Logo ARCHE

 постмадэрнізм у 1-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 1-1999


прабел
 

Аўген Касьцюшка
Беларусафобiя


Зь беларусафобіяй трэба змагацца — гэта беларусы мусяць разумець ясна i цьвёрда. Мы павінны ўсьведамляць безумоўную патрэбу i неабходнасьць самааховы Беларусi i беларускага этнасу ад разбуральнай дзейнасьцi варожых яе натуральнаму разьвіцьцю сiлаў.

Беларусафобiя — адмаўленьне, варожасьць, нянавiсьць да беларускага слова, беларускага этнасу, Беларусi i вынiкаючая з гэтага антыбеларуская дзейнасьць носьбiтаў у яе актыўных i пасыўных формах. Носьбiты шматаблiчнай беларусафобii падзяляюцца на два тыпы: мэнтальны i прыстасавальнiцкi. У мэнтальнага тыпу беларусафобiя вынiкае зь iхнага мэнталiтэту. У iх беларускасьць выклiкае балючую алергiчную рэакцыю, каторая i ёсьць непасрэдны пабуджальнiк беларусафобii. Каб яе нэўтралiзаваць, трэба карэнна рэфармаваць мэнталiтэт носьбiтаў, што маларэальна, таму практычная мэта — нэўтралiзацыя нэгатыўнай дзейнасьцi носьбiтаў мэнтальнай беларусафобii.

Прыстасавальнiцкi тып — выбар духоўна няўстойлiвых, павярхоўна–эгаiстычных iстотаў, якiя дзеля задаволеньня сваіх псыхафiзычных патрэбаў зафарбавалiся пад беларусафобаў, бо менавiта гэтая маска ў канкрэтных грамадзка–палiтычных умовах прыносiць iм болей дывiдэндаў.

Выкараненьне прыстасавальнiцкай беларусафобii патрабуе наступнага: зьвяржэньня рэжыму, якi спарадзiў i падтрымлiвае беларусафобiю, стварэньне беларускага ладу, пры якiм выгадна быць нармальным ляяльным грамадзянiнам беларускай дзяржавы, у тым ліку і ў пабытовым пляне. Прычым зьмены пад уплывам сацыяльна–палiтычных абставiнаў павiнны замацоўвацца духоўна–культурнай загартоўкай, тады з рыхлых камякоў руды цяперашняга грамадзтва на Беларусi выплавiцца гартаваная сталь зьяднанай беларускай нацыi.

Асымiляцыя i калянiзацыя з боку Расеi i Польшчы сталi прычынаю зьмяшчэньня, разломаў у этнiчным полі (тэрмiн Л.Гумiлёва). Этнiчнае поле — гэта тая нябачная энэргiя, якая робiць масу людзей ня проста антрапалягiчна роднасным насельнiцтвам, але лучыць унутрана, творыць духоўна i псыхiчна падобнымi людзьмi, якiя i будуць народам, этнасам. Практычна разбуральныя iншародныя ўзьдзеяньнi — разломы этнiчнага поля i прыгнёт — выявiлiся ў псыхафiзычнай дэградацыi беларускага этнасу: вырачэньне беларушчыны i сваiх каранёў, страшны росквiт п’янства, хамства, паталёгii, вымiраньне, пераварот кiраўнiцтва ў ворагаў Беларусі. Ня менш жахлiвы ўплыў гэтых зьмяшчэньняў этнiчнага поля на саму Беларусь: вынiшчэньне прыроды, экалягiчныя катастрофы як спосаб антыбеларускай дзейнасьцi — шкодніцкая мэлiярацыя, забруджваньне вады, паветра, глебы, Чарнобыль, выморваньне расьлiн i жывёлаў.

Дзьве вельмi iстотныя праблемы, без разгляду якiх немагчыма пасьпяховае змаганьне з расейскiм шавiнiзмам. Гэта „богоизбранность и чудосвятость русского народа“ i „являются ли русские славянами?“. Вось расейскiя шавiнiсты ў Беларусі назвалi сваю групоўку „Славянский Собор „Белая Русь“. Разьбярэмся, што тут да чаго.

Расейскі літаратуразнавец і гісторык, адзiн зь вядучых супрацоўнiкаў часопiса „Наш современник“ Вадим Кожинов кажа: „Я вовсе не считаю, что славянские народы, живущие западнее границ нашей страны или бывших западных границ, имеют единую судьбу с Россией. Я вообще не думаю, что русский народ является по своей внутренней сути собственно и „славянским“. Даже с точки зрения антропологической (слишком он разбавлен тюркскими и финскими влияниями) в нем очень мало славянского, не говоря уже об исторической судьбе. Уж если давать какое–то определение, я бы причислил себя к „евразийцам“. К ним принадлежали князь Н.С.Трубецкой, который более известен как гениальный филолог, признанный во всем мире и в нашей стране, выдающийся историк Г.В.Вернадский... В основе их учения заветы Константина Леонтьева, Тютчева, Достоевского“.

