У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ


Vostraja Brama 1999
ISBN 9986-9219-6-1
АляксандарЛукашук.У фіялетавай ночы вугал крыла. Дакумэнтальная проза. — «Наша Ніва» (Бібліятэка «Вострая Брама», 3), — 1999.— 160 с.
Кніга раскрывае фізіялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў галоўнай партыйнай газэце «Звязда», аўтар шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, а таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеі кнігі разгортваюцца за фасадам пампэзнай камуністычнай ідэалёгіі, дзе пануюць амаралізм і п’янства, дзе сплятае свае інтрыгі КГБ і няма свабоды.
У 1960-я Аляксандар Лукашук пасьвіў кароў на Берасьцейшчыне, у 70-я скончыў інстытут замежных моваў у Менску, у 80-я працаваў перакладчыкам, экскурсаводам, у газэтах, выдавецтвах, дакумэнтальным кіно (дзяржпрэмія фільму «Дарога на Курапаты», 1994). Сябар парлямэнцкай камісіі ў справах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (1990-95). Аўтар кніг «Зьдзек», «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста», «За кіпучай чэкісцкай работай. 3 жыцьця катаў» (міжнародная прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-Цэнтру, 1998) і публікацыяў пра беларускія справы ў друку ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў, Францыі, Бэльгіі, Аўстрыі, Чэхіі, Pace). Сталы аўтар газэты «Наша Ніва».
3 1993 — у Веларускай службе Радыё Свабода.
Рэдактар Сяргей Дубавец Мастак Уладзімер Адамчык Макет Віктара Корзуна
©Аляксандар Лукашук, 1999 ©Уладзімер Адамчык, 1999 ©«НашаНіва», 1999
АЛЯКСАНДАР ЛУКАШУК
У фІЯЛЕТАВАЙ НОЧЫ ВУГАЛ КРЫЛА
ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ ПРОЗА
Vostraja Brama НАША HIBA 1999
Прысьвячаецца ўсім, з кім аўтар выпіваў у 1982-1990 гадах, а таксама перад і пасьля.
ЗЬМЕСТ
Частка 1. Адкрыць дужкі, закрыць дужкі 9
Усюды жыцьцё 11
Урокі «Вія» 17
Звон бакалаў 25
Анёлы бяз крылаў 31
Дзякуй Лермантаву 39
Кенгуру 47
Інквізытар раённага маштабу 65
Дыханьне жабы 75
Усё ж такі Ленін... 87
Канцэрт для прэзыдэнта 97
Трэці ліст 117
Пік формы 127
Хочацца ў партыю 137
Частка 2. Па-за дужкамі 145
У фіялетавай ночы вугал крыла 147
ЧАСТКА I
АДКРЫЦЬ ДУЖКІ, ЗАКРЫЦЬ ДУЖКІ
(1982-1990)
АОзін мой знаёмы, прыхільнік усебаковага падыходу, не прызнаваў традыцыйных партрэтаў прыгажунь — як на ягоны густ. у анфасах адсутнічала галоўнае — філейная частка, від ззаду. У гэтых нататках, баюся, адсутнічае від сьпераду. Я сапраўды працаваў у газэце ў 80-я гады, але гэтая кніжка не дакумэнтальная справаздача, не аб'ектыўная кроніка / нават не прыватны дзёньнік. Тым ня менш, усё напісанае тут —праўда, утойступені, уякойнапісанае можа быць праўдай.
Мой самы першы артыкул у газэце, пра генэалягічнае дрэва адной беларуска-казахскай сям’і, сканчаўся сярпом і молатам: маўляў. гэта самы шчасьлівы герб у геральдычнай карце герояў. Карэспандэнцыя прысьвячалася юбілею СССР.
Фінал апошняй публікацыі, праз восем гадоў. быў зацягнуты ў калючы дрот: «Сёньня ўсё больш выразна праступаюць абрысы палітычнага, эканамічнага, нацыянальнага ГУЛАГу, у якім мы апынуліся».
У дужках паміж гэтымі двума знакамі эпохі і месьцяцца паказаньні пра ўцёкі, пра бег па перасечанай мясцовасьці, ягоныя зігзагі, павароты, пасткі, падзеньні ў бруд, дрыжыкі ў каленьках, перабежкі з прыгнутай галавою.
Легкадумнасьць сьведчаньняў тлумачыцца, верагодна, тым, што перабежчыку пашанцавала.
А.Л.
УСЮДЫ ЖЫЦЬЦЕ
— На планёрку ўсім, — абыходзіць кабінэты сакратарка рэдактара*.
Разам з загадчыкамі аддзелаў у рэдактарскі кабінэт ідуць шараговыя карэспандэнты. За доўгім сталом — невыразны чалавек у шэрым касьцюме. «Сёньня ў нас чарговыя заняткі. Мне даручана паінфармаваць вас аб выніках работы ў мінулым квартале і азнаёміць з новымі патрабаваньнямі» — гаворыць ён. Я пытаюся ў суседа: хто гэта?
— Цэнзура, хіба ня бачыў іх кабінэт на трэцім паверсе?
* Яна будзе першай, каго я сустрэну ў калідоры Дому друку пасьля звальненьня, і зьедліва пацікавіцца, ці я часам не заблукаў. Уваход у Дом друку закрыты. На пачатку галоснасьці міліцэйскі пост зьнялі, а потым вярнулі, там ужо новыя ахоўнікі, пасьведчаньне забралі, трэба прасіць, каб правялі, а прасіць ня хочацца.
— Кнігу пішу пра вас, — адкажу я — і памылюся. Кніга будзе пра сябе.
Бачыў дзьверы — абабітыя жалезам, з двума замкамі і сьлядамі ад частага апячатваньня, бяз шыльды. Прадстаўнік таямнічага ведамства бясстрасна пералічвае: у «Советской Белорусснн» было пяць «умяшаньняў», у «Знаменн юностн» — тры, у «Звяздзе» — адно, у «Сельскай газеце» — шэсьць... Цікава, якія ж дзяржаўныя тайны спрабавала выдаць самая сумная з рэспубліканскіх газэтаў, засушаная дырэктывамі па вывазцы гною і вырошчваньні лубіну?
Кніга забароненых фактаў і лічбаў у руках цэнзара ўся густа пакрэсьленая, з уклейкамі й дадаткова ўпісанымі радкамі. «Нельга паказваць валавы збор збожжа ад раёну і вышэй, ураджайнасьць асобных культур у цэлым па вобласьці і вышэй, пакрыцьцё цёлак па вобласьці, за выключэньнем выпадкаў, калі гэтыя лічбы былі надрукаваныя раней альбо ўтрымліваюцца ў афіцыйных выступленьнях», — працягвае цэнзар.
Мне ў рукі трапляла толькі адна раённая газэта, якая на пачатку 80-х рэгулярна друкавала зводкі аб, м-гм, рабоце бычкоў па аднаўленьні пагалоўя. Раёнка зьяўлялася органам райкаму партыі, і стан асемяненьня ў раёне знаходзіўся пад непасрэдным кантролем першага сакратара.
Сакратара я пару разоў бачыў. Пагаворвалі, што ён дбае не адно пра калгасны статак. Нейкі мясцовы Ювэнал склаў і расклеіў у вёсках дацзыбао:
К нам прыехаў сакратар
Правяраць работу.
Станавіся, бабы, ў рад,
Падстаўляйце ж...у!
Сакратар быў вельмі незадаволены і крычаў на начальніка міліцыі. Аўтара пгукалі раённыя кагэбісты,
але, здаецца, не знайшлі. Потым у раёне па руках пусьцілі новую паэму, ужо пра перабудову, дзе сурова крытыкавалі Раісу Максімаўну Гарбачову і ейнага мужа. Пасьля час ананімных паэмаў мінуў, здавалася, назаўсёды.
— У газэтах цяпер такое друкуюць, што ніякіх ананімак ня трэба, — рэзюмавала адна мая знаёмая з тых месцаў (і памылілася).
Што ўяўлялі сабой газэты на пачатку 80-х, забылася, як пазаўчарашняе надвор’е. Мой першы рэдактар уразіў мяне тым, што заявіў:
— Пішы сьмялей, рэзка. Выразаць знойдзецца каму, такіх майстроў у нас хапае.
Як высьветлілася пазьней, пры гэтым ён меў на ўвазе і самога сябе. Толькі-толькі пачыналася барацьба з п’янствам, і мы мусілі адгукнуцца. Адгукнуліся — падрыхтавалі спэцыяльную паласу пра безалкагольны чай. Каб было цікавей, пазванілі беларускаму касманаўту, народнаму пісьменьніку і члену ЦК з пытаньнем, які гатунак яны любяць піць. Касманаўт у Зорным гарадку доўга ня мог уцяміць, чаго ад яго хочуць, а потым адказаў: «Грузінскі, азэрбайджанскі і армянскі». У газэце «армянскі» быў зьменены на «іншыя айчынныя гатункі». Народны пісьменьнік сказаў: «Харошы». I дадаў: «Але такі ня надта купіш». Дадатак скарацілі. Член ЦК катэгарычна заявіў: «Я ня п’ю!» і перазваніў рэдактару з пратэстам супраць правакацыі.
Пачаўшы працаваць у рэспубліканскай прэсе на самым пачатку 80-х, я й не падазраваў, якім калючым дротам была абнесеная газэтная інфармацыйная прастора. Прычым гаворка не пра «сьвятых кароваў» — ідэалёгію, палітыку, гісторыю. Цэнзарскую энцыкляпэдыю «неіснуючых рэчаў» складалі рэчы зусім рэальныя, нават пабытовыя. Нельга было пісаць пра заробкі спар-
тоўцаў і колькасьць хворых на сухоты, забаранялася «разгалошваць» лічбу працуючых на МАЗе альбо трактарным, дзяржаўнай тайнай зьяўляўся працэнт пакінутых дзяцей, засакрэцілі нават нешта мэтэаралягічнае.
Зь сёньняшняга гледзішча тая інфармацыйная «прастора» нагадвае канцлягер. Але, як сьведчыць Салжаніцын, — і ў лягеры ёсьць жыцьцё.
ПРАЛЕТАРЫІ ЎСІХ КРАІН, ЯДНАНЦЕСЯ!
Новы год ужо дзесяць гадзін ідзе па неабсяжнай савецкай зямлі.
Зтудзень — сярэдзіна зімы.
Адзначу толькі: аб тым, што стала свінаркай — не шкадую.
Паслухаеш прэзідэнта Р.Рэйгана, пачытаеш яго прамову і задумаешся ў здзіўленні.
Муза Коласа не толькі ўслаўляючая, але і лечачая, бічуючая і нават гнеўная, калі гэта неабходна.
3 натхненнем удзельнікі сходу выбралі ганаровы прэзідыум у саставе Палітбюро ЦК КПСС на чале з таварышам Л.І.Брэжневым.
А патрэбнасць у кармах забяспечана толькі напалавіну.
3 пачуццём трывогі адкрываюць у гэтыя дні многія амерыканцы свае паштовыя
Сацыялізм аддае перавагу калектыўным формам задавальнення патрэбнасцей, якія ў большай ступені забяспечваюць роўнасць людзей.
А потым самі ж і здзіўляемся, як мог падлетак павесіць у двары кошку, забіць сабаку і яго нрывёю напісаць на сцяне пра наханне Вовы і Люды.
АНТЫПОЛЬСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ «САЛІДАРНАСЦІ». ЦВЁРДАЯ ВОЛЯ МОЛАДЗІ. ФАБРЫКА МЯСА Ў СТРАІ.
У АБЕДЗЕНЫ ПЕРАПЫНАК ТУТ «ЗАБЫВАЮЦЬ» ВЫВ ЛЮЧАЦЬ ЭЛЕКТРАСВЯТЛО.
Работнікі мяснога цэха пастаянна трымаюць арыенцір на выдатныя паказчыі даглядчыцы буйной рагатай жывёлы Ніны Фёдараўны Грыгор’евай.
Здабышчыкі забойчай зброі, о ненавіснікі святла! Дай вом іхнлй страшнай мроі — і спаляць свет яны датла.
Хоць бы таму, што Эльбрус беларускай паэзіі не двухгаловы, а трохгаловы: д кагорты самых слынных далучаецца Максім Багдановіч.
МАГЧЫМА, ХТО-НЕБУДЗЬ СКАЖА, ШТО HE TAK ЛЁГ КА ЗАЎВАЖЫЦЬ ЦЭГЛУ Ў ВОЗЕ ПАД САЛОМАЮ.
План закон! Радасць працы. 3 народам Кампучыі салідарныя.
Газета «Жэньмінь Жыбао» штомесячна выдае каля 200 матэрыялаў, якія змяш чаюць прамыя нападкі на нашу краіну, яе унутраную і знешнюю палітыку.
Падманваюць сябе тыя, хто лічаць дабрату і чуласць непатрэбнымі,
Сёння кожны з нас мае болый чым сшо тполькі выхадных і святпочных дзён у годзе.
Чаму ж тады жывёлагадоўчае памяшканне апынулася літаральна ў аварыйныг/ стане. дагэтуль дзіравы дах. незашклёныя вокны, у некалькіх месцах прагнілг столь.
Тройчы пераходзіла Вольга Мікалаеўна ў адстаючьья калектывы, згуртоўвала іх, выводзіла ў перадавыя.
Кожны раз, калі бюджэт Пентагона ўзрастае на адзін мільярд долараў, у краіне знікае 1.300 рабочых месцаў для неграў.
Трэба зрабіць усё неабходнае, каб сённяшнія мінусы былі ліквідаваныя і сталі заўтрашнімі плюсамі, а зрывы ў рабоце — упэўненым узыходжаннем да новых вяршынь.
Залп гарматнага салюту прагучаў сёння ў сувязі з 18-й гадавінай рэвалюцыі на Занзібары.
А тым часам выхад жарабят ад ста кабыл складае толькі 27.
I камсамольскае сэрца ў грудзях!
УРОКІ «ВІЯ»
— Што ў Вас з КГБ? — спыталі ў мяне, калі я ўладкоўваўся ў рэдакцыю.
Пытаньне прагучала, як адказ — работы не відаць. Цікава, што з таго часу яно двойчы мяняла свой сэнс. Калі на пачатку 80-х пытаньне азначала, што КГБ цікавіцца табой, і справы твае — дрэнь, дык потым — наадварот (новыя бізнэсмэны высока цанілі сувязі адстаўных гэбістаў), затым усё вярнулася на колы свае. У філялёгіі гэта называецца зьменай канатацыі. Народ у такіх выпадках узгадвае саву, якой усё роўна — яе аб пянёк, ці пяньком па ёй.
Падазрэньне азначала толькі адно — ня наш чалавек. За чатыры гады пасьля інстытуту я памяняў шэсьць ці сем месцаў працы, і толькі адно зь іх пакінуў па ўласным жаданьні, астатнія — па жаданьні начальства. Раніцай я прыходзіў на работу, а мне казалі: тая
супрацоўніца, замест якой вас узялі, ужо нарадзіла, выгадавала дзіця і заўтра выходзіць. Я забіраў працоўную кніжку і думаў пра загадкавы жаночы арганізм: цяжарная толькі тры месяцы як пайшла ў дэкрэт.
Можа, да рэдакцыі дайшлі нейкія ня надта спрыяльныя чуткі з былых месцаў працы?.. У адной канторы намесьнік дырэктара па кадрах забраў дахаты срэбную вазу з экспазыцыі, за якую я адказваў. Я так настойваў, каб ён яе вярнуў, што многія перасталі са мной вітацца. У іншым месцы мяне ўключылі ў склад інвэнтарнай камісіі. 3 глупства я пачаў задаваць пытаньні, чаму замест піяніна на складзе дзьве балалайкі і лыжы. Заканчвалі інвэнтарызацыю безь мяне. Яшчэ ў адной арганізацыі супрацоўнікі валодалі спэцыфічным пачуцьцём гумару: яны маглі гадзінамі расказваць анэкдоты пра жанчын, яўрэяў і Чапаева, але заставаліся абсалютна абыякавымі да жартаў пра ПІтырліца і Палітбюро. Дакладней, слухалі ўважліва, але не сьмяяліся.
Ня буду сьцьвярджаць, што ніколі ня чуў пра слаўныя органы. Пра іх чулі нават пазбаўленыя органаў слыху. Інстытут замежных моваў, які я скончыў, лічыўся запаведнікам мясцовых Джэймс Бондаў. Многія выпускнікі працягвалі адукацыю ў вышэйшай школе КГБ, што месьцілася непадалёку. Мой сусед па студэнцкім інтэрнаце, які вучыўся на два курсы вышэй, патрапіў туды пасьля інстытуту. Пару разоў па старой памяці ён заходзіў у інтэрнат. Пра сакрэтныя заняткі нічога не расказваў, толькі аднойчы, калі мы асабліва ўдала адзначалі стыпэндыю, разьмяк і ўвесь вечар паўтараў:
— Ніколі нікому нічога не гавары. Ты зразумеў? Нікому ніколі нічога! Налі, і цс-с-с: нічога нікому ніколі!
Я думаў, што гэтак рыхтуюць на выпадак правалу за мяжой. Але яго паслалі працаваць у сельскі раён, дзе ён так старанна стаў вывучаць настроі насельніцтва, што
быў звольнены з органаў з фармулёўкай «за амаральныя паводзіны».
Калі шмат пазьней прынагодна я расказваў пра гэта аднаму амэрыканцу — дасьледчыку палітычных рэпрэсіяў, той страшэнна занэрваваўся:
— Амаральныя паводзіны з пункту гледжаньня КГБ — што гэта магло быць?! Падпольная арганізацыя для барацьбы з сыстэмай? Яго напэўна катавалі перад расстрэлам!
Я паспрабаваў супакоіць суразмоўцу паведамленьнем, што майго знаёмага не расстралялі, ён трапіў у вар’яцкі дом.
— Трэба пачаць кампанію за вызваленьне ахвяры рэжыму!
Я папрасіў пачакаць, маўляў, пакуль ня час. Разжалаваны чэкіст працаваў у вар’яцкім доме санітарам, і галоўны лекар ужо пагражаў вызваліць яго і ад гэтай пасады, калі не перастане парушаць рэжым цьвярозасьці з хворымі.
— 3 КГБ у мяне нічога,— чыстасардэчна адказаў я тады на пытаньне ў рэдакцыі.
— Магчыма, у гэтым і праблема? — выказалі здагадку ў газэце — і не памыліліся.
Нашыя з КГБ шляхі перасякліся гады два перад тым у сквэры каля Купалаўскага тэатру. Мяне спыніў незнаёмы мужчына, назваў маё імя і імя па бацьку, сунуў у нос чырвоную кніжачку, у якой я не пасьпеў разабраць ані слова, і прапанаваў супрацоўнічаць. Пры гэтым ён сказаў, што доўга вывучаў мяне і прыйшоў да высновы, што я заслугоўваю даверу. Чэкіст дакладна ведаў сямейныя падрабязнасьці, чым я займаюся на працы (я працаваў у канторы, якая займалася інтэрнацыянальнай дружбай), якія ўзаемадачыненьні ў калектыве. Работа лічылася прэстыжнай сінекурай, мяне ўладкавалі
туды па вялікім блаце. Праз год яна апаскудзела настолькі, што я ўзвыў. Мяне выклікалі на праўленьне і пачалі разьбірацца, чаму я павесіў вугорскі сьцяг дагары нагамі і ўвогуле не праяўляю энтузіязму.
— Я тут паміраю.
— Ты абразіў усіх нас сваім адказам! — заявіў мне потым у калідоры калега. Але тагачаснаму старшыні таварыства, былому партызану, потым паслу ў Пакістане, мая непасрэднасьць спадабалася, і мяне болей не чапалі. I вось — высокі давер аказваюць проста на вуліцы.
Суразмоўца не прысьпешваў, даў час падумаць, папрасіў пазваніць.
Трэба сказаць, што чалавечная інтанацыя любой службовай асобы дзейнічала на мяне мацней за «Фаўста» Гётэ. Гэта так бянтэжыла, што я губляўся і быў гатовы зрабіць амаль усё, пра што папросяць. Адно з самых моцных эмацыйных уражаньняў у жыцьці засталося ад размовы з інспэктарам тэхнікі бясьпекі райхарчгандлю. Я чарговы раз застаўся бяз працы і спрабаваў уладкавацца грузчыкам у хлебную краму. Пасьля мэдагляду трэба было прайсьці інструктаж. Мне далі расьпісацца ў нейкай паперцы і, калі я ўжо думаў, што працэдура скончаная, інспэктар раптам устаў.
— У мяне дзьве асабістыя просьбы. Ня лайцеся празь меру матам, прадаўшчыцы ўсё ж жанчыны. I абяцайце, — інспэктар пранікліва глянуў у вочы, — ніколі ня ставіць скрынкі адна на адну замест падстаўкі.
Уражаны шчымлівай інтанацыяй, я ад усёй душы абяцаў ніколі так скрынкі ня ставіць. Стрымлівацца ад мату ў нашых крамах аказалася значна цяжэй.
Чэкіст таксама зачараваў тонам. Калі б ён разьвіў посьпех і падсунуў што-небудзь падпісаць — магчыма, я б падпісаў. Але ён кінуў справу на паўдарозе — даў
час на роздум. Відаць, калі ў школе КГБ ішоў сэмінар па вярбоўцы, будучы лавец душаў думаў, дзе б апахмяліцца. А практыку праходзіў у менскіх рэстаранах, шліфуючы тэхніку спакушэньня на дзяўчатах. А ў нашых рэстаранах і бяз спэцтэхнікі няцяжка... Памятаю — хаця не, гэта іншая гісторыя, якая ня мае дачыненьня да тэмы. Скажу толькі, што наступнай раніцай паняцьці прыгожага й агіднага нярэдка мяняліся месцамі.
Так адбылося і ў гэтым выпадку. Раніцай я адчуваў сябе, як гогалеўскі сэмінарыст Хама Брут, які адслужыў першую ноч над труной цудоўнай панначкі, аднак потым плюнуў на абяцаныя чырвонцы і вырашыў уцячы назад у бурсу.
Тэлефонная размова прайшла лягчэй, чым я думаў. Гэбіст, відаць, не дапускаў і думкі, што магчымая адмова, і разгубіўся. Пачаў угаворваць, прасіць, спасылацца на тое, што начальству ўжо паведаміў, але я цьвердзіў сваё — не дастойны даверу.
— Вы пашкадуеце, — пачуў я на заканчэньне. Павесіў трубку і выйшаў з аўтамату.
Забягаючы далёка наперад, адзначу, што чэкіст амаль не памыліўся. Прычым я маю на ўвазе не бытавыя нязручнасьці кшталту нявыезду за мяжу ці немагчымасьці знайсьці працу па спэцыяльнасьці. Гэта якраз пайшло на карысьць: наблізіўся да народа і набыў новую прафэсію.
Гаворка і не пра супрацоўнікаў газэты, якіх аднойчы перапужалі госьці ў маім кабінэце: худы лысы археоляг, аброслы смаляной барадой празаік і яшчэ чалавек сем (мы пісалі статут аднаго нефармальнага таварыства). Двое калег ад хваляваньня пабеглі званіць у КГБ, прычым тэлефанавалі з прыёмнай рэдактара, і вестка данеслася да мяне хутчэй, чым да апэратыўнага дзяжурнага.
Варты шкадаваньня выпадак, аб якім прадбачліва папярэджваў па тэлефоне чэкіст-вярбоўшчык, здарыўся ўжо ў іншым жыцьці, па-за рамкамі гэтых нататак. Адна асоба, якая з журналістыкі перакінулася на гандаль жаночай бялізнай, відаць, у цяжкі фізіялягічны момант свайго жыцьця пачала даводзіць знаёмым, што я — капітан КГБ.
Я высьветліў гэта выпадкова, калі другая знаёмая прызналася, што думала, быццам я — як мінімум маёр. Далібог, я такога не чакаў і пакрыўдзіўся да сьлёз. Стала пакутліва балюча за бессэнсоўна пражытыя гады. За паўтара дзесяцігодзьдзя з моманту першай сустрэчы з КГБ я мог дарасьці да палкоўніка. Ну, дапусьцім, падпалкоўніка. Але ж не капітана!
Правільна ўсё ж выказаўся пра долю Хамы Брута яго сабутэльнік рытар Ціберый Гарабець: «А я ведаю, чаму прапаў ён: таму, што пабаяўся. А калі б не баяўся, дык бы ведзьма не змагла нічога зь ім зрабіць. Трэба толькі перахрысьціцца і плюнуць на самы хвост ёй, дык і нічога ня будзе. Я ведаю ўжо ўсё гэта. Бо ў нас у Кіеве ўсе бабы, якія сядзяць на базары, — усе ведзьмы».
Я дагэтуль не да канца разумею, як мяне — беспартыйнага, беспрацоўнага, безкватэрнага, без журналісцкага дыплёму, бяз вопыту работы ў друку, без высокай пратэкцыі... узялі на вакансію карэспандэнта рэспубліканскай газэты фактычна пасьля некалькіх пробных публікацыяў. Думаю, мой будучы загадчык аддзела пераканаў рэдактара, што Гогаль усё ж неблагі пісьменьнік.
Клясык — ён і ў Менску клясык.
АКТЫЎНА ЎДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ ВА ЎСЕНАРОДНЫМ РУХУ ЗА ЭКАНОМІЮ I БЕРАЖЛІВАСЦЫ
А што, па-вашаму, важней, уборна бульбы ці палітычная вучоба камуністаў?
Як хораша і мудра гаварылася на дваццаць шостым з'ездзе нашай партыі аб галоўным, што цэментуе наша савецкае грамадстпва — аб высокай годнасйі паняййя савейкі чалавек.
Непадалёку ад цэнтра горада ўпаў у раку Патамак рэйсавы пасажырскі самалёт, а праз гадзіну ў вашынгтонскім метро здарылася аварыя, якая таксама лрывяла да чалавечых ахвяр.
ПРОЙДЗЕ ПЭЎНЫ ЧАС, I ПАД МІНСКАМ ЗАБ’ЕЦЦА, ЗАПУЛЬСУЕАТАМНАЕ СЭРЦА, IЎНАІТІЫ КВАТЭРЫ ПРЫЙДЗЕ ЦЯПЛО МІРНАГААТАМА
«Успамінамі» таварыша Л.І.Брэжнева адкрываюць першы нумар часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць».
Вучоныя назвалі абсалютна «неабгрунтаванымі і лжывымі» абвінавачанні адміністрацыі ЗША у адрас Савецкага Саюза, якія датычаць нібыта меўшага месца прымянення ім хімічнай зброі ў Афганістане.
Усё жынцё В.СТіінбін быу там, кцды накіроіівала партыя.
Як павысіць якасць лекцыйнай прапаганды, яе эфектыўнасць?
КАБ ЗВЯРНУЦЬ НАЛРАВА, ПАДАЙЦЕСЯ НА ЛЕВУЮ ЛЫЖУ, A ПРАВУЮ ПАДЫМІЦЕ НАД СНЕГАМIНАДАЙЦЕ ЁЙ ЖАДАНЫ КІРУНАК.
Взбіць чытачоў насценгазета «Будаўнік».
Сучасны хлебароб не толькі працавіты, але і адукаваны, грамадска-актыўны чалавек, наватар.
Важнай крыніцай папаўнення і цзбагачэння словатворчасці Купалы была руская мова, якую ён добра ведаў.
Сям-там неапраўдана марудзяць з ачысткай і праверкай насення шматгадовых траў.
Тут усе бяруць прыклад з дэпутата раённага савета майстра жывёлагадоўлі першага класа племзавода «Зарэчча» М.Ф.Дзехцяровай.
А вось чаму ў сям’і «заводзіцча» так званы «учарашні» хлеб, хацепася б ведаць.
Чарговая аварыя адбылася на чыгунцы Тазара, якая звязвае Танзанію і Замбію і пабудавана з дапамогай КНР.
Бывае, на жаль, і так: едзе чалавек на сваіх «Жыгулях» прасёлкам, бачыць — поле капусты.
Так, савецкі чалавек славіцца сваёй працай.
У амерыканскіх цэрквах каля алтароў прадаюць не проста латарэі, кока-колу, жавальную гумку, але і ігральныя карты.
Растуць надоі і прывагі.
НОВЫЯ ВЫПІЫНІ. ГРАФІК ПРАВАФЛАН ГОВЫХ. СЛА ВЯЦЬ СЯМ'Ю ПРАЦОЎНУЮ.
У слесараў-наладчыкаў адзін клопат не дапусціць, каб заплылі жыжкай электраматоры, вось і збіваюць яны сякерамі наледзі.
Новае жыццё на Палессі набылі быліны пра Іпью Мурамца і Дабрыню Нікіціча, Каваля-Вярнідуба, якія сталі граміць гітлераўскіх чужынцаў.
ЦЯПЕР ЖА НАС, МЕЛІЯРАТАРАЎ, ЛЮБОЎНА НАЗЫВАЮЦЬ «УРАЧАВАЦЕЛЯМІ ЗЯМЛІ».
Ад кожнага кілаграма кармоў — найболыпую аддачу.
3 такім падыходам вядзецца ў нашым інстпытуце даследванне на тэму «Сацыялістычны рэалізм — заканамернасць развіцця беларускай літаратуры».
ЗВОН БАКАЛАЎ
Як і ўсе, каму хоць нядоўга даводзілася жыць у студэнцкім інтэрнаце, я прайшоў курс барацьбы з алкаголем шляхам яго поўнага зьнішчэньня. Але ці то курс аказаўся закароткі (мяне выселілі з фармулёўкай «за парушэньне рэжыму» — я дамагаўся чыстай бялізны, гэта асобная драма), ці то зашмат часу марнавалася на недарэчнасьці кшталту бібліятэк і тэатраў, але сапраўднай прафэсійнай загартоўкі я не атрымаў. Ва ўсялякім выпадку, журналісцкі размах застаў мяне зьнянацку.
— Як у цябе з ныркамі, у парадку? — заклапочана пытаўся знаёмы фатограф, калі я ўладкоўваўся ў газэту. — Журналісту важна мець добрыя ныркі. Бо на Новы Год — раз, потым сустрэліся першы раз у новым годзе два, потым Дзень Савецкай Арміі і 8 сакавіка, а там майскія сьвяты пайшлі, ды імяніны, ды пару разоў на год памрэ хто-небудзь ці народзіцца, зноў жа кварталь-
ная прэмія ці вымова, а ганарар, ці аўтар прынясе — не адмовіш жа чалавеку. Ну, і ў камандзіроўкі езьдзіць будзеш...
Дадам, што апроч пералічаных, знаходзіліся іншыя прычыны, напрыклад, канец тыдня. У пятніцу па абедзе многія дзьверы ў Доме друку зачыняліся, і на ўсю моц уключалася радыё — верная прыкмета, што працэс пайшоў. Аазіс для змучаных душаў месьціўся недалёка — 20-ты гастраном на суседняй вуліцы. Тут можна было ўзяць сухога ці бутэльку гарэлкі, прыкупіць смажанай мойвы ці іншай няхітрай закускі. I ўсё ж самым цяжкім выпрабаваньнем былі камандзіроўкі.
Неяк трэба было зрабіць паласу для сьвяточнага нумару пра нашыя дасягненьні. Паглядзелі на карту, выбралі раён на Магілёўшчыне, куды было недалёка й зручна дабірацца.
Прыехаў, адзначыўся, як належыла, у райкаме. Першы сакратар выклікаў інструктара. Той увайшоў і зьнерухомеў.
— Будзеце суправаджаць таварыша ў «Камінтэрн». Арганізуйце там усё.
