Вуліца Ціхая, шэсьць  Моніка Марон

Вуліца Ціхая, шэсьць

Моніка Марон
Памер: 184с.
Мінск 2010
34.37 МБ

Моніка Марон
ВУЛІЦА ЦІХАЯ, ШЭСЬЦЬ
раман
Менск
2010
ISBN 985-6056-40-1
Originally published as “Stille Zeile Sechs”
© S.Fischer Verlag GmbH, Frankfurt am Main, 1991. All rights reserved
Марон M.
Вуліца Ціхая, шэсьць. Раман / Пер. зь ням. Васіль Сёмуха. Мн., 2010. 184 с.
Пераклад Васіль Сёмуха
Рэдактар Ганна Кісялёва Карэктар Ганна Дударава Макет і аздабленьне Віктар Корзун
Фота: Roger Melis; на вокладцы: Heike Zappe
© S.Fischer Verlag GmbH, Frankfurt am Main, 1991
© Васіль Сёмуха, пераклад, 1996-2010
© Віктар Корзун, аздабленьне, 2010
Моніка Марон
нарадзілася ў 1941 годзе ў Бэрліне. Пасьля школы працавала год у цырульні. Вывучала тэатар і гісторыю мастацтва, працавала рэпарцёрам у газэце “Вохэнпост”. 3 1976 году вольная пісьменьніца. Яе апублікаваны ў 1981 годзе на захадзе раман “Баваўняны попел” меў вялікі посьпех. У 1982 годзе выйшаў томік прозы “Непаразуменьне” з чатырма апавяданьнямі і п’есаю, а ў 1986 годзе раман “Перабежчыца”. У 1988 годзе зьявілася “нямецка-нямецкае ліставаньне “Тым ня меней сардэчныя віншаваньні” (у суаўтарстве з Ёзэфам фон Вэстфаленам), у 1993 годзе зборнік артыкулаў і эсэ “Суразьмерна сіле і майму разуменьню”. Яна ляўрэат шматлікіх прэмій, сярод іх прэміі імя Кляйста (1992). Моніка Марон жыве ў Бэрліне.
Вуліца Ціхая, шэсьць
Ёнасу
Бэрэнбаўма хавалі на Панкаўскіх могілках, на той дзялянцы, якую назвалі Гаем гонару, у зямлі якога быць спачылым праху такіх знакамітых асобаў, як Бэрэнбаўм, проста наканавана. Я рашыла нягледзячы на холад ня ехаць аўтобусам, а тыя два, сама большае тры кілямэтры ад маёй кватэры да будучай магілы Бэрэнбаўма прайсьціся пеша. Я дастала з вады купленыя кветкі кволенькі букецік фрэзій, іншых я проста не гадавала, абсушыла сьцеблюкі і, каб не памерзьлі, загарнула ў некалькі столак газэт. Я любіла фрэзіі, ці любіў іх Бэрэнбаўм, ня ведаю. Я рашыла крыху збочыць і пайсьці вуліцай, якая была мэтраў за дваццаць ад Бэрэнбаўмавага дому, гэта была тая мая дарога, якою апошнія паўгода я хадзіла па два разы на тыдзень.
Дом, у якім жыў Бэрэнбаўм, стаяў у Панкаўскім квартале вілаў, званым у народзе “гарадок”, што гучала неяк мілей, чым было напраўду. У Рондалі, зь якога жылкаваліся невялікія вулкі і дарогі, да канца пяцідзясятых гадоў за платамі і бар’ерамі, пад аховаю арміі і паліцыі, жылі ўрадоўцы, пакуль яны з прычын, пра якія шмат чаго шапталася і балбаталася, не перабраліся за гарадзкую граніцу Бэрліну. Толькі лічаныя ўдовы былых членаў ураду ды некаторыя былыя ўплывоўцы, як Бэрэнбаўм, заставаліся тут, жылі амаль каля самага Нідэршонгаўзэнскага замку. На некаторых дамах шыльдачкі ўказвалі на ранейшых, тым часам ужо-такі ранейшых жыхароў: першы прэзыдэнт дзяржавы, першы прэм’ер-міністар, першы міністар культуры. Дом Першага генэральнага сакратара пасьля ягонай сьмерці хоць і быў яшчэ ў добрым стане, зьнесьлі па самы падмурак і на ягоным месцы збудавалі новы, ані ў якім жа разе не прыгажэйшы, што таксама дало зачэпку чуткам і пярэшаптам. Павядалася, між іншым, што ў муры тыя было панатыцкана столькі рознага прыладзьдзя для падслухоўваньня, што ніхто з добрай пэўнасьцю ня мог яго адтуль павыкалупваць, і таму дом любому новаму жыхару прыдаўся б ня дужа каб. Большасьць вялікіх дамоў у “гарадку” абсталявалі пад гасьцей ураду, малыя дамы былі заселеныя гаспадарамі, якія маглі ўтрымліваць вялікія.
У некаторыя дні, калі “гарадок” быў даступны грамадзкасьці, я хадзіла туды на шпацыр. Нейкая тагасьветная цішыня панавала сярод вілаў, пастаянным альбо часовым жыхарам якіх службовая рэгулёўка давала палёгку ад гарадзкога транспарту. Але толькі цішыня, толькі яна вабіла мяне туды. Нейкай дражлівай нерэальнасьцю несла ад старых і новых дамоў, ад стэрыльных, усюды аднолькавых рабатак з кветкамі ў гародчыках, ад голых мачтаў пад сьцягі каля ганкаў. А нямногія прахожыя гаварылі неяк прышаптам. Жыхароў не відаць, толькі сюдтуд зрэдзьчасу стрэнеш каторага, і тое калі выяжджае на машыне з гаража альбо наадварот калі заяжджае; і ніколі каб дзіця якое бавілася ў садку. Кожны, хто тут жыў, заставаўся безыменны староньняму воку; і толькі імёны на бронзавых плітах былі тымі імёнамі, якія раней сьлед было шукаць на дамох. Адно некалькі ўкормленых, даверлівых катоў сям-там шукалі знаёмства з чужымі людзьмі, якія тут тусаваліся. Сядзіць сабе на якім каменным выступе ці на плоце і ляніва, нудотліва чакае, даецца пагладзіць, a то нават ідзе за чалавекам колькі там мэтраў ягонай дарогі. Месца, зьдзічэла-пустое, як горад залатых магільніц. Толькі бразнуць сяды-тады ветрам якія фортка ці дзьверы. Парадак трымаўся як бы рукою духу, быццам тыя, каго тут ужо не было, усё-такі былі.
Пераходзячы вуліцу Ціхую, я заўважыла каля Бэрэнбаўмавага дому дзьве машыны: вялікую, чорную, каля якое стаяў кіроўца і курыў цыгарэту, і кармазынава-чырвоную, сына Бэрэнбаўма. Міхаэль Бэрэнбаўм зь бледным аскетычным тварам, на якім мяне заўсёды ўражвалі шэрыя вочы, якімі ён глядзеў проста на суразмоўцу і ніколі не наўскаса, не адводзіў, і якія кожны раз, калі ён акідаў мяне нерухомым, застылым позіркам, змушалі думаць пра невідушчыя альбо ўстаўленыя вочы. Я сустракала яго каля Бэрэнбаўмавага дому чатыры-пяць разоў, ня больш, ня болып і ведала, а толькі тое і ведала, што ён быў армейскі афіцэр, што бацька зваў яго Мішам і што ў яго самога быў вельмі падобны на яго маўклівы сын, якога звалі ПІтэфан. Міхаэля Бэрэнбаўма я ніколі ня бачыла ў форме і, сустрэнь ён мяне на вуліцы, хутчэй прыняла б яго за патоляга ці сьвятара, чым за вайскоўца.
Я павольна пайшла далей, павярнуўшы галаву направа, дзе стаяў дом Бэрэнбаўма, які цяпер ужо ня быў ягоны дом, вуліца Ціхая, нумар шэсьць. Я нічога не адчувала. Я магла думаць, што сьмерць Бэрэнбаўма дасьць мне палёгку; што нейкая простая жывая справядлівасьць была ў ягонай сьмерці і ў тым, што выжыла я, я магла думаць пра гэта, нічога не адчуваючы. У мяне
замерзьлі рукі, бо я забылася дома пальчаткі і таму што сьцябліны фрэзій былі ўсё яшчэ мокрыя. Можа, ён зусім і не любіў фрэзій. У яго расьлі ружы. Усе старыя людзі гадуюць ружы, калі толькі маюць які гародчык. Чаму, думала я, чаму гадуюць і чаму канечне ім ружы.
3 аматарам ружаў Бэрэнбаўмам я пазнаёмілася ў кавярні, дзе гарачымі днямі часта сядзела на тэрасе, лепей за ўсё калі позьнім папалуднем, гэта ўжо калі аўтобусы і трамваі звозілі людзей з кантораў і фабрык. Кавярня была паблізу адразу некалькіх прыпынкаў, і дарогі многіх пасажыраў вялі якраз цераз палосы на бруку перад тэрасай. Многіх за шмат гадоў я так добра ўведала, што пазнавала здалёк па паходцы, па вопратцы. Кожнае вясны я зь цікаўнасьцю шукала перамены, якую можна было б адкрыць у маіх таемных знаёмых: жанчыны цяжаралі, тая-іншая вось ужо вядзецца пад ручку другім мужчынам; сем’і за зіму завяліся сабачкамі. Некаторых я ўжо больш і ня бачыла альбо папераяжджалі, альбо ж і паўміралі, а можа, каторы ў турме.
Бэрэнбаўма я ўжо некалькі разоў бачыла, ня ведаючы, хто ён. Ён глянуўся мне сваёй хадою такі кароткі крок, як бы выкінуты толькі з калена і на ўвесь ступак, так ходзяць, як я часта зазначала, старыя мужчыны, пра якіх думала, што яны так прызвычаіліся хадзіць з маладых гадоў, упэўнена і,
як казала мая мама, хадзіць васпанам; мужчыны-начальнікі над іншымі людзьмі, начальнікі-ўрачы альбо шэф-касіры, альбо шэфінжынэры, увогуле начальнікі, шэфы, якіх так называюць падначаленыя ці ў сям’і. Мужчынам, якія ў веку, калі хадзьба ім даецца цяжка, ня дужа хочацца шоргаць нагамі па бруку, яны з апошніх сіл сваіх спруцянелых касьцей гнуць калені, каб падняць нагу і паставіць яе на зямлю на некалькі сантымэтраў далей.
Гэтакім вось крокам, які наводзіў на падазрэньні пра яго мінулае, Бэрэнбаўм павольна наблізіўся, з газэтай пад пахай, да кавярні, калі я летась позьнім летам сядзела там, піла чай зь лімонам, робячы выгляд, што чытаю кнігу. Ён спыніўся ў дзьвярах, агледзеўся і падыйшоў да мяне, хоць у правым кутку быў вольны столік, і папрасіўся падсесьці. Яшчэ да таго я некалькі разоў зьмеціла, як ён шукаў зачэпкі пагаварыць зь незнаёмымі людзьмі. Мабыць, таму толькі ён і зайшоў у кавярню, каб пагутарыць з кім-небудзь, прычым я адзначыла, што часьцей за ўсё сваіх юных суразмоўцаў ён за некалькі хвілін рабіў слухачамі, і тыя зь бездапаможнай усьмешкай абшалопаных дурняў аддаваліся нястрымнай плыні яго настойлівых, энэргічных жэстаў і слоў. Мне было цікава, якім жа пад’ездам ён паспрабуе завесьці гутарку са мною, і рашыла, як змагу, ускладніць яму задачу, дэманстрацыйна водзя-
чы вачыма па радках кнігі, якую я нібыта чытала, гартала старонкі, не ўспрымаючы нічога, апрача мільгатаньня літар. Усю сваю ўвагу, апрача вачэй, я скіравала на мужчыну за столікам, які хватка трымаў мяне ў полі зроку, каб, як толькі я адвяду вочы, тут жа і застукаць мяне.
Ён заказаў у кельнэра порцыю яблычнага торту з узьбітай сьмятанкай, ягоная газэта ляжала на стале нечапаная. Чым даўжэй трывала паміж намі маўчаньне, тым настойлівей чулася мне ягонае пытаньне, чаму я ўхіляюся гаварыць зь ім, аж пакуль нарэшце я і сама перастала разумець, чаго я так зацялася перад старым чалавекам, калі мяне самую разьбірала цікаўнасьць. Мне ён здаўся несымпатычным зь яго рэзкімі, як бы загнутымі куточкамі вуснаў, ад чаго вусны здаваліся заключанымі ў коскі, з кусьцістымі брывамі над вачыма, выраз якіх мне здаўся непранікальным і няздольным на зьдзіўленьне, адразу як толькі я ўбачыла гэтага чалавека.
Таму, што чалавек мне не спадабаўся, я не надала вялікага значэньня ат! Усе старыя былі мне амаль заўсёды несымпатычныя, і з тых нямногіх ласкаўцаў, якіх я сустракала ў сваім жыцьці, я ўспамінала толькі асобных. Мая антыпатыя падагравалася пэўнымі аптычнымі і акустычнымі сыгналамі, да якіх адносілася і гэтая тупаткая паходка, якая ўскосна ўказвала на колішнюю значнасьць
гэтага чалавека, шумная жыцьцярадаснасьць у абыходзе зь людзьмі абслужных прафэсій, такімі як прадаўшчыцы, кельнэры, якім, як дварнякам костка, падкідаецца фальшывым голасам востранькі жарцік пра ягоную жонку і пра многа грошай, якіх яна са сваёй транжырскай пахапнасьцю яму, хто так дабрадушліва і ахвотна плаціць, цэлае жыцьцё каштавала; нядбалая даверлівасьць, да якой сьцішаўся голас, калі жанчына казала “ну добра-такі”, а ён, той даверлівец, адвёўшы ўбок вочы, клаў на край стала вялікую банкноту. Мая агіда да такіх і падобных сымптомаў мужчынскай старэчасьці перарастала ў варожасьць, калі вуха чула скрыпучы, бурклівы тон, у якім мяшаліся дзіцячая разьнюненасьць з “законным” правам на раздражненьне. Гэтакі тон мог выклікаць у мяне пачуцьцё неакілзанай нянавісьці. Нават калі яго прычыньнік быў мне варожы і тон ягоны не пасаваў мне, я павінна была стрымлівацца, каб па-дзіцячы не перадражніваць яго. I ўсё-такі аднойчы такое здарылася. У нейкім трамваі стары чалавек пагаўкаўся са сваёю старою жонкаю, якую ён вінаваціў за дарожныя мардаваньні. I ўсё ныў і ныў і ўсё нечагась бурчаў і сьлініў скрыпучым пераціснутым голасам як бы сам сабе пад нос, тым часам як жонка тупа стаяла каля яго, таропка зіркаючы з-пад паўапушчаных павекаў па баках ці чуюць пасажыры ягоныя варызгі. А мужчына ўсё нудзіў і нудзіў сваё, пакіда-
ючы паміж сказамі столькі месца і часу жонцы ўтачыцца са сваімі ўпоперкамі, калі б яны былі дома на кухні і калі б пікантнасьць сытуацыі не замкнула старой жанчыне рот. Але мужчына, здавалася, ведаў, чым жонка магла б яму падшпіліць у іншых умовах, і таму прымаў замоўчаныя агрызаньні як прамоўленыя, што яшчэ больш падбухторвала ягоны запал і гнеў.
Я стаяла за ім і ясна адчувала, як яго набрынялае шалам цела скаланала паветра паміж намі, і хвалі яго спачатку краналі маю скуру, пасьля пранікалі ў плоць, даставаліся аж да сэрца, якое ад раптоўнага абурэньня падвоіла свае штуршкі, расшуміла кроў і пагнала яе па жылах, аж я магла пачуць, як яна забрадзіла, заброіла за барабаннымі перапонкамі. I як толькі чужая злосьць прасачылася ў мяне, яна ж і памкнулася зь мяне вонкі скрыпучым зьвяглівым голасам мужчыны. Каб жа ж я ведала, каб жа ж я ведала, як папугай, паўтарала я апошні ягоны сказ, спалохалася свайго чужога голасу і схавала, як толькі мужчына і жанчына недаўмёна азірнуліся на мяне, толькі што сказаныя словы за натужаны кашаль.
Кельнэр прынёс яблычнага торту і каву. Я закурыла цыгарэту, на хвіліну нейкую як бы выпадкова і вымушана вызваліўшы свае вочы ўчэпістаму старому. Як я і чакала, гэтага беглага позірку яму хапіла, каб адарваць мяне ад далейшага чытаньня.
Ён адразу спытаўся, ці цікавая кніга, якую я чытала, і калі я адказала адмоўна, яму закарцела дапытацца, чаго ж я так уелася ў яе. Я адказала, што не люблю гэтага аўтара, і тым самым як бы ўхіляюся ад канстатацыі, што чалавеку зноў-такі трошкі не патрафіла, не люблю за недастатковую эстэтычную асалоду ад чытаньня.
He пасьпела я па ягоным твары пазнаць, ці падзяляе ён маю ацэнку аўтара, як ён пачаў са смакам спажываць свой торт, прычым мне кінулася ў вочы, што карыстаўся ён толькі левай рукой, тым часам як правую зьвесіў, так што рука была схавана ад мяне за абрусам.
Ці не займаюся я літаратурай прафэсійна, спытаўся.
He, адказала я.
Ці ня мог бы ён папытацца, чым жа я займаюся прафэсійна.
Папытацца можаце, сказала я, і нават намерылася сказаць яму праўду, толькі наўрад ці дагадзіла б яго цікаўнасьці. У гэтым сэнсе я цяпер без прафэсіі, а жыла з друкаваньня і іншых службовых умельстваў, якія не патрабавалі ад маёй галавы спэцыяльнай разумовай працы. Гэта, здаецца, зацікавіла яго. Альбо разварушыла ягоны недавер. Ён глытаў свой яблычны торт і пры гэтым сачыў за мною. Я чакала, што ён зноў задасьць пытаньне, а як што ён усё ж маўчаў, пачала я сама, нават таго не жадаючы, тлумачыць,
што было закладзена ў маіх словах. Пэўныя падзеі ў маім жыцьці, сказала я, пераканалі мяне, што гэта ганьба, мысьліць за грошы, a ў болып высокім сэнсе гэта нават забаронена.
Недзе з паўгода таму назад ува мне сапраўды ўзыйшло з начы маё веданьне і стала раніцай неаглядна, як сонца на небе майго банальнага існаваньня, і я пыталася самая ў сябе, дзе яно было раней, дзе магло хавацца; усьведамленьне, бачаньне таго, што я кажнюткі божы дзень насіла маё адзінае жыцьцё ў Барабасаву дасьледчую кантору, як кухонныя адкіды ў бачок са сьмецьцем. Увечары я сустрэла аднаго з тых катоў, якія жывуць у садовым квартале нашых блёчных дамоў, іх там шэсьць-сем, чорна-белых плямаватых катоў, чыя недагледжаная зьдзічэласьць абвастралася ў той меры, у якой чорныя плямы на іх мордах асацыяваліся з маскай злосьці. У аднаго была пляма над вокам, і кот быў падобны на вулічнага панажоўшчыка. Кот быў худзюшчы і палахліванасьцярожаны, поўсьць запылена жоўтым попелам з бачкоў, дзе ён шукаў сабе пракорму; у другога плямы над абодвума вачыма, і кот нагадваў мядзьведзя панду. Гэты быў любімец вуліцы і больш вылежваўся пад адчыненым акном кухні ў піўнушцы-кнайпе на рагу вуліцы, адкуль кухар час-парою выкі-
даў кавалак мяса ці рыбы. Ката, падобнага на мядзьведзя панду, я сустрэла, калі вярталася дахаты з Барабасавай дасьледні. У кнайпе быў выхадны, і кот, яўна галодны, ішоў за мною аж да самай кватэры. Я дробна нарэзала некалькі сасісак, наліла ў місачку малака і ўсё гэта выставіла яму на кухні. Ен спакойна зьеў, выхлябтаў малако, некалькі разоў удзячна пацёрся аб мае ногі і потым сеў перад дзьвярыма і ня зводзіў вачэй з клямкі, пакуль я не адчыніла.
Сасіскі былі мне на вячэру. У лядоўні ляжалі яшчэ толькі два лімоны і завязь лівэрнай каўбасы. Хлеб зацьвіў, а крамы ўжо пазачыняныя. Я знайшла кубік булёну і макароны, з чаго і згатавала сабе суп. Хутчэй зь легкадумнай прывычкі, чым сур’ёзна, я падумала, што лепш бы я была кошкай. Так думала-мроіла, гатуючы суп: лепш бы я была сапраўднай кошкай, чым жыла гэтым занудным сабачым жыцьцём, здабывала б сабе ежу, ветліва дзякавала, а тады ішла б да сваіх і рабіла б, што набяжыць пад ахвотку. Я выглянула ў кухоннае акно. Шэсьць чорна-белых катоў сядзелі кружком на газоне і глядзелі адзін на аднаго. Мабыць, у гэтым быў нейкі іхні сэнс.
Яны сядзелі там дзеля нічога. Калі я сядзела ў сваім васьмімэтровым пакойчыку ў Барабасавай канторы і пераконвала сябе, што цікаўлюся другой партыйнай канфэрэнцыяй саксонскіх камуністаў у 1919 годзе, дык жа
я сядзела там за грошы. За грошы партыйная канфэрэнцыя мусіла мяне цікавіць, а як жа: грашыма я плаціла за сасіскі, якія скарміла кату, каб ён мог пасьля пасядзець увечары на газоне дзеля нічога, толькі за саму гэту седню, тым часам як я сядзела за кухонным акном адна, хлябтала перасолены суп, а заўтра раніцай, роўна пяць хвілін на восьмую, зноў выйду з гэтага дому, каб ад бяз чвэрці восем да сямнаццаці ў Барабасавай канторы пад наглядам самога Барабаса і ягоных кнэхтаў мысьліць за грошы. Усё тое, што я напачатку думала сама сабе неўсьвядомлена, неахвотна і безуважна трэба быць кошкай, аказалася, як толькі я аддалася поцягу гэтага ўяўленьня, шчырай праўдай абуральнай абсурднасьці. Кожны дзень я замыкала сябе дабравольна ў памяшканьні, якое сваімі памерамі больш нагадвала турэмную камэру, якую мне выдзелілі гэтаксама, як і сфэру, якой я павінна была прысьвячаць восем гадзін маёй мазгавой дзейнасьці штодня. Яны, калега Палькоўскі, адведзены вам на асэнсаваньне разьвіцьця пралетарскага руху ў Саксоніі і Турынгіі, сказаў Барабас, калі я пятнаццаць гадоў таму назад упершыню сядзела перад ім за ягоным пісьмовым сталом. Так яно было: ня мне была выдзелена сфэра дзейнасьці, а я ёй і памяшканьню. Калі б я памерла, дык і тая сфэра і пакой засталіся б, як яны былі і да мяне; ім быў бы адведзены нехта іншы, які, як і я,
меў бы адну толькі здольнасьць, якая адрозьнівала б яго ад ката, здольнасьць да абстрактнага мысьленьня ў абмежаванай сфэры, каб за грошы, якія яму за гэта плаціцьмуць, забясьпечыць сваё крэатурнае, толькі вельмі мала чым адметнае ад кацінага жыцьцё.
Калі б я магла не належаць да тых, каму гэта наканавана ў сьне воляй Божай, я б хацела, каб пры мне захавалася хоць бы тое, што мяне адрозьнівала. Як я дайшла, свабодна народжаны чалавек, да таго, каб падпарадкаваць сябе на ўсё жыцьцё менавіта нейкаму Барабасу, звычайнаму, шэрага памолу бацьку сямейства, паклікаць якога на функцыянаваньне мог толькі яго недаразьвіты дух супярэчлівасьці, зьвязаны з дэспатычнай пэдантнасьцю. Я нібыта адначасова глядзела два фільмы па тэлебачаньні: вэстэрн і крымінальную сэрыю, папераменна, зноў і зноў; калі па экране прабягаў зьвер, я думала пра ката і пра тое, якія перавагі і выгоды давала яму ягонае кашэчае жыцьцё ў параўнаньні з маім. Усё гаварыла за ката, на яго карысьць. Ноч абняла мяне як гуканепранікальны бункер. Ніхто не хацеў загаварыць са мною да раніцы, і ніхто не хацеў каб я загаварыла зь ім. Мяне чакалі мой пакой і мая сфэра ў мораку Барабасавай дасьледчай канторы. Анішто ў маім жыцьці не здавалася мне разумным.
Раніцай я ня ўстала. Засталася ляжаць, глядзела, як сонца падымалася над нашай
вуліцай і прадзіралася праз густое лістоўе дрэў за акном, аж да маёй падушкі. Я пасунулася галавою на сонечную пляму і заплюшчыла вочы. Я бачыла сваю кроў у павеках, такую чырвоную, як кроў каціную. Павольна, як бы зьнехаця, у маёй галаве сфармулявалася рашэньне: я больш ня буду мысьліць за грошы. Рэшту дня я правяла ў ложку.
•к’к’к
Стары чалавек заблякаваў сабе рот кавалкам яблычнага торту, што мяне дужа зьдзівіла, бо ж я пакуль што ўспрымала яго толькі як гаваруна, а ня як слухача. Я зазлавалася, так хутка страціўшы перавагі сваёй пазыцыі, хоць і ведала небясьпеку, якая ідзе ад такіх старых катоў, як гэты. Я заўсёды рэзка адсякала ўсё тое, чаго яны ад мяне чакалі, раней чым яны знаходзілі нагоду і зачэпку падступіцца з прапановамі. Гэта была адна з прычын, відаць, самая важная, чаму яны мяне цураліся. А гэты адкінуўся назад, прыплюшчыў павекі, нібы хацеў пагрэцца. Гэта была поза, у якой ён разважаў, гэта я зразумела пазьней. Я ўзялася за кнігу.
Пачакайце, сказаў ён і зноў павярнуўся да мяне, я ўжо гаварыў з многімі маладымі людзьмі, але такой нязвыкліны мне яшчэ не казалі.
Я не маладая, сказала я.
Можа, яно і так, сказаў ён, але ў параўнаньні са мною вы маладая.
Усё праўда, і ў ягоным узросьце, лічыла я, ён сьмела мог бы не зважаць на мае несамалюбныя самаацэнкі.
Вы, значыцца, мысьліце не за грошы, але ж вы мысьліце. А да таго вы зараблялі свае грошы мысьленьнем, спытаў ён і, хоць пастараўся надаць свайму голасу абыякавасьці, ня здолеў прыхаваць, што ўсё-такі раптам пацэліў.
Я кіўнула і, перш чым ён пасьпеў запярэчыць, спыталася ў яго, чым жа ён сам зарабляў свае грошы. Альбо, можа, усё яшчэ зарабляе, дадала я зь ветлівасьці.
Ужо сорак гадоў толькі працай, сказаў ён, і пры апошніх словах некалькі разоў моцна пастукаў костачкамі пальцаў сабе па лобе.
Я давярала сваёй здольнасьці чытаць па рысах твару і жэстах людзей. Што да гэтага чалавека, у мяне даўно ўжо высьпела падазрэньне, яшчэ раней падагрэтае ягонай адмысловай паходкай і нейкай неспатольнай прагай загаворваць з маладымі людзьмі. Яго рукі я ўжо зазначыла, што правая была не падобная на левую, якая ляжала на стале, умацавалі мяне ў маім падазрэньні: вялікія рукі давалі магчымасьць дапусьціць, што яшчэ ў фазе росту яны каменьне варочалі і сякерай працавалі, але ім ужо даўным-даўно не даручалі ніякіх грубых функцый, так што іх сілавая, цягліцавая анатомія ствара-
ла для мяне прыкметны, правакацыйны для фантазіі кантраст з далікатнай, хай сабе і прывялай скурай. Найперш мяне інсьпіраваў яго твар, а на ім даверлівы і гэтакі ж падазроны выраз, які, калі пагадзіцца з думкай, што носьбіт гэтага твару чалавек добры, горды, самаўпэўнены і валявы, з другога боку сьведчыў за чалавека грунтоўнага і абмежаванага. Да таго ж стомленасьць паміж вачыма і падбародкам, якая, здавалася, была памечана ня так старасьцю, як агідай і ўпарцістай зацятасьцю.
Людзей з такім тварам я сустракала на кожнай фазе свайго жыцьця. Такі самы твар быў і ў майго бацькі. Я была амаль пэўная за сябе і сваю праўду. Гэта падбадзёрвала мяне, скарыстаўшыся маімі падыспаднымі ведамі пра старога, зьняпэўніць яго і такім чынам без барацьбы прымусіць здаць свае перавагі ў нашай гаворцы, якія дала яму мая заўсёдная няёмкасьць у паводзінах і гутарках са старымі людзьмі, і ўжо на такіх роўных умовах няхай будзе зноў ваяўнічы. Можна, я адгадаю вашу біяграфію, спыталася я. Ён зьдзівіўся. Але ж, калі ласка, калі Вам даспадобы дазволіць сабе гэта.
Калі збольшага, сказала я, магчыма, дзіця рабочага, маці хатняя гаспадыня. Народная школа. Набытая прафэсія токара альбо муляра, магчыма, нават цесьляра. У васямнаццаць альбо дзевятнаццаць гадоў уступілі ў камуністычную партыю. Пасьля 33-га -
эміграцыя альбо канцлягер. He, канцлягер не, падумала я, у ягоным твары няма канчатковай ірытацыі, якую я заўважала ў тварах іншых, што выжылі. Магчыма, эміграцыя, сказала я. Ён не здаваўся мне падобным на тых, якія ператрывалі ўсё ў Францыі ці Амэрыцы, тыя выглядаюць інакш. Альбо яны яшчэ раней выглядалі інакш, альбо гэта ў іх празь іхняе ўнутранае трываньне. Чалавека з-за майго століка я сяліла ў Маскве, магчыма, нават у слынным гатэлі Люкс, які стаўся сымбалем маскоўскай гасьціннасьці камуністам з усяго сьвету, а многім зь іх і сьмяротнай пасткай. Эміграцыя ў Савецкі Саюз, сказала я, часовае разьмяшчэньне ў гатэлі Люкс. 1945 год вяртаньне. Пасьля гэтага важныя функцыі, дзеля якіх вы былі патрэбны партыі.
Калі я згадала пра гатэль Люкс, ён усьміхнуўся, нібыта засьпеў мяне на махлярстве. Вы ведаеце, хто я такі, сказаў ён ганарліва і расчаравана.
Я пабажылася, што ня ведала і ня ведаю пра яго нічога, апрача таго, што ён паведаміў мне сам сваім зьяўленьнем, але, як што ён ня мог даць веры аж такой маёй празорлівасьці, ня здолела прытушыць ягонага сумненьня. Зрэшты, я памылілася ў адным пункце, сказаў ён, не ў васямнаццаць альбо дзевятнаццаць гадоў стаў камуністам, а ў сямнаццаць.
Неяк зласнавата ён узяўся за відэлец, каб
прыбраць з талеркі апошнія кавалачкі яблычнага торту. Альбо ён думаў, што я прымала яго за дурня, альбо пачуўся несамавіта з таго, што ня мог растлумачыць сабе майго сьціплага веданьня ягонай біяграфіі. Але хоць я цяпер мела над ім неаспрэчную перавагу, мне не ўдалося вызначыць правілы гульні. Яму было прыкра, і я мусіла зрабіць нейкі крок да прымірэньня, калі толькі хацела даведацца, чаму гэты чалавек загадзя дапускаў магчымасьць сваёй вядомасьці. Я адважылася на адкрытае пытаньне, заклікаўшы сабе ў падтрымку шчырую ўсьмешку і шчыры настрой. А ці ня мог бы ён, будучы яўна асобай шырокавядомай, зрабіць ласку і раскрыць сваю ідэнтычнасьць, спыталася я, як што ў магіі я тупая дылетантка, якой сапраўдныя таямніцы недаступныя.
Ён адклаў відэлец, адкінуўся і сказаў, не безь пераможнага бляску ў вачах: мяне завуць Бэрэнбаўм, Гербэрт Бэрэнбаўм.
Прафэсар Гербэрт Бэрэнбаўм, перапытала я.
Замест адказу ён працягнуў мне візытоўку. Ён шукае на два дні штотыднёва пішучую рабочую сілу, гарантуе поўную адсутнасьць працы мазгавой, плаціць можа пяцьсот марак у месяц. Ён быў бы рады, калі б я згадзілася. Ён мае заданьне напісаць мэмуары, і я сама ўбачыла б... Ён дастаў сваю правую руку са схову, яна бязвольна дрыжала ў суглобах. Пасьля адлічыў на стол грошы за яблычны торт, сьмятанку і каву і выйшаў.
Што яго штурхнула зрабіць мне такую прапанову, можа, мая заява, што я не хачу больш мысьліць за грошы, альбо, можа, маё загадкавае веданьне пэўных акалічнасьцяў ягонага жыцьця, гэтага я і пазьней не магла нічым патлумачыць.
Адных толькі грашовых цяжкасьцяў было недастаткова, каб здаць сябе пад юрысдыкцыю Бэрэнбаўму ў якасьці замены яго дрыгатлівай правай рукі і служыць яму, гэтаму прафэсару Бэрэнбаўму, які яшчэ тры гады таму назад быў магутным чалавекам у лягеры іншых магутаў, пра якога пошаптам казалі, быццам ён сваім часам і то быў сапраўды ягоны час вызначыўся як бліскучы рыторык і непахісны сталініст. Хоць я і дапускала, што ўзрост і бег часу злагодзілі ягоныя погляды, што як рыторыка, так і сьлізістая ягонага горла тым часам добра падсохлі, а непахіснасьць разам з прасалелым хрыбетнікам стала крохкая і падатная, так і вялікая ўлада па меры выміраньня яго непахіснага пакаленьня паступова адыходзіла ў нябыт. Але тым ня меней ён заставаўся Бэрэнбаўмам, і я пыталася ў сябе, што ж такі рухала ім, калі ён наважыўся даверыць такую адказную працу менавіта мне. Ясна ж, ніякіх праблем з пісальнай рабочай сілай у яго не было, ён мог узяць сабе зь любога інстытуту каго хацеў, нават аплачваць мог ня сам. Чаму ж акурат я, якая канчаткова адыйшла ад сьвету карыснасьці і мэ-
тазгоднасьці, чаму я павінна сваёй рукою запісваць ягоныя ўспаміны.
Магчыма, гэта была натура палемічная, чалавек, думкі якога артыкулявалі не па яго волі, а толькі ў сутыкненьні з думкамі іншых людзей, і ён спадзяваўся, што я паслужу яму люстрам у яго фэхтавальнай залі, такім, ведаеце, тарэра, які, памахваючы чырвонай мантыльяй, будзе выбрыкваць, вытанцоўваць перад быком і разьвярэджваць у ім бычыную ятру; і ён, калі заўважыў, што я ня мерылася ні люстраваць яго, ні выдыгацца перад ім, мог бы з болынай карысьцю прыстроіць свае пяцьсот марак і абыйсьціся фінансаванай за дзяржаўны кошт сакратаркай. Альбо ж на чалавека найшло, і ён хацеў быць добрым. Але нават неправаверны хрысьціянін, які спадзяецца на збавеньне праз добрыя чыны, а тым болып не такі атэіст, як Бэрэнбаўм, мог дапусьціць, што гэта будзе добры чын, калі ён за пяцьсот марак у месяц зафрахтуе мяне, якая ў ягоных вачах была ніхто і нішто аніякае.
Пахаваньне Бэрэнбаўма было назначана на дзьве гадзіны дня. Было холадна, і я пайшла подбегам і ўжо за чвэрць гадзіны да часу стаяла каля брамы могільніка. Групкі старых людзей зь вянкамі са штучных кветак ці букецікамі ў руках, сьцякаліся па алеі да
капліцы. Стомленае, старанемачнае шэсьце ў гонар Бэрэнбаўма. Я была б радая правесьці рэшту часу за могілкамі, каб уберагчыся ад датклівага прыгнечаньня, якое зыходзіць ад людзей, што чакаюць жалобы. Дарога жальбы ў нівеч, на якой ня ўгледзіш нічога, апрача доўгага мура, які канчаўся толькі там, дзе сама дарога правільным вуглом паварочвала ў Шэнгольц і дзе кавалак другога, адзінага сапраўднага мура рэзка падымаўся абапал і празь некалькі сотняў мэтраў губляўся за фасадамі дамоў. Я доўга думала, ці ісьці мне на пахаваньне, ці ня можа быць успрынята мая прысутнасьць там як недарэчнасьць альбо нават як правакацыя, і якія ёсьць на тое падставы, каб мець да мяне такія падазрэньні.