На думку расейскага навукоўца Л.Гумiлёва, расейцы — вынiк гiбрыдызацыi рэцэсiўнага (падаўленага) славянскага дамешка з фiна–цюрка–мангольскiмi этнасамi з часткова славянскаю моваю (у асноўным пад уплывам царкоўнаславянскай), якая цяпер iмклiва насычаецца iнтэрлексыкай, усё больш страчваючы славянскiя рысы.

Дык якiя ж расейцы славяне, калi ў расейцаў „очень мало славянского“ i яны „евразийцы“, i гэта кажуць i прызнаюць „выдающиеся российские ученые и деятели“? Ня будзем сарамлiва цi баязьлiва маўчаць, як дурнаватыя зламкi, расейцы не славяне, яны — „эўразiяты“, i ня трэба хлусьлiвых i сьлязьлiвых „исповедей“ пра „славянское триединство“. Чым далей iмчыць час, тым усё больш яны становяцца эўразiйцамi з сваiм культурна–псыхiчным i антрапалягiчным тыпам, у iх свой шлях, свой лёс. А беларусы ўзьнiклi як этнагенэтычны сынтэз славянаў з балцкiмi плямёнамi, стаўшы славянскiм этнасам арыйскага (iнда–эўрапейскага) тыпу з сваiм непаўторным аблiччам. У гэтым нашая адметнасьць, бо мы не мяшалiся ў значных памерах зь няроднаснымi, неарыйскiмi этнасамi. Гэта яшчэ адна важная прычына, што беларускi нацыянальны рух мусiць перамагчы, бо безь беларусаў Белы Сьвет будзе непаўнавартасным.

Цяпер пабачым, што там за „богоугодность и чудосвятость русского народа“.

„Советская Белоруссия“, 1.02.94 г., В.Акулов: „...не понимает одной чрезвычайно важной особенности русского национального сознания, отличающей его от „европейского“, а именно: русский человек никогда не ощущал себя завоевателем на землях, которые он присоединил к империи или (это случалось чаще) которые сами добровольно, иногда после многократных просьб, присоединялись к ней. Эту особенность характера и национального самосознания русского человека опять–таки прекрасно выразил Иван Солоневич. Вот что он пишет, сравнивая „русскую доминанту“ с „европейской“: „На базе Римской Империи ее организаторы разбогатели неслыханно. На базе Великой Империи создали свои чудовищные состояния и лорды, и леди, и банкиры, и судовладельцы. На базе Империи Российской никто из русских не заработал ничего: ни в Сибири, ни на Кавказе, ни в Финляндии, ни в Польше. Для русского мужика не было отнято ни одного клочка земли: ни от финнов, ни от поляков, ни от грузин...“ Прав Солоневич или не прав? Безусловно, прав“.

Ілгуць. „Еще в 1859 г. Генерал Евдокимов изгнал тех черкесов, что издавна жили в междуречьи Лабы и Белой, чем вынудил их переселиться в Турцию, в 1860 г. Туда же были выдалены со своей земли абхазы, та же печальная участь постигла спустя год шапсугов. Уже к 1864 г. Северо–Западный Кавказ почти лишился своего прежнего коренного населения и только одних черкесов было депортировано полтора миллиона, а на их просторах появилось около 100 станиц для казаков. И стынет кровь в жилах, когда даже в тенденциозной работе официального российского историка Кавказской войны А.Берже читаем: „И действительно, чье сердце не содрогнулось бы при виде, например, молодой черкешенки, в рубище, лежавшей на сырой земле под открытым небом с двумя малютками, из которых один в предсмертных корчах боролся за жизнь, в то время как другой искал утоления голода у груди уже окоченевшего трупа своей матери. А подобных сцен встречалось много“. Так огнем и мечом, кровью и слезами создавался в Российской империи один из многочисленных прецедентов для последующего геноцида СССР по отношению к немцам Поволжья, крымским татарам и кавказским горцам“ („Новое русское слово“, 1974 г., Ню Ёрк). А калянiзацыя Ўралу, Сiбiры, Далёкага Ўсходу i Поўначы, прырода якiх пачварна зрабаваная i распрададзеная, а народы вымiраюць? Расея захоплівала найперш тыя землі, якія маглі быць важнай крыніцай даходаў. Сувораў за падаўленьне вызваленчага паўстаньня ў Польшчы i Беларусi атрымаў не „клочок земли“, а вялізныя беларускія і ўкраінскія абшары з 15 тысячамі „душ“ (70 тысяч чалавек) свабодных людзей, запрыгоненых на 70 гадоў у расейскае ярмо. Пра наплыў „истинно русских людей“ на Беларусь пасьля ўдушэньня паўстаньня 1863–1864 гадоў можна прачытаць, напрыклад, у „Западноруссизме“ А.Цьвiкевiча i „Почему мы не стали русскими?“ Сяргей Дубaўца. „Не зарабатывали ничего“ толькі тыя, хто ўсё прапіваў.