Інструктар зрабіў паварот «на месцы-кругом» і зьнік. Я знайшоў яго ў кабінэце, калі ён ужо крычаў у трубку: «Кідай, чуеш, кідай усё і ехай сюды — карэспандэнта сустракаць будзем!» На мяне ён пры гэтым не зьвяртаў ніякай увагі. Праз паўгадзіны на плошчу перад райкамам уляцеў запылены «масквіч» сакратара калгаснага парткаму.
— Можа, паабедаем? — адразу прапанаваў ён, калі ўехалі на тэрыторыю калгаса. Я цьвёрда папрасіў спачатку адвезьці мяне ў калгасны музэй. Музэй месьціўся ў двухпавярховым каменным будынку і быў слаўны тым, што некалі тут праездам на агітцягніку выступаў усесаюзны стараста Калінін. Да бліжэйшай чыгункі было
кілямэтраў дзесяць, як сюды дапяў агітцягнік, у музэі не паведамлялася. Але розных зьвестак пра дасягненьні было багата, што мне і патрабавалася. Хвілін праз дваццаць да мяне падыйшоў сакратар парткаму:
— Можа, усё ж паабедаем? Людзі хвалююцца...
Я выглянуў у суседні пакой і пабачыў чалавек пяць, якія панура чакалі адказу. Выгандляваў сабе яшчэ паўгадзіны і пачаў хутка перапісваць у нататнік патрэбныя зьвесткі са стэндаў. Выхаду не было, пачаставаць карэспандэнта даўно стала непісаным законам. Прычым на мэце мелася ня толькі папярэдзіць такім чынам магчымы крытычны артыкул на старонках газэты, хоць, пэўна ж, і не без таго. Наш уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласьці праславіўся тым, што не напісаў ніводнай станоўчай нататкі з калгасу. Выпіць ніколі не адмаўляўся, але калі налівалі й падымалі тост, казаў: «А крытыкаваць вас усё роўна буду!» і хуценька куляў кілішак.
У мяне па маладосьці на такое духу не хапала, і наводзіць крытыку на тых, хто частаваў, рука не падымалася. Неяк я паскардзіўся на свае цяжкасьці былому калегу, які меў рэпутацыю непітушчага; яго якраз узялі працаваць у апарат ЦК.
— Калі вельмі назаляюць, ты кажы: давядзецца мяняць тэму і пісаць пра стыль вашай работы, — параіў ён.
Парада мне вельмі спадабалася. Праўда, неяк ні разу не ўдалося яе скарыстаць, сам ня ведаю чаму. У адным калгасе ў Нясьвіскім раёне мне скардзіўся сакратар партарганізацыі: няма з кім выпіць! Я ледзь не падавіўся крутым яйкам, якім закусваў. Перад тым, як прысесьці ў лесапаласе, мы заяжджалі на фэрму, мэхдвор, да будаўнікоў і, дальбог, гэтая праблема там аніяк не выглядала актуальнай. Хутчэй наадварот.
— Я ж не магу піць з пастухом, зразумейце, — тлумачыў арганізатар мас. — Які ж у мяне аўтарытэт будзе? Галоўны заатэхнік — баба, аграном таксама ў спадніцы. Піў раней з галоўным інжынэрам, але той апусьціўся, пачаў з мэханізатарамі паддаваць. Вось і атрымліваецца — няма з кім...
У тым музэі ў магілёўскім калгасе, што мне было казаць галоўным спэцыялістам, для якіх прыезд сталічнага карэспандэнта яўна быў проста падставай для легальнай, санкцыянаванай зьверху выпіўкі? ПІто я буду пісаць пра стыль іх работы? I не зразумелі б, і пакрыўдзіліся. Ды й што б я такое напісаў — што запрашалі пачаставаць, што п’юць — вялікае адкрыцьцё... Я хутка завяршыў свае нататкі і засунуў нататнік глыбей у кішэню, каб не згубіць.
На трох машынах, па калдобінах разьбітай вуліцы мы выскачылі за вёску, пранесьліся па насыпной дарозе, уляцелі ў дуброву і затармазілі на стромкім беразе Дняпра. Панурасьць з мужычкоў як ветрам зьдзьмула: з багажніка выцягвалі каструлю з замочаным мясам, нанізвалі яго на шампуры, даставалі з машыны прывезеныя бярозавыя дровы, распальвалі вогнішча, беражна ставілі на зямлю скрынку гарэлкі. Пра далейшае — у песьні: «Рэвэ та стогнэ Дніпр шырокі, сэрдыты вітэр завыва...» Тым ветрам некуды зьнесла і мой толькі што куплены складны парасон, і новыя пальчаткі.
Матэрыял я потым напісаў на паласу, на лятучцы хвалілі. Праз год, калі быў у Магілёве, спытаўся ў мясцовага журналіста пра вясёлага калгаснага сакратара — дзе, што.
— Загінуў. Выклікалі некуды, бег — і пад аўтобус. Жонка засталася, дзіцё...
ГОРАЧА ЛЮБІЦЕ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ!
Была ў нашай вёсцы лазня, ды развалілася.
Свабоду намібійскаму народу!
М.А.Суслаў, 79 гадоў, доўгі час пакутваў агульным атэрасклерозам з пераважным паражэ’ннем сасудаў сэрца і мозгу, які развіўся на фоне цукровага дыябету, перанёс інфаркт міакарда.
Вяртаюцца на Радзіму афганскія грамадзяне, якія пакінулі яе пад уздзеяннем ілжывай прапаганды ворагаў красавіцкай рэвалюцыі.
Арганізатары нядаўняга масавага марафону ў Нью-Йорку паведамілі, што пад час яго правядзення былі згублены і ўкрадзены рэчы на дзесяткі тысяч долараў.
Скажу шчыра, у нашым магазіне ніводзін пакупнік ніколі не забывае разлічыцца за куплены тавар.
Кітай не грэбуе метадамі.
I ляцім мы з каханымі поруч з новай песняй да новых вяршынь, да святла неразведаных зораў, да глыбінь неспазнаных душы.
ЛЮТЫ МЕСЯЦ КАНТРАСТАЎ.
Але не ўсе яшчэ творчыя калектывы дастаткова глыбока прадумалі напрамкі сваёй прапагандысцкай дзейнасці.
У Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы паспяхова ажыццяўляюцца планы электрыфікацыі краіны.
Мінулым летам, напрыклад, у многіх газетах ішла размо^ ва толькі пра колькасць нарыхтаваных кармоў, а аб якасці ўпалііналася тімаходам,як бы між іншым.
А які сардэчны чалавек наш Іван Рыгоравіч!
У мэтах прадухілення такіх беспарадкаў у Гданр ску ўзмоцнены меры ваеннага становішча.
Крыніцы струменяць з глыбіняў. Нахабнасць імперыялізму янкі. Павышаць актыўнасць дазорных.
Сапраўдным рэквіемат па антынароднай унутрыэканамічнай палітыцы адміністрацыі Рэйгана прагучалі чарговыя вынікі апытання грамадскай думкі.
Эканоміка Японіі ў 1981 годзе заставалася ў стане застою.
За парушэнні правіл савецкага гандлю, продаж тавараў з нагрузкай, несвоечасовую падачу заявак загадчыцы магазіна В.Няфёдавай аб’яўлена вымова.
Кожны чацверты камуніст, кожны трэці камсамолец.
Іх прывяла на лаву падсудных нязмерная прага ўзбагачэння, прыватнаўласніцкія інстынкты, імкненне даць грамадству менш, а сабе ўрваць больш.
Тэма партыі ў творчасці А.Звонака неадлучная ад тэмы Леніна.
Працяглым, хваравітым стаў працэс укаранення ратацыйнага разца з прагрэсіўнай формай рэжучага элемента і ахаладжэннем вузла вярчэння.
Я не бачыў жахаў Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у геалагічных партыях і экспедыцыях Сібіры.
Захапіўшыся ўдалай рыбнай лоўляй, яны не прыкмацілі, што за імі назіраў жыхар вёскі Латвічы, грамадскі інспектар па ахоае прыроды.
НЯМА ДЗЕ КУПІЦЬ ЗВЫЧАЙНУЮ ВАТОЎКУ.
АНЁЛЫ БЯЗ КРЫЛАЎ
Неяк я выкідаў гной. Цётчына карова прастаяла зіму ў маленькім хлеўчыку і так утаптала салому, што вілы зь цяжкасьцю прабівалі нават верхні слой. Я пакутаваў паўдня і ачысьціў толькі адзін кут. Па абедзе з фэрмы прыйшла цётка. Паглядзела на мае дасягненьні й дала матычку: трэба было спачатку вырваць кавалак зьляжалага пласту, а потым выкідаць. Праз пару гадзінаў хлеў быў пусты.
Здавалася, што работа ў газэце падобная да работы ў хляве. Галоўнае — пераадолець тэхналягічныя цяжкасьці. Праблема праўды хвалявала ня болей, чым аднайменная газэта. He было пытаньня, што пісаць, было — як. Задача палягала ў тым, каб расставіць словы ў найлепшым парадку, каб выбраць эпітэты, даць загаловак. Зьмест уяўляўся нэў-
тральнай лексычнай масай, якая патрабавала формы — ня болей.
Аддзел, дзе я пачаў працаваць, называўся «прапаганды і агітацыі» і па важнасьці займаў у газэце другое месца (пасьля аддзела партыйнага жыцьця. Пазьней мы яго ласкава называлі аддзелам партыйнай сьмерці). Мой непасрэдны начальнік, які ўмудрыўся за пяць гадоў сумеснай работы ні разу ня даць мне гэта адчуць, тлумачыў: наш — лепшы аддзел, бо пісаць можна пра што хочаш, ніякіх галіновых абмежаваньняў.
Гэта была немалаважная перавага. Газэтчыкі сядзелі на «вотчынах». Пра сьвежую рыбу пісаў загадчык аддзела саветаў, пра футбол — загадчык аддзела сацыялістычнага спаборніцтва, загадчык аддзела міжнароднага жыцьця ўвогуле нічога не пісаў. Паляваньне на чужых тэрыторыях успрымалася балюча-падазрона. У гэтым сэнсе апэратыўнай прасторы нам хапала — амаль усё падпадала пад рубрыкі «мараль» ці «гісторыя».
Выбіралі сапраўды розныя тэмы. Праз пару месяцаў працы мяне раптам выклікалі ў Міністэрства ўнутраных справаў і ўручылі дыплём пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Мая міліцыя». Я езьдзіў у Горадню і напісаў аб тым, як два маладыя міліцыянты затрымалі ўзброенага злачынцу, прычым біліся яны зь ім на рэчцы, лёд на Нёмане ўжо крануўся, і ўсе ўтрох ледзь не патапіліся. Адзін з хлопцаў прыйшоў да мяне са сваёй дзяўчынай, мы сядзелі ў гатэльным рэстаране, і ён скардзіўся, што дастаў потым вымову за сапсаванае абмундзіраваньне — фуражку ўцягнула ў палонку, мусіў адкупляць. Пра вымову ў гераічным рэпартажы я ня згад-
ваў, і мне ў міністэрстве выпісалі сорак рублёў прэміі мінус падаткі.
— Значыцца так, пісаць можаш, а са спэцыфікай аддзела асвоісься, — рэзюмаваў рэдактар, калі пасьля выпрабавальнага пэрыяду падпісваў загад аб прыёме на працу. — Ведаеш, што такое палітінфармацыя?
Што такое палітінфармацыя, я ведаў. На першым курсе інстытуту нас неяк пасадзілі разам, і адзін са студэнтаў пачаў чытаць уголас газэту з плянамі пяцігодкі. У канцы я ўстаў і выказаўся ў тым сэнсе, што й сам магу прачытаць газэту, нашто марнаваць час. Праз пару дзён, пасьля кансультацыі перад экзамэнам па гісторыі КПСС, выкладчык, сакратар партарганізацыі факультэта раптам тыцнуў на мяне пальцам:
— Твой выпад супраць палітінфармацыяў мне стаў вядомы празь пятнаццаць хвілін. Калі б ты яшчэ сказаў, што ня можаш асуджаць Салжаніцына, бо не чытаў — атрымаў бы заўтра двойку, вылецеў з інстытуту і ніколі не даведаўся б, за што.
Ашаломлены, я застаўся адзін у спусьцелай аўдыторыі і... заплакаў. Удар быў настолькі нечаканы й моцны, што псыхіка разрадзілася такім вось чынам. Чытаць канспэкты ня мела сэнсу, я сабраўся й паехаў у аэраклюб, дзе пару разоў распусьціў і зноў сабраў свой парашут, асабліва карпатліва складаючы паркалевы купал, дзелячы стропы на раўнамерныя пучкі і акуратна зацягваючы іх у петлі...
На экзамэне слухаць ня сталі, паставілі «добра». На радасьцях мы з прыяцелем адзначылі падзею бутэлькай вугорскага рому, і я адправіўся на аэрадром. Інструктар нічога не заўважыў, самалёт
падняуся на дзьве тысячы мэтрау, і я скочыу зацяжным. Казалі, акрабатычныя фігуры, якія вырабляла маё цела, былі даволі экзатычнымі. Ахвотна веру, бо калі я паспрабаваў знайсьці правую руку, каб ірвануць кальцо, дык не знайшоў. Парашут адкрыў аўтамат, які спрацоўваў ад ціску. Пад час прызямленьня я да таго ж так грымнуўся, што потым пару дзён ня мог ступіць на левую нагу.
Праз шмат гадоў, калі ад перамены надвор’я зноў заныла калена, я раптам задумаўся: а што тады, на кансультацыі адбылося? Высылалі Салжаніцына, якога ў правінцыі чыталі адзінкі. Магчыма, у нейкай прыватнай гутарцы я ці субяседнік і сказалі, што не чыталі, чаго ж абмяркоўваць. Фразу таксама данесьлі сакратару — ці не даваў ён такім чынам зразумець, што яму вядомае і гэтае выказваньне, і трэба «нічога ніколі нікому»?..
— He хвалюйся, навучысься, — заўважыўшы маю хвілінную зьбянтэжанасьць, падбадзёрыў рэдактар.
I сапраўды, навучыўся... Тым болей, што вельмі хацеў навучыцца. Націск рабіў на тэхніку: уплятаў у мэтафару закон Бойля-Марыёта, вывуджваў калярытныя дэталі з Бракгаўза і Эфрона, чытаў тоўстыя кнігі на тэму, як пісаць. Прыкладна так, відаць, вучацца каты: якую ўзяць вяроўку, якой таўшчыні й даўжыні, як вязаць вузел, куды мацаваць свабодны канец, чым лепш намыльваць і як густа. Каму вісець — ня іх праблема.
Літаратурныя схільнасьці былі заўважаныя. Мяне выклікаў рэдактар. На стале ляжала падшыў-
ка літаратурна-мастацкага выданьня, раскрытая на старонцы зь вершамі вядомай паэткі.
— Ты, кажуць, вершы сачыняеш?
— Так, для сябе...
— Даручана даць ацэнку. Містыка, упадніцтва, усё змрочна, як у царкве. Калі табе даверыць — справісься?
Я працаваў першы год. Даверлівы тон і адначасна лёгкае сумненьне засталі зьнянацку. Рэакцыя была лёгка прадказальная. У кабінэт вяртаўся з падшыўкай. Чуў я нешта цьмянае пра айчынныя літаратурныя суды — але тое было як бы за акварыюмным шклом. Ня мела ніякага дачыненьня. Да таго ж, відаць, падсьвядома лічыў, што пасьля адмовы супрацоўнічаць з КГБ душа выратаваная назаўсёды і, магчыма, залічаная да сонму анёлаў.
Пачаў з Пушкіна — паэта трэба судзіць паводле правілаў, ім самім усталяваных. Высьветліў эстэтычныя каардынаты лірычнага сьвету аўтаркі. Потым суаднес з тэкстамі. Адзначыў станоўчыя рысы. Паказаў перакосы. Неапраўданыя архаізмы. Вузкасьць вобразнай базы. Размытасьць алюзіяў. Чужароднасьць кантэксту.
Чый анёл умяшаўся, мой ці паэтчын — ня ведаю. Але на наступны дзень увечары быў дадзены « адбой >>. Пранеслa...
Зжаўцелыя старонкі доўга яшчэ валяліся ў стале як напамінак: магло й не пранесьці. Неяк потым, у пошуках дакладнай рыфмы, я цікавіўся ў знаёмага мастака, дзе, на яго думку, у анёлаў крылы, за сьпіной ці над сьпіной.
— Ты падыходзіш фізіялягічна, а анёл — істота
духоўная, — адказаў мастак. — Ты нічога не разумееш у анёлах.
Ды й гной я выкідаў, прызнацца, таксама падурацку. Давялося потым яшчэ раз закідаць яго на воз, рабіць двайную работу.
Я нічога не разумеў і ў гноі.
ЗЛАВА ЖАНЧЫНЕ МАЦІ!
Паміж хрысціянамі і атэістамі ў Савецкім Саюзе праяўляецца іх карэннае адзінства як савецкага народа.
Сёння зноў па ўсёй Англіі паралізаван чыгуначны рух.
Мы вырашылі атрымаць за год не менш 90 тон ялавічыны.
Амерыканскі курс на нарошчванне ўзбраенняў не сустракае падтрымкі ўрада Сенегала.
Што горш: калі аўтобуснага маршруту зусім няма ці калі ён ёсць, але транспарт кодзіць абы як?
М.Лужанін, малюючы вобразьі камуністаў, умее ўвасобіць у слове жывыя рысы гэтых звычайных і ў той жа час незвычайных людзей.
Драп «Пошук» мае прыемны меланжэвы эфект.
На час зімоўкі жывёлаводы забяспечаны гарачым харчаваннем.
М.А.Савіцкі супраць народжанай ідэалогіяй імперыялізму тэндэнцыі да пераацэнкі каштоўнасцей.
У рэпертуары хору шэраг беларускіх народных песень, такіх як «А ў цёмным лесе сава кугіча» і «А я ў печы не паліла».
Цяпер няма ніякага парушэння ваеннай раўнавагі паміж ЗША і СССР, але калі яно і існуе, mo толькі на карысць Захаду.
КОЖНЫ САВЕНКІ ГРАМАДЗЯНІН, ГАВОРАЧЫ ЛК,
НІНСКІМІ СЛОВАМІ. MAE МАГЧЫМАСЦЬ НАВУЧЫЦ^
ТІА ВЯЛІКАЙ РУСКАЙ МОВЕ.
Цяперашняя пяцігодка, як падкрэсліў таварыш Л.І.Брэжнеў, у значнай мерь павінна стаць пяцігодкай кармоў.
Мінск намнога апярэдзіў па насаджэннях такія буйныя сталіцы як Лондан і Парыж.
РАНЕЙ У ПОЛЕ ВЫЯЗДЖАЙ — ВАЖКІБУДЗЕ ЎРАДЖАЙ.
Шырыцца спаборніцтва. Бясчынствы працягваюцца. Павышаць эфектыўнасць угнаенняў.
Адкуль цяпер сярпы ўзяліся? 3 гербоў хіба што і сцягоў.
Заўважана, што вазоны яшчэ і дысцыплінуюць рабочых: побач з кветкамі не пабачыш абыякава кінутай рэчы, тым больш недакурка.
Праўда, піва не боршч, за дзве гадзіны яго не зварыш.
Адбыўся сумесны адкрыты партыйны сход ордэна Дружбы народаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і Саюза пісьменнікаў Беларусі з парадкам дня: «Клопаты партыі абавязваюць» (да дзесятай гадавіны з дня прыняцця пастановы ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы»),
У ЗША ўзмацняецца нездавальненне дзейнасцю Р.Рэйгана на пасадзе прэзідэнта. Для мяне самым натхняючым і значным дакументам часу стаў ленінскі план манументальнай прапаганды.
Ці не прыкра і балюча падчас назіраць, як некаторыя нашы і бязвусыя юнакі, і сівыя дзядулі фарсяць у майках. блузах з намаляванымі замежнымі сцягамі, партрэтамі адыёзных палітычных дзеячаў?
СПІНАЙ ДА ПАРТНЁРА. МЫ — КАЛЕКТЫВІСТЫ.
ПАМІДОР ВЕЛІКАН.
Леанід Ільіч клаўся пасля адбою, як і ўсе, а калі казарма сціхала, уставаў. апранаўся / ішоў у канцылярыю рыхтавацца да палітзаняткаў.
ДЗЯКУЙ ЛЕРМАНТАВУ
— Ты што, у бухгалтары падаўся?
Маё недаўменьне выкліканае дзіўным заняткам калегі: ён прыкладае лінейку да свайго артыкула, надрукаванага ў сьвежым нумары, нешта запісвае, потым памнажае, складае і абвяшчае вынік: 520! У ягоных руках так званая сакратарская лінейка, дзе выстаўленыя розныя шкалы для вымярэньня газэтнай плошчы. Артыкулы, загалоўкі, рубрыкі набіраюцца рознымі шрыфтамі, старонка машынапісу можа заняць на паласе больш ці менш месца, і адказны сакратар, які робіць макет, заўсёды прыкідвае, куды што можна ўціснуць.
Гэта мае першыя дні ў газэце, і я гляджу на лінейку з трывогай, якую заусёды выклікае нешта невядомае, якое мусіў бы ведаць. «Пэтыт, боргес,
нонпарэль» гучаць як «мэнэ-тэкел-фарэс» з прароцтва аб канцы сьвету.
Як засвоіць прамудрасьць курсіваў, падкладак і вываратак, ліхтарыкаў ды іншага жаргону, каб не зьняславіцца перад прафэсіяналамі? Слова «гарнітура» ў мяне папераменна выклікае вобразы жаночага касьцюму і набору мэблі, а кеглі, якімі вымяраюць велічыню шрыфта, цьвёрда асацыююцца зь дзіцячым садком. Аказваецца, мала напісаць, трэба яшчэ матэматычна дакладна вымяраць надрукаванае паводле нейкай формулы...
— Мы прыйдзем да перамогі камуністычнай працы! — урачыста абвяшчае калега і паказвае на чырвоны вымпэл «Пераможцу сацспаборніцтва», які пыліцца ў кутку. — А на шляху да яе атрымаем прэмію.
Сацыялістычнае спаборніцтва ў газэце — справа неверагодна складаная, заблытаная і містычная. Адзін наш калега, спартовы журналіст, абараніў дысэртацыю пра сацыялістычнае спаборніцтва і стаў кандыдатам гістарычных навук. Аднак і ён нічога не разумеў у рэдакцыйнай сыстэме сацспаборніцтва. Можна было не напісаць за квартал ні радка і заняць прызавое месца. Разгараліся нежартоўныя страсьці, у кабінэце рэдактара ўсчыняўся гвалт, камісію прафкаму патрабавалі да адказнасьці. Рэгулярна раз на год узьнікала ідэя памяняць умовы, і тады пачыналі зьбіраць прапановы.
— Скасаваць надбаўку за «круглыя сталы» — на іх нажываецца аддзел прапаганды! — бушаваў загадчык аддзела саветаў.
— У сьвятле апошняй пастановы палітычна
няправільна адмяняць балы за рэйды па пісьму! — ішоў у атаку загадчык аддзела пісьмаў.
— За плянавую дысцыпліну даваць 10 балаў! — настойваў адказны сакратар.
Усе выступалі за спрашчэньне сыстэмы падлікаў, але кожныя наступныя ўмовы атрымліваліся чамусьці болып складанымі. Апошняя турнірная табліца, якую я памятаю, налічвала каля двух дзясяткаў паказчыкаў, улік вёўся да дзясятых бала. Здабываліся яны так: кожныя сто газэтных радкоў давалі адзін бал, прычым больш чым свае цаніліся аўтарскія выступленьні, г.зн. падрыхтаваныя ў аддзеле да друку матэрыялы іншых аўтараў. Далей пачыналася сыстэма стымулаў. Скажам, у разьдзеле «за дзейснасьць і рэзананс публікацыяў» кожнае надрукаванае рэагаваньне прыносіла адзін бал, падборка водгукаў чытачоў на выступленьні — тры балы.
Калі не хапала радкоў, каб прыстойна выглядаць на фоне іншых, нас заўсёды выручаў Лермантаў, у якога мы асабліва любілі верш і вядомы раманс «Выхожу однн я на дорогу».
— Ну што, «н звезда с звездою говорнт»? -— напалову сьцьвярджальна пытаўся калега, і мы пачыналі званіць знаёмым у розныя раёны.
— Пеця, ты ж, канечне, чытаў артыкул у мінулым месяцы па нашым аддзеле пад назвай «Веды ў масы»? А, ты ня выпісаў на гэты год. Але нічога, мы тут водгук падрыхтавалі, ты ж ня супраць падпісаць? Давай адрас, ганарару якраз на бутэльку хопіць!
I Пецевы водгукі прыносілі нам жаданыя балы.
Былі ў нас жалезныя кадры, якіх і папярэджваць ня трэба было. Але часам даводзілася панэрвавацца. Матэрыял ішоў у нумар, а мы ніяк не маглі папярэдзіць яго «аўтара», які ні сном ні духам ня ведаў пра сваё выступленьне ў газэце. Тэарэтычна мог быць скандал, але неяк праносіла.
Увогуле, пісаць за іншых ня тое што дапускалася — патрабавалася, за такія артыкулы хвалілі. Лічылася, што трэба дапамагчы выкласьці думкі рабочаму ці калгасьніку, міліцыянэру. Асабліва востра такая патрэба ўзьнікала перад сьвятамі й юбілеямі, пасьля прыняцьця якой-небудзь пастановы.
Аднойчы, пасьля чарговых бясчынстваў ізраільскай ваеншчыны, мяне паслалі па водгук у камуністычную будучыню — рэспубліканскі інтэрнат пэрсанальных пэнсіянэраў. Непадалёку ад сталіцы, ва ўтульных карпусах дажывалі свой век тыя, хто ў свой час добра такі абрэзаў век іншым: удзельнікі грамадзянскай вайны, чонаўцы, палымяныя арганізатары калгасаў і раскулачваньня, камісары індустрыялізацыі. У дадатак да поўнага пансіёну ім выдавалі прадуктовыя заказы, так што дзеці і ўнукі раз на тыдзень гарантавана прыяжджалі ў адведкі. Пэрсанальныя пэнсіянэры мелі такі звадлівы характар, што мясцовы пэрсанал баяўся красьці сухую каўбасу. Дзяды жылі бурным грамадзкім жыцьцём — глядзелі праграму «Час», абмяркоўвалі маральнае аблічча адзін аднаго, скардзіліся ў партыйныя органы.
Адзін зь іх, як былы член кампартыі Палестыны і яўрэй, вырашыў абурыцца агрэсіяй Тэль-Авіву. Ён патэлефанаваў у ЦК, а адтуль пазванілі ў рэдак-
цыю. Запісаўшы водпаведзь акупантам Заходняга берагу Ярдану, я пацікавіўся, што дзед-яўрэй рабіў у арабскай кампартыі. Аказалася, на пачатку 20-х гадоў ён адправіўся на заробкі ў Польшчу, потым перабраўся ў Палестыну, якая была пад ангельскім пратэктаратам, там за ўдзел у дэманстрацыях патрапіў у турму, яго абмянялі на нейкіх палонных і вярнулі ў Савецкі Саюз. Тут залічылі партстаж, ён скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі і паехаў працаваць рэдактарам «Бірабіджанскай зоркі».
— Дык Вы журналіст — самі маглі ўсё напісаць, — зьдзівіўся я.
— Ня мог, — стары паказаў скручаныя вузлом рукі. I паскардзіўся, што, калі арыштавалі ў 1937-м, сьледчы ўкладаў яму паміж пальцаў алавік і, націскаючы мацней і мацней, прапаноўваў прызнаньне на выбар: польскі, ангельскі альбо палестынскі шпіён.
— I што Вы выбралі?
— Я сказаў: партыю падманваць ня буду. Запісалі — японскі...
Журналісты недалюблівалі падобныя заданьні, і час ад часу пачынаўся крык: чаму мы мусім працаваць за некага, аўтар сам ня можа нічога сказаць... Рэдактар на скаргі не рэагаваў і звыкла пытаўся, калі патрэбны матэрыял будзе гатовы. Адзін калега, карэспандэнт цэнтральнай газэты, на пытаньне, як у іх з такімі матэрыяламі, адказваў:
— Вельмі добра. Я пішу, аўтар падпісвае, ніхто не чытае. А з ганарарам па-мужчынску — напалам за выняткам партузносаў. Партыю падманваць нельга!
Неяк я, рыхтуючы падобную публікацыю, перастараўся: яе заўважылі, і так пачалася бурная палітычная кар’ера аднаго агіднага тыпа, які неўзабаве стаў доктарам філязофіі і працягвае размнажацца ўжо на ніве парлямэнтарызму.
Падманваць, відаць, нельга нікога — гэтай глыбокай высновай скончу ўспамін пра сацыялістычнае спаборніцтва.
ПАВЯЛІЧВАЙЦЕ ВЫТВОРЧАСЦЬ I ПРОДАЖ ДЗЯРЖАВЕ МЯСА, МАЛАКА, ЯЕК, ВОЎНЫ I ІНШАЙ ПРАДУКЦЫІ!
Мне ёсць што расказаць людзям.
Перій-наперш, забараніць ірваць на тэрыторыі ўсё, ійто расьце, а таксама ставіць у пакоях букеты з палявых і лясных кветак, зялёных галінак.
Больш чым у семдзесят разоў узрасло за апошнія тры дзесяцігоддзі спажыванне ўгнаенняў у Індыі.
БУДЗЕМ ПРАТТАВАПЬ ПА УДАРНАМУ, ЗАГЕНЬЧЫКАМ, СУМЛЕННА.
Пепшыя старонкі аповесці В.Жуковіча сведчаць пра тое, што аўтар умее не толькі бачыць сваё, але і па-свойму.
Удасканальваць кантроль і праверку выканання.
Неспакойнае сэрца камуніста.
Сярод тых, хто абараняецца ў самыя кароткія тэрміны, як правіла, грамадскія актывісты.
Болып тавараў для народа.
Канферэнцыю па кнізе Л.І.Брэжнева правёў райком партыі ў калгасе імя Жданава.
Па колькасці студэнтаў на 10 тысяч жыхароў БССР апярэджвае такія развітыя капіталістычныя краіны, як Вялікабрытанія, ФРГ, Францыя, Японія і іншыя.
Ды і якая можа быць прадукцыйнасць працы, калі ён працуе на трактары з шасці гадзін раніцы да трох гадзін ночы?
Увесь наш лад жыцця накіраваны на тое, каб заўсёды перамагала. брала верх чыстае, светлае, справядлівае.
Вядома, што праціўнікі сацыялізму імкнуцца замаўчаць або прынізіць поспехі нашай сельскай гаспадаркі.
У радзе раёнаў маюць месца перабоі ў гандлі харчовымі таварамі.
Замкнешся, пакрыўдзішся на калектыў — шмат што згубіш, прыслухаешся да меркаваньняў таварышаў, пойдзеш насустрач ім — станеш лепшым, багацейшым.
Немалы ўрон наносіць нашай агульнай справе і п’янства.
Ладцягнем увесь працоўны фронт, разгорнем агульнае наступленне.
Савецкія жанчыны — актыўныя будаўнікі камунізму.
Уначы рыхтавалі глебу, а з надыходам світання закладвалі насенне ў глебу.
У прадмове да п'есы А.Макаёнак выказаў бясспрэчную думку аб тым, што «стварэнне новага чалавека, чалавека камуністычнага грамадства, пачынаецца з малога — з ветлівасці, шанавання старэйшых, павагі калектыўных інтарэсаў і гэтак далей».