Яшчэ год таму назад я ня ведала гэтага чалавека, толькі яго імя, як і іншыя імёны, якія часта мільгалі ў газэтах. А потым ён уварваўся ў маё жыцьцё, як пошасьць якая. Трэба было разьвітацца. Я нават у бальніцы наведала яго, бо спадзявалася, што хоць у апошнюю хвіліну ўдасца згладзіць паміж ім і мною жахлівае, патушыць як непаразуменьне. Бэрэнбаўм жыў у спэцквартале, яго і пахавалі на спэцдзялянцы могілак, і ўжо ж, натуральна, ляжаў ён у адмысловай, зачыненай для звычайных людзей спэцбальніцы, у якой нават не сьмярдзела бальніцай. Вакол яго ложка паставілі на паўросту рашотку. За ёю, як у дзіцячым манэжыку, ляжаў
высахлы, скамячаны Бэрэнбаўм; ужо і ня так чалавек, як яго зношаны матэрыял: жэлепадобная субстанцыя запалых вачэй, пэргамэнтная скура, ужо адсталая ад плоці, сінія жылы на празрыстых скронях, косьці чэрапа, якія выпіралі пад завялай скурай і ўжо больш удавалі твар самой сьмерці, чым той, што належаў Бэрэнбаўму пры жыцьці. У яго дасталі штучную сківіцу, магчыма, каб ён у выпадку магчымай страты прытомнасьці не ўдавіўся ёю. Ён спрабаваў усьміхнуцца сваімі запалымі ў рот губамі, калі я паклала кветкі на начны столік. Ен ледзьве ўжо жыў, і было немагчыма ненавідзець яго.
Я хацела прысесьці на крэсла каля яго ложка, але ён паляпаў далоняй па краі ложка і прабулькатаў горлам фразу, якая магла азначаць толькі адно: падыйдзі сюды. Я падумала, што і ён хацеў разьвітацца ў замір’і, і адчула палёгку. Баючыся спрычыніць боль гэтаму хвораму целу хай самай нязначнай неасьцярожнасьцю, я падсела на краёк ложка. Мне вельмі шкада, сказала я, што я так моцна дачынілася да клопатаў ягонага жыцьця за тыя месяцы, калі мы былі знаёмыя. Колькі ночаў ня спала, перажываючы, што і я нечым вінаватая ў ягоным інфаркце. Але тут я схлусіла. Бо ані хвіліны не ня спала празь яго. У гэты момант мне было сорамна за гэта. У гэтую хвіліну я забрала назад усё, што з садысцкай асалодай і зацятасьцю закідала яму раней разьню ў гатэлі Люкс,
ачмурэньне ўладаю высока ўзьнесеных пралетарскіх чадаў, іх страх перад усім, чаго яны не маглі зразумець і таму забаранялі. Кожны дакор, кожны закід цяпер, калі ён паміраў, я забрала б назад дзеля прымірэнчага разьвітаньня. Калі б раптам не Бэрэнбаўмава рука, якая пацягнулася да мяне, як прагны беласкуры зьвер.
3 акна ахоўнай вежы, што ўзвышалася за мурам, салдат глядзеў у бінокаль у мой бок. Я адчула, што за мною назіраюць, і адвярнулася. А перад могілкамі тым часам прыпаркавалася нешта з дваццаць-трыццаць машын, сярод іх некалькі чорных лімузынаў і камазынава-чырвонае аўто Міхаэля Бэрэнбаўма. Я забараніла сабе думаць пра Бэрэнбаўмаву руку. Я была тут, бо мне трэба было разьвітацца, бо я хацела ведаць, што ён сапраўды пахаваны і дэматэрыялізаваўся з гэтага сьвету. Я павінна была ведаць, ці паплача хто па ім, і хто б гэта быў, хто па ім паплача.
■к-к*
На лета я сабе шмат чаго заплянавала, але ні ў чым не пасьпела. Піяніна стаяла ў куце, грацыёзна і бяз толку. А кожны ж дзень я падсядала да яго, падымала века, іграла “сабачы” вальс, у дзьве рукі, але толькі першую траціну, і зноў зачыняла века. Гэта было піяніна, якое Граф у думках сваіх падараваў
сваёй нявесьце Цугіко і якое вось ужо пяць гадоў, захутанае ў прасьціны, аддадзенае ўладзе тэмпэратурных і вільготнасных перападаў вугальнага склепу, пакуль Граф, два гады бязь вестак з Кіота, а таму і без усякай надзеі на прыезд Цугіко і на свой шлюб зь ёю, не рашыўся перадаць інструмэнт мне ў карыстаньне. Толькі на той выпадак, калі Цугіко з добрага дзіва ўсё-такі азавецца, пры гэтай думцы Графу перахапіла голас, цяпер, я б ужо ведала, толькі ў гэтым выпадку ён мусіў бы папрасіць мяне аддаць яму піяніна назад.
Да вялікіх няспраўджаных хаценьняў майго дзяцінства належала піяніна, але, праўда, ня так само, як найперш здольнасьць іграць на ім. Паколькі я, з таго часу, як назаўсёды пакінула інстытут Барабаса, ужо мела поўную волю над часам свайго жыцьця, дык паставіла сабе за мэту навучыцца на піяніна, наколькі мне мой узрост і мой, як я апасалася, мізэрны талент дазволяць гэта. За два паверхі нада мною жыла Тэкля Фляйшэр, дзяржаўна праэкзамэнаваная настаўніца-піяністка, жанчына няпэўнага ўзросту і гэтакай самай няпэўнай, бо ўвесь час задрапіраванай шырокімі палотнамі, гістарычнай элегантнасьці і карпуленцыі. За дзесяць гадоў, якія я ведала яе, Тэклін твар не панёс ніякіх страт, не прывяла яе манаская маладосьць, толькі шкельцы акуляраў на вечна вільготных вачах з гадамі патаўшчэлі.
Але гэтым летам Тэкля Фляйшэр дзівосным чынам зьмянілася. Калі я сустрэла яе ў прысадах каля нашага дому, яна пад праліўным дажджом крыкнула мне: які сёньня цудоўны дзень і кароткім подбегам, як здавалася, у такт нейкай ранішняй песеньцы праскакала міма мяне. Тэкля Фляйшэр раптам пачала насіць вузкія спадніцы і нават джынсы, нібыта ёй нехта сказаў, што самае прыгожае ў ёй шырокая тазабедранасьць. Неўзабаве пасьля гэтага яна зафундавала хімічную андуляцыю сваім гладкім валасам, якія яна, колькі я ведала яе, заўсёды насіла безгустоўнай куклай, а цяпер вось русыя валасы ўздыбіліся вакол галавы, як распушаны дзьмухавец. Тэкля Фляйшэр рабіла ўсё самае бязглуздае, што робяць людзі ў закаханасьці. Хоць я і не магла сабе ўявіць, які такі кавалер мог бы спакусіцца панаднасьцямі позьняй дзявоцкасьці Тэклі Фляйшэр, усё ж яе пацешная, але і кранальная перамена магла быць растлумачана ня чым іншым, як толькі тым, што нейкі рызыкант устрэміўся ў яе жыцьцё, і я лічыла нетактоўным засьціць яе шчасьцю, калі адважуся папрасіць яе навучыць мяне пачаткам ігры на фартэпіяна. Калі б я хацела толькі ўдасканаліцца і калі б магла сваёй інтэрпрэтацыяй Бэтховэнавай “Элізы” альбо Ліставай “Крозы каханьня” ўмацаваць яе ў сьветлых пачуцьцях, дык такая просьба магла б здацца мне нялішняй. Але “Крошка Гансік” альбо
“Ліска, ты ўкрала гуску” для каханьня Тэклі Фляйшэр, якое, відаць, ёй першы раз перапала ў жыцьці, былі б сапраўдным катаваньнем.
Акрамя таго, гэтым летам я хацела заняцца рэчытатывамі з “Дона Джыавані”. Па радыё я чула, што “Дон Джыавані” даецца на сьпевы толькі па-італьянску, бо не было на той час добрага нямецкага перакладу, a рэчытатывы якраз і былі найбольшай праблемай, лічыліся абсалютна неперакладальнымі ў зададзеным музычным рытме. Гэта навяло мяне на ідэю самой зьвярнуцца да праблемы. Я ня ведала італьянскай мовы, не пераварвала опэр, а пра рэчытатывы ведала толькі тое, якія часткі опэр так называліся. Дапусьціўшы, што ўсе людзі, якія марна высільваліся ў перакладах рэчытатываў з “Дона Джыавані”, па-італьянску ўсё-такі нешта ўмелі, былі экспэртамі па опэрах Моцарта і ведалі ўсё чыста, што да рэчытатываў і іх неперакладальнасьці, мая непрадузятасьць здалася мне шчасьлівай перадумовай да таго, каб, ідучы нязьведаным шляхам, дамагчыся немагчымага. Пры гэтым я разьлічвала на свой талент дакладна ўлоўліваць мэлёдыю мовы іншых людзей і вельмі пазнавальна пераймаць іх. Калі мне ўдасца зразумець італьянскія рэчытатывы ў іх моўнай і музычнай увязцы як гукавае адзінства, дык я, нягледзячы на ўсе правілы і ўзоры, здолею знайсьці нямецкую адпаведнасьць. Ну, a
калі, як і мае папярэднікі, пацярплю няўдачу, дык тады, прынамсі, буду пасьвечана ў толькі нямногім знаўцам даступную таямніцу неперакладальнасьці рэчытатываў з “Дона Джыавані”. Як посьпех, так і няўдача здаваліся мне аднолькава вабнымі, тым болей што мая цікавасьць была выключна гульнёвай прыроды, несапсаваная прафэсійным славалюбствам альбо прымусам.
Яшчэ з раньняй вясны я пачала зьбіраць матэрыялы да працы, куды ўваходзіла гукавая кружэлка ўсёй опэры, двухмоўнае лібрэта, партытура і італьянскі слоўнік. Пад KaHep лета мне бракавала толькі партытуры, слоўніка, італьянскай рэдакцыі лібрэта, нямецкае выданьне я набыла ў букініста. Я магла б спытацца ў Бруна, ён усё ведаў пра Моцарта, ён мог нават амаль забытыя кампазыцыі, калі чуў іх па радыё, ідэнтыфікаваць па некалькіх тактах, уключаючы рэгістрацыю ў індэксе Кёхеля. А як што Бруна трываць ня мог “Дона Джыавані” ў нямецкім перакладзе, дык ён адразу ж, каб не параўноўваць тэксты, Фэльзэнштайн жа некалькі гадоў таму назад паставіў “Дона Джыавані” на нямецкай мове і Бруна некалькі разоў пабываў на прадстаўленьні, зь вялікай верагоднасьцю дапусьціў, што ў яго ёсьць усё, што да гэтага твора, патрэбнае мне.
Але я не спыталася ў Бруна. Я не хацела псаваць сабе прыемнасьць, а Бруна яе сапсаваў бы, гэта я ведала дакладна. Хоць ён і
разумеў па-італьянску, “Дона Джыавані” ведаў на памяць, умеў чытаць партытуры і змалку граў на фартэпіяна, сам ён ніколі не адважваўся замахвацца на рэчытатывы з “Дона Джыавані”. Ён ня толькі пагарджаў дылетантамі, ён лічыў іх небясьпечнымі. Баючыся зрабіцца дылетантам, Бруна абмежаваўся ў сваіх асалодах толькі ўспрыняцьцем і разуменьнем. Ён пазьбягаў нават пісаць пісьмы, бо кожнае напісанае слова, як толькі і паколькі яно пераступае мяжу, устаноўленую для тэлеграм і анкетных графаў, патрабавала ў разуменьні Бруна літаральнага іх ужываньня, гэта было патрабаваньне, пакланяцца якому ён саромеўся, чым сам сябе і асудзіў на пісальную паўстрыманасьць. Акурат гэтаксама Бруна і не сьпяваў, ніколі не скакаў, і на ягоных нататных цэтліках я ніколі не знаходзіла ніякіх пазнакаў, як гэта звычайна машынальна, пры поўнай адсутнасьці любых думак крэмзае большасьць людзей падчас нудных паседжаньняў альбо тэлефонных перамоваў.
Як толькі я ўдасьведчыла Бруна ў свой плян навучыцца іграць на фартэпіяна, ён схіліў галаву на правы плячук і доўга глядзеў на мяне, нібыта хацеў лепш спазнаць мяне сваімі цяпер ужо вэртыкальна пастаўленымі адно супроць другога вачыма. Тады зноў падняў галаву і ўздыхнуў: ах, Роза, шкада, што і ты такі чалавек, які не разумее таго, чаго не спазнаў на сваёй скуры. Чаму
ты проста ня слухаеш фартэпіянныя канцэрты з Рубінштэйнам ці Гленам Голдам, дык не ж, табе мусова самой ва ўсім трэба пакалупацца. Табой завалодала чыстае жаданьне ўласьніка. Чалавеку належыць толькі тое, што ў ягоных руках. Май, замест разумей. Шкада, Роза.
Я магла сабе ўявіць, як Бруна пракамэнтуе мой наскок на рэчытатывы з “Дона Джыавані”, і рашыла лепей пачакаць спрыяльнага моманту, які якраз патрэбен, каб пачаць маю працу.
Як што з фартэпіяннасьці і з рэчытатывамі з “Дона Джыавані” ў мяне нічога не скляпалася, я магла сканцэнтравацца на сваім трэцім праекце. На кніжнай паліцы агнём гарэў чырвоны томік твораў Эрнста Толера. Але не было таго дня, каб я адчула сябе дастаткова моцнай паставіць сабе нарэшце пытаньне, якое я шмат гадоў таму назад вычытала ў Толера і якое тады, непрыкметна, як кухонны прусак, праціснулася ў зьвіліны маіх мазгоў, дзе яно з таго часу ўстойліва супроць усіх спробаў затруціць яго ўвесь час пладзілася.
Ці можа дзейная асоба стаць вінаватай, заўсёды і ўсюды? Альбо, калі яна ня хоча зрабіцца вінаватай, памерці?
Я напаролася на Эрнста Толера, калі ў Барабасавай дасьледчай інстытуцыі мелася пісаць працу пра Баварскую савецкую рэспубліку. Менш за ўсё ягоная паэзія была тым
самым, што асьляпіла і зачаравала мяне, a хутчэй за ўсё, ягоны лёс, які, здавалася, быў у яго ад роду і ад прыроды, і якому ён быў аддадзены, без магчымасьці высьлізнуцца, да самай сьмерці ў гатэлі “Mayflower” у НыоЁрку, дзе Толер павесіўся на паяску ад свайго ваннага халата. Я ня ведала, чаму менавіта гэтай жыцьцёвай гісторыі я аддала перавагу перад маёй уласнай, але было яно так. Бруна лічыў, што маё ўпадабаньне Толера праява маёй асабістай прагі да дзейнасьці.
Гэтаксама я магла б зацікавіцца Робін Гудам, адказала я.
Ён бы цябе не суцешыў, сказаў Бруна. A вось Толер суцешнік, бо ён няўдачнік.
3 таго часу, як я канчаткова пакінула Барабасаву ўстанову, усё ўва мне перавярнулася. Я адчувала сябе адначасова вылечанай і хворай, як чалавек, якому выразалі з мазгоў распоўзлую пухліну і які цяпер пакутуе ад паўсталай пустаты ў сваёй галаве. Без апэрацыі ён памёр бы напэўна, але ўсе сымптомы хваробы, якія ён адчуў пасьля апэрацыі, галавакружэньне, цяжкасьці з каардынацыяй руху, парушэньне арыентацыі, усё гэта разьвярэдзіла менавіта апэрацыя, і ў чалавека, калі яго добра-такі прыціскала, паўставалі сумненьні а ці сапраўды патрэбен быў той скальпэль, калі да яго ён пачуваўся куды лепей.
Я дапускала, што Бруна меў рацыю са сваім падазрэньнем, я шукала ў жыцьці То-
лера толькі суцехі супроць бязьдзеяньня, на якое я сама сябе выракла, але мяне раздражняў абачлівы тон, у якім ён гаварыў мне пра маю прагу да дзеяньня, нібыта гаворка ішла ўсяго толькі пра нейкае трэцяе вока альбо скалечаную нагу, у кожным разе пра прыродную ненармальнасьць.
Збор твораў Эрнста Толера застаўся нечапаны на кніжнай паліцы. Амаль цэлае лета я правяла ў вёсцы. Дамок у ці ня вымерлай вёсцы паблізу польскай граніцы Бруна і я купілі шэсьць гадоў таму назад і пакінулі яго сабе нават пасьля разводу.
Калі я сустрэла Бэрэнбаўма ў кавярні, было гэта якраз празь некалькі дзён пасьля, як вярнулася ў горад. I каля дому я адразу спаткала Тэклю Фляйшэр з дурнаватай усьмешачкай на вуснах, калі яна садзілася ў таксі, кіроўца якога, нібыта ведаючы, што гэта ён заслужыўся ў Тэкля-Фляйшэрынай душэўнай злагадзе, зь вісклівым сковытам стартаваў і стрэліў з вузенькай вулкі. Я ўявіла сабе, як Тэкля Фляйшэр з разгрукатаным сэрцам і ўсімі астатнімі атрыбутамі ўзбуджанага чаканьня сядзела ў таксі і з хуткасьцю ў шэсьцьдзесят-семдзесят кілямэтраў у гадзіну набліжалася да аб’екта свайго каханьня. Як яна асьцярожна зьняла з носа запацелыя ад нэрваў і хваляваньня (хоць
хваляваньне гэта таксама нэрвы) акуляры і працерла іх лілёвай, абшытай каруначкамі хустачкай. Пры гэтым яна ўсьміхалася, і па ёй відаць было, якой сілавой намогі ёй каштавала змоўчаць таксісту пра сваё шчасьце. Пасьля яна пакапалася ў сумачцы, знайшла там маленькі флякончык, яшчэ раз памачыла пахучай вадкасьцю за вушамі, мабыць, ужо трэці ці чацьвёрты раз, флякончык быў паўпусты. Дрыготкімі пальцамі зноў завінціла і тады ўжо нядбала ўкінула яго назад у сумачку.
Я шчыра зычыла Тэклі Фляйшэр шчасьця, дзеля якога яна так бяздумна аддалася сьмяхоцьцю, хоць гэта і заступала дарогу майму жаданьню навучыцца іграць на фартэпіяна.
Жанчына ў блюзоне зь ліпава-зялёнымі рукавамі-крылцамі, якая адчыніла мне дзьверы, і з голасам, падобным на шкрабаньне па бляшаным вядры, гукнула гера прафэсара, наліла Бэрэнбаўму кавы, памяшала ў ёй два кавалачкі цукру і паклала кавалак яблычнага торту на талерку. I моўчкі выйшла з пакоя.
Частуйцеся, сказаў Бэрэнбаўм.
Пакой Бэрэнбаўмаў быў падобны на такі самы ў маіх бацькоў. Цёмна фурніраваныя сьценкі шафы зь люстранымі дзьверцамі, за
якімі пабліскваў посуд, абцягнены сынтэтычным аксамітам мяккі гарнітур, грубатканая ваўняная накідка на прамакутным стале, вытрыманы ў цёмна-чырвоных тонах пэрсыдзкі дыван, чорныя парцьеры са стылізаванымі кветкамі, усё мне было знаёмае, свойскае. Баўгарскі кілім быў такога ж самага ўзору, як і ў маіх бацькоў, але большы. Хіба што да стракатай лякіраванай рускай драўлянай лялькі, у тоўстым жываце ў якой гадаваліся меншыя, а ў тых яшчэ меншыя лялькі, тут было яшчэ дзевяць іншых, якія шнурам стаялі на паліцы шафы-сьценкі. У ляльку, якую падарылі майму бацьку, калі ён незадоўга да сьмерці езьдзіў у Ленінград, улазіла толькі чатыры.
I яшчэ над канапай не віселі, як дваццаць гадоў таму назад у маіх бацькоў, сланечнікі Ван-Гога, а нейкі постімпрэсіяністычны пэйзаж, на якім можна было разгледзець восеньскі, як бы заржавелы бярэзьнік пад бясхмарным блакітным небам.
Зь дня сьмерці жонкі я тут нічога не мяняў, сказаў Бэрэнбаўм.
Я спыталася, думаючы, што абавязана з далікатнасьці спытацца, калі памерла ягоная жонка.
Тры гады таму назад, сказаў ён; сам якраз ляжаў з сардэчным прыступам і нават ня змог пахаваць яе, пасьля пяцідзесяці гадоў, калі мы належалі адно аднаму.
Ён так і сказаў: належалі адно аднаму, і
я падумала была, што яго жонка, мусіць, ужывала менавіта гэтыя словы. Ён насіў вінна-чырвоную вязаную кофту, пад якой добра выдзяляліся яго крывая сьпіна і абвіслыя плечы, як косьці пад скурай старой жывёліны, і я ўпершыню ўбачыла, які ж ён зьлядашчаны ў гэтым сьвеце. Мне адразу падумалася, што і мой жа бацька насіў такую саму кофту і падобныя пантофлі, бардовыя скураныя пантофлі, і яшчэ падумала, што такую самую хвіліну я ўжо перажывала, так вось сядзела і што я павінна ведаць, як павядзецца гаворка далей, бо была ўжо такая гаворка аднаго разу, але я сядзела і ня ведала, я ўвогуле ня ведала, што мне сказаць.
Яго правая дрыготкая рука спачывала на сьцягне, так сказаць, прысутнічала, як трэцяя асоба. Я паспрабавала не зважаць на сьветлы, як бы трэсены ў працяглай агідзе кавалак мяса, доўга разьмешвала малако ў каве і чакала, рашуча, каб не гаварыць ні пра што, пра што буду спытаная. Ён сказаў звычайнае: ён упэўнены, што мы спрацуемся, абыйдземся адно адным, што патрэбен толькі спрыт маіх пальцаў. Але, само сабой зразумела, калі я заўважу нешта сумнеўнае, вартае крытыкі, дык калі ласка, можна гаварыць, ён будзе толькі ўдзячны за кожную падказку, зрэшты бо ён жа ніякі не пісьменьнік, і толькі абавязак пакінуць будучым пакаленьням сьведчаньне змушае яго
ўзяцца за пяро, ха-ха, сымбалічна, вядома, я ж сам разумею.
Ага, значыцца, яму ўсё-такі патрэбна была і мая галава. Мая думка яму менш крывавая, чым фраза, у якую ён сьлізгануў. Усё адно ён прагне маёй галавы, хай так, хай гэтак, дзе трушком, дзе подбегам верне да свайго, і я зрабіла выгляд, што не заўважыла нічога.
Пасьля кавы мы пайшлі ў кабінэт, квадратнае памяшканьне, асуджанае на вечны змрок магутным букам па той бок акна. Ён сеў за пісьмовы стол каля акна. Вельмі цьмянае сьвятло і раньні прысьмерак надвячэр’я рэдукавалі Бэрэнбаўма ў цёмны контур, падобны на кардонную мішэнь на стрэльбішчы. Мне ён паказаў месца за невялікім круглым столікам, на якім стаяла машынка, пачварына, ад якое струменілася сівая гісторыя, маркі “Rheinmetall”.
Ён пачаў, як я і чакала. Бэрэнбаўм быў з Рура, бацька гарняк, дзед гарняк, маці прававерная каталічка, бабка прававерная каталічка. Бэрэнбаўм нарадзіўся ў 1907 годзе ў беднай сям’і. Усе пралетарскія сем’і былі тады бедныя, мая таксама. Мяне ня дужа цікавіла, што там дыктаваў Бэрэнбаўм і што я ўрэшце мусіла занатоўваць рукою, каб прачытаць пасьля яму дзеля паправак. Хоць я і не магла бачыць ягонага твару, але была ўпэўненая, што Бэрэнбаўм назірае за мной. Я спрабавала прыхаваць сваю нецікавасьць, не прыкідваючыся зацікаўленай.
Пайшло так, што Бэрэнбаўм пачаў распытвацца, якому, гэтаму ці гэтаму, слову аддаць перавагу, на што я адказвала заўсёды нерашуча. Што, ведаеце, сама ня ведаю, альбо што, думаю, можна і так, і так. Ён усё прымаў.
3 таго часу два разы на тыдзень папалудні, у аўторак і ў пятніцу, я працавала ў Бэрэнбаўма. Роўна ў тры гадзіны я званіла ў дзьверы, якія кожны аўторак адчыняла ахмістрыня, а кожнае пятніцы сам Бэрэнбаўм, бо ахмістрыня па пятніцах сыходзіла дамоў ужо а першай гадзіне.
Наша супрацоўніцтва, калі так можна назваць маю зь ім працу, фармавалася амаль гарманічна. Калі не зважаць на тое, што Бэрэнбаўм увесь час назіраў за мною, дык у астатнім ён карэктна трымаўся нашай дамоўленасьці. Я павінна была пісаць і больш нічога. Аднаго разу ён прадыктаваў мне пяць старонак, з чаго я зрабіла выснову, што ўсе астатнія дні тыдня з дысцыплінай мужчыны, які прывык лічыць сваю працу важнай, ён рыхтаваўся да нашых пасядзелак. Зрэшты, я была радая, што прыняла прапанову Бэрэнбаўма.
Хоць нікому пра гэта і не гаварыла, але прывыкала я да жыцьця па той бок прыдатнасьці і абавязку даволі цяжка. Я ўсё яшчэ прачыналася кожнае раніцы а палове сёмай, а калі ўвечары заседжвалася позна, дык мне вельмі рэдка ўдавалася заснуць адразу. Усё
ў маім жыцьці пачыналася а восьмай раніцы: дзіцячы садок, школа, нават унівэрсытэт, праца ў інстытуцыі Барабаса. Нягледзячы на гэта, гадоў дзесяць-пятнаццаць да таго ў адпачынку альбо ў канцы тыдня да абеду я магла паспаць. Потым гэтая прывычка ўзьвялася ў закон, які, калі парушаўся, нязьменна цягнуў за сабою пакараньне ў выглядзе кашмарных сноў. Адразу пад самай паверхняй сну прабівалася я праз свае альпійскія мроі, як тапелец праз ваду. I ледзь толькі мой балючы мозг вымыкаўся з блытаніны падзейнасьці ў ратавальнае пазнаньне таго, што няма чаго па-сапраўднаму баяцца толькі што сасьнёнай небясьпекі, як ужо наплывала новая хваля сну, які адразу замыкаў мне рот і нос і не даваў дыхаць. Я гэтаму не супраціўлялася (хай будзе што будзе), пакуль праз пэўны час, працягласьць якога ня я сама вызначала, разамлелая і вычарпаная да дна, не вынырвала ў дзень.
Цяжар сноў навальваўся на мяне тым больш, чым менш я іх запамінала. Нават калі ўдавалася, прачнуўшыся, неяк уратаваць у памяці самы апошні, ад папярэдніх заставалася нейкае дыфузнае прыгнечаньне, якое часта не адставала ад мяне цэлы дзень, як цень, я нават больш хацела ўставаць а палове сёмай ці самае позьняе ў сем і пераносіць увесь дзень ва ўсёй яго працягласьці. Часам я сядзела да палудня за сталом са сьняданкам і разважала, што б такое зрабіць з сэн-
сам. Што я павінна вывучаць мовы і чытаць сусьветную літаратуру, гэта разумелася само сабой. Але найперш мяне цягнула да дзейнасьці, я толькі ня ведала, да якое. Прага да дзейнасьці існавала ўва мне супроць маёй волі і не сьціхала. Я лічыла яе сьмеху вартай, а часам прыпісвала ёй сакральную значнасьць, быццам аднаразовае дзеяньне магло надаць цэльнасьці ў галаве таму, што раней бясформна адклалася зь безьлічы выпадкаў і цяпер ляжала ўва мне вялікай часткай біяграфіі. Мая першая думка пра дзейнасьць была заўсёды зьвязана з вобразам уздыбленага белага каня, падшпоранага верхаўцом на скачок цераз прорву, якое ён баяўся. Карціна была з маёй кнігі казак, якую мне нехта, я думаю, што гэта была мая цётка Іда, падарыў для разглядваньня.
Два разы на тыдзень папалудні я была занятая, ня маючы патрэбы думаць пра тое, чым жа мне заняцца. Думка пра раўнамерны, хоць і сьціплы прыбытак, таксама супакойвала.
У цішыні могілак гулка гучалі мае тупаткія крокі па цьвёрдай пясчанай дарожцы. Людзі каля капліцы былі ў руху. Малыя групкі, у якіх яны дагэтуль былі разьмеркаваны на плошчы ў дваццаць-трыццаць мэтраў і, агляданыя здалёк, здаваліся амаль
нерухомымі, разьбегліся і цяпер, павольна сфармаваныя ў вялікую чорную грамаду, зь якое яны ператварыліся ў даўжэзны ланцуг і паводле рангу і ступені іх адносін да нябожчыка, зноў выплылі, каб, нібы пацягнутыя нябачнай рукою, пазьвенна зьнікнуць у адчыненым партале капліцы. Я пайшла шпарчэй, ідучы, разгарнула фрэзіі з газэты, бездапаможная, ня ведаючы, што мне рабіць з паперай. Я скамячыла яе, наколькі добра гэта можна было зрабіць адной рукой, і сунула ў кішэню паліто. Чалавек, які меў зачыняць дзьверы капліцы, з настойлівым позіркам прытрымаў іх рукой напалавіну адчыненымі, што змусіла мяне да не адпаведнага гэтаму месцу сьпеху. Усе крэслы былі занятыя. Я мусіла стаяць. Акрамя мяне стаяў толькі брамнік, але ён, мабыць, пры любых умовах ня меў права сесьці, так што не хапала толькі аднаго крэсла, крэсла пад мяне, і я падумала, што гэта, відаць, была мая памылка прыйсьці сюды, што я, каму сьмерць была больш жаданай за ўдаваную жальбу, не належала да тых, якія мелі права на разьвітаньне з Бэрэнбаўмам.
Капліца абагравалася. У куце справа ад уваходу стаяла невялікая жалезная печ, распаленая да чырвонага, труба зь якое на сярэдзіне сьцяны сьвідравалася праз муроўку вонкі, на двор. Паблізу печы ўладзіліся музыкі, квартэт смычковых і арганіст. На ўсіх пяцёх былі зацухмоленай сьвежасьці смо-
кінгі, туга напятыя на жыватах. 3 усёй сур’ёзнасьцю, з адной якой відаць было, што за яе заплачана, яны ўзіраліся ў свае ноты, на брамніка і на мяне. Мне падалося, што ў іх вачах можна-такі знайсьці згоду са мною, бо яны ведалі, што я была хутчэй іхняй кампаніі шарлатанка і экспанэнтка, чым засмучаная журботніца. На сьцяне насупраць дзьвярэй вісеў партрэт Бэрэнбаўма, усьмешлівы Бэрэнбаўм у галубіна-блакітным гарнітуры. Яго белыя валасы фатограф ператварыў у срабрыстыя. Нешта сьветлае струменілася ад партрэта, нейкая міраносная сьветласьць, якая яшчэ больш узмацнялася жалобным крэпам, наўскасяк у куце. Пад партрэтам, на памосьце, аздобленая чырвонымі гвазьдзікамі і белымі каламі, раскашавала труна. Але ўсё выглядала банальна зацяганым і замшэлым, нават аздоба труны зь яе безфантазійнай сымболікай сьмерці і клясавай барацьбы, хоць кветкі і былі самыя сапраўдныя, жывыя. Я ўявіла сабе, як Бэрэнбаўм ляжыць у гэтай дамавіне пад векам сярод шаўковых падушак. Я ня ведала, ці мёртвых усё яшчэ апранаюць у новае, нябожчыцкае, ці Бэрэнбаўма апранулі ў адзін зь яго гарнітураў, можа, якраз у той галубінаблакітны, з партрэта. Бэрэнбаўм у галубінаблакітным гарнітуры сярод шаўковых падушак у зачыненай труне ўжо болып ня быў Бэрэнбаўмам. Так, як Іда на маіх вачах перастала быць Ідай. Яе рука ў маёй руцэ за-
ставалася тою самаю рукою і, аднак жа, з хвіліны на хвіліну, ужо не рукою Іды. Яна пакінула Іду, зьнікла, бязь сьледу, бяз вобразу, і пакінула ад Іды толькі шчэнты. Я павінна была шчэнты Іды ператварыць у попел, бо яна так таго пажадала. Целаспаленьне гэта прагрэсіўна, сказала яна. Я заўсёды падазравала, што вырашала ня вера Іды ў прагрэс, а яе страх перад чарвякамі. Калі б я, як Іда і мая мама, магла ўспомніць пра пахаваньне маёй бабулі па бацькавай лініі, дык бы ж безумоўна ідыёцкі страх перад магчымым апошнім болем на агні напэўна ўразіў бы менш.
Бабуля памерла празь некалькі тыдняў пасьля вайны, у чэрвені ці то ў ліпені, было вельмі горача, расказвала мама, лета 45-га было ўвогуле вельмі гарачае. Дзед і баба жылі ў вёсцы пад Бэрлінам, там бабулю і пахавалі. Труна, расказвала мама, два ці то тры дні паміж сьмерцю і пахаваньнем стаяла ў капліцы на могілках, мабыць, самым халодным месцы, якое можна было знайсьці. Ужо перад жалобаю дзед, зь венічкам і шуфлікам у руках, бегаў вакол труны, усё ніжэй нахіляўся і моўчкі без прыкметнага хваляваньня нешта вымятаў, што Іда і мая мама лічылі нічым. Яны думалі, што гэта вайна і сьмерць яго жонкі скруцілі старому мазгі. Толькі калі ім кінулася ў вочы, што сьвятар падчас казані трымаўся неналежнай дыстанцыі ад труны і пазьбягаў глядзець у бок нябожчыцы і
яе блізкіх, яны пачалі здагадвацца, што ім пры цяпер ужо разбуджанай цікаўнасьці адразу зрабілася задушлівай пэўнасьцю: з труны ўвесь час падалі тлустыя, укормленыя белыя чэрві. Пазьней мама сказала, што яна ніколі не разумела, як маглі чэрві за некалькі дзён, якія жанчына была мёртваю, так распладзіцца і павырастаць.
Квартэт смычковых зрыхтаваў інструмэнты ў пазыцыю пачатку ігры, арганіст ляніва паклаў пальцы на гармоніюм. Тады першая скрыпка дала знак: “Несьмяротная ахвяра, узьнеслася ты” зайгралі яны. Ага, несьмяротная ахвяра Бэрэнбаўма. Чыя ахвяра? Сярод шаўковых падушак пад векам дамавіны ў галубіна-блакітным гарнітуры ляжалі сьмяротныя шчэнты несьмяротнага. Плечы і сьпіны тых, што сядзелі перада мною, выказвалі скрушлівы экстаз, сям-там рука-другая падносіла да твару хустачку. Хто тут плакаў, аплакваў сваю ўласную сьмерць. Кожны другі з жалобнікаў Бэрэнбаўма мецьме такое ж самае пахаваньне, як і ён. Усе, хто ў спэцбальніцах пакутліва выводзіліся ў жыцьці за межы статыстычнага сярэдняга ўзросту сьмерці, усе яны, васьмідзесяцігадовыя, сыйдуць у магілу ахвярамі. Я зьдзіўлялася, што сьмерць устойліва трымалася зь ім супроць любога сьмяховіска нашага абыходу.
Я была радая, што стаяла за гэтымі людзьмі, а не сярод іх сядзела. Хоць я не
магла бачыць іхніх твараў, ад мяне не маглі ўтоіцца ніякія зрухі іхніх целаў і галоў. Апрача таго, мне было б дужа балюча, калі б ня я, а нехта любы іншы ўвайшоў у капліцу апошні і мог бачыць усё гэта. Ніхто ня мог бы так мала належаць да гэтага кола, як я. Нягледзячы на гэта, думала я, нягледзячытакі на гэта я мела поўнае права быць тут. Я ня проста выкрэсьлівала разьвітаньнем Бэрэнбаўма са свайго жыцьця, у якім ён доўга, перш чым мы сустрэліся, займаў месца, быццам гэтае жыцьцё было ягонае.
Бэрэнбаўм сядзеў, пазнавальны толькі контурна, за пісьмовым сталом і дыктаваў. Некалькі тыдняў ён захлынаўся раскошаю свайго дзяцінства, тым часам як я спрабавала даўмецца, чаму ён лічыць гэта вартым паведаміць сьвету. Ён урачыста зьвеставаў пра галечу сваёй сям’і, нібыта хацеў перапрасіцца за позьняе дабрадзенства сваё; мне ўвогуле здавалася, што кожную дэталь з маладосьці ён паведамляў як бы з ракурсу свайго позьняга пакліканьня: яго раньняя цікавасьць да палітыкі, яго прага да ведаў, настаўнік, які распазнаў яго дараваньне, яго ўпор на справядлівасьць і натуральна ж клясавы інстынкт, які, як сказаў Бэрэнбаўм, быў пакладзены “ў калубель” простаму рабочаму хлопцу з Рура.
