№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Наташа Герке

Экскурсія (Wycieczka)

Пераклад з польскай Святлана Рогач


Наперадзе ішоў гід.

— Ladies and gentelmen, гэта Канхендзонга, — сказаў гід. — Паглядзіце хутчэй, бо праз хвіліну яна знікне.

— Як гэта, знікне? — затурбавалася Пані.

— А вось так, — паціснуў плячыма гід, пстрыкнуў пальцамі, і Канхендзонга знікла.

Група захвалявалася.

— Ladies and gentelmen, калі ласка, не хвалюйцеся, — сказаў гід. — Гэта хмара. Паглядзіце на яе, калі ласка, бо праз хвіліну яе таксама не будзе.

— Як гэта, не будзе? — абурыўся Пан.

— Вось так, — уздыхнуў гід, пстрыкнуў, і хмара знікла.

Экскурсія скамянела.

— Ladies and gentelmen, сыдзіце, калі ласка, са сцежкі, — траціў цярплівасць гід. — Трэба вызваліць аглядную пляцоўку для наступнай групы. Калі вы не паспяшаецеся, то з чацвёртага ўзгорка з правага боку мы не паспеем пабачыць прэтаў.

— Якіх прэтаў, — здзівілася ў адзін голас экскурсія.

— Вялікіх, — паабяцаў гід і рушыў у бок узгорка.

— Ladies and gentelmen, гэта прэты, — сказаў гід, паказваючы рукой на возера.

— Мы нічога не бачым, — сказала экскурсія, узіраючыся ў гладкае люстра вады.

— Так я і думаў, — пахітаў галавой гід, паглядзеў на гадзіннік, пстрыкнуў і знік у лесе.

Расчараваная экскурсія хаатычна разбеглася па паляне, а з лесу данёсся голас.

— Ladies and gentelmen, — сёння мы падрыхтавалі для вас адмысловы сюрпрыз. Неўзабаве мы апынемся на палянцы, поўнай прэтаў.

Голас быў усё бліжэй і бліжэй. І разам з ім, вылупіўшы на палянку біноклі, набліжалася наступная экскурсія.

Наперадзе ішоў гід.

© Наташа Герке

Пераклад з польскай – Святлана Рогач © 2012

Чытайце таксама

Францішак Карпінскі

Францішак Карпінскі

Польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму.

Ян Чачот

Ян Чачот

Паэт-рамантык, філамат, фалькларыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча

Ханс Крысціян Андэрсэн

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых

Вальжына Морт

Вальжына Морт

Беларуская паэтка і перакладчыца. Піша на ангельскай і беларускай

371