Беларускі мужчына —
танны, зручны, практычны
П.С., лідар МФ
змагарам
за ідэалы Бацькаўшчыны
байцам прыроднай стыхіі
ваярам з алькаголем і курэньнем
салдатам вечна беларускага фронту
мазаўцам, белазаўцам, трактарчанам
амонаўцам і ў душы партызанам
легітымным і нацыяналсходаўцам
бялявым, чарнявым ды лысым
нямым, гаваркім, задуменным
глухім, сьляпым, усёвідушчым
інтэлектуалам і яшчэ не далучаным
актыўным, пасыўным, нявызначаным
сваім і чужым
беларускім мужчынам
перадапошні душы сваёй крык
прысьвячаю
Квітней, беларус!
|