Жахлівыя словы “клясавы інстынкт”, сьмертаносная зброя майго бацькі, калі ён спрабаваў абгрунтаваць, чаму Кафкавы кнігі,
зь якіх ён, падобна на тое, не прачытаў ні радочка, былі дэкадэнцкай і шкоднай літаратурай, калі толькі ўвогуле былі літаратурай. Ужо гэта яму падказаў ягоны клясавы інстынкт. Ён жа, яго клясавы інстынкт, падказаў таксама, што джаз гэта музыка, якая ніяк не дапасуецца да сацыялістычнага адчуваньня жыцьця, бо гэта музыка рабоў, і што мой сябар Ёзаф, худы, даўгалыгі хлопец зь вялікімі ступакамі і інтэлігентнымі вачыма, выраз нязгоды і супраціву ў якіх часам мой бацька лічыў фанабэрыяй, быў мне зусім не кампанія. Словам “інстынкт” мой бацька прэтэндаваў на беспамылковасьць. Інстынкту не патрэбны ніякія аргумэнты, і яго нельга было абвергнуць ніякімі аргумэнтамі.
Мая прапанова паслужыцца Бэрэнбаўмаваму мэмуарнаму шэдэўру нічым іншым як толькі рукамі, абярнулася супроць мяне, стала самай вялікай перашкодай. Пакуль Бэрэнбаўм раўнадушна ўспрымаў мае інтэлектуальныя непрыманьні, неўзабаве нават перастаўшы прыцягваць мяне да выбару таго ці іншага слова, мне з кожнай чарговай сустрэчай рабілася ўсё цяжэй не пярэчыць яму. Накладзенае мною самою на сябе маўчаньне турзала мяне такім чынам, што я сяды-тады не магла ўтрымацца ад міжвольнага лёгкага стогну, што адразу ж падсьцёбвала Бэрэнбаўма пытацца, чым не падабаецца мне ягоны расказ. Я перапрашалася, адчуваючы крыжавую пакуту, альбо сьпісвала злосьць на
нібыта прыкрую памылку ў напісаньні. Хоць Бэрэнбаўм, здавалася, цалкам задавальняўся такімі тлумачэньнямі, але кожнага разу, як я, не стрымаўшыся, дазваляла сабе такія выпады, ён дыктаваў мне сказы, якія, стагні не стагні, пераплёўвалі сваёй агіднасьцю ўсё ранейшае. Аднаго разу гэта быў сказ: “Яшчэ малым карапузам я ведаў, што сэрца пасаджана зьлева, а вораг стаіць справа”. Пакуль я гэта пісала, у мяне пачала нэрвова пацепвацца і тузацца дыяфрагма. Спачатку таму, што расьпірала ад сьмеху, а пасьля, як што я здолела прыдушыць гэты сьмех, дыяфрагма пачала з роўнымі інтэрваламі сутаргава сьціскацца, пакуль у мяне не зрабілася моцная ікаўка, а Бэрэнбаўм сказаў фраў Карле, так звалі ахмістрыню, прынесьці шклянку падсалоджанай вады, ад якое мне, калі ікаўка нарэшце адпусьціла, зрабілася зусім нядобра. Вядома, мая рэакцыя была неадэкватная. Сэрца сядзела зьлева, вораг стаяў у 1914 годзе справа, а Бэрэнбаўм быў тады яшчэ малое хлапчо.
Мабыць, калі б Бэрэнбаўм быў які-небудзь любы іншы стары чалавек, а ня гэты прафэсар Бэрэнбаўм, я абачліва і спагадна перапусьціла б такі жалю варты, нікчэмны пафас. Калі ж Бэрэнбаўм, азіраючыся, саладжава згорнутымі і завостранымі вуснамі назваў сябе малым карапузам, мяне агоўтала агіда. Я ніяк не магла ўявіць сабе Бэрэнбаўма малым хлопчыкам. Бо колькі ні спраба-
вала, усё адно на хлапечым целе Бэрэнбаўма сядзела старая галава зь цяжкімі сьлёзнымі мяшкамі пад вачыма і стомленай, уладарнай рысай каля рота. Пакуль Бэрэнбаўм жывапісаў сваё дзяцінства, мне мала далягалі факты, пра якія ён паведамляў і якія былі альбо агульнавядомымі, альбо бяскрыўднымі да банальнасьці. Амаль заўсёды галоўнае было ў тоне, у самаўпэўненасьці, неаспрэчнасьці сказанага, у замілаванасьці сабою і ў кранальнай прастадушнасьці ягонай мэтафарыкі, быццам у тым сказе, які вывеў з-пад кантролю маю дыяфрагму.
На гэтай мове я вырасла. На ёй гаварылі мае бацькі, калі аддаваліся больш высокім тэмам, чым хатняя гаспадарка альбо выхаваньне дзяцей. Граніца паміж бытавой і іншымі мовамі пралягала ня вельмі дакладна. Бывала, што маці расказвала бацьку, як у яе маладой калегі Б. зьявіўся новы хахаль, і, расстаўляючы ў шафе талеркі, дадавала: праўда ж бо, добры таварыш, сапраўды, што гучала, як бы яна хацела сказаць: праўда ж бо, мілы хлопец.
Альбо ж бацька вяртаўся дамоў і сварыўся, бо злаваўся на засраныя станцыі мэтро, на “нашых людзей”, якія ніяк не хацелі зразумець, што барацьба за камунізм пачынаецца з цукерачных фанцікаў.
Перада мною бацькі выдурняліся ў гэтай ненатуральнай мове, бо я падлягала выхаваньню. А як што бацька гаварыў са мною
выключна з пэдагагічнымі мэтамі звыш таго ён нічога і ня мог, я зьвязвала гэтую алюрную тарабаршчыну толькі зь ім самім, а калі ўжо я была досыць дарослая для выхаваньня, бацька зьвёў свае вэрбальныя кантакты са мною толькі да формулаў вітаньня і разьвітаньня. Апрача таго, ён раз на год віншаваў мяне з днём нараджэньня і зычыў усяго добрага на Новы год. 3 таго часу мы больш не спрачаліся, і мама сказала, як яна радуецца, што мы нарэшце паразумеліся.
Я падазравала, што Бэрэнбаўм наўмысна правакаваў мяне, каб змусіць мяне да пярэчаньня і такім чынам за свае пяцьсот марак слугавацца ня толькі маімі рукамі, але і галавою. Захаваўшы парадак нашай рассадкі я за невялікім круглым столікам, ён каля адзінага акна за машынкай, ён заўсёды хаваўся ад мяне ў свой цень, таму падазрэньне маё нельга было ні пацьвердзіць, ні абвергнуць чытанымі зь яго твару зрухамі рысаў, яны проста не чыталіся. 3 голасу часам, як мне здавалася, я ўлоўлівала нейкую фарсіраваную лёгкасьць, але пэўнасьці не было. Толькі зрэдзьчасу, калі ён адкідваў назад галаву альбо схіляў яе на плячо, па яго твары прабягаў прамень сьвятла і вырываў са схаванасьці то лоб, то шчаку. Вачэй ягоных я ня бачыла ні разу, бо Бэрэнбаўм, калі думаў, заплюшчваў іх. Мігатлівае сьвятло на колькі сэкунд скажала ягоны твар і ператварала яго ў нейкую гратэскавую хра-
пу, на якой нос раптам падвойваўся альбо падбародак зь ніжняй губой прападаў, альбо паяўляўся рот, як дзірка ў мёртвым чэрапе. Бывалі такія разы, калі ніяк не ўдавалася прыгадаць Бэрэнбаўмаў сапраўдны твар пад храпай. Тады я прыдумляла іншую храпу замест тае, якую бачыла. Чым больш сканцэнтравана шукала я сапраўдны Бэрэнбаўмаў твар у контурах ягонай галавы, тым мацней дзейнічала на мяне гэтае нажніцападобнае, аблямаванае зьвіслымі букавымі галінамі цела за пісьмовым сталом. Як цень, які з набліжэньнем крыніцы сьвятла набывае пагрозьлівыя памеры, абрыс Бэрэнбаўма расшыраўся перад акном да гіганцкіх памераў, што, канечне, было ілюзіяй, бо асьвятленьне ў пакоі не мянялася.
Калі я ўвечары, пасьля чатырох-пяцігадзіннай працы на Бэрэнбаўма, празь нерэальнасьць “гарадка” вярталася дамоў, у мяне часта ўзьнікала жаданьне паглядзецца ў люстэрка і праверыць, ці падобная я яшчэ сама на сябе, ці, можа, я ўжо далучылася да сьвету духаў Ціхай вуліцы і навакольных вулачак. Я запальвала цыгарэту, як гэта рабіла заўсёды, калі начною вуліцай вярталася з кіно, нібыта гэтым самым магла даказаць сабе, што вось ужо жыцьцё ў чужой гісторыі закончана і пачалося жыцьцё сваё, сапраўднае. Завярнуўшы на сваю вуліцу і ўбачыўшы Тэклю Фляйшэр, як яна палівала маленькія елачкі, якія гадавала на балько-
не замест кветак і якія яна, калі яны рабіліся завялікія для скрынак, раздорвала на Каляды, я раптам падумала, што, зрэшты, я ж хацела навучыцца на фартэпіяна і што Гербэрт Бэрэнбаўм у маім жыцьці быў толькі эпізод, які мусова закончыцца, як толькі той дадыктуе апошні сказ мэмуараў.
Мадам Разалія, усклікнуў Граф, грунтоўна ссунуўшыся з высокага зэдля, мадам Разалія, якая радасьць бачыць вас у гэтай фазе летняй сухмені. Граф захіхікаў, бо згадку пра фазу летняй сухмені ён хацеў каб прымалі за жарт, які датычыўся заключнага этапу ў працы кнайпы, “абумоўленага лістотай”, сонца было на зыходзе букавай заслоны. Вечар абяцаў загульны фэст з нагоды сустрэчы пастаянных кліентаў, да якіх належалі Граф і Бруна. Грамадзянскае імя Графа было граф Карл-Гайнц Барон. Калі ён, у эўрапейскіх прафэсійных колах цанёны знаўца кітайскай мовы і гісторыі, за больш чым дзесяць гадоў сваёй касірскай дзейнасьці ў таварыстве германа-савецкай дружбы, на мове Графа коратка “герсове”, быў узнагароджаны ганаровай срэбнай шпількай таварыства, Бруна, каб змазаць ганьбу, узьвёў яго ў стан графа.
Граф прапанаваў мне сесьці ў бары на зэдлік, Брунох пачакае, сказаў ён. Пачакае, паўтарыў ён, расьцягваючы склады і надаю-
чы свайму голасу фатальную вібрацыю, што мелася азначаць, што прычыну маёй прысутнасьці ён, натуральна, бачыць наскрозь. Пасьля ён схіліў галаву да саменькага вуха майго і шапнуў: ён зноў разьдзеўся пры гэтай, гэтай, ну, ведаеце ўжо, я не запомніў яе імя. Некалькі тыдняў да таго, усё яшчэ шукаючы рознае што да “Дона Джыавані”, я сустрэла Графа на Фрыдрыхштрасэ, і ён расказаў мне, што Бруна прыматкабожыўся да адной там кельнэркі. He, зусім ня знатная, асоба ня знатная, як я зразумела, толькі гэты пранозьлівы сьмех, фэ-ээ, і некаторыя часткі цела, ну, зусім непрыстойна схільныя да паўнаты, фэ, дрэнь, дрэнь, дрэнь. Граф заклапочана патрос галавою, што ніяк не магло прыхаваць пажадлівага выразу ў ягоных вачах. Зусім ня знатная асоба, а гэта для такога чалавека як Брунох, яшчэ раз паўтарыў Граф і, не бязь беглага намёку на пацалунак у руку, адкланяўся.
Цяпер ён выселіўся, бо зусім нечакана атрымаў алергію, падобна на тое праз ката з хатняй гаспадаркі гэтай дамы, шаптаў Граф, але хто табе скажа, адкуль на самай справе ўзялася тая яго алергія. Corpus nos veritatem cognoscere docet, box, пардон, мадам Разалія, я забыўся, цела падказвае нам праўду, пераклаў ён.
Нічога, сказала я і рашыла акрамя англійскай, францускай і фартэпіяннай абавязкова спасьцігнуць яшчэ і асновы лаціны.
У мяне была цётка па матчынай лініі, сказаў Граф, якая хацела разьвесьціся са сваім ня дужа старэйшым за яе мужам, пры разглядзе пытаньня віны прад’явіла ўрачэбнае заключэньне пра даказаную алергію на цялесныя выпарэньні свайго мужа. Фактычна яна пакутавала ад гнюсотліва мокрых скураных высыпаньняў на ўсім целе. Але як што цётка была вельмі ўплывовая і заможная, што і было зрэшты difficulte разводу, яе западозрылі ў тым, што яна купіла сабе заключэньне і хацела пакінуць мужа празь нейкага таемнага палюбоўніка, што гэтак жа адпавядала праўдзе, як і той факт, што яна пасьля разводу да самай сваёй сьмерці ва ўзросьце дзевяноста двух гадоў мела бездакорную скуру. А цела падправіла толькі Брунохава невялікая прамашка.
Граф вымаўляў імя Бруна з францускім пранонсам як звычайна, каб не пакінуць у мяне аніякага сумненьня што да яго непахісна высокай павагі да Бруна.
Я была ўдзячная Графу за клопат і намогі, зь якімі ён прыдумляў усялякія гісторыі, каб суцешыць мяне, хоць я безь ягонай балбатні пра Брунавы шашні з кельнэркай напэўна ж такі ніколі нічога не даведалася б пра гэта. Я, праўда, лічыла Графаву тэорыю магчымага ўзьнікненьня алергіі фальшывай, але хацела сабе, каб ён меў рацыю і каб Брунава алергія сапраўды павялася ад кельнэркі, а не ад ката. Бруна і я ўжо колькі месяцаў
жылі асобна, але ніяк не маглі паразумецца ў пытаньні, хто каго пакінуў. Калі Бруна настойваў, што я пакінула яго, я была перакананая, што сама пакінутая Брунам. I пакуль мы ня мелі поўнай пэўнасьці ў акалічнасьцях нашай пакінутасьці і паасобнасьці, нельга было, думала я, многа расьпінацца пра тое, што мы сапраўды пакінулі адно адное.
Граф расказаў, што ён учора зноў прыапрануўся, пару штаноў, пінжак на выхад,дзьве кашулі, усё вельмі носкае і да таго ж выгоднае. Яго дамы вельмі добра яму нараілі.
Два разы на год Граф хадзіў да аднаго мужчынскага мадыста непадалёк ад сваёй кватэры і даваўся тамтэйшым прадаўшчыцам, якіх ён называў “маімі дамамі”, угаварыць сябе іхняй балбатнёй на куплю тых практычных і носкіх прадметаў вопраткі, якіх тым часам, паколькі ён ніколі нічога не выкідаў, вісела ў яго шафе тузінамі і якія адрозьніваліся паміж сабою толькі памерам, бо рабіліся яму цесныя. Як што Граф усе гэтыя непрывабнага выгляду курты і штаны з гумападобнага і таму нямнуткага матэрыялу называў куртамі і штанамі на выхад, яго вэрбальная даніна за форму жыцьця так і засталася толькі ідэалам, бо ў сваім адзінокім жыцьці ён яго ніколі ня мог ажыцьцявіць. Ён быў парастак багатых бацькоў, як ён сам казаў, вырас сярод дзяўчатак-нянек і пасыльных. Бацька гандляваў мануфактурай, у вай-
ну тканінай для ўніформаў, так што нават у той час, калі Брунава маці, уцякаючы з Памэраніі, замарыла свайго малодшанькага пустымі грудзямі, Карл-Гайнц Барон у дзяцінстве папіваў нэктар асалоды, як прыроджаны заможнік.
Пасьля вайны ягоны бацька даў нырца недзе на захад ад Эльбы, маці засталася са сваім сынком у горадзе, у якім яны абое нарадзіліся. 3 таго часу для Графа паняцьце “ўплывовая асоба” зьмянілася, і калі ён сёньня яго ўжываў, дык хутчэй меў на ўвазе асобу са становішчам, чым асобу са стану.
Перш за ўсё знатная асоба мела быць адукаванай і выхаванай, і ва ўсякім разе, як што з усім гэтым у яго якраз і ня склеілася, павінна была сьведчыць высокі рышпект адукаванасьці іншых. Раз на год, да дня свайго нараджэньня, Граф дазваляў сабе сацыяльны атрыбут знатнай асобы, слугу, які сустракаў і абслугоўваў гасьцей. Часьцей за ўсё ён ангажаваў на гэтыя мэты аднаго там, абжытага па суседзтве, Райнгольда, называнага ў Бруна Рыгальдам, такога, ведаеце, цыбатага няўклюднага чалавека са зьвярыным зіркам, якога Граф у такія вечары прымушаў насіць ягоны, Графаў, смокінг, рукавы якога канчаліся недзе адразу там, каля локцяў. Два разы Райнгольда падмяняў ягоны стрыечнік, бо сам ён з прычыны пэўнай далікатнасьці, пра якую Граф маўчаў, сядзеў у турме. Да раскошы скарыстаць у гаспадарцы слугу ў
Графа належала таксама права ўціскаць і прыніжаць яго. За сто марак, якія Райнгольд меў за свае паслугі, ён мусіў цярпліва выносіць, каб ім камандавалі і ўказвалі яму, паслухмяна рэагаваць на кожны нэрвовы ківок Графа і, наліваючы віно, трымаць левую руку за сьпінай на паясьніцы. Тым ня меней Райнгольд рабіў уражаньне, што яму вельмі няблага пачуваецца ў прыдуманай яму ролі і ў досыць цеснаватым смокінгу. Я лічыла магчымым, што ён проста прыкідваецца і напускае на сябе, а як што ён наводзіў на мяне страх, я і прарочыла Графу гвалтоўную сьмерць, можа, нават ад рукі самога Райнгольда, зрэшты бо нездарма ж Райнгольдам называўся і славуты Дэблінаў разбойнік. A таму яшчэ, што Граф жыў у раёне Аляксандэрпляц, я надавала, у ранішнія гадзіны, гэтаму аргумэнту адмысловае значэньне.
Графа персьпектыва забойства, ахвярай якога ён мог стаць, здавалася, зусім не палохала. Што ён гэта выключаў, я ня верыла, бо ён гаварыў з таго часу, расказваючы мне часам пра Райнгольда, пра яго забойцу. Мой забойца ўчора быў настолькі паслужны, што прынёс мне скрынку піва, сказаў ён. Граф быў адзін самых засмучаных людзей, якіх я ведала, і я часам думала, што, мабыць, яму было ўсё адно, заб’е яго Райнгольд ці не. Некалькі гадоў таму назад, у цёплы красавіцкі дзень, сядзелі Граф, Бруна і я ў Панкаве ў піўным садку. Граф трымаў свой твар
на сонцы і раптам у яго стаўся такі выгляд, як у вельмі пяшчотнага, вельмі старога дзіцяці, і ён сказаў: я ня ведаю, чаму яно так бывае, але кожнага першага мая я плачу чырвоныя сьцягі і першая зеляніна. Калі я бачу ўсё гэта разам, я плачу.
He паварочвацца, мадам Разалія, не паварочвайцеся, ён тут, Брунох прыйшоў, зашыпеў Граф праз вузкую шчыліну вуснаў, і разам з гэтым па-над маёй галавой фіксуючы дзьверы.
3 кельнэркай, спыталася я.
Адзін, як божы палец адзін, сказаў Граф.
А чаму я не павінна паварочвацца?
Я б не хацеў падыходзіць да Вас вельмі блізка, але мне падалося, што Вы ўсё яшчэ чырванееце, убачыўшы яго, і, пардон, мадам Разалія, чырвань на твары вам не да твару.
Я спыталася ў сябе, чаму Графу так залежала, што я рабіла на Бруна такое ўражаньне.
Адна рука трымала мяне за плячо, і голас Бруна сказаў: добры вечар Роза, прывітаньне, Граф.
Два піва для Бруноха, запабегліва крыкнуў Граф цераз канторку, як заўсёды, калі Бруна заходзіў у кнайпу цьвярозы. Бруна выпіў першае піва стоячы, прычым Граф з усьмешкаю пазіраў на яго, крыху схіліўшы галаву, быццам тое піва павінна было ўліцца не празь ягонае, а праз Брунава горла.
Першыя два півы Бруна выпіў сур’ёзна і
неяк адсутна. Яны ўваходзілі ў яго тутэйшы рытуал, яны былі прыступкі, па якіх ён павінен быў падымацца, каб тут, у шумлівым і сьмярдзючым выгнаньніцкім прытулку для адамашненых авантурнікаў, быць дома. Толькі пасьля таго, як цень панурасьці быў ссунуты зь ягонага твару гарачай чырваньню, ён раскрыў тыя свае ўласьцівасьці, якія ўзьвялі яго ў ранг кнайпавых асоб; гэта тытул, які Граф увёў шмат гадоў назад і які мог быць нададзены толькі ім самім і ім самім, што здаралася вельмі рэдка, адкліканы назад.
У Графа Бруна стаяў у іерархіі кнайпавых пэрсаналій на самым версе. Брунава прысутнасьць і добрая настраёвасьць вырашалі, чакаць ад вечара вульгарнай папойшчыны, ці піва стане акіянам для Графскага і каралеўскага вучэбнага флёту, які Граф і кароль Брунох расставяць у баявы касы строй, каб яшчэ раз зьдзівіць паганьбаваны народ нелацінянаў.
3 палахлівай прагай налівайлы, які чакае радасьці альбо прыкрасьці ад частаванага, Граф выпрабоўваў на Бруна першае ўзьдзеяньне піва. Я ведала гульню і задаволілася тым, каб прачытаць на твары Графа, што такога ён знайшоў у Брунавым твары. I тое вычытанае выглядала няблага.
Шчыра кажучы, мне можна было б цяпер ісьці. У Брунавым мужчынскім жыцьці мне месца не было. Я спрабавала забыць усіх гэ-
тых мужчын, якія паміж сабою зваліся Пеці, Шміці, Гайнцы, Андзі, Мані, і якіх Бруна называў “мае піўныя сабутыльцы”, забыць іх і адрозьненьне паміж імі і мною. Я піла зь імі шнапс і піва замест віна, я высьціплівалася, умешваючыся ў іхнія размовы пра паэзію “загазаванай” галавы і сродкі драўлянай абароны, паказала сябе бяз памяці цікаўнай, прагнаю найперш да ведаў, я сьмяялася зь іх жартаў. Але заўсёды адчувала тую напружанасьць, якую ўносіла ў іхнія гаворкі. Яе самая пэўная прыкмета была, калі яны, зьвяртаючыся да мяне, гаварылі ўжо не пабэрлінску, а па-верхненямецку, нібы я была іншаземка альбо дзіця малое, зь якім сьлед гаварыць павольна і выразна. Ты хацець піць, га?
Кнайпа апошняе прыпірышча мужчынскай свабоды, сказаў Бруна. Да гэтага належала і тое, што ў сапраўднай мужчынскай піўной кнайпе жанчына не павінна падаваць голасу. Жанчыны парушалі парадак, які сталявала ў сябе кожная паважаная кнайпа праз свабодную гульню сілы з часам, бо ж вядома, ніводная кнайпа, як і наогул нішто ў сьвеце, ня выжыла б безь першынстваваньня. У Брунавай кнайпе першынствавалі лаціністы над нелаціністамі.
У кнайпе, казаў Бруна, калі толькі яна не шарварак сутэнёраў і галаварэзаў, найперш пануе прага да цікаўнасьці. Нішто так не палохае піўнога чалавека, як тупагало-
васьць. Лаціністы ўнесьлі ў абыход самую цікавую частку, і таму вельмі ж натуральна, што першынства было за імі.
Я лічыла Брунава тлумачэньне інфэрнальных сілаадносінаў у кнайпе ідэалізаваным, бо Граф, які ня быў нецікаўны, у іншыя дні быў нават цікаўны больш за Бруна, ніколі б не падняўся да стану валадара цесьляроў, артыстаў і кулісьніка ўжо хоць бы за свае абвіслыя плечы і за мяккія, амаль жаночыя сьцёгны. Болып вырашала тут ня так вучонасьць лацініста, як нічым не прыкрытая, шчырая ваяўнічасьць, якая пераходзіла яму ў кроў ужо пасьля першай прынятай кроплі алькаголю. Як замерзлы ў сьцюжу хрушч, які, калі яго адхукаеш, жыцьцярадасна распраўляе крылцы і спрабуе палёту, так Бруна пачынаў нэрвова патузваць каленам, распраўляць карак і высочваць ахвяру.
Сяды-тады ён задавальняўся тым, што заканчваў расказы іншых асацыяцыямі альбо цытатамі, якія мамэнтам ператваралі ў нішто ўсе намеры расказчыкаў і зысквалі Бруна буру воплескаў і рогат слухачоў. A іншым разам ён шукаў спрэчкі. Тады пагойдваньне сьцягна пераходзіла ў вібрацыю, і ўжо хапала самай дробязнай заўвагі, скажам: Пеці падарыў сваёй жонцы ў дзень нараджэньня гадзіньнік, каб падняць Бруна ў штыкавую атаку супроць дзён нараджэньня, шлюбаў, дарункаў, асабліва супроць дарэньня ўсякіх там гадзіньнікаў, і ўсё гэта магло
закончыцца філязофскім дыскурсам пра сьвет валоданьня, першы выбух матэрыі і чацьвёртае вымярэньне.
На памяці няма такога выпадку, каб Бруна ў спрэчках быў пераможаны, нават у самых ідыёцкіх. I ніхто ня меў крыўды ад яго перамогі. Як што пераможаныя ўсяго толькі крыху недаацэньвалі сваю сілу духу, дык ім самім дужа залежала б, калі б Бруна, іхні геній Бруна, паддаўся ім.
Бруна сказаў: ну, Роза, як табе жывецца, як той статуі свабоды?
Box, box, box, шаптаў Граф за плячыма ў Бруна і памахаў як веерам рукою, нібы апёкшыся.
Добра, сказала я і адмовілася ад намеру перагаварыць з Бруна пра Бэрэнбаўма, дзеля чаго я прыйшла ў кнайпу.
Чым болып я працавала на Бэрэнбаўма, тым больш мацнела маё пачуцьцё, што я раблю нешта недазволенае. Пакуль я маўкліва запісвала ўсё, што Бэрэнбаўм дыктаваў, я часта сама ў сябе пыталася, ці не раблю я сябе саўдзельніцай, ці не раблюся ягонай хаўрусьніцай, дапамагаючы яму “здойлідзіць” сабе пісьмовы помнік. Што Бэрэнбаўм прывык да мяне, што па аўторках і пятніцах ён, здавалася, нават быў мне рады, гэта толькі пагоршыла справу, прынамсі, я, каб неяк апраўдаць сваё падручніцтва пры ім, павінна была, як шпіён, разумець і ўмець абгрунтаваць Бэрэнбаўмавы прывычкі спаць, яго
хваробы, яго густ, яго найсмачнейшанькае, яго таемныя подумкі і намыслы, бзікі і далеглівасьці, як нехта, хто заплянаваў хітрае, падступнае забойства і перад тым дасканальна вывучае ахвяру.
Бруна сядзеў, абапершыся рукамі на канторку, на барным зэдлі і пагойдваў нагою. Роза, сказаў ён, ты павінна быць fair. Ужо каторы год мы дапускаем цябе ў якасьці публікі да нашага жыцьцёвага экспэрымэнту, праўда, пане Графе?
Ну ж, гэтага не аспрэчыш, мадам Разалія.
Ты ўсё павінна суперажыць, і тое, як Маер дапіўся да цырозу, і як Курці зьбег да ананімных алькаголікаў... I як Кліфі ўшчэнт скліфіўся і цяпер, во бач, ужо на мяжы, калі ня ў межах, здаровай дэбільнасьці, перабіў Граф.
Кліфі заўдзячыўся гэтым імем сваім падабенствам да аднаго пэрсанажа з сэрыялу “Далас”, прыдуркаватага Кліфа Барнэса. Граф, якому першаму кінулася ў вочы тое іх падабенства, адразу зь вялікай радасьцю разбрахаў гэтую неверагодную кнайпавую сэнсацыю. Вы ня зьмецілі, які падобны наш В. да гэтага Кліфа Барнэса, шапнуў ён аднаго разу кожнаму, мне таксама, на вушка. 3 таго часу ён гаварыў пра няшчаснага В. толькі як пра Кліфа і адразу ж тым мамэнтам увёў слова “кліфны”, як сынонім слова “дурны”.
Мушу прызнацца, апошнім часам мне стала проста папярок, які кліфны наш Кліфі,
сказаў Граф. Ён ужо разьвіўся ледзь не да саслоўнай праблемы, Брунох.
Кліф, дыплямавана-ўступенены хімік, належаў да лаціністаў, хоць ужо і ня памятаў латыні, але гарой стаяў за свой фах, як і ўсе лаціністы, акрамя Графа і Бруна, па якіх цесьляры і прыкулісьнікі называлі ўсю шоблу рознага падблядзьдзя, што шамшурылася вакол абодвух.
Чуеш, Роза, сказаў Бруна, ты нават можаш назіраць Кліфава скліфаваньне, толькі ты сама хочаш, выключыўшы грамадзкасьць, экспэрымэнтаваць.
Нічога ня здарылася, сказала я, мая фартэпіяншчыца ўсё яшчэ закаханая.
Роза, сказаў Бруна і ўзяўся за трэцяе піва, ужо паўгода як ты вырвалася на свабоду. Што ты там робіш, на той тваёй свабодзе, скажы нам, Роза, што.
Адзін пэнсіянэр з пасуседзтва дыктуе мне гісторыю сваёй сям’і для сваіх унукаў. Яго разьбіў паляруш, правая рука паралізаваная, сказала я, ужо падазраючы, што Бруна не абыйдзецца адной гэтай даведкай.
Ён недаверліва прымружыў вока. Што гэта за адзін такі, гэты ваш пэнсіянэр, што аж можа дазволіць сабе такі люксус?
Ён быў урач, сказала я, астатняе нецікава, толькі такое свайго роду дасьледаваньне продкаў, і, каб зусім зьвесьці Бруна з гэтай дарогі, я спыталася, ці ведае ён, чаму “Дон Джыавані” так рэдка сьпяваюць па-нямецку.
Бруна ссунуўся са свайго зэдля. Вы чулі, Граф, Роза цікавіцца опэрай. А ніколі ж опэрай не цікавілася. Дык вось як яно ў цябе на свабодзе, якая дзівосіна павялася у опэру уелася. Бруна, падымі свой куфаль, памахай як трафеем. За свабоду. Хай жыве свабода.
Памыляесься, апошнім часам я дужа як цікавіўся опэрамі, кінуўся Бруна ў вір свабоды.
Ах, Граф, чаго мы не нарабілі б, вы і я, там, на свабодзе.
Сапраўдная свабода ня мае вобразу, і нідзе яе не знайсьці, хіба што за турэмнымі мурамі, высловіўся Граф тонам, які не цярпеў нічыйго, нават Брунавага, пярэчаньня. Некалькі імгненьняў мы маўчалі, разам падумаўшы пра тры гады, якія Граф, як кол асовы, тырчаў у турме. Гэта было амаль чвэрць стагодзьдзя таму, калі Графа пасадзілі.
Бруна першы адважыўся зноў загаварыць. Вы маеце рацыю, Граф, свабода ня месца. A калі б яна была месцам?
Я думаю, сказала я, свабода таксама месца, як і чалавек ёсьць месца.
Бруна застагнаў. Граф, якому такая рэзкая калдобістасьць яўна была ня ў кайф, сказаў асьцярожна: прычым, натуральна, нельга выпускаць з-пад увагі, што ў чалавека тут ідзецца пра канкрэтум, а ў свабоды, наадварот, пра абстрактум. I Бруна сказаў: кінь сваю філязофію, нарэшце, Роза, перастань.
Я б яшчэ ахвотна дадала, што ў канкрэ-
туме чалавека абстрактум свабоды можа існаваць, як бунька паветра ў бурштыне, якая без бурштыну, зрэшты, нішто, толькі паветра, і ні ў якім разе ня бунька, не пузырок, але змоўчала, бо падумала была, што Бруна і Граф толькі сапсавалі б мне гэтую цудоўную думку сваёй чыстай філязофіяй, ды і таму, што, шчыра кажучы, мне было ўсё роўна. Я ані не цікавілася опэрай, не была ў тым месцы, дзе Бруна намацаў нейкую там свабоду. Мяне цікавіў Бэрэнбаўм, а пра гэта гаварыць не хацелася.
Вернемся да самага ўстаялага, сказаў Бруна. Свабода гэта зазірк у неабходнасьць, з чаго вынікае: яшчэ адно піва, калі ласка.
Я сказала Бруна, што ў бліжэйшыя дні паяўлюся ў яго, дазволіла Графу пацалаваць мне ў руку і пайшла.
Дома я ўзяла зь лядоўні пачатую пляшку віна і села ў адно з шасьці чорных крэслаў, адкупленых у Пеці. Нейкі ягоны cousin з захаду падарыў яму да саракагодзьдзя храміраваныя сталёвыя трубкі і мяккія, дыхтоўна абцягненыя грубай бавоўнай падушкі. Ужо праз два тыдні Пеці паскардзіўся на дэпрэсію, якая забрала яго з той самай хвіліны, як у яго ў доме паявіліся гэтыя чорныя прадметы. Калі ж у дадатак ён даведаўся, што крэслы зрабілі на Ўсходзе, а на Захадзе ў ІКЕА яны танейшыя, ён выліў свой шал за Ўсход, на скнару cousin’a і на крэслы, якія ён называў “чорныя пачвары”. Можа, на-
ват, каб ніхто ня бачыў, шпыняў іх нагамі. Аднаго разу ён спытаўся: калі хто хоча мець гэтыя пачвары, дык дзьве тысячы марак за штуку. I я ўзяла.
Я сядзела зь пяцьцю крэсламі за сталом, піла віно і больш нічога не рабіла. Пяць чорных крэслаў, як пяць мужыкоў у чорных гарнітурах, у чорных чаравіках і без галавы сядзелі вакол мяне, нібыта зьбіраліся пахаваць мяне. Як мы толькі што пахавалі Бэрэнбаўма. Усе мы ў чорным, у чорных чаравіках. Толькі сам Бэрэнбаўм, нябачны сярод шаўковых падушак пад векам дамавіны, толькі ён там насіў свой галубіна-блакітны гарнітур.
А ў гэты вечар я сядзела сярод пяці, як шостае крэсла, як адзін зь пераапранутых безгаловых мужыкоў, што зьбіраліся пахаваць мяне, сядзела і піла віно. На здароўе, гер-геры, налівайце за каўнер, калі ўжо горлам не спадоблены.
Я падняла чарку. Пяцёра заставаліся нямыя і нерухомыя, што мне зусім і не заважала. Я толькі спыталася ў сябе, ці праўда-такі гэта пяць зусім незнаёмых, а можа, нават і варожа натапыраных мужыкоў, якія бачкомбачком, празь Пеці, ушыліся ў мой дом, каб выпрабаваць на мне сваю дэпрэсіўную сілу, пасьля таго як Пеці ўнюхаў засаду. 3 такімі думкамі я спаражніла ўсю пляшку. А калі ўстала, каб пайсьці на кухню па другую, заўважыла яе: бледна-фіялетавая касмэя з букету, часткаю якога яна ў белай вазе стаяла
на стале, дзякуючы нерыкметным зьвівам свайго сьцябла вызвалілася, прадралася і, як зьмяя, пацягнулася да мяне. Папалудні я дала кветкам сьвежай вады і крыху пановаму іх склала, і таму такое непакорлівае вылузваньне кінулася ў вочы. Гэтую незвычайную актыўнасьць кветкі я прыпісала яе парыву да сьвятла і аддалася другой пляшцы віна.
Бывалі ночы, калі ў маім доме гулялі здані. Раптам зашапаціць у адным кутку, то заварушыцца фіранка, і гэта пры зачыненых дзьвярах і вокнах; нешта лёгенька, як бы пальчыкам, паляпае мне па плячы, а нікога ж няма і не відаць. Бывала яшчэ, што я ясна адчувала, што вось нехта сеў каля мяне і ўжо сядзіць ціхенька. Тады я магла быць спакойная; ён прыйшоў абараняць мяне. Калі такая чорная валтузьня адбывалася ў маёй кватэры, я ведала, што была я ні асабліва шчасьлівая, ні цьвярозая.
Я сядзела сярод пяці чорных мужыкоў і спрабавала даўмецца, ці ня мае іх прысутнасьць чаго-небудзь агульнага з Бэрэнбаўмам, быццам яны тут зьявіліся як напамін, каб паказаць мне, чым гэта я зрабілася іхняю. Альбо, можа, гэта яны мне зларадна паказваюць маю начную самоту. Я думала, што лепей бы я не звалакала ў дом чорных пачвараў, што, можа, папытаюся ў Бруна, ці не адкупіць ён іх у мяне.
У гэты момант нешта кранулася маёй ску-
ры, так далікатна, як лапка павучка “касікасы”, так пяшчотна, як матылёк, сеўшы адпачыць. Гэта была касмэя, якая тым часам аж настолькі аддалілася ад сваіх сабукетніц, што дастала да маёй супакоенай на стале левай рукі. Маё першае падазрэньне, што кветка самахоць цягнецца да сьвятла, было цяпер бяз сэнсу, бо яна яўна адвярнулася ад крыніцы сьвятла, каб схіліцца аж да маёй рукі.
