слоўніk паняцьцяў |
Абвесткі |
|||||
У новых прадуктовых картках катэгорыi “Б” (для работнiкаў цяжкое працы), выдадзеных на пэрыяд ад 22/II па 21/III — 43 г., зь вiны друкарнi ёсьць наступныя памылкi: 1) На першым талёне зь левага боку карткi
з надпiсам “Хлеб I” павiнна быць напiсана “300
грам”, а не “500 грам”. У сувязi з гэтым даводзiцца да ведаму, што выдача хлеба на вышэйуспомненыя карткi будзе праводзiцца з выпраўленьнем гэтых памылак, гэта значыць, будзе выдавацца на кажны тыдзень па 2.300 грамаў хлеба, як i на карткі папярэдняга пэрыяду. Гаспадарчы аддзел Менскага
Гарадзкога Камiсарыяту
У першы дзень розыгрышу Першае блiскавiчнае
лётарэi БСП у г. Менску выйгралi: Лётарэйная камiсiя БСП.
Ад сыботы пайшоў iзноў Менскi трамвай! Тымчасам ходзiць ён на лiнii былога №1 ад Камароўскага парку й пакуль да Лiповае вулiцы (б.Валадарскага), паступова асвойваючы й далейшыя дзялянкi ў кiрунку да пасажырскага вакзалу. На ўсёй лiнii ўстаноўлена 10 упынак. Дык–жа вiншуем iз гэтым нашых чытачоў, якiя
павiнны цяпер ужо дараваць неаднаразовыя
паведамленьнi ў нашай газэце, якiя не маглi
спраўдзiцца сваiм часам. Не
Загульвайцеся Дажджыстае надвор’е гэтага лета ўсiм абрыдла.
Таму, як здарыцца пагодны вечар, дык усе радыя,
высыпаюць на вулiцы i гуляюць там, балазе днi цяпер
даўгiя. Але тут забываюцца, што з прычыны
трывожнага часу хадзiць можна толькi да 21–ае
гадзiны. Таму ўсiм нашым чытачом раiм старацца на
гэтую гадзiну быць ужо ў хаце. Менскiя Навiны. Пачатая будова паказальнае газавае камары ў гор. Менску пры Менскай паветавай вэтэрынарнай лякарнi (якая знаходзiцца пры Грушаўскай вулiцы). Пабудова гэтае газавае камары павiнна быць закончаная ў верасьнi месяцы сёлета. Газавая камара разьлiчаная на лячэньне на каросту хворае жывёлы навейшым мэтадам — абкурваньнем сярнiчастым газам, якое дае вельмi хуткае i радыкальнае лячэньне. Лячэньне будзе праводзiцца пад кiраўнiцтвам загадчыка Менскае паветавае вэтэрынарнае лякарнi, добрага спэцыяльнага вэтэрынарнага лекара Ўладзiмера Аляксандрава. К. Пракаповiч. Паведамленьне У дадатак да распараджэньня Гаспадарскага
аддзелу Менскага Гарадзкога Камiсарыяту ад
15.II.1943 г. аб забароне продажу i забою жывёлы без
дазволу Гарадзкога Камiсару даводзiцца да ведама
ўсiх гаспадароў жывёлы, што ў выпадку, калi жывёла
здохла, труп ейны павiнен абавязкова быць
здадзены на Мылаварны зав. Менскага Гарадзкога
Камiсарыяту (Завальная вул., 8) i квiтанцыя аб
здачы пададзеная ў гаспадарскi аддзел Менскага
Гарадзкога Камiсарыяту (пакой №17) для зьняцьця з
урахунку. 28.IV.43 г. Гаспадарскi
Аддзел Менскага Гарадзкога Камiсарыяту.
ГУМАР — Ваша маршалкаўская вялiкасьць, — паведамляе
камандзiр чырвонае армii Сталiну, — нашая дывiзыя
перайшла да немцаў. Спаткалiся аднаго разу два чужаземныя
прадстаўнiкi i разгаварылiся. Амэрыканскi
прадстаўнiк кажа: “Ах, якi генiяльны наш Рузвэльт,
ён адвучыў жыхарства Злучаных Штатаў пiць
гарэлку”. Узрост Сталiна Жаўнер уваходзiць да аднае сялянскае хаты i, пабачыўшы шмат дзяцей, пытае гаспадыню: “Чаму ў цябе, гаспадынька, так шмат дзяцей? Цi ж гэта так прыемна iх узгадоўваць?” Запытаная адказвае: “Узгадоўваць то ня вельмi прыемна, але… але прадукцыя дзяцей мне вельмi падабаецца”. У Слонiмскай акрузе адзiн зьвяз беларускага батальёну сустрэўся з партызанскiм атрадам. Пачалася перастрэлка. У вынiку яе партызаны з клiчам: “Гура, за Сталiна, за Родзiну”, кiнулiся ўцякаць. Тры Мовы На вулiцы ў Менску “беднае дзiцянё”: “Спадару,
дайце капеечку. Я хачу пайсьцi да мамкi”. Ад Рэдакцыi У №4 нашага часапiсу ў “Песьнi жаўнера” Мiхася
Кавыля закралася памылка. У другой страфе з
гары ў другiм вершы замест: — у жаўнера ў сэрцы
шэра… належыць чытаць: — у жаўнера ў сэрцы вера… Загад Беларуская Нацыянальная Самапомач хоча арганiзаваць дапамогу дзецям-школьнікам так, каб яны ў 10 гадзін даставалі сьнеданьне, якое будзе складацца з кавалка хлеба — 100 грамаў, памазанага павідлам, ці патакай, ці чым іншым, што будзе пад рукой. Таму загадываю ўсім настаўнікам памагаць у гэтай акцыі ворганам БНС, а калі б такога воргану, гуртка ў вёсцы, дзе ёсьць школа, дагэтуль не было, дык запрапанаваць свае сілы да помачы цэнтрам БНС праз раённыя ці акруговыя аддзелы БНС і ўзяць на сябе арганізацыю гуртка БНС. Справа гэтая вельмі паважаная, і таму загадваю аднесьціся да яе з максымальнай энэргіяй і ахвотай. За Гэнэральнага Камісара
Беларусі Кіраўнік
Інспэктарыяту Беларускіх Школ
Падрыхтаваў Анатоль Прасаловіч
|
да ЗЬМЕСТУ да Пачатkу СТАРОНКІ
E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com
Web-майстар: mk |