СПЫНІЦЬ ГОНКУ ЎЗБРАЕННЯЎ. УСЁ, ШТО ВЫРАШЧАНА — ЗБЕРАГЧЫ. ВЫДУМКІ КІТАЙСКАЙ ПРАПАГАНДЫ.
Вопытнейшы механізатар ведае па мінуламу году, што здробненае сена, вільготнасць якога не перавышае трыццаць працэнтаў, захоўваецца не горш чым сухая маса, калі правільна закласці яго ў траншэю.
Сталі вядомыя жудасныя па сваёй жорсткасці і цынізму планы ўрада Вялікабрытаніі аб насільным забіцці цяжка параненых людзей, якія перажывуць ядзерную катастрофу.
Кожная працоўная мінута, кожны дзень нашага жыцця павінны быць напоўнены глыбокім сэнсам.
КЕНГУРУ
Частка I
Усё цячэ, але што мяняецца? Яшчэ да работы ў газэце я падазраваў, што ўласьцівыя мне маральная нястойкасьць і палітычная беспрынцыповасьць зьвязаныя з колькасьцю выпітага, але нейкім незразумелым чынам. Простую залежнасьць не ўдавалася вывесьці, нягледзячы на рэгулярныя спробы адшукаць ісьціну.
Мой аднакурсьнік, які працаваў настаўнікам на Віцебшчыне (і быў надзейнай мёртвай душой, што прыносіла нам балы ў газэтным сацспаборніцтве), хваліўся парадкамі ў сябе ў школе. Калі памёр Чарненка, падзею вырашылі адзначыць у калектыве. У спартовай залі накрылі жалобны стол, дырэктар адкрыў сход. 3 прамовай выступіў мой знаёмы — ён лічыўся прапа-
гандыстам, за што яму ў дадатак да нямецкай мовы далі права выкладаць красьленьне і музыку (у сельскіх школах настаўнікі за нагрузку б’юцца).
Стоячы выпілі за памін душы нястомнага барацьбіта за мір, вернага ленінца, выдатнага дзеяча сусьветнага камуністычнага і міжнароднага рабочага руху. Пасьля паднялі тост за мір увогуле, потым за вернасьць курсу. Затым за камуністычны рух і асобна за рабочы.
— Потым выпілі за жанчын, фізык зьбегаў па магнітафон і да раніцы танцавалі пад Высоцкага, — завяршыў расказ аднакурсьнік.
У дадзеным выпадку адбылася паступовая эвалюцыя: савецкае мерапрыемства плаўна перацякло ў антысавецкае. Але бывала й іначай. Калі Сталіну даклалі, што аўдыторыя літаратурнага вечара ўстала, каб вітаць Ганну Ахматаву апладысмэнтамі, ён спытаў: «Хто арганізаваў уставаньне?» Пытаньне, як і ўсё сталінскае, было геніяльнае. Гэта адчулася асабліва выразна пасьля таго, як аднойчы я асабіста арганізаваў уставаньне і авацыю Брэжневу Леаніду Ільічу (ён тады яшчэ лічыўся жывым).
Здарылася гэта ў горадзе, які быў некалі сталіцай княства, меў слаўную контррэвалюцыйную гісторыю, a потым ператварыўся ў звычайны райцэнтар з макароннай фабрыкай, камбінатам бытавога абслугоўваньня, цукровым і піўным заводамі. Прычым уставаньне праходзіла не на піўзаводзе, а ў гарадзкім палацы культуры. Праўда, перад гэтым была экскурсія на піўзавод.
— Раней казалі: піва няма, толькі тутэйшае. А зараз наадварот, — хваліўся патрыёт-інструктар гаркаму. Пасьля дэгустацыі некалькіх гатункаў мясцовай вытворчасьці гэтае цьмянае сьцьверджаньне было цяжка аспрэчыць.
У горад я патрапіў у якасьці суправаджэньня пры
аташэ ў справах культуры пасольства Кубы ў СССР. Неяк сакратар мясцовага гаркаму наведаў востраў Свабоды. Пасьля турпаездкі раён быў абвешчаны пабрацімам астраўной правінцыі, дзе, нягледзячы на перамогу рэвалюцыі, па-ранейшаму добра рос цукровы трысьнёг. Зь яго ў беларускім гарадку рабілі жоўты цукар, які мясцовыя жыхары адмаўляліся купляць. 3 часу гістарычнай турпаездкі ў дадатак да ўласных сьвятаў у горадзе бурна адзначалі чырвоныя дні кубінскага календара. Якраз у такі дзень напярэдадні Новага году горад упершыню рыхтаваўся да сустрэчы карыбскага абарыгена.
Аташэ скончыў савецкі ўнівэрсытэт і не патрабаваў перакладчыка, з Масквы ў Менск дабраўся самастойна. Далей, аднак, паводле дыпляматычнага статусу, ён чамусьці ня мог ехаць адзін (як высьветлілася пазьней, засьцярога была нялішняя).
На раённай мяжы нашу «Волгу» перапынілі машыны ДАІ. Гэта быў эскорт, высланы з райцэнтру. 3-за недахопу жыцьцёвага досьведу я ня змог своечасова ацаніць усю сур’ёзнасьць будучых выпрабаваньняў, што й прывяло потым да інцыдэнту з авацыяй.
Спачатку нас завезьлі ў паказальна-узорную вучэльню, дзе рыхтавалі мэханізатараў шырокага профілю і апэратараў машыннага даеньня (так у дакладах тады называлі трактарыстаў і даярак). Пасьля агляду тэхнікі, пакоя працоўнай славы і дошкі гонару дырэктар запрасіў перакусіць з дарогі. Было ранавата, мы нядаўна сьнедалі, але сказаць, іпто накрыты стол узбуджаў апэтыт — нічога не сказаць. У бронзавым баршчы таялі айсбэргі сьмятаны, вулканам дымілася вараная бульба, пупышкі на марынаваных гурках нагадвалі дзявочыя грудкі. Як ракеты на пускавых пляцоўках, чакалі каманды запацелыя бутэлькі «Сталічнай».
— Яму можна сьвініну? — ціха пытаўся дырэктар. I пасьпешліва дадаваў: — На чыстым масьле!
Старт на арбіту інтэрнацыянальнай дружбы быў дадзены. Калі мы прыехалі ў гаркам, нас ужо выглядала знэрваваная сакратарка па ідэалёгіі.
— Графік, аміго, графік! Павінна быць рэвалюцыйная дысцыпліна! У нас шмат справаў!
Аднак перад тым, як пазнаёміць са сыіісам мерапрыемстваў, яна прапанавала ўшанаваць гістарычны момант. Стрэліла шампанскае, зазьвінелі бакалы, на закуску былі выстаўленыя шакалядныя цукеркі і апэльсіны. У плянах значылася наведаньне краязнаўчага музэя, азнаямленьне з вытворчасьцю на піўзаводзе, візыт у прыгарадны калгас і ўрачысты мітынг у палацы культуры.
— Але спачатку — абед, таварышы чакаюць!
Мясцовы рэстаран сустрэў вывескай «Спэцмерапрыемства». Здалёк здалося, што на ўсю даўжыню банкетнай залі выцягнуты слуцкі пояс: геамэтрыя халодных закусак, ікорніц з маслам і графінаў з морсам паўтарала «ўзор радзімы васілька», зь якім мы знаёміліся гадзіну назад у сельгасвучэльні. 3 той розьніцай, што тутэйшы ўзор стракацеў усімі колерамі вясёлкі: каньячна-гарэлачныя вырабы і настойкі годна сымбалізавалі моц дружбы савецкіх народаў. Па марачных вінах можна было вывучаць геаграфію краіны.
Члены бюро райкаму і іншае мясцовае начальства, мяркуючы па нэрвовай пасьпешнасьці, зь якой паціскаліся рукі, даўно прагнулі практычнага вывучэньня. Культурны аташэ прафэсійна ацаніў сытуацыю і ўзяў курс на поўны парытэт і раўнапраўе бакоў.
3 надзвычайнай вытрымкай кар’ернага дыплямата ён не прапусьціў ніводнай перамены страваў: пасьля асятрыны, паштэту і рыбнага рулету пакаштаваў ружовую
паляндвіцу, малочную вяндліну і вэнджаны язык. За булёнам з прафітролямі наступіла чарга ягнячых адбіўных і запечанага ў цесьце карпа, якога падалі зь лімоннымі долькамі й гішпанскімі масьлінамі замест вачэй. Дранікі з чырвонай ікрой былі прадстаўленыя як узор нацыянальнай кухні, і таму не паспытаць іх было немагчыма.
Колькасьць тостаў не саступала колькасьці страваў. На дэсэрт прынесьлі брусьніцы ў мёдзе, арэхі ў цукровай пудры і па кавалку цяжкога пірага, які сачыўся ў страснай зьнямозе быць неадкладна зьедзеным.
Падняцца пасьля такога стала азначала парушыць законы прыроды. Грузная сакратарка ўспырхнула, як сінічка. Члены бюро прыхапілі па яблыку. Пасланец карыбскага вострава не дапіў толькі каву, якую падалі ў шклянках з падстаканьнікамі. У машыне я прасіў вадзіцеля рэзка не паварочваць — баяўся распляскаць усё выпітае.
— Кава, — мармытаў кубінец, — павінна быць чатыры разы вельмі: вельмі гарачая, вельмі моцная, вельмі чорная і вельмі мала!
— У нас так робяць піражкі зь мясам, — пагаджаўся вадзіцель.
Наведаньне музэя прайшло ў паўсьне. Зноў пілі шампанскае, прычым сакратарка высыпала цукеркі зь дзьвюх вазачак сабе ў сумку. Візыт на піўзавод працьверазіў, але дзіўна паўплываў на вэстыбулярны апарат: пры поўнай яснасьці мысьленьня ногі не падпарадкоуваліся камандам цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.
Зімні дзень кароткі, і калі мы ўехалі на тэрыторыю калгаса, на небе ўжо прарэзаліся першыя зоркі.
— Што вы будзеце рабіць на фэрме? — задаў філязофскае пытаньне вадзіцель і заявіў, што ў Савецкім Саюзе й на Кубе каровы аднолькавыя, а ноччу яшчэ да-
рога назад. Сакратарка спрабавала залярэчыць, але культурны аташэ назваў вадзіцеля сапраўдным марксыстам і ў выніку кароткай дыскусіі мы пракаціліся па цэнтральнай вуліцы, разьвярнуліся каля засьнежанага помніка й накіраваліся да хаты старшыні.
У той вечар я ўведаў, што выразы «дым стаіць каромыслам» і «стол ломіцца ад страваў» зусім не гіпэрбалы, а тэхнічна дакладнае апісаньне бытавых фізычных працэсаў. У хаце варылі, парылі й смажылі з раніцы. У клубах пары мільгалі цені, бразгацелі чыгуны, нешта злосна шыпела й курчылася ў печы. Лысы, як калена, гаспадар правёў у сьветлы пакой, які амаль увесь займала канструкцыя, падобная да аэрапляну братоў Райт. Аднак узьляцець яму не было суджана ні пры якіх абставінах. Нясучыя плоскасьці зьверху выглядалі як літара «Н», у якой сярэдняя злучальная рысачкапрарэзала правую вэртыкаль і вытыркнулася далёка ўбок.
Эфэкт этажэркі дасягаўся шматслойнай структурай дапаможных плоскасьцяў, якія ўтваралі рознай формы сподачкі, мелкія й глыбокія талеркі, салатніцы, сатэрніцы, соўсьніцы, місы, процьвіні й тазы, што грувасьціліся адны над аднымі. Гарэлачныя галоўкі пункцірна выступалі над верхнім слоем посуду й нагадвалі алюміневыя заклёпкі на фюзэляжы.
— Гэта толькі закускі, — пасьпяшаўся супакоіць старшыня, па-свойму прачытаўшы выраз на маім зьмененым твары. — Гарачае будзе потым. Спэцыяльна для госьця зайца ўпалявалі. Фаршаваныя зайцы на Кубе ёсьць? — зьвярнуўся ён да культурнага аташэ.
— Зайцаў на Кубе пакуль няма, — цьвёрда адказаў той. — Але Фідэль і партыя не адступяць.
Праўленьне калгаса азвалася ўхвальным гулам. Апэрацыя рассадкі прайшла пасьпяхова, калі не лічыць пары сінякоў ад сутыкненьняў з цэбрамі заінелага ха-
ладцу. Заціснуты паміж парторгам і перадавой цялятніцай з ордэнам Леніна на грудзях, я мог назіраць толькі фрагмэнт дыспазыцыі. Салёныя грузды хаваліся за марынаванымі баравікамі й смажанымі рыжыкамі. Каля шаткаванай капусты з журавінамі пунсавелі бачкавыя памідоры з наліплым смародавым лістом. Праз халмы сальтысону выступала крывянка і крупяніца, побач з напластаваным кумпяком ласьніліся вэнджаныя, сушаныя, печаныя кілбасы хатняга прыгатаваньня. Дзьве бабкі — з бульбы й морквы, яйкі зь сечаным селядцом, лустачкі сьвежага сала, галубцы, дэфіцытныя шпроты, нешта падобнае на авечы сыр...
Пабачыўшы, што мая талерка пустая, суседка спытала, ці каштаваў я калі кішкі зь цялячай пячонкай і прызналася, што сама гатавала. Пячонку яна ўзьбівае ў ступцы, крышыць булку, улівае густой сьмятанкі, потым дадае таўчонага гарэху, маярану, смажанай цыбулі, па правілах добра б уліць конаўку чырвонага віна, але ж з мужыком дома хіба тое віно дастаіць, разьбівае чатыры жаўткі, варыць у булёне, кішкі абмывае халоднай вадой і смажыць на масьле.
Я набраўся духу, заплюшчыў вочы, пакаштаваў і выказаўся ў тым сэнсе, што ордэн ёй далі правільна, але не за тое. Мне паабяцалі даць пячонкі з сабой — усё роўна падзёж на фэрме такі, што... Тым часам на супрацьлеглым баку стала ішла сьвецкая гутарка на міжнародныя тэмы.
— Хрэну вазьміце, хрэн на Кубе ёсьць? — ветліва цікавіўся старшыня.
— Хрэн на Кубе ёсьць, толькі салодкі, — адказваў асавелы госьць.
— Жывуць жа людзі, — уздыхала мая суседка.
— He перажывай, Сьцяпанаўна, знойдзем табе салодкі! — абяцаў парторг. Раптам дзьверы расчыніліся,
заверашчаў прыбіты кот, і ў пакоі пацямнела. На вялізным падносе ў зарасьлях пятрушкі й кропу, абкладзены маркоўнымі зорачкамі й бураком, пакрыты буразалацістай корачкай узвышаўся гатовы да скачка кенГУРУ-
РАДЗІМА ЧАКАЕ АД ВАС БОЛЫП НАФТЫ, ГАЗУ, ВУГАЛЮ, ЭЛЕКТРАЭНЕРГІІ!
Хлеб наша сённяшняя магутнасць і наша трывалая будучыня!
3 уступленнем савецкага грамадства ў стадыю развітога сацыялізму на парадак дня стала пытанне: ці з'яўляецца развіты сацыялізм ступенню, якая непасрэдна падводзіць грамадства да вышэйшай фазы камунізму, або паміж ім і камунізмам ёсць яшчэ нейкая ступень?
На справе ж, як паказаў М.Таль, чорных чакаюць адны непрыемнасці.
А ў ФРГ ужо бетануюць пляцоўкі, прызначаныя для «першынгаў».
На жаль, яшчэ сустракаюцца людзі, якія маюць няправільнае ўяўленне аб магчымасцях грамадзянскай абароны.
Нядаўна 500 лепшых выпускнікоў прафтэхвучылішчаў Беларусі, як і ў ранейшыя гады, паехалі ў Казахстан.
У чацвёртым раздзеле крытыкуецца буржуазна-клерыкальная фальсіфікацыя палітыкі Савецкай дзяржавы ў рэлігійным пытанні, высвятляецца выкарыстанне рэлігіі ў мэтах антыкамуністычнай прапаганды, паказаны мерапрыемствы партыйных арганізацый па ўзмацненню наступальнасці атэістычнай работы.
У Літве даведаліся пра гэту цяжкасць беларускіх таварышаў і вырашылі падзял іцца з імі запасамі дэфіцытнага шпагату.
Што такое ізраільская вакуумная бомба?
У ГЭТЫМ ГОДЗЕ ПЕРШЫ МЕСЯЦ ЛЕТА HE ПАРАДА ВАЎ, НАСУПЕРАК ЧАКАННЮ, ЦЯПЛОМ.
Нарэшце, падкаваў блыху: у мікраскоп відаць залатыя падкоўкі, прыбітыя да ножак стальнымі цвічкамі.
Дома ў мяне стаіць каляровы тэлевізар — узнагарода за прызавое месца ў абласным спаборніцтве камбайнёраў.
Сэм новай зброяй над усёй зямлёй размахвае бы востраю касой.
М.Кірылаў «Партрэт работніцы 2-га калійнага камбіната Лукашэнка Ніны», В.Лук’янаў «Маладзёжная брыгада», А.Рыбчынскі «Салігорск. Аўтастанцыя», М.Абразоў «Ідзе прадукцыя», У. Напрэенка «На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце».
Напэўна, і цяпер, пры недахопе тыпавых сховішчаў, варта было выкарыстаць прыпяцкія вадаёмы як сховішчы для засоленых агуркоў і памідораў.
ТРЭЦЯМУ КВАРТАЛУ — УДАРНЫ ФІНІШ!
УБРАЦЬ БУЛЬБУ СВОЕЧАСОВА, БЕЗ СТРАТ.
Падраду ў вёсцы шырокую дарогу.
Зусім інакш вырашаюцца гэтыя пытанні ў буржуазным грамадстве.
У Святланы Савіцкай у першай палове дня праводзілася даследванне адчувальнасці вестыбулярнага апарату і функцыянальнай актыўнасці галаўнога мозгу.
У мяне ў руках папулярны ва ўсім свеце кубік Рубіка.
«Варта ўсіх адзінокіх старых на заметку ўзяць», адзначыў для сябе сакратар парткама.
Цяжка знайсці чалавека, які не любіў бы збіраць грыбы.
Тут асабліва нецярпімыя заарганізаванасць, параднасць, самалюбаванне, пустазвонства.
Высакародны парыў на рэкорд. у пэўнай ступені абумоўлены ўмовамі сацыялістычнага спаборніцтва. у даны момант патрабаваў дадатковай душэўнай настройкі.
Я не хачу і больш не буду мець спраў з такім Ізраілем.
ПРОЙДЗЕ ЧАСI, МАГЧЫМА, БЕЛАРУСЬ БУДУЦЬ НАЗЫВАЦЬ КРАЕМ ГЭТАЙ ЦУДОЎНАЙ ЯГАДЫ — ПАРЭЧКІ.
КЕНГУРУ
Частка II
За апошнія гады мне давялося там-сям пабываць і тое-сёе пакаштаваць. У партовай рыбнай лаўцы у Александрыі я еў смажаную на грылі рыбу-меч, у начным рэстаране «Неба Парыжу» смакаваў паштэт з гусінай пячонкі, у лёнданскім «Уілерз», адным зь лепшых марскіх рэстаранаў сьвету, глытаў сьвежыя фін-дэ-клеры і яшчэ тры віды вустрыц, назваў якіх ня помню. Бязьлітасна халодным зімнім днём апякаўся цыбульным супам у ірляндзкім рэстаране на Манхэтэне, мой нож уваходзіў як у масла ў далікатнейшую выразку з аргентынскага высакагорнага быка ў рэстаране «Марэда», від на Рыа-дэ-Жанэйра з дваццаць пятага паверху пяцізоркавага гатэля «Цэзар» ня мог адцягнуць вочы ад дэсэрту з трох тузінаў трапічных фруктаў. У замку Фушль на
поўначы Аўстрыі гатавалі неверагоднае сядло барашка, у Чыкага я сядзеў за столікам першай у сьвеце Піцахат, у Вэнэцыі ўзламваў інквізытарскім ключом панцыр амара з вусамі, як у Сальвадора Далі.
Калі ў мюнхенскім рэстаране «Гурмэ» (19 з паловай зорак з дваццаці магчымых у клясыфікацыі Гу Міё) каля нашага століка пачалі гатаваць соўс для замоўленага голуба, японская пара здымала працэс відэакамэрай, пакуль ня скончылася стужка. Пад час аднаго з прыездаў у Антвэрпэн мае сябры паклікалі свайго знаёмага, повара адзінага на той час у Бэльгіі чатырохзоркавага рэстарана (паводле клясыфікацыі Мішлэн). Ён зьявіўся зь дзьвюма скрынямі інструмэнтаў, адных нажоў налічвалася штук васямнаццаць, і гатаваў нам вячэру — гэта было, як бы Пол Макартні прыйшоў да вас у кватэру і засьпяваў «Yesterday».
Але нідзе й ніколі я не перажываў такога ўзрушэньня, як у вясковай хаце старшыні калгасу, калі на стол узьдзьвіглі смажанага кенгуру. Тое, што ўнесеная жывёліна належала да атраду сумчатых, а ня дробных грызуноў, у мяне не выклікала ніякага сумневу.
— Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў зайчык пагуляць! — прасьпявала сакратарка па ідэалёгіі.
— Піф-паф, ой-ёй-ёй, памірае зайчык мой! — падхапіў парторг.
— Патрыя о муэртэ — радзіма альбо сьмерць! — крыкнуў кубінец і ўсадзіў відэлец у фаршаванага монстра. Мяне замуціла, і я выскачыў на марознае паветра.
Далей падзеі разьвіваліся так: недзе праз гадзіну сумеснымі з вадзіцелем намаганьнямі і пры ідэалягічнай падтрымцы райкамаўскай сакратаркі мы вырвалі аташэ з застольля, бо катастрафічна пазьніліся на ўрачысты мітынг. Да райцэнтру было кілямэтраў дваццаць. Ехалі ўжо з чвэрць гадзіны, як вадзіцель раптам пабялеў і
пачаў рэзка тармазіць: упоперак дарогі стаяла машына і нехта махаў. Па накатаным сьнезе «Волгу» разьвярнула і бокам пасунула на людзей, якія чамусьці рушылі да нас.
Калі мы выскачылі з аўтамабіля, знаёмыя галасы старшыні і парторга сустрэлі нас дружным воклічам: «На пасашок!» У гэтым месцы праходзіла мяжа калгаса, і гаспадары не маглі адпусьціць госьця без аглаблёвай.
На капот узгрувасьцілі скрыню з прыпасамі, забулькаў каньяк, ўсе чокнуліся й выпілі. Я прыгубіў і шукаў, як бы незаўважна выліць рэшту ў сьнег, калі быў схоплены на месцы злачынства.
— Ты камуніст? — спытаў парторг.
— Камсамолец.
— Тым болей. Што скажа камарад аташа?
— Вэнсэрэмас — мы пераможам! — нечакана адгукнуўся той.
— Пі,— падвёў рысу парторг.
Горш ужо ня будзе, падумаў я, і пад пільным наглядам інтэрнацыянальнай кампаніі ўліў у сябе шклянку. Пасьля ўсіх удараў дня каньяк быццам не падзейнічаў. Выпілі па другой і па трэцяй. Стала шумна, горача, нікуды ня трэба было сьпяшацца. Праважаючыя то крычалі ў вуха, то ўвогуле зьнікалі. Хвілінная стрэлка на гадзіньніку скакала, як кенгуру.
Калі наша «Волга» падкаціла да палаца культуры, грамадзкасьць даўно ўжо спрабавала разьбегчыся, але вопытныя арганізатары зачынілі дзьверы. Мы распрануліся ў кабінэце дырэктара, аташэ асьвяжыўся шампанскім, сакратарка зноў высыпала сабе ў сумку цукеркі, і нас правялі ў прэзідыюм. Госьця віталі ад імя гораду і раёну, кубінец выступіў у адказ, прычым, як мне здалося, па-гішпанску, але зразумела: «Манкада», «Гуантанама», «Плая Хірон», «мучачас», «мачэтэ», «Чэ», як
тады называлі рэвалюцыйнага бандыта Чэ Гевару... Пасьля да мікрафону па чарзе выходзілі прадстаўнікі грамадзкасьці з залі і прадстаўнікі прэзідыюму, якія зачытвалі амаль аднолькавыя тэксты і паўтаралі тыя ж самыя вызначэньні. Я перастаў слухаць і страціў кантроль за зьменай прамоўцаў, пакуль раптам ня высьветлілася, што сам стаю за трыбунай і прамаўляю — без паперкі.
— Узьняўшыся на вышыню, дзе ніколі не ступала нага чалавека, а цяпер разьвіваецца навукова-тэхнічны прагрэс і супрацоўніцтва дзеля міру ў цэлым сьвеце, у імя й на карысьць свабадалюбных сілаў і народаў, якія цьвёрда сталі на шлях карэнных духоўных і сацыяльнаэканамічных пераўтварэньняў ва ўсіх сфэрах жыцьця і дзейнасьці, скіраванай на далейшае ўмацаваньне, паглыбленьне і пашырэньне...
Фраза набухала, як цеста, у якое перадалі дражджэй, перавальвалася цераз край і валачылася сырымі бясфорнымі камякамі. Безнадзейна згубіўшы назоўнік і ўсё больш вязнучы ў багне дадатковых сказаў, я вывярнуў на свабодную яшчэ прастору азначэньняў і пусьціў сэрыю прыметнікаў:
— ... правераных гісторыяй і вытрымаўшых выпрабаваньні часу непарушных братэрскіх повязяў трывалай усебаковай савецка-кубінскай і кубінска-савецкай дружбы. прысьвечанай...
Мяне цягнула ў пастку, як труса ўцягвае ўдаў. Абраны сынтаксыс бязьлітасна патрабаваў новага пад’ёму, а падымацца ўжо не было куды. Амаль не было. Грудзі напоўніліся паветрам:
... Генэральнаму сакратару Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза Старшыні прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР асабіста Леаніду Ільлічу Брэжневу!
Яшчэ на пачатку шматступеннага тытулу генсека я адчуў лёгкае, як калыханьне малекулаў, падвышэньне напружаньня ў прэзідыюме й імклівае падзеньне тонусу ў залі — аўдыторыя мярцьвела на вачах. Кожнае вымаўленае слова, быццам адстраляная ступень ракетыносьбіта, выводзіла інтанацыю на ўсё болыпую вышыню. Адпрацаваныя часткі зь медна-урачыстым гудам праносіліся па шматжыльным мікрафонным дроце і з дынамікаў абрыналіся на галовы слухачоў.
На канцы трынаццацічленнага дапаўненьня паўза на долю сэкунды для пераводу дыханьня дала такі акцэнт акалічнасьці спосабу дзеяньня «АСАБІСТА», што я ледзь устаяў на нагах.
У грозна-львіным лянівым выплеску мой раптоўна левітанаўскі голас, як расплаўлены мэтал, стаў заліваць любоўна вылепленыя языком, паднябеньнем і губамі формы імені ў давальным склоне: чырвоным золатам налілося й зазьвінела «ЛЕАНІДУ...», напоўнілася і ўрачыста ўзялося застываць «ІЛЬЛІЧУ...»
Нечакана сутаргава пачала скарачацца дыяфрагма. Рэшткі пазбаўленага кіслароду паветра рвануліся ў трахею, страсянулі правіслыя галасавыя зьвязкі й сухім парахавым выбухам ударылі па мікрафону:
«БРЭ...»
Наступнае
«Ж»
без галоснага за сабою страціўшы звонкую жорсткасьць, бясшумным вожыкам падкацілася да нэўтральна-невыразнага
«НЕ...»
і, як шматтонную глыбінную бомбу, напружаньнем усіх унутраных органаў я выштурхнуў у дынамікі гулка-воўчае
«ВУ-ууу!..»
Дзьве тонкія стальныя іголкі пранізалі абедзьве лапаткі ў тым месцы, дзе ў анёлаў растуць крылы. Далоні разышліся й сышліся ў бязгучным хлапку, потым другім. Сьвятло зь лямпаў слаілася й лускамі ападала ў залю. Я апладзіраваў імені, якое толькі што вывергла сябе зь мяне. Я апладзіраваў адзін.
Адчай, роспач і сум апанавалі ўсё навокал. Незямная горыч якойсьці канчальнай страты напоўніла cap­ita. Нешта бязьмежна дарагое й безабароннае пакідала мяне назаўсёды, непапраўна й беззваротна.
Я ня чуў успышкі воплескаў, ня бачыў, як устаў прэзідыюм і падымалася заля, ня помню, як разьвіталіся й выехалі з гораду. Гэта было ў іншай прасторы, у іншую эпоху, у іншым жыцьці.
У тым жыцьці мы вярталіся ў Менск далёка запоўнач. На пярэднім сядзеньні час ад часу ванітаваў аташэ. Вадзіцель круціў настройку прыёмніка. «I said something wrong...» ціха сьпявалі «Бітлз».
У гэтым новым жыцьці я баяўся толькі аднаго: што мяне болей ніколі не апячэ невыносна церпкі незямны боль там, дзе ў анёлаў растуць крылы — боль, безь якога, мне падалося тады, няма розьніцы паміж жыцьцём і сьмерцю.
ІЕРАКАНАНА, СТРАСНА НЯСІЦЕ ІДЭІ ПАРТЫІ У МАСЫ' інянацку застала сяўба азімых слебаробаў саўгаса «Магілёўскі». САМУНІСТ КРЫЦКІ ДОБРА ВЕДАЎ, ШТО Ў ПАРТКО VIE ЗАЎСЁДЫ ЎВАЖЛІВА ВЫСЛУХАЮЦЬ.
Іа этапе развітога сацыялізму практычна павінна быць вырашана задача забесячэння рацыянальнага спажывання насельніцтвам асноўных прадуктаў харчаання ў адпаведнасці з патрабаваннямі навукі.
Іінскі цырк шэфствуе над хлебаробамі :аўгаса «Гайна» Лагойскага раёна.
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ ХФГАНІСТ АН РАЗГРАМІЛІ Ў АПОШНІЯ ДНІ НЕКАЛЬКІ ЎЗБРОЕНЫХ БАНД, ЗАСЛАНЫХ У КРАІНУ 3ЗА РУБЯЖА.
Іаюз пісьменнікаў БССР распрацаваў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на іольш актыўны ўдзел пісьменнікаў у агульнанароднай барацьбе за ажыццяўленне (арчовай праграмы СССР.
У ліпені выпадае асадкаў больш, чым калі-небудзь.
Маю машыну загружалі вёдрамі амаль чатыры гадзіны.
Прычым, маральныя стымулы патрабуюць да сябе павышанаіі увагі, бо ў сённясйніх умосах менаеіта яны становяцца галоўнай пабуджальнай сілай для кроку наперад.
ФАШЫСЦКІЯ МАЛОЙЧЫКІ — ПРЭЧ 3 ВЯЛІКА БРЫТАНП!
Была дэталёва прадумана каларыстычная партытура спектакля: сучасныя персанажы былі знятыя пераважна ў блакітным колеры, станоўчыя героі купалаўскай паэмы — у белым, адмоўныя — у чырвона-чорным.
Своечасовай і эфектыўнай мерай з'явілася стварэнне ў сістэме партыйнай вуч< бы школ маладых камуністаў, навуковага камунізму, ідэалагічнага актыву.
HE ЗАБЫЛІ МЫ I ТАКОЕ ХЛЕБАРОБСКАЕ ПРАВІЛА ХУТЧЭЙ I ЛЕПШ САЖНЕШ — БОЛЬШ ЗБЯРЭШ.
Што гэта? наўмысная дэзінфармацьм ўдзельнікаў рэйду ці няведанне сітуацыі якая склалася з рамонтам машын?