Хоць касмэя звычайна расьце кусьціста і дае па дзесяць, дваццаць а то і больш кветак, гэтая, сагнутая да мяне, несла на сабе адну кветку на тонкай, неразгалінаванай сьцяблінцы. Я не адважылася паварушыць рукой, бо краёчкі яе ніжніх пялёсткаў ужо дакрануліся, тым часам як сама яна павярнула да мяне маленькі жоўты тварык у сярэдзіне фіялетавага вяночка. Яна паводзілася дзівосна, як зачараваны чалавек.
Чаго табе, спыталася я і не спалохалася б, калі б яна мне сапраўды адказала. Яна маўчала. Але мне здалося, нібыта яна павярнула галоўку крышачку вышэй, так што мы цяпер глядзелі адна адной проста ў вочы, быццам у яе былі вочы.
Паслухай, сказала я, ты павінна сказаць, чаго ты хочаш. Я магла б пабажыцца, што яна паглядзела на мяне, яна запрашала мяне, клікала, але да чаго. Можа, хацела выпіць чагосьці іншага, а не вады. Я ўмачыла палец у віно і капнула зь яго проста ў
сярэдзіну жоўтага твару. На здароўе, сказала я і сама глынула. Сваім далікатным сьцяблом яна выцягнулася ў адну лінію, аніякіх пакрыўленьняў па ўсёй даўжыні, аж мне здалося, што за апошнія хвіліны яна на некалькі сантымэтраў падрасла. Паступова мне пачало здавацца, што я зразумела: яна хацела да мяне, больш нічога.
Я ўсьведамляла недарэчнасьць майго пытаньня, тым ня меней спыталася: ты закаханая ў мяне? I бегла пракантралявала рэакцыю пяці чорных мужыкоў. Яны стаялі, як пяць нармальных, не асабліва брыдкіх крэслаў вакол стала. Мы былі цяпер адны, касмэя і я. Ты мужчына, спыталася я, цябе завуць касмэя ці космас?
Яна не адказала, і я аддалася адной з маіх любімых ідэй пра тое, што ўсе мы калі-небудзь павінны ператварыцца ў расьліну, жывёлу ці чалавека, я толькі не магла абгрунтаваць сабе парадку гэтых перамен, пры гэтым я, праўда, прымала за верагодныя толькі два варыянты, першы: расьліна, жывёла, чалавек, другі: чалавек, жывёла, расьліна. Непасрэдную зродненасьць чалавека і расьліны я лічыла фальшам. Падабенства розных людзей з птушкамі, малпамі, жабамі, зайцамі, катамі, сьвіньнямі і рознага роду іншымі жывёламі было такое відавочнае, што ўва мне ўзьнікла падазрэньне пра нейкую поўную таямнічасьці псыхагенэтычную, калі не онтагенэтычную сувязь, якая з гадамі па-
стаянна ўзмацнялася і начамі, як сёньняшняя, зрабілася пэўнасьцю. Бэрэнбаўмавага падабенства да жаб ніхто, нават хто ведаў яго, ня мог бы адмаўляць. Я хоць і ня ведала, як выглядаў Бэрэнбаўм у маладосьці, прыпусьціла, аднак, што бясхвостыя земнаводныя ўжо тады хаваліся ў маршчынках, найперш вакол рота і на падбародку, на юнацкім твары Бэрэнбаўма, як засакрэчаны здымак. Пытаньне было: ці служыла Бэрэнбаўмава чалавечае жыцьцё толькі падрыхтоўкай да яго быцьця як бясхвостай земнаводнай жабы, і ўжо ён зь бегам часу і падвышкай узросту спакваля ператвараўся ў сваю будучую экзыстэнцыяльную форму, ці сам цягнуў за сабою сваё даўно мінулае жабінае жыцьцё безь ніякіх пра яго ўспамінаў і толькі па волі лёсу праз гэтае, як у нас усіх, праз нашае.
Ці была ты ўжо раз чалавекам, ці толькі мусіш ім стаць, спыталася я ў сваёй касмэі, якая цяпер, калі я ёй аддалася, рабіла разнапружанае і задаволенае ўражаньне. Нават адзін лёгкі згін сьцябла дазволіла яна сабе зноў. На здароўе, мая мілая, сказала я, шкада, але ты нешта ведаеш і ня можаш сказаць, я змагла б сказаць, але я ня ведаю.
Гэтая думка была якраз тое, што дало майму п’янаму мозгу ключ да таямніцы.
Вядома, гэта было зусім проста, самы патайны і самы мілы варыянт маюць яны, a ЯКІ прыдуманы для нас. Сьпярша чалавек,
пасьля жывёла, тады расьліна. Чым глыбей мы пранікаем у таямніцу, тым болын маўклівыя мы павінны рабіцца і быць. Так проста. Значыцца, перада мною, у мяне, яшчэ два жыцьці. Хацелася б спадзявацца, што мне не дастанецца жыцьцё хатняй жывёлы, вавёркі ў коле ці сьвіньні на закол. Але і пэрспэктыва банальнага жыцьця капусты ці салаты таксама наводзіла на журбу, і я жадала сабе, каб касмэя не раскрывала мне маёй жахлівай маўклівай будучыні.
Яна лёгка калыхнулася на сьцяблінцы, гэта магло азначаць што хоч, усё магчымае. Я надта стамілася, каб яшчэ і разумець. Дабранач, сказала я, і ўсяго добрага, магчыма, ты станеш ветрам, і мы зноў сустрэнемся. I тады я пацалавала яе.
Першы падняўся сівы масіўны мужчына і дробненька патрухаў наперад, мэтанакіравана, нібы ён дакладна ведаў, у якім месцы яму спыніцца. Ён схіліўся над труной ці то перад партрэтам Бэрэнбаўма: Дарагі Гербэрт. Я зірнула на твары музыкаў, яны, бадай, нічога ня бачылі і ня чулі. Альбо яны лічылі нармальным, што мужчына зьвяртаецца да труны ці то да фатаграфіі са словамі “дарагі Гербэрт”. Я была пэўная, што ўсе жалобнікі Бэрэнбаўма былі атэісты. Тым больш гэты мужчына, якому далі месца ў першым радзе
і які, падобна на тое, будзе гаварыць прамову. Чаму а няўжо ж такі і ён думаў, што Бэрэнбаўмава душа лунае недзе тут паміж альбо над намі, можа, нават рыхтык над сваёй сьмяротнай абалонкай, і прыслухоўваецца да нас, чаму ж бо тады ён кажа адгабляваным дошкам “дарагі Гербэрт”. Містычнаму смактаньню сьмерці, мабыць, ня могуць супрацьстаяць нават найнепахісьнейшыя атэісты. Мужчына павярнуўся да тых, што сядзелі. У яго быў тлусты, выласьнены твар, які напалавіну складаўся з двайнога падбародзьдзя, на якім разьлёгся сам падбародак, як добра залечаны шнар. Двайное падбародзьдзе разраслося ад ніжняй сківіцы праз шыю аж да грудзей. Гэта было самае-такое падбародзьдзе, другога такога я ніколі ня бачыла, хоць і даўно цікавілася псыхалягічнымі аспэктамі двайных падбародзьдзяў. Бываюць натуральныя і ненатуральныя двайныя падбародзьдзі. Натуральныя рабіліся такімі ў выніку ненажэрства, ненапіўства, старасьці альбо прыналежнасьці, я б сказала, такой сваёй канстытуцыі, і часьцей за ўсё выдатна ўпісваліся ў агульную гамонію выразу і формы ўсяго твару; Дантон ці той жа вам Бах без двайнога падбародзьдзя проста непамысныя; гэтак жа непамысным здаецца Ісус Хрыстос з двайным падбародзьдзем. Натуральнае двайное падбародзьдзе ў нашым досьведзе пра чалавечы твар ну ані ж на што не прэтэндуе, часам нават у вочы нам ня лезе. Ненатураль-
нае ж двайное падбародзьдзе, наадварот, адразу схіляе цікаўнага сузіральніка папытацца пра паходжаньне гэтай торбы мяса на шыі.
За многія гады назіраньняў я вывела сабе, што ненатуральныя двайныя падбародзьдзі былі выключна прадуктам ненатуральных прафэсій; а як што ў нас цяпер лічы і няма тых натуральных прафэсій, дык сьлед гаварыць пра адмыслова і асабліва ненатуральныя прафэсіі. Па дарозе ў дасьледчую інстытуцыю Барабаса, якою я хадзіла пятнаццаць гадоў кожны дзень, апрача нядзелі і сьвятаў, уздоўжкі Шпрэе на ніжнім выхадзе з вакзала на Фрыдрыхштрасэ, я сустракала пропадзь такіх двайных падбародзьдзяў ва ўніформах, нават і не спрабуючы растлумачыць сабе гэты псыхалягічны фэномэн. Нішто ў тварах мужчын не паказвала на заганнае эпікурэйства. Яны былі ў большасьці маладыя, іх скура была даволі пругкая, каб утрымаць у сабе крышку залішнюю вагу ў форме. Толькі пасьля паездкі на цягніку ў Баўгарыю мне адкрыўся гэты фэномэн. Гэтакія ж самыя, дзіўна падобныя паміж сабою маладыя мужчыны правяралі пашпарты ў пасажыраў, прычым яны насілі на шыі складныя пісчыя пульцікі, на якія яны клалі пашпарты, калі правяралі і гарталі іх, а ў канцы агляду прастаўлялі штэмпэлі. Іхняя праца патрабавала, каб яны ўвесь час прыціскалі падбародак да грудзей, быццам яны цэлы дзень напралёт пазіралі на наскі сваіх ног.
Калі б яны пры гэтым пакорліва схілялі плечы і каркі, зь імі нічога ня сталася б. Бо іх целы адначасова меліся служыць сымбалямі дзяржаўнага аўтарытэту, яны мусілі, насуперак усякім анатамічным запаведзям, на ўладарна напружаных нагах выпінаць дугою жывот і грудзі і пад прамым вуглом так схіляць над імі галаву, што нават у вельмі тонкіх людзей выпірае вальляк паміж падбародкам і шыяй, які пры больш-менш даўжманым утрыманьні ў гэтай позе паступова як бы застывае ў ненатуральнае двайное падбародзьдзе, такое, ведаеце пыдбарадзьдзе.
Чалавек зь ненатуральным двайным падбародзьдзем, зь якім я аднойчы сустрэлася, расказваў пра Бэрэнбаўмава дзяцінства ў Рурскай вобласьці і яго цьвёрды клясавы інстынкт амаль такімі самымі словамі, якія Бэрэнбаўм дыктаваў мне. Я чакала фразы з карапузам: “яшчэ малым карапузам я ведаў...” Двайное падбародзьдзе туга і ружова ляжала на тулаве мужчыны. Над ім, якраз пасярэдзіне галавы, невялікая, круглая, мускулістая адтуліна рот. Яшчэ малым ён ведаў, што сэрца сядзіць зьлева, а вораг стаіць справа, сказаў ён, “карапуза” ён выкрасьліў.
Я дапусьціла, што чалавек быў Бэрэнбаўмавым настаўнікам ці супрацоўнікам, асабліва пасьпяховы супрацоўнік, магчыма, нават пасьлядоўнік, ва ўсякім разе ён ведаў мэмуары, і таму цяпер сам Бэрэнбаўм гаварыў сваю ўласную надмагільную прамову.
Цяжкія, поўныя нягодаў часіны эміграцыі, сказаў мужчына. Hi слова пра гатэль Люкс. Пакуль ён гаварыў, двайное падбародзьдзе калыхалася і трапятала як у расклохтанага індыка. Я без адрыву глядзела на гэты вальляк, і чым даўжэй прыглядалася, тым большы, здавалася, ён рабіўся. Што калі зараз лопне, падумала я, як надзьмутая жаба; ці было калі такое лопнутае двайное падбародзьдзе; і што там было ў ім, у сярэдзіне гэтага напятага, чырвонага двайняка. А тады табе: празь месіва тлушчу, крыві і скраўкаў скуры вывальваюцца чэрві з труны маёй бабулі па бацькавай лініі. Я заплюшчыла вочы, адкрыла, зірнула на музыкаў, спадзеючыся, што іх абыякавасьць прагоніць агідную ўяву, я старалася не глядзець на прамоўцу нічога не памагала: з разяўленага падбародзьдзя сыпаліся тлустыя, укормленыя, белыя трупныя чэрві.
Мой страўнік захваляваўся. Спазматычнымі падачамі ўгору ён спрабаваў вызваліцца ад свайго зьмесьціва. Я выцерла з лоба халодны пот. Пад пальцы ўлезла пакамячаная газэта ў кішэні паліто. Але ж не магла я на Бэрэнбаўмавым пахаваньні адкрыта бляваць у газэту толькі з той прычыны, што ў прамоўцы двайное падбародзьдзе. Чым бы гэта адагнаць мляўкую млосьць агіды. Трэба неяк адкараскацца, але як. Я расшпіліла паліто, заціснула далоняй жывот.
“Era gia alquanto avanzata la notte, quando nelle mie stanze, ove soletta mi trovai per sventura...a"
Я, праўда, ня ведала сэнсу гэтых вершаў, але затое так многа наслухалася “Дона Джыавані”, што амаль усе арыі магла падцягваць па-італьянску.
“...entrar io vidi
in un mantello avvolto
un uom che al primo istante
avea preso per voi;
ma riconobbi poi
che un inganno era il mio...”
Я моўчкі сьпявала, аганяючыся ад двайнога падбародзьдзя і млосьці ў страўніку. Я сьпявала, і я чула, як сьпявала. У мяне быў голас Біргіт Нільсан. Мой сьпеў струменіўся як кроў па маім целе, у рукі, ногі, галаву і страўнік, так гучна, так настырліва, што ўжо больш нічога чуць не магла, акрамя майго ўласнага цудоўнага Нільсанаўскага голасу і плачу Донны Анны.
Я прачнулася, і мне балела галава, і даціналі нейкія дыфузныя ўспаміны пра пагрозьлівы сон. Была пятніца, базарны дзень і
дзень Бэрэнбаўма. Ужо шэсьць тыдняў я працавала ў Бэрэнбаўма, і гадзіны, калі я шкадавала, што дапусьцілася да такой справы, множыліся. Праўда, я строга трымалася сваёй пастановы выключыць галаву зь любой вытворчай дзейнасьці, змаўчаўшы тым часам Бэрэнбаўму, што я думала пра яго і ягоныя мэмуары. Але што я шмат над гэтым думала, што я цэлыя дні і папаўночы сьціналася ў зьвягах з Бэрэнбаўмам, гэтаму перашкодзіць я не магла.
Пры нашай апошняй сустрэчы ён прадыктаваў мне: “Абапіраючыся на багаты скарб вопыту ленінскай партыі і на яе братэрскую дапамогу, наша партыя павяла рабочую клясу да перамогі і назаўсёды збудавала сацыялізм у першай рабоча-сялянскай дзяржаве на нямецкай зямлі”. Нічога асаблівага ў сказе, усяго адзін з тысяч напісаных і сказаных сказаў, якія з часам гэтак жа мала кідаюцца ў вочы, як і колькасьць сівых валасоў на галаве ў чалавека, якога бачыш кожны дзень. Але гэты сказ я павінна была напісаць сваёй рукой. За гэта мне плацілі, каб я пісала. Ня будзь я такая пэўная, што Бэрэнбаўм чакае майго пярэчаньня, я спыталася б у яго пра пяць фальшаў, якія былі ў сказе.
Была пятніца, быў Бэрэнбаўмаў дзень. Сьнедаючы, я як бы перажывала пачуцьцём сон, які пакінуў ува мне нейкую ліпкую няўдобасьць. Успамін пра яго лунаў па пакоі, як фантом, і як толькі я да яго набліжалася, распускаўся ў
нішто. Я выпіла адну таблетку ад галавы. Была палова адзінаццатай. Яшчэ чатыры з палавінай гадзіны да службы ў Бэрэнбаўма.
Я якраз хацела прыняць гарачую ванну, калі пазванілі. Ірма прыйшла з рынка. Яна пашлёпала міма мяне на кухню. У цябе яшчэ ёсьць час, сказала яна і паставіла кош з пакупкамі каля лядоўні. Я купіла марынаваныя гуркі, мае дзеці так любяць марынаваныя гурочкі. А ты любіш марынаваныя гуркі, спыталася Ірма, ідучы па калідоры ў пакой. Я прабегла за ёю. Яна з уздыхам упала ў чорнае крэсла. Ірма была няўклюдная, але ня тоўстая. Нягледзячы на гэта, тры крэслы былі занятыя, як яна села. Заўсёды, сядаючы за маім сталом, Ірма займала тры крэслы. Было немагчыма сядзець у адным, калі зьлева і справа ад таго, на якое села Ірма, стаялі яшчэ два. На задняе білца левага яна паклала руку, а над сядзеньнем правага падымалася вострае каленца нагі, костачкі якое спачывалі ў Ірмы на сьцягне. Я лічыла такую позу напружлівай; Ірма не.
Мне трэба зь некім пагаварыць, сказала Ірма, ты не ўяўляеш сабе, якая я разьбітая.
Я падумала, што яна была такая ж разьбітая, як заўсёды, калі званіла мне ў дзьверы. Неразьбітая Ірма не заходзіла. Толькі пры кожнай новай разьбітасьці даведвалася я, што пазаўчора ёй сапраўды страшна добра пасьвяткавалася зь некалькімі страшна добрымі сябрамі.
Я лічыла немагчымым ненавідзець Ірму. Што, спыталася я.
Ты ня слухаеш навін. У навінах яны сказалі, што на руска-кітайскай граніцы зноў стралялі. Ідзе вайна, гэта ж ясна.
Ірма ўзяла адну з маіх цыгарэт.
Мне абсалютна ясна, што цяпер ідзе вайна, сказала яна, разявіўшы пры гэтым толькі ўнутраныя дзьве траціны свайго шырокага рота, куточкі вуснаў трымала амаль закрыта манэра гаварыць, якую я ведала ў Ірмы і якая давала слухачу зразумець, што толькі што паведамленае само сабой разумелася і наўрад ці варта было дзеля таго расхлябеньваць рот на ўсю сьцежу.
Пачатак савецка-кітайскай вайны Ірма аб’яўляла ўжо каторы раз, так што я аж была паверыла, каб устрымацца ад лішніх праяваў зьдзіўленьня, што Ірма зноў упарола дурноту. Яна разявіла рот на ўсю поўніцу дзеля шырокай усьмешкі, якая вываліла верхні рад зубоў разам зь дзяснамі, і сказала: я думаю, ты няправільна разумееш мяне, вайна ёсьць. Рускім цяпер якраз патрэбен вораг. Яны ня могуць пракарміцца, неверагодна, але яны ня могуць пракарміцца, разумееш ты. Ірма ўсё яшчэ выскалялася. У Эўропу сунуцца ня важацца, вось ім і трэба пракруціць вайну з кітайцамі. Гэта ж абсалютна ясна. Ірма пахітала сваёй вялікай галавой, узмацніла ўсьмешку да глыбокага, спачувальнага сьмеху і сказала: значыцца,
я магу табе зусім нічога не казаць, і так усё ясна.
У сваім інтымна-глыбокім веданьні рускай палітыкі Ірма спасылалася на рускую бабулю, якая ў дваццатыя гады прыехала ў Бэрлін артысткаю і там выйшла за немца. Доля рускай крыві ў ёй, сьцьвярджала Ірма, робіць яе здольнай на глыбокі зазірк у рускую душу, як гэта наўрад ці даступна рацыянальным немцам.
Думаеш, гэтым разам сапраўды вайна, спыталася я.
А што ж яшчэ, сказала Ірма рэзка хіхікнуўшы, тады і цяпер амаль сашчаміўшы куточкі вуснаў: значыцца, сапраўды так, калі б у мяне не было дзяцей, я пакончыла б з сабой. Хто гэта вытрывае, каб толькі чакаць, што яна пачнецца. I нельга нікуды зьехаць, ні ў Новую Зэляндыю, ні табе ў Аўстралію. Ужо нават дзеці мае мараць пра вайну.
Я змоўчала, не сказала, што ніколі ня марыла пра вайну.
Я ўвогуле не разумела, чаму людзі больш баяцца ўсеагульнай сьмерці, чым сваёй уласнай. Нібыта яно лягчэй паміраць аднаму. Ноччу прачнуцца, разумеючы, што вось цяпер якраз і маеш памерці, адзін, без разьвітаньня, і каля цябе няма нікога, хто паабяцаў бы нешта манлівае пра той сьвет, нікога, хто сказаў бы, што вось хутка там і пабачымся зноў; гэта была б страшная сьмерць.
Боль у галаве перапоўз на патыліцу і аж да плячэй. Я ня ведала, як суцешыць Ірму. Калі вайна ўжо ідзе, ты заўсёды яшчэ можаш забіць сябе, сказала я.
У цябе што, фантазіі няма, спыталася Ірма, ці гэта зусім цябе не цікавіць.
Я сур’ёзна лічу, сказала я, усё сваё жыцьцё мы ведаем, што мусім памерці, а тым часам жа не забіваем сябе, прынамсі, большасьць гэтага ня робіць. Ірма, сказала я, мне страшэнна баліць галава. Ірма падцягнула калена і руку. Я думаю, усе мы тут павар’яцеем, ты ня думаеш, што ўсе мы тут павар’яцеем. Ці ж ня сьмех: усе мы вар’яцеем, але зусім гэтага не заўважаем, бо ўсе разам памалу вар’яцеем, а таму і ня можам заўважыць гэтага.
А такі ж бо сьмешна, сказала я.
Раптам Ірма прыціхла і ўмасьцілася ў адным крэсьле. Спадніца ў яе закачалася вышэй худых каленяў, на якіх звычайна мясістыя і калёнападобныя ногі лёгка ўбіраліся ў мышцы, занадта вялікія, кранальна дзіцячыя ногі, нязграбнасьць якіх кідалася ў вочы праз Ірміну любоў да ярка-чырвоных ажурных гольфікаў. Мне было шкада яе. Так у мяне было з Ірмай заўсёды: альбо ненавідзела яе, альбо шкадавала.
Хочаш чаю, спыталася я.
Я зраблю марынаваных гуркоў дзецям, мне ўжо й самой палепшала, праўда. Можа, яно было б найлепш, калі б мы ўсе павар’-
яцелі, ня думаеш, што было б самае лепшае.
Я сказала, што і па-мойму гэта было б няблага-такі, і падумала, што я звар’яцею тут, на месцы, калі яна не перастане.
Зачыняючы за ёю дзьверы, я рашыла, што цяпер ужо адчыню не раней, чым калі буду выходзіць на працу да Бэрэнбаўма. Ці магла я рашыцца яшчэ й ісьці на рынак, калі б нарэшце выкінула з галавы Ірму зь яе крутымі ідэямі, і тады не дайшло б да спрэчкі з Бэрэнбаўмам. Але так вось яно склалася з Ірмай, яна пайшла задаволеная, як наедзены вампір, а я засталася, спустошаная і бяскроўная. Ірміна думка, што ўсе мы разам павольна, не заўважаючы таго самі, вар’яцеем і такі павар’яцеем, чаплялася за мяне аж да самага Бэрэнбаўмавага дому. Была пятніца, Бэрэнбаўм адчыніў сам. На ім была сьветла-блакітная кашуля пад цёмна-сіняй, мне яшчэ невядомай вязанай кофтай, шэрыя штаны і ня як заўсёды бардовыя скураныя пантофлі, а чорныя зашнураваныя чаравікі. Ён усьмешліва, у добрым настроі павітаўся, нібыта толькі што перажыў нешта нязбыт якое радаснае альбо нечагась такога чакаў. Мне ўсё яшчэ балела галава, і Бэрэнбаўмаў непрыхавана радасны настрой дражніў мяне.
Такім ён, відаць, бываў раней, калі рука яшчэ ня боўталася на суглобе, калі ён яшчэ падпісваў ёю назначэньні і звальненьні, уладна паляпваў па сталах, засядаючы на нара-
дах, альбо падаваў яе, вітаючы іншых магутаў сьвету гэтага. Неразбуральны, адораны вечным жыцьцём Бэрэнбаўм.
Добра, што Вы тут, сказаў ён, я чакаю незвычайнага госьця. Сёньня мы пачнём трошкі пазьней.
Ён правёў мяне ў пакой, у якім прымаў мяне першага разу і ў які з таго часу я ні разу не заходзіла.
Я мушу сёньня пазлоўжываць вамі, але не палохайцеся, фраў Палькоўскі, ніякай працы галаве, ніякай разумовай працы. Зараз вось прыйдзе пісьменьнік, Віктар Сэнсман, ён, кажуць, напісаў некалькі вельмі цікавых кніг, я іх ня ведаю, не чытаў, але мне дакладвалі. Я б хацеў папрасіць вас пабыць на сустрэчы і занатаваць ход гутаркі.
Вы не давяраеце яму, спыталася я.
3 мастакамі трэба быць асьцярожным, яны лёгка заводзяцца, калі заходзіць пра іх мастакоўскую свабоду. Вы што-небудзь ведаеце пра яго?
Я чытала дзьве яго кнігі, лёгкія, на лёгкую ж пацеху палітычныя раманы, якія абавязаны сваім посьпехам непаразуменьню, сваёй крыклівасьці. Сусьветна вядомыя ісьціны Сэнсман пераказаў так спаважна, аж можна было падумаць, што сярод іх крыецца ягоная, асабістая, гэтым разам ужо самая ісьцінная ісьціна. Я сказала, што сама хоць і чула пра Сэнсмана, але каб чытаць, дык нічога ягонага не чытала.
Бэрэнбаўм папрасіў дапамагчы накрыць стол на каву. Левай рукой ён адчыніў шкляныя дзьверцы шафы, у якой стаяў мэйснэраўскі кафейны сэрвіз, дэкараваны вінаградным лісьцем. Тры кубачкі і ўсё, што да гэтага яшчэ патрэбна, сказаў ён і пайшоў, больш шпарка і спаважна, больш напружана, чым звычайна, у кухню, паставіць вады на каву.
Бэрэнбаўм і я разам накрылі кафейны столік для госьця, якога мы разам чакалі. Я адзначыла свае руцінныя, звыклыя рухі. Рабіла ўсё машынальна. Сподачкі, кубачкі, дзе, калі ласка, лыжачкі. Вось гэтак сама я з мамаю, калі яшчэ жыў тата, кожнае нядзелі накрывала стол на каву. Нешта фамільярнае пайшлося паміж Бэрэнбаўмам і мною, нейкая забароненая нармальнасьць.
Нарэшце пазванілі. Бэрэнбаўм трошкі памарудзіў, ідучы да дзьвярэй, нібыта не хацеў стварыць уражаньне, што чакаў госьця нецярпліва.
Віктар Сэнсман выглядаў як і на фота, якое я бачыла: бледны твар, на якім рэзка праступалі шырокія косьці сківіц, маленькія, нібы агорнутыя вечнай усьмешачкай вочы, высока ўскінутыя бровы пад наўскаса змаршчыненым лобам, усё выдавала намаганьне кожнае хвіліны рабіць уражаньне цікаўнага і разважлівага чалавека. На ім былі джынсы і зямлістага колеру ваўняны жакет са скуранымі налокатнікамі. Бэрэнбаўм прадставіў мяне як сваю правую руку і
ў доказ таго паклаў на стол дрыготлівы кавалак мяса, які я мела замяняць яму.
Ён не давярае мастакам, сказала я, каб растлумачыць маю прысутнасьць.
Законна, законна, пасьпешліва сказаў Сэнсман, з чаго ніяк не вынікала, ці ён ухваляў Бэрэнбаўма, ці яму пагражаў.
Я наліла кавы. Сэнсман падзякаваў лёгкім мігам вачэй. Што прывяло яго сюды гэта непаўторна яркая біяграфія Бэрэнбаўма, сказаў ён. Мне здалося гэта залішне, але даравальна, зрэшты ж ён мусіў неяк дагадзіць Бэрэнбаўмаваму настрою, пры патрэбе, можа, нават улесьціцца, калі ўжо хацеў нешта выкалупаць зь яго. Мне нават хацелася ягоную перабольшаную ветлівасьць амаль кожны свой сказ ён пачынаў з “гер прафэсар” прыняць да ведама як іронію альбо знак сувэрэннай пагарды. Бэрэнбаўм жа, праўда, ня даў сабе клопату распазнаць у гэтым нешта іншае, чым толькі высокі рышпект. Ня трэба было быць Сэнсманам, каб ведаць, што ён ніякі не агітатар, не “патрасацель умоў і ваабражэній”. У ягоных кнігах таксама не было ніякіх мяцежнікаў духу, толькі нейкія безабаронныя стварэньні з высахлымі душамі, так што я, чытаючы, пыталася ў сябе, як ён мог на працягу ўсяго пісаньня дабравольна вытрымліваць кампанію гэтых герояў, не зрабіўшыся мяцежнікам за іх ці супроць іх. Ён быў танчэйшы, чым я думала, сухашчавае цела бяз плоці і
мышцаў, перад якім ён накрыж і вуглавата трымаў свае верхнія канечнасьці, чым вельмі нагадваў садовае крэсла-складанчык. Ён крануў мяне, і хоць кволая постаць і яе адбітак у ягоных кнігах хутчэй адгіджвалі, я не магла выносіць самога дапушчэньня, што ён думае пра мяне, як я думала пра хатнюю служанку, што менавіта яна і была Бэрэнбаўмава крэатура. Мне падціскала і падпірала намякнуць яму, што ён, калі хоча займець хаўрусьніцу супроць Бэрэнбаўма, можа мець памянёную ўва мне і што ён мог бы разьлічваць на мяне.
Недзе праз паўгадзіны я ўжо стаяла паміж люстранымі дзьверцамі шафы і абцягненым аксамітам гарнітурам, вішчала і палівала як магла Сэнсмана, называла яго сьмярдзючым дрыстуном, а Бэрэнбаўма вузкалобым бонзам, чыёй падручніцай я ні хвіліны болып быць не хачу. Прычына майго шалёнага прыпадку, дзіцячай неабмежаванасьці якога я засаромелася ўжо ў момант самога выбуху, была сьмешная; ня менш сьмешная, як і дапушчэньне, што такому чалавеку, як Віктар Сэнсман, хай сабе ён і худзюшчы, бы Хрыстос на крыжы, патрэбна маё заступніцтва.
Сэнсман расказаў, што працуе над раманам пра жыцьцё ў Бэрлінскім унівэрсытэце на пачатку шасьцідзясятых гадоў, і як што Бэрэнбаўм у тыя часы ва ўнівэрсытэце чыніў важныя функцыі, ён спадзяецца атрымаць меркаваньне гера прафэсара пра пэўныя да-
кумэнтальна мала зафіксаваныя падаплёкі. Яшчэ пакуль Сэнсман гаварыў, на твары ў Бэрэнбаўма расплылася амброзія боскай шчырадушнасьці, міласлаўя і гатоўнасьці шчодра і любадушна ўзычыць таго, падзяліцца чым ён ласкава папрошаны. Гэта быў хвалюючы час, як вы можаце сабе ўявіць, і так неяк адразу пасьля пабудовы нашага антыфашысцкага абарончага вала, сказаў ён.
Адно толькі запрашэньне ўпісаць гэтыя словы, нібыта былі яны як словы, скажам, “кветка, сабака і мур”, абурыла мяне. Я занатавала: Б.: час пасьля збудаваньня “антыфашыву” быў хвалюючы.
Сэнсман сказаў, што тады яму было чатырнаццаць, гэта мела азначаць, што ён быў занадта малы, каб нешта цяпер успомніць, альбо што ён быў недастаткова дарослы, каб асьмельвацца цяпер успамінаць адназначна дакладна. Толькі паведамленьне, што Сэнсман у той час быў на дваццаць чатыры гады маладзейшы, чым цяпер, здалося мне банальным, залішнім для пратаколу.
Тады, сказаў Бэрэнбаўм, перад гістарычным жніўнем 61-га, яму, калі раніцай, перш чым увайсьці ва ўнівэрсытэт, ён глядзеў на ліпы, часта бывала ўява, быццам ён бачыць, як патокі жыцьцядайнага соку маладой рэспублікі чырвона-пульсіўна выліваюцца з Брандэнбурскай брамы проста на прагныя, драпежныя целы ворага.
Сэнсман маўчаў, запаліў цыгарэту; выпус-
каючы дым першай зацяжкі, ён глядзеў на мяне. Гэты позірк, ды яшчэ і разнапружанае, падобнае на ўздых, выдыханьне дыму, справакавала мяне на подумку, быццам ён хоча пасыгналізаваць мне пра палёгку, якую ён, глянуўшы на аднадумніцу, мог бы атрымаць. Я падумала нават, што разгледзела просьбу ў Сэнсманавых вачах. Сэнсман ня мог адважыцца на адкрыты пратэст ці нязгоду, і я павінна яму дапамагчы.
I тады Вы самі рашылі, што лепей пускаць кроў, і пабудавалі мур, каля якога маглі б дзюравіць людзям целы, сказала я.
Дзьве-тры сэкунды было так ціха, нібыта ўсім дух перахапіла. Тады выступіў Бэрэнбаўм, усьміхнуўся Віктару Сэнсману: але ж бо так,, фраў Палькоўскі, і з такімі поглядамі, як у вас, мы тады ва ўнівэрсытэце мусілі змагацца.
А Сэнсман сказаў Бэрэнбаўму тонам, які гучаў, быццам разумныя дарослыя паразумеліся за плячыма ў недальнабачнага дзіцяці: я таксама думаю, што гэта было неабходнае рашэньне.
Я шпурнула аловак у мэйснэраўскае чарэп’е зь вінаградным дэкорам і закрычала.
Сярод няшчасьцяў майго дзяцінства было і тое, што мой бацька быў дырэктарам школы, у якую, паводле распарадку пра параён-
нае разьмеркаваньне школьнікаў, я мусіла хадзіць. Мой бацька некалькі разоў спрабаваў аберагчы мяне, а найперш сябе самога, ад гэтай пакуты. Але па няўмольнай волі ўладаў мы, нават і па-за хатняй сямейнасьцю, дзесяць гадоў заставаліся адно да аднаго прыкаваныя.
Адсутнасьць бацькі ў першыя сем гадоў жыцьця зрабіла маё выхаваньне справаю Іды і мамы. Бацька ўмешваўся толькі тады, калі ён лічыў патрэбным абараняць маму ад мяне, альбо, што здаралася часьцей, калі трэба было заняцца маім палітычным выхаваньнем. Тады ён падсаджваўся да мяне за круглы стол, засланы белым з блакітнымі гарошынкамі абрусам, і гаварыў пра аплот сацыялізму, які ўсупрацівіўся імпэрыялістычным падпальшчыкам вайны, пра слаўную барацьбу камуністаў за канчатковае вызваленьне чалавецтва, пра апошнія кроплі крыві і сьвятыя ахвяры, якім і ён даў прысягу. Цікавей было, калі ён расказваў, як ён, просты рабочы хлопец, біўся з гімназістамі, што ён азначаў як “мая школа клясавай барацьбы”. Перад словамі “гімназія” і “гімназісты” ён заўсёды рабіў кароткую паўзу, нібыта зьбіраў іх, як сьліну ў роце, каб потым гідліва выплюнуць.
Ня мела значэньня, пра што ён гаварыў. Толькі што ён сам-насам са мною сядзеў за сталом і свае словы адрасаваў толькі мне, было адзінае, што Значэньне мела. Часам я
ледзьве слухала яго, а больш рабіла так, каб ён паверыў, што я слухала яго. Я намагалася выглядаць разумнай і ўважлівай, час ад часу згодліва ківала, каб ён ня страціў апавядальніцкага імпэту. Нягледзячы на гэта, яго пэдагагічныя высільваньні ніколі не зацягваліся больш як на дваццаць хвілін. Тады ён звычайна прыціскаў абедзьве далоні да канта стала, адціскаўся назад, казаў: так, тады мы яшчэ разок, і ішоў у свой кабінэт.
Я прыдумвала сабе пытаньні, якія, лічыла, яму падабаюцца. Кожныя колькі гадоў нараджаецца такі геній, як Сталін? Кожныя сто, а можа, толькі кожныя дзьвесьце. Ці будуць пры камунізме забойцы? He, тады забойцаў больш ня будзе. Гэта былі фальшывыя пытаньні, на іх лёгка было адказваць. Я ўсё яшчэ стаяла каля стала, чакаючы, калі ён зноў пакіне пакой.
