Скрыжалі майго маленства Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны Барыс Манцэвіч

Скрыжалі майго маленства

Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны
Барыс Манцэвіч
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 170с.
Мінск 2017
36.15 МБ

БАРЫС МАНЦЭВІЧ
МАМГО
маленСТВА
Барыс Манцэвіч
СКРЫЖАЛІ
МАЙГО МАЛЕНСТВА
Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны
Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2017
УДК 94(476)«1941/1945»(093.3)
ББК 63.3(4Бен)622
М24
Манцэвіч, Б. Ф.
М24 Скрыжалі майго маленства: Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны / Барыс Манцэвіч. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2017. — 170 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-46-9.
Аўтабіяграфічная кніга Варыса Манцэвіча расказвае пра лёс беларускага хлопчыка ў змрочныя гады Другой сусветнай вайны. У выніку драматычных падзей яго сям’я трапіла ў партызанскі лагер. Падчас наступлення Чырвонай Арміі ў 1944 годзе разам з іншымі дзецьмі героя кнігі перакідваюць на самалёце праз лінію фронту і неўзабаве ён трапляе ў дзіцячы дом у узбецкай Фергане.
Кніга нарадзілася на падставе дзённікавых запісаў, якія аўтар пачаў рабіць у 1947 годзе. Успаміны багатыя на падрабязнасці, якія можна было заўважыць толькі ў дзіцячым узросце.
УДК 94(476)«1941/1945»(093.3)
ББК 63.3(4Бен)622
ISBN 978-985-7165-46-9 © Манцэвіч в. ф.. 2017
© Афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2017
Памяці маёй маці A. М. Манцэвіч — удзельніцы Першай і Другой сусветных войнаў, камісару партызанскага атрада «Масква», арганізатару і дырэктару першага дзійячага дома ваеннага часу ў Мёрскім раёне
ПАД БЕЛАПОЛЬСКАН АКУПАЦЫЯН
Мой бацька, Флор Данатавіч Манцэвіч, атрымаўшы пасля заканчэння Полацкай настаўніцкай семінарыі званне народнага настаўніка, добра ведаў польскую мову, што спатрэбілася яму надалей. Калі пасля Рыжскага дагавора ў 1921 годзе Заходняя Беларусь адышла пад Полыпчу, быў аб’яўлены набор на гадавыя курсы па перакваліфікацыі былых рускіх настаўнікаў для польскай школы. Закончыўшы іх у Глыбокім, Ф. Д. Манцэвіч у 1922 годзе атрымаў накіраванне да сябе на радзіму ў мястэчка Іказнь (цяпер Браслаўскі раён).
Школы мяняліся адна за адной
Працуючы польскім настаўнікам, Ф. Д. Манцэвіч, хоць за ім і пастаянна сачылі, не забываўся пра беларускую мову. Таму і пачаў збіраць подпісы з просьбай адкрыць у Іказні школу на нашай роднай мове. Адказ атрымаў неадкладна — яго звольнілі з работы. Толькі праз некалькі месяцаў, у 1928 годзе, бацьку прызначылі настаўнікам у стараверскую вёску Ніўнікі (цяпер Мёрскі раён), дзе насельніцтва гаварыла па-руску. Польскія ўлады думалі, што цяпер пытанне аб адкрыцці беларускай школы само па сабе адпадае. I праўда — адпала, бо бацька стаў збіраць подпісы з просьбай адкрыць рускамоўную школу.
Усё скончылася тым, што і адсюль Флора Данатавіча звольнілі. Доўга быў без работы. А ў сям’і гадавалася пяцёра дзяцей, яшчэ трое памерлі. Ды і мая маці, настаўніца па прафесіі, не магла нідзе працаваць, бо не ведала польскай мовы. Нарэшце ўлетку 1935 года бацьку
перавялі ў глухую вёску Старыя Крукі на Мёріпчыне, раскінутую на хутарах. Тут ён і разгарнуў па-сапраўднаму нацыяналістычную дзейнасць. Гэтаму дапамагаў набыты ў 1936 годзе трохдыяпазонны радыёпрыёмнік, паслухаць які збіраліся дзясяткі сялян.
Сямейныя канцэрты
У прамежку паміж праслухоўваннем інфармацыйных радыёперадач (звычайна па святах) даваўся сямейны канцэрт мастацкай самадзейнасці, які складаўся з выканання беларускіх і рускіх (маці ж у нас — руская) народных песень, дэкламацыі вершаў, таксама беларускіх. Часцей за ўсё песні спявалі квартэтам: мама, сястра Ліда, брат Жэня і я, самы малодшы (старэйшая сястра Тоня вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі). Тата з 9-гадовым Юрам акампаніравалі на скрыпках.
Чамусьці ў рэпертуары пераважалі сумныя песні. Напэўна, таму, што белапольская акупацыя навісала над нашай зямелькай жупелам. Асабліва слёзы выклікала песня «Як памёрла матулька», якую тады выконваў Забэйда-Суміцкі.
Але трапляліся і жартоўныя творы. Адзін з іх — «Свінні ў рэпе». Песня жартаўлівая, вельмі простая, з гадамі нават мае ўнучкі ў сваім дашкольным дзяцінстве спявалі:
Свінні ў рэпе, свінні ў рэпе,
Парасяты ў грэчцы,
А музыка без языка
Каля печы трэцца.
Часцей за ўсё гэтую песню даручалі спяваць мне аднаму. Шапялявячы, я з усяе сілы надрываў горла, думаючы, што менавіта так робяць сапраўдныя артысты. Сама шапялявасць была смешнай, а калі заканчвалася песня, рогат стаяў у хаце, бо ў свае пяць-шэсць гадоў я спяваў:
Я бы люлечку курыў бы
I гарэлку піў бы,
Красну дзеўку Гацулечку
Да сэрца туліў бы.
Я ж, задаволены, саскокваў з табурэціка, які служыў мне сцэнай.
He толькі медыцынская дапамога
На пачатку Першай сусветнай вайны Флор Данатавіч разам са сваім старэйшым братам Іосіфам служыў санітарам на фронце і ў ваенных шпіталях, дзе атрымаў павярхоўныя веды па медыцыне. Астатняе — самаадукацыя, якой займалася і маці. I невыпадкова, таму што пры панскай Польшчы засталася беспрацоўнай — не ведала чужой мовы. «А асновам медыцыны, — казала яна, — я з большага авалодала ў настаўніцкай семінарыі і падчас службы ў Пастаўскай царкоўна-прыходскай школе».
Усё гэта спатрэбілася на вёсцы, асабліва ў Старых Круках, бо тут не было нават фельчара. Таму ў нашым доме знаходзілася аптэчка з лекамі першай неабходнасці, шпрыцы для ін’екцый, перавязачны матэрыял, банькі. Вяскоўцы часта звярталіся да нашых бацькоў па дапамогу. А то і на дом выклікалі — зрабіць укол, паставіць банькі. Асабліва апошнія былі запатрабаваны пры запаленні лёгкіх, бранхіце, неўралгіі, радыкуліце. А гэтую ж працэдуру трэба было, вядома, выконваць на даму хворага.
Памятаю адзін анекдатычны выпадак. Прыбягае наш сусед Ваня Ракоцы (за вочы мы называлі яго Іванам Пелагеевічам) з маленькім трусікам на руках:
— Аляксандра Міхайлаўна, выручайце. Мой трусік у клетцы зламаў лапку. Што рабіць?
— Я ж не ветэрынар, і медык з мяне аніякі, — адказала яна, спачуваючы, суседу.
— А мне мама казала, што вы ўсіх лячыць умееце.
— Ну, гэта яна перабольшыла. Але я паспрабую твайму ropy дапамагчы.
Па яе загадзе Ваня выстругаў шынкі, у якія Аляксандра Міхайлаўна забінтавала лапку шэраму звярку. I як
хлопец быў удзячны новаспечанаму «ветэрынару», калі кволая лапка трусіка зраслася!
Лёс самога Вані, на жаль, склаўся трагічна. У 1944 годзе ён трапіў на фронт, дзе ў хуткім часе загінуў.
Флорава крынічка
Ведаеце, з чаго пачаў бацька сваё жыццё ў 1935 годзе, апынуўшыся ў Старых Круках? 3 пошукаў крыніцы. Браты Шаховічы, у якіх мы кватаравалі да 1939 года, іх суседзі бралі ваду з маленькага левага прытоку Заходняй Дзвіны 32-кіламетровай рэчкі Волты, якая брала пачатак на балоце Ельня. Асноўнае яе жыўленне было снегавое.
Такую крынічку бацька знайшоў. Стагоддзямі без карысці выцякала з-пад зямлі гаючая вільгаць.
He марудзячы Флор Данатавіч у суседняй вёсцы Новыя Крукі заказаў у бондара дубовую бочку без дна і з адной надламанай зверху клёпкай. Майстар спачатку здзівіўся, а потым зразумеў і хутка выканаў заказ настаўніка.
На месцы крыніцы тата выкапаў яму, уставіў у яе бочку, на дно якой насыпаў дробнага камення, і вада хутка палілася праз надламаную клёпку. Гэтае месца сталі называць Флоравай крынічкай.
Праіснавала яна доўга. У маі 1974 года, калі я прыйшоў у Старыя Крукі запрашаць гасцей на 80-годдзе сваёй маці, Віктар Канстанцінавіч Шаховіч, у якога я начаваў, сказаў жонцы:
— Франя, скоч да Флоравай крынічкі — чайку паставім. (Яму самому пасля фронту цяжка было хадзіць — нага не гнулася.)
Тады Віктар і патлумачыў мне:
— Студні свае пакапалі, але ваду для сябе бяром з Флоравай крынічкі.
На жаль, сёння той крынічкі амаль што няма: відаць, студні пазабіралі яе ваду. Некалькі гадоў таму я з дапамогай Віктаравага сына ледзь адшукаў месца крынічкі майго бацькі. Усё пазарастала, павысыхала.
Бацькавы забаўкі для дзяцей
Ох, і любіў наш тата дзяцей! He толькі сваіх, але і чужых. Таму вакол яго заўсёды тоўпіліся і малыя, і падлеткі. Канешне ж, было гэта або ў выхадныя ці ў час канікул. Мне асабліва запомнілася будаўніцтва снежнай горкі.
3 якой энергіяй разам з Флорам Данатавічам узяліся хлапчукі будаваць снежную горку, якая і так праглядалася ў напрамку рэчкі Волты. Але з такой моцна не разгонішся. I прыйшла тату на думку ідэя на пачатку прыроднага ўзвышша пабудаваць стартавую снежную горку.
Выбралі пасля вялікага снегападу дзень адлігі і сталі катаць снегавікі і зносіць іх да будучай горкі, якая расла на вачах. Наверсе — пляцоўка, каб можна было ўстаяць з санкамі. Ніжэй — выбітыя каляіны, a то санкі могуць саскочыць убок.
Узабрацца наверх можна было з тылу, па прыступках, якія пасыпалі попелам, каб не саслізнуцца.
Завяршыўшы работу, усе разыходзіліся дадому ў чаканні марозу. Іншы раз адліга працягвалася і горку даводзілася папраўляць. Затое як наступаў мароз, збудаванне палівалі вадой з Волты. Лепшай забаўкі для дзяцей знайсці было цяжка.
Санкі былі не ва ўсіх, таму каталіся па чарзе. Часам сядзеш у санкі (ці на санкі) — і паімчышся ўніз, аж вецер у вушах свііпча. He бачыш нават снегавікоў, якія па баках вітаюць цябе. A то збярэ тата сваю сям’ю і дае заданне:
— Вунь бачыце той калочак? Каля яго наша крынічка, да якой цяпер цяжка дайсці. Я буду крочыць першым, а за мною — мама, Юра, Ліда, Жэня і Бора. Будзем вытоптваць сцяжынку. Папярэджваю: след у след не ісці, а ступаць у новае месца. Інакш ніякай сцяжынкі не атрымаецца. Прыедзе Тоня з Вільні на калядныя канікулы і здзівіцца нашай рабоце.
Пакуль мы, шэсць чалавек, пад шум і гам прайшлі туды-сюды, то і вытаптаная сцяжынка была гатова.
Смачны крупнік
Пры панскай Полыпчы ў нашай сям’і елі даволі смачна, але мала. Я вечна адчуваў недаяданне. I не адмаўляўся прыняць пачастунак ад любога чалавека. Хоць маці і папярэджвала: з чужых рук нічога не браць.
Хведар Сушко (Капелька па-вясковаму) ставіў новую хату ці перасыпаў старую, і яго сям’я жыла ў вялізнай лазні. Заходжу я да іх, а яны палуднуюць, са смакам сёрбаюць бялёны панцак. Я стаў ля адчыненых дзвярэй і кажу, апусціўшы галаву:
— А наша мама ніколі такіх круп не варыць.
Ну, і як пасля гэтых слоў не пачастуеш Бору! Я спачатку аднекваўся, быодам не хачу есці, а потым з апетытам апаражніў поўную міску з крупнікам.
У пасаг — парасяты
— Калі ты, Бора, вырасцеш, ці будзеш жаніцца?
— Буду.
— А з кім жа?
— 3 Валяй Капелькавай (Валя ж была гады на тры старэйшая за мяне).
— А чаму з Валяй?
— У Капелькаў многа парасят, а я іх люблю.
Украдзены цыганамі
Да цыганоў у мяне пачуццё спагады за іх цяжкі лёс у мінулым, пачуццё павагі і нейкай зайздрасці за вечнае імкненне да свабоды і незалежнасці. Люблю іх песні і танцы, іх мову з грубаватымі адценнямі. Я заўсёды стараўся быць з імі ў кантакце. А яны, між іншым, мне ледзь жыццё не пакалечылі.
Назваць дакладна год здарэння не магу. Прыблізна гэта было ўлетку 1938 года. Мы, дзеці, гулялі ў двары дома, які тата наняў на хутары ў Шаховічаў. Стаяў цёплы дзень. У хаце сядзела і нечым займалася баба Лена — бацькава маці. За дзецьмі ж прыглядваць даве-
рылі Тоні як старэйшай. Ды некуды знікла наша гімназістка: ёй нецікава было бавіцца з малымі, нават з дзевяцігадовым Юрам.
Мы так загуляліся, што не заўважылі, як да нас падкралася цыганка. Яна схапіла самага малога, мяне, і паперла да палявой дарогі, што вяла праз хутары з Вялікай Кавалеўшчыны да бальшака Мёры — Дзісна. Страх ахапіў мяне, і я, мусіць, на нейкія хвіліны страціў прытомнасць, бо ў той час з маёй памяці знікла імгненне, як яна мяне схапіла і несла перад сабою. Я ўжо быў метраў за дзвесце ад хаты, калі апрытомнеў.
I тут ні адтуль ні адсюль з’явілася Тоня. Яна каршуном наляцела на зладзейку і вырвала свайго браточка з яе ўчэпістых рук. А тая, нібы нічога не здарылася, спусцілася з узгорка і далучылася да свайго табара, які ў чаканні гэтай цыганкі на некалькі хвілін прыпыніўся. I ніхто з польскіх улад не мог абараніць ад такога нападу, тым болып калі справа датычылася беларускага дзіцяці.
Але якім бы цяжкім дзяцінства ні было, яно заўсёды ўзгадваецца з трапяткім хваляваннем.
Гняздзечка ў крушні
Праз Волту нямала маленькіх мосцікаў пралягала — абы можна было на кані сена перавезці ці дровы. Надумаліся і браты Кавалёнкі — Кірыла і Максім, якія жылі на розных берагах, — сваю пераправу ўзвесці. Нарыхтавалі бярвенцы, падвезлі крушню камення — пад’езды змайстраваць. Пры будаўніцтве не абышлося і без традыцыйнай талакі.
I пакуль мужыкі прыступілі да работы, у крушні нейкая пташачка справілася не тое што гняздзечка звіць, але і дзетак вывесці. Нехта першым з талакоўцаў, заўважыўшы, як боскае стварэнне вылецела з крушні, сказаў:
— Бач ты, упадабала месца для начлегу.
— Навошта ёй у камянях начаваць? — не згадзіўся другі суразмоўца. — Яна тут, відаць, малых дзетак вывела, вось і прылятае карміць.
Зазірнулі ў крушню, а там і сапраўды разяваюць дзюбкі птушаняткі. Галодныя, пэўна: маці пры людзях баялася прылятаць да дзяцей.
— Дык што будзем рабіць?
— А вось што. Давайце мост пракладзём крыху пазней, — параіў нехта са старэйшых. — А калі ўжо малыя стануць на сваё крыло, і возьмемся за работу.
Усе пагадзіліся з такой гуманнасцю.
Шчупакоў лавіў рукамі
Я часта бавіў час на рэчцы Волце. Улетку яна, як правіла, перасыхала, бо папаўнялася ў асноўным талым снегам і дажджавой вадой. Нягледзячы на перасыханне, у глыбокіх месцах захоўвалася шмат буйной рыбы — шчупакоў, плотак, ментузоў. А пакуль вада яшчэ цякла па ўсім рэчышчы, я на пераездах лавіў курмялёў (печкуроў). Вудачак у мяне было шмат, рана навучыўся віць лёскі з валасоў конскага хваста. А кручкі мне прывязвала мама, і яны ніколі не адрываліся, бо для іх на пясчаным дне не было ніякіх перашкод. Цікава было назіраць, як да чарвяка падплывае рыбка і пачынае кляваць. Тут і спяшаешся выцягнуць невялікую ахвяру. Але я не памятаю, каб у Волце я злавіў якую-небудзь іншую рыбіну.
А вось рукамі давялося і шчупака браць. Пра экалогію, відаць, ніхто з сялян не думаў, інакш у глыбінных месцах перасохлай рэчкі не мачылі б лён. Ад адсутнасці кіслароду рыба шукала выйсце на паверхні. Тут мы (і не толькі дзеці) пачыналі за ёй паляваць. Помню, як тата ўсю сям’ю, за выключэннем сваёй маці, павёў на раку. Я ўпершыню ў сваім жыцці трымаў у руках вялікага іпчупака, якога сам і злавіў.
Сусед з канём нырнуў у ваду
Волта, хоць і маленькая, але злая вясной. Як разбушуецца, як разыдзецца — усё забірае на сваім шляху.
Памятаю гісторыю, якая адбылася з Антонам Шаховічам — Зенчыным па-вулічнаму.
Насупраць яго хутара быў ужо мосцік, пад які падкатвалася вада. А было так: калі мост своечасова не разбярэш, вясновы павадак знясе пакладзенае бярвенне. Hi Антон, ні яго суседзі гэтага не зрабілі, спадзяваліся, што яшчэ справяцца.
На гэты раз Антону спатрэбілася верхам на кані перабрацца на правы бераг. А коні ой палахлівымі былі, бо ніколі не чулі рову матораў машын! А шум ракі — той жа матор. Як толькі наш сусед узагнаў каня на мосцік, то той ускочыў на дыбкі. Разгубіўся яздок. Хоць адразу не зляцеў, але без ладу стаў тузаць повадам за аброць. Роў вады, бессістэмнае тузанне повадам збілі каня з панталыку, і ён, яіпчэ раз узвіўшыся на дыбкі, скокнуў з моста. Паляцелі ўдваіх: конь — сам па сабе, яздок — сам па сабе. Выбраліся кожны на свой бераг: Антон — бліжэй да хаты, конь — на той бок. Вырваўшыся з небяспекі, жывёліна стрымгалоў паімчалася ў лес, які пачынаўся за Пахіркавымі хутарамі. Ледзь на ледзь потым знайшоў Шаховіч свайго каня.
Салёны сабака
Малым здаецца (па сабе помню), што яны, шапялявячы, правільна гавораць. Гэта дарослыя іх не разумеюць. I я да пяці-шасці гадоў не вымаўляў некаторыя гукі. Прычым лічыў, што і я, і дарослыя гаворым правільна. Для мяне што «ш», што «с», што «ч», што «ц» было аднолькава. He разумеў, праўда, чаму гэта «нож» і «нос» вымаўляюць аднолькава, чаму гэта сабаку, у якога з пашчы цячэ сліна, называюць «салёным» (гэта, вядома, «шалёны»). Канечне, думалася мне, я б ад такога сабакі не хаваўся, каб ён быў маім.
I вось аднаго разу я вырашыў нашага сабаку Жука зрабіць «салёным». Прывёў яго ў сені, панасыпаў на чорную кудлатую поўсць солі і адпусціў. Ён, адчуўшы свабоду, адразу здрыгануўся ўсім корпусам, і соль, якая была на ім, пасыпалася долу, a то мне ў вочы, бо я стаяў каля сабачкі на каленях.
Паплакаўшы і прамыўшы вочы, я зноў узяўся за работу. На гэты раз разам з соллю набраў кубак вады.
Зашчаміўшы галаву сабакі паміж ног, пасыпаў Жука соллю і адразу паліў вадой — каб соль разыходзілася. Пераканаўшыся, што соль пачала растварацца, я адпусціў свайго гадаванца на свабоду. Пад гарачым сонцам поўсць зверху пачала хутка абсыхаць, а ля скуры — не. Яна там, відаць, ужо растварылася, і сабака пачаў лётаць вакол хаты сапраўды як шалёны, толькі сліны не пускаў. Праўда, і не кусаўся.
А потым знік наш Жук і да позняга вечара не паказваўся дома. Напэўна, у рэчцы Волце купаўся, вызваляючы скуру ад солі.
Тапіўся ў мелкай рацэ
Хоць Волта і малая рэчка, але ў ёй малому няцяжка ўтапіцца. Праверыў на сабе. Часцей за ўсё я гуляў з дзяўчынкамі. 3 таго часу як мяне ледзь не ўкралі цыганы, Лідзе, старэйшай за мяне на тры гады, было даручана пільна сачыць за мною. Сястра і цягала мяне з сабой.
Аднойчы мы збіралі ля рэчкі кветкі. Назбіралі іх па цэлым букеце. Мне захацелася займець незабудак, якія блакітным суквеццем звісалі над невысокім абрывам. Пацягнуўся я за імі і — шабултых у ваду. Я і дарослым дрэнна плаваў, а ў пяць-шэсць гадоў — тым больш. Ліда, якая рана навучылася плаваць, у сукенцы — скок за мной. Там, напэўна, і мелка было, але не для мяне, карапуза. I сястра хутка выцягнула мяне на луг. Цяпер перад нянькай стаяла задача — хутчэй высушыць адзежу, каб як нічога ніякага вярнуцца дадому. На шчасце, паліла сонца, на якім наша небагатае адзенне высахла хутка. Бацькі так і не здагадаліся пра здарэнне.
A то было і такое. Мама паслала мяне да Кавалёнчыхі (Кірылавай жонкі) па сіта. Ледзь пераадолеўшы пару сот метраў леташняга гліністага бульбянішча, я апынуўся ля патрэбнай хаты. А ля яе гаспадары на зіму хавалі ў яме бульбу, якую з наступленнем вясны выбралі, і яма напалову запоўнілася вадой. Мне цікава было па-
назіраць, як вада вузенькімі раўчукамі па гліне спускаецца ў яму. Тым часам і я саслізнуў уніз, і вада схавала мяне з галавой.
Я хоць і малы быў, але інстынкт самавыратавання падказваў мне: трэба падскокваць і, глытаючы паветра, клікаць на дапамогу. Сценкі — гліністыя, ніяк за іх не ўчэпішся. I я, крыкнуўшы «Мама!» і схапіўшы паветра, зноў схаваўся з галавой.
Мой крык пачуў Міцька — Кірылаў сын, намнога старэйшы за мяне, і вывалак няўдалага малога наверх.
На гэты раз мама мяне не лупцавала, хаця прыцягнулі яе сыночка мокрага ды яшчэ і выпацканага, як пячнік. He звярнула ўвагі і на тое, што я не выканаў яе просьбу.
Яўрэі ядуць у шапках
I ўсё-такі польскія акупанты дбалі пра адукацыю. Але пра якую? Каб навучыць дзяцей з Крэсаў Усходніх польскай мове. Усе ж беларускія навучальныя ўстановы закрываліся, за выключэннем Віленскай гімназіі. На скаргі аб закрыцці беларускіх школ міністр адукацыі Скульскі з гонарам заяўляў: «Запэўніваю вас, што праз дзесяць гадоў у Полыпчы нават са свечкай не знойдзеце ніводнага беларуса».
Будавалася школа і ў Старых Круках на беразе рэчкі Волта. Нас, малых, зацікавіла паведамленне хутаран, што члены будаўнічай брыгады ядуць у шапках.
— Але ж гэта некультурна, — казаў мой васьмігадовы брат Жэня.
— Жыды ніколі шапак за ядой не здымаюць — такі ў іх рэлігійны звычай, — тлумачыў нам старэйшы з трох братоў Шаховічаў Хведар.
I мы з Жэням рашылі праверыць, ці так гэта. Аказалася — так. Наведалі іх якраз у абедзены перапынак. За часова змайстраваным з аполкаў століку сядзела ўся брыгада, і ўсе ў шапках. Правяраць яўрэяў больш мы не правяралі, ды і правяраць не было каго — школу закансервавалі з першых дзён прыходу савецкай улады.
Хто ў гэтай хатцы жыве?
Як вялікае свята ўспрыняў я дзень, калі мяне бацька ўзяў у лес. I мама тады з намі пайшла. Яна не толькі дапамагала ў нарыхтоўцы паліва, але штогод у суседнім балоце збірала лопух для свіней. А тата, купіўшы ў селяніна-прыватніка дзялянку алешніку, высякаў яго на дровы. У печ і грубкі ішло ўсё — нішто не прападала. 3 галінак атрымліваліся цудоўныя пучкі, звязаныя бярозавымі віткамі. А тапорнік, складзены ў кучы, дастаўляўся толькі зімою — лягчэй каню, ды і ў калёсах сюды не так і лёгка дабрацца...
...Ідзём, як мне тады здавалася, доўга. Нарэшце кіламетры праз тры сярод алешніку я ўбачыў хаціну, зробленую без адзінага цвіка. I стаяла яна на «курыных лапках» — з чатырох канцоў тата дрэвы не высякаў. Яны служылі палямі.
Я здзівіўся:
— А хто ў гэтай хатцы жыве?
— Жыў я адзін, а цяпер і вы са мной пажывяце, — адказаў тата. — У такую хатку ніякая вужака не запаўзе. I сырасці няма — не прастудзішся. I ад сонца, і ад дажджу схавацца можна. Бачыш, страха зробленая з яловых лапак.
Два-тры дні, якія мы тут знаходзіліся, я падоўгу сядзеў ці ляжаў у гэтым цуда-будане. Нават калі мама клікала нас на абед, прасіў у яе дазволу есці ў хатцы.
Страха не гарыць
Гадоў пяць мне, напэўна, было, калі мы з Жэнем, старэйшым за мяне на паўтара года, рашылі каля хаты раскласці касцёр. Запасліся запалкамі, але іх хутка адабрала Тоня (яна летам была на канікулах). Мы не здаліся. Узялі металічную плявальніцу, з якой кармілі свайго Жука, і цераз рэчку Волту падаліся ў лес, дзе тыднямі гарэлі тарфянікі. Прынеслі пару галавешак, схаваліся за ток. Добра, думаем, з хаты нас не відаць. Адысціся далей ад будыніны перашкаджала жыта ў наш рост.
Паміж збажыной і токам, страха якога спускалася ледзь не да зямлі, паласа як прайсці чалавеку.
Тут і аблюбавалі мы сабе месца для кастра.
— Жэня, а Жэня, — пытаюся я, — а страха адразу загарыцца, калі яе падпаліць, ці не?
— Адразу нічога не загараецца, — голасам усязнаўцы адказаў брат. — Спачатку ўсё лёгка патушыць.
Рашылі праверыць сказанае. Мы падносілі агонь да страхі і запальвалі салому. Каб не даць агню раскінуцца, адразу збівалі яго штанамі.
Гульня спадабалася, і мы не заўважылі, як з-за тока паказаўся Віця Шаховіч — малодшы з трох братоў. Гадоў 15 яму тады было. Хай бы ён добра патузаў нас за вушы, пабіў бы як след. Але ён, дабрадушны хлопец, засыпаўшы касцёр зямлёй, сказаў:
— Пачакайце ж — я вашай мамцы раскажу.
He ведаў, напэўна, Віця, якія меры пакарання да сваіх дзяцей прымяняе мама, таму так і сказаў.
Увечары нагайка (сырамятны рэмень, прыбіты да драўлянай ручкі) пачала гайсаць па нашых задніцах.
Касцёр нам так і не ўдалося распаліць, затое азадкі гарэлі некалькі дзён. I калі мы з Жэнем ішлі да каго на сяло і нам пачціва прапаноўвалі сесці, мы таксама пачціва адказвалі:
— Дзякуй, мы лепш пастаім.
Драма на беразе Волты
Хоць я быў малы, бо мне ішоў толькі сёмы гадочак, але гэтую драму я запомніў на ўсё жыццё. Пра яе, як і пра многія іншыя падзеі, я запісаў па свежай памяці ў першыя пасляваенныя гады. Цяпер толькі сістэматызую.
Хоць Кавалёнкі жылі па розных берагах Волты, але луг у іх быў адзін і з правага боку рэчкі, ад Максіма, упіраўся ў Волту. Мяжы пастаяннай паміж участкамі не было, што і прыводзіла да нярэдкіх скандалаў і спрэчак. Перад гэтым нехта з братоў браў «казу» і ў каторы ўжо раз замяраў участкі, топчачы перарослую траву. Аднак, казалі, да бойкі справы не даходзілі, што цешы-
ла і саміх гаспадароў, і асабліва іх жонак. I тады ўжо, як трэба, то адзін аднаму і дапамагаюць. A то як жа! Родныя ж браты.
У памятным трыццаць дзявятым нібы які д’ябал спакусіў Кавалёнкаў і яны не знайшлі агульнай мовы. Калі на страшэнны крык дарослых Кавалёнкаў і іх дзяцей зляцеліся хутаранцы, бойка была ў разгары. Мы, падшыванцы, баяліся падыходзіць, а варта было дарослым умяшацца ў справу, калы паварочваліся ў іх бок. Толькі і чутно было: «Людцы! Ратуйце! Пазабіваюць адзін аднаго». Жаночыя галасы перабіваў мужчынскі: «Бабы, не суньце носа не ў сваё проса». Помню, як Жэня, дачка Максіма Кавалёнка, гады на тры старэйшая за мяне, галасіла: «А татачка! А родненькі! Паслухайся мамьв>.
Бойка супакоілася толькі тады, калі браты канчаткова знемагліся. 3 акрываўленымі тварамі і пабітымі бакамі ляжалі абодва на ўмоўнай мяжы, даказваючы, што вось тут павінна праходзіць лінія раздзелу.
На другі дзень усё прыйшло ў норму. 3 кампрэсамі на тулавах і з забінтаванымі саматканым рыззём галовамі Кірыла і Максім сядзелі на прызбе нечай хаты, зацягваючыся самасадам і войкаючы ад боляў, разважалі, хто ж цяпер зможа ўзяць у рукі касу.
— Мой Міцька ўжо як запраўскі касец косіць, — выхваляўся Кірыла.
— А я Івана Ракоцага папрашу, — уздыхаў Максім. — Іван Пелагеевіч рана навучыўся касіць.
ПРЫ ТЫХ САВЕТАХ
Я і людзі старэйшага пакалення першыя няпоўныя два гады пасля вызвалення нас ад белапольскай акупацыі называлі «тымі Саветамі», у адрозненне ад пасляваенных савецкіх часоў. Некаторыя эпізоды з жыцця пры «тых Саветах» захаваліся ў маіх пісьмовых успамінах.
«Сталін, у будку!»
Добра памятаю першы дзень савецкай улады — 17 верасня 1939 года. Мы жылі ў кіламетрах дваццаці ад савецка-польскай граніцы, і таму ў нас перадавыя часці Чырвонай Арміі апынуліся даволі хутка. Некалькі падраздзяленняў салдат зрабілі прывал на левым беразе Волты насупраць хутара Кірылы Кавалёнка. Пан Рамовіч разам з сям’ёй пакінуў маёнтак, і ў распараджэнні мясцовых дзяцей аказаўся вялікі памешчыцкі сад, пладамі якога мы і частавалі вызваліцеляў, а яны нас надзялялі савецкімі манетамі. Усім было радасна.
Кавалёнак жа забяспечваў салдат студзёнай вадой з «Флоравай крынічкі». I вось тут здарылася непрадбачанае. Калі адзін з чырвонаармейцаў зайшоў на панадворак, каб зноў папрасіць «гаючай вадзіцьв>, на яго накінуўся бясшкодны дварняк. Гаспадар умомант яго супакоіў:
— Сталін, у будку!
— Як вы яго назвалі? — здзівіўся госць.
— Сталін, — няўпэўнена адказаў Кавалёнак.
— А вы ведаеце, хто такі Сталін? Гэта правадыр усяго чалавецтва. Шчасце ваша, што вы на мяне напароліся, a то была б для вас добрая «будка».
Салдат усё-такі вады набраў, а Кірыла, узброіўшыся рыдлёўкай, павёў на павадку за Волту ва ўрочышча Лаза свайго любімага вартаўніка. Назад вярнуўся без сабакі. Баяўся, што гэтым іменем пры новай уладзе яшчэ хто-небудзь дварняка назаве.
На балота — па журавіны
У 1939 годзе панскія лясы і балоты аб’явілі ўласнасцю народа. А бывала, паспрабуй без дазволу залезці на балота па ягады, як цябе зловяць і аштрафуюць на вялікую суму. He чуў я, аднак, каб так сурова адносіўся да вяскоўцаў ляснік са Старых Крукоў Міхаіл Шульга. Употай ад улад дазваляў людзям на сваім абходзе збіраць грыбы-ягады.
А вось балота, што цягнулася на некалькі кіламетраў аж да Басяных, было не ў распараджэнні дзядзькі Міхаіла, з дзецьмі якога — Валодзем і Галяй — мы сябравалі. Запомніўся мне ляснік і тым, што кожны раз, як толькі дзе прысядзе, адразу задрэмле. Затое ў гады вайны ў партызанскім атрадзе «Масква», дзе камісарам была наша маці, ён з’яўляўся актыўным сувязным.
У верасні 1939 года мяне бацькі ўзялі з сабою ў журавіны. Такой колькасці ягад у далейшым я не бачыў. Яно і не дзіва: ніхто ж гэтую каштоўную ягаду гадамі не збіраў, а значыць, і балота не таптаў.
Далёка ўглыб балота ні маці, ні мы, пяцёра дзяцей, не заходзілі. А тату толькі і заставалася на веласіпедзе адвозіць дадому дары прыроды. Што толькі не рабіла маці з журавін: і морсы, і кісялі, і ў пірагі дабаўляла. Шклатару пры Полыпчы магазіны назад не прымалі, дык мама ўсе парожныя бутэлькі (і бутлі знаходзіліся) запаўняла журавінным сокам, які больш года мог захоўвацца без усякіх дабавак. У гэтым я пераканаўся ў далёкай будучыні, жывучы ў Беразіне.
Такім чынам, мой першы візіт у жыцці на балота паслужыў добрым штуршком для маёй прыхільнасці да гэтых ягад. I знаходзячыся ў партызанах на балоце Ельня, я таксама прыгадваў свой першы візіт па журавіны.
На прыёме ў Сталіна
22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары дэпутатаў у Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі. Землякі паслалі ў Беласток Флора Данатавіча Манцэвіча. На першым пасяджэнні сходу, 28 кастрьгчніка, з дакладам «Аб дзяржаўнай уладзе» выступіў С. В. Прытыцкі. На наступны дзень Народны сход абмяркоўваў даклад Ф.Д. Манцэвіча і прыняў дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Народны сход выбраў Паўнамоцную камісію з 66 чалавек, якая павінна была перадаць Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэнні і волю насельніцтва Заходняй Беларусі аб жаданні ўвайсці ў склад Савецкага Саюза. Заява Паўнамоцнай камісіі была задаволеная.
Чысла 4 лістапада члены нашай Паўнамоцнай камісіі сфатаграфаваліся з членамі Палітбюро ЦК ВКП(б) разам са Сталіным. Яго памочнік папярэдзіў:
— Той, хто мае сур’ёзнае пытанне да таварыша Сталіна, можа запісацца да яго на прыём.
I вось мой бацька звярнуўся да Іосіфа Вісарыёнавіча з такім пытаннем:
— Сям’я, у якой мы ўсе гадаваліся, заўсёды прытрымлівалася рэвалюцыйных поглядаў. Я і два мае старэйшыя браты, што жывуць у Расіі, з радасцю, як і я, успрынялі Вялікі Кастрычнік. На жаль, сярэдні, Іосіф, памочнік камандзіра палка, маёр рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў 1938 годзе быў арыштаваны органамі НКУС і цяпер знаходзіцца ў няволі. Я ўпэўнены, што ён ні ў чым перад Радзімай не вінаваты.
— Разбяромся. He вінаваты — адпусцім, — адказаў Сталін.
Доўга разбіраліся, але праз паўтара года выпусцілі на свабоду. Дзякуючы каму і чаму?
У нацыянальных уборах
Вярнуўшыся з Масквы і Мінска, бацька сярод іншых каштоўных рэчаў усім нам, пяцярым дзецям, падарыў нацыянальныя сарочкі. Адзін беларускі арнамент чаго быў варты! Падперазаўшыся паясамі, спачатку мы падарункі насілі кожны дзень, а потым — толькі па святах чырвонага календара. I насілі іх аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, потым яны некуды зніклі.
Шкарлятына
У канцы 1939 года, калі мароз надзейна скаваў Волту, мы з Жэнем пайшлі слізгацца па свежым лёдзе. Я то падаў, то ўставаў, то ўставаў, то падаў. Спацеў дашчэнту. Толькі помню, як прыпляліся з Жэнем дадому мокрыя і, павячэраўпіы, леглі спаць. А прачнуўся я ў Мёрах у чужым доме. Ля мяне чужы дзядзька ў белым халаце, мама з заплаканымі вачыма. Дзядзька з палёгкай уздыхнуў:
— Страх мінуў — будзе жыць.
Аказваецца, мяне схапіла шкарлятына. Ноччу рэзка падскочыла тэмпература, стаў ванітаваць, пачырванела горла. Маці, якая з большага разбіралася ў медыцыне, адразу вызначыла дыягназ. Патрэбна тэрміновая шпіталізацыя. Бліжэйшая бальніца — у Мёрах за 13 кіламетраў. Пакуль мама мне клала на лоб халодны кампрэс з лёду, нехта з сямейных ужо разбудзіў Кірылу Кавалёнка. 3 ім была дамоўленасць, што ён у любы час сутак са сваёй кабылкай Машкай прыйдзе нам на дапамогу. I ўжо праз нейкую гадзіну я ляжаў на прыватнай кватэры ў слаўнага доктара Шчаснага. Тут я і прачнуўся пры аказанні мне першай медыцынскай дапамогі.
Толькі праз дзесяць дзён мяне забралі дадому. А яшчэ праз тыдзень-два ў мяне пачала лушчыцца скура. 3 далоняў, ступняў яна адлятала лустамі. Брыдкая з’ява. Мама суткамі не адыходзіла ад мяне. Казала потым:
— Першых траіх страціла малымі, баялася, што і восьмы не выжыве.
А для таго, каб мне выжыць, бацькі заплацілі Шчаснаму немалую суму грошай: бясплатнай медыцыны яшчэ не было.
Клопатаў у бацькі прыбавілася
Флору Данатавічу Манцэвічу было пра што расказаць сваім выбаршчыкам пасля вяртання з Масквы і Мінска. Дзе можна было, ён абараняў іх ад незаконных абвінавачванняў савецкімі ўладамі. Так было і з нашым сватам Дамінічкам (вясковая мянушка) са Старых Крукоў, якога залічылі ў кулакі. Флор Данатавіч даказаў, што гэта не так, што ён жыў уласнай працай сваёй вялікай сям’і. А пройдзе паўтара года, і гэты Дамінічак у саюзе з двума іншымі здраднікамі выдасць акупантам нашага бацьку як актыўнага прапагандыста новага ладу жыцця. Гэты факт пры праверцы работнікамі КДБ пацвердзіўся, але было ўжо позна яго судзіць — Дамінічак са сваімі хаўруснікамі трапіў пад амністыю: маўляў, на яго руках няма крывавых злачынстваў. He ён расстрэльваў Манцэвіча, а толькі перадаў яго ў рукі карнікам.
А злыя языкі і такія чуткі распаўсюджвалі: Ф. Д. Манцэвіч — здраднік. Ен з іншымі членамі Паўнамоцнай камісіі за 20 тысяч рублёў прадаў балыпавікам гістарычна законныя польскія землі «Крэсаў Усходніх». Але пры савецкай уладзе рукі ў такіх плеткароў былі кароткія.
Наша сям’я пасялілася ў Мёрах
Здавалася б, што бацька па настаўніцкай лініі пайшоў на павышэнне: яму прапанавалі месца ў райцэнтры Мёры. Гэта, наколькі ў мяне захавалася ў памяці, было на пачатку 1940 года. Запомніўся вялікі санны абоз, што рухаўся па дыяганалі цераз цэнтральную плошчу райцэнтра і спыніўся ля драўлянага вялікага дома № 18 па Кастрычніцкай, дзе жыў вядомы ва ўсёй
акрузе каваль Ходас Якуб Васільевіч. Дом парадным ганкам выходзіў з паўднёвага боку на вуліцу. Чорны ход — з поўначы. Крыху воддаль — узведзеныя з «пустакоў» надворныя пабудовы пад ацынкаванымі дахамі, у тым ліку і кузня гаспадара. Да гэтага часу яны не захаваліся.
Бацька, як заўсёды, шмат увагі надаваў выхаванню дзяцей. У Мёрах пражывала шмат яўрэяў. Іх дзеці часта мелі праблему з вымаўленнем літары «р». Тата аказаўся выдатным лагапедам. Са згоды бацькоў ён стаў праводзіць дадатковыя заняткі, і многія з яўрэйскіх дзяцей сталі на беларускі лад вымаўляць «р», за што былі ўдзячны свайму настаўніку.
У Мёрах Флор Данатавіч працягваў дзяліцца з насельніцтвам успамінамі аб сваім выступленні з дакладам на Народным сходзе ў Беластоку і аб удзеле ў рабоце Паўнамоцнай камісіі. A 1 мая 1941 года яму давялося сустрэцца з местачкоўцамі на ўрачыстым сходзе. Са слоў старажылаў, з якімі я сустракаўся пасля вайны, «прамова Манцэвіча была эмацыянальнай, кожнага закранула за сэрца».
Ледзь Крукаўку не спалілі
Нашы прыгоды з Жэнем пад страхой тока старакрукаўскіх гаспадароў, з-за чаго будыніна ледзь не згарэла, не паслужылі ўрокам.
У Мёрах нас адразу прывабіў невялікі лясок непадалёк ад райцэнтра, Крукаўкай называўся. Немцы яго, кажуць, высеклі — баяліся, што партызаны адтуль могуць напасці. Наш новы знаёмы, сусед па вуліцы Міша Беззубёнак, у Крукаўцы ўжо раней пабываў некалькі разоў і абяцаў нас звадзіць туды. Мы згадзіліся. Запасліся запалкамі. Там шмат елак, а значыць, для хуткага разгарання наламалі сухіх лапак. Сухое галлё скора загарэлася, дым ад вогнішча ўбачылі мёрскія пажарныя са сваёй каланчы і хутка на конях прыімчаліся да нас. Міша аказаўся хітрэйшым, ды і мясціны навакольныя добра вывучыў, хутка цераз жыта ўцёк — толькі мы яго
і бачылі. А пажарныя мяне з Жэнем засталі ля цяпельца. I ахоўнікі парадку прымусілі нас у шапках насіць з-пад жыта пясок і засыпаць ачаг узгарання. 3 іх заданнем мы справіліся выдатна, і назад ісці пешшу нам не давялося: нас як ганаровых юных пажарных з шыкам даставілі на Кастрычніцкую, 18, на парцы коней.
Мама працавала інспектарам пачатковых школ і дадому вярнулася позна. На гэта мы з Жэнем і разлічвалі. А тата нас выхоўваў не дзягай, а словам, таму мы не баяліся.
Хуценька павячэраўшы, мы ўлегліся ў ложак. Але не спалася. Чуем, як маме расказвае гаспадыня пра надзвычайнае здарэнне.
— Хай спяць, а заўтра раніцай я з імі разбяруся.
I разабралася. Нагайкі ўжо не было — мы з Жэнем спалілі яе ў трыццаць дзявятым годзе, бо пачулі, што ў Савецкім Саюзе забаронена караць дзяцей фізічна. На палёгку і разлічвалі. Ды памыліліся: не стала нагайкі, дык у ход пайшла моцная звітая татам вяроўка для развешвання бялізны. Адчуванне амаль такое ж, як і ад нагайкі. I задніцы таксама доўга агнём гарэлі.