Заходні ceem балансіруе на грані эканамічнай катаст рофы, параўнальнай з «вялікай дэпрэсіяй» 30-х гадоў.
Хворых паважаць трэба, а не толькі шкадаваць.
У правільнасьці гэтага крылатага выразу сотні барысаўчан змаглі пераканацца сам пабываўшы на Радзіме лётчыка-касманаўтаЎладзіміра Кавалёнка.
Цыкл палотнаў Леаніда Шчамялёва з’яўляецца прыкладам удала знойдзенаі раўнавагі паміж агульным і асаблівым.
Што такое сон?
Аднак праз тры-чатыры дні становішча значна палепшы лася, усе заліежныя студэнты хутка асвоілі тэхніку ўборкі бульбы і пачалі перавыконваць заданне.
У горадзе Хамхыне адбыўся 6-ты пленум ЦК ППК, на якім былі абмеркавань пытанні лавелічэння вытворчасці каляровых металаў.
Героі рамана «Васількі» Аляксея Кулакоўскага сапраўды, калі пакарыстац ца словамі са Справаздачнага даклада ЦК КПСС XXVI з’езду партыі, жывуці «жыццём, напоўненым напружанай працай, настойлівай барацьбой за пера могу справядлівасці і дабра».
Аказалася, што за 24 гадзіны рыбы мяняюць стан рухомасці на спакой да сарака разоў, жабы да дваццаці.
Завершана збудаванне мемарыяла на Малой зямлі.
ІНКВІЗЫТАР
РАЁННАГА МАШТАБУ
— Вы праваслаўны? Ня лезьце ў гэтую гісторыю!
Думаю, гэта была самая нечаканая парада, якую карэспандэнт рэспубліканскай газэты мог пачуць у райкаме партыі. Крыху перадгісторыі: неяк пра мяне напісалі ў кніжцы. На пачатку 80-х у Менску праходзіла канфэрэнцыя, прысьвечаная ваеннай ці, дакладней, антываеннай літаратуры. Адзін вядомы беларускі празаік у сваёй прамове спаслаўся на мой артыкул пра лёс брацкай магілы на Берасьцейшчыне і заявіў, што так вось трэба пісаць.
Публікацыя была наскрозь літаратурная: назву «Трава забыцьця» я запазычыў у Валянціна Катаева, у тэксьце ненавязьліва цытаваўся Уладзімер
Высоцкі, фразы кшталту «каб жыць, трэба жаць» нагадвалі філязофскую лірыку беларускіх паэтаў.
Выступ празаіка на канфэрэнцыі надрукавалі ў кніжцы, я ім тайна цешыўся, пакуль мяне ня выклікалі да начальства.
— Што гэта значыць?
На стале ляжалі канвэрты з адзнакай «Урадавы»; на блянках зьзяў герб СССР, у тэкстах узгадвалася маё прозьвішча з патрабаваньнем прыняць меры. Цяжка было ўявіць назвы больш розныя й далёкія ад звычайнага кола адрасатаў рэспубліканскай газэты на нацыянальнай мове — усесаюзныя міністэрствы вугальнай прамысловасьці, фінансаў, грамадзянскай авіяцыі, чамусьці паўночнамарскі ваенны флёт. Адправіцеляў аб’ядноўвала тое, што іх начальнікі зьяўляліся членамі ЦК КПСС. Апроч таго, па фэльд’егерскай пошце асобнае ўказаньне разабрацца — за подпісам самога генсека Чарненкі — накіравалі з Масквы ў Берасьцейскі абкам.
Паштовую лавіну выклікалі лісты зь Берасьцейшчыны ў абарону мясцовага жыхара, чыё прозьвішча нават ня згадвалася ў публікацыі. Між тым, сапраўды, гісторыя з брацкай магілай атрымала розгалас дзякуючы ягоным пошукам імёнаў салдат, якія загінулі пры вызваленьні вёскі.
Справа там адбылася тыповая для ўсёй Беларусі: спачатку забітых пахавалі там, дзе яны загінулі. Потым прыйшоў загад парэшткі звозіць у магілы раённага маштабу і ставіць адзін помнік на ўсіх. Частку магілы раскапалі, косткі закінулі ў скрыню для райцэнтра, а рэшту прысыпалі пяском. На мес-
цы зэканомленай магілы пабудавалі танцпляцоўку, потым яна згніла, і на парослай пустазельлем пустэчы пасьвіліся гусі ды грэбліся куры.
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў абвясьцілі «ўсесаюзны ленінскі паход па месцах баявой славы», і піянэры пайшлі высьвятляць імёны тых, каго дзяржава ўвесь гэты час лічыла «прапаўшымі бязь вестак». Дзяржаве так было зручней: ня трэба плаціць пэнсіі ўдовам і дзецям, траціцца на ўшанаваньне, сваякі не абцяжарвалі перапоўненую транспартную сыстэму паездкамі на магілы родных.
Да «ленінскага паходу» далучыўся мясцовы жыхар. Напісаў «наверх» пра магілу, адтуль, відаць, спусьцілі дырэктыву, і мясцовыя ўлады мусілі выграбці сьмецьце і паставіць агароджу. Калі я прыехаў у тую вёску, меры, як кажуць, ужо былі прынятыя. Мяне цікавіў маральны канфлікт: «Травой забыцьця парасла не магіла, а сэрцы вяскоўцаў», — да такога агранамічнага прысуду зводзіўся патас аўтарскай пазыцыі.
Замучаных, забітых, запалоханых людзей, без пашпартоў, фактычна прыгонных, я заклікаў разам з зацытаваным Фучыкам баяцца абыякавых, «бо гэта зь іх маўклівай згоды робяцца ўсе злачынствы». Традыцыя такая была, заклікаць да адказнасьці не злачынцаў, а некага іншага...
Пасьля публікацыі выглядала, што меры, як звычайна, прынялі й да парушальніка спакою. Яго абаронцы спасылаліся на газэту й прасілі дапамогі ў членаў ЦК КПСС, а тыя пераслалі просьбы ў рэдакцыю. Я выехаў на месца.
— А, вы да інквізытара, — сказалі мне на пош-
це, дзе распытваў адрас. — Хату лёгка пазнаеце — саломай крытая...
Счарнелая хатка ўрасла ў зямлю па вокны. На стук ніхто не адазваўся, я штурхануў дзьверы і ўвайшоў. Над галавой — шэрае неба, праз раскіданую страху ў пакой спускаюцца сьняжынкі й нехаця таюць на земляной падлозе — канец лютага, адліга. Сагнутая бабка каля разваленай печы абірае бульбу.
— Там ён...
У суседнім, два на два мэтры пакойчыку месьціцца ложак і застаецца яшчэ вузкі праход. Пад ватняй коўдрай ляжыць чалавек гадоў сарака і чытае «Знамя юностн». Над ім паліца, застаўленая папкамі з надпісамі «пракуратура», «аблвыканкам», «ваенкамат», «ЦК КПСС», «патрыярхія» ды іншымі. Ён складвае газэту, правярае маё пасьведчаньне, разьвязвае тасёмкі. На коўдры раскладаюцца копіі зваротаў у розныя інстанцыі, падшытыя адказы — узорная канцылярыя. Паміж блянкаў з друкаванымі адказамі ўстановаў трапляюцца лісты ад энтузіястаў паходу па былую славу.
«Вы — сапраўдны савецкі чалавек, — піша кіраўніца камсамольскага клюбу «Пошук» з Валгаграду. — Мы ўважліва вывучаем Ваш вопыт патрыятычнай работы. Думаю, што абаронцы дому Паўлава залічылі б Вас у свае шэрагі».
Гэтыя лісты, перапісаныя каліграфічным почыркам, таксама рассылаюцца, як дадаткі, у інстанцыі. Апатэоз справаводзтва — цяжкі том пад назвай «Мэтрычная кніга». У такіх настаяцелі царкоўных прыходаў запісваюць хрышчэньні, шлюбы й паховіны сваёй паствы. У кнізе пазначаныя даты
адпраўленьня й атрыманьня карэспандэнцыі і час рэагаваньня. ЦК КПСС прыняў пастанову, паводле якой усе інстанцыі павінны адказваць на лісты працоўных на працягу месяца, але тэрмін часта парушаецца, бюракратызм і цяганіна яшчэ ня зжытыя...
— Усюды мёртвыя, і тут пад намі мёртвыя, уся зямля на нябожчыках, не чапай! — урываецца ў пакойчык бабка з нажом у руках. Неабабраная бульбіна шлёпаецца на ліст, сын акуратна распраўляе скамечаны аркуш. Зь ягоных белых мяккіх далоняў я пераводжу вочы на счарнелыя траскія рукі старой, потым на разбураны комін над галавой. Ён заўважае позірк.
— Калі Бог ня ўзводзіць дому, дарэмна працуюць будаўнікі яго, — ціхмяна гучыць радок зь песьні ўзыходжаньня Саламона.
Яго абвінавачваюць у дармаедзтве, ужо прыяжджала міліцыя, але ён уцёк праз вакно. He працуе па ідэйных матывах. Пасьля школы вучыўся ў духоўнай акадэміі, працаваў дыяканам у мясцовых цэрквах. Але з бацюшкамі ня ўжыўся, у сьвятары не рукапакладзены і ад служэньня адлучаны — за прапаганду й агітацыю за асабістае вучэньне. У раёне мае сваю групу падтрымкі, пару дзясяткаў актывістак (якія й рассылалі лісты ў абарону).
Час ад часу яны зьбіраюцца, ідуць у царкву, туды не пускаюць, ён пачынае прамаўляць на цьвінтары. Усчынаюцца бойкі паміж яго камандай і прыхільніцамі афіцыйнага сьвятара. Апошні раз дасталася й яму — артадаксальныя верніцы за ногі цягнулі з царквы, галава скакала па прыступках, ён цярпліва глядзеў у неба.
— Заб’юць цябе і памрэш, — крычыць матка. Двума пальцамі сын моўчкі дастае левае вока. Старая сьціхае. У маладосьці яна шыла й выкалала малому зрэнку. Адзінокая кабета ўспрыняла калецтва як знак выбранасьці сына, яго незямнога прызначэньня. 3 таго часу хлопчык ніколі нічога не зрабіў уласнымі рукамі. Працавала ў калгасе й на гаспадарцы толькі маці, у сына была свая планіда. Цяпер, калі матчынай пэнсіі хапае толькі на хлеб, яго падкармліваюць пасьлядоўніцы. Адна цётка, пакуль муж быў у ад’езьдзе, прадала карову, і грошы аддала духоўнаму правадыру. Муж вярнуўся, пабіў жонку і ганяўся за былым царкоўным служкам.
— Ён жа што зрабіў: купіў радыё з магнітафонам, паназапісваў казаньняў і разьвесіў абвесткі, што будзе багаслужба на розных мовах, — расказваў старшыня сельсавету. — А якраз 1 Мая. Бачу, на слупе магнітафон. Палез здымаць — слуп дзёгцем абмазаны, а я ў новым касьцюме, — барвавеў ад злосьці старшыня.
Разьлічваць на спагаду аднавокаму прароку не даводзілася, але і ўзяць яго было нялёгка. Ён умела манэўраваў невялікімі сіламі верных паплечніц, вёў актыўную перапіску з рознымі афіцыйнымі ўстановамі, абыйшоў усе кабінэты раённай улады, заваліў заявамі суд і пракуратуру, езьдзіў некуды пад Львоў, да раскольнікаў. Пасьля гэтага ў райкам партыі зьвяртаўся мясцовы бацюшка і прасіў не дапусьціць ерасі і новых боек.
— У гэтай справе чорт нагу зломіць, — скардзіліся ў райкаме. — Зараз па лініі абкаму правер-
ка, трэба адказ у Маскву рыхтаваць. А раён па малаку мінусуе, першага на бюро выклікаюць...
Пра танцпляцоўку на магіле пры гэтым не гаварылі. Мой знаёмы, стары берасьцейскі журналіст, паспрабаваў нешта сказаць пра жорсткасьць майго падыходу, але я не зразумеў.
Дакладней, зразумеў па-свойму, праз Дастаеўскага. «Накармі, тады й патрабуй ад іх цнотаў!» — вось што чулася мне ў папроку. Быццам спраўдзілася прадказаньне Вялікага Інквізытара, думаў я: «пройдуць вякі, і чалавецтва абвесьціць вуснамі сваёй прамудрасьці й навукі, што злачынства няма, а, значыць, няма й граху, а ёсьць толькі галодныя». Правільна думаў, але не дадумваў да канца. Тыя, хто дадумваў, у газэтах не працавалі...
Дабро і зло куляліся ў гэтай гісторыі, як клоўны на арэне. Гледачы раптам апыналіся ў адной клетцы са зьвярамі. Усё залежала ад пункту гледжаньня. А таксама — ад сілы зроку...
Ніякая мараль не выціскалася. Пасьля гутаркі з «інквізытарам», які так і не падняўся з ложка, я адправіўся ў райцэнтар. Там, калі хадзіў з канторы ў кантору, раптам падалося, што за мной сочаць. Падумаў, што вар’яцею ад усяго пачутага. Зайшоў за вугал, пастаяў і выглянуў.
Як падстрэлены кажан, у сандалях і чорным балоневым плашчы, абледзянелы брук зігзагам перасякаў адстаўны дыякан. Бліснула вока, затрашчала рукаво, узьвіўся алмазны пыл — і пустата, толькі вараньнё ірванулася над царкоўнымі купаламі...
Як ён дабраўся да райцэнтра адначасна са мной — дагэтуль не разумею.
Таксама не разумею, як ніхто не заўважыў памылку ў самым фінале артыкула, яго кульмінацыі: наконт абыякавых папярэджваў ня чэх Фучык, як я напісаў, а паляк Ясенскі. Юліюсу Фучыку належыць сапраўды клясычны «Рэпартаж зь пятлёй на шыі».
Падсьвядомасьць?...
ПАЎНЕЙ ЗАБЯСПЕЧВАЙЦЕ ПАТРЭБНАСЦІНАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІIНАСЕЛЬНІЦТВА Ў ХІМІЧНЫХ ПРАДУК TAX I МАТЭРЫЯЛАХ!
Тазікі маюцца поўнасцю згодна з нормамі, нават у запасе.
Ведаеце, у нас многа жанчын.
\Ліж вуліц ташкенцкіх, шырокіх і вузкіх, адной даў імя і пясняр беларускі.
Паказ в’етнамскіх фільмаў пачаўся ў гарадах і вёсках Беларусі.
Цаверлівымі і прастадушнымі ўступаюць Адам і Ева Ю.Траяна і Л.Бржазоўскай на шлях пазнання свету і ўсіх гэтых каварных штукарстваў Д’ябла і нават самога Бога.
Расісцкі рэжым ПАР працягвае несамавітыя палітычныя і дыпламатычнья манеўры.
Ha кожны гектар унеслі па цэнтнеру аміячнай сялітры і хлорыстага кальцыю, а каб не пашкодзіць пасевы, рабілі гэта ўручную.
Сутычка Новіка ў выкананні Леаніда Рахленкі з саноўным мешчанінам Прозаравым перарастала ў сутычку светапоглядаў, спрэчку жыццёвых пазіцый — таго, чым партыя магутная, з тым, што з нашымі партыйнымі прынцыпамі несумяшчальнае.
А ў нядзелю і суботу і ў звычайны дзень любы ногі ў рукі і ў грыбы.
Палітбюро ЦК ПАРП выказала ўдзячнасць работнікам грамадзянскай міліцыі, службы бяспекі, добраахвотнага рэзерву грамадзянскай міліцыі за рашучыя, але ў той жа час стрыманыя дзеянні па аднаўленні парадку.
ЗАБЫЛІСЯ, НА ЖАЛЬ, СПЕЦЫЯЛІСТЫ ПРА ТОЕ, ШТС МОЖНА ВЫПЯКАЦЬ СМАЧНЫЯ ПІРАЖКІ3 КАПУСТАЙ I ЯЙКАМІ.
Ворагі афганскага народу — амерыканскія імперыялісты, пекінскія гегеманісты мясцовая рэакцыя рыхтуюць і засылаюць у нашу краіну забойцаў і грабежнікаў Бітум, якім заліты дахі, растае пад сонцам і сцякае ў вадасцёкавыя трубы, але чаму ёв растае, хоць забіце — не скажу.
У полацкіх кафэ «Юнацтва» і рэстаране «Дзвіна» наведвальнікам прапаноўвал да ўсіх мясных страў адзін гарнір — рыс з маласольным агурком.
Продаж дзяцей канадскіх індзейцаў у Злучаныя Штаты вядзецца з размахам пастаўлены на салідную аснову.
Трымаюць букет, як правіла, у левай руцэ.
Смолін прызнаўся на судзе, што кожны раз, едучы працаваць у вёску, ма< магчымасці весці сябе бескантрольна, без лішняй апекі сям'і, суседзяў, тавары шаў па рабоце, можа «выпіць гарэлкі ці віна».
Выкапаць клубні хутчэй і лепш такая сёння стаіць задача.
А не так даўно калектыў прыклаў нямала намаганняў каб яна выстаяла пад напорыстым націскам сектанцкіх актывістаў, якія ўцягнулі ў свае сеткі яе бацькоў.
Кожны чацвёрты з іх — актыўны ўдзельнік Усесаюзнага фестывалю мастацкак самадзейнасці.
КАЛІ ПЕРАЙСЦІ НА МОВУ ЖОРСТКАЙ ПРОЗЫ, TO ГЭТА — НЕПРА СЫХАЮЧАЯ ЛУЖЫНА ПАПАЛАМ СА СМЕПЦЕЗВАЛКАЙ.
Тры з палавінай гады кіравання кансерватараў сталі катастрофай для Англіі.
Высокая актыўнасць савецкіх танкістаў знаходзіць сваё пераканаўчае вы ражэнне ў сацыялістычным спаборніцтве.
Няужо зімой каровы Шклоўшчыны зноў будуць мець паўпустыя кармушкі?
ДЫХАНЬНЕ ЖАБЫ
У кабінэт зайшла прыбіральшчыца.
— Паслухайце, гэта Вы соль увесь час рассыпаеце?
— Што? Якую соль?
— Пад дзьвярыма. Я раніцай ужо некалькі разоў вымятала.
Я паціснуў плячыма. 3 бабулькай мы былі ў прыязных адносінах: працавала яна карпатліва, умудралася нават неяк выціраць пыл і не парушыць беспарадак на маім заваленым паперамі стале. На сьвяты мы дарылі ёй шакалядкі для ўнукаў, у шафе заўсёды пакідалі пустыя бутэлькі, што было неблагім дадаткам да пэнсіі.
— Дык гэта ня Ваша соль?
He.
Прыбіральшчыца ўважліва паглядзела на мяне.
— Сярод Вашых нядобразычліўцаў ёсьць чарнявая дама гадоў сарака?
Я ўтаропіўся ў старую. Пасьля вар’яцкіх пытаньняў і дурацкіх адказаў, дзікіх супастаўленьняў і бязглуздых тлумачэньняў высьветлілася наступнае. Соль пад дзьвярыма зьяўлялася кожны раз пасьля візытаў загадкавай дамы. Што гэта за дама, я здагадваўся: мой фэльетон пра яе подзьвігі на ніве камуністычнага выхаваньня, надрукаваны ў газэце, чыталі па «Свабодзе», на рэдакцыю ціснулі, маўляў, публікацыя памылковая.
Дама была хвацкая: я выказаў сумненьне ў мэтадах, якімі яна ўсталёўвала ў калектыве «сацыялістычную народнасьць». Дама, ласкава ўсьміхаючыся, на маіх вачах пазваніла ў ЦК і прашчабятала: «Мікалай Іваныч, вось тут карэспандэнт адвяргае сацыялістычную народнасьць. Актуальна, канечне, я так яму й казала, так і скажу, да сустрэчы, Мікалай Іваныч...»
Пасьля публікацыі ад мяне вымагалі прабачэньня, я супраціўляўся. 3 сольлю, як растлумачыла прыбіральшчыца, было звычайнае чарадзейства: злыя людзі хацелі сурочыць.
— Вось што: я ведаю адну жанчыну, якая пашэпча і адвядзе ад вас насланьнё.
Я адмовіўся. I, магчыма, дарма: мяне добра-такі пацягалі на выхаваўчыя гутаркі ў ЦК. Пасьля іх чамусьці блыталіся накірункі мэтро: замест рэдакцыі заўсёды прыяжджаў на вакзал. Я потым пытаўся ў прыбіральіпчыцы, ці яе знаёмая магла абараніць ад ЦК.
— Ад начнога нетрыманьня мачы яна напэўна дапамагае, а наконт цакі трэба запытацца.
Праз пару дзён у мяне на стале ляжаў рэцэпт: блізка да роту паднесьці вялікую жабу і падыхаць на яе. Ад гэтага сэрца жабы пачынае біцца хутка-хутка, і адразу
палягчэе. Сурокі пераходзяць на жабу. Яна скочыць дватры разы і здохне.
Толькі любоў да ўсяго жывога ўтрымала мяне ад ахвярапрынашэньня земнаводнага: чаму адны бесхрыбетныя мусяць расплочвацца за іншых?.. Да таго ж, сярод жабаў бываюць царэўны.
Духоўнае ў нас заўсёды рашуча пераважала над матэрыяльным. Два разы на год газэта друкавала артыкулы, прысьвечаныя пачатку й заканчэньню вучобы ў сыстэме палітасьветы.
Дапісаўшы да гэтага месца, я надоўга задумаўся. 3 тае прычыны, што зараз амаль ніхто ня памятае, што гэта такое, а тады, здавалася, не было на сьвеце важнейшай справы, чым заняткі прапагандыстаў, палітінфарматараў і агітатараў, мэтадычныя сэмінары, спэцкурсы, наглядная агітацыя й тэхнічныя сродкі навучаньня, агітмашыны, пераносныя стэнды й іншая парафэрналія «ідэалягічнага забесьпячэньня».
Дзеля гэтага забесыіячэньня спынялі камбайны, раней выключалі станкі, не адчынялі пасьля абедзеннага перапынку крамы — веды несьліся ў масы, каб ператварыцца ў дзеяньні, г.зн. працаваць болып і лепш, але за тую ж зарплату. I пры гэтым не задаваць пытаньняў. Хаця тэарэтычна пытаньні заахвочваліся, бо лічылася, што прапагандыст змог зацікавіць слухачоў, ускалыхнуць, абудзіць да творчай думкі. Асабліва важным лічылася не пазьбягаць вострых пытаньняў.
На Берасьцейскім электрамэханічным заводзе пасьля лекцыі пра міжнароднае становішча адна слухачка, маладая дзяўчына, спыталася, калі ж скончыцца вайна ў Афганістане. Яе хлопец перастаў пісаць...
— Таварыш правільна ставіць пытаньне, — адзна-
чыў прапагандыст. I прызнаў: — Недахопы ў рабоце нашай пошты яшчэ ёсьць.
На пачатку 80-х было афіцыйна ўведзена сьвята — Дзень прапагандыста, якое адзначалася ў апошнюю суботу жніўня, напярэдадні навучальнага году. Лепшым надавалі ганаровыя званьні «Заслужаны прапагандыст», уручалі ўзнагароды — настольны знак і ганаровую грамату, а таксама падпіскі на дэфіцытныя кніжкі. У абласных цэнтрах праводзіліся зьлёты і сэмінары, на якіх прапагандысты ў асноўным выкарыстоўвалі час для закупаў усяго таго, чаго ў раёне днём з агнём ня знойдзеш, а таксама для беспрабуднага п’янства й ідэалягічна бясьпечных заляцаньняў.
— Я на курсы заўсёды пасылаю камсамолак і маладых настаўніц, — тлумачыў мне за бутэлькай падбор дэлегацыі загадчык парткабінэту аднаго райкаму. — I ў абкаме задаволеныя, і ім заахвочваньне: з кім яна перасьпіць у вясковай школе? Моладзь даўно паўцякала...
Раён лічыўся перадавым у справе партвучобы, і загадчык часта дзяліўся вопытам у друку. Сэксуальную падаплёку прапаганды й агітацыі пры гэтым ня згадваў.
Уся рэспубліка была густа пакрытая сеткай школ маладога камуніста, гурткамі палітасьветы, сэмінарамі навуковага камунізму і ўнівэрсытэтамі марксізму-ленінізму. Наведваньне было абавязковым, і выкруціцца амаль нікому не ўдавалася.
Час ад часу ідэалягічнае начальства запускала нейкую ініцыятыву, і тады патрабавалася яе апісваць. Адной з такіх прыдумак стаў адзіны палітдзень. Калі знойдзецца вар’ят, які захоча пагартаць усесаюзныя часопісы «Партнйная жнзнь», «Коммуннст», «Полнтнческое са-
мообразованне», «Агнтатор» першай паловы 80-х гадоў, у яго застракаціць у вачах ад гэтага тэрміну.
«Адзіны палітдзень» азначаў, што ў гэты дзень начальства дружна сустракалася з народам і натхняла апошні на новыя працоўныя подзьвігі. Тэмы рэспубліканскага палітдня вызначалі ў ЦК, абкамы й райкамы прыдумлялі свае ўласныя замарочкі. Усе рэспубліканскія газэты мусілі паводле графіка надрукаваць артыкулы ў дапамогу прапагандыстам, а тыя потым — разбавіць мясцовымі прыкладамі й пераказаць.
Прыклады былі розныя: хто працуе ў лік будучай пяцігодкі, хто патрапіў у выцьвярэзьнік (часам прозьвішчы супадалі). I народ, і начальства па магчымасьці ўхіляліся ад такіх дэсантаў, але часьцей усё ж даводзілася выконваць урок.
Неяк у Пінскім раёне мяне павезьлі на такое мерапрыемства ў калгасны клюб. Справа была зімой, а сёмай раніцы стаяла яшчэ цемра, хоць вочы выкалі. I дакладчыкі — раённы пракурор ды старшыня райвыканкаму, і калгаснае начальства абралі гэты час, бо ён найменш замінаў працы. У халодны з начы клюб нагналі болып за сотню мэханізатараў, сядзелі ў кажухах, ды й пракурор ня стаў здымаць форменнага шынялю. Тады якраз зноў пачалі барацьбу зь непрацоўнымі даходамі і, распавёўшы пра складанае міжнароднае становішча, пракурор тлумачыў новыя правілы, паводле якіх патрабавалася ламаць цяпліцы й ганяць бабулек з кветкамі.
Народ слухаў уважліва — пінчукі славіліся сваімі гуркамі, амаль у кожнага на гародзе стаяў парнік.
— Пытаньне маю, — падняўся адзін паляшук. — Як з волшэбныкамы будэ — заборонять, чы як?
Я падумаў, што не зразумеў, і перапытаў у суседа: з кім? 3 волшэбныкамы, адказаў раўнадушна сусед.
— Ніякіх выключэньняў. Калі не зарэгіструюцца й ня будуць плаціць падаткі, будзем прыцягваць. Для інвалідаў вайны прадугледжаныя льготы.
Ашаломлены дыялёгам, я толькі на наступны дзень у рэдакцыі раёнкі ўведаў, што калгасны дзязька і прадстаўнік Фэміды пад чараўнікамі мелі на ўвазе знахараў — бабак-шаптух. Казалі, што ў глухіх вёсках яшчэ заставаліся шаманы. Раённая мэдыцына вядома якая, да таго ж не наезьдзісься да тых лекараў, а гэтыя заўсёды пад бокам. I дапамагаюць ня горш за камсамолак з дыплёмам фэльчарскіх курсаў. Загнаць знахараў у падпольле лёгка, але як прыцісьне — і сам пракурор прыедзе на паклон, растлумачылі калегі*.
Палесьсе славілася цудамі: мясцовыя пасьлядоўнікі
* Пройдзе пару гадоў, і я прачытаю ў сваёй газэце наступнае паведамленьне:
«Як паведамлялася ўжо, мінскі экстрасенс В.І.Конанцаў па дамоўленасці з рэдакцыяй зарадзіў увесь тыраж газеты за 17 кастрычніка. 3 тых пісьмаў, што паступілі ў рэдакцыю, відаць, што многія адчулі пэўнае ўздзеянне. Вось што, напрыклад, паведаміла жыхарка Наваполацка Кацярына Фёдараўна Пятрова: «У мяне павялічана шчытападобная залоза. Зрабілі аперацыю, але карысці мала. He дапамаглі і лекі. I калі я прачытала газету за 17 кастрычніка, то нечакана залоза зменшылася, спыніліся болі ў сэрцы. Прапаную яшчэ раз паўтарыць эксперымент». Жыхар Лунінецкага раёна, які папрасіў, каб мы не паведамлялі яго прозвішча, напісаў: «Пасляаварыі на Чарнобыльскай АЭС рэзка пагоршылася здароўе. Цяжка стала дыхаць, а потым у мяне з’явілася бранхіяльная астма. Ніякія лекі не дапамагалі, апрача гарманальных, якія крыху аблягчалі пакуты. I вось я прачытаў артыкул у газеце за 17 кастрычніка. Нейкі ўнутраны голас мне падказаў: «Не трэба больш прымаць пілюлі». I не прымаю, але адчуваю сябе добра. Прашу паказаць маё пісьмо экстрасенсу. Магчыма, ён зноў пагадзіцца зарадзіць тыраж газеты?»
паганскіх багоў «вадзілі куста», вучоныя знаходзілі тут рэшткі зараастрызму, у Моталі шылі кажухі. Там, паміж асушаных балот, я пабачыў цуд ідэалягічнай інкарнацыі — агітатара. Расказвалі, сам ідэалягічны загадчык з ЦК, грозны й бязьлітасны шэф усёй прэсы, начальнік партвучобы і камандзір нагляднай агітацыі грэбліва крывіўся, гледзячы на рапарты аб колькасьці праведзеных гутарак, і гучна заяўляў:
— Я ніколі ня бачыў жывога агітатара.
Ці азначала гэта, што ён бачыў мёртвых агітатараў, дакладна невядома. У адзін з прыездаў у Пінск мне паабяцалі паказаць агітгутарку. Агітатар — даяр, з гонарам паведамілі ў райкаме.
«Газік» да фэрмы пад’ехаць ня змог, і ў чырвоны куток мы з інструктаркай прабіраліся праз завалы гною. Чырвонымі куткамі ці ленінскімі пакоямі называліся спэцыяльныя месцы для адпраўленьня рытуалаў — лекцыяў, палітінфармацыяў, падвядзеньня вынікаў сацспаборніцтва ды іншых магічных дзеяньняў. Патрабавалася мець іх на кожнай фэрме, у кожным цэху дзеля таго, каб паказваць правяраючым. Ленінскі пакой на той фэрме меў асаблівасьць: якраз на ўзроўні жывата празь дзьверы праходзіла труба малакаправоду. Каб увайсьці ці выйсьці, даводзілася нізка прыгінацца; загадчык фэрмы, высокі тоўсты дзядзька, упоўз амаль на карачках.
Калі ўсе расьселіся, наперад выпхнулі хлопца ў вайсковай форме — ён толькі вярнуўся з войска і на работу хадзіў у салдацкіх чаравіках і гімнасьцёрцы.
Уменскпрыбылакубінскаяпартыйнаўрадаваядэлег  ацыяначалесастаршынёмурадурэспублікікубараулемкастраўаэрапорцедэлегацыюсустра каўсакратарцэкакапэбэдземянцейдэлегацыяўсклала кветкідапомнікаперамогі, —
на адным дыханьні, драўляным заціснутым голасам, утаропіўшыся ў ногі, адрапартаваў учарашні выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі і, зрабіўшы крок назад, схаваўся за сьпінамі даярак. Сюжэт пра Кастра дні два перад тым паказвалі па тэлебачаньні.