Я пачала прыдумляць пытаньні, на якія ён не адкажа адным сказам, разьдзяліўшы яго на чатыры-пяць крокаў каля мяне, і пры гэтым зрабіла адкрыцьцё, безь якога маё дзяцінства, маладосьць і чорт яго ведае што яшчэ, склаліся б інакш. Над гэтым пытаньнем я працавала цэлы тыдзень. Я была ўпэўненая, што яно азадачыць яго, зробіць уражаньне і што яно будзе дастаткова складанае для даўжманай размовы за сталом. Я перачакала адзін вечар, калі мама пазьней вярталася дамоў і я магла спадзявацца, што ніхто не адцягне яго ад мяне і ад майго пы-
таньня. Ён і я сядзелі за вячэрай. Ён еў памідоры. Калі рабочая кляса самая прагрэсіўная кляса, сказала я, яна, як адзіная такая кляса, магла бы запабегчы фашызм; чаму рабочая кляса не зрабіла гэтага. Ад цынгі ў час палону бацька страціў усе зубы. Калі ён еў хлеб, дык часта высоўваў язык і зьлізваў крошкі. Ён высоўваў ніжні рад дзяснаў над ніжняй губой і гэта выглядала, быццам ён шчэрыць зубы. Праглынуўшы нарэшце такім спосабам адкушанае, ён спытаўся, хто мне набрахаў усяго гэтага глупства.
Горш і быць не магло. Ня толькі таму, што пытаньне яму не спадабалася, ён паставіў нават пад сумненьне маё аўтарскае першародзтва. Я баранілася, сама ўжо ня ведаю, як. А бацька быў перакананы, што я стала ахвярай варожых падкопаў, але так і ня змог растлумачыць мне, хто ж, апрача рабочай клясы, мог бы заступіць дарогу фашызму.
Ты хочаш сказаць, што віна не на злачынцы, а на самой ахвяры, грымеў бацька.
Калі ахвяра не абараняецца, дык і яна вінаватая, крыкнула я. Я змагалася за віну ахвяры, як за сваё жыцьцё. Напал гэтага вечару глыбока залёг мне ў памяць, аж да сёньня разьбірае, калі раўняюць ахвяру і невінаватасьць, што, зрэшты, часам зводзіць мае думкі на небясьпечныя сьцежкі.
Але найперш у той дзень я засвоіла, што я толькі тады магла зацікавіць сабою бацьку, калі мае пытаньні яму не даспадобы. Пра
віну рабочай клясы мы спрачаліся, пакуль не вярнулася мама і не спыніла.
Як што мне не ўдалося спадабацца яму, думала я з таго часу толькі пра тое, як яму не падабацца. Я болып не пыталася пра гераічныя подзьвігі камуністаў; я сумнявалася ў іх. Мне болып ня трэба было тлумачыць, што гэта значыла, калі я дзе-небудзь чула, што свабоды меркаваньняў няма. Я сьцьвярджала гэта сама. Mae бацькі не маглі растлумачыць спусташальны паварот маіх палітычных поглядаў нічым іншым, як што я падупала варожым уплывам у маім бліжэйшым атачэньні. Падазрэньне ўпала на клясу, і бацька, дырэктар, пайшоў на меры, каб усупрацівіцца ідэалягічнаму разброду ў 7 “Б” клясе.
Адразу ж увялі ўрок з аглядам газэтаў, і кожны настаўнік, здавалася, зацяўся не аддаваць нам ні ў якім разе часткі сваіх ведаў бяз гэтых палітычных уступаў. Матэматык быў ня проста матэматык; матэматыка ў руках клясавага ворага была інструмэнтам прыгнёту пануючай клясы, гэтаксама біялёгія, хімія і спорт.
Становішча было жахлівае. Толькі адно само маё існаваньне ўжо рабіла мяне вінаватай, мяне, дачку дырэктара, якая спасобіла ўсю клясу на пэдагагічныя тартуры і толькі таму, што паспрачалася з бацькамі.
Да таго ж я бачыла недавер у вачах аднаклясьнікаў, якія павінны былі падазра-
ваць, што я даносіла на іх. Каб рэабілітавацца перад імі, я павінна была больш адназначна, чым іншыя, пратэставаць супраць выхаваўчых мерапрыемстваў, часьцей за іх падкідаць настаўнікам падступныя пытаньні; я павінна была, калі хацела выжыць у сваёй клясе, станавіцца на чале супраціўленьня.
Мне было трынаццаць. Я дабілася, што бацька цяпер нарэшце зацікавіўся мною. Засынаючы, я часта нават жадала, каб ён памёр.
У тым годзе вышэйшае школьнае кіраўніцтва ўказала бацьку дэманстрацыю школьнікаў на 1 Мая спачатку пяць разоў прарэпетаваць, гэта было ўказаньне нашай школе, маёй клясе і майму бацьку, школе, якая самым ганебным чынам зьвярнула на сябе ўвагу сваёй недысцыплінаванасьцю і бяздарнасьцю ў ваеннай падрыхтоўцы. Дома бацька бушаваў. Школьная інспэктарка ідыётка, дурная гусачыха, асталопка-каза; у вынаходзтве новай брыдкай лаянкі яго фантазія далёка не сягала, ён увогуле быў без фантазіі. Зрэшты ён вам не які там казарменны гофшляйфэр, гоп-брык-дагарынагамі, ды і школа вам не муштравальны пляц. Ён нешта такое прыдумае. Але нечагась такога ён не прыдумаў. I мы маршыравалі. Па Курт-ФішэрШтрасэ, міма гайка Шэнгольцэр Хайдэ да могілак, на якіх цяпер хавалі Бэрэнбаўма, і назад, кожнага папалудня ад чацьвярга да суботы; у суботу падаў дождж. Падчас мар-
шыроўкі па Курт-Фішэр-Штрасэ, каля дому, у якім жыве пісьменьнік Штэфан Хэрмлін, рад, на правы флянг якога мяне паставілі, рашыў унікнуць тартураў уцёкамі. Мы дачакаліся невялікай дарожкі, куды выходзіў ледзь бачны пячорападобны ўваход, які прадзерлі дзеці праз густое кустоўе, якое аддзяляла вуліцу ад Шэнгольцэр Хайдэ. Там мы і растварыліся, шпарка і бязгучна, як Вінэту, і калі б Рэнхэн Баўдэ не данесла на нас школьнаму кіраўніцтву, нашыя ўцёкі, падобна на тое, засталіся б без наступстваў. Але Рэнхен Баўдэ накляпала на нас, хай і не таму, як яна, прыціснутая намі да паказаньняў, патлумачыла, што прынцыпова не ўхваляла нашага ўчынку, а таму, што іншых, і яе ў тым ліку, мы пакінулі на пропадзь. Уцекачы дамовіліся, што я, як дачка дырэктара, менш за каго яшчэ мела баяцца, а таму павінна ўзяць на сябе ролю завадатаркі, так сказаць, канавода, даручэньне, якое я ўдзячна прыняла, бо яно давала мне нагоду даказаць, што я сапраўды была адной зь іх, сваёй, іхняй, і срала я на тое, што я дырэктарава дачка, і я ўвогуле мачаіспускала на тую іхнюю школу, і на бацьку, і на маці. Але што я клала з прыборам на ўсё чыста ўсенька гэта ці не залішне падазрона, як на іхнія вочы і вушы.
Так я трапіла ў трохкутнік паміж вангогавымі сланечнікамі, бацькам і маці. Усе ўтаропіліся на мяне: тыя раўнадушна, баць-
ка поўны нянавісьці, маці у роспачы. Усе былі адзіныя ў адным, схаўрусаваліся. Бацька зь інспэктаркай, якая ўжо больш не была дурная гусачыха, нават з Рэнхен Баўдэ, хоць яна і была двоечніца; маці з бацькам, бо то ж ён меў рацыю; сланечнікі віселі на сьцяне і зрасьліся зь ёю. Жалезнае адзінства, якое я нечым, сама ня ведаю чым, закляла, перад якім стаяла бязрадная зь немым крыкам адчаю.
Гэта было такое самае адзінства, якое я зноў пазнала паміж Сэнсманам і Бэрэнбаўмам: яно спляло поўнае супадзеньне паўсталых з агульных інтарэсаў правілаў гульні. Гэтым разам я была служанка такога адзінства, а не ахвяра. I зноў я стаяла паміж сьценкаю шафы і абабітай мэбляй і крычала. Што ці ж ніхто ня ведае, што ўсе мы разам спакваля, не заўважаючы таго, дурнеем і вар’яцеем, крычала я, ці ж бо ніхто ня чуў апошніх навінаў. Ідзе вайна, ясна ж як божы дзень, што ідзе вайна, вайна паміж чыстымі вар’ятамі, якія ня ведаюць, што яны вар’яты, і хто ведае, чаго толькі яшчэ я ім там панакрычала.
Калі я бразнула за сабою дзьвярыма, перад домам стаяў кармазынава-чырвоны аўтамабіль, а праз гародчык ішоў худы, высокі чалавек. У яго быў, не на ім быў бледны, амаль белы твар і на ім шэрыя, нерухомыя вочы, тупыя і бліскучыя адначасова, быццам яны не маглі нічога бачыць, альбо бачылі ўсё.
Ці яно тое залежала ад майго разварушанага настрою, ці ад таго, што балела галава, хай ня ўся, а толькі правая палавіна, ці, можа, гэта былі толькі вынікі Ірмінага візыту, але мне здалося, быццамкі я заглянула ў вочы сьмерці. Гэта была мая першая сустрэча зь Міхаэлем Бэрэнбаўмам.
Ніякаяга шуму, толькі шалясьценьне апалага жухлага лісьця пад маімі нагамі. Безжыцьцёва ўлёгся “гарадок” у кастрычніцкім туманным чадзе. На флагштоках у прадмесьцях нябачныя жыхары павывешвалі сьцягі, якія абвісла анучыліся ў поўнай бязьветрані. Я ўзьбегла на насыпную дарогу, адразу каля каменнай рыны, куды вецер нагурбаваў сухога лісьця, і шумна павалачыла нагамі праз гэтую ўжо загніласьць, пакуль так ня выйшла з паўкола “гарадка”, дзе шнуравалі машыны. Усё належыць вам, думала я, брук, дамы, дрэвы, сьвятло за вокнамі. Усё належыць Бэрэнбаўму і гэтаму чалавеку зь мёртвымі вачыма, магчыма, нават і Сэнсману. Я таксама належала ім, калі ўвайшла ў іхні дом, пракляты дом нумар шэсьць на вуліцы Ціхай, з пэрсыдзкімі дыванамі і квяткастымі фіранкамі, са сьценкаю-шафай і мяккім гарнітурам і заржавелым бярэзьнікам на сьцяне замест ван-гогавых сланечнікаў.
Дома, бадай што, ня мела сэнсу паліць сьвятло. Я сядзела на чорным крэсьле і ўяўляла сабе, якой брыдкай і сьмешнай я павінна была выглядаць, калі ўзьвілася перад Сэн-
сманам і Бэрэнбаўмам, як разбушаванае дзіця. Усё, што робіцца, фалып, думала я, можна рабіць толькі фальш. Кожны мой крок вядзе да памылкі, кожны рух скранае нешта фальшывае. Што гэта за сьвет, у якім ня зробіш нічога правільна. Напрыклад, мая цётка Іда, якая ўбухала трыццаць гадоў жыцьця, скупаючы нататнікі, маленькія фальклёрныя лялькі, шчаўкунчыкі і насьценныя талеркі, якія таварыства, у якім Іда зарабляла мізэрныя грошы і назва якога гучала так хораша: Таварыства ўзаемаразуменьня ўсіх народаў, раздарвала ўсім сваім сябрам за мяжою. Што магло быць у тым фальшывага купляць маленькія лялькі, каб нехта дарыў іх на знак дружбы. Калі я расказала Ідзе, даведаўшыся, што менавіта Таварыства ўзаемаразуменьня ўсіх народаў было філіялам сакрэтнай службы, яна засьмяялася, сказала, што яна ўвесь час кажа, што людзям мрояцца розныя прывіды, і купляла гэты хлам далей, дзень у дзень, аж пакуль не памерла. I хто мог ведаць, чаго нарабілі тыя Ідзіны лялькі. Іх можна было б падарыць, напрыклад, амэрыканцу нямецкага паходжаньня ў Лексынгтоне, Кентукі. Усе нямецкія амэрыканцы займаюцца дасьледаваньнем генэалёгіі, таксама і гэты, чые продкі дзьвесьце гадоў таму назад перабраліся зь Мекленбургу ў Амэрыку. Чалавек зь Лексынгтону, Кентукі, захаваў да Мекленбургу тайную замілаванасьць, якая празь ляльку, ап-
ранутую, натуральна, па-мекленбурску, так разьвінулася, што чалавек быў гатовы даведацца пра хаванае ў тайнасьці імя самага надзейнага скакавога каня зь Лексынгтону, Кентукі, і выдаць яго таму, хто перадаваў тую лялечку, аж у выніку баўгарская сакрэтная служба перад адным забегам здолела пусьціць у ход свой парасон з атручаным вастрыём супроць каня-фаварыта, якому прадказвалі будучыню, падобную на будучыню легендарнага Мэна о’Вара і тым самым забясьпечыць перамогу рускаму вогіру Аніліну, кавалеру ордэна Савецкага Саюза, перамогу на вялікім міжнародным дэрбі. Іда не змагла абвергнуць сваёй віны ў саўдзеле ў злачынстве, нават з улікам таго, што яна ня мела аніякага ўяўленьня пра падступныя махінацыі дзялкоў з Таварыста ўзаемаразуменьня ўсіх народаў і ведаць не магла, якое палітычнае значэньне надавалася забойству такога каня як Мэн о’Вар, выявы якога віселі на сьценах у Кентукскіх адміністрацыйных офісах і броварах, як у нас партрэт кіраўніка дзяржавы. Мне выпадкова расказаў пра гэта адзін праязны студэнт-германістыкус зь Лексынгтону, Кентукі, якога аднойчы ўвечары Граф прыгроб з сабою ў кнайпу.
Калі я мусіла выслабаніць Ідзін пакой ад усяго, чаго яна за сваё жыцьцё паназвалакала, я знайшла тры кардонныя скрынкі, набатаваныя гэтымі лялькамі, якія Іда зьберагала для дэманстрацыі праяваў сваёй, на-
шай дружбы. Я раздарыла іх дзецям, якія гулялі каля бачкоў са сьмецьцем, туды я выкінула Ідзіну бялізну, стары абутак і ўсякую іншую спадчынную непатрэбшчыну, перш чым Іда сама абярнулася ў попел.
Я больш не хацела працаваць на Бэрэнбаўма, хоць, калі ўсё як сьлед прыкінула, магла б быць вінаватая ня больш за машынку, на якой друкавала. Хто закіне віну той машынцы толькі за тое, што нейкі забойца на ёй выстуквае сваю споведзь. Але я была не машынка, нават калі ў дачыненьні да Бэрэнбаўма і рабіла так, быццам мною карысталіся менавіта як безгалосай машынкай: надзейная, непасрэдная, гатовая чакаць, нямецкая вартасная праца. Тым часам толькі мной адной правільна зразуметае, разыходзілася, распальвалася, разрасталася ў нейкі бясформны вырост, які аплятаў мае жылы, як ліяна, буяў вакол майго сэрца і шнураваў спазмамі страўнік, аж я нават часам баялася, што маёй грудной клетцы ня хопіць прасторы на дыханьне.
А не хапала мне, як тое даказаў мой выбух, духоўнай дыстанцыйнасьці дасьледчыка прыроды, які можа спакойна назіраць, як леў задзірае зэбру, бо яго цікавіць толькі адно: як леў задзірае зэбру, як ён яе высочвае, як цікуе за ёю, за што найперш хапае, ці адра-
зу забівае, ці спакваля. Што леў задзірае зэбру гэта ў яго, дасьледчыка, натуральна і не падлягае ніякім маральным ацэнкам. Калі б мне ўдалося пацікаваць за Бэрэнбаўмам вачыма натураліста, а яшчэ лепш, бяздушным вокам кінакамэры, я ні ў якім разе не магла б пачуцца ягонай ахвярай, ня больш, чым той дасьледчык пачувае сябе ахвяраю льва. Дасьледчык не ненавідзіць ільва; а я ненавідзела Бэрэнбаўма.
Калі яго ногі, успамінаючы свае колішнія самастойныя крокі, сымулявалі юнацкую выхадку, я ненавідзела яго; калі ён, каб падумаць, эфэктна адкідваў галаву і заплюшчваў вочы, я не магла адвесьці позірку ад яго напятай шыі, на якой пад маршчыністай скурай выразна праступаў гарляк, і мне запомнілася, быццам я часам чула, што чалавеку, каб яго хутчэй задушыць, трэба запхнуць у горла пад’язычную костку. Мяне гідзіла далікатная, завялая скура на яго моцных руках; мяне раздражняла пэўная ўзьнёсласьць у ягоным голасе, нейкая падхалімская мяккасьць, якую ён укладваў, пачынаючы гаворку са мною па-за межамі нашай дамовы. Я ненавідзела нават заняпаласьць яго цела, якое ён спрабаваў схаваць пад дарагой вязанай куртай і якое мне, калі б тады я мела адназначна растлумачыць сваю бязьмежную агіду, хутчэй павінна было б даць пачуцьцё задаволенасьці Мне было так, быццам я ненавідзела Бэрэнбаўма ў натуры, быццам ува
мне існаваў нейкі генэтычны код, які перасьцерагаў ад Бэрэнбаўма, як певень ад шуляка. Певень баіцца шуляка, ён не ненавідзіць яго. Я пыталася ў сябе, што ж гэта такое, чаму ў чалавеку страх перарастае ў нянавісьць. Я не павінна была ненавідзець Бэрэнбаўма, калі б я яго не баялася.
Пазьней, калі я ўбачыла ўжо бадай сьпісанага Бэрэнбаўма ў ложку за рашоткай, як ён там ляжаў, падначалены нейкай іншай уладзе, перад якою Бэрэнбаўмава ўлада ў жыцьці выключалася, як лямпачка перад сонцам, я магла б зь ім замірыцца. Ён быў пераможаны, хай ня мною, але я чулася ў тыя хвіліны пераможцай. Тады, прагны і бессаромны, Бэрэнбаўм працягнуў да мяне сваю трупнабелую руку. Нават надмагільнага Бэрэнбаўма я баялася, і сапраўды, ён быў пераможаны толькі калі сканаў.
Увечары пасьля візыту Сэнсмана я рашыла ніколі больш не бываць у доме на вуліцы Ціхай, шэсьць. Я больш не хацела працаваць на Бэрэнбаўма. Я хацела вучыцца на фартэпіянах.
Тэкля Фляйшэр аж лёгенька сумелася і ўскрыкнула, убачыўшы мяне ў сваіх дзьвярах. Якая неспадзяванка, сказала яна, прычым засталося няясна, парадаваў яе мой візыт ці не. Яна правяла мяне ў пакой з баль-
конам, дзе на авальным стале сьвяціўся чайны падагравальнік. Праз акно лілося белае сьвятло вулічнага ліхтара. Прабачце, сказала Тэкля Фляйшэр і ўключыла таршэр, я тут трошкі залетуценілася. Яна паставіла на стол другі кубачак, падставіла мне крэсла, а сама села на сафу, дзе яна, відаць, упоцемках і летуценіла. Яе вочы за тоўстымі шкельцамі акуляраў блішчалі трошкі больш вільготна, чым звычайна. Яна, мусіць, плакала, ад шчасьця або зь няшчасьця. Яна прагрэбла пальцамі валасы, нібыта хацела закруціць іх у куклу, якою ўжо даўно ахвяравала свайму каханьню, да чаго рукі яе ніяк ня могуць прывыкнуць і толькі зьбянтэжана тузаюць завіўку.
Да мяне ніколі не заходзяць, сказала яна, акрамя вучняў, ніхто не бывае. Раней, калі жыла мама, заглядвалі яе сяброўкі, а ўжо тым часам і яны паўміралі. Яна пагладзіла вышытую настольніцу і ўсьміхнулася, нібыта была абавязана перапрашацца перада мною за сваё адзіноцтва.
Так гэта добра, што зайшлі да мяне, сказала яна, тонкім голасам забалянсаваўшы гэтае “так” на пачатку фразы.
Ага, сказала я, мы жывём ужо дзесяць гадоў у адным з вамі доме, а ўсё яшчэ адна адну не наведвалі.
Яна паглядзела на мяне з чаканьнем, і я адчула сябе мусовай растлумачыць, чаму мне ў гэты дзень аж так зарупела пастукацца ў
дзьверы да Тэклі Фляйшэр. Яна падазравала, што я проста зайшла ў госьці, а я не магла адважыцца сказаць ёй неверагоднае што прыйшла толькі як вучаніца, а не візытантка, што сапраўды ніхто ў яе не бывае і я таксама.
Во такі выдаўся дзень сёньня, сказала я. Прынамсі, хоць тут не схлусіла.
Яна спакойна сядзела на бідэрмаераўскай сафе. Яе цёмна-чырвоны аксамітны касьцюм, шырокі мяккі кітэль з такімі самымі шырокімі штанамі-пірамідамі, быў такога самага колеру, як і невялікія ружы на абшыўцы сафы. Я ніколі не задумвалася, як добра выглядае кватэра Тэклі Фляйшэр. Цяпер, пабачыўшы, не магла сабе ўявіць ніякай іншай. Далікатны сакратэр, камода, стары медны таршэр з пажоўклым шаўковым абажурам, вялізазны мірт каля акна, прыгожы, ужо добра-такі стаптаны дыван каля дзьвярэй, усё ад перастаялае гістарычнасьці, як і сама Тэкля Фляйшэр, пастарэлая Тэкля Фляйшэр у абвіслай вопратцы, заўсёды такой крыху сьмешнай, калі яна з сарамлівым разьлётам сваіх барочных клубоў ішла па нашай вузкай, застаўленай прыпаркаванымі машынамі вуліцы.
Усё тут спадчыннае, сказала яна, я ўсё тут ведаю, колькі сябе памятаю. Якое шчасьце, што мама нічога не выкідала, пры ўсім тым хламе, які можна купіць. Мне патрэбны рэчы прыгожыя.
Я згадала свае чорныя крэслы і сказала, што ўсё тут вельмі добра ўпасавана, і яна, і мэбля. Што яна прыгожа глядзіцца на сафе, дадала я.
Яна запляскала ў далоні, як малая. 0, усклікнула яна, вы робіце мне камплімэнты. Які сёньня цудоўны дзень. Гэта нам трэба адсьвяткаваць, у мяне там драбнютачка лікёру, што прыслала цётачка Хільдзі да дня нараджэньня. Што калі я Вас пачастую.
He чакаючы адказу, пабегла на кухню і вярнулася зь дзьвюма лікёрнымі чарачкамі і зь непачатай пляшкай лікёру.
Нешта італьянскае, сказала і потым па складах: а-ма-рэ-та.
Даволі салодкая штука, нам добра ўсмакавала. Тэкля Фляйшэр расказала, што яна з таго часу, як сорак гадоў таму перабралася з Гюстрава ў Бэрлін, жыла ў гэтай кватэры, спачатку ўтраіх бацька, маці і яна, пасьля, як памёр бацька, удзьвюх, а цяпер вось адна. Яшчэ і маці давала ўрокі па фартэпіяна. Так вось і жывём далей, праўда ж.
Я сказала, што мне здаецца, быццам чалавек у сваім жыцьці асуджаны рабіць адны і тыя самыя памылкі. Нават радыкальна памяняўшы ўсе вонкавыя абставіны і верачы, што ўжо раз і назаўсёды прадухілены паўтор нейкага пэўнага канфлікту, раптам зноў сутыкаесься зь нечым падобным да перажытага і зноў непазьбежна даесься злавіць сябе.
Але ж фраў Палькоўскі, яна адставіла на
стол сваю пустую чарку, вы не павінны гаварыць такога, вы такі моцны чалавек. Як мама. Мама таксама была чалавек моцны. Мне расказвалі, што вы пакінулі добрую пасаду, хоць вы на часе разьлічваеце толькі на сябе. Мне б Вашу мужнасьць, мілы мой Божа, я даўно пасекла б піяніна на дробныя кавалкі і павыкідала б іх у акно.
Крыху схіліўшы галаву, ад чаго ўпарта выстаўляўся яе круглы, бясконтурны, схаваны ў шыі падбародак, гледзячы па-над міртам кудысьці бязмэтна ў акно, сядзела яна сярод ружаў на сафе.
I вы ня любіце граць на піяніна, спыталася я. А я вось дык мару іграць на піяніна, нязбытная мара мая, бо бацькі колісь да дня нараджэньня замест піяніна падарылі акардэон, з пэдагагічных меркаваньняў. Сьпярша я павінна была даказаць сур’ёзнасьць сваёй любові да музыкі, перш чым у цесны пакой будзе ўбатавана такая чорная гаргара. Але ж як я магла даказаць сваю прыкіпеласьць да музыкі на акардэоне.
Яна ня слухала мяне, усё глядзела ў акно, у якое марыла выкінуць піяніна.
Я б хацела быць тэрарысткай, сказала яна раптам, тэрарысты не адзінокія. Калі яны шпурляюць свае бомбы, дык усё адно не адны, а пазьней, у турме калі, дык цэлы сьвет падымае гвалт, што вось каторы там мусіць сядзець у адзіночцы. А я кожнага дня сяджу адна, і ніякіх табе гвалтаў. Яна выцяг-
нула ногі на сафе і адным глытком выпіла лікёр. Так, сказала яна, аж вось так далёка ў мяне заехала. Ці ж гэта ня страх. Мама перавярнулася б у труне, калі б ведала, што я кажу такія жудасныя рэчы. Мама была супраць усякага гвалту. Такі моцны чалавек, як мама, можа сабе лёгка дазволіць выступаць супраць любога гвалту. Ну вядома ж, я супраць, каб забіваць людзей, але я і супраць таго, каб чалавек вечна заставаўся адзін, каб ня бачыць нікога, апрача бяздарных гультаёў вучняў.
Невялікае полымца падагравальніка адбівалася ў тоўстых шкельцах яе акуляраў і надавала ёй нейкага блізыру дзікай адвагі. Калі б не яе цяжкія клубы, я сапраўды магла б уявіць яе тэрарысткай, такой старамоднай рускай анархісткай у прыталеным дарожным строі і зашнураваных высокіх чаравіках, забойцай тыранаў, якая няўмольна дзівіцца ў вочы сваёй ахвяры, цэлячы ёй прамусенька ў лоб.
Апошнім часам Вы рабілі ўражаньне шчасьлівай, сказала я.
Калі б я раней не пыталася, ці магу стаць яе вучаніцай, я, прынамсі, магла б абгрунтаваць, што падазравала за дзіўнымі пераўвасабленьнямі Тэклі Фляйшэр. 3 той гарачнай жывасьці, якую я ў ёй назірала ў апошнія тыдні, цяпер я не адчула нічога. Замест бездапаможная ўзрушанасьць, поцяг да забароненых чынаў, якія я вельмі добра веда-
ла, каб адразу ж не паддацца яе настрою. Але што было з Тэкліным каханьнем, можа, нават адзіным у жыцьці, якому яна ахвяравала свае доўгія валасы, дзеля якога яна раскрыла ўсё тое, што дзесяцігодзьдзі цнатліва хавала.
Ах, фраў Палькоўскі, сказала яна, і яе тонкі голас затрымцеў, як злоўленая птушка, калі б Вы толькі ведалі. Зараз я зноў заплачу.
Яна схавалася ў нэрвовы сьмех. А можна, я пакажу вам нешта вельмі прыгожае, сказала яна, нарэшце ўжо зноў з прыдуркаватай усьмешачкай, якое апошнюю гадзіну мне так не хапала на яе твары. Яна падняла падушку, пад якой ляжала чорна-белая фатаграфія, партрэт мужчыны, таямніца Тэклі Фляйшэр. Асьцярожна, каб не пакінуць адбіткаў на блішчастай паверхні, яна ўзяла фота за краі вялікім і сярэднім пальцамі і паклала мне на далоню. Мужчыну на фота было шэсьцьдзесят-семдзесят гадоў, ён нагадваў мне Курта Гёца; зьнешнія краі вачэй былі лёгка ўзьнятыя, пасмы сівых валасоў спадалі на лоб, вузкія, прыгожа ўразьлётныя губы, твар без сьлядоў, якія выклікаюць агіду. Зусім ня тое, што Бэрэнбаўм, хутчэй адзін зь нямногіх сымпатычных старых людзей, колішні мяцежнік, самнамбула, толькі ўжо здольны прымаць жыцьцёвыя ўрокі з аказіі недалёкай сьмерці.
Гэты мужчына, сказала яна, паўгода таму
назад, папярэдне не назваўшыся, не аказаўшыся, пазваніў у дзьверы і стаяў на парозе, трымаючы за руку сямігадовага ўнука, і спытаўся, ці ня мог бы ён навучыць у мяне хлопчыка іграць на піяніна. Тры разы прыводзіў на ўрок, сам ціха сядзеў на сафе, слухаў і пры гэтым глядзеў, не спускаючы вачэй, аж яна, Тэкля, занэрвавалася. Пасьля трэцяга ўроку ён сарваў хлопчыка, хоць таму яўна не хацелася, на пад’ём, праз тое дзіця нават ноты забылася, па якія праз паўгадзіны вярнуўся дзед. Яны пілі чай і гаварылі пра музыку. Ён, сказала Тэкля Фляйшэр, любіў Шубэрта. Ён быў мастак, жывапісец, які яшчэ замаладзь пазнаёміўся з Куртам Швітэрам. У тую гадзіну ён гаварыў ёй рэчы, паўтарыць якія яна не адважваецца, і не таму, што яны непрыстойныя, не, такія дзівосныя рэчы, што пра іх проста і ня скажаш, іх нават не працытуеш. 3 таго дня яны сустракаліся рэгулярна. Няшчасьце, вочы Тэклі Фляйшэр цяпер нарэшце набегліся сьлязьмі, было толькі, што мужчына, якога Тэкля Фляйшэр называла ЁН, быў жанаты, і што ягоная дачка, маці хлопчыка, жыла на нашай вуліцы, у доме насупраць.
Я цяпер зусім ня ведаю, шчасьлівая я ці нешчасьлівая, яна затуліла твар у свае вялікія, моцныя рукі піяністкі. У шырокім цёмна-чырвоным аксамітным адзеньні яна зашылася ў куточак сафы з ружамі, паблытаныя шэрыя валасы зьліліся са сьвятлом таршэра
ў адзін суцэльны прамяністы вянок на галаве. Я падліла нам яшчэ амарэта і сказала, што ва ўсёй яе гісторыі ня бачу аніякага няшчасьця. Кахаць заўсёды шчасьце, нават непрынятае каханьне шчасьце, меншае, вядома, чым прынятае, але шчасьце таксама.
Я думала пра Бэрэнбаўма, якога я ненавідзела.
Ведаеце, што ёсьць няшчасьце, сказала я, няшчасьце гэта калі ты ня можаш больш бачыць шыю пэўнага чалавека, ня думаючы пра тое, што ў гэтае горла можна было б запхнуць яго ж пад’язычную костку. Калі невядомы страх ператвараецца ў нянавісьць і, як атрутная сьлізь, запаўняе сны і мроі, калі спазнаеш, што чалавек можа быць забойцам і не жахаесься. Вось гэта ўжо няшчасьце.
Я гаварыла горача, а яна глядзела на мяне так спалохана, што я замоўкла. Тады я палічыла, што нагаварыла дужа многа, каб не працягваць далей. Я расказала ёй пра Бэрэнбаўма, як я зь ім пазнаёмілася ў кафэ, што на ім была такая самая вязаная курта, такія самыя бардовыя скураныя пантофлі, як і ў майго бацькі, што Бэрэнбаўм пісаў мэмуары, а я адмовілася аддаць яму сваю галаву.
Спачатку я яго проста не любіла, з часам выявіла, што ненавіджу. Я мушу думаць пра яго, хоць думаць не хачу. Я трызьню ім. Калі ступаю на парог ягонага дому, сэрца маё заходзіцца, быццам я павінна сустрэцца з тым, каго кахаю. Калі выглядае блага, я трыюм-
фую, мне нават прыходзіць на думку, што а што, калі б яго, вось пакуль я так стаю, раптам узяў ды разьбіў паляруш. А ён жа нічога мне не зрабіў. Ён плаціць мне пяцьсот марак у месяц. Ён тое, што я ненавіджу, але што ж я так ненавіджу.
Кінь і забудзь, што ты ненавідзіш, і пашукай, што ты любіш, шаптала яна сама сабе. Мама вечна казала мне так. Мама была моцны чалавек. Я не павінна была ненавідзець фартэпіяна, каб не яно, дык і ён не прыйшоў бы, праўда ж.
Пра Бэрэнбаўма яна раней нічога ня чула, ня чула і пра гатэль Люкс. У палітыцы яна не разьбіраецца, сказала.
Што ў ёй можна разумець, спыталася яна, у той дзень ці іншы, рана ці позна, ты проста ведаеш, што гэта так. Пакуль ты не спытаесься Чаму, толькі пасьля Што ўсё вельмі проста: усюды на вуліцах заўсёды ёсьць нешта, што называецца Ўлада. У скрынках з пляшкамі, у кнайпах, у офісах, у трамваях, у ложках, усюды яна ёсьць. Кожны бярэ сабе трошкі, і многім гэтага мала, тады яны ідуць у паліцэйскія, дворнікі альбо ў палітыкі. Больш зразумець немагчыма.
Самае горшае, калі там, на вуліцы, пануе такая самая ўлада, такі самы закон, як у сваім доме. Мой бацька панаваў над маёй школай, і ён жа панаваў дома. Нават калі мне раніцай ісьці ў ванну вызначаў ён. Супраць яго не было ніякіх абскарджаньняў; не было нікога,
хто мог бы яму запярэчыць. Тут, у вас, сказала я з позіркам, які ўвабраў у сябе і лямпу, і сафу і ўсю астатнюю мэблю, і спыніўся на піяніна, бо ня мог нічога сказаць.
Гэтага мама не дазволіла б, сказала яна.
Мы падзялілі рэшту амарэта, сказалі, што завуць нас Тэкля і Разалінд, што мы з таго часу будзем гаварыць адна адной “ты”, і пацалаваліся ў вусны. Нашыя губы былі клейкія ад лікёру. Я паабяцала ёй, што неўзабаве зноў наведаюся. Пра ўрокі я нічога так і не сказала.
У студзені мы згулялі вясельле Тэклі Фляйшэр. У вёсцы, у дзень, калі выпаў першы сьнег.
Пыдбарадзьдзе села на сваё крэсла ў першым радзе. Скрыпачы зашчамілі інструмэнты падбародкам і плячом, тупа зірнулі адзін аднаму ў вочы, першая скрыпка кіўнула. Гэтым разам гралі “Ave verum corpus”.
Перад труною ляжалі вянкі і букеты, пасярэдзіне самы вялізны вянок, ледзь ня як трактарная гусеніца, усыпаны кветкамі, нябеснымі ключыкамі і незабудкамі. Я была зачараваная. Ігрок на гармоніюме ўзяў, прынамсі, два тоны і перашкодзіў мне высачыць пастаўшчыка халтуры. Жоўтыя і сьветла-блакітныя кветачкі глядзеліся на велізарным коле як заношаная вопратка: ваўчыная мор-
да ў сярэдзіне міленькага чэпчыка бабулі Чырвонай Шапачкі. Я стаяла далекавата, каб можна было расшыфраваць залатыя надпісы на жоўтых, старанна задрапіраваных стужках. Пытаньне было, ці вянок задуманы як сымбаль мёртвага, ці велізарны памер яго ўшаноўваў значэньне нябожчыка, а далікатныя кветачкі павінны нагадваць пра пяшчотлівасьць ягонай душы; альбо, можа, ці ня меў ён за мэту падкрэсліць важнасць саміх венканосцаў. Хоць, праўда, нябесныя ключыкі і незабудкі хутчэй дазвалялі думаць пра жаночага жальбіта, я хутка адкінула гэтую думку. Гэта магла і павінна была быць фінансава моцная, пераважна з мужчын рэкрутаваная інстытуцыя альбо партыя. Вакол Бэрэнбаўмавай труны ляжала дванаццаць вянкоў; дзевяць з чырвонымі, два вельмі малыя зь белымі штучнага шоўку стужкамі, што ўшаноўвала саму сьмерць, і той загадкавы монстар з кідкай жоўтай стужкай, якая не абмяжоўвала сябе ніякімі лішнімі сымбалізацыямі.
Хто адважыўся дзеля разьвітаньня з Бэрэнбаўмам устрымацца ад чырвонай фарбы; зьлева, дзе сядзіць сэрца, чырвонае як кроў. Я бачыла Бэрэнбаўмаву кроў. Яна раптам палілася зь яго правай наздрыны, тры цяжкія, сьветла-чырвоныя кроплі ўпалі на белую паперу перад ім, перш чым яму ўдалося дастаць левай рукой з кішэні хустачку і заціснуць ёю нос. Я ўпершыню спыталася ў
яго пра гатэль Люкс. Ці ведалі яны, ці ведаў ён. Лямпа на пісьмовым стале гарэла і кідала рэзкае бакавое сьвятло на твар Бэрэнбаўма.