У яме з нягашанай вапнай
Райцэнтр будаваўся. На захад ад нас вырасла цэлая вуліца, працягнуўшыся з поўдня, ад возера, на поўнач да «конскага» базару. На цэнтральнай плошчы прадаваліся агародніна, садавіна, мяса-малочныя прадукты. Амаль усюды — брукаваныя вуліцы, ходнікі з жалезабетонных пліт. Палякі і сапраўды за дваццаць няпоўных гадоў шмат зрабілі па добраўпарадкаванні мястэчак, навядзенні парадку на вясковых вуліцах. За гэта іх варта пахваліць. Але нацыянальны прыгнёт, «нажніцы» ў цэнах паміж сельскімі таварамі і прамысловымі... Незлічоную колькасць збожжа (па 2 злотыя за пуд) трэба было прадаць, каб купіць, скажам, веласіпед.
У 1939 годзе ў Заходняй Беларусі прамысловасць, землі, банкі былі нацыяналізаваныя. Беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі зямлю. Некаторыя пам-
кнуліся ў райцэнтры і сталі будаваць сабе звычайныя драўляныя дамы або старыя з вёсак перавозілі. Мы з Жэнем любілі шнырыць каля зрубаў, асабліва ля тых, якія пахлі свежай смалой. Тут жа перасяленцы гасілі вапну.
Пасадзіўшы мяне на раму, а Мішу Беззубёнка на багажнік, важна ехаў мой брат па новай вуліцы. I як у яго, дзевяцігадовага хлапчука, сіл хапала! Сіл хапала, а спрыту — не, і мы «святой тройцай» ускочылі ў яму, дзе гасілася вапна. Нас, бедалаг, будаўнікі хутка выцягнулі і разам з веласіпедам акунулі ў возера. Добрыя дзядзькі абмылі нас з роварам і сказалі: «Вочы, вочы чым болып прамывайце, а не то вапна раз’есць».
Пасля такога пярэпалаху мы высушылі сваё адзенне на гарачым летнім сонейку і як нічога ніякага, супакоіўшыся, папляліся (не паехалі!) дадому. Паколькі з тых, хто будаваўся, напэўна ж, ніхто не ведаў нашых бацькоў (ота ж было б ад маці!), то ўсё абышлося без пакарання.
Глядзім свайго бацьку ў кіно
Кіно для жыхароў Заходняй Беларусі было небывалым цудам. Многія здзіўляліся, як гэта жывыя людзі могуць хадзіць па сцяне і размаўляць. He выключэннем былі і Мёры. Паміж школай-сямігодкай, што стаяла над возерам, і збожжаскладам, узведзеным з пустакоў, у звычайным драўляным доме адкрылі клуб. Мама папярэдзіла, што там будуць паказваць кіназдымкі аб знаходжанні ў Маскве Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, у якую ўвайшоў і наш тата.
He помню, ці быў з намі тады ў зале бацька, але на экране мы яго ўбачылі. Разам з некаторымі іншымі членамі Камісіі ён ішоў насустрач Сталіну, а той, усміхаючыся, вітаўся з імі за руку. Падобны кадр праз дзесяцігоддзі мне ўдалося ўбачыць на экране тэлевізара. А копіі здымка, на якім сфатаграфаваны тата разам са Сталіным і іншымі членамі Палітбюро, як і з усімі членамі Камісіі, у мяне і маіх родных захоўваюцца ў сямейных архівах.
Самалёт над Мёрамі
Зрабіў кукурузнік круг над Мёрамі і паляцеў у напрамку часовага аэрадрома ў бок вёскі Мёркі. He інакш гэта прыляцеў на дапамогу мясцоваму хірургу нехта з кваліфікаваных дактароў Вілейскай абласной бальніцы. Амаль усе местачкоўцы, ад малога да вялікага, кінуліся туды, дзе прызямляўся самалёт. I не дзіва, бо такую «птушку» людзі бачылі ўпершыню. Мы з Жэнем ажно захакаліся, імкнучыся раней іншых туды прыбегчы і пакратаць самалёт. I пашанцавала ж нам, калі нас нагнаў на веласіпедзе сын гаспадара Толя Ходас і размясціў на сваёй веламашыне нас абодвух. Праз пару мінут мы ўжо прабіраліся праз натоўп да самалёта. Некаторыя дарослыя, аказалася, мацалі крылы кукурузніка, каб пераканацца, што яны ўсё-такі, як сцвярджалі песімісты, не з фанеры, а з металу зробленыя. I пераконваліся. Такія «дзікуньр> аж рассмяшылі лётчыка. Але павазіць нікога, вядома, не згадзіўся, і я з братам толькі 2 красавіка 1944 года пазнаў сапраўдную моц такога самалёта, калі нас, дзяцей партызан, перапраўлялі цераз лінію фронту.
«Налёт» на запалкавую фабрыку
Вольніца была ў Мёрах дзецям. Тым больш што сям’я наша жыла тут у асноўным у летні перыяд. Садоў было мала, дык мы задавальняліся агародамі, на многіх з якіх у час адсутнасці гаспадароў пабывалі мы ў пошуках морквы і агуркоў (памідораў нешта не помню). I (во дзіва!) ні разу ніхто з хлапчукоў не трапіў у рукі дарослых.
Вабіла невялічкая фабрыка, якую для вырабу запалкавай саломкі пабудаваў купец Агенштат. Сваё прызначэнне часова захавала яна і пры савецкай уладзе.
Час абеду для ўсяго калектыву прадпрыемства абвяшчаўся моцным гудком, які чуваць быў за два кіламетры ва ўсім мястэчку. I мы ўжо ў гэты час павінны былі быць ля фабрычных варот, дзе ад рабочых атрымлівалі чаканую саломку, з якой дома рабілі розныя цацкі.
Сям’я вярнулася на вёску
У нарысе «Мой первый учнтель» народны артыст СССР Генадзь Іванавіч Цітовіч пісаў:
«Осенью 1940 года, теперь уже no собственному желанйю u no прйглашенйю местного населенйя, семья Манцевйчей перевелась в деревню Малая Ковалевіцйна. Вместе с главой семейства в школе тпеперь работалй его жена й дочь Антонйна». («Людй Нарочанского края». Мн.: «Беларусь», 1975 г.)
Доля праўды ў гэтых радках ёсць — бацька і сапраўды хацеў вярнуцца ў мясціны, дзе з 1935 да 1939 года настаўнічаў у польскай школе. А вёска Малая Кавалеўшчына — суседка Старым Крукам. Але ні слова Генадзь Іванавіч не сказаў, што з гэтага часу пачалося праследаванне новымі ўладамі былога польскага настаўніка, дакладчыка на Беларускім Народным Сходзе. Чыя ініцыятыва была такога ганення, не ведаю, але па ўсім бачна, што рашучую ролю тут адыграў прысланы з Усходняй Беларусі нехта Лютко, якому даручылі ўзначальваць пакуль што пяцігадовую школу. Відаць. ён быў з тых варожых сіл, якія выбарачна касілі савецкіх актывістаў. Так што і жыхары Заходняй Беларусі адчулі моц палітычных рэпрэсій. Але я не атаясамляю яе з савецкай уладай у цэлым. He ўсе ж былі падобныя на Лютко!
Адным словам, да нас трапіў злы і нядобры чалавек — Лютко. Думаю, што ён меў спецзаданне скампраметаваць Ф.Д. Манцэвіча, накапіць чым больш адмоўных фактаў, абвінаваціўшы нашага бацьку ў нацыяналізме, у шпіянажы. Узнікала нават такое пытанне: «А чаму вы, таварыш Манцэвіч, у часы белапольскай акупацыі ўсё бліжэй і бліжэй падыходзілі да польска-савецкай мяжы? Спачатку працавалі ў Іказні, потым — у Ніўніках і нарэшце тут апынуліся, у дваццаці кіламетрах ад Савецкага Саюза? Ці няма тут якой заканамернасці?»
У дзённіку бацька расказваў, як Лютко настройваў супраць яго і калектыў настаўнікаў (Марыю Прохараўну Пісарэнку, Лісіцкага). У даваенны час мала хто меў
наручны ці кішэнны гадзіннік. А ў бацькі ён быў. Кішэнны. 3 царскіх часоў. Кожную раніцу бацька звяраў час па Маскоўскім радыё. I гадзіннік ішоў мінута ў мінуту з Маскоўскім часам. Але з пэўнага дня Флор Данатавіч стаў «спазняцца» на заняткі, у чым яго абвінавачваў Лютко: «Вы спазніліся на пяць мінут. Каб гэта было ў апошні раз».
Бацька стаў сумнявацца ў сваім гадзінніку і перагнаў мінутную стрэлку наперад. I якое ж было яго здзіўленне, калі пасля работы ён зверыўся з Маскоўскім часам. Аказалася, што Лютко яго падмануў.
Некалькі разоў паўтаралася адно і тое. Бацька меў некалькі заўваг і вымоў.
Аднак для поўнай кампраметацыі старога настаўніка гэтага было мала. Патрабаваўся больш сур’ёзны факт. I ён знайшоўся ўлетку 1941 года. Ці гэта Лютко сам наважыўся так зрабіць, ці яму ў Мёрах падказалі, але кола закруцілася.
У нас сваёй лазні не было, як не было яе і ў Лютко, і добразычлівыя хутаране запрашалі сем’і настаўнікаў мыцца да сябе. Вады хапала — рэчка Волта побач.
На гэты раз Лютко, ведаючы, што Флор Данатавіч любіць пахвастацца і часцяком лазню пакідае апошнім, таксама затрымаўся. Апраналіся моўчкі. Ды аб чым мог гаварыць пасланец з усходу з «польскім шпіёнам»? Бацька не прыдаў значэння, чаму загадчык школы дастаў сцізорык і расклаў яго. Можа, чалавек хоча пазногці абрэзаць? А ён, гэты «чалавек», заплюснуўшы ад страху вочы, імгненна разануў сабе па перадплеччы і з крыкам: «Манцэвіч хоча мяне зарэзаць!» — выскачыў на двор.
Людзі ўмомант аказалі параненаму дапамогу. Хутка апрануўшыся, Лютко на ровары падаўся ў Мёры. I зашумела, загуло следства вакол дэпутата Народнага Сходу, які хацеў забіць добрасумленнага педагога, прысланага з Усходняй Беларусі. I быць бы бацьку ў ГУЛАГУ, як у 1938 годзе асудзілі і яго старэйшага брата Іосіфа. Як ні парадаксальна, але ад ганебнай долі выратавала яго Вялікая Айчынная вайна. I загінуў ён у ліпені 1941 года не як «вораг народа», а як абаронца
правоў народа. А так бы і яго дзеці лічыліся б дзецьмі «ворага народа».
Сяргеева двухрадка
У Малой Кавалеўшчыне большую частку свайго прасторнага дома нам здала ў арэнду ўдава Мар’я Кезік, якая жыла разам з сынам Сяргеем. А дачка даўно выйшла замуж у Лявонпаль. Наша гаспадыня хоць і была неадукаваная, але ведала шмат народных песень, прымавак і прыказак, розных казак і паданняў. Слухаць яе было адно задавальненне.
Па таленце ўдаўся ў яе і сын. Але на яго яна час ад часу злавалася:
— Гэта ж нада, купіла за апошнія злоты ровар. Думала: няхай сын ездзіць то да сястры, а то і ў Мёры падскочыць. А ён во што зрабіў...
I паказвае на бліскучую двухрадку, якую Сяргей незадоўга да нашага прыбыцця набыў у Новых Круках, аддаўшы ўзамен ровар. Як бы маці сына не дакарала, а ён не панёс назад гармонік. I калі трапляла вольная часіна (звычайна ў рэлігійныя святы), ён лётаў да знаёмых музыкантаў браць урокі. Вядома ж, бясплатныя.
— Мне толькі спачатку цяжкавата было, — казаў ён, — усё не ішлі ў лад галасы з басамі. А цяпер неяк пальцы левай рукі ў басах патрэбныя кнопкі націскаюць.
I ўжо варта было Сяргею пачуць незнаёмую песню, як ён адразу на гармоніку падхопліваў яе мелодыю.
Вялікім іпчасцем было для мяне з Жэнем узяць з яго рук гармонік і пацягваць мяхі, неўпапад перабіраючы галасы. Юра ж, які ў свае 12 гадоў выдатна іграў на скрыпцы, і гармонік хутка асвоіў. Ды і Жэня праз тыдзень на галасах ужо іграў народную песню «Ляцеў галуб ды над морам» (пазней ён і акардэон асвоіў). А я дык ні на чым так і не навучыўся іграць.
Сяргею вельмі падабалася, калі іншы раз Флор Данатавіч браў у рукі скрыпку і іграў у дуэце з пачынаючым музыкам. Гэта ж нада! 3 ім, невядомым гарманістам, іграе на яве славуты скрыпач!
Мастацкая самадзейнасць развіваецца
I ўсё-такі Лютко ёсць Лютко, а калектыў калектывам. I ў школе мастацкая самадзейнасць, якая паспяхова дзейнічала пры панскай Полыпчы ў напіай сям’і (у многім дапамагалі адпаведныя перадачы з Мінска і Масквы), пры народнай уладзе выйшла за яе рамкі. Ініцыятарам гэтага была наша маці, руская па нацыянальнасці. I рэпертуар у яе быў у асноўным рускамоўны, што Лютко, відаць, і падабалася. Паслухае Аляксандра Міхайлаўна па радыё якую-небудзь песню, хуценька запіша яе, а мелодыю не справілася запомніць. I тады вядомыя ў Саюзе песні... дэкламаваліся. Помню, з якім энтузіязмам Коля Канах чытаў з імправізаванай сцэны тэкст песні «Смело, товарніцн, в ногу!» Папярэдне, канечне, аб’яўлялася, хто і што будзе чытаць. I вось дзевяцігадовы хлапчук дэкламуе:
Время за дело нам браться,
В бой поспешйм поскорей.
Нашей лй ратй бояться
Прйзрачной сйлы царей.
А праз пару месяцаў мы ўжо гэтую песню выконвалі школьным хорам.
Часта гучалі беларускія народныя песні «А ў бары, барьр>, «А ў садзе рэчанька», «Свінні ў рэпе», «У месяцы верасні». Усе яны былі запісаны нашым бацькам з нотамі.
Нават калі б я ў 1970-ыя гады не сустрэўся з былым настаўнікам суседняй Чэрскай школы I. Ф. Лакоткам, я і без яго помніў бы, што настаўнікі з Чэрасаў паставілі спектакль «Партызаньр> па народна-гераічнай драме Кандрата Крапівы. Да нас яны прыехалі зімою ў санях, трымаючы ў руках абпаленыя на агні драўляныя стрэльбы. А нам, малым, здавалася, што ў іх сапраўдная зброя. Па словах Івана Фёдаравіча, ён іграў ролю Рыгора, які не мог адсядзецца дома і далучыўся да партызан. Як гэта сімвалічна! У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўны падпольпічык I. Ф. Лакотка і яго родзіч I. В. Лакотка перайшлі на адкрытую барацьбу з ворагамі, стаўшы партызанамі.
Поспехам карысталіся і новыя беларускія песні «Як крынічка цячэ», «Свеціць свецел месячык» і некаторыя іншыя. I мы спявалі іх у школе аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Эвакуацыя не атрымалася
22 чэрвеня 1941 года, 12 гадзін. Са слоў намесніка Старшыні Савета Народных Камісараў (ён жа і Народны камісар замежных спраў) В. М. Молатава ўсе, хто меў радыёпрыёмнікі, даведаліся, што ў гэты дзень у 4 гадзіны раніцы без аб’яўлення вайны германскія войскі напалі на нашу краіну. Прарочымі словамі завяршыў Вячаслаў Міхайлавіч сваю прамову: «Наше дело правое. Враг будет разбнт. Победа будет за намн».
Але гэтая перамога далася нашаму народу мільёнамі чалавечых ахвяр. Пакуль жа Молатаў назваў надуманую лічбу: «...забіта і паранена больш за 200 чалавек».
3 прамовы Молатава і іншых перадач радыё тата зразумеў: вайна хутка не закончыцца, таму даў каманду:
— Збірайцеся. Будзем эвакуіравацца на ўсход.
А сам на веласіпед і ў Мёры, дзе вельмі холадна і нават варожа аднесліся да яго просьбы:
— Дайце для нашай сям’і з васьмі чалавек месца для эвакуацыі ў аўтамашыне альбо вагоне цягніка.
— He хвалюйцеся, — адказалі яму, — але месца для вас не прадугледжана. Навошта вам перажываць? Вы добра прыстасоўваліся да палякаў, знойдзеце агульную мову і з немцамі. Яны вас за ворага не палічаць — вы ж беспартыйны. Так што едзьце спакойна дадому.
Вярнуўшыся дадому, тата казаў нашай маці:
— Hi ты, ні я ў лёс не верым. На нас услед за немцамі бяду нагналі энкавэдысты. Што ж, будзем ваяваць тут. Па начах шкодзіць ворагу, а спатрэбіцца — пойдзем у партызаны. Маю старэнькую маці адправім да Юлі (Юля — адзіная бяздзетная бацькава сястра, жыла ў Іказні на Браслаўпгчыне).
А пакуль з захаду на ўсход ішлі і ішлі чырвонаармейцы з разбітых вайсковых часцей. У нас затрымліваліся,
каб паслухаць радыё, адпачыць, пад’есці. Яны і цяпер, у 2016 годзе, стаяць у маёй памяці: худыя, няголеныя, брудныя. Чым маглі, тым і дапамагалі ім нашы мама і тата, вяскоўцы.
Самалёты над Ельняй
Вайна. 3 кожным днём рабілася ўсё страшней і страшней. Асаблівае прыбліжэнне вайны мы адчулі тады, калі над нашымі галовамі разгарнуўся паветраны бой. Акупантаў яшчэ не было. 3 болем у сэрцах мы назіралі, як савецкі знішчальнік на брыючым палёце, аж кроны дрэў нахіліліся, уцякаў ад самалёта з чорнымі крыжамі. Гітлеравец паліваў свайго праціўніка кулямётным агнём, але таму дзякуючы спрытным манеўрам удавалася ўхіліцца. Пра парашут не было чаго і думаць — надта ж блізка пад крыламі зямля.
Апынуўшыся за рэчкай Волтай над лесам, савецкі лётчык набраў вышыню. Усе з палёгкай уздыхнулі:
— Уцячэ! — у адзін голас вымавілі мы.
Ды дзе там! Услед узняўся і гітлеравец. Яны ўжо, носячыся над славутым балотам Ельня, выраўняліся. Раптам (о божухна!) чорны шлейф дыму пацягнуўся за хвастом нашага знішчальніка і ён імгненна пайшоў уніз. Загінуў яшчэ адзін герой пачатку Вялікай Айчыннай вайны. А фашыст, набраўшы вышыню, развярнуўся і, канечне ж, задаволены поспехам, паімчаў на захад. Праз некалькі секунд на балоце раздаўся выбух. А недзе там, на нашым аэрадроме, паявіцца трафарэтны запіс: «3 баявога задання не вярнуўся» або «Прапаў без вестак».
На месцы гібелі самалёта з савецкім патрыётам утварылася варонка, якая за дзесяцігоддзі, магчыма, зарасла мохам. А можа, яна стала маленькім балотным азярцом. Напоўніўшыся балотнай вадой, яна і сёння з’яўляецца знакам трагедыі.
Пасля ўбачанага вайна ў маім дзіцячым уяўленні набыла рэальны змест. Мне здалося, што я стаў болып дарослым.
Заданне да акупацыі
Япгчэ да акупацыі Мёрскага раёна (гэта значыць да пачатку ліпеня) нашы бацькі планавалі, што трэба рабіць з прыходам гітлераўцаў. Вядома, помсціць — і днём, і ноччу, каб зямля пад імі гарэла. Нават прыкідвалі ў галаве, каму можна будзе даверыць падполле, якое павінна ўзнікнуць.
А пакуль што нашы без бою адышлі на ўсход, а вораг яшчэ не паявіўся. Трывожыла бацькоў шматтонная грузавая аўтамашына, якая ў час эвакуацыі перавярнулася, з’ехаўшы з абочыны. Падняць яе так і не змаглі. На гэтым месцы паявіўся фанерны шчыт з надпісам: «Машнну не трогать — мы за ней вернёмся». I паставілі вартавога — мясцовага селяніна Якуба Канаха, загадаўшы яму нікога не падпускаць да аўтамабіля, у кузаве якога былі, як я пазней даведаўся, друкарскія машыны, фарба ў бляшанках. Самую вялікую каштоўнасць, напэўна, уяўляў лінатып — радковая адліўная машына.
Як толькі наступіла нядоўгая цішыня (ні нашых, ні немцаў няма), Якуб кінуў сваё вартаванне, а Жэня і я атрымалі ад бацькоў заданне:
— Вазьміце ў дапамогу Якубавага Колю і з надыходам цемры падпаліце аўтамашыну, каб яна не трапіла ў рукі акупантам. Вось вам бутэлька газы, запалкі, а на месцы абкладзяце грузавік саломай, пальяце яе газай і падпаліце. А самі хуценька ўцякайце.
Коля Канах, які рос у патрыятычнай сям’і, адразу згадзіўся нам дапамагчы. На выпадак жа яго адмовы ў нас у запасе быў наш равеснік Валодзя Сушко, які жыў у суседняй са Старымі Крукамі вёсцы — Вялікай Глінаўцы.
На месцы рашылі саломай не карыстацца — калі мы будзем у ахапках яе несці, то можам натрэсці і пакінуць след. Непадалёк над страхой тока ляжалі снапкі трасты, якая адразу ўспыхне як порах. I слядоў за сабой не пакіне.
Прыхапіўшы па некалькі снапкоў трасты, мае сябры без асаблівай рызыкі паднеслі іх да грузавіка і абклалі друкарскія машыны і бляшанкі з фарбай. Я стаяў на варце за гасцінцам. Жэня сказаў мне:
— Калі што якое, кідай па нас камянямі.
Цішыня. Нічога не чуваць, нікога не відаць. Hi на якім хутары Старых Крукоў і вёскі Вялікая Глінаўка вокны не свецяцца. Улетку сяльчане кладуцца спаць з наступленнем цемры. Ды і небяспечна паліць лямпу ці свечку ў вайну — агонь у вокнах прыцягвае ўвагу здалёк. А вакол пачалі ўжо шукаць прытулку акружэнцы.
Адным словам, лета... Вайна.
Цішыня. Я толькі чую, як дрыжаць у мяне каленкі. Калатэча так і не знікла. Цікава, ці змог бы я папярэдзіць небяспеку, каб яна ўзнікла?
Але мне доўга трэсціся не давялося. Хутка запалаў небывалы касцёр і мы разышліся па сваіх хатах.
Ідучы з Жэнем дадому, мы час ад часу азіраліся назад. Полымя не суціхала. Услед за трастой, палітай газай, загарэліся тэхнічнае масла, друкарская фарба ў бляшанках. I наўрад ці што «жывое» застанецца ад усяго, што было ў кузаве.
Вяртаючыся назад, мы ішлі ўздоўж палявой дарогі, што вяла цераз Старыя Крукі і Малую Кавалеўшчыну, а далей — на Вялікую Кавалеўшчыну, Зелянкі, Сухавержа. Баяліся, каб на каго не напароцца.
Мама і тата не спалі. Убачыўшы скрозь ноч сваіх дзяцей, яны расцалавалі нас. Бацька прызнаўся:
— А ад нас людзі толькі што пайшлі, калі ўбачылі зарыва над хутарам. Мы іх спецыяльна запрасілі, нібы радыё паслухаць, каб пра нас нічога падазронага не падумалі. I Тоню, і Ліду, і Юру, і вас перад выхадам на заданне суседзі бачылі. Пра вас мы сказалі, што вы ўжо спіцё.
— А цяпер і сапраўды кладзіцеся спаць. Толькі рукі, ногі і твары добра памыйце.
Пра спаленую аўтамашыну хутка ўсе забыліся: не да парасят, калі свінню смаляць. Паступова акупанты сталі наводзіць свой «парадак». I нібы з-пад зямлі павыпаўзалі лізаць ім задніцы ўсякія здраднікі. Сярод іх быў інтэлігентнага пакрою Міця Махонька, які так хваліў Савецкую ўладу, а цяпер добраахвотна пайшоў служыць немцам.
Апошняя прагулка з татам
He ведаю, што думаў тата, калі на самым пачатку вайны прапанаваў менавіта мне, якому ішоў дзявяты год, прагуляцца паўз жыта, якое буйным коласам налілося насупраць Мар’інай хаты цераз палявую дарогу. Астатнія дзеці засталіся дома. Я і думаць не мог, што прагулка з бацькам будзе апошняй у маім жыцці.
Ля жыта спыніліся. Сарваўшы каласок, тата паклаў яго сабе на далонь:
— Глядзі, які кволенькі, а якую сілу ў сабе нясе! Колас да коласа, і людзі будуць з хлебам. Чуў, як людзі кажуць: «Хлеб — усяму галава»? Помніш, як ты, маленькі, хлеб называў?
— Помню. Казаў: «Папы хачу».
— Вось-вось, — усміхнуўся тата. — Хлеб — папа, значыць, гаспадар.
— А мама?
— А мама? — перапытаў бацька. — Мама, маці — гэта радзіма, зямля, на якой мы жывём.
— А ў немцаў ёсць радзіма?
— Ёсць. Але яны хочуць і нашу радзіму забраць. Ім усё мала і мала, таму і пайшлі на нас вайною. Мы — гэта Беларусь, увесь Савецкі Саюз.
Пра вайну я чуў шмат ад каго, асабліва ад бацькоў і людзей іх узросту. Напрыклад, Якуб Канах, як і мае тата з мамай, ваяваў у Першую сусветную вайну. Трапіў да немцаў у палон. Навучыўся па-іхняму гаварыць. Гэта быў першы чалавек, які, навучыўшыся ў немцаў, стаў збіраць у нашым краі шампіньёны.
Такім чынам, я ўжо меў некаторае ўяўленне пра вайну, на якой бязлітасна забіваюць адзін аднаго, паляць, рабуюць. Але пакуль што я падобнага не бачыў, таму зноў у мяне ўзнікла пытанне:
— Папа (так мы называлі яго ад рускай маці, хоць часцей за ўсё з татам мы размаўлялі на роднай мове). Ты кажаш, вайна пачалася. А я яе не бачу. Чаму?
Бацька задумаўся.
Было над чым. Вайна пад бокам бушуе ўжо з 1 верасня 1939 года, а малы сын задае такія наіўныя пытанні.
— Вайна? — ніяк не мог адчапіцца ад майго пытання тата. — Вайна — гэта калі адна дзяржава, як скажам, Германія ці Польшча, выступае супраць другой са зброяй. Ім усё мала сваёй зямлі. Таму і палякі ў 1921 годзе адабралі ў Беларусі, нашай з табой радзімы, добры кавалак зямлі. Пару гадоў таму назад мы вярнулі яе сабе. Дык немцы аж да нас дабраліся. Ты ўжо чуў пра людаеда Гітлера...
— А ён што, людзей есць?
— He, так гавораць пра самых злых, самых страшных людзей, якіх і людзьмі называць нельга. Дык вось. Гэты людаед прымусіў свой народ, немцаў, узяцца за зброю, сесці на танкі і самалёты, захапіў некалькі краін, у тым ліку і Полыпчу. Потым рушыў на Савецкі Саюз. А Савецкі Саюз —■ гэта і Расія, і Беларусь, і Украіна, і другія рэспублікі. Немцы цяпер і ваююць на савецкай зямлі, рухаюцца ў наш бок. Неўзабаве яны і тут будуць. Бачыў, самалёты з чорнымі крыжамі над намі праляталі? Гэта яны, нямецкія лётчыкі, робяць тое, што ім Гітлер загадаў, — кідаюць на нашы галовы бомбы, каб чым болып людзей забіць.
— А навошта ім людзей забіваць?
— Каб не было каму сваю зямлю абараняць.
Гэта быў мой апошні шпацыр з татам, апошняя наша шчырая гутарка як мужчыны з мужчынам.
Ужо калі мы спускаліся з пагорка, на якім расло жыта, я адважыўся пацікавіцца:
— А што мы будзем рабіць, калі да нас прыйдуць немцы?
— Ваяваць, — не задумваючыся адказаў бацька. Як і чым ваяваць, ён яшчэ не ўяўляў. Аднак як патрыёт Савецкай Радзімы ён інакш не мог адказаць.
Прагулка наша зацягнулася, але маці не лаялася: бацька ж хацеў, каб і самы малодшы ў сям’і чалавек вырас патрыётам.
ПАД НЯМЕЦКАН АКУПАЦЫЯН
Цукеркі ад немцаў
Добрыя сонечныя дні на Мёршчыне выдаліся на самым пачатку вайны. Недзе на граніцы ўжо гінуць нашы салдаты, а ў вёсцы Малая Кавалеўшчына ніякіх выстралаў і разрываў снарадаў не чуваць. Пакуль што на ўсход ідуць толькі акружэнцы. Многія з іх, убачыўшы высока ўзнятую на дзвюх жэрдках радыёантэну, спыняюцца ля нашай хаты. Балюча было глядзець на іх. Хутка маці нарыхтавала на ўсіх дваццаць чалавек яду, бацька забяспечыў мылам і памазком для брыцця, некаторым перадаў цывільнае адзенне. Але нават касцюмаў запасных знайшлося толькі дзве-тры пары, і Юра з Тоняй адправіліся да суседзяў збіраць грамадзянскае адзенне.
— Усё-такі ў вашым убранні мы будзем смялей рухацца да сваіх, — сказаў нехта з афіцэраў.
Са слязамі на вачах мы расставаліся з чырвонаармейцамі, якія яшчэ вось так, адкрыта ішлі праз нашы вёскі. На дзень-другі пасля іх паявіліся гітлераўскія галаварэзы, якія з закасанымі рукавамі мундзіраў імчаліся на матацыклах па гасцінцы Мёры — Дзісна. Дзеці ёсць дзеці, і нам захацелася паглядзець на чужаземцаў. Бацькі папярэдзілі: «3 рук немцаў нічога не браць». I мы з Жэнем не бралі, а нехта з перадапошніх матацыклістаў сыпануў нам пад ногі савецкія цукеркі «Кароўкі» — недзе па дарозе накралі ў магазінах, а следам нас фатаграфавалі — прапаганда. Замыкала калону адкрытая аўтамашына з нейкім важным афіцэрам. Ен загадаў шафёру спыніць легкавушку і таксама кінуў
у наш бок «Каровак». Мы з Жэнем да іх не дакрануліся. Афіцэр пазваў мяне і на чыстай рускай мове спытаўся:
— А ты почему с тем мальчлком не взял конфеты?
— Нам не хватлло.
Ен дастаў з нейкай сумачкі жменю цукерак і сказаў:
— Давай шапочку — я вас отдельно угоіцаю. Помнл: мы к вам с гостлнцамл прлшлл, а не с войной.
Роўна цераз дзевяць дзён мне зноў давялося сустрэцца з гэтым афіцэрам, але пры болып трагічных абставінах.
«Пажартавалі» над паліцаямі
Ох, і даліся ў знакі нашай сям’і першыя паліцэйскія, якія ў брыдкім чорным убранні, узброіўшыся палкамі (бізуноў на ўсіх не хапіла), звычайна па парах раз’язджалі ў лінейках па раёне.
I ўсё ж нельга адмаўляць, што спачатку паліцыянты ў адносінах да землякоў паводзілі сябе болып памяркоўна, чым пазней, калі яны больш актыўна пачнуць дапамагаць акупантам знішчаць ні ў чым не вінаватых людзей, паліць іх хаты, а нарабаванае дабро дзяліць з немцамі.
Усё гэта было пазней. Пакуль што было больш-менш спакойна. Настолькі спакойна, што мы з Жэнем рашылі над бобікамі пажартаваць.
— Давай, — кажа брат, — вось перад гэтымі двума паліцэйскімі, што едуць з Вялікай Кавалеўшчыны, мосцік разбяром. А самі схаваемся за лазовы куст.
Так і зрабілі, здаля назіраючы, што будзе далей. Мы думалі, што, убачыўшы перашкоду, фашысцкія памагатыя злезуць з лінейкі і самі пакладуць бярвенні назад. Але, заўважыўшы пацаноў, яны спынілі каня і паклікалі нас да сябе:
— Ці ж можна так са старэйшых насміхацца? — спытаўся нехта з іх. I ўсміхнуўся.
I мы ўсміхнуліся, бо нічога страшнага ў гэтых мужчынах мы не заўважылі.
— А цяпер усё пакладзіце на месца. I падыдзіце да нас — мы вас пачастуем.
«Во! — падумалі мы. — He караць будуць, а частаваць».
Паклалі на месца пяць тоненькіх бярвенняў, што ляжалі над канавай, і смела падышлі да лінейкі. Мы нават не прыдалі ўвагі палкам, якія паліцэйскія трымалі ў руках. А паліцаі злезлі з лінейкі, нібы па камандзе схапілі нас за рукі, і пасыпаліся па нашых спінах удары. Плач, стогн, войканне.
— А дома перадайце, што другі раз за такія штучкі мы з вамі разбяромся па законах ваеннага часу.
Дома, не працёршы яшчэ слёзы, мы пацікавіліся ў бацькі, а што такое «па законах ваеннага часу»?
— Расстраляюць, — адказаў бацька.
— Болып без нашага дазволу нічога шкоднага для немцаў і паліцэйскіх не рабіце, — заявіла маці.
Так адбылося маё з Жэнем знаёмства з ахоўнікамі акупацыйнага рэжыму.
Бліны для акружэнцаў
Неяк у 1970-х гадах наведаў мяне ў Беразіне сын былога актыўнага падполыпчыка Аляксандра Тарасавіча Грэцкага, мой равеснік Віктар. Ен рабіў на МАЗе і ў складзе шэфскай каманды працаваў на ўборцы бульбы.
— А ты помніш, Барыс, як мы з табой на Басіноўскі Мох насілі акружэнцам бліны, што пякла твая мама?
— Помню, помню, — узрадаваўся я, — толькі забыўся, хто тады са мною быў. Аказваецца, гэта ты, Віця?..
Мы ад радасці зноў аж расцалаваліся, нібы ўспамін ішоў пра вельмі важную справу. А гэта была для нас, піянераў, звычайная з’ява. Помніцца, што на беразе таго Моху стаяў свежы зруб сялянскай хаты. У аднаго з акружэнцаў быў конь, які, магло здарыцца, прыбіўся сюды з нейкай кавалерыйскай часці. Усе былі ў ваеннай форме. На хутары, можа, і выходзілі, але толькі ноччу. Бо з бальшака край балота добра праглядаўся.
Праз некалькі дзён мы з Віктарам ізноў панеслі харч чырвонаармейцам, але іх там не засталі. Ці падаліся ў вялікі лес арганізоўваць партызанскі атрад, ці ўсё яшчэ спадзеючыся на сустрэчу са сваёй часцю, падаліся на ўсход.
Кудаеў і Светлалобаў
На некалькі сутак затрымаліся на нашым хутары савецкія акружэнцы — малодшыя камандзіры Кудаеў і Светлалобаў. Кудаеў яшчэ 11 ліпеня хаваўся на гарыіпчы нашай хаты. А ў асноўным ён сядзеў у алешніку, які на правым беразе Волты паласой злучаўся з лесам, дзякуючы чаму было лягчэй уцячы. Есці яму насілі ці я, ці Жэня.
Светлалобаў знік раней. Пераапрануўшыся ў цывільнае, стаў прабівацца да сваіх. Ен дасканала ведаў нямецкую мову. Падполыпчык Аляксандр Тарасавіч Грэцкі расказваў, што Светлалобаў забіў немца і, апрануўшы яго форму, смела рушыў на ўсход.
Радавыя акружэнцы, якім цяжка ды і небяспечна было несці далей вінтоўкі і некалькі цынкавых бляшанак з патронамі для аўтамата і пісталетаў, перадалі ўсё гэта нашаму 13-гадоваму Юру (Георгію), і ён схаваў іх да пэўнага часу ў бяспечным месцы. А сам ужо з першымі антыфашыстамі пачаў разбураць масты і пераразаць тэлефонныя дроты.
Майго бацьку арыштаваў той жа афіцэр, што нам цукеркі даваў
Стаяў сонечны дзень. Па звычцы тата падняўся з ложка раней за ўсіх. Справіўся прынесці аж з крынічкі вады, з-пад паветкі дроў для рускай печы. Потым ужо ўвайшоў у спальню. 3 лагоднай усмешкай звярнуўся да Тоні:
— А ну, маладая гаспадыня, уставай. A то царства нябеснае праспіш.
Неўзабаве ўсе былі на нагах.
Раптам чуем — заракатаў матор аўтамабіля, які на вёсцы быў незвычайнай рэдкасцю. Тата якраз выйшаў на парадны ганак і пільна ўглядаўся ў машыну, што пад’язджала з боку тракту Мёры — Дзісна. Легкавушка з адкрытым тэнтам спынілася насупраць нашага дома. За рулём — чалавек у чужой ваеннай форме, ля яго — афіцэр. I як я здзівіўся, што ў ім пазнаў таго са-
мага акупанта, які нас надзяляў цукеркамі. Ён гаварыў на чыстай рускай мове:
— Тут пражывае Флор Данатавіч Манцэвіч?
— Я Манцэвіч.
— Нам трэба пагаварыць.
— Калі ласка, я да вашых паслуг.
— Але не тут, а ў Мёрах. Сядайце, калі ласка, у машыну.
Нам чамусьці верылася, што тата вернецца. Ен жа не ўзяў нават ніякіх дакументаў. Прычым афіцэр, робячы лагодны выгляд, супакойваў нас:
— He хвалюйцеся. Мы Флора Данатавіча не арыштоўваем, а проста запрашаем на гутарку. Пагаворым — адпусцім.
«А можа, і праўда?» — думалася нам.
Насцярожыўся Кудаеў, які з гарышча спусціўся ў сені.
-— Я зараз адкрыю па немцах агонь з аўтамата, — шапнуў ён маме.
— He трэба. Загубіце ні ў чым не вінаватага хлопца-правадніка. (А гэта быў Іван Ракоцы. — Б.М.) I нам лягчэй не стане.
Перасцярога была своечасовай: у гэты час у Старых Круках, па суседстве з Малой Кавалеўшчынай, знаходзілася цэлае нямецкае падраздзяленне. Загінула б не толькі наша сям’я, але і суседзі.
Першы арышт мамы
Арыштам бацькі інтарэс да нашай сям’і не знік. Але цяпер ужо дзейнічалі не акупанты, а паліцэйскія, сярод якіх, па маёй памяці, выдзяляліся Рынкевіч і Кісель. У жніўні, праз які месяц пасля знікнення Флора Данатавіча, яны на лінейцы і прыехалі да нас, відаць, з Мёр. Нягледзячы на старанны вобыск, нічога крамольнага не знайшлі. He ведалі яны, што на кухні ў падвале захоўваліся палітычная літаратура і — галоўнае — фатаграфія, на якой у лістападзе 1939 года былі знятыя члены Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі сумесна з членамі савецкага ўрада на чале
са Сталіным. Сярод членаў Камісіі быў і наш бацька. Але над вечкам, якое адчыняла ход у падвал, стаялі нагружаныя збожжам мяхі. Бобікі толькі тым і абмежаваліся, што папаролі штыкамі мяхі і арыштавалі нашу маці. Ніякія нашы галашэнні не дапамагалі.
Паколькі паліцэйскія былі прагныя да хабару, члены нашай сям’і сабралі па хатах пачак грошай, а Юру нехта перадаў новую саматканую капу. Усё гэта як нельга лепш спадабалася начальніку мёрскай паліцыі крыважэрнаму Мар’яну Томку, і ён даў распараджэнне вызваліць з-пад арышту змучаную і знясіленую пабоямі нашу маму, Аляксандру Міхайлаўну Манцэвіч. Рубцы ад гумовай плёткі з металічным наканечнікам захаваліся на мамінай спіне на ўсё жыццё.
А падполле, якое ўзначаліла маці, паступова разрасталася. Першымі былі ў Навакрукаўскім сельсавеце Аляксандр Тарасавіч Грэцкі, брат і сястра Зінаіда і Віктар Сушко, мой першы піянерважаты Уладзімір Якаўлевіч Канах, Міхаіл Шульга. Далучыліся да падполля Іван Фёдаравіч і Іван Васільевіч Лакоткі з Чэраскага сельсавета. I што характэрна: калі маці сядзела за кратамі, дыверсіі на гасцінцах не змяншаліся — савецкія патрыёты разбуралі невялікія драўляныя масты, псавалі тэлефонную сувязь паміж Мёрамі і Дзісной. Свой першы ўдзел у дыверсіях прыняў і наш 10-гадовы Жэня — спецыялізаваўся на знішчэнні з дапамогай кусачыкаў тэлефоннай сувязі.
На работу ў нямецкую школу?
Цяжкая і небяспечная служба падполыпчыкаў. He будзепі жа даказваць людзям, што ты па-ранейшаму застаешся патрыётам. Даводзілася па-рознаму прыстасоўвацца да ўмоў, якія складваліся. I калі маёй маці і Тоні калабарацыяністы прапанавалі працаваць у так званай «народнай школе», прасцей кажучы — у нямецкай, яны пагадзіліся. Маю сястру прызначылі дырэктарам Чэраскай пяцігадовай школы. Згодна з паведамленнем генеральнаму камісару Беларусі глыбоцкага акруговага камісара Паўла Гахмана, ужо з 15 лістапада 1941 года былі
адноўленыя заняткі ў школах акругі. Хоць усё яшчэ не хапала настаўнікаў. Таму, відаць, і звярнуліся да жонкі і дачкі расстралянага акупантамі Ф. Д. Манцэвіча. Створаная «на хапок» Пастаўская настаўніцкая семінарыя не магла цалкам забяспечыць школы акругі кадрамі.
I вось мы ў дарозе. Ад Малой Кавалеўшчыны да Чэраскай школы кіламетраў сем. Уся наша маёмасць і мы самі размясціліся на пяці санных фурманках. Снегу — навалам. Пад’язджаючы да алешніку, звярнулі ўвагу на людзей, якія ссякалі па абодва бакі дарогі кусты — загад акупантаў. Усіх гэтых яўрэяў сцерагуць два паліцэйскія з карабінамі. Сярод мабілізаваных і наш добры знаёмы Арон з Чэрасаў. Яго маці Лэя пякла смачныя булачкі, і калі мы, дзеці, часам з бацькам пад’язджалі да яе хутара, то наш тата купляў гэтае смакаццё.
Трымаючы ў руках сякеры, яўрэі лёгка маглі ўправіцца з двума ахоўнікамі. Але, асуджаныя на пагібель, гэтага не рабілі — пакорліва выконвалі тое, што ім загадвалі.
Калі фурманка, на якой ехаў Юра, спынілася (брат хацеў з Аронам пагаварыць), адзін са стражнікаў злосна сказаў:
— А ну, марш адсюль! Едзьце сваёй дарогай, а не то...
Што такое «а не то», мы ўжо чулі: то там, то сям паліцэйскія нават часцей за немцаў стралялі ў тых, хто ім не падабаўся. Што можна чакаць ад здраднікаў Радзімы, мы добра ведалі на прыкладзе першага арышту нашай маці. Фурман, з якім ехаў Юра, сцебануў коніка, і мы паехалі. Да Чэрасаў заставалася з кіламетр.
Спагадлівыя вазніцы
Тыпавы будынак школы, узведзены з чырвонай цэглы, здалёк прыцягваў увагу кожнага, хто рухаўся паўз яго. I стаяў ён амаль што ўпрытык да гасцінца Дзісна — Мёры. Ніякіх замкоў на дзвярах не было, і мы хутка азнаёміліся з будучым жыллём і месцам работы настаўнікаў і нашай вучобы. Для шматдзетнай сям’і адводзіліся кухня і побач з ёй пакойчык. Зайшоўшы з вуліцы, холаду мы не адчувалі. He даймаў ён і апранутых у кажухі вазніц, бо
яны адразу сталі пераносіць у пакой мэблю. 3 дробнымі рэчамі мы, дзеці, самі справіліся. Прывезлі з сабой багаты набор бацькавых сталярных інструментаў, пераплётны кніжны станок. Але навошта ўсё гэта? Калі і каму сталяркай займацца? Калі і якія кнігі пераплятаць?
У хляўчук паставілі кароўку-карміцельку Белапашку. Сена з сабой не прывезлі, бо не справіліся нарыхтаваць. У Малой Кавалеўшчыне Мар’я з Сяргеем выручалі. А тут як будзе? Пакуль што мужыкі з саней папераносілі рэшткі сена ў хляўчук. Нехта з іх сказаў:
— Нашыя конікі пакуль што пераб’юцца. А потым, можа, і мы з пошарам дапаможам.
Дапамога сялян з Малой Кавалеўшчыны і Старых Крукаў не спатрэбілася. Наш новы сусед Ігнат Сушко, брат паэта Паўла, і яго жонка Шура першымі праз колькі дзён прапанавалі сваю паслугу, і мы пару возікаў сена ўскінулі на гарышча хлеўчука.
Каб забяспечыцца дрывамі, на першым этапе ссякалі сухастой над Чэраскім возерам, якое расцягнулася на тры кіламетры. А потым бацькі вучняў паліва завозілі. Кожны, хто меў каня і дзяцей школьнага ўзросту, павінен быў калі не бярвенняў, дык тапарняку даставіць. На дзіва, у грубках нііпак не мелася. Як толькі сценкі іх награваліся, трэба было зачыняць і завінчваць дзверцы. I дровы паступова дагаралі, назапашваючы цяпло. Шчыльна завінчваліся і паддувалы. Дастаткова было прапаліць грубкі раз на суткі, як у пакоях станавілася цёпла. Па-іншаму апальвалася руская печ, але і яна была акуратна абкладзеная кафляю.
