Logo ARCHE

 Паталёгіі ў 4(5)-1999     .

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 4(5)-1999

лірыkа


Андрэй Хадановіч
Калыханка для маладога літаратара


Андрэй Хадановіч — паэт і перакладчык паэзіі (у 1999 годзе выйшлі ягоныя пераклады Малярмэ і Мілаша і нізка вершаў «Галіцкі дывэртысмэнт» («Наша Ніва»). У ARCHE–«Кабеты» надрукаваныя ягоныя вершы «Выбраныя месцы зь ліставаньня Івана Жахлівага і Н.К.Крупскай». Паэтычнае адкрыцьцё 1998 году.

 

Кукалка, каўшанка, хрызаліда,
лялечны зародак вышыні!
Досыць гідкіх фарбаў краявіду,
іншага няхай грызе агіда!
Супакойся, мілы, адпачні!

Сьпі, дзіцятка, птушкі ўжо паснулі,
зоры ў неба па ваду пайшлі.
Кукавадла вусьцішнай зязюлі,
люлі–люлі, прыляцелі кулі…
Стала ціха на усёй зямлі.

Засынай, загорнуты ў анучы.
Пасталееш хутка ў барацьбе.
Сьпі, выратавальнік наш прыйдучы:
у абладзе фюрэра і дучэ
спадзяемся толькі на цябе!

Некалі ў варожым навакольлі
возьмесься з расою за касьсё
беларускай мовы, і ніколі
не забудзеш, што вучыў у школе:
геній у адказнасьці за ўсё!

Зьведаеш, што значыць акавіта,
і спазнаеш посьпех у кабет;
станеш апранацца самавіта,
станеш выражацца сакавіта,
станеш карыстацца з алфавіта
і забудзеш слова „альфабэт“…

Хрызаліда, кукалка, каўшанка,
запарука крылаў матыльку,
дурню — радасьць, знаўцу — абяцанка, —
слухай, як лунае калыханка
на халодных крылах скразьняку.

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Паталёгіі ў ARCHE 4(5)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 28-11-1999