Цэнтар гораду
нічый
за домам горад
досыць тут жыць
мая баба
Nihil novi
пакладаны чорны певень
вока блізкае да неба
сам пярэсты бы лілея
сам трымціць ад свайго сьпеву
усталі і пайшлі
ня дам рукі
жанчыны хварэюць
рабяты п’юць
гульня зь пяском у выбух
гульня ў пясок і выбух
калі табе баліць
схіліся і паўзі
Былі два бэрліны
як мала зроблена за гэты год
калі памру зь мяне вылупіцца рыба
зьясі мяне
іншы век
Я хачу сказаць
насамрэч ёсьць адна кніга
адно адна кніга
калі стаць ліцьвінам
перастанеш быць адным
з многіх
Нешта сказала не
карову трэба трымаць
жраць трэба даваць
пражыві сто сонцаў
усё перада мною
усё ўва мне
усё
чырвоны сейбіт
чы ча ча
Польскі жук
наша прырода нас забівае
нябытаваць
нібыта ёсьць
нібыта тое
цягам жыцьця
цягам сьмерці
кажны пражыты год
новы
бязь сьмерці
новым стань
хутка будзе новы год
два гады росту
вартыя таго
немаладая
Вайна зь незалежнасьцю
хай сабе
хай сабе
восем кандыдатаў на
адно месца
на дне цеста
цесна
намесьнік замест мясьніка
максім памёр перш
у вершы
Кароль кароў
таварны голад
таварны сьнег
нага ня ходзіць
рука дае
на мяне так не глядзі
за мною
хвост
Гнідагадоўля
колькі гніду не кармі, усё адно сенам
пахне
з газэт
утрымлівай сыгнал
служыць
гнойныя пупкі
мы
Туга за бацькаўшчынай
калі надзея на гэта
няма надзеі ніякай
у дамы даюць сьвятло