He ўсё знікла
Крыўдна, што бацькі не разабралі пасведчанні аб нараджэнні дзяцей. I гэтыя дакументы на прозвіпічы Качаноў, Капусцёнкаў, Сушко, Канахоў, Юхно, Філіповічаў валяліся паўсюдна — і ў класах, і пад снегам. Мала што ўдалося сабраць. Ад глобуса застаўся толькі шар, а падстаўка знікла.
3 мэблі, здаецца, нішто не прапала. Тут я ўпершыню ўбачыў трохмесцавыя парты з вечкамі. Былі сталы, не-
калькі крэслаў. 3 партрэтаў нічога не вісела. Яно і зразумела: тут ужо, канечне, пабывалі калабарацыяністы, і тым, каго яны сустракалі (напрыклад, тэхнічцы), загадалі знішчыць партрэты Сталіна, Леніна, Варашылава, Молатава, якія я некалі бачыў у Старакрукаўскай школе.
I хоць акруговы камісар хваліўся, што старыя польскія і савецкія падручнікі, якія знаходзіліся ў насельніцтва ці ў школах, «па ўказанні генеральнага камісара» былі спаленыя, але ў Чэрасах усё ж па асобных дысцыплінах вучыліся па даваенных кніжках. Толькі лісты з выявамі савецкіх дзеячаў давялося выразаць. Нават у падручніках па арыфметыцы назвы савецкіх гарадоў замяняліся на нямецкія. I ўжо цягнік ішоў не з Масквы ў Ленінград, а, скажам, з Берліна ў Мюнхен ці ў які іншы горад.
Складанасці былі і з ручкамі, алоўкамі, сшыткамі. Даводзілася сшыткі рабіць са старых газет, шпалераў, абгортачнай паперы. А калі ў каго даваенны сшытак захаваўся, то на яго тытульнай старонцы неабходна было на месцы «Тетрадь» і іншых атрыбутаў прымацаваць наклейку са словам «Сшытак».
Замест крэйды выкарыстоўвалі вапняковыя залежы, што дастаўлялі з берагоў Заходняй Дзвіны.
А вось пёраў было ў дастатку, відаць, таму што дзеці і да вайны любілі ў іх гуляць.
Навучыліся вырабляць чарніла з буракоў, ягад крушыны і іншых рэчаў. Паперу ў класах замянялі нейкія пластыкавыя дошчачкі, на якіх пісалі грыфелем. У кожнага ў торбачцы была анучка, папляваўшы на якую можна было сцерці напісанае. Вучні, не ведаючы, чым яны рызыкуюць, выводзілі дарагія для нас словы Ленін, Сталін. He помню, каб хто Гітлерам захапляўся. Але настаўнікаў баяцца было няма чаго — усе яны, за выключэннем старога A. А. Бяляўскага, былі падполыпчыкамі, а пазней кожны падаўся ў партызаны.
Спевы ў нямецкай школе
У трэцім класе нас вучыла бежанка Марыя Мікалаеўна Казюліна, якая выйшла замуж за мясцовага анты-
фашыста Сяргея Пятровіча Шчаснага. Спевы заўсёды ставіліся апошнім урокам, калі і без таго было яшчэ светла: у сакавіку сонца заходзіла а восьмай гадзіне. Ды і зімой мы амаль ніколі не запальвалі лямпы — не было газы.
Неяк настаўніца прапанавала нам па чарзе праспяваць песні, можна было і прыпеўкі. I знайшоўся ж сярод нас равеснік, які зацягнуў не тое:
Самалёт ляціць, крыло падпалена.
Забілі Леніна, заб’ём і Сталіна.
Ніхто не ўсміхнуўся.
— Добрыя людзі такія песні не спяваюць, — смела заявіў Алёша Капусцёнак.
— А якія песні спяваюць? — пацікавілася настаўніца. — А вось якія.
I Лёша праспяваў прыпеўку, якая бытавала ў той час:
3 неба зорачка упала, Яшчэ болей упадзець.
Многа Гітлеру папала, Яшчэ болей пападзець.
Над класам навісла страшэнная цішыня, якую парушыла Марыя Мікалаеўна.
— Што ты, што ты, Лёшачка! За такія словы нас могуць расстраляць.
He ведаю, ці з-за таго, каб выручыць настаўніцу, ці па якой іншай прычыне я заспяваў песеньку, першы слупок якой і Якуб Колас упамінае ў паэме «Сымонмузыка»:
Свінні ў рэпе,
Свінні ў рэпе, Парасяты ў грэчцы. А музыка Без языка
Каля печы трэцца.
Мяне падхапіў увесь клас. А тут і званок абвясціў канец урока.
У 1960-х гадах, калі я сустрэўся ў тых жа Чэрасах з Марыяй Мікалаеўнай, яна, прыгадваючы гады падполля, нехаця ўсміхнулася:
— А ты ведаеш, Барыс, я пасля таго ўрока спеваў як па лязе брытвы хадзіла. Баялася: а што калі паліцэйскія даведаюцца пра гэта. Дзякаваць богу, усё абышлося.
I мы стралялі ў Гітлера
Ох, і цяжка было настаўнікам спалучаць сваю выкладчыцкую дзейнасць з падпольнай работай. Хоць С. Умрэйка, А. Залескі і П. Кобрынец у кнізе «Патрыятызм настаўнікаў і школьнікаў Беларусі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў» (Мн.: БДУ, 1980) пісалі: «Да пераходу ў партызанскі атрад з дачкой Тоняй і іншымі настаўнікамі-патрыётамі [A. М. Манцэвіч] змагла наладзіць у Чэраскай «народнай школе» навучанне і выхаванне дзяцей у савецкім духу». Нам пашэнціла ў тым, што ніводнага школьніка не было з сям’і здраднікаў — усіх гадавалі бацькі-патрыёты. А між іншым калабарацыянісцкае выданне «Менская газета» 5 кастрычніка 1941 года пісала: «Кожны балыпавіцкі ўплыў, які выходзіць са школы, будзе карацца смерцю».
А трэба было хоць нейкім чынам падпарадкоўвацца ўладам. Прывезлі, напрыклад, цэлы камплект паштовак з выявай Гітлера і сам партрэт, які трэба было прымацаваць да сцяны пры ўваходзе ў пяты клас. Паштоўкі нам раздалі, а партрэт Тоня сама прымацавала на хуткую руку ля сцяны. Без шкла, без тыльнага кардону. Абы не зваліўся. Лёс паштовак быў такі: дома ўсе дзеці пазнішчалі іх. А партрэт да пары да часу ўсё яшчэ вісеў.
А ў тую пару сярод нас моднымі былі пісталеты, якія стралялі гарохам. Выразаеш з дошчачкі «пісталет», напаленай драцінай дула прапальваеш, робіш баёк са стрыжнем, каб ён свабодна ў дзірку ўлез, нацягваеш на яго гуму, а потым баёк адцягваеш і выступам замацоўваеш на яго гуму, пажадана ад непрыгоднай камеры ровара. У «дула»
накідваеш гароху, і пісталет зараджаны. Прыцэльваешся і павольна сціскаеш рукаятку. Ад напружання мышцы паміж вялікім і ўказальным пальцамі баёк зрываецца.
На гэты раз цэллю было шкляное вока Гітлера. Жадаючых папасці ў вызначаную кропку было шмат. Хто трапна страляў, а хто не. Але ў рэшце рэшт на партрэце ўтварылася дзірка, у якую ўцэліць было лягчэй, і гарошына назад ужо не адскоквала, а знікала паміж партрэтам і сцяною. I да заканчэння вялікага перапынку з’явілася даволі ладная адтуліна.
У гэты час і паявілася дырэктар школы «спадарыня Антаніна». (Па імені і імені па бацьку настаўнікаў называць было забаронена: не настаўнік (настаўніца) Пётр Іванавіч ці Ганна Пятроўна, а «спадар настаўнік», «спадарыня настаўніца»). Тоня зняла партрэт, з-за якога пасыпаўся гарох. Яна выйшла на кухню, якая была побач, вярнулася з венікамі, падмяла падлогу і гарох разам з партрэтам вынесла з класа.
Грыша Філіповіч у чырвонай кашулі
Ціхім быў 17-гадовы юнак з Сушкаў Грыша Філіповіч. Калі я ў 1942—1943 гадах вучыўся ў трэцім класе, то ён займаўся ў пятым. Вырас у беднай сям’і. He справіўся Іосіф, яго бацька, разбагацець, як наляцелі фашысты. I ўсё ж у школу Грыша адправіўся, хоць на сабе не меў прыстойнага адзення і з вясны хадзіў у чырвонай кашулі, якую маці ўручную пашыла з нейкага савецкага транспаранта. Адна-дзве літары дрэнна адмыліся і праглядаліся праз матэрыял.
Ніхто з нас гэтаму значэння не прыдаваў, бо кожны нацягваў на сябе вопратку, якую меў. А ў Філіповіча лепшай кашулі, відаць, не было. Ды не спадабалася яна нейкаму інспектару з ліку нямецкіх прыхвасняў. Ен схапіў хлопца за грудзі і падцягнуў да сябе:
— Што, бальшавіцкі колер падабаецца? — і крыва ўсміхнуўся.
— Ды не! — вінавата адказаў Грыша. — У мяне лепшай сарочкі няма.
— Ты глядзі ў мяне, — сказаў нямецкі паслугач.
Гэтыя словы напалохалі Філіповіча, і на наступны дзень ён прыйшоў у школу ў зрэбнай залатанай кашулі, пафарбаванай у сіні колер.
3 болем у сэрцы я пасля вайны даведаўся, што Грыша ў свае няпоўныя дзевятнаццаць гадоў загінуў на фронце ў Полыпчы 15 студзеня 1945 года.
Засталіся без каровы
Захварэла наша Белапашка. Заўважыўшы гэта, Тоня вывела яе на двор. Ну, думала сястра, пабудзе карова на свежым паветры, а там, глядзіш, нейкага фельчара прывядзём і без малака не застанёмся.
А наша кароўка зрабіла з дзясятак слабых крокаў і павалілася, каб болып ніколі не падняцца. Абступілі мы труп Белапашкі і так моцна загаласілі, што гэты плач пачулі далёка ад школы.
Выручала нас трусінае мяса: пры пераездзе з Малой Кавалеўшчыны Юра не забыўся ўзяць клетку з трусамі. А яны так хутка распладзіліся, павырываўшы ў хлеўчуку норы, што цяжка было такое пагалоўе пракарміць. Дзякуй богу, лазы над возерам хапала, ды і вясной на прышкольным участку тое-сёе высявалі.
А вось каровы не стала — гэта зусім дрэнна. А малако патрэбна, асабліва для Тонінага Славіка, якому толькі што стукнула паўтара годзіка. Яго бацька ўжо загінуў на фронце.
Першай адгукнулася на нашую бяду сям’я Багаткевічаў — айцец Яўгеній і яго жонка Марыя Нікадзімаўна. Яны амаль штодня цераз каго-небудзь з нас, дзяцей, перадавалі не менш літра малака. За так, бясплатна. Яны ўжо тады былі надзейнымі сувязнымі. Аднойчы маці папярэдзіла мяне:
— Сёння табе матушка перадасць двухлітровы стаўбунок з малаком, на дне якога будзе медыцынская бутэлечка, а ў ёй — важная запісачка. Так што назад ты ідзі не гасцінцам, а па тым баку кустоў, і ты ні на каго не напорашся.
Я стаўбунок пільна прыціскаў да грудзей, каб, не дай бог, не паваліцца. I паваліўся, зачапіўшыся за нейкае карэнне. Малако амаль усё выплюхнуў на зямлю. Парушаючы гігіену, усунуў руку на дно стаўбунка — бутэлечка на месцы. Ну, і добра.
Уважліва азіраючыся па баках, перабег гасцінец. Мама здагадалася, што са мной здарылася, і спытала:
— Табе ніхто не сустрэўся? Ніхто не бачыў?
— He.
— А малачка мы яшчэ раздабудзем. Галоўнае, што бутэлечка з запіскай у ёй захавалася.
Я і гэтаму быў рады.
Заціркі не зварылі
He ведаю адкуль, але мама прынесла цэлую двухлітровую крынку малака. Значыць, увечары будзе зацірка. Хоць і ржаная.
I знікла сама, як і ўсе зніклі. Засталіся дома толькі Жэня і я. Славік, прывязаны за крук, убіты ў сцяну, топаў па ложку. У гэты час і завітаў да нас хлапчук гадоў пад трынаццаць. У торбачку яму пакласці было няма чаго, дык мы яму ў салдацкі кацялок, які малы трымаў пры сабе, вылілі амаль усё малако, пакінуўшы толькі шкляначку для Славіка.
Заціркі не атрымалася. Маці пагладзіла нас па галовах, сказала:
— Нічога, дзеткі, прагонім супастатаў — зноў зажывём.
I на гэты раз спаць леглі галоднымі. Хоць Ліда, якая замяніла мяне на пасьбе, павячэрае ў Канахоў.
Лапцікі
На два пашавыя перыяды 1942 і 1943 гадоў мы з Жэнем наняліся ў пастухі: я — да багацея Васіля Канаха, што жыў на хутары цераз возера ад нас, а Жэня — у Сушкі адбываць радоўкі. У вольныя дні брат іншы раз падмяняў мяне або мы статак пасвілі разам.
Ліда таксама мяне выручала. Дзіўныя гэтыя Канахі. Ен — з багатых, гектараў пад дваццаць зямлі, а яго сыны — Антон, 1909 г.н. і Васіль, 1917 г.н. — сталі актыўнымі падполыпчыкамі. Антона потым выбралі нават камандзірам атрада «Масква», пазней абодва перайшлі на адкрытую барацьбу з ворагам.
3 вялікім нецярпеннем заўсёды чакаў я вечара. Пільна ўглядаўся ў сонца: ага, яно ўжо на качаргу ад зямлі, хутка паганю скаціну ў хлеў. А скаціна — гэта некалькі кароў, трыццаць авечак. Але маё «хутка» заўсёды так доўга цягнецца.
Знаходзіліся спагадлівыя людзі. Ішла неяк у царкву бабуля. Раніцай. Спынілася ля мяне. Агледзела босыя парэпаныя ногі, нават памацала іх:
— Яны ж у цябе халодныя. Ты б хоць лапцікі абуў.
— Няма іх у мяне.
— А хіба ў вас ніхто іх не пляце?
— Тата ўмеў, але немцы яго забілі, маці паліцэйскія ў турму пасадзілі.
— Чый жа ты?
— Манцэвічаў, — з кожным разам я ўзмацняў голас, бо аказалася, што бабуля недачувала.
— А-а! — нібы ўзрадавалася яна. — Ведаю вашу сям’ю.
Яшчэ раз агледзеўшы мае ногі, усміхнулася:
— He бядуй. У тую нядзелю я зноў пайду ў царкву і да таго часу я табе некалькі пар лапцікаў спляту. На ўсё лета не хопіць, але ўсё ж такі...
Абрадаваўшыся такой абяцанцы, я нават заспяваў.
Марудна цягнуўся тыдзень, а яшчэ больш пачатак нядзелі. Прыглядаўся да дарогі — так і не сустрэў сваю новую знаёмую. He было яе і сярод жанчын, што ішлі ўжо ў царкву.
He хацелася вячэраць. А павячэраўшы, не мог заснуць. Было душна, і гаспадары спалі ў «той хаце» пры адчыненых дзвярах. Гаспадыня пытала ў старога:
— I чаго яны забілі тую жанчыну?
— Паліцыянт, які аднекуль вынырнуў на бальшак, крыкнуў ёй: «Стой!» А яна не паслухалася. Ён тады і выстраліў.
— А можа яна ў сваёй торбе якія лістоўкі несла?
— Лістоўкі, кажаш? Лістоўкі... Ды ў торбе апроч некалькіх пар лыкавых лапцікаў ды дзвюх свечак нічога не было.
Ад пачутых слоў слёзы пакаціліся па маіх шчоках. Плакалі жаль, нянавісць, крыўда.
Позна заснуў я ў той вечар, варочаючыся ля вакна на шырокай лаўцы.
Падшытыя валёнкі
Васіль Сцяпанавіч Лакотка з вёскі Татары, што размяшчалася насупраць царквы на тым беразе Грэцкага возера, стаў маміным падпольшчыкам з першых тыдняў акупацыі, а з пераездам у Чэрасы пачаў нас часцяком наведваць. Неяк на пачатку зімы 1942 года Васіль Сцяпанавіч, убачыўшы на нас, дзецях, парваныя чаравікі, сказаў:
— Мароз жа на вуліцы. Ім бы валёнкі насіць.
— Есць валёнкі, — пачулася ў адказ, — для кожнага мой Флор Данатавіч у трыццаць дзявятым аж з Масквы прывёз. Дык заднікі пазбіваліся. I скурата няма, каб падшыць.
На гэты раз Васіль Сцяпанавіч пакінуў нас з цэлым бярэмем валёнкаў. Так што ў першую ваенную зіму мы справіліся яшчэ ногі пагрэць у адрамантаваным абутку.
Антыфашысцкі мітынг у царкве
Будучы муж нашай Антаніны (першы ўжо загінуў на фронце) камісар 6-га атрада 4-й Беларускай партызанскай брыгады Дзям’ян Карпавіч Карпаў сумесна з айцом Яўгеніем Багаткевічам распрацавалі сцэнарый антыфашысцкага мітынгу ў Чэраскай царкве і дзейнічалі ў адпаведнасці з задуманым.
Група ўзброеных аўтаматамі коннікаў позна вечарам, здаецца, восенню сорак трэцяга года, пад’ехала да храма. Пакінуўшы сваю зброю таварышам, Карпаў увайшоў у царкву, адрэкамендаваўся і заклікаў парафія-
нак (мужчын не было) пасылаць у партызанскія атрады сваіх мужоў, сыноў, бацькаў, каб хутчэй з нашай зямлі прагнаць супастатаў. Пасля гэтага камісар знік. Багаткевіч папрасіў прабачэння ў парафіянак, заявіўшы, што ён пра здарэнне вымушаны паведаміць у раённую жандармерыю, што і было зроблена. На добрым кані адзін з нашых сувязных даставіў бацюшку за сем кіламетраў у Мёры. Узброены карны атрад выехаў на месца здарэння, але, вядома, было ўжо позна. Яўген Канстанцінавіч патлумачыў:
— Mae людзі прасачылі, куды гэтыя бандыты паехалі.
I паказаў конскія сляды, што вялі за Грэцкае возера. Па іх немцы з паліцэйскімі даляцелі да бліжэйшага лесу, а далей рухацца пабаяліся. Пастрачылі з аўтаматаў і вярнуліся ў Мёры. Але давер да Багаткевічаў узрос яшчэ большы: гітлераўцы сталі лічыць іх сваімі людзьмі.
Юра пайшоў на службу да немцаў
Нашаму Юру яшчэ і 15 гадоў не было, як цераз сувязную партьізанскай брыгады «Октябрь» нашу Антаніну восенню 1942 года ён пазнаёміўся з упаўнаважаным Вілейскага падпольнага абкома камсамола Ананіем Міхасёнкам. Пазней у сваіх успамінах Юра напіша: «Яму належыць рашаючая роля ў маім станаўленні як падполыігчыка, а затым — партызана падпольнай разведкі».
Ананій Юльянавіч прапанаваў майму брату ўладкавацца пісарам у агульны аддзел раённай управы. Гэта ўжо было ў канцы сорак другога — за пару тыдняў да Юрынага 15-годдзя. Пару месяцаў, што заставаліся да паступлення на работу, Юра з дапамогай Тоні паглыбляў веды ў нямецкай мове. Ен жа да вайны закончыў толькі пяць класаў, а за сямігодку экзамены здаваў экстэрнам. Зрухі былі прыкметныя, і ўжо гутарка з герам Майстрам, малодшым чынам фашысцкай жандармерыі, праходзіла без перакладчыка. Майстар даў згоду на назначэнне Георгія Манцэвіча на пасаду пісара.
Паступова Юра авалодаў машынапісам і падаваў ужо загадчыку агульнага аддзела Аб’ездчыкаву тэксты
не ў рукапісе, а аддрукаванымі на машынцы, што таму вельмі падабалася. Загадчык быў схільны да алкаголю, часцяком бываў п’яным, што дапамагала юнаму пісару ў рабоце: асобныя экземпляры Юра друкаваў пад капірку, што дазваляла другі экземпляр «пераплаўляць» у лес.
Справіўся старшы брат і з другім адказным заданнем: ён ноччу праз акно драўлянага будынка лясной управы вынес, па заданні Д. К. Карпава, друкарскую машынку. А да гэтай управы меў дачыненне нейкі здраднік інжынер-лесахімік Піражынскі. Спачатку Юра ўкраў машынку, а следам маміны падполыпчыкі выкралі і Піражынскага. Судзілі яго партызанскім судом. А на машынцы друкаваліся лістоўкі, паперу для якіх (школьныя сшыткі) таксама даставаў (краў) Юра.
Паліцэйскі забіў сірату
Лета 1943 года. Нас часта стала наведваць жанчына з хлопчыкам гадоў сямі. Казала, што іх сюды фашысты вывезлі са Ржэва, і вось, знаходзячыся ў бежанцах, яны блукалі па вёсках у пошуку пражытку. Мама стала ўважліва прыглядацца да незнаёмкі — вельмі ж добра яна падыходзіла для падполля.
Неяк бежанка ў нас доўга затрымалася. Пацікавілася мною. А я кажу, што люблю вершыкі чытаць. I сам спрабую іх пісаць. Папрасіла што-небудзь са свайго прачытаць. А «сваё» — гэта смешны бессэнсоўны адзіны веріпык:
Усе дзеці вёскі
Купаюцца ў рэчцы,
Толькі малы Коля
Капаецца ў грэчцы.
«Што ж ты гэта робіш,
Коленька, сягоння?
Прыйдзе твая мама
I йябе прагоніць».
Вось і ўвесь мой першы ў жыцці вершык. Жанчына, відаць, была адукаванай і таму сказала:
— Хоць я не ведаю вашай мовы, але ўсё зразумела. Малайчына. На табе за гэта рубель.
Я ўзяў той рубель і часта прыгадваў свайго «рэдактара». А пра сябе яна так нічога і не дала знаць. I вось нам паведамляюць. Ішла нетутэйшая жанчына з малым, а насустрач ёй у каторы ўжо раз трапляюцца два, адны і тыя ж, паліцэйскія. У аднаго з іх узнікла нейкае падазрэнне: ці не шпіёнка яна? Адышоў у бок, наставіў карабін і забіў нявінную. Малы кінуўся маме на грудзі. Другі паліцэйскі:
— Што ты нарабіў? Дзіця асіраціў. Яно ж без маці загіне. Мне шкада яго аднаго пакідаць, — і выстраліў у хлопчыка.
Аб сваім «подзвігу» свалачугі расказалі сябрам, а праз тых і стала вядома людзям, дзе дзелася жанчына з дзіцем са Ржэва.
Іду з Жэнем да споведзі
Наколькі я сябе помню, гэта была першая і апошняя споведзь у маім жыцці. Як і ў Жэні. Мусіць, адзначалася нейкае рэлігійнае свята, ці не Вялікдзень, бо на кухні запахла нечым смачным, чаго ў акупацыйны перыяд ніколі не адчувалася. Маці, далёкая ад веры і Бога, па традыцыі іншы раз і адзначала царкоўныя абрады. Выдаваць сябе за атэіста пры Полыпчы і немцах было рызыкоўна.
А мама да гэтага часу ўжо кіравала вялікім антыфашысцкім падполлем, якое распаўсюдзілася нават на Глыбокае і Браслаўскі раён. Яна пастаянна падтрымлівала сувязь з сям’ёй Багаткевічаў. Айцец Яўгеній з’яўляўся ў Чэрасах благачынным праваслаўных цэркваў, а Марыя Нікадзімаўна выдатна ведала нямецкую мову, чым і прыцягвала ўвагу нямецкіх афіцэраў, якія любілі з ёй пагаманіць. Абодва сталі надзейнымі сувязнымі мамінага падполля.
— Учора да Багаткевічаў прыязджалі гер Куба і гер Крыгер, — сказала мама. — Мне неабходна тэрмінова даведацца, пра што яны гаварылі. А там будзе бачна,
што рабіць далей. Таму я вас і пасылаю да споведзі. Мне самой боязна ісці.
Папярэдзіла:
— Можаце перакусіць, a то там, можа, давядзецца ў чарзе доўга чакаць.
Спавядацца нас Яўгеній Канстанцінавіч выклікаў абодвух адразу. У першую чаргу паспытаўся пра здароўе мамы, а пра ўчарашні візіт ціха-ціха паведаміў: «Я праз свайго чалавека ўсё перадам вечарам. Там нічога важнага няма».
Другі арышт мамы
He абышлося і без другога арышту мамы. Забралі яе якраз тады, калі я пасвіў статак, і бобікі на фурманцы, канечне, праязджалі цераз маю пашу. Але я не ўгледзеў. Мусіць, маю ўвагу адцягнула Палавая, якая ізноў палезла ў шкоду. Ну і праціўная карова была! Пра тое, што маму зноў забралі, мне паведаміла жанчына, якая ішла з царквы балыпаком Дзісна — Мёры.
— Казалі, што ў вашай хаце ператрэслі ўсё, — паведаміла яна.
Усё? Можа яны і «маю» лістоўку знайшлі, якую я дзеля інтарэсу схаваў пад паперай, засланай у шафе для посуду.
Я раней часу прыгнаў статак, і гаспадыня адпусціла мяне дадому, бо таксама ўжо даведалася пра здарэнне.
Пакой наш нельга было пазнаць: усё перавернута дагары нагамі, па падлозе лётала пер’е з падушак. Я кінуўся хуценька да шафы — лістоўка на месцы. Тоня за гэты ўчынак мяне добра пакалаціла. I справядліва: от жа знайшоўся канспіратар!
Хутка паявіўся і наш Юра. Справа заставалася ранейшая, што і пасля мамінага першага арышту, — збіраць грошы на выкуп. Тут ужо Юра смела пайшоў да Багаткевічаў:
— Я вам і грошай крыху дам. Але тут яны вялікай ролі не адыграюць. Любы здраднік любіць каштоўны метал. Вось вам залатая пяцёрка царскай чаканкі. Яна начальніку раённай паліцыі, думаю, спадабаецца.
3 арыштам мамы падпольная работа не заціхала. Асноўныя абавязкі на сябе ўзялі Тоня і Юра. У Мёрах і жандары, і паліцэйскія ад A. М. Манцэвіч дабіваліся прызнання яе віны. Розныя катаванні выкарыстоўвалі супраць яе: і лупцавалі гумовымі плёткамі з жалезнымі наканечнікамі, і затыкалі пад пазногці іголкі, і заціскалі пальцы рук у дзверы, і, пасадзіўшы ў камеру-адзіночку, не давалі піць. Але акрамя цяжкіх стогнаў і крыкаў ад савецкай патрыёткі нічога не пачулі. Казала:
— Я нічога не ведаю, я настаўніца, якой вялікі фюрэр даверыў вучыць дзяцей.
Хоць на гэты раз маму трымалі ў больш жорсткім рэжыме, але выпусціць яе ўдалося раней. Праўду казаў Я. К. Багаткевіч, што залатая пяцёрка здраднікам Радзімы, у прыватнасці начальніку раённай паліцыі, спадабаецца. (Калі мы пасля вайны хацелі разлічыцца з Яўгенам Канстанцінавічам за залатую пяцёрку, ён нават пакрыўдзіўся).
Я якраз лавіў рыбу на мосце цераз дамбу, калі пачуў нейчы дзіцячы голас:
— Бора, твая матка ідзець.
Кінуў вуду, кінуў бляшанку з чарвямі і — да мамы. Хоць ад Мёр было сем кіламетраў, але выгляд у яе быў такі, нібы яна пераадолела дзясяткі кіламетраў. Доўгі час наша матуля не магла ляжаць на спіне, якая ўся была спаласаваная. I адзенне на ёй было парванае.
— I гэта зрабілі былыя вучні Флора Данатавіча, — абуралася яна. — Во дзе здрадніцтва не ведае межаў!
I жабраваць даводзілася
Жабрацтва маё хутчэй з’яўлялася шырмай для падполля. Да маці адкрыта не маглі з’яўляцца падпольшчыкі, а іншы раз ад іх трэба было аб нечым важным даведацца. I пра такую канспірацыю яе людзі ўжо ведалі. Прыйшоў хто-небудзь з дзяцей Манцэвічаў — значыць, аб нечым трэба паведаміць Аляксандры Міхайлаўне. А мы пры сабе трымаем якую-небудзь торбачку. Гаспадыня часцей за ўсё ўжо ведала, што з пустымі рукамі выходзіць нельга.
A to сустрэне які галаварэз-паліцэйскі і пацікавіцца, чаго я хадзіў у гэтую хату. А я і скажу: «Хлеба прасіў!» Іншы раз, калі ўжо загінула наша карова, і малачка дадуць.
Бывала і так, што мама адкрыта скажа:
— Схадзі да Івана (Пятра, Сідара) і папрасі акрайчык хлеба.
Вось у гэтым і заключалася маё жабрацтва.
Падробленыя званы
Любіў я з вернікаў пажартаваць, асабліва калі жылі ў Чэрасах. Любіў хадзіць у царкву да Жэні Качана, майго аднагодка з Сушкаў, які бацюшку прыслугоўваў і заадно званаром быў. Дазваляў і мне на званіцу залазіць. Надта ж падабалася слухаць царкоўны перазвон. А ён у малых цэрквах быў вельмі прымітыўны, таму, напэўна, Жэня і дазваляў мне іншы раз патузаць у абедзве вяроўкі, але пры ўмовах захавання прынятага рытму. Музычны слых, хачу пахваліцца, у мяне быў нядрэнны, і я хутка зразумеў, што ад мяне патрабуецца.
У адсутнасць мамы і Тоні кантролю за мной асаблівага не было, а на пашу за мяне пагнала Ліда, і я даў волю фантазіі, зрабіўшы сваю «званіцу»; падвесіў пад страхой хлеўчука з тыльнага боку лямеш і шворан, а ў руках трымаў невялікую металяшку, якая замяняла мне язык звана. Паспрабаваў выбіць патрэбны рытм: та-та-та-та, та-та-та-та. Атрымалася нядрэнна. А па царкоўным звоне жанчыны і збіраліся ў храме — гадзіннікі мала хто меў. Яшчэ нават Жэня Качан на службу не прыйшоў, а я пачаў ужо званіць ва ўсю. Затым сціх, каб мяне не раскрылі. Гляджу — то адтуль, то адтуль ідуць парафіянкі. I ўсё-такі Жэня Качан разгадаў маю падробку і больш мяне на званіцу не вадзіў. А бацюшка, даведаўшыся пра маю выдумку, нічога мне не сказаў. Толькі ў 1960-х гадах, наведаўшы Багаткевіча ў Дрысе (яго туды перавялі), я пачуў ад яго:
— Шкадую, што ты не па той дарозе пайшоў, — з цябе атрымаўся б не толькі выдатны званар, але і псаломшчык. Голас у цябе добры, чысты.
Сняданак Беззубёнкаў паліцэйскім спадабаўся
Было гэта на нейкае праваслаўнае свята, калі да нас у Чэрасы аж за сем кіламетраў завіталі Беззубёнкі — маці са сваім сынам Мішам, з якімі мы жылі па суседстве ў Мёрах. У час баявога маршу партызанскай брыгады імя Ракасоўскага з Расонскага раёна ў Пастаўскі пры спробе па дарозе разграміць нямецкі гарнізон у Мёрах ад запальнай кулі згарэў 30 чэрвеня 1943 года добры драўляны дом Беззубёнкаў. Менавіта пасля гэтай даты і наведалі нас былыя суседзі па Мёрах.
— Аляксандра Міхайлаўна! — ледзь не малілася госця. — Можа б, хоць Мішачку далі чаго перакусіць. Мы ішлі да споведзі, а сняданак з сабой усё ж захапілі. А па дарозе нейкі паліцэйскі, папоркаўшыся ў маёй кашолцы (міну шукаў), выцягнуў анучку з ядой, усміхнуўся: «Во, Ваня, нам з табой на дваіх закускі хопіць. А іх у царкве хай бог накорміць». Так мы і засталіся ні з чым.
Канечне, мама іх нечым пачаставала, хоць мы і самі галадалі; пра гэта некалі прыгадае мой аднакласнік, з якім мы пасля вайны разам Мёрскую сярэднюю школу заканчвалі.
Як Міцю хрысцілі
Вясной 1943 года, адчуўшы націск Савецкіх Узброеных Сіл, гітлераўцы пад Смаленскам сталі наводзіць моцную лінію абароны, а старых, дзяцей, жанчын, хворых, што ім перашкаджалі, адпраўлялі на захад. Так і да нас з Дарагабужа-на-Дняпры падсялілі тры сям’і з дзевяці чалавек. Нам з Жэнем спадабаўся дзевяцігадовы Міця Губін, у якога, апроч мамы Нюры, былі старэйшыя сёстры Ніна і Галя.
Нібы роднымі сталі для нас дарагабужцы. Пакуль што ўсе яны жабравалі, але і мы цераз падпольшчыкаў дапамагалі ім у харчы, адзенні, абутку.
Забаўны быў Міця. I палахлівы. Даведаўшыся ад сваёй маці, што яго хочуць хрысціць (дзеці дарагабужцаў раслі нехрысцямі), хлопчык адшукаў мяне з Жэнем:
— Мяне хочуць сёння вечарам хрысціць.
Мы здзівіліся: як гэта хлопчыка ў такім узросце можна сунуць у купель? He ўлезе. Ды і бацюшку нялёгка будзе хлопчыка ўтрымаць у руках. I мы зрабілі вывад: значыць, дарослых трэба апускаць альбо ў вялікую ванну, альбо ў возера. Імгненна ўзнікла жаданне пажартаваць з Міці. Я падміргнуў Жэню. Той мяне зразумеў. Юны дарагабужац пацікавіўся:
— Дык і мяне будуць акунаць у начоўку?
— Ды не, — адказваю. — Цябе бацюшка адвязе на сярэдзіну возера і...
— Распране, — сур’ёзна сказаў Жэня, — і кіне за борт лодкі. I ты павінен даплысці да берага. Даплывеш — і ты хрышчоны.
— Я ж дрэнна плаваю.
— He бойся — Бог дапаможа табе выплысці, — кажа Жэня.
Мусіць, Міця нашу бязглуздзіцу прыняў за ісціну, бо неўзабаве адбылася непрадбачаная падзея. Па просьбе цёткі Нюры дзядзька Лёня Сітарскі і наша мама згадзіліся быць хроснымі. У той час, як мы з Жэнем вялі гутарку з малым Губіным, патэнцыяльныя хросныя ўжо былі гатовыя з малым ісці ў царкву. Чуем голас яго маці:
— Сыночак, дзе ты? Збірайся і пайшлі да бацюшкі.
Пацана як ветрам здзьмула. Ен паімчаўся ўздоўж возера, перасек палявую дарогу, што ад трох сушкаўскіх хутароў вядзе ў саму вёску Сушкі, і схаваўся ў густым алешніку. I толькі цёмным вечарам, калі ўжо было позна ісці ў царкву, уцякач са спалоханым тварам вярнуўся дадому. Назаўтра малога Губіна ўсё-такі хрысцілі па ўсіх царкоўных абрадах.
Загадкавы Бяляўскі
Пра Аляксея Аляксеевіча Бяляўскага ў нашай сям’і, асабліва бацькі, добра ведалі ў далёкі даваенны час. I не дзіва — ён жа з Флорам Данатавічам разам вучыўся ў Полацкай настаўніцкай семінарыі. Пра гэта сведчыць
і пісьмо бацькі на сваёй візітнай картцы, калі ў 1930-х гадах наша сям’я перабралася з Ніўнікаў у Старыя Крукі. Вось яго змест:
«Дорогой Алексей Алексеевнч!
He откажн Шаховнчу в его просьбе прнбыть для пронзводства в моей квартнре побелкн стен. С своей стороны очень буду рад вндеть тебя у себя н вспомнлть разом прожнтое.
12.IX. 35. Твой...».
Бяляўскі вучыўся з нашым татам у адной семінарыі, разам выступаў супраць царызму, раслі патрыётамі. А вось выраслі зусім рознымі людзьмі. Аляксей Аляксеевіч і не думаў уступаць у атрад антыфашыстаў. Наадварот, аднойчы ўсунуў палку ў кола патрыятьгчнага руху. Добра, што ўсё не стала вядома нашым ворагам. А спакусіла старога настаўніка, які і нядрэнныя вершы пісаў, гарэлка. А калі перабярэ норму, то чаўпе што на язык трапіць.
Аднойчы зімой са сваім напарнікам Крукам (імя не захавалася ў памяці) Аляксей Аляксеевіч увечары паявіўся на парозе школы. Акрамя нашай сям’і на кухні нікога не было.
— Міхайлаўна, дай нам па кілішку самагонкі, і мы пойдзем, — папрасіў Бяляўскі.
— Няма ў мяне ніякай самагонкі, — пачулася ў адказ.
— У-у! — раззлаваўся Крук. — Балыпавіцкая шпіёнка.
— Чуеш, Міхайлаўна, што пра цябе людзі кажуць? — усміхнуўся настаўнік, і яны зніклі.
Маці не ведала, што рабіць. Назаўтра і ў наступныя дні яна чакала, што за ёю вось-вось з’явяцца бобікі.
I ўсё ж пра гэтае здарэнне даведаліся некаторыя людзі. Дачка Крука, якая з намі гуляла на возеры, перажывала з-за бацькі. Дзеці ўпікалі дзяўчынку ў тым, што яе тата так дрэнна адносіцца да любімай настаўніцы. Ці не дайшло гэта да самога Крука, бо ён стаў паводзіць сябе прыстойна? Можа, здагадваўся, што варта было A. М. Манцэвіч паведаміць пра яго пагрозы партызанам (а гэта быў пачатак 1943 года), як такога абаронцу «новага парадку» ўмомант прыбралі б з дарогі.
Песні ў перакладзе Бяляўскага
I пры нямецка-фашысцкай акупацыі мастацкая самадзейнасць развівалася, хаця і «аднабока»: апрача нямецкіх і беларускіх песень спяваць ніякія іншыя не дазвалялася. Бадай што ў кожнай школе выконвалася песня «Адвеку мы спалі», якая ў гады акупацыі беларускімі нацыяналістамі лічылася ці не гімнам. А яна і сапраўды цудоўная:
Адвеку мы спалі, ды нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць.
Што трэба свабода, зямля чалавеку,
Што трэба нам волю здабыць.
У даваенны час замест апошняга радка спявалася: «Што трэба буржуяў пабіць».
Ставіліся нават спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў. I сёння здзіўляюся, як гэта Тоня і Іван Фёдаравіч Лакотка асмеліліся вынесці на сцэну «Паўлінку» Янкі Купалы, якая да пастаноўкі гітлераўцамі была забаронена.
Ведала насельніцтва шмат рускіх народных песень, але адкрыта спяваць іх забаранялася. I тут выйсце знайшоў той жа A. А. Бяляўскі, які з Крукам ледзь не загубіў нашу маці. Але яна даравала яму тую правіннасць. Аднойчы, зайшоўшы ў наш пакой пасля заняткаў, Аляксей Аляксеевіч заспяваў:
Звёзды, мой звёздочкй,
Полно вам мерцать,
Полно вам прошедшее
Мне напомйнать.
Песня, якую любілі ў нашай сям’і. Маці здзівілася:
— Але ж яна на рускай мове!
— А мы перакладзём яе на нашу мову. Паслухайце:
Зоркі, мае зорачкі,
Хопіць вам мільгаць,
Хопіць вам мінулае
Мне напамінаць.
А як зойдзе сонейка,
Зорак ясных шмат,
I ў цёмнай ночачцы
Ліку іх няма.
Праспяваўшы беларускі варыянт да канца, Аляксей Аляксеевіч захацеў пачуць ацэнку свайго перакладу. (На вялікі жаль, усю песню да канца я так і не запомніў.)
— Ну як, Тоня? — звярнуўся ён да дырэктара школы.
— Скажу па шчырасці, беларускі пераклад мяне за душу крануў. Бяром у наш рэпертуар як беларускую народную песню. Дзякуй вам, Аляксей Аляксеевіч, за такую работу, — і моцна паціснула яму руку.
Канфлікт канчаткова быў вычарпаны.
Першы настаўнік-партызан
3 Чэраскай школай у мяне звязаны шэраг добрых успамінаў. I хоць яна падпарадкоўвалася акупацыйным уладам, але дзякуючы патрыятычна згуртаванаму калектыву яна выхоўвала ў нас глыбокія пачуцці да роднай Беларусі. Асабліва я гэта адчуваў па вечарах, калі наш пакойчык стаў часцяком наведваць былы акружэнец Аляксей Антонавіч Мілун. Хутка ён, стаўшы настаўнікам, уліўся ў антыфашысцкае падполле. Тут, на Мёршчыне, ён і сям’ю сваю стварыў.
У Мілуна быў цудоўны голас. Бывала, седзячы з малымі Манцэвічамі ля печкі і пазіраючы праз адчыненыя дзверцы, як марудна гараць дровы, Аляксей Антонавіч браў мяне на калені і гушкаў, як дзіця. А мне ж і было толькі дзесяць гадоў. Яго любімымі песнямі былі «Ой, пры лужку, пры луне» (здаецца, руская народная) і ўкраінская «Ой хмелю, мой хмелю».
— А чаму вы выконваеце шмат украінскіх песень? — пацікавіўся нехта з нас.
— Таму што маё, беларускае, Палессе мяжуе з украінскім. I ў нас мова амаль аднолькавая.
Сустрэчы з палешуком працягваліся, але аднойчы ён некуды знік. Што за цуд? Можа, другі раз у палон трапіў? Сакрэт раскрыла мама:
— Наш новы настаўнік ужо ў партызанах — перайшоў на адкрытую барацьбу з ворагам.
Апошні раз я Аляксея Антонавіча бачыў 30 чэрвеня 1943 года. У той дзень партызанская брыгада імя Ракасоўскага, якая ажыццяўляла рэйд з усходу на захад, па прапанове камандзіра мясцовага атрада Канапелькі рашыла па дарозе разграміць у Мёрах фашысцкі гарнізон. Аперацыя не ўдалася, хоць у ёй загінула ўсяго 10 чалавек, а з боку гітлераўцаў больш за восемдзесят. Адыходзячы на сваю базу, Аляксей Мілун на падпітку заскочыў у Чэрасах да нас. Дома былі Жэня і я. Развітваючыся з намі, наш былы настаўнік сказаў:
— Мы яшчэ пакажам немцам і паліцаям, што значыць партызанская сіла.
Пасля візіту да нас Мілун паспяшаўся да сваіх. Ды было ўжо позна: з Дзісны ішло падмацаванне ў Мёры і партызан напароўся на ворага. Загінуў як герой. Неўзабаве ўвесь калектыў настаўнікаў Чэраскай школы перайшоў у партызаны. Знайшлося там месца і нам, самым юным змагарам.
CEM МЕСЯЦАУ
У ПАРТЫЗАНСКІМ АТРАДЗЕ
Своечасовае папярэджанне... здрадніка
Спецыяльна ён нашу Тоню не шукаў, бо былі яны па розных баках барыкад: мая сястра з’яўлялася адным з арганізатараў антыфашысцкага падполля, а ён, з якім яна разам вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, з прыходам акупантаў добраахвотна падаўся ім служыць перакладчыкам у Мёрскай раённай жандармерыі. Але закаханасць яго ў маю сястру, напэўна, затаілася недзе ў сэрцы, інакш бы ён не здзейсніў такі ўчынак. Калі 2 верасня 1943 года Антаніна хацела трапіць на прыём да начальніка жандармерыі са скаргай, што ўчора паліцэйскія з засады абстралялі яе братоў Юру і Жэню, якія ехалі на адным веласіпедзе, перакладчык набраўся мужнасці шапнуць Тоні на вуха:
— Я толькі што перакладаў загад начальніка жандармерыі, згодна з якім усю сям’ю Манцэвічаў заўтра з Чэрасаў неабходна даставіць у Мёры. Так што, панна Тося, хуценька вяртайся дадому, і ўцякайце куды толькі можаце.
Па ўспамінах былога ўпаўнаважанага Вілейскага падпольнага абкома камсамола (пазней — 1-га сакратара Мёрскага падпольнага райкома камсамола) Ананія Міхасёнка, камандаванне 6-га атрада 4-ай беларускай брыгады выдзеліла групу ўзброеных лясных салдат, і наша сям’я ноччу 2-га верасня была дастаўлена ў 6-ы атрад. Для гэтага з суседніх Сушкоў былі прыцягнутыя са сваімі фурманкамі маміны падполыпчыкі.
Такім чынам, з 2-га верасня 1943 года пачаўся адлік знаходжання нашай сям’і ў поўным складзе ў парты-
занскім атрадзе. Работа знайшлася для ўсіх: мама з Тоней з’яўляліся атраднымі агентурнымі разведчыцамі, Юра адразу ўліўся ў конную разведку, Ліда мыла партызанам бялізну і няньчыла пляменніка Славу, мы з Жэнем, як правіла, абслугоўвалі маму, выконваючы ўсе яе загады.
