Logo ARCHE

 постмадэрнізм у 1-1999     .

0.gif (807 bytes)
ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 1-1999


гісторыі
 

Аляксандар Лукашук
1982
Раман–цытата


Аляксандар Лукашук — беларускі інтэлектуал, жыве ў Празе, дырэктар беларускае службы Радыё Свабода, аўтар бэстсэлераў “Здзек” (1989, “Полымя”), “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста” і “За кіпучай чэкісцкай работай. З жыцьця катаў” (абедзьве 1997, БГФ “Наша Ніва”) і шэрагу дакумэнтальных фільмаў. Раман–цытата “1982” узяты з новай кнігі “У фіялетавай ночы вугал крыла. Фізыялягічныя занатоўкі”, якая рыхтуецца да друку ў выдавецтве “Наша Ніва”.

1.

Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!

Новы год ужо дзесяць гадзiн iдзе па неабсяжнай савецкай зямлi.

Студзень — сярэдзiна зiмы.

Адзначу толькi: аб тым, што стала свiнаркай — не шкадую.

Паслухаеш прэзiдэнта Р.Рэйгана, пачытаеш яго прамову i задумаешся ў здзiўленнi.

Муза Коласа не толькi ўслаўляючая, але i лечачая, бiчуючая i нават гнеўная, калi гэта неабходна.

З натхненнем удзельнiкi сходу выбралi ганаровы прэзiдыум у саставе Палiтбюро ЦК КПСС на чале з таварышам Л.І.Брэжневым.

А патрэбнасць у кармах забяспечана толькi на палавiну.

З пачуццём трывогi адкрываюць у гэтыя днi многiя амерыканцы свае паштовыя скрынкi.

Сацыялiзм аддае перавагу калектыўным формам задавальнення патрэбнасцей, якiя ў большай ступенi забяспечваюць роўнасць людзей.

А потым самi ж i здзiўляемся, як мог падлетак павесiць у двары кошку, забiць сабаку i яго крывёю напiсаць на сцяне пра каханне Вовы i Люды.

Антыпольская дзейнасць “Салiдарнасцi”. Цвёрдая воля моладзi.

Фабрыка мяса ў страi.

У абедзены перапынак тут “забываюць” выключаць электрасвятло.

Работнiкi мяснога цэха пастаянна трымаюць арыенцiр на выдатныя паказчыкi даглядчыцы буйной рагатай жывёлы Нiны Фёдараўны Грыгор’евай.

Здабытчыкi забойчай зброi, о ненавiснiкi святла! Дай волю iхняй страшнай мроi — i спаляць свет яны да тла.

Хоць бы таму, што Эльбрус беларускай паэзii не двухгаловы, а трохгаловы: да кагорты самых слынных далучаецца Максiм Багдановiч.

Магчыма, хто–небудзь скажа, што не так лёгка заўважыць цэглу ў возе пад саломаю.

Газета “Жэньмiнь Жыбао” штомесячна выдае каля 200 матэрыялаў, якiя змяшчаюць прамыя нападкi на нашу краiну, яе ўнутраную i знешнюю палiтыку.

Падманваюць сябе тыя, хто лiчаць дабрату i чуласць непатрэбнымi.

План — закон! Радасць працы. З народам Кампучыi — салiдарныя.

Сёння кожны з нас мае больш чым сто толькi выхадных i святочных дзён у годзе.

Чаму ж тады жывёлагадоўчае памяшканне апынулася лiтаральна ў аварыйным стане: дагэтуль дзiравы дах, незашклёныя вокны, у некалькiх месцах прагнiла столь.

Тройчы пераходзiла Вольга Мiкалаеўна ў адстаючыя калектывы, згуртоўвала iх, выводзiла ў перадавыя.

Кожны раз, калi бюджэт Пентагона ўзрастае на адзiн мiльярд долараў, у краiне знiкае 1.300 рабочых месцаў для неграў.

Трэба зрабiць усё неабходнае, каб сённяшнiя мiнусы былi лiквiдаваныя i сталi заўтрашнiмi плюсамi, а зрывы ў рабоце — упэўненым узыходжаннем да новых вяршынь.

Залп гарматнага салюту прагучаў сёння ў сувязi з 18–й гадавiнай рэвалюцыi на Занзiбары.

А тым часам выхад жарабят ад ста кабыл складае толькi 27.

І камсамольскае сэрца ў грудзях!
 

2.

Актыўна ўдзельнiчайце ва ўсенародным руху за эканомiю i беражлiвасць!

А што, па–вашаму, важней, уборка бульбы цi палiтычная вучоба камунiстаў?

Як хораша i мудра гаварылася на дваццаць шостым з’ездзе нашай партыi аб галоўным, што цэментуе наша савецкае грамадства — аб высокай годнасцi паняцця савецкi чалавек.

Непадалёку ад цэнтра горада ўпаў у раку Патамак рэйсавы пасажырскi самалёт, а праз гадзiну ў вашынгтонскiм метро здарылася аварыя, якая таксама прывяла да чалавечых ахвяр.

Пройдзе пэўны час, i пад Мiнскам заб’ецца, запульсуе атамнае сэрца, i ў нашы кватэры прыйдзе цяпло мiрнага атама.

“Успамiнамi” таварыша Л.І.Брэжнева адкрываюць першы нумар часопiсы “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”.

Вучоныя назвалi абсалютна “неабгрунтаванымi i лжывымi” абвiнавачаннi адмiнiстрацыi ЗША ў адрас Савецкага Саюза, якiя датычаць нiбыта меўшага месца прымянення iм хiмiчнай зброi ў Афганiстане.

Усё жыццё В.С.Гунбiн быў там, куды накiроўвала партыя.

Як павысiць якасць лекцыйнай прапаганды, яе эфектыўнасць?

Каб звярнуць направа, падайцеся на левую лыжу, а правую падымiце над снегам i надайце ёй жаданы кiрунак.

Вабiць чытачоў насценгазета “Будаўнiк”.

Сучасны хлебароб не толькi працавiты, але i адукаваны, грамадска–актыўны чалавек, наватар.

Важнай крынiцай папаўнення i ўзбагачэння словатворчасцi Купалы была руская мова, якую ён добра ведаў.

Сям–там неапраўдана марудзяць з ачысткай i праверкай насення шматгадовых траў.

Тут усе бяруць прыклад з дэпутата раённага савета майстра жывёлагадоўлi першага класа племзавода “Зарэчча” М.Ф.Дзехцяровай.

А вось чаму ў сям’i “заводзiцца” так званы “ўчарашнi” хлеб, хацелася б ведаць.