— Наш госьць сыіяшаецца, сёньня абыдземся без пытаньняў, — падвяла вынікі інструктарка. Па дарозе назад яна махнула рукой:
— Ведаю я іх пытаньні. Чаму цукру даюць па кіляграму на чалавека, дзе мыла падзелася. Дзе я ім мыла вазьму — нам, думаеце, даюць? Так, што дастанеш...
У разгар мыльнага крызысу я патрапіў у Маскву на дачу кандыдата ў члены Палітбюро, сакратара ЦК КПСС — выхадца зь Беларусі: той пагадзіўся адказаць на пытаньні газэты, зьвязаныя з адной гісторыяй сталінскіх часоў. Калі я разьвітваўся з гаспадаром, яго жонка ўручыла мне невялікі, прыгожа загорнуты пакунак. У сярэдзіне аказаліся тры кавалачкі туалетнага мыла. Мой маскоўскоўскі сябар, тэатральны рэжысэр, у якога я спыніўся, рагатаў, як агалошаны:
— Дажыліся бальшавікі, мыла дораць. А тытуню табе не далі, солі не адсыпалі?!
I сурочыў — неўзабаве пачаліся «тытунёвыя бунты», зьнікла зубная паста. Калі сябар супакоіўся, дык спытаў, ці не ахвярую я пачак палітбюроўскага мыла — у мэтах беспартыйнай гігіены й санітарыі, як ён выказаўся. Давялося дзяліцца. Праўда, даярка ці мэханізатар, нават з партбілетам, пасьля рабочага дня пахлі зусім ня так, як пасьля дня ў райкамаўскім кабінэце ці рэпэтыцыйнай залі.
Каб ствараць хаця б ілюзію дзейнасьці, трэба было нешта рабіць. I райкамаўцы рабілі, праклінаючы пры-
езд карэспандэнта, дзеля якога даводзілася даваць прадстаўленьне. Калі ў газэце зьяўляўся крытычны артыкул, яны шчыра недаўмявалі й крыўдзіліся.
У адным раёне на Віцебшчыне новы сакратар, былы дырэктар саўгаса, пагнаў увесь склад райкаму на буракі й сенакос, прычым не наглядаць, а палоць дзялкі. Гэта было найлепшае выкарыстаньне прафэсійных атэістаў, лектараў і ідэолягаў, хаця, канечне, калгасьнікам ненамнога палягчэла. Але калі я напісаў пра сакратарку па ідэалёгіі, якая замест тэарэтычнага забесьпячэньня нарыхтоўкі кармоў сама выйшла ў поле, тая страшэнна абурылася й паехала скардзіцца спачатку ў абкам, потым у Менск:
— Ён абразіў мяне як жанчыну,— заявіла госьця рэдактару. — Напісаў пра мазалі на маіх руках!
Першая лэдзі раёну была некалі настаўніцай, паходзіла зь вясковай сям’і. У сваім райкаме яна перажыла некалькіх першых сакратароў, вызначалася моцным характарам і ўладарнасьцю. Жонкі мясцовай эліты — пракурора, судзьдзі, дырэктара фабрыкі — таксама працавалі на сваіх гародах, але не афішавалі.
Калі пра гэтую драму пачуў адзін менскі тэатральны крытык, мой добры знаёмы, ён заўважыў, што разносныя артыкулы пра ідэалягічную работу вядуць да няправільнай мэты. У выніку гэтая работа будзе паляпшацца, недахопы будуць выпраўляцца, а значыць, людзей будуць дурыць яшчэ лепш. А трэба хваліць, тады дасягалася б звышзадача — развальваць сыстэму. Пра развал, сказаць праўду, асабліва тады ня думалася. Але, далібог, ніякае самаўдасканаленьне пасьля крытыкі сыстэме не пагражала, тут маё сумленьне чыстае.
Уся стройная шматпавярховая структура прапаганды й агітацыі існавала на паперы і ў ідэалягічна закла-
почаных мазгах выбраных функцыянэраў. У эканоміцы эфэкт ад школаў маладога рацыяналізатара й гурткоў палітасьветы сапраўды можна вымерыць — мільёнамі змарнаваных працоўных гадзінаў.
Аў ідэалёгіі... На менскім заводзе шасьцерняў мяне завялі да лепшага прапагандыста, чыё імя качавала, як прыклад, з дакладу ў даклад. Мажная кабета з размаляваным тварам сядзела ў запушчаным цёмным пакоі, які аддзяляла ад цэха тонкая мэталічная перагародка. За сьценкай раўлі станкі, час ад часу нешта бухала, са скрыгатам цягнулі жалеза па жалезу.
— Дзе вы праводзіце заняткі? — пракрычаў я.
— Што? Кажыце гучней!
Пасьля паўторнага пытаньня прапагандыстка крыкнула ў адказ:
— Тут!
ПАРАДУЕМ РАДЗІМУ ВЫСОКІМ УРАДЖАЕМ!
У Івенец, да Дзяржынскага.
А калі не пашанцуе крышы на здароўе капусту, ласуйся яблыкамі і грушамі латарэя без пройгрышу!
Гвінейская Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка выступае за раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі з рознымі сацыяльнымі сістэмамі.
Але яшчэ болып здзівіў ход Каспарава канявой пешкай.
Паспялова вядуць барацьбу з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці, п’яніцамі, самагоншчыкамі, хуліганамі дружыннікі саўгаса «Рассвет» Мінскага раёна.
Уручаючы Вам, дарагі Леанід Ільіч Брэжнеў, ордэн «Рэвалюцыі 14 кастрычніка», мы тым самым аддаем даніну павагі ўсім савецкім камуністам, усім працоўным Савецкага Саюза, запэўніваем іх у нашай вернасці йеменска-савецкай дружбе.
Найбольш варожыя элементы былі рассеяны пры дапамозе вадамётных установак.
Акрамя таго, пруткі барабана механізатар пераплёў дротам дыяметрам 2-2,3 міліметра, а бакавіны і засцерагальныя шчыткі камбайна, паміж элеватарам і корпусам яго, ушчыльніў прагумаванымі пасамі.
Не знае зямля вартых подзвігу Партыі сплаваў металу, апроч сэрцаў людскіх, апроч песні, і я сэрца з песняй кладу ля яе п’едэсталу.
Уяўляецца таксама неабходным загадзя, да надыходу халадоў, запоўніць аконныя і дзвярныя праёмы, г.зн. уцяпліць будынак і стварыць спрыяльныя ўмовы для работы ўнутры памяшкання з першых дзён студзеня.
Мне хацелася паказаць, — дзяліўся паэт з чытачамі «Коммуннста Белорусснн» ідэйнай задумай сваёй паэмы, — як у чалавеку ўвасабляецца сам час, у які ён жыве і дзейнічае, хацелася раскрыць адзінства чалавека і часу, сілу Праметэевага агню непаўторнай рэвалюцыйнай эпохі, якую ўбіралі ў сябе канкрэтныя гістарычныя асобы, што ўзвалілі на свае плечы цяжкую ношу вестуноў пралетарскага гуманізму, інтэрнацыянальнага братэрства, высокіх, камуністычных ідэалаў і з гонарам данеслі яе да перамогі.
НЕЗАЙЗДРОСНЫ ЛЁС ЯБЛЫКА.
I не на страшным судзе, як пагражала пасажырка аўтобуса, а на нашым савецкім — сапраўды сумленным і справядлівым.
Па-грамадзянску поклічна і страсна. Каб пяскі радзілі. Шчупак... з «антэнай».
Падтрымана ініцыятыва дэпутатаў Саратаўскай вобласці аб разгортванні ўсесаюзнага паходу пад дэвізам «Усё выраій чанае — захаваць».
Перад тым, як вывесці камбайны ў поле, іх трэба належным чынам падрыхтаваць.
Чыгун-двухпудавік патрэбны, каб нагрэць ваду, а ліпавыя начоўкі — каб залезці ў іх ды папялёхацца.
Гэта ж вялікі цуд, што нарадзіўся і жыву менавіта я, а не хто-небудзь іншы.
Напрыклад, замест таго, каб закручваць гайкі мацавання ў шафе згодна з тэхналогіяй спецыяльнылі гайкавёртам, можна проста грукнуць па ёй малатком, заправіць сілай, як гэта практыкаваў сталяр М.Д.Самахвал.
Пад гукі ракетна-ядзернай пентагонаўскай шарманкі заакіянскія імперыялісты хацелі б прымусіць танцаваць увесь свет.
У чэрвені з правераных намі 293 пар школьных хромавых туфляў з ганаровым пяцівугольнікам забракавана 90, альбо 30,7 працэнта.
ТОРФ — НА СЛУЖБУ ЧАЛАВЕКУ.
УСЕ Ж TAKI ЛЕНІН...
Быў такі папулярны анэкдот: Брэжневу прынесьлі запіс падслуханай тэлефоннай размовы, у якой яго называлі такой самай сволаччу і бандытам, як Ленін, Сталін, Гітлер і Маа Цзэдун. Генсек загадаў зрабіць копіі і раздаць усім членам ЦК.
— А што рабіць з аўтарам?
— He чапаць. Усё ж зь Леніным параўнаў...
Самы вядомы ў сьвеце псэўданім задавальняў самыя разбэшчаныя патрэбы і служыў супрацьлеглым мэтам. Вярнуцца да «ленінскіх нормаў» абяцалі лідэры перабудовы ў Крамлі. Захаваць «чысьціню ленінскага сьцягу» патрабавала Ніна Андрэева зь Ленінграду. Аднавіць «ленінскую нацыянальную палітыку» заклікалі дэмакраты ў Менску. А перад гэтым мы таксама ішлі «правільным ленінскім кур-
сам» — такі транспарант вісеў перад унівэрсамам у Серабранцы, дзе я здымаў кватэру.
Па дарозе ў Дом друку аўтобус праяжджаў праз раёны трактарнага і маторнага заводаў, прыпыняўся каля прахадных завода шасьцерняў, электратэхнічнага, аўтаматычных лініяў, потым зьлева заставаўся гіпсавы завод, справа маргарынавы, і далей ішлі могілкі. Імя нябожчыка адсутнічала толькі на апошнім аб’екце. Лёгікі не было.
Вясной і восеньню, у дзень ленінскага нараджэньня і на ўгодкі рэвалюцыі, газэты рыхтавалі спэцыяльныя сьвяточныя нумары. Мы раўніва параўноўвалі сваю прадукцыю з выпускамі калегаў і адзінадушна вырашалі, што наша лепшая. Гэта нагадвала яшчэ адзін анэкдот: член палітбюро ў ложы Бальшога тэатру тлумачыць жонцы: гэтая балерына каханка Раманава, тая Пельшэ... Жонка патрабуе паказаць, да каго ходзіць сам муж. Той паказвае.
— Наша лепш.
Набліжаўся грандыёзны юбілей — 70-годзьдзе Вялікага Кастрычніка. Мы вырашылі пераплюнуць усе выданьні й закаціць цыкл публікацыяў. Быў распрацаваны плян. У загалоўкі вынесьлі запаветы правадыра: «На справе вызваліць жанчыну», «Вырываць паўторна і нястомна пустазельле бюракратызму», «Дысцыпліна ня зь неба звальваецца». Пасьля загалоўкаў ішло кароткае тлумачэньне тэмы: «Аб гісторыі й сучасным стане гэтай задачы» — так злавесна расшыфроўвалася ленінская фраза «Сацыялізм ёсьць зьнішчэньне клясаў».
3 газэтнымі плянамі звычайна атрымлівалася тое ж самае, што з плянамі партыі. Ніводзін арты-
кул з заплянаваных ня быў надрукаваны. Замест іх ветрам надзьмула іншых, ня менш рэвалюцыйных. Нават рэдактар, член ЦК, круціў носам, але не рашаўся скарачаць пугі, як называлі ў газэце вялікія матэрыялы, нашпігаваныя ленінскімі цытатамі. Прычым лічылася палітычнай памылкай адступаць ад кананічнага тэксту перакладу на беларускую мову паводле 4-га выданьня збору твораў. Загалоўкі кшталту «Гвозд цякучага моманту» прыгважджалі чытачоў намёртва.
Па меры набліжэньня юбілею мы мусілі займаць усё больш глыбокую абарону. У рэдакцыю цугам іпілі дацэнты, краязнаўцы, асыііранты й пэрсанальныя пэнсіянэры. Кожны хацеў унесьці свой уклад у ленініяну. Адзін заўзяты дасьледчык дваццаць гадоў спрабаваў даказаць, што Ленін быў у Беларусі. Ён вывучыў расклад руху дарэвалюцыйнай чыгункі, працягласьць стаянак на прыпынках, тыпы вагонаў і кошты квіткоў, паслугі насільшчыкаў і цэны ў буфэтах. Наклаў інфармацыю на замежныя вандроўкі правадыра, унёс папраўку на нечалавечую сьціпласьць, і вывеў, што Ленін ехаў празь Беларусь, але ноччу. Прычым апошняя акалічнасьць зьяўлялася прадметам асаблівага гонару.
— Я сустракаўся са старымі бальшавікамі, — гаварыў ён у якасьці апошняга аргумэнту. Ягоныя дасьледаваньні пераслалі на экспэртызу ў Маскву, і праз пару гадоў з інстытуту марксізму-ленінізму прыйшоў адказ, што выказанае сьцьвярджэньне не ўяўляецца неверагодным. Пасьля тонкай палітычнай барацьбы было вырашана павесіць мэмарыяльную дошку, але ня ў Менску, а ў Берасьці. Слова «ноччу» з тэксту выкінулі. На берасьцейскім вак-
зале дошка вісіць і дагэтуль (калі ня скралі на медны лом). Ледзь не забыўся: перад тым, як аддацца краязнаўчай дзейнасьці, энтузіяст дваццаць гадоў прасядзеў у лягерах на Калыме. Там, палярнай ноччу, і адбыліся сустрэчы са старымі бальшавікамі.
Некаторыя канвэрты зь юбілейнай пошты можна было не адкрываць — мы пазнавалі аўтараў па почырку. Але кожны ліст рэгістраваўся і, каб сьпісаць яго ў архіў, паводле правілаў трэба было даць адказ.
Майстэрства адказу грунтавалася на вялікім практычным досьведзе і было даведзена да афарыстычнасьці: «Мы ўважліва прачыталі ваш допіс. На жаль, рэдакцыя не змагла своечасова яго выкарыстаць». Ці такі: «Дзякуй за ўвагу да газэты. Вашыя меркаваньні сталі прадметам нашага абмеркаваньня і будуць улічаныя пры пэрспэктыўным плянаваньні». Адступленьні ад клясічных тэкстаў хавалі ў сабе пагрозу, у чым я пераканаўся асабіста.
Ліст прыйшоў зь Ніжняга Ноўгараду, які тады называўся Горкі. Палкоўнік запасу Чабурашкін (прозьвішча сапраўднае), член ВКП(б) з 1935 году, наведаў з тургрупай Горкі Ленінскія і дзяліўся сваімі ўражаньнямі ад паездкі. Я вырашыў, што маю справу з халтуршчыкам усесаюзнага маштабу, які рассылае свае допісы па ўсіх рэдакцыях у разьліку на перад’юбілейны попыт і адпаведны ганарар. I напісаў нешта накшталт таго, што інфармацыя не зацікавіла.
Мінуў месяц. Знаёмая рэгістратарка аддала мне другі ліст ад Чабурашкіна, хаця на гэты раз на канвэрце стаяла пазнака «рэдактару асабіста ў рукі». Палкоўнік абураўся адказам, кваліфікаваў яго як
«грамадзянскую блізарукасьць» і выказваў цьвёрдую надзею, што ўспаміны будуць надрукаваныя. Я напісаў другі адказ, у якім неабачліва характарызаваў нататку палкоўніка як нудную, адарваную ад сучаснасьці і заключаў, што надрукаваць ня зможам.
Удар зь берагоў Волгі не прымусіў чакаць. Счацьвёраны залп быў нацэлены ў Менскі райкам, гаркам, абкам і ЦК партыі. Палкоўнік абвінавачваў рэдактара ў палітычнай сьлепаце і дакладаў, што ў газэце дзейнічае вораг (прозьвішча пазначалася). У партыйных установах старых балыпавікоў не любілі і ўсе лісты пераслалі ў рэдакцыю.
Для падрыхтоўкі трэцяга адказу я пайшоў у бібліятэку. У выніку росшукаў было вырашана перамагчы праціўніка на яго ж тэрыторыі. Патрабаваньні да ленінскай тэматыкі на старонках газэты такія высокія, пісаў я, што другасны пераказ пуцевадзіцеля па мэмарыялу (былі пазначаныя старонкі, зь якіх палкоўнік чэрпаў натхненьне) будзе зьнявагай як для чытачоў, гэтак і для памяці правадыра.
— Калі ваш карэспандэнт яшчэ працуе ў газэце, — пачынаў Чэбурашкін новы ліст з малаверагоднага, на яго думку, дапушчэньня, — дык яго зацікавіць той факт, што ўсе ягоныя бюракратычна-грэблівыя па форме і клясава-варожыя па сутнасьці адпіскі цяпер вывучаюць у ЦК КПСС і Камітэце дзяржаўнай бясьпекі СССР. Партыя не дазволіць зьдзеквацца над кадрамі з паўвекавым стажам. Ленін жыў, Ленін жыве, Ленін будзе жыць. Ганарар прашу выслаць на ўказаны адрас.
Ад далейшай перапіскі я быў адхілены, але
эпісталярная вайна цягнулася яшчэ некалькі гадоў. Наступалі зацішшы, пасьля палкоўнік, відаць, натыкаўся сярод сваіх папераў на адрас газэты і зноў ішоў на пошту. Потым у маладзёжнай газэце я пабачыў знаёмае мультфільмавае прозьвішча пад аповедам пра візыт у маўзалей. Як правільна сьцьвярджае Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, том 6, старонка 319: «Хто за Леніным ідзе, той нідзе не прападзе».
Ленін часам ставіў у тупік самых спрактыкаваных ленінцаў. У мяне захавалася пара сырых газэтных палосаў, якія чытаюць дзяжурныя па нумары — вылоўліваюць памылкі, робяць скарачэньні, уносяць папраўкі. Адну такую паласу за люты 1989 году я ня выкінуў, бо яна мела каштоўны аўтограф ідэалягічнага загадчыка з ЦК. Той асабіста правяраў, як будзе асьвятляцца мітынг на стадыёне «Дынама». Пад загалоўкам «Эмоцыі — дрэнны дарадца» наладчыца МАЗа асудзіла нацыяналістычны сьцяг, ідэі сумніцельных эканамістаў і нефармалаў, якія ірваліся да ўлады. Загадчыку гэтага падалося мала, і ён размашыста дапісаў: «I наогул, навошта менскі гарвыканкам даў дазвол на такое пустое мітынгаваньне».
Але больш цікавым быў іншы пакрэмзаны «водгук працоўных». Інжынэр з трактарнага заводу падводзіў пад крытыку марксісцкую базу: «У.І.Ленін у цяжкія гады царскай рэакцыі зьвяртаўся да працоўных праз газэты, названыя простымі і зразумелымі словамі «Правда», «Нскра», «Рабочая правда», «Рабочнй путь». У нашых жа пісьменьнікаў у роднай беларускай мове не знайшлося слова для назвы гісторыка-асьветніцкага тавары-
ства, і давялося яго пазычыць з царкоўнага лексыкону сярэдніх вякоў — «Мартыралёг».
Мяркуючы па крэсьленьнях, гэты пасаж выклікаў цяжкі роздум ідэоляга: што менавіта хацеў сказаць хітравумны інжынэр? Якую думку спрабаваў працягнуць? Ці не намякае, што ўмовы «царскай рэакцыі», у якіх вёў змаганьне Ільіч, падобныя на цяперашні час? Ці не атаясамлівае задачы, якія стаялі перад «іскраўцамі», з мэтамі нефармалаў? Адкуль нездаровая цікавасьць да царкоўнай гісторыі? Загадчык рэзка, зьлева направа, перакрэсьліў абзац.
I задумаўся зноў. Па ўсяму відаць, таварыш вывучаў гісторыю бальшавіцкага партыйнага друку. Верна адзначае прастату і зразумеласьць як аснаватворныя рысы ленінскага вучэньня аб рабоце ў масах. Па-пралетарску, без цырымоніяў высьмейвае й ставіць на месца недарэчных інтэлігентаўпісьменьнікаў. Ідэоляг аднавіў перакрэсьленае.
Потым задумаўся яшчэ раз. Ленін зьвяртаўся да масаў са Швэйцарыі, Францыі й Англіі. ^се пералічаныя газэты былі па-сутнасьці адным выданьнем, якое мяняла назву. Нефармалы могуць успрыняць гэта як падказку, і з падтрымкай антысавецкіх эмігранцкіх цэнтраў пераняць тактыку. Няясная роля рэлігіі. Калі нефармалы прыслухаюцца да крытыкі й пойдуць на збліжэньне з сучаснымі царкоўнікамі — каму гэта будзе выгадна? Невыпадкова мусіруецца тэорыя пакаяньня, якую тойсёй хацеў бы навязаць грамадзкасьці й партыі. A тое, што ў беларускай мове не знайшлося адпаведнага слова — ці той гэта папрок, які патрэбны зараз? Нашто выпячваць яшчэ раз стан мовы, які
зрабілі сваім сьцягам нацыяналісты? Злашчасны абзац быў зноў перакрэсьлены справа налева.
Урэшце рэшт надрукавалі: «Усё ж такі Ленін...»
Праўда, і Леніну ня ўсё дазвалялася. Мы паразітавалі на модных апошніх працах і лістах спаралізаванага правадыра. У адной з публікацыяў прыводзіліся ягоныя словы пра памылку — маўляў, трэба прызнаць памылковасьць нашага погляду на нешта, ня памятаю што. Рэдактар абзац выкрэсьліў і растлумачыў:
— Усё ж такі Ленін...
ХКТЫЎНА ЎДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ ВА ЎСЕНАРОДНЫМ РУХУ ЗА ЭКАНОМІЮ I БЕРАЖЛІВАСЦЫ
Мы, жыхары пятага паверха, асабліва чакалі рамонту даху.
Кінастужкі рэжысёра Віктара Дашука гэта дыялог паміж мастаком і жыццём.
Трэба фарсіраваць тэмпы ўборкі бульбы, павялічыць іх на часьбе насеннікаў бабовых траў, у самыя сціслыя тэрміны завяршыць сяўбу, больш эфектыўна весці ўздым зябліва.
На Гродзеншчыне, скажам, пастаянна праводзяцца спецыяльныя месячнікі, гыдні, дні і рэйсы міру.
Выключна востра стаіць пытанне захавання народнага дабра.
Менав/та імкненне да новых вышынь у працы натхніла дваццаць вадзіцеляў закончыць зменную сярэднюю школу.
Антынародная ўнутраная і знешняя палітыка адміністрацыі Р.Рэйгана прывяла да значнага падзення папулярнасці кіруючай рэспубліканскай партыі.
Магчыма, хто-небудзь падумае, што атрымліваючы параўнальна нядрэнны ўраджай бульбы — больш як 150 цэнтнераў з гектара, — мы на самай справе карысталіся асаблівымі ўмовамі надвор'я.
Скажу свае словы і зорам і нівам, табе, горды бусел, табе, сенажаць, на сцежках Айчыны я тым і шчаслівы, што ёсць мне каму свае словы сказаць.
Таварыш Брэжнеў пабываў каля помніка Кіраву.
АСАБЛІВУЮ ШКАВАСЦЬ ВЫКЛІКАЎ У МЯНЕ РАЗДЗЕЛ «ПРАПАГАНДЫСТ I ПЯЦІГОДКА».
Дазвольце сардэчна вітаць Вас ад імя ветэранаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў і паднесці ў дар гэты меч, як сімвал міру, у знак удзячнасці Камуністычнай партыі і асабіста Вам за нястомную барацьбу, якую Вы вядзеце за захаванне міру на зямлі.
ПРЫЧЫМ ЯДАВІТЫЯ ЎСЕ ЧАСТКІБЕЛАЙ ПАГАНКІ КАПЯЛЮШЫК, НОЖКА, СКУРА.
Паўторная копка паказала, што на кожным квадратным метры ў калгасе XVII партз’езд Брагінскага раёна засталося яшчэ па 30 клубняў.
Я кіргіз, вялікае краіны, партыі вялікай нашай сын.
Работніца цокалевачнага цэха Р.І.Рубель ад імя жанчын-маці запатрабава ла неадкладнага і поўнага вываду ізраільскіх войск з тэрыторыі Лівана.
Сталовая разлічаная на адначасовае абслугоўванне 50 чалавек, а відэльцаў лыжак — па 30.
Трактар будучага. Палёт працягваецца. Злавесныя змовы супраць Індыі.
Праверце, ці добры ў вас зрок, ці бачыце вы побач з сярэдняй зоркай ручкі каўша (Міцарам) — няяркую зорачку — Алькар.
Нават такое нас зацікавіла: колькі тона караняпладоў бярэ з зямлі розных рэчываў
Партыйнае жыццё: стыль дыктуе час.
А вось npa тое, каб рабіць добрую цэглу, чамусьці не клапоцяцца.
Каму гайку вытачыць, каму ўтулку паднавіць, a то і цэлы болт зрабіць — усяго не пералічыш, з чым звяртаюцца людзі да токара В.Ф.Кучаравенкі.
Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя прынесла в’етнамснаму народу святло марнсізму-ленінізму.
Ніколі, верце, не забуду таго дня, калі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР мне было прысвоена ганаровае званне маці-гераіні.
КАНЦЭРТ ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТА
Частка I
Першага жывога прэзыдэнта я сустрэў яшчэ пры савецкай уладзе. Ён нават прыслаў мне ліст, дзе пісаў, што сустрэча надоўга запала яму ў памяць. Мне яна таксама запала, хаця зь іншай прычыны. Канечне, зараз гэтай публікі гаць гаці, але тады любы прэзыдэнт быў экзотыкай. На пачатку 70-х Менск наведаў Ніксан: праезд перакрылі, да вокнаў не падыходзь, адны спэцыяльна абвучаныя сьцяжкамі махалі. Мой сябар хацеў перайсьці вуліцу, дык потым у нашым інстытуце замежных моваў яго дапытвалі: зь якой мэтай спрабаваў уступіць у сувязь з амэрыканскім прэзыдэнтам? 3 сапраўдным прэзыдэнтам сапраўднай дзяржавы я пазнаёміўся пад час сваёй самай першай паездкі за мяжу.
Выехаць выйшла з дапамогай таго самага аднакурсьніка, які спрабаваў уступіць у несанкцыяваную сувязь зь Ніксанам: ён працаваў перакладчыкам у бюро маладзёжнага турызму « Спадарожнік ». Тэлефонная размова была кароткай: гарыць пуцёўка ў камсамольскую спэцтургрупу, прынясеш грошы да абеду — твая.
Пасьля заканчэньня інстытуту я працаваў ужо некалькі гадоў, але яшчэ ні разу ня быў за мяжой. Пуцёўка каштавала 426 рублёў — тры месячныя зарплаты. На яе пайшлі грошы, адкладзеныя на мэблю (усё роўна свая кватэра ў бліжэйшыя гады не пагражала). Прыстаўка «спэц» да назвы тургрупы азначала, як высьветлілася, што я быў адзіны, хто плаціў за паездку. Астатнія ехалі на казённы кошт.
Паездка была на невялікі востраў у Міжземным моры. Паводле Гамэра, менавіта на ім падарожнікі па залатое руно на чале з Адысэем сустрэліся з Цырцэяй, якая ператварыла іх у сьвіньняў. Гамэр, як высьветлілася, добра ведаў мясьціны, пра якія пісаў.
Аснову групы складаў народны ансамбаль песьні й танцаў аднаго зь менскіх заводаў. Рабочых у ансамблі не было ніводнага, калі не лічыць кіраўніка, які ў працоўнай кніжцы лічыўся фрэзэроўшчыкам. Ансамбаль выступаў перад кіраўніцтвам завода на савецкія сьвяты, а таксама бесьперапынна ўдзельнічаў у конкурсах, аглядах і справаздачных канцэртах, якія разрослая бюракратыя прафэсійнай самадзейнасьці наладжвала ў неверагоднай колькасьці. На аглядах важныя цёткі з упраўленьняў культуры прысвойвалі званьні «народных» натасканым на мэханічных рэпэтыцыях удзельнікам
мастацкай самадзейнасьці. Hi адна зь цётак ня важыла менш за 5 пудоў, а былі й болып важкія экзэмпляры. Перад імі лісьлівілі, дарылі кветкі й цукеркі, плялі інтрыгі.
(Я потым неяк задумаўся: куды ж зьніклі цёткі, калі разам з савецкай уладай сканала прафэсійная мастацкая самадзейнасьць? У камэрцыйных шапіках, абменных пунктах валюты й на сэкс-тэлефонах сядзіць маладое пакаленьне, выхаванае цёткамі, а дзе ж яны самі? Куды падаліся, што робяць, на якой ніве сеюць і жнуць, мілуюць і караюць? Ці ёсьць такая ніва? Аказалася — ёсьць: выбарчыя камісіі па правядзеньню дэмакратычных выбараў. 0, якія цуды мастацтва дэманструюць там былыя наглядчыцы Музаў, як высока лунаюць над бытам і трывіяльнасьцю інструкцыяў! Уваскрашаюць мёртвых, выклікаюць духаў і могуць адным бюлетэнем накарміць пяць тысячаў, а таксама наадварот. I пры гэтым — ніякай самадзейнасьці!)
Званьне «народны ансамбаль» азначала прызнаньне заслуг кіраўніка, большую зарплату. Але самае галоўнае — адкрывала дарогу да паездак за мяжу. «Кароль Лір» блякне перад інтрыгамі, змовамі й здрадамі, сьлязамі, адультэрамі й клятвамі ў вернасьці, якімі суправаджалася барацьба за месцы ў групе. Такі ансамбаль і склаў дваццаць з трыццаці ўдзельнікаў паездкі.
Астатнія месцы разьмеркаваліся паміж супрацоўнікамі абкаму і райкаму партыі, ЦК камсамолу і таварыства «Веды». Яны лічыліся прапагандыстамі. Меркавалася, што ансамбаль будзе танцаваць, а прапагандысты — адкрываць вочы астраўной грамадзкасьці на міралюбны зьнешні курс партыі і
ўраду. Таму ім пуцёўкі выдалі бясплатна. Апроч мяне, у групе быў толькі адзін турыст, які не танцаваў і ня меўся чытаць лекцыяў. Ён сказаў, што працуе зборшчыкам на заводзе «Гарызонт». Калі на інструктажы абменьваліся тэлефонамі, ён таксама даў свой рабочы нумар.
— Здорава, у вас тэлефон на канвэеры! — не стрымаў я зьдзіўленьня. Ён толькі ўсьміхнуўся. Канвэер, выглядала, быў зусім у іншым месцы. Яму, як я зразумеў, аплацілі ня толькі пуцёўку, але яшчэ й выпісалі камандзіровачныя ў адпаведнасьці са званьнем.
Перакладчыца чакала нас у Маскве — гэтае бясплатнае месца належала сталічнай камсамольскай мафіі. Кабета аказалася баявая, ангельскай мовай валодала ў межах, неабходных для закупкі магнітафонаў. Паколькі ў анкеце я пазначыў, што скончыў інстытут замежных моваў, дык усю паездку працаваць давялося аднаму мне.