Першае заданне — зусім лёгкае
Першае, што нам кінулася ў вочы, калі нас прывезлі ў в. Сукавержа, дзе размяшчаўся штаб 6-га атрада, — гэта, па ўсім бачна, на скорую руку зробленая загарадка, за якой тоўпілася некалькі дзясяткаў кароў. Аказваецца, іх адбілі ў нямецкіх паслугачоў, якія гналі статак на бліжэйшую чыгунку. Чутка аб гэтым хутка абляцела ўсе вёскі, у якіх паліцэйскія пакралі кароў. I да партызан прыбылі ўладальнікі рагуляў. Усіх разабралі. Толькі ў адной гаспадар не знайшоўся. У далейшым у атрадах былі створаны спецыяльныя роты забеспячэння, якія без разбору жывёлу не забіралі.
Хоць і мулка было спаць у першую партызанскую ноч на голай падлозе, засланай саломай, але радавала тое, што заўтра ўжо не давядзецца з усходам сонца гнаць канахаўскі статак у поле.
Першы дзень — і самае першае маміна заданне, лёгкае, праўда: мы з Жэнем павінны былі пайсці ў суседнюю вёску Мнюхі і папярэдзіць юных падполыпчыкаў Колю і Валодзю Каўтураў, каб ніхто з дзяцей не ішоў у Чэраскую школу, бо за ёю цяпер будзе наладжаны пільны догляд, што і адбылося на наступны дзень пасля нашых уцёкаў з-пад рук карнікаў. Нас, канечне, карнікі ўжо не засталі, але ўсіх, хто нас ведаў, дапытвалі. Услед за намі яшчэ некалькі настаўнікаў падаліся ў партызаны або хаваліся ў падполлі.
Партызанам і лапці патрэбныя
Хутар Аляксандра Тарасавіча Грэцкага размяшчаўся ў кустах, нібы хаваючыся ад рознай нечысці. Гаспадар
адразу ўключыўся ў падполле — яшчэ тады, як мы жылі ў Малой Кавалеўшчыне.
Праз колькі дзён пасля нашага прыбыцця ў партызанскі атрад маці сказала мне з Жэнем:
— Пойдзеце ў Старыя Крукі да Аляксандра Тарасавіча і закажаце яму ад майго імя сплесці, ну, хаця б трыццаць пар лыкавых лапцяў. Яны во як спатрэбяцца партьізанам пры пераходзе балота! Памеры — ад дзіцячых да самых вялікіх. Цяжка будзе з аборкамі, дык няхай яго Віця падскочыць у Татары да нашых падполыпчыкаў Лакоткаў, і яны наўюць вяровачак.
Я лёгка з братам пранік да Грэцкіх і з радасцю вяртаўся «дадому» — а гэта ўжо аддалены ад Сукавержаў лес, куды перамясціўся атрад у чаканні карнай аперацыі.
‘Онь, ‘арова, ‘абыла, ‘абан
У лясным гушчары, побач з вялікай палянай, загадзя былі пабудаваныя шалашы. Дзякуй мясцоваму насельніцтву, якое асноўную работу іх узвядзення ўзяло на сябе. Страха — шчыльна засланая яловымі лапкамі. Ен жа, гэты лапнік, і замест матрацаў служыў. Hi дождж зверху не пранікае, ні холад — знізу.
Услед за нашым невялічкім атрадам па бальшаку Дзісна — Мёры ў тым жа напрамку перамяшчаўся конны абоз паліцэйскіх. Ноччу. I невыпадкова яны рухаліся ў напрамку Мёр. Як дакладвала брыгаднаму камандаванню агентурная разведчыца Александрына (псеўданім нашай маці), немцы рыхтавалі карную аперацыю супраць партызан і мірнага насельніцтва Мёрскага і некаторых іншых суседніх раёнаў. Так што ў лесе нам давялося заставацца нядоўга. Але і за гэты час мы, дзеці, справіліся пазнаёміцца амаль з усімі байцамі нешматлікага атрада.
Мы любілі прысутнічаць на паляне, калі камандзір атрада Міхаіл Бабкін і камісар Дзям’ян Карпаў навучалі маладое папаўненне карыстацца агнястрэльнай зброяй. Нам жа, пацанам, ніхто ніякай вінтоўкі ў рукі не даваў. Але нас усё-такі вучылі, як яе разбіраць і збіраць. На ўсякі выпадак.
Вельмі цёплыя адносіны (дарэчы, на ўсё жыццё) склаліся з конюхам Антонам Аляксандравічам Чабрэвічам, якога ўсе ласкава называлі Антошам. Амаль усю яго цыганскую сям’ю немцы расстралялі, а ён з дачкой Марыяй хаваўся на балоце. Быў пры ім і цыганёнак Лука, сірата, наш равеснік, якога Антоша з гонарам называў сваім памочнікам.
— Конь не павінен застойвацца, — тлумачыў Антон Аляксандравіч. — Яго трэба пастаянна аб’язджаць. Вось тут вы мне і дапаможаце.
Аб’язджаць. Але ж без сёдлаў. I калі ў Жэні гэта добра атрымлівалася, то ў мяне — не: вечна задніцу збіваў. Але нікому не прызнаваўся. А не то так і не навучуся на кані ездзіць.
3 Жэнем мы любілі сустракацца з Лукой. Вабіў ён нас і тым, што не вымаўляў гук «к». Пры знаёмстве спыталіся:
— Як завуць?
— Лу-а.
— Луа? — перапыталі мы.
— He! — пачаў злавацца хлапчук і з усяе сілы выціснуў: — Лу’а!
Ен вылаяўся па-цыганску і, адвёўшы душу, заявіў:
— Будзеце да мяне прыставаць, я з вамі ні’олі гуляць не буду. А Антошу с’ажу, ‘аб вам ні’олі не даваў ‘оней ‘атацца.
Мы ўсё зразумелі. I з Лукі ўжо не насміхаліся, пакуль я не адважыўся ў яго распытацца пра даваеннае жыццё:
■— А перад вайной у вас свой конь быў?
— Быў. Я’і ж цыган без ‘аня.
— А каровы і кабана не было?
— Мы ж табарам жылі — не было.
— Каго не было?
— Hi ‘аровы, ні ‘абана.
Лука, відаць, зразумеў, для чаго мы наладзілі такі допыт, таму, зноў сказаўшы нешта па-цыганску, махнуў рукой і ўцёк ад нас.
I ўсё-такі аднойчы мы зноў рашылі пакпіць з цыганёнка і папрасілі яго сказаць разборліва конь ці карова. Той са злосцю выпаліў:
— Онь, арова, абыла, абан... Што вам яшчэ патрэбна ад Лу’і? Вот с’ажу пра вас Антошу, то ён дасць вам перцу.
А з Антонам Аляксандравічам мы не хацелі псаваць добрыя адносіны, a то дзе ж мы вярхом на конях паездзім? Ды і час настаў развітвавда з Лукой, як і амаль з усім атрадам. Немцы пачалі сваю карную аперацыю, і нас, малодшых дзяцей, разам з маці камандаванне брыгады вырашыла адправіць на адзін з аддаленых астравоў балота Ельня. Толькі Юра, конны разведчык, і агентуріпчыца Тоня заставаліся ў баявым страі. Антошка, цалуючыся на развітанне, супакойваў нас:
— Там ёсць вялікая зямлянка, пабудаваная ўцеклымі ад расстрэлаў яўрэямі. Пазней і я там пасяліўся. Зямлянка замаскіраваная зверху мохам і хвойнікам. Цёплае збудаванне. Hi дождж, ні снег туды не пранікаюць. I кулі не праб’юць.
— А Лука?
— Ен дарослы, ён жа на год старэйшы за вашага Жэню. Я яго ўжо навучыў карабінам карыстацца. Застанецца пры мне.
Пасля вайны я часта сустракаўся з Антошам. Памёр ён у Мёрах. Там і пахаваны. А магіла Лукі — у Латвіі.
Па дарозе на балотны востраў
Канечне, з намі б на балоце магла справіцца і 13-гадовая Лідзія. Але новы камандзір атрада Іван Яфрэмавіч Яфрэмаў так разважаў:
— Вы там, Аляксандра Міхайлаўна, патрэбныя і як фельчар — у будане ляжыць цяжка паранены ў бядро наш салдат Іваноў. Рана стала загнойвацца. Вы ж у медыцыне, як мне дакладвалі, хоць з болыпага, ды разбіраецеся і зможаце яму аказаць дапамогу.
Цэлая група людзей спынілася на ўзбалоцці ў чаканні правадніка. Мы толькі што пакінулі лес, за якім у розных месцах узвіваўся ўгору чорны дым. Маці звярнулася да нас:
— Глядзіце, дзеткі, і запамінайце — гэта гараць нашы вёскі. Іх знішчаюць фашысты, каб запалохаць
савецкі народ, каб людзі адмовіліся дапамагаць партызанам... Але нас не запалохаць... Глядзіце і запамінайце...
Так, мы адправіліся на балота ў той дзень, калі пачалася карная экспедыцыя «Фрыц», у час якой гітлераўцы спалілі ў шасці раёнах 87 вёсак, расстралялі болып за 500 чалавек мірных жыхароў, у тым ліку і 60 у Сукавержы, якое нас 2 верасня прытуліла.
Метр за метрам прасоўваемся ўглыб Ельні. Наперадзе — праваднік, ззаду — партызаны, члены нашай сям’і, зноў партызаны. Па чарзе нясуць нашага двухгадовага пляменніка Славу, які якраз у верасні сорак першага і нарадзіўся.
У кожнага з нас — то вяроўка, то жэрдка, з дапамогай якіх перабіраемся цераз вокны багны. Па рознаму перабіраемся. Калі акно невялікае, а каля яго больш-менш трывалы мох, з жэрдак робім кладачку, а для перастрахоўкі нехта з дарослых перакідвае вяроўку. Яе туга нацягваюць, і яна служыць парэнчай. Апошні, абвязаўшыся вяроўкай на выпадак няўдачы, ідзе па кладцы, трымаючыся за палкі.
А са Славікам было так: яго бралі за рукі-ногі і перакідвалі цераз акно, а там нехта лоўка яго падхопліваў. Аднойчы малога падхапіць не змаглі і ён пляснуў у мох. Усе спалохаліся, а ён ляжыць і рагоча.
Праз дзве-тры гадзіны мы ўжо былі ля будана, дзе засталі старую яўрэйку і Іванова, якога выпадкова, чысціўшы пісталет, параніў камісар Карпаў. Тады параненага аднеслі на востраў, бо адправіць за лінію фронту не маглі (не было свайго аэрадрома), а брыгадны шпіталь яшчэ не сфарміраваўся.
Амаль што па-рабінзонаўску
Распаліўшы касцёр, сталі прасушваць адзенне. На ўсялякі выпадак з моху і лапак хвойніку змайстравалі каўпак, каб падчас паветранай небяспекі ім можна было накрыць касцёр. He страшна, што мох затлее, — новы можна надзерці, затое самалёт востраў міне.
Мама наша рыхтавала вячэру, а мы з Жэнем і Лідай цягалі свежыя лапкі на палаці, якія замянялі і падушкі, і сеннікі.
He ведаю, колькі мы прабылі ў гэтым выгнанні, але яно далося нам у знакі. Заканчваліся прадукты. Выручала кемлівасць мамы. Яна загадала мне і Жэню назбіраць чым больш гаркулёў, якіх навокал было шмат. Мама адварыла іх у некалькіх водах, засаліла і, калі яны астылі, прапанавала іх нам у якасці далікатэснай стравы. На вялікае іпчасце, у нас не было праблемы з соллю, якую з нямецкіх складаў накралі маміны падполыпчыкі.
Старая яўрэйка спачатку адмаўлялася ад гаркулёў, а калі пакаштавала, заявіла: «Вельмі смачна».
— У нас таксама гэтыя грыбы ядуць, — сказаў Іваноў, — шкада, што ў Беларусі іх многія абмінаюць.
Паступова загойвалася ў партызана нага. А няма ж ні бінтоў новых, ні ваты. I тут маміны веды ў медыцыне спатрэбіліся. Мы ад яе і раней чулі пра сфагнум — тарфяны даўгаваты мох, які можна пазнаць па верхнім бледна-зялёным колеры. А вырвеш яго — унізе ён белы.
У першы ж дзень мама загадала нам нарваць сфагнуму. Каля кастра ён даволі хутка прасох, і мама ўзялася за перавязку нагі параненага. Прасушаны, аднак зноў крыху змочаны і адціснуты мох лекарка-самавучка наклала на рану і забінтавала вымытымі стужкамі льняной прасціны. Праз колькі сутак рана стала загойвацца. Аказваецца, сфагнум можа часткова замяніць і ёд, які не дае магчымасці развівавда гнойным бактэрыям.
А есці ўсім хацелася. На адных гаркулях і журавінах, якіх навокал было шмат, доўга не працягнеш. Ды і страўнікі нашыя не былі падрыхтаваны да такіх выпрабаванняў. Таму мама з Жэнем і са мной (без яго я нішто) загаварыла па-сур’ёзнаму:
— Немцы і паліцэйскія сёння ў спаленыя вёскі не кінуцца — няма чаго ім там рабіць. Усё, што можна было, яны пакралі да пажараў. Так што хадзіць там цяпер можна бязбоязна. Асабліва ноччу. I ваша задача — выбіцца з балота і запасціся гароднінай, бульбай. A то не-
каторыя пагарэльцы на хуткую руку і зямлянкі пабудавалі. Дык, можа, яны і кавалачак сала дадуць. Помніце, як казаў праваднік: «Гэтыя вокны можна абагнуць болып сухімі сцежкамі, але гэта не гарантуе нам, што мы не напорамся на карнікаў». А карная экспедыцыя ўжо скончылася, і ворагу паасобку няма чаго тут рабіць, асабліва ноччу. Так што вам лягчэй будзе прабрацца да спаленых вёсак.
Вось такія рэкамендацыі дала маці, адпраўляючы нас у небяспечны, нязведаны шлях, якіх наперадзе будзе япгчэ шмат.
Мы з братам узялі на ўзбраенне сякерку і пару вяровак. Упіхнуўшы рыштунак у торбачкі, якія служылі нам заплечнікамі, мы рушылі ў нялёгкі шлях. Жэню ў верасні ўжо стукнула дванаццапь гадоў, а мне са студзеня пайшоў адзінаццаты. Так што дваццаць два гады на дваіх пацаноў — гэта нямала; тым больш калі ўлічыць, што ў вайну дзеці хутка становяцца дарослымі.
Прыгод у час падарожжа па балоце ў нас не было, быў толькі страх, калі мы ўбачылі спаленыя сядзібы з голымі комінамі. Ніякіх яшчэ зямлянак не сустрэлі, таму торбы свае запаўнялі толькі бульбай, морквай, буракамі, двума качанчыкамі капусты. Ужо вечар надышоў, і мы рушылі ў адваротны шлях. I невялікі груз быў для нас цяжкім, аднак мы нічога з мяшэчкаў не выкінулі. Часта адпачывалі, але ішлі. Затое якой смачнай, хоць і поснай, капусты наварыла назаўтра на ўсіх наша мама. А замест хлеба была бульба ў мундзірах.
Час ад часу над востравам пралятаў нямецкі самалёт, які мы навучыліся ўгадваць па гуку. I тады мы ўсе хаваліся ў шалаш. На гэты раз Ліда як скрабла пад адкрытым небам бульбу, так і засталася пад сасонкай. Казала:
— Надакучыла бегаць туды-сюды.
Можа, яе і заўважыў пілот, бо, павярнуўшы машыну, прашыў нашу базу кулямётным агнём. Куля толькі троху зачапіла Лідзіну нагу.
Болып налётаў на наша жытло не было. Напэўна, яго і сапраўды добра замаскіравалі.
Пасялілі нас на Красным Востраве
Хутарок наш Красны Востраў схаваўся ў лесе ў некалькіх кіламетрах ад гасцінца Дзісна — Мёры. I жыў у ім Пётр Сямёнавіч Дашкевіч з жонкай Нінай і двухгадовай дачушкай Тамарай. Гэта, як мы потым на прыкладах пераканаліся, быў сапраўдны савецкі патрыёт. Але дарослых членаў нашай сям’і спачатку насцярожыла тое, што яго родны брат служыў у паліцыі. Пётр Сямёнавіч апраўдваўся:
— Але ж я за ім не пайшоў. На жаль, і яго на свой бок перацягнуць не ўдалося.
Хата была на два канцы, у адным з іх нас і пасялілі.
Паколькі наша сям’я лічылася партызанскай, то камандаванне атрада выдзеліла нам гужавы транспарт, які нас выручаў увесь час знаходжання ў атрадзе. Ен, можна сказаць, быў аддадзены ў распараджэнне Жэні і мяне. Мы на санях маму падвозілі ў штабы атрада і брыгады, дастаўлялі ў санях за межы партызанскай зоны, нарыхтоўвалі дровы не толькі сабе, але і гаспадару, хоць ён ад гэтага і аднекваўся. I як жа такога чалавека не выручыш, калі ён жыве не толькі сваімі, але і нашымі інтарэсамі?
Юра і Тоня жылі баявым жыццём разам з іншымі байцамі атрада. Паколькі мама амаль увесь час была ў паходах, то есці нам рыхтавала Ліда — паўнапраўная гаспадыня. За ёй быў замацаваны і Славік. Яна ж мыла нашу і партызанскую бялізну.
А наш пляменнік настолькі здружыўся з Тамарай, што адзін без аднаго жыць не маглі. Часцей за ўсё яны бавілі час у палавіне хаты Дашкевічаў. Стануць на лаўку перад акном і вывучаюць свет. Часта ў небе паяўляліся самалёты. Хто першым заўважыць гэта, крычыць: «Ляпа!» А цукар «цяпай» называлі. Выкарыстоўвалі малыя і іншыя словы, сэнс якіх быў вядомы толькі ім.
Іншы раз настрой дачцэ псаваў бацька. Часта біў яе сырамятнай дзягай за драбнейшую правіннасць. Адлупцаваўшы, падносіў дзягу пад нос: «Панюхай, чым пахніць...». Калі малая не супакойвалася, ён лупіў яе яшчэ і яшчэ.
He давялося нам сумаваць па возеры. Побач з хатай кожную восень разлівалася нейкая балацінка. На гэты раз яна хутка замерзла, і мы з Жэнем умомант драўляныя канькі зрабілі. Вазіліся да таго часу, пакуль наша возера снегам не замяло.
Блакада даўно закончылася. Мама паведаміла нам, што ў Старых Круках у агнях згарэла Мартачка — так называлі ўсе цётку братоў і сясцёр Шаховічаў. Яна была вельмі набожная, і калі старой сказалі паліцэйскія, каб яна пакінула хату, бо паліць жа будуць, Мартачка катэгарычна адмовілася. Яна ўкленчыла перад вялікай іконай і стала маліцца. Там яе труп (стаяла на каленях да апошняга) і знайшлі пасля пажару.
Для мяне смерць Мартачкі, як і для Жэні, з’явілася вялікім узрушэннем. Калі мы жылі ў Старых Круках, то нарыхтоўвалі для козачак гэтай жанчыны галінкі лісцевых дрэў, за што яна нас частавала смачнымі сырнікамі. Бывала, і з Малой Кавалеўшчыны ўлетку мы наведвалі гэтую цудоўную бабулю.
Малыя дрывасекі
Рана мы з Жэнем навучыліся гаспадарыць: нарыхтоўваць дровы, віць вяроўкі, даглядаць скаціну. А вось лапці плесці не навучыліся — не было настаўніка, бацькі. Цяпер амаль усё гэта і спатрэбілася. Асабліва нарыхтоўка дроў. Едзь у лес, які акружыў з усіх бакоў, і выбірай любое дрэва на паліва. Ніхто не аштрафуе.
Але мы ў першую чаргу шукалі сухастой. Зваліць такое дрэва, можа, і цяжэй (сырое лягчэй рэжацца), аднак распілаваная на часткі сухастоіна добра паддавалася нашай сіле. Пагружаныя дровы ўмацоўвалі ланцугом, абматаўшы ім воз. Адну палку пакладзеш ля ланцуга, другую падсунеш з іншага боку пад ланцуг і канец яе пакладзеш на суседнюю палку. Пачынае дзейнічаць рычаг, і ланцуг напінаецца. Абухом сякеркі абіваеш гэты рычаг, каб палка назад не адскочыла, і воз у парадку. Едзь.
Аднойчы ў лесе сустрэліся мы з дзвюма маладзіцамі. Навалілі яны на сані абы як сырога беразняку. Тузанулі коніка, ён рвануў з ходу, і дуга з гужамі саскочыла з аглобляў. Конь распрогся. Маладзіцы да нас самі звярнуліся. Дапамаглі ім як след укласці бярэзнік, так-сяк вяроўкай, што была ў іх, умацавалі.
— Ну, — кажа Жэня, — цяпер запрагайце свайго коніка.
Яны ўставілі яго ў аглоблі і паспрабавалі закласці дугу.
— Дзе вы бачылі, каб дугу закладвалі з правага боКУ? — усміхнуўся 12-гадовы вазніца.
Жэня забраў у дзяўчат дугу і як запраўскі гаспадар запрог каня па ўсіх правілах. I нашы новыя знаёмыя зрушылі з месца дзякуючы юнаму гаспадару. А мы ўжо паехалі следам, наглядаючы за двума вазамі.
Мы ведалі, што тут вечна жыць не будзем, але, як кажуць, паміраць збірайся, а жыта сей. На зіму нам аднаго сухастою хапіла б, але мы ў той час, калі маму не патрэбна было падвозіць на заданне, адпраўляліся зноў у лес — ужо па сыры тонкі бярэзнік. Навезлі дроў столькі, што іх на дзве палавіны хаты надоўга хапіла б. Дзядзька Пеця і сказаў:
— Гады на два дрывамі запасліся. Навошта іх вам столькі?
— Запас бяды не чыніць, — усміхнуліся мы.
Мы, канечне, без мамы навучыліся гаспадарыць, але вопыту ўсё-такі багатага не было. Зімой у любой сялянскай драўлянай хаце зімаваць холадна. Мы гэта па сабе адчулі. Таму штодня палілі рускую печ — дроў жа хапала. Галоўнае — у патрэбны час зачыніць юшку. Аднойчы нехта з нас такой асаблівасці не ўлічыў, закрыў юшку раней часу і мы ўсе ўчадзелі. Але, напэўна, яшчэ не заснулі. Усіх пачало ванітаваць. Ліда першая выскачыла ў сенцы і сваім крыкам падняла на ногі гаспадароў. Тыя па адчыненых дзвярах у нашу палавіну адразу здагадаліся, у чым справа, і павыцягвалі нас на чыстае зімовае паветра, аказваючы кожнаму першую дапамогу. Але мы так і не змаглі ўстанавіць, хто ж з нас (ну, не Славік жа!) раней часу закрыў юшку.
Нас хацелі забіць
За кіламетры два ад нас у былой школе размяшчаўся штаб 6-га атрада. Там жыла цудоўная сям’я Шкялёнкаў, у якой гадавалася чацвёра дзяцей, двое з якіх былі ўжо дарослымі: дачка Ларыса выйшла замуж за партызана, сын яшчэ быў нежанаты. Самыя малодшыя з’яўляліся нашымі равеснікамі: Жэня часцей за ўсё бавіў час з аднагодкам Колем, а я — са сваім цёзкам.
Пад тым жа дахам жыла і яшчэ адна сям’я, прозвішча якой не захавалася ў памяці. А вось што гаспадар ненавідзеў Савецкую ўладу, добра ведаў. Нічым не хацеў дапамагаць народным мсціўцам. Усё, што можна схаваць ад іх, хаваў. Аднойчы пад стогам сена мы знайшлі цэлы склад сталярных інструментаў і механізмаў, у той час як у партызан іх не хапала. А трэба ж было і труны з помнікамі да іх майстраваць, і простую мэблю. Ды ці мала што патрэбна пры жыцці! Па сігнале Жэні і Колі лясныя салдаты з-пад сена выцягнулі ўсё, што там мелася, за што юныя памочнікі ад партызан атрымалі падзяку.
Недзе ў лютым, на Масленіцу, нас, малых Манцэвічаў, ахапіў страх. Гітлераўцы з паліцэйскімі распачалі чарговую карную аперацыю — супраць членаў 4-ай Беларускай партызанскай брыгады. Усе, хто мог трымаць зброю, паімчаліся адбіваць атакі праціўніка. Заварушыліся нелюдзі, што жылі ў партызанскай зоне.
Мы з Лідай і Славікам сядзім дома, прыслухоўваючыся да стрэлаў, што раздаюцца ў некалькіх кіламетрах. Доўга дома не было Жэні. Раптам рэзка адчыняюцца дзверы і з парога чуваць устрывожаны голас брата:
— Нас усіх хочуць забіць. Хутчэй збірайцеся, упакоўвайцеся — будзем уцякаць. А я — да дзядзькі Пеці.
Пакуль мы з Лідай збіраліся ў нязведаную дарогу, Пётр Дашкевіч з Жэнем запрэглі нашага каня, наклалі ў развалы сена. Зноў паявіўшыся ў хаце, Жэня пацікавіўся, дзе маміна тэчка, якую Ліда не ўпакавала.
Малы, а цяміў: у гэтай жа тэчцы ўсе сакрэтныя дакументы, у тым ліку спіс падполыпчыкаў з Чэрасаў, Старых
Крукаў і навакольных вёсак, з Мёраў. Варта такому спісу трапіць у рукі ворага, як пачаліся б крывавыя рэпрэсіі.
Ад Дашкевіча Жэня нічога не ўтойваў і пра ўсё, што здарылася, паведамляў яму. Бавячы з Колем час, яны пад пакрыццём вячэрняй цемры падкраліся пад акно таго самага чалавека, які схаваў пад стогам сена сталярныя інструменты. Праз шыбу пры цьмяным асвятленні ўсё ж можна было разгледзець, апроч гаспадара, зусім незнаёмага чалавека. Госць казаў:
— Партызанам ужо ўсё — каюк. Я адтуль, з-пад бою. Скора нашы тут будуць, і іх трэба будзе сустрэць як вызваленцаў ад бандыцкага прыгнёту. Ніхто. кажу табе, з партызанаў ужо жывым не вернецца.
-— Але ж жывымі застаюцца іх дзеці, — чуецца голас гаспадара.
— Якія дзеці?
— У Манцэвічыхі іх цэлая куча на Красным Востраве: два сыны, дачка, унук.
— 3 імі прасцей — іх можна прыбраць без адзінага выстралу. Ты ведаеш, дзе яны жывуць, — гэтым і зоймешся.
...На развітанне з намі дзядзька Пеця скрозь слёзы казаў:
— Дзеткі, вы ж не напарыцеся на іх па дарозе. Спяшайцеся.
— He напорамся, — па-дзелавому сказаў Жэня. — Адразу ж за вашым токам павернем у лес. Я ўжо даўно вывучыў усе хады-выхады. А маме перадайце, што мы паехалі ў Юркаўшчыну.
Юркаўшчына — таксама партызанская вёска. У ёй жыла сям’я расстралянага немцамі Міхаіла Супіко.
Усю дарогу, трымаючы на каленях пляменніка Славу, стагнала, войкала Ліда. Жэня яе супакойваў.
Наш начны візіт быў нечаканасцю для Сушкоў, якія тут жылі пасля таго, як немцы спалілі іх родную вёску Старыя Крукі. А тут, у Сушкоў, жыла нейкая іх радня. Цяпер і нам, гаротным уцекачам, знайшлося месца.
Дзеці ёсць дзеці: і ўжо ў першы дзень мы разам з іншымі малымі каталіся ў вазку з горкі — Масленіца ж!
Адбіўшы акружэнне праціўніка, партызаны вярнуліся на свае базы. Прыбыла з чарговай разведкі і мама. Дзядзька Пеця спакойна растлумачыў, што ўсё ў парадку, дзеці знаходзяцца ў бяспечным месцы: праўда, прыходзілі двое незнаёмых, хацелі іх бачыць. I вельмі шкадавалі, што не засталі малых дома.
У той жа дзень мама прыйшла ў Юркаўшчыну, і мы сваёй, хоць і далёка не поўнай сям’ёй, вярнуліся дадому. На жаль, той чалавек, што меўся нас забіць, ніякага пакарання не панёс. Казаў, што гэта не што іншае, як паклёп на сумленнага савецкага чалавека.
3 візітам да мамінага камандзіра
На гэты раз на выкананне адказнага задання не мы маму падвозілі, а яна нас.
Выехаўшы за межы партызанскай зоны, мама сказала:
— Яшчэ раз напамінаю. Перадайце Антону Васільевічу, каб заўтра ён не паяўляўся ў камандзіра брыгады — Сазыкін адклаў сустрэчу на нявызначаны час. He будзе Антона — перадайце тое ж Васілю: і ён, і яго брат — абодва падполыпчыкі.
Па дарозе зайшлі ў Татары да Васіля Сцяпанавіча Лакоткі. Дзверы адчыніў гаспадар. Пацікавіўся здароўем Аляксандры Міхайлаўны, да якой, як мы даведаліся пазней, быў нераўнадушны.
Гаспадар нас накарміў і ў торбу паклаў кавалак сала і акраец хлеба. Пераадолелі Грэцкае возера — і мы ўжо ў Канахоў.
Улічваючы важнасць візіту, мы ўдвух у хату не пайшлі. Жэня пры ўваходзе ў сад застаўся за вартаўніка (no634 жа праходзіў гасцінец Дзісна — Мёры), а я патэпаў на падворак. Толькі наблізіўся да шыкоўнай хаты, як да мяне, скуголячы, падскочыла Лялька, простая беспародная дварняжка, якая дапамагала мне на пашы даглядаць статак. Асабліва добра ад шкоды адганяла авечак.
Запрасіўшы ў хату, Антон Васільевіч здзівіўся, чаму я адзін прыйшоў.
— He, я з Жэнем. Ен ля веснічак вартуе.
— Пакліч яго. Ужо ноч наступіла, а такой парой ніякі паліцэйскі не сунецца.
Доўга не гутарылі, ад пачастунку адмовіліся:
— Нас Васіль Сцяпанавіч добра накарміў і ў дарогу даў. — To і я вам нечага ў торбу ўкіну. Свая ноша не цяжкая. Паклікаў маладую чарнявую жонку, якая таксама штосьці кінула нам у торбу.
— Нечым жа і партызаны павінны харчавацца, — пажартаваў Антон Васільевіч.
Мы сабраліся выходзіць. А ён:
— Пачакайце, хлопчыкі. Назад я вас адных не адпушчу. Тым болып ноччу.
I выйшаў на вуліцу. Чакаем. А вярнуўшыся сказаў: — Паехалі!
I завёз нас у санях аж у партызанскую зону. Як у яго там было з паролем, не ведаю.
Назаўтра раніцай, выслухаўшы наш падрабязны расказ пра выкананне задання, маці ўздыхнула:
— Добры гэты чалавек Васіль Сцяпанавіч.
Відаць, і яна была да яго нераўнадушнай. Ужо ў 1970-я гады мама сказала:
— У яго ж жонка была.
Зубны боль
3 самага маленства мне балелі зубы, на што бацькі асобай увагі не звярталі, і я з-за гэтага пагрыз краі сваёй алюмініевай лыжкі-чарпачка.
У партызанскім атрадзе боль абвастрыўся, і я ад яго не знаходзіў паратунку. Брыгадны ўрач Гурленя, у распараджэнні якога ніякіх інструментаў для лячэння зубоў не было, параіў мне часцей трымаць у роце тытунёвы дым. I ад нікаціну будзе прытупляцца боль, a то і зусім сціхне. Гэта было сказана ў прысутнасці мамы, і я такім чынам атрымаў афіцыйны дазвол на курэнне. Падумаць толькі: 11-гадовы пацан нараўне з дарослымі будзе трымаць у руцэ самакрутку! Ужо на агульным арганізацыйным сходзе падполыпчыкаў я адкрыта смаліў самасад, чым здзівіў суседа, і ён кіўком галавы звярнуў увагу маёй
мамы, якая сядзела ў прэзідыуме: бачыш, чым твой сын займаецца? А яна толькі махнула рукой — няхай курыць.
Праз колькі дзён зубны боль супакоіўся, і я кінуў смаліць самакруткі, якія так хутка навучыўся скручваць. Толькі з 1952 да 1977 года з перапынкамі ў некалькі гадоў я вяртаўся да курэння, а потым і зусім кінуў яго.
Інаходзец з вострай падковай
На Красным Востраве нас часцей за ўсё наведвала Тоня, бо ёй хацелася бачыць, як гадуецца яе сынок. А са Славай усё было ў парадку. Я любіў, калі мая сястра прыязджала конна, бо мне і Жэню яна дазваляла пакатацца на кані. Але аднойчы катанне ў мяне не адбылося, хоць я і атрымаў дазвол.
— Толькі далёка не ад’язджай.
— Добра. Я буду каля хаты круціцца.
Перш чым узлезці на каня, трэба страмёны падцягнуць. Пачаў з правай. Інаходцу мае дзеянні чамусьці не спадабаліся, і ён, прыўзняўшы правы капыт, рэзка адступіў назад і апусціў яго на маю нагу. Страшны боль працяў мне правую ступню, і я аж закрычаў. На крык выбегла Тоня. А я стаю ў нерашучасці і пазіраю, як праз чаравік прасочваецца кроў. Падкова была новая, вострая, і яна глыбока разрэзала мне нагу. На пічасце, яна пралегла ад вялікага пальца ўздоўж ступні і амаль што не пашкодзіла косць.
Пасля гэтага я з месяц хадзіў кульгаючы, робячы ўпор на пятку і абапіраючыся на ляску, але хвароба з-за такой раны не развівалася. А рубец, які мне пакінуў вараны інаходзец, і па сённяшні дзень нагадвае адзін з зімовых дзён 1944 года.
Патэнцыяльны здраднік і партызанская песня
Жывучы з ляснымі салдатамі адным жыццём, я навучыўся ад іх народным песням, якія ў далейшым ніколі не чуў. Іх спявалі ў часы рэдкага адпачынку. I казалі, што аўтарам слоў адной з гэтых песень быў наш парты-
зан. Падаю яе ў такім варыянце, у якім яна бытавала сярод партызан і народа. Толькі ў лесе яе спявалі адкрыта, а на вёсках — таемна ад ворага. За такую песню — шыбеніца ці расстрэл.
Ох, не забыть мне той мйнуты, Когда я к немцам в плен попал, П много горя й мученйй
В плену немецком повйдал.
Часто прйходйлось быть голодным Н под открытым небом спать, М суп йз вареных шелушек На день поллйтра получать.
Пойдешь за супом с грязной кружкой Н простойшь там целый день, А еслй супа не захочешь, Получйшь палок й плетей.
Товарйіц мой прйшел й плачет: «Ванюша, друг мой, помогй: Я весь распух от этой пйіцй, Воды хоть грязной прйнесй».
Я подошел канаве грязной П начал воду набйрать, Но полйцескйй здесь заметйл Н стал прйкладом йзбйвать. Мы порешйлй с верным другом С плена немецкого бежать, А еслй это не удастся, Лучше в сырой земле лежать. Шрс нахожусь я в партйзанах, Вйнтовку крепко в руках жму, Проклятье немцам посылаю, А за мученья отоміцу.
Расказвалі, што гэты Ванюша з «верным другам», уцёкшы з палону, сустрэлі яшчэ аднаго ўцекача. Галодныя, абарваныя, яны месяцамі, у асноўным ноччу, прабіраліся на ўсход. Паспрабавалі днём, але напароліся на варожую калону. Залеглі ў жыце. Вораг побач — ру-
кой падаць. Трэці шэпча: «Хлопцы, не магу далей ісці... Давайце здадзімся. Можа, не расстраляюць, у лагер зноў адправяць. Выжывем. А?» Тыя з ім не пагадзіліся. «Вы як хочаце, а я здаюся». I хацеў прыўзняцца. Двое мужчын прыціснулі яго да зямлі, заткнулі затычкай рот. Умомант на сонцы бліснула лязо небяспечнай брытвы — лёс патэнцыяльнага здрадніка быў вырашаны. А з тымі двума лёс абышоўся па-людску, і яны ўліліся ў 6-ы атрад 4-й Беларускай партызанскай брыгады.
Партызанскі ток
У метрах пяцідзесяці ад нашай хаты стаяў закінуты вялікі ток. Напэўна, тут калісьці жыў заможны гаспадар. Цяпер жа тут нічога ўжо не размяшчалася: ні саломы, ні сена, ні калёс, ні панарадаў, ні саней. Але дах, пакрыты драніцай, япгчэ ў шэрагу месцаў захаваўся, так што тут можна было і ад непагадзі схавацца.
Ад тока вёў прадаўгаваты ўчастак зямлі — відаць, гэта быў агарод. На самым пачатку «агарода» добра захаваліся тоўстыя жэрдзі плота, ля якога ў вызначаны час збіраліся новыя члены 6-га атрада, якія прыходзілі сюды трэніравацца ў стральбе. I яны пад кіраўніцтвам сталых партызан вучыліся карыстацца зброяй. Дзіўна было назіраць, як мой 15-гадовы брат Юра (вядома, яшчэ да свайго ранення) трэніраваў барадатага мужчыну. Апошні не крыўдзіўся, бо, напэўна, ні разу не браў у рукі вінтоўку ці карабін.
Тады і пераўтварыўся ток у цір. Мішэні былі падрыхтаваны загадзя. А па баках тыльнага боку тока стаялі ахоўнікі, каб выпадкова хто пад кулі не трапіў.
Пры ўдалым выстрале мішэнь перасоўвалася далей і далей. Аж да сцяны будынка.
Іншы раз, калі хапала патронаў, і нам з Жэнем дазвалялі страляць. Стральба стральбой, але ток выкарыстоўваўся і як «бровар», куды Пётр Сямёнавіч Дашкевіч час ад часу выносіў самагонны апарат. За выраб самагонкі цяпер ніхто не караў. Наадварот, іншы раз заахвочвалі ці соллю, ці сахарынам. Справа ў тым, што ў нашым атрадзе, як і ва ўсёй брыгадзе, не хапала дэзінфіцырую-
чых матэрыялаў. Вату і ёд нярэдка замянялі сфагнумам. А дзе знайсці спірт? Вось тады і атрымліваў Дашкевіч заданне нагнаць першаку. He такога, як цяпер робяць, з цукру ці іншага, а са збожжа. Усім неабходным, апроч апарата, дзядзьку Пецю забяспечвалі заказчыкі.
Выгнаўшы першаку, ён працэджваў яго цераз сфагнум з вуголлем, каб хоць зболыпага пазбегнуць сівушнага алею. Моц вырабу вымяралася на язык — спіртометраў не было.
Хапала самаробнай гарэлкі і для сціплага застолля, якое наладжвалася ў нашай палавіне хаты пасля ўдала праведзенай аперацыі або ў святы чырвонага календара. Канечне, кожны знаходзіўся пры зброі і гатовы быў у любы час кінуцца ў бой.
Воўчыя зграі
Апошняя зіма акупацыі запомнілася ў многім. He забыць, як з наступленнем вечара ва ўсіх канцах лесу пачыналася шматгалоснае завыванне. Вайной ніхто на паляванне не хадзіў, дзічыны рознай развялося. Ды і шмат трупаў хатняй жывёлы сустракалася. Раней іх закопвалі. А цяпер што рабілася? Здохлі свіння, карова ці конь — іх адвозяць у лес. Помню, як непадалёк ад нашага хутара ваўкі адшукалі дохлага каня. Умомант накінуліся і за ноч ледзь не ўсяго расцягалі. Тады і захацелася партызанам засаду на ваўкоў зрабіць. А хлопцы, відаць, далёкія ад палявання. Забраліся з аўтаматамі на дрэвы, думаючы, што драпежнікі іх не заўважаць з-за лапак елак. I прасядзелі ў холадзе ўсю ноч. Безвынікова. А на наступную ноч ваўкі зноў да рэшткаў каня вярнуліся. I разабралі іх.
He чуваць было, каб ваўкі на людзей нападалі, але іншы раз палохалі. Аднойчы нават узброеная «Александрына» спасавала перад імі, хоць пры ёй заўсёды быў шасцізарадны наган. Вяртаецца месячнай ноччу з атраднага штаба дадому, а ёй шэрыя драпежнікі дарогу перагарадзілі. Вецер дзьмуў з іх боку, і яны не ўлавілі пах зброі. Наша маці вымушана была вярнуцца ў штаб і ўжо ў суправаджэнні аўтаматчыка ісці на хутар. Коль-
кі разоў яна па лесе ноччу хадзіла, а такога здарэння не прыгадвала.
Удзень можна было назіраць, як гэтае звяр’ё трушком, групамі перабіралася цераз шырокае поле з аднаго ўзлеску на другі.
Сустракаліся зайцы, лісы. У небе без боязі луналі драпежныя птушкі — ім таксама ежы хапала. А вось сінічак мы падкормлівалі. Шкадавалі гэтых прыгожых птушачак, і майстраваць для іх кармушкі мы з Жэнем лічылі за прыемны занятак.
Падвозім маму
Час ад часу мама, якая ўжо стала брыгаднай агентурнай разведчыцай, наведвала штаб брыгады. Ен размяшчаўся ад нас на паўночны захад над ярам, што парос хмызняком. А з-за пагорка добра праглядалася наваколле. Бывала, маці пойдзе ў штаб, а я застаюся пры кані. Калі на сваім хутары ўсім нам. дзецям, дазвалялі прысутнічаць амаль на ўсіх сходах, сустрэчах, то тут гутарка камісара атрада «Масква» праходзіла ў адсутнасці дзяцей. Гэта нікога з нас не крыўдзіла, хоць мы хутка не па гадах рабіліся дарослымі. I ніколі не сядзелі склаўшы рукі. Часта мама казала:
— Запрагайце Буланку, і паедзем. Самі знаеце куды — у бок спаленых вёсак. А там я ўжо пешшу пайду. He баюся ні паліцэйскіх, ні немцаў, бо туды яны рэдка прыязджаюць. А ноччу наогул няма чаго баяцца.
Праверыць мама наган, абрэз вінтоўкі, які хавае пад кажухом, падперазаным сырамятнай дзягай, — і ў дарогу. Толькі выязджаючы з двара трэба кабылкай кіраваць, а трапіўшы ў лес, няхай сабе і ноччу, Буланка бяжыць знаёмай дарогай. Часцей за ўсё ў напрамку Вялікай Кавалеўшчыны.
Газеты ў партызанскай зоне
Усё менш і менш на мяне з Жэнем прыпадала заданняў. Сядзелі дома, тое-сёе па-дзіцячы майстравалі,
a to дапамагалі Дашкевічу. Чытаць не было чаго, і пісаць пісьмы не было куды — акупацыя. Ды і з паперай не так проста — яна ў асноўным ішла на лістоўкі. A то незадоўга да вызвалення пачаў выходзіць орган Дзісенскага падпольнага райкома партыі «Народный мстнтель» (наша брыгада размяшчалася на тэрыторыі Дзісенскага раёна). Падпольныя друкары справіліся выпусціць 30 нумароў. Апошні, за 29 мая 1944 года, быў прысвечаны Загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага I. В. Сталіна ў сувязі са святкаваннем 1 мая. Пад рубрыкай «Прочнтав, передай другому» зверху словы: «Прнказ вождя вдохновляет советскнх партнзан н партнзанок на новые боевые подвнгн в борьбе с немецко-фашнстскнмн захватчнкамн».
Па гэтай газеце мы ўдасканальвалі сваё чытанне паруску, бо да гэтага часу вучыліся па-беларуску. He памятаю, каб да нас траплялі беларускамоўныя газеты. Затое такія, як «Правда», з самалёта скідвалі часта. Яе зачытвалі да дзірак.
А маму час ад часу ўсё-такі даводзілася падвозіць то туды, то сюды — на невялікую адлегласць.
Выразаныя зоркі на целах партызан
Іншы раз мама, калі ёй не трэба было ісці ці ехаць на заданне, любіла з намі, пацанамі, пад асеннім ці зімовым сонцам прайсціся пешшу да штаба атрада. А аднойчы, нягледзячы на асеннюю непагадзь, яна ўсё роўна нас забрала. Сказала:
— Я хачу вам паднесці чарговы ўрок савецкага патрыятызму і нянавісці да ворага.
Толькі калі мы ўвайшлі ў Мікалаёве пад паветку і мама сцягнула з забітых людзей брызент (усе чацвёра ляжалі тварамі ўніз), мы зразумелі ўсё, дзеля чаго нас маці прывяла: на спіне кожнага забітага былі выразаныя пяцівугольныя зоркі, уздоўж палосак якіх віднеліся свежыя кровападцёкі.
— Глядзіце і помніце, што з нашым народам робяць вырадкі.
