№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Наташа Герке (Natasza Goerke)

1962 -

Наташа Герке

Польская аўтарка прозы і паэтка, спецыялізуецца на кароткіх гратэскна-сюррэалістычных апавяданнях з элементамі іроніі і чорнага гумару.

Нарадзілася ў 1962 годзе ў Познані, скончыла аддзяленне паланістыкі ў Пазнанскім універсітэце і арыенталістыкі ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, вывучала мовы Тыбету і ўсходнія рэлігіі. У сярэдзіне 1980-х гг. эмігравала з Польшчы, цяпер жыве ў Гамбургу.

Герке — аўтарка такіх зборнікаў прозы, як “Фракталы. Крамы з прасцінамі” (Fractale. Sklepy prześcieradłowe, 1994), “Кніга паштэтаў” (Księga pasztetów, 1997), “Развітанні з плазмай” (Pożegnania plazmy, 1999), “47 наводмаш” (47 na odlew, 2002). За апошнюю кнігу пісьменніца была намінаваная на літаратурную прэмію Nike (2003). У 2005 годзе адно з апавяданняў Герке было ўключанае ў зборнік “Параненыя. Сем апавяданняў пра СНІД” (Trafieni. Siedem opowiadań o AIDS) — першую польскую анталогію, прысвечаную гэтай тэматыцы.

Творчасць Наташы Герке складана класіфікаваць і залічыць да пэўнай плыні ў літаратуры. Паводле прызнання самой аўтаркі, яна не адчувае даверу ні да словаў, ні да сюжэту. Ідэалам для сябе пісьменніца лічыць афабулярную прозу.

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Ігнацы Карповіч

Ігнацы Карповіч

Польскі празаік, перакладчык з ангельскай, гішпанскай і амхарскай моваў, падарожнік

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

634