№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Ян Балабан (Jan Balabán)

1961 - 2010

Ян Балабан
Ян Балабан нарадзіўся ў Шумперку, у евангелічнай сям'і, з маленства жыў у памежнай з Польшчай Астраве. Скончыў Аламоўцкі універсітэт па спецыяльнасці чэшская і ангельская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней – перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана – зборнік апавяданнаў “Магчыма, мы сыходзім” (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам “Lidové noviny” быў абвешчаны Кнігай году-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў “Сярэднявечча” (Středověk, 1995), “Божы трос” (Boí lano, 1998), “Вакацыі” (Prázdniny, 1998), “Мы тут” (Jsme tady, 2006), аповесць “Чорны баран” (Černý beran, 2000) і раман “Куды ішоў анёл” (Kudy šel anděl, 2005).

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Роберт Фэргюсан

Роберт Фэргюсан

Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых

Джэймс Дуглас Морысан

Джэймс Дуглас Морысан

Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

756