А адбылося вось што. Па дарозе Дзісна — Мёры 39 байцоў шостага атрада каля вёскі Вільнова ўступілі ў бой з дзісненскімі паліцэйскімі. Бой працягваўся, калі ад Мёрскай паліцыі падышло падмацаванне. Партызаны забілі 15 паліцэйскіх, але і нашы страцілі чатырох чалавек. Загінулі камандзір 2-га ўзвода Міхаіл Мацюшкоў, радавыя байцы Лейба Цапялевіч, Ісак Хадскель і Рафаіл Пілдус. 3 гэтых таварышаў, ужо мёртвых, і здзекваліся паліцэйскія. Назаўтра наша сям’я разам з усім атрадам прысутнічала на пахаванні герояў. Загінулым быў дадзены салют трыма залпамі з пятнаццаці вінтовак. А маці і на адваротным шляху, седзячы ў санях, паўтарала: «Помніце, дзеці! Помніце!» Мацюшкоў камандаваннем 6-га атрада пасмяротна быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі. Ен і да гэтага вызначаўся ў баях.
I мы прысутнічалі на падпольным сходзе
Мы, малыя, шмат з таго, што рабілася ў падполлі, ведалі. Нам давялося нават прысутнічаць на ўсеагульным сходзе падпольшчыкаў раёна, які праходзіў у нашай палавіне хаты. Каб змаглі ўсе размясціцца, Дашкевіч пазбіваў лаўкі. Нават курыва падрыхтаваў, пацёршы лісце і нарэзаўшы карашкоў самасаду. Усміхаўся:
— Во, цэлая торба стаіць у сенях. 3 вялікай жа дарогі прыбудуць. А ў каго і капшукі будуць пустыя. Хай набіваюць ў запас. Ды начальства казала, што можна будзе і ў хаце курыць.
Задача стаяла такая: аб’яднаць усіх падпольшчыкаў Чэраскай зоны і бліжэйшых вёсак у адзін атрад. Многія з іх сустрэліся ўпершыню:
— I ты тут, Юля? А чаму я да гэтага часу не ведала?
Сярод запрошаных быў і Антон Васільевіч Канах, у бацькоў якога я пасвіў скаціну. Са мной, Жэнем і Лідай Антон Васільевіч прывітаўся за руку, як з дарослымі.
Кульмінацыйны момант сходу наступіў тады, калі A. М. Манцэвіч прапанавала на чале толькі што сфарміраванага падпольнага атрада «Масква» камандзірам
паставіць Антона Васільевіча Канаха, 1909 года нараджэння, жыхара Чэрасаў. Галасавалі за яго ўсе.
А потым нехта з прадстаўнікоў брыгаднага камандавання ўнёс прапанову камісарам выбраць ініцыятара стварэння падполля Манцэвіч Аляксандру Міхайлаўну, 1894 года нараджэння, брыгадную агентурную разведчыцу. 3 яе кандыдатурай нікога знаёміць не давялося, бо «Александрыну» ведалі ўсе падпольшчыкі.
Гэтая падзея ўвайшла чырвоным радком у шэраг мемуарнай і дакументальнай літаратуры. Вось вытрымка з 2-га тома выдання «Всенародная партнзанская борьба в Белорусснн протнв немецко-фашнстскнх захватчнков» (с. 379):
«Абумацаванні сувязяў падпольшчыкаў з партызанскімі атрадамі можна меркаваць на прыкладзе ўзаемадзеяння паміж 4-ай Беларускай брыгадай і нелегальнай арганізацыяй у Мёрскім раёне, якую ўзначальвала настаўніца А. Ф. Манцэвіч (апіска: трэба A. М. Манцэвіч. — Б.М.). Гэта арганізацыя налічвала ў сваіх радах да 70 чалавек. Па заданні штаба брыгады падпольныя групы былі створаныя ў райцэнтрах Глыбокае іДзісна. У канцы 1943 года пры ўдзеле камбрыга В.А. Сазыкіна адбыўся сход, на якім падпольшчыкі рашылі аб’яднацца ў асаблівы падпольны партызанскі атрад «Масква». Камандзірам атрада па ўзгадненні з кіраўніком брыгады быў выбраны мясцовы селянін A. В. Канах, а камісарам —A. М. Манцэвіч».
Апошні бой Юры-Георгія
Юра нас амаль што не наведваў. Як і мама, ён часта бываў у разведцы, коннай. За кароткі час у хлопцаў скалацілася надзейная група: Франак Барысёнак, Васіль Паморцаў, Барыс Дзямееў, ну і ён — 15-гадовы пацан. Са сваімі таварышамі наш брат падарваў у Мёрах лесапільны завод, знішчыў некалькіх паліцэйскіх, разведваў варожую сілу.
Позна вечарам 8 снежня 1943-га года вярнулася са штаба атрада з заплаканымі вачыма мама:
— Толькі што прымчалі на конях Дзямееў і Паморцаў. Іх група напаролася на засаду. Пад Юрам і Франакам забілі коней. Што з імі стала, ніхто не ведае. Можа, трапілі ў лапы немцаў.
Мы — у горкі плач. Ліда галосіць, Жэня разважае як дарослы:
— Ды сціхніце вы. Яшчэ ніхто нічога не ведае, а вы ўжо нюні распусцілі.
Мама зноў пакінула нас, і мы ўсю ноч правялі ў плачы. Вярнулася дамоў яна назаўтра рана:
— Франак прывёз у санях Юру, якога раніла ў нагу ніжэй калена. Ен страціў шмат крыві, трызніць. Але наш брыгадны ўрач Гурленя кажа, што будзе жыць. А на Франаку ні драпіны.
Калі Юра прыйшоў да прытомнасці, ён і Франак расказалі пра тое, што здарылася. Пазней пра гэта я даведаўся ў Нацыянальным архіве Беларусі з дзённіка пра баявыя дзеянні 4-ай Беларускай партызанскай брыгады:
«7 снежня. Група байцоў з атрада т. Яфрэмава Барысёнак, Манцэвіч Ю., Паморцаў і Разанаў (па расказах Юры не Разанаў, а Дзямееў. — Б.М.) хадзіла за зброяй у в. Сташулі; папаўшы ў засаду немцаў і паліцэйскіх, адкрылі па іх агонь. Праціўнік акружыў групу, трое партызан, адстрэльваючыся, ускакалі ад праціўніка. Пад Манцэвічам Ю. забілі каня і ранілі ў нагу, ён быў узяты. ў палон. Але не разгубіўся юнак, выхапіў у вартавога кінжал і зарэзаў яго, а сам уцёк».
Запіс — кароткі. Тым жа часам Франак не адыходзіў далёка ад месца бою і ў рэшце рэшт сустрэўся са сваім малодшым сябрам і даставіў яго ў атрад.
Раны на назе доўга не загойваліся, і майго брата 23 лютага з групай іншых цяжка параненых байцоў адвезлі на Ушаччыну, дзе быў партызанскі аэрадром, і ўжо адтуль самалётам 8 сакавіка даставілі на Вялікую Зямлю. Аказалася, у назе сядзелі дзве кулі.
Што датычыода тых, хто знаходзіўся ў засадзе, то гэта былі латышы з карнага батальёна. Юру ж роўна цераз месяц споўнілася ўсяго 16 гадоў. Хоць толькі тры месяцы
ваяваў у баявым страі, але ваяваў выдатна. Інакш бы не ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.
Рыхтуемся да пералёту
У канцы сакавіка вяртаемся я і Жэня з мамай у санях са штаба брыгады. Па дарозе туды настрой у яе быў бадзёры, а на адваротным шляху — сумны. Здавалася б, пачутае ў брыгадзе павінна яе радаваць, а яна сумная. Ад чаго?
— Мяне хочуць прыняць кандыдатам у члены партыі. Гэта значыць, будуць рыхтаваць да ўступлення ў партыю. Каб стаць сапраўдным камуністам (а я ім хачу быць), даецца год на падрыхтоўку. I гэты год называецца кандыдацкім стажам.
Яшчэ нешта паведамляла яна пра кандыдацкі стаж, але дзе ж ты ўсё запомніш. Мама гаварыла далей:
— Нашы на фронце ўсё наступаюць і наступаюць. Яшчэ ўвосень пачалося вызваленне Беларусі. Хутка і наша зямелька стане свабоднай. А немцы перад адступленнем паляць вёскі, знішчаюць або гоняць у Германію людзей. Паўсюдна пачнуцца, а дзе зноў і пачаліся, карныя аперацыі гітлераўцаў супраць партызан і мірнага насельніцтва. Камандаванне брыгады загадала нашай сям’і: вылецець за лінію фронту. А гэта ўжо Вялікая Зямля, дзе няма фашыстаў, дзе вольна дыхаецца.
Паведамленне нас зацікавіла. Хочацца і тут пабываць — у партызанах так шмат новых знаёмых паявілася. Але ж ці будзе калі другі момант на самалёце пераляцець лінію фронту?
— Калі ж тое будзе? — пацікавіліся мы.
— Пра гэта нам скажуць загадзя. Сюды самалёты даставяць усё неабходнае для партызан, а адсюль забяруць нас і параненых.
Складанасць заключалася ў тым, што ў 4-й брыгадзе яшчэ не было аэрадрома, і самалёты прызямляліся на прымітыўных пляцоўках.
— I ты з намі паляціш? — сыплюцца ад нас пытанні.
— Расюк хоча, каб і я ляцела. I я, і Тоня. Вас жа адных малых не адпусцяць.
— Ур-ра!
А Расюк Фама Маркавіч — камісар брыгады, які заступіў на гэту пасаду ў студзені 1944 года, ужо добра ведаў нашу сям’ю. I мы пра яго чулі шмат чаго ад мамы.
Цераз лінію фронту
Нішто нас так не цікавіла, як пералёт цераз лінію фронту. Жылі ў чаканні гэтага. Жылі і рыхтаваліся. Адпраўляемся ж у нязведаны шлях! Хто нас там чакае? Што чакае? Ну, дарослыя, мама і Тоня, пойдуць працаваць. А мы? Ліда ўжо не стане мыць бялізну салдатам. А мы з Жэнем? Хіба мы не зможам зноў па найму пасвіць жывёлу? Мама развеяла нашы думкі:
— He зможаце, бо пасля немцаў там няма ўжо чаго пасвіць. Усё варвары ад людзей пазабіралі. Пра гэта я па радыё чула ды ў лістоўках чытала.
Хоць мы і жылі на акупіраванай тэрыторыі, але весткі з Вялікай Зямлі ўсё роўна даходзілі. I пісьмы мы атрымлівалі. Некалькі лістоў даслаў Юра з Калініна, дзе ўсё яшчэ лячыўся ў шпіталі. Значыць, ёсць надзея, што і з ім сустрэнемся. I ўся сям’я будзе ў зборы. На жаль, без таты.
— Вы ж хоць якую вестачку пра сябе прышліце, — прасілі гасцінныя гаспадары хутара.
— Нам сумна без вас будзе, — казаў Пётр Сямёнавіч.
— Сумна і страшна, — дадала цётка Ніна.
— Як толькі ўладкуемся, паведамім, — паабяцала мама.
Раніцай 2 красавіка 1944 года (не помню, якім днём тыдня) нам паведамілі, што сёння з наступленнем цемры мы адлятаем. Як толькі змрок апусціўся на зямлю, наша Буланка патрухала па новай для яе заснежанай лясной дарозе. На некалькіх падводах ехалі партызаны.
У хуткім часе перад намі раскрылася паляна ці нейкая замерзлая балаціна. Усё акружана лесам. Пад промнямі яснага месяца з чатырох куткоў вырысоўваліся кучы лаўжоў. Ля кожнай — вартавы.
Усе замерлі ў трывожным чаканні. Раптам у паветры раздалося ракатанне матора. Ды гэта не тое, што нам трэба: па-першае, гул нямецкага самалёта, а па-другое, паказаўся ён з захаду. Усе пахаваліся пад елкі, дзе і коней паставілі.
Зноў гукі матораў. Ур-ра! 3 усходу. Нашыя. Набліжаюцца да светлавых сігналаў, бо імгненна з усіх чатырох канцоў пляцоўкі ўспыхнулі кастры-арыенціры для кукурузнікаў. Стальныя птушкі прызямліліся. Радасць. Вітанне. Абдымкі. Усё робіцца спешна. Цэніцца кожная хвіліна. Падводы загружаюцца скрынкамі, мяшкамі, прызначанымі для ўсіх шасці атрадаў брыгады. Потым складваюць і нашы небагатыя рэчы. Раздаецца каманда і нам залазіць у самалёт. Тут і здарылася незапланаваная затрымка. Наша мама заявіла:
— Я не палячу. Сёлета шостага мая мне спаўняецца пяцьдзесят гадоў, і я хачу свой юбілей сустрэць на баявым пасту. Дзеці будуць з Тоней — яна сама ўжо маці.
Час — на вагу золата, і мы, расцалаваўшыся з мамай (можа, і ў апошні раз), паселі ў самалёты. Мяне з Жэнем размясцілі ў кабіне штурмана: я — злева, ён — справа. Перад намі — розныя прыборы. Пілот папярэдзіў:
— Нічога не чапаць, інакш самалёт упадзе на зямлю.
Такога папярэджвання было дастаткова для таго, каб мы чым далей адціснуліся ад загадкавых прыбораў. Ліду схавалі за намі ў фюзеляжы. Тоня са Славікам занялі такія ж месцы, як і я з Жэнем, у другім самалёце.
Каманда — адлятаць! Мама бліжэй за ўсіх стаіць ля самалётаў і ўсё махае і махае хусцінкай, якою час ад часу працірае вочы. 3-за гулу рухавікоў не чуваць было, як самалёт наш крануўся з месца, і постаць самага дарагога нам чалавека станавілася ўсё меншай і меншай. Нарэшце знікла з сілуэтамі ўсіх, хто прыбыў на аэрадром.
(Праз месяц камісар 4-й Беларускай партызанскай брыгады ў справаздачы аб росце партыйна-камсамольскіх арганізацый, масава-палітычнай і баявой рабоце брыгады за красавік 1944 года паведаміць:
«В теченйе месяца прйнято в члены ВКП(б) — 1 чел. (Шарйпов Тнмофей Петпровйч), кандйдатамй [в члены]
ВКП(б) — 3 чел. (Манцевйч Ал[ексан]дра Мйхайловна), Рязанов Нван Мвановйч, Лапшйн Нйколай Дмйтрйевйч).)»
А пакуль што ляцім. Усё бліжэй і бліжэй лінія фронту, якая пакрылася працяглай паласой рознакаляровых агнёў. Чулі, што Віцебск, паблізу якога і праходзіць фронт, усё яшчэ знаходзіцца ў руках праціўніка. А адсюль да Віцебска без малога 200 кіламетраў.
Перад фронтам мы адчулі страх. Лётчык не папярэдзіў, што могуць абстрэльваць з зенітак, таму нечаканасцю сталі ўспышкі вакол самалёта. Разрыву мін мы не чулі — надта ж ракатаў матор. Крычы не крычы адзін аднаму на вуха — нічога не пачуеш.
Я даўно трымаў левай рукой у кішэні старэнькі пусты кашалёк, які яшчэ з год таму мне падараваў Юра. Ен для мяне стаў нейкім амулетам. Хоць грошай у ім ніколі не было. Сёння мне так хацелася скінуць яго над немцамі! Так, дзеля пацехі. А што, калі ён трапіць каму на галаву? Во будзе пярэпалах!
Перад ад’ездам на аэрадром я падзяліўся задумкай з Жэнем. Ён растлумачыў:
— Калі проста так скінуць кашалёк, не будзе толку. Давай укладзём у яго запіску.
— Якую?
— Ну, хаця б са словамі: «А мы вас не баімся, фрыцы вы праклятыя!»
Хоць цяжка было з паперай, але мы кавалачак яе перад выездам на аэрадром знайшлі. I аловак быў.
Прыблізіўшыся да лініі фронту, Жэня кіўком галавы і рухам левай рукі ў мой бок даў зразумець — кідай. I я шпульнуў мой любімы кашалёчак. Шпульнуў і абрадаваўся — задума збылася.
Але радасць змянілася страхам, калі самалёт трапіў у промні пражэктараў. «Усё, — думалася нам, — немцы нас злавілі і зараз ці саб’юць, ці пасадзяць». Толькі што мы бачылі такія промні, якія перамешваліся з успышкамі разрыву мін. Самалёт сеў. Мы сядзім ні жывыя ні мёртвыя. Бачым, з боку пералеску бяжыць група салдат. Свае? Варожыя? 3 пагонамі. Раней такіх не сустракалі. Чым хутчэй яны набліжаліся да самалёта, тым
больш выразна мы на іх шапках-аблавушках бачылі чырвоныя зоркі. Нашы! Вось промні чыіх пражэктараў злавілі нас у паветры. Дзякуючы ім самалёты лёгка прызямліліся. Заглушаны матор нашага кукурузніка. Другі самалёт яшчэ ў палёце.
— Як дабраліся?
— Нармальна, — адказвае за ўсіх пілот.
Хлопцы ж тым часам дапамагаюць нам з Жэнем выбрацца з адкрытай кабіны. адчыняюць дзверы фюзеляжу, і адтуль з жоўтым тварам ледзь жывая вылазіць Ліда. Яе ўсю дарогу ванітавала.
Услед за нашым прызямліўся і «Тонін» самалёт. 3 ёй і Славікам усё ў парадку. А вось крылы асколкамі крыху пабіла.
Аб нашым прыбыцці, канечне, усе ведалі і падрыхтаваліся. Нас завялі ў цёплую зямлянку, пачаставалі гарачым чаем. Есці яшчэ не хацелася (нядаўна ж выбраліся з хутара), а вось чай з дарогі быў дарэчы. I ў чаканні заўтрашняга дня спалі таксама нядрэнна.
Пазней я даведаўся, што гэты аэрадром Штаба Беларускага партызанскага руху быў размешчаны побач з нейкай спаленай вёскай. А назаўтра нам давялося падарожным грузавым транспартам дабірацца да чыгуначнай станцыі Езярышча — цэнтра Мехаўскага раёна. А гэта ці не больш за 20 кіламетраў.
НА ВЫЗВАЛЕНАЙ ЗЯМЛІ
Перапынак у Езярышчы
3 аэрадрома раннім ранкам падарожным грузавіком усё наша, хоць і няпоўнае, сямейства, даставілі ў Езярыпгча, размеіпчанае ад Віцебска ў 76 кіламетрах. Доўга давялося пераадольваць дваццаць кіламетраў па разбітых дарогах. Яшчэ ж пару месяцаў таму тут гаспадарылі немцы, і нам страшна было глядзець на спаленыя вёскі, зямлянкі, высечаныя паўз гасцінец лясы — паратунак фашыстаў ад партызанаў. I паўсюдна — траншэі, траншэі, траншэі, пакалечаная тэхніка, а па баках чыгункі Невель — Віцебск — спаленыя ці разбітыя вагоны, пару яшчэ не прыбраных паравозаў.
Езярышча прытуліла нас на некалькі дзён. Тоня хадайнічала аб нашым далейшым лёсе. Жылі ў даволі маладой статнай жанчыны, сын якой, 16-гадовы хлопец, уваходзіў у групу размініравання. Баялася за яго лёс жанчына:
— Пойдзе раніцай, і не ведаеш, ці вернецца жывым. Амаль штодня нехта ды падрываецца на міне.
Жылі галадаючы. Пайка, выдадзенага нам, не хапала. Але аднойчы нам здорава пашэнціла. Радасным з багатым заплечнікам у хату ўварваўся юнак:
— Мама! Жывём. Паглядзі, колькі мяса я прыпёр. Хопіць і нам, і нашым гасцям.
Выцягваючы з торбы вялікія кавалкі мяса, расказваў:
— У глыбокай траншэі напароліся на забітага каня. Толькі ногі тырчалі ўгору. Сабраліся з сіламі і з дапамогай розных рычагоў выцягнулі знаходку наверх. Уся
спіна, сцёгны, лапаткі нібы толькі што ў лядоўні ляжалі. Усё як свежае. He кожны паквапіўся на здабычу. А я — не, як і некаторыя іншыя.
Гаспадары не пакрыўдзілі і нас, выдзеліўшы на пяць чалавек добры кавалак.
Славік нічога не разумеў, што адбываецца, а мы, за выключэннем Ліды, абрадаваліся каніне, хоць смакавалі яе ўпершыню. Ліда ж брыдзілася і нас угаворвала не браць мяса: «Яго ж ніхто не есць».
Выцягнуўшы з чыгуна сваю порцыю мяса, Тоня разрэзала яго на дробныя кавалачкі. Упершыню я каштаваў каніну, якая мне адразу прыйшлася да смаку. Пах, праўда, быў не такі, як ад чыстага мяса. Магчыма, таму, што гадаваўся конь не для спецыяльнага забою. Ды ўвесь час ён потам паліваўся.
А Ліда — галадала, а да каніны не дакранулася.
Надышоў час, калі Тоня сказала:
— Усе дакументы аформлены. Ты, Жэня, з Барысам паедзеш у Гарадоцкі дзіцячы дом, а я з Лідай і Славікам накіруюся ў вёску да радні Дзмітрыя Карпавіча. Я ўладкуюся на работу, а Ліда будзе даглядаць свайго пляменніка. Вось ваш адрас. Пастараемся час ад часу перапісвацца. Пішыце і маме. Партызанская пошта дзейнічае: яе перапраўляюць з іншымі грузамі. Спадзяюся, што ўсё будзе нармальна. А там, глядзіш, вызваленне прыйдзе і на нашу зямельку.
Зборы былі невялікія. Што нам, пацанам, якія будуць знаходзіцца на поўным дзяржаўным утрыманні? Аловак, некалькі аркушаў паперы, пару рублёў (на ўсякі выпадак), адзін ручнік на дваіх. Hi мыла, ні зубной шчоткі для нас не знайшлося. Самае галоўнае — накіраванне ў дзетдом.
Склаўшы ўсё ў торбачку, у суправаджэнні Тоні і Ліды пайшлі на гасцінец, што вядзе ў Гарадок, а адтуль — на Віцебск. Аўтамашыны сноўдаюць то на поўдзень, дзе трымаецца фронт, то на поўнач. Рух настолькі вялікі, што цяжка нават перабрацца на заходні бок. Да таго ж можна пакінуць у гліне (вясна ж у разгары!) свой абутак.
У рэшце рэшт мы апынуліся на тым баку. Злева шашы Невель — Віцебск засталося Езярышча. Яшчэ і яшчэ
раз памахала нам на развітанне гасцінная гаспадыня. 3 яе сынам мы рассталіся прасцей: не цалаваліся, а толькі паціснулі адно аднаму рукі.
— Прабачце, — казаў ён, — праводзіць не магу: работа.
Цвёрдай надзеі сесці ў грузавік не было. Фронт чакаць не стане. Усё — для фронту, усё — для перамогі. Нават дзеці гэта разумелі.
— He хвалюйцеся, — супакойвала Тоня. — Сядзеце, паедзеце, — і з накіраваннем у дзетдом звярнулася да рэгуліроўшчыцы. Тая не стала размаўляць, а сустрэўшы больш падыходзячы грузавік, спыніла яго. Кароткія перагаворы з афіцэрам, што сядзеў побач з шафёрам, і мы апынуліся ў кузаве. Перад пасадкай афіцэр пацікавіўся, мы курым ці не і ці ёсць у нас запалкі. Пераканаўшыся, што нічога небяспечнага ў нас няма, афіцэр скамандаваў вадзіцелю рухацца.
Уладкаваўшыся на халодных цынкавых скрынках, мы доўга-доўга махалі сваім сёстрам.
Па баках відовішча такое, што і па дарозе з аэрадрома.
Пры ўездзе ў Гарадок машына спынілася ля рэчкі Усысы. Афіцэр дапамог нам злезці, абняў моцна і пажадаў удала перажыць вайну.
— А мы паедзем фашыстаў біць, — сказаў афіцэр.
Сустрэча з бацькавым аднакласнікам
Раённы аддзел народнай адукацыі шукаць не давялося: ён размяшчаўся тут жа на правым баку р. Усысы ў звычайным драўляным доме. I трэба ж было, каб нам так пашанцавала — мы сустрэліся з аднакласнікам нашага таты па Полацкай настаўніцкай семінарыі. Узяўшы ў рукі наша накіраванне, ён аж уздыхнуў:
— Гэта ж нада! Гэта ж нада! Ваш тата Флор Данатавіч?
— Так.
— А дзе ён? Што з ім? Як вы тут апынуліся? Я ж з ім моцна сябраваў у Полацкай семінарыі.
— Няма нашага таты. Яго немцы ў першыя ж дні акупацыі арыштавалі, — адказаў Жэня, — і кажуць, што яго ў Полацку ці павесілі, ці расстралялі.
— А маці?
— Маці арганізавала ў Мёрскім раёне падполле, а калі навісла пагроза. усю нашу сям’ю забралі ў партызанскі атрад. Сям’я — гэта мама, пяцёра дзяцей. Самая старэйшая — з 1921 года, а во ён — самы малы. Старэйшы наш шаснаццацігадовы брат Юра пасля цяжкага ранення лечыцца ў Калініне. Нас з Борам, Лідай і Тоняй (у яе яшчэ ў сорак першым сын паявіўся) самалётам адправілі ў тыл радзімы. А мама адмовілася адлятаць. Сказала, што застанецца ваяваць. I ваюе. Мы з Жэнем і трапілі ў ваш дзетдом, а Тоня з сыночкам і сястрой Лідай пайшлі да родных яе мужа. Яны ў гэтым раёне недзе жывуць.
Пакуль мы расказвалі пра сваё жыццё, наш новы знаёмы выпісаў накіраванне ў дзетдом. Але нас затрымаў, прынёсшы па салдацкім сухары і кубачку кіпеню. I тое, і другое нам спадабалася. Паціхеньку сёрбаючы вар і загрызаючы сухарамі, грэлі рукі і наталялі голад, які пачаў ужо падступаць.
Дзядзька не супраць быў, каб мы і надалей расказвалі, асабліва пра тату, але мы спяшаліся ў дзіцячы дом, дзе, напэўна, нас і супам пачастуюць. Пазней Гарадоцкаму дзіцячаму дому быў прысвоены № 4 і статус спецыяльнага. У спецдамы траплялі дзеці, бацькі якіх загінулі ў вайну. Узялі і нас, бо бацькі ўжо не было, а маці ваявала.
Вось так нас дваіх з Манцэвічаў выратавалі ад голаду, бо ў дзетдоме не давялося есці тоўчаную гнілую бульбу з лебядой ці крапівой. Хлеб быў кожны дзень. Колькі — іншая справа. Здаецца, давалі па 400 г на дзіця.
У дзетдомаўскай «групе рызыкі»
Ну, ніяк не магу прыгадаць, каб у нашым дзетдоме выхоўваліся дзяўчынкі — адны пацаны. Напэўна, таму, што з намі яны проста не хацелі сябраваць. Мо надта рызыкоўнымі і непаслухмянымі мы былі. Нездарма самы старэйшы з нас, якога мы называлі Васем Шашком, згуртаваў старэйшых хлапчукоў у свой калектыў, які мы
назвалі «групай рызыкі». Назва апраўданая. Гарадок толькі тры з лішнім месяцы як быў вызвалены ад акупантаў пры вялікіх баях, і сляды вайны тут назіраліся ва ўсім. Зіма прыхавала траншэі, трупы людзей, коней, кінутае ўзбраенне. Аж да кулямётаў. Цяпер снег адтайваў і амаль усё вылазіла наверх.
Жэня хутка ўліўся ў «групу рызыкі» Ваські Шашка. Казалі, што Шашок праславіўся тым, што выратаваў жыццё лётчыка і некалькіх дзясяткаў дзяцей, якіх даставілі з партызанскай зоны на Вялікую Зямлю. Самалёт падбілі, і ён загарэўся. Шашок, які сядзеў на месцы штурмана, хутка выскачыў з кабіны, выцягнуў абгарэлага пілота на зямлю, збіў на ім полымя, а потым адчыніў фюзеляж і выпусціў усіх дзяцей, загадаўшы ім адбегчы чым далей ад самалёта. Самалёт узарваўся, але ўсе яго пасажыры ўжо былі ў бяспецы.
Вернемся да дзетдома. Мяне ў «групу рызыкі» Васька не хацеў браць — малы. Але Жэня, які яму спадабаўся, паставіў умову: «Калі дзейнічаць, то разам з Барысам. Я не хачу брата пакідаць аднаго». I я стаў дзейнічаць разам са старэйшымі малалеткамі.
У цэлым у дзетдоме нас сустрэлі прыхільна. Ніхто не кпіў, не здзекваўся, хаця ў той час, ды і пазней, да «заходнікаў» адносіліся з нейкай пагардай. Мы ж, наадварот, адчувалі да сябе нейкую павагу, тым больш што прыляцелі з партызанскай зоны. Хлапчукоў цікавіла, што цяпер дзеецца на акупіраванай тэрыторыі. Немцы па-ранейшаму лютуюць ці, адчуваючы паражэнне, крыху супакоіліся? «Не, — адказвалі мы, — не супакоіліся». Адно там па-іншаму, што захавалася аднаасобніцтва, якое і да вайны амаль усюды было, і народ не так церпіць ад голаду, як тут, у калгасах, дзе ўсё ідзе на фронт. Ды і жывёла там у большасці выпадкаў захавалася. Нават каровы і коні не пазнікалі.
Замест самагонкі — кілбаса з сухарамі
Нас цяжка было ўтаймаваць. Усюды дзетдомаўцаў можна было сустрэць, занятымі добрымі і благімі спра-
вамі. Неяк нашу ўвагу прыцягнула куча свежых лаўжоў у цэнтры горада. Вакол былі высечаныя кусты. Навошта іх было высякаць каля канавы і скідваць у кучу? А што пад кучай? Разабралі яе, і нам у вочы ад сонечных промняў заззялі аж дзве літровыя бутэлькі, напоўненыя нейкай вадкасцю. Шашок з адной асцярожна зняў чорны гумовы корак і панюхаў. Потым, лінуўшы крыху сабе на далонь, пацёр адна аб адну:
— Чыстая хлебная самагонка. Я ў гэтым ужо разбіраюся, але піць гэту атруту мы не будзем, хоць яна нам спатрэбіцца.
I мы ёй далі ход. Напэўна, прадбачачы, што пасля доўгай абароны немцы могуць з-пад Віцебска, які знаходзіцца ў сорак адным кіламетры, і іншых умацаваных раёнаў пайсці ў контратаку, нашы войскі на правым беразе рэчкі Усысы побач з Гарадком сталі ладзіць умацаванні. Здалёк мы бачылі, як салдаты штодзень рыдлёўкамі перакідваюць жоўты пясок: узвышша — добрае месца для абароны. Туды і нацэлілася наша група. Прыгледзеліся — афіцэраў паблізу няма, можна дзейнічаць. Нас ніхто не праганяў.
Наадварот, пацікавіліся, што нам трэба. Мы паказваем абедзве літроўкі.
— О-го-го! — усміхнуліся салдаты.
Далі пакаштаваць.
— Цымус! — адказаў «дэгустатар». — Што вы хочаце за яе?
— А што дадзіце?
Байцы надзялілі нас сухарамі і добрым кавалкам вэнджанай кілбасы. Абодва бакі былі задаволеныя.
Рэчмяшкі мы трымалі пры сабе, і ніхто з дарослых не цікавіўся, што ў іх. Мусіць, не хацелі мець лішніх клопатаў. А там можна было знайсці і патроны, і артылерыйскі порах, і запалкі, і яшчэ чорт ведае што. Любілі мы, расхістаўшы куляю вінтовачную гільзу, усунуць тую кулю ў сярэдзіну і, сплюснуўшы гільзу, падпаліць no­pax і імгненна кінуць патрон у паветра. Цікава было назіраць, як са свістам ляцяць у розныя канцы куля і гільза. Яны, напэўна, забойнай сілы не маюць, бо аднойчы
гільза трапіла мне ў нагу вышэй калена, дык я толькі пачухаў балючае месца і ўсё.
Феерверк з жоўтага пораху
Снарадаў, мін, зброі, патронаў валялася колькі хочаш. Неяк старэйшыя пацаны знайшлі снарад сярэдняга калібру. Забраўшы яго асноўную частку (баявы зарад з узрывальнікам), непатрэбнае яны пакінулі. Я не ведаў, што рабіць з гільзай, а вось порах высыпаў у торбачку. Насіўся я з ім некалькі дзён, пакуль не знайшоў прымяненне. Спаліць проста так — не цікава. А вось калі...
У пошуках усякай усячыны напароўся я на невялікі гладыш літра на паўтара з вузкім рыльцам. Ужо непадалёк ад дзетдома набіў я яго порахам, а потым закапаў, каб толькі рыльца тырчала. Побач — паветка, пакрытая драніцай.
Патрэбна ж і час падабраць зручны, каб у будынку дзетдома амаль што нікога не было, для чаго зрабіў разведку. Hi дзяцей, ні дарослых. Як ні ў чым не бывала выйшаў на вуліцу, аглядзеўся навокал. Нібы які ўнутраны голас падказваў: «Дзейнічай, Барыс!» I я пачаў дзейнічаць, кінуўшы запаленую сярнічку ў гладыш. 0 госпадзі! Што тут пачалося — сапраўдны феерверк! Шкада, што гэта было не ноччу, а днём. А то б такое відовішча назіралася!
Шукаючы выйсце, порах ірвануў наверх і разляцеўся ва ўсе бакі. Частка яго апынулася на даху паветкі. Напэўна, я дзейнічаў хутка, як малпа, бо і не заўважыў, якім чынам апынуўся на паветцы, каб не дапусціць пажару. Скінутым з сябе пінжачком збіў узгаранне. Пажару не адбылося.
На шчасце, мой феерверк як імгненна пачаўся, так імгненна і знік. Усё абышлося лёгкім перапудам. Паветка не загарэлася, а я не апынуўся перад разгневаным тварам дырэктара дзетдома — нашай мілай дарагой жанчыны, якую мы лічылі за другую маму. Я ўсё-такі пабываў у яе кабінеце, але зусім за іншую, болып дробную правіннасць.
Граната ў студні
На Мёршчыне, калі нашы ў сорак першым годзе адступалі ў асноўным без бою, мы не знаходзілі ніякіх гранат, таму вывучыць іх уласцівасць не давялося. Тое ж і ў партызанах, хоць пару разоў гэтыя штукі мне ўдалося ўбачыць. А вось у Гарадку ад падлеткаў таму-сяму навучыўся. Але самастойна дзейнічаць мне з гранатай Шашок не дазваляў. Ды і Жэня асцерагаў свайго брата. Таму калі знаходзіў гранаты, перадаваў іх Шашку.
На гэты раз я вырашыў дзейнічаць самастойна. Паміж спаленымі хатамі на нейкім лужку стаяла драўляная студня, якой карысталіся мясцовыя жыхары. Калі кінуць туды гранату, то павінен быць нейкі эфект. Значыць, трэба было выбраць зручны момант, калі нікога вакол не будзе. Такі час надышоў, і ў мяне ўсё падрыхтавана. Моцна прывязаўшы шпагат да кальца, я кінуў гранату ў студню, трымаючы моцна ў руцэ другі канец шпагату. Расцягнуўшы яго на некалькі метраў, я залёг за кустом. Варта будзе тузануць за вяровачку, і ўзрыўное прыстасаванне прыйдзе ў дзеянне.
I раптам... Раптам да студні накіравалася жанчына з вядром. Значыць, па ваду. Калі прамарудзіць, то граната можа ўзарвацца ў яе пад носам. А што, калі там вады мала або зусім няма? Тады асколкі могуць цётку забіць ці, у крайнім выпадку, параніць. Трэба дзейнічаць, пакуль яна да самой студні не прыблізілася, і я рэзка пацягнуў шпагат да сябе. Мусіць, вады было дастаткова, бо яна выплюхнула аж наверх. Кабета ад перапалоху паімчалася назад, а я таксама з падазронага месца знік. Болып гранатамі не займаўся, бо хапала і іншых, таксама цікавых, забаў.
Дзейнічалі мы рызыкоўна, аднак за тры няпоўных месяцы знаходжання мяне і Жэні ў Гарадку я не помню ніводнага выпадку, каб хто-небудзь з выхаванцаў падарваўся на міне ці пры разборы снарадаў, ці хоць лёгка быў паранены. Напэўна, таму, што з намі заўсёды быў Васіль Шашок, які шмат у чым разбіраўся як дарослы. I не ведаю, чаму яго да такога ўзросту трымалі ў дзетдоме.
Закапвалі трупы гітлераўцаў
Па горадзе праходзіла на дзясяткі, а можа, і на сотню метраў крытая бярвеннямі глыбокая траншэя; наша ці нямецкая — мы не ведалі. Як і не ведалі, што ў той траншэі магло захоўвацца. Але мы любілі ў гэтым сховішчы бавіць свой час. Канечне, да нас тут ужо не адзін пацан пабываў. Так што мы не былі першапраходцамі.
А зусім недалёка ад дзетдома (ледзь не ўпіраліся ў будынак) былі нямецкія акопы, у якіх з-пад снегу ў некаторых месцах высоўваліся варожыя трупы. На веснавым сонцы яны хутка гнілі. Таму невыпадкова ці дырэктар, ці наша любімая выхавацелька цётка Жэня, якая хадзіла ў зацыраваным чырвоным світэры, не загадалі, а папрасілі нас прайсціся па брустверах акопаў з рыдлёўкамі і закапаць трупы на месцы. На мёртвых гітлераўцаў мы ўжо даўно нагледзеліся і за справу ўзяліся без аднеквання, але з агідай. Трэба было ўявіць, што за дзеці выхоўваліся ў гэтым дзетдоме: у многіх акупанты і паліцэйскія жывымі спалілі сем’і, многіх павесілі, расстралялі. Як яны маглі цяпер адносіцца да мёртвых душагубаў? Нехта рабром рыдлёўкі рассек галаву ўчарашняму салдату, нехта нагамі прытоптваў мерцвякоў, каб яны шчыльней прылягалі да зямлі.
У кішэні мы не глядзелі — было каму пасля баёў гэта зрабіць. А вось на адным з гітлераўцаў хтосьці з нас заўважыў на безыменным пальцы правай рукі залаты пярсцёнак. Ен сцізорыкам адрэзаў дзве фалангі пальца і сцягнуў пярсцёнак. Працёршы знаходку снегам, сунуў яе сабе ў кішэню. Ніхто з пацаноў гэты ўчынак не асудзіў. У кожнага свая расплата з ворагам. Таму здзекліва сёння гучаць словы «прымірэнцаў» дараваць фашыстам іх грахі і на месцы баёў з Чырвонай Арміяй устанавіць прышэльцам помнікі як ахвярам Другой сусветнай вайны. Так, яны забівалі нашых людзей па загадзе камандзіраў. Але ж знаходзіліся сярод немцаў і мужныя людзі, якія аказвалі супраціўленне фашысцкім катам у падполлі, ішлі ў партызаны, здаваліся ў палон, тым
самым захаваўшы жыццё і сабе, і тым, хто абараняўся ад воўчай зграі.
Карніку — заслужаная смерць
Нам, родным братам, часта даручалі адказнае заданне — за які кіламетр, а можа, бліжэй, насіць абеды ў ізалятар для цяжкахворых выхаванцаў. Бывала, прыйдзеш, а нашага новага знаёмага ўжо няма. «Учора пахавалі», — кажуць нам. Паміралі дзеці ў ізалятары даволі часта. I ніхто іх не аплакваў — звычайная з’ява ваеннага часу. Паміралі ад тыфусу, туберкулёзу, запалення лёгкіх, раку.
Помню, як ішлі мы з братам з ізалятара з парожнім посудам. He спяшаемся. Наперадзе — гарадская плошча. Да яе з усіх бакоў падыходзяць людзі. У ізалятар мы ішлі іншай дарогай, таму не бачылі, што на плошчы з самай раніцы стаіць шыбеніца. 3-за яе і збіраліся людзі.
— Немца будуць вешаць, — чуем у натоўпе. — Многа нашых людзей расстраляў, шмат хат спаліў.
Ужо гарадчане даведаліся, што да чаго. Чуткі хутка распаўсюджваюцца.
Спыніліся і мы. Пагойдваецца на ветры вяроўка. Нехта з чырвонаармейцаў стаіць ля шыбеніцы. Сярод цікаўных — дзеці, жанчыны, старыя. Вядома, будуць караць ворага, але радасці на твары прысутных не было, хоць у памяці многіх крывавыя сляды акупантаў. Многіх варвараў помста яшчэ не застала, а многіх і не застане. Хаця аднаго з ворагаў мы ўбачым.
— Вязуць мадзьяра! — чуецца жаночы голас.
Як мадзьяра? Чаму не немца? Там жа, на плошчы, мы даведаліся, што мадзьяры — гэта тыя ж венгры. А Венгрыя ўжо ў чэрвені 1941-га аб’явіла вайну Савецкаму Саюзу. Дзейнічалі з Германіяй разам.
Пад’язджае палутарка. У кузаве з завязанымі назад рукамі — мадзьяр. Убачыўшы шыбеніцу, ён зароў голасам дзікага звера. Што ж, надышоў час суровай расплаты. Нехта зачытвае прысуд ваеннага трыбунала. На тэрыторыі раёна і Віцебскай вобласці (гэта было
пазначана на дошчачцы, што вісела на шыі асуджанага) ён асабіста расстраляў вось столькі чалавек, падпаліў столькі хат, удзельнічаў у іншых карных аперацыях.
Злачынцу падводзяць да самага краю кузава, мацней сціскаюць на яго шыі вяроўку. Ударам бота наш салдат збівае карніка з кузава, і той з павернутай набок галавой павісае ў паветры. Брыдка было глядзець на мерцвяка з высунутым языком і з расплюснутым ад нацягнутай вяроўкі правым вокам.
Рухнуў на зямлю нямецкі самалёт
Вайна прытупляе страх, і ты іншым разам, каб схавацца чым далей ад смерці, лезеш ёй на ражон. Служба паветранай абароны аб’явіла, што ноччу на Гарадок праціўнік думае абрушыць шквал бомбаў. Напэўна, тут былі нейкія ваенныя аб’екты.
— Вы на вуліцу не выходзьце — сядзіце дома, — папярэдзілі нас дарослыя.
Ага, уседзіш у хаце, звычайнай драўлянай хаце, у якой ніякага падвала няма, калі вакол райцэнтра ва ўсю лупяць нашы зеніткі і іх ружовыя разрывы, падобныя на тыя, што мы бачылі пры пералёце лініі фронту, мільгацяць то там, то сям. Небывалае відовішча.
А фашысты бомбы ўсё кідаюць і кідаюць. I раптам недзе ля самага Гарадка мы ўбачылі шлейф чорнага дыму — рушыў на зямлю нямецкі самалёт.
— Ур-ра! — без каманды закрычалі дзетдомаўцы.
— Далётаўся, — пазналі мы голас Ваські Шашка.
А назаўтра для нас наладзілі на бераг Усысы экскурсію, куды ноччу даставілі рэшткі збітага нямецкага самалёта. Паглядзець на кавалкі баявой машыны пажадалі многія гарадчане. Убачанае нават пацанам надавала ўпэўненасці ў перамозе над ворагам.
Здаралася, што нас вадзілі на канцэрты мастацкай самадзейнасці, якія ставілі вайскоўцы для сваіх жа салдат. На адным з такіх выступленняў мне надта спадабаўся танец у выкананні аднаго з байцоў, які быў так падобны на Д. К. Карпава. А паколькі Дзям’ян Карпавіч
родам з тутэйшых мясцін, то я нават не ўсумніўся, што гэта быў нехта з яго радні. Так убіў сабе ў галаву гэту думку, што адразу ж пасля канцэрта падскочыў да таго салдата.
— He, брацец ты мой дарагі, я з Расіі, — усміхнуўся ён. — Хаця быў бы рады пазнаёміцца з тваім шваграм — партызанскім камісарам.
Канцэрты ставіліся альбо на адкрытай пляцоўцы, альбо, як на гэты раз, у звычайнай драўлянай хаце, прыстасаванай пад нейкі ачаг культуры.
Драўляны абеліск на магіле чырвонаармейцаў
Мне часта сняцца будні гарадоцкага дзіцячага дома, які тады япічэ спецдзетдомам № 4 не быў. Сняцца будні і прыгадваюцца на яве. Вось мы ходзім па райцэнтры, зазіраем у пустыя хаты. Уцякаючы ад акупантаў, людзі самыя неабходныя рэчы забралі з сабою ці закапалі ў зямлю. He ўзнікала ніякай праблемы са свойскай жывёлай — яе ў большасці гаспадарак проста не засталося — усё акупанты забралі.
Прыглядаліся да разрозненых магіл-адзіночак. Гэта былі магілы ваеннага часу. Але чые? Савецкія? Нямецкія? He на кожнай магіле, як і той, што размяшчалася ля будынка нашага дзетдома, былі пасмяротныя крыжы ці «тумбачкі» з надпісамі загінуўшых герояў.
— Дзеці, — звярнулася да нас дырэктар. — Вы бачыце, што магіла свежая, безыменная. Раскапайце яе, толькі асцярожна, і калі там ляжыць наш баец, аформіце над ім роўную магілку і ўстанавіце хоць які помнік.
— А калі немец?
— Немец? Туды яму і дарога. Ніякіх знакаў над магілай. Нечага было яму пёрціся аж да нас.