Чарговая аварыя адбылася на чыгунцы Тазара, якая звязвае Танзанiю i Замбiю i пабудавана з дапамогай КНР.

Бывае, на жаль, i так: едзе чалавек на сваiх “Жыгулях” прасёлкам, бачыць — поле капусты.

Так, савецкi чалавек славiцца сваёй працай.

У амерыканскiх цэрквах каля алтароў прадаюць не проста латарэi, кока–колу, жавальную гумку, але i iгральныя карты.

Растуць надоi i прывагi. Новыя вышынi. Графiк правафланговых. Славяць сям’ю працоўную.

У слесараў–наладчыкаў адзiн клопат — не дапусцiць, каб заплылi жыжкай электраматоры, вось i збiваюць яны сякерамi наледзi.

Новае жыццё на Палессi набылi былiны пра Ілью Мурамца i Дабрыню Нiкiцiча, Каваля–Вярнiдуба, якiя сталi грамiць гiтлераўскiх чужынцаў.

Цяпер жа нас, мелiяратараў, любоўна называюць “урачавацелямi зямлi”.

Ад кожнага кiлаграма кармоў — найбольшую аддачу.

З такiм падыходам вядзецца ў нашым iнстытуце даследаванне на тэму “Сацыялiстычны рэалiзм — заканамернасць развiцця беларускай лiтаратуры”.
 

3.

Горача любiце Савецкую Радзiму!

Была ў нашай вёсцы лазня, ды развалiлася.

Свабоду намiбiйскаму народу!

М.А.Суслаў, 79 гадоў, доўгi час пакутаваў агульным атэрасклерозам з пераважным паражэннем сасудаў сэрца i мозгу, якi развiўся на фоне цукровага дыябету, перанёс iнфаркт мiякарда.

Вяртаюцца на Радзiму афганскiя грамадзяне, якiя пакiнулi яе пад уздзеяннем iлжывай прапаганды ворагаў красавiцкай рэвалюцыi.

Арганiзатары нядаўняга масавага марафону ў Нью–Йорку паведамiлi, што пад час яго правядзення былi згублены i ўкрадзены рэчы на дзесяткi тысяч долараў.

Скажу шчыра, у нашым магазiне нiводзiн пакупнiк нiколi не забывае разлiчыцца за куплены тавар.

Кiтай не грэбуе метадамi.

І ляцiм мы з каханымi поруч з новай песняй да новых вяршынь, да святла неразведаных зораў, да глыбiнь неспазнаных душы.

Люты — месяц кантрастаў.

Але не ўсе яшчэ творчыя калектывы дастаткова глыбока прадумалi напрамкi сваёй прапагандысцкай дзейнасцi.

У Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублiцы паспяхова ажыццяўляюцца планы электрыфiкацыi краiны.

Мiнулым летам, напрыклад, у многiх газетах iшла размова толькi пра колькасць нарыхтаваньх кармоў, а аб якасцi ўпамiналася мiмаходам, як бы мiж iншым.

А якi сардэчны чалавек наш Іван Рыгоравiч!

У мэтах прадухiлення такiх беспарадкаў у Гданьску ўзмоцнены меры ваеннага становiшча.

Крынiцы струменяць з глыбiняў. Нахабнасць iмперыялiзму янкi.

Павышаць актыўнасць дазорных.

Сапраўдным рэквiемам па антынароднай унутрыэканамiчнай палiтыцы адмiністрацыi Рэйгана прагучалi чарговыя вынiкi апытання грамадскай думкi.

Эканомiка Японii ў 1981 годзе заставалася ў стане застою.

За парушэннi правiл савецкага гандлю, продаж тавараў з нагрузкай, несвоечасовую падачу заявак загадчыцы магазiна В.Няфёдавай аб’яўлена вымова.

Кожны чацверты — камунiст, кожны трэцi — камсамолец.

Іх прывяла на лаву падсудных нязмерная прага ўзбагачэння, прыватнаўласнiцкiя iнстынкты, iмкненне даць грамадству менш, а сабе ўрваць больш.

Тэма партыi ў творчасцi А.Звонака неадлучная ад тэмы Ленiна.

Працяглым, хваравiтым стаў працэс укаранення ратацыйнага разца з прагрэсiўнай формай рэжучага элемента i ахаладжэннем вузла вярчэння.

Я не бачыў жахаў Вялiкай Айчыннай вайны, працаваў у геалагiчных партыях i экспедыцыях Сiбiры.

Захапiўшыся ўдалай рыбнай лоўляй, яны не прыкмецiлi, што за iмi назiраў жыхар вёскi Латвiчы, грамадскi iнспектар па ахове прыроды.

Няма дзе купiць звычайную ватоўку.
 

4.

Слава жанчыне–мацi!

Памiж хрысцiянамi i атэiстамi ў Савецкiм Саюзе праяўляецца iх карэннае адзiнства як савецкага народа.

Сёння зноў па ўсёй Англii паралiзаван чыгуначны рух.

Мы вырашылi атрымаць за год не менш 90 тон ялавiчыны.

Амерыканскi курс на нарошчванне ўзбраенняў не сустракае падтрымкi ўрада Сенегала.

Што горш: калi аўтобуснага маршруту зусiм няма цi калi ён ёсць, але транспарт ходзiць абы як?

М.Лужанiн, малюючы вобразы камунiстаў, умее ўвасобiць у слове жывыя рысы гэтых звычайных i ў той жа час незвычайных людзей.

Драп “Пошук” мае прыемны меланжэвы эфект.

На час зiмоўкi жывёлаводы забяспечаны гарачым харчаваннем.

М.А.Савiцкi супраць народжанай iдэалогiяй iмперыялiзму тэндэнцыi да пераацэнкi каштоўнасцей.

У рэпертуары хору шэраг беларускiх народных песень, такiх як “А ў цёмным лесе сава кугiча” i “А я ў печы не палiла”.

Цяпер няма нiякага парушэння ваеннай раўнавагi памiж ЗША i СССР, але калi яно i iснуе, то толькi на карысць Захаду.

Кожны савецкi грамадзянiн, гаворачы ленiнскiмi словамi, мае магчымасць навучыцца вялiкай рускай мове.

Цяперашняя пяцiгодка, як падкрэслiў таварыш Л.І.Брэжнеў, у значнай меры павiнна стаць пяцiгодкай кармоў.

Мiнск намнога апярэдзiў па насаджэннях такiя буйныя сталiцы, як Лондан i Парыж.

Раней у поле выязджай — важкi будзе ўраджай.

