Logo ARCHE

 Вайна ў 2(3)-1999     .

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 2-1999


Ад рэдакцыі


Мiнуўшчына жыве ў вэрсiях. Дыстанцыя ёй надае нарасьцяў — узьвелiчае або мiзэрнiць. Вэрсii, угрунтаваныя на фактах, вылушчаных з забыцьця, дужаюцца мiжсобку, прыцiраюць, змагаюцца, урэшце, трыюмфуюць адна над аднэй...

У гэтым нумары “ARCHE” мы ўбачым знакi вайны. Перш за ўсё — адлеглай ад нас на 55 гадоў апошняй вайны на нашай зямлi. Hавала зла, прынесенага ёю Беларусi, не дапускае розных ацэнак. Кожны тут ведае, дзе там было чорнае, а дзе — белае. Ня кожны, аднак, думае пра тое, як гэная вайна дзялiла беларусаў. На тых, што самi робяць выбар, i тых, чый выбар залежыць ад iншых, на тых, што ведаюць цану дыктату, i тых, што ад дыктату неаддзельныя, на тых, якiя баяцца, i тых, якiя б’юцца, на тых, якiя ведаюць Бацькаўшчыну, i тых, якiм за бацькаўшчыну цэлы сьвет.

Сапраўдныя весткi з вайны разьвейваюць чорна–белую яснасьць. Мы ў гэтым нумары хацелі найперш рэканструяваць “настрой часу”. Настрой крывавага часу. Не замоўчваючы ідэалягічных забабонаў. Мы адшуквалі творы, якіх ня ведаем, пра вайну, якую ўрэшце мы ня ведаем. Пра вайну, якую нам засланіў міт пра яе. Ёсьць там месца й нацыянальным iлюзiям людзей, якiм выпала паспытаць чарговага чужынскага парадку. Былi ў iх тады рознабаковыя хаўрусы, зрывалiся яны на iмпэтныя прысяганьнi, перапаўнялiся ад авантурных iдэяў... Наўкола тым часам лiлася кроў i варагоў, i сваiх — на вайне заўжды як на вайне. Цывiлiзацыйны камуфляж фашызму стракацеў мiльёнамi загубленых жыцьцяў. Заходнiя альянты заставалiся на Захадзе. Загасалі апошнія iлюзiі для Беларусi. Беларусь пасьля вайны канчаткова засталася на Ўсходзе... Чужым сэрцам санкцыянавалася, перасьцярожлiва адмервалася нам прастора мысьлiць i снаваць вэрсii — абдумваць сябе. Зьбiваючы заржавелыя замкi накiнутых абмежаваньняў, мы ўзнаўляем факты i дапаўняем палiтру. Мы шукаем спод тэмы, блiзкай кожнаму з маленства — вялiкая айчынная вайна.

Юрась Бушлякоў

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links
0.gif (807 bytes)

Вайна ў ARCHE 2(3)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 14-07-1999