№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Сара Тысдэйл (Sara Teasdale)

1884 - 1933

Сара Тысдэйл
Амерыканская паэтка Сара Тысдэйл нарадзілася 8 жніўня 1884 году ў сям’і, што адносілася да забяспечанага сярэдняга класу. Большую частку жыцця правяла ў Сэнт-Луісе, штат Місуры, і толькі апошнія гады жыла ў Нью-Ёрку. Ужо з дзяцінства ў яе было слабое здароўе, і толькі ў 9 гадоў яна змагла пайсці ў школу. У 1898 годзе яна паступіла ў Мэры-інстытут, але ўжо ў 1899 годзе перавялася ў Хосмер-хол, які і скончыла ў 1903 годзе.

Першы верш Тысдэйл быў надрукаваны ў мясцовай газеце Reedy's Mirror у 1907 годзе, і ў тым жа годзе пабачыў свет яе першы зборнік вершаў “Санеты да Д’юз і іншыя вершы” (Sonnets to Duse and Other Poems). Другі зборнік, “Алена Траянская і іншыя вершы” (Helen of Troy and Other Poems) выйшаў у 1911 і быў добра прыняты крытыкай, што адзначыла лірычнае майстэрства аўтаркі і рамантычную тэматыку.

У 1913 годзе Тысдэйл закахалася ў паэта Нікаласа Вэйчэла Ліндсэя (1879–1831). Ён штодня пісаў ёй лісты, але ў 1914 годзе паэтка выйшла замуж за Эрнста Філсінгера, багатага экспарцёра, з якім, аднак, развялася ў 1929 годзе. Ліндсэй заставаўся яе сябрам да канца жыцця.

У 1915 годзе выйшаў трэці зборнік Тысдэйл, “Рэкі, што цякуць у мора” (Rivers to the Sea), а ў 1918 годзе яе зборнік “Любоўныя песні” (Love Songs) атрымаў тры прэміі: прэмію Паэтычнай суполкі Калумбійскага ўніверсітэта, Пулітцэраўскую прэмію за паэзію і штогадовую прэмію Амерыканскай паэтычнай суполкі.

У 1933 годзе Тысдэйл выдала апошні зборнік “Дзіўная перамога” (Strange Victory) і ў тым жа годзе скончыла жыццё самагубствам. Ліндсэй зрабіў тое самае на два гады раней. Пасля смерці Тысдэйл з’явілася легенда, што яе верш I Shall Not Care быў напісаны як развітальная цыдулка былому каханаму. Але напраўду верш быў надрукаваны яшчэ ў 1915 годзе ў зборніку “Рэкі, што цякуць у мора”.

Самы знакаміты верш Сары Тысдэйл – “І будзе пяшчотны дождж” (There Will Come Soft Rains), надрукаваны ў зборніку “Полымя і цень” (Flame and Shadow, 1920), – натхніў Рэя Брэдберы на аднайменнае апавяданне ў постакапаліптычным жанры, што ўвайшло ў зборнік “Марсіянскія хронікі”. З гэтай нагоды аўтарства верша часам памылкова прыпісваецца Брэдберы.

Чытайце таксама

Міхал Вівэг

Міхал Вівэг

Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў

Ары Бэн

Ары Бэн

Нарвежскі пісьменнік.

Сашко Ушкалаў

Сашко Ушкалаў

Паэт, драматург, перакладчык з Харкава

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн

Ангельскі пісьменнік, стваральнік Віні-Пуха

636