Што, спытаўся ён, ведаў, пра што я спыталася, спыталася тым ня меней, нібыта гэтым вэрбальным рэфлексам можна было ўхіліцца ад адказу.
Гэта, сказала я.
Ня ведалі нічога. Ён паглядзеў на мяне. Ён хацеў, каб я яму верыла.
Але падазравалі?
Яго левая рука сьціснулася ў кулак. Мы змагаліся супраць Гітлера. Ён расьцягваў склады і кожны суправаджаў ледзь стрымліваным ударам кулака па стале, нецярплівы, заклінальны, канчатковы.
А перамогшы Гітлера?
Будавалі дзяржаву. Вучыліся, вучыліся і яшчэ раз вучыліся.
I не шкадавалі, што з вамі не было вашых таварышаў, зь якімі вы жылі ў гатэлі Люкс дзьверы ў дзьверы?
Ён паспрабаваў глыбока ўздыхнуць. Губы дрыжалі, твар збарвовеў. А тады пацякла кроў з правай наздрыны, расплылася маршчыністай дэльтай па яго верхняй губе, закапала на запісаную паперу перад ім.
Мне зрабілася млосна. He ад Бэрэнбаўмавай крыві, мяне ніколі не нудзіла ад крыві, нават ад сваёй. Толькі калі я аднаго разу паранілася і мусіла зьлізваць кроў з пальца, каб не запырскаць дыван ці вопратку, мне
замлосьціла ад яе клейкай саладжавасьці. He Бэрэнбаўмава кроў, не, калі яна расьцяклася паўзь ледзь бачных вусікаў па скуры, мяне згідзіла, а таму што ён замест адказу прапанаваў мне сваю старую, затручаную пілюлямі, штучна разьведзеную ад трамбозу кроў, што ён паспрабаваў гэтым жалю вартым трукам ператварыцца ў ахвяру і не адказваць на мае пытаньні. Нарэшце ён знайшоў хустачку.
Ці не хацелася б вам ведаць, што сталася з вашымі таварышамі пасьля таго, як сярод ночы іх пазьдзіралі з ложкаў у гатэлі Люкс.
Я не магла спыніцца. Яго твар быў закрыты хустачкай, відаць былі толькі вочы, поўныя нянавісьці, а то і ўмольныя. Чаму ў мяне ніякай спагады. Вы не баяліся, што прыйдуць і па вас? Альбо па вашу жонку? Як яны схапілі жонку Эрыха Мюзама, як схапілі Алісу Абрамовіч, якую яны выслалі на лесапавал у Сыбір, але яна выжыла і вярнулася калекаю. ЦІ бачыліся вы пасьля таго з вашым таварышам Алісай Абрамовіч?
Ён не адказваў, прыціскаў хустачку да вуснаў і да носа. Настольная лямпа цяпер сьляпіла яго, хворай дрыжачай рукой ён павярнуў абажур да сьцяны.
I што вы ёй сказалі? Вы сказалі, што сказаў ёй і яе сын, калі яна змагла пабачыцца зь ім празь пятнаццаць гадоў. Ён не сказаў ні слова, бо верыў у тое, што яму сказалі ў дзіцячым доме: а сказалі і казаць казалі, што ягоная маці нацысцкая шпіёнка.
Толькі калі хусьцінка зусім прамокла Бэрэнбаўмавай крывёю, я адляпілася ад яго, як насмоктаная п’яўка.
Нібыта нехта трымаў у мяне перад тварам люстра, я ведала, як цяпер выглядала: рот перакрыўлены, сківіцы і шыя перанапружаныя, вочы вузкія. Апошнія сказы гучаць у вушах груба і агульна, як чужыя і аднак жа гэта мой голас.
Ці не магла б я памагчы яму, спыталася я, пачакаўшы. Ён патрос галавой.
Я пакінула яму чатыры папяровыя хустачкі, якія знайшла ў сваёй сумачцы.
Якога колеру была кроў у Бэрэнбаўма цяпер, калі ён васкова-белы, апрануты ў свой галубіна-блакітны гарнітур, ляжаў сярод шаўковых падушак і ніякай фразай нельга было яго параніць да крыві. He чырвонай, як кроў у жывых.
У наступную пятніцу ён прадыктаваў першы сказ: “Мая жонка Грэта была арыштавана ўвосень 39-га году”.
Mae пальцы так зьдзеравянелі, што я не магла пісаць. Ён паглядзеў на мяне, як чалавек, які зрыхтаваўся да ўдару і цяпер фіксуе цэль.
“Яна трапіла ў канцэнтрацыйны лягер Равэнсбрук”.
Ён устаў, узбуджаны, бездыханны, падыйшоў да дзьвярэй, павярнуўся да мяне: і ён не ў Сыбіры, крыкнуў ён і выйшаў з пакоя.
Я ўтаропілася ў тое месца, дзе ён толькі
што сядзеў, за акном сьвятло няпэўнага часу, голыя галіны букаў нерухомыя, усё вакол мяне ціхае і маўклівае, быццам я трапіла на фатаграфію. Вы заўсёды маеце рацыю, думала я, што б я ні казала, усякае няшчасьце належыць ім, шчасьлівым уладальнікам біяграфій. Ледзь толькі я разявіла зяпу са сваімі крыўдамі, як яны адразу запхнулі мне кавалак у зубы Равэнсбрук, альбо Бухенвальд. Глытай альбо задушыся тым кавалкам. 3 аўторка да пятніцы ён рыхтаваў гэтую адну хвіліну, гэтыя тры сказы, ён уявіў сабе, як я, са зьдзеравянелымі пальцамі, безьязыкая ад сораму, буду сядзець тут, няздольная паўтарыць сваё пытаньне пра гатэль Люкс, бо я ў сваім жыцьці ня мела нічым падаткнуць яму, ніякага козыра на права задаць такое пытаньне.
Я напісала: ‘Трэта была арыштавана ўвосень 39-га. Яна трапіла ў канцэнтрацыйны лягер Равэнсбрук. Сыбір недалёка ад Равэнсбрука”.
Скрыпачы склалі інструмэнты ў футаралы, але яшчэ не зачынілі іх. Чалавек іграў на гармоніюме “Інтэрнацыянал”, як піяніст з бара сыгнал вышыбалу “Да сустрэчы, да сустрэчы, не заседжвайся так доўга...” Праз шпалеры жалобнікаў нейкі невялікі чалавек пранёс на далонях чорную аксамітную паду-
шачку з Бэрэнбаўмавым ордэнам. Абапал ордэна ішлі чацьвёра мужчын, далей рухалася труна зь мёртвым Бэрэнбаўмам, за труною вялікія вянкі, кожны несьлі два мужчыны. Малыя вянкі і букеты несьлі жалобнікі ў журботным шэсьці. Я чакала вянка зь незабудкамі. Калі двое ва ўніформах праносілі яго міма мяне, на той палавіне стужкі, якая зьвісала з майго боку, я прачытала: “апошняе прывітаньне ад байцоў нябачнага фронту”.
Натуральна, калясальны вянок, пераапрануты пад летні луг, штазі, хто ж яшчэ. Толькі цяпер я пазнала Міхаэля Бэрэнбаўма, ён быў сярод носьбітаў вянка. Я першы раз убачыла яго ва ўніформе. Скрыпачы сядзелі, гатовыя падхапіцца, інструмэнты гарызантальна, на сьцёгнах, як кульбакі, на якія ім прыйдзецца абаперціся, як толькі апошні чалавек пакіне капліцу. Яны прапіхвалі сваімі вачыма жалобную працэсію праз партал.
Апошняя была я. Калі я ўсьміхнулася ім, двое зь іх кіўнулі мне на разьвітаньне.
Шлях ад капліцы да зямнога простакутніка, які Бэрэнбаўму выкапалі ў тым спэцарэале могілак, пралягаў праз галоўную алею ў кірунку да выхаду. Я пайшла за працэсіяй на адлегласьці трох-чатырох мэтраў. Ніхто гэтага не заўважыў бы, калі б я збочыла і ішла сярод магіл, паклала фрэзіі на магілу забытага нябожчыка і пакінула могілкі праз бакавы выхад.
Цяпер я магла б ісьці дамоў. Самае большае праз паўгадзіны Бэрэнбаўм будзе ляжаць на сваім месцы, пад яшчэ мяккай пух-зямлёй; яшчэ некалькі дзён нагрувашчаная гара вянкоў будзе пазначаць месца новага прыбыльца, пакуль жонка Міхаэля Бэрэнбаўма альбо аплочаны імі садоўнік з могілак не ператворыць сьвежы курган у звычайную магілу, з бляшанымі кветкамі і якой-небудзь хвойнай пасадкай. Тым ня меней я пайшла далей за ўсімі. Я яшчэ недастаткова нагледзелася.
Праз тры дні пасьля візыту Сэнсмана Бэрэнбаўм затэлефанаваў мне. У яго была адна вельмі тэрміновая дамоўленасьць з урачом і заўтра, у аўторак, нашу сустрэчу канечне адмяніць, мы здолеем прадоўжыць нашу працу, на жаль, аж толькі ў пятніцу.
Бэрэнбаўм быў самы сабакамі падшыты стары чалавек, якога я калі ведала. Ён здагадваўся, што я рашуча пастанавіла болып не паяўляцца ў яго доме. А ўтрымаць мяне хацеў. Менавіта мой шал на яго і на ўсё, што ён для мяне ўвасабляў, здаецца, якраз і ажывіў яго, быццам ён толькі дзеля таго і дыктаваў, каб даказаць мне, што мой шал на яго гаўна варты, што ён ім зусім не пераймаецца, што я яму сваім гневам нават паслужылася на добрую дагоду.
Званок застаў мяне зьнянацку. Я ўжо была сабралася пазваніць яму заўтра роўна ў тры гадзіны папалудні і зусім няўзрушана, спакойна, наколькі мяне на тое станецца, паведаміць яму, што разглядаю нашыя працоўныя адносіны закончанымі, і адразу, не даючы яму часу на адказ, пакласьці слухаўку.
Я складала фразу, якая добра ўпасавала б яму; фраза не давалася. Трэба было сказаць проста: я не прыйду і ў пятніцу, альбо: я наогул больш не прыйду, альбо толькі: не. Сказаць “не” і пакласьці трубку, гэта можна было б.
Я дапускала, што ён борзьдзенька згорне гаворку, сказаўшыся на сьпех, тым самым запабегне маёй адмове, на якую я пасьля доўгага роздуму ўсё-такі адважылася б, і што ён тады са сваёй рыторыкай: у такім разе, да пятніцы, супроць якой я не пярэчыла, наш дагавор на аўторак застаецца ў сіле, як бы пра тое і пытаньне не стаяла.
Так яно ўсё і праясьніцца. I інакш таксама.
Барацьба з Бэрэнбаўмам была, калі я разам зь ім накрывала стол, ужо ня толькі барацьбой супроць яго аднаго. Калі б я хацела толькі пакончыць зь ягонай уладай нада мною, я б засталася пры сваім не бываць больш у ягоным доме. Але я ўжо пакутавала на той стадыі варажнечы, якая спараджае жарсьць.
На другое папалудне, адразу пасьля трох,
я пазваніла яму, каб праверыць, ці праўда ён пайшоў да доктара. Пасьля чацьвёртага гудка ён зьняў слухаўку, я сказала яму тры разы “алё” і паклала.
Бэрэнбаўм выставіў на стол дзьве чаркі і пляшку вінаграднага віна. На прымірэньне, сказаў ён і сеў насупраць. Паміж намі стаяла машынка маркі “Rheinmetall”. Ён папрасіў мяне расьпячатаць пляшку. Я наліла ў чаркі да палавіны.
Ня так, каб напаўсэрца, сказаў Бэрэнбаўм, інакш і замір’е будзе напаўсэрца.
Фраў Палькоўскі, сказаў ён, альбо дазвольце мне называць вас Разалінд, а яшчэ лепей Роза, як нашую Розу, Розу Люксембург.
Я ня ведала, як мне стаць яму папярок, і сказала, што хай будзе яго праўда.
Апошнімі днямі я многа думаў пра вас, Роза. Вы маладая, прыгожая жанчына ў самых, як кажуць, лепшых гадах. Я ня ведаю вашага жыцьця, толькі вашу дзіўную максыму, што вы ня хочаце мысьліць за грошы. Калі вы напярэдадні такая ўзбуджаная пакінулі гэты дом, я спытаўся ў сябе: чаму яна такая зжарсьцьвелая. Я ведаю, што вы ня хочаце гаварыць са мною пра гэта. Але вы бачыце, я стары, прагны да ведаў чалавек і хацеў бы зразумець, што такое можа вас на-
стройваць супраць мяне. Я адчуваю, каб быць шчырым, што быў несправядлівы з вамі.
Ён скіраваў на мяне свой жабіны твар, чакаючы адказу. Я глядзела ў акно, на дзьверы, як дзіця, якое стаіць перад настаўнікам і ня ведае адказу. Каб выйграць час, я выпіла каньяку. Я хачу быць, як той дасьледчык прыроды, думала я, я мушу качацца ў брудзе, абдзіраць сабе цела аб вострае каменьне, цэлымі днямі напралёт спакойна ляжаць на гарачым пяску, не адчуваючы сябе львом. Цяпер я ня мела права сказаць: такія людзі, як вы, згаўнялі мне ўсё жыцьцё. Я павінна была панадзіць яго, спакусіць гаварыць пра яго, а не пра мяне. Ён сядзеў не за пісьмовым сталом, я нічога не натавала. Я мусіла нешта спытаць, на што ён у легендзе свайго жыцьця, у якую ён тым часам паверыў сам, ня змог знайсьці адказу; нешта, што ляжала па той бок палітыкі.
Размовы, у якіх мужчыны хочуць кожны пераканаць другога ў сваёй значнасьці, робяць мяне вар’яткай, сказала я.
Ён засьмяяўся і паказаў зубы, так цэльна і роўна заякараныя ў штучнае нёба, што я бачыла іх, быццам яны плавалі ў двухфазавым ачышчальніку.
А вы што, хіба яшчэ і праціўніца мужчын, спытаўся ён. Жаночы канчатак не дазволіў яму вымавіць слова “праціўніца” коратка і рэзка, як гэта было ягонай звычкай: вораг, клясавы вораг.
Чаму хіба яшчэ?
Яму спатрэбілася некалькі сэкунд, каб зразумець, пра што я спыталася.
He, не, сказаў ён, толькі дурная манэра гаварыць, вы ня вораг у маіх вачах, Роза, наадварот. Часам вы нагадваеце мне нават Грэту, маю жонку. Я дастаткова бачыў ворагаў за сваё жыцьцё, каб ведаць, што вы не належыце да іх.
Я першы раз убачыла, што ён піў. Рух, якім ён падымаў да вуснаў чарку, крыху вывернутая вонкі рука, пругкі суглоб локця, ці не такі, як у звычайнага выпівохі. Альбо яшчэ з маладосьці завучыў і з таго часу ўсё так і засталося, альбо яшчэ і цяпер ён піў больш, чым я думала. Ён кульнуў чарку шнапсу ў рот, і вадкасьць па языку роўна палілася ў горла, бяз бульканьня. Я б вельмі хацела ведаць, чым такім у ягоных вачах я адрозьнівалася ад ворага, але не спыталася, бо падазравала, што, можа, ён якраз і хацеў справакаваць пытаньне.
А Грэта таксама была праціўніца мужчын, спыталася я.
Ён адкінуў галаву, але не прыплюшчыў вачэй, як у роздуме, а пусьціў позірк паблукаць па столі, быццам хацеў там вычытаць тое, што хацеў мне цяпер сказаць. Грэта, ён вымавіў імя горача, як імя сьвятога, о так, Грэта ўмела ненавідзець, з усёй палкасьцю, як яна ўмела і любіць. Яна была для сваіх ворагаў няўмольная праціўніца, гэтым Кру-
пам, Шэйдэманам, Гіндэнбургам, Гітлеру і іхнім жонкам. Але, сказаў Бэрэнбаўм і зірнуў на мяне, яна любіла сваіх таварышаў Тэльмана, Дзімітрова, Піка і іхніх таварышаў Гербэрта Бэрэнбаўма, бо яна была камуністка, мая таварышка на ўсё жыцьцё.
Бэрэнбаўм схіліў галаву набок, заплюшчыў вочы, сканцэнтраваўся, нібы прыслухоўваўся да ледзь улоўнага голасу, падняў здаровую руку на вышыню грудзей і прадэклямаваў, вібруючы літару р, як Аляксандар Муасі:
Калі, паняволіўшы, зьневажалі цябе, калі айчыну ахуталі ночы, а я на чужыне служыў барацьбе, тады стрэліся нашыя вочы, і ў будучым нам засьвяцілася мэта, Дзякуй табе, таварыш Грэта.
Калі слабасьць ледзь не адужала нас і Масква сьвятая ледзь не гарэла, я думаў пра золата тваіх валос і пра сэрца, што страху ня мела. Толькі мужнасьць твая адолела слабасьць; за гэта Дзякуй табе, таварыш Грэта.
Ён апусьціў руку, якою суправаджаў верш палка-значнымі, рытмічнымі жэстамі, і сказаў, усё яшчэ прыплюшчыўшы вочы: так, я гэта напісаў ёй. Я ведаю, я не паэт, але мае
словы падзякі паклаліся вершам. Вы занадта маладая, каб ведаць, што гэта азначае быць у часы варварства пэўным за шчырага, сумленнага чалавека. Наліце яшчэ раз, Роза, на адной назе стаіцца кепска. Грэта і я яшчэ былі нежанатыя, калі партыя рашыла паслаць мяне ў эміграцыю. Грэта засталася ў Германіі. Перад маім ад’ездам мы паабяцалі адно аднаму: калі толькі перажывём нацызм, мы сустрэнемся ў нядзелю пасьля вайны a палове дзясятай каля Фрыдрыхштатпаласа. Грэта пасьпела туды на шэсьць тыдняў paHeft за мяне. Яна прыходзіла кожнае нядзелі, у шостую нядзелю прыйшоў і я, зь вялікім букетам маргарытак, які я купіў у садзе разбомбленай вілы. Маргарыткі былі любімыя кветкі Грэты.
Як першы, так і другі каньяк ён рашуча выліў у сябе. Хоць, як на мяне, верш быў агідны, я не магла перабароць сябе і першы раз паверыла яму. Я проста бачыла яго перад сабою, як ён, яшчэ даволі малады чалавек, з адкрытым каўняром і закасанымі рукавамі, з маргарыткамі ў руцэ, бяжыць па горах руінаў унутранага гораду Бэрліна. Я носам чула вапнавы пыл, які падымаўся з руінаў і дамешваў пах вайны ў ранішняе летняе паветра; бачыла, як маладая жанчына, гнаная чаканьнем і сагнутая пад цяжарам страху перад магчымым расчараваньнем, пераходзіла мост па-над Шпрэе; як яны ляцелі насустрач адно аднаму і паверыць не маглі,
што вось яны зноў знайшліся. Усе вобразы закаханых, якія зноў знайшліся, якія я бачыла ў жыцьці і ў кіно, сумясьціліся ў гэтай пары.
А вашы таварышы не казалі вам, што Грэта жывая і была ў горадзе, спыталася я.
Я прыбыў у Бэрлін у суботу і заначаваў у Панкаве ў таварыша з групы Грэты, але ён ня ведаў, дзе яна жыла. Было якраз так, як я вам і расказаў. Грэце было трыццаць тры, а мне сорак. Паверце, я плакаў, зноў убачыўшы горад. Куды ні гляну, толькі разваліны, разбураныя дамы, разбураныя людзі, кожны другі нацыст, рэшта прысьпешнікі. I мы, жменька паўгалодных разьбітых камуністаў і антыфашыстаў павінны былі выцягваць зь дзярма тачку. Паўстаць з руінаў насустрач будучыні, так, так яно было.
Тады, як і пры маім першым візыце ў дом Бэрэнбаўма, найшло на мяне ачмурэньне, якое прымусіла мяне паверыць, што я ўжо гэта раз перажыла, што ведала кожную фразу, якая пойдзе за толькі што сказанай, a нават і тон, у якім будзе сказана. Усё гэта амаль слова ў слова я ўжо чула.
Гэта быў цудоўны, але цяжкі час, сказала я, бо я ведала, што менавіта гэты сказ мае быць зараз сказаны.
Так, сказаў Бэрэнбаўм, гэта быў цяжкі, але цудоўны час. I мы многага дасягнулі.
I вы будзеце бараніць гэта ад кожнага, хто...
...хто хоча павярнуць кола гісторыі. Вядома, мы будзем бараніць, сказаў Бэрэнбаўм. Толькі пасьля гэтага ён зьдзіўлена паглядзеў на мяне.
Я і не падазраваў, што ў гэтым мы такія аднадумцы.
Я толькі працытавала свайго бацьку, сказала я.
Ваш бацька камуніст?
Ён быў дырэктарам школы. Цяпер ён мёртвы.
Бэрэнбаўм уздыхнуў, спрабуючы гэтым разам адкаркаваць бутэльку сам. Яго правая рука дрыжала, як хранічна хворы перад каляпсам, але ён даў рады. Па яго твары прабег лёгкі цень болю і страху, нібыта я загаварыла зь ім пра, магчыма, блізкую ягоную сьмерць, а не пра сьмерць майго бацькі. Я часам пыталася ў сябе, як яно будзе, калі яны ўсе перамруць, а Тэкля, Бруна і я пастарэем; што ў нас было б абараняць і што мы маглі б выдаваць за рух кола гісторыі наперад. Мне было дваццаць чатыры, і я ня вылучыла нічога, што варта было б бараніць. Я таксама ня верыла, што нешта такое было і ў Бруна. Магчыма, Бруна сказаў бы, што ён безнадзейна абараняе правы лаціністаў ад ордаў пладавітых нелаціністаў, Лорэнс Стэрн супраць Пэтэра Гакса, Шапэнгаўэр супраць Лукача, “Дон Джыавані” супраць “Вэстсайдзкай гісторыі”, што ўрэшце толькі азначала, што Бруна рабіў тое самае, што і я: ён
абараняў сам сябе. У мяне не было чаго абараняць, апрача сябе, тым часам як Бэрэнбаўм разглядаў рух кола гісторыі як сваю справу, якую ён павінен абараняць, калі спатрэбіцца, са зброяй у руках, як часта гаварыў мой бацька і як, можна меркаваць, сказаў бы і Бэрэнбаўм. У гэтую хвіліну я зразумела, што ўсё ўзалежнілася ад сьмерці Бэрэнбаўма, ад яго і ад ягонага пакаленьня. I толькі калі іхняя справа іншым не сьвятая, толькі калі яе патрэбнасьць вырашыць яе існаваньне альбо пагібель, толькі тады і я зразумею, што я ў сваім жыцьці рабіла б з ахвотай. Але тады было б запозна. Часам мне прыходзілі на памяць фразы, якімі я ня мысьліла. Яны падымаліся з таемнасьці, якая гнездавалася недзе ў маёй печані, касе ці ў іншых вантробах, дзе яна ўначы, калі я спала і сьніла, бушавала. I вельмі мала калі, неспадзявана, яна пасылала ў маю чуванасьць фразы, як па бутэлечнай пошце.
Усе гэтыя фразы пачыналіся з пасьлязаўтра. Пасьлязаўтра заледзянее пустыня. Пасьлязаўтра затрубяць у ружовыя ракавіны і абвесьцяць царства нябеснае. Пасьлязаўтра разьверзнуцца хлябі нябесныя увага! хто ня ўмее плаваць! Ніколі не гаварылася заўтра. Заўтра не было яшчэ маім днём. Што магло быць заўтра гэта пазначана ў Бэрэнбаўмавым календары тэрмінаў. Пасьлязаўтра было днём пасьля сьмерці Бэрэнбаўма.
Мы сядзелі насупраць як двое людзей, што
разам прапускаюць па шнапсіку. Ягоныя вочы ўжо блішчалі. Ува мне алькаголь паступова будзіў той безнадзейны поцяг да спагады, зь якім мы ўсе нарадзіліся і які большасьць нас трацяць, перш чым памерці.
Я ўявіла сабе, як я яму, асьцярожна і стараючыся не пакрыўдзіць яго, растлумачыла, чаму існуючыя, у тым ліку і ім створаныя адносіны прымусілі мяне жадаць ягонай сьмерці. Я была б радая, сказала б я, калі б вашая сьмерць мне была абыякавая, нават вартая шкадаваньня. Ня думайце, што вашае каханьне да Грэты, якая перажыла дванаццаць гадоў чаканьня, не кранула мяне. Альбо што ваш страх, які ноч у ноч катаваў вас у гатэлі Люкс, я не адчуваю. Болын за тое, я жадала мець права ганарыцца вамі, чалавекам, які выстаяў, які ня быў нацы, які ня быў хітрым крывадушнікам. Тым ня меней, я сказала б яму, я вымушана вітаць вашу сьмерць, бо вы кожны дом, кожны кавалачак паперы, кожную вуліцу, кожную думку, бо вы ўсё, што мне было патрэбна на жыцьцё, укралі і не аддалі назад. Вы вымушаеце мяне рабіць самае агіднае, што толькі магу падумаць: жадаць сьмерці кожнаму. Як магла б я хацець, каб вы жылі далей. I тады я спыталася б у яго: вы разумееце мяне.
Я не чакала, што ён згадзіўся б на сваю сьмерць. Ён павінен быў бы толькі зразумець, што я яе, як што так склаліся рэчы, мусіла
жадаць. Немагчыма ўявіць, каб ён сказаў: так, я разумею Вас. Бо што такое мусіў бы ён зразумець, каб згадзіцца. Мне было дзесяць гадоў. Бацькі мае паехалі на канікулы ў Турынгію. Я засталася з Ідаю ў Бэрліне. Бацькам мусова было адпачыць ад цяжкай працы, якою яны займаліся больш года ў школе, сказала Іда, пры гэтым я толькі заважала б ім. Бацьку я ведала і памятала з трох гадоў. Аднаго разу раніцай ён увайшоў на кухню, дзе ў куточку за дзьвярыма стаяў мой ложак, узяў мяне на рукі, і мама сказала: гэта твой тата. Я хацела мець бацьку. Мамаў маюць усе. Але хто мог бы сказаць: гэта забараніў мне бацька, таму, лічыце, пашанцавала, у таго каштоўнасьць у руках. Іда, якая датуль жыла з намі, выбралася, а бацька пераехаў да нас. Маці прайшла паскораныя курсы на настаўніцу, і бацька, які падчас вайны і палону, мабыць, забыў пра свае мары, узяў зь яе прыклад. Улетку, калі мне было дзесяць гадоў, і бацькі паехалі ў Турынгію адпачыць, я ўжо тры гады як ведала бацьку, але яшчэ ні разу не зьвярталася да яго з тым словам, якое вызначала нашыя сваяцкія адносіны. Яшчэ ні разу не назвала яго бацькам, татам альбо яшчэ як, хоць усёй душою жадала зрабіць гэта і толькі чакала хоць якога малюпасенечкага знаку ягонай згоды, каб я, як толькі вымавіла б гэтае слова, не стаяла б перад ім і перад сабою як ашуканка і манюка.
Тым летам я далася Ідзе паказаць мне, як гатуецца лімонны крэм. Лімонны крэм быў любімым бацькавым дэсэртам, які, як толькі Іда прыносіла яго ў шкляным сподачку, быў здольны вынадзіць зь яго выразныя гукі пахвалы. Кожнага вечара я круціла і зьбівала бялок, цукар, сьмятану і лімонны сок, пакуль нарэшце мне ўдаўся круты крэм, які ўжо нічым не адрозьніваўся ад шматхвалёных Ідзіных ласошчаў і смакошчаў. Да прыезду бацькоў з Турынгскага адпачынку я зьбіла з дваццаці яек вялікую місу лімоннага крэму, такую мой бацька ці бачыў калі за ўсё сваё жыцьцё, і ўявіла сабе, як ён будзе вялікай лыжкай зусім адзін есьці яго, час ад часу кідаючы на мяне ўдзячныя позіркі, адной мне.
Ён на маіх вачах упароў паўмісы лімоннага крэму. Гэта зрабіла Розі, ціха сказала Іда. Як незамужняя швагерка яна пачувала сябе ў нас падсуседкай, якую толькі трывалі, і жыла ў вечным страху, што калі-небудзь бацька папросіць-такі яе, як заваду ў доме. Мусіць, ён не пачуў Ідзінага ўказаньня на маё аўтарства лімоннага крэму, магчыма, гэта яго і не цікавіла. Хто ведае, што здараецца зь людзьмі на вайне. Для майго бацькі здавалася зусім нармальным, каб яго любімы дэсэрт у дастатковай колькасьці стаяў на стале, нікому заўдзячацца і ні перад кім перападаць за гэта не зьбіраўся. Ён жэр і жэр. A мяне неўзабаве запхнулі ў ложак.
Нейкая дзіўная ў вас лёгіка, Роза, сказаў
Бэрэнбаўм. Я пытаюся ў вас, ці ваш бацька камуніст, а вы адказваеце, што ён быў дырэктар школы і што цяпер ён мёртвы. Дык жа ці быў ён камуніст?
Ён гэта разглядаў так.
А вы?
Я ня ведаю, што такое камуніст.
Камуніст ёсьць кожны, хто змагаецца за камунізм. А камунізм, сказаў Бэрэнбаўм, ёсьць, як сказаў Брэхт, самае простае, што цяжка зрабіць. Вы хочаце справакаваць мяне, Роза, натуральна, як гісторык вы гэта ўсё ведаеце.
Я сказала, што камуніст кожны, хто дзіцяці, якое яму дорыць вялікую міску лімоннага крэму, ня дзякуе, бо ён якраз заняты сусьветнай рэвалюцыяй. Гэтая дылема вызначае жыцьцё камуністаў ад пачатку да канца, і я баялася, што камуністы хутчэй падымуць у паветра ўсю зямлю, чым дапусьцяць, каб яна была некамуністычнаю, бо для камуністаў няма нічога больш важнага за камунізм. Зайшло ўжо аж так далёка, што ўсякае сьвінства, якое яны ўчыняюць, называюць камуністычным, бо вытрываць ня могуць, каб нешта заставалася некамуністычным. Магчыма, што мой бацька ўсю гэтую прыгоду зь лімонным крэмам таксама называў камуністычнай, бо ня мог сабе ўявіць нічога іншага і інакш. Па Бэрэнбаўме я бачыла, што ён ня мог прыняць маёй праяўленай шнапсам лёгікі. Лімонны крэм. Што ка-
мунізму да нейкага там лімоннага крэму. Ён з прыкрасьцю патрос галавой. Відавочна, што ў мяне былі цяжкія адносіны з бацькам, сказаў ён, і ў яго ўсё перамяшалася, прыватнае з грамадзкім, што якраз і ня сьведчыць пра навуковае бачаньне сьвету.
Я эмпірычка, сказала я. Толькі эмпірыкі мелі б магчымасьць паразумнець пад старасьць, бо вопыт гэта адзінае, што з узростам прыбаўляецца, тым часам як усё астатняе, таксама і здольнасьць мысьліць лягічна і навукова, у старасьці памяншаецца, што закладзена ў дэфэктах нэрвовых канчаткаў і памылковых сувязях у мазгах і што нельга паправіць ніякім трэнінгам і добрай воляй. Я рашыла абгрунтаваць мой вобраз сьвету толькі на сваім вопыце, бо так яно з узростам не мяняецца, вопыт застаецца. I мой вопыт падказаў мне, што камунізм і лімонны крэм вой як жа добра спалучаюцца, як толькі натрапіш на камуніста, які любіць есьці лімонны крэм. Калі той, хто жарэ лімонны крэм, камуніст, дык для дзіцяці, якому ён ня дзякуе, тое і другое навекі зьвязана. I хто напорацца на камуністычнага забойцу, назаўсёды ўведае, што камунізм таксама чалавеказабойчы.
Жылы на лобе ў Бэрэнбаўма набрынялі і пасінелі. Я не была ўпэўнена, ці магла б я адстойваць сваю тэорыю гэтаксама і ў цьвярозым стане, але ў той момант яна мне здавалася дасканалай.
Камунізм, сказала я, наліваючы яму, a пасьля і сабе шнапсу, камунізм ня можа быць лепшы за камуністаў, ня лепшы за Гербэрта Бэрэнбаўма і Фрыца Палькоўскі.
Бэрэнбаўм зафіксаваў свой шнапс, але не дакрануўся да яго. Фраў Палькоўскі, сказаў ён, болып ня Роза, а фраў Палькоўскі. Ён пытаецца, дзе я, адукаваная, дзе я магла дацца розумам. Ён ня мог наведваць ніводнай вышэйшай школы, ні ўнівэрсытэту, ён, аўтадыдакт, самавук, але што цэлае ёсьць болып, чым сума яго частак, гэта ён ведае. Ён хацеў бы прымірыцца са мною і ўсё яшчэ гэтага хоча, але не дапусьціць, каб я праклінала ідэал, якому ён прысьвяціў усё сваё жыцьцё.
Ён шумна праглынуў сьліну, ад хваляваньня ці то з прагнасьці да шнапсу.
Я спыталася, ці сапраўды ён думае і верыць, што людзі будуць нараджаць пакаленьні дзеля таго, каб камуністы маглі выпрабоўваць на іх свае ідэалы. Мой ідэал быць кошкай, бо каты не паддаюцца ні камунізму, ні чаму-небудзь іншаму.
Роза, сказаў ён, цяпер зноў Роза, ці ставілі вы калі-небудзь сабе пытаньне, кім вы былі б пры нацызме.
Магчыма, я стала б камуністкай, сказала я.
Павольным крокам ішлі Бэрэнбаўмавы жалобнікі паміж аднастайных помнікаў аба-
пал дарогі. Пад кожным каменем папярэднік, былы, кожны асуджаны магільніцкім парадкам быць узгаданым паводле прадпісанага надпісу на надмагільным блёку аднолькавага вымярэньня. Магільніцкая цішыня, магільная цішыня. Здалёку толькі стогны матораў аўтобусаў, якія то спыняюцца, то ад’яжджаюць. Раней я бегала праз могілкі, як праз казкі, даверлівыя, як празь месцы, у якіх схаваныя самыя цёмныя таямніцы. Безьлічныя гісторыі, якія пачыналіся з аднолькавых формул: было раз... Тут ляжалі яны ўсе, бяз скаргі, пластамі адзін над адным. Нейкую хвілінку яны яшчэ маглі заставацца на зямлі і ўспамінаць сваё жыцьцё, пакуль наступнае пакаленьне мёртвых не адапхне іх глыбей. Мая ўласная сьмерць занадта далёка, каб я не паспрабавала яе павабіць: прыйдзі, акажыся, пагуляй са мною. 3 трыюмфам тых, якія толькі што пачалі сваё жыцьцё, ішла я на шпацыр паміж мёртвых, якім я, пераможца, паказала, што цяпер маё жыцьцё. Тут, ля аплоту безабароннай маўклівасьці, я дала сабе пацьвердзіць тое, што сьвет жывых дарослых не дазваляў. Употай пахавала я тут сваіх бацькоў, цётак, дзядзькоў, настаўнікаў і перадаверылася часу, які стане маім. Цяпер адбывалася так, што я чула сябе бліжэй да тых пад зямлёю, чым да бяскрыўдных шчырадушцаў, якія, як я дваццаць гадоў таму назад, пахаджалі сярод іх.
Бэрэнбаўм памёр праз тры дні пасьля таго.
як я наведала яго ў бальніцы. Даведалася я пра гэта з газэт.
Мая апошняя ўява Бэрэнбаўма: разяўлены, бяззубы рот, у ім брудны, як бы зацягнены цьвільлю язык, радужная абалонка яго вачэй пустая і празрыстая, два невялічкія круглыя акны ў сярэдзіну Бэрэнбаўмавай галавы. I Бэрэнбаўмава рука; як беласкурая яшчарка стрэліла яна з-пад коўдры і скокнула разяўленымі пашчэнкамі мне на грудзі. Адчуваньне, як калі б ён дакрануўся да майго голага сэрца. Пазьней я паспрабавала думаць, што гэта ж ён, мабыць, хацеў схапіць мяне за руку альбо за плячо, і толькі нямогласьць адвяла руку ад мэты. Але я не магла забыць паўразяўлены выскалены рот і бясколерныя вочы, у якіх зрэнкі зьбегліся ў адну маленькую кропку. Калі паміраў мой бацька, было яму шэсьцьдзесят тры гады. Памёр ён дома ў сваім ложку, недзе каля гадзіны ночы, адзін. Спальня маці была побач з бацькавай, з пакоя ў пакой былі дзьверы. Ён ня клікаў маці ў тую ноч. Ён ня бачыў, як прыйшла сьмерць, альбо ён хацеў застацца зь ёю сам-насам. Бацька памёр седзячы на краі ложка, калі курыў цыгарэту. Калі цыгарэта дагарэла, ён ужо быў мёртвы. Фільтар паміж ягоных пальцаў абвугліўся. Гэтага ён ужо не адчуваў. Маці, калі знайшла яго такога
раніцай, падумала, што ён седзячы заснуў. Калі яна асьцярожна хацела разбудзіць яго, ён, спруцянелы, адкінуўся назад на ложак. I з рота выпала сківіца.
