№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Яна Бэнява (Jana Beňová)

1974 -

Яна Бэнява
Славацкая паэтка і аўтарка прозы. Нарадзілася 24 лістапада 1974 году ў Браціславе. Вывучала тэатральную драматургію ў браціслаўскай Вышэйшай школе музычных мастацтваў.

Першыя свае творы публікавала ў часопісах Dotyky, Fragment, Slovenské pohľady. Творчы даробак пісьменніцы — тры паэтычныя зборнікі: “Той, хто баіцца святла” (Svetloplachý, 1993), “Лонаход” (Lonochod), “Негата” (Nehota, 1997), а таксама кнігі прозы “Паркер. (Любоўны раман)” (Parker (Ľúbostný roman), 2000), “Дванаццаць апавяданняў і Ян Мёд” (Dvanásť poviedok a Ján Med, 2003) і “План праводзінаў (Кафэ Гіена)” (Plán odprevádzania (Café Hyena), 2008).

У 2002—2008 Бэнява працавала рэдактаркай у штодзённіку “SME”, адным з галоўных перыядычных выданняў Славакіі, у якім публікавалася пад псеўданімам Яна Паркрава. Разам з фатографам Філіпам Рэнчам выдавала фатаграфічна-літаратурны часопіс “Park”. З 2009 году працуе рэдактаркай выдавецкага аддзела Тэатральнага інстытута. Жыве ў Браціславе.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

533