Шырыцца спаборнiцтва. Бясчынствы працягваюцца. Павышаць эфектыўнасць угнаенняў.

Адкуль цяпер сярпы ўзялiся? З гербоў хiба што i сцягоў.

Заўважана, што вазоны яшчэ i дысцыплiнуюць рабочых: побач з кветкамi не пабачыш абыякава кiнутай рэчы, тым больш недакурка.

Праўда, пiва не боршч, за дзве гадзiны яго не зварыш.

Адбыўся сумесны адкрыты партыйны сход ордэна Дружбы народаў Інстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы АН БССР i Саюза пiсьменнiкаў Беларусi з парадкам дня: “Клопаты партыi абавязваюць” (да дзесятай гадавiны з дня прыняцця пастановы ЦК КПСС “Аб лiтаратурна–мастацкай крытыцы”).

У ЗША ўзмацняецца нездавальненне дзейнасцю Р.Рэйгана на пасадзе прэзiдэнта.

Для мяне самым натхняючым i значным дакументам часу стаў ленiнскi план манументальнай прапаганды.

Цi не прыкра i балюча падчас назiраць, як некаторыя нашы i бязвусыя юнакi, i сiвыя дзядулi фарсяць у майках, блузах з намаляванымi замежнымi сцягамi, партрэтамi адыёзных палiтычных дзеячаў?

Леанiд Ільiч клаўся пасля адбою, як i ўсе, а калi казарма сцiхала, уставаў, апранаўся i iшоў у канцылярыю рыхтавацца да палiтзаняткаў.
 

5.

Павялiчвайце вытворчасць i продаж дзяржаве мяса, малака, яек, воўны i iншай прадукцыi!

Мне ёсць што расказаць людзям.

Перш–наперш, забаранiць iрваць на тэрыторыi ўсё, што расце, а таксама ставiць у пакоях букеты з палявых i лясных кветак, зялёных галiнак.

Больш чым у семдзесят разоў узрасло за апошнiя тры дзесяцiгоддзi спажыванне ўгнаенняў у Індыi.

Будзем працаваць па–ўдарнаму, з агеньчыкам, сумленна.

Лепшыя старонкi аповесцi В.Жуковiча сведчаць пра тое, што аўтар умее не толькi бачыць сваё, але i па–свойму.

Удасканальваць кантроль i праверку выканання.

Неспакойнае сэрца камунiста.

Сярод тых, хто абараняецца ў самыя кароткiя тэрмiны, як правiла, грамадскiя актывiсты.

Больш тавараў для народа.

Канферэнцыю па кнiзе Л.І.Брэжнева правёў райком партыi ў калгасе iмя Жданава.

Па колькасцi студэнтаў на 10 тысяч жыхароў БССР апярэджвае такiя развiтыя капiталiстычныя краiны, як Вялiкабрытанiя, ФРГ, Францыя, Японiя i iншыя.

Ды i якая можа быць прадукцыйнасць працы, калi ён працуе на трактары з шасцi гадзiн ранiцы да трох гадзiн ночы?

Увесь наш лад жыцця накiраваны на тое, каб заўсёды перамагала, брала верх чыстае, светлае, справядлiвае.

Вядома, што працiўнiкi сацыялiзма iмкнуцца замаўчаць або прынiзiць поспехi нашай сельскай гаспадаркi.

У радзе раёнаў маюць месца перабоi ў гандлi харчовымi таварамi.

Замкнешся, пакрыўдзiшся на калектыў — шмат што згубiш, прыслухаешся да меркаванняў таварышаў, пойдзеш насустрач iм — станеш лепшым, багацейшым.

Немалы ўрон наносiць нашай агульнай справе i п’янства.

Падцягнем увесь працоўны фронт, разгорнем агульнае наступленне.

Савецкiя жанчыны — актыўныя будаўнiкi камунiзма.

Уначы рыхтавалi глебу, а з надыходам свiтання закладвалi насенне ў глебу.

У прадмове да п’есы А.Макаёнак выказаў бясспрэчную думку аб тым, што “стварэнне новага чалавека, чалавека камунiстычнага грамадства, пачынаецца з малога — з ветлiвасцi, шанавання старэйшых, павагi да калектыўных iнтарэсаў i гэтак далей”.

Спынiць гонку ўзбраенняў. Усё, што вырашчана — зберагчы.

Выдумкi кiтайскай прапаганды.

Вопытнейшы механiзатар ведае па мiнуламу году, што здробненае сена, вiльготнасць якога не перавышае трыццаць працэнтаў, захоўваецца не горш, чым сухая маса, калi правiльна закласцi яго ў траншэю.

Сталi вядомыя жудасныя па сваёй жорсткасцi i цынiзму планы ўрада Вялiкабрытанii аб насiльным забiццi цяжка параненых людзей, якiя перажывуць ядзерную катастрофу.

Кожная працоўная мiнута, кожны дзень нашага жыцця павiнны быць напоўнены глыбокiм сэнсам.
 

6.

Радзiма чакае ад вас больш нафты, газу, вугалю, электраэнергii!

Хлеб — наша сённяшняя магутнасць i наша трывалая будучыня!

З уступленнем савецкага грамадства ў стадыю развiтога сацыялiзма на парадак дня стала пытанне: цi з’яўляецца развiты сацыялiзм ступенню, якая непасрэдна падводзiць грамадства да вышэйшай фазы камунiзма, або памiж iм i камунiзмам ёсць яшчэ нейкая ступень?

На справе ж, як паказаў М.Таль, чорных чакаюць адны непрыемнасцi.

А ў ФРГ ужо бетануюць пляцоўкi, прызначаныя для “першынгаў”.

На жаль, яшчэ сустракаюцца людзi, якiя маюць няправiльнае ўяўленне аб магчымасцях грамадзянскай абароны.

Нядаўна 500 лепшых выпускнiкоў прафтэхвучылiшчаў Беларусi, як i ў ранейшыя гады, паехалi ў Казахстан.

У чацвёртым раздзеле крытыкуецца буржуазна–клерыкальная фальсiфiкацыя палiтыкi Савецкай дзяржавы ў рэлiгiйным пытаннi, высвятляецца выкарыстанне рэлiгii ў мэтах антыкамунiстычнай прапаганды, паказаны мерапрыемствы партыйных арганiзацый па ўзмацненню наступальнасцi атэiстычнай работы.

У Лiтве даведалiся пра гэту цяжкасць беларускiх таварышаў i вырашылi падзялiцца з iмi запасамi дэфiцытнага шпагату.

Што такое iзраiльская вакуумная бомба?

