№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Міхал Вівэг (Michal Viewegh)

1962 -

Міхал Вівэг
Адзін з самых папулярных і добра прадаваных сучасных чэшскіх пісьменнікаў. Нарадзіўся ў Празе ў сям’і хіміка і юрысткі. У 1980 годзе скончыў гімназію ў Бэнэшаве, на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта вывучаў багемістыку і педагогіку.

Друкавацца пачаў у 1983 годзе падчас навучання ва ўніверсітэце. Некаторы час працаваў па спецыяльнасці — настаўнікам. У 1993—1995 быў рэдактарам у выдавецтве “Чэшскі пісьменнік”. З 1995 году займаецца выключна ўласнай творчасцю.

Першая аўтарская кніга Вівэга “Погляды на забойства” (Názory na vraždu) выйшла ў 1990 годзе. Міхал Вівэг — аўтар шэрагу раманаў, асноўная тэма якіх — рамантычныя адносіны яго сучаснікаў. Гумар, іронія і лёгкі стыль забяспечылі яго кнігам вялікія наклады і шырокую папулярнасць у Чэхіі і за яе межамі. Яго кнігі перакладзеныя на венгерскую, нідэрландскую, харвацкую, нямецкую, балгарскую, сербскую, дацкую, славенскую, рускую, польскую, італьянскую, ангельскую, французскую, літоўскую, гішпанскую, фінскую, македонскую, кітайскую мовы і іўрыт.

У часопісе ARCHE друкаваўся раман Вівэга “Выхаванне дзяўчат у Чэхіі” (Výchova dívek v Čechách) у беларускім перакладзе Сяргея Сматрычэнкі.

Чытайце таксама

Сяргей Пясэцкі

Сяргей Пясэцкі

Польскамоўны пісьменнік, публіцыст, афіцэр выведкі

Наташа Герке

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, майстарка кароткіх сюррэалістычных апавяданняў

Жан Жыраду

Жан Жыраду

Французскі празаік, драматург і дыпламат, знакаміты стылістычнай вытанчанасцю і паэтычнай фантазіяй

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

744