№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Роберт Фэргюсан (Robert Fergusson)

1750 - 1774

Роберт Фэргюсан
Шатландскі паэт Роберт Фэргюсан нарадзіўся 5 верасня 1750 году ў сям’і Ўільяма Фэргюсана, бухгалтара банка брытанскай ільняной кампаніі ў Эдынбургу, і яго жонкі Маргарэт і быў адным з трох іх дзяцей, што засталіся ў жывых. Скончыўшы сярэднюю школу і павучыўшыся ў граматычнай школе ў Дандзі, ён паступіў у Сэнт-Эндрускі універсітэт, але скончыць яго не змог праз смерць бацькі. Сястра Роберта Барбара на той момант выйшла замуж, брат Гары пакінуў Шатландыю, паступіўшы на службу ў брытанскі флот, і будучы паэт мусіў дапамагаць маці. Фэргюсан уладкаваўся капіравальшчыкам у юрыдычную кантору ў Эдынбургу. Вольнага часу хапала на тое, каб займацца паэзіяй.

Фэргюсан зацікавіўся літаратурай яшчэ ва універсітэце, дзе ён сцвярджаў, што пачаў працу над п’есай пра жыццё Ўільяма Ўолеса. Самы ранні яго верш, што дайшоў да нашага часу, – “Элегія на смерць містэра Дэвіда Грэгары, прафесара матэматыкі Сэнт-Эндрускага універсітэта”, напісаная ва ўзросце 15 гадоў.

Першы значны твор Фэргюсана на шатландскім дыялекце – “Вясёлыя дні” (The Draft Days) з’явіўся ў друку 2 студзеня 1772 году. Раней ён пісаў у асноўным па-ангельску, але з гэтага часу пачаў пісаць творы і па-ангельску, і на скотс. Папулярнасць твораў Фэргюсана падштурхнула выдаўцоў Ўолтэра і Томаса Радыманаў выдаць у 1773 годзе зборнік паэта “Вершы на розныя тэмы” накладам у 500 асобнікаў.

З сярэдзіны 1773 году творы Фэргюсана набываюць выразнае меланхалічнае адценне. Так, у вершы “У памяць Джона Канінгема” (Poem to the Memory of John Cunningham), напісаным пасля таго, як Фэргюсан дазнаўся пра смерць гэтага паэта, адчуваюцца страхі аўтара раздзяліць лёс таго, каму верш быў прысвечаны. У паэта развіваецца дэпрэсія, якая змушае яго пакінуць службу.

У 1774 годзе паэт атрымаў траўму галавы, зваліўшыся з лесвіцы, і гэта прывяло да вар’яцтва. Праз некалькі тыдняў, 16 кастрычніка 1774 году, Фэргюсан памёр. Яго літаратурная спадчына складае 50 вершаў на ангельскай мове і 33 на шатландскім дыялекце. Творчасць Фэргюсана моцна паўплывала на Роберта Бэрнса.

Чытайце таксама

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

Брытанскі пісьменнік, чые дасціпныя, а часам змрочныя апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі

Вульф Сосенскі

Вульф Сосенскі

Збіральнік габрэйскага беларускага фальклору.

Роберт Вальзэр

Роберт Вальзэр

Швейцарскі паэт і празаік, пісаў на нямецкай мове. Асаблівай увагі заслугоўвае яго біяграфія

Аркадзь Аверчанка

Аркадзь Аверчанка

Рускі пісьменнік-сатырык, тэатральны крытык. Пасля рэвалюцыі жыў на эміграцыі

614