У гэтым годзе першы месяц лета не парадаваў, насуперак чаканню, цяплом.

Нарэшце, падкаваў блыху: у мiкраскоп вiдаць залатыя падкоўкi, прыбiтыя да ножак стальнымi цвiчкамi.

Дома ў мяне стаiць каляровы тэлевiзар — узнагарода за прызавое месца ў абласным спаборнiцтве камбайнёраў.

Сэм новай зброяй над усёй зямлёй размахвае бы востраю касой.

М.Кiрылаў “Партрэт работнiцы 2–га калiйнага камбiната Лукашэнка Нiны”, В.Лук’янаў “Маладзёжная брыгада”, А.Рыбчынскi “Салiгорск. Аўтастанцыя”, М.Абразоў “Ідзе прадукцыя”, У.Напрэенка “На Светлагорскiм цэлюлозна–кардонным камбiнаце”.

Напэўна, i цяпер, пры недахопе тыпавых сховiшчаў, варта было выкарыстаць прыпяцкiя вадаёмы як сховiшчы для засоленых агуркоў i памiдораў.

Зусiм iнакш вырашаюцца гэтыя пытаннi ў буржуазным грамадстве.

У Святланы Савiцкай у першай палове дня праводзiлася даследаванне адчувальнасцi вестыбулярнага апарату i функцыянальнай актыўнасцi галаўнога мозгу.

Трэцяму кварталу — ударны фiнiш! Убраць бульбу своечасова, без страт. Падраду ў вёсцы — шырокую дарогу.

У мяне ў руках папулярны ва ўсiм свеце кубiк Рубiка.

“Варта ўсiх адзiнокiх старых на заметку ўзяць”, адзначыў для сябе сакратар парткома.

Цяжка знайсцi чалавека, якi не любiў бы збiраць грыбы.

Тут асаблiва нецярпiмыя заарганiзаванасць, параднасць, самалюбаванне, пустазвонства.

Высакародны парыў на рэкорд, у пэўнай ступенi абумоўлены ўмовамi сацыялiстычнага спаборнiцтва, у даны момант патрабаваў дадатковай душэўнай настройкi.

Я не хачу i больш не буду мець спраў з такiм Ізраiлем.

Пройдзе час i, магчыма, Беларусь будуць называць краем гэтай цудоўнай ягады — парэчкi.
 

7.

Пераканана, страсна нясiце iдэi партыi ў масы!

Знянацку застала сяўба азiмых хлебаробаў саўгаса “Магiлёўскi”.

Камунiст Крыцкi добра ведаў, што ў парткоме заўсёды ўважлiва выслухаюць.

На этапе развiтога сацыялiзма практычна павiнна быць вырашана задача забеспячэння рацыянальнага спажывання насельнiцтвам асноўных прадуктаў харчавання ў адпаведнасцi з патрабаваннямi навукi.

Мiнскi цырк шэфствуе над хлебаробамi саўгаса “Гайна” Лагойскага раёна.

Узброеныя сiлы Дэмакратычнай Рэспублiкi Афганiстан разграмiлi ў апошнiя днi некалькi ўзброеных банд, засланых у краiну з–за рубяжа.

Саюз пiсьменнiкаў БССР распрацаваў шэраг мерапрыемстваў, накiраваных на больш актыўны ўдзел пiсьменнiкаў у агульнанароднай барацьбе за ажыццяўленне Харчовай праграмы СССР.

У лiпенi выпадае асадкаў больш, чым калi–небудзь.

Маю машыну загружалi вёдрамi амаль чатыры гадзiны.

Прычым, маральныя стымулы патрабуюць да сябе павышанай увагi, бо ў сённяшнiх умовах менавiта яны становяцца галоўнай пабуджальнай сiлай для кроку наперад.

Фашысцкiя малойчыкi — прэч з Вялiкабрытанii!

Была дэталёва прадумана каларыстычная партытура спектакля: сучасныя персанажы былi знятыя пераважна ў блакiтным колеры, станоўчыя героi купалаўскай паэмы — у белым, адмоўныя — у чырвона–чорным.

Своечасовай i эфектыўнай мерай з’явiлася стварэнне ў сiстэме партыйнай вучобы школ маладых камунiстаў, навуковага камунiзма, iдэалагiчнага актыву.

Не забылi мы i такое хлебаробскае правiла: хутчэй i лепш сажнеш — больш збярэш.

Што гэта? — наўмысная дэзiнфармацыя ўдзельнiкаў рэйду цi няведанне сiтуацыi, якая склалася з рамонтам машын?

Заходнi свет балансiруе на гранi эканамiчнай катастрофы, параўнальнай з “вялiкай дэпрэсiяй” 30–х гадоў.

Хворых паважаць трэба, а не толькi шкадаваць.

У правiльнасцi гэтага крылатага выразу сотнi барысаўчан змаглi пераканацца самi, пабываўшы на Радзiме лётчыка–касманаўта Уладзiмiра Кавалёнка.

Спiнай да партнёра. Мы — калектывiсты. Памiдор–велiкан.

Цыкл палотнаў Леанiда Шчамялёва з’яўляецца прыкладам удала знойдзенай раўнавагi памiж агульным i асаблiвым.

Што такое сон?

Аднак праз тры–чатыры днi становiшча значна палепшылася, усе замежныя студэнты хутка асвоiлi тэхнiку ўборкi бульбы i пачалi перавыконваць заданне.

У горадзе Хамхыне адбыўся 6–ты пленум ЦК КПК, на якiм былi абмеркаваны пытаннi павелiчэння вытворчасцi каляровых металаў.

Героi рамана “Васiлькi” Аляксея Кулакоўскага сапраўды, калi пакарыстацца словамi са Справаздачнага даклада ЦК КПСС ХХVI з’езду партыi, жывуць “жыццём, напоўненым напружанай працай, настойлiвай барацьбой за перамогу справядлiвасцi i дабра”.

Аказалася, што за 24 гадзiны рыбы мяняюць стан рухомасцi на спакой да сарака разоў, жабы — да дваццацi.

Завершана збудаванне мемарыяла на Малой зямлi.
 

8.

Паўней забяспечвайце патрэбнасцi народнай гаспадаркi i насельнiцтва ў хiмiчных прадуктах i матэрыялах!

Тазiкi маюцца поўнасцю згодна з нормамi, нават у запасе.

Ведаеце, у нас многа жанчын.

Мiж вулiц ташкенцкiх, шырокiх i вузкiх, адной даў iмя i пясняр беларускi.

