Logo ARCHE

 Вайна ў 2(3)-1999     .

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 2(3)-1999

лірыkа


Зьміцер Саўка
Аповед пра Іона Аксэльрода


Аповед пра Іона Аксэльрода

Іон Аксэльрод
      iшоў дадому
І раптам спаткаў
      ката.
Іон Аксэльрод
      прыйшоў дадому,
Знайшоў здаравенна мяха.

Іон Аксэльрод
      стараўся бяз шуму
Пракрасьцiсь паўз жоўты плот.
Але ён меў рудую бэрэтку —
Яго заўважыў
      кот.

Аднак Іон
Не
разгубiўся
І кiнуў бэрэтку ў сьнег.
Кот, працяты вялiкаю крыўдай,
Звалiўся ў падстаўлены мех.

Іон закрычаў:
“А дзе ж ваш гонар?!
Так лёгка патрапiць у мех!”
А кот
      зiрнуў Іону ў вочы —
У вачох
      застыг
      сьмех.
 

зiма-вясна 1993

 

 

Восеньскае апавяданьне пра тое, чым захапляўся паэта Вікенцій Шышко з вуліцы Казлабродзкай

      Сьвет захапленьняў нiчым ня меншы за сьвет Божы. Папросту гэта той самы сьвет.
 

      У доме нумар 2 па вулiцы Казлабродзкай жывуць аматары самых розных захапленьняў.
 

      Настаўнiк фiзыкi Шальчэўскi, яшчэ кавалер, у свае 34, зьбiрае розныя выразкi з газэтаў i прыклейвае iх да сьценкi. Некаторыя з выцiнак адклеiлiся i зьвiсаюць, нiбы старыя скальпы са сьценак (цi як там яны ў iх называюцца) вiгвама маршчынiстага iндзейскага правадыра.
 

      Удава адстаўнiка баба Марфа, якую жыхары дома, у залежнасьцi ад узроставай i сацыяльна-адукацыйнай прыналежнасьцi, назваюць Марфаю-пасаднiцаю, -асаднiцаю або -заднiцаю,
      — дык вось баба Марфа за ўпадабаны
      занятак мела чытаньне кулiнарных кнiг. Яна магла гадзiнамi сядзець на маленькiм услончыку ў вiтальнi i захапляцца чарговым рэцэптам, на падставе пералiку iнгрыдыентаў уяўляючы, што за страва магла б атрымацца! Гэтак глухi Людвiк ван Бэтговэн па нотах летуцеўся ад музыкi, iмi выражанай.
 

      Старажыд нашага дома Самуiл Аронавiч Лiс, якi ў дэталях памятаў цырымонiю пахаваньня цадыка Іцхока ў 1932 годзе, зьбiраў стaрасьвецкiя аўтамабiлi. Праўда, ягоная калекцыя была невялiкая — яна складалася з аднае адзiнае адзiнкi. Але ж якой!
      Распавядаючы пра яе чарговай ахвяры — слухачу яго бясконца падрабязных гiсторыяў, — калекцыянэр прыкладаў палец па вуснаў i цiха скрыпеў: “Вi панiмаеце, это такая же рэлiквiя, как “Аврора”. Да. Патаму что в эту машiну садзiлся Ленiн, кагда в йiво стрыляла Фаiна Каплан...”
 

      Пасьля ўсяго згаданага, вы, мяркую, ня зьдзiвiцеся,
      даведаўшыся, што i паэта Вiкенцiй Шышко таксама меў захапленьне:
      Ён любiў катацца на трамваi.
 

каля 1995

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Вайна ў ARCHE 2(3)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 14-10-1999