыкол! Які сьцёб! Якім ты ўяўляў сябе праведным, якім высокамаральным, якім бездакорна чыстым, калі выкінуў з галавы пульхных, распусных, у гразі выкачаных маладых дзевак!
Ты мусіў нас пахаваць як належыць. Ты мусіў віно ліць над нашымі целамі. Ты мусіў маліць і маліць нас аб дараваньні.
Цяпер, куды б ты ні йшоў, табе ад нас ня будзе ратунку: ні ў жыцьці, ні па сьмерці, ні ў якім наступным жыцьці.
Мы бачым цябе наскрозь, пад кожнай тваёю маскаю: якой бы ты сьцежкай ні йшоў — дзённаю ці начною, — мы заўжды за табою, віемся, нібыта слуп дыму, нібыта хвост за лісою, доўгаю чарадою. Чарадою дзяўчат, цяжкой, нібы памяць, і лёгкай, нібы паветра: дванаццаць абвінавальніц — ступачкі не кранаюць зямлі, рукі зьвязаныя ззаду,
языкі высалапленыя, вочы вырачаныя, сьпевы здушаныя ў горле.
Чаму ты забіў нас? Што мы зрабілі табе, каб заслужыць сабе сьмерць? Ты так ніколі й не адказаў.
Акт помсты, акт злосыді, забойства як справа гонару.
Гэй, ты, спадар Разважлівы, спадар Праведны, спадар Богападобны, спадар Судзьдзя! Азірніся цераз плячо! Мы тут, мы йдзем усьлед за табою, мы блізка-блізка, нібы пацалунак, нібы скура да цела.
Дзяўчаты-служкі, мы тут, каб служыць табе. Каб служыць табе ўрокам. Мы ніколі цябе не пакінем, мы да цябе прыліпнем, як цені, як клей, мяккія й неадчэпныя. Прыгожыя дзеўкі, гужам адна за адною.
XXIX. Наўздагон
бязмоўныя бястварыя бязьвінныя
ахвяры мы бяспраўныя рабыні мы гурток нямы
ды як ты мог?! лічыў, ты бог? сюды цяпер ты трапіў сам няма нідзе спакою нам
будзем цяпер
заўжды ў журбе
гукаць цябе
гікаць табе
сваю тугу
тугу тугу
угуугу
угу угу
Дзяўчаты-служкі пакрываюцца пер’ем і зьлятаюць совамі.
Заўвагі
Асноўнай крыніцай інфармацыі пры напісаньні «Пэнэлёпіяды» для мяне была «Адысэя» Гамэра, выданьне сэрыі “Penguin Classics” у перакладзе Э. В. Р’ё з удакладненьнямі Д. К. X. Р’ё (1991 г.)2.
Немагчыма пераацаніць значнасьць кнігі Робэрта Грэіўза «Грэцкія міты» (Robert Graves. “The Greek Myths”. Penguin). У ёй прыводзяцца зьвесткі пра радавод Пэнэлёпы, пра ейных сваякоў — пра тое, што Алена Траянская была ёй стрыечнай сястрою, — і шмат-шмат іншага, у т. л. паданьні пра магчымую нявернасьць Пэнэлёпы. (Зьвярніце асаблівую ўвагу на параграфы 160 і 171.) Менавіта ў Грэіўза выкладзеная тэорыя, што Пэнэлёпа магла быць вярхоўнай жрыцай культу жаночага боства, і я яму за гэта шчыра ўдзячная. Праўда, як ні дзіўна, Грэіўз не зьвярнуў увагі на значэньне лічбаў дванаццаць і трынаццаць у дачыненьні няшчасных дзяўчат-служак.
2 Урыўкі з «Адысэі» Гамэра, вынесеныя аўтаркай у эпіграф, пераклаў са старажітнагрэцкай мовы Лявон Баршчэўскі спэцыяльна для гэтага выданьня (заўв. рэд.).
Грэіўз падае велізарны сьпіс крыніцаў, у якіх можна знайсьці адпаведныя легенды і іх варыянты. Сярод крыніцаў — Гэрадот, Паўсані, Апалёдар, Гігін.
Мне таксама вельмі прыдаліся гамэрычныя гімны — асабліва што да бога Гэрмэса — і кніга Льюіса Гайда «Махляр стварае гэты сьвет» (Lewis Hyde. “Trickster Makes This World”), y якой праліваецца сьвятло на характар Адысэя.
Хор дзяўчат-служак — даніна падобным харам у грэцкім тэатры. Існавала традыцыя перад сур’ёзнай драмай ставіць паводле яе сюжэту бурлеск у выкананьні сатыраў.