Паказ в’етнамскiх фiльмаў пачаўся ў гарадах i вёсках Беларусi.

Даверлiвымi i прастадушнымi ўступаюць Адам i Ева Ю.Траяна i Л.Бржазоўскай на шлях пазнання свету i ўсiх гэтых каварных штукарстваў Д’ябла i нават самога Бога.

Расiсцкi рэжым ПАР працягвае несамавiтыя палiтычныя i дыпламатычныя манеўры.

На кожны гектар унеслi па цэнтнеру амiячнай сялiтры i хлорыстага кальцыю, а каб не пашкодзiць пасевы, рабiлi гэта ўручную.

Сутычка Новiка ў выкананнi Леанiда Рахленкi з саноўным мешчанiнам Прозаравым перарастала ў сутычку светапоглядаў, спрэчку жыццёвых пазiцый — таго, чым партыя магутная, з тым, што з нашымi партыйнымi прынцыпамi несумяшчальнае.

А ў нядзелю i суботу i ў звычайны дзень любы — ногi ў рукi i ў грыбы.

Палiтбюро ЦК ПАРП выказала ўдзячнасць работнiкам грамадзянскай мiлiцыi, службы бяспекi, добраахвотнага рэзерву грамадзянскай мiлiцыi за рашучыя, але ў той жа час стрыманыя дзеяннi па аднаўленнi парадку.

Забылiся, на жаль, спецыялiсты пра тое, што можна выпякаць смачныя пiражкi з капустай i яйкамi.

Ворагi афганскага народу — амерыканскiя iмперыялiсты, пекiнскiя гегеманiсты i мясцовая рэакцыя рыхтуюць i засылаюць у нашу краiну забойцаў i грабежнiкаў.

Бiтум, якiм залiты дахi, растае пад сонцам i сцякае ў вадасцёкавыя трубы, але чаму ён растае, хоць забiце — не скажу.

У полацкiх кафэ “Юнацтва” i рэстаране “Дзвiна” наведвальнiкам прапаноўвалi да ўсiх мясных страў адзiн гарнiр — рыс з маласольным агурком.

Продаж дзяцей канадскiх iндзейцаў у Злучаныя Штаты вядзецца з размахам i пастаўлены на салiдную аснову.

Трымаюць букет, як правiла, у левай руцэ.

Смолiн прызнаўся на судзе, што кожны раз, едучы працаваць у вёску, мае магчымасць весцi сябе бескантрольна, без лiшняй апекi сям’i, суседзяў, таварышаў па рабоце, можа “выпiць гарэлкi цi вiна”.

Выкапаць клубнi хутчэй i лепш — такая сёння стаiць задача.

А не так даўно калектыў прыклаў нямала намаганняў, каб яна выстаяла пад напорыстым нацiскам сектанцкiх актывiстаў, якiя ўцягнулi ў свае сеткi яе бацькоў.

Кожны чацвёрты з iх — актыўны ўдзельнiк Усесаюзнага фестывалю мастацкай самадзейнасцi.

Калi перайсцi на мову жорсткай прозы, то гэта — непрасыхаючая лужына папалам са смеццезвалкай.

Тры з палавiнай гады кiравання кансерватараў сталi катастрофай для Англii.

Высокая актыўнасць савецкiх танкiстаў знаходзiць сваё пераканаўчае выражэнне ў сацыялiстычным спаборнiцтве.

Няўжо зiмой каровы Шклоўшчыны зноў будуць мець паўпустыя кармушкi?
 

9.

Парадуем Радзiму высокiм ураджаем!

У Івянец, да Дзяржынскага.

А калi не пашанцуе — крышы на здароўе капусту, ласуйся яблыкамi i грушамi — латарэя без пройгрышу!

Гвiнейская Народная Рэвалюцыйная Рэспублiка выступае за раўнапраўнае супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi з рознымi сацыяльнымi сiстэмамi.

Але яшчэ больш здзiвiў ход Каспарава канявой пешкай.

Паспяхова вядуць барацьбу з крадзяжамi сацыялiстычнай уласнасцi, п’янiцамi, самагоншчыкамi, хулiганамi дружыннiкi саўгаса “Рассвет” Мiнскага раёна.

Уручаючы Вам, дарагi Леанiд Ільiч Брэжнеў, ордэн “Рэвалюцыi 14 кастрычнiка”, мы тым самым аддаем данiну павагi ўсiм савецкiм камунiстам, усiм працоўным Савецкага Саюза, запэўнiваем iх у нашай вернасцi йеменска–савецкай дружбе.

Найбольш варожыя элементы былi рассеяны пры дапамозе вадамётных установак.

Акрамя таго, пруткi барабана механiзатар пераплёў дротам дыяметрам 2–2,3 мiлiметра, а бакавiны i засцерагальныя шчыткi камбайна, памiж элеватарам i корпусам яго, ушчыльнiў прагумаванымi пасамi.

Не знае зямля вартых подзвiгу Партыi сплаваў металу, апроч сэрцаў людскiх, апроч песнi, i я сэрца з песняй кладу ля яе п’едэсталу.

Уяўляецца таксама неабходным загадзя, да надыходу халадоў, запоўнiць аконныя i дзвярныя праёмы, г.зн. уцяплiць будынак i стварыць спрыяльныя ўмовы для работы ўнутры памяшкання з першых дзён студзеня.

Мне хацелася паказаць, — дзялiўся паэт з чытачамi “Коммуниста Белоруссии” iдэйнай задумай сваёй паэмы, — як у чалавеку ўвасабляецца сам час, у якi ён жыве i дзейнiчае, хацелася раскрыць адзiнства чалавека i часу, сiлу Праметэевага агню непаўторнай рэвалюцыйнай эпохi, якую ўбiралi ў сябе канкрэтныя гiстарычныя асобы, што ўзвалiлi на свае плечы цяжкую ношу вестуноў пралетарскага гуманiзму, iнтэрнацыянальнага братэрства, высокiх, камунiстычных iдэалаў i з гонарам данеслi яе да перамогi.

І не на страшным судзе, як пагражала пасажырка аўтобуса, а на нашым савецкiм — сапраўды сумленным i справядлiвым.

Незайздросны лёс яблыка.

Падтрымана iнiцыятыва дэпутатаў Саратаўскай вобласцi аб разгортваннi ўсесаюзнага паходу пад дэвiзам “Усё вырашчанае — захаваць”.

Па–грамадзянску поклiчна i страсна. Каб пяскi радзiлi.

Шчупак... з “антэнай”.

Перад тым, як вывесцi камбайны ў поле, iх трэба належным чынам падрыхтаваць.