Наконт вызначэньня І.Саланевiчам поведу „империя“, зь якiм згодны i В.Акулов: „Империя есть сообщество народов, уживающихся вместе. Это есть школа воспитания человеческих чувств, так слабо представленных в человеческой истории. Это есть общность. Это есть отсутствие границ, таможен, перегородок, провинциализма, феодальных войн и феодальной психологии...“ Дапусьцiм, што Саланевiч мае рацыю, але чаму ж тады расейскiя шавiнiсты лямантуюць пра небясьпеку „мондиалистов“, „всемирный сионо–масонский заговор“, якiя маюць за мэту аб’яднаць людзкую супольнасьць у супэрiмпэрыi — „Империя Земля“, у якой будзе тое ж „отсутствие границ, таможен, перегородок...“? Відаць, баяцца, што ў гэтай імпэрыі панаваць будуць ня „истинно русские люди“, яны мараць толькі пра такую „общность“, дзе „править будут русские господа, которым недоразвитые инородцы будут лизать сапоги“ (з выступу вядомага „сына юриста“ Жырыноўскага).

Існуе шчэ адна спэцыфiчная плынь беларусафобii, зь якой антыбеларуская дзейнасьць адбываецца ў прыхаваных формах i не адразу заўважная. Касмапалiтызм, „общечеловеки“. Сама зьява касмапалiтызму, яго паходжаньне i характарыстыка патрабуюць асобнага аналiзу, бо маюць плянэтарныя маштабы i ёсьць складанай навуковай i геапалiтычнай праблемай. Цяпер жа зазначым датычнае разгляданай тэмы.

„Вэстэрнiзацыя“ (як i другiя зьявы, накшталт „сьвядомасьцi Крышны“) памяншае, разьбiвае агульную масу антыбеларускiх сiлаў на рознаскiраваныя, нават варожыя адзiн аднаму плыні, таму прыносiць пэўную тактычную карысьць, але ў будучынi ўяўляе сабой аграмадную пагрозу i шкоду. Значыць, беларускi рух павiнен выкарыстоўваць гнуткую тактыку ў дачыненьнi да касмапалiтызму, улiчваючы стратэгiчныя iнтарэсы Беларусi. У будучынi небясьпека касмапалiтызацыi псыхафiзычнаму здароўю беларускага народа лiквiдуецца шляхам дзяржаўнага ўпарадкаваньня i канкурэнтаздольнасьцi беларускай культуры, г. зн. яна мусiць лепш задавольваць i фармаваць духоўна–культурныя запатрабаваньнi грамадзянаў.

Адзiн з асноўных мэтадаў беларусафобаў — стварэньне мітаў. „Маленькая беззащитная Беларусь“, „необеспеченная ресурсами республика“, „талерантны, церпялiвы беларускi народ“ i шчэ доўгi шэраг эпiтэтаў зь міталягічнага набору, які падрывае веру беларусаў у сваю краiну, уласную будучыню i здольнасьць жыць. Аднак ніхто ня шкодзіць справе “яднаньня славянаў” больш, чым самі расейцы: сваім нездаровым ладам жыцьця і пабытовымі звычкамі, сваім амаль паталягічным чалавеканенавісьніцтвам і паўсюднымі круцельствам і лайдацтвам — усім тым, што абумоўлівае цяперашні ўбогі стан Расеі і што робіць пакутай самое існаваньне ў такой краіне. І менавіта ў гэтую краіну нашы кіраўнікі штомесяца езьдзяць на паклон, як калісь маскоўскія князі ў Арду! Якая ганьба для нас!

Што ж, мы мусім трываць гэтую ганьбу. Каб здабыць вартую будучыню, трэба цьвярозасьці ў думцы і нязломнасьці ў барацьбе. Галоўнае — не зрабіцца падобнымі да расейцаў, захаваць тыя нацыянальныя рысы, якія адрозьніваюць нас ад іх, і найперш працавітасьць, жаданьне працаваць ад ранку да ночы. Тады надыйдзе час, і скончыцца гэтае вар’яцтва. Беларусь выжыве i зазьзяе ў славе i шчасьцi.

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links
0.gif (807 bytes)

Постмадэрнізм у ARCHE 1-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне:
07-07-1999