Я думаю, ён ведаў, што памірае. Ён сеў, на разьвітаньне закурыў цыгарэту, як гэта робяць курцы: яшчэ адну цыгарэтку, а тады пайду. Ён нават таршэра не ўключыў. Ён не хацеў больш нічога бачыць, нічога чуць і нічога казаць, нават маці. Ён ужо даўно не хацеў нічога казаць. Часам, калі вымушаны быў гаварыць, яго твар крывіўся, як ад болю. Ён выкладаў у школе да дня сьмерці. Пытаньні, нават простыя, былі яму пакутай. Калі я наведвала бацькоў, наведвала я, зрэшты, толькі маці, ён выходзіў у свой кабінэт, аддзелены ад жылога пакоя шклянымі дзьвярыма. Дзьверы былі занавешаны і цяжка адчыняліся. Кожнага разу, як бацька адольваў гэтую цяжкасьць, твар яго скажала маска злосьці, быццам ён ашчадзіў усю сваю нянавісьць і ўсю роспач, каб укласьці іх у гэты акт. Безжыцьцёвае супраціўленьне дзьвярэй, якое ён ведаў як неадольнае, мусіла для яго значыць больш, чым цяжкая перашкода. Інакш бы ён паклікаў сталяра. Па ім можна было падумаць, што ён хацеў выхаваць дзьверы, раз і назаўсёды высьветліць свае зь імі дачыненьні. У апошнія тыдні перад сьмерцю ён быў такі слабы, што барацьбы зь дзьвярыма зусім не пачынаў і асланяўся ад нашых гаворак гучнымі пласьцінкамі. Болып за ўсё
любіў слухаць Мірэй Мацьё. Тады я не адчувала да яго ніякай спагады. Мне было нават прыемна назіраць, як ён спакваля слабеў. Я пыталася ў сябе, як што не магла і папытацца ў яго, як гэта ён вытрымлівае дзень у дзень стаяць перад вучнямі і гаварыць пра гісторыю клясавай барацьбы. Кожныя два гады новыя, яшчэ і не паслабленыя ворагі. Некаторыя ёсьць заўсёды, якія не саромеюцца пытацца. Што адказваў бацька, калі такі вось адважнік хацеў даведацца, што ж там такога было з тым гатэлем Люкс і з архіпэлягам Гулагам. Мяркую, ён такі распытваўся, адкуль такі цікаўнік чэрпае свае веды пра так званыя працэсы, дзе ён пра гэта вычытаў, ад каго прачуў, каб тады ўжо адразу, дыфамаваць крыніцу гэтай подлай ілжы альбо злосных перабольшаньняў і перасьцерагчы школьніка, каб у будучым ён не прынікаў вухам да варожай прапаганды. Гэтым самым ён пасьпяхова адбіваў атаку. А пытаньне заставалася. Зь ім бацька ішоў дамоў, зь ім ішоў у ложак, зь ім і ўставаў раніцай. Што бацька рабіў з мноствам пытаньняў. Проста забываўся пра іх. Разглядаў як правакацыі асьлепленых падлеткаў. Калі ён таемна шукаў адказаў, спакушаны недаверлівымі вучнямі, пра якіх ён ведаў, што яны высьмейвалі яго і пагарджалі ім, бо даць адказы, якія яны і самі ведалі, ён не хацеў.
Ён не павінен быў рабіцца настаўнікам. Калі б ён застаўся токарам, ён мог бы пытац-
ца сам у сябе. Ён бы баяўся ня толькі падкольных і забароненых пытаньняў. За кожным пытаньнем ён унюхваў бы пагрозу, якая павінна была б даказаць яму, былому рабочаму, яго непрыдатнасьць да гэтай прафэсіі. Ягонае настаўніцтва было яму адзіным, на трыццаць гадоў расьцягненым экзамэнам, на якім ён мог кожны дзень праваліцца. Лексыка любімая тэма ягоных урокаў. Ён вывучыў іх на памяць, строга па алфавіце, каб кампэнсаваць сваю недастатковую з прычыны паходжаньня, вайны і палону адукацыю. Ён ня слухаў опэр, а толькі агляды іх. Ён не пакідаў сабе часу ні на што ад страху застацца тым, кім быў, падвучаным токарам з народнай адукацыяй.
За заслоненымі букамі вокнамі яго кабінэта, сам бачны толькі абрысам, Бэрэнбаўм аддаўся маім роспытам. За гэта ён плаціў мне 500 марак штомесяц. Магчыма, і ён хацеў толькі даведацца, ці ён, сын рабочага з Рура, аўтадыдакт, прафэсар-саматужнік, выстаіць перад маімі пытаньнямі, якіх ён публічна ніколі цярпець ня мог.
Цяпер, калі Бэрэнбаўм памёр, а я, сьведка яго пахаваньня, іду за труною, я ўпершыню адчула спагаду да бацькі.
У панядзелак пасьля абеду я паляцела на Аляксандэрпляц распытацца ў музычнай
краме, ці не пападалася ім двухмоўнае выданьне “Дон Джыавані”. Я знайшла там коратка пастрыжаную прадаўшчыцу, якую я падкупіла за дваццаць марак. Яна стаяла, са штабэлем нотаў у руках, перад паліцай, паказала свабоднай рукой, каб я пачакала, і са значнасьцю падміргнула. Яна зьнікла за фіранкай і вярнулася са сьветла-зялёным сшыткам, да якога быў прымацаваны канцылярскай скобкай цэтлік, які яна цяпер зьняла. Нарэшце здабылі, сказала яна і пры гэтым усьміхнулася, як чалавек, які пасьля зробленага задаволена скідае зь сябе стому. У мяне не было ахвоты рассыпацца ёй у пахвалах, яна і без таго ж мела дваццаць марак, але тым ня меней, зрабіла гэта. Бяз вас я прапала б, сказала я. Сшытак каштаваў марку восемдзесят пяць. Я падзякавала, падміргнула ёй таксама адным вокам на той выпадак, калі здолею разгадаць таямніцу рэчытатываў з “Дона Джыавані” і разважыць магчымасьці перакладу іншых опэр.
Кнайпа была яшчэ пустая і пахла палацёрным воскам. Сімона стаяла за канторкай і чысьціла арматуру.
Ну, Розі, сказала яна. Я сказала: Ну, Сімона.
Піва?
Віно.
Вінца, сказала Сімона і ўзяла з халадзільніка пачатую пляшку.
Я спыталася ў яе пра амэрыканца.
Ён напісаў, сказала яна, што хоча прыехаць.
А калі, яна пацепнула плячыма і паказала пустыя далоні. Сімона была зь Мэкленбургу, дзе Эбэрхард, папросту Эбі, гаспадар кнайпы, пяць гадоў таму назад пазнаёміўся зь ёю і адарваў яе ад ейнага жыцьця аранжыроўшчыцы букетаў у маленькім гарадку. Тры гады жылі яны разам. А тады Эбі вярнуўся да сваёй разьведзенай жонкі, а Сімону пакінуў служачай у сваёй кнайпе.
Такое сумленнасьці я больш нідзе не знайду, сказаў ён.
Амэрыканца Сімона сустрэла год таму назад на карнавале. Зь лета ён зноў вучыўся ў Лансінгу, Мічыган, дзе жыла ягоная сям’я.
3 бацькамі ён ужо перагаварыў, сказала Сімона, але ўсе паперы, у Амэрыцы патрэбна столькі папер, калі ты хочаш ажаніцца.
Амэрыка, сказала я.
Але ж такі, Амэрыка, сказала Сімона і кінула анучу ў вядро, абы толькі выбрацца адгэтуль, Розі.
Яна бадай што сапраўды верыла, што выйдзе за амэрыканца. Яна была каталічка і хадзіла ў нядзельную школу. Зрэшты ж, Эбі выцягнуў яе ў Бэрлін, чаму ж бо тады ёй і не перабрацца з амэрыканцам у Лансінг, Мічыган.
Так, Розі, сама ты нічога ня зробіш, давядзецца пачакаць, сказала яна.
Пасьля сабраліся гульцы ў скат, як кожнага панядзелка. У Сімоны больш не было на мяне часу. Я сядзела каля канторкі, піла віно і пачувалася добра.
Кнайпа гэта ня толькі апошняя станцыя мужчынскай свабоды, сказаў Бруна, чым хацеў сказаць, што кнайпа прыпірышча свабоды толькі на горшы канец, бо не было жаночай свабоды па-за граматыкай, і Бруна ніколі не прыходзіла ў галаву сьцьвярджаць нешта такое. Жанчын Бруна лічыў прыроднымі ворагамі свабоды, а тэлефон самай страшнай рэпрэсіўнай машынай у руках жанчыны. Пытаньне: чаму ты не пазваніў, магло яго, калі ён са змрочнымі вачыма пасьля распрапойнай ночы раніцай вяртаўся дамоў, укінуць у яму глыбокае роспачы. Ён толькі распранаўся, здымаў чаравікі, сьвечкаю падаў на ложак, казаў, што тэлефон гэта інцыдэнт для камісіі па правах чалавека, ён напіша ў ААН, заўтра ж раніцай.
Кнайпа была сьвецкая і таямнічая адначасова, антысьвет, Оркус, дзе дзейнічалі іншыя законы і панавала ўрбаністычнае прыроднае права. Хто ўступаў у сьвет кнайпы, вымыкаў сябе зь сілы прыцягненьня верхняга сьвету і падпарадкоўваўся іншаму парадку.
Кутэ Клюге, пэнсіянэр, колішні кельнэр, з шырокім вузкавокім тварам азіяцкага бо-
жышча, перавёў, як толькі ўвайшоў у кнайпу, прынамсі пяцёх прысутных у нэрвознае ўзбуджэньне, яны абарвалі свае размовы і з чаканьнем паглядзелі на яго.
Кутэ Клюге быў ня толькі, як Бруна, кнайпная асоба, ён быў яшчэ шахматная асоба. Зь недакуркам таннай цыгарэты ў куточку рота ён з хвіліну пастаяў у дзьвярах, быццам хацеў даць усім іншым магчымасьць заўважыць ягонае зьяўленьне, тым часам як сам ён шукаў годнага сабе праціўніка, коратка і безь ніякіх там ласкавых авансаў, знайшоўшы, кіўнуў яму, пасьля моўчкі сеў за свабодны столік, куды яму пасьля першага піва безь ніякага заказу была прынесена шахматная дошка, і чакаў, пакуль ягоны выбранец зойме месца. Кутэ Клюге пабіваў лаціністаў і нелаціністаў, проста вучоных і вучоных са ступенямі, усіх, каму ён усё сваё жыцьцё падаваў на стол качак у фламбіры і на заканчэньне дзякаваў за выпіўку.
Кнайпа, здавалася, спрыяла разьвіцьцю жыцьця да больш высокай справядлівасьці, якая хоць і не ўключала мяне, была, аднак жа, і мне суцяшэньнем. У кнайпе канчалася ўлада Бэрэнбаўма, тут яму не было чаго сказаць, як і ў доме ў Тэклі Фляйшэр, калі яшчэ была жывая яе маці. У кнайпе ён мусіў бы, калі б толькі хацеў выстаяць, дыспутаваць з Графам пра геаграфічныя граніцы паміж рознымі напісаньнямі прозьвішча Шмідт Шмідт з дт ці Шмід з д ці Шмітт з тт ці
нават Шмітц з тц; альбо павінен быў бы хітра прайграваць Кутэ Клюге ў шахматы, як Пеці, умець даставаць па блату ванны і ўнітазы.
Калі Бруна нарэшце прыйшоў, быў ён, на маё шчасьце, ужо не зусім цьвярозы. Відаць, ён скараціў сабе дарогу за сасісачным стаяком каля гатэлю “Сафія” на Фрыдрыхштрасэ на хуткую руку куфлікам піва, зь якога ён ні ў якім разе ня мог захмялець, ня тое каб упіцца, але і ўжо быць ня тое каб зусім цьвярозым, нібы ў роце ў яго клеіўся пыл ад кніг і актаў.
Бруна ўбачыў перада мною сьветла-зялёны сшытак на канторцы, адкінуўся назад, каб павялічыць дыстанцыю паміж сабой і мною і такім чынам засьведчыць сваё зьдзіўленьне: што з табою сталася, Роза, не магу паверыць, што ты сапраўды цікавісься опэрамі. Можа, тым часам ты і па гарах лазіш, і па акіянах лётаеш?
Магчыма, Бруна і я маглі б зрабіцца парай як Філемон і Баўкіда, калі б я, ня хлусячы, магла адказаць на Брунава пытаньне “Ага”. Але сама думка, што гэта ж бы я мардавалася, усьпінаючыся на тую гару, можа, зь небясьпекаю для жыцьця, каб дабрацца да вяршыні нават невялічкай горкі, была для мяне такая нехлямяжая, што я западозрыла ў Бруна празь ягоную жарсьць да такога альпінізму нейкі псыхічны дэфэкт. А каб лётаць па акіянах, што было ў Бруна любімым нядзельным заняткам, пакуль мы зь ім не па-
знаёміліся, дык гэта абсурд і прыніжэньне годнасьці. Нібыта ты з усім палам і калам цісьнесься да лёсу Сызыфа: гадзінамі мардуйся, каб апынуцца там, дзе пачынаў.
Аднаго разу Бруна паспрабаваў, таемна правесьці мяне вакол возера Зумтэр. Праз паўгадзіны мы раптам апынуліся на прагаліне, адкуль свабодна адкрывалася возера. Калі я зразумела, што плянаваў Бруна, я абурана павярнула назад па той самай дарозе, па якой прыйшлі, хоць другой дарогай было карацей і, як бажыўся Бруна, ляндшафтна намнога прыгажэй. Мне гэта было лішне.
Я ахвотна цікавілася б опэрамі, сказала я, але я не магу, яны не цікавяць мяне.
Роза, табе пазайздросьціш, сказаў Бруна, аднаго разу, калі ты будзеш старая і разумная, ты зацікавісься опэрамі. Тады ты зможаш адкрыць сабе ў дадатак яшчэ цэлы сьвет, а я буду нудзіцца, і так ужо ведаючы ўсё.
Пра знуджанасьць у старасьці Бруна любіў пагаварыць, калі заўважаў, што я ведала ня ўсе кнігі Дастаеўскага, Бэкета альбо Джойса. Тады ён уздыхаў і казаў, ах, табе пазайздросьціш, Роза, тым часам як я чырванела, бо я, хоць мы з Бруна і былі равесьнікі, і палавіны таго не чытала, што ён.
Бруна пагартаў сьветла-зялёны сшытак. Раптам ён падняў руку, нібы трымаючы дырыжорскую палачку, напучыў жывот, як опэрны сьпявак, і засьпяваў:
“E non voglio piu servir
i я больш не хацеў бы служыць
е non voglio piu servir
i я болый не хацеў бы служыць”.
Пасьля ён апусьціў руку на стойку і ўзяў куфаль зь півам.
Што ж ты будзеш рабіць, калі ня будзеш служыць, спыталася я.
Viva vita contemplativa, усклікнуў Бруна міма мяне на ўсё памяшканьне, туды, дзе якраз Граф нязграбна сядзеў на краёчку крэсла і чакаў, што Бруна папросіць яго падыйсьці да нас.
Viva vita contemplatissima, крыкнуў яму Граф у адказ, падхапіўся, аж расплюхалася рэшта яго піва, і пачаў прадзірацца да нас. Мадам Разалія, ён пацалаваў мне руку, Брунох, я не хацеў заважаць, сказаў Граф, каб паказаць свой такт.
Роза хоча ведаць, што мы рабілі б, калі б ня мусілі болей служыць.
Граф уздыхнуў. Я сказаў вам, Брунох, з гадамі гэта забываецца. Часам я думаю, я рабіў бы тое, што раблю кожны дзень: шукаў бы словы ў слоўніках, за цэлае жыцьцё гэта робіцца натурай чалавека. Да таго ж узрост, Граф трымаў руку каля вуснаў, каб прыглушыць голас, гэта, ну Вы ж разумееце, Брунох, пардон, мадам Разалія, жах. Ён у роспачы паглядзеў на столь. Бруна, які быў на пятнаццаць гадоў маладзейшы за Графа, зась-
мяяўся. Я засьмяялася таксама. Вам сьмех, сказаў Граф. Ужо і не бярэсься выпіць куфаль піва. Дрэнь, дрэнь, дрэнь.
Здавалася, ён зараз заплача, а мы праглынулі рэшту свайго сьмеху зь півам.
Што робіць твой пісучы ранцье, спытаўся Бруна.
А ты ведаеш Гербэрта Бэрэнбаўма, спыталася я. Бруна адступіў на крок. Разалінд Палькоўскі, сказаў Бруна, ці не хацела ты мне толькі што паведаміць, што пэнсіянэр, якому ты замяніла правую руку, прахвост, оберпрахвост Гербэрт Бэрэнбаўм, якога назначылі прафэсарам, бо ён на памяць ведае таблічку множаньня. Разалінд Палькоўскі з бургундзкім гонарам, якая лепей будзе курыць танныя цыгарэткі, чым пацягне на сабе нягоднае канцылярскае жыцьцё, як вы і я, Граф, як пісарчук у заплечнага майстра.
У гэты момант, таму што Бруна загаварыў зь ім, мы абое паглядзелі на Графа, які, пабялелы ў твары, стаяў паміж намі і яўна хацеў нешта сказаць, але толькі тупа мыляў губамі. Бруна забыўся пра свае паклёпы, падняў Графа на табурэт і ўсунуў яму ў руку куфаль. Граф нядбалым жэстам правёў па сухіх вачах, нібы хацеў ацерці сьлязіну.
Пардон, шапнуў ён, невялічкая хворасьць, але гэтае імя, мадам Разалія, ён схапіў мяне за руку, не, гэта ж бо менавіта вы...
Ён уткнуўся тварам у далоні, так што пасмы валасоў, якія ён прылізаў памадай на
голым чэрапе ад аднаго вуха да другога, упалі збоку на плечы. Бруна і я стаялі зьлева і справа ад яго, паляпалі яго па плячах і сказалі, што ў такіх выпадках гаворыцца, калі трэба каго суцешыць, а ня ведаеш, як і чым.
Нібы здань прабегла па пакоі, сказаў Граф. Дастаткова, каб я, непадрыхтаваны, наткнуўся на гэтае імя, каб адразу ж страціў контэнанс. I гэта ж бо ўжо дваццаць тры гады, мадам Разалія, дваццаць тры гады.
Бруна заказаў яму гарэлкі, пасьля чаго твар і голас Графа спакваля зноў ажывіліся.
Гэтаму, сказаў Граф, чыйго імя вы з маіх вуснаў апрача як з фэкальным атрыбутам, які я хацеў бы ашчадзіць з увагі на датклівасьць вашага слыху, не пачуеце, заняўдзячаю я тым тром гадам, Брунох, вы ж ведаеце, якія гады я маю на ўвазе.
Пра гэта вы не расказвалі, сказаў Бруна.
Граф заўважыў тры тонкія пасмачкі валасоў, якія апалі яму на плечы, памачыў кончыкі пальцаў у піве і зноў прыклеіў валасы паміж лобам і патыліцай. Ах, Брунох, сказаў ён, вы ж ведаеце, я чыстая плісачка вечна хвост ад страху дрыжыць.
А было так: увосень 1962 году асыстэнту зь інстытуту сіналёгіі і япаналёгіі Т. удаліся ўцёкі праз Прагу ў Заходні Бэрлін. Незадоўга перад тым ён прынёс Графу манускрыпт сваёй доктарскай дысэртацыі, нібыта каб Граф праверыў правільнасьць разьдзелаў пра трэцюю дынастыю Мінь. 3 Заходняга Бэрлі-
ну Т. напісаў Графу ліст, у якім прасіў даслаць яму манускрыпт. Граф паехаў у Патсдам і здаў там пакунак пад чужым імем адпраўца. А між тым як Т., так і Граф забыліся, што быў і трэці, які выпадкова завітаў у пакой, ведаў пра перадачу рукапісу. Гэты трэці, калі адкрылася пра ўцёкі, данёс Бэрэнбаўму, які тагачасна займаў хай і ня вельмі рашаючае, але даволі ўплывовае становішча ва ўнівэрсытэцкім кіраўніцтве. Графа гукнулі да Бэрэнбаўма і сказалі аддай рукапіс, які ён два тыдні таму назад паслаў з Патсдамскага паштамту. Граф аспрэчваў, што бачыў калі-небудзь той рукапіс на вочы, пасьля чаго Бэрэнбаўм падаў у паліцыю. У той самы ж дзень, не забавіліся, Графа арыштавалі. Пазьней ён даведаўся, характарыстыку з унівэрсытэту, якая зачытвалася на працэсе і якая характарызавала старшага навуковага асыстэнта Карла-Гайнца Барона як рэакцыйнага суб’екта, варожа настроенага да высокіх мэтаў новага парадку, была напісана асабіста Бэрэнбаўмам і паслана дырэктару інстытуту праз паштамт. Графу ўклеілі тры гады.
Даносчык празь некалькі гадоў улез у аўтамабільную аварыю і памёр, сказаў Граф.
Раптам, ня будучы вінаватай, я аказалася ўблытанай у Графавыя ліхабедзтвы. Я адчула, што жыцьцё падступна зашчыкнула мяне ў пастку, быццам мне хацелі даказаць, што так проста не вырабісься. Ганьба
мысьліць за грошы, вядома. Але што ў нас ня ганьба.
Вы, зрэшты, таксама працуеце ў тым самым унівэрсытэце, сказала я Графу.
Я быў нават рады, што мяне ўзялі тады назад, чым я абавязаны выключна заступніцтву ня вельмі заплямленай асобы, якая бачыла ў маёй прысутнасьці пэўныя выгоды свайму навуковаму поступу. Я тады гэтай асобе вымушаны быў наплямкаць больш за шэсьцьдзесят працэнтаў дысэртацыйнага матэрыялу. Вы памятаеце, Брунох? Было б неразумна, мадам Разалія, за нешта ўшчуваць.
Бруна кіўнуў, але ня глянуў на мяне.
Мы ўсе жылі ў стане ганьбы, працытавала я адзін зь любімых Брунавых пастулатаў, на што Бруна сказаў: ты запамінаеш толькі тое, што хочаш, Роза.
Вечар быў невясёлы. Бруна паспрабаваў угаварыць мяне кінуць працу ў Бэрэнбаўма. Я абяцала падумаць, хоць ведала, што вытрымаю сваю дамоўленасьць з Бэрэнбаўмам. Хацелася давесьці ўсё да канца. Я хацела перамагчы Бэрэнбаўма. Я ўзялася за яго як за задачу, падрыхтаваную мне самім жыцьцём. Гэта я больш адчувала, чым ведала. Я хацела дадаткова выйграць ужо прайграную бітву з Бэрэнбаўмам.
Чаму ненавідзяць чалавека, спыталася я ў Бруна, што будзе са мною, калі я ненавіДжу.
А ты ненавідзіш? Пытаньне Бруна прагу-
чала спагадліва, нібыта ён даведаўся, што я хворая.
Так мне здаецца.
Чалавек ненавідзіць, калі ён быў падмяты.
Альбо калі кахаў і ня быў каханы, сказала я.
А значыцца, быў падмяты, сказаў Бруна.
А ты ніколі не ненавідзеў?
Ай ну, сказаў Бруна, неяк так выкручваўся. Граф, і вы?
Граф патузваў за свой цёмна-блакітны, упрыгожаны срэбнымі зоркамі гальштук. Гэта не ў маім тэмпэрамэнце, я пагарджаю, Брунох, я пагарджаю.
Бруна правёў мяне да дарогі. Мы былі адны на вуліцы, за плячыма толькі рэха нашых крокаў; у некаторых вокнах мігатлівае сьвятло ад тэлевізараў. Як заўсёды, калі мне было знобка, Бруна паклаў мне руку на плечы, і я зайздросьціла яму за гэты дазволены прыродай жэст. Мабыць, Бруна і сам прамерз бы, калі б змалку ня ведаў, што ў яго вырастуць доўгія, моцныя рукі, якія ён будзе класьці на плечы кожнай жанчыне, якой зазнобіцца каля яго. Але, мусіць, Бруна таксама зябнуў.
Вадзіцель гнаў трамвай па рэйках, як дзіця, якое гуляе ў аварыю на сваёй мадэлі чыгункі. Мы кружлялі, тармазілі, грукаталі па заснулым, ашчадліва асьветленым горадзе. Пустыя вуліцы былі як варожыя, мы самі былі як чужыя, як у хвіліну пасьля прыхо-
ду першых людзей у гэтае богам забытае месца, дзе пяцьдзясят ці то сорак гадоў таму назад вайна і чума забівалі і выганялі жыхароў. За сьценамі дамоў ляжалі шкілеты на прагнілых ложках, альбо яны сядзелі за сталамі і перад тэлевізарамі як у сэкунду сьмерці. Калі мы выходзім, нам даводзіцца прабівацца праз орды пацукоў, якія тым часам апанавалі ўвесь горад, мільёны тлустых пацукоў павыпаўзалі на сьвятло з каналізацыі, бо ім ніхто цяпер ня высыпаў недаедкаў. I гэты трамвайшчык толькі шкілет пад уніформай. Ён мог бы і не тармазіць, перш чым памёр, і вось ужо пяцьдзясят гадоў ехаў у гэтым забойчым тэмпе з цэнтра ў Панкаў, з Панкава ў цэнтар. Жыў толькі Бруна. I я жыла.
Вясельле Тэклі Фляйшэр мы згулялі ў студзені. Ён, сказала мне Тэкля, вельмі ж хацеў, каб я яму не адмовіла, хоць я ведаю, што гэта грэх. Мама ў труне перавярнулася б, калі б даведалася.
Яна паглядзела на мяне праз свае тоўстыя шкельцы, нібыта цяпер я павінна была суцешыць яе.
Яна нічога ня ўведае, сказала я.
Ты думаеш?
Яна пра гэта не даведаецца, сказала я яшчэ раз з упэўненасьцю недавярка і паду-
мала, што калі касмэя мела рацыю, дык Тэкліна мама цяпер была альбо кошка, альбо сука, альбо страказа і пра ўсякія маральнасьці меркавала зусім інакш, чым у свой чалавечы час.
Геру Солаву стрэліла ў галаву ажаніцца з Тэкляй Фляйшэр. Але як што ён ужо трыццаць гадоў як быў жанаты і ня меў нічога закінуць фраў Солаў, як толькі тое, што задоўга ведаў яе, ён пастанавіў разьвесьціся. Фраў Солаў звалі, зрэшты, фраў Вітыг, бо Солаў гэта было мастакоўскае імя, якое Тэадор Вітыг па традыцыі, прыняў у канцы саракавых. Солаў ў не вымаўлялася азначала пячатку яго тайнага халасьцякоўства, на якое ён рашыўся перад абліччам палітычнай катастрофы, што была за ім, і той, якая, як яму падавалася, насоўвалася на яго. Установе, перад якою ён павінен быў абгрунтаваць выбар псэўданіма, ён, Солаў, растлумачыў дакладней: Уладзімір Мікалаевіч Солов (в вымаўлялася) быў савецкі камуніст, зь якім ён пазнаёміўся пасьля вайны і які неўзабаве пасьля гэтага памёр ад тыфу.
Гер Солаў хацеў ажаніцца з Тэкляй, не парушаючы законаў і правілаў прыстойнасьці. Ён хацеў ажаніцца зь ёю перад Богам, хоць і ня верыў у Бога. Але ж ён верыў у нешта, што было большым і значнейшым за мінушчага чалавека, і перад гэтым, мінушчым і безыменным, ён хацеў бы назваць сябе мужам Тэклі. Так сказала мне Тэкля. Сама
я ніколі не сустракала гера Солава. Ідэя з магільніцкай капліцай была Брунава. Яна стаяла гадамі некарыстаная паблізу нашага вясковага аседлішча ў Ніжняй Памэраніі, пасярэдзіне падобных на садок могілак за паўразбураным замкам, з раскалупанага фасада якога ў загадкавай сымэтрыі расьлі дзьве бярозкі, быццам нехта ўсадзіў іх туды замест сьцягоў. У адным старым дарожным даведніку капліца была анатавана як будынак аднаго вучня Шынкеля, пра якога ў вёсцы ўжо ніхто нічога ня ведаў і, мабыць, ведаць не хацеў. Пяць гадоў таму назад пачалі яе рэстаўраваць і неўзабаве зноў перасталі, спынілі рамонт. 3 таго часу, шырока расставіўшы ногі пад блакітным, размаляваным срэбнымі зоркамі купалам, якія мне заўсёды нагадвалі зорачкі на гальштуку ў Графа, стаяла драбіна.
3 галоўнага боку капліцы вялі тры прыступкі да галерэі, дзе на жалезным цокалі шматкі штучнай дзярніны, молат і разьбітая статуя Хрыста схілялі і надзілі да дзівоснага ціхага жыцьця.
3 цэнтра купалу ў пустату памяшканьня зьвісала і боўталася пацёртая, на канцы зашморгнутая ў пятлю вяроўка. Калі я аднаго разу, ні пра што ня думаючы, пацягнула за яе, загучаў сьветлы скрушлівы звон, і я цалюткі дзень баялася, ці не наклікала я на сябе сьмерці. Але нічога ня здарылася, ва ўсякім разе нічога, пра што я даведалася б.
Гэты забыты храм сьмерці, сказаў Бруна, вартаснае месца для вясельля Тэклі Фляйшэр і гера Солава. Хоць Бруна ведаў гера Солава толькі з маіх расказаў, здавалася, прасякнуўся да яго вялікай сымпатыяй. Ён нават прапанаваў, каб мы, Бруна і я, удваіх справілі ім вясельле, а сам ён гатовы ўзяць на сябе вянчаньне. Тэкля жахнулася ад адной подумкі пра вянчаньне ў капліцы, доме мёртвых. Гэта блюзьнерства, сказала яна.
Тэкля, сказала я, калі няма Бога, яго нельга і зьняважыць. А калі ён ёсьць, дык ёсьць у яго і розум, і ён парадуецца, убачыўшы столькі любові і фантазіі.
Гер Солаў быў у захапленьні. Як што толькі сьмерць мацнейшая за яго каханьне да Тэклі, дык ён бачыць, што ўвогуле толькі капліцы гэта самае прыдатнае месца на пабраньне шлюбу, якога ён хоча і прагне.
Тэкля ўсё ж баялася, але падупала-такі нашай эўфарыі.
Калі фраў Вітыг абвясьціла, што ў канцы тыдня паедзе ў Фогтлянд адведаць даўнюю школьную прыяцельку, я і Тэкля купілі казіную грудзіну, віна, шнапсу і піва, Тэкля ўпакавала белую, накрухмаленую пасьцельную бялізну і лепшы зь яе касьцюмаў, шэры, па костачкі аксамітны кіцель з рукавамі кімано. У суботу перад палуднем а адзінаццатай мы падсадзілі гера Солава непадалёк ад ягонай кватэры і паехалі ў сяло.
На палях ляжаў сьнег, а на небе стаяла
белае сонца. Які цудоўны дзень, сапраўдны вясельны дзень, усклікнула Тэкля. Бруна нагрэў печы, пакуль я тым часам у садзе сабрала вясельны букет з замерзлых ружавых бутонаў, плюшчу, шыпшыны і хваёвых галінак. Тэкля заслала ложак сабе і геру Солаву накрухмаленай бялізнай, стараючыся схаваць сваю сарамлівую зьбянтэгу пад гаспадыньскай увішнасьцю. Гер Солаў стаяў пры гэтым і расказваў, як ён, яшчэ тады маладым хлопцам, апошнім летам перад 1933 годам, з заплечнікам і дваццацьцю маркамі ў кішэні вандраваў па Правансе, і я падумала была, што геру Солаву, ага, ужо семдзесят, a з выгляду не дасі. Ён насіў джынсы і марацкі пуловер з зашпількамі на плячы, да яго цёмна-чырвоны шалік, якога ён не скідаў, нават калі ў доме стала цёпла.
Бруна нашпігаваў грудзінку. Пасьля мы пераапрануліся і паехалі ў суседняе сяло, дзе стаяла капліца.
Па вузкай сьцежцы паміж магілаў, якія выглядалі так, быццам пахаваныя ў іх толькі што паўміралі, мы дабраліся да прасекі, якая празь невялікі парк вяла проста да капліцы, былая прысада, над якою дрэвы ўлетку ўтвараюць суцэльны шчыльны дах і апалыя, пераплеценыя галіны якіх цяпер наводзілі мяне на роздум пра шкілеты, што, мусібыць, пазьбіраліся ў апошні карагод і разам з намі гуляюць у старую гульню: праскоч, прахвост, праз залаценькі мост.
Гер Солаў трымаў у левай левую руку Тэклі, тым часам як яго правая свабодна ляжала на яе руцэ. Так і павёў ён яе асьцярожна і беражліва па замшэлай і ўжо зарослай лесьвіцы, у канцы якое стаяў Бруна, сустракаючы пару, каб павесьці іх у сярэдзіну капліцы. Я замыкала вясельны поезд.
Бруна сказаў кароткую, вельмі прыгожую прамову. Ён сказаў, што лёс зьвёў гера Солава і Тэклю на адной жыцьцёвай сьцязі хай сабе і пазнавата, але менавіта праз гэта яны і павінны пераканацца ў справядлівасьці, якая дазваляе ім спатоліцца шчасьцем, a перанесеныя нягоды дадаткова ўзвысяць іх і без таго сьветлы розум. Бо ты, Тэкля Фляйшэр, не змагла б спазнаць веляпекнасьці душы Тэадора Солава, калі б угоньвалася ў сваім жыцьці за лёгкім шчасьцем. А ты, Тэадору Солаве, ня змог бы спазнаць разукраснай красы душы гэтай жанчыны, калі б cappa тваё не засталося маладым і ўспрымальным для мілашчаснай любові.
Гэта сказаў Бруна, і я не паверыла сваім вушам. Тэкля плакала.
Бруна спачатку даў слова геру Солаву, пасьля ягонай Тэклі, а тады ўжо запрасіў абаіх укленчыць, каб самому дабраславіць іх.
А цяпер пацалуйцеся, сказаў Бруна.
Калі мы выйшлі з капліцы, неба было чорнае. Загадка была адкуль насунуліся магутныя чорныя хмары.
0 Божа, сказала Тэкля, неба ўгневалася.
He, сказаў rep Солаў, яно толькі паказвае свой сур’ёзны твар.
Белая маланка распаласавала хмару, і празь нейкую сэкунду магутны гром скалануў вакол пашлюбаванай пары сырую матухну-зямлю.
Ён грае ў гонар вам сымфонію лёсу, сказаў Бруна.
Востры ледзяны дождж секануў па нас, і нам было нялёгка вяртацца ў наш дом па голай вуліцы. У шэрых валасах Тэклі блішчалі безьліч ледзяных крышталікаў, a гер Солаў сказаў, каб Тэкля хутчэй паглядзелася ў люстэрка, каб ужо далей не баялася, бо ж тады яна сама пабачыць, што навальніца гэта вясельны дарунак неба, тысячы дыямэнтаў фраў Тэклі. А як што маладая надзявае вясельныя строі адзін толькі раз, дык і азнака нябесная непаўторная. Праз хвіліну Тэкліны вясельныя дыямэнты паплылі сьлязьмі-ручаямі па твары. Гэта быў дзень як з тамтэйшага жыцьця! Кроза нябесная! Я ні хвіліны ня думала пра Бэрэнбаўма.
Увечары, падчас шпацыроўкі па вёсцы, я нарэшце спыталася ў Тэклі, ці магла б я павучыцца ў яе на піяніна. Мы давмовіліся на другі тыдзень. Тэкля і гер Солаў неўзабаве сыйшлі, Бруна і я засталіся адны і сядзелі насупраць адно аднаго ў маленькім пакоі зь нізкаю стольлю, як раней, калі мы яшчэ не былі ў разводзе.
Можа, і нам пабрацца, сказала я Бруна.
Пазьней, Роза, сказаў Бруна, мы яшчэ занадта маладыя, каб былі аж так удзячныя лёсу.
3 таго часу, як я даведалася, што Бэрэнбаўм быў вінаваты ў арышце Графа, я старалася ўявіць сабе, як распытаюся ў яго пра гэта. Я бачыла сябе за столікам з машынкай, строгую, выпрастаную. Я чакала, пакуль на дварэ трохі пацямнее і Бэрэнбаўм змусіцца запаліць настольную лямпу і я змагу бачыць ягоны твар. Тады я спытаюся: а вы ведаеце Карла-Гайнца Барона, сіноляга? Я задам пытаньне нібы так сабе, зьнехаця, быццам імя ягонае толькі што ўсплыло ў памяці, быццам хацела расказаць пра яго нейкую пацешную гісторыю. Альбо я пагляджу Бэрэнбаўму проста ў вочы, як Жана д’Арк інквізытару, запрысягаючыся загадамі анёлаў, і спытаюся ў яго ясным, няўмольным голасам: вы ведаеце Карла-Гайнца Барона, сіноляга? Альбо адкрыю карты безь ніякіх выкрунтасаў: вы ж ведаеце Карла-Гайнца Барона, сіноляга, і пры гэтым падмяшаю ў свой голас лёгкай пагрозы. Бэрэнбаўм пачне адпірацца, што ніколі ня чуў гэтага імя. Паспрабуе спаслацца на аслабелую памяць. Больш за дваццаць гадоў, дзе ж тут, каб і хацеў, усяго не ўзгадаеш.