Востраў сустрэў нас халодным ветрам і штормам — стаяў травень, да адкрыцьця сэзону заставаўся яшчэ месяц. Мы былі адзіныя ў невялікім сьціплым гатэлі, які, як высьветлілася, належаў той самай фірме, што арганізавала тур. Фірма мела выключнае права на савецкіх турыстаў, бо належала сакратару мясцовай кампартыі. У мяне, аднак, склалася ўражаньне, што ўзаемасувязь была адваротная: кіраўнік фірмы стаў сакратаром кампартыі, каб атрымаць даходны бізнэс. Для савецкіх турыстаў паняцьця «сязон-несязон» не йснавала, публіка была запалоханая й непатрабавальная і, зрабіўшы падарункі начальству, можна было забясьпечыць станоўчы водгук і няблага зарабіць.
У астраўной кампартыі налічвалася чалавек сто трыццаць, яна лічылася баявым атрадам міжнароднага камуністычнага руху, генэральнага сакратара запрашалі на нарады і зьезды ў Маскву. Інструктары міжнароднага аддзела ЦК, у сваю чаргу, рэгулярна каталіся пазагараць на востраў, праўда, у адрозьненьне ад турыстаў, — у сэзон.
Відаць, справы йшлі добра, бо кіраўнік фірмы ад імя кампартыі запрасіў усю тургрупу ў кінатэатар.
— Як з ідэйнага боку карціна, ці не антыкамуністычная? — праявіў пільнасьць кіраўнік тургрупы. Сакратар кампартыі запэўніў, што ў яго кінатэатры (аказалася, што гэтая ўстанова таксама належала яму) антыкамуністычныя карціны ня йдуць. Тым ня менш, вопытны кіраўнік сабраў прапагандыстаў, папярэдзіў аб магчымых правакацыях і заклікаў да пільнасьці й адпору.
Фільм называўся «Сэкс-машына». Гэта было першае кіно такога кшталту ў маім жыцьці: дагэтуль самым эратычным фільмам, які я бачыў, быў «Андрэй Рублёў»: там у сцэне «ноч на Купальле» мільгалі голыя постаці. Кінавопыт астатняй групы, магчыма, за выключэньнем прапагандыстаў, быў ідэнтычны з маім, аднак ніхто гэтага не паказваў. У перакладчыцы ў гэты дзень, як звычайна, балела горла, і ў паўпустым кінатэатры ўся група расьселася вакол мяне.
Калі потым кіраўнік групы пісаў справаздачу аб паездцы, ён адзначыў прагляд фільма, прысьвечанага эканамічнаму крызысу, крытыцы рэлігійнабуржуазнай маралі і экалягічным праблемам Захаду, вырашэньне якіх падштурхоўваецца толькі прыкладам Савецкага Саюзу.
Падзеі ў фільме разгортваліся ў Рыме часоў татальнага энэргетычнага крызысу: няма бэнзыну, электрычнасьці, на гарадзкія вуліцы вярнуліся коні й карэты.
— Драпежнае вынішчэньне рэсурсаў, адсутнічае плянавая эканоміка, няма сыстэмы маральна-матэрыяльнага заахвочваньня энэргазьберажэньня, — адкамэнтаваў пачатак адзін з прапагандыстаў.
У фільме дзейнічаў прафэсар-маньяк, які шукаў спосабы здабычы электрычнасьці з сэксуальнай энэргіі. У навуковых мэтах на лябараторны стол клаліся асыстэнты з асыстэнткамі, на іх чаплялі датчыкі, шматколерныя драты цягнуліся да трансфарматараў, вымяральнікаў сілы й частаты току. Па камандзе прафэсара экспэрымэнтатары пачыналі экспэрымэнтаваць. Заўважыўшы рэзкае павышэньне ўвагі турыстаў да падзеяў на экране, актыўны прапагандыст вырашыў даць відовішчу клясавую ацэнку.
— Звычайная эксплюатацыя чалавека чалавекам, як заўсёды пры капіталізме, — растлумачыў ён.
— А пры сацыялізме? — спытаўся нехта нябачны ў цемры.
— А пры сацыялізме — наадварот! — парыраваў прапагандыст.
Непасрэдны працэс вытворчасьці сэксуальнай энэргіі на экране не паказвалі. Рэжысэр пайшоў шляхам сублімацыі: у самыя пікантныя моманты камэра пераяжджала на вымяральную апаратуру, і глядач мусіў сам здагадвацца, што азначае адхіленьне стрэлкі вольтмэтра на пяць ці дзесяць дзяленьняў.
Тым часам экспэрымэнтатары на экране да-
біваліся ўсё болылых і большых посьпехаў: запальвалі лямпачкі, уключалі халадзільнікі й электрапліты, а адна пара з асабліва высокім каэфіцыентам карыснага дзеяньня рухала хуткасны ліфт, а потым угнала электрацягнік. Такое народнагаспадарчае выкарыстаньне распусты не магло ня выклікаць шчырай ухвалы з боку прапагандыстаў:
— Умеюць жа з усякай трасцы зрабіць карысьць! Як японцы з кары!
Эпахальная перадача савецкага карэспандэнта зь Японіі пра тое, як, купіўшы савецкі лес, японцы выкарыстоўваюць яго на 102%, бо перапрацоўваюць нават кару, за якую ня плацяць, глыбока запала ў душы савецкіх тэлегледачоў. Прычым ня ў тым сэнсе, што, маўляў, нам бы так рабіць, a — прыдуркі ўсё ж гэтыя японцы!
У фільме згадваўся і Савецкі Саюз: калі італьянская ўрадавая камісія абмяркоўвала вынаходзтва прафэсара, супраць выступіў прадстаўнік Ватыкану: падобнае выкарыстаньне граху супярэчыць вучэньню царквы.
— Вы, сьвяты айцец, яшчэ пра бязгрэшнае зачацьце скажыце! — узьвіўся міністар абароны. — А калі гэта першымі зробяць саветы?..
I кардынал здаўся.
— Ну, як вам, таварышы, фільм? — пацікавіўся кіраўнік пасьля сэансу.
— А, так сабе: самыя цікавыя моманты не паказалі, — адказаў адзін з танцораў.
У справаздачы потым кіраўнік напісаў: «Буржуазная цэнзура выклікала адмоўную ацэнку моладзі, якая прадэманстравала здаровыя клясавыя інстынкты».
3 інстынктамі ў групе сапраўды ўсё было ў парадку: думаю, калектыўна выпрацаванай энэргіі хапіла б для асьвятленьня усяго невялікага вострава.
ЗМАГАЙЦЕСЯ СУПРАЦЬ ІМПЕРЫЯЛІЗМУ, НЕАКА7ІАНІЯЛІЗМУI ГЕГЕМАНІЗМУ, ЗА МІР I БЯСПЕКУ!
Зайну я ўспамінаю заўсёды, калі думаю аб міры.
Палюбіў цябе, Туркменія!
Умовы надвор’я гэтага года спрыяльнымі не назавеш,
Чаму, гаварыў таеарыш Л .1 .Брэжнеў, некаторыя члечы партыі не паказваюць прыклад у працы, умення Эамагацца добрых вынікаў у рабоце?
Калі дзяўчына пахне нікацінам густа, яна напамінае мне маліну з дустам.
Васіль Кандратавіч карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калектыве, служыць прыкладам для моладзі.
Яны ўпарта адмаўляюцца акуратна зрываць яблыкі з дрэў, пакаваць іх у скрынкі адпраўляць на захоўванне.
НЕПАХІСНАЯ ПЕРАМОГА САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ІДЭАЛОГІІ.
“Іярвічная партыйная арганізацыя «Полымя», рэдкалегія, усе творчыя і тэхнічныя :упрацоўнікі рэдакцыі, выконваючы пастанову Цэнтральнага Камітэта КПСС «Аб гворчых сувязях літаратурна-мастацкіх часопісаў з практыкай камуністычнага Эудаўніцтва» зробяць усё, каб на старонках нашага выдання знайшлі пастаянчую прапіску творы, якія б смела ішлі ў жыццё на самыя баявыя рубяжы, пільна, ча высокім ідэйным і мастацкім узроўні даследвалі і паказвалі веліч нашых здзяй:ненняў, праблемы палітычныя, эканамічныя, духоўныя.
Летась, напрыклад, усе калгасы і саўгасы рэспублікі рэалізавалі 48,6 тоны рыбы у некалыгі разоў менш, чым прадугледжвалася планам.
КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА ПЕРАВОЗІЦЬ ЛЮДЗЕЙ 5 ТРАКТАРНЫХ ПРЫЧЭПАХ.
Варшава, Лодзь, Торунь і Беласток ян дарагіх гасцей прымалі дэлегацыю пісьменнікаў БССР на чале з М.Танкам.
Калі, аднак, арганізатары беспарадкаў не зробяць вывадаў г папярэдняга вопыту, то кіраўніцтва ПАР не спыніцца пе pad прымяненнем мер, неабходных для аховы парадку.
Са значнымі стратамі пачалі зімоўку ў калгасах і саўгасах Слуцкага, Уздзенска га, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Валожынскага, Барысаўскага, Глускага, Смаргон скага, Светлагорскага, Ушацкага, Бешанковіцкага, Брэсцкага, Жабінкоўскага іншых раёнаў.
ПІЯНЕР, ТЫ БУДЗЬ ГАТОЎ ПАДТРЫМАЦЬ СВАІХ БРАТОЎ
Перад тым, як уключыць праходчы шчыт, ІПастапалаў пагагарынску сказаў: «Паехалі!»
«Свабодная Еўропа» і «Свабода» утрымліваюцца на сродкі ЦРУ і дастаткова зарэкамендавалі сябе як апаганшчыкі міжнароднага радыёэфіра.
Усё большую папулярнасць набываюць у горадзе агітпляцоўкі.
У Чэхаславаніі прынятая перспектыўная праграма ўдасканалення работы гандлёвай сеткі.
Сэканомлена сыравіны і паліва на многія мільёны донгаў.
Практыка паказала, што, калі пасеяна дастаткова траў, можна забяспечыць грамадскі стапгак кармамі.
Ведае ён і аб тым, што сотні рабочых «Джэнерал мотарс» ужываюць наркотыкі толькі для таго, каб справіцца з шалёным тэмпам работы.
Ідэалагічнай рабоце — актуальны змест і сучасныя формы.
Няма ніводнага прыкладу, каб гультай дажыў да паважанага ўзросту.
КАНЦЭРТ ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТА
Частка II
Турысцкія аб’екты мы паглядзелі за першыя пару дзён і пачалі рыхтавацца да канцэрту. Сакратар кампартыі прадставіў залю свайго кінатэатру (уваход, дарэчы, быў платны нават для камуністаў, так што свае 102% сакратар зарабіў). Напярэдадні прадстаўленьня нам абвясьцілі, што на канцэрт прыйдзе сам прэзыдэнт краіны.
Паводле савецкіх мерак, краіна была несур’ёзная, тысячаў трыста жыхароў. Але слова «прэзыдэнт» несла нейкі магічны сэнс, нешта невядомае, небясьпечнае, правакацыйнае. He зважаючы на астраўны нэўтралітэт, ад яго патыхала блёкамі НАТА, СЕАТА і СЕНТА адначасова, балістычнымі ракетамі,
авіяносцамі й атамнымі падводнымі лодкамі. Калі афіцыйная перакладчыца пачула пра прэзыдэнцкі візыт, дык заявіла, што ў яе няма вопыту выступленьня на сцэне і захварэла.
— А ў цябе ёсьць вопыт? — пацікавіўся кіраўнік групы.
Сцэнічны вопыт у мяне быў. Асабліва запомнілася сьвяткаваньне пяцігодзьдзя інстытуцкага хору. Я патрапіў у харысты з прычыны штаноў: кантынгент у інстытуце быў дзявочы, хлопцаў катастрафічна не хапала. Мяне злавілі ў калідоры й паставілі ў апошні шэраг, дзе я прастаяў тры гады. Рэпэртуар быў з ухілам у містыку: «Леннн — это весны цветенье», «Вечно жнвой Нльнч».
Кантроль за наведваньнем вёўся жорстка, як у дысбаце: пераклічкі на пачатку рэпэтыцыяў і ў канцы, дакладныя рэктару, раздача ці, адпаведна, пазбаўленьне стыпэндыі альбо месца ў інтэрнаце. Што толькі я ні рабіў, каб вырвацца з пасткі: прыносіў лісты з аэраклюбу, што ў мяне трэніровачныя зборы, запісаўся на дзяжурствы ў народную дружыну, нават аднойчы засьпяваў на канцэрце. У кіраўніка пачаліся канвульсіі, але дзяўчаты-альты зараўлі й заглушылі мой пратэст.
Рэванш адбыўся на сьвяткаваньні пяцігадовага юбілею хору. Пасьля канцэрту, які я вёў у якасьці канфэрансье, была п’янка ў грымуборных. Прафсаюзнае начальства, кіраўнікі іншых мастацкіх калектываў, эліта хору — стараста й яе намесьнікі, салісты, пара камсамольскіх функцыянэраў падымалі тосты, закусвалі, а потым нехта прапанаваў засьпяваць што-небудзь «для душы». Не-
чакана для сябе я апярэдзіў усіх з прыпеўкай:
«Пароход плывёт прямо к прпстанн, Будем рыбу кормнть коммунпстамн!»
Я абсалютна ня быў злосным дысыдэнтам, амаль нічога ня ведаў пра слаўную гісторыю КПСС, — проста словы спадабаліся. Магчыма, гэта была эстэтычная рэакцыя на наш замагільны рэпэртуар. Прычым прасьпяваў няблага, у сэнсе — гучна. Кіраўнік хору потым адзначаў: «Ён першы раз не сфальшывіў, але лепш бы памаўчаў». Мяне выратавала рэпутацыя несур’ёзнага чалавека (я друкаваў гумарыстычныя апавяданьні ў маладзёжнай газэце) і статус канфэрансье, якому дазволена несьці абы што. Так ці йначай, але больш на рэпэтыцыі я не зьяўляўся і на сцэне не выступаў.
I вось пасьля доўгага перапынку я зноў выйшаў на сцэну.
Рэпэртуар ансамбля насіў падкрэсьлена інтэрнацыянальны характар і ўключаў танцы народаў СССР, ад рытуальных плясак аленяводаў да аварскай лязгінкі. На пачатку я прывітаў гледачоў ад імя артыстаў зь Менску, а потым па хадзе канцэрту прадстаўляў нумары. Апошняй ішла «Калінка», якую выконвалі на біс. Публіка добра ведала гэты нумар, які паказвалі ўсе танцоры з Савецкага Саю-
3У-
Пасьля канцэрту нас з кіраўніком групы, да якога далучыліся й прапагандысты, паклікалі ў фае, падвялі да нейкага старога і прадставілі:
— Пан прэзыдэнт, гэта госьці з Расеі.
Я ўдакладніў, што мы зь Беларусі; усе па чарзе паціснулі старому руку. Вакол сабраўся натоўп, ахоўнік прэзыдэнта насьцярожана паглядваў па баках. Пасьля камплімэнтаў канцэрту прэзыдэнт раптам спытаўся:
— Скажыце, а чым вы, беларусы, адрозьніваецеся ад расейцаў?
На гэтае пытаньне мне давялося адказваць якраз напярэдадні. Я заблудзіўся ў партовым раёне й павярнуў на вуліцу, якая прывабіла ілюмінацыяй — амаль на кожным будынку сьвяціліся чырвоныя лямпы. За мяжой я быў упершыню і таму не адразу ўсьвядоміў, куды патрапіў. Мне памахала спачатку мулатка гадоў дваццаці пяці, я памахаў у адказ, але не спыніўся. Потым падыйшла смуглявая парачка семнаццацігадовых. Калі я зь цяжкасьцю высьлізнуў зь іхных абдымкаў, перада мною стаялі два даволі сур’ёзныя тыпы з татуіроўкамі. Тыпаў цікавіла, што канкрэтна я хачу.
Я прызнаўся, што хачу дадому.
— Куды-куды?
Як вядома, «Беларусь» у літаральным перакладзе на ангельскую гучыць як «Белая Русь».
— Глядзі ты, аказваецца, расейцы, як амэрыканцы, бываюць чорныя й белыя, — зрабілі вывад незнаёмцы. I прапанавалі: — Ня хочаш чорную — бяры белую.
Нягледзячы на рэльефную мускулатуру партовых грузчыкаў і пэўную цікавасьць прапановы, я праявіў адвагу і маральную стойкасьць. Сыіешна, пад абразьлівыя выкрыкі жрыцаў любові пакідаючы раён чырвоных ліхтароў, я саграваўся думкай, што
на маім месцы так зрабіў бы кожны, каму абмянялі валюты толькі на 30 рублёў.
I вось — сам прэзыдэнт задае тое ж пытаньне, што й партовыя сутэнёры: хто такія беларусьі. Мне стукнула ў галаву пацешыць старога сваёй гісторыяй, я пачаў пераказваць дыялёг ля публічнага дому — і папярхнуўся: прэзыдэнт быў ня белы. Праўда, ён быў і ня чорны, а нейкага туманнабрусьнічнага колеру з іскрой, як фрак Чычыкава. He выключаю, што ад хваляваньня мне мроілася.
— Уайт Раша — Белая Русь ты мая! — нечакана ўмяшаўся актыўны прапагандыст, той самы, які тлумачыў, што пры капіталізме чалавек эксплюатуе чалавека, а пры сацыялізме — наадварот.
— 0, белыя рускія, я ведаю, — ажывіўся прэзыдэнт. I патлумачыў народу, які таўпіўся навокал: — Яны змагаліся за цара!
Астравіцяне загулі, прапагандыст ахнуў, кіраўнік аслупянеў. 3 падобнай трактоўкай сваёй нацыянальнай прыналежнасьці я сустракаўся за мяжой потым ня раз. Але тады гэта здарылася ўпершыню, прагучала зусім нечакана, да таго ж — з вуснаў прэзыдэнта.
— А мы вось змагаліся супраць ангельскай кароны, — сказаў прэзыдэнт. (Востраў толькі пару гадоў як выйшаў з-пад брытанскага пратэктарату.)
— Ты яму перакладзі, што й мы супраць манархіі, — захваляваўся прапагандыст. — Аляксандра II забіў беларус Ігнат Грынявіцкі. А ў Менскім раёне ёсьць калгас імя Войкава — ён расстрэльваў царскую сям’ю!
У інстытуце нас вучылі, што прафэсія перакладчыка — гэта прафэсія невідзімкі. Ты — сродак, мэдыюм, аўтаматычны трансфарматар словаў суразмоўцаў, і ня можаш ацэньваць і рэдагаваць выказваньні. Пры сынхронным перакладзе розум добрага перакладчыка заняты адэкватнай граматычналексычнай камунікацыяй тэксту, а не цэнзурай. Я перакладаў як аўтамат.
— Аднак як члены брытанскай Садружнасьці нацыяў, мы й надалей уважаем каралеву Лізавету за свайго манарха, — разгублена прызнаўся прэзыдэнт.
— У нас гэтае пытаньне вырашанае канчаткова! — пахваліўся прапагандыст. — Перадавікам уручаем пераходны прыз Войкава...
Апошнюю фразу сказаць па-ангельску вельмі няпроста. Шмат пазьней я папрасіў перакласьці гэты выраз знаёмага амэрыканца, выпускніка факультэту масавых камунікацыяў Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту, які свабодна гаварыў на шасьці эўрапейскіх мовах. На працягу гадзіны ён задаваў пытаньні, што такое перадавік, вытворчасьць, пераходны прыз, што менавіта зрабіў Войкаў. Для перадачы пяці простых і зразумелых любому савецкаму чалавеку словаў лепшаму выпускніку курсу, чыя дыплёмная праца дагэтуль захоўваецца ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы, спатрэбілася трыццаць лексычных адзінак ангельскай мовы.
Прывяду адваротны даслоўны пераклад: «Кожны месяц наёмнаму працаўніку, чыя прадукцыйнасьць у дадзеным вытворчым падразьдзяленьні ў дадзены пэрыяд пераўзыйшла прадукцыйнасьць усіх астатніх, уручаецца ў часовае валоданьне прыз на
вызначаны абмежаваны тэрмін за лепшае забойства цара».
He выключаю, што ў маім перакладзе таксама прагучала нешта падобнае.
— Ня можа быць! — ахнуў на гэты раз прэзыдэнт.
— Можа! — радасна запэўніў прапагандыст. — Усе нашыя турысты— перадавікі!
Прэзыдэнт падаўся назад. Пад пінжаком целаахоўніка выпнулася нешта вуглаватае. Кіраўнік групы, які дагэтуль ашаломлена назіраў за ходам ідэалягічнай дуэлі, раптам прысеў, быццам зьбіраўся станцаваць «Яблычка», і схапіўся за сэрца. Пачалася беганіна, прэзыдэнт пачакаў, пакуль зьявіліся лекары, і хутка разьвітаўся. У гатэлі кіраўнік адразу адкрыў чамадан, дастаў бутэльку гарэлкі, наліў і выпіў, потым наліў зноў.
— Гэта была загадзя сплянаваная правакацыя, — апраўдваўся на экстранным сходзе групы актывіст прапаганды й агітацыі. — Таварышы, калі зноў давядзецца пачуць падобнае пытаньне, трэба казаць: мы ня белыя, мы — чырвоныя.
— Ты каго маеш на ўвазе? — шэптам спытаўся кіраўнік, які ад перанесеных хваляваньняў і гарэлкі збарвянеў; яго й без таго пунсовая шыя налілася крывёю. Перажыты стрэс патрабаваў разрадкі, і ён з размаху ўрэзаў кулаком па стале: — Ты не чырвоны, тваю маць! Ты дурны!..
Прапагандыст спачатку пабялеў, затым пачырванеў, як рак, потым пазелянеў. Да бел-чырвонабелага сьцягу заставалася яшчэ дзесяць гадоў, да прэзыдэнцкага чырвона-зялёнага й таго болей. Хаця не, чырвона-зялёны зь белым арнамэнтам існаваў
якраз тады, так што колеравая гама ідэалягічна была цалкам вытрыманая. Кіраўнік і мне параіў зрабіць вывады з таго, што адбылося.
Адзін вывад, па-мойму, ляжаў на паверхні: для перадачы рэаліяў разьвітога сацыялізму мова Шэксыііра й Байрана недастаткова разьвітая.
Орвэла я тады яшчэ не чытаў.
ІАСКАРАЙЦЕ РАЗВІЦЦЁ ПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ УРА LA СІБІРЫ IДАЛЁКАГА УСХОДУ'
Іры паталага-анатамічным іаследванні дыягназ цал<ам пацвердзіўся.
\ле мы не перастаем захапляцца сапраўды небывалым .одзвігам КПСС, здзеіісненым у імя чалавецтва.
гэты ж час спыніць на пяць мінут работу ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый па :ёй тэрыторыі Савецкага Саюза за выключэннем прадпрыемстваў бесперапынай вытворчасці; зрабіць на працягу трох мінут салют гудкамі на фабрыках, заэдах, чыгунках, на суднах марскога і рачнога флоту.
раіна ў горы, у горы бязмежным... зямныя вядомы нам вартасці. I мы над эуною таварыша Брэжнева клянёмся ў вернасці Партыі.
Іытаю-перачытваю кнігу Ф.М.Янкоўскага «I за гарою акланюся» і ціха радуюся.
^алоба планеты. Глыбокі смутак народа. У памяці мільёнаў. Бязмерная горыч граты.
'ыя. хто дрэнна рыхтаваўся да зімы, папярэджаны.
лятвай звіняць у жалобнай цішыні велізарнага цэха словы аб тым, што малаыя рабочыя выканаюць завяшчанне Леаніда Ільіча Брэжнева — з яшчэ больіай энергіяй будуць змагацца за далейшае ўмацаванне эканамічнай магутнасці адзімы.
эез трывалага маральнага багажу недагчымы футбаліст высокага класа.
,энтральны Камітэт Кампартыі Беларусі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР. Іван Шамякін, народны пісьменнік БССР, ерой Сацыялістычнай працы. Саюз журналістаў БССР. Максім Танк, народны паэт ССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Магілёўскія хімікі, віцеб-скія швейнікі, окшыцкія хлебаробы, мінскія станкабудаўнікі. А.Карпаў, першы сакратар праўленя Саюза кінематаграфістаў БССР. Д.Жмуроўскі, прафесар Беларускага дзяржаўага універсітэта імя У.І Леніна. Саюз пісьменнікаў БССР. Г.Макарава, Л.Рахленка, .Стома, В.Тарасаў — народныя артысты СССР. Саюз мастакоў БССР.
HA 6,2 ПРАЦЭНТА ВЫРАСЛІ ЦЭНЫ Ў ШВЕЙЦАРЫІ.
Светлую памяць Леаніда Ілыча Брэжнев ўшанавалі патрыярх усяе Русі Пімен і іншы прадстаўнікі вышэйшага духавенства Рус кай праваслаўнай царквы.
На год раней намечанага тэрміну завершана будаўніцтва ангара на аэрадроі Ферыхедзь.
Наш арыенцір — сучаснасць
Фільмы аб чэкістах.
Светлым ленініскім шляхам.
Барацьбу думкі, вучэнне аб перамозе працоўнага класа на прыгнятальнікамі дзед Талаш атаясамліваў з вобразам ч> лавека на кані і са зброяй, як гэта было прынята ў скулы турным мастацтве мінулага.
Удвая больш мінулагодняга назапасілі кармоўдля грамадскага статка працаўн калгаса «Абарона» Добрушскага раёна.
Цяжкае становішча склалася ; сталеліцейнай прамысловасці ФРГ
Чалавек хоча быць сярод людзей і пасля работы, і мі іткнемся, каб гэта патрэбнасць задавальнялася не рэлігійнай абшчыне.
Наша ўпэўненасць заснавана на рашэнні нечарговага Пленума ЦК КПСС, на як Генеральным сакратаром ЦК нашай партыі аднагалосна выбраны верны саратн Л.І.Брэжнева — Юрый Уладзіміравіч Андропаў.
За шкуры жывёл, забітых на жывёлазабойчых пунктах, выплачваецца надбаўі ў размеры 7 працэнтаў кошту скуры, а кішэчная сыравіна аплачваецца па цане гатунку.
Труніі з целам памершага павольна апцскаюць ц магілц.
ТРЭЦІ ЛІСТ
Трэба нешта даваць у нумар, а нічога няма — жнівень, мёртвы сэзон, палова рэдакцыі ў адпачынку. Падвёў аўтар, які не прынес абяцаны артыкул, а з сакратарыяту ўжо двойчы цікавіліся... У мяне на стале толькі два дохлыя лісты, якія, значна скараціўшы, з нацяжкай можна даць пад рубрыкай «нашы ідэалы». Але для падборкі трэба хаця б тры лісты. Зноў зазірнуў адказны сакратар. Што ж, калі гара ня йдзе да Магамэта... Праз паўгадзіны здаю ў набор трэці ліст.
«ФОРМА HE ФАРМАЛЬНАСЦЬ.
... Экскурсія скончылася, і разам з унукам, які прыехаў на канікулы, мы ішлі па Брэсцкай крэпасці. Паліла ліпеньскае сонца, і цішыня толькі падкрэслівала ўрачыс-
тасць мемарыялу. Унук маўчаў, я таксама нічога не гаварыў.
Раптам цішыню ўзарвала бойкая музыка. Падвярбой, на беразе рэчкі загарала і гуляла ў карты група юнакоў. Побач магнітафон. Прыцягвалі ўвагу акуратна складзеныя джынсы і майкі: этыкеткамі наверх, каб ні ў каго не засталося сумнення, дзе яны зробленыя. Маю заўвагу ўспрынялі ў штыкі: «Мы цябе не чапаем, праходзь далей». Тутунук заўважыў майку з кідкім надпісам і пераклаў з англійскай: «Лос-Анджэлес запрашае на Алімпіяду». Пачаў сароміць хлопцаў, у адказ пачуў брыдкаслоўе. Толькі з’яўленне чалавека ў міліцэйскай форме прымусіла «адпачываючых» рэціравацца. Але настрой быў сапсаваны. I не толькі настрой былі абражаныя лепшыя, самыя дарагія пачуцці...
Ператвараць святую зямлю крэпасці ў пляж яўная прыкмета маральнага захворвання. I як не звязаць яго з «фірменнай формай» юнакоў... У модзе знаходзіць адлюстраванне не толькі зразумелае жаданне выглядаць прыгожа і сучасна, яна можа стаць і чыста знешняй формай самасцвярджэння. Апрануў модную, з замежнай атрыбутыкай рэч вось ужо і вылучаешся. Але паляванне за імпартным ярлыком стымулюе аднабокае, стратнае задавальненьне патрэбнасьцяў, збядняе ўнутраны сьвет чалавека, яно можа прывесці да маральнага падзення. Калі чалавечае «я» атаясамліваецца з замежнай наклейкай, узнікае пагроза ідэйнага перараджэння, асіміляцыі з больш шырокім колам каштоўнасцяў, якія гэтая наклейка сімвалізуе. Хваробутрэба папярэджваць, нельгачакаць, пакуль антыграмадскія ўчынкі падпадуць пад параграф крымінальнага кодэксу. Фармаванне ўсебакова развітай, высокамаральнай, высокаідэйнай асобы прадугледжвае і развіццё сапраўды разумных патрэбнасцяў.»
3 гэтым тэкстам мне прамая дарога да псыхіятра: сам, без усякага прымусу й выгады напісаў амаль адваротнае таму, што адчуваў. Патлумачу «амаль»: неяк я ледзь не патрапіў пад артыкул 201, частка 2, Крымінальнага кодэксу «Хуліганства» (ад аднаго да пяці гадоў пазбаўленьня волі). Я тады працаваў экскурсаводам і
аднойчы амаль не пабіўся з палякамі, якія гандлявалі калготкамі ў Хатыні. Прычым тамтэйшая міліцыя стала на бок замежных турыстаў, якія, відаць, падаравалі патрулю па пары жаночых трусікаў з сэкс-шопу.
Камэнтаваць фінальны пераход ад пляжу да здрады радзіме — толькі псаваць уражаньне. Праўда, гэта цяпер пасаж чытаецца як чыстая пародыя, а, напрыклад, у часы пракурора Вышынскага такая лёгіка знаходзіла працяг у жыцьці. Я ўжыў яе пры Чарненку, у самым канцы слаўнай эпохі, калі падобныя вывады адно казыталі сэрцы вэтэранаў НКВД і абуджалі сьветлую настальгію па Калыме.
Больш-менш зразумелы творчы мэханізм стварэньня тэксту ліста. Тут ёсьць момант тэатральнай гульні: аўтар пераўвасабляецца ў героя, у гэтым выпадку ва ўзорна-паказальнага савецкага чалавека, і імітуе правільную рэакцыю на прапанаваныя абставіны. Так, прыкладам, Булгакаў — адначасна і Воланд, і Майстар, і Маргарыта. Ці болын адэкватная паралель: драматург Шатроў гаворыць як Ленін і Троцкі. Хоць не, паміж гэтымі пэрсанажамі розьніца невялікая. Возьмем казку пра Чырвоны Капялюшык: Шарль Пэро разам і воўк, і ягоны абед, і хірургічная брыгада па вызваленьні праглынутых легкадумных асобаў.
Паводле жанру нашыя газэты ад казак ня надта адрозьніваліся. Партыйныя пастановы й рэпартажы з палёў суадносіліся з рэальнасьцю як фальклёрны Івандурань зь ягонымі шматлікімі братамі па прафэсіі ў жыцьці. Вось некалькі загалоўкаў з таго самага нумару газэты, дзе зьмешчаныя мае фантазіі: «Пагавары са мною, поле», «Цьвярозасьць — нормажыцьця», «Болын тавараў для народа». На апошняй паласе пад загалоўкам «Сонца сьвяціла кожнаму» друкаваліся ўрыўкі з
ваенна-патрыятычнага раману «Памерці заўсёды пасьпееш».