Пра аўтарку
Маргарэт Элінар Этвуд (Margaret Eleanor Atwood) — канадзкая ангельскамоўная пісьменьніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяродзьдзя. Ляўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэміяў, у тым ліку Букера (2006). Адна з найболып вядомых ангельскамоўных пісьменьніц у сьвеце. Кавалерыня ордэну Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званьнем Гуманіста года.
Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакаляўра ва ўнівэрсытэце Таронта, у 1962 годзе — ступень магістра ў Каледжы Рэдкліф у Кеймбрыджы (ЗША). Дзеля працы ейнага бацькі, энтамоляга, у дзяцінстве Этвуд шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на ейную творчасьць. У сталым веку яна выкладала ў розных унівэрсытэтах Канады. Яе публічная дзейнасьць накіраваная на разьвіцьцё канадзкай літаратуры. Этвуд — заснавальніца
the Writers’ Trust of Canada, творчай арганізацыі, мэта якой — падтрымка канадзкіх пісьменьнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакумэнты з дапамогай электроннага атраманту.
Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Шмат якія зь ейных вершаў натхнёныя міталёгіяй, якой пісьменьніца захаплялася з раньняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: “The Edible Woman” (1969), “The Handmaid’s Tale” (1985; Прэмія Apтура Кларка (1987), Прэмія генэрал-губэрнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), “Cat’s Eye” (1988; шорт-ліст ІІрэміі генэрал-губэрнатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), “Alias Grace” (1996; Прэмія Гілера (Giller) у тым самым годзе), шорт-ліст Букера (1996), шорт-ліст Прэміі генэрал-губэрнатара (1996)), “The Blind Assassin” (2000: Букер-2000, шорт-ліст Прэміі генэрал-губэрнатара (2000)), “The Penelopiad” (2005).
Зьмест
Уступ 11
I. Нізкі жанр 14
II. Хор: «Скокі на вяровачцы», лічылка 19
III. Дзяцінства 21
IV. Хор: «Дзеці ў скрусе», плач дзяўчат-служак .... 26
V. Асфадэлі 28
VI. Шлюб 36
VII. Шнар 53
VIII. Хор: «Была б я царэўнай», народная песьня ... 65
IX. Квахтуха, якой давяралі 67
X. Хор: «Народзіны Тэлемаха», ідылія 78
XI. Алена паламала мне жыцьцё 82
XII. Чаканьне 92
XIII. Хор: «Хітры капітан», матроская песьня . . . .105
XIV. Навязьлівыя жаніхі 109
XV. Пахавальнае покрыва 120
XVI. Благія сны 131
XVII. Хор: «Ладзьдзі сноў», баляда 136
XVIII. Весткі пра Алену 138
XIX. Віск радасьці 146
XX. Паклёп і плёткі 153
XXI. Хор: «Пені Пэнэлёпы», драма 157
XXII. Алена купаецца 162
XXIII. Адысэй і Тэлемах прыкончылі дзяўчат-служак 166
XXIV. Хор: «Лекцыя з антрапалёгіі» 172
XXV. Каменнае сэрца 178
XXVI. Хор: Суд над Адысэем, зьняты на відэа дзяўчатамі-служкамі 184
XVII. Дома, у Аідзе 195
XXVIII. Хор: «Мы йдзем усьлед за табою», мілосны раманс 202
XXIX. Наўздагон 205
Заўвагі 207
Пра аўтарку 209
Падзякі
Літаратурная серыя «Амерыканка» аб’яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі перастварылі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.
У 2017-2018 годзеўсерыі запланаваныя наступныя кнігі:
Кен Кізі. Палёт над гняздом зязюлі. Пераклад з англійскай Аляксея Знаткевіча.
Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. Пераклад з англійскай Сяржа Мядзведзева.
Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.
Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда. Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай і Марыі Мартысевіч.
Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з англійскай Паўла Касцюкевіча.
Серыя была распачатая ў чэрвені 2017 года з дапамогай краўдфандынг-кампаніі «Лета з «Амерыканкай».