Капалі асцярожна. А што, калі сапраўды наш? Нарэшце напароліся на слой матэрыі. Сталі рукамі разграбаць пясок, і нашым вачам адкрыўся савецкі шынель, пад якім, тварамі ўверх, ляжалі два чырвонаармейцы. Другі шынель быў пад імі. Са слязамі на вачах вылазілі мы з магілы і потым япгчэ доўга не маглі прыступіць
да работы. Дырэктар, сама ўся ў слязах, сказала нейкія словы чарговага развітання (нехта ж развітваўся з гэтымі воінамі і раней) і па старой традыцыі кінула на шынялі тры жменькі зямлі. Мы ўзялі з яе прыклад.
Назаўтра на абноўленай магіле невядомых салдат мы паставілі прымітыўны помнічак з дошак, над якім прымацавалі выразаную з бляхі зорачку. Нібы трагедыю, звязаную са смерцю нашых бацькоў, перажылі мы ў гэты дзень.
Выпрабоўваў ручны кулямёт
Ужо тыдні тры Жэні са мной не было. Захварэў на брушны тыфус, і яго паклалі ў ваенны шпіталь. Здзіўляюся, як гэта я ад яго не заразіўся, бо ляжалі мы ў адным вузенькім ложку, прыціснуўшыся адзін да аднаго. Вакол панавала антысанітарыя, завашыўленасць. Цяпер я ўжо спаў з нейкім Ягорам, які днямі пахаваў свайго брата. He маючы за сваёй спіной старэйшага брата, я стаў адчуваць адзіноту. Тым больш, што ў «групу рызыкі» пацаноў майго ўзросту не бралі — малыя. А я ж быў да гэтага ў ёй!
Mae перажыванні прыкмеціў Васька Шашок. Неяк ён і пытаецца ў мяне:
— Ты калі-небудзь кулямёт бачыў?
— Толькі адзін раз, калі летась нашу сям’ю ў суправаджэнні спецгрупы дастаўлялі ў партызанскі атрад. А болып не.
— Пойдзем — пакажу.
Каштоўную зброю Васька прыхаваў на беразе нейкага яра, дзе хлапчукі і выпрабоўвалі свае здольнасці ў стральбе. Шашок вучыў нас цэліцца, страляць, але не цэлымі дыскамі, хоць і такіх хапала. Якраз на тую пару над ярам пралятаў наш кукурузнік. Мой настаўнік сказаў:
— Во, прыцэльвайся. He бойся, у дыску патронаў няма.
Ну, я і прыцэльваюся. Нібы страляю. Пілот са штурманам бачылі нас як на далоні. I вакол нас на добрай адлегласці заціўкалі кулі. Хоць я са страху і адскочыў
ад «Максіма», але жаданне па-сапраўднаму выстраліць у мяне не знікла. Усе настраляліся ўдосталь, дайшла і да мяне чарга. Васька даў мне дыск з патронамі. Упіраючыся левым плячом у прыклад (правае вока ў мяне заўсёды дрэнна бачыла), я смела націснуў на курок. Залпам выстраліў амаль усе патроны, якія мне «шэф» падрыхтаваў, і мне так стукнула ў ключыцу, што я ад такога штуршка імгненна адляцеў ад кулямёта. Болып у Гарадку ні да якой зброі не дакранаўся — баяўся. А вось з вінтовачнымі патронамі ўсё яшчэ гуляў.
Казалі хлапчукі, што пасля нашай няўдалай вылазкі ў яр Шашок закінуў кулямёт да лепшага часу ў сажалку. Можа, пад глеем ён і цяпер ляжыць?
Асколкам пня — у дырэктарскае акно
Дзетдомаўцаў у просценькім паношаным адзенні і парваным абутку бачылі ва ўсіх кутках горада. Ды нас можна было пазнаць і па тым, што, як правіла, мы хадзілі групамі, рэдка — па адным. За сабой пакідалі не толькі добрыя сляды... Як вось і гэты «след»: нехта асколкам пня разбіў у дырэктарскім кабінеце шкло ў акне, і той асколак як яўны доказ дурнога ўчынку доўга ляжаў у кабінеце.
Прызнаюся, таварыш дырэктар, — гэта я зрабіў. Што праўда — выпадкова.
I вось што адбылося.
Любілі мы забаўляцца такой гульнёй. Возьмеш цэлы вінтовачны патрон, загоніш яго ў пень (а вакол амаль усе дрэвы былі спілаваныя), потым з дапамогай гліны на капсуль паставіш кулю, без гільзы. Застаецца толькі па кулі нечым стукнуць, і ў цябе атрымаецца прыглушаны стрэл.
«А калі не адзін, а два ў адно месца ўбіць?» — падумаў я. Праверыў. Атрымалася.
Нарэшце я адшукаў шырокі пень, у які можна было забіць адзін каля аднаго цэлую абойму патронаў. Прыступіў да справы. Забіваў патроны паўкругам бліжэй да кары, каб лягчэй было ўвагнаць у дрэва. Яшчэ адзін
патрон увагнаў бліжэй да сярэдзіны, і ў мяне атрымаўся нейкі трохкутнік, на якім, не хістаючыся, магла ляжаць тоўстая металічная пласціна. Гліна зрабіла сваю справу, і праз пару хвілін над кожным патронам была ўмацавана куля. Над кулямі і ляжала металічная пласціна. Я ўзяў у рукі — як падняць — камень і з-за пляча кінуў яго на пень. Атрымаўся даволі моцны выбух, у выніку якога кавалак дрэва паляцеў у акно дырэктарскага кабінета (дырэктара, на шчасце, там не было). Мне нічога не заставалася рабіць, як уцячы з месца выбуху. Наўрад ці магла наша «мама» падумаць, што гэты «тэракт» (праўда, тады такім словам не карысталіся) мог учыніць адзінаццацігадовы Барыс Манцэвіч. А гэта ўсётакі быў я.
Эвакуацыя дзетдома
Немцы не супакойваліся. Яны хацелі ўзяць рэванш за паражэнне, якое панеслі тут у канцы папярэдняга года. Менавіта 24 снежня 1943 года быў вызвалены Гарадок, і гітлераўцаў паперлі аж да Віцебска, які ад нас знаходзіўся ў 41-м кіламетры. Так што ўсе гарадчане жылі як на парахавой бочцы. Невыпадковай была эвакуацыя дзіцячага дома.
Усё ішло ў спешцы, без прамаруджвання. Нехта з ваенных прадстаўнікоў нас праінфармаваў:
— Спачатку забіраем вашы рэчы, у тым ліку індывідуальныя. Іх на платформе будзе суправаджаць ваш чалавек. Так што нічога не згубіцца. А заўтра і вас забяром.
Дырэктар параіла выхаванцам свае рэчавыя мяшкі моцна звязаць, прымацаваўшы да кожнага фанерную ці кардонную бірку з указаннем імені і прозвішча выхаванца. Рэчаў у мяне з Жэнем было мала: алоўкі, чыстая папера, пісьмы з-за фронту ад мамы, тое-сёе з нейкіх дробязей, набытых у час блуканняў па райцэнтры. Патроны, гільзы з капсулямі давялося выкінуць.
Усё я размяркоўваў пароўну паміж маім і братавым мяшэчкамі. Жэня ж у шпіталі ляжаў!
Быў, здаецца, чэрвень, і цёпла свяціла сонейка. Так што холаду не адчувалася. 3 намі нічога, апроч летняга верхняга адзення, не было.
Ноччу перад эвакуацыяй і нам, дзецям, не спалася. Да налётаў варожых бамбардзіроўшчыкаў, абарончых атак нашых мінамётаў, аддаленай франтавой кананады мы прывыклі і не сумняваліся, што фрыцаў пагоняць далей. А калі так, то навошта нас эвакуіраваць? I куды? На колькі дзён? На гэтыя пытанні ніхто адказаць не змог.
Назаўтра адзіным строем павялі нас на станцыю. Ціха, без песень. Ды якія могуць быць песні, калі наш далейшы лёс не вызначаны? А тут яшчэ смалы ў агонь падліў мой сусед па калоне:
— Як мы з мамай вярталіся з Расіі ў Гарадок, фашысты цягнік з паветра абстралялі і закідалі бомбамі. Некалькі бомб трапіла ў наш састаў. Мама загінула, а я трапіў у дзетдом. Тату забілі на фронце.
А калі наш цягнік абстраляюць і я загіну? To хто маме паведаміць пра маю смерць?
Усіх нас размясцілі на адкрытай платформе. Мне ўдалося ўціснуцца ў першы левы куточак па руху цягніка. Утульна. Чуецца свісток, а потым — гудок паравоза. У гэты момант і чую я знаёмы голас: «Бора». Я ўмомант саскочыў. Гэта быў Юра, які ўжо гаварыў некаму з дарослых: «Скажыце, што Барыса сястра забрала».
Падарожжа па вызваленай зямлі
Юра абдымае мяне, цалуе. Радасць сустрэчы праз тры месяцы. Брат, мусіць, не заўважыў, што адкінуў убок ляску і ўжо без яе кружыцца вакол мяне. Моўчкі, без слоў, з аднымі пацалункамі. Кажу яму:
— А Жэня ў шпіталі.
— Ведаю.
— Адкуль?
— У дзетдоме нейкая жанчына мне хуценька і паведаміла: «Спяшайся, хлопец, a то Барыса правароніш». А як жа спяшацца, калі нага ўсё яшчэ вярэдзіць. Бачыш,
на ляску абапіраюся. Але адкуль сілы і здароўе вярнуліся? Ляцеў сюды, як апантаны. Справіўся ўсё-такі.
...Калі табе трэба, то заўсёды знойдуцца добрыя людзі. Нехта падказаў, як прасцей дабрацца да ваеннага шпіталя, а там для нас хутка і Жэню адшукалі. Вывела яго на вуліцу санітарка. Доўга з ім гаварыць не змаглі — Жэня ўсё яіпчэ трызніў. Нас не пазнаў, не ведаў, як ён тут апынуўся. I што мы за людзі? Што нам ад яго трэба?
Ацаніўшы абставіны, Юра сказаў:
— Добра, брацік, папраўляйся. Мы за табой вернемся.
Жэня без усякіх эмоцый з намі развітаўся.
— Ну, куды мы яго такога забіраць будзем? — зрабіў вывад Юра. — Ды і дактары не адпусцяць. А мы пакуль што будзем дабіраода да радні Дзям’яна Карпавіча.
Правільна сказана: «Будзем дабірацца», а не «паедзем». Бо з якіх шасцідзесяці кіламетраў, што мы меліся пераадолець, добрых дваццаць пяць давядзецца ісці пешшу. Юра гэта ўжо вывучыў па карце.
Я чуў пра гэтую вёску, куды да радні Д. К. Карпава ў свой час адправіліся Тоня і Ліда са Славікам. Ліда пісала нам, што яны амаль цэлы дзень з Езярышча дабіраліся да спаленай вёскі, дзе жывуць цяпер у цёткі Усцінні. А ў яе — двое дзяцей — Рая і Зоя, з якімі і гуляў наш пляменнік. Тоня ўладкавалася на работу ў Мядзведзева, здаевда, настаўніцай. А Ліда даглядала малых, абмывала ўсіх, рыхтавала такую-сякую страву.
Цяпер мы туды і накіроўваліся.
Па дарозе Юра расказваў, як яго ў Калініне лячылі, і пра тое, куды мы потым выправімся.
— Дзіўна, — казаў ён, — у маёй назе было дзве раны. А з нагі выцягнулі адну кулю. Відаць, яна забіла каня і, страціўшы сілу, засела ніжэй калена. А дзе дзелася другая куля? Можа, партызанскі доктар сам яе выцягнуў? У Калініне, каб пазбавіць мяне ад гангрэны, давялося частку малой галёначнай косці вынуць. Вось і кульгаю.
Падарожнай машынай, што ішла з фронту, даехалі да Езярышча. Дарога крыху падсохла, але гразі яшчэ
хапала. Адтуль — болып цэлай дарогай, затое — пешшу, рушылі ў патрэбную вёску. Засталося пераадолець больш за дваццаць кіламетраў. Для мяне такая адлегласць з’явілася сур’ёзным выпрабаваннем. Ды і Юру пасля шпіталя ісці было цяжка. Ніколькі не спяшаліся. Усю дарогу гаварылі і гаварылі — хто пра што. Але болып за Юру балабоніў я. Яму ж вельмі хацелася даведацца пра лёс сваіх братоў, сясцёр.
Запомнілася даволі сухая пясчаная дарога цераз нейкі хвойнічак. Здалёк убачылі мужчыну, што павольна крочыў насустрач. Чым бліжэй ён падыходзіў, тым больш радасным станавіўся Юрасёў твар.
— Дык гэта ж Сазыкін! — вырвалася ў яго з вуснаў.
Васіля Аляксандравіча, якому ішоў усяго дваццаць сёмы год, добра ведалі народныя мсціўцы далёка за межамі 4-й Беларускай партызанскай брыгады, якой ён камандаваў з верасня 1943-га да лютага 1944 года, пакуль не адклікалі ў Маскву. Цяпер ён вяртаўся з тых мясцін, дзе пачынаў сваю партызанскую дзейнасць. А гэта і ёсць Халамерскі і Обальскі сельсаветы Мехаўскага раёна.
Пазнаў свайго юнага партызана былы камандзір, бо ўжо здалёк закрычаў:
— Юрка! Ну і дзіва! Ну і сустрэча! Ніколі б не падумаў, што цябе тут сустрэну.
Расцалаваліся. А я ад камандзіра брыгады пацалунка не атрымаў. He заслужыў.
Юра пачынае расказваць, як ён тут апынуўся. А Сазыкін у адказ:
— Ды ведаю я ўсё. Заходзіў да Усцінні, дык мне пра ўсё ваша Ліда расказала.
Пачаліся ўспаміны:
— Ты, можа, Юра, пра ўсё і не ведаеш. А я табе скажу. У нашай брыгадзе вёўся, і цяпер, думаю, вядзецца, дзённік дзейнасці брыгады. дык там ёсць такі запіс (гавару па памяці). 7 снежня 1943 года. Група байцоў з атрада Яфрэмава, у тым ліку і Юра Манцэвіч, ездзілі на заданне за зброяй у Сташулі. Трапілі ў засаду. Адстрэльваліся. Трое ўцяклі. А Юра трапіў у палон. Пад ім забілі каня, а яго паранілі ў нагу. Пагналіся за астат-
німі, а пры Манцэвічу пакінулі вартавога. He разгубіўся юнак, і выхапіўшы кінжал у вартавога, зарэзаў яго, а сам знік». Я правяраў запіс і кажу: «Лепш — «забіў». А мне: «Забіў не тое. Менавіта зарэзаў гэтага латыша з карнага батальёна».
— Ты, канечне, пра гэты запіс не чуў, а я табе скажу, што ты за свой подзвіг атрымаеш ордэн Чырвонай Зоркі. Вось так, Юрка.
— Ды хопіць, Васіль Аляксандравіч, пра мінулае: давайце пра сучаснае.
— Ды што пра сучаснае? Спачатку паеду на радзіму — у Башкірыю. А там, можа, зноў уладкуюся на лесасплаў. Далей будзе бачна. А ты? Куды пасля Усцінні?
— Забіраю братоў, сясцёр — і ў Фергану. Там жыве наш адзінокі дзядзька Іосіф, бацькаў брат. Абодва сыны загінулі на вайне, жонка памерла. Паедзем да яго. Запрашае. Спачатку ў яго размесцімся, а потым мы з Тоней уладкуемся на работу, а дзеці пойдуць у дзетдом.
Доўга, стоячы на пясчанай дарозе, вялі гутарку баявыя сябры — былы камандзір брыгады і конны разведчык шостага атрада Юра Манцэвіч. Я не прысеў ні на хвілінку, хоць ногі і забалелі, а ўсё слухаў ды слухаў размову ўчарашніх лясных салдат.
Мост цераз рэчку Обаль
Калі рушылі далей, Юра папярэдзіў:
— Хутка будзе мост цераз рэчку Обаль. Там мы і прысядзем.
Напэўна, па тым, што я ледзь плёўся, брат здагадаўся: прывал трэба абавязкова зрабіць.
Дзень — сонечны, ціхі. I Обаль — рэчка, да якой мы нарэшце прыблізіліся, таксама ціха несла свае воды ў Заходнюю Дзвіну, на граніцу з нашым раёнам. Юра так і сказаў:
— Калі б мы цяпер селі ў лодку, то нават без вёслаў дабраліся б да сваёй радзімы.
Сеўшы на беразе рэчкі, мы адчулі палёгку ў нагах. Юра дастаў з салдацкага заплечніка некалькі сухароў.
Канечне, гэта не абед, але замарыць чарвячка ўдалося. Калі б у гэты дзень дзетдом не эвакуіраваўся, то мне, не сумняваюся, нечага б далі на дарогу. А так ні з чым саскочыў з платформы і ні з чым падаўся ў нязведаны шлях.
Седзячы на пазелянеўшай траве, мачалі ў рачную ваду сухары і з апетытам іх апляталі. Я стараўся есці маленькімі кавалачкамі, каб не атрымалася так, што я сваю долю скончу, а Юра яшчэ сваю порцыю будзе смакаваць. Ды і Юра, гляджу, не спяшаецца, хаця, магчыма, быў больш за мяне галодны. Я хоць добра паснедаў перад эвакуацыяй. А ён? Ці еў хоць што сёння?
Непрацяглы адпачынак і размочаныя сухары прыдалі нам бадзёрасці, і мы пайшлі далей. Юра пазіраў на гадзіннік: па часе ён хацеў вызначыць, ці хутка перад намі адкрыецца патрэбная вёска.
Мы пільна ўглядаліся ўдалячынь. Нарэшце на фоне блакітнага чэрвеньскага небакраю сталі выходзіць нам насустрач чорныя каміны. Дзе-нідзе іх разабралі на печкі для зямлянак, а многія яшчэ чакалі свайго часу. Пра зямлянкі можна было здагадацца па дыме, што віўся над імі. Зялёныя дрэвы амаль што не выглядалі — пасохлі ад пажару. А некаторыя, змагаючыся за права на жыццё, пакрылі сябе лістотай.
Падобныя карціны я ўжо назіраў і ў Мёрскім, і ў Гарадоцкім раёнах. А вось тое, што мы ўбачылі апроч спаленых сядзіб, уразіла яшчэ болып сваёй трагічнасцю. Перад самай вёскай шэсць жанчын, нагінаючыся ледзь не да зямлі, упёршыся грудзьмі ў жэрдку, цягнулі плуг. За ручкі плуга ўчэпіста трымалася сваімі худымі рукамі сёмая жанчына.
— Бора, бачыш, што фашысты зрабілі з нашым народам? Ніколі не забывай убачанага. Запомні. На ўсё жыццё запомні.
Ен амаль слова ў слова паўтарыў наказ нашай маці, калі мы з Жэнем везлі яе ў санях на чарговае заданне праз спаленыя вёскі Мёршчыны і калі яна нас павяла да цел загінуўшых чатырох партызан, на спінах якіх паліцэйскія павыразалі пяціканцовыя зоркі.
Цяпер, на падыходзе да спаленай вёскі, перад намі таксама ўзніклі крывавыя сляды акупантаў і паліцэйскіх. У кожную эпоху знаходзіліся здраднікі, якія з ахвотай лізалі задніцы няпрошаных гасцей.
Некалькі сутак у цёткі Усцінні
Як самую блізкую радню сустрэла нас цётка Усціння. Цяжка было ўсіх размясціць у зямлянцы, таму мяне з Юрам адвялі да іншых людзей. Мусіць, яны таксама з’яўляліся раднёй Карпава.
I такі эпізод з расказанага адклаўся ў маёй памяці. Пасля карнай аперацыі на вёсцы не засталося ніводнай жывёліны, ніводнай свойскай птушкі. Усё забралі альбо знішчылі вылюдкі дваццатага стагоддзя. Некуды зніклі сабакі, каты. (А можа іх паелі людзі з голаду?) На ўвесь населены пункт застаўся адзін толькі кот. I яго як самую дарагую рэліквію па чарзе пераносілі з зямлянкі ў зямлянку.
Аб гэтым мы даведаліся не толькі ад цёткі Усцінні, але і ад інваліда Вялікай Айчыннай вайны без адной рукі. Гэта ён хадзіў па зямлянках, загадваючы жанчынам (мужчын не было) выходзіць на калгасную работу — сяўба зацягвалася. Плугі жанчыны цягалі і ў іншых вёсках. Лягчэй ужо было баранаваць узаранае.
Па шкляначках, па кубачках яшчэ да нашага паяўлення тут збіралі на сяўбу зерне. Амаль усё збожжа адабралі немцы. Але ж нельга было без хлеба пакідаць і фронт, каб наблізіць дзень перамогі. Вялікай Перамогі! I рабілася гэта свядома, без прымусу. Тут і ўсім гэтым займаўся той жа бязрукі франтавік. Брыгадзір? Старшыня калгаса? He помню.
Цётка Усціння так разважала:
— На вайне нашым салдацікам куды цяжэй даводзіцца. Вясна кончылася — лета пачалося. Можам і на падножным корме пратрымацца. А там — на фронце? Hi шчаўе, ні крапіва ў акопах не растуць.
I сапраўды. Ва ўсю ўжо расла трава, падняліся крапіва і лебяда, на схілах яроў даўно прабілася шчаўе. Не-
каму яшчэ ўдавалася на полі адшукаць перамерзлую бульбу, з якой, прымяшаўшы крапіву ці лебяду, пяклі аладкі.
У ход ішло карэнне балотных раслін, такіх як рагоз, белы гарлачык, трыснёг. 3 іх рабілі муку, каву, а карэнне трыснягу, сабранае ранняй вясной ці на пачатку лета або позняй восенню, можна нават есці сырым. Гэта са слоў цёткі Усцінні. Дзеці граблямі, бусакамі ці кошыкамі даставалі карэнішча трыснягу, іншы раз нават з глыбіні аднаго метра.
У яду ішлі бярозавыя пупышкі, парасткі хвоі. У Гарадоцкім дзетдоме я ўпершыню пакаштаваў т.зв. мяздру. Здымеш з елкі кару, а потым з дрэва нажом здзіраеш мяккае, даволі салодкае рэчыва, якое любілі ўсе дзеці. Да чаго толькі не прывучыць голад!
Давялося нам у цёткі Усцінні пакаштаваць кашу. I з чаго вы думаеце? 3 жалудоў. Іх людзі збіралі позняй восенню. Ачысціўшы ад лупін, жалуды разразалі на часткі і залівалі вадой. Гаспадыня тлумачыла:
— Жалудкі трэба вымочваць некалькі сутак, мяняючы на дзень тры разы ваду. Потым гэтыя долькі я кіпячу, затым патаўку ў ступе і высушваю. He лішне яшчэ раз ужо сухія жалуды добра пратаўчы. Вось табе і мука, вось табе і каша. А хочаш — ляпёшку спячэш. Але яна ламаецца горш за гарохавы блін.
А час ішоў. Ад’езд у Фергану стрымлівала хвароба Жэні. Нарэшце Юра даставіў да нас і яго — абяссіленага, жоўтага, ледзь жывога. I як ён яшчэ мог перастаўляць ногі? У свае трынаццаць няпоўных гадоў наш сярэдні брат ледзь не падаў ад бяссілля, народжанага хваробай. Ох, і намучыўся Юра, дастаўляючы яго то машынай, то пешшу аж з Гарадка.
Тоня звольнілася з работы, і мы няпоўным сямейным гуртам падаліся ў Езярышча. Дзе-нідзе топаў і Славік, якому толькі ў верасні павінна было споўніцца тры гады. Амаль усю доўгую дарогу малога па чарзе неслі то Тоня, то Ліда, то кульгавы Юра. Нават я спрабаваў садзіць сабе на плечы шустрага пляменніка. Жэня сам ледзь рухаўся.
Камандзіровачнае прадпісанне на пераезд дзяцей сям’і Манцэвічаў у глыбокі тыл — горад Фергана ў Узбекістане. Выдадзена вайсковай часцю № 05400 13 мая 1944 года.
Назад у Езярышча
Доўга, доўга сваёй дзіцячай сямейкай мы дабіраліся да Езярышча.
У нялёгкай эвакуацыйнай дарозе дапамагала камандзіровачнае прадпісанне, выдадзенае Юру вайсковай часцю (п/п 05400) 13 мая 1944 года за № 211/3. У ім гаварылася, што разам з Манцэвіч А. Ф. і Манцэвічам Ю. Ф. на пастаяннае месца жыхарства ў г. Фергану Узбекскай ССР едзе чацвёра дзяцей: «Манцэвіч Лідзія 13 г., Манцэвіч Я. 12 г., Манцэвіч Барыс 11 г. і Мельнік Вячаслаў 2 гадьв>. Тэрмін камандзіроўкі з 13 мая да 30 мая 1944 г. Прадпісанне выдадзена на падставе начальніка штаба в/ч п.п. 05400. Подпіс — начальнік
аддзела. Напісанае ў дакуменце захавалася, а вось подпіс, выведзены фіялетавым чарнілам, выцвіў.
Маленькае тлумачэнне. Бацька Славіка — Мельнікаў Іван Іосіфавіч, былы першы сакратар Мёрскага райкома камсамола, загінуў на фронце. Дз. К. Карпаў, у якога жонка памерла падчас блакады Ленінграда, быў другім мужам нашай сястры. У прадпісанні ўказана яе дзявочае прозвішча, а што датычыцца прозвішча «Мельнік» замест «Мельнікаў» у Славіка, то гэта звычайная блытаніна.
He думаю, што мы маглі ўкласціся ў 17-дзённы тэрмін, бо Юра тады яшчэ не ведаў, што Жэня ляжыць у ваенным шпіталі, і ён думаў усе справы ўладзіць хутка. Але выручыла даведка, выдадзеная ў Гарадоцкім шпіталі.
Адным словам, мы адправіліся ў далёкую нязведаную дарогу. I рушылі цягніком не на ўсход, а на поўнач — у аб’езд Смаленска. Віцебск усё япічэ знаходзіўся пад пятой акупантаў, таму і давялося ехаць зусім іншай дарогай: Езярышча — Невель — Вялікія Лукі — Ржэў — Масква, а тады ўжо на Фергану. Буйныя станцыі добра помняцца, як помняцца налёты варожай авіяцыі на наш эшалон: бамбілі, абстрэльвалі з кулямётаў. Спачатку ўцякалі з вагонаў (а куды ж схаваешся?), а потым сядзелі на сваіх месцах. Выскачыш — добрая мішэнь для налётчыкаў.
Падоўгу стаялі амаль на кожнай буйной станцыі. У першую чаргу трэба было прапусціць саставы на фронт. Шмат часу трацілася на кампасціраванне білетаў. Вымушаныя прастоі здараліся і паміж станцыямі: дзе-нідзе трапляліся разбітыя ўчасткі пуці. Тут ужо было горш, бо часам даводзілася сядзець без вады. А на больш-менш значных станцыях Юра заўсёды забяспечваў нас кіпнем, за якім даводзілася выстойваць у чарзе.
Неяк мы моцна перапалохаліся: Юра пабег па кіпень, а тут пасля невялікага перапынку цягнік пачаў адыходзіць. Праз акно брата не бачым. Няма яго і ў дзвярах. Што рабіць? У яго ж усе дакументы, такія-сякія грошы. Небывалы пярэпалах. Плач. Тоня супакойвае:
— Ціха, дзеці! Усё будзе добра.
(А потым прызналася, што з-за хваляванняў сэрца ледзь з грудзей не выскачыла).
Юра ж справіўся ўхапіцца за парэнчы апошняга вагона і праз колькі мінут з іншага боку вагона паўстаў перад намі. Ох і ўзрадаваліся мы, хоць наш брат, вінавата ўсміхаючыся, паказаў нам перавернуты салдацкі кацялок — разліў ваду, даганяючы цягнік. Але гэта было не такой бядой, як тая, калі б мы засталіся без Юры. А вада на наступнай станцыі зноў паявілася.
У Вялікіх Луках і Ржэве
Доўга стаялі ў Вялікіх Луках. Мне яны запомніліся звычайным пахам каменнага вугалю, згружанага на станцыі, работа якой нядаўна аднавілася. Ніхто з дзяцей партызанскай зоны яшчэ не ведаў пра подзвіг Аляксандра Матросава, які ён здзейсніў на поўнач ад Вялікіх Лук пры авалоданні моцным апорным пунктам Bopa­ra — вёскай Чарнушкі на рацэ Ловаць. У Фергане я з гонарам гаварыў, што праездам быў у Вялікіх Луках, ля якіх Аляксандр Матросаў сваімі грудзьмі закрыў амбразуру дзота. Гэты ўспамін і дапамагае мне як на далоні бачыць Вялікія Лукі тагачаснага перыяду.
Як і ў Вялікіх Луках, у Ржэве хапіла часу паблукаць па горадзе, які нашы воіны вызвалілі яшчэ 3 сакавіка 1943 года, гэта значыць, за год з невялікім да нашага прыбыцця сюды. Ніколі не забуду лозунг, выведзены вялікімі літарамі на сцяне аднаго з цагляных прывакзальных будынкаў: «Мы тебя возроднм, наш родной город!» I ў гэтых словах праглядаўся патрыятызм савецкага народа. Ніхто з нас тады, вядома, яшчэ не ведаў пра подзвіг чырвонаармейцаў, здзейснены імі пры вызваленні гэтага горада. Вось даведка з 3-га тома «Нсторнн Велнкой Отечественной войны Советского Союза 1941— 1945» (с. 145):
«Поспешно отступая йз Ржева под ударамй Красной Армйй, гйтлеровцы не успелй даже эвакуйровать город. Железнодорожные путй былй забйты эшелонамй. На станцйй Ржев советскйе войска захватйлй 1,2 тыс.
вагонов u 35 паровозов. В городе враг оставйл 112 танков, большое колйчество артйллерйй. Красной Армйй досталйсь даже склады, которые гйтлеровцы неуспелй нй вывестй, нй унйчтожйть».
Калі б мы адсюль павярнулі на поўнач, а ад станцыі Таржок — на захад, то выскачылі б на чыгунку, што вядзе цераз Калінін з Ленінграда на Маскву. Можна было закампасціраваць білеты і на гэтым маршруце, тым болып што Юра зноў змог бы пабываць у горадзе, дзе праходзіў лячэнне пасля цяжкога ранення ў нагу. Але гэта намнога далейшы маршрут, чым калі са Ржэва адразу ехаць на Маскву.
I ўсё ж Юра не ў першы раз разгортваў перад намі геаграфічную карту, каб паказаць маршрут, па якім трэба рухацца.
— А вось той самы Калінін, — паказваючы на карту, гаварыў Юра, — дзе я ляжаў у шпіталі. Адсюль якіх дзвесце — дзвесце пяцьдзесят кіламетраў.
А пакуль што мы імчым роўнай чыгункай у Маскву. Да гэтага часу нам, малодшым дзецям, не даводзілася бываць у вялікіх гарадах, хіба толькі во цяпер праездам. А вось Тоня вучылася ў Вільні, дзе ў 1939 годзе закончыла беларускую гімназію. Пры савецкай уладзе атрыманая там адукацыя не прызнавалася, і наша сястра заканчвала яшчэ і дзясяты клас сярэдняй школы ў Навагрудку (пра гэта я даведаўся толькі ў 2014 годзе, калі мне паказалі фатаграфію тагачасных выпускнікоў Навагрудскай СШ, на якой знялася і Тоня).
Ды і Юра ў гарадах пабываў. Адразу ж пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскага панавання ён трапіў у групу піянераў Мёршчыны, якіх вазілі на экскурсію ў Мінск. «I што табе болып за ўсё запомнілася з гэтай паездкі?» — цікавіліся мы. Ен адказваў, разводзячы ў бакі рукі: «Во такія доўгія агуркі, якія вырошчваюць юннаты». I растлумачваў нам, хто такія юннаты.
Вядома, і Калінін наш брат добра вывучыў.
СЮДЫ НЕМЦЫ HE ДАНШЛІ
Маскву немцы так і не ўзялі
А вось у Маскве ўсе мы апынуліся ўпершыню. Мы ўжо чулі, што ў нашай саюзнай сталіцы не ўбачыш ніводнага разбуранага бомбамі ці снарадамі дома. У гэтым нам давялося пераканацца. Калі і трапляў пад бомбу які дом, то яго адразу абносілі высокім плотам, падчыстую прыбіралі ўсе рэшткі бамбёжкі.
Уразілі шматпавярховыя дамы, шырокія плошчы.
У Маскве мы прабылі крыху больш за суткі. А за намі ўжо засталося з тыдзень блуканняў па чыгунках, якія вялі то ў адзін бок свету, то ў другі.
Нікога з нас, малых, старэйшыя далёка ад сябе не адпускалі. Хіба толькі дазвалялі схадзіць у той бок горада, адкуль лёгка вярнуцца.
Падчас знаходжання ў Маскве ў мяне з Жэнем адбыўся такі анекдатычны выпадак. Карыстацца туалетамі ў вагонах мы навучыліся. А грамадскімі ў вялікім горадзе?
— Вунь на плошчы туалет бачыце? — тлумачыць Юра. — Ідзіце. На ім будзе выведзена вялікая літара «М». Гэта значыць — для мужчын. А ў той туалет, на якім стаіць літара «Ж», не ідзіце. Гэта для жанчын.
Здаецца, усё зразумела. Тым больш што заблудзіцца нельга. Усё навідавоку — рукой падаць.
Забраліся мы ў аддзяленне пад літарай «М». Усюды чысціня, як у прыбранай кватэры. Нідзе ніякага гаршка. He будзеш жа садзіцца на белыя мармуровыя ячэйкі. А тут як на зло — нікога побач, каб вопыт пе-
раняць. Нарэшце адважыліся — прызямліліся, бо далей цярпець моцы не было.
Зрабіўшы сваю справу, шукаем педальку, як і ў вагоне, на якую б можна было націснуць нагой. А тут ніякіх педаляў.
Расчырванеўшыся ад сораму і напружаных пошукаў педаляў, мы паціхеньку пакінулі богаўгодную ўстанову. Апынуўшыся за дзвярыма, нам трэба было з усяе сілы сігануць на вакзал. Дык не. Мы для цікаўнасці спыніліся і, адвярнуўшыся, сталі разглядаць незвычайную для нас будыніну з літарамі «М» і «Ж».
Тым часам у туалет зайшоў стары з мятлой. Напэўна, дворнік, пра якіх мы ніколі не чулі. Пакуль мы, разявіўшы раты, любаваліся беленькім домікам, адтуль і выйшаў той самы стары, але ўжо без мятлы.
— А ну, пацаны, вярніцеся!
Вярнуліся.
— Вы сюды заходзілі?
— Заходзілі.
— А чаму ж за вяровачку не тузанулі?
— За якую вяровачку?
— Ідзіце — пакажу.
Па дарозе — ветліва да нас:
— Што вы, у вялікім горадзе ўпершыню?
— Ага. Мы з Беларусі, з вёскі.
— Ну, нічога дзіўнага. Я вам усё растлумачу.
Страх з нас як рукой зняло.
Выходзім на вуліцу ўтраіх. Дзед на хвілінку япгчэ нас затрымаў. Ён парыўся ў кішэні свайго халата і дастаў хлебны сухар:
— Пачастуйце ім свайго пляменнічка, пра якога вы мне гаварылі.
I такія вось прыгоды з намі ў дарозе бывалі.
Юра з Тоней пацікавіліся, чаму мы так доўга затрымаліся. I Жэня пад іх агульны рогат дастаў са штаноў сухарык і працягнуў яго Славіку. Той ухапіўся за яго абедзвюма ручкамі як за самы дарагі ласунак.
Хапіла часу і ў метро пакатацца. Хоць Юра сам у Маскве ніколі не бываў, але ў свае шаснаццаць гадоў,
прайшоўшы агонь, ваду і медныя трубы, часта ведаў, што, дзе і да чаго. Ох, колькі расказаў было з нашага боку потым пра тое, як у Маскве ў паяздах пад зямлёй дзверы самі адчыняюцца і зачыняюцца! Спознішся, казалі мы, зайсці ў вагон ці выйсці з яго, задушыць.
Памятнай засталася сустрэча на вакзале з салдатамі Першай Польскай Арміі, якая сфарміравалася на тэрыторыі Савецкага Саюза. Па ўсёй верагоднасці, яны ехалі на фронт. 3 некаторымі Тоня і Юра, якія выдатна валодалі польскай мовай, завязалі ажыўленую размову. Даведаўшыся, што мы з Заходняй Беларусі, адзін з вайскоўцаў па-нашаму загаварыў:
— Браточкі, дык вы ж мае землякі!
I абняўшы па чарзе Тоню з Юрам, моцна іх расцалаваў.
Як ён трапіў у Польскую Армію, можна здагадацца: альбо цераз савецкі палон трыццаць дзявятага года, альбо цераз эвакуацыю. Тады шмат беларусаў, асабліва з прозвішчамі на «-скі», служылі ў Польскай Арміі. Некаторыя з іх нават мову польскую дрэнна ведалі.
На развітанне Тоня сказала:
— Шаноўны пан паручнік, дапамажыце Чырвонай Арміі хутчэй з нашых родных зямель выгнаць гэтых супастатаў, і мы тады зноў вольна зажывём.
Па дарозе ў Ташкент
Нарэшце Масква, напоўненая людзьмі ў вайсковай форме, засталася ззаду — мы імчым у Ташкент, а адтуль перасядзем у цягнік на Фергану.
У небе спакойна, страху ніякага. Далёка, ой далёка засталася лінія фронту. Часта ўспаміналася мама. Як яна там? He вылазіў з галавы гарадоцкі дзетдом. Канечне, усе справіліся эвакуіравацца. А ўжо 23 чэрвеня раніцай пайшла ў наступленне Чырвоная Армія, і 26-га чысла таго ж месяца пасля жорсткіх баёў стаў свабодным Віцебск. Значыць, наш дзетдом таксама ўздыхнуў на поўныя грудзі.
Праязджаючы паўз Аральскае мора-возера, мы звярнулі ўвагу на соль, якую прадавалі вёдрамі па самай ніз-
кай цане, а хлеб каштаваў каля ста рублёў за буханку. Колькі ж тады трэба было рэалізаваць солі, каб удосталь пад’есці хлеба?
Усё часцей і часцей у вагоне чуваць незнаёмая мова. I калі да каго з людзей, якія гаварылі па-свойму, мы звярталіся па-руску, то яны і адказвалі на ламанай рускай мове або выкідвалі даўно завучаную фразу: «Моя твою не поннмай». Ці: «Я не умей русскнй говорнть». I ў дадатак — прыемная ўсмешка.
А што гэтыя субяседнікі не мелі да нас нічога благога, можна пацвердзіць шэрагам прыкладаў. Тыя, што ўмелі гаварыць па-руску, распытвалі, хто мы, як сюды трапілі. I нярэдка нават тыя, што гаварылі не па-нашаму, частавалі нас, асабліва Славіка, ці ўрукам, ці кавалачкам ляпёшкі. Пайка, які мы атрымлівалі па камандзіровачным прадпісанні, не хапала, і кожны пачастунак быў на вагу золата.
ФЕРГАНА
Мы ў Ташкенце
Вось і ён — Ташкент, які па вядомай аповесці запомніўся нам як «горад хлебны».
На вакзале — яблыку недзе ўпасці, і мы са сваімі вандзэлкамі прытуліліся на прывакзальнай плошчы пры ўваходзе на яе, адкуль таксама добра праглядаўся вялікі гадзіннік, прымацаваны да сцяны вакзала.
Спаць хацелася ўсім, аднак рабіць гэтага нельга было — рэчы ж могуць пакрасці. Зладзейства ў вайну распаўсюдзілася па ўсім Саюзе. Таму кожны з нас, за выключэннем Славіка, па чарзе нёс вахту. А я, як ні дзіўна, да той пары не мог арыентавацца па часе — не разумеў гадзінніка. Хоць чытаць навучыўся рана. I не толькі па кірыліцы, але і па латыні (памятаю кніжку «Wysieuki»).
Ведаючы маю недасведчанасць у гэтай справе, Юра, перадаючы мне дзяжурства (хай бы ён мне болей даў паспаць!), сказаў:
— Калі вялікая стрэлка будзе на лічбе «дванаццаць» (лічбы ж я вывучыў), а маленькая на лічбе «тры», тады разбудзі Жэню.
Хоць Жэня пасля тыфусу ўсё яшчэ няважна сябе адчуваў, папрасіўся, каб і яго ўключылі ў спіс вартаўнікоў: надта ж ужо рамантычна было сярод ночы выконваць адказнае даручэнне. Ды і за рухам пасажыраў можна назіраць колькі хочаш.
Першая ноч прайшла без усякіх прыгод. Ніхто на варце не заснуў, і ніхто з падазроных асоб да нас не прыбліжаўся.
Назаўтра з пачаткам рабочага дня мы з Юрам некуды паехалі. Можа, у якое міністэрства, а можа, у ваенную ўправу давялося дабірацца. Трамваем, на якім калі Юра і ездзіў, то ў 1939 годзе падчас экскурсіі ў Мінск. А я ўпершыню сеў у яго.
I вось мы едзем, едзем, а патрэбнай установы няма. Зрабіўшы кола, мы зноў апынуліся на вакзале. He вылазячы з вагона, паехалі далей, на гэты раз часцей перапытваючы пасажыраў, дзе нам трэба вылазіць, каб трапіць туды і туды. Некаторыя з узбекаў дрэнна ведалі рускую мову або зусім яе не разумелі. Тым болып што мы гаварылі з яўным акцэнтам, уплятаючы ў мову беларускія словы. Тут і рускі можа ўсміхнуцца і паціснуць плячыма.
Але пачуўшы наша пытанне, адзін з вайскоўцаў, якіх было шмат у Ташкенце, на чарговым прыпынку падвёў Юру да вагонаважатага, ад якога мой брат пра ўсё даведаўся. Я падумаў пра афіцэра: відаць, і на фронце, і ў тыле ён застаецца чалавекам.
Дарога на Фергану
Тым жа днём мы адправіліся ў Фергану. Ніякай тэлеграмы з дарогі мы дзядзьку не давалі, таму што не ведалі, калі прыбудзем на месца прызначэння. Усе ад малога да вялікага думалі, як нас сустрэне Іосіф Данатавіч Манцэвіч, сярэдні з трох братоў. Таленавітыя былі хлопцы, у вучобе цягнулі адзін аднаго. У іх бацькі, майго дзеда Даната, было шэсць дзесяцін зямлі, і разлічваць, што дзеці асядуць на роднай сядзібе, не даводзілася. Як не даводзілася пра гэта думаць і двум малодшым братам Даната — Пятру і Мікалаю, і яны падаліся ў Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваліся працаваць на фабрыцы Д. Ф. Карнілава, якая вырабляла фарфоравы посуд. Разьба па дрэве, занятак якой быў традыцыйным у Манцэвічаў, спатрэбіўся хлопцам. Што ні кажы, а мастацкі густ у іх быў выпрацаваны.
Неўзабаве пецярбуржцы забралі да сябе і свайго пляменніка, майго дзядзьку Паўла, 1883 г.н. Але ў яго была цяга да вучобы, а не да рабочай прафесіі. Тут і спа-
трэбіліся веды, атрыманыя ў народным вучылішчы. А ў гэты час у Полацкай настаўніцкай семінарыі фельчарам працаваў нейкі дзядзька майго таты Міхаіл Манцэвіч. Спецыяльнасць сваю ён атрымаў за доўгія гады службы ў арміі. Вось і пацягнуў ён да сябе Паўла. Услед за Паўлам гэтую семінарыю ў Полацку скончылі Іосіф і мой бацька Флор. Акрамя таго, Павел і Іосіф яшчэ атрымалі дыпломы Віцебскага настаўніцкага інстытута. Па царскім часе гэта была даволі салідная адукацыя.
Павел праявіў свае здольнасці і ў журналістыцы. На пачатку XX стагоддзя некаторы час працаваў рэдактарам «Ярославскнх губернскнх ведомостей». Усе трое братоў удзельнічалі ў Першай сусветнай вайне. Асабліва праявіў сябе штабс-капітан царскай арміі камандзір стралковай роты Іосіф Манцэвіч. Толькі за 1916 год ён заслужыў тры ордэны з бантамі — Святога Станіслава, Святой Алены і Святой Ганны. Прыязна сустрэў Кастрычнік. Але сталінскі рэжым люта і з ім абышоўся. Давялося з 1938 па 1941 год будаваць пад ружжом Беламорканал. Прасіўся адправіць на фронт — не даверылі. He рэабілітаваўшы, яго саслалі ў Сярэднюю Азію, дзе ён і цяпер працаваў у Ферганскім аблАНА.
Спачатку Юра наладзіў перапіску з Паўлам, які з сям’ёю жыў у Горкім. Але той параіў лепш ехаць да Іосіфа, які пакутуе ад адзіноты: жонка памерла, абодва сыны добраахвотна пайшлі на фронт і загінулі.
Так мы і апынуліся ў Фергане. Хутка адшукалі вуліцу Канстытуцыі, дзе ў аднапавярховым будынку Іосіфу Данатавічу адвялі пакой.
Дзень у разгары. Цеплыня для нас небывалая. Усе на рабоце. Пралезлі за веснічкі і размясціліся ля самай агароджы. Прыглядаемся да кожнага мужчыны славянскага паходжання пажылога ўзросту.