I ўсё ж, усё ж, усё ж... Пры ўсім падабенстве, газэт& не літаратурны твор, прынамсі, у дзень выхаду ў сьвет. Перадавы артыкул у тым нумары нездарма называўся «Каб слова стала справай». Калі ў выпадку тавараў для народа гэтае пажаданьне прыводзіла да адваротнага выніку, г.зн. тавары ўвогуле пачыналі існаваць выключна на словах, дык у сфэры саміх словаў, г. зн. ідэалёгіі, магла ўзьнікнуць справа.
У папярэдні гістарычны адрэзак, гадоў за дзесяць да таго, у нашым інстытуце разьбіралі на камсамольскім сходзе пяцікурсьніка. Ён выдаў сябе за францускага турыста Эжэна Пацье і добра пагуляў у рэстаране за кошт двух мужыкоў, якім надта карцела бліжэй пазнаёміцца. Пасьля трэцяй бутэлькі актор ня справіўся з роляй, гледачы пакрыўдзіліся й выклікалі міліцыю. На сходзе пацярпелы апраўдваўся тым, што Пацье — аўтар «Інтэрнацыяналу». Я быў адзіны, хто галасаваў супраць выключэньня небаракі з камсамолу і настойваў на прыняцьці мераў да падкіх на іншаземцаў сабутэльнікаў. Прапанова не прайшла: паводле чутак, абодва мелі дачыненьне да КГБ і такім чынам спрабавалі завербаваць француза. Праўда, часы былі ўжо вэгетарыянскія, ілжэ-паэту ўсё ж выдалі дыплём і паслалі працаваць у глухую вёску, адкуль да бліжэйшай мяжы тры дні скачы — не даскачаш.
Вернемся да публікацыі: чаму менавіта я асабіста напісаў тое, што напісаў — вось дзе пытаньне. Крэпасьць для мяне, як і для ўсіх берасьцейскіх падлеткаў, была ня помнікам, а месцам, дзе мы лазілі па сутарэньнях, палілі вогнішчы й расьпівалі бутэльку таннага віна. У мяне ў кладоўцы была прыхаваная пара
вінтовак, нямецкі агнямёт, іржавыя гранаты. Калі аднаклясьнік прыцягваў у школу снарад, падымаўся шум, і пачыналася кампанія ўсеагульнага раззбраеньня. Потым арсэналы аднаўляліся.
А з джынсамі ўвогуле быў зьвязаны трыюмф у сьвятле рампы. На пачатку 70-х бацька прывёз з Польшчы джынсавы касьцюм. Тым летам са студэнцкім будатрадам я працаваў у Малдове, і неяк нас завезьлі на спэктакаль кішынёўскага опэрнага тэатру. Сэзон закрываўся, і мне, відаць, з прычыны моднай вопраткі даручылі падзякаваць артыстам ад імя студэнцтва.
Ці то кішынёўская «Кармэн» так падзейнічала, ці малдаўскага віна перад спэктаклем было замнога, але, праспаўшы два апошнія акты, на сцэне я чамусьці загаварыў па-ангельску.
Эфэкт быў ашаламляльны. Жывому ангельцу заля апладзіравала разы ў два болей, чым салістам. Са сцэны я спускаўся з абярэмкам ружаў. Публіка пачціва расступалася. Нахабныя будатрадаўцы бессаромна раздавалі тлумачэньні: прыбыў з Лондану, сын лорда, працуе з намі. У аўтобус прыбег адміністратар, крычаў на мяне «сэр!», браў адрас і абяцаў прыехаць на гастролі з «харошым малдаўскім сувэнірам». Я сачыў за газэтамі — так і не прыехаў, God damn it.
I вось з такім джынсавым досьведам я напісаў тое, што напісаў. Чаму атрымалася варыяцыя менавіта на тэму: «Сегодня носнт Адндас, а завтра Роднну продаст»? Прычым у галаву не прыйшло раскрытыкаваць, напрыклад, павязкі, якімі прыкрываюць саромныя месцы ў Цэнтральнай Афрыцы ці джунглях Амазонкі. Выкрыў нізкапаклонства перад Захадам.
Зрэшты, чаму Захад, зразумець няцяжка. Але чаму
выкрыць? Хацелася б ведаць, каму падаць рахунак. Хто канкрэтна вінаваты, што я такі савецкі.
Сям’я? Бацька, якому я аднойчы паказаў сваё школьнае сачыненьне на падобную патрыятычную тэму, паглядзеў на мяне са зьдзіўленьнем і нічога не сказаў. Маці, нягледзячы на ўсе прапановы, не ўступіла ў партыю й не атрымала званьне прафэсара, як належала б пасьля дзясятка кніжак. Калі прынялі ў піянэры, і я прыляцеў да дому ашалелы ад шчасьця, яна так халодна праігнаравала шчанячую радасьць ад новага ашыйніка, што крыўда запомнілася на гады.
Вуліца? Падваротня была апалітычная (натацыі ў дзіцячым пакоі міліцыі ня лічацца). Царква адпадае, застаецца школа? Што ж, калі адкінуць курэньне ў сьмярдзючых прыбіральнях і кашмары кантрольных па алгебры...
Шэксьпіраўскія страсьці перапаўнялі нашыя падручнікі й чытанкі. Юныя героі пускалі пад адхон эшалёны, дастаўлялі данясеньні й лавілі бандытаў. Піянэры-сябры памежнікаў затрымлівалі шпіёнаў, юнаты гадавалі сьвіньню-рэкардыстку, юныя тэхнікі зьбіралі тэлевізары, сябры лесу тушылі пажары. Было незразумела, што рабілі дарослыя.
Гісторыі для пазакляснага чытаньня дзейнічалі як наркотыкі. У трэцяй клясе я марыў, каб мяне забілі прасам. Менавіта так загінула піянэрка з хрэстаматыі, якая ўступіла ў барацьбу з бацькамі-вернікамі. Я моцна шкадаваў, што мае бацькі не сэктанты-фанатыкі. Ідэалягічныя ўстаноўкі перажываліся як рэлігійны досьвед. Хацелася подзьвігаў.
Само па сабе жаданьне натуральнае — яшчэ чэхаўскія «Хлопчыкі» зьбіраліся да індзейцаў у Паўночную Амэрыку. Праўда, яны не зьбіраліся замест амэрыкан-
скага падняць там сьцяг расейскай імпэрыі. Мы ж прымяраліся, і зорна-паласатая налепка на задніцы азначала, што перадавыя варожыя сілы ўжо перайшлі сьвяшчэнныя рубяжы.
У прафэсійным ідэалягічным асяродку, якім была газэта, даўнія рэфлексы абвастрыліся. Трэба было засьведчыць ляяльнасьць — хаця б таму, што я адчуваў сябе недастаткова ляяльным. Быць сьвяцейшым за Папу Рымскага асабліва няпроста ў Ватыкане. Я стараўся. Прычым увесь час адбывалася напружаная ўнутраная барацьба. Нізкапаклонства лезла з усіх дзірак. У фінскіх чаравіках я адчуваў сябе лепш, чым у тьім, што выпускала аб’яднаньне «Бальшавік». Бюстгальтары фабрыкі «Камсамолка», на маю думку, сьціралі розьніцу паміж камсамолкамі і членамі партыі з дарэвалюцыйным стажам. Зьмест літаральна бунтаваў супраць формы.
Кульмінацыяй стаў выпадак з імпартовай валізкай. На ёй было аж два варожыя сьцягі — амэрыканскі і брытанскі. Я ехаў зь Берасьця ў Менск у адным купэ з маёрам і палкоўнікам, якія вярталіся зь Нямеччыны. Час ад часу яны кідалі пільныя позіркі на яркую валізку. «Няхай толькі зачэпяць, — унутрана заводзіўся я. — Я ім адкажу!»
Плян быў такі: зрэзаць іх гісторыяй пра Машэрава. У музэі вайны адкрылі ягоны стэнд, і пры аглядзе я заўважыў, што кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС глядзеў на сьвет праз францускія акуляры! I нічога, лінія не сказілася.
Між тым, напружаньне нарастала. Афіцэры ўсё больш падазрона касавурыліся на валізку, у якой стукаліся адна аб адну дрэнна запакаваныя бутэлькі. Я рыхтаваўся да адпору і перабіраў аргумэнты. Маёр павярнуўся:
— Паслухай, што там у цябе булькае — ня гэта самае? — I патлумачыў: — Закусі хапае, а вось паддача скончылася. А пасьля ўчарашняга трэба...
Празь пяць хвілінаў на стале бразгацелі пустыя шклянкі й палкоўнік падсоўваў бутэрброд: — Налягай, каўбаса імпартовая, не савецкае дзярмо, не саромейся.
Я саромеўся, але закусваў.
ІУЛА АДНОСЦЕСЯ ДА ПАТРЭБ I ЗАПАТРАБАВАННЯЎ АВЕЦКІХ ЛЮДЗЕЙ'
{к падкрэсліў таварыш Ю.У.Андропаў, цяпер пытанне аб каноміі матэрыяльных рэсурсаў павінна разглядацца паюваму, а не так, што «сэканоміў добра, не сэканоміў — паксаліа абыдзецца».
1Ы вось бяда кармацэха ў нас няма.
Інешні плацёжны баланс Народнай Рэспублікі Конга зведзен у 1981 гоізе са станоўчым сальда у суме 12,9 мільярда афрыканскіх франкаў.
Іравільна ладкрэсліваецца думка, што публіцысты-газетчыкі павінны дасканаіа валодаць майстэрствам сінтэзіравання намінатыўных («лагічых») і эксрэсіўных магчымасцей мовы.
ЛДЯГ ЛЕНІНА Ў НАДЗЕЙНЫХ РУКАХ.
Цзесяткі выпускнікоў Клімавіцкага заазеттэхнікума, напрыклад, уладкаваліся <уды папала: кандуктарам на аўтобус, буретчыцай у сталовую і г.д.
/ апошнія месяцы бягучага года эканамічны рост у ЗША, Канадзе і Заходняй Еўропе будзе роўны нулю.
Дынама (Мн) — 45; Дынама (К) — 44; Спартак — 41.
Зялікія далягляды адкрывае пастанова ЦК КПСС, Савета міністраў СССР «Аб цадатковых мерах па паляпшэнню аховы здароўя насельніцтва».
Якасць цэглы ў заняпадзе.
Зімоўку ў калгасе разглядаюць як магчымасць пераўзысці раней дасягнутыя вынікі.
Па вытворчасьці станкоў на тысячу чалавек наша рэспубліка перагнала ЗША іншыя развітыя капіталістычныя краіны.
Мэрлін Манро была забіта агентамі ЦРУ.
Выйшла ў ceem трэцяе выданне кнігі «У.І.Ленін аб Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
Усё можа салдат.
Больш чым у два разы выраслі у гэтым годзе цэны ў Мексіцы.
КІТАЙ HE ГРЭБУЕ МЕТАДАМІ.
Аднадушна адабраем.
У сям'і адзінай.
Летась у гэты час мы надойвалі ад каровы ў сярэднім тры кілаграмы малака ў суткі., а сёлета аж на цэлы кілаграм менш.
Падлікі вучоных паназваюць, што на асваенне галактычных прастораў такім шляхам магло б спатрэбіцца каля 10 млн. гадоў.
Вось па гэтым тэлефоне — яго з цікавасцю разглядае генеральны дырэктар аб' яднання «Гомсельмаш» М.І.Афанасьеў — Ленін званіў у Мінск, цікавіўся патрэбам беларусаў, дапамагаў і справай, і добрым словам.
Усюды, куды ні кінь вокам, чорныя ад бруду сцены, горы нявывезенага гною, рассыпаныя і перамешаныя ў праходах кармы.
Нам ясны задачы, акрэслены мэты, наперад скірован наш зрок; мы ленінскай дружбай народаў сагрэты, мы — новыя людзі вялікай планеты. — дык цвёрдыы жа будзь ты, наш крок!
Дырэктар саўгаса «Шлях Ільіча» груба, нетактоўна паводзіць сябе з пад началенымі.
ТЫ, ФІМА, ПРОСТА ШЧАСЛІЎЧЫК, ШТО ЖЫВЕШ У СССР У ПРЫГОЖЫМ ГОРАДЗЕ МІНСКУ I І^РАЕШ У АРКЕСТРЫ.
ПІК ФОРМЫ
3 раніцы ў рэдакцыі пахла валакардынам.
— Схавайся, — параіла сакратарка, — я скажу, што захварэў.
Нечаканы эфэкт даў даволі сьціплы сынтаксычны знак — двукосьсе. Фільм менскага рэжысэра, майго добрага знаёмага, пра другога знаёмага, беларускага літаратара, які жыў у Маскве, заваяваў першы прыз на міжнародным фэстывалі. У стужцы фігуравалі беларускія кіраўнікі. Я напісаў кароткую рэцэнзію, у якой адзін прыметнік узяў у двукосьсе. Канкрэтна — ахарактарызаваў аднаго з пэрсанажаў як надзейнага.
Рэч была ў тым, што ў ананімнай паэме, якая толькі зьявілася, высокі ідэалягічны чын быў ахарактарызаваны наступным чынам:
«Ён надзейны, як бязьмен, час ідзе, а ён бязь зьмен».
Рэдакцыйнае начальства паэму яшчэ не чытала і варожае двукосьсе прапусьціла. У калідорах улады публікацыю расшыфравалі, з аднаго боку, як дывэрсію, з другога — як шматхадовую камбінацыю ў барацьбе адной часткі апарату супраць другой. Як спробу публічна скампрамэтаваць лідэра адной з групаў.
Мяне вырашылі перакінуць на футбол. Але ў выніку раздробленасьці сілаў праціўніка й іх міжусобіцы паперы з пастановай недзе загубіліся, і я так ніводнага радка пра спартовыя рэкорды не напісаў.
Трэба адзначыць, што падобныя напружаньні час ад часу ўспыхвалі ў рэдакцыі, але звычайна канчаліся даволі мірна. Адзін калега напісаў ананімку на другога. Аўтара знайшлі па шрыфту яго друкарскай машынкі. Хацелі разабраць на сходзе, але рэдактар забараніў — каб не псаваць маральнапалітычны клімат. Другога калегу злавілі на плягіяце — пасьля гэтага ён пайшоў на падвышэньне ў ЦК.
Неяк, на пачатку перабудовы, я ўступіў у адно нефармальнае аб’яднаньне. Устаноўчы сход праходзіў на ўскраіне Менску ў рабочым інтэрнаце. Мяне абралі скарбнікам. Пасьля сходу я варочаўся ўсю ноч. 3 грашыма ў мяне заўсёды была поўная неразьбярыха. Зарплата гублялася ў кішэнях. Мяне палохалі думкі пра ведамасьці, збор складак, аплату квіткоў. Перад вачыма стаяў прывід рэвізійнай камісіі.
Як высьветлілася, ня спаць трэба было зь іншае прычыны. У гэты ж вечар навіна стала вядомая ЦК. Адтуль кінуліся шукаць газэтнага парторга, але той пайшоў у лазьню. Паслалі ганца. Гэта было дзіўнае рашэньне, бо я, напрыклад, ніколі ня бачыў, каб нехта браў партбілет у парылку. Як адрозьніць голага беспартыйнага ад голага камуніста, няхай сабе й сакратара партбюро?
Потым я задаваў гэтае пытаньне розным людзям з розных краінаў. Адказы адлюстроўвалі разнастайны жыцьцёвы досьвед і бязьмежную сілу чалавечай думкі.
— У голага камуніста зьлева на грудзях павінна быць характэрнае пачырваненьне ў форме партбілета. Ступень пачырваненьня залежыць ад стажу. Ад частага адзінадушнага галасаваньня правая рука цягнецца ўверх, як у эсэсаўца, — дзяліўся бачаньнем скулыітар-рэаліст.
— Сапраўдныя камуністы ня ходзяць у лазьню, бо яны чыстыя перад партыяй, — выказала здагадку адна амэрыканка -спэцыялістка па былым СССР.
— Я лёгка магу адрозьніць голую камуністку ад голага беспартыйнага, — заявіў, не даслухаўшы, знаёмы грузін.
— Сьпераду ці ззаду? — дзелавіта ўдакладняла колішняя камсамольская актывістка.
Адна францужанка прапанавала засьпяваць «Вставай, проклятьем заклейменный...» — маўляў, тады ўсе партыйныя ўстануць. Наіўная парыжанка не здагадвалася, што на зьездах круцілі фанаграму, і словы партыйнага гімну ніхто ня ведаў.
— Элемэнтарна! — фыркнула масквічка выпадковая суседка ў купэ. — Розьніца ёсьць нават
паміж проста членам і членам партбюро, ня кажучы пра члена палітбюро! Ведаеце, што я маю на ўвазе?
Я пасьпяшаўся заверыць, што тлумачэньне цалкам членападзельнае. Велізарная частка адказаў дэманстравала надзвычайную дасьведчанасьць насельніцтва ў тайнах кама-сутры і прозе Адама Глёбуса. Адзіным выключэньнем стала былая дысыдэнтка, якая прызналася, што ніколі ня бачыла голага камуніста.
Ня ведаю як, але тады сакратара знайшлі. Відаць, усё ж існавалі нейкія сакрэтныя прыкметы. У выніку сакратар недапарыўся і чамусьці абвінаваціў у гэтым мяне. У газэце правялі разбор учынку. Маю пасаду скарбніка адзін член рэдкалегіі пракамэнтаваў па-марксісцку дзелавіта:
— Ключавое зьвяно. Кантроль над фінансавымі патокамі. Быцьцё вызначае сьвядомасьць. А твая сьвядомасьць вядома якая. Ды й быцьцё...
Верагодна, ён меў на ўвазе п’янку ў кабінэце напярэдадні, калі давялося карыстацца посудам, што застаўся з папярэдняга разу (там, сапраўды, завялося жыцьцё). Лёгіка другога члена была такая: ты будзеш праводзіць нефармальную лінію. A што ж атрымаецца, калі кожны запішацца кудынебудаь?..
— Запішыся, — кісла параіў я.
— Я — член таварыства цьвярозасьці! — горда адказаў калега. Гэта сарвала ўсё мерапрыемства. Справа ў тым, што такое таварыства ў газэце існавала, але членства было тайным. Усе адмаўляліся, што ўступілі. Пад агульныя кпіны самавыкрыты цьвярозеньнік усьвядоміў памылку і пачаў жорст-
кую перапалку з астатнімі. Пра мяне забыліся — паставілі «на від» і адпусьцілі.
Я пытаўся потым, што значыць гэтая формула. Які від маецца на ўвазе? Від чаго — майго ўчынку, каб я бачыў і больш падобнага не ўчыняў? Мяне паставілі на від — каб усе мяне бачылі й рабілі высновы, ці мне паставілі від, як ставяць голас — дзеля пашырэньня і ўдакладненьня кругагляду? Якія віды ў гэтай сувязі мела начальства?
— Значыць, не разумееш? — задумліва цікавіўся сакратар, калі мы разам пайшлі ў саўну на другі дзень. I прапанаваў: — Заменім на вымову, як болып даходлівую форму. Паддай-ка пару!
Потым на гэтую тэму са мной гутарылі ў ЦК.
— Раней я ведаў, што з табой рабіць, — уголас дзяліўся роздумам загадчык сэктара друку. — Цябе б проста звольнілі. А зараз... Ён з сумам аглядаў сьцены, столь, паперы на стале, але адказу не знаходзіў. Магчыма, ён думаў пра тое, што можна было рабіць у такіх выпадках яшчэ раней. Тады падыходзілі нефармальна. Ставілі зусім не на від...
Завяршу гэты незьвязаны пералік складаных узаемаадносінаў формы й зьместу ў газэце наступным выпадкам, які меў месца ў кабінэце рэдактара. Да нас прывялі філёзафа — спэцыяліста па барацьбе з іншапланецянамі. Тады іх называлі жыдамасонамі. Праз паўгадзіны пасьля пачатку дакладу калегі сталі падазрона паглядваць адзін на аднаго. Члены ложы, як вынікала з дакладу, валодалі надзвычайным каварствам маскіроўкі. Больш чым іншыя, з гэтага пункту гледжаньня, выклікала падозраньне адна асоба з сакратарыяту: бялявая, родам зь вёскі, сваякоў за межамі калгасу няма. Калі
гаварыла па-расейску, чуўся моцны акцэнт. Гарэлку закусвала цукеркамі й салам. Віртуёзна валодала ненарматыўнай лексыкай.
Загадчык аддзела сельскай гаспадаркі цягнуў на магістра. Раней я думаў, што ён ангельскі шпіён. Такое ўражаньне пакідалі выступленьні на нарадах і лятучках. Ня ў тым сэнсе, што ён, як Маргарэт Тэтчэр, заклікаў да прыватызацыі й пагражаў Фальклэндам. Проста ў вуснай мове загадчык карыстаўся ангельскай граматыкай. Гэта значыць, не прызнаваў склонаў, абыходзіўся без канчаткаў і падзелу на роды. Вымаўленьне выдавала ўраджэнца паўднёвага Ёркшыру. У пісьмовай мове ягоныя артыкулы таксама адназначна паказвалі на краіну, дзе пішуць Манчэстар, а чытаюць Лівэрпуль.
Тым часам напружаньне на сходзе ў кабінэце рэдактара нарастала. Філёзаф цытаваў сакрэтныя пратаколы й выказваньні, прыводзіў прыклады з жыцьця. Калі высьветлілася, што ордэн дзейнічае праз жонак, народ павярнуўся да нас з калегам. Жонкі ў абодвух былі чарнявыя, а калега да таго ж ведаў, дзе ставіць націск у слове «трыпціх». Яго зламаны ў дзяцінстве нос мог быць прадметам зайздрасьці любога сіяніста. У ізраільскім пасольстве візу далі б за адзін нос. Для маскіроўкі ён насіў праваслаўны крыж.
У мяне сытуацыя была яшчэ горшай. Я любіў каляровыя гальштукі і неяк на прафсаюзным сходзе выказаў пажаданьне, каб у прыбіральні было мыла.
— Можа, цябе й газэта не задавальняе? — абурыўся старшыня прафкаму. Тады мяне падтрымала наша мэдычная аглядальніца, якая пачала гава-
рыць пра рак прамой кішкі і канцэрагены ў друкарскай фарбе. Зараз маўчала нават яна. Відаць, узгадала забойцаў у белых халатах.
Між тым лекцыя працягвалася. Гаворка йшла пра лёс тых, хто замінае жыда-масонам. Яны гадамі ня могуць абараніць дысэртацыю (у рэдакцыі быў такі бедалага), іх спойваюць (адказны сакратар не выходзіў з запою другі тыдзень), ім не даюць павыіпэньня па службе й дачных участкаў (усе дружна засмуціліся). У Вялікай ложы — прэм’ер-міністры, банкіры, нобэлеўскія ляўрэаты і асобныя двойчы Героі Сацпрацы. Яны разбураюць храмы, паварочваюць рэкі й зьбіраюцца засыпаць Суэцкі канал.
— Гэта ж якая тэхніка ў ложах! — застагнаў загадчык аддзела мэліярацыі. — Яе б на Палесьсе...
Ад тайнай агрэсіі, злавесных плянаў і сусьветных змоваў філёзаф перайшоў да наяўных фактаў. На стол лёг стос сакрэтных фатаграфіяў. Пад’езды ў новым сталічным мікрараёне былі аформленыя пад стылізаваны семісьвечнік. Вечаровая газэта зьмясьціла навагоднюю рэкляму з шасьцікутнымі сьняжынкамі. Разьвязкі на акруговай дарозе нагадвалі масонскі трохкутнік.
У прамоўцы перасохла ў горле й ён наліў вады ў крышталёвую шклянку шклозаводу «Нёман». Паднёс да губ і рэдакцыя зьнерухомела. На дне ўпрыгожанай геамэтрычнай разьбой шклянкі зьзяла ўсімі шасьцю варожымі промнямі зорка Давіда.
Цар Юдэі правіў баль на сходзе артадаксальных атэістаў. Яшчэ імгненьне і, здавалася, грымнуць грозныя радкі з Псалтыра: «Не маўчы, Божа, бо непрыяцелі Твае супраць люду Твайго хітруюць Ka-
варна. Зрабі ім як Мадыяму, як Сысару, як Явіну ля цур’я Кішона, што зьнішчаныя ў Ендоры, сталі гноем зямлі...»
Магільную цішыню парушыла маладзенькая карэктарка. Ня зводзячы зачараванага позірку са шклянкі, яна спытала:
— Скажыце, а жанчын прымаюць у масонскую ложу?
«I хай скажа ўвесь народ: амінь! Алілуя!..» Філёзафу капалі валакардын. Карэктарка рыдала ў прыбіральні. Ненадзейную прадукцыю бярозаўскага шклозаводу хавалі глыбока ў шафу. Так форма перамагла зьмест.
Ці наадварот.
ДАВАЙЦЕ РАШУЧЫ АДПОР АГРЭСІЎНЫМ ПАДКОПАМ ІМПЕРЫЯЛІЗМУ, МІЛІТАРЫЗМУ I РЭВАНІПЫЗМУ!
Сустракаюцца яшчэ выпадкі, калі людзі чамусьці не ставяць сваіх прозвішчаў пад пісьмамі ў рэдакцыі газет.
З’яднала навекі Вялікая Русь.
He сакрэт, што атмасферныя працэсы сёлета мелі даволі няроўны характар.
Сёння — дзень правоў чалавека.
Як адчуваеш сябе, бульба?
Суд Варшаўскай ваеннай акругі, разгледзеўшы пры адсутнасці падсуднага справу былога пасла ПНР у Японіі З.Руража, прызнаў яго вінаватым у здрадзе Радзіме.
Некаторыя работнікі прамысловых прадпрыемстваў, іншых арганізацый, устаноў не супраць у рабочы час наведацца ў цьірульню, магазін, пральню, а то і ў кіно.
Беражлівасць — рыса камуністычная.
Нашу асаблівую трывогу выклікае недастатковы, a то і проста слабы прыток пісьменніцкіх імён у сферу дзейнасці па імені Публіцыстыка.
У 25 гадоў ён ужо мае чатыры судзімасці.
Надзеііную сувязь паміж рознымі галінамі народнай. гаспадаркі забяспечваюць аўтамабілісты рэспублікі.
Наш народ цяжка запалохаць атамнай, вадароднай. нейтроннай бомбай, а таксама ракетай «МХ», якую прэзідэнт ЗША рашыў прыняць на ўзбраенне.
Мне, сельскаму працаўніку, найбольш запомніліся такія словы гзтага дакумента: «Уся краіна працуе цяпер над выкананнем Харчовай праграмы».
На жаль, y раёне ёсць нямала населеных пунктаў, якія вясной і восенню з-за бездаража адрэзаны ад райцэнтра.
Мы чамусьці апошнім часам неяк надта ж сарамяжліва ў сваёй гаворцы пра літаратуру ўжываем слова «ідэал».
Нярэдка можна пачуць, як на поўны, голас у некаторых калектывах абменьваюцца ўражаннямі ад учарашняй п'янкі.
Паглыбляецца крызіс у тэкстыльнай прамысловасьці Японіі.
Выйшла ў свет пятае, дапоўненае і перапрацаванае выданне даведніка «КПСС».
Савецкае грамадства — самае адукаванае ў свеце.
Калі б кожнага мы памянулі мінутай маўчання, то яно працягвалася б болып чым 38 гадоў.
Вачам сваім не веру: аказваецца, што гэта не паперкі, а дзесяцірублёвыя купюры.
КАМАНДЗІРАМ ЧАСЦЕЙ ВЫСЛАЦЬ ЛІНЕЙНЫХ 1 ВЫВЕСЦІ ВОЙСКІ НА ПАРАД ПА ЗАЦВЕРДЖАНАМУ РАЗЛІКУ, ВА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ЧАС.
Выпалі выйгрышы: Баян «Тула 202», 10 рублёў, 15 рублёў, самавар, дыван, пакрывала шматколернае, скараварка, 5 рублёў, электрафен «Сюпрыз», коўдра жакардавая, электракафемолка, 5 рублёў, 5 рублёў, 15 рублёў, 5 рублёў, камплект пасцельнай бялізны, электрабрытва «Харкаў».
Наперадзе яшчэ больш цяжкія для радавых амерыканцаў часы.
3 НОВЫМ ГОДАМ, ТАВАРЫШЫ!
ХОЧАЦЦА Ў ПАРТЫЮ
Хацелася ў партыю.
Усе навокал плацілі партузносы, засядалі на закрытых сходах, плялі інтрыгі пры выбарах бюро. Сакратара партарганізацыі баяўся рэдактар. На партканфэрэнцыях прадавалі дэфіцытныя кніжкі з сасіскамі. Камуністы сядзелі ў прэзыдыюмах і ўручалі адзін аднаму пераходныя сьцягі. Бляндынкі выбіралі партыйных. У партыі было добра. Аднак у партыю ня бралі.
— Пасадаў і кватэраў на ўсіх не напасесься, — камэнтавала беспартыйная цешча.
Я жыў ужо ў каапэратыўнай кватэры і выконваў абавязкі загадчыка аддзела з аднаго чалавека. Сытуацыя была абсурднай. Ня маючы партбілету, я хваліў адныя парткамітэты за правільную работу, крытыкаваў іншыя за няправільную й тлумачыў, як працаваць пановаму. Сакратары райкамаў асабіста налівалі гарэлку.
Абкамы рабілі справаздачы аб прынятых мерах. Прафэсары з вышэйшай партшколы прыніжана прасілі надрукаваць іх артыкулы. Сьляпы вёў відушчых.
Кажуць, слаўная гісторыя КПБ ужо ведала адзін такі выпадак: у пасьляваенным хаосе кіраваць райкамам паставілі беспартыйнага. Той некалькі гадоў праводзіў лінію, пакуль ня высьветлілася, што ў першага сакратара няма партбілета.
— Калі прызначалі, не пыталіся, — апраўдваўся ён. Справу спусьцілі на тармазах, бо ў агалосцы ніхто ня быў зацікаўлены.
— У цябе два буйныя недахопы, — тлумачыў мне знаёмы з гаркаму партыі. — Першы — ты працуеш у газэце. Значыць, інтэлігент, а парадак такі: на трох рабочых прымаць аднаго нерабочага. А гэтых алкашоў волакам у партыю не зацягнеш, яны лепш піва вып’юць за ўзносы. Другі твой недахоп — ты беспартыйны.
— Гэта як? — губляўся я.
— Глядзі дыялектычна, — вучыў інструктар.
Партыйную дыялектыку я вывучаў на практыцы. Адзін мой опус пра слаўнае мінулае аддалі на рэцэнзію ў інстытут гісторыі партыі. Потым запусьцілі ў аддзел аргпартработы ЦК, пасьля памочніку першага сакратара, а затым рукапіс патрапіў да ідэалягічнага загадчыка. Праз пару месяцаў мне было загадана зьявіцца на гутарку а 9-й гадзіне. Што прыкладна чакала, я здагадваўся. Тыдні тры перад тым зьявіўся артыкул «Не магу паступіцца прынцыпамі», які настойліва раілі перадрукаваць рэспубліканскім газэтам.
У мяне з прынцыпамі было заўсёды ня надта, а ў гэтым выпадку ўвогуле дрэнна. На прыём я йшоў без усякага настрою. Інструктары выскоквалі з гэтага кабінэту зь мікраінфарктамі. Рэдактараў выносілі без пасадаў. Расказвалі, там двойчы пачыналіся заўчасныя роды.