Дзякуем партнёрам кампаніі і сябрам серыі, без якіх гэты праект быў бы немагчымы:
ПАРТНЁРЫ“АМЕРЫКАНКІ”
0 npaugiUttm
ЛогвінаЎ
выдавецтва
Слюі бемртайя
Ц KNIHARNIA.BY Q
ЧгРадыв f Саабода
Ноеы
час
/ІІТРДДЫР
Q ЯНУШКЕВІЧ

d^M
Дзякуем актывістам ад культуры, якія дапамаглі справай:
Агнія Гарон Алена Жасткова Алесь Пілецкі Алесь Снег
Алёна Траццякова Аляксандр Багданаў Аляксандр Фядута Андрэй Дзічэнка Андрэй Хадановіч Антон Знаткевіч Вальжына Морт Ганна Соўсь Ганна Янкута Дар’я Ліс Дар’я Бялькевіч Дзмітры Галко Дзяніс Марціновіч Зоя Сямёнава Ігар Крэбс
Кацярына Маціеўская Людміла Адамовіч Лявон Вольскі Максім Гаруноў Максім Субач Марыя Вайтовіч Марыя Значонак Надзея Вішнеўская Надзея Нортан Наста Захарэвіч Наталка Харытанюк Наталля Радзіна Павел Касцюкевіч Сяргей Шаматульскі Таццяна Нядбай Франак Вячорка Юлія Цемушава Юлія Цімафеева Ян Максімюк
Дзякуем культурніцкім пляцоўкам, на якіх адбываюцца імпрэзы «Амерыканкі»:
ПЛЯЦОЎКІ “АМЕРЫКАНКІ'
ЛОГВІНАЎ кнігарня
PResa
CHUB «ешвз
Грошы на выданне гэтай кнігі былі сабраныя зімой 2017-2018 года на краўдфандынг-платформе talaka.by. Але выданне не адбылося б без падтрымкі мецэнатаў кніжнай серыі «Амерыканка», якія ахвяравалі грошы на выданне раману «Палёт над гняздом зязюлі» ўвосень 2017 года на платформе ulej.by.
Мы горача дзякуем усім мецэнатам, без якіх гэтай кнігі не было б.
Дзякуем чытачам, якія далучыліся да Клубу сяброў «Амерыканкі» і такім чынам далі магчымасць серыі развівацца далей:
Алег Соф’ін Аляксандр Маркевіч Аляксандр Міхасёў Аляксей Кліндзюк Арцём Канцавы Арцём Куц
Валеры Кавалеўскі Віктар Крыпень Віктар Шэпелеў Вольга Юрчанка Воўчык Лазарчык Галіна Сіўчанка Дзмітры Бусел Дзмітры Давідовіч Дзмітры Карповіч Іван Віктор
Іван Селіванаў Кацярына Дубоўская
Крыстына Робэртс Лідзія Аліхвер Марына Шода Марына Штрахава Надзея Брылеўская Наталля Ладуцька Наталля Стралкова Павел Маслоўскі Паўліна Вітушчанка Руслан Лобаў Сяргей Панамароў Таццяна Нядбай Уладзімір Трубілаў Уладзімір Цыганкоў Франак Вячорка Ян Максімюк Яўген Бадуноў
Асаблівая падзяка чальцам Клубу сяброў «Амерыканкі»:
Аксана Марозава Алена Сімалацар Аляксандра Асташонак Аляксандр Драздоў Аляксей Алексяюк Антон Брыль Валер Вітко Ігар Жабароўскі Ігар Круглік Ігар Кудраўцаў
Дзмітры Кашлач Кацярына Наліўка Максім Папоў Павел Бераговіч Павел і Кацярына Хівук Павел Капарыха Павел Тысляцкі Уладзіслаў Суша Юлія Цемушава
Выданне гэтай кнігі было б немагчымае без сябраў Вашынгтонскай філіі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА). Мы горача дзякуем Алесі Кіпель, Алесі Сёмусе, Аляксандры Мілянцей, Вользе Рошчанцы, Ірыне Красоўскай, Яўгеніі Курбат.
Дзякуем Алесі Серадзе, Аліне Рудзінай, Аляксею Знаткевічу, Людміле Сімановіч, Вользе Гарыцкай і Ганне Янкуце, якія верылі ў Маргарэт Этвуд і справу выдання ейнага раману па-беларуску.
Водгукі на беларускі пераклад раману «Пенелапіяда», а таксама думкі, заўвагі і пажаданні для «Амерыканкі», калі ласка, пакідайце на нашых старонках у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/amierykanka https://vk.com/amerykanka
Літаратурна-мастацкае выданне
Этвуд Маргарэт
ПЕНЕЛАПІЯДА
Раман
Рэдактар Валянцін Акудовіч Карэктарка Настасся Мацяш Вёрстка Юлія Флягіна Дызайн вокладкі Анатоль Лазар
Выдавец «Logvino Literatures namai» J. Savickio 4, LT 01108 Vilnius
Надрукавана ў ТДА «НоваПрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, корп. 4, каб. 10, 220138, Мінск. Замова 2743
Вада не супраціўляецца.
Вада цячэ.
Вада заўсёды цячэ куды хоча, і ўрэшце перад ёю нічога не выстаіць. Вада цярплівая.
Кропля камень точыць.
Памятай пра гэта, дзіця.
Памятай, што ты напалову вада.
Калі не можаш адолець перашкоды, абміні яе наўкол.
Як вада...
А О Г В I Н А ў
ISBN 978-609-8213-27-0

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.