Logo ARCHE

 Паталёгіі ў 4(5)-1999     .

ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

          да Зьместу 4(5)-1999


Ад рэдакцыі


Паталёгія — разьдзел мэдыцыны, які вывучае хваравітыя
працэсы ў чалавечым і жывёльным арганізмах

Ці мусім мы гаварыць аб паталёгіях, аб хваробах, тым самым як бы адводзячы ім законнае месца? Паталёгіі вывучаюць для таго, каб вылечыць, г.зн. прывесьці да нормы. Ведама ж — калі не лячыцца, дык можна памерці. Паталёгія грамадзтва — гэта адхіленьне ад нормы. Калі разглядаць грамадзтва, як жывы арганізм, дык не спраўджаецца сьцьверджаньне, быццам норма — гэта быць як усе ці як большасьць, бо гэтая большасьць можа быць хворая. Часам да хваробы можна і прывыкнуць, але ж здаровым ад гэтага ня станеш.

Хочам нормы. Але што гэта — норма? Даўней яна вызначалася традыцыяй. Цяпер жыцьцё ў індустрыяльным грамадзтве залежыць не ад традыцыяў, а хутчэй ад моды на прадметы і на думкі. Усё ж традыцыі, якія склаліся на працягу тысячагодзьдзяў і дазволілі чалавецтву выжыць як біялягічнаму віду, ёсьць неад’емнай часткай нашага існаваньня. Іншая рэч, што калі існуе мода на паталёгіі, дык людзі саромеюцца сваёй нармальнасьці і часам няпроста знайсьці звычайнага нармальнага чалавека. Выглядае нават на тое, што сёньня найбольшую цікавасьць уяўляюць якраз звычайныя людзі.

Людзі як людзі. Адны дагэтуль змагаюцца зь ветракамі камунізму, другія прапануюць уніфікавацца на ўзроўні эўрапейскага абываталя. Адны перабіраюць багоў пад свой густ, а іншыя вінавацяць увесь сьвет у сваіх грахах. Адны чакаюць 2000 году, быццам нешта залежыць ад тых лічбаў. Другія затаіліся ў чаканьні Крывэ–Крывэйтэ. Адны шукаюць Беларусь за акіянам, другія — у Інтэрнэце. Але будзем спадзявацца, што ў гэтай плюралістычнай какафоніі ўсё ж крышталізуецца тая норма, якой, сьвядома ці не, жадае кожны. Кожны мае ў сабе часьцінку ідэалізму, якая ўраўнаважвае наша жыцьцё, цягне нас уверх зь непазьбежнага балота. Урэшце, толькі ў гэтай раўнавазе і магло ўзьнікнуць чалавецтва. Будзем спадзявацца, што яе нам удасца захаваць і надалей, — каб захаваць саміх сябе.

Віктар Аўтушка

 


ПАЧАТАК / ARCHE HomeГЭТЫ ПРАЕКТ / About ProjectНАВІНЫ / NewsРУБРЫКІ / TopicsЦАЛКАМ / Site ContentsІНШАЕ / Links

Паталёгіі ў ARCHE 4(5)-1999 .

Art ARCHE

да ЗЬМЕСТУ     да Пачатkу СТАРОНКІ


E-mail рэдаkцыі: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Чаkаем вашых мэйлаў з пытаньнямі або kамэнтарамі наkонт гэтага сайту
Copyright © 1999 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 28-11-1999