Загадчыка не было. Сакратар-машыністка патлумачыла, што ён «на пятым паверсе» (там сядзелі сакратары ЦК), і прапанавала пачытаць сьвежыя газэты. Я разгарнуў «Правду»: на ўсю паласу быў зьмешчаны вялізны артыкул. Стаў чытаць і пачаў падскокваць на крэсьле: адна частка партыі давала ў хвост і ў грыву другой, ленінградзкага хіміка разьбіралі на пэрыядычныя элемэнты! Сакратарка глядзела на мяне як на вар’ята. Настрой зьмяніўся на 180 градусаў. Я зь нецярпеньнем чакаў гутаркі.
Загадчык прыйшоў задумліва-пануры. На яго стале ляжаў другі экзэмпляр газэты, пакрэсьлены яшчэ больш густа, чым мой рукапіс. Дыскусія прайшла без натхненьня. Беспрынцыповы артыкул друкавалі ў некалькіх нумарах, лісты чытачоў завалілі ўвесь стол.
Між тым я ўсё больш адчуваў сябе ізгоем. Мяне запрасілі на работу ў папулярную ўсесаюзную маладзёжную газэту, але беспартыйнага ўзяць адмовіліся. Пасьля выклікалі ў Маскву на гутарку да рэдактара самага перабудовачнага штотыднёвіка — прапанавалі быць іх уласным карэспандэнтам.
— Рыхтуйся, станеш нацыянальным героем, — паблажліва хлопаў той па плячы. Без партбілета героем стаць не ўдалося.
Партыя перабудоўвалася безь мяне. Знаёмых дысыдэнтаў аднаўлялі ў шэрагах. Рэвалюцыйнае паскарэньне праносілася міма. Калегі змаўкалі пры маім зьяўленьні. У сталоўцы ніхто не пускаў без чаргі. Нават брунэткі пачалі паглядаць зь недаверам. Чаша цярпеньня перапоўнілася, калі мяне аштрафавалі ў аўтобусе.
— Ваш білет, — запатрабаваў кантралёр.
— Няма, — мусіў прызнацца я.
Некаторыя ўжо рыхтаваліся выйсьці з партыі, а я яшчэ не ўступіў. Так працягвацца не магло. Дапамог
выпадак. Сяброўка майго суседа загадвала мясным аддзелам у гастраноме каля райкаму. Неяк мы былі разам на дні нараджэньня, і яна гульліва пацікавілася, чаму я ня п’ю.
— Беспартыйны, — махнуў рукой знаёмы, — што зь яго ўзяць.
— Якія, блін, праблемы, — сказала загадчыца мяснога аддзела. — Давай, на фіг, тэлефон.
Праз тыдзень мне сказалі напісаць аўтабіяграфію, запоўніць анкеты, узяць рэкамэндацыі, сфатаграфавацца і падаць заяву. Пачаўся працэс прыёму.
Тут будзе дарэчы адступленьне. Аднойчы я патрапіў у далікатную сытуацыю. Другі мой сусед, праваслаўны сьвятар, запрасіў прыехаць да яго ў царкву й дапамагчы зь перакладам — чакалі амэрыканцаў. Справа была на Каляды, у царкве не было дзе стаць, і дэлегацыю правялі на клірас.
Духоўныя сьпевы, залатое шытво на філонах і эпітрахілях, салодкі пах ерусалімскага ладану з панікадзіла, сама працяглая і ўрачыстая служба ў перапоўненым храме так падзейнічалі на аднаго з членаў дэлегацыі, што той папрасіўся да споведзі. Пры гэтым высьветлілася, што ён каталік і не спавядаўся ўжо гадоў трыццаць. Сьвятар і грэшнік схіліліся над аналоем — і не зразумелі адзін аднаго. Паклікалі мяне, я пачаў перакладаць, і стала млосна: адкрываліся бездані, да якіх трэцім можа набліжацца толькі Бог.
Прыкладна такая ж млосьць ахапіла мяне, калі атрымаў апытальнік для аўтабіяграфіі. Форма ўяўляла сабой найвышэйшае дасягненьне калектыўнага партыйнага розуму. У Амэрыцы, відаць, такую запаўняе кандыдат у дырэктары ЦРУ. Гэты дакумэнт варты, каб прывесьці яго цалкам на мове арыгіналу.
АВТОБНОГРАФНЯ
Я, фаммлмя (для женіцнн в скобках девмчья фаммлмя), ммя м отчество, родмлся (чйсло, месяц м год рожденмя) в (деревня, село, район, город, областьпо современному адммнйстратнвному деленмю), націіональность, соцнальное пропсхожденме.
Отец, фамйлня, ммя, отчество, год й место рожденмя, нацнональность, партмйность, образованме, должность м место работы. Прожмвает вместе с матерью (еслн отдельно указать адрес).
Мать, фаммлмя (в скобках девмчья фаммлмя), ймя, отчество, должность н место работы. Прожмвает вместе с отцом (еслм отдельно указать адрес).
Еслн родмтелн на пенсмп указать последнее место работы м должность. Еслй умерлм указать когда, последнее место работы, где захоронены.
0 родйтелях указать где былй й чем занммалмсь во время Велнкой Отечественной войны.
Семейное положенне. Жена (муж), фаммлмя, ммя, опество (в скобках девнчья фамнлмя), год й место рожденмя, нацмональность, партмйность, образованне, должность н место работы.
Детм: нмена м возраст.
Еслй детм взрослые, то указать фаммлмю (для женшмн в скобках девйчья фамнлня), ммя, отчество, год м место рождення, нацмональность, партайность, образованме, должность м место работы, домашнмй адрес.
Братья м сестры. Указать отдельно каждого: фаммлмя (для женіцмн в скобках девнчья фамнлмя), нмя, отчество, год м место рожденмя, нацмональность,
партмйность, образованме, должность н место работы, домашнмй адрес.
Родственннкм жены (мужа). Указать отдельно каждого: фаммлня (для женіцнн в скобках девнчья фамнлмя), ммя, отчество, год н место рождення, нацнональность, партмйность, образованме, должность м место работы, домашнмй адрес.
0 роднтелях жены (мужа) дополнмтельно где былм н чем занммалмсь во время Велмкой Отечественной войны.
Когда н что окончнл школа, ПТУ, техннкум й т. д., какую пэлучмл спецмальность м квалнфнкацню по образованпю. Время н место вступленмя в ВЛКСМ, № комсомольского бнлета.
Трудовая деятельность в хронологмческой последовательностн (должность м место работы), с указанмем прнчмн перехода.
Служба в Советской Арммн (когда н в какой частн). Участне в боях по заіцнте Роднны (когда, где). Правнтельственные награды (когда, кем, за что м чем награжден).
Последнее место работы н должность. Участме в обіцественной работе, в выборных органах.
Прмвлекался лм к ответственностм дмсцмплннарной, партмйной м судебной (когда, кем, за что, какме взысканмя ммел нлн нмеет).
Прмвлекалнсь лн к суду родственннкм (кто, когда, за что, вмд наказання).
Был лм за граннцей (когда, где, прмчмны).
Былм н есть лм родственннкм за гранмцей (где, прнчмны).
Незразумела, як з такой анкетай партыя магла праваліцца, рассыпацца і разьвеяцца па ветры. Праўда, некаторыя памылкова лічылі, што якраз з прычыны падобных анкетаў авангард і ляснуўся.
Гэта тэорыя. А на практыцы сваякі за мяжой у мяне былі. Болып таго, я мог за мяжой нарадзіцца і ўступіць, напрыклад, у капіталістычную партыю ЗША. Пасьля першай сусьветнай мой дзед з братам паехалі на заробкі ў Амэрыку. Брат там ажаніўся, нараджаў дачок, якія шлюць паштоўкі з Бостану і Нью-Ёрку.
У самым канцы 80-х, калі памякчэла, я выбраўся да іх у госьці. Наведаў таксама Вэрмонт, даехаў да Кэвэндыша, дзе жыў Салжаніцын. Сфатаграфаваўся побач з сур’ёзнай аб’явай на дзьвярах мясцовай крамы: «Мы не даем даведак пра Аляксандра Салжаніцына. He пытайцеся — страляем». Зь мясцовай пошты паслаў картку ў Менск сябру, дэпутату парлямэнту: маўляў, разам з нобэлеўскім ляўрэатам дыхаю вольным паветрам Кэвэндыша, чаго й табе жадаю.
Паштоўка ідзе дагэтуль. Я потым экспэрымэнтаваў: з Вэнэцыі, Рыа-дэ-Жанэйра, Брусэля пасылаў яму на адрас Вярхоўнага Савету эратычныя паштоўкі — усе даходзілі. А прысьвечаная дыхальным практыкаваньням у Вэрмонце не дайшла.
Пасьля Амэрыкі я паехаў у вёску да бабці. Там адбылося наступнае. Бабця пахвалілася крамніцы, асобе ў акрузе высокапаважанай, што ўнук вярнуўся з Амэрыкі.
— Я думала, твой унук разумны, — адрэагавала крамніца, — а ён, аказваецца, дурань.
— Вось што людзі пра цябе гавораць, — са шкадаваньнем гледзячы на мяне сказала бабця.
— Але ж і дзед вярнуўся, — спрабаваў бараніцца я.
— Дзеда выслалі, — заўважыла на гэта бабця.
Дзед сапраўды пацярпеў як дысыдэнт. Зямляк з су-
седняй вёскі, зь якім яны працавалі на мэталургічным заводзе ў Чыкага, падбіў яго запісацца ў прафсаюз. Прафсаюз аказаўся філіяй кампартыі. Імпэрыялістам гэта не спадабалася, дзеда й яшчэ пару сотняў такіх, як ён, выгналі з работы, пагрузілі на параход і адправілі далей ад берагоў Амэрыкі, у Савецкую Расею. Па дарозе ў родную вёску дзед мусіў наведаць Сібір, чым быў вельмі незадаволены.
Пра амэрыканскі ваяж у сям’і лішні раз ня згадвалі. Але калі гаворка ўсчыналася, у дзеда былі тры галоўныя моманты: колькі касьцюмаў ён мог купіць за першую зарплату, затым ішоў доўгі ідэаматычны выраз на адрас земляка й вывад, які адрасаваўся ўнукам:
— Ніколі не ўступайце ў партыю!
3 васьмі ўнукаў маральным вырадкам аказаўся я адзін. Я пайшоў па сьлядах дзеда, і справа скончылася гэтаксама, як і ў яго: давялося разьвітацца з работай.
Праз тры гады пасьля ўступленьня партыйны сход выключаў мяне зь перадавых шэрагаў. Да заканчэньня эпохі розуму, гонару й сумленьня заставаўся яшчэ год — у наступным жніўні быў путч. Калі пад крык старшыні сходу, у якім няможна было разабраць словаў, не пазнаючы твараў людзей, зь якімі працаваў восем гадоў, я апошні раз выходзіў з рэдактарскага кабінэту, мяне нешта кальнула ў лапаткі й падалося, што аднойчы, у нейкім іншым жыцьці, я ўжо адчуваў гэты пранізьлівапяшчотны незямны анёльскі боль.
Боль перад свабодай.
ЧАСТКА II
ПА-ЗА ДУЖКАМІ
Нзвлеченйе йз йнструкцйй по розыску
... поблежйт немедленному розыску й задержанйю порядком, установленным настоятей Ннструкцйей, для прйвлеченйя к ответственностй, предусмотренной законом.
Для проведенйя розыска й задержанйя наряжается необходймое колйчество групп розыска, задержанйя, патрулей, постов, секретов, нарядов, засад во главе с офйцерамй йлй прапортйкамй, с включенйем в йх состав лйц, хорошо знаютйх разыскйваемого в лйцо.
Лйчный состав должен быть вооружен автоматамй. прй необходймостй пйстолетамй, сйгнальнымй средствамй, одеты в пуленепробйваемые жйлеты й стальные шлемы. йметь протйвогазы. Снайпер группы вооружается снайперской вйнтовкой. Гоуппа задержанйя действует, как правйло, на бронетранспортере йлй боевой машйне пехоты.
Прй отказе сдать оружйе руководйтель розыска й задержанйя прйнймает меры псйхологйческого воздействйя. предупреждает о прймененйй оружйя, дымовых й другйх спецйальных средств. Прй невыполненйй этйх требованйй дает прйказанйе о выдвйженйй на огневой рубеж бронетранспортера (БМП) для веденйя предупредйтельного огня. В случае отказа прекратйть вооруженное спротйвленйе руководйтепь дает прйказанйе группе задержанйя о прймененйй дымовых й другйх спецйальных средств. a прй продолженйй оказанйя сопротйвленйя дается команда открыть огонь на пораженйе.
Утвердждена прнказом Ммннстра от 29 сентября 1990 г. №488
У ФІЯЛЕТАВАЙ НОЧЫ
ВУГАЛ КРЫЛА
— Следуюіцнй!
Сакратарка ківае, і я ўваходжу ў кабінэт. За доўгім сталом — трынаццаць крэслаў. Мяне запрашаюць сесьці ў тарцы.
— Пожалуйста.
Я спрабую ўстаць і назвацца. Горла сьціскае спазм, і на імгненьне я забываюся на сваё ймя і аддаюся радасьці прывіднага збавеньня, аб якім мараць у дзяцінстве: няхай бы землятрус разбурыў школу, добра б цяжка-цяжка захварэць, вось каб у будынак зараз урэзаўся самалёт... Грымучая цішыня наплывае з усіх бакоў, і толькі барвовыя блікі на паліраванай паверхні стала аддзяляюць ад поўнага правалу ў фіялетавую чарнату.
Варанёны мэтал калідору. Крутыя й гладкія, адпаліраваныя мільёнамі бакі бясконцай варонкі, дзе маг-
чымы толькі адзін накірунак. Я спрабую спыніцца: неадчувальная дагэтуль плынь раптам кідае мяне бокам, разварочвае, малоціць па руках і нагах і валачэ за сабой. Я ўпіраюся як магу, спрабую зачапіцца. Марна. Амаль марна.
3 шоргатам, трэскам паветра ўспорваюць велізарныя крылы, мяне кідае ўверх і ўбок. Вясёлым пункцірам успыхваюць трасэры. Ахова б’е з кароткаствольных АКМаў: міма, міма, міма. Крылатая істота не дакранаецца да мяне, але маё цела дакладна, быццам цень, паўтарае ўсе яе манэўры.
— Хто ты?
— Архангел ..ев! Давай гранатометом, быстро, пока высоту не набрал, шевелнсь, твою мать! — нясецца рэзкі крык зьнізу.
— Арханёл? Я памёр? Ёсьць анёлы?
— Дай руку, — істота прыцягвае мяне да сябе, і мы раптоўна зігзагам мяняем курс. Рэактыўная граната са сьвістам праносіцца міма.
— 3 РПГ-18, асколачна-кумуляцыйнай спрабавалі, — чуецца спакойны голас побач.
— Хто ты?
— Увага — ніжэй!
Мы быццам правальваемся ў яму і амаль чапляем тралейбусныя драты. Над намі пырскае воблачка газу. Недзе на іншым баку праспэкту лопаецца ваконная рама, і шкло выплёскваецца ў паветра і на тратуар.
— Зараз выйдзем з зоны агню. Праз мэтраў 800 гранатамёт не дастане. Было б лепш трымацца вышэй, але хто ведае, што ў іх на дахах. Мяняюць пазыцыі штодня, падцягваюць тэхніку.
— Вот онн, падлы! Бей веером!
Мы ледзь пасьпяваем завярнуць за эркер на ўзроўні трэцяга паверху. Сталінская архітэктурная клясыка кры-
шыцца, але ад лёгкай стралковай зброі прыкрывае досыць надзейна.
— Сколько раз вам вдалблнвалн: прнцел ставнть на бесконечность! Неважно, что с внду до ннх пятьдесят метров: ставь на бесконечность, режнм автоматнческнй, патронов не жалеть. Все понялн?..
Сіпаты голас працягвае інструктаж недзе зусім побач. Я асьцярожна выглядаю з-за паўкруглага вугла. За газэтным шапікам трое ў камуфляжнай форме й нейкіх цёмных люстраных акулярах, побач армейскі джып. Старшы з бляклымі зоркамі на пагонах раптам нешта заўважае і рыўком разрывае гімнасьцёрку на малодзенькім цыбатым хлопцы. У кулаку камандзіра заціснуты ланцужок, на ім гойдаецца алавяны крыжык. Вусны камандзіра перакошвае агіда, і ён без размаху, рэзка б’е дэсантным чаравікам бяляваму паміж ног. Са стогнучым усхліпам той пераломваецца й асядае на зямлю.
— Тут нельга заставацца. Напэўна папярэджаныя ўсе пасты й цябе пільнуюць.
— Хто ты?
— He падабаецца мне тая машына...
Пасярэдзіне праспэкту нясьпешна рухаецца крыты брэзэнтам фургон. На вузкім карнізе няма дзе хавацца, але мы яшчэ шчыльней уціскаемся ў сьцяну, амаль зьліўшыся са сьцёкавай трубой. Машына ўжо мінула нас, і ззаду відаць сфэрычную антэну, якая ляніва паварочваецца вакол сваёй восі.
— Уніз па трубе! Ляцець нельга, давай сам, хутчэй!
Я чапляюся за халодную гладкую трубу й сасьлізгваю з карнізу. Штыры, якія мацуюць яе да цаглянай муроўкі, выходзяць з пазоў, сыпецца пясок. Недзе паміж другім і першым паверхамі я адчуваю, што сьпіна пайшла наперад, разам з кавалкам трубы аддзяляюся ад сьцяны й
з грукатам лячу на асфальт. Рука дапамагае мне падняцца й падштурхоўвае — бяжым! Ускокваем у двор Палітэхнічнага інстытуту. Машына працягвае рух — лякатар відавочна не зафіксаваў нічога падазронага. Нас выдаў грукат: ад Акадэміі навук праз праспэкт ужо бягуць двое ў акулярах і камуфляжнай форме; каля поясу — кароткія дэсантныя аўтаматы. Што ёсьць сілаў кідаемся напрасткі праз клюмбу, далей, у прысады, за вугал цэнтральнага корпусу і ўзмываем у паветра.
— Лякатар фіксуе толькі ў палёце, але будынак экрануе. Усё ж вышэй даху падымацца ня варта. У іх ужо ёсьць стынгеры. Ціха!..
3-за вугла выскокваюць тыя, у цёмных акулярах. — Где онн?..
Да зямлі мэтраў сем, але нас пакуль прыкрывае таўшчэзны ствол каштана. Пакуль, бо пагоня раптам спынілася й чуйна азіраецца навокал.
— Вот!..
Мы зрываемся зь месца. Каляровыя трасэры ўспорваюць навакольле. Ляцяць трэскі, сьсечанае вецьце сыпецца на асфальт. Вугал, паварот, нырэц у арку, яшчэ раз паварот — і мы па-за дасягальнасьцю АКМаў. Можна перавесьці дух.
— Што адбываецца? Чаму — я нічога не разумею — хто ты?..
— Хочаш выпіць?
Бурштынавая вадкасьць з пляскатай фляжкі прыемна апякае язык і нёба, тонкі водар запаўняе ўсяго мяне. Робіцца цёпла.
— I я глыну.
Фляжка апракідваецца. Край вока фіксуе рух над суседнім домам.
— Ннже, берн прнцел, — пошел, не уйдет, сука, я пх пачкамн сбнваю! Раньше уходнлн, а теперь нет. У нх
угол крыла не тот. He могут сделать петлю, тут мы его н достанем!
Над дахам праз дарогу раптам успыхвае шаравая маланка: у растучым ва ўсе бакі полымі як у нэгатыве прарэзваецца контур жахлівай і безабароннай чалавечай птушкі, якая абвугліваецца і чарнее, толькі вочы выпраменьваюць неверагоднай сілы сьвятло.
— Прастола зьбілі...
— Каго?
— Ну, гэта накшталт генэрала ці палкоўніка па-вашаму... Супраць стынгераў яны амаль безабаронныя. У іх уласная тэмпэратура вышэй кропкі застываньня золата. Інфрачырвоныя аналізатары на стынгерах бяруць іх намёртва.
Пераможныя крыкі й радасна-нэрвовая лаянка напаўняюць прастору. Уся група тых, у акулярах, бяжыць да месца ўспышкі. Мой спадарожнік цягне мяне за сабой да шахты ліфта. Мы прычыняем за сабой дзьверкі і, напалову сагнутыя, перабіраемся на другі бок гарышча. Спыняемся каля вэнтыляцыйнага люку. Адсюль відаць амаль усю вуліцу і суседнія дахі.
— Трэба перачакаць. Тут зараз будзе зашмат народу, рухацца небясьпечна.
— Паслухай, гэты, палкоўнік — ён хто?
— Усё войска падзеленае на тры колы: малодшыя весьнікі — анёлы, арханёлы і пачаткі, потым старэйшыя — сілы, годнасьці і віргініі, а затым вышэйшае кола — прастолы, херувімы й серафімы.
— Войска? I анёл можа стаць серафімам?
— Там няма выслугі гадоў, бо няма часу. Там вечнасьць.
— А гэты, якога зьбілі стынгерам — што зь ім будзе?
— Яго больш ня будзе. Ён сам абраў цялесную фор-
му, бо не хацеў заставацца толькі весьнікам. Каб умяшацца, даводзіцца адмаўляцца ад астральнага цела: слова становіцца целам. 3 усімі наступствамі.
— Але... Навошта, чаму — у вас там так усё добра, вечная ласка?
— Вечнай ласкі няма, ёсьць вечнае сьвятло і вечная цемра, а паміж імі — вечная барацьба. Ніхто дакладна ня ведае — ціха!..
3 падвываньнем ідзе ўверх ліфт. Спыняецца на апошнім паверсе. Ударам адкрываецца люк, і зь яго выглядаюць двое патрульных. На гарышчы змрочна, і яны здымаюць цёмныя акуляры, каб лепш агледзецца.
— Пусто. Голубн засралн все, пусть кусок сам тут ползает. У тебя травкн не осталось?
— Где ж ты был, когда пайку давалн?
— Должок нмелся...
Бліскае запальнічка. Лёгкі скразьняк цягне да нашага акенца саладкавата-рэзкі характэрны пах марыхуаны.
— ... Хорошо еіце толченого стекла подсыпать. Бутылку трахнешь н горлышко туда. Особенно шушера мелкая не любнт: ангелы, архангелы. Волчком ндут, юзом нх крутнт: балет на льду!
— Ну, этнх сбнвать — как два пальца... Команднр рассказывал, ракетчнкн раз серафнма трахнулн, так самн чуть не обосралпсь. У него энергпн — как у атомного крейсера. Врежешь — полнеба горнт. Но я болыпе люблю целок нхннх, внргйннй, зажнгательнымн трахать: как бенгальскне огнн брызгают, сукн!..
Два тонкія, як голкі, лазэрныя промні з наішага кута пранізваюць гарышча. Вочы расказчыка выкіпаюць, і праз прапалены наскрозь чэрап відаць сьценку. Ягоны сусед, аматар балету на лёдзе, затарможаны марыхуанай, некалькі імгненьняў не рэагуе, затым спрабуе ад-
начасна начапіць акуляры і схапіцца за АКМ, потым кідаецца да ліфта. Прамяні зыходзяцца на яго шыі, і ён з дзікаватым усхліпам валіцца ў кабіну, але пры гэтым чапляе спускавы гачак, і аўтамат дае чаргу яму пад ногі. Ліфт трасецца, сыпецца колаты плястык, коцяцца гільзы. Ад нечаканасьці ў мяне ў памяці паўстае «Фаўст».
— Я чытаў, вы змагаецеся ружамі.
— Некалі, сапраўды, ад калючак адступаў нават Князь. Прагрэс, як бачыш, не абмінуў і нас. Але трэба выбірацца: тут зараз будзе, як у пекле.
Мы выбіраемся на дах. 3 акенца на гарышчы суседняга дому нешта бліскае. Мой спадарожнік штурхае мяне на дах, але сам ухіліцца ўжо не пасьпявае: моцным ударам яго падкідвае й адначасла ўкручвае ў паветра, неверагоднай шырыні крылы на сэкунду зьліваюцца ў суцэльную плоскасьць, як у вэрталёта. Ён бокам уразаецца ў тэлеантэну й коціцца па даху. Адно крыло на адлёце хлопае, як кавалак брэзэнту, ненатуральна свабодна й раскідана.
— Як ты?! Што з крылом?
— Адлятаў... Адыходзь. Мяне ўжо ня выпусьцяць. Сьцеражыся засадаў — не падпускай іх блізка, пазьоягай тунэляў, лепш ужо адкрытыя ўчасткі, і ня вер ім, ня бойся, не прасі й ня вер, чуеш? Табе дапамогуць. Ты...
— ... достойны, с чем н поздравляем!
Я ўсё яшчэ спрабую перавярнуць яго дагары тварам. Перабітае крыло ня складваецца, і рэзкі боль працінае ўсё цела. Як жа несьці — цягнуць не дае крыло, на плечы таксама ня ўзваліш. Каб удвох, і насілкі... Я пачынаю пераварочваць цела й раптам усьведамляю, што дагэтуль ня бачыў ягонага твару. Ён сутаргава, апошнім намаганьнем адштурхоўваецца й перавальваецца празь невысокі бардзюр на даху.
— Поздравляем! Поздравляем! Поздравляем!..
Губляючы прытомнасьць, я спрабую рвануцца за ім. Часу няма, толькі прастора, і яна мяняецца. Абрэзаць крыло, як у амэрыканскім Бэкфаеры, пазбавіцца размаху й выгінаў Батычэлі... Зь імі трэба па-іхнаму. Там у іх абсалютная перавага, але толькі там іх можна перамагчы так, як я хачу іх перамагчы — не сьвятлом, не, зусім не сьвятлом. Шанец — адзін з трох мільёнаў. Гэта выдатны шанец. Цудоўны fucking шанец — з пункту гледжаньня вечнасьці.
Разьбітае акно, слуп з вырваным дротам, перапоўненая сьметніца.
Скруціўшы плечы, з напружаньнем, ад якога лопаюцца сасуды ў вачах і з-пад пазногцяў выступае кроў, павярнуць крыло.
Акно, слуп, сьметніца.
Дзе ж вы, Херувімы й Серафімы?! Каго ён меў на ўвазе, Прастолаў, Сілаў?! Нідзе. Нікога. Ніколі. He прасі.
Выбіты патрэсканы асфальт.
Цнатлівасьці! Віргініі, мае каханьні! Ніводная з вас не зьнішчала папярэднюю, а заставалася як неверагодны, нічым не заслужаны падарунак, пасьля якога кожны раз болем непапраўнага расстаньня сьціскалася сэрца й сьвет расплываўся найгарчэйшай сьлязой апусьцелага жыцьця — назаўсёды, назаўжды, назусім, да новага цуду вашай лятучай і вечнай, невыразна салодкай песьні, што ператварала нас у маладых багоў, і мы ўзьляталі, узьляталі, узьляталі!..
Яго пачало ўкручваць у пятлю Мёбіюса, адкрытую толькі анёлам помсты. Насустрач, як у люстэрку, пікіраваў нехта, і ён зусім не зьдзівіўся, калі пабачыў твар.
Мюнхен-Прага, 1995-97 г.
Вострая Брама
Бібліятэка «Вострая Брама» — гэта новы кніжны праект, які выдавецтва «Наша Ніва» распачынае напярэдадні XXI ст.
«Наша Ніва» — першая беларуская газэта, якая выходзіла ў 1906-1915 г. і стала базаю нацыянальнага адраджэньня ў XX ст. Выходзіла ў Вільні. У1991 тамсама была адноўленая і стала адным з асяродкаў постсавецкае беларускае культуры. Спаміж праектаў «Нашай Нівы» — выданьне кніг. У рэдакцыі падрыхтаваныя й выдадзеныя дзясяткі кніг мастацкай і гістарычнай літаратуры. 31999 кніжны праект зьбіраецца ў адзіную бібліятэку з мэтай акрэсьленьня беларускага постсавецкага культурнага кантэксту.
Сёлета ў новай бібліятэцы выйдуць кнігі прозы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, мэмуары Зоі Каўшанкі і Зоські Верас, вершы Славаміра Адамовіча і анталёгія «Вільня ў беларускай паэзіі» ды іншыя.
Кніга Аляксандра Лукашука (нар. 1955) «У фіялетавай ночы вугал крыла» — гэта чацьвертая кніга аўтара, які раскрывае фізіялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў 80-я гады ў галоўнай камуністычнай газэце «Звязда», АЛукашук шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, a таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеі кнігі разгортваюцца за фасадам пампэзнай камуністычнай ідэалёгіі, дзе пануюць амаралізм і п’янства, дзе сплятае свае інтрыгі КГБ і няма свабоды.
«Дабро і зло куляліся ў гэтай гісторыі як клоўны на арэне. Гледачы раптам апыналіся ў адной клетцы са зьвярамі. Усё залежала ад пункту гледжаньня. А таксама — ад сілы зроку...»
Vostraja Brama 1999
У 1999 годзе выйдуць з друку кнігі:
1. Васіль Быкаў. Ваўчыная яма.
Проза
2. Алесь Адамовіч. Vixi.
Апошнія творы пісьменьніка
3. Аляксандар Лукашук.
У фіялетавай ночы вугал крыла
Дакумэнтальная проза
4. Славамір Адамовіч. Плавільшчыкі расы. Выбраныя вершы
5. Вільня ў беларускай паэзіі.
Паэтычная антапёгія
6. Зоя Каўшанка.
Успаміны
7. Зоська Верас.
Дзёньнік
8. ВКЛ. Беларуска-літоўска-польскі дыялёг.
Зборнік
9. Сучаснае беларускае апавяданьне
10. Зьміцер Бартосік. Чорны пісталет.
Мастацкая літаратура
11. Сяргей Харэўскі.
Сто твораў беларускага мастацтва XX ст.
12. Мэва Марон. Кніга сутоньня.
Эсэ
Vostraja Brama
On the eve of the 21 century the Nasha Niva publishing house starts its Vostraja Brama Library.
Chapel Vostraja Brama is one of the most important symbols of the Belarusian history in Vilnia.
The house is named after the first Belarusian newspaper, which was published in Vilnius from 1906 to 1915 and became the foundation for Belarusian national rebirth in the early 20th century.
In 1991, the newly revivified Nasha Niva newspaper became a repository of post-Soviet Belarusian culture. Among the paper’s many fields of activity is book publishing and its roster of volumes includes numerous titles on art and history. In order to define the exact parameters of the Belarusian post-soviet cultural context, this year, Nasha Niva’s publishing ventures are being unified under a single logo the Vostraja Brama Library. In 1999, the Library will publish the prose of Vasil Bykau and Ales Adamovich, the memoirs of Zoja Kaushanka and Zoska Veras, the poems of Slavamir Adamovich, an anthology titled «Vilnius in Belarusian Poetry» and other works.
«The Edge of a Wing on a Violet Night» is Alexander Lukashuk’s fourth and latest book. In it the author dissects and exposes the physiology and character of the soviet system. During the 80”s, the now 44-year-old Lukashuk worked for the largest state newspaper in Belarus and had ample opportunity to observe the behavior of both management and staff employees «homo sovieticus» at work, as it were. The events of his narrative unfold neath the facade of a grandiose communist ideology where amorality and drunkenness reign, where the KGB weaves its webs of intrigue and freedom is but a word.
«Good and evil tumbled around here as though clowns in the center arena. Audience members would suddenly find themselves encaged along with the animals. It all depended on one's point of view-as well as on one’s keenness of vision...»
k n i h a r n i a
krai.org
click here
http://www.kraj.org
першая беларуская віртуальная кнігарня krajavid@kraj.org
Друкарня AT „VILSPA", Вільня, Літва

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.