Але я ня дам яму ўвінуцца. Вы, гер Бэрэнбаўм, скажу я вельмі спакойна, сын рабочага з Рура, прафэсар з адукацыяй народнай школы, нелацініст з клясавым інстынктам, у той час упаўнаважаны па ідэалягічных пытаньнях у Бэрлінскім унівэрсытэце, засадзілі філёляга эўрапейскага рангу на тры гады ў турму за тое, што ён з Патсдамскага паштамту паслаў бандэроль.
Бэрэнбаўм будзе пасаромлены. He за тое, што запраторыў Графа за рашотку. Гэта ён мог бы ўчыніць з палітычнай, хай сабе і жалю вартай прычыны, гэта ўжо, так сказаць, маргіналіі клясавай барацьбы. Яго пасароміць усьведамленьне, што ён з прычыны сваёй недастатковай адукацыі сам ня быў здольны да навуковай працы.
Я вазьму плашч і, ідучы да дзьвярэй, скажу, больш не азіраючыся на Бэрэнбаўма: вы так баяліся адукацыі, што садзілі і выганялі толькі ад страху.
Так, рашыла я сабе, я пакіну пераможанага Бэрэнбаўма.
Я залішне нэрвавалася, каб чытаць, альбо каб праслухаць “Дона Джыавані”, якога набыла два тыдні таму. Дзень быў мяккі, і я рашыла тыя дзьве гадзіны, якія яшчэ заставаліся да ўмоўленай сустрэчы з Бэрэнбаўмам, пагуляць па парку. Парк быў суцяшальным прывітаньнем зь іншага часу. Спачатку гэта быў парк замка, у які Фрыдрых Вялікі, называны Брунам Эф Два, саслаў сваю жонку,
калі ўжо ня мог трываць яе пры сваім двары. Шырокая вуліца вяла ад Панкаўскай кірхі ў прызамкавыя пасадкі да былой Плошчы Міру, сёньняшняй Плошчы Асецкага ў Нідэршонгаўзэне, пра што ведалі толькі старыя Панкаўцы. 3 часу, калі ў 1949 годзе замак быў абвешчаны ўрадавай рэзыдэнцыяй, вуліца з абодвух бакоў канчалася плотам, які з боку Нідэршонгаўзэна быў цалкам загароджаны, нават засланяў від на замак з Панкаўскага боку, і абаронены ўзброенай вартай ад розных некампэтэнтных разяваў. Каб дабрацца з аднаго трамвайнага канца ў другі, трэба было праехаць усяго толькі пяць прыпынкаў альбо ісьці пеша паўгадзіны. Я жыла ў гэтым раёне ўжо трыццаць гадоў і ніколі ня зьвязвала разам гэтыя трамвайныя канцы. Толькі Бруна, які вельмі цікавіўся гарадзкімі плянамі і картамі, як і сапраўднымі ляндшафтамі і жылымі кварталамі, якія пазначаны на тых картах, надаў нейкі парадак у маёй галаве тым Панкаўскім вуліцам. Кожнага разу, калі мы мусілі падначальваць нашыя прагулкі сваволі валадароў замка, ён праклінаў звар’яцелых носьбітаў улады і пагвалтаваньня вуліц, якія ня толькі замыкалі грамадзкія дарогі, як ім было зручней, але яшчэ і пераназвалі нічым не вінаватую плошчу ў гонар Карла фон Асецкага, каб гэта ўвесь сьвет паверыў, быццам Асецкі быў добры сябар Вальтэра Ульбрыхта.
Парк быў сплянаваны плоска і ўшыркі,
так што ва ўсе бакі яго можна было азіраць і кожнага разу ўбачыць там знаёмых, нават калі яны гулялі з другога боку. Цяпер, апалудні, было амаль пуста. На невялікім гарбатым мастку стаялі дзьве старыя кабеты, кідалі ўніз у раку хлебныя крошкі качкам, якія і зімой, і летам насяляюць Панку, вузкую брудную рачулку, якая перасякае парк з усходу на захад і імем якой названы і наш раён. На лужку гарэзавалі тры сабакі. Гаспадары, стоячы зводдаль адзін ад аднаго, цярпліва чакалі.
Тут гэта ня так кідаецца ў вочы гэтую фразу нейкі час таму назад падчас прагулкі па парку з уздыхам сказаў Граф. 3 таго часу мы цытавалі яе кожны раз, калі адкрывалі які-небудзь хоць напалавіну не ссабачаны аазіс. Там гэта ня так кідаецца ў вочы. Што гэта было тое, што ня так кідаецца ў вочы, не патрабавала ніякага тлумачэньня, нават “так” вычэрпвалася ў намёку: ня так пагана, як усюды. Ужо колькі-колькі я дзіву давалася, што яны нічога ня ўчворылі з паркам, не бетанавалі дарожак, не сьпілавалі яго двухсот, a то, можа, і трохсотгадовых дрэў з мурамікамлямі. Яны ж яго нават не абгарадзілі, як замак альбо “гарадок”. Куды мы ні ўвойдзем, там вяне лісьце, неяк сказала Анна Зэгерс. Нейкім дзіўным чынам гэта Зэгерсаўскае МЫ абыйшло бокам Панкаўскі замкавы парк. Я шукала на кустах бутонаў; як маленькія жывоцікі пузаціліся яны на галінках.
Ужо шэсьць тыдняў, кожнае серады з трох да чатырох я бяру ўрокі фартэпіяна ў Тэклі Фляйшэр. Як зацятая, практыкавала я абедзьве рукі рухацца рознымі спосабамі, цэлы тон левай, дзьве палавіны правай: “Куку, куку...” Старым вучням, як я, фартэпіянная літаратура ня складзена, сказала Тэкля. Спаўненьне неакрэсьленай страсьці, на якое я спадзявалася, ад фартэпіяннай ігры ніяк не прыходзіла. Але Тэкля лічыла, што я добра матываваная, і магла б расправіць мае застылыя суглобы, да пэўнай ступені, вядома. Кожны дзень я паўгадзіны грала гамы. Ты і праўда думаеш, што будзеш шчасьлівая, калі зможаш сыграць сабе кавалачак Шубэрта, спытала Тэкля.
Ну, прынамсі, не нешчасьлівая, адказала я, ды большага жанчына ў сорак гадоў і жадаць ня можа, як толькі быць не нешчасьлівай.
Добра, сказала Тэкля, якраз гэтым самым і мяне суцяшала мама, калі я засмучалася. Дзіця, цяпер ты марыш пра вялікае шчасьце, казала мама, а празь некалькі гадоў ты будзеш лічыць шчасьцем, калі цябе абыйдзе вялікае няшчасьце.
Для мяне фартэпіянная ігра значыла, нават калі гэта толькі гамы і дзіцячыя песенькі, нешта падобнае на парк. Ня так кідалася ў вочы.
Вам не званіў таварыш маёр? Ахмістрыня, гэтым разам у сьветла-блакітным фартуху з фальбонкамі на шыі і плячах, прытрымлівала рукою клямку, нібы хацела тут жа зачыніць дзьверы.
Які таварыш маёр? Я паспрабавала ўвайсьці ў дом, але яна адставіла ўбок нагу і сваім пагрозьлівым клубам прыкрыла вузкую шчыліну ў праёме дзьвярэй.
Малады гер Бэрэнбаўм, хто ж яшчэ, таварыш маёр.
Ён жа Вам тэлефанаваў, каб сёньня не прыйходзілі.
Раней я ніколі не заўважала, што яна мяне цярпець не магла. Яна выцягнула кароткую шыю па-над фальбонкамі і варожа ўтаропілася на мяне. Гер прафэсар пачуваецца блага, і таму таварыш маёр затэлефанаваў вам, каб вы сёньня не прыйходзілі.
Ен не дазваніўся.
Х-х-ха, яна перасмыкнула плячыма, што мела азначаць: табе не пашанцавала.
Відаць было, яна намацала нейкую сувязь паміж станам Бэрэнбаўмавага здароўя і мною. Яна была набожная душа і нехта, магчыма Міхаэль Бэрэнбаўм, павінен быў падбадзёрыць яе, каб яна так нахабна і пераможна заступіла мне дарогу. Вугалок анучкі зьвісаў з кішэні яе фартуха. Яна засьмяялася, як пераможца, а я ж зусім ня ведала,
што ваявала і зь ёю. Што ў дом, пераступіць парог якога мне кожны раз каштавала гвалту над сабою, будзе заслонены доступ вось гэтым цэрбэрам у сьветла-блакітным фартуху зь белымі фальбонкамі, здавалася мне сымбалем самай прыкрай сытуацыі, у якую я сама, як у нешта, уступіла.
Я ўжо была хацела перадаць празь яе пажаданьні выздараўленьня, калі за яе плячыма ў шарсьцяным халаце паявіўся сам Бэрэнбаўм. Але ж бо не, фраў Карл, сказаў ён, як што яна тут, давайце папросім у дом.
Яна адсланіла дзьверы і зьнікла на кухні. Сэрвіруючы пазьней каву, яна ўсьміхалася, як звычайна. Цукар зараз прынясу. У яе была цалкам бессыстэмная манэра блытаць усё, што толькі можна зблытаць.
Бэрэнбаўм быў слабы. Маршчыністая шэрая скура на твары зьвісала і нават дужа залішне на падбародку, нават рука ягоная дрыжала болып чым калі, як бы адмовіўшыся ад апошняга супраціўленьня. Ён прысёрбваў каву, пры гэтым ледзь падымаў кубачак, а бясьсіла апускаў сагнутае тулава яшчэ трошкі ніжэй, пакуль рот не даставаў да беражка кубачка. Я прапанавала яму прыйсьці іншым разам, але ён адмовіўся. Мы зоймемся вясёленькім разьдзелам, над якім нам няма чаго спрачацца, сказаў ён. Пішыце: “Вяртаньне ў Германію. Момант, калі цягнік перасек граніцу Германіі, належыць да самых шчасьлівых у маім жыцьці. Дамоў у вызваленую
Германію, вызваленую Савецкай арміяй. Таварышы ў цягніку плакалі ў далоні. У гэтую хвіліну мы ведалі: гэта будзе наша Германія, навекі вызваленая ад прагных захопніцкіх імпэрыялістаў і забойцаў-фашыстаў. Мы наперад ведалі, які цяжкі шлях, паліты потам і сьлязьмі, ляжаў перад намі”.
Мне хацелася б уставіць сюды верш, сказаў ён, верш Ёганэса Р. Бэхера, які ад шчырага сэрца сказаў нам цудоўныя словы.
Ён прачытаў так патэтычна, як толькі, памойму, мог:
Вы знайце адно:
Хапіла сіл змагацца, Хоць па ўсіх шляхах Праз кроў і сьмерць ішлі. Мы ведалі даўно: Павінны мы падняцца, Свабоды нашай сьцяг Каб рэяў на зямлі!
Зьдзяйсьненьняў нашых лёт!
Народ куе свабоду
I новы гімн пяе
I славіць новы край!
Улада ваш аплот, Яна слуга народу. Народзе мой, яе Больш з рук не выпускай!
Паветра, якое ён мог назапасіць у лёгкіх, хапала толькі на кароткія радкі, апошнія
склады іх ужо задыхаліся ад нястачы дыханьня, аж такі слабы ён быў. Занадта слабы, каб я магла распытваць пра ягоную віну ў арышце і асуджэньні Графа.
Ён дыктаваў: “Страшна, што тварылася ідэалягічна ў галовах людзей. Яны ўсё яшчэ стаялі бліжэй да забойцаў, чым да ахвяр. Глыбока ў сьвядомасьць рабочай клясы ўкаранілася антысавецкая прапаганда. Выхаваць гэтых людзей задача гіганцкая”.
Ён адхіліўся назад з заплюшчанымі вачыма. Я ўважліва сачыла за ім. Як у тых людзей у мэтро, якія самазабыўна тупа вядуць спрэчку з апанэнтам, шэфам, жонкай, супернікам і прабег размовы напісаны ў іх на твары, часьцей як трыюмф летуценьніка зь перапынкамі на няўзрушлівасьць і спакойную абыякавасьць, калі можа гаварыць другі, пасьля зноў гордая пагарда на вуснах, калі ён сам пярэчыць, так прасьлізнуў цяпер і на Бэрэнбаўмавым твары ўспамін пра былыя перамогі. Пакуль я сачыла за пыхлівымі рэмінісцэнцыямі яго гульні мінаў, раптам адчула, што зусім безь ніякага намыслу, міжвольна пераймаю яго, адцягваючы назад куточкі вуснаў, падымаючы бровы, недаверліва моршчачы лоб, і, як ужо непазьбежная праява ўзьдзеяньня гэтай маскі, ува мне прачнулася адчуваньне, што кожны іншы цяпер можа западозрыць ува мне выведніка і падслухача. Нейкая варожая самаўпэўненасьць сфакусавала мой зрок на зьлядашча-
ным Бэрэнбаўме, які з асалодай рэпэтуе перада мною свае перамогі. Яго залішне фанабэрыстая, вальяжная самаўпэўненасьць, падкрэсьленая слабасьцю, якая ў ім была вельмі бачная, раздражніла мяне да самай крыві. ЦІ мо наадварот: гэта была слабасьць, якая непакоіла мяне і будзіла ўспамін пра Бэрэнбаўмаву кроў, якую я бачыла, тады, калі мучыла яго сваімі пытаньнямі пра гатэль Люкс, аж пакуль у яго нарэшце не пайшла носам кроў. Ён усё яшчэ не расплюшчваў вачэй, сядзеў, безабаронна выцягнуўшыся на сваім крэсьле. Я думала пра яго пад’язычную костку недзе паміж падбародкам і глоткай. I тады спыталася: вы ведаеце Карла-Гайнца Барона, сіноляга?
Ён выпрастаўся, ветліва ўсьміхнуўся, не зразумеў, нічога ж не адбылося. Але я спыталася яшчэ раз: вы ведаеце Карла-Гайнца Барона, сіноляга?
Ён адказаў, не марудзячы, толькі расьцягваючы словы, быццам хацеў выйграць часу, так, ён яго ведаў, праўда, гэта было даўно.
Ці ўспамінаеце вы пра вашу апошнюю сустрэчу зь ім?
Іх было дзьве, я памятаю абедзьве. Ён падняў руку, як прамоўца, які запрашае да цішыні; жэст, які паходзіў зь яго мінулага, калі ён яшчэ сядзеў за пярэднімі сталамі на сходах і даваў слова прамоўцам альбо пазбаўляў. Апошні сказ вы запісалі, спытаўся ён. “Выхаваць гэтых людзей задача гіганцкая”.
Я ўявіла сабе, як ён гэтым рухам рукі асудзіў Графа на маўчаньне, калі той нэрвова і крыху неабачліва спрабаваў знайсьці некаральную сувязь паміж беглым здраднікам, ім самім і бандэроляй, якую ён здаў у Заходні Бэрлін на галоўпаштамце Патсдаму.
Успамін пра наступнае даецца мне цяжка, не таму што я ня ўцяміла, што здарылася. Я ведаю гэта так дакладна, быццам двойчы перажыла тыя хвіліны, як глядачка і як акторка. А зрэшты, я нават тройчы была сьведкаю, бо як акторка я таксама была разьдзеленая: на адну, якая нешта рабіла, і другую, якая хацела нешта рабіць. Я ведаю ўсё, нічога ад мяне ня вымкнулася. Вось гэта і робіць успаміны такімі цяжкімі.
Я бачу іх перад сабою, Бэрэнбаўма і Разалінд. Ён за пісьмовым сталом, у жоўтым сьвятле настольнай лямпы. Яна насупраць яго, за два крокі, забарыкадаваная машынкай маркі “Rheinmetall”. Пакуль я яшчэ вагалася, ці дае мне справядлівасьць права помсты за Графа альбо патрабуе скідкі на хваробу Бэрэнбаўма, я ўбачыла, што Разалінд ужо рашылася. Кароткія валасы на руках ніжэй локцяў і сканцэнтраваны, нацэлены супроць любой спагады замкнуты позірк выдавалі агрэсіўнасьць. Я бачыла гэта, і Бэрэнбаўм адчуваў.
Яго апошнюю спробу абараніць размову, калі ласка, Роза, іншым разам, толькі ня сёньня, яна недачула. Чаму ён проста ня
ўстаў і не пакінуў пакой, ня ведаю. Магчыма, нават на гэта яму не хапіла сілы.
Разалінд не пачула яго. Адкуль вы ўзялі сабе такое права? Ці думаеце вы пра сваю віну? Спачатку яшчэ спакойная, царавала яна як багіня помсты за машынкай. Бэрэнбаўм здаўся. Можна было падумаць цяпер, што ён уліваецца ў нешта даўно чаканае. Мяне самога перасьледавалі, сказаў ён амаль бязгучна, Грэта ў канцлягеры. Нялёгка паслаць чалавека ў турму. Мы не недачалавекі. Камуністы змагаліся супроць недачалавекаў. Мы ня мелі магчымасьці вучыцца. Мы плацілі за права іншых вучыцца, заўсёды, спачатку як пралетарыі нашым потам, пасьля грашыма нашай дзяржавы. Грошы рабочых. Гэтая адукацыя была нашай уласнасьцю, хто зь ёю ўцякаў, той злодзей і рабаўнік, ваш сіноляг злодзей, канечне. А злодзею месца ў турме.
Разалінд нахілілася наперад, паклаўшы рукі на клявіятуру машынкі. Пад кожны склад слова яна падымала галаву ўгору, як сабака, калі брэша. Канфіскаваць мазгі. Вы канфіскавалі мазгавую масу, бо ў вас яе мала. У наступным стагодзьдзі вы яе ампутавалі б і павесілі б на дроце, каб ашчадзіць турэмныя выдаткі. Свая форма прыгону: ня ўласнасьць на чужое цела, а ўласнасьць на чужыя мазгі, у вас, вызвольнікаў чалавецтва. Цела ў вас хапала ў саміх, мазгоў не хапала. Вы, можа, ведаеце латынь? Латыні вы ня ведаеце, і таму вы забаранілі іншым лю-
дзям вывучаць латынь. А хто ўжо яе ведаў, таму месца ў турме, каб астатнія забылі, што яна ёсьць: латынь, пражывуць без латыні. Усё павінна быць забыта, каб ня выплыла наверх тое, чаго ня ведалі вы.
Абапершыся на здаровую руку, Бэрэнбаўм паспрабаваў яшчэ раз выпрастацца ў сваім крэсьле. Ён гаварыў натужна, ня дыхаючы ці то ад болю, ці то ад шалу: мы нічога не забываем. Ніколі. Мы заўсёды ведалі, што такое голад і холад, сырыя кватэры, рахіт, беспрацоўе, вайна. Наш унівэрсытэт быў клясавая барацьба. Наша латынь гэта Маркс і Ленін. Наперад і не забываць. Вы забылі. Што ж вы ведаеце.
Нічога мы ня ведаем, закрычала Разалінд з такой грымасай, што я сама яе ледзь пазнавала, нічога, бо мы не павінны былі жыць. Вашага ўласнага жыцьця вам не хапала, вы былі ўшчэрбныя, вы спажылі таксама і наша жыцьцё, вы людаеды, рабаўладальнікі з вашым войскам заплечных майстроў.
Я слухала крыкі Разалінд, бачыла, як яна пры гэтым пырскала сьлінай і біла кулакамі па машынцы. Самае горшае я бачыла ў яе вачах, у якіх адлюстроўвалася ўсё, што толькі яна рабіла: Разалінд перад Бэрэнбаўмам, кулак занесены для ўдару, другая рука на Бэрэнбаўмавым горле паміж падбародкам і кадыком. Удар у твар. 3 рота выпала сківіца. Яна зноў ударыла яго, аж ён упаў з крэсла. Шарсьцяны халат расхінуўся на яго-
ных каленях, і вялае сьцягно расьцягнулася на падлозе, пад мяккай бялізнай бачныя вялыя геніталіі. Яна шпыняла яго ў рэбры, у галаву, у яйцы, абедзьвюма нагамі скакала на грудную клетку. Ён ужо не варушыўся. Толькі калі кроў пацякла з вушэй, яна, стомленая, перастала.
Бэрэнбаўм абапёрся на крэсла за машынкай адзінай жывой у яго і асуджанай на вечнае дрыжаньне рукою. Вы вораг, прашаптаў ён.
Хоць яны цяпер маўчалі, паміж абаімі завісла пагроза. Толькі Разалінд, здавалася, ведала, што павінна было адбыцца. Строга зірнула на разгромленага Бэрэнбаўма. Ён павольна падняў галаву, і тады нават я разгледзела сьмяротны страх на ягоным твары. Паўразяўленым ротам ён задышліва хапаў паветра. Здаровая рука сутаргава дрыжала на ягоных грудзях, там, дзе дыханьне канчалася хрыпеньнем. Другая рука хапала, шукаючы апоры, пустату. Разалінд глядзела на працягнутую да яе руку, глядзела на паміраючага Бэрэнбаўма і чакала ягонай сьмерці. Калі я нарэшце зразумела, што яна пальцам не варухне, каб памагчы яму і ўратаваць яго, я зноў здабыла свой голас.
Ахмістрыня ведала, дзе ляжала пушачка зь нітрагліцэрынавымі капсуламі. Я званіла па ўрача хуткай дапамогі. Бэрэнбаўма даставілі ў бальніцу. Пасьля гэтага я бачыла яго ўсяго адзін раз.
Мяне забівае, што я магу радавацца, калі іншыя паміраюць. Другі раз іду за труною і разьвітваюся бяз смутку. У Ф. трыццацідвухгадовы рабочы-падсобнік задушыў сваю нявесту за тое, што яна кінула яго. Што яна будзе жыць далей, не кахаючы яго, гэтага ён ня мог вынесьці. Ён сьцёр яе нелюбоў, як памылку ў кампутары, адключыўшы ад энэргіі саму жанчыну. Бэрэнбаўмаву пад’язычную костку я шукала толькі вачыма. Я не накладвала рук на ягоную глотку, ня ціснула вялікім пальцам на ягонае горла, гэтага я не рабіла. Але як той падсобнік з Ф., адзіным выйсьцем я лічыла сьмерць Бэрэнбаўма. Чаму падсобнік з Ф. не пашукаў сабе іншай жанчыны і не забыў зь ёю нанесенай яму крыўды. Што зьвязвала яго зь ягонай нарачонай, якая больш не захацела мець яго ў сваім жыцьці. Чаму я не пайшла сваёй уласнай дарогай, не вучылася ў Тэклі Фляйшэр фартэпіяннай ігры, не пачала, нарэшце, перакладаць рэчытатывы з “Дона Джыавані”. Чаму не падключылася да адказу, які я падазравала за Толеравым пытаньнем: так, дзейны павінен стаць вінаватым, заўсёды і заўсёды, альбо, калі ён ня хоча рабіцца вінаватым, сканаць. Нібы я толькі таго і шукала: маёй віны. Быць чым хоч, толькі не ахвярай. Гэта ведаў і Гербэрт Бэрэнбаўм, рабочы з Рура: чым і кім хоч, толькі не рабіцца больш ахвярай.
Цяпер толькі, у перадапошнім радзе, я пазнала ахмістрыню. Пад вузкім чорным паліто папераменна падымаюцца і апускаюцца яе шырокія клубы. Клыбаватая хада яе і, у параўнаньні з масіўным тулавам, тонкія, жылістыя ногі нагадваюць у ёй вярблюда. У замерзлых да чырвані руках яна трымае невялікі букецік гвазьдзікоў і насовачку, якою сюд-туд падцірае вочы. Фраў Карл з тых людзей, якія пра сябе саміх гавораць, як пра маленькія маякі: я толькі маленькае сьвяцельца. Фраў Карл паставіла сваё маленькае сьвяцельца на службу прафэсару, якога яна лічыла сьвятлом вялікім. Я падазраю, што фраў Карл ня лічыць сабе за пахібу быць ахвярай. Гэтым яна адрозьніваецца ад Бэрэнбаўма і мяне. Павінны ж быць і маленькія людзі, кажа яна, і праца ня ганьбіць. Раней, калі фраў Карл была маладзейшая, яна некалькі гадоў працавала наглядчыцай у жаночай турме. Гэта не заўсёды было хораша, сказала яна, калі я аднаго разу зь ёю на кухні чакала Бэрэнбаўма.
Пакуль яна трымала руку Берэнбаўму і пры гэтым няспынна гаварыла яму: толькі спакойна, урач скора будзе, толькі спакойна, яна некалькі разоў зь нянавісьцю зіркнула на мяне, забойцу яе гаспадара. Я ж ёй казала, каб сёньня не прыходзіла, шыпела яна, калі Бэрэнбаўма выносілі на насілках у машыну хуткай дапамогі. Цяпер ідзіце сабе,
геру маёру не канечне з вамі бачыцца. I з плачам пабегла ў дом.
Я чулася хворай, мой лоб быў гарачы, у мяне ляскаталі зубы. Я легла ў ложак. I як толькі заплюшчыла вочы, убачыла паўжывога Бэрэнбаўма, які працягваў да мяне руку. Ён шчэрыў зубы, рыхтык як мой бацька, калі языком высмоктваў зубы на ніжняй сківіцы. Я склала рукі пад коўдрай і малілася, каб ён не паміраў, бо я яго не забівала б. Я малілася, як малілася дзіцем, калі суседзкія дзеці потайкам бралі мяне ў нядзельную школку: мілы Божа, зрабі...
Я магла б і не пытацца ў яго. Магла б і не пытацца ў яго? Яму было семдзесят восем. У яго было хворае сэрца.
Калі яму было пяцьдзясят пяць і ён быў у здароўі, ён выдаў Графа паліцыі бясьпекі. Ніхто тады не адважыўся б спытацца, паводле якога такога права людзі, падобныя да яго, пасылаюць другіх людзей за краты. A цяпер ён хаваецца за сваю нямогласьць. Mae зубы стукаталі. Зрабі так, каб ён не памёр, мілы Божа. Я не павінна была б яго так ненавідзець.
Увечары прыйшла Тэкля і згатавала фэнхелевую гарбату з чабаровым сыропам. Так і мама заўсёды рабіла, калі ў мяне была гарачка, фэнхелевая гарбата з чабаровым сыропам і халодны кампрэс на лыткі, казала яна і абвязала мне ногі мокрымі хусткамі.
Калі ён памрэ, вінаватая буду я, сказала я.
Глупства, сказала Тэкля. Яна загарнула мяне ў коўдру, як мумію. Цяпер ты прапацееш, Калі хто-небудзь у сваім жыцьці робіць рэчы, сказала яна і павалілася на ложак у маіх нагах, калі хто робіць страшныя рэчы, што аж памірае, бо ў яго тады спытаюцца, ці вінаваты ён сам. Яна выцягнула ногі на ложак і так шырока адкінулася назад, што празь верхнюю траціну адчыненага акна магла ўбачыць першыя паверхі дому насупраць, дзе жыла дачка гера Солава.
Раскажы мне пра яго, сказала я.
Праўда? усклікнула Тэкля і пляснула рукамі. Толькі ўчора яны сустрэліся б, у адзінаццаць гадзін каля алтара Пэргамон, нібы выпадкова. У сярэдзіне многіх цудоўнасьцяў абыйшлі б яны вакол, як у абернутым сьвеце. Пасьля гер Солаў вывеў бы яе ў рэстаран “Масква”. Ён, сказала Тэкля, ніколі ня мог бы зрабіць нечагась падобнага, як Бэрэнбаўм, гэта яна ведае дакладна.
Так, сказала я, але я спаткала Бэрэнбаўма, а ты гера Солава; я баюся, гэта было не выпадкова.
Тэкля засталася, пакуль я не заснула.
Насільшчыкі асьцярожна на паясах апускаюць труну ў магілу. Міхаэль Бэрэнбаўм, яго жонка, сын і пыдбарадзьдзе стаяць поплеч, за два мэтры ад магілы. Пазьней, калі
падыйдзе мая чарга кінуць у магілу тры жмені зямлі на Бэрэнбаўмаву труну, я прайду каля іх. Я працягну руку, баючыся, каб ніхто не схапіў яе, і мушу буду сказаць: шчыра спагадаю. Я ўсё яшчэ нявыкрытая стаю за чорнымі сьпінамі, якія адзін за адным падыходзяць да магілы, дзе могілкавы службовец парупіўся пакінуць паміж вянкамі і букетамі лапік месца на пару ног, каб стаць. Тройчы бярэ кожны зь іх мэталічны шуфлік і кідае сырую зямлю ў яму. 3 праху ты прыйшоў, у прах ты і вернесься. Гулка падае зямля на драўлянае века дамавіны. Я тут, каб пачуць гэты стук.
Ахмістрыня выпускае з рук у магілу свой букецік гвазьдзікоў. Бясьсіла падымае сваю скасьцянелую руку, павольна растуляе жменю, якую яшчэ колькі імгненьняў трымае ў паветры з растапыранымі пальцамі, як бы з апошнім прывітаньнем свайму гаспадару; элегічны жэст, які яна падгледзела ў кіно. Кідаючы зямлю, яна ўсхліпвае ў хустачку. Я не магу пазнаць, ці шчыра яна смуткуе, ці проста думае, што завінавацілася яму гэтага доказу вернасьці. Яна, поўная спачуваньня, паціскае руку Міхаэлю Бэрэнбаўму, ягонай жонцы, хлопчыка абдымае. Перада мною яшчэ пяць чорных сьпін, я зноў апошняя. Ахмістрыня становіцца на прыстойнай дыстанцыі за сямействам. Цяпер яна пазнае мяне. Я гляджу на яе, каб яна пра гэтае імгненьне магла сказаць: я думала, мяне
лясьне ўдар. Фрэзіі падаюць паміж труною і сьвежавыскабленай сьцяной магілы. Пад разьбёным векам труны, сярод шаўковых падушак у галубіна-блакітным гарнітуры ляжыць Бэрэнбаўм. Я забараняю сабе думаць пра Бэрэнбаўмаву руку. Усё мінулася. Я бяру халодны пясок. Той кінуў бы першы ... камень. Пясок паміж пальцамі струменіцца на труну. Усё прайшло. Паварочваюся, стаю якраз перад імі ўсімі, і ўсе яны глядзяць на мяне. I вочы Міхаэля Бэрэнбаўма з матавым шкляным бляскам глядзяць на мяне. Перш чым я праходжу да яго тры крокі і працягваю яму руку, ён адварочваецца. Мне адлегла. Я соваю рукі ў кішэні, кідаю скамячаную газэту на кучу старога сьмецьця ад вянкоў за букавай агароджай. Маленькімі групкамі засмучэнцы ідуць да галоўнага выхаду. Толькі ахмістрыня ідзе адна. Я трымаю дыстанцыю. Ахмістрыня нахіляецца, папраўляе шнуроўку, бачыць каля сябе мае ногі, выпростваецца, вострымі губкамі плюе ў пясок. Вы бессаромная асоба, кажа яна. I гэта яна, вядома, выгледзела зь нейкага фільма. I пасьля сьпехам далучаецца да ўсіх.
Я іду павольна, даю сабе столькі адлегласьці паміж чорнымі сьпінамі і сабою, што ўжо магу чуць свае крокі. Усё яшчэ холадна. Неба вісіць над магіламі нерухома і шэра, як закураная столь. Нічога не здараецца. Чаму гэта праклятае неба не асунецца, не абрыне вадаспаду альбо сонечнага жару, каб
высмаліў усё дачыста, альбо хоць якую навальніцу, як у вясельны дзень Тэклі. Бэрэнбаўм мёртвы, пахаваны. I ўсё, як і раней. Пасьлязаўтра дзень пасьля сьмерці Бэрэнбаўма. Калі гэта пасьлязаўтра? Заўтра, заўчора, пасьлязаўтра? Пасьлязаўтра, яно ці ўжо было, а я не заўважыла?
Калі мне быў дваццаць адзін, я першы раз езьдзіла за мяжу. У вечаровым сонцы я стаяла на Праскім Карлавым мосьце і чакала нечагась пачварнага, нечагась, чаго я не магла б даведацца, ня будучы тут. Але я не магла нічога даведацца. Як зачараваная, слухала я чужую мову, якое не разумела, глядзела на праскую Малу Страну зь яе вузкімі, неразбуранымі вулкамі і не адчувала нічога, акрамя бязраднага расчараваньня. Мая душа, здавалася, была занадта малая, каб дапусьціць цуд, якога я чакала, што ўсё застанецца на векі вечныя, што я ніколі не перажыву таго, чаго так прагну, пакуль я сама тут. Я плюнула ў Влтаву і паднялася ў Градчаны. Многа пазьней ужо я адкрыла ў сваіх успамінах гэтыя хвіліны на Карлавым мосьце і свой пагляд з замка на дахі Прагі, якія ў позьнім вечаровым сонцы блішчалі так залаціста, як пра іх і казалі. Але найперш я ўспомніла пра бянтэжлівае пачуцьцё, што не належу да гэтага, да прыгожага чмуру замежжа. Гэта сыйшло мне, як тым братам, якія па запавеце свайго паміраючага бацькі абкапалі цэлы вінаграднік, каб знайсьці сха-
ваны скарб, і, не знайшоўшы ні золата, ні каштоўных камянёў, скардзіліся на бяссэнсавасьць сваіх намогаў і на шкадліўца-бацьку. А налета братам адкрылася ісьціна: напрарочаны ў тастаманце скарб абярнуўся звышбагатым ураджаем вінаграду на перакапанай імі зямлі.
Людзі тым часам выйшлі праз каменную браму на вуліцу. Толькі калі ўжо аўтобус адыйшоў ад брамы ў бок гораду і я магла быць спакойная, што не апынуся сярод Бэрэнбаўмавых жалобнікаў на прыпынку, я пайшла шпарчэй. Дома я нап’юся гарачага чаю, можа, паслухаю “Дона Джыавані”, пазьней, калі мае рукі зноў сагрэюцца, пайграю гамы.
Выйшаўшы на вуліцу, бачу на паркавай плошчы кармазынава-чырвонае аўто Міхаэля Бэрэнбаўма, які ў гэты самы момант адчыняе дзьверы машыны і выходзіць. Ён ідзе на мяне. Ва ўніформе ў яго раптам твар вайскоўца, ня твар таго сьвятара ці патоляга. I сама хада нейкая іншая, салдацкая. У руках ён трымае загорнуты ў газэту пакунак. Тут, кажа ён, апынуўшыся каля мяне, ён хацеў, каб вы гэта атрымалі. Голас ягоны ня выдаў, ці ўхваляе ён бацькаву волю. Я ведаю, што ў пакеце. Мне гэта ня трэба, не хачу. He хачу больш з гэтым мець нічога супольнага. Але бяру.
Калі кармазынава-чырвонае аўто зьнікае за паваротам, я ўсё яшчэ стаю перад могіл-
камі, трымаючы ў руках пакунак, загорнуты ў газэту, як фунт селядцоў. Я ня буду разгортваць. Я выкіну гэта ў бліжэйшую сьметніцу. Я пахаваю гэта ў гарах папер на ніжняй паліцы свайго кніжнага стэляжа. Hi ў якім разе не разгарну.
Марон М.
Вуліца Ціхая, шэсьць Раман
Пераклад Васіль Сёмуха
Рэдактар Ганна Кісялёва
Карэктар Ганна Дударава
Макет. і аздабленьне Віктар Корзун
Наклад 2000 ас.
Менск
2010
Моніка Марон
нарадзілася ў 1941 годзе ў Бэрліне. Пасьля школы працавала год у цырульні. Вывучала тэатар і гісторыю мастацтва, працавала рэпарцёрам у газэце “Вохэнпост”. 3 1976 году вольная пісьменьніца. Яе апублікаваны ў 1981 годзе на захадзе раман “Баваўняны попел” меў вялікі посьпех. У 1982 годзе выйшаў томік прозы “Непаразуменьне” з чатырма апавяданьнямі і п’есаю, а ў 1986 годзе раман “Перабежчыца”. У 1988 годзе зьявілася “нямецка-нямецкае ліставаньне “Тым ня меней сардэчныя віншаваньні” (у суаўтарстве з Ёзэфам фон Вэстфаленам), у 1993 годзе зборнік артыкулаў і эсэ “Суразьмерна сіле і майму разуменьню”.
Яна ляўрэат шматлікіх прэмій, сярод іх прэміі імя Кляйста (1992). Моніка Марон жыве ў Бэрліне.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.