— Можа, ён?
— He.
— Можа гэты?
— Ды не.
— Вунь наш дзядзька ідзе! — з радасцю я саскочыў з вандзэлка, хоць той чалавек быў яшчэ далекавата.
■— He можа быць, — нехта мне запярэчыў.
— Ды ён жа і здалёк падобны да нашага таты, — адказаў я.
Тым часам незнаёмец прыблізіўся да нас. Сумненняў не было: гэта і ёсць дзядзька Іосіф. Пры падыходзе да нас Іосіф Данатавіч усміхнуўся:
— Флоравы дзеці?
— Яны, — і Юра першы кінуўся ў абдымкі. Слёзы з абодвух бакоў.
А я падумаў: «Хай ён будзе для нас за бацьку — ён жа копія яго».
— Як даехалі?
— Без асаблівых прыгод, — патлумачыла Тоня, — хоць і дабіраліся з-пад Віцебска два тыдні.
— На жаль, Віцебск, дзе я інстытут заканчваў, усё яшчэ пад немцамі, і вам давялося калясіць чыгункай у аб’езд, — як чалавек, які добра разбіраецца ў падзеях дня, адказаў дзядзька. — Я ж на карце пазначаю прасоўванне фронту. Бачу, пад Віцебскам надоўга мы заселі.
Гэта ўжо ён гаварыў, адчыняючы сваё жытло. У сярэдзіне глінабіткі адчувалася прахалода. Дапамагаючы нам размясціцца (такая арава ўварвалася ў аднапакаёўку!), дзядзька, раз-пораз цалуючы то аднаго, то другога, усміхаўся:
— Салаўя байкамі не кормяць. Нешта ды прыдумаем. Я душой адчуваў, што вы сёння павінны прыехаць, таму таго-сяго на рынку купіў. Грошы ў мяне, слава алаху, ёсць: не куру, не п’ю, сям’і няма — на аднаго хапае. На ўсім эканомлю.
— А чаму «слава алаху», а не богу? — не абмінула запытацца Тоня.
— Тут мясцовае насельніцтва так кажа — яны ж магаметане. Ну, і я прывык. А мне дык ні бог, ні алах не патрэбныя — пустая гэта справа верыць у іх.
У дзядзькі Іосіфа затрымаліся на пару сутак
Усяго на пару дзён мы затрымаліся ў дзядзькі. Але і гэтага часу хапіла, каб паблукаць па горадзе, азнаёміц-
ца з яго вуліцамі, дамамі. Кідаліся ў вочы глінабітныя агароджы, паверх якіх — панатыканае бітае шкло, каб жулікам цяжэй было перабрацца цераз плот. Але кемлівыя зладзеі, якіх у час вайны развялося шмат, накідвалі наверх якое-небудзь рыззё і лёгка пераадольвалі перашкоду.
Паколькі Іосіф Данатавіч жыў у аднапавярховым доме, то вокны яго былі застаўленыя рашоткамі.
— Але і рашоткі не заўсёды выратоўваюць, — расказваў дзядзька. — Калі пакінеш акно адчыненым, то жулікі ўсё роўна могуць што-небудзь з пакоя выцягнуць. Пускаюць у ход кручкі, магніты. Аднойчы з падаконніка скралі мае акуляры. Так што будзьце пільнымі — нікому чужому не давярайцеся.
Неяк з Жэнем ідзём па «сваёй» вуліцы і звяртаем увагу на такі малюнак. Барадатыя ўзбекі з кіркамі і рыдлёўкамі лоўка арудуюць вакол таўшчэзнага пня таполі. Дрэва спілавалі, але і пню доўга стаяць не давялося. Цяпер ён з даўжэзнымі карэннямі пойдзе на паліва. У бязлесным краі ўсё гадзіцца, што гарыць. Таму на вуліцах і ў дварах не знойдзеш ніводнай трэсачкі.
Скарыначка хлеба
Вайна амаль ніводнай сям’і не пакінула без гора. Дакацілася яна і да Узбекістана. У бядотным становішчы апынуліся многія сем'і і ў Сярэдняй Азіі. Людзі недаядалі, a то і проста галадалі. Усё ішло на фронт.
Але не ўсе, відаць, паспыталі гора, не ўсе адчулі голад. Мяне не столькі ўзрадаваў, колькі абурыў выпадак, што адбыўся на пыльнай вуліцы Канстытуцыі. Хоць дзядзька і стараўся накарміць нас як мага лепш, але мы ўсё роўна недаядалі. Наогул, мне з ранняга дзяцінства пастаянна хацелася есці. Тое ж было і цяпер, пакуль жылі ў Іосіфа Данатавіча.
I раптам такое здарэнне. Іду адзін па вуліцы, па баках азіраюся. Раптам аднекуль зверху падае мне пад ногі незнаёмы прадмет. Падняў. Дык гэта ж нехта выкінуў зацвярдзелую скарыначку шэрага хлеба. Мусіць,
не змог даесці — зубы не ўзялі. Але ж яе можна было размачыць — тады б і бяззубы справіўся з такой «бядой».
Я азірнуўся. Людзі туды-сюды сноўдаюць, але на скарынку ніхто не паквапіўся. Здзьмуў з яе пыл, пацягнуў у рот. Пяску не адчуў, затое смакаццё развесяліла маю душу. Праўда, скрыначка цвёрдая, але яна хутка паддалася маім маладым, хоць ужо і нездаровым зубам.
На гэтым месцы я і пазней бываў, прыглядаўся, ці не пашле Алах юнаму атэісту яшчэ хоць адну сухую скарыначку. He паслаў. He шкадуюць усявышнія дзяцей-сірот.
Полымя ў кузаве аўтамашыны
Іду па вуліцы, што цягнецца па левы бок рэчкі Енгі-сай. Насустрач ледзь паўзе, па маіх сённяшніх меркаваннях, студабекер. У кузаве нікога і нічога не відаць, апроч некалькіх 200-літровых бочак. На хаду нейкі мужчына славянскай знешнасці ўскоквае ў кузаў, і ўмомант бочкі запалалі страшным полымем. Верагодна, ён хацеў прыкурыць, і бензін, які вадзіцелі бралі ў далёкую дарогу, умомант успыхнуў. Сам падарожнік, саскочыўшы з машыны, хутка знік. А шафёр, у якога хутчэй за ўсё, не было бакавога люстэрка, гэтага здарэння не ўбачыў.
Магчыма, я стаў сведкам дыверсіі: свалаты ж ўсялякай заўсёды хапала.
Аксакалы чаем частуюць
Гуляючы па вуліцы Канстытуцыі, дзе жыў Іосіф Данатавіч, мы з Жэнем заглянулі ў белую глінабітную будыніну. А гэта была чайхана. Вакол нізенькага стала, падкурчыўшы пад сябе ногі, на дыване сядзелі паўкругам барадатыя аксакалы, падперазаўшы свае цёплыя халаты шырокімі паясамі.
Убачыўшы нас, адзін з іх звярнуўся на незразумелай мове. Мы — маўчым. Другі загаварыў па-руску і даволі выразна:
— Адкуль вы, дзеткі?
— 3-за лініі фронту, — адказаў Жэня. — Спачатку з партызанскай зоны нас перакінулі самалётам. А потым везлі цягніком. Тату нашага немцы расстралялі, а мама засталася ваяваць.
— Дык дзе ж вы жывяце?
— У свайго дзядзькі. Ён ужо старэнькі. 3 вайны адзін застаўся. Жонка памерла, двое сыноў загінулі. Абяцаў нас уладкаваць у дзетдом.
— Ну дык сядайце да нас. Чайком пачастуем.
— Рахмат! — падзякаваў па-узбекску брат.
Усе засмяяліся.
— Дык ты і па-нашаму ўмееш гаварыць?
-Пакуль што толькі гэтаму слову нас дзядзька і навучыў.
Падышлі да стала. Жэня так лоўка падкурчыў ногі, што я аж дзіву даўся, бо сам па-татарску сядзець так і не навучыўся і падсеў да стала бачком.
Доўга сядзелі мы са старымі з піяламі чаю ў руках. Сядзелі і гаварылі. У асноўным — пра вайну. Амаль ва ўсіх аксакалаў сыны пайшлі ваяваць, некаторыя з іх ужо загінулі. А калі даведаліся, што некаторыя ўзбекі, уцёкшы з нямецкага палону, ваююць у партызанах, то адзін са старых, цяжка ўздыхнуўшы, нешта сказаў. Нам тут жа той самы, што па-руску добра гаворыць, пераклаў:
— Можа і мой недзе ў партызанах ваюе.
Мы ўжо ў дзетдоме
Праз два-тры дні жыцця ў дзядзькі Іосіфа мы даведаліся, што мяне, Жэню і Ліду са Славікам ўладкавалі у Першы Ферганскі дзетдом, а Юра стаў працаваць старшым піянерважатым у Чацвёртым дзіцячым доме. Безработы не засталася і Тоня, а Ліда ўсё няньчыла Славіка, якому ў верасні павінна было споўнівда тры гады.
Хоць у дзетдоме мне давялося быць не больш за тры месяцы, але ён, як і Фергана ў цэлым, пакінуў у маім жыцці глыбокі след. Размяпгчаўся ён у некалькіх невялікіх глінабітных доміках, аднапавярховых, абнесеных традыцыйнай агароджай. Узабраўшыся на яе, мож-
на было нарваць грэцкіх арэхаў, якія так і нахіляліся ў наш бок. Але есці іх трэба было ўпотай ад выхавацелек і шкарлупінне хаваць ад людскога вока.
Мы з Жэнем былі, можна сказаць, у цэнтры ўвагі. Па-першае, мы навічкі; па-другое, 1-ы дзетдом на пачатку вайны быў эвакуіраваны з Харкаўшчыны і ніхто з дзяцей на сабе не адчуў акупацыю гітлераўцаў. Таму многім хацелася з першых вуснаў пачуць праўду пра немцаў, паліцэйскіх, пра разбураныя гарады, спаленыя вёскі, расстраляных і павешаных савецкіх людзей. Вялі падрабязны аповед і пра нашу сям’ю.
Сярод сур’ёзных пытанняў ад малалетак паступалі і недарэчныя: «Ці праўда, што ў немцаў рогі растуць?»
A то было і такое пытанне: «Дык вы сапраўды жывых немцаў бачылі?»
Некаторым жа дзецям цікава было з намі пагутарыць і таму, што мы дрэнна гаварылі па-руску і з нашых вуснаў часта выскоквалі словы: «сякера», «летась», «сняданне», «вячэра» і г.д. Пасля гэтага ў наш адрас сыпаліся кпіны. Чамусьці да нас прыліпла мянушка «кацап», хоць гэтым словам у свой час здзекліва называлі палякі і ўкраінцы рускіх (было за што!).
Неяк даведалася пра гэта наша глыбокапаважаная дырэктар Фаня Яфімаўна Шмулевіч, якой да ўсяго была справа.
— Спадзяюся, — сказала яна, — што болып гэтае слова вы ўжываць не будзеце супраць каго б там ні было.
— Дык жа Барыс сам рускі, — зазначыў нехта, кіўнуўшы галавой у бок майго цёзкі Барыса «Крысьр>. — А ён першым пачаў Манцэвічаў кацапамі называць.
— Ну, глядзіце, — сказала на развітанне дырэктар.
Яе мудрыя павучанні не прапалі дарэмна: паганае слова «кацап» знікла з дзетдомаўскага лексікону.
Чысціня ва ўсім дзетдоме
На высокім узроўні знаходзілася санітарыя. Рэгулярна мянялі белізну як нацельную, так і пасцельную. А гэта ж усё трэба было ўручную перамыць, перасушыць,
перапрасаваць. Дзіву даешся, як гэта ўсё можна было рабіць без тэхнікі.
Пільная барацьба вялася з вошамі. I ў гэтых адносінах дзетдомаўцы выдзяляліся чысцінёй. Хлопчыкаў пастрыгалі нагала, а на дзяўчынках пакідалі кароткія валасы. Сляды кароткай стрыжкі добра адчула Ніна, даволі шустрая і неўгамонная дзяўчынка, якой цырульнік з-за сваёй неасцярожнасці адрэзаў мочку вуха, за што Ніну і называлі Караткавухай. Яна ўсюды старалася ўмешвацца ў выхаванне дзяцей; пару разоў пад яе «апеку» трапляў і я. Праз дзясяткі гадоў, жывучы ў Беразіне, з пісьма Фані Яфімаўны я даведаўся, што тая самая Нінка Караткавухая даслужылася да палкоўніка і ўзначаліла жаночую папраўча-працоўную калонію.
Было лета, таму ў лазню хадзілі рэдка. Можа, нават раз на месяц. Пабываў і я там. He было ні венікаў, ні пары. Затое наша адзенне добра прапражвалі, у выніку чаго «мумы» (вошы), калі яны там і былі, гінулі.
Лазню ўлетку замяняла бурная рэчка Енгі-сай, якая спускалася з гор і працякала паўз наш дзетдом. Мы ў ёй і мыліся або самі мылі што-небудзь з ніжняй бялізны. Ніхто з выхавальніц не лаяўся, калі ў іх прасілі мыла для гэтай мэты. А мыла ў вайну о якім дэфіцытам было! Іншы раз мыла замянялі прыродным сродкам. He помню якім.
Тут жа, на згібе рэчкі, было паглыбленне, у якое з высокага берага можна было даваць нырца. He ўсе адважваліся, а я ныраў, хоць сам плаваць так і не навучыўся. Затое вынырнуўшы, мог утрымацца на хуткай плыні. А майго цёзку Барыса «Крысу» аднойчы вада збіла з ног і пагнала далей. Старэйшыя дзеці выцягнулі яго з рэчкі, ім ужо давялося Барыса адкачваць.
Такія выхавальнікі — рэдкасць
У гады Вялікай Айчыннай вайны мне давялося выхоўвацца ў трох дзіцячых дамах — Гарадоцкім спецдзетдоме № 4 Віцебскай вобласці, Першым Ферганскім і по-
тым зноў на Віцебшчыне — Александроўскім. I скажу па шчырасці, што такіх выхавальнікаў (яна ж і дырэктар), як Фаня Яфімаўна Шмулевіч, не сустракаў. He хачу пералічваць яе выдатныя якасці педагога (я не спецыяліст), падкрэслю толькі тое, у чым сам разбіраюся, — гэта яе чалавечнасць, уменне і старанне быць у гушчыні дзіцячых мас. Яна знаходзіла час, не падмяняючы выхавальніц, разам з імі суправаджаць нас на экскурсіі па горадзе, якія для мяне з Жэнем былі навізной. Бадзёрая, жыццярадасная Фаня Яфімаўна не любіла, калі дзетдомаўцы хопь і крочылі строем, але без песень. Аднойчы ішлі мы паўз штучнае Камсамольскае возера. Арык у яго ўпадаў і з другога боку выцякаў, таму вада была ў ім чыстай. Нечакана нам дарогу перагарадзілі зусім голыя беспрытульнікі. Па чыёйсьці камандзе яны дружна выскачылі на бераг і перагарадзілі нам дарогу фізкультурнай пірамідай.
— Вунь ён, вунь! — загаманілі ў нашым страі — выхаванцы пазналі аднаго з галапузікаў, які нядаўна ўцёк з дзетдома. Ен, мусіць, і быў ініцыятарам стварэння піраміды, знаёмай для дзетдомаўцаў. Выхавальніца занепакоілася, а Фаня Яфімаўна, нібы не звяртаючы на ўцекача ўвагу, скамандавала:
— За-пявай!
Мы ўжо зналі, што па яе камандзе трэба спяваць песню пра юнага барабаніпчыка, музыка і словы якой праціналі нашы сэрцы:
Мы шлй под грохот канонады, Мы смертй смотрелй в лйцо. Вперёд продвйгалйсь отряды Спартаковцев — юных бойцов.
Калі прагучалі два першыя радкі, піраміда знікла і беспрытульнікі расчысцілі нам дарогу.
Праз некалькі дзён адзін з яе ўдзельнікаў папрасіўся ў наш дзетдом, і дзякуючы Фані Яфімаўне яго прынялі, хоць магчымасці дзетдамоў таго часу былі абмежаваныя. Хто быў гэты падлетак, не помню.
Зубы мае, зубы
Недаяданне ў дзетдоме — агульная бяда. А ў мяне было і ўласнае гора. Услед за цынгой даўся знаць аб сабе адзін з кутніх зубоў, які хварэў яшчэ ў дашкольным узросце. У партызанах падлячыў яго, дзякуючы рэкамендацыі брыгаднага доктара Гурлені, трыманнем у роце табачнага дыму. I я курыў, не глытаючы дым. А тут жа не закурыш. Даводзілася цярпець.
У Фергане ж мой зуб аднойчы так разбалеўся, што я не ведаў паратунку, пакуль ноччу не страціў прытомнасць. Мяне памясцілі ў ізалятар.
Назаўтра медсястра павяла мяне ў стаматалагічнае аддзяленне паліклінікі. Я гатовы быў перанесці любыя пакуты, каб толькі хутчэй вырвалі злашчасны зуб. Ніякай анестэзіі не было — усё рабілася па жывым. Адна сястра, стаўшы за мной, загнула мне рукі за спіной крэсла, другая ўзвалілася на калені, і толькі тады доктар зрабіла сваю справу. Спачатку зуб расхістала, потым прафесійна рванула на сябе.
— Вось і ўсё!
— Сп-пас-снбо, — скрозь слёзы прашыпеў я.
Папярэдзілі, каб на працягу дзвюх гадзін нічога не еў. А я ж яшчэ не снедаў! Нічога, думалася мне, паўсутак невыносны боль цярпеў, перанясу і голад.
У сталоўку мяне праводзіла медсястра. Ужо ўсе па' снедалі. Яна сказала на кухні:
— Праз паўтары гадзіны вось гэты хлопчык прыйдзе і вы яго накарміце. А пакуль што яму есці нельга — зуб вырвалі.
Вярнуўшыся на сняданак, еў я асцярожна, хоць і з выключным апетытам. Дзяжурнага ў сталоўцы не было, і ніхто за мной не сачыў, ніхто не падганяў. Нейкую кашу і кампот адолеў без хлеба, а стограмовую лустачку хлеба, заціснуўшы ў далонь, панёс з сабою. Зашыўшыся ў бязлюднае месца, па крошцы шчыпаў свой паёк і з асалодай адпраўляў у рот. Вось тут я дзейнічаў шпарка — слінкі падганялі.
Гады праз два суседнія зубы расшырыліся і сышліся ўшчыльную, так што я не адчуваў адсутнасць аднаго
з кутніх зубоў. Падобную аперацыю я перанёс і ў 15-гадовым ўзросце. I тады зубы зноў зрасліся.
Персікі ў панчохах
Вялікай радасцю былі для нас паездкі ў сад вінтрэста на ўборку персікаў і абрыкосаў. На месцы дазвалялі есці садавіну да адвалу, а вось выносіць не дазвалялася. А ў садзе расло шмат палыну, з якога вязалі венікі. Палын ірві, ламай, зразай — ніхто і слова не скажа. Кемлівыя хлапчукі і тут знайшлі выйсце. Галоўнае — запасціся непатрэбнымі панчохамі. Такія ў Тоні мы знайшлі. Наб’еш такую тару садавіной, абкруціш палыном. А на канцы снапка, каб украдзенае не праглядалася, з аднаго боку камлі палыну панатыкаеш, а з другога — вяршкі. Пазвязваеш так, каб не развалілася ўпакоўка, і смела, з дзіцячым жартам, накіроўваешся да прахадной.
— Во, цяпер для нашага атрада на цэлы месяц венікаў хопіць, — кінеш ад радасці вартаўніку.
— Якшы, якшы! — скажа ён, што значыць «добра, добра».
Праз сад пралягаў даволі шырокі чысты канал шырынёй на некалькі метраў, і нам у ім у час перапынкаў дазвалялі купацца. Тут ужо і я героем быў: даўшы нырца, адлегласць у пару метраў мог пераадольваць. А болып і сіл, і ўмення не хапала. Асноўнае наша купанне было ў Енгі-саі. Чаго толькі яна не несла з сабой! Мінуўшы, магчыма, не адно сяленне, яна прыгнала свежы труп маладой жанчыны. Мы якраз купаліся, і перахапілі тапельніцу. Можа, маладзіца стала ахвярай якога забойства? На ёй была парваная ў шматкі сукенка, на твары, руках і нагах — незлічоная колькасць сінякоў ды ранак. Відаць, цела часта білася аб каменне. У адным мы не памыляліся — жанчына была еўрапейскага паходжання.
Адразу ж дарослыя людзі паведамілі аб жудаснай знаходцы ў міліцыю, і праз пэўны час злоўленае цела жанчыны на арбе некуды адвезлі.
Успамінаецца і анекдатычна-трагічны выпадак. Выхоўваўся з намі Зімянін — псіхічна хворы хлопчык. Уча-
рашнія беспрытульнікі давялі яго да шаленства. «Усё, пайду ўтаплюся». Тыя, што падштурхоўвалі яго да самагубства, пабеглі за ім. А ён ужо назад вяртаецца.
— Ну, чаго не ўтапіўся?
— Вада халодная.
Выхаваныя хлопчыкі ўзялі Зімяніна пад свой кантроль, і шантрапа ад яго адстала.
Дапамагала польская мова
Дзякуючы павярхоўнаму валоданню польскай мовай у мяне з Жэнем вельмі добрыя адносіны склаліся з Гесікам і Лібай Вайнбергамі, якія ў наш дзетдом трапілі з Кракава. Во куды няшчасных дзяцей занесла вайна! Як бачым, цёплы ўзбекскі горад прытуліў да сябе не толькі сірот з Савецкага Саюза, але і з Польшы. Вайнбергі ўжо нядрэнна размаўлялі па-руску, але ім падабалася, калі мы пачыналі гаварыць па-польску.
Глыбокае веданне Тоней і Юрам польскай мовы дапамагала нам у вельмі важным — матэрыяльным плане. Сястра хутка наладзіла сувязь з мясцовым філіялам антыфашысцкай арганізацыі польскіх эмігрантаў «Саюз польскіх патрыётаў», створанай у сакавіку 1943 года па ініцыятыве польскіх камуністаў на чале з Вандай Васілеўскай. Наіўна, але многія палякі ўсё яшчэ лічылі Заходнюю Беларусь сваёй тэрыторыяй, а нас, значыць, сваімі землякамі. He ведалі члены Саюза, як мы ненавідзелі польскіх акупантаў, як праклінаў іх у дакладзе ў Беластоку Флор (па-польску «Фларыян») Данатавіч Манцэвіч! Але пакуль што нам патрэбна была матэрыяльная дапамога, і мы ад яе не адмаўляліся.
Што ж датычыцца Гесіка Вайнберга, то ён таксама ведаў пра здзекі палякаў як з беларусаў, так і з яўрэяў. Напэўна, не толькі веданне намі польскай мовы, але і гэтая акалічнасць таксама зблізіла нас. Ліба, як правіла, стаяла ўбаку (яна з дзяўчынкамі сябравала), а мы сталі неразлучнымі сябрамі. Гесік для мяне і Жэні з’яўляўся і экскурсаводам, і дарадчыкам па многіх пытаннях. Што ні кажы, а ён быў «старажылам» дзетдома. Але
нягледзячы на прыналежнасць да адной нацыянальнасці, Фаня Яфімаўна да Вайнбергаў адносілася як да ўсіх выхаванцаў.
Пасля вайны я некалькі пісьмаў атрымаў ад Гесіка. 3 Кракава. 3 невядомай прычыны перапіска паміж намі спынілася.
Бывалі мы і на рынку
Іншы раз з дазволу Фані Яфімаўны я, Жэня і наш добры новы сябра Гесік адпраўляліся ў горад. У першую чаргу ляцелі на рынак, дзе за рубель можна было купіць зубок часнаку, вялікую патрэбу ў якім з-за цынгі адчуваў мой арганізм. А то і проста так было цікава паблукаць паміж радамі, забітымі не толькі ўзбекамі і іншымі мясцовымі жыхарамі, але і тымі, хто прыбываў у эвакуацыю з-пад фронту. Апошнія стараліся прадаць што-небудзь з адзежы ці абутку, пасцельных рэчаў ці якіх інструментаў, каб на набытыя грошы купіць чаго паесці. Бывалі і абмены. Крыўдна было аднойчы назіраць, як нейкая жанчына, з твару — славянка. за прыгожую квяцістую капу атрымала толькі адзін бохан хлеба, які тады ў сярэднім каштаваў сто рублёў. Значыць, за сто рублёў можна было купіць сто зубкоў часнаку, ці бохан хлеба, ці новую шыкоўную капу.
Чаго толькі мы ні бачылі на тым рынку! Вось падыходзіць нейкі хлопец да арбы з перакінутай цераз руку адзежынай і, абапёршыся на арбу, гандлюецца з дэхканінам. За пацаном — народу процьма, за якім схаваўся і сябрук гэтага падлетка: ён спакойна прасоўвае пад адзежыну, перакінутую цераз руку яго напарнікам, сваю руку і цягае сабе ў шырачэзныя кішэні персікі, абрыкосьі ці яшчэ што з садавіны. Набраўшы фруктаў, хлопец ўдарам нагі дае сігнал свайму напарніку, і жулікі адыходзяць ад арбы. Толькі заўважыўшы пустату на тым месцы, дзе раней навісала нейкая адзежына, дэхканін разумее, што яго абдурылі. Але крычы не крычы, а табе ніхто не дапаможа. А калі і паклічаш на дапамогу, да цябе падыдзе ўжо не падлетак, а дарослы і па-ўзбекску скажа:
— Дзядзька, табе што — жыць надакучыла?
Але крык іншы раз і выручае. Такое і я аднойчы назіраў. Хоць жылі тут людзі далёка ад фронту, але да некаторых ваенных камандаў прызвыічаліся. I мне давялося неяк раз ёй падпарадкавацца.
...Гандаль ідзе поўным ходам. Гам, тлум... Раптам раздаецца пісталетны выстрал і чуецца гучны голас цераз узмацняльнік:
— Лажысь!
Разам з усімі кінуліся на гарачую зямлю і мы, дзетдомаўцы. Ляжу і я, а галава з-за цікаўнасці ўгору ўзнімаецца. Бачу: нехта, стараючыся абмінуць людзей, бяжыць, бяжыць, бяжыць, не звяртаючы ўвагі на тых, што леглі. За ім гоняцца работнікі міліцыі. Нагналі, скруцілі рукі, і ўсе наведвальнікі рынку, не чакаючы каманды, паўскоквалі на ногі.
А калі б злачынца лёг разам з усімі, маглі б яго і не злавіць. Відаць, не разлічваў ён на такую каманду.
Голыя на даху
Аднойчы з Гесікам Вайнбергам мы засталі на рынку незвычайны малюнак. На плоскім даху аднаго з аднапавярховых будынкаў, што служыў працягам плота, стаялі двое голых мужчын. Адзін з іх, імітуючы мыццё ў лазні, хвастаўся палыновым венікам, прыгаворваючы: «А-тата-та! А-та-та-та! Падцай яіпчэ». I той паліваў свайго сябра вадой.
Зявак было хоць адбаўляй.
— Во дурні! — кажу я.
— He, не дурні, — патлумачыў Гесік. — Яны проста сабой адцягваюць увагу зявак, а іх кампаньёны тым часам «чысцяць» прадаўцоў.
Гісторыя з хлебам
Што было, тое было. I пра гэту гісторыю раскажу.
У дзетдоме хоць бедна, але кармілі, і па 400 г хлеба на дзень давалі. Але мне ўжо гэтага было мала. I як
я ўзрадаваўся, калі, сустрэўшы мяне ў горадзе, Юра сказаў, каб я ўвечары прыйшоў у вызначанае месца, і ён для мяне і Жэні перадасць буханку хлеба.
Так і атрымалася. Ідучы назад, я пакрысе адломваў па кавалачку ад хлеба. Думаў: «Маленькі кавалачак — гэта ж невялікая страта». Адламаў адзін раз, другі, трэці... Нарэшце рашыў: «Больш не буду». Але палову буханачкі хлеба так і не данёс. Недаяданне зрабіла сваю справу.
Суп без лыжак
Вялікай радасцю з’явілася для нас паведамленне аб тым, што дзетдом паедзе ў калгас імя Юсупава, які над намі шэфстваваў, на аздараўленне. Ці, як нам сказалі, на папраўку. Што дзетвары да збораў? За нас клапоцяцца дарослыя. Мы заўсёды гатовыя для паездкі ў любы край Узбекістана — Маргілан, Кувасай ці іншае месца. А для гэтай паездкі нам выдзелілі грузавы аўтатранспарт, якім да месца прызначэння дабіраліся па чарзе.
I вось ён — багаты сельскагаспадарчы кааператыў, у якім нас чакалі і падрыхтавалі рысавы суп з памідорамі.
— Няхай гарачанькага з дарогі пасёрбаюць — карысна для страўніка, — казала пры нас Фаня Яфімаўна. Наконт страўніка — гэта і сапраўды добра. Але суп у такую спёку (ніводнага дажджу я яшчэ не бачыў), ды яшчэ «гарачанькі» — то гэта ўжо занадта.
Але самае непрадбачанае было наперадзе. Просьбу дырэктара выканалі, і мы ў чаканні абеду паселі ў нейкай вялікай зале ўздоўж чатырох сцен. Размясціліся, здаецца, усе, хто прыехаў у гэты калгас. Усе, хто мог, па-татарску расселіся, а я прысеў бачком. У чаканні абяцанай ежы слінкі цяклі самі па сабе. Нарэшце кожны атрымаў вялікую піялу, напоўненую да краёў супам.
— А лыжкі? — здзівіліся мы.
— Навошта лыжкі? — здзівілася ўзбечка, што разносіла піялы. — Няма лыжкі. У вас ёсць пальцы.
Бачыў я, як узбекі лоўка пяцярнёй, за выключэннем мезенца, адпраўлялі ў рот плоў ці іншую густую стра-
ву, падпіхваючы яе ў рот вялікім пальцам. А ў нас жа быў суп! I суп гарачы. Спачатку сёрбалі жыжку, а потым у спешцы выцягвалі гушчу. На свае брудныя рукі нават увагі не звярталі. А есці так хацелася, што многія языкі паапякалі! Хоць балюча ў роце было, але ад такога здарэння ўсе рагаталі. А назаўтра даставілі з горада лыжкі, і мы сталі харчавацца па-людску.
Наш сябар пан Адам
Пазнаёміўшыся бліжэй са мной і Жэнем, пан Адам, якога так усе называлі, быў задаволены, што сустрэў, як ён казаў, землякоў. А прыбыў ён сюды веласіпедам з Польшчы аж у 1939 годзе.
Па-руску наш новы знаёмы размаўляў горш, чым па-узбекску, таму ўзрадаваўся, калі мы да яго звярнуліся на яго роднай мове. Ад радасці ён аж усміхнуўся:
— Сконд вы пшыехалі?
— 3 Крэсув Всходніх, — адказалі мы. (Так Заходнюю Беларусь называлі польскія акупанты.)
— 0, то з земі польскай! — пан Адам нас нават расцалаваў.
Яму вельмі спадабалася, што мы з’яўляемся дзецьмі настаўніка польскай школы, якога, на жаль, немцы расстралялі. Ад бацькі мы і навучыліся збольшага гаварыць па-польску, хоць самі з’яўляемся беларусамі. Аднак пан Адам не сумняваўся, што мы чыстакроўныя палякі, бо прозвішча наша польскае. I імёны польскія. Жэня — гэта Эўгеніюш, а я — не Барыс, а Броніслаў, або проста Борэк.
Адам настолькі прывык да нас, што стараўся вольны час з намі бавіць. Даваў нават час ад часу праехаць на веласіпедзе. Жэня ўжо даўно цераз раму ездзіў, а я — пад раму.
Сустрэўшыся іншы раз з намі без веласіпеда, ён выбіраў зручнае патаемнае месца, дзе частаваў нас персікамі ці абрыкосамі. I пачынаў спяваць свае народныя песні. Асабліва нам падабаліся «Гуралі» — песня пра жыхароў польскіх Карпат. Дэкламаваў хрэстаматый-
ныя вершы, якія і мы ведалі. А калі аднойчы ў адказ мы праспявалі некалькі нашых народных песень, пан Адам вымушаны быў прызнацца:
— Вы ўсё-такі, напэўна, і сапраўды беларусы.
Помніцца, як Адам, узяўшы нас за рукі, вывеў на бліжэйшую дарогу і пры сустрэчы са знаёмым узбекам папрасіў яго пракаціць нас на арбе, якую цягнуў сапраўдны асёл, а не конь.
Аднойчы пан Адам сустрэў нас з Жэнем з голенымі галовамі. Цырульнік-узбек папярэдзіў нас, каб мы на працягу трох сутак галовы не мылі. Трэба пацярпець. Інакш можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Пачуўшы ад нас такое, пан Адам махнуў рукой:
— Канечне, крыўдзіць цырульніка не будзем. Але тайна ад яго вы павінны галовы памыць. Мыла пасля галення разам з брудам засталося. Так што усё адмыецца.
Побач з нашай вінаграднай павеццю, пад якой мы спалі, была сажалка з праточнай вадой, мусіць ад арыка. Прывёўшы нас да вады, сказаў:
— Хуценька мыйце галовы, а я папільную, каб які з узбекаў нас не ўбачыў. А ў далейшым не прыслухоўвайцеся ні да якіх забабонаў: вы ж дзеці настаўніка.
Камыль
Камыль быў паважаным чалавекам у калгасе. У піянерскім узросце ён як перадавы хлебароб пабываў у Маскве на Усесаюзнай выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі, сустракаўся са Сталіным.
3 ім я і пазнаёміўся. Хутка даведаўся, што гэты хлопец — перакананы мусульманін, не есць свініну. Мы любілі пайграць яму на нервах і задавалі прыблізна такое пытанне: «Сан чушка ясамак?» — «Ты свінню ясі?» I наўцёкі. Болыпым удавалася ўцячы, а я трапіў у рукі Камыля. Ен не біўся. He! Ен паваліў мяне на зямлю і пачаў казытаць. To была яго самая страшная кара за «чушку». He ведаю, чым бы ўсё скончылася, калі б мяне не выратаваў пан Адам.
Гронкі вінаграду
Адпачываць — не працаваць, не вучыцца. Тым больш — харчаванне выдатнае. Але хочацца чым-небудзь і паласавацца.
Хлапчуковая група спала пад вінаграднай лазой. Ляжыш на матах, пазіраеш на жоўтыя гронкі і слінкі глытаеш. У дзетдоме дзяжурная па спальні хадзіла паміж радамі ложкаў і спынялася ля кожнага, хто размаўляў з суседам ці спаў не на правым, а на левым баку, a то, чаго горшага — на спіне, падклаўшы далоні пад галаву. Пад вінаграднікам жа нас ніхто не кантраляваў. Тым болып — ноччу, што нам і падабалася.
Тут пальму першынства трэба аддаць Жэню. Яшчэ пры немцах, каб з Юрам абрэзаць тэлефонныя правады, ён з дапамогай дзягі, усунуўшы ступні ў скураное кальцо, лоўка ўзбіраўся па слізкім слупе да правадоў, і тут ужо кусачкі рабілі сваю справу.
На гэты раз Жэня па шурпатых ствалах вінаградніку і без дзягі дабіраўся наверх. А мы ўжо, расцягнуўшы коўдру, лавілі гронкі ягад.
Пачастунку хапала нам спаўна. Я дык ніякія костачкі не выплёўваў, а жаваў ягады разам з імі. Менш клопатаў. I хутчэй. А мае суседзі па лежбішчы, у тым ліку і мой новы сябра Зіновій, інтэлігентна выплёўвалі костачкі перад падушкамі. А галінкі ад гронак рассоўвалі па кішэнях, каб слядоў не заставалася. Але і костачак было дастаткова, каб Нінка Караткавухая пацягнула нас да дырэктара.
Пасля гэтага спалі мы на тым жа месцы, але кантроль за намі стаў больш суровым. Нінка іншы раз і ноччу не ленавалася праверыць нас.
Злачынства мусульманіна
Прачнуліся мы рана ад крыку, лаянкі. Выбеглі на дарогу. Узбіваючы пыл босымі нагамі з закрываўленым да пояса голым целам ледзь плёўся перад зацікаўленым натоўпам мужчына. Рукі яго, закінутыя за спіну, былі перавязаныя вяроўкай, якую на адлегласці пары метраў
моцна трымаў здаравенны ўзбек, паверх халата падперазаны дзвюма хусткамі. Вяроўка ў левай руцэ, бізун з даўжэзным скуратом, сплюшчаным па-майстэрску, — у правай. Час ад часу бізун ідзе ў ход, лоўка абвіваючы сваім канцом цела і твар знясіленага чалавека. Калі мужчына падаў, нехта выдзяляўся з дзікага натоўпу і біў яго нагамі, пакуль той зноў не ўзнімаўся.
Камыль на ламанай рускай мове растлумачыў:
— Гэты чалавек — дэзерцір, хаваецца ў гарах. Мінулай ноччу ён спусціўся ў даліну, каб абрабаваць такога ж мусульманіна, як і сам. Яго злавілі.
— I куды ж вязуць яго?
— У горад, да начальства. Але ён, відаць, у горад не дойдзе. Давядзецца па дарозе пахаваць.
— А адкуль ён?
— Ніхто не ведае. У яго няма дакументаў. I ведаць іх не трэба. Але ж ён мусульманін і хацеў абрабаваць не якога-небудзь нявернага, а такога ж, як і сам, мусульманіна. А такім даравання няма. Ен — злачынец.
Персік у пілотцы
I ўсё-такі ласункаў хацелася. Страты на вінаградзе я рашыў кампенсаваць на персіках, якія асобным садам раслі за дашчаным туалетам. Тут ужо, думалася мне, Барыса ніхто не зловіць, і я, схаваўшыся за дошкамі надворнай пабудовы, справіўся пару пладоў з’есці. А адзін рашыў узяць з сабой. Адзенне на нас было летняе, кішэні ў штанах — маленькія, нават персік не ўлазіць. Але ж на кожным з нас былі пілоткі — таго патрабавала форма, ды пад пілоткай не так у галаву пячэ сонца.
Уклаў персік у пілотку і іду як ні ў чым не бывала пад вінаградную лазу, каб прадоўжыць «мёртвы» час. I трэба ж такому надарыцца — насустрач са сваёй хітрай усмешкай ідзе... Цьфу ты — зноў тая ж Нінка:
— Што ў цябе ў пілотцы?
— А нічога.
— Пакажы.
I адабрала персік, сказаўшы, каб пасля дзённага сну зайшоў да дырэктара. А Фаня Яфімаўна — не Нінка Караткавухая. Сказала ёй:
— Ідзі, я з ім разбяруся.
I стала разбірацца:
— Ну што, зноў папаўся?
— Чаму зноў?
— А гронкі вінаграду?
— Гэта не я.
— А хто?
— He ведаю, ноч была.
— Глядзі, Бора, больш не рабі благога. Мне іншы раз страшна за ўсіх вас становіцца.
Памаўчаўшы:
— Ад мамы нічога не чуваць?
— Нічога.
— Калі што-небудзь цераз Юру ці Тоню пачуеш, перадай мне.
Зноў маўчанне.
— Цяжка ёй там, — уздыхнула Фаня Яфімаўна.
I мы рассталіся такімі ж добрымі сябрамі. Яна — дырэктар, я — яе выхаванец. I ёй тут, хоць удалечыні ад фронту, нялёгка было, як нялёгка было кожнаму сумленнаму савецкаму чалавеку.
Бывай, гасцінны калгас! Бывай, Фергана!
Непрыкметна заканчваліся школьныя канікулы, якія для нас цягнуліся з лета 1943 года. Ужо даўно данеслася вестка, што доблесная Чырвоная Армія выгнала фашыстаў з усёй тэрыторыі Беларусі. А пісьмаў ад мамы няма. Здавалася б, нічога дзіўнага няма, бо пошта хадзіла нерэгулярна. А што, калі з мамай нешта здарылася? I гэта магло быць. Таму мы пастаянна хваляваліся. Затое як мы з Жэнем узрадаваліся, калі ў калгас рознымі відамі транспарту дабраўся Юра. He зайшоў, а забег на цэнтральную сядзібу:
— Жэня! Бора! Мама жывая. Во ад яе пісьмо. Збірайцеся ў дарогу.
— Ур-ра! — у адзін голас ускрыкнулі мы.
Разам з намі ў Фергану паехала і Фаня Яфімаўна. Яна паклапацілася аб тым, каб калгас хоць чым-небудзь забяспечыў нас на дарогу. Свежая садавіна — само сабой. Але ж аднекуль прыперлі вялікую торбу ўруку — сушаныя з костачкамі дробныя абрыкосы. 0, з імі ў мяне адбудзецца прыгода! Але гэта ўжо ў Расіі. А пакуль мы вяртаемся ў сонечны гасцінны горад, які прытуліў усю сям’ю Манцэвічаў. He абмінуў з намі развітацца і пан Адам:
— Хутка і маю радзіму вызваляць, і я таксама паеду дадому.
Пакуль Юра прывёз нас, Тоня, Ліда і дзядзька Іосіф спакавалі ўсе вандзэлкі. Дзіўна, але факт, што некаторыя рэчы, у тым ліку пасцельныя, мы сюды прыцягнулі аж з партызанскага атрада. Такую-сякую дапамогу аказаў нам і «Саюз польскіх патрыётаў».
Цяжка сказаць, як нам удалося наскрэбці грошай на такую вялікую дарогу. Камандзіровачнае прадпісанне, выдадзенае на Юру, ужо не дзейнічала.
Адпраўляліся мы чыгункай цераз Ташкент. У вагоне, куды нас пасадзілі, яшчэ нікога не было. Мусіць, тут састаў толькі фарміраваўся. Праводзілі Манцэвічаў у дарогу 56-гадовы ўбелены сівізной Іосіф Данатавіч і, здаецца, вечна маладая Фаня Яфімаўна Шмулевіч са сваёй торбай уруку. Hi дзядзька Іосіф, ні наш любімы дырэктар не пакідалі вагон да таго часу, пакуль іх не папрасіла выйсці правадніца.
— Беражыце сябе, — казалі на развітанне старэйшыя і самыя блізкія людзі. — I маму беражыце.
Па непашкоджанай чыгунцы
Пакуль што едзем чыгункай, не пашкоджанай вайной. Углядаючыся ў шырокія стэпы Казахстана, мы звярнулі ўвагу на нябачаную раней з’яву: моцны віхор узнімаў угору пясок, нейкае драўлянае ламачча. «Адкуль у ветру такая сіла?» — думалася нам. Але на такое пытанне і Юра не змог адказаць. Ен патлумачыў тое, што мы на яве бачылі:
— Гэта буран, або вецер вялікай разбуральнай сілы. Я ў шпіталі чытаў, што буран можа разбураць цэлыя драўляныя дамы, вырывае з карэннем старыя дрэвы.
Больш за сваё жыццё я такога цуду прыроды не сустракаў.
А цягнік тым часам імчаў далей. Hi Ташкента, ні Масквы не помню. Быццам праз іх і не праязджалі. А праспаць іх я не мог, бо і там, і там мы рабілі перасадкі.
Некаторыя ж гарады і сёння сядзяць у памяці. Асабліва Куйбышаў і Мічурынск. Здзівіў нас Куйбышаў і шырачэзная за ім Волга-матухна. He справіліся мы павысоўваць галовы ў вокны, як правадніца загадала ўсім вокны зачыніць.
— Гэта, мусіць, дзеля перасцярогі, — растлумачыў Юра. — Ці мала які вораг задумае цераз акно выкінуць міну ці бомбу, каб мост разбурыць.
Аднак самае вялікае ўражанне пакінуў Мічурынск, у які яшчэ ў 1932 годзе быў перайменаваны Казлоў. Мне і сёння бачацца злева ад чыгункі за горадам сады з залацістымі пладамі. Юра нам падрабязна расказаў пра жыццё і дзейнасць вялікага вучонага Мічурына.
— Ен і цяпер жыве? — цікавіліся мы.
— He, памёр дзевяць гадоў таму назад, — адказаў наш «энцыклапедыст».
Ад Юры мы даведаліся пра тое, што Мічурын быў выключаны пры царызме з гімназіі за непаважлівае стаўленне да начальства, і потым, працуючы ў канторы на таварнай станцыі, захапіўся садоўніцтвам.
Хоць адваротны шлях быў карацейшым, але непрыемнасцей на ім хапала. Мяне і Славіка апанавала трахома. Раніцай нельга было разадраць вочы. У дадатак нашага пляменніка і коклюш схапіў. Хацелася есці. Грошай не хапала, а бохан хлеба і тут каштаваў 100 рублёў. Да Жэні вярнулася малярыя, не даваў яму спакою галаўны боль. I мяне іншы раз ліхаманка трэсла. Добра, што на дарогу запасліся акрыхінам. На продаж сталі ісці розныя пасцельныя рэчы. Галоўная задача — выжыць.
ЗНОУ НА ВЫЗВАЛЕНАН ЗЯМЛІ
Адваяваўся салдат
Чым бліжэй да Беларусі, тым болып цесна станавілася ў вагоне. На радзіму ехалі цывільныя, вярталіся на фронт пасля выздараўлення вайскоўцы. Магчыма, на верную смерць, бо выжыць салдату ў ваеннай мясарубцы — верагоднасць малая.
