№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Вальжына Морт (Вальжына Морт)

1981 -

Вальжына Морт
Амерыканска-беларуская паэтка. Нарадзілася ў Мінску, скончыла МДЛУ. З 2006 года жыве ў ЗША. Аўтарка беларускамоўных зборнікаў паэзіі “Я тоненькая як твае вейкі” (2005, “Ловінаў”, Мінск), “Эпідэмія ружаў” (2017, “Ловінаў”, Мінск). Аўтарка англамоўных зборнікаў “Factory of Tears” (2008, Copper Canyon Press, Port Townsend), “Collected Body” (2011, Copper Canyon Press, Port Townsend). Паэтычныя зборнікі выйшлі таксама ў Германіі і Швецыі.

Удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве, Нідэрландах, Індыі, Ямайцы, Вялікабрытаніі. Лаўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды “Крышталь Віленіцы” Міжнароднага літаратурнага фестывалю “Віленіца-2004” (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнееўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Германія), літаратурнай узнагароды Бэс Хокін (Bess Hokin Prize) ад амерыканскага часопіса "Poetry". У 2010 Вальжына Морт была ўганаравана амерыканскай літаратурнай стыпендыяй Фундацыі Лэнэна (2009 Lannan Literary Fellowship), якой штогод уганароўваюцца як вядомыя, так і маладыя “аўтары надзвычайных літаратурных якасцей, якія зрабілі значны ўнёсак у англамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай яскравай працы”. У 2016 атрымала ўзнагароду фундацыі Эмі Клэмпіт (Amy Clampitt Fellowship). З 2012 года Морт выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце.

Чытайце таксама

Ян Балабан

Ян Балабан

Чэшскі пісьменнік, перакладчык, эсэіст. Перакладаў Лаўкрафта

Ігар Паглазаў

Ігар Паглазаў

Беларускі паэт. Пайшоў з жыцця ў 13 гадоў

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Леў Стахоўскі

Леў Стахоўскі

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў сям’і Міколы Стахоўскага (1879–1948), грамадска-палітычнага дзеяча і лекара

1833