Чыгун–двухпудавiк патрэбны, каб нагрэць ваду, а лiпавыя начоўкi — каб залезцi ў iх ды папялёхацца.

Гэта ж вялiкi цуд, што нарадзiўся i жыву менавiта я, а не хто–небудзь iншы.

Напрыклад, замест таго, каб закручваць гайкi мацавання ў шафе згодна з тэхналогiяй спецыяльным гайкавёртам, можна проста грукнуць па ёй малатком, заправiць сiлай, як гэта практыкаваў сталяр М.Д.Самахвал.

Пад гукi ракетна–ядзернай пентагонаўскай шарманкi заакiянскiя iмперыялiсты хацелi б прымусiць танцаваць увесь свет.

У чэрвенi з правераных намi 293 пар школьных хромавых туфляў з ганаровым пяцiвугольнiкам забракавана 90, альбо 30,7 працэнта.

Торф — на службу чалавеку.
 

10.

Актыўна ўдзельнiчайце ва ўсенародным руху за эканомiю i беражлiвасць!

Мы, жыхары пятага паверха, асаблiва чакалi рамонту даху.

Кiнастужкi рэжысёра Вiктара Дашука — гэта дыялог памiж мастаком i жыццём.

Трэба фарсiраваць тэмпы ўборкi бульбы, павялiчыць iх на касьбе насеннiкаў бабовых траў, у самыя сцiслыя тэрмiны завяршыць сяўбу, больш эфектыўна весцi ўздым зяблiва.

На Гродзеншчыне, скажам, пастаянна праводзяцца спецыяльныя месячнiкi, тыднi, днi i рэйсы мiру.

Выключна востра стаiць пытанне захавання народнага дабра.

Менавiта iмкненне да новых вышынь у працы натхнiла дваццаць вадзiцеляў закончыць зменную сярэднюю школу.

Антынародная ўнутраная i знешняя палiтыка адмiнiстрацыi Р.Рэйгана прывяла да значнага падзення папулярнасцi кiруючай рэспублiканскай партыi.

Магчыма, хто–небудзь падумае, што атрымлiваючы параўнальна нядрэнны ўраджай бульбы — больш як 150 цэнтнераў з гектара — мы на самай справе карысталiся асаблiвымi ўмовамi надвор’я.

Скажу свае словы i зорам i нiвам, табе, горды бусел, табе, сенажаць, на сцежках Айчыны я тым i шчаслiвы, што ёсць мне каму свае словы сказаць.

Таварыш Брэжнеў пабываў каля помнiка Кiраву.

Асаблiвую цiкавасць выклiкаў у мяне раздзел “Прапагандыст i пяцiгодка”.

Дазвольце сардэчна вiтаць Вас ад iмя ветэранаў грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай войнаў i паднесцi ў дар гэты меч, як сiмвал мiру, у знак удзячнасцi Камунiстычнай партыi i асабiста Вам за нястомную барацьбу, якую Вы вядзеце за захаванне мiру на зямлi.

Прычым ядавiтыя ўсе часткi белай паганкi — капялюшык, ножка, скура.

Паўторная копка паказала, што на кожным квадратным метры ў калгасе “ХVIII партз’езд” Брагiнскага раёна засталося яшчэ па 30 клубняў.

Я — кiргiз, вялiкае краiны, партыi вялiкай нашай сын.

Работнiца цокалевачнага цэха Р.І.Рубель ад iмя жанчын–мацi запатрабавала неадкладнага i поўнага вываду iзраiльскiх войск з тэрыторыi Лiвана.

Сталовая разлiчаная на адначасовае абслугоўванне 50 чалавек, а вiдэльцаў i лыжак — па 30.

Трактар будучага. Палёт працягваецца. Злавесныя змовы супраць Індыi.

Праверце, цi добры ў вас зрок, цi бачыце вы побач з сярэдняй зоркай ручкi каўша (Мiцарам) — няяркую зорачку — Алькар.

Нават такое нас зацiкавiла: колькi тона караняплодаў бярэ з зямлi розных рэчываў.

Партыйнае жыццё: стыль дыктуе час.

А вось пра тое, каб рабiць добрую цэглу, чамусьцi не клапоцяцца.

Каму гайку вытачыць, каму ўтулку паднавiць, а то i цэлы болт зрабiць — усяго не пералiчыш, з чым звяртаюцца людзi да токара В.Ф.Кучаравенкi.

Кастрычнiцкая сацыялiстычная рэвалюцыя прынесла в’етнамскаму народу святло марксiзма–ленiнiзма.

Нiколi, верце, не забуду таго дня, калi Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР мне было прысвоена ганаровае званне мацi–гераiнi.
 

11.

Змагайцеся супраць iмперыялiзму, неакаланiялiзму i гегеманiзму, за мiр i бяспеку!

Вайну я ўспамiнаю заўсёды, калi думаю аб мiры.

Палюбiў цябе, Туркменiя!

Умовы надвор’я гэтага года спрыяльнымi не назавеш.

Чаму, гаварыў таварыш Л.І.Брэжнеў, некаторыя члены партыi не паказваюць прыклад у працы, умення дамагацца добрых вынiкаў у рабоце?

Калi дзяўчына пахне нiкацiнам густа, яна напамiнае мне малiну з дустам.

Васiль Кандратавiч карыстаецца вялiкiм аўтарытэтам у калектыве, служыць прыкладам для моладзi.

Яны ўпарта адмаўляюцца акуратна зрываць яблыкi з дрэў, пакаваць iх у скрынкi i адпраўляць на захоўванне.

Непахiсная перамога сацыялiстычнай iдэалогii.

Пярвiчная партыйная арганiзацыя “Полымя”, рэдкалегiя, усе творчыя i тэхнiчныя супрацоўнiкi рэдакцыi, выконваючы пастанову Цэнтральнага Камiтэта КПСС “Аб творчых сувязях лiтаратурна–мастацкiх часопiсаў з практыкай камунiстычнага будаўнiцтва” зробяць усё, каб на старонках нашага выдання знайшлi пастаянную прапiску творы, якiя б смела iшлi ў жыццё на самыя баявыя рубяжы, пiльна, на высокiм iдэйным i мастацкiм узроўнi даследавалi i паказвалi велiч нашых здзяйсненняў, праблемы палiтычныя, эканамiчныя, духоўныя.

Летась, напрыклад, усе калгасы i саўгасы рэспублiкi рэалiзавалi 48,6 тоны рыбы — у некалькi разоў менш, чым прадугледжвалася планам.