Вагон нібы і плацкартны, але спаць няма дзе. Юра — з Жэнем, Тоня — са Славікам. I Ліда недзе прылягла. А мяне запіхнулі на трэцюю, верхнюю паліцу, багажную. Малому месца многа не трэба, і я гэтаму радаваўся.
Аднак на чарговай станцыі ўвайшоў салдат, які, як мы потым даведаліся, вяртаўся дадому са шпіталя.
— Адваяваўся, — уздыхнуў ён, міргаючы адзіным вокам.
Днём ён сядзеў побач з намі, размаўляў. Нават жартаваў. А чаму б і не! Жывым жа застаўся! А калі пачалі класціся спаць, то аказалася, што яму няма дзе размясціцца.
— Бора, прымі сабе навічка, — сказала Тоня.
— Нічога, нічога. Я тут прысну седзячы.
Задраўшы галаву, чырвонаармеец зразумеў, што за плацкарту прапануюць з тым Борам. Але ўгаворы маіх братоў і сясцёр падзейнічалі на франтавіка, і ён забраўся на мой «паверх».
Кемлівы быў салдат. Уціснуўшыся ў паўсценку, што ў старых вагонах раздзяляла купэ, я стараўся як мага больш даць месца госцю. А ён дастаў з ваеннага заплечніка даўгі рэмень і сказаў:
— Калі я лягу збоку і моцна засну, то магу цябе, малога, і задушыць. А мы зробім вось так.
Ён абвязаў мяне рэменем, другі ж канец абматаў вакол нейкай трубы (ці не абагравальнай?), што праходзіла папярок вагона і служыла дапаўненнем да той дашчанай паўсценкі. Сам падлез пад рэмень. Я аказаўся з краю, маючы гарантыю, што хоць буду ляжаць у цеснаце, але не звалюся.
Горш было, калі мне хацелася схадзіць у туалет — тады даводзілася будзіць суседа.
Добрым расказчыкам быў гэты чалавек. Ен не пра сябе гаварыў, а пра тых, хто з ім ваяваў і хто больш ужо ніколі дадому не вернецца. На жаль, на бліжэйшым прыпынку ён развітаўся з намі.
«Пастрыжаны» ельнік
Мы, дзеці, без выключэння і Славіка, у якога коклюш стаў праходзіць, гадзінамі стаялі ля вокнаў, углядаючыся ва ўсё, што пралятала перад намі. I чым далей на захад, тым болып спаленых вагонаў — слядоў партызанскай барацьбы з акупантамі. Іншы раз трапляліся раскурочаныя вагоны, паравозы, але іх у асноўным ужо адправілі на пераплаўку. Ля чыгуначных пераездаў можна было ўбачыць бункеры, спаленыя або проста падбітыя танкі.
А аднаго разу такая карціна назіралася. Наш цягнік праязджаў паўз малады ельнік. Такім бы толькі любавацца. Варта туды ўвайсці (стаяў жа верасень), як цябе акружаць грыбы. Толькі любуйся прыродай і падбірай яе дары. I раптам перад намі паўстаў нібы роўна пастрыжаны маладняк. Кроны ўсе нечым пазразала. Адны ствалы тырчаць з роўнай «стрыжкай». Я не мог знайсці тлумачэння такой з’яве. Юра сказаў:
— Сляды перастрэлкі, у выніку чаго дрэвы пазносіла. 3 аднаго боку стаялі немцы, з другога — нашы.
Сляды вайны. Яны ўсё жыццё прыходзяць ува сне. Колькі страшнага ўбачанага запомнілася! А колькі памяць адсеяла! I ўсё ж не забываецца, што на гэты раз
нашы чыгуначныя саставы не суправаджалі гітлераўскія самалёты, не трэба было баяцца ні разрыву бомбаў, ні кулямётных абстрэлаў, хоць мы ўсё хутчэй і хутчэй набліжаліся да лініі фронту. Аднак ад нас ён быў ой як далёка! Ужо болып за месяц таму фашыстаў выбілі з Беларусі. Дзіву даешся, як хутка аднаўляліся чыгункі! Да 25 чэрвеня Віцебск быў пад пятой акупантаў, а сёння ўжо да яго можна дабрацца па адрамантаваным пуці. Тут мы надоўга затрымаліся. Таму хапіла часу збольшага агледзець горад. Вакзал, здаецца, уцалеў, а вось далей — разбураныя дамы, прадпрыемствы. Цяжка было адшукаць ацалелую будыніну. Але вуліца, па якой я з Жэнем ішоў па трамвайнай лініі, была чыстай. Ніводнай разбітай цагліны. Гэта ўжо і ёсць вынік пачатковага аднаўлення.
Хоць часу на станцыі хапала, але ўжо ніхто не выходзіў гандляваць. He гучала мандаліна і ў вагоне. Напэўна, Юра з Тоней самі нешта прыдумвалі, мяняючы апошнія рэчы і ўрук на хлеб.
Спатканне з гаротнай жанчынай
Чамусьці пры пад’ездзе да Беларусі ў вагоне стала больш прасторна. Разам з дарослымі сяджу і я на ніжняй паліцы. Насупраць Юры прымасцілася з вялікім клункам пажылая жанчына. Яна так пільна ўглядалася ў майго брата, таму аж няёмка зрабілася: з чаго б гэта? Новая пасажырка першай пачала размову:
— Адкуль і куды едзеш, сынок?
— Ды вось, амаль усёй сям’ёй дабіраемся з далёкай эвакуацыі дадому. У Беларусь. Гэта — мае браты і сёстры, пляменнічак.
— А хто ў вас дома — бацька, маці?
— Бацьку немцы расстралялі, а маці была камісарам у партызанскім атрадзе. 3 намі самалётам вылятаць за лінію фронту не згадзілася. Жывая засталася, да яе і цягнемся.
Маўчанне.
— Слухай, сынок, як цябе завуць?
— Юрам. Можна і Георгіем зваць. Гэта адно і тое.
— А гадкоў табе колькі?
— Са студзеня сямнаццаты пайшоў. А як мяне ў партызанах у нагу параніла, то і шаснаццаці не было.
— Ой! — цяжка ўздыхнула жанчына. — Ты ж равеснік майму сыну.
— Да яго едзеце ці ад яго?
Кабета заплакала. Перамагаючы душэўны боль, вымавіла:
— Hi да яго, ні ад яго. Няма больш майго карміцеля. Як толькі Смаленшчыну вызвалілі, ён дабіўся ў ваенкамаце, каб узялі ў каманду мінёраў. Казаў, што за вайну навучыўся міны абясшкоджваць. Яго просьбу задаволілі. Усё ішло гладка. А вось нядаўна самога на кавалкі разарвала. Каб не сведкі, я б не паверыла, што ў труне ляжыць мой сынок.
Усім сямействам мы супакойвалі пасажырку. I гэта, здавалася, нам удалося. Яна зноў загаварыла:
— Як жа ты падобны на майго сыночка, Юрачак! Няхай Тоня вязе малых дадому, а ты застанешся са мной. За сына будзеш. Гаспадаром станеш. Мой муж на фронце загінуў. Перад вайной на водшыбе дыхтоўны дом паставіў. У час карнай экспедыцыі не спалілі. Есць дзе жыць.
Ведала цётка, што не тое гаворыць, бо ніколі Юра сваю сям’ю не пакіне. Але ёй хацелася хоць перад кім выліць свой пякучы боль. А тут якраз сустрэўся равеснік яе сына і надта падобны на яго. Вось і дала волю горкім словам.
Мандаліну ніхто не купіў
3 харчаваннем станавілася ўсё горш і горш. Адзін урук выратаваць ад галадухі не мог. Што яшчэ можна аддаць на продаж ці на абмен? У Юры заставаўся яго неразлучны інструмент — мандаліна, якую яму падарылі ў Фергане. Наогул, да музыкі ён быў вельмі здольны. Іграў на многіх інструментах, у тым ліку — на скрыпцы, на акардэоне, піяніна, трубе. I вось цяпер наш старэйшы брат рашыў з мандалінай расстацца.
— Прададзім — хлеба купім.
— I табе не шкода? — пацікавілася Тоня.
— Шкода.
— I мне шкода, — усунуў і я свае пяць капеек.
— Зразумела, — усміхнуўся Юра. — He хочаш са сваёй «Перапёлачкай» расставацца?
— He хачу.
У вагоне, калі Юра браў у рукі інструмент, я падсядаў да яго і з зайздрасцю сачыў, як ён лоўка медыятарам дакранаўся да спараных струнаў мандаліны. У хвіліны перапынку я прасіў яго дазволіць і мне пайграць.
Дазваляў. I калі мы праязджалі па Смаленскай вобласці, я ўжо так-сяк стрымкаў «Перапёлачку». Яна лепш за ўсё ў мяне атрымлівалася.
А цяпер Юра дае каманду:
— Ты ўжо крыху навучыўся гандляваць. На чарговай станцыі цягнік будзе доўга стаяць. Бяры мандаліну і выходзь на перон. Каб прыцягнуць увагу, крычы: «Прадаю мандаліну!» На ўсё горла крычы. I іграй сваю «Перапёлачку». Можа, хто і клюне. Толькі медыятар не згубі. Без яго на мандаліне не пайграеш.
Я так і зрабіў.
На некалькіх станцыях надрываў горла і ўжо не «Перапёлачку», а чорт ведае што выводзіў. Каб шапку перад сабой клаў, можа б, якія капейкі і сабраў. А так ніякага заробку.
У такі цяжкі галодны час людзям было не да музыкі.
I я зноў сумны вяртаўся ў вагон.
Так і не ўдалося збыць мілагучны інструмент.
А ўрук яшчэ заставаўся
Урук яшчэ заставаўся. А нам хлябку хацелася — хоць падгарэлага, хоць цвілога, хоць якога. Хоць па кусочку. Мне ўсунулі ў рукі торбачку ўруку:
— Прасі па рублю за дзве штукі, — сказаў Юра. — He будуць даваць — дзешавей прадавай.
Гэта значыць, што калі ў мяне разбяруць увесь урук, то грошай хопіць на пару буханак хлеба. Во зажывём! А што з урукам будзе поспех, ніхто не сумняваўся.
Гэта ж не Сярэдняя Азія, а Еўропа, дзе многія такія плады не толькі не каштавалі, але і не бачылі. Нават з-за цікаўнасці людзі разбяруць яго.
3 верай у поўную перамогу выйшаў я са сваёй торбай на бліжэйшай буйной станцыі. Людзей — мора. «Малайцы, — думаю, — збірайцеся яшчэ болып, каб хутчэй мой мяшэчак апусцеў». Крычу:
— Урук! Свежы. Толькі што высушаны.
Нехта падыходзіць. Разглядае. Чалавек сваімі бруднымі пальцамі хоча памацаць тавар. Я не дазваляю:
— Рукамі не чапаць. Купіце пару штук (усяго ж за рубель). Спадабаецца — бярыце яшчэ.
He паслухаўся мяне — адышоў убок.
Схілілася над торбай бабуля:
— Ты крычыш: «Урук! Урук!» А што гэта такое?
— Гэта сушаныя маленькія абрыкосы.
— А што такое абрыкосы?
Гэтыя пытанні цікавяць не толькі тую жанчыну, але і іншых, бо да мяне ўвесь час нехта ды падыходзіць, але не купляе. Аднак у мяне хапае цярпення тлумачыць кожнаму:
— Што такое ўрук, вы ўжо ведаеце. А абрыкосы — як нашыя слівы, але з буйнейшай костачкай і куды смачнейшыя і больш мясістыя за іх. Салодкія, салодкія. Яны ва Узбекістане растуць. Мы адтуль з эвакуацыі едзем усёй сям’ёй.
Думаў, што такой падрабязнай інфармацыі пра свой тавар наўрад ці даваў хто. Але што карысці? Цікаўныя падыходзяць і адыходзяць, а жадаючых купіць урук — няма.
— Усё! — кінуў я Тоні на калені торбачку з урукам. — Больш нічога прадаваць не буду — ні мандаліну, ні ўрук. Няхай Ліда гандлюе. Яна ў вайну во як ягады ў Мёрах прадавала. У яе атрымліваецца, у мяне — не.
— Ну, добра, Бора, — не засталася ўбаку ад размовы Ліда. — Зараз будзе зноў станцыя, на якой, казаў Юра, мы доўга стаяць будзем. Паспрабуй яшчэ раз выскачыць на платформу. А калі ў цябе зноў нічога не атрымаецца, я цябе падмяню.
Угаварылі. Той станцыяй аказалася Рудня. А за ёй, кіламетраў праз дваццаць, Беларусь пачынаецца. He такая ўжо гэта буйная станцыя Смаленшчыны, таму невядома, чаму на ёй цягнік спыняецца надоўга.
Без усякага жадання я зноў паплёўся на перон. Тое ж закліканне. Амаль тыя ж пытанні да мяне. Нарэшце падыходзіць салдат з забінтаванай галавой. Мне ў бацькі гадзіцца. Ведае, што за фрукты я прадаю. Пытаецца:
— Па чым урук?
— Дзве штукі на рубель. Купіце, дзядзечка. Урук толькі што высушаны, салодкі. Са мной аж з Узбекістана едзе маленькі пляменнічак. Есці просіць. А ў нас ні кавалачка хлеба няма.
— 3 Узбекістана, кажаш? Я ж там у ташкенцкім шпіталі ляжаў. Спісалі падчыстую. Да мамы вяртаюся.
Ен дастаў з кішэні гімнасцёркі аж дзве чырвоненькія трыццаткі і працягвае іх мне. Ого-го! Дык гэта ж для мяне цэлы скарб. Я прадам аж 120 уручын! Пачынаю адлічваць тавар.
— He трэба, — кажа паранены. — Урук япічэ вам спатрэбіцца. А на гэтыя грошы хонь крыху хлеба купіш свайму пляменніку. Ды вунь, пад сцяной вакзала бабулі ўжо свежую бульбу ў мундзірах прадаюць. Паштучна. Можа, і бульбачкі купіш. А мама мне пісала, што і яна ўжо свежую бульбачку капае. Так што не прападзём.
Ад радасці я аж праслязіўся. Але золата-чалавек не адыходзіць: ён дастае з заплечніка некалькі сухароў:
— I гэта твайму пляменніку.
Чырвонаармеец, пацалаваўшы мяне ў галаву, знік у натоўпе.
ПРЫВІТАННЕ, РАДЗІМА!
Чым бліжэй да радзімы, тым больш успамінаў. He пра Фергану, а пра родныя мясціны, дзе ні кала, ні двара. Быў у бацькі недабудаваны дом у Іказні, дык немцы спачатку яго дабудавалі, а потым пры ўцёках спалілі. Яшчэ ніхто не ведаў, дзе мы канчаткова спынімся. Мама пісала, што яна з сярэдняй царскай адукацыяй (не хапала кадраў!) працавала загадчыцай Мёрскага РайАНА. Няўжо мы зноў паселімся ў гэтым мястэчку? У каго? Зноў у цудоўнага гаспадара Ходаса Якуба Васільевіча, вядомага на ўсю акругу каваля?
Нічога не засталося ў памяці аб Полацку, які мы не маглі абмінуць. А там жа настаўніцкую семінарыю заканчвалі мае дзядзькі Павел з Іосіфам і бацька Флор. А чыгунка з Віцебска на Боркавічы, дзе нам патрэбна было вылазіць, ляжала менавіта цераз Полацк, які з 20 верасня 1944 года стаў абласным цэнтрам.
Яшчэ пару паўстанкаў, і мы на месцы прызначэння. Хоць Боркавічы яшчэ адносіліся да Усходняй Беларусі, але набліжэнне Заходняй Беларусі ўжо адчувалася. На пероне можна было сустрэць мужыкоў з польскімі пугоўямі, купленымі ў магазінах. Гэта — вазніцы-фурманы, якія прыбылі на станцыю падзарабіць. Убачыўшы пасажыраў з клункамі, адзін з іх цікавіўся:
— Вам куды?
Большасць адказвала:
— У Дзісну, — бо менавіта Дзісна, да якой было 1520 кіламетраў, ужо адносілася да Заходняй Беларусі. А ў Дзісне чыгункі не было. Захавалася тут і прыватная ўласнасць, а з ёю і свойская жывёла. Калектывізацыя да вайны закранула толькі некаторыя населеныя пун-
кты. А ў Беларусі Усходняй калі і сустракаліся дзе-нідзе коні, то яны належалі калгасам.
Наш новы знаёмы не памыліўся, калі прапанаваў нам свае паслугі. Праўда, пачухаў патыліцу, убачыўшы сям’ю з шасці чалавек. Тоня сказала:
— Большыя могуць і пешшу ісці — меншых бы падкінуць.
— I я пайду пяшком, — паморшчылася Ліда.
— А мы цябе за малую і не лічым — табе ж трынаццаць гадоў, — з затоенай усмешкай сказаў Юра. I, зірнуўшы ў мой з Жэнем бок, дадаў. — I вы паедзеце.
Славік, якому вось-вось стукне тры гадочкі, узрадаваўся:
— Слава на коніку паедзе.
A то толькі на аслах і катаўся.
Такім чынам, фурманка з Дзісны была амаль што ў нашым распараджэнні. Але заставалася галоўнае — дамовіцца з аплатай. Грошай у нас ужо ніякіх не было. Затое ляжала ў запасе квяцістая крамная капа, якой Тоня даражыла з даваеннага часу — вясельны падарунак, і ўсё цягала яе за сабой. Капу замест аплаты і прапанавала сястра.
— Начорта мне ваша пасцілка! — не пагадзіўся фурман. — У мяне іх дома — хоць гаць гаці.
— Але ж вы, дзядзька, паглядзіце, што гэта за пасцілка. 3 даваеннага часу, — не сунімалася Тоня.
Разгарнуў яе, прыглядзеўся, памацаў сваімі шурпатымі рукамі:
— I праўда, рэч каштоўная. Такой я яшчэ не бачыў.
Тым больш што ён агледзеўся навокал і прыкмеціў, што на вакзале з вандзэлкамі людзей зусім няма. Іх падхапілі іншыя вазніцьі. А гэты ж пад’ехаў, каб спецыяльна зарабіць.
Конік аказаўся спраўным, і падганяць яго не трэба было. Пуга ляжала на калёсах бадай што для формы. Спачатку Юра, які ўжо хадзіў без кійка, і Тоня хацелі ісці пешшу, трымаючыся за білы калёсаў, але гаспадар даволі рашуча запратэставаў:
— 3 такой вялікай дарогі — і пяшком? Мой конік усіх зацягне.
I ўсё ж Юра з Тоняй, як толькі конь з трушку пераходзіў на ўмераны крок, саскоквалі з калёсаў.
Ад фурмана даведаліся, што за авалоданне Дзісной ішлі вялікія баі, аднак ужо 30 чэрвеня яе вызвалілі. Горад акупанты разбурылі, тысячы людзей расстралялі. Вазніца цяжка ўздыхнуў:
— Лепш пра тое не ўспамінаць. Адных яўрэяў пабілі больш за тры тысячы. Самі сабе магілу капалі, па камандзе станавіліся ў рад. I так па чарзе іх стралялі. А маглі ж многія ўцячы. Да гэтага пабілі ўжо яўрэяў у Глыбокім, Мёрах. Чуткі пра іх знішчэнне даляталі хутка. Дык мала хто ўцёк з гета. Усё спадзяваліся, што іх адправяць у Палесціну, і там яны зажывуць на славу. «Зажылі».
Калі наш гаспадар даведаўся, хто мы, чые, дык аж узрадаваўся:
— Ды пра вашу матку хто толькі не чуў. Будучы ў партызанах, давала яна са сваімі байцамі дыхту ворагу, асабліва паліцэйскім. Пасля вызвалення Дзісны прыязджала на кані, у калёсах.
— Гэта яна не ведала, калі мы вернемся з Ферганы, вось і баялася правароніць. Можа, ужо каторы дзень чакае сваю сям’ю.
— Калі чакае, — супакойваў нас чалавек, — то я знаю, дзе прыезджыя коней прывязваюць — каля райкама партыі.
Вось і сустрэліся з мамай
Сярод некалькіх коней, прывязаных каля райкама партыі, выдзялялася наша Буланка, на якой мы з Жэнем у партызанах уволю папрацавалі. Але мамы каля сваёй павозкі не было — яна ўсё круцілася каля іншых, углядаючыся ва ўсе бакі.
— Вунь наша мама! — крыкнула Ліда, і фурман падагнаў да яе свайго каня. Ен набраўся цярпення пачакаць, пакуль наша матуля расцалуецца з усімі, і толькі тады спытаўся:
— I на якія калёсы будзем пераносіць вандзэлкі?
— Вунь наш конь, буланы! — умяшаўся ў размову Жэня, які за сем месяцаў прывык да партызанскага коніка. Нездарма першым і падскочыў да яго і абняў за шыю.
Адразу не паехалі. Перад дарогай пасядзелі. I яшчэ на калёсах мама нарэшце асмелілася сказаць:
— Як бачыце, жывая. А што вам яшчэ трэба? Будзе час — яшчэ нагаворымся. Лепш пра сябе расказвайце, — звярталася да нас маці, частуючы кожнага рознымі прысмакамі. Казала:
— Як ад’язджала з Чэрасаў (а гэта каля трыццаці кіламетраў), мяне ўчарашнія падполыпчыкі надзялілі правіянтам на некалькі дзён. Аднаго сала цэлую торбу панапіхвалі. A то яшчэ ў Старых і Новых Крупках пагарэльцы дабавілі харчу. Так што з голаду не памром.
Калі мы з Жэнем пацікавіліся Буланкай, мама растлумачыла:
— Яе камандаванне атрада за мной і пакінула. Дзякуй Дашкевічу — збярог. Так што цяпер конь наш.
— А што мы з ім рабіць будзем, калі мы ўжо не партызаны, а зямлі сваёй не маем? — цікавіўся Юра. — У нас жа нават жытла свайго няма. Для каня ж трэба і сена, і стойла...
— Я сама пра гэта думаю. Ужо і пакупнік знайшоўся. Якуб Качан з Сушкаў. Вы ўсе яго добра ведаеце. Гэта бацька Жэні-званара.
Пакуль сям’я размаўляла, конік добра адпачыў, а мы і слаўна паабедалі. Можна і ў дарогу адчальваць. Напрамак — Чэрасы. Лейцы ў свае рукі ўзяў Жэня — яго коні заўсёды слухаліся. Але Буланку падганяць не трэба было. Так што хапала часу, седзячы ў фурманцы, прадоўжыць размову.
А мярзотнік застаўся таптаць зямлю
Едзем ціха, коніка не падганяем, разглядаем краявіды. За вёскай (ці не Мікалаёва, дзе базіраваўся 6-ы атрад?) непадалёк, па левы бок ад нас, цягнуўся лес, над якім, відаць, яшчэ гаспадара няма, і людзі возяць
для сябе дрэвы то на будаўніцтва, то на дровы. I мы заўважылі двух мужчын, што на кані тралявалі лес. Пільна ўгледзеўся ў іх Жэня. Углядзеўся і ва ўвесь голас крыкнуў:
— Ён, гэта ён! Я яго запомніў на ўсё жыццё.
Жэня спыніў каня. Юра нічога не разумее. А той мярзотнік з сынам схаваўся ў лесе. Мусіць, і ён нас пазнаў. A то нават пачуў словы Жэні.
Юра, не разумеючы, у чым справа, саскочыў з калёс:
— Растлумачце мне, што да чаго?
I Жэня расказаў, як на Масленіцу ў час блакады Ha­man: брыгады ён разам са сваім равеснікам Колем Шкялёнкам увечары падслухаў пад акном, як гэты вылюдак рыхтаваўся разам са сваім хаўруснікам выразаць нас, дзяцей (а мама была ў разведцы). Па камандзе брата мы хуценька эвакуіраваліся ў бяспечнае месца. Прыбылі бандзюкі па нас, а мы ўжо ў Юркаўшчыне.
— Ну, дык гэта ён, мама! — не сунімаўся Жэня.
— Ён, ён.
— Чаму ты тады яго не забіла? Ты ж магла гэта зрабіць. He ты, дык твае людзі!
— Хай яго бог пакарае.
— Бог? Ты ж у яго не верыш.
— Затое ён верыць, — адказала мама. — Хай жыве і мучаецца, думаючы, што яму давядзецца мучыцца і ў пекле.
— Дай мне, мама, свой наган, — усё гаварыў Жэня, — я ўмомант з ім распраўлюся.
— Супакойся, браточак. Хай яго лепш суд пакарае, — сказаў Юра.
I мы паехалі далей. У Навакрукаўскім сельсавеце зноў выходзілі з зямлянак маміны падполыпчыкі, каб не толькі з ёю папрывітавда, але каб зноў надзяліць салам, маслам, малаком, бульбай, а хто — і хлебам. Зноў назапасліся харчам на некалькі дзён.
Вярнуцца ў школьны будынак мы не маглі — вайной яго спалілі. Багаткевічы загадзя папярэдзілі:
— Пакуль што будзеце жыць у нас.
Жывём у Багаткевічаў і Качаноў
Нават усяго тром членам сям’і Багаткевічаў (айцу Яўгенію, матушцы і прыёмнай 6-гадовай Люсі) было даволі цесна ў кватэры царкоўнага дома, але гэтыя дабрадушныя людзі рашылі і нас прытуліць. А як з такой аравай размясціцца? I нас з Жэнем запрасіў пажыць у іх Якуб Качан. Спалі мы з братам на саломе, разасланай на кухні, елі ўсе за адным сталом. А конь пакуль што быў у нас, бо маме трэба было яшчэ туды-сюды пад’язджаць. Хутка мы вярнуліся да Багаткевічаў. На гэты раз, адпраўляючыся ў Мёры, маці ўзяла з сабою мяне. Як толькі перад мястэчкам наблізіліся да рэчкі Мёрыцы, я саскочыў з калёс і кулем да рэчкі, з якой у 1940 годзе з-пад карчоў ментузоў цягаў. Малы, але на гэта быў здатны. He паспеў прыблізіцца да вады, як пачуў спалоханы голас мамы:
— Вярніся! Тут хадзіць нельга.
Голас настолькі быў страшны, што я не мог яму не падпарадкавацца.
— Стой! He туды! He туды! Вяртайся сваімі ж слядамі. Мама саскочыла з павозкі:
— Глядзі! Ты ж мог загінуць.
Я зірнуў на фанерны шчыт, на якім буйнымі літарамі было выведзена: «Осторожно! Поле замнннровано!»
Пра тое, што перад уцёкамі на гэтым участку немцы паставілі міны, многія ведалі. Але здзіўляла, чаму іх да апошняга часу не абясшкодзілі.
Багаткевічы нас не крыўдзілі. Наадварот, усім стараліся дапамагчы. Калі той Вялікдзень быў, а ў іх на кухні ўсё яшчэ стаяў з яйкамі амаль поўны плецены з лучыны кош, сантыметраў 70 у вышыню. У такіх Kamax скаціне насілі дробны корм. Матушка нярэдка напамінала нам, дзецям, каб мы смела бралі адтуль яйкі. А яны, перасыпаныя попелам, не псаваліся. Мы ад такога запрашэння не адмаўляліся і яйкамі наеліся ва ўсю.
Царква з домам стаяла між двух азёраў — Грэцкім і Чэраскім. Так што і мы без рыбы не сядзелі. Не-не, ды прыносілі рыбакі азёрныя дары і Багаткевічам. А яны
з намі дзяліліся. Нехта з Браслаўшчыны прывёз нават вялізнага вугра, да якога Марыя Нікадзімаўна баялася дакрануцца, бо ён выпруджваўся, як вуж. А калі з яго падрыхтавалі небывалую для нас страву, то ёю матушка падзялілася і з намі.
Кот пад тапаром святара
Царкоўны дом у Чэрасах можна лічыць прасторным, калі ў ім размяшчаліся аж тры сям’і. Адзін з пакойчыкаў належаў адзінокай удаве даўно памерлага бацюшкі, якая са сваёй такой жа сястрой жыла за кошт міласцяў парафіян.
Вялізны пакой цераз сцяну ад Багаткевічаў займаў айцец К., у якога ніякага аўтарытэту сярод людзей не было. I ненавідзеў айца Яўгенія, да якога парафіяне хінуліся заўсёды, а ад гэтага хаваліся. Ен аднолькава ненавідзеў як людзей, так і дробную свойскую жывёлу. Асабліва катоў. Яму здавалася, што каты вечна яму шкодзяць. I аднойчы злавіў суседскага ката і за нейкую правіннасць адсек яму галаву.
I добра было, калі мы даведаліся, што айцец К. пакідае Чэрасы, і ў вялізным пакоі, дзе ён жыў, Багаткевіч дазволіў нам пасяліцца.
А як з палівам?
Цяжка было з палівам. Паспрабуй нагрэць вялізную кубатуру старога будынка — шмат дроў трэба патраціць. Лесу побач не было, і давялося абмяжоўвацца дрэвамі і кустамі, што раслі паўз азёры, — сухімі, падсохлымі, нават здаровымі. А халады наступалі. Сякерай і піламі нас забяспечваў Яўгеній Канстанцінавіч. А сама работа — за намі.
He ведаю, куды дзеўся Жэня ў гэты дзень, але я наважыўся самастойна ссекчы сухую алешыну дыяметрам у сантыметраў 20. Я яе прыкмеціў адразу, прыехаўшы ў Чэрасы, бо яна стаяла цераз дарогу ад царквы на беразе Чэраскага возера. Па голых галінах пазнаў. I як гэта
да мяне ніхто сухую алешыну не спілаваў ці не ссек? Трэба паспяшацца, інакш іншы гэта за мяне зробіць. «Абгрызаў» я сваю ахвяру па перыметры доўга, пакуль яна не здалася. Сукі сам абсек і пачаў зносіць пад хату. А тут і Жэня аднекуль вярнуўся. Мы алешыну парэзалі на калодкі і толькі такім чынам змаглі ўсё перацягаць.
Гэтак паступалі і з іншымі дрэвамі, якія ўжо валілі ўдвох. Неяк, напрыклад, ссеклі здаровую сырую вольху, за якую нас маглі б і аштрафаваць.
Даглядалі кароў
Мне з Жэнем прыбавілася работы, калі раённае кіраўніцтва выдзеліла нам па карове на сям’ю: нам і Тоні (Дзям’ян Карпавіч ваяваў яшчэ на фронце). He пакрыўдзілі партызан. Знайшліся і «спонсарьп>. Нашу карову замацавалі за мной, а Тоніну — за Жэнем. Дзе паставілі яго падапечную карміліцу, не ведаю. А маю ўціснулі ў невялікі хлеў, што належаў Ігнату Міхайлавічу Сушко, старэйшаму брату Паўла — вядомага паэта. Толькі паэт жыў у самой вёсцы Сушкі, а Ігнат, улюбёны ў юрыспрудэнцыю чалавек, сярод трох хутароў, што адносіліся да Сушкоў. У Ігната і яго жонкі Аляксандры дзяцей не было, і яны цешыліся мною як сынам.
— Што міру, то і бабінаму сыну, — тлумачыў дзядзька Ігнат. — Пошару ў нас хапае. I сена, і салома ёсць — трасянку будзеш рабіць. А ў таку ля царкоўнага дома — шмат мякіны. Каровы яе любяць. Я з тым гаспадаром дамовіўся, што і ты, і Жэня можаце тую мякіну браць. Будзеш у конскім кашы насіць. Яна лёгкая, тая мякіна. Толькі даіць ты, Бора, будзеш сам. Маёй хваравітай Шуры са сваёй каровай цяжка справіцца. Наконт посцілу не турбуйся — ён за намі.
I вось мы з Жэнем кожную раніцу і вечар наведвалі сваіх гадаванак. Вопыту догляду каровы мы набылі, як у Чэрасах сваю мелі. Цяжкавата ўсё-такі было валачы на спіне такі вялізны кош, што аж па нагах біў. Затое цяпер мы ўсе былі з малаком, якога так не хапала, асабліва Славіку.
А Ліда, калі Тоня была вольная ад работы, усё «спецыялізавалася» на зборы ягад — брусніц і журавін. Так што і вітамінаў нам хапала.
I мы былі з рыбай
Пакуль яшчэ нашы абодва возеры не пакрыліся лёдам, мы з Жэнем вудачкамі рыбу лавілі. Рыбалавецкія снасці даводзілася набываць новыя. Дзякуй Юру, які ў Мёрах працаваў у Асаавіяхіме, і ў яго захаваліся старыя, нават даваенныя, сувязі, і ён нас збольшага забяспечваў кручкамі і кавалачкамі жылкі-лёскі, якія прывязваліся ля кручкоў, каб шчупак не адкусіў. На большае жылкі не хапала.
У школу ўжо не пайшлі. Па-першае, спазніліся з вучобай, па-другое, не было яшчэ пастаяннага месцапражывання. I ў нас з Жэнем хапала шмат часу на рыбалку. А акуні добра і восенню бяруцца. Значыць, зноў будзе смачная юшка або смажаная рыба. Сала ж, што маме надавалі па дарозе ў Дзісну і з Дзісны, мы не ўсё пераелі.
Кручкамі іншы раз разжываліся і ў былых, яшчэ па акупацыі, аднакласнікаў.
Неяк заходзім да Ігара Канаха, нашага равесніка, які жыў побач з Антонам і Васілём Канахамі. Ігарава маці з радасцю частуе нас малаком з хлебам. Адмаўляцца ад пачастункаў мы ўжо развучыліся. Расказваем, як выжылі. Гаспадыня паведаміла тое, пра што мы і раней чулі:
— А ў нас жа, Жэнечка, гаварылі, што ты выпадкова застрэліўся, як наган чысціў, Юра да немцаў у палон трапіў, Ліда памерла, Тоня, выконваючы заданне, падарвалася на міне. Засталіся толькі мама з Борам. Але маміны людзі казалі, што гэта ўсё лухта.
— А што я казаў тады вам? — раптам загаварыў наш былы настаўнік Аляксей Аляксеевіч Бяляўскі, які таксама з нейкай прычыны наведаў Канахоў і ўвесь час не ўмешваўся ў размову. Яго як настаўніка болып за ўсё цікавіла не тое, як мы выжылі, а раслінны і жывёльны свет Узбекістана. Слухаў ён нас уважліва.
Кручкоў у Ігара мы не раздабылі, але завіталі сюды не дарэмна. Пры развітанні з намі Аляксей Аляксеевіч сказаў:
— Заскочце калі да мяне. Я ўжо не рыбак, але пакапаемся ў скрынках, можа, што і знойдзем.
Жэня пабываў у яго. Знайшлі. I не адзін, не два, а некалькі кручкоў розных нумароў. Толькі без лёсак. А іх віць з конскага хваста мы не развучыліся.
3 надыходам зімы я на Грэцкае возера выйшаў з доўбняй, якая нагадвае вялізны драўляны малаток. Спяіпаючыся, каб свежы лёд не пакрыўся снегам. I тады праз яго ўсё бачна. Раптам бачу — шчупак стаіць, не уцякае. Я замахваюся з-за пляча доўбняй і б’ю па лёдзе насупраць рыбіны. Тая, аглухшы, перавярнулася брухам уверх. Другім, вострым канцом «малатка», прабіваю большую дзірку і выцягваю сваю ахвяру. Так за адзін дзень некалькі рыбін зловіш.
А аднойчы (во смешна было!) размахнуўся доўбняй над вялікім ракам, які поўз углыб возера. Раз стукнуў — паўзе, толькі напрамак змяніў — уздоўж берага. Я другі раз занёс доўбню, але мой рак не аглух і папоўз далей.
Ледзь не забыўся напісаць і пра закінутую некім на Чэраскім возеры дубіцу (шугалею). Гэта вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва, звычайна — дуба. Па баках, для ўтрымання раўнавагі, прыбітыя дзве шырокія дошкі. Доўга, відаць, служыла гэта дубіца людзям, бо мы праз год яе зноў знайшлі. He каталіся, бо крылы-дошкі прагнілі. А новыя прымацоўваць ужо ніхто не хацеў.
А рэч усё-такі цікавая.
Апошні рэйс на нашай Буланцы
Мама ўжо даўно дамовілася з Якубам Качаном наконт цаны за каня. Замест грошай (а можа, і яны былі) Качан нагрузіў цэлыя калёсы збожжа — жыта, пару мяхоў пшаніцы, і мы з Жэнем паехалі ў Мёры аж за чыгуначны пераезд на паравы млын. Раз’язджаць на кані мы любілі, але чамусьці не думалі, як жа з такім грузам справімся на месцы. Хоць, праўда, Жэню толькі што
стукнула 13 гадоў, а мне 12-ты ішоў. Па паўмяха неяк на другі паверх узвалачом.
Але бяда ў дарозе сталася — да Жэні вярнулася малярыя, і ён затросся як асінавы ліст. Спыніліся. Я дастаў з кішэньчыка свайго пінжачка таблетку акрыхіну і сунуў яе брату ў рот. Добра, што стаяў сонечны дзень, і холаду не адчувалася.
3 хворым «гаспадаром» я і дабраўся да месца прызначэння. А Жэня ўжо не мог быць не толькі гаспадаром, але і памочнікам. Добра, што мама, працуючы загадчыцай райАНА, дагаварылася з млынарамі (тут нехта рабіў з атрада «Масква»), што наш груз без чаргі адразу апынуўся ў іх руках. А Жэню адвялі ў нейкую камору і закідалі кажухамі. Мне толькі заставалася сачыць за працэсам памолу збожжа, чаго я раней ніколі не бачыў. А вось з жорнамі быў звязаны даўным-даўно.
У Багаткевічаў знайшлося месца для нашай мукі ў вялізных стацыянарных паўз усю сцяну ларах. Цяпер мы і бліны пяклі, і амлеты (яйкамі па-ранейшаму частавалі Багаткевічы), і клёцкі, і зацірку на малацэ гатавалі. Адным словам, разбагацелі.
Лявонава лазня
Мы не хадзілі да дзядзькі Лявона, які жыў на Сушкоўскіх хутарах. Ен, цудоўны чалавек, сам да нас завітаў у першы ж дзень:
— Мая лазня стаіць каля возера. Праблемы з вадой няма. Няма яе і з дровамі. Бяры, Юра, дроў, колькі трэба і ва ўсю напальвай лазню, каб можна было пражарыць усю вашу бялізну. I ўсякая поскудзь у ёй згіне. Періпы раз пойдзем разам, а потым, хлопец, сам будзеш цепліць лазню. Дроў бяры, колькі трэба. Іх у мяне незлічоная колькасць.
Сядзім з Юрам у расчыненай лазні, пазіраем, як палка гараць сухія дровы пад зводам камення, заадно кідаем у печ «мумаў», якіх дзясяткамі вылоўліваем у сарочках. Асабліва шмат насякомых на стыках швоў. «Ну, нічога, — думаем, — усе вы загінеце, як пачнём вас «падсмажваць» на жэрдках, калі лазня нацепліцца».
Нарэшце я навучыўся вымаўляць гук «л»
3 Юрам заўсёды было цікава гаварыць. Мне падабаліся яго навучанні, яго рэкамендацыі. У адрозненне ад сваіх братоў ён быў вундэркіндам. Здавалася, што Юрка ўсё ведае.
Пасля вяртання з Ферганы ён настойліва вучыў мяне правільна вымаўляць гук «л», усе словы з якім я да гэтага часу гаварыў на польскі манер. Жэня ўжо курсы вымаўлення «л» прайшоў. Ліда катэгарычна адмовілася ад гэтай вучобы, заявіўшы:
— Мяне і пры маім вымаўленні ўсе разумеюць.
Дарэчы, Ліда так і не навучылася чыста гаварыць словы з гукам «л». А для мяне ўрокі сталі цікавымі і карыснымі. Праўда, не ўсё лёгка давалася: ніяк не хацеў язык пры вымаўленні цяжкага гука дакранацца не да ніжніх, а да верхніх дзёснаў.
Пачынаў я з вымаўлення слоў, якія з «л» пачынаюцца: «лар», «лаўка», «лодка», «лаза», «лужына», «лыжка», «луг» і г. д. Цяжэй даваліся словы з патрэбным гукам у сярэдзіне — я іх гаварыў марудна, каб не збіцца на польскі манер. А наогул, на першым этапе, размаўляючы з чужымі людзьмі, стараўся падбіраць словы, у якіх у сярэдзіне няма «л».
Дзень за днём, месяц за месяцам, і маё вымаўленне стала нармальным. Але дзіўна — на старасці гадоў нене ды да ранейшага вымаўлення «л» супраць сваёй волі я вяртаюся. Тады і ўспамінаю ўрокі старэйшага брата.
Выручалі былыя падполыпчыкі
Вёскі былога Чэраскага сельсавета не падвергліся такой карнай экспедыцыі, як населеныя пункты Навакрукаўскага сельсавета. У людзей амаль усё захавалася. А сярод іх было шмат маміных падполыпчыкаў. Яны забяспечвалі нас рабочым інструментам (піламі, сякерамі), адзеннем, пасцельнымі рэчамі, a то і абуткам. Той самы Васіль Сцяпанавіч Лакотка з Татар перадаў некалькі пар штаноў. Паявіўся ў нас і свой посуд з пячнымі чыгункамі. Нібы адзін перад адным старалі-
ся людзі нечым памагчы. А мы чым маглі аддзячыць? Пакуль што толькі словамі.
Дырэктар першага на Мёршчыне дзетдома
А час браў сваё. Усё часцей пагаварвалі пра тое, што ў пяці кіламетрах ад Чэрасаў, у Александроўцы, мяркуецца адкрыць дзіцячы дом. I дырэктарам яго паставіць A. М. Манцэвіч.
Папярэдне мама параілася са старэйшымі дзецьмі. I сапраўды, Тоня і Юра, кіруючыся ферганскім вопытам, маглі даць каштоўныя парады.
— He бойся, пагаджайся, — настойвала Тоня. — На самым пачатку дапаможам. Ды некага з нас можаш уключыць у свой штат.
— Тоню, — паспяшаўся сказаць Юра. — А я хачу далей вучыцца.
Пасля неаднаразовай гутаркі ў сям’і мама дала згоду на новую пасаду, хоць усё япгчэ працавала загадчыцай райАНА. Наконт гэтага цікава звярнуць увагу на наступнае пасведчанне, падпісанае 28 лістапада 1944 ro­fla старшынёй Мёрскага раённага Савета дэпутатаў працоўных Клімянком і за сакратара Грэцкага Аляксандра Тарасавіча — Лаўранцовай:
«Пред'ьявнтель сего тов. Манцевнч Александра Мнхайловна действнтельно работает в Детдоме Мнорского района в качестве днректора».
Аналагічныя пасведчанні былі выдадзеныя і некаторым іншым таварышам, у тым ліку і Марыі Васільеўне Лаўранцовай — будучаму завучу Александроўскага дзетдома.
На падставе сказанага можна зрабіць выснову, што Александроўскі дзетдом быў першым у раёне, а потым паявіліся Дзедзінскі і Гаранскі дзіцячыя дамы. Як ні дзіўна, а зацвердзілі A. М. Манцэвіч на пасадзе дырэктара Александроўскага дзетдома Мёрскага раёна Полацкай вобласці толькі 20 сакавіка 1946 года загадам № 137 па Народным Камісарыяце асветы Беларускай ССР.
3 прыняццем мяне як выхаванца ў гэты дзетдом і заканчваюцца ўспаміны з майго маленства.
ПРА АУТАРА
Барыс Манцэвіч нарадзіўся 28 студзеня 1933 года на Мёршчыне ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Бацьку Флора Данатавіча немцы расстралялі ў 1941 годзе. Калі над сям’ёй навісла пагроза смерці, 2 верасня 1943 года партызаны забралі Барыса ў 6-ы атрад 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Маці, Аляксандра Міхайлаўна, была камісарам партызанскага атрада «Масква». 2 красавіка 1944 года разам з іншымі дзецьмі быў адпраўлены самалётам у тыл Савецкага Саюза. Выхоўваўся ў Гарадоцкім і Першым Ферганскім дзетдамах.
У 1957 годзе закончыў аддзяленне журналістыкі. Працаваў у вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай раённай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»), 3 1958 года — член Беларускага Саюза журналістаў.
Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Жыве ў Вілейцы.
ЗМЕСТ
Пад белапольскай акупацыяй 5
Пры тых Саветах 19
Пад нямецкай акупацыяй 38
Сем месяцаў у партызанскім атрадзе 66
На вызваленай зямлі 95
Сюды немцьі не дайшлі 121
Фергана 125
Зноў на вызваленай зямлі 148
Прывітанне, радзіма! 155
Пра аўтара 168
Літарапгурна-мастацкае выданне
Манцэвіч Барыс Флоравіч
СКРЫЖАЛІ МАЙГО МАЛЕНСТВА
Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Карэктар Настасся Трафімчык Камп’ютарная вёрстка Алена Таргоўцава Дызайн вокладкі Аўгіння Багдановіч
Падпісана да друку 25.09.2017. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 9,8. Ул.-выд. арк. 7,7. Наклад 150 экз. Заказ 2703.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная 59, к. 4, пам. 10, 220138 г. Мінск.
ОЯНУШКЕВІЧ
выдавецтва
9 789857 165469 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.