№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Аркадзь Аверчанка (Аркадий Аверченко)

1881 - 1925

Аркадзь Аверчанка
Рускі пісьменнік-сатырык, тэатральны крытык.

Нарадзіўся 27 сакавіка 1881 у Севастопалі ў сям’і небагатага купца Цімафея Аверчанкі і Сусаны Сафронавай, дачкі адстаўнога салдата з Палтаўскай вобласці. Аверчанка не атрымаў ніякай пачатковай адукацыі, бо з прычыны дрэннага зроку не мог доўга займацца.

Працаваць пачаў рана, у 15 гадоў. З 1896 па 1897 ён служыў малодшым пісарам у транспартнай канторы Севастопаля. Пратрымаўся там нядоўга, крыху больш за год, і пасля апісаў гэты перыяд свайго жыцця ў іранічнай “Аўтабіяграфіі”, а таксама ў гісторыі “Пра параходныя гудкі”.

У 1896 годзе Аверчанка з’ехаў працаваць канторшчыкам у Данбас, на Бранскі руднік. На рудніку ён прапрацаваў чатыры гады, напісаўшы пасля некалькі апавяданняў пра тамтэйшае жыццё (“Увечары”, “Маланка” і інш.). У пачатку 1900-х ён разам з кіраўніцтвам руднікоў пераехаў у Харкаў, дзе 31 кастрычніка 1903 у газеце “Паўднёвы край” з’явілася яго першае апавяданне “Як мне давялося застрахаваць жыццё”. Сам Аверчанка лічыў сваім літаратурным дэбютам апавяданне “Праведнік”.

У 1906—1907 ён, цалкам закінуўшы службу, рэдагуе сатырычныя часопісы “Штык” і “Меч”, а ў 1907 годзе гэтыя выданні зрабіліся першай сталай трыбунай Аверчанкі, дзе ён вёў амаль усе часткі пад шматлікімі псеўданімамі. Але яго звольнілі з праўлення са словамі: “Вы добры чалавек, але ні чорта не здольны”. У студзені 1908 году Аверчанка з’ехаў у Санкт-Пецярбург.

У 1908 годзе ён зрабіўся сакратаром сатырычнага часопіса “Страказа” (пасля пераназванага ў “Сатырыкон”) і ў тым жа годзе — яго рэдактарам. Аверчанка многія гады паспяхова працаваў ў калектыве часопіса з вядомымі людзьмі — Тэфі, Сашам Чорным, Восіпам Дымавым, М. Рэмізавым (Рэ-мі) і інш. Менавіта там з’явіліся яго самыя бліскучыя гумарыстычныя апавяданні. За час працы Аверчанкі ў “Сатырыконе” гэты часопіс зрабіўся незвычайна папулярным, а для Аверчанкі праца ў выданні была цэнтральнай вяхой творчай біяграфіі. У 1911—1912 гадах Аверчанка двойчы з’ездзіў у падарожжа па Еўропе са сваімі сябрамі-сатырыконцамі, і гэтыя падарожжы далі яму шмат матэрыялу для творчасці: у 1912 годзе выйшла яго папулярная кніга “Экспедыцыя сатырыконцаў у Заходнюю Еўропу”.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі усё рэзка змянілася. У ліпені 1918 году бальшавікі закрылі “Новы Сатырыкон” разам з іншымі апазіцыйнымі выданнямі. Аверчанка і ўвесь калектыў часопіса адмоўна ставіліся да савецкай улады, і, каб вярнуцца ў родны Севастопаль (у Крым, заняты белымі), Аверчанку давялося шмат праз што прайсці і перабрацца праз акупаваную немцамі Украіну.

З ліпеня 1919-га Аверчанка працаваў у газеце “Поўдзень” (пасля — “Поўдзень Расіі”), агітуючы за дапамогу добраахвотніцкаму войску.

15 лістапада 1920 Севастопаль быў узяты чырвонымі. За некалькі дзён да гэтага Аверчанка на адным з апошніх параходаў з’ехаў у Канстанцінопаль. Там ён адчуў сябе больш-менш утульна, бо ў той час у горадзе было шмат рускіх бежанцаў.

У 1921 годзе ў Парыжы ён апублікаваў зборнік памфлетаў “Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі”, названы Леніным “высокаталенавітай кніжкай... злоснага да шаленства белагвардзейца”. Яго героі — дваране, купцы, чыноўнікі, ваенныя, рабочыя — з настальгіяй успамінаюць пра мінулае жыццё. За ім выйшаў зборнік “Тузін партрэтаў у фармаце будуару”.

13 красавіка 1922 Аверчанка пераехаў ў Сафію, затым у Бялград. Але ні ў адным з гэтых гарадоў ён надоўга не застаўся, а выправіўся 17 чэрвеня 1922 у Прагу. У 1923 годзе ў берлінскім выдавецтве “Поўнач” выйшаў яго зборнік эмігранцкіх апавяданняў “Запіскі прастадушнага”. Жыццё ўдалечыні ад Радзімы было для Аверчанкі вельмі цяжкім, і гэтай тэме прысвечаныя многія яго творы, у прыватнасці, апавяданне “Трагедыя рускага пісьменніка”.

У Чэхіі Аверчанка адразу зрабіўся папулярным: яго творчыя вечары карысталіся шумным поспехам, а многія апавяданні былі перакладзеныя на чэшскую.

У 1925 годзе, пасля аперацыі па выдаленні вока, Аркадзь Аверчанка сур’ёзна захварэў. 28 студзеня яго ў амаль непрытомным стане паклалі ў клініку пры Пражскай гарадской бальніцы з дыягназам “аслабленне сардэчнай цягліцы, пашырэнне аорты і склероз нырак”. Выратаваць яго не змаглі, і раніцай 12 сакавіка 1925 ён памёр. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Апошняй працай пісьменніка быў раман “Жарт мецэната”, напісаны ў Сопаце ў 1923 годзе, а выдадзены ў 1925-м пасля яго смерці.

Чытайце таксама

Томас Стэрнз Эліят

Томас Стэрнз Эліят

Амерыканска-ангельскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст.

Ігнацы Карповіч

Ігнацы Карповіч

Польскі празаік, перакладчык з ангельскай, гішпанскай і амхарскай моваў, падарожнік

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Яна Бэнява

Яна Бэнява

Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Жыве ў Браціславе

848