Катэгарычна забаронена перавозiць людзей у трактарных прычэпах.

Варшава, Лодзь, Торунь i Беласток як дарагiх гасцей прымалi дэлегацыю пiсьменнiкаў БССР на чале з М.Танкам.

Калi, аднак, арганiзатары беспарадкаў не зробяць вывадаў з папярэдняга вопыту, то кiраўнiцтва ПНР не спынiцца перад прымяненнем мер, неабходных для аховы парадку.

Са значнымi стратамi пачалi зiмоўку ў калгасах i саўгасах Слуцкага, Уздзенскага, Пухавiцкага, Дзяржынскага, Валожынскага, Барысаўскага, Глускага, Смаргонскага, Светлагорскага, Ушацкага, Бешанковiцкага, Брэсцкага, Жабiнкоўскага i iншых раёнаў.

Пiянер, ты будзь гатоў падтрымаць сваiх братоў!

Перад тым, як уключыць праходчы шчыт, Шастапалаў па–гагарынску сказаў: “Паехалi!”

“Свабодная Еўропа” i “Свабода” ўтрымлiваюцца на сродкi ЦРУ i дастаткова зарэкамендавалi сябе як апаганшчыкi мiжнароднага радыёэфiра.

Усё большую папулярнасць набываюць у горадзе агiтпляцоўкi.

У Чэхаславакii прынятая перспектыўная праграма ўдасканалення работы гандлёвай сеткi.

Сэканомлена сыравiны i палiва на многiя мiльёны донгаў.

Практыка паказала, што, калi пасеяна дастаткова траў, можна забяспечыць грамадскi статак кармамi.

Ведае ён i аб тым, што сотнi рабочых “Джэнерал мотарс” ужываюць наркотыкi толькi для таго, каб справiцца з шалёным тэмпам работы.

Ідэалагiчнай рабоце — актуальны змест i сучасныя формы.

Няма нiводнага прыкладу, каб гультай дажыў да паважанага ўзросту.
 

12.

Паскарайце развiццё прадукцыйных сiл Урала, Сiбiры i Далёкага Усходу!

Пры паталага–анатамiчным даследаваннi дыягназ цалкам пацвердзiўся.

Але мы не перастаем захапляцца сапраўды небывалым подзвiгам КПСС, здзейсненым у iмя чалавецтва.

У гэты ж час спынiць на пяць мiнут работу ўсiх прадпрыемстваў i арганiзацый па ўсёй тэрыторыi Савецкага Саюза за выключэннем прадпрыемстваў бесперапыннай вытворчасцi; зрабiць на працягу трох мiнут салют гудкамi на фабрыках, заводах, чыгунках, на суднах марскога i рачнога флоту.

Краiна ў горы, у горы бязмежным... зямныя вядомы нам вартасцi.

І мы над труною таварыша Брэжнева клянёмся ў вернасцi Партыi.

Чытаю–перачытваю кнiгу Ф.М.Янкоўскага “І за гарою пакланюся” i цiха радуюся.

Жалоба планеты. Глыбокi смутак народа. У памяцi мiльёнаў. Бязмерная горыч страты.

Тыя, хто дрэнна рыхтаваўся да зiмы, папярэджаны.

Клятвай звiняць у жалобнай цiшынi велiзарнага цэха словы аб тым, што маладыя рабочыя выканаюць завяшчанне Леанiда Ільiча Брэжнева — з яшчэ большай энергiяй будуць змагацца за далейшае ўмацаванне эканамiчнай магутнасцi Радзiмы.

Без трывалага маральнага багажу немагчымы футбалiст высокага класа.

Цэнтральны Камiтэт Кампартыi Беларусi. Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Савет Мiнiстраў Беларускай ССР. Іван Шамякiн, народны пiсьменнiк БССР, Герой Сацыялiстычнай працы. Саюз журналiстаў БССР. Максiм Танк, народны паэт БССР, Герой Сацыялiстычнай працы. Магiлёўскiя хiмiкi, вiцебскiя швейнiкi, докшыцкiя хлебаробы, мiнскiя станкабудаўнiкi. А.Карпаў, першы сакратар праўлення Саюза кiнематаграфiстаў БССР. Д.Жмуроўскi, прафесар Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя У.І.Ленiна. Саюз пiсьменнiкаў БССР. Г.Макарава, Л.Рахленка, З.Стома, В.Тарасаў — народныя артысты СССР. Саюз мастакоў БССР.

На 6,2 працэнта выраслi цэны ў Швейцарыi.

Светлую памяць Леанiда Ільiча Брэжнева ўшанавалi патрыярх усяе Русi Пiмен i iншыя прадстаўнiкi вышэйшага духавенства Рускай праваслаўнай царквы.

На год раней намечанага тэрмiну завершана будаўнiцтва ангара на аэрадроме Ферыхедзь.

Наш арыенцiр — сучаснасць. Фiльмы аб чэкiстах. Светлым ленiнскiм шляхам.

Барацьбу думкi, вучэнне аб перамозе працоўнага класа над прыгнятальнiкамi дзед Талаш атаясамлiваў з вобразам чалавека на канi i са зброяй, як гэта было прынята ў скульптурным мастацтве мiнулага.

Удвая больш мiнулагодняга назапасiлi кармоў для грамадскага статка працаўнiкi калгаса “Абарона” Добрушскага раёна.

Цяжкае становiшча склалася ў сталелiцейнай прамысловасцi ФРГ. Чалавек хоча быць сярод людзей i пасля работы, i мы iмкнемся, каб гэта патрэбнасць задавальнялася не ў рэлiгiйнай абшчыне.

Наша ўпэўненасць заснавана на рашэннi нечарговага Пленума ЦК КПСС, на якiм Генеральным сакратаром ЦК нашай партыi аднагалосна выбраны верны саратнiк Л.І.Брэжнева — Юрый Уладзiмiравiч Андропаў.

За шкуры жывёл, забiтых на жывёлазабойчых пунктах, выплачваецца надбаўка ў размеры 7 працэнтаў кошту скуры, а кiшэчная сыравiна аплачваецца па цане 1 гатунку.

Труну з целам памершага павольна апускаюць у магiлу.
 

13.

Чула адносцеся да патрэб i запатрабаванняў савецкiх людзей!

Як падкрэслiў таварыш Ю.У.Андропаў, цяпер пытанне аб эканомii матэрыяльных рэсурсаў павiнна разглядацца па–новаму, а не так, што “сэканомiў — добра, не сэканомiў — таксама абыдзецца”.

Ды вось бяда — кармацэха ў нас няма.

Знешнi плацёжны баланс Народнай Рэспублiкi Конга зведзен у 1981 годзе са станоўчым сальда ў суме 12,9 мiльярда афрыканскiх франкаў.

Правiльна падкрэслiваецца думка, што публiцысты–газетчыкi павiнны дасканала валодаць майстэрствам сiнтэзiравання намiнатыўных (“лагiчных”) i экспрэсiўных магчымасцей мовы.

Сцяг Ленiна ў надзейных руках.

Дзесяткi выпускнiкоў Клiмавiцкага зааветтэхнiкума, напрыклад, уладкавалiся куды папала: кандуктарам на аўтобус, буфетчыцай у сталовую i г.д.

У апошнiя месяцы бягучага года эканамiчны рост у ЗША, Канадзе i Заходняй Еўропе будзе роўны нулю.

Дынама (Мн) — 45; Дынама (К) — 44; Спартак — 41.

Вялiкiя далягляды адкрывае пастанова ЦК КПСС, Савета мiнiстраў СССР “Аб дадатковых мерах па паляпшэнню аховы здароўя насельнiцтва”.

Якасць цэглы ў заняпадзе.

Зiмоўку ў калгасе разглядаюць як магчымасць пераўзысцi раней дасягнутыя вынiкi.

Па вытворчасцi станкоў на тысячу чалавек наша рэспублiка перагнала ЗША i iншыя развiтыя капiталiстычныя краiны.

Мэрлiн Манро была забiта агентамi ЦРУ.

Выйшла ў свет трэцяе выданне кнiгi “У.І.Ленiн аб Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi”.

Усё можа салдат.

Больш чым у два разы выраслi ў гэтым годзе цэны ў Мексiцы.

Кiтай не грэбуе метадамi. Аднадушна адабраем. У сям’i адзiнай.

Летась у гэты час мы надойвалi ад каровы ў сярэднiм тры кiлаграмы малака ў суткi, а сёлета аж на цэлы кiлаграм менш.

Падлiкi вучоных паказваюць, што на асваенне галактычных прастораў такiм шляхам магло б спатрэбiцца каля 10 млн. гадоў.

Вось па гэтым тэлефоне — яго з цiкавасцю разглядае генеральны дырэктар аб’яднання “Гомсельмаш” М.І.Афанасьеў — Ленiн званiў у Мiнск, цiкавiўся патрэбамi беларусаў, дапамагаў i справай, i добрым словам.

Усюды, куды нi кiнь вокам, чорныя ад бруду сцены, горы нявывезенага гною, рассыпаныя i перамешаныя ў праходах кармы.

Нам ясны задачы, акрэслены мэты, наперад скiрован наш зрок; мы ленiнскай дружбай народаў сагрэты, мы — новыя людзi вялiкай планеты, — дык цвёрдым жа будзь ты, наш крок!

Дырэктар саўгаса “Шлях Ільiча” груба, нетактоўна паводзiць сябе з падначаленымi.

Ты, Фiма, проста шчаслiўчык, што жывеш у СССР, у прыгожым горадзе Мiнску i iграеш у аркестры.
 

14.

Давайце рашучы адпор агрэсiўным падкопам iмперыялiзму, мiлiтарызму i рэваншызму!

Сустракаюцца яшчэ выпадкi, калi людзi чамусьцi не ставяць сваiх прозвiшчаў пад пiсьмамi ў рэдакцыi газет.

З’яднала навекi Вялiкая Русь.

Не сакрэт, што атмасферныя працэсы сёлета мелi даволi няроўны характар.

Сёння — дзень правоў чалавека.

Як адчуваеш сябе, бульба?

Суд Варшаўскай ваеннай акругi, разгледзеўшы пры адсутнасцi падсуднага справу былога пасла ПНР у Японii З.Руража, прызнаў яго вiнаватым у здрадзе Радзiме.

Некаторыя работнiкi прамысловых прадпрыемстваў, iншых арганiзацый, устаноў не супраць у рабочы час наведацца ў цырульню, магазiн, пральню, а то i ў кiно.

Беражлiвасць — рыса камунiстычная.

Нашу асаблiвую трывогу выклiкае недастатковы, а то i проста слабы прыток пiсьменнiцкiх iмён у сферу дзейнасцi па iменi Публiцыстыка.

У 25 гадоў ён ужо мае чатыры судзiмасцi.

Надзейную сувязь памiж рознымi галiнамi народнай гаспадаркi забяспечваюць аўтамабiлiсты рэспублiкi.

Наш народ цяжка запалохаць атамнай, вадароднай, нейтроннай бомбай, а таксама ракетай “МХ”, якую прэзiдэнт ЗША рашыў прыняць на ўзбраенне.

Мне, сельскаму працаўнiку, найбольш запомнiлiся такiя словы гэтага дакумента: “Уся краiна працуе цяпер над выкананнем Харчовай праграмы”.

На жаль, у раёне ёсць нямала населеных пунктаў, якiя вясной i восенню з–за бездарожжа адрэзаны ад райцэнтра.

Мы чамусьцi апошнiм часам неяк надта ж сарамяжлiва ў сваёй гаворцы пра лiтаратуру ўжываем слова “iдэал”.

Нярэдка можна пачуць, як на поўны голас у некаторых калектывах абменьваюцца ўражаннямi ад учарашняй п’янкi.

Паглыбляецца крызiс у тэкстыльнай прамысловасцi Японii.

Выйшла ў свет пятае, дапоўненае i перапрацаванае выданне даведнiка “КПСС”.

Вачам сваiм не веру: аказваецца, што гэта не паперкi, а дзесяцiрублёвыя купюры.

Савецкае грамадства — самае адукаванае ў свеце.

Калi б кожнага мы памянулi мiнутай маўчання, то яно працягвалася б больш чым 38 гадоў.

Камандзiрам часцей выслаць лiнейных i вывесцi войскi на парад па зацверджанаму разлiку, ва ўстаноўлены час.

Выпалi выйгрышы: Баян “Тула 202”, 10 рублёў, 15 рублёў, самавар, дыван, пакрывала шматколернае, скараварка, 5 рублёў, электрафен “Сюпрыз”, коўдра жакардавая, электракафемолка, 5 рублёў, 5 рублёў, 15 рублёў, 5 рублёў, камплект пасцельнай бялiзны, электрабрытва “Харкаў”.

Наперадзе — яшчэ больш цяжкiя для радавых амерыканцаў часы.

З Новым годам, таварышы!

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links
0.gif (807 bytes)

Постмадэрнізм у ARCHE